Беларуская Рада культуры. Прэзентацыя дзейнасці

Page 1

Беларуская Рада культуры

Афіцыйны лагатып

Юрыдычная даведка

Зарэгістраваная з кастрычніка 2020 года на тэрыторыі ЕЗ (у Эстоніі пад назваю MTÜ Valgevene Kultuuri Assotsiatsioon) некамерцыйная дабрачынная арганізацыя, з траўня 2023-га мае праваабарончы статус.

У Беларусі на рашэнне Міністэрства ўнутраных справаў прызнаная “экстрэмісцкім фармаваннем”, на рашэнне Партызанскага суда Мінску ўсе старонкі і суполкі ў сетках, матэрыялы ды ініцыятывы Беларускай Рады культуры прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”, “экстрэмісцкім” таксама прызнаны адзін з нашых тэлеграм-каналаў, прысвечаных кампаніі #BelarusWithUkraine.

Telegram

t.me/radakultury

t.me/by_culture

Facebook facebook.com/bcsfbel

Instagram @by_culture

byculture.org

Twitter @radakultury

Youtube youtube.com/@byculture

Кантакты для сувязі: resource@byculture.org

Віртуальны Рэсурсны цэнтр

resource.byculture.org

press@byculture.org

Запыты ад прэсы, каментары, эксперты

info@byculture.org

Астатнія пытанні

Нашая каманда

Беларуская Рада культуры як грамадская інстытуцыя яднае намаганні дзеля адбудовы жыццяздольнай інфраструктуры новай, вольнай беларускай культуры.

У сферу інтарэсаў найперш уваходзяць:

• культурніцкая палітыка;

• аналітыка культуры і даследаванні культурніцкага поля;

• фандрэйзінг на культуру;

• адвакатаванне і лабіяванне культуры;

• адукацыя ў сферы культурніцкага менеджменту;

• лабіяванне і PR культуры.

Асобная лінія дзейнасці – кансультаванне ў пытаннях персанальнай дапамогі.

Стратэгічныя кірункі працы, або што мы робім

Рэсурсны цэнтр

Захоўвае і развівае творчы патэнцыял нацыі ды назапашвае рэсурсы для развіцця беларускай культуры і адбудовы жывой крэатыўнай камунікацыйнай прасторы.

Інстытут прамоцыі, або культурніцкая дыпламатыя Адвакатуе і лабіюе культуру ва ўзаемадзеянні з палітычнымі цэнтрамі, міжнароднымі структурамі і грамадзянскаю супольнасцю. Ладзіць глабальную прамоцыю беларускай культуры, залучаючы яе ў сусветны кантэкст.

Місія

Сойм, або кааліцыя культурніцкіх ініцыятываў

Яднае культурніцкія супольнасці для вызначэння культурніцкай палітыкі і праектавання рэформаў.

Чым мы не займаемся:

• арганізацыяй івэнтаў;

• пошукам вакансіяў і працаўладкаваннем;

• контрпрапагандаю;

• арэндаю, набыццём інструментаў і абсталявання для імпрэзаў.

Але! У межах Рэсурснага цэнтру мы адкрылі фізічную прастору ў Вільні – Гасцёўню, дзе вы можаце зарганізаваць сваю імпрэзу, а таксама мы можам прапанаваць у

бескаштоўную арэнду гукавое і светлавое абсталяванне.

Рэсурсны цэнтр

• У сферы аналітыкі:

– запусцілі працу аналітычнай групы, штоквартал выдаём аналітычныя матэрыялы пра стан культуры ў розных яе сферах;

– падрыхтавалі Аналіз мадэляў культурніцкай палітыкі і механізмаў фінансавання сферы культуры ў краінах Усходняй Еўропы.

сферы прыцягнення рэсурсаў і падвышэння патэнцыялу культурніцкай сферы:

запусцілі працу фізічнай пляцоўкі Рэсурснага цэнтру – Гасцёўню, дзе можна

ладзіць сустрэчы ды імпрэзы;

запусцілі пры падтрыманні Еўразвязу праграму дапамогі беларускай культуры Art Power бюджэтам 2 мільёны еўраў;

правялі хакатон "Культурны код" і запусцілі нэтўоркінг-пляцоўку для беларускіх

дзеячаў культуры ды праграмістаў;

– запусцілі праект "Магістраты", у межах якога можна далучыцца да супольнасці, якая падтрымлівае важны для яе праект.

• У сферы дапамогі рэпрэсаваным артыстам і дзеячам культуры:

Што
мы ўжо зрабілі (абранае):
У

персанальна падтрымалі больш за 750 дзеячаў культуры (фінансавая, візавая, юрыдычная, медычная, псіхалагічная дапамога, дапамога з працаўладкаваннем ды інш.), падтрымалі рэалізацыю больш як 150 творчых праектаў (2020–2023);

фінансава ды інфармацыйна падтрымалі арганізацыю:

– больш як 30 канцэртаў салідарнасці;

17 трансляцыяў тэатральных пастановак;

– правялі 20 аўкцыёнаў салідарнасці з мэтаю збору сродкаў рэпрэсаваным беларускім творцам;

ажыццявілі медыяпраект з сотняю матэрыялаў і дзясяткам ролікаў "Артысты Перамогі".

Інстытут

прамоцыі, або культурніцкая

• У сферы прамоцыі беларускай культуры ініцыявалі і правялі шэраг міжнародных кампаніяў ды супольных акцыяў беларусаў свету, напрыклад:

адзначэнне Дня беларускай культуры (7 ліпеня) і правядзенне Дзён/Тыдня беларускай культуры вакол гэтай даты (з 2021);

узялі адказнасць за рыхтаванне міжнароднай акцыі "Ноч паэтаў" памяці расстраляных у 1937-м беларускіх пісьменнікаў 29–30 кастрычніка (з 2021);

правялі медыякампанію #BelarusWithUkraine з сумарным ахопам 3,2 мільёна карыстальнікаў украінскіх медыяў і больш за 4 мільёны сумарных праглядаў ролікаў у TikTok.

• Беларуская Рада культуры бярэ актыўны ўдзел у міжнародных канферэнцыях і дыскусіях, ладзіць брыфінгі для донарскіх арганізацыяў, кансультуе партнёраў у іншых краінах (у прыватнасці, пры ўдзеле БРК была пачатая праца для заснавання Фонду культуры Малдовы).

• Задзеяная ў працы кансультатыўнай групы Еўракамісіі аб Беларусі, у працы Форуму грамадзянскай супольнасці краінаў "Усходняга партнёрства", мае трывалыя кантакты з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі шэрагу краінаў ЕЗ і ЗША.

Сойм,

• Створаны маніфест "Больш як культура", які выказвае нашае бачанне шляхоў развіцця беларускай культуры сёння. Стаўся асноваю для распрацоўвання дарожнай мапы падтрымання культуры.

• Супольна з іншымі культурніцкімі ініцыятывамі (Беларускі ПЭН, Інстытут кнігі, Кінаакадэмія, ініцыятыўная група Інстытуту нацыянальнай памяці) і дзеячамі культуры распрацавалі дарожную мапу развіцця культуры і прэзентавалі яе ў Бруселі на SOM 11 траўня 2023 года. Маем станоўчыя водгукі ад DG NEAR, рыхтуем наступныя крокі для перамоваў з ЕК і краінамі – чальцамі ЕЗ.

дыпламатыя
або кааліцыя культурніцкіх ініцыятываў

• Спрыяем стварэнню сетак і кааліцыяў дзеячаў культуры. Пры нашай дапамозе былі створаныя два прафесійныя аб’яднанні, некалькі суполак атрымалі інстытуцыйную фінансавую дапамогу.

мы збіраемся зрабіць

Рэсурсны цэнтр

• Працягваем далейшую працу для прыцягнення рэсурсаў на падтрыманне і развіццё беларускай культуры:

– супрацоўнічаем у справе дарожнай мапы развіцця і падтрымання культуры з ЕЗ;

– распрацоўваем канцэпцыі краінавага патранату сфераў культуры;

– працуем над стварэннем клубу мецэнатаў беларускай культуры;

– працягваем працу ў кірунку магістратаў.

• Для павышэння кампетэнцыяў культурніцкіх менеджараў:

– супольна з партнёрамі з Беларусі ды Швецыі плануем запусціць у 2024 годзе пілотны адукацыйны курс "Школа арт-менеджменту";

– плануем развіццё медыяплатформы, што апавядае пра рэсурсныя, адукацыйныя і прафесійныя магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры.

Інстытут прамоцыі, або культурніцкая дыпламатыя

• Развіццё кірунку культурніцкай дыпламатыі, праца для стварэння Інстытуту

прамоцыі Беларусі;

• Правядзенне глабальных міжнародных акцыяў "Ноч паэтаў" (вакол даты 29 кастрычніка) і Дзён культуры (вакол даты 7 ліпеня);

• Кампанія для абароны аўтарскіх правоў у Беларусі, выключэнне прадстаўнікоў

рэжыму з Сусветнай арганізацыі абароны інтэлектуальнай уласнасці.

Сойм, або кааліцыя культурніцкіх ініцыятываў

У межах фармавання і рэалізацыі актуальнай для беларусаў культурніцкай палітыкі мы плануем:

• працягнуць працу ў стварэнні Сойму беларускай культуры ды спрыяць стварэнню сетак і кааліцыяў дзеячаў культуры: увосень 2023-га плануем першую канферэнцыю, якая пакладзе пачатак стварэнню Кааліцыі культурніцкіх ініцыятываў;

Што
далей (топ прыярытэтных ідэяў)

• у супрацы з партнёрамі з пяці краінаў рэгіёну "Усходняга партнёрства" працуем у

пытаннях культурніцкай дэкаланізацыі рэгіёну і рыхтуем два ўоркшопы на гэтую тэму; у практычнай плоскасці плануем працягнуць кампанію адвакатавання Беларусі

#art_born_Belarus з вяртаннем беларускай прапіскі славутым дзеячам культуры;

• працяг працы для нэтўоркінгу культурніцкіх дзеячаў і прадстаўнікоў IT-індустрыі (праект "Культурны код");

• працягнуць і ўдасканаліць працу для маніторынгу і ўпарадкавання інфармацыі пра рэпрэсіі супраць дзеячаў культуры, ладзіць кампаніі салідарнасці з палітычнымі вязнямі, звязанымі з культураю.

Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.