ALOVAK #7 2016 Belarusian version

Page 62

У творчай майстэрні

Пра працэс працы і прасоўванне Раскажыце пра працэс вашай працы. Усё пачынаецца з таго, што я абіраю тканіну. Гэта з разраду спраў, што я ніколі не дэлегую іншым, як і зносіны з кліентамі альбо вядзенне сацыяльных сетак. Я не закупаю вельмі шмат матэрыялаў празапас: я зацікаўленая ў тым, каб асартымент перыядычна аднаўляўся, гэта па-першае. А па-другое, мяняюцца трэнды, актуальныя колеры, гэта таксама варта ўлічваць. Канешне, з фінансавага пункту гледжання гэта абсалютна нерацыянальна, прасцей закупіць рулоны трох відаў тканіны. Але ў мяне не вытворчасць, нават калі я вельмі імкнуся, цацак атрымліваецца не вельмі шмат, і я не хачу працаваць на аб’ёмы. Да тканінаў я стаўлюся вельмі пільна, я выкарыстоўваю толькі якасныя, кітайскія і польскія мы нават не абмяркоўваем.

62

У асноўным я працую з амерыканскай і часткова з карэйскай бавоўнай. Люблю беларускі касцюмны лён, але з ім вялікая складанасць з-за пошуку падыходзячага колеру. Я не баюся набываць дарагія тканіны. У мяне першаснае – аддаць замоўцу якасную рэч, няхай я зараблю меней на яе продажы, затое не губляю ў якасці. Апроч падрыхтоўчага працэсу, што яшчэ вам істотна ў выкананні замоў і продажы вырабаў? Я ніколі не працую ў хворым стане, таму што лічу, што перадаецца энергетыка. Магу сабе дазволіць не браць замовы, калі замоўца настойліва хоча атрымаць тое, што супярэчыць майму ўнутранаму пачуццю прыгожага. Альбо калі ён хоча зрабіць нешта маімі рукамі. Я ніколі не аддамо рэч, калі мне не падабаецца, як яна зроблена. Я адказваю за ўсё сваёй асабістай рэпутацыяй. Многія цікавяцца, чаму мае вырабы столькі

ALOVAK #7 September 2016


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.