Сцяпан Стурэйка - Разрушыцель

Page 63

— Будаўнікоў інфармаваць? – запыталася Ядвіга Антонаўна. — А навошта? Іх справа – будаваць. Вось няхай і не спыняюцца, а тое будуць потым апраўданні левыя за парушэнне плану. Нам і так хапае, – ён ізноў зазірнуў у разлінеены сшытак. – Добра, ад гэтых адбіліся. — Праз дзесяць хвілін падыйдзе наш новы галоўны архітэктар. Добры такі хлопец, са сталіцы даслалі. — Ага, малады, неабазнаны, затое які амбітны! Усё што нам трэба выканае, вокам не міргне! Пагрукаўшыся, у кабінет увайшоў малады, але ўжо з вялікімі залысінамі, мужчына. Ён тарапліва прывітаўся, прысеў, раскрыў вялікі кардонны планшэт, што прынёс з сабою. У ім аказаліся эскізы і нейкія чарцяжы. — Ооо, я бачу вы не з пустымі да нас, як кажуць, рукамі, – адразу ўзрадаваўся шэф. – Хоць нехта талковы! — Вось, таварышы! Адразу да справы. Ёсць шэраг прапаноў па арганізацыі гарадской прасторы на плошчах, што вызваляюцца пасля разборкі састарэлага жылога фонду нізкай гаспадарчай вартасці. Паколькі тэрыторыя ляжыць непасрэдна ў цэнтры Нёмана, дарэчна забудаваць яе сапраўды выбітнымі аб’ектамі. У нас з калегамі адбылася ўжо невялічкая працоўная нарада. Былі выказаныя некалькі вартых ідэй. — Давай, здзіві нас! — Квартал, які мы прапануем, будзе называцца “Дружба народаў”. У ім мы ўзвядзем некалькі будынкаў у традыцыях дойлідства розных краін і кантынентаў – як сацлагеру, гэтак і капіталістычнага свету. Пра капіталістычныя мы доўга мелі сумневы, але потым падумалі, што таварышы з абкама супраць не будуць. Архітэктар разгарнуў першы вялікі ліст з намаляванай развёрткай вуліцы з рознакаляровымі дамкамі: — Восем пяціпавярховых дамоў будуць у стылі рускага народнага дойлідства. Такія сабе маскоўскія купецкія асабнякі, толькі большых памераў. 62


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.