часопіс ALOVAK #3 2015 (Belarusian version)

Page 45

стылёвая гародніна 1. Складаем адрэз тканіны для гарбуза правым бокам унутр па доўгім баку і прашываем на машынцы або ўручную (швом “назад іголку”) бок, процілеглы згіну.

2. Бяром нітку мулінэ, завязваем вузельчык на яе канцы і прашываем два слоі тканіны нясшытага боку трубы, якая атрымалася, швом “наперад іголку”. 3. Цягнем за нітку і гармонікам сцягваем тканіну.

4. Моцна завязваем ніткі і выварочваем будучы гарбуз на правы бок. Даверху набіваем “бочачку”, якая атрымалася, напаўняльнікам. Бяром нітку мулінэ і швом “наперад іголка” прашываем “бочачку” па ўсёй акружнасці. 5. Сцягваем ніткі, для надзейнасці гатовую верхавіну можна прашыць парай шыўкоў.

6. У доўгую іголку прасоўваем шнур і праколваем наш гарбуз: пачынаем з верхняй адтуліны пасярэдзіне, працягваем іголку праз увесь гарбуз і выводзім шнур на процілеглы бок. Працягваем у тым самым кірунку, такім чынам фарміруем долі гарбуза. Замацоўваем шнур на верхавіне гарбуза. 7. Тканіну для хвосціка складаем напалову ўздоўж доўгага боку, правымі бакамі ўнутр. Малюем у прамавугольніку авал, сшываем два слаі тканіны па намаляванай лініі, пакідаючы нясшытым кароткі бок. Абразаем прастакутнік па вонкавым контуры сцяжка, пакідаючы неабходную адлегласць на прыпускі. 8. Выварочваем хвосцік і набіваем яго напаўняльнікам. Прымяраем наш хвосцік да гарбуза. Пасля гэтага зашываем ніз хвосціка ўручную швом “назад іголку” і, не абрываючы ніткі, прышываем яго да гарбуза.

+

=

Карысная інфармацыя: Магазін тканіны ”Креатива“ creativa.by ALOVAK #3 October 2015

ілюстрацыі: Аліна Косік

45


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.