Восіп Цадкін і Беларусь. Аргументацыя

Page 1

Восіп

Цадкін

Восіп Цадкін – французскі мастак беларускага паходжання.

Нарадзіўся 28 студзеня 1888 года як Ёсель Аронавіч Цадкін у Віцебску у Беларусі, што была тады ў Расійскай імперыі. Усе ягоныя сваякі таксама паходзяць з Беларусі Бацька, Цадкін Аарон Мардуховіч, з традыцыйнай

артадаксальнай іўдзейскай сям'і. Фрэйда-Цыпа Абрамаўна, жонка Аарона Цадкіна, маці скульптара, стала ахвярай Халакосту, загінула ў вайну і пахаваная ў агульнай магіле У Восіпа яго было 5 братоў і сясцёр

Архівы сведчаць, што Ёсель-Шмуйла Аронавіч Цадкін (поўнае імя мастака) быў іўдзейскай веры, скончыў у Віцебску школу, а потым і Віцебскае гарадское тэхнічнае вучылішча ў 1904 гг Менавіта там ён навучыўся

прафесійнай апрацоўцы дрэва, што яму спатрэбілася для далейшай кар ’ еры скульптара Тамсама ён вучыўся два гады ў адным класе з будучымі мастакамі Маркам Шагалам і Віктарам Меклерам

Цадкін найбольш вядомы як скульптар, але таксама ствараў карціны і літаграфіі Першым сваім настаўнікам у мастацтве ён называе жывапісца з

Віцебску Юдэля Пэна Адным з яго вучняў, як вядома, быў Марк Шагал, з якім Цадкін меў блізкія зносіны ў гады вучобы.

Ва ўзросце пятнаццаці гадоў бацька выправіў Цадкіна ў Сандэрленд у

Шатландыі, дзе жыў іх сваяк, стрыечны брат маці Джон Лестер. То бок – на тэрыторыі сучаснай Расіі Восіп Цадкін наогул ніколі не быў. Пасля Шатландыі ён пераехаў у Лондан і наведваў урокі ў Політэхнічным універсітэце Рыджэнт-стрыт Улетку 1908 г Цадкін вярнуўся ў Беларусь, у Віцебск, каб ненадоўга апынуцца ў сямейным коле і зноў адправіцца ў

Лондан У Віцебск ён прыязджаў яшчэ некалькі разоў, да 1911 года

У 1910 годзе Цадкін пасяліўся стала ў Парыжы, жыў і працаваў у Ля Руш.

#art born belarus

Ф о т а : w i k p e d i a o r g

Знаходзячыся ў Парыжы, ён далучыўся да кубістычнага руху, а пазней

выпрацаваў уласны стыль. У летнія месяцы ён па-ранейшаму наведваў

радзіму Так працягвалася аж да пачатку Першай сусветнай вайны, калі

скульптар быў канчаткова адрэзаны ад яе франтамі баявых дзеянняў Цадкін служыў санітарам у французскай арміі падчас Першай сусветнай вайны і быў

паранены ў баі. Дакументы сведчаць аб перапісцы з роднымі, блізкімі і

настаўнікамі У архівах, у прыватнасці, маюцца ягоныя лісты да Юдэля Пэна, 1916 года. У 1921 годзе атрымаў французскае грамадзянства. Другую сусветную вайну правёў у ЗША. Яго самай вядомай працай, напэўна, з 'яўляецца скульптура «Разбураны горад» (1951-1953), якая ўвасабляе

чалавека без сэрца, у памяць аб знішчэнні цэнтра галандскага Ратэрдама ў 1940 г. нямецка-фашысцкімі войскамі.

Да 1958 года ён выкладаў скульптуру ў Акадэміі дэ ла Гранд Шом'ер

Цадкін памёр у Парыжы ў 1967 годзе ва ўзросце 79 гадоў і быў пахаваны на могілках Манпарнас Такім чынам, справядліва яго называць французскім

мастаком, але і беларускім таксама, бо ён нарадзіўся і пачаў свой шлях у мастацтва менавіта ў Беларусі, атрымаў рамесную спецыяльнасць токара і сталяра, што прыдалося яму ў далейшай творчасці, і

мастацкую адукацыю ў майстэрні Юдэля Пэна

пачаў прафесійную

#art born belarus

Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.