Журнал «Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні»

Page 35

САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНЫЯ І ПРАВАВЫЯ ДАСЛЕДАВАННІ 4•2013

тэрыторыю1, права на якую ўкраінская дэлегацыя дабілася ў ходзе перамоваў з так званымі Цэнтральнымі Сіламі. Прычым гэтым разам (дзякуючы таму, што лінія фронту адсунулася далёка на ўсход і такім чынам у зоне акупацыі Германіі – саюзніцы Украіны – апынулася ў асноўным усё Палессе) да Украіны мела належаць вялікая частка паўднёвай Беларусі. Хоць раней адзін з прадстаўнікоў германскай дэлегацыі генерал Гофман заяўляў, што бясспрэчна ўкраінскай тэрыторыяй для яго з’яўляюцца землі на поўдзень ад Брэста на ўсходні бок Буга і на ўсход ад Брэста па чыгунцы Брэст – Пінск на поўдзень ад яе. А калі ўкраінскія дыпламаты ўказалі таксама на нібыта ўкраінскія землі Мінскай і Гродзенскай губерній, якія ляжалі на поўнач ад Брэста, то Гофман адпрэчыў: маўляў, падчас палявання на поўнач ад чыгункі ўкраінцаў не сустракаў, дый палонныя таксама казалі яму, што ўкраінцаў там няма2. Відавочна, што і Германіі, і інтэнсіўна адраджаемай у той час Польшчы, дый краінам Антанты было б выгадна мець «санітарны» бар’ер ад Савецкай Расіі, як і апошняй ад Захаду: крыху на поўнач ад Брэста і Пружанаў праводзілася літоўска-ўкраінская мяжа працягласцю з захаду на ўсход больш за КРЫХУ НА ПОЎНАЧ АД сто кіламетраў (гл. дадатак 3). Сілы беларускага адраджэння на той гістарычны Б Р Э С ­Т А І П Р У Ж А Н А Ў момант не маглі супрацьстаяць тым праПРАВОДЗІЛАСЯ ЛІТОЎ­ цэсам па аб’ектыўных прычынах: разгром СКА-­ЎКРАІНСКАЯ МЯЖА бальшавікамі ў канцы 1917 г. УсебеларуПРАЦЯГЛАСЦЮ З ЗАХАДУ скага Кангрэса стварыў сітуацыю, у якой НА ЎСХОД БОЛЬШ ЗА СТО нацыянальныя сілы Літвы і Украіны, КІЛАМЕТРАЎ падтрыманыя немцамі, апынуліся ў больш авантажным становішчы, што прымусіла звярнуць увагу ваюючых бакоў на праблему самавызначэння гэтых усходнееўрапейскіх народаў. Пытанне ж пра беларускую дзяржаўнасць, як і спроба яе юрыдычнай рэалізацыі Устаўнымі граматамі 9 і 25 сакавіка 1918 г., у плоскасці гістарычна-палітычнай рэальнасці, практычнага ўвасаблення4 стала «раскручвацца», лабіравацца некалькі пазней, чым паўночнага і паўднёвага суседзяў, аднак таго часавага адрэзка было дастаткова, каб гэтае пытанне аказалася лішнім для ўсіх, акрамя саміх беларускіх адраджэнцаў, паколькі да гэтага быў заключаны шэраг міжнародных дагавораў, якія не прадугледжвалі наяўнасць беларускага боку. (І гэта на фоне тагачаснага стварэння контураў новага палітычнага ўладкавання 1

2 3

4

Нічыім – у нацыянальным аспекце – разглядалі Палессе затым і кіраўнікі ІІ Рэчы Паспалітай. Так, ваявода Палескага ваяводства С. Даўнаровіч прапанаваў праект, у якім Палессе выступала своеасаблівым ключом да паланізацыі ўсіх «усходніх крэсаў» (Мірановіч Я. Беларускі і ўкраінскі кантэкст… С. 265–268). Такім чынам, нацыянальна невыразнае Палессе ў той час з’яўлялася важным фактарам для маніпуляцый у асабістых інтарэсах розных бакоў. Гошуляк І. Л. Питання соборності українських земель… С. 21. Лоза Ю. Західне Полісся. С. 22. На такую мяжу дазволілі разлічваць літоўцам і ўкраінцам немцы, якія на той час былі фактычна гаспадарамі беларускай тэрыторыі. Тым больш што ствараемыя дзяржавы Літвы і Украіны знаходзіліся б у вялікай ступені залежнасці ад Германіі. На тэарэтычным узроўні варыянты развіцця самастойнай Беларусі (у тым ліку і ў канфедэратыўным саюзе з Літвой) распрацоўваліся ад пачатку Першай сусветнай вайны (гл., напрыклад: Грыцкевіч А. Беларуска-літоўскія дачыненьні. С. 58–60). 35


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.