ALOVAK #6 2016 Belarusian version

Page 71

ЛЕТЭРЫНГ

3

3.

4

Літары ў слове “небо” шчыльна пераплятаем паміж сабой. Верхні вынас літары “б” звязваем з першымі двума словамі – ён будзе праходзіць скрозь “воблака” зверху. Прымяняючы разнастайныя прыёмы, не забываемся пра чытальнасць літараў. Вельмі схематычна пазначаем слова “Лондона”, падумаем пра яго пазней. Парада ад Аляксея Коваля: Не бойцеся працаваць алоўкам, таму што потым пяройдзем да маркераў і ўсё пачысцім ласцікам. Галоўнае, каб папера дазваляла гэта зрабіць, а маркеры былі ўстойлівымі, напрыклад, пермаментнымі, каб не размазаць іх пры сціранні алоўкавага накіду.

4.

Пераходзім да маркераў. Надпіс “мне” абводзім па контуры. Ласцікам сціраем аловак і прыдумваем запаўненне: унутры літараў заштрыхоўваем, а каб надаць літарам паветранасці робім падводку-цень. Для слова “приснилось” возьмем брашпэн (асадку з пэндзлікам на канцы) альбо любы іншы прыдатны інструмент. Працаваць брашпэнам трэба па прынцыпе: уверх без націскання, уніз з націсканнем. Слова “небо” абводзім тонкім чорным контурам, затым запаўняем колерам. Літары “н” і “б” – блакітным колерам, “е” і “о” – чорным.

ALOVAK #6 Spring 2016

71


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.