Page 1

1


2


Язэп Драздовіч: “Прыйдзе час…” да 120-годдзя з дня нараджэння мастака


УДК 75.03(4Беи — 4Вит) ББК 85.143(4Беи — 4Вит)6—8 Д 72 КУЛЬТУРНА-АСВЕТНІЦКІ ЦЭНТР ІМЯ ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА (ГЕРМАНАВІЧЫ) БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ Рэцэнзенты: прафесар, кандыдат мастацтвазнаўства В.В. Шамшур; дацэнт, кандыдат мастацтвазнаўства Г.П. Ісакаў Куратар выдання — А. Райчонак Язэп Драздовіч: “Прыйдзе час...” Зборнік матэрыялаў, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння мастака / Пад рэд. М. Цыбульскага. — Смаленск , 2008.

Навуковае выданне Пад рэд. М. Цыбульскага Карэктар — Л. Лукашэнка Мастацкае афармленне вокладкі і камп'ютэрная вёрстка: Ул. Цыбульскага У выданні выкарыстаны фотаздымкі В. Баршчэўскага, Г. Ліхтаровіча, І. Марачкіна, М. Цыбульскага, Я. Шатохіна а таксама з фондаў культурна-асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча Фармат 60х90 1/16. Папера мелаваная Тыраж 500 экз. Заказ … У зборнік, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння найвыдатнейшага беларускага мастака Язэпа Драздовіча, увайшлі матэрыялы ІІ Драздовічаўскіх навуковых чытанняў (студзень 2008 года, Віцебск, УК “Музей “Цэнтр сучаснага мастацтва”), артыкулы, спецыяльна напісаныя для дадзенага зборніка, маладаступныя і неапублікаваныя раней матэрыялы пра жыццё і творчасць мастака, даследаванні ўплываў яго творчасці на развіццё сучаснага мастацтва Беларусі.


1888—1954 ...прыйдуць часы, калі бальшына жыхароў нашай планеты адмовіцца ад учасця ў войнах, адмовіцца ад гэтага штучна ўзаконенага сярод вякоў сільнейшымі гэтага свету праз уладу сваю над людзьмі вялікага зладзейства, піхаючага цэлыя мільёны людзей на забойства. I ўсю тэхніку з навукамі абернуць не на паслугі гэтаму зладзейству, a на добрае дзела. He нa праліванне крыві, калецтва, асірочаванне. He нa забойства праз біццё, рубанне, калаццё, выворочаванне кішок. He нa ірванне чалавечага цела на кускі. He нa душэнне жывых істот ды закопванне ix жыўём у зямлю. He нa ламанне касцей, руйнаванне ды падпальванне будынкаў, зніштожванне дару Божага хлеба, ды розных раслін. He нa зніштажэнне разумных істот i ўсяго таго, чым гэтае жыццё падтрымліваецца, даючы поўную волю i развіццё ворагам гэтага жыцця, як голад, немач i зараза. A нa адваротнае, нa падтрыманне гэтага жыцця, каб яно было сытым i здаровым, высокакультурным, добрым, разумным i прыгожым... A гарматы ды розныя ваяўнічыя нa забойства людзей машыны ды прылады паперарабляюць нa трактары ды друкарскія станкі. Замест казарм ды крэпасцей з гарматамі ўзбудуюць школы, шпіталі, прытулкі, тэатры, музеі ды астранамічныя абсерваторыі з тэлескопамі, з узнятымі рулямі нa неба... Дай жа Божа, каб усе мае надзеі збыліся… Язэп Драздовіч. З дзённікаў


ЗМЕСТ Ад укладальніка Архіпава Вольга (Мінск) “Месяцовыя хронікі, або “Жыццё на Месяцы”, Язэпа Драздовіча” Вакар Людміла (Віцебск) “Арыенталізм у творчасці Я. Драздовіча” “Язэп Драздовіч і Марк Шагал: паралелі лёсу і творчасці” “Тыпалагічны аналіз творчасці Язэпа Драздовіча” Габрусь Тамара (Мінск) “Жыццё і творчасць Я. Драздовіча як з’ява наасферы. Асацыятыўныя паралелі” Гаранская Таццяна (Мінск) “Сучасны беларускі маляваны дыван як феномен андэрграунда” Грамыка Марыя (Мінск) “Пейзажная спадчына Язэпа Драздовіча” Кожан Кліменцій (Германавічы) “Германавіцкая “ЗАРАНКА” Лісаў Аляксандр (Віцебск) “Выставы ў мастацкім жыцці Вільні перыяду вучнёўства Язэпа Драздовіча” Лявонава Ала (Мінск) “Скульптурная спадчына Я. Драздовіча” Майсяёнак Андрэй (Мінск) “Хвароба і скананне вандроўнага мастака” Малаш Юрась (Заслаўе) “Мастацка-этнаграфічная, лінгвістычная калекцыя Язэпа Драздовіча з Піншчыны, 1926 год” “Старая песня з мінулага сталецця” як успамін пра Язэпа Драздовіча” Марачкін Алесь (Мінск) “Нонканфармізм Язэпа Драздовіча”


Маркавец Віктар (Заслаўе) “Пленэр маляваных дываноў у Заслаўі” Міхневіч Ларыса (Мінск) “Касмавізія” Я. Драздовіча ў свеце наватарскіх ідэй мастацтва першай паловы XX стагоддзя” Налівайка Людміла (Мінск) “Роля Язэпа Драздовіча ў развіцці беларускага мастацтва пачатку ХХ стагоддзя” Райчонак Ада (Германавічы) “Дванаццаць год служэння Бацькаўшчыне (аб дзейнасці культурна-асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча)” Райчонак Міхась (Германавічы) “З навуковых даследаванняў розных гадоў” Усава Надзея (Мінск) “Касмагонія Язэпа Драздовіча” Хадыка Аляксей, Гваздзёў Сяргей (Мінск) “Мсціслаў Дабужынскі і Язэп Драздовіч: адзнакі часу” Цыбульскі Міхась (Віцебск) “Прастора традыцыі і актуальны мастацкі вопыт (з аналізу твораў беларускіх мастакоў, выкананых падчас пленэраў імя Я.Драздовіча)” Шаура Рыгор (Мінск) “Творчасць Язэпа Драздовіча ў кантэксце развіцця народнай мастацкай культуры першай паловы XX стагоддзя” Шаранговіч Наталля (Мінск) “Незахаваная спадчына ў мінскіх краявідах Язэпа Драздовіча” Шунейка Яўген (Мінск) “Язэп Драздовіч — партрэтыст” Язэп Нарцызавіч Драздовіч. Гісторыя і сучаснасць: Бібліяграфічны паказальнік


АД УКЛАДАЛЬНІКА Прыйдзе час... Гэтымі словамі таленавіты жывапісец і графік, майстра дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, грамадска-культурны дзеяч, пісьменнік і настаўнік, этнограф і фалькларыст Язэп Драздовіч часта пачынаў дзённікавыя запісы, гутаркі з моладдзю. Выдатна ўсведамляючы свой грамадзянскі абавязак і задачы, якія стаялі перад беларускай інтэлігенцыяй першай паловы XX стагоддзя, Язэп Драздовіч усімі сіламі сваёй яскравай і незвычайнай, магутнай і высакароднай асобы імкнуўся служыць роднаму народу. Маючы неблагую мастацкую адукацыю, абапіраючыся на глыбокае адчуванне традыцый народнай творчасці, веданне гісторыі Беларусі, легенд і паданняў, Язэп Драздовіч натхнёна спрабаваў развіваць гістарычную тэму ў сваёй творчасці. Ён быў першым з беларускіх мастакоў, хто звярнуўся да вобраза асветніка і першадрукара Францыска Скарыны, а пазней зрабіў важкі ўнёсак у развіццё скарынаўскай тэматыкі айчыннага мастацтва. У сваіх творах Драздовіч разважаў над адвечнымі пытаннямі людскога лёсу, казаў аб Радзіме, сваім народзе, яго імкненні да шчасця і волі, абапіраючыся і на сімволіка-алегарычныя вобразы. А ўласцівае яму традыцыйна-народнае ўспрыняцце свету Драздовіч выразна ўвасабляў у сваіх маляваных дыванах. Праз усё жыццё пранёс мастак захапленне фантастычнай тэмай. Абуджаная яшчэ ў маленстве прага спазнання Сусвету зрабіла Язэпа Драздовіча шчырым прыхільнікам касмалагічнай тэмы ў мастацтве. Распрацоўваючы цэлыя серыі графічных аркушаў і жывапісных палотнаў з касмалагічнымі сюжэтамі, Драздовіч па-свойму спрабаваў зазірнуць у гэты прыцягальны, невядомы і загадкавы свет. І разам з тым пераносіў у свае фантазійныя творы фрагменты звычайных зямных краявідаў. Вечны вандроўнік, ён абышоў амаль усю Заходнюю Беларусь, і ўвесь час нешта маляваў: курганы і рэшткі славутых замкаў, выдатныя помнікі гісторыі, дойлідства, народнай архітэктуры, адзенне сялян і прадметы сялянскага побыту, прылады працы і творы народнага мастацтва. Складзеныя Драздовічам ёмістыя альбомы графікі з'яўляюцца найкаштоўнейшай старонкай яго мастацкай спадчыны. Гэта жывыя дакументы часу і разам з тым выдатныя мастацкія творы, адухоўленыя талентам Драздовіча. Не меншую каштоўнасць уяўляюць запісаныя Язэпам Драздовічам фальклор, народная лексіка для “Беларускага этнаграфічнага слоўніка”, уласныя вершы і літаратурныя старонкі касмавізіяў. На сваёй радзіме Язэп Драздовіч паспяхова гуртаваў вакол сябе моладзь, займаўся культурна-асветніцкай дзейнасцю, арганізаваў школу з навучаннем на роднай мове, стварыў бібліятэку, аматарскі тэатр, марыў пра тое, каб арганізаваць усебеларускую мастацкую секцыю ці нават акадэмію мастацтваў. Не маючы з гэтага ніякіх матэрыяльных выгод, мастак рабіў усё, проста разумеючы агульнанацыянальную важнасць такой дзейнасці. Да Драздовіча прыслухоўваліся, яго паважалі як свайго “дзядзьку-настаўніка”. З вялікім натхненнем мастак наладжваў уласныя вернісажы, запрашаў землякоў, вяскоўцаў, для якіх чытаў лекцыі пра касмічныя галактыкі і 6


Сонечную сістэму, тлумачыў карціны на касмалагічныя сюжэты. У Язэпа Драздовіча былі свае ідэалы, свае погляды на свет, сваё разуменне шчасця... Ён ведаў, што дзеля гэтага варта бесперапынна працаваць усё жыццё. Ён быў закаханы ў сваю Радзіму, свой народ, апантаны творчасцю і ўлюбёны ў мастацтва. Ён заклікаў беларусаў ганарыцца сваёй гісторыяй і культурай, сваімі продкамі. Глыбока ўсведамляў, што мова — гэта тэрыторыя беларушчыны і знак волі. Верыў у беларускую ідэю таксама, як марыў пра жыццё на іншых планетах. Ён спадзяваўся, што прыйдзе час, калі беларускі народ будзе годна жыць на сваёй зямлі. Быў упэўнены ў тым, што такі час прыйдзе. Заклікаў да мужнасці і трываласці... Апошнія гады жыцця мастака, асабліва драматычныя, захавала людская памяць. Памёр Язэп Нарцызавіч Драздовіч у 1954 годзе, якім датаваны і апошні вядомы яго твор “Зачараваны замак”. Пахавалі Драздовіча на ліплянскіх вясковых могілках, непадалёк ад роднага засценка Пунькі, што на Дзісеншчыне, дзе мастак нарадзіўся і дзе на ўскрайку маляўнічай Галубіцкай пушчы прайшло яго дзяцінства. У дадзены зборнік увайшлі матэрыялы ІІ Драздовічаўскіх навуковых чытанняў, якія адбыліся ў студзені 2008 года ў віцебскім “Цэнтры сучаснага мастацтва”, артыкулы, спецыяльна напісаныя для дадзенага зборніка, маладаступныя і неапублікаваныя раней матэрыялы пра жыццё і творчасць мастака, а таксама даследаванні, прысвечаныя ўплывам яго асобы на развіццё сучаснага мастацтва Беларусі. Большасць даследаванняў абапіраецца на творы Язэпа Драздовіча, якія зберагаюцца ў Музеі старажытнай беларускай культуры НАН Беларусі, у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, у Нацыянальным мастацкім музеі Літоўскай Рэспублікі, у Музеі мастацтва і этнаграфіі вёскі Гарадзец Шаркаўшчынскага раёна, у краязнаўчым музеі Германавіцкай сярэдняй школы, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі. У другой частцы зборніка прадстаўлены бібліяграфічны паказальнік, упершыню ў 1998 годзе грунтоўна складзены М. Райчонкам, а для дадзенага выдання перапрацаваны і значна дапоўнены яго ўкладальнікам. Зыходзячы з даволі асаблівай лексікі самога Драздовіча, дзённікі якога адкрыта цытуюць ці на якія спасылаюцца многія аўтары дадзенага зборніка, мы палічылі магчымым захаваць аўтарскі стыль навукоўцаў, нягледзячы на тое, што часам ён не адпавядае агульнапрынятым нормам беларускай мовы. Прыйдзе час... Ён абавязкова прыйдзе, толькі верыць у гэта трэба так, як верыў Язэп Драздовіч. Хоць ён і быў самым вялікім летуценнікам на абшарах нашай любай Беларусі. Міхась Цыбульскі

7


МЕСЯЦОВЫЯ ХРОНІКІ, АБО “ЖЫЦЦЁ НА МЕСЯЦЫ”, ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА Архіпава Вольга, навуковы супрацоўнік аддзела сучаснага беларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея РБ (Мінск) Язэп Драздовіч (1888—1954) — унікальная асоба ў беларускай культуры. Ён заўсёды будзе вылучацца сярод мастакоўскага асяродку не толькі першай паловы ХХ стагоддзя, але і сярод беларускага мастацтва ўвогуле. Легендарная і універсальная творчая постаць мастака ўражвала і сваіх сучаснікаў, і шэраг пакаленняў мастацтвазнаўцаў, даследчыкаў, мастакоў. Нягледзячы на тое, што Язэп Драздовіч меў толькі 4 класы прафесійнай мастацкай школы, усё сваё жыццё ён бесперапынна працаваў як мастак, этнограф, гісторык, літаратар, вучоны і выкладчык. Не дзіўна, што за яго універсальны склад асобы мастак Пётр Сергіевіч называў сябра і калегу “Леанардам да Вінчы”. Спадчына Язэпа Драздовіча, якая захавалася па сённяшні дзень, вельмі багатая і шматбаковая, але, безумоўна, асобнае месца займаюць унікальныя даследаванні космасу гэтым мастаком на пачатку 1930-х гадоў. Драздовіч плённа працаваў у гонар музы астраноміі Ураніі. Яго касмічная тэорыя і мастацкія абагульненні ўжо даўно сталі класікай і яскравай культуралагічнай з’явай свайго часу. Тэма космасу і касмічнага была ўласціва мастацтву канца XIX—пачатку XX стагоддзяў, але аналагаў творчасці Язэпа Драздовіча ў сусветнай практыцы не існуе. Шмат мастакоў развівалі касмічныя тэорыі ў мастацтве, але толькі Драздовіч настолькі рэалістычна і дэталёва апісаў для нас жыццё і стан іншых планет. Для Язэпа Драздовіча не існавала такога пытання, як “ёсць жыццё на Месяцы, Марсе, Сатурне ці не?”, для яго нават не існавала пытання “якое яно?”. Язэп Драздовіч бачыў сваю задачу ў іншым: як больш выразна і поўна паказаць ГЭТА жыццё. Даследаванні космасу Язэпа Драздовіча сапраўды ўключалі ў сябе не толькі навуковыя тэорыі і гіпотэзы, але і маляўнічыя замалёўкі і фантастычныя аповесці. У 1931 годзе ён выдаў брашуру “Нябесныя бегі”, на працягу свайго жыцця ствараў графічныя і жывапісныя творы, якія ілюстравалі яго касмічныя “падарожжы”. Арсень Ліс у сваёй кнізе “Вечны вандроўнік” 1 адзначае: “У гады навучання ён расказваў маці пра нябесную сферу, намаляваную на скляпеннях Віленскай бібліятэкі, пра знакі планет... “Вучыся і пазнай нябесныя бегі, — сказала яна сыну аднойчы. — Светабудова — ці не найвялікшая гэта з таямніц?” Цяпер маючы шмат вольнага часу, мастак паспяшаўся ў бібліятэку, пад скляпенні, што ўражвалі ў юнацтве партрэтамі старажытных вучоных, нябеснай сферай, знакамі планет. Прагна накінуўся на астранамічную літаратуру. Чытаў запоем. І чым больш Ліс А. Вечны вандроўнік: Нарыс пра мастака Язэпа Драздовіча. Мн., 1984. С. 169—171. 1

8


паглыбляўся ў навуковую літаратуру, тым мацнейшай рабілася яго вера: чалавек можа, павінен зазірнуць у сусвет, ступіць на іншыя планеты. Позна вечарам, узбіраючыся па рыпучай лесвіцы на свой паддашак у прадмесці Вільні Ліпаўцы, мастак з шчымлівай радасцю чакаў новых сноў. У іх пакідаў сваю цесную каморку, пагружаны ў сон горад, усю родную спаконвечную пакутную і такую дарагую зямлю і пераносіўся на далёкія планеты. Там у сне блукаў па нейкіх дзіўных краінах, з загадкавымі, таямнічымі краявідамі, збудаваннямі, нябачанымі раслінамі і жывымі істотамі. А раніцай запісваў бачанае ў сне, падпраўляючы яго навуковымі ведамі. Так старонка за старонкай паўставала фантастычная аповесць жыцця на Месяцы… На вачах у мастака матэматычная астраномія, якая адыграла велізарную ролю ў пазнанні сусвету, саступала месца фізічнай. І Драздовіч верыў, што настане дзень, і ён ужо недалёка, калі астраномія перастане займацца вызначэннямі адлегласцей і мас суседніх зямлянам планет, а “займецца іх фізічным складам, геаграфічнымі ўласцівасцямі іх паверхняў, іхняй кліматалогіяй і метэаралогіяй, памкнецца ў таямніцы іх жыццёвай арганізацыі і на астатку пяройдзе да пытання аб іх насельніках”. Не дзіўна, што Арсень Ліс назваў Драздовіча “вечным вандроўнікам”. Мастак сапраўды падарожнічаў і па Беларусі, і па Літве, і па Польшчы, а зараз творчая спадчына Драздовіча раскідана па розных музеях, архівах, бібліятэках. Творы Драздовіча ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь1 знаходзяцца ў некалькіх калекцыях: беларускага жывапісу, скульптуры і графікі. Самы шматлікі графічны фонд — каля 100 графічных аркушаў, сярод якіх знаходзяцца і творы, прысвечаныя касмічнай тэме і жыццю на розных планетах: Месяцы, Сатурне, Марсе, Венеры. Серыя “Жыццё на Месяцы” прадстаўлена ў калекцыі НММ РБ больш дакладна, чым астатнія. Гэта альбом малюнкаў і сем асобных графічных твораў 1932—1933 гадоў. Інфармацыя, якая знаходзіцца на гэтых аркушах, і падрабязныя тлумачэнні да іх, як і раней, застаюцца непаўторным феноменам і таямніцай. Безумоўна, падобныя з’явы заўсёды выклікаюць шмат пытанняў вакол сябе, але мастацкая вобразнасць у спалучэнні з рэалістычнай падрабязнасцю Язэпа Драздовіча стварае вельмі моцныя ўражанні на гледача. Графічныя творы гэтай серыі магчыма ацэньваць з розных пунктаў гледжання, парознаму вызначаюцца і мастакоўскія якасці гэтых малюнкаў. Аналіз і сістэматызацыя іх даюць уяўленне пра тое, як ствараліся вядомыя мастацкія творы, як Язэп Драздовіч пазнаваў сусвет. Суцэльнасць мастацкага твора, паслядоўнасць і дасканаласць аўтарскага тэксту, апісанняў да малюнкаў складаюць агульную карціну свету, у якую арганічна і гарманічна ўключаецца і касмічнае жыццё. Самы каштоўны ў гэтым сэнсе альбом з фондаў НММ РБ у цвёрдым пераплёце, памерам 20,5х27 см, які называецца “Аlbum Зарысовак да апісаў “Жыцьця на Месяцы” 1932 (...На Арыаполь і Трывеж...)2. Гэты альбом складаецца з 33 1 2

У далейшым НММ РБ. Курсівам пазначаны аўтарскі тэкст Язэпа Драздовіча. 9


старонак, якія спачатку існавалі паасобку, а потым былі сабраны аўтарам разам і аддадзены ў пераплёт. Музейны альбом быў не адзіны ў сваім родзе. У дзённіку1 ад 31 студзеня 1933 года Язэп Драздовіч пісаў: “Закончыў апісы паветракінапалётнай вандроўкі па луннай краіне “Альвазія” (“Mare Vaporum”) з трыма гарадамі, бачанымі ў самнамбулістычным сне, каля месяца часу таму перад гэтым. Гэта 7-я кніжка пасля напісаных: 1. “У краіне дымнага неба”, 2. “Падарожжа на Арыаполь”, 3. “Падарожжа на Трывеж”, 4. “Падарожжа па Аўрыі”, 5. “Пушча Заўрыя”, 6. “У лабірынтах Чорнай Лопаўкі”. З гэтага відаць, што стварэнне графічных альбомаў для Драздовіча было вельмі характэрнай з’явай. Альбом НММ РБ — мастацкая справаздача двух “падарожжаў” па краіне Арыя (Aria) і яе гарадоў Арыяполь (Ariapolis) і Трывеж. На першых старонках альбома змяшчаюцца карта і пазначаны на ёй “План першага (17 падрабязных пунктаў) і другога (10 пунктаў) падарожжаў па Маладзіковых краінах Месяца, — перак ягонага экватару”. На плане “А” адзначаны пункты: цясьніна скрозьгорнага шляху з тунэлямі, пачатак рачной даліны, абледзянелая арка, фартафікаціённая Чорная брама, заініўшы горны лес, каменнавугальная пяшчэра, плантаціі гароднай зеляніны ў Цёплай даліне, фабрычная з машынай галлі, вакзалішча ў Горадзе белых лунідаў — сталіцы вечназялёнай даліны краіны — Ariapolis, і прыгарадзь з дзіўнымі вілламі, садамі і мурамі пакінутага храму, тэраса двухногага вярблюда (вярблюдастрауса), стада амфібіяў у Пушчы Заўрыдзіі. План “В” і тлумачэнні да яго прысвечаны дэталёвай карце месяцовага горада Трывежа, якая апісваецца Язэпам Драздовічам некалькі разоў. На трэцяй старонцы альбома: 1. Плашчагор’е і лінія знішчанай чыгункі. 2. Чорны яр з разрушанымі мастамі. 3. Чорная фартэфікаційная вежа і зялезнасвайны віадук з астаткамі зьнішчанай чыгункі. 4. Вялікі горад з садамі над чорным горным возерам у даліне Трывеж. 5. Горнае мора (верхняе вадазбор’е). 6. Ложнае мора (ніжняе вадазбор’е). 7. Вадападналаточныя рэкі з горнага ў ложнае мора. 8. Вершаліна чорнае гары з крынічным кратарам і вадападам. 9. Свайныя гаці і залачаваныя надузьберэжныя абрывы. 10. Оранжавыя горы. Асобная старонка (№ 4) — прыгожа распрацаваная тушшу з каліграфічнымі подпісамі 1

Драздовіч Язэп. Дзённік // Маладосць. 1991. № 5. С. 119.

10


карта “Горад Трывеж і ягоныя ваколіцы. План з памяці...” Я.Н. Драздовіч. Восень 1932 г. I. Скрозьгорны пралом лініі чыгункавага шляху: a=Тунэль малы, b=Тунэль сярэдні, c=Тунэль вялікі і d=Белая арка і вадапад з вытокам р. Аркадзіі. II. Вылет чыгункі з пралому на Шэрае Поле. III. “Чорны яр”, — са зруйнованым мостам чыгункі. IV. Вакзалішча і Чорная станціонная форт-вежа. V. Стары горад Трывеж з надузьберажжам. VI. Новы горад Трывеж з парк-лесам. VII. Верхняе трывезнае азяро “Атапея”. Суадносіцца з Горным (верхнім) морам на першай карце. VIII. Ніжняе трывезнае азяро “Чалот” або “Паклон”. На карце — Ложнае мора (ніжняе вадазбор’е). IX. Віравая лука “Капут” (Caput) або “Чало”. X. Перак-азёрная вадастрымная гаць “Ніагара”. Ваколіцы Трывежа: A. Заазёрныя лясы Трывежу “Сьвяточны Бор”, B. Цырк і гара-кратэр “Крынічная Вежа”, C. Плашчагорыстая ўзвыш “Чырвоныя або Пяціярскія Горы”, D. Узьберажжа “Зялёны Кут”, E. Гара “Шапка Трывежа”, F. Узвыш “Шэрае Поле”. У сваім дзённіку ад 9 лютага 1933 года Язэп Драздовіч таксама ўзгадвае пра гэты план і від: “Скрозьгорны пралом з тунэлямі на поўнач ад Трывежу і сам надазёрны Трывеж з ягонымі ваколіцамі, характэрнымі сваімі тапаграфічнымі асаблівасцямі, як верхняе возера “Атол”, ніжняе возера “Чалом” або “Паклон”, віравая палукруглая затока “Капут” (Caput), цырк з кратэрам “Крыніца шчодрасці”, чырвонаяровыя горы, гара “Шапка Трывежа”, даліна і сам горад Трывеж з падзелам на стары (забудаваны) і новы з парк-лесам — правяраў па фатаграфічных знімках з Месяца, і, як на вялікае дзіва, аказалася, што ўсё тое, што бачыў праз самнамбулістычную візію — на фатаграфіі яны ёсць точ у точ. Цяпер я з пэўнасцю веру, што бальшына візіяў маіх гэта не твор фантазіі, не самаабман, а сапраўдны дар яснавідства. Што да апісанага мной падарожжа са скрозьгорнага чыгункавага пралому на поўнач уздоўж горнага кражу — у так званым“Моры супакою”— Арыю, з горадам Арыаполем, апроч вялікай канцавой пярорвы-тунэлю ў скрозьгорным праломе, даліны ракі Аркадзіі, палукружнага цырка з кратэрам “Асфальтавы кацёл” і лініі скрозьгорнай прасекі — ніякіх іншых ясных прызнакаў бачанага на фатаграфіях гэтых не знайшоў. І неабладаючага выдатнасцю тапаграфічных асаблівасцяў сваіх ваколіц, бачанага мною гораду “Ariapolis”, указаць точнае месца ягонага знаходжання ў краіне Aria — пакуль што не маючы лепшай фатаграфіі — не змагу. Я пэвен, што ён там ёсць і такім самым, якім я яго бачыў, але трэба яго знайсці…” 1 1

Драздовіч Язэп. Дзённік // Маладосць. 1991. № 5. С. 121. 11


З гэтага тэксту вынікае, што спачатку былі касмічныя вандроўкі ў самнамбулістычных снах на Месяц, а потым пошукі адпаведных мясцін па картах або фотаздымках Месяца, якія існавалі на той час. Наступныя старонкі альбома — канкрэтныя замалёўкі, або дэталі, віды гэтых мясцін, як раскадроўка гэтых шляхоў. Некаторыя з іх па-мастакоўску распрацаваныя і ўяўляюць самастойныя мастацкія творы: Старонка 6: Аблёдавацелая мост-арка перак рачной даліны перад вылетам трывезкага скрозьгорнага шляху з ІІІ-га найбольшага тунэлю. Старонка 8: “Чорная вежа”. Тыповая станціонная будоўля на Трывезкім шляху, — з Трывежа на Аўрыю і Аріаполь. Старонка 9: Расліннасьць узрэчнай даліны, каля Трывезкага шляху, у т. зв. “Моры Урадлівасьці”. Старонка 17: На станціі Аriapolis... Пэроны і нешта нейкае… Старонка 19: Аriapolis... Старонка 23: Аріаполь... Сучасныя новыя бетонныя платы і старадаўнейшая абаронная вежа зруйнованых сьцен гораду. Старонка 25: Trifloria... Шэрасьценная мураваная вільля. Гэтыя малюнкі часта публікаваліся ў выданнях пра творчасць Драздовіча, але ніколі як паслядоўная серыя і, на жаль, без поўных назваў. Напрыклад, малюнак на 17-й старонцы “На станціі Аriapolis... Пэроны і нешта нейкае…” — выключны прыклад мастакоўскай дасканаласці Язэпа Драздовіча, які быў вучнем Івана Трутнева — паслядоўніка рэалістычных традыцый рускай мастацкай школы. Драздовіч стварае вобраз, убачаны ў самнамбулістычным сне, і стварае яго дакладна, як бачыў, але, што гэта, для самога мастака засталося загадкай. Адсюль і назва “нешта нейкае”. Чыгуначная станцыя каля горада Арыяполя, пусты і доўгі перон зразумелыя, а вялікія збудаванні, канструкцыі ў выглядзе “камертона” ўздоўж гэтага перона — і ёсць “нешта нейкае”. Астатнія старонкі альбома — накіды, замалёўкі і незавершаныя малюнкі, зробленыя алоўкам або тушшу. Іх каштоўнасць у візуалізацыі канкрэтных паняццяў і фіксацыі вобразаў суцэльнага свету, які стварае мастак на далёкай планеце. Свету, у якім прадугледжаны розныя бакі жыццядзейнасці, стан гарадоў, архітэктуры, асаблівасці флоры і фауны. Назвы старонак альбома даюць уяўленне пра гэта: I (найменьшы) тунэль скрозьгорнага пралому на чыгункавым шляху з Трывежа на Аўрыю і Аріаполь. Антрацытавая пяшчэра, — непадалёку павароткі на Аріаполь. Крынічнаводны кратар “Асфальтавы кацёл” на шляху скрозь полуцырк... Тэхнічна-апаратная, асьветленая з глыбі электрыкай, — горная штучна абладжаная пяшчэра, — пад Аріаполем. Горнапяшчэрная фабрычная галя, пад Аріаполем. Скрозьлесная прасека на пазагорным Трывезкім шляху, — на ўзгор’ях каля экватару. Руіны дамоў на акраіне старога гораду. Плітняковая сьцежка акінутага дому, абросшая з начы грыбамі... 12


Гародная расьліннасьць у адной з горных далін пад Аріаполем.... Трохаркавае перасьценьне ў адным з хорамаў Аріаполя — на Трафнесьцьці Trifloria. Trifloria. Нутро мураванага чырвонацэглянага хораму акінутай сьвятыні. Пушча Заўрыдзія. Вярблюдастраус. Сідзячы сон арыапольца. Вежавастыя хвоі… Ніагара. Трывеж. Абрыў над затокаю Caput (галава возера “Чалом”). Стугор крынічнаводнага кратэру ў адным з горных цыркаў непадалёку горада Трывежа. Графічны альбом “Жыццё на Месяцы” служыў мастаку крыніцай далейшых распрацовак мастацкіх жывапісных твораў. Лінейны накід панарамы горада Трывежа (старонка № 31 альбома) паслужыў высновай для жывапіснага твора “Трывеж”, 1932—1933 (палатно, алей, 61х101), які захоўваецца ў музеі старажытнай беларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі1. Жывапісны твор адрозніваецца больш шырокай панарамай горада і крыху іншым ракурсам кампазіцыі. На адвароце палатна прысутнічае аўтарскі надпіс: “Панарама луннага гораду Трывежа з ягонымі ваколіцамі над Верхнім і Ніжнім азёрамі “Чалом” на Маладзіковай Краіне Хвойнікавых Пальм, між т. зв. марамі “М. Нэктару і М. Урадлівасьці” на поўдзень ад Скрозьгорнага Пралому Трывезкага Чыгункавага Шляху на Аўрыю і Аріаполь... Выгляд з усходу на захад (з вакзалішча). “Жыцьцё на Месяцы”. Я.Н. Драздовіч. Вільня, 1932—1933”. Ніжэй знаходзіцца план горада Трывежа з подпісамі, якія паўтараюць план з графічнага альбома НММ РБ (старонка № 4), толькі ўказаны яны каротка і выразна: Тунэль, пралом, гара Шапка Трывежа, парк, горад, вакзалішча, Пяціярскія горы, Зялёны кут, гара Крыніца Жыцьця, Гаць, з.“Пагроза”, возера Чалом, лес “Святочны бор”. Злева ад яго намаляваны поўны Месяц і адзначана месца, дзе знаходзіцца горад Трывеж. Карта Месяца на карціне Драздовіча вельмі падобна да сапраўднай карты спадарожніка Зямлі, якую магчыма ўбачыць у бінокль або маленькі тэлескоп. Сёння на карце Месяца даследчыкі абазначаюць 80 геаграфічных пунктаў, сярод якіх моры, горы і кратэры. Пазначаны на карце Месяца і “Мора Урадлівасьці” (Море Изобилия / Mare Fecunditatis), і “Мора Нэктару” (Море Нектара/Mare Nectaris), паміж якімі, на думку Драздовіча, і знаходзіцца краіна Арыя і горад Трывеж. Язэп Драздовіч у сваіх творах і працах звяртаўся да розных куткоў Месяца. У фондах НММ РБ знаходзяцца асобныя графічныя аркушы, якія паказваюць жыццё і асаблівасці кратэраў Платона і Каперніка, віды архітэктуры краіны Задымленага Неба і збудаванні супрацьлеглага боку Месяца. Графічныя творы Драздовіча суправаджаюцца аўтарскімі адваротнымі надпісамі, 1

У далейшым МСБК ІМЭФ НАНБ. 13


без якіх аналіз працы не зусім паўнавартасны. Каментарыі, што робіць мастак да сваіх твораў, пашыраюць уяўленне пра мастацкі вобраз і саму асобу Язэпа Драздовіча. З дзённіка мастака вядома, што ім была напісана фантастычная аповесць пра жыццё на Месяцы “У лабірынтах Чорнай Лопаўкі”, у якой апісваецца жыццё ў кратэры Платона: 4.01.1933 “У лабірынтах Чорнай Лопаўкі” дапісаў аж да сям’і пяшчэрных лунідаў...” 1; 7.01.1933 “...дапісана аж да гары-кратэру “Сігнал” і падкратэрнага вылеву — ракі...”; 8.01.1933 “Лабірынт” дапісаны аж да трывожнага бегу на тэрасах і з бегавой веранды. Пазасталіся яшчэ тры абразкі недапісанымі з пласкатварымі лунідамі”; 13.01.1933 “Закончыў і здаў свайму суседу Валазьку, як аматару, у пераплёт сваю лунную вандроўку па лабірынтах чорных скал кратэравастага горнага цырку, які знаходзіцца на поўнач ад кразнога Mare Imbrium у Альпах. Раблю гэта не дзеля забавы і тшчэслаўя, а дзеля навукі. Хто гэтаму не верыць, хай праверыць праз тэлескопы, і я пэвен, што бальшыну таго, што мной апісана, убачаць, як на далоні... Праверыўшы па фатаграфічных знімках у больш просторных выданнях найпадробнейшых дэталяў некаторых участкаў паверхні Месяца — пераканаўся, што віджаныя і апісаныя мной у “Чорным лабірынце” зусім не паходзяць на Цырк Manilius, а на цырк Платона (Plato)”; 14.01.1933 “Усе віджаныя мной у сне тапаграфічныя асаблівасці чорнаскальных цяснін, вадаключаў з цырку ракі, як прасталінейная скрозьсьценная расселіна-калідор і беласнежная кратэравастая гара “Сігнал” у Альпах — гэта не ў Маніліусе, а ў цырку Платона” 2. Сярод музейных графічных твораў таксама сустракаюцца ўсё тыя ж паняцці і назвы: “Цырк Платона. Гара “Сігнал”, 1932 (папера (16,4х19,1), на кардоне (30,8х38,6), туш). На адвароце кардону надпіс: “На вотдальлі рысуецца стугор вершаліны кратаровай гары, пакрытай крыгамі лёду, а на ёй цемнаваціць адвесная шчэрба з блескам, — прыпамінаючым люстравыя сыгналы, — ад узрушаных крыг ледавога абвалу. А на ўзбліжжу глыбокая горнаскальная цясьніна з лаўжом ракі, выцекаючай з нутрасьценьня горнага цырку Платона. Па ўзбаччу горных сьцен гэтае цясьніны праходзяць у нутро цырка штучнапраложаныя лунідамі сьцегі-тэрасы. А на аднэй узвышастай, паросшай нізкарослым папарацістывым папелятым кустоўем, — прыроднай вэрандзе, — знайшлі мейсца ратунку сабе ад раптоўнага разводзьдзя, — пяшчэрныя жыхары гэтых цясьнін, — луніды-хімэроіды...” “Цырк Платона. Горная тэрасавая вэранда ратунку”, 1932 (папера (15,5х23,2), на кардоне (29,8х38,2), туш, аловак). Надпіс: “Горнатэрасавая вэранда ў чорных скалах лябірынту, — перапоўненая лунідамі-антропоідамі, уцекаючымі з нізкапаложаных тэрас у глыбокай цясьніне рачнога лаўжа, пагражаючага патопам праз ранічны вылеў вады ад раптам растопленых сьнягоў і лёду (з абвалаў) — на вершалінах некаторых сьцен і стугор’яў у сярэдзіне горнага цырку Платона”. “Пешая дарога па дне цясніны ў сцяне цырку Платона”, 1932 (папера (24х14,8), 1 2

Драздовіч Язэп. Дзённік // Маладосць. 1991. № 5. С. 117. Драздовіч Язэп. Дзённік // Маладосць. 1991. № 5. С. 118.

14


на кардоне (37,9х30,2), туш, аловак). Надпіс: “Скрозьгорная пешаходная сьцега па дну разселіны перак чорнай сьцяны, горнага цырку Платона. Выгляд з усходу на захад”. Тры асобныя графічныя творы звязваюцца паміж сабой адной тэмай, адным сюжэтам. У МСБК ІМЭФ НАНБ знаходзіцца жывапісны твор, які аб’ядноўвае гэтыя графічныя аркушы. На жаль, ён не падпісаны аўтарам і захоўваецца як “Фантастычная кампазіцыя” (палатно, алей, 70х115,5), але, безумоўна, не выклікае ніякіх сумненняў, што гэта той самы сюжэт. Наводдаль у горнай цясніне (левая частка карціны) бачная гара “Сігнал” і вадаспад, паток ад расталага лёду; на першым плане — луніды-антрапоіды, што бягуць ад патопу на больш высокія тэрасы ў лабірынтах сцен кратэра Платона; зверху палатна размешчаны луніды-хімероіды, як і на графічным творы Драздовіча з фондаў НММ РБ “Гара “Сігнал”. Таксама існуе непасрэдная сувязь паміж графічным творам НММ РБ “Горад “Гняздо” непадалёку ад цырка Капэрніка”, 1932 (папера (18х25,1), на кардоне (30,3х38,6), акварэль, аловак, туш) і жывапісным творам МСБК ІМЭФ НАНБ “Argentonia”, 1934—1935 (палатно, алей, 65х100). Гэта адзін і той жа від горада Гняздо, толькі па-рознаму закампанаваны, і аўтарскі надпіс на звароце кардону графічнага твора таксама сведчыць пра гэта: “Непадалёку ад цырку “Капэрнік”. Аргентон (Argentonia, Гняздо) Лунны горад у вянку горнага цырку ў краіне чорнага грунту кактусавастых расьлін і альвасістых пальм, — непадалёку вялічэзнага горнага цырку “Капэрнік”. На вотдальлі белавацеюць зубцы беласьнежнай кароны горных сьцен знамянітага цырку — Капэрніка”. Астатнія тры творы з фондаў НММ РБ, якія адносяцца да серыі “Жыццё на Месяцы”, адлюстроўваюць архітэктурныя асаблівасці месяцовых гарадоў у краіне Задымленага Неба і адваротнага боку Месяца: “Замак “Граніт-сталіца”, 1932 (круг d-15,3, папера (24,8х17,6), на кардоне (38,7х30,2), акварэль, туш). Тлумачальны надпіс: “На поўначы ад “Мора Небаспэк”. Замак “Граніт — сталіца”. Гранітная брама і вежа. Высокая чатырохкутная вежа і брама з буйнакубовага гладкачэсанага чырвонага граніту аднаго, з паўночных, гарадзішча, якое знаходзіцца на стэпавой раўнядзі ў “Краіне Задымленага Неба”, заселенай працавітымі земляробамі лунідамі-антропоідамі. P.S. На паўночны ўсход ад т. зв. моra crisium”; “Абарончы горад”, 1932 (папера (18,5х23,6), на кардоне (30,5х38,5), вугальны аловак, туш). Надпіс: “На поўнач ад “Мора Небаспэк” Гарадок бастылія непадалёк у краіне Задымленага Неба “Bastylia” Абаронная замчышча-гарадок, — як нешта ў родзе нашага старакрывіцкага гарадзішча, — абаронна-стценнага паселішча. Знаходзіцца Яно ў Краіне Задымленага Неба, на раўнядзях, к северу ад т. зв. “Мора Небаспэк”, непадалёку выклубляючага чорны дым прыроднага вогнішча”; “На адваротным баку Месяца”, 1932 (папера (19,5х14,6), на кардоне (38,5х30,2), вугальны аловак, туш). Надпіс: “На адваротным баку М-ца. Гарадок фартэфікаційнага тыпу на раўнядзі сталагорнатай узвышшы, якая знаходзіцца на акрайцу адваротнай стараны Месяца, — ад вялікай Круглай цёмнай плямы пад назоваю “Мора Небаспэк”, або “Mora Zmian”. З тлумачальных надпісаў на графічных аркушах зразумела, адкуль нарадзілася 15


назва краіны Задымленага Неба — ад чорнага дыму прыроднага вогнішча. Самі выявы сапраўды нагадваюць старажытнае дойлідства Беларусі. Аналіз творчасці Язэпа Драздовіча паказвае, як складваўся феномен асобы мастака. Навуковыя веды, інфармацыя, якія былі даступны Драздовічу, давалі шырокі палёт яго фантазіі. Фантазіі, якая спалучалася з магчымасцю растлумачыць невядомае як рэальнае і падобнае на зямное жыццё. Такія з’явы, як светлавыя сігналы і цёмныя плямы на Месяцы, што перамяшчаюцца (і сёння не абгрунтаваныя вучонымі), для Язэпа Драздовіча служылі крыніцай шматгранных мастацкіх вобразаў. Прысутнасць на Месяцы гор, кратэраў, заліваў, мораў — сваёй геаграфіі — складала ўмовы нараджэння краін, гарадоў, прыроды і касмічных жыхароў. Язэпу Драздовічу ўдалося стварыць цэлы космас у самім сабе. Сусвет, які падобны да зямнога, апісваўся мастаком не як свет будучыні, а як сучасны свет, які магчыма зразумець і спазнаць.

16


Драздовіч Я.Н. Горад Трывеж і ягоныя ваколіцы. План з памяці... 1932. Старонка № 4 з альбома “Жыццё на Месяцы”. Папера, туш, 27х20,5. Уласнасць НММ РБ 17


Драздовіч Я.Н. На станцыі “Аriapolis”. 1932. Старонка №17 з альбома “Жыццё на Месяцы”. Папера, туш, 27х20,5. Уласнасць НММ РБ


Драздовіч Я.Н. Пушча Заўрыдзія. Вярблюдастраус. 1932. Старонка №27 з альбома “Жыццё на Месяцы”. Папера, туш, 27х20,5. Уласнасць НММ РБ

Драздовіч Я.Н. Абарончы горад. 1932. З серыі “Жыццё на Месяцы”. Папера (18,5х23,6), на кардоне (30,5х38,5), вугаль, туш. Уласнасць НММ РБ


Драздовіч Я.Н. Трывеж. 1932. Старонка №31 з альбома “Жыццё на Месяцы”. Папера, туш, 20,5х27. Уласнасць НММ РБ

Драздовіч Я.Н. Трывеж. 1932—1933. Палатно, алей. 61х101. Уласнасць МСБК ІМЭФ НАНБ


Драздовіч Я.Н. Гара Сігнал у цырку Платона. 1932. З серыі “Жыццё на Месяцы”. Папера (16,4х19,1), на кардоне (30,8х38,6), туш. Уласнасць НММ РБ

Драздовіч Я.Н. Фантастычная кампазіцыя. Палатно, алей. 70х115,5. Уласнасць МСБК ІМЭФ НАНБ


АРЫЕНТАЛІЗМ У ТВОРЧАСЦІ Я. ДРАЗДОВІЧА Вакар Людміла, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт ВДУ ім. П. Машэрава (Віцебск) Язэп Драздовіч з’яўляецца адной з самых загадкавых асоб беларускай культуры. Ён верыў у беларускую ідэю, жыццё на іншых планетах і мастацтва. Гэтая трыяда зрабіла Драздовіча летуценнікам. Вандраванне з вёскі ў вёску, маляванне дываноў, асветніцтва сялян і самнамбулістычныя сны пра Сусвет сталі ўратаваннем уласных ідэалаў. Творы мастака-візіянера напоўнены акрааматычнымі вобразамі, якія не падлягаюць адназначнаму вытлумачэнню. Фармаванне творчасці Я. Драздовіча адбылося пад уплывам мастацтва мадэрна, у час напружаных пошукаў далейшых шляхоў развіцця сусветнай культуры і нацыянальных варыянтаў мастацтва будучага. Культура мадэрна вылучаецца памкненнямі да сінтэзу розных стыляў і формаў, тэндэнцыямі да сінтэзу традыцый Захаду і Усходу. Захапленне ўсходнімі ідэямі як устойлівая дамінанта тагачаснага еўрапейскага мастацтва была выклікана жаданнем дзеячаў сімвалізму спазнаць унутраны, таемны змест творчасці і праз гэтыя веды выпрацаваць новы мастацкі стыль. Усходняе інтраверсійнае па сваёй скіраванасці мастацтва давала для гэтага багаты матэрыял. Сімвалізм у беларускай культуры яшчэ глыбока не даследаваны, але можна сцвярджаць, што працы Казіміра Стаброўскага, Фердынанда Рушчыца, Мікалаюса Чурлёніса стварылі аснову для пошукаў Драздовічам абагульненых сімвалаў беларускага жыцця. У беларускім асяродку Вільні традыцый сімвалізму трымаліся яшчэ ў 20—30 гадах і творчасць Язэпа Драздовіча ўспрымалася як узор “найнавейшых малярскіх школ” 1. Першым прыкладам арыенталізму ў творчасці Язэпа Драздовіча з’яўляецца вокладка да кнігі вершаў Канстанцыі Буйло “Курганная кветка” (Вільня, 1914). На ёй адлюстраваны экзатычны вобраз усходняй жанчыны, абагульнены да таямнічага і прыгожага знака. Яго немагчыма вытлумачыць як ілюстрацыю, бо ў тэкстах кнігі адсутнічае адпаведны паэтычны вобраз. Даследчыкі творчасці мастака адзначаюць асацыятыўны характар вобраза, які раскрывае міфалагічны падтэкст вершаў. Арсеній Ліс звязвае гэтую выяву з народным паданнем пра папараць-кветку і разглядае прыгожы арнаментаваны галаўны ўбор як стылізацыю лістоў папаратніка2. Аляксей Марачкін, Мікола Купава і Яўген Кулік лічаць, што “з вокладкі кнігі глядзіць на нас таямніча-загадкавы сфінкс у жаночым абліччы” 3. Разам з тым галаўны ўбор жанчыны можна разглядаць як стылізацыю пер’я, што дае падставы ўбачыць у ім К.С. З нівы беларускага мастацтва // Студэнская думка. Вільня, 1925. № 1 / ЦНБ НАНБ, ф. 2, воп. 1, адз. зах. 72. 2 Ліс А. Вечны вандроўнік: Нарыс пра мастака Язэпа Драздовіча. Мн, 1984. С. 31. 3 Марачкін А., Купава М., Кулік Я. Язэп Драздовіч. Альбом-манаграфія. Мн., 2002. С. 11. 1

22


шырока распаўсюджаны ў мастацтве мяжы ХІХ—ХХ стагоддзяў вобраз жанчыныптушкі. Жаночы пачатак у паэтыцы сімвалізму меў глыбокае метафізічнае напаўненне, выяўляў містычны таемны аспект ведаў. Шматлікія народы бачылі ў вобразе птушкі істоту з больш высокім узроўнем свядомасці, пасярэдніка паміж чалавекам і Богам. Пяро на галаве сведчыла пра перадачу зверху Найвышэйшай волі. У візантыйскім і старажытнарускім мастацтве вядома сімволіка райскіх птушак Алканоста і Сірына, спевы якіх нельга забыць. У будыйскім мастацтве Індакітая прысутнічае вобраз кейнараў — птушак з чалавечымі тварамі, якія лічацца нябеснымі музыкамі. У іранскай культуры прарочымі здольнасцямі надзяляецца птушка сімург, у мусульманскай — птушка Анка. Безумоўна, спалучэнне вобраза жанчыны і птушкі з’яўляецца архетыповым і выдатна падыходзіць для вызначэння жаночай паэзіі. Гэты вобраз ідэальна стасуецца з рамантычнай традыцыяй спалучэння асобы паэта і прарока, што трывала захоўвалася ў віленскім асяродку. Калі ж шукаць першавобраз, які мог паўплываць на творчыя пошукі Язэпа Драздовіча, то найбольш верагодна, што ім была вокладка Эдварда Окуня да варшаўскага часопіса “Хімера” 1903 года. На ім мы бачым на фоне начнога неба захутаны празрыстым зоркавым вэлюмам профіль усходняй жанчыны з заплюшчанымі вачыма і галаўным уборам з маку. Э. Окунь стварыў вобраз сну, асабліва распаўсюджаны ў мастацтве сімвалізму, як стан, калі падсвядомасць раскрывае свой патэнцыял творчай актыўнасці. Абодва творы Окуня і Драздовіча з’яўляюцца выдатнымі прыкладамі для ўвасаблення творчага палёту і артыстычнай дзейнасці. Вобраз сфінкса таксама прысутнічае ў графіцы Язэпа Драздовіча, але больш позняга часу, і прачытваецца як сімвал вечнасці. У лістах 1929 года, прысвечаных замкам Беларусі, у кампазіцыі “Крэва” профілі сфінксаў можна разгледзець у абрысах руінаў замка. Нібы асірыйскія вартаўнікі, яны сцерагуць тайны гісторыі Беларусі. Іх профілі звернуты ў светлае неба і ўспрымаюцца як станоўчы знак веры ў будучыню Радзімы. Трэба адзначыць, што гэтым вобразам Язэп Драздовіч выявіў сімвал, адпаведны свайму мысленню, сваёй зацікаўленасці мінулым і будучыняй Беларусі. У 1924 годзе ён стварыў серыю ілюстрацый да гістарычна-бытавога рамана “Гарадольская пушча”. Адзін з лістоў мае назву “Заморскія госці-арабы”. На ім мастак увасобіў каларытныя тыпы бліжнеўсходняга характару, скрупулёзна, з этнаграфічнай дакладнасцю вымалеваў адметнасці арабскага касцюма, а разам з тым перадаў баязлівую згуртаванасць і пачуццё насцярожанасці, з якім узіраецца ў новае асяроддзе прышлы народ. Асобнае месца займае ў творчасці Язэпа Драздовіча малюнак вуглём “Нірвана” (1925). Мастак паспрабаваў праз мову еўрапейскага мастацтва раскрыць сутнасць будыйскай дактрыны. Кампазіцыя мае тры планы. Апошні план утварае цёмная заслона з шыракаскулым тварам, ад якога зыходзіць ззянне. Дадзены матыў з антрапаморфным вобразам нагадвае пейзаж захаду сонца ў цёмныя хмары і, пэўна, з’яўляецца персаніфікацыяй Маі. У ранняй ведыйскай міфалогіі так называлася здольнасць багоў і дэманаў утвараць ілюзорныя гарады і краіны. У позніх вучэннях гэтае паняцце распаўсюдзілася на ўвесь матэрыяльны свет і стала тэрмінам, які адмаўляе рэчаіснасць быцця. Паводле вучэння Буды, гэта падманлівае покрыва 23


рэчаіснасці, якое засціць вочы непрасветленых людзей. На фоне такога міражу разгортваецца карціна паступовага ўзыходжання па лесвіцы бясконцай чаргі манахаў. Узыходжанне па прыступках сярэдзіннага шляху трактуецца як спосаб уратавання, як засваенне шэрагу этычных правілаў. Паабапал шляху на першым плане, таксама шчыльна заштрыхаваным вуглём, выяўленыя пачвары з разяўленымі пашчамі, увасабляючы жахі і пакуты чалавека. Іх спакойна мінуюць ва ўпэўненай хадзе праведнікі і падыходзяць да вузкага, ярка асветленага калідора, што адзначаны напачатку і напраканцы чатырма вежамі — чатырма высакароднымі ісцінамі, якія вызначаюць выйсце з кашмару жыцця. На светлай паласе гарызонта абрысы людзей, што ўзыходзяць па лесвіцы, знікаюць, а ў неба высока ўздымаецца тонкая палоска згасальнага агню. У будызме згасанне сімвалізуе выпальванне ў чалавеку ўсіх кармічных грахоў і пераадоленне межаў матэрыяльнага свету. Дадзены малюнак не звязаны з літаратурнай творчасцю Драздовіча і не мае якіхнебудзь аўтарскіх каментараў у дзённіках. Разам з тым увасобленая праз разгорнутую карціну шляху будыйская мадэль макракосмасу стала вызначальнай для жыцця і творчасці Я. Драздовіча. Яна супадае з распаўсюджаным у выяўленчым мастацтве віленскай школы рамантычным матывам вандравання і ў пэўным сэнсе адлюстроўвае ментальную аснову беларускага творцы. Ён быў заўзятым падарожнікам. Тэма шляху з’яўляецца найбольш трывалай у яго мастацтве і мае шмат варыянтаў увасаблення. Пераважна гэты вобраз прачытваецца ў кантэксце разгортвання жыцця і яго спазнання, што вельмі блізка светапогляду старажытных кітайцаў. Можна прыгадаць малюнак “Святар-мудрэц” (1925), дзе герой крочыць з разгорнутай кнігай па дарозе насустрач ветру. У позні перыяд творчасці Драздовіча цікавыя ў гэтым сэнсе карціны 1944 года “У свет па навуку” і “Са свету з навукай”. На першай юнак Скарына, стоячы на гасцінцы, зняў шапку і развітваецца з родным горадам; на другой пасталелы Скарына імкліва крочыць дадому. Гэтыя творы толькі кантэкстуальна блізкія да ўсходняга светапогляду. Графічны ж ліст “Нірвана” надае матыву шляху маштабы будыйскай карціны свету. Яшчэ большую ступень мастацкага абагульнення дэманструе графічны ліст “Пешая дарога па дне расколіны” (1933, поўная назва “Скрозьгорная пешаходная дарога па дну разселіны перак чорнай сьцяны горнага цырку Платона. Выгляд з усходу на захад”). Напрасткі пракладзеная скрозь маналіт скалы дарога завяршаецца вузкай палоскай яркага святла. Мастак дае ўзор экзістэнцыйнага разумення жыцця як закінутасці чалавека у пэўную жыццёвую сітуацыю, як узор зададзенасці ўмоў існавання. Цікава тое, што названы твор высокай мастацкай вартасці не быў асэнсаваны аўтарам як самадастатковы. Гэтая дасканалая па форме і змесце кампазіцыя была яго чарговай візіяй, як, напэўна, і “Нірвана”. Драздовіч скарыстоўваў метад аўтаматычнага пісьма, вынайдзенага тэасофамі напрыканцы ХІХ стагоддзя і шырока распаўсюджанага сюррэалістамі. Пасля сваіх візіянерскіх сноў творца імкнуўся імгненна іх зафіксаваць у тэкстах альбо выяўленчым вобразе. Кампазіцыя “Пешая дарога па дне расколіны” мае вербальны адпаведнік у апісанні яго астральнага падарожжа пад назвай “У чорным лябірынце”: “Дарога, якая вяла ў лябірынт да магутных чорных сьцен горнага цырку, праходзячы тэрасаю ўздоўж левай, заходняй 24


сьцяны глыбокай і што раз вузеючай цясьніны, — была мейсцамі віхлявай, а мейсцамі простай роўнай гладкай няшырокай сьцяною, каля трох-чатырох мэтраў шырынёю. Сьцены гэтай цясьніны, якія зверху стоць навісалі, а ўнізе так сама стоць спускаліся ў глыбокую пропасць, суцэльнамасыўны, бясслоісты, а колерам чорны, калі то як асфальт, то як аселкавы камень, або графіт, у ценях яны былі чорныя, як смоль, а на сонцавым сьвятле чорнасызаватымі, як быццам злёгку апыленыя пылам сіваватага попелу” 1. Гэты тэкст сваёй падрабязнасцю нагадвае этнаграфічныя замалёўкі Драздовіча сялянскага побыту, дзе натуралістычная пераканаўчасць з’яўляецца мэтанакіраванай. У малюнку ж мастак удала скарыстоўвае вобразныя магчымасці графітнай рытмічнай штрыхоўкі і стварае вобраз небяспечнай татальнасці, пад ціскам якой лёс чалавека набывае выключнае напружанне. Малюнак “Пешая дарога па дне расколіны” сустракаецца ў архіве Драздовіча некалькі разоў, што кажа пра яго засяроджанасць на гэтым вобразе. Ён мае абстрактны характар і вытрымлівае параўнанне з найбольш знакамітымі творамі ХХ стагоддзя. Калі “Чорны квадрат” Казіміра Малевіча з’яўляецца іконай ХХ стагоддзя, лікам трансцэндэнцыі, лікам вечнасці, то “Пешая дарога па дне расколіны” Язэпа Драздовіча з’яўляецца лікам экзістэнцыі, шляхам да вечнасці, сустрэчай з вечнасцю. Драздовіч меў здольнасці да абстрагавання, стылізацыі формы, але свядомасць, рацыянальнае мысленне і абставіны жыцця не дазвалялі яму развіць свой творчы патэнцыял. Творы Драздовіча можна падзяліць на дзве групы: натуралістычныя і візіянерскія. У апошніх ён часта ўжывае асаблівы прыём, які надае выявам характар прывіду. Да прыкладу, аркуш “Марсіянін” намаляваны даўгімі паралельнымі штрыхамі, а не сілуэтнай лініяй. Контур адсутнічае, што дае адчуванне кароткаімгненнасці візіі. Цікава тое, што да сваіх візіяў Драздовіч ставіўся як да аб’ектыўнай рэальнасці і імкнуўся іх даследаваць. Ён даследаваў свае вобразы, народжаныя ўласнай падсвядомасцю, якая часам давала яму сапраўдныя шэдэўры. Менавіта гэтая інтраверсійная скіраванасць творчасці дазволіла Драздовічу глыбока ўспрыняць і перапрацаваць ідэі ўсходняй культуры. Арсеній Ліс сцвярджае, што “цікавасць да філасофіі Усходу ў пачатку 20-х на віленскім грунце пасеяў Ігнат Канчэўскі” 2. Яго захапленне ідэямі будызму адбілася на сфармуляванай ім канцэпцыі беларускай нацыянальнай ідэі. Такое разуменне беларускага шляху як бясконцага вагання паміж крайнасцямі заходнехрысціянскага і ўсходнехрысціянскага місіянізмаў нагадвае канцэпцыю сярэдзіннага шляху ў будызме. Канчэўскі робіць высновы, што выйсцем з дадзенай сітуацыі з’яўляецца сінтэз найлепшых рыс гэтых двух узораў светабачання, які ўрэшце абудзіць творчасць народа і выведзе яго на самастойны шлях. Беларуская інтэлігенцыя 1920-х гг. перажывала глыбокае расчараванне ў выніку падзелу Беларусі паміж Савецкім Саюзам і Польшчай. Заклапочанасць лёсам Радзімы Драздовіч Я.Н. У чорным лябірынце (У цяснінах цырку Платона). Рукапіс. Вільня, 1933. С. 5 / Архіў Акадэміі навук Літвы, ф. 21, в. 109. 2 Ліс А. Вечны вандроўнік: Нарыс пра мастака Язэпа Драздовіча. Мн., 1984. С. 115. 1

25


прысутнічае і ў сімвалічных творах Драздовіча. Сучаснік мастака, аўтар артыкула “З нівы беларускага мастацтва”, змешчанага ў першым нумары часопіса “Студэнская думка” за 1925 год, сцвярджае, што “пры дапамозе экспрэсіяністычнай сымволікі мастак стварае цэлыя кампазіцыі, што абымаюць ледзь не ўсю ідэалёгію Беларусі. Хто ўгледзіцца ў яго абраз Пагоні, знойдзе там і мэту, і церні, і злыдні мучэння душы беларускай, — душы адважнай з разгонам Праметэя і з мукай Танталя. У абразе ... маляваным, здаецца пад уражаннем рыскага трактату, Драздовіч замкнуў сынтэзу цэлага сучаснага беларускага гора: гора раздзелу жывога цела на Усход і Захад. Беларус аднак жыве. Дух ягоны (геній) над гідрай імперыялізму вызваліўся між пажарышч уласнай будоўлі і ўглядаецца ў сінюю даль здвоеным узорам Усходу і Захаду: у даль, дзе відзіць сьвятыню духа, рэалізацыю вялікай ідэі, — Беларускі Народны Дом. Над сьвятыняй зор божага агляду спачывае, спагадна ўглядаючыся ў крывавую ніву творчага змагання: зор гэты повен неадгаданай Прамудрасці. Абраз у цэласці служыць сынтэзай сучаснае Псыхэ беларускай...” 1 Крытычная сітуацыя раздвоенасці народа паміж дзвюма краінамі і культурнымі традыцыямі, рэпрэсіўная палітыка абедзвюх дзяржаў адносна нацыянальнай інтэлігенцыі былі прычынамі распаўсюджвання песімістычнага мыслення і неадназначнай сімволікі ў мастацтве. Будыйская канцэпцыя сярэдзіннага шляху давала магчымасць пазбаўлення ад крайнасцяў і магчымасць духоўнага росту. Гэтая ідэя была блізкай і зразумелай для Язэпа Драздовіча. У яго афарызмах утрымліваецца шмат сентэнцый будыйскага характару, дзе матыў цярпення дамінуе: “Толькі там ідэальная праўда, дзе няма крыўды”; “Палюбі жыццё такім, якім яно ёсць, — ты і будзеш шчасліў”; “ Хто з уласнай волі цярпеў, той і шчасліў”;”І фанатыкі, і бязбожнікі — адной маткі дзеці — крайнасці. Няма жыцця ў крайнасцях”; “Нішто не жывець, не расцець у агні. Нішто не жывець, не расцець у марозе. Толькі між агнём і марозам усё жывець, усё расцець, усё цвіцець, развіваецца, красуецца” 2. Пасля закрыцця беларускіх школ Драздовіч вядзе жыццё вандроўнага мастака, якое мае аскетычны, манаскі характар. Ідэі будызму былі для яго не проста прадметам навуковага альбо ідэалагічнага інтарэсу. Сваім жыццём Драздовіч прадэманстраваў рашучасць да здзяйснення абранагу шляху, непарыўнасць паміж думкай і дзеяннем. Яскравым прыкладам скарыстання Драздовічам усходніх ідэй як уласна сваіх з’яўляецца аўтапартрэт “Трыглаў” (1943), дзе ён паказаў сябе ў трох іпастасях: мастака, мысляра і навукоўцы. Дзеля гэтага Язэп Драздовіч абірае іканаграфічную схему выяўлення Трымурці. Ідэя ўвасаблення на адным тулаве трох лікаў галоўных індуісцкіх багоў Шывы, Вішну і Крышны азначае іх анталагічнае і функцыянальнае адзінства, а таксама злучае у адной асобе тры функцыі: стварэння, захавання і разбурэння. Такое рашэнне выдае жаданне мастака міфалагізаваць уласную асобу. На іншых аўтапартрэтах Драздовіч любіў выяўляць сябе ў якасці вандроўнага мастакадаследчыка з кіем у руцэ. К.С. З нівы беларускага мастацтва // Студэнская думка. Вільня, 1925. № 1 / ЦНБ НАНБ, ф. 2, воп. 1, адз. зах. 72. 2 Цэнтральная нацыянальная бібліятэка НАНБ, фонд 2, вопіс 1, адз. зах. 24. 1

26


Як ніколі, ў нашым стагоддзі вобраз мастака мае самадастатковую значнасць, уплывае на ўспрыманне спадчыны творцы. Такую галерэю мастакоўскіх лёсаў распачаў Ван Гог, таксама захапляючыся ідэямі будызму. Самотнасць і хвароба Ван Гога, уцёкі Гагена на Таіці, настальгія Марка Шагала па горадзе дзяцінства стварылі іх артыстычную легенду і адпаведна сталі перадумовай папулярнасці іх мастацтва. Вобраз вечнага вандроўніка так моцна сцвердзіўся ў асобе Язэпа Драздовіча, што ўсё астатняе — графічныя лісты, карціны, дываны — пераўтварыліся ў дадатковыя складнікі іміджу яго асобы, своеасаблівыя атрыбуты бескарыслівай летуценнасці. Драздовічу ўдалося зрабіць са свайго жыцця міф, і гэта атрымалася таму, што мастак здзяйсняў сваю фантазію і волю часам не ў творчасці, а ў жыцці, і нават ахвяраваў ім дзеля сваіх ідэалаў. Вандраванне было для яго не толькі выйсцем з беспрытульнасці, але і анталагічнай сутнасцю яго духу, творчым і жыццёвым крэда. Драздовіч вандраваў не толькі па прасторы Беларусі, але і культуры таксама. Ён перасёк поле культуры не аднойчы, закрануў яе самыя аддаленыя куткі і паабапал сваіх сцежак пакінуў творы, у якіх сустрэліся Усход і Захад.

27


Язэп Драздовіч. Вокладка да кнігі вершаў Канстанцыі Буйло “Курганная кветка”. Вільня, 1914 28


Язэп Драздовіч. Руіны вежы Крэўскага замка. 1929

Язэп Драздовіч. Выгляд Крэўскага замчышча з сярэдзіны. 1929


Язэп Драздовіч. Заморскія госці-арабы. З серыі ілюстрацый да рамана “Гарадольская пушча”. 1924

Язэп Драздовіч. Нірвана.1925. Малюнак вуглём


Язэп Драздовіч. Скрозьгорная пешаходная дарога па дне расселіны. 1933


Язэп Драздовіч. Марсіянін


Язэп Драздовіч. Пагоня. 1927


Індуісцкі бог Трымурці

Язэп Драздовіч. Трыглаў. 1943


ЯЗЭП ДРАЗДОВІЧ І МАРК ШАГАЛ: ПАРАЛЕЛІ ЛЁСУ І ТВОРЧАСЦІ1 Дзесяць гадоў назад пачала вяртацца інфармацыя пра нашых знакамітых землякоў. Амаль адначасова мы адзначылі стагоддзе двух мастакоў: Марка Шагала, які спажыў славу ў свеце, але ўсё жыццё мроіў пра пакінуты родны горад, і няўрымслівага дзісенскага дзівака Язэпа Драздовіча, які пражыў свае гады ў бясконцых самотных падарожжах па Беларусі і летуценнях пра жыццё на іншых планетах. Што іх яднае? У жыцці амаль нічога. Толькі час і месца нараджэння. Усяго год падзяліў іх з'яўленне на свет. Лёс наканаваў долю мастака і прызначыў кожнаму свой шлях. Абодва ў творчасці прадэманстравалі вялікае пачуццё сыноўскай ласкі да сваёй Радзімы. Толькі на той час у палітычнай рэчаіснасці не было яе канкрэтнага наймення, і таму для Драздовіча яна была Беларуссю, а для Шагала — расійскай правінцыяй. Аднак, якія б ні былі розныя вобразы Бацькаўшчыны, створаныя гэтымі мастакамі, яна мае адзіны геаграфічны назоў — Віцебшчына. У творчасці час таксама іх яднаў і межаваў, ставіў перад кожным патрэбу аднаўлення мастацкай традыцыі свайго народа адпаведна культуры ХХ стагоддзя. Згодна з гэтай патрэбай, М. Шагал звярнуўся да міфалагічных часоў габрэйскай гісторыі, а Я. Драздовіч — да беларускай старасвеччыны, яе напаўразбураных і перайначаных помнікаў. Змест гістарычнай традыцыі стаў зместам іх асабістай творчасці: паставіў асобу Шагала на ўзровень біблейскіх прарокаў, а Драздовіча — побач са славутымі асветнікамі Беларусі. Пачуццё неабходнасці рэтраспекцыйнай рэфлексіі іх яднала, яе вынікі іх межавалі. Поўнілася гэтая рэфлексія жыццёвымі вобразамі, народжанымі Віцебшчынай, яе рэчаіснасцю. Беларуская прырода ўвайшла ў касмічныя кампазіцыі Язэпа Драздовіча — гарадскія і местачковыя краявіды Марка Шагала спалучалі прыкметы Віцебска і Парыжа. Празаічны местачковы побыт робіцца крыніцай выяўленчых матываў быційнага сузірання Шагала; побыт вёскі, яе фальклор і архітэктура наваколля запаланілі трапяткое мастакоўскае даследаванне Драздовіча, абудзілі яго касмічна-футуралагічныя візіі. Для абодвух нізавы пласт народнай культуры быў зыходнай пазіцыяй у творчых памкненнях. Пошукі нацыянальна-адпаведных формаў выказвання ў мастацтве характарызуюць усю еўрапейскую культуру таго часу. Творчасць мастакоў стылістычна процілеглая, але мае пункты сутыкнення. Яна амаль цалкам падпарадкавана фантазіі і мроям і, адпаведна арыентацыі на народную культуру, нясе рысы наіўнасці і ўмоўнасці. Аднак сваю стылістычную мову М. Шагал здабыў праз творчую перапрацоўку ўсіх магчымых на той час мастацкіх плыняў, а Я. Драздовіч толькі паспеў увайсці ў прафесійнае мастацтва праз браму мадэрна, а потым, абмежаваны ў сродках, быў змушаны вынаходзіць новыя формы самавызначэння. Непрадбачана для сябе, не ўсведамляючы эстэтычных вартасцяў сваёй дзейнасці, Я. Драздовіч на паўстагоддзя раней за сусветны мастацкі вопыт пачаў ажыццяўляць перформансы, праз якія даводзіў вяскоўцам свае касмаганічныя гіпотэзы. Стылістычны прымітывізм Шагала мае вытанчаную аснову і ўскладненую зашыфраванасць. Летуценнасць 1

Дадзены артыкул Вакар Л. быў надрукаваны ў газеце “Культура”. 1993. № 26. 5 ліп. 35


Драздовіча схавана за рэалістычнай формай і яе простымі прыёмамі пераканаўчасці. Ствараючы мастацкі вобраз, Шагал наўмысна будаваў сітуацыю абсурду, трызнення, парушаў звыклую кампазіцыю, насычаў яе прастору несумяшчальнымі падзеямі ў часе. Драздовіч, наадварот, усе свае сны і мроі імкнуўся падпарадкаваць здароваму сэнсу ды вядомым яму навуковым фактам і ўвасабляў іх у даходлівай форме натурнай замалёўкі. Толькі ж фантастыка сну, узнёсласць думкі заставаліся ў першааснове вобраза і рабілі яго несапраўдным, прыдуманым. Шагал жыццё пераўтвараў у сны, Драздовіч сны ўзводзіў у рэчаіснасць. Неабсяжны пласт народнай культуры ў сваім развіцці-руху мае дзве тэндэнцыі: ад карнавальнай святочнасці, гратэску да ідэалізацыі будзённасці, надання ёй красы і ўзнёсласці. Калі, зыходзячы з гэтых пазіцый, параўнаць творчасць двух мастакоў, то міжволі прыходзіш да высновы, што гратэскна-абсурдныя цудатворныя вобразы Шагала з'яўляюцца ўвасабленнем першай тэндэнцыі, а рамантычна-ідылічныя карціны-мроі Драздовіча дэманструюць прыкметы другой. Відавочна, што талент і творчасць абодвух мастакоў адбыліся праз сціслыя стасункі з народнай эстэтыкай. Прысутнасць у творчасці кожнага з іх яскрава акрэсленых суадносін з народным мастацтвам робіць мастакоў выразнікамі ідэалаў сваіх народаў. Творы Шагала напоўнены хасідскай містыкай, яе ўсеахопным пачуццём радасці і цуду жыцця. Незалежна ад вельмі індывідуальнага і нязвыклага выказвання сэнсу, яго творчасць традыцыйная па змесце, бо зарыентавана на міфалогію свайго народа і яго калектыўныя архетыпы. Рысы адухаўлення ўсяго жывога ў творчасці Драздовіча таксама паходзяць ад народнага пантэістычнага светапогляду, які захаваўся з часоў паганства, але яшчэ звязаны з яго асабістымі схільнасцямі да містыкі і вопытам астральных вандровак у снах. Апавядальныя і выяўленчыя творы Драздовіча пра жыццё на Марсе, Сатурне, Месяцы і іншых планетах адлюстроўваюць звычаі вяскоўца з яго простымі і разумнымі патрабаваннямі дабра і прыгажосці, усенароднага яднання дзеля ідэальнага існавання ў Прыродзе. Вобразнае ўвасабленне містычнага зместу рэлігійнага вучэння хасідаў у Шагала мае эстэтычны сэнс і цалкам належыць мастацкай творчасці. Дзейнасць Драздовіча дэманструе сінкрэтызм веры, мастацтва ведаў і нясе ў сабе жыццёвую еднасць. Шагал жыў і ствараў мастацтва — Драздовіч марыў пра мастацтва і ствараў сваё жыццё па яго ўзорах. Пачуццё болю за бядоты і ганенні свайго народа нарадзіла ў творах М. Шагала вобраз бяздомнага старога з торбаю за плячыма. Бяздомнасць Я. Драздовіча была наканаваным ладам яго жыцця і праз творчую дзейнасць стала метафарай занядбанасці беларускай традыцыі на той час. Разуменне свайго артыстычнага таленту мастакі пакінулі ў аўтапартрэтах. Драздовіч адлюстраваў сябе адразу ў трох іпастасях — мастака, мысляра і пісьменніка, — паказаў шматграннасць сваіх захапленняў і галоўную сваю рысу — улюбёнасць у творчасць наогул. Шагал намаляваў сабе сем пальцаў на руцэ і сцвердзіў тым разуменне сакральнасці творчага працэсу, сваю веру ў цуды. Для Драздовіча творчасць — гэта пошукі праўды і красы, сродак жыцця, для Шагала — шчаслівы божы дар і найкаштоўнейшы скарб. Для абодвух творчасць была жыццёвай неабходнасцю. 36


ТЫПАЛАГІЧНЫ АНАЛІЗ ТВОРЧАСЦІ ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА1 Язэп Драздовіч у жыцці быў мастаком, фельчарам, пісьменнікам, краязнаўцам, археолагам, настаўнікам, знаўцам астраноміі, вандроўнікам. У гісторыі пра яго пішуць як пра пачынальніка беларускай мастацкай школы новага часу2, “беларускага Леанарда да Вінчы” 3, мастака-летуценніка4. Творчасць і лёс яго напоўнены шматлікімі загадкамі. Напэўна, таму неабходна столькі розных адзнак і абумоўленасцяў у мастацтвазнаўчым аналізе спадчыны Драздовіча і таму немагчыма разважаць пра яго творы ў адарванасці ад лёсу мастака. Менавіта тыпалагічны аналіз дазволіць вызначыць адметнасці розных перыядаў яго творчасці, абагульніць шматбаковую дзейнасць гэтага раскіданага ў сваіх творчых памкненнях чалавека. Мастацкую культуру ўтвараюць тры тыпы творчасці. Суіснуюць яны ў непарыўных кантактах, сілкуючы адна адну і надаючы своеасаблівую афарбоўку розным гістарычным перыядам. Дзве з іх добра вядомы: народная і прафесійная творчасць. Розніца паміж імі вялікая, бо першая зарыентавана на калектыўны вопыт і густ, другая — на індывідуальнасць мастака, яго непаўторнасць. Трэці тып творчасці памежны і нясе шмат рыс, характэрных як для народнай, так і для прафесійнай культуры. Завецца ён па-рознаму. Часцей за ўсё пра яго кажуць як пра мастацтва прымітыву альбо наіўнае мастацтва. Апошнім часам пачалі ўжываць назоў “інсіта”, што азначае талент, дадзены ад прыроды. Найбольш яркія прадстаўнікі інсітнай творчасці з'яўляюцца ў пераломныя часы гісторыі народаў, калі адбываюцца сацыяльныя зрухі і амаль поўнае аднаўленне мастацтва. Праблематыка прымітыву глыбока раскрыта ў публікацыях Л.І. Тананаевай5. Аналізуючы культуру краін Усходняй Еўропы ХVІІ—ХVІІІ стагоддзяў, даследчыца робіць выснову, што прымітывізацыя мастацтва ўласціва такім народам, якія на нейкі час страчваюць дзяржаўны суверэнітэт. На першым этапе нацыянальная культура сыходзіць у шырокія слаі народа, дзе набывае вітальнасць, якая дапамагае культуры праіснаваць стагоддзі і аднавіцца падчас адраджэння. Другі этап, на думку Тананаевай, мае своеасаблівасць. Ён характарызуецца вострым усведамленнем уласнай нацыянальнай сутнасці, імкненнем выкарыстаць сваю мастацкую традыцыю, свядомым канструяваннем нацыянальнай культуры6. Да блізкіх высноў прыходзіць В.М. Палявы, аналізуючы функцыі культуры этапа нацыянальных адраджэнняў народаў Лацінскай Амерыкі і балканскага рэгіёна: “Мастацтва выступіла як форма Адрэдагаваны варыянт артыкула Вакар Л. // Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. 1996. № 1. 2 Шмат В. Мастацкі сусвет Язэпа Драздовіча // Літ. і мастацтва. 1979. 8 ліп. С. 14. 3 Ліс А. Шляхі і пошукі // Полымя. 1964. № 3. С. 164. 4 Танк М. Прадмова // Ліс. А. Вечны вандроўнік. Мн., 1984. С. 5. 5 Тананаева Л.И. О низовых формах в искусстве Восточной Европы в эпоху барокко // Примитив и его место в художественной культуре Нового и Новейшего времени. С. 30. 6 Тананаева Л.И. Польский портрет ХVІІ —ХVІІІ веков // Советское искусствознание, 1977. Вып. І. М., 1978. С. 189. 1

37


самаўсведамлення маладых нацый... Ролю яднання ў ім выконваюць не прыкметы стылю, а хутчэй функцыянальна-тыпалагічныя якасці, прага першаадкрыцця, радасці пазнання, адзначаная мастацкім пачуццём” 1. Дзеля прыкладу можна нагадаць асобы балгарына Захарыя Зографа, мексіканца Хасэ Пасаду, грузіна Ніко Пірасмані. Традыцыйная культура на гэты момант страчвае сваю самадастатковасць і ўжо не рэалізуе патэнцыял таленавітых яе носьбітаў, якія адыходзяць на самастойны, стылістычна недэтэрмінаваны шлях. Пры гэтым у іх творах падсвядома захоўваецца непарыўная еднасць з народнай культурай, якая не дазваляе перайсці канчаткова ў стан індывідуальнага прафесійнага мастацтва. Жыццё робіцца суцэльным творчым актам, губляе празаічную логіку ўпарадкаванасці. Лёс такіх мастакоў залежыць ад агульнага стану нацыянальнай культуры, наяўнасці дзяржаўнай альбо прыватнай апекі. На жаль, у гэтым Язэпу Драздовічу не пашчасціла. Атрымаўшы чатырохгадовую адукацыю і зведаўшы поспех на пачатку сваёй дзейнасці, мастак далей развіваўся ва ўмовах стагнацыі беларускай культуры. Змушанае вяртанне ў народную стыхію вёскі замацавала яго стан маргінала, блізкага, але не тоеснага народнай традыцыі. Такім чынам прапануецца ў залежнасці ад сутнасці трох тыпаў творчасці разгледзець творчы шлях Язэпа Драздовіча. Каб не патануць у пераліку фактаў і апісальнасці, неабходна вызначыць асноўныя пазіцыі, з якіх трэба весці аналіз. Па-першае, сацыяльны статус творцы, матывацыя і стымулы яго творчасці; па-другое, прафесійна-рамесніцкі ўзровень і самаацэнка аўтара; па-трэцяе, адпаведнасць творчасці мастака стадыі развіцця нацыянальнай мастацкай культуры; па-чацвёртае, наяўнасць стылістычных рыс і змест паэтыкі. Пачынаў Язэп Драздовіч артыстычную кар'еру як прафесійны мастак. Віленская мастацкая школа прафесара І. Трутнева і трывалыя творчыя кантакты з вядомымі дзеячамі культуры зрабілі Драздовіча выказнікам ідэйных пошукаў беларускай інтэлігенцыі. Яго творы цалкам адпавядаюць асветніцка-рамантычнаму зместу нацыянальнай культуры нашаніўскага перыяду адраджэння і галоўным на той час мастацкім плыням — сімвалізму і мадэрну. Недастатковасць рамесніцкага мастацтва і скаванасць малюнка можна растлумачыць адсутнасцю акадэмічнай завершанасці адукацыі Язэпа Драздовіча. Беларускае мастацтва не мела акадэмічнага ўзроўню, бо знаходзілася ў стане росту, а не дасканаласці. Наяўнасць такіх сацыяльнакультурных інстытутаў, як Акадэмія навук, Акадэмія мастацтваў, магла забяспечыць толькі дзяржава, якой на той час не было. Пасля службы ў войску падчас першай сусветнай вайны, а таксама рэвалюцыі мастак трапляе ў насычанае падзеямі культурнае жыццё Мінска. Тут ён працуе ў Камісарыяце народнай асветы на пасадзе мастацкага рэдактара беларускага літаратурнага аддзела, а таксама мастаком-дэкаратарам у “Беларускай хатцы” і Беларускім драматычным тэатры-1. Найбольш цікавая з твораў гэтага часу графіка Полевой В.М. Романтизм и фольклор, исторические параллели в искусстве Латинской Америки и Средиземноморья І-й половины ХІХ века // Советское искусствознание, 1973. М., 1974. С. 189. 1

38


Язэпа Драздовіча: альбом “Мінск” (1919—1920), малюнкі-рэканструкцыі “Замак”, “Стажар”, “Сігнальная вежа” (1920). Знешне творы выглядаюць даволі сціпла. Празмерную канкрэтызацыю малюнкаў Драздовіча даследчыкі адзначалі ўжо не аднойчы. Так малююць мастакі, якія не авалодалі яшчэ ўсімі сакрэтамі майстэрства, не пераадолелі інерцыю матэрыялу, не выйшлі з-пад яго ўлады. Шлях да стварэння абагульняльных графічных лістоў другой паловы 20-х гадоў ідзе праз арнаменталізацыю малюнка і наданне прыроднаму і архітэктурнаму вобразу містычных прыкмет жывой істоты. Мастак самастойна знаходзіць шляхі ўдасканалення, мінуючы акадэмічную штудыю форм. Дарэчы, гэтая сітуацыя даволі характэрная для мадэрна, калі мастакі пачынаюць арыентавацца не на дакладнасць перадачы формы, а на яе прыкрасы, на прыгажосць штрыха, усяго аркуша. Пры гэтым аркушы з краявідамі Драздовіча не страчваюць глыбіні прасторы (што характэрна для мадэрна), не набываюць плоскаснасці. Мастак дазваляе сабе арнаменталізаваць толькі штрых, а форму пакідае рэалістычнай, аб’ёмнай. Дваццатыя гады адзначаны для Драздовіча захапленнем літаратурнай дзейнасцю. У 1921 годзе ён пачынае пісаць гістарычную аповесць “Гарадольская пушча”, якую, на жаль, не змог завяршыць. На думку А. Ліса [4, с. 67], Драздовічу ўдалося апісанне побыту. Веданне жыцця простага народа дае магчымасць стварыць пераканаўчыя карціны старажытнага часу, архаіку якога трывала захоўвала вёска. Менавіта з пункта гледжання вяскоўцаў, эстэтыкі народнай культуры, вядзецца аповед, ствараюцца персанажы, цікавыя не столькі сваім псіхалагізмам, колькі абагульненасцю, пастаянствам характарыстык. Вызначальнай рысай творчасці з'яўляецца паралельная праца мастака над ілюстрацыямі для аповесці. Для інсітнага творцы заўсёды слова і выяўленчы вобраз дапаўняюць адно аднаго, прычым наратыўнасць, апісальнасць пануюць як у аповедзе, так і ў выяве. У 1930 годзе Язэп Драздовіч страчвае пасаду настаўніка і пасля трох гадоў беспрацоўя вяртаецца на Дзісеншчыну. Адсутнасць сацыяльнай запатрабаванасці, ізаляванасць ад асноўнага працэсу ў прафесійнай культуры выразна вылучае інсітную сутнасць яго творчасці. Прычым яна набывае выгляд тэарэтычна-пазнавальных канцэпцый, якія падсвядома перапрацоўваюцца ў сне і добрасумленна занатоўваюцца ў літаратурнай і выяўленчай форме. Відавочна, што гэта дзейнасць з'яўляецца наіўнай формай уцёкаў ад змрочнай рэчаіснасці, якая правакуе Драздовіча да перагляду светапоглядных пазіцый. Ён пераасэнсоўвае біблейскую міфалогію, гісторыю, астраномію, тэорыю эвалюцыі і абагульняе ўсё гэта ў вельмі прыгожую тэорыю-мару пра шматлікасць жыцця ў Сусвеце. Стылёвыя рысы твораў на касмічную тэму таксама эклектычныя. Знешне яны маюць выгляд натурнай замалёўкі, пераканаўча-дакументальнай, і служаць для практычных мэтаў ілюстрацыйнага доказу сапраўднасці драздовічаўскіх летуценняў. Асобныя лісты нясуць містычнае адчуванне прасторы і нават набліжаюцца ў вобразе да вельмі сучасных твораў амаль фармальнага беспрадметнага зместу. Да прыкладу можна назваць графічны ліст “Дарога па дне расколіны” (1926). Калі б не дэталёвая апрацоўка камянёў, то яго можна б было выдаваць за твор мадэрнізму. Да цікавых выпадковасцяў можна аднесці і такое вынаходніцтва Драздовіча, як 39


наглядная дэманстрацыя руху планет з дапамогай коней. Падрабязнае апісанне яго ён дае ў сваім нататніку: “Рух кулі зямной вакол Сонца я характарызаваў для сваіх калегаў навязаным на вяроўку канём. Кол прывязі быў Сонцам, вяроўка — працягам, а конь — Зямлёй. Конь бег проста, а вяроўка, стрымліваючы яго на адбег, заварочвала яго ў круг навакол кола-Сонца. А месяц як жарабёнак, які бягучы разам з канём /ці то з кабылай/, то на адзін бок, то на другі бок перабягае каню дарогу, утвараючы не кругі, а фалістую-віхлястую сцежку слядоў” 1. Сёння такі артыстычны жэст можна класіфікаваць як перформанс, а для Драздовіча ён быў толькі асветніцтвам, здзейсненым з дапамогай мастацкага вобраза. Гэты прыклад яскрава сведчыць пра мастакоўскую паслядоўнасць Драздовіча. Ён усё падпарадкоўвае сваім творчым памкненням і ўрэшце пачынае сцвярджаць іх сваімі паводзінамі. Пазбаўлены магчымасці працаваць як прафесійны мастак, ён абірае долю вандроўнага мастака. Яго жыццё пераўтвараецца ў міф, легенду і ўжо адной сваёй напарыўнасцю з творчасцю робіцца сімвалам мастацтва. Паралельна з касмічнымі творамі, Драздовіч працуе ў жанры насценнага дывана. Мастак вельмі ўдала ўваходзіць у народную культуру, не парушаючы законаў ідылічнай карцінкі, і адначасова цалкам захоўвае сваю вобразнасць і індывідуальнасць. Ён вельмі тактоўна пашырае выяўленчыя магчымасці дывановай кампазіцыі, уводзячы ў яе пейзаж, жанравыя і анімалістычныя элементы. Славутая Драздовічава застыласць нарэшце знаходзіць натуральнае сабе асяроддзе і ўмоўнасць. У дыванах відавочнай робіцца роднасць вобразаў мастака да знакавасці народнага мастацтва. Таму так лёгка спалучаецца гатычны замак і банальныя лябёдкі. Ліс, мядзведзь, дзяўчына на дыванах такія ж статычна пазначаныя, як Скарына ці марсіянін на графічным аркушы. Маляванне дываноў не толькі прыносіла хлеб мастаку, а было яшчэ і формай асветніцкай дзейнасці. Патрэба асветніцтва выклікала да жыцця гістарычную серыю твораў Язэпа Драздовіча. Аднак тлумачыць іх толькі як ілюстрацыю да яго ведаў было б абмежаванасцю. Усе творы вельмі аўтабіяграфічныя. Такое ўражанне, што гэта таксама сны, прычым сны мастака пра самога сябе, ствараецца ад ўмоўнасці вобразаў. У сне часта адчуваеш сябе ў ролі іншых асоб, асабліва калі іх лёс нагадвае тваю сітуацыю. Невыпадкова большасць яго герояў падобны адзін да аднаго. Калі параўнаць выявы кампазіцый “Космас” (1940), “Песня Баяна” (1940), “Успаміны аб Радзіме” (1944 —1945) з рысамі твораў аўтапартрэта “Трыглаў” (1943), то можна ўпэўніцца, што мастак маляваў калі не сябе, то сваю душу, сваё ўнутранае адчуванне вобраза. Кампазіцыйныя рашэнні гэтых твораў вельмі блізкія: у цэнтры змяшчаецца выява, вакол яе сімволіка-алегарычныя дэталі абранай тэмы. Менавіта так будуюць свае кампазіцыі інсітныя творцы з ясна акрэсленым сімвалічным бачаннем свету. Францыск Скарына на карцінах “У свет па навуку” (1944) і “Са свету з навукай” (1944) падобны больш да самога мастака з яго бясконцымі блуканнямі па вясковых дарогах. Невялічкая кампазіцыя “Усяслаў у порубе” (1922) таксама нагадвае трывалую безвыходнасць лёсу творцы. Адначасова паўстаюць асацыяцыі з гістарычным лёсам Драздовіч Я. Дзе мы і хто мы. Рукапіс. 1937—1938. С. 97 / ЦНБ РБ імя Я. Коласа, ф. 2, воп. 1, аддз. зах. 10. 1

40


беларускага народа, з яго неаднаразовым трагічным аднаўленнем і стратай сваёй дзяржаўнасці, уздымам да вяршынь сусветнай культуры і вяртаннем у стан стагнацыі. Прычым разуменне гістарычнага лёсу свайго народа Драздовіч увасобіў з пазіцый сялянства. Бо так уявіць вобраз Скарыны можа толькі вясковец. Дзіўнае спалучэнне побытавага і сімвалічнага бачання свету дало ў выніку не столькі гістарычнае рашэнне, колькі нагадала жанр народнага падання пра героя. Гэта даволі рэдкая з'ява, каб інсітны мастак выказаў у сваёй творчасці так добра акрэсленыя тэндэнцыі гістарычнай рэфлексіі, характэрнай больш для прафесійнага тыпу культуры. Творчасць аднаго мастака змясціла цэлы этап эвалюцыі нацыянальнай культуры: здзейсніла яе чарговы пераход ад калектыўнага рамяства да індывідуальнай творчасці, аднавіла гістарычную іканаграфію і наблізіла да праблем мастацкай практыкі ХХ стагоддзя. Іншыя мастакі, якія тым часам працавалі на Беларусі, атрымалі адукацыю па-за яе межамі і змушаны былі доўжыць мастацкую традыцыю сваіх школ. Пераадолець яе інерцыю, напоўніць сваю творчасць вобразамі і тэмамі народа, які абудзіўся да гістарычнага існавання, абараніцца ад нацыянальнага нігілізму савецкага часу не было дадзена ў такой ступені больш нікому. Пытанне прафесіяналізму ці інсітнасці мастацтва Язэпа Драздовіча — гэта пытанне ўсёй беларускай мастацкай традыцыі. Менавіта яе гістарычны лёс увесь час то прабіваецца на паверхню культурнага жыцця, то патанае ў народнай плыні. Асоба Язэпа Драздовіча — персаніфікаваны яе вобраз. Не давядзі, Божа, каб яна зноў перанеслася на Месяц, каб зноў беларускаму мастаку не прыйшлося здзяйсняць свае памкненні ў летуценных падарожжах па Сусвеце.

Я. Драздовіч. Засценак Пунькі. 1924 41


ЖЫЦЦЁ І ТВОРЧАСЦЬ Я. ДРАЗДОВІЧА ЯК З’ЯВА НААСФЕРЫ. АСАЦЫЯТЫЎНЫЯ ПАРАЛЕЛІ Габрусь Тамара, прафесар, доктар мастацтвазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі імя К. Крапівы (Мінск) Мастацкая творчасць Язэпа Драздовіча не з’яўляецца аб’ектам уласна маіх навуковых даследаванняў. Таму, каб не замінаць тым, хто скрупулёзна раскладзе шматгранную мастацкую спадчыну Драздовіча па асобных паліцах, я прапаную калегам не канкрэтнае мастацтвазнаўчае паведамленне, а, хутчэй, філасофскае эсэ, свае разважанні пра жыццё і творчасць Язэпа Драздовіча ў кантэксце Сусвету, з прыцягненнем шэрагу асацыятыўных паралеляў. На працягу амаль сарака гадоў неаднаразова здаралася так, што яго асоба і дух творчасці нібыта самі прыходзілі да мяне, прымушалі ўбачыць і зразумець нешта звышрэальнае. Упершыню я сустрэлася са спадчынай Драздовіча ў 1970 г. у фондах Дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея, калі шукала графічныя крыніцы па помніках беларускага барока для сваёй кандыдацкай дысертацыі. Галоўная захавальніца фондаў Рэгіна Вітальеўна Доўнар-Запольская паказала мне унікальны альбом Драздовіча “Глыбокае” з цудоўнымі замалёўкамі касцёла і кляштара кармелітаў 1925 г. Гэты касцёл, помнік сталага барока, прадстаўлены на малюнку з вялікім несапраўдным купалам, узведзеным падчас прыстасавання яго пад царкву ў 1875 г. (у 1932 г. пры рэканструкцыі святыні ён быў зняты). Кляштар, “у квадрат мурованы”, як паведамляецца ў старажытным інвентары, на той час меў толькі 2 трохпавярховыя крылы (праз год я ўбачыла іх у напаўразбураным стане), 2 другія разабраны яшчэ ў 1892 г. Як архітэктар, я ацаніла высокую графічную культуру малюнкаў Драздовіча, іх гістарычную і мастацкую каштоўнасць, але, калі шчыра, не адчула тады крокаў яго лёсу, які, відавочна, працягваецца і сёння. Потым былі кніга А. Ліса, выстава маляваных дываноў, сабраных А. Марачкіным, барацьба вакол устаноўкі помніка Я. Драздовічу, работы скульптара І. Голубева, у Мінску. Тут я ледзь не трапіла пад суд праз залішне энергічныя выказванні на адрас афіцыйных асоб у сваёй публікацыі ў “Звяздзе” ў студзені 1993 г., але пасля яе пытанне ўстаноўкі помніка вырашылася праз 24 гадзіны. І я раптам адчула, што за Драздовіча і супраць яго змагаюцца не проста людзі, а нейкія найвышэйшыя сілы. На падставе газетнай публікацыі мне прапанавалі зрабіць брашуру, выдадзеную да 105-гадовага юбілею мастака1, да якой я дадала выбраныя вытрымкі з яго “Дзённіка”. Пасля прачытання апублікаваных дзённікаў Я. Драздовіча2 мне, здаецца, адкрыўся яго духоўны свет.Калі разглядаць жыццё і творчасць Язэпа Драздовіча як пэўны культурна-гістарычны феномен, то можна вылучыць у ім два выразныя адметныя складнікі. У адной іпастасі Я. Драздовіч — аўтахтон тутэйшасці, квінтэсенцыя 1 2

Габрусь Т.В. Драздовіч Язэп Нарцызавіч (1888-1954). Мн., 1993. Драздовіч Язэп. Дзённік // Маладосць. 1991. № 5-11; 1992. № 1-2.

42


беларускага менталітэту, у другой — ён адначасова і пясчынка, і ўладар Сусвету. Ён цалкам валодаў прасторай, а час для яго не меў межаў. Паводле дзённіка, з матчыных слоў Язэп успрыняў жыццё як хвілінку Вечнасці, як кропку, ад якой у розныя бакі разыходзіліся вектары часу. Па іх ён вольна перамяшчаўся ў мінулае і ў будучае. Нездарма беларусы называюць летуценнікам таго, хто “ходзіць па зямлі, а носіць у сабе неба”. Амаль кожную ноч летуценнік Язэп адпраўляўся ў “паветракінапалётныя вандроўкі” і бачыў пры гэтым жыццё ў космасе як аб’ектыўную рэальнасць. У дзённіку ад 9-10 верасня 1933 г. Драздовіч адзначае: “...усё тое, што мне давялося бачыць на Месяцы праз любоў і веру ў звышнатуральнае, па-за часам і прасторам — усё ёсць не з мінуўшчыны, ані з будучыні, а настаяшчае, сучаснае, як яно ёсць цяпер”. Гэта магло б падацца думкамі “вясковага вар’ята”, калі б не фанатычная апантанасць космасам, што панавала ў той час паўсюдна, калі б такі ж “вар’ят” не працаваў у Калузе, калі б адначасова з сялянскай цікавасцю да “касмазорыі” не распрацоўваліся касмаганічныя тэорыі У. Вярнадскага, Э. Леруа, П. Тэяра дэ Шардэна, якімі ў 1927 г. упершыню было сфармулявана паняцце наасферы. Цэнтральная ідэя глыбокіх філасофскіх разважанняў вядомага прыродазнаўцы і заснавальніка геа- і біяхіміі У. Вярнадскага (1863—1945) тычыцца эвалюцыі жыцця на Зямлі ў выніку з’яўлення яе з космасу і з’яўлення такім чынам біясферы. У далейшым, па меркаванні Вярнадскага, жыццё на Зямлі на ўсіх стадыях адчувае ўплыў космасу. Рэчыва біясферы працінаецца касмічнай энергіяй, дзякуючы чаму “яно становіцца актыўным, збірае і размяркоўвае ў біясферы атрыманую ў выглядзе выпраменьвання энергію, якую пераўтварае ў зямным асяродку ў энергію свабодную, здольную выконваць работу... Стварэнні Зямлі з’яўляюцца стварэннямі складанага касмічнага працэсу”. Далей ён заўважае, што на стадыі наасферы чалавек выходзіць у космас, чалавечы розум становіцца касмічнай сілай. Гэты рух чалавечага розуму да статусу касмічнай сілы адбываецца, па меркаванні Вярнадскага, не толькі ў навуцы, але і ў духоўнай сферы1. Паняцце наасферы сустракаецца таксама ў працах французскага тэолага, філосафа і палеантолага П’ера Тэяра дэ Шардэна, які разумеў яе як цалкам духоўную з’яву, “мыслячы пласт” ці “ідэальную абалонку”, што раскінуты над біясферай Зямлі, светам жывёл і раслін2. Прапаную экстрапаляваць гэтыя думкі на жыццё і творчасць Я. Драздовіча, яго самаадчуванне і самаідэнтыфікацыю, зафіксаваную ў дзённікавых нататках. 14 кастрычніка 1933 г. Я. Драздовіч адзначае ў дзённіку: “Сёння дзень Пакрова, па ст.ст. 1 акцябра. Дзень майго ўраджэння... Рад быў бы памянуць гэты дзень, ды не маю з чым. І ці прыйдзецца мне калі хоць бы раз адзначыць яго па-людску — як дзень нараджэння, як дзень асабістага свята майго?.. Беднасць... Дастаткі не дазваляюць...” Такім чынам, Драздовіч нарадзіўся 13 кастрычніка 1888 г. (у ХІХ ст. розніца паміж старым і новым стылем была 12 дзён, у ХХ ст. — 13, што часам выклікае блытаніну ў датах нараджэння). І ў гэтай даце ёсць, на маю думку, калі не магія, то бясспрэчная Вернадский В.И. Природа и общество. М., 1968; Вернадский В.И. Размышления натуралиста. Кн.2. М., 1977; Новейший философский словарь. Мн., 1998. С. 115. 2 Тейяр де Шарден П. Феномен человека / Пер. с фр. М., 1965. 1

43


знакавасць. Ён нарадзіўся на вялікае праваслаўнае свята Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы, якое сярод іншых святаў багародзічнага цыкла мае пэўную адметнасць. Яно адзінае тычыцца не аўтэнтычных евангельскіх сюжэтаў, а ўшаноўвае праяву цудатворнай касмалагічнай дзейнасці Багародзіцы, што адбылася значна пазней, ужо ў канцы ІХ ст. Падчас нападу на Царград (Канстанцінопаль) славянскай дружыны пад кіраўніцтвам князя Алега дабрашчасны Андрэй, які маліўся ва Улахернскім саборы, убачыў Багародзіцу, што распасцірала над вернікамі свой амафор. З яе дапамогай сталіца імперыі была выратавана ад ворагаў, якія раптоўна адышлі ад сцен горада. Першая іканаграфічная мазаічная выява гэтай падзеі адлюстроўвае амафор узнятым над галавой Багародзіцы накшталт абалонкі купала. У Бібліі ў Кнізе Быцця пазначана: “У Прамудрасці стварыў Бог неба і зямлю”. Яна была з Богам, “калі Ён праводзіў кругавую рысу па твары бездані...”, у чым нельга не ўбачыць міфалагічнага абгрунтавання упарадкаванай арганізацыі будовы свету, вылучэння яго з касмічнага хаосу як першапрынцыпу быцця. У працах вядомага культуролага, даследчыка познеантычнай і хрысціянскай літаратуры С. Аверынцава разглядаецца паслядоўная трансфармацыя старазапаветнага паняцця Прамудрасці Божай як стваральнага пачатку Сусвету і міфалагічнай эліністычнай багіні мудрасці Афіны Палады, ваяркі і адначасова апякункі гарадоў і мастацкіх рамёстваў, у касмалагічны вобраз Дзевы Марыі1. У сутнасці свята Пакрова касмалагічная роля Багародзіцы спалучаецца з ідэяй умацавання дзяржаўнасці, якая праводзілася візантыйскім імператарам Львом Мудрым. Характэрна, што Пакроў Найсвяцейшай Багародзіцы — адзінае вялікае хрысціянскае свята, якое выпадае на астралагічны знак Шаляў, суадносны на ўзроўні стыхіяў з паветрам, прасторай. Адносіны да астралогіі ў сучасным грамадстве дыяметральна процілеглыя. Каб не выклікаць нараканняў у ненавуковасці, я засяроджуся толькі на асацыятыўных паралелях, якія хвалююць мяне ўжо даволі даўно. Асацыяцыя ў псіхалогіі — гэта сувязь, што ўзнікае пры пэўных умовах паміж двума і болей псіхічнымі ўтварэннямі (адчуваннямі, успрыманнямі, уяўленнямі і г.д.). Справа ў тым, што я сама нарадзілася 2 кастрычніка, г. зн. пад знакам Шаляў, але, яшчэ нічога не ведаючы пра астралагічныя знакі, з дзяцінства цікавілася вялікімі творчымі асобамі, якія нарадзіліся недзе побач. Аналізуючы іх духоўныя характарыстыкі, я прыйшла да абагульненняў, што геніям знака Шаляў уласціва глыбокая філасафічнасць, імкненне да сусветнай гармоніі і выяўленне свайго творчага патэнцыялу адразу ў некалькіх відах мастацтва: літаратуры, музыцы, выяўленчых жанрах і інш. У гэтым паведамленні адзначу толькі некалькіх вялікіх прадстаўнікоў знака Шаляў і першым сярод іх — Міхаіла Лермантава, які, як ведаем, быў не толькі вялікі паэт, але і выдатны мастак. Ён нарадзіўся 2 кастрычніка 1814 г. па старым стылі, пра што паведамляла школьная праграма, па новым — 14 кастрычніка, на наступны дзень пасля Пакрова. Рамантычная паэзія Лермантава заўсёды хвалявала мяне адчуваннем сувязі з космасам: “Тебя я, вольный сын эфира, возьму в надзвёздные края” (“Демон”) альбо “По синим волнам океана, лишь звезды блеснут в небесах, 3

Аверинцев С.С. София-Логос. Словарь. К., 2006. С. 548—602.

44


корабль одинокий несётся, несётся на всех парусах” (“Воздушный корабль”). У адным з твораў Лермантава ёсць яскравая замалёўка начнога заснежанага Пецярбурга, убачанага з птушынага палёту. І гэта зроблена тады, калі не было ніякіх лятальных апаратаў, вышынных дамоў і вежавых кранаў. Так убачыць горад можна было толькі сілай фантазіі, як мы прызвычаіліся з лёгкасцю тлумачыць усё звышрэальнае. Але што ёсць фантазія, калі не палёт душы ў наасферу? А геніяльныя радкі Лермантава: “Выхожу один я на дорогу./ Сквозь туман кремнистый путь блестит./ Ночь тиха. Пустыня внемлет Богу,/ И звезда с звездою говорит...” — ці гэта не зашыфраваны таксама жыццёвы лёс Язэпа Драздовіча? Выдатны нямецкі філосаф Фрыдрых Ніцшэ быў таксама добрым знаўцам музыкі і вельмі неблагім паэтам. Менавіта выказанае ім жаданне адарвацца ад цяжару і бруду зямлі і адначасова нігілістычны скепсіс наконт нябёсаў прыцягнулі маю ўвагу ў яго афарыстычным вершы “Вся мудрость мира”: “Сплошная грязь в болоте,/ А в небе только басни -/ И лишь в полуполёте / Наш мир всего прекрасней!” 1 Гэты “напаўпалёт”, што ўвасабляе радасць знаходжання паміж зямлёю і космасам, а таксама ўсю мудрасць свету, сваёй сутнасцю нагадаў мне дзейсны кантакт з наасферай і прымусіў акцэнтаваць увагу на даце нараджэння Ф. Ніцшэ — ён нарадзіўся 14 кастрычніка 1844 г., праз 30 гадоў дзень у дзень з Лермантавым! Пад знакам Шаляў (9 кастрычніка 1874 г.) нарадзіўся таксама Мікалай Рэрых, не толькі выдатны мастак, але і філосаф-арыенталіст, пісьменнік, археолаг, грамадскі дзеяч, вандроўнік, жыццё і творчасць якога наскрозь прасякнута касмізмам. Характэрна, што адна з яго першых жывапісных кампазіцый “Заморскія госці” (1901) паказана нібыта з птушынага палёту, а распрацаваны Рэрыхам славуты знак-сімвал трыадзінства рэлігіі, філасофіі і культуры прадстаўлены на карціне “Мадонна Арыфлама” (1932), што мае іканаграфію Пакрова Божай Маці, аздобленую тыбецкімі матывамі. (Арыфлама — ад лацінскага “залатое полымя” — так у сярэдневяковай Францыі зваўся каралеўскі штандар). Наступным у гэтым шэрагу быў Язэп Драздовіч, які будзённа адзначае ў дзённіку 20 лістапада 1934 г.: “Тускласветная папяляная ноч. Лячу і аглядаю з вышыні птушынага палёту”. Самыя фантастычныя футурыстычныя краявіды падаюцца мастаком з падрабязнасцю, якая не вымагае ніякіх сумненняў у яго непасрэдных кантактах з наасферай, дарэчы, як і ўвесь рознабаковы характар творчасці Я. Драздовіча. Гэта быў мастак-прафесіянал высокага класа, а ніяк не інсітнага тыпу, што часам сцвярджаюць. Стварэнне ім жанру маляванак з сюжэтнымі кампазіцыямі гісторыка-футуралагічнага характару па сваёй ідэі з’яўляецца адаптацыяй у сельскім асяроддзі гарадскога экраннага ілюзіёну таго часу, а па глыбіннай сутнасці — папярэднікам тэлебачання. Пра сур’ёзныя пошукі ў галіне оптыкі сведчыць найбольш улюбёная мастаком авальная форма кампазіцый-медальёнаў, што адпавядае праходжанню светлавых промняў праз лінзу вока. Дар прадбачання, перамяшчэння ў прасторы і часе па ўласным жаданні ці на крылах фантазіі, на мой погляд, абумоўлены канцэнтрацыяй актыўнасці наасферы, 1

Фридрих Ницше. Стихотворения. Философская проза / Пер. с нем. СПб., 1993. С. 259. 45


што выпадае на свята Пакрова Багародзіцы і нараджае “вольных сыноў эфіру”. Я кажу не пра іх нейкую асаблівую святасць, але пра касмічную абранасць, што бясспрэчна. Калі ж кагосьці яшчэ не пераканалі мае асацыятыўныя паралелі, дадам, што праз 8 гадоў на Пакроў, у адзін дзень з Драздовічам, 13 кастрычніка 1896 г., нарадзіўся яшчэ адзін празарліўца і пакутнік беларускай духоўнасці — Мікола Шчакаціхін.

46


Язэп Драздовіч . Вокладка кнігі “Нябесныя бегі” Вільня. 1931

Язэп Драздовіч . Ілюстрація да кнігі “Нябесныя бегі” Вільня. 1931 47


Язэп Драздовіч. Саратаў. 1911

Язэп Драздовіч . 1920-1921

Язэп Драздовіч. Хутар на ускрайку Галубіцкай пушчы. 1952


Язэп Драздовіч. Засценак.Зіма.Вясковы краявіл.

Язэп Драздовіч у Пінску. 1926

Язэп Драздовіч. 1940


СУЧАСНЫ БЕЛАРУСКІ МАЛЯВАНЫ ДЫВАН ЯК ФЕНОМЕН АНДЭРГРАУНДА Гаранская Таццяна, мастацтвазнаўца, крытык, сябра Беларускага саюза мастакоў (Мінск) Натура сучаснага беларускага мастака, светласофія якога (тэрмін Алеся Разанава) захлынаецца ў атачэнні урбанізацыйных з’яў і псеўдаўтварэнняў забруджанага розуму, навобмацак шукае чагосьці глыбіннага, маштабнага па значэнні і чысціні ў нетрах нацыянальнага этнасу. Менавіта такой як пры агульным аглядзе, так і пры дэталёвым вывучэнні вылучаецца КУЛЬТУРА БЕЛАРУСКАГА МАЛЯВАНАГА ДЫВАНА. Па маштабнасці этнаканцэпту яе можна ставіць упоравень з такімі вызначальнымі з’явамі, як СЛУЦКІЯ ПАЯСЫ, ВЫРАБЫ ЎРЭЦКА-НАЛІБОЦКАЙ ВЫТВОРЧАСЦІ, ПАРСУНА, і іншымі адметнымі этнакультурнымі выразнікамі, што ў сукупнасці пераканаўча вызначылі духоўны патэнцыял беларускага этнасу. Памкненні сучасных мастакоў да ачышчэння ўласнай творчасці ад напластаванняў псеўдамастацкасці навобмацак, чарговы раз, ужо ў 70—80 гг. ХХ стагоддзя, натрапілі на духоўны скарб народнай культуры ў вобразах маляванага дывана. Нашым сучаснікам папярэднічала не адно пакаленне шукальнікаў нацыянальнага “крэда” беларускай культуры. Прыгадаем, да прыкладу, Міхася Філіповіча, Язэпа Драздовіча і Лявона Баразну з іх росшукамі — кожнага ў адпаведным гістарычным перыядзе — падчас бясконцых вандровак па рэгіёнах нашай краіны. МІХАСЬ ФІЛІПОВІЧ (1896—1947). Яшчэ да атрымання мастацкай адукацыі і потым, на працягу жыцця, мастак захапляўся народнай творчасцю. У 1910 —1925 гг. ён напісаў некалькі альбомаў, у якіх пакінуў для нашчадкаў замалёўкі ўзораў тканін, строяў адзення, вобразы розных відаў і тыпаў беларускага народнага мастацтва1. З гэтага пачаўся шлях Філіповіча ў мастацтва, і на гэтым грунтаваліся яго найлепшыя творы жывапісу. Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі піша: “Яшчэ да вучобы ў Маскве малады творца імкнуўся да вывучэння беларускага народнага мастацтва, у якім свядома шукаў крыніцу да ўласнага творчага метаду...” У каляровай гаме, гэткай наўмысна шалёнай, у пярэстым карагодзе пісягаў (карціна М. Філіповіча “Казка” — Т.Г.), ёсць свая непахісная логіка. Дастаткова прыгадаць роспісы на вясковых куфрах, альбо лепей, на дыванах. Чорнае, ці брунатнае, тло, на якім каляровае напружанне нарастае ад зялёнага хрому і блакітных плямінаў па краях да чырвона-зялёнага ўдару пасярэдзіне — шыпшына, мак ці ружа… Узыход сонца над зямлёю… Як у Дубоўкі: “О, Беларусь, мая шыпшына…” Гэткае канкрэтна-мастацкае мысленне Філіповіча катэгорыямі народнае эстэтыкі разгарнула беларускаму мастацтву шлях да яшчэ не асэнсаваных крыніц нацыянальнае ментальнасці, да першых уяўленняў пра хараство2. Шматаў В.Ф. Міхась Філіповіч. Мн., 1971. С. 12. Харэўскі С.В. Міхась Філіповіч. Бітва на Нямізе // Сто твораў беларускага мастацтва ХХ стагоддзя // Наша Ніва. 1997. 15 снежн. 1 2

50


ЯЗЭП ДРАЗДОВІЧ (1888—1954). “Шматгранная асоба Язэпа Драздовіча моцнай хваляй улілася ў струмень беларускага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя. Сэнсам яго жыцця былі бясконцыя вандроўкі па родным краі. Пералічыць творы Драздовіча проста немагчыма. Лягчэй пералічыць тэмы, якімі ён першым увайшоў у беларускае мастацтва ХХ стагоддзя, серыі і цыклы, якія аб’ядноўваюць шэраг яго работ, і нават незвычайныя жанры творчасці, дзе яскрава выявілася шчымлівая летуценнасць, як, напрыклад, у жывапісе маляваных дываноў. Ужо ў сталым узросце Язэп Драздовіч захапіўся стварэннем маляваных дываноў, адрасаваных для аздаблення вясковых хат. З яго слоў, гэтай танна аплочваемай працы ён прысвяціў шмат часу дзеля развіцця эстэтычнага густу ў народа той краіны, дзе нарадзіўся і вырас”, — так піша пра Драздовіча ў падручніку па беларускім мастацтве прафесар Міхась Баразна1. Да гэтых слоў неабходна дадаць выказванне выдатнай знаўцы творчасці Язэпа Драздовіча, кандыдата мастацтвазнаўства Людмілы Вакар: “У 30-я гады Язэп Драздовіч пераўтвараецца ў вандроўнага мастака… Вяртанне Драздовіча ў рэчышча народнай культуры дало цікавы ўзор сумяшчальнасці асобы і калектыўнага народнага мастацкага вопыту. Драздовіч вельмі ўдала скарыстоўвае традыцыйныя формы народнага жывапісу, не парушаючы законаў паэтыкі народнага дывана. Мастак вельмі тактоўна пашырае выяўленчыя магчымасці дывановай кампазіцыі, уводзячы ў яе пейзаж і жанравыя матывы. Пры гэтым Драздовіч захоўвае ідылічнасць народнага жывапісу. Рамантычны загадкавы пейзаж не пярэчыць традыцыйнаму кветкаваму арнаменту, яго мадэрністычна сэцэсійная вытанчанасць супадае з народнай прагай чыстае красы” 2. ЛЯВОН БАРАЗНА (1929—1972). Пасля заканчэння вучэльні малады мастак вырашыў вандраваць па Беларусі, каб пазнаёміцца са скарбамі народнай творчасці. “Пачаў я падарожжа з Палесся, — пісаў Л. Баразна ў 1965 годзе на старонках часопіса “Маладосць”. — Пасля трапіў на Церахоўшчыну. Арнамент на ручніках тут роўны, шырокі, чысты, чырвонага колеру. На аснове яго стылізаваныя дубовыя лісты ці нават сам дуб… Доўга мне даводзілася ўгаворваць старых бабулек, пакуль яны адчынялі свае чароўныя куфры… У вёсцы Ляхавічы, на беразе славутага Князь-возера, калгасніца Ганна Курылец захавала цікавае народнае адзенне”. Зачараваны хараством шытых і тканых узораў, Лявон Баразна, не ведаючы стомы, замалёўваў у сваім альбоме дзівосныя строі жаночага адзення, вывучаў кроі станікаў, кашуль, андаракаў, намітак і магерак. Мастак быў упэўнены ў карыснасці сваёй справы: “Я разумеў, што наша роднае мастацтва яшчэ мала вывучана і сабрана, таму і вырашыў сам заняцца зборам народных скарбаў… Вандраванне па зямлі народа свайго, вывучэнне жыцця і побыту яго на працягу амаль сямі год дало цвёрдую веру і мэту быцця майго” 3. Баразна М.Г. Белорусская живопись 1920 —1970 гг. Мн., 2006. С. 49—50, 52. Вакар Л. Суадносіны шляхецкай і мужыцкай традыцыі ў беларускім мастацтве на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў // Kwartaknik. Przeglad wschodni, tom VII, zeszyt 4(28), st.1320. Redakcja: Studium Europy Wschodniey UW, Warszawa, 2001. 3 Гаўрон А. Зачараваны краем вандроўнік // Голас Радзімы. 1975. № 29. 1 2

51


Цягам наступных гадоў на падставе даследаванага экспедыцыйнага матэрыялу стварыў шэраг комплексаў сцэнічнага адзення для народных і самадзейных калектываў краіны, якія атрымалі “…усеагульнае прызнанне і высокую ацэнку ў нашай краіне і за мяжой, куды ездзілі з канцэртамі гэтыя беларускія мастацкія калектывы” 1. Лявон Баразна якраз той чалавек, хто, аднойчы адкрыўшы для сябе багацце народнай культуры як творца, настойліва, з году ў год, расплюшчваў вочы на гэта багацце беларускаму народу. “Якім было ўяўленне пра беларуса на пачатку 60-х? Бедны мужык ў лапцях, паласатых портках і зрэбнай на латках кашулі. І не ўсе жадалі прызнаць іншы, гістарычна-праўдзівы вобраз селяніна — у ботах, у багата арнаментаваным, надзвычай прыгожым традыцыйным адзенні, якое не толькі ў розных регіёнах краіны, але і ў кожнай вёсачцы мела адметныя вырыяцыі і мастацка-вобразныя асаблівасці” 2. Міхась Філіповіч, Язэп Драздовіч і Лявон Баразна — кожны з вялізным творчым патэнцыялам, інтуіцыяй, узрошчанай на падмурку абуджаных падчас вандровак па Беларусі глыбіняў этнічнай свядомасці — адыгралі вызначальную ролю на шляху станаўлення нацыянальнай школы выяўленчага мастацтва ў беларускай культуры ХХ стагоддзя. Імі самімі, іх жыццёвым прыкладам і ўласнымі, на першы погляд вельмі сціплымі дасягненнямі ў сучасным выяўленчым мастацтве, пракладзены і паказаны шлях да ўсведамлення адметнасцяў беларускай культуры — праз шчырае, паслядоўнае вывучэнне і засваенне “ЛЕМАНТАРА ЭТНАКУЛЬТУРЫ” — народнага мастацтва. Якраз маляваны дыван, не маючы глыбокай гісторыі, з’яўляецца формай адаптацыі канонаў традыцыйнай беларускай культуры і этнакультурнай свядомасці ды ведаў, выдатным аб’ектам для засваення канонаў і нормаў праз вывучэнне традыцый маляванага дывана і яго выяўленчых формулаў. У адрозненне ад іншых відаў народнага мастацтва, выкананне роспісаў маляваных дываноў не патрабуе шмат часу на выкананне, не вымагае значных выдаткаў на матэрыялы і нейкіх асаблівых, складаных прыстасаванняў (такіх, як, напрыклад, станок для ткацтва). Дастаткова мець мастакоўскае мысленне, прагу да мастацтва і светлае пачуццё любові да роднай зямелькі беларускай, яе традыцый, яе людзей. Верагодна, гэты фактар быў вызначальным для Язэпа Драздовіча, які пад канец жыцця здабыў каласальны этнакультурны досвед як праз шматлікія вандроўкі па Беларусі, адукацыю, так і праз сяброўства з аднадумцамі, што стварылі унікальны асяродак дасведчаных асобаў, якія былі адзін аднаму стымулам і камертонам у дасягненні значных ведаў, а таксама ў распаўсюдзе іх сярод іншых людзей (віленскія навукоўцы, літаратары і мастакі пры музеі Івана Луцкевіча). Гэта былі, як і Язэп Драздовіч, “акумулятары” ведаў беларускай этнакультуры, энергія якіх распаўсюджваецца і на нашу эпоху. Прыкладам тая ж спадчына маляваных дываноў: “Зараз творчасць Язэпа Драздовіча становіцца аб’ектам навуковага інтарэсу. Фундаментальныя выданні па гісторыі мастацтва змяшчаюць рэпрадукцыі яго твораў. У старой частцы Мінска 4 5

Сакалоў Г. Вывучаючы мінулае // Вячэрні Мінск. 1975. 5 ліп. С. 3. Карповіч А. Сэрца маё // Свободные новости. 2002. № 30.

52


стаіць помнік мастаку. Дваццаць пяць год таму назад пра гэтага творцу ведалі толькі адзінкі даследчыкаў і аматараў сапраўднага мастацтва Беларусі” 1, — так напісана ў найноўшым падручніку гісторыі беларускага жывапісу, па якім зараз навучаюцца будучыя мастакі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Але спадчына Язэпа Драздовіча — не маўклівая музейная экспанатура, да якой забаронена дакранацца ўшчыльную. Яна стымулюе да творчасці, і ў гэтым пераконваюць шматлікія пленэры імя Язэпа Драздовіча, што ладзяцца рэгулярна, з году ў год, на радзіме мастака. У іх удзельнічаюць як сталыя, так і маладыя мастакі, фатографы, мастацтвазнаўцы, а апошнім часам і літаратары. Вось як ацэньвае гэтую з’яву кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Віцебскага педагагічнага універсітэта Міхась Цыбульскі: “Нават не верыцца, што пленэр, прысвечаны Язэпу Драздовічу, які пачаўся напярэдадні праваслаўных Калядаў у Падсвіллі, ужо пяты па ліку. А ці далёка той верасень 1996 года, калі адбыўся першы пленэр у імя гэтага славутага беларускага мастака, гісторыка, этнографа, астранома, творцы… Але ж, здаецца, мала што змянілася за гэты час: як і раней, у студзені 2001 года пленэр зноў быў нібыта неафіцыйным. Да яго ніяк не спрычыніліся ні Міністэрства культуры, ні кіраўніцтва Саюза мастакоў, ні мясцовыя ўлады. І хоць сёння ўжо не скажаш, што Язэп Драздовіч забыты ці выкінуты з гісторыі беларускага мастацтва, але ж сапраўднага разумення таго, каго мы мелі ў асобе Драздовіча і што страцілі, здаецца, не было і няма. Выключна энтузіясты працягваюць займацца ўшанаваннем памяці гэтай надзвычай неардынарнай асобы” 2. Відавочна, андэрграунд як формула існавання актуалій творчасці Язэпа Драздовіча правамоцны па сённяшні дзень. Унікальная з’ява маляванага дывана стымулявала правядзенне яшчэ аднаго пленэру — Пленэру маляванага дывана, які быў арганізаваны на пяць год пазней за Драздовічаўскі, а цяпер ужо мае сваю сямігадовую гісторыю, які ладзіцца творчым аб’яднаннем “Мастак” у Заслаўі на грамадскіх пачатках і арыентаваны, у першую чаргу, на прыцягненне ўвагі грамадскасці да унікальнай калекцыі беларускіх маляваных дываноў, што знаходзяцца ў фондах запаведніка “Заслаўе”. “На Пакровы ў старажытным Заслаўі ля касцёла Нараджэння Дзевы Марыі сабраліся ўдзельнікі акцыі. Сярод іх — школьнікі, натхнёныя сваёй настаўніцай Людмілай Галубец, студэнты Беларускай акадэміі мастацтваў, заслаўскія аматары народнай творчасці ды прафесійныя мастакі. Дзея адбывалася навідавоку ў людзей. Жыхары мястэчка мелі шчасце назіраць, як удзельнікі пленэру шчыравалі над палотнамі, пафарбаванымі начорна і прымацаванымі да драўлянага плота вакол касцёла. На вачах адбываўся сапраўдны цуд. Трыццаць шэсць твораў (а менавіта столькі было ўдзельнікаў) расквецілі разнаколернымі фарбамі шэры касцёльны плот. Здавалася, што трапіў у фантастычную беларускую казку, якая нечакана адкрыла свае духоўныя скарбы” 3. Баразна М.Г. Белорусская живопись 1920 —1970 гг. Мн., 2006. С. 48. Цыбульскі М. Фарбы зімовых вандровак // Літ. і мастацтва. 2001. 23 лют. 3 Ляксеева І. Маляваны дыван — расквечаны квадрат Малевіча // Голас Радзімы2002. № 3. 1 2

53


Ужо першы пленэр маляванага дывана ў Заслаўі меў шырокую агалоску, і не толькі ў беларускай прэсе. Артыкул пра яго быў замоўлены ў нямецкі часопіс “Wostok/spezial” 1. Цікавасць да маляванага дывана праявілі многія беларускія творцы. На пленэрах у Заслаўі пабывалі Вольга Сазыкіна, Святлана Каткова, Валянціна Бартлава, Аляксей Марачкін, Аляксандр Шатэрнік, Вольга Кірэева, Валянціна і Генадзь Лойкі ды іншыя, а таксама студэнты мінскіх мастацкіх ВНУ. Але асноўныя і штогадовыя яго ўдзельнікі —мастакі горада Заслаўе, сябры творчага аб’яднання “Мастак”, старшынёй якога з’яўляецца жывапісец Віктар Маркавец. Адносна маляванага дывана і яго сувязі з сучасным мастацкім працэсам крытык Пётра Васілеўскі пісаў: “Дываны-маляванкі… У гісторыі беларускага мастацтва гэту з’яву разглядаюць як мост паміж народнай традыцыяй, апірышчам якой спрадвеку была вёска, і прафесійнай творчасцю, што ўзгадавана на урбанізаваным асяроддзі. Народны майстар найперш захавальнік традыцый, носьбіт гістарычнай памяці, між тым як прафесійны мастак жыве за кошт свайго суб’ектывізму, уласнай адметнасці” 2. Адгарнуўшы ў памяці старонкі часавай прасторы назад гадоў на 25—30, звернемся да пачаткаў актуалізацыі такой з’явы, як БЕЛАРУСКІ МАЛЯВАНЫ ДЫВАН, у апошняй чвэрці ХХ стагоддзя нашчадкамі Міхася Філіповіча, Язэпа Драздовіча і Лявона Баразны. Лідэрамі гэтага руху на новым этапе, таксама як і іх папярэднікамі, наладжваліся экспедыцыі па Беларусі, пры Саюзе мастакоў была створана спецыяльная камісія па працы з народнымі майстрамі. У выніку працэс набыў сустрэчны рух: з аднаго боку меў месца найбольш важны ўнёсак з нетраў народнай культуры, з другога — дадатак да сучасных з’яваў народнага мастацтва досведу прафесійных мастакоў. Вынікі не прымусілі сябе доўга чакаць. У кантэксце мастацкіх працэсаў яны набылі выбуховы характар і ўплывовасць: народнасць і народнае стала модным. Нават апалагеты беларускай этнакультуры ад мастацтва пачалі маляваць вяскоўцаў у традыцыйных народных строях, нацюрморты з ручнікамі і да таго падобнае. Гэта былі 70-я гады. Але з цягам часу, па волі злога року, “гадзіннік” шырокай цікавасці да этнакультуры беларускага народа перавярнуўся дагары, і цяпер ужо, у пераважнай большасці, унікальна каштоўныя з’вы народнага мастацтва апынуліся ва ўлонні фармальнага, пустадэкларацыйнага шанавання. Традыцыйна за паняццем “андэрграунд” мелася на ўвазе мастацтва гарадской, урбанізаванай творчай інтэлігенцыі, якое апынулася па-за бар’ерамі афіцыйных, агульнапрынятых у грамадстве догмаў і паняццяў. Але зараз выразна вымалёўваецца ўсведамленне, што ў становішча андэрграунда трапіла і традыцыйнае народнае мастацтва, у тым ліку і мастацтва маляванага дывана. Цяпер не рэдкасць, калі архаічным, глыбока нацыянальным з’явам альбо аб’яўляюць вайну, альбо нівелююць іх масай псеўданароднай, псеўдамастацкай прадукцыі. У даследаванні мастацкіх працэсаў краіны апошняй чвэрці ХХ ст. Міхась Баразна вызначыў Garanskaja T. Das “gemalte” Paradies belarussischer Wandteppiche // Wostok/spezial. Berlin, 2002. St. 78—79. 2 Васілеўскі П. Філасофская прыпавесць з сялянскай хаты // Літ. і мастацтва. 1978. 12 снежн. С. 2. 1

54


дзве асноўныя плыні беларускага андэрграунда: “Адна з іх “адраджэнская”, куды ўваходзілі мастакі, аснову творчага метаду якіх складала апора на натуральную, а не таталітарную гістарычную мадэль беларускай дзяржаўнасці. Важнае месца займала пераасэнсаванне прагрэсіўных народных традыцый, за што мастакоў несправядліва, зыходзячы з павярхоўнага аналізу, называлі “этнаграфістамі” альбо прадстаўнікамі “фальклорнага руху”. З часам гэтае вызначэнне набыло абразлівае значэнне. Другой плыні беларускага андэрграунда былі ўласцівыя прыкметы рафінаванага творчага асяродку. Яго прадстаўнікоў часцей называлі “авангардыстамі”, “абстракцыяністамі” і да т.п., што было звязана найперш з прыхільнасцю гэтых творцаў да нефігуратыўнага метаду ў мастацтве і маргінальнай пазіцыі” 1. Па праўдзе кажучы, становішча андэрграунда для беларускай этнакультуры — не эпізадычная з’ява. За савецкім часам гэта было кіруючай пазіцыяй у культурнай прасторы краіны. За псеўданароднасцю ў адзенні фальклорных калектываў, у вычварных вырабах сувенірнай прадукцыі, псеўдафальклоры савецкіх часоў крылася абыякавасць, калі не варожасць, да глыбінных праяў нацыянальнай этнакультурнай спадчыны. А калі і з’яўляліся пэўныя унікальныя з’явы ў гэтай сферы, як, да прыкладу, выставы маляванага дывана, то не дзякуючы, а насуперак агульнай сітуацыі. Таму з памяці народнай культуры сцёртыя прозвішчы многіх выдатных народных мастакоў, што стваралі часам шэдэўры. І калі б не важкія намаганні прадстаўнікоў адраджэнскага руху 70—80 гадоў, то імёны Алены Кіш і Язэпа Драздовіча так бы і засталіся ў забыцці, якімі былі пры жыцці творцаў. Лёс адрынутага і ганьбаванага меў у нашай краіне той жа Міхась Філіповіч, які, уцякаючы ад татальнага цкавання, вымушаны быў з’ехаць у Расію. Ды і Язэп Драздовіч ў апошнія гады жыцця пакутаваў ад беспрытульнасці і недаяданняў. Лявона ж Баразну проста забілі ў тэлефоннай будцы, побач з майстэрняй творцы. Вось так на яве пракладаўся шлях да крыніцаў этнічнасці ў беларускім выяўленчым мастацтве. Каб безахвярна ўвайсці ў “БРАМУ” традыцыйнага мастацтва з новымі ідэямі і думкамі, трэба дасканала ведаць мову як архетыпаў культуры, так і законы ды прынцыпы народнага мастацтва. Язэп Драздовіч здолеў гэта зрабіць. Ён быў адукаваным чалавекам, здатным зразумець, што каштоўнасці этнасу прыхаваныя ў фальклоры народа. З году ў год грунтоўна збіраючы і вывучаючы фольклор, Драздовіч прасякнуўся яго генезісам, яго патаемнымі модулямі і сакральнай сутнасцю. Менавіта праз фальклор творца “прарваўся” ў касмаганізм маляванага дывана. Прыгледзімся да сюжэтных маляванак Язэпа Драздовіча. Вось кампазіцыя “Музыкі”: мядзведзь грае на скрыпачцы, а заяц з лісам танчаць пад музыку (гл. малюнак). У наступнай маляванцы “Красналюдка — казачнік-бай” музыцыруе гном у асяродку лясных звяркоў (гл. малюнак). Сюжэты разгорнуты як бы ў чароўным люстэрку, па перыметры якога не менш фантастычна-казачныя карагоды з кветкавых арнаментаў. Матывы чароўнасці ўзмацняюцца вясёлкавай гармоніяй зычных колераў, якія адкрытасцю сваёй і чысцінёй на фоне чорнага тла дывана прыўносяць таямніцу хвалявання, што Баразна М.Р. Беларускае выяўленчае мастацтва ў ХХ стагоддзі // Альманах 2000/3. Запіскі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Мн., 2002. С. 23. 1

55


ахоўваецца кветкавымі абярэгамі па перыметры. Квяцістыя арнаменты — мастацкавобразныя аналагі суквецця зорак на небе — у дыванах Драздовіча набываюць асаблівую моц: музычна-пластычныя, адпаведна рысам асноўнага на той час стылю “мадэрн”, яны не саступаюць па значэнні і мастацкай вартасці тэматычнаму напаўненню цэнтральных медальёнаў на дыванах гэтага творцы. Матывы чароўнасці ў дыванах Язэпа Драздовіча пераходзяць з мажорнага ў элегічны лад, калі казаць пра творы з выявамі азёраў, рэк і замкаў на ўзгорках (гл. малюнак). Складаецца ўражанне, што мастак намацаў у традыцыі і сутнасці маляванага дывана нешта асабістае — якраз для яго, Язэпа Драздовіча, — надзвычай важкае, што менавіта ў маляванках на сакральным узроўні найболей раскрылася творчая індывідуальнасць, творчы менталітэт Драздовіча як выяўленчай, так і літаратурнай яго дзейнасці. У 1978 годзе ў Мінску, у Палацы мастацтваў — галоўнай выставачнай зале краіны, адбылася першая выстава маляваных дываноў. Створана яна была намаганнем шэрагу мастакоў, што падчас вандровак па Беларусі збіралі дываны. Потым некаторыя з іх рэстаўравалі і, урэшце, стварылі х унікальную экспазіцыю. Уладзімір Басалыга, Леанід Шчамялёў, Алесь Марачкін, Яўген Кулік, Віктар Маркавец, Міхась Раманюк, Мікола Купава найперш прычыніліся да гэтай справы. Выстава мела поспех. Але не ўсе і не адразу здатныя былі даць належную адзнаку гэтай унікальнай з’яве. Першымі ў друку з’явіліся нататкі і артыкулы пра выставу мастакоў і пісьменнікаў, потым даследаванні мастацтвазнаўцаў. Вось радкі з артыкула вялікага знаўцы беларускай гісторыі і культуры, мастака Яўгена Куліка: “Беларускія народныя дываны, шырока распаўсюджаныя ў даваенны і пасляваенны час у розных кутках нашага краю, маляўнічыя і прывабныя, яркія і кідкія, тым не менш апынуліся па-за ўвагай даследчыкаў і мастацтвазнаўцаў, устаноў, якія займаюцца вывучэннем народнай творчасці, заставаліся невядомымі шырокаму колу тых, хто цікавіўся родным мастацтвам. Беспадстаўна прылічаныя ў свой час да той шырокай плыні безгустоўнасці і мяшчанскай пошласці, што захліснула ў пасляваенныя гады нашу вёску, накшталт вышыўкі крыжыкам па часопісных узорах ці сумнавядомых цыратавых лебедзяў (дарэчы, сапраўдныя народныя таленты і тут нярэдка стваралі цікавыя творы наіўнага жывапісу), — маляваныя народныя дываны фактычна былі пазбаўлены перспектывы развіцця і практычна сыходзілі ў нябыт” 1. Сысці ў нябыт маляваным дыванам у першую чаргу не далі менавіта мастакі, і сярод іх Алесь Марачкін і Віктар Маркавец, якія сталі арганізатарамі пленэраў на радзіме Язэпа Драздовіча і ў Заслаўі, дзе маляваны дыван як важкая з’ява беларускай этнакультуры стаўся ў цэнтры ўвагі. Гэтыя ж творцы прысвяцілі мастацтву маляванага дывана адгалінаванні ўласнай творчасці. Не дзіўна, бо менавіта яны дзесяткі кіламетраў абхадзілі ў росшуках спадчыны Язэпа Драздовіча і ўзялі яго мастакоўскую, жыццёвую і грамадзянскую пазіцыю за камертон дзеля ўласнай творчасці і жыцця. Маркавец i Марачкін, усвядоміўшы менталітэт маляванага дывана як з’явы 1

Кулік Я.С. Беларускія маляваныя дываны // Маладосць. 1978. № 3. С. 159.

56


традыцыйнай беларускай культуры, кожны ва ўласнай мастацкай творчасці, пайшлі iндывiдyaльнымі шляхамі. У майстроў да гэтага часу ўжо акрэсліўся непаўторны шлях у мастацтве i светапогляд у жыцці. Але для кожнага з ix вымярэнне ўласнага крэда праз формулу маляванага дывана набыло i агульныя рысы: ад пачатку, у першых серыях дываноў, кожны аддаваў даніну захапленню стыхіі хараства традыцыйнага беларускага маляванага дывана, музыцы кветкавага дэкору, сакральнай важкасці цэнтральных сюжэтаў. Менавіта гэтыя прыярытэты маляваных дываноў сталі вызначальнымі для мастацкіх спробаў найперш у дывановай творчасці, а потым, апасродкавана, і ў жывапісе. Што відавочна ў намаляваных да 90-годдзя Maкciмa Багдановіча дыванах Алеся Марачкіна “Максім i Вераніка”, “Страцім-лебедзь” (гл.малюнак), у дыванах, прысвечаных дзеячам беларускай гісторыі i культуры (Францыску Скарыну, Ефрасінні Полацкай), бацькам мастака, знікненню вёсак, Чарнобылю i да т.п. У Віктара Маркаўца гэта тэндэнцыя найперш выявілася ў дыване, прысвечаным родным Докшыцам, — “Докшыцкі замак”, у серыі дываноў “Гістарычныя імпрэсіі”, прысвечанай помнікам старажытных гарадоў Беларусі (у 1992 годзе экспанавалася ў ЗША). Далей — у серыі з 12 дываноў, прысвечанай гicтopыi 1000-гадовага Заслаўя. Для абодвух майстраў названыя цыклы маляваных дываноў абазначылі цэлы кipyнaк у асабістай творчасці, які стаў не толькі адметнай старонкай, але i адной з прыярытэтных галінаў, спосабам выяўлення чагосьці сутнаснага дзеля яго ўвасаблення ў жывапісе. Калі Марачкін у станковым жывапісе паглыбіўся ў фальклорныя матывы — карціны “Купальскія чары”, “Чароўныя арэлі”, “Гуканне вясны”, “Суладдзе”, “У калядную ноч. Заслаўе”, то Маркавец пераасэнсаваў сакральную значнасць беларускага гістарычнага краявіду, багата распрацаваную ў творчасці Драздовіча. Так з'явілася серыя панарамных краявідаў Віцебшчыны (“Вясна на Докшыцкай зямлі”, 1991 г. 1, панарамы Віцебска), краявідаў Нясвіжа, Наваградка i коласаўскіх мясцінаў, нарэшце — выстава “Заслаўе. Гістарычны краявід” 2, дзе, акрамя панарамаў горада, на першы план выйшлі як галоўныя персанажы палотнаў курганныя могільнікі Заслаўя, старажытныя рэчкі, старыя дрэвы, вуліцы гістарычнага горада, памяць пра якія ахутана паданнямі і легендамі. Хто ведае, кaлi б на творчым шляху мастака не было асэнсавання дывановай творчасці Язэпа Драздовіча, ці здолеў бы Маркавец як творца разгледзець сакральны патэнцыял старажытных краявідаў, камянёў i курганоў Віцебшчыны i Заслаўя? I ў Алеся Марачкіна, i ў Biктapa Маркаўца ў кантэксце ўсёй ix творчай дзейнасці можна налічыць дзесяткі маляваных дываноў, многія з якіх трапілі ў музейныя калекцыі — значыць, вартасць ix не малая. Ужо зараз можна сцвярджаць, што гэтыя творцы, нашчадкі Язэпа Драздовіча, сёння занялi лідэрскія пазіцыі ў засваенні архаічнага па сутнасці віду мастацтва, напоўніўшы яго сакральныя па значэнні выяўленчыя коды рарытэтамі духоўнасці адраджэнскай плыні апошняй чвэрці XX стагоддзя і, адначасна, сучаснымі для нашай эnoxi канцэптамі мастакоўскага мыслення з'явы або дзеяння. 1 2

Гаранская Т. Вясна на Докшыцкай зямлі // Мастацтва Беларусі. 1991. № 12. С. 16—21. Заслаўе. Гістарычны краявід. Жывапіс Віктара Маркаўца. Мн., 2005. С. 14. 57


Калі дываны Марачкіна можна ахарактарызаваць паводле стылістыкі ix выканання прыналежнымі да барока, то дываны Віктара Маркаўца больш стрыманыя, ix выяўна-энергетычная прыналежнасць бліжэй да формулы рэнесанснай культуры: акцэнты надаюцца сакральнаму цэнтру кампазіцыі, напаўненне якога глыбокаўдумлівае, з шырокай гамай пачуццёвых рытмаў, што гучаць колерава сціпла, але сэнсава энергічна. Рэнесансную лінію ў маляванках Маркаўца сцвярджаюць i змешчаныя ў творах партрэтныя вобразы. Узгадаем дываны творцы, прысвечаныя Сымону Буднаму i Язэпу Драздовічу. Выявы дзеячаў у гэтых кампазіцыях простыя i канкрэтныя, напісаныя амаль бясколерава, празрыста, нібыта акварэллю. Але гэта празрыстасць успрымаецца ўнутранай прасветленасцю постацяў дзеячаў, якая кантрастуе з бясконцай глыбінёй чорнага фонавага поля дывана. Найболей адметны эксперымент i пошук Bіктapa Маркаўца ў дывановай творчасці — гэта серыя дываноў з 12 твораў, прысвечанай гіcтoрыi Заслаўя. Паміж сабой дываны яднае аднолькавы памер (класічны для насценнага, надложкавага маляванага дывана), аднолькавая манера i тэхніка выканання. Па cyтнacцi ж кожны з твораў мае самастойную выяўленчую стылістыку, прадыктаваную прыярытэтамі тых або іншых знакаў-архетыпаў, з той або іншай канкрэтнай гістарычнай эnoxi, якіх нямала змянілася на працягу тысячагадовай гіcтoрыi Заслаўя. Па вялікім рахунку, кожны з дываноў набывае статут эмблемы той ці іншай эnoxi, акумулюючы ў сабе архетыпы гіcтopыі i культуры як непасрэдна Заслаўя i Заслаўшчыны, так i ўсёй Беларусі на канкрэтных часавых адрэзках1. Значным штуршком для пашырэння традыцый маляванкі ў сучасную мастацкую вытворчасць стала правядзенне на Віцебшчыне, у адным з peгіёнaў найбольшай распаўсюджанасці гэтага віду народнага мастацтва, мастацкіх пленэраў памяці Язэпа Драздовіча. Выставы твораў па выніках правядзення гэтых пленэраў праводзіліся як у цэнтральных выставачных залах нашай краіны, так i ў яе рэгіёнах. Энергетыка драздовічаўскіх мясцінаў, засведчаная ў творчасці сучасных мастакоў, мае вялікае ўздзеянне на гледача. I caмi мастакі праз яе натхняюцца на стварэнне выдатных твораў сучаснага выяўленчага мастацтва. Такім стаў i трыпціх маляваных дываноў Віктара Маркаўца, прысвечаны асэнсаванню гіcтoрыi станаўлення асобы і творчасці Язэпа Драздовіча, выяўленчай фабулы яго маляваных дываноў (гл. малюнак). Адзін з дываноў увасабляе абсаджаную дрэвамі дарогу да касцёла ў Германавічах, на радзіме мастака. Гэта па-свойму асэнсаваны i ўвасоблены, шырокавядомы ў культурах розных часоў i народаў архетып дарогі да Храма. Абсаджаны дрэвамі ШЛЯХ ДА КАСЦЁЛА ўвенчаны выявай планеты Сатурн на небе, вобраз якой усё жыццё хваляваў i абуджаў свядомасць Драздовіча. Абярэгавае атачэнне па перыметры дывана сфармавана з выяваў спелых пладоў — яблыкаў: магчыма, гэта ўзведзеная ў ранг алегорыі думка пра сталасць творчага i грамадскага мыслення Драздовіча як творцы i адраджэнца пачатку XX стагоддзя, шляхі якога ў любой справе, якой бы Коўрык А. Дар любові і надзеі. Выставачны праект 1996 года “Старонкі гісторыі Заслаўя ў маляванках Віктара Маркаўца” // Мастацтва. 2001. № 8. С. 15—18. 1

58


ён ні займаўся, нязменна вялі да Храма. Дpyгая, правая частка трыпціха, узнаўляе ў нашым уяўленні вобраз засценка Пунькі, дзе да апошняга часу жыў сведак побыту ў гэтых мясцінах сваякоў Драздовіча. Дыван, прысвечаны Пунькам, Маркавец надзяліў містыфікаванай афарбоўкай: тут дамінуе энергетыка месячнага святла, якая стала сакральнай спружынай патаемнага ў творчасці Драздовіча. Рэальны i ірэальны свет — вось падкладка сюжэта кампазіцыі. У медальёне над цэнтральнай часткай дывана адлюстраваны знакава абмаляваны вобраз могілак, дзе пахаваны дзядзька Язэп. У абрамленні дывана містычныя лілеі — кветкі, што асацыююцца з тым светам. Цэнтральная частка трыпціха — дыван, на якім увасоблены вобраз самога Язэпа Драздовіча. Перад гледачом дасціпная выява беларускага інтэлігента, што ўважліва ўглядаецца з палатна ў будучыню, якую ўвасабляем мы з вамі — яго нашчадкі. У поглядзе не прачытваюцца папрокі ці знявага, але гучыць маўклівы запыт, што здатны працяць кожнага наскрозь. Гэты погляд нібыта расшчапляе прастору: бянтэжыць няўпэўненых, засцерагае заблытаных, кліча на праўдзівы шлях ycix, хто здатны мысліць, не хібячы перад праўдай i ісцінай. Як пацвярджэнне сапраўднай праўдзівасці гэтага погляду — выразніка cyтнacцi мастака-мысляра Драздовіча — змешчаны над партрэтам у медальёне вобраз Хрыста, што нясе на сабе крыж уласнай свядомасці.

59


Я. Драздовіч. Дыван “Музыкі”

Я. Драздовіч. Дыван “Красналюдка – казачнік-бай”

Я. Драздовіч. Дыван “Краявід з замкам”

Я. Драздовіч. Дыван “Краявід з млынам”


В. Маркавец. Дыван “Язэпу Драздовічу прысвячаецца” (цэнтральная, правая і левая часткі трыпціха)


В. Маркавец. Дыван “Паданне пра дзвюх князёўнаў”

В. Маркавец. Дыван “Сымон Будны ў Заслаўі”


А. Марачкін. Дыван “Страцім-лебедзь” — прысвячэнне Максіму Багдановічу

А. Марачкін. Дыван “Два львы”


ПЕЙЗАЖНАЯ СПАДЧЫНА ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА Грамыка Марыя, кандыдат мастацтвазнаўства, навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі імя К. Крапівы (Мінск) Язэп Драздовіч — адна з самых цікавых постацяў у беларускім мастацтве першай паловы ХХ стагоддзя. Ён належаў да людзей, якіх мы можам назваць, як Леанарда да Вінчы, “чалавекам Рэнесансу” або “чалавекам Сусвету”. Творчая дзейнасць Я. Драздовіча захапляе сваёй рознабаковасцю: мастак, педагог, этнограф, грамадскі дзеяч, літаратар… Але перадусім ён быў вялікі патрыёт сваёй Радзімы. У творчасці Драздовіча-мастака гэтая любоў да роднай зямлі і да гісторыі знайшла выяўленне не толькі ў жанрах гістарычнай карціны і партрэта, але і пейзажа. Справядліва сказана, што праз пейзаж найбольш непасрэдна выяўляецца любоў мастака да радзімы. На працягу ўсяго свайго жыцця Я. Драздовіч шмат падарожнічаў і жыў у розных кутках Беларусі. І кожнае гэтае часовае месца жыхарства ўзбагачала яго творчы даробак новымі працамі, прысвечанымі роднай прыродзе, старажытнай архітэктуры, славутым помнікам гісторыі. Пачатак ХХ стагоддзя, які гісторыкі назвалі “нашаніўскім перыядам”, меў шмат паралеляў з першай паловай ХІХ стагоддзя, калі ў беларускім выяўленчым мастацтве пашыраецца асаблівая разнавіднасць відавога пейзажа з выявамі гарадоў і архітэктурных збудаванняў, якая мела цесную сувязь з італьянскай вядутай і з пашыраным у расійскім мастацтве тапаграфічна дакладным архітэктурным краявідам. У цэлым для архітэктурнага пейзажа быў характэрны выбар тэхнікі часцей за ўсё на карысць акварэлі, гуашы або малюнка пяром як найбольш аператыўных тэхнік, прыдатных для выкарыстання ва ўмовах этнаграфічных экспедыцый, дэталёвасць, падрабязнасць і праўдзівасць узнаўлення на паперы гарадскога або архітэктурнага ландшафту. Такія мастакі, як Ю. Пешка, М. Кулеша, Я. Дамель, І. Хруцкі, Н. Орда, В. Дмахоўскі, імкнуліся не толькі перадаць прыгажосць беларускай прыроды, але і выклікаць пачуццё гонару за слаўную гісторыю сваёй Радзімы. Яны выбіралі для твораў месцы, звязаныя са значнымі гістарычнымі падзеямі, з жыццём славутых беларусаў, або знаёмілі гледачоў з выбітнымі архітэктурнымі помнікамі. На пачатку ХХ стагоддзя многія прадстаўнікі новага пакалення інтэлігенцыі, якая распачала хвалю нацыянальнага адраджэння, цікавіліся вывучэннем беларускай даўніны, самі займаліся этнаграфічнымі даследаваннямі. Сярод гэтых людзей быў і Я. Драздовіч, які працягнуў традыцыі архітэктурнага пейзажа-замалёўкі ўжо ў новым гістарычным перыядзе. У 1910—1930-ыя гады Я. Драздовіч шмат увагі надае графічнаму пейзажу: у творчым даробку — альбомы гістарычных і архітэктурных замалёвак “Дзісеншчына”, “Глыбокае”, “Мірскі замак”, “Наваградак”, “Гальшанскі замак”, “Вільня” і інш1. 1

Язэп Драздовіч / Уклад. М. Купава. Мн., 2002.

64


Мастак шмат вандруе, і кожнае падарожжа пакідае мастацкія вынікі — творы, пазначаныя любоўю да роднай прыроды, усіх яе куточкаў. Як і папярэднікі, Я. Драздовіч свядома паставіў сабе на мэту папулярызацыю роднай гісторыі праз мастацтва. Адметныя рысы пейзажаў Я. Драздовіча — схематычная кампазіцыя, блізкасць да архітэктурнай замалёўкі (“Менск. Выгляд са Шпітальна-Траецкага завулка” (1919), “Вільня. Выгляд з Базылянаў на Басокі” (1924), “Царква ў Пінкавічах” (1926), “Наваградак. Выгляд замчышча і фары з Міндоўгавай гары” (1928), “Крэўскае замчышча. Агульны выгляд” (1929)). Такую, як у яго, дакладнасць і дэталёвасць бачым толькі ў пейзажах-вядутах Н. Орды і яго сучаснікаў, якія на перыяд творчасці Я. Драздовіча ўжо адышлі ў мінулае. Пошук нацыянальнай тоеснасці праз зварот да сімвалаў радзімы — старажытных вежаў і замчышчаў — збліжае работы Я. Драздовіча з работамі такога мастака, як Ф. Рушчыц. Але Язэп Драздовіч бачыў і ў самых сціплых краявідах Радзімы тую ж прыгажосць і каштоўнасць для гісторыі, што і ў велічных палацах і руінах (“Вёска Аўдзеевічы на Палессі” (1927)). У жывапісных пейзажах 1920—1930-ых гадоў (“Глыбокае” (1926), “Гарадольская пушча” (1926), “Зіма ў вёсцы”, “Налібоцкая пушча”, “Ліпічанская пушча”, “Думка творчасці”, “Ноч над возерам”, “Зіма”, “Германаўская роўнядзь”) — апошнія шэсць знаходзіліся ў прыватных калекцыях і вядомы па ўспамінах навучэнцаў Наваградскай гімназіі1 — прысутнічаюць такія самыя якасці графічных твораў мастака, як дакладнасць і падрабязнасць. Да драбніц, нібы ў ілюстрацыі для падручніка, выпісаны спрадвечныя беларускія хвоі і елкі ў “Гарадольскай пушчы”. У самой гэтай стараннасці, пунктуальнасці, якая мяжуе з пэўнай наіўнасцю, праяўляецца любоў мастака да натуры, тое сімвалічнае значэнне, якое ён надае дрэвам. Пейзаж вабіць свежай, яркай — амаль утрыраванай — палітрай. Падобнымі якасцямі вызначаецца “Ляскова” (1936) — летні пейзаж, на якім большую частку палатна займае драўляная сялянская сядзіба, паказаная вельмі скрупулёзна, “партрэтна”, у атачэнні маладой зеляніны пачатку лета. Дэталёва выпісаны роўныя радочкі разнастайнай гародніны, імкненне адпаведна перадаць фактуру матэрыялу заўважна ў выяўленні драўляных сцен сядзібы. Дакладны час невядомы, але хутчэй за ўсё ў 1930-я гады напісаны “Засценак. Зіма”. Гэты вясковы краявід з выявай хаткі і гаспадарчых пабудоў атрымаўся выразным за кошт нетыповага для работ Я. Драздовіча вечаровага асвятлення, якое змякчае, размывае контуры. Тут мастак адмовіўся ад сваёй звычайнай дакладнасці, дэталёвасці ў імкненні найперш перадаць настрой. Асаблівую цікавасць сярод жывапісных пейзажаў Я. Драздовіча ўяўляе “Краявід з цягніком” (1936). Калі не лічыць касмічных серый, пейзаж з прыкметамі новага быў не надта характэрны для мастака. На пярэднім плане карціны паказана нешырокая рачулка, ля берага якой прывязана да калочка лодка. Вечаровы краявід, вырашаны ў мяккіх, прыглушаных тонах зялёнага, блакітнага і карычневага, быў бы ціхмяным і лірычным, калі б не экспрэсія, імклівасць руху цягніка, які ў гэты момант Гайба М.П. Язэп Драздовіч у Наваградку // Язэп Драздовіч — Асоба. Творчасць. Матэрыялы канферэнцыі. Мн., 1997. С. 52. 1

65


праязджае па мосце ў верхняй частцы палатна. Кантраст ярка асветленых вокнаў з мяккім паўзмрокам, густы слуп дыму, які цягнік пакідае за сабой у празрыстым вечаровым паветры, разбураюць лірычны спакой карціны. Такім чынам, у пейзажы па-свойму супрацьпастаўляюцца верхняя і ніжняя часткі як увасабленні “старога” і “новага”. А на далёкім плане карціны воку адкрываецца абрыс старажытнага замка, які нагадвае палац з казкі або легенды. Так у межах аднаго твора побач існуюць тры светы — “стары”, “новы” і “свет уяўленняў”. Асобна стаяць у творчым даробку мастака, набліжаючыся да яго касмічных краявідаў, фантастычныя пейзажы “Далёкая краіна” (1933) і “Фантастычны краявід” (1940), якія вызначаюцца блізкасцю да дыванка, пэўнай наіўнасцю. Цесна звязана з новым разуменнем прыроды і месцам чалавека ў ёй такая незвычайная з’ява ў беларускім мастацтве, як драздовічаўскі фантастычны пейзаж. Ён стаіць асобна ў беларускім жывапісе і больш блізкі да рускіх касмістаў з аб’яднання “Амаравэла”, фантастычных і футурыстычных пейзажаў М. Чурлёніса, К. Юона, чым да каго-небудзь з суайчыннікаў. Я. Драздовіч быў пачынальнікам і на працягу доўгага часу адзіным распрацоўнікам касмічнай тэмы ў беларускім выяўленчым мастацтве. Тры галоўныя серыі Я. Драздовіча на касмічную тэму — “Жыццё на Марсе”, “Жыццё на Сатурне”, “Жыццё на Месяцы”, — у якія ўвайшлі жывапісныя і графічныя творы, уражваюць сваёй нястрымнай фантазіяй. У серыі “Жыццё на Месяцы” вылучаецца “Трывеж. Панарама месячнага горада” (1932—1933). На першым плане ружова-блакітныя будынкі фантастычнага горада, а большую частку карціны займае велічная іншапланетная панарама — блакітна-зялёны, зацягнуты смугой прастор дыхае спакоем і гармоніяй. На далёкім плане, кантрастуючы з выцягнутымі урбаністычнымі сілуэтамі іншапланетных вежаў, бачна пабудова, што нагадвае старажытныя гарадзішчы, добра знаёмыя па альбомах гістарычна-архітэктурных замалёвак мастака. “Артаполіс. Горад палацаў” (1934—1935) з серыі “Жыццё на Месяцы” — мары Язэпа Драздовіча пра пабудаваны па правілах класічнай архітэктуры горад мастацтва сярод некранутай прыроды. У серыі “Жыццё на Сатурне” самым цікавым з’яўляецца “Падкружніковы краявід на планеце Сатурн” (1931). Кампазіцыйны цэнтр палатна — узгорак на беразе іншапланетнага мора, вакол якога распасціраюцца бяскрайнія палі, растуць дрэвы. Прырода нагадвае зямную, але гэтае ўражанне парушае нязвыклае, фантастычнае неба. Касмічныя пейзажы Я. Драздовіча вельмі матэрыяльныя і напісаны гэтаксама падрабязна, пераканальна, як і яго архітэктурныя замалёўкі з натуры, нібы мастак сапраўды на свае вочы бачыў усё, што адлюстраваў на палатне. Сам факт уваходжання падобнай тэматыкі ў беларускае мастацтва быў беспрэцэдэнтны. Беларускае мастацтва першай паловы ХХ стагоддзя вылучаецца цікавасцю да вобразна-алегарычных сродкаў выразнасці, што супадала з часам распаўсюджання ў краінах Усходняй Еўропы сімвалізму. Сімвалістычныя тэндэнцыі яскрава выявіліся ў ранняй творчасці Я. Драздовіча. Кансерватыўная мастацкая школа І. Трутнева ў Вільні, дзе вучыўся Я. Драздовіч, не магла даць маладому мастаку рознабаковых і сучасных ведаў. З новым мастацтвам Я. Драздовіч знаёміўся па-за межамі школы: у 1907 г. на Другой літоўскай мастацкай выставе ён упершыню ўбачыў фантастычныя 66


пейзажы і “жывапісныя санаты” вядомага ўжо тады літоўскага сімваліста М. Чурлёніса. Неўзабаве пасля гэтага, каля 1909—1910 гг., Я. Драздовіч стварае шэраг жывапісных карцін, паводле слоў мастака, “прарочучых будучыню”. Творы не захаваліся, але самі іх назвы гавораць пра тое, што яны мелі алегарычна-сімвалічны характар: “Трызна мінуўшчыны”, “Брама будучыні”, “Злыя чары”, “Хаос смутку”, “Дух зямлі” 1. Ранніх (дарэвалюцыйных) станковых твораў Я. Драздовіча захавалася няшмат. Сярод гэтых рарытэтаў некалькі графічных пейзажаў, якія даюць падставы меркаваць пра страчаныя жывапісныя творы. У іх мастак паэтызуе і рамантызуе беларускую прыроду. Рысамі мадэрна пазначаны графічны пейзажны абразок “Вогнішча” (1916): дым ад агню моцна стылізаваны і нагадвае пер’е казачнай птушкі. “Вецер” (1917) уражвае экспрэсіяй, перадачай трывожнага стану прыроды; матыў ветру прымушае ўспомніць пра Ф. Рушчыца (“Пустка”, “Балада”), з творчасцю якога Я. Драздовіч мог пазнаёміцца на віленскіх выставах пачатку стагоддзя. Графічныя пейзажы 1910-ых гг. з гледзішча тэхнікі вырашаны ў рэалістычнай манеры, з амаль празмернай падрабязнасцю і аб’ектыўнасцю, уласцівымі замалёўцы з натуры. Адначасова тут ужо прысутнічае імкненне стварыць сінтэзаваны вобраз беларускай прыроды. Экспрэсіўнасць і блізкасць да народнага мастацтва, пэўная наіўнасць надаюць графічным пейзажам непаўторнасць. Наогул у пейзажным жывапісе зварот да сімвалаў мае даўнюю традыцыю. У рамантычным і сімвалічным пейзажах маглі выкарыстоўвацца разнастайныя вобразы прыроды: “вясна”, “бура”, “расшчэпленае дрэва”, “вецер”, якія ўтваралі асацыятыўныя сувязі з абстрактнымі паняццямі — “нараджэнне”, “трывога”, “смерць” і г.д. (“Расшчэплены дуб” М. Атрыганьева, “Старое гняздо” Ф. Рушчыца, “Свіцязь” Ю. Фалата і інш.). Тэндэнцыі сімвалізму ў беларускім пейзажным жывапісе праяўляліся найперш у вобразным вырашэнні твора з увагай да сімвалаў, але пры гэтым выкарыстоўвалася пераважна рэалістычная форма. Так выяўляецца нацыянальнае светаадчуванне мастакоў, моцна прывязаных да зямлі, якое стрымлівала ад парушэння характару прыроды. Вобразны лад, уласцівы беларускаму пейзажу, фармаваўся пад уплывам навакольнага асяроддзя, адметныя рысы якога замацоўваліся праз шматлікія ўзнаўленні на палатне і набывалі характар знакавых, тыповых. Сістэма вобразаў, найбольш устойлівых у пейзажным жывапісе, супадае з шэрагам вобразаў, якія народная свядомасць надзяляла сакральным сэнсам. Найперш гэта зямля — асноватворны сімвал ва ўспрыманні беларуса. Выявы поля, нівы, разоры, аратага гэтаксама, як і вобраз дарогі, устойлівыя і традыцыйныя ў беларускім мастацтве і звязваюцца з паняццямі жыцця, лёсу (“Эмігранты” Ф. Рушчыца, “Шляхам жыцця” П. Сергіевіча). У перыяд станаўлення нацыянальнай мастацкай школы свядомы зварот да пэўных сімвалаў менавіта ў краявідзе даваў магчымасць мастаку стварыць адначасова і індывідуальны, і шырока пазнавальны для ўсіх беларусаў незалежна ад іх сацыяльнага статуса вобраз роднай зямлі. Уменне Я. Драздовіча разгледзець за самымі звычайнымі рэаліямі прыроды глыбокі сэнс, правесці паралелі з вечнымі законамі існавання збліжаюць яго бачанне прыроды з сімвалісцкім. Сімвалам тугі, адзіноты можа 1

Ліс А. Вечны вандроўнік: Нарыс пра мастака Язэпа Драздовіча. Мн., 1984. С. 33. 67


стаць самотнае дрэва або сялянская хата наводшыбе, увасабленнем лёсу, жыццёвай дарогі — разора ў полі (“Дарога на Германавічы” (1917), “Стадолішча” (1918)). У гэтых работах няма складаных сімвалаў — паўсядзённы характар вобразаў нагадвае творы другога пачынальніка нацыянальнай мастацкай школы, Каруся Каганца1. Родная зямля з яе курганамі, замчышчамі, валунамі, калодзежамі-жураўлямі, млынамі паўстае як сведка і дзейная асоба падзеяў далёкай гісторыі, легендаў і паданняў.

Язэп Драздовіч Гарадольская пушча. 1926. К., алей. 35Х96. Літаратурны музей Я.Коласа.

Шматаў В. Я. Драздовіч і праблемы станаўлення беларускай мастацкай школы // Язэп Драздовіч — Асоба. Творчасць. Матэрыялы канферэнцыі. Мн., 1997. С. 14. 1

68


Язэп Драздовіч Краявід з цягніком. 1936. Палатно, алей. 59,5Х69. МФ БСМ.

Язэп Драздовіч Ляскова. 1936. Палатно, алей. 60Х94. НМГіКБ. 69


ГЕРМАНАВІЦКАЯ “ЗАРАНКА” Кожан Кліменцій, настаўнік Германавіцкай сярэдняй школы (Германавічы) Жыццё і дзейнасць вядомага беларускага мастака Язэпа Драздовіча былі цесна звязаны з мястэчкам Германавічы і яго ваколіцамі. У той час, калі Язэп Драздовіч вучыўся ў Віленскай школе малявання (1907—1910), яго сям'я жыла ў Сцяфанпальскай воласці, арандавала зямлю ў маёнтку Александрыя. У час канікулаў ён хадзіў па роднай Дзісеншчыне, шмат разоў бываў у Германавічах, Лужках, Чарневічах, Празароках і іншых месцах. Язэп Драздовіч збіраў народныя песні, прыказкі, вывучаў у сваім краі гарадзішчы, замкі, курганы-валатоўкі, рабіў іх апісанне (рукапісны зборнік “Дзісенская дагістарычная даўніна”). Старэйшыя жыхары Германавіч распавядалі мне, што сям'я Драздовіча пэўны час арандавала зямлю ў фальварку Лявонаўка (за 3 км ад Германавіч). Гэта былі першыя гады пасля Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. У 1917—1919 гадах Язэп Драздовіч кіраваў вялікім кааператывам “Беларус”, які арганізаваў у Германавічах. Адначасова вёў культурна-асветніцкую дзейнасць, стварыў у Германавічах культурна-асветнае таварыства “Заранка”, аматарскі тэатр, бібліятэку. Нядаўна ў архіве мне ўдалося знайсці пратакол устаноўчага сходу германавіцкага культурна-асветнага таварыства “Заранка” ад 10 сакавіка 1919 года. На сходзе былі разгледжаны наступныя пытанні: выбары членаў праўлення таварыства і рэвізійнай камісіі, назва культурна-асветнага таварыства, выпрацоўка статута таварыства і заснаванне бібліятэкі. Членамі праўлення таварыства абралі 11 чалавек: Язэп Драздовіч (старшыня), Канстанцін Піскуновіч (казначэй), Белініс Ксаверый (загадчык бібліятэкі), Протас Кандрацій (сакратар), Іван Лагун (член праўлення), Канстанцін Стэфановіч, Андрэй Арлюкевіч, Уладыслаў Анецька (кандыдаты ў члены праўлення), Алена Лукасюк, Антон Вясна, Пётр Кушнер (члены рэвізійнай камісіі). Паколькі ў раёне мястэчка Германавічы магло быць некалькі асобных культурнаасветных таварыстваў, устаноўчы сход вырашыў даць свайму таварыству назву. Язэп Драздовіч прапанаваў назваць яго “Заранка”. Сход ухваліў гэтую прапанову і прыняў яе аднагалосна. Выпрацоўку тэксту статута таварыства таксама ўзяў на сябе Драздовіч. Сход вырашыў заснаваць бібліятэку з ахвяраваных выданняў і падтрымліваць яе на сродкі таварыства. “Заранка” налічвала ў час свайго заснавання 110 чалавек. У архіве захоўваецца спіс гэтых людзей за подпісам старшыні праўлення Язэпа Драздовіча. Найбольш актыўнымі сябрамі таварыства былі Іван Краснадубскі, Пётр і Аляксандр Роўды, Іван Кожан, Іван і Мар'ян Янцэвічы, Кандраці Протас і многія іншыя. Заслухаўшы на пасяджэнні таварыства 30 сакавіка 1919 года выпрацаваны і прачытаны Язэпам Драздовічам Статут і “Поле дзейнасці культурна-асветнага таварыства “Заранка”, сход прыняў іх аднагалосна. Абмеркаваны таксама пытанні 70


аб пазашкольным выхаванні і адкрыцці вячэрніх курсаў для дарослых, пастаноўцы спектакля і арганізацыі хору. Была зацверджана грамадская пячатка з надпісам “Германавіцкая культапрасвета “Заранка”, дзе адлюстравана пяціканцовая зорка, ад якой разыходзіліся промні. Пасля дакладаў настаўнікаў Канстанціна Піскуновіча і Кандрація Протаса, а таксама Язэпа Драздовіча і Аляксандры Роўды аб пазашкольным выхаванні сход пастанавіў заснаваць пры першай і другой германавіцкіх школах вячэрнія курсы для дарослых, “без розніцы полу і нацыянальнасці”. Былі дакладна вызначаны дні заняткаў на курсах: у аўторак, чацвер і нядзелю з 17.00 да 19.00 (па старым часе). Навучанне харавым спевам праводзілася па серадах і суботах у тыя ж гадзіны. Усе сябры таварыства павінны былі заклікаць грамадзян ахвяраваць для бібліятэкі “Заранкі” кнігі і часопісы. Язэп Драздовіч падарыў бібліятэцы дзесяць кніг. Цікава, што ў Германавічах на той час дзейнічала культурна-асветнае таварыства, заснаванае яшчэ ў студзені 1918 года. Яно па колькасці чалавек было ўдвая меншым, чым “Заранка”. Гэтае таварыства таксама адкрыла бібліятэку і чытальню. Яго сябры чыталі лекцыі, давалі аматарскія спектаклі, праводзілі літаратурна-музычныя і вакальныя вечары. Была адкрыта вышэйшая пачатковая школа, у якую прымаліся асобы абодвух полаў без розніцы ўзросту. У гэты час стан культурна-асветнай работы ў іншых воласцях Дзісенскага павета быў на больш нізкім узроўні. 3 паведамлення аддзела народнай асветы Шаркаўшчынскай воласці ад 5 студзеня 1919 года даведваемся, што ў воласці не было яшчэ культурна-асветных арганізацый, бібліятэк, чытальняў, народных дамоў, школ для непісьменных. Толькі два разы аматары ставілі спектаклі ў Шаркаўшчыне. Такія ж звесткі ў Дзісенскі павятовы аддзел народнай асветы давалі і іншыя воласці. У тым, што ў Германавічах і ваколіцах культурнае жыццё віравала, набірала сілу, безумоўна, заслуга Язэпа Драздовіча і таварыства “Заранка”, якім ён кіраваў. Мінула 65 гадоў з таго часу, як было заснавана ў Германавічах культурнаасветнае таварыства “Заранка”. Вялікія перамены адбыліся за гэты час у нашым раёне і Германавічах. Не пазнаць цяпер былое глухое мястэчка. Толькі за апошнія гады ў Германавічах пабудаваны вялікі Дом культуры, будынак сельсавета і пошты, трохпавярховая сярэдняя школа, якая мае багата абсталяваныя навучальныя кабінеты па ўсіх прадметах, бібліятэку. Вялікі выбар кніг і часопісаў ёсць у сельскай бібліятэцы. Справы Германавіцкай “Заранкі” жывуць і памнажаюцца. I як бы парадаваўся ўсяму гэтаму дзядзька Язэп, калі б дажыў да нашых дзён і мог прайсці знаёмымі дарогамі роднай і блізкай яму Дзісеншчыны.

71


ВЫСТАВЫ Ў МАСТАЦКІМ ЖЫЦЦІ ВІЛЬНІ ПЕРЫЯДУ ВУЧНЁЎСТВА ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА Лісаў Аляксандр, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт ВДУ ім. П. Машэрава (Віцебск) У жыцці Язэпа Драздовіча, самабытнага мастака-візіянера, горад Вільня адыграў найважнейшую ролю. Пры ўсёй відавочнасці глыбокіх сувязяў майстра з сялянскай культурай беларусаў, горад пастаянна прыцягваў Драздовіча, жывіў творчымі ідэямі. З Вільняй звязаны не толькі пачатак яго творчага шляху, першы мастацкі вопыт, але шматлікія кантакты, уражанні, выключна важныя для фармавання індывідуальнасці майстра. Ён зноў і зноў вяртаўся ў гэты горад. Як французская сталіца для цэлай кагорты мастакоў ХХ стагоддзя, для Драздовіча Вільня на ўсё жыццё заставалася яго Парыжам. Першы прыезд, адзін з найбольш працяглых, звязаных з навучаннем у Віленскай школе малявання мастака І.П. Трутнева, прыпадае на 1906 — 1910 гг. Навучальная ўстанова, створаная пры Віленскай вучэбнай акрузе, была адзінай мастацкай школай у краі, якая мела афіцыйны статус. Яна арыентавала сваіх выпускнікоў на працяг мастацкай адукацыі ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Гэта падкрэслівалася і званнем яе арганізатара — акадэміка жывапісу І.П. Трутнева. Але на пачатку ХХ ст. многія выпускнікі школы выбіралі ўжо не абавязкова акадэмічны шлях, а больш практычна зарыентаваныя навучальныя ўстановы — Маскоўскую вучэльню жывапісу, скульптуры і дойлідства, а таксама вучэльню тэхнічнага малявання барона Штыгліца. Школа, паводле тыпалогіі літоўскай даследчыцы Лаймы Лаўчкайтэ, мела дачыненне да “расійскага сегмента” ў мастацтве адміністрацыйнага цэнтра Паўночна-Заходняга краю1. Аднак сярод навучэнцаў школы было даволі шмат яўрэяў, літоўцаў, беларусаў. Значная колькасць іх у розныя часы накіроўвалася працягваць мастацкую адукацыю ў такія цэнтры Еўропы, як Кракаў, Берлін, Мюнхен, Парыж. Школа Трутнева рабілася ў іх творчых біяграфіях толькі маленькім эпізодам. Тады, калі ў Віленскай школе малявання вучыўся Я. Драздовіч, праз яе прайшло нямала прадстаўнікоў творчай моладзі, якія праяўлялі вялікую цікавасць не да акадэмічнай адукацыі, а да найноўшых плыняў у еўрапейскім мастацтве. Сярод іх былі такія яўрэйскія мастакі, як М. Кікоін, П. Крэмень, Х. Суцін і іншыя. Знаходжанне ў Вільні далей рабілася ў біяграфіях гэтых прадстаўнікоў парыжскай школы невялікай падзеяй. Але такі пачатак усё ж такі адыграў у іх творчым станаўленні пэўную ролю. Мастацкае жыццё Вільні пачатку ХХ стагоддзя паўплывала на фармаванне Я. Драздовіча, эвалюцыю яго творчых інтарэсаў. Тут ён знайшоў кола настаўнікаў, аднадумцаў не толькі ў мастацтве, але, што значна больш важна, у адносінах да жыцця. Пад уплывам мясцовых прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі Драздовіч 1

Lauckaite L. Vilniaus daile XX amziaus pradzioje. Vilnius, 2002.

72


усвядоміў сябе часткай свайго народа. На пачатку стагоддзя ажывілася грамадская актыўнасць розных нацыянальных груповак у найбуйнейшым горадзе Паўночна-Заходняга краю. Літаратары “Нашай нівы” заклікалі беларускую інтэлігенцыю да служэння свайму народу. Грамадскія ідэі не маглі не паўплываць і на прыкметы мастацкага жыцця, адной з якіх сталі рэгулярныя выставы. Яны, безумоўна, павінны былі выклікаць цікавасць маладога чалавека, які вырашыў атрымаць мастацкую адукацыю. Пасля рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у Вільні ажывілася дзейнасць некалькіх мастацкіх аб’яднанняў, якія выступалі пад рознымі нацыянальнымі сцягамі. Часткай культурных праграм гэтых аб’яднанняў стала арганізацыя выстаў. У ліку найбольш значных з іх варта прыгадаць Літоўскае і Віленскае мастацкія таварыствы, якія зрабілі свае выставы рэгулярнымі і прадстаўнічымі. Літоўскае мастацкае таварыства займае асаблівае месца ў станаўленні нацыянальна-культурнага адраджэння і літоўскага нацыянальнага мастацтва. Ідэя стварэння таварыства прыпісваецца скульптару П. Рымшу1. Менавіта ён выступіў з артыкулам у газеце “Vilnaius Zynois”, дзе заклікаў літоўскіх мастакоў, раскіданых па ўсім свеце, аб’яднацца. Актыўна падтрымала гэту ідэю група маладых літоўскіх жывапісцаў у Вільні. У іх ліку былі А. Жмуйдзіновіч (Жмуйдзінавічус) і М. Чурлёніс (выданні пачатку ХХ ст. паўсюдна давалі іншы варыянт прозвішча — Чурляніс). Жмуйдзіновіч вярнуўся на радзіму ў 1906 годзе з Парыжа, Чурлёніс — пасля навучання ў Лейпцыгу і Варшаве. Гэтыя мастакі і зрабіліся ініцыятарамі правядзення Першай літоўскай мастацкай выставы, а некалькі пазней і Літоўскага мастацкага таварыства. Выстава адкрылася 27 снежня 1906 года. Ужо гэтая, першая літоўская экспазіцыя, якая так настойліва дэкларавалася як нацыянальная, сведчыць пра тое, што яе арганізатары імкнуліся трывала злучыць работу прафесійных мастакоў з народнымі традыцыямі. У экспазіцыі палічылі неабходным побач з творамі прафесіяналаў размясціць прадметы народнай творчасці: ткацтва, разьбярства, ганчарства. Экспанаванню папярэднічала вялікая праца па зборы ўзораў рамяства ў паветах Ковенскай губерні, дзе пераважала літоўскае насельніцтва. Магчыма, гэтая першая выстава не вельмі пераканаўча дэкларавала сваю літоўскую сутнасць, асабліва для прадузятага гледача. Віленскі польскамоўны друк канстатаваў адсутнасць нацыянальных прыкмет у жывапісе і нават адсутнасць сюжэтаў з гісторыі Літвы2, маючы на ўвазе толькі знешнія прыкметы прыналежнасці да “нацыянальнага” стылю. Важна, аднак, тое, што група мастакоў была аб’яднана ў імкненні паказаць сябе прадстаўнікамі літоўскага народа. На Першай літоўскай выставе пададзена больш за трыццаць палотнаў М.К. Чурлёніса, у тым ліку вядомыя яго творы “Стварэнне сусвету”, “Бура”, “Гнеў” і інш. Захапленне мастака новымі еўрапейскімі плынямі, якія сталіся нечаканымі для неспакушанага віленскага гледача, выклікала вельмі супярэчлівую рэакцыю. Крытыка звярнула ўвагу на эцюды Жмуйдзіновіча, бюсты скульптара П. Рымшы, 1 2

Червонная С.М., Богданас К.А. Искусство Литвы. Л., 1972. С. 19. Jarocki St. Pierwsza litewska wystawa obrazow // Dziennik Wilenski. 1906. 30 grudnia. #99. 73


творы П. Калпокаса, спецыяльна дасланыя для выставы з Мюнхена. Быў адзначаны выпускнік Віленскай школы малявання І. Зікарас. Першая літоўская выстава выклікала вялікую дыскусію ў друку, але не столькі наконт мастацкіх вартасцяў экспазіцыі, колькі з нагоды мэтазгоднасці яе нацыянальнай трактоўкі. Пагаджаючыся з адсутнасцю мастацкага адзінства, рознахарактарнасці творчасці літоўскіх мастакоў, якія былі прадстаўлены на першай мастацкай выставе, нельга не адзначыць, што менавіта гэтая выстава дала жыццё Літоўскаму мастацкаму таварыству, згуртаванню нацыянальнай мастацкай інтэлігенцыі. У верасні 1907 года адбылося першае арганізацыйнае пасяджэнне таварыства. Яго мастацкія выставы сталі штогадовымі і больш працяглымі. Стабілізаваўся склад іх пастаянных удзельнікаў. Другая літоўская выстава адкрылася ў лютым 1908 года1. У яе аглядах першая месца было адведзена жывапісным цыклам М. Чурлёніса “Задыяк”, “Саната І”, “Саната ІІ”, мастацкім вартасцям твораў К. Стаброўскага і А. Жмуйдзіновіча. З першых выстаў гэтыя мастакі трывала падтрымлівалі ініцыятывы Літоўскага таварыства. Першыя выставы зрабілі прызнаным лідэрам руху М.К. Чурлёніса, прынеслі яму гучную славу. Працавітасць мастака ўражвала. На штогадовых літоўскіх выставах рэгулярна экспанавалася да трох дзесяткаў яго новых палотнаў. Яны, нягледзячы на разнастайныя водгукі крытыкаў з боку афіцыйнага друку, заўжды апыналіся ў цэнтры ўвагі гледачоў. На трэцяй выставе 1909 года былі паказаны новыя цыклы “Фантазія”, “Саната №3”, “Марская саната №3” і “Андантэ”. Найбольш актыўнымі ўдзельнікамі выстаў сярод віленскіх мастакоў сталі А. Жмуйдзіновіч і П. Рымша. Каталогі выстаў даюць нам уяўленне пра геаграфію іншых экспанентаў. Гэта Ф. Доўгірд з Коўна, І. Зікарас і М. Мацкевіч з Пецярбурга, К. Стаброўскі з Варшавы, П. Калпокас з Мюнхена (пазней са Швейцарыі), А. Ярашэвіч з Казані — усе яны намаганнямі камітэта выставы збіраліся ў імя таго, каб паказаць, што літоўская мастацкая інтэлігенцыя існуе. Я. Драздовіч казаў пра тое, якое ўражанне мелі на яго, навучэнца школы малявання, прасякнутыя музычнай сімволікай творы Чурлёніса на літоўскіх выставах. Драздовічаўскія першыя значныя станковыя творы, якія былі напісаны пазней, у 1913 годзе, як і працы Чурлёніса, таксама сімвалічныя. Алегорыі “Брама будучыні”, “Злыя чары”, “Хаос суму”, “Дух зямлі” нясуць прароцкія рысы. Ідэі служэння творчай інтэлігенцыі свайму народу блізкія не толькі дзеячам літоўскага нацыянальнага адраджэння, якія аб’ядналіся вакол Літоўскага мастацкага таварыства. Гэтымі ж ідэямі былі заклапочаны прадстаўнікі беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі, згрупаваныя вакол газеты “Наша ніва”. І першы віленскі перыяд жыцця Я. Драздовіча адзначаны збліжэннем з нашаніўцамі. У Вільні, у перыяд з 1906 па 1910 гг., Драздовіч прайшоў шлях ад шкаляра, які перабіваўся рамесніцкімі заробкамі ў майстэрні Ябланоўскага і маляваў карыкатуры для мясцовых выданняў, да сталага мастака, які ўсвядоміў сваё месца ў нацыянальна-культурным адраджэнні. Важнымі вяхамі на шляху да майстэрства сталі дзве яго работы, створаныя для нашаніўскага кола. Шмат у чым яшчэ вучнёўскія, але ўжо сведчаць пра ўсведамленне ўскладзеных 1

Hryniewicz F. Druga Wystawa litewska // Kurjer Litewski. 1908. 2 marca. #52

74


на яго творчых задач. Гэта кампазіцыя для вокладкі “Беларускага календара на 1910 год” (1909) і на дзіва стылёвае афармленне вокладкі кнігі Канстанцыі Буйло “Курганная кветка” (1914). Паміж гэтымі працамі дыстанцыя творчага сталення. Доказам усведамлення аднолькавых задач, што стаялі перад літоўскай і беларускай інтэлігенцыяй, з’яўляюцца водгукі на Чацвёртую і Пятую літоўскія выставы, надрукаваныя на старонках газеты “Наша ніва”. Іх аўтарам быў адзін з лідэраў беларускага адраджэння Вацлаў Ластоўскі. Артыкулы падпісаны псеўданімам Власт1. Меркаванні на старонках “Нашай нівы” каштоўныя, паколькі даюць магчымасць зразумець пазіцыю лідэраў беларускага адраджэння да аналагічных задач, якія стаялі перад прадстаўнікамі іншых нацыянальных груп. Аўтар рэцэнзій шукае сярод экспанатаў выстаў такія, якія нясуць на сабе прыкметы літоўскага народнага духу і ў прафесійнай частцы экспазіцыі, і ў раздзеле этнаграфічных, самадзейных узораў, таму большасць твораў мастакоў-прафесіяналаў ацэньвалася стрымана. Вацлаў Ластоўскі кажа пра тое, што іх большая частка магла быць на любой міжнароднай, у сэнсе інтэрнацыянальнай, выставе. Такім чынам, ва ўяўленні Ластоўскага нацыянальнае мастацтва павінна мець выразныя прыкметы нацыянальнай прыналежнасці, спецыяльна акцэнтаваныя. Найбольшая ўвага ў сувязі з гэтым нададзена літоўскім па духу, на думку аўтара, узорам: напрыклад, творам А. Жмуйдзіновіча і М.К. Чурлёніса. Кажучы пра недахопы нацыянальнай свядомасці ў беларускім руху, В. Ластоўскі прапануе літоўскі культурны рух у якасці ўзору, прыкладу для выкарыстання. Аўтар піша: “Нам, беларусам, трэба пільна збіраць і парадкаваць кожную рэч, каторая мае на сабе знак аздобніцтва, бо гэта знак нашай роднай культуры”. Да таго ж: “Кожны народ, каторы хоча адрадзіцца культурна, павінен будаваць гэта адраджэнне на аснове, якой ёсць — між другім — народная творчасць...” Мэтай прафесійнага мастацтва любой нацыі ўяўляецца праца, калі прафесійныя мастакі “ператвараюць і багацяць гэтыя ўзоры, развіваючы тое, што стварыла жывая душа народу...” У артыкуле В. Ластоўскага 1911 года выказана думка пра неабходнасць арганізацыі налета беларускай выставы ў Вільні, “каб паказаць людзям, што і беларусы мелі і маюць як у паўсядзённым жыцці, так і ў мастацкіх вырабах нешта сваё, роднае, асаблівае...” Калі б такая ідэя была рэалізавана, то, безумоўна, праз блізкасць да нашаніўскага кола Я. Драздовіч абавязкова апынуўся б сярод удзельнікаў гэтай выставы. Зборам узораў беларускай народнай творчасці займаўся І. Луцкевіч. Яго калекцыя, якая першапачаткова захоўвалася ў памяшканні рэдакцыі газеты на Завальнай вуліцы, паслужыла потым асновай для стварэння ў Вільні Беларускага музея. А першае аб’яднанне прафесійных беларускіх творцаў на нацыянальнай глебе адбылося ўжо пасля 1917 года — вакол Усебеларускай мастацкай выставы. Прыкладам для яе шмат у чым сталі экспазіцыі літоўскіх выстаў. Мастацкая супольнасць літоўцаў у Вільні Власт. IV літоўская выстаўка ў Вільні // Наша ніва. 1910. № 12. 18 сакав. С. 189— 190; Власт. Пятая выстаўка літоўскага краснага штукарства ў Вільні // Наша ніва. 1911. № 14. 7 красав. С. 201—203. 1

75


сапраўды паказала сваю сталасць. Прафесійную беларускую выставачную праграму ў Вільні напярэдадні першай сусветнай вайны так і не ўдалося ажыццявіць, але крокам да яе павінны былі стаць рамесніцкія выставы са значнай колькасцю матэрыялаў ад беларускіх губерняў. Блізкасць Драздовіча да кола творчай інтэлігенцыі “Нашай нівы” даказваецца шматлікімі фактамі яго біяграфіі. Адным са сведчанняў непарыўнасці творчых кантактаў было тое, што менавіта Драздовічу ў 1914 г., калі ён знаходзіўся далёка ад Вільні, было прапанавана ілюстраваць выданне зборніка Канстанцыі Буйло, які рыхтавала Беларускае выдавецкае таварыства. Ідэя беларускай выставы ў Вільні, відавочна, і тады, і пазней клапаціла дзеячаў нацыянальнага адраджэння, паколькі ў гэты ж час мастак дасылаў свае першыя значныя станковыя творы ў рэдакцыю газеты “Наша ніва”. Пачатковай друкаванай ацэнкай творчасці мастака быў артыкул Змітрака Бядулі1, сустрэчы з якім таксама адбыліся ў рэдакцыі газеты. Літоўскае мастацкае таварыства арганізавала шэраг выстаў у Коўне, Рызе, Пецярбургу. У студзені 1912 г. на выставе таварыства “Свет мастацтва” ў Пецярбургу была паказана пасмяротная экспазіцыя М.К. Чурлёніса, якая складалася амаль з сотні твораў. Гэтая экспазіцыя, як і яго пасмяротныя выставы ў Вільні, Коўне, Рызе, была арганізавана намаганнямі Літоўскага мастацкага таварыства. Выставы мелі добрыя водгукі ў друку і садзейнічалі сцвярджэнню славутага літоўскага мастака і кампазітара ў якасці сімвала нацыянальна-культурнага самавызначэння. Не выпадкова звяртаецца да яго імя і Я. Драздовіч. Такім чынам, у нацыянальнакультурным руху Вільні пачатку ХХ стагоддзя дзейнасць Літоўскага мастацкага таварыства займае велізарнае месца. Яшчэ адной значнай выставачнай праграмай у Вільні перадваеннага часу сталася дзейнасць Віленскага мастацкага таварыства, якое было арганізавана і існавала пры падтрымцы мясцовага мецэната Ю. Мантвіла. Банкір Юзэф Мантвіл спансаваў многія культурныя праекты ў Вільні. У 1905 г. пры яго ўдзеле было створана нацыянальна-культурнае таварыства “Лютня”, зарыентаванае на традыцыі польскай культуры. Да 1907 года таварыства мела ў сваім складзе больш за 300 сяброў і ўключала музычны, літаратурна-драматычны аддзелы і аддзел чытання. У кола “Лютні” ўваходзілі і мастакі. Быў арганізаваны клуб з той жа назвай. Аб’яднанне з’явілася ўзорным, адразу пасля яго арганізацыі падобныя грамадскія аб’яднанні пачалі стварацца ў іншых гарадах. Пры падтрымцы Ю. Мантвіла ў Вільні была арганізавана школа тэхнічнага малявання. Разам з рамесніцкай школай мастацка-прамысловага таварыства імя М.М. Антакольскага яна з’явілася пачатковай мастацкай установай новага тыпу ў рэгіёне. Менавіта ў памяшканні школы тэхнічнага малявання Мантвіла была абсталявана першая выстава Віленскага мастацкага таварыства. Яе адкрыццё адбылося 8 мая 1907 г. Непасрэдным арганізатарам быў мастак С. Яроцкі. Калі арыентавацца на водгукі мастацкай крытыкі, наўрад ці магчыма казаць пра поспех гэтай першай выставы, але яна паклала пачатак веснавым выставам у Вільні, якія рэгулярна 1

Бядуля З. Штрыхі аб беларускай культуры // Беларускае жыццё. 1920. 28 студзеня.

76


ладзіліся мастацкім таварыствам. І само таварыства, і выставы дэклараваліся як польскія, аднак склад іх быў разнастайным: бралі ўдзел мастакі, якія прадстаўлялі “польскі сегмент” у мастацкай Вільні — І. Балзукевіч, К. Горскі, Я. Ромер, Я. Гансан; літоўскія творцы П. Рымша, М. Чурлёніс; з рускіх — І. Рыбакоў. Такім жа разнастайным быў і склад камітэта. Адлік веснавых выстаў, арганізаваных Віленскім мастацкім таварыствам, вядзецца ад экспазіцыі 1909 года. Для яе арандавалася памяшканне цырка. З больш чым 150 карцін, эскізаў, накідаў, акварэляў значная частка была даслана з Варшавы. Такім чынам, таварыства адразу ж заявіла пра свае трывалыя сувязі з мастацкай Польшчай. Пастаяннымі ўдзельнікамі таварыства былі віленскія мастакі К. Горскі, Я. Гансан, Я. Ромер, І. Балзукевіч. Актыўна адрэагавалі гледачы на Трэцюю веснавую выставу таварыства 1911 года. Яна была адной з найбольш прадстаўнічых па колькасці ўдзельнікаў і экспанатаў (48 мастакоў і 243 творы). Рэцэнзенты сыходзіліся ў думцы, што варта ўзмацніць кантроль за адборам твораў. Друк адзначыў найлепшыя якасці прац І. Рыбакова, Я. Гансана, А. Жмуйдзіновіча. У водгуку, надрукаваным вядомым віленскім крытыкам і калекцыянерам Люцыянам Уземблам, адзначаецца, што выставы таварыства ўяўляюць сабой працяг існуючай у горадзе традыцыі, якая закладзена вучнёўскімі выставамі Віленскага універсітэта з дваццатых гадоў XIX стагоддзя1. Л. Узембла робіць агляд гісторыі мастацкіх выстаў у горадзе, адзначае, што адраджэнне традыцый пачалося намаганнямі мастакоў С. Яроцкага і І. Трутнева. Называючы гэтыя выставы Літоўскага таварыства “літоўска-польскімі”, Узембла выказвае свой погляд на Віленскае мастацкае таварыства і яго экспазіцыі як “інтэрнацыянальныя”, што даюць магчымасць удзельнічаць мясцовым, рускім і яўрэйскім мастакам. У Чацвёртай веснавой выставе таварыства ўзялі ўдзел не толькі многія даволі вядомыя ў краі мастакі, але і творчая моладзь. Камітэт выставы ўзначаліў І. Балзукевіч. Дзякуючы яму быў вызначаны даволі дэмакратычны прынцып адбору твораў, сфармуляваны як “бескрытычны прыём усяго”. На выставе экспанаваліся творы такіх мінскіх мастакоў, як Е. Сукоўскага, І. Яроменкі, Л. Альпяровіча, Я. Кругера. Работы Л. Альпяровіча падпісаны модным псеўданімам “Альперо”. Гэта, галоўным чынам, пейзажы і штудыі. Я. Кругеру прынеслі станоўчыя водгукі яго партрэты. У ліку экспанентаў выстаў Віленскага мастацкага таварыства былі і новыя мастакі з беларускай правінцыі. Гэта настаўнік жаночай гімназіі з Ваўкавыска Гродзенскай губерні В. Бармашоў, мастак з Мазыра Мінскай губерні Н. Давідовіч. Адным з апошніх мерапрыемстваў Віленскага мастацкага таварыства была выстава мастакоў Б. Цукермана, М. Вяроўкінай і А. Яўленскага, якія вярнуліся на радзіму з Германіі. Выстава не атрымала гучных водгукаў мясцовай крытыкі, але мела вялікае значэнне, паколькі знаёміла гледачоў з новымі тэндэнцыямі еўрапейскага мастацтва. У сувязі з пачаткам першай сусветнай вайны дзейнасць грамадскіх арганізацый была забаронена — усе грамадскія мерапрыемствы адбываліся пад наглядам ваенных уладаў, панавала цэнзура. З набліжэннем фронту ў Вільні апынуліся мастакі з L.U. [Lucjan Uzemblo] Z wystawy Towarzystwa Artystycznego // Kurjer Litewski. 1911. 10 marca. #55. S. 2. 1

77


Варшавы, Кракава, іншых польскіх гарадоў, а праводзіць грамадскія імпрэзы, у тым ліку выставы, рабілася немагчыма. Віленскае мастацкае таварыства ставіла сваёй задачай умацаванне традыцый мясцовай мастацкай школы, падтрымлівала сувязі з мастакамі не толькі беларускіх і літоўскіх губерняў, але і тымі, хто пражываў і вучыўся ў Еўропе, расійскіх губернях. Імкнучыся да самага шырокага паказу мастацкіх дасягненняў, таварыства не абмяжоўвалася рамкамі якіх-небудзь нацыянальных праграм, у выніку чаго само станавілася аб’ектам крытыкі як з боку шавіністычна настроенай часткі грамадства, так і з боку пэўных нацыяналістычных гурткоў. Выставы таварыства сталіся месцам прысутнасці разнастайных мастацкіх сіл краю. Віленскае таварыства было звязана з дзейнасцю школы малявання І. Трутнева, выставы якой мелі вялікую дыдактычную ролю для навучэнцаў гэтай школы. У перыяд вучнёўства Язэпа Драздовіча мастацкія выставы сталі рэгулярнай з’явай культурнага ландшафту Вільні, былі закліканы да рэалізацыі пэўных праграм, ідэалогіі канкрэтных грамадскіх груповак. Выставы арыентаваліся на пэўны “сегмент” грамадства, накіроўваліся на ўцягванне ў грамадскі працэс творчай моладзі. Экспазіцыі рабіліся з цягам часу больш разнастайнымі ў сэнсе адлюстравання эстэтычных поглядаў: ад акадэмізму і перасоўніцтва да новых плыняў еўрапейскага мастацтва. Спектр мастацкіх накірункаў, якія былі прадстаўлены на віленскіх выставах, даволі вялікі. Сімволіка і візіянерства, якія знайшлі адлюстраванне ў творчасці Драздовіча, наўрад ці маглі быць вынікам яго прыхільнасці толькі да нейкага аднаго з накірункаў у мастацтве, напрыклад, перасоўніцтва. І ў гэтым сэнсе каштоўнымі нам уяўляюцца тыя назіранні, якія набыў Драздовіч падчас свайго вучнёўства. Разам з тым, вобразы, створаныя мастаком, адлюстроўваюць яго цікавасць да народных традыцый, паўсядзённага жыцця беларусаў, нацыянальнай гісторыі. Выставы давалі творчай моладзі ўсё больш магчымасцяў звяртацца да грамадска значнай тэматыкі. Калі б ідэя “беларускай” мастацкай выставы ў перадваеннай Вільні выспела, Язэп Драздовіч, безумоўна, стаў бы яе ўдзельнікам.

78


У мастацкай майстэрні пры Віленскай беларускай гімназіі

79


Язэп Драздовіч. Выгляд Замкавай гары з гары Гедзіміна. 1930

Язэп Драздовіч. Гара Гедзіміна. 1930


Язэп Драздовіч. Выгляд з гары Гедзіміна. 1930

Язэп Драздовіч. Вільня. Выгляд з Базылянаў на Басокі.1924


СКУЛЬПТУРНАЯ СПАДЧЫНА Я. ДРАЗДОВІЧА Лявонава Ала, кандыдат мастацтвазнаўства, cтаршы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі імя К. Крапівы (Мінск) Багатая і шматгранная мастацкая спадчына Я. Драздовіча ўражвае тэматычнай і жанравай разнастайнасцю. Мастак добра вядомы як аўтар шматлікіх работ у галіне кніжнай графікі, лірычных замалёвак, краявідаў, сімволіка-алегарычных кампазіцый на касмалагічную тэматыку, графічных серый, прысвечаных старажытнай замкавай архітэктуры Беларусі і Літвы. У кожнай працы Язэпа Драздовіча — пяшчота і прыязнасць да родных мясцін, сыноўская любоў да сваёй радзімы, гонар за яе слаўных сыноў, за яе гераічнае мінулае. Не менш значная па сваіх мастацкіх якасцях і скульптурная творчасць Драздовіча, прадстаўленая шэрагам твораў, выкананых у дрэве. Але, на жаль, яна з’яўляецца малавывучаным пластом дзейнасці мастака. Амаль нічога не сказана пра яе ў шматлікіх публікацыях, прысвечаных творчасці Драздовіча. Нават у такой грунтоўнай манаграфіі — альбоме “Язэп Драздовіч”, выдадзенай у серыі “Мастакі Беларусі”, яго скульптурнай спадчыне не прысвечана, на жаль, ніводнага слова. А між тым яна даволі багатая і разнастайная: тут і партрэты, і шматлікія ўжытковыя рэчы, і работы, якія своеасабліва інтэрпрэтуюць рэлігійную тэматыку. На ўсіх іх — адзнака непаўторнай самабытнасці. Захапленне скульптурай пачалося ў Драздовіча яшчэ ў дзяцінстве. Жывучы ў родных мясцінах, у акружэнні маляўнічай беларускай прыроды, ён пачынае выразаць з сучкоў і каранёў розныя фігуркі. Альбо з не меншай ахвотай лепіць іх з гліны. Дарэчы, з глінай творца не расстаецца і знаходзячыся на вайсковай службе, дзе выкарыстоўвае кожную вольную хвіліну, каб вылепіць тую ці іншую фігурку. Але любімым матэрыялам для Драздовіча застаецца дрэва. Яно вабіць яго пластычнай выразнасцю, прыгажосцю тэкстуры і пэўнай трываласцю, асабліва ў параўнанні з глінай. Таму менавіта ў гэтым матэрыяле створаны найбольш вядомыя работы Драздовіча. Магчыма, не ўсе яны дасканалыя ў мастацкіх адносінах, але авеяны жывым пачуццём і сагрэты цяплом мастакоўскага сэрца. У цэнтры ўвагі Драздовіча вобраз чалавека. Гэта яго сучаснікі, знаёмыя, родныя, блізкія яму людзі, важныя грамадскія дзеячы мінулага і сучаснасці, выкананыя ў рэалістычнай манеры. Адной з першых яго работ трэба назваць скульптуру Гарыславы, якая ў свой час аздабляла залу пасяджэнняў Інстытута беларускай культуры. Лёс яе невядомы, як і невядома месцазнаходжанне бюста Францыска Скарыны, створанага недзе ў 1916—1917 гадах. На жаль, шмат ранніх твораў Драздовіча беззваротна страчана — загінула ў віхуры ваенных ліхалеццяў, а часам, можа, і ад людской абыякавасці. Бадай, самая поўная калекцыя яго твораў, у тым ліку і разьбяных, знаходзіцца зараз у музеі старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. 82


Амаль усе вядомыя нам скульптурныя творы выкананы ў 30-я гады, якія, відаць, былі даволі плённымі ў творчасці Драздовіча. Ён стварае гарэльеф свайго блізкага сябра і паплечніка, збіральніка беларускай народнай музыкі, фалькларыста, педагога, кампазітара Антона Грыневіча, з якім пазнаёміўся яшчэ ў Б. Эпімаха-Шыпілы. Гэта знаёмства перарасло ў шчырае сяброўства, заснаванае на глыбокай любові да беларускага народнага мастацтва, усведамленні яго ролі і значнасці ў культуры роднага народа. Прататыпам для гарэльефа з’явіўся графічны малюнак, зроблены з натуры ў Вільні, яшчэ ў 1923 г. Але трэба адзначыць, што менавіта ў дрэве Драздовічу ўдалося стварыць жывы і пераканаўчы вобраз музыказнаўцы, раскрыць багацце і шматграннасць яго натуры. Грыневіч паказаны за працай, схіленым над нотным аркушам. У засяроджаным позірку, суворых складках рота, высокім адкрытым ілбе, адухоўленым твары адчуваецца глыбокі роздум, сіла творчай думкі. Мяккія, закругленыя контуры выявы Грыневіча ўдала ўпісаны ў авал рэльефа. Не менш удалы і партрэт беларускага паэта Міхася Машары, які Драздовіч выразае на дошцы з чачоткі. Майстру ўдалося перадаць не толькі асаблівасці знешняга аблічча паэта, але падкрэсліць такія яго характэрныя рысы, як дабрадушнасць, добразычлівасць. З вялікім натхненнем працуе Драздовіч над вобразам свайго сябра агранома Я. Пачопкі. Спачатку майстар робіць яго партрэт вуглём, а потым выразае гарэльеф, дзе стварае значны па глыбіні псіхалагічнай характарыстыкі вобраз. Сябар Драздовіча з’яўляўся чалавекам чулым і ветлівым, надзвычай гасцінным і спагадлівым, у якога заўсёды можна было абагрэцца душой, знайсці падтрымку ў ліхую часіну. Драздовіч і паказвае яго такім — з мяккім задумлівым позіркам праз пенснэ, адухоўленым тварам, у якім адчуваецца паэтычная ўзнёсласць натуры. I ў той жа час — буйны, выразна акрэслены падбародак, упарта сцятыя вусны, энергічная лінія контуру сведчаць пра цвёрды і валявы характар гэтага чалавека. Вялікай любоўю і цеплынёю абвеяны выявы родных яму людзей — маці Юзэфы Янаўны, братоў Канстанціна, Баляслава, Стэфана. Дарагія, блізкія, незабыўныя для мастака вобразы! Гарэльефныя партрэты Язэп Драздовіч выразае з бярозавых дошак, вар’юючы кампазіцыі работ. Маці паказвае ў анфас, братоў у профіль, канцэнтруючы ўсю ўвагу на тварах. Стомленасць і мудры спакой чытаюцца на валявым твары маці, трывалы, непахісны характар і нялёгкі лёс — на зрэзаным маршчынамі твары любімага брата Канстанціна, бедака-гарапашніка, але здольнага прыроджанага тэхніка. Або той жа Болюсь, які адышоў ужо на вечны спакой, будучы інвалідам з кантузіяй ног, у прытулку для вайсковых інвалідаў каля Віцебска. Выява змешчана ў паглыбленым авале, упрыгожаным па акружнасці выемкамі з закругленымі канцамі. Усё сваё жыццё Драздовіч захапляецца народным мастацтвам, замалёўвае ўзоры народнага дойлідства, прылады працы і побыту земляроба. Гэта, несумненна, дапамагае яму ў рабоце над ужытковымі рэчамі, якія ён па-майстэрску выразае. Як пісаў сам Драздовіч у дзённіку ў 1933 г., ён рабіў гэта для развіцця мастацкага пачуцця, для эстэтычнага выхавання народа, імкнучыся такім чынам палепшыць яго жыццё. У вольную часіну мастак выпраўляўся ў лес, прыносіў бярэма ляшчыны, выразаў кіі, ляскі, упрыгожваў іх жаночымі, мужчынскімі галоўкамі, часам і 83


карыкатурнай выявай на каго-небудзь, або галавой біблейскага Маісея, або выявамі паненак, апранутых па старой модзе. Кіі карысталіся попытам, знаходзілі спажыўца, таксама як і іншыя драбнічкі — сценкі для календара, табакеркі, пісьмовыя прыборы, футаральчыкі, рамкі. Многія рэчы Драздовіч аздабляе разьбой “у мясцовым стылі”, як, напрыклад, два куфэркі, што знаходзяцца ў музеі старажытнабеларускай культуры. Калі на вечках куфэркаў — барэльефныя партрэтныя выявы, то сценкі ўпрыгожаны разьбой расліннага характару, дзе вар’юецца ўлюбёны матыў — дубовае лісце. Узгадваючы творчую дзейнасць Я. Драздовіча ў гэтым накірунку, нельга не адзначыць, што ў свой час прыкладна такіх жа поглядаў на ролю мастацтва ў жыцці народа прытрымліваўся беларускі пісьменнік і мастак Карусь Каганец, жыццё і творчасць якога з’яўляюцца прыкладам служэння свайму народу. У творчай спадчыне гэтага майстра шмат рэчаў сялянскага побыту, упрыгожаных арнаментальнай разьбой. Карусь Каганец, як і Язэп Драздовіч, надзяляў мастацтва вялікай пераўтваральнай сілай, здольнай значна палепшыць жыццё народа, яго лёс. Такую агульнасць эстэтычных поглядаў абодвух мастакоў у пэўнай ступені можна тлумачыць уплывамі мадэрна, які ў найлепшых сваіх праявах быў звязаны з уяўленнямі пра магчымасць эстэтычнымі сродкамі выправіць і змяніць жыццё чалавека. Наогул, мадэрн у мастацтве Заходняй Беларусі трымаўся даволі працяглы час. У жывапісе, скульптуры, асабліва ў творах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва выразна адчуваюцца павевы гэтага стылю, як, дарэчы, і ў некаторых творах Я. Драздовіча. Зямной радасцю і весялосцю прасякнуты “Партрэт дзяўчыны”. У яе акруглены твар, поўныя пухлявыя вусны, кранутыя лёгкай усмешкай. Уся дзяўчына — увасабленне маладосці і радасці жыцця, бестурботнай весялосці і бесклапотнасці. Парыванне, пачуццёвую асалоду адкрыта выяўляе гераіня ў скульптуры “Жанчына ля ганебнага слупа”, якая вызначаецца характэрнай для мадэрна дынамікай, цякучасцю форм і сілуэта, падкрэсленай загладжанай разьбой. Наогул жа, праявы гэтага стылю ў скульптуры Беларусі ўяўляюцца праблемай вельмі цікавай, але, на жаль, малавывучанай. Хацелася б адзначыць яшчэ адну галіну творчых інтарэсаў Я. Драздовіча. Нельга не сказаць пра даволі значную групу работ, навеяных вобразамі народнай драўлянай пластыкі. Гэта не выпадкова, бо яна суправаджае мастака паўсюдна — у касцёлах і асабліва ў прыдарожных капліцах, якіх у яго родных мясцінах было вялікае мноства. Неад’емным атрыбутам кожнай капліцы з’яўляліся выявы Хрыста, Маці Боскай і розных святых, прычым асаблівай папулярнасцю карысталіся тыя, якія выступалі абаронцамі чалавека, памочнікамі ў цяжкай сялянскай працы, як, напрыклад, Мікола — абаронца сейбітаў і земляробаў, Ян Непамук, што засцерагаў ад паводак, Апалонія, якая дапамагала пры зубных болях, і г. д. Змешчаныя ў каплічках або алтарах касцёлаў, гэтыя скульптуры пакідалі ў Драздовіча незабыўныя ўражанні дзівоснай прыгажосцю ліній, выразнасцю і дакладнасцю пластычных вырашэнняў. I менавіта пад уплывам гэтай скульптуры майстар стварае шэраг работ, якія, праўда, цяжка назваць сакральнымі ў поўным сэнсе гэтага слова. У творах захаваны найлепшыя традыцыі народнай пластыкі, прынцыпы яе кампазіцыйнай і


пластычнай пабудовы, але ў інтэрпрэтацыі вобразаў праявілася багацце фантазіі і тонкі густ мастака. Вось, напрыклад, адна з яго прац, дзе паказана святая з дзіцем. Па іканаграфічных канонах гэта павінна быць Маці Боская з Хрыстом — немаўляткам на руках — сюжэт вельмі папулярны як у іканапісе, так і ў скульптуры. Драздовіч адыходзіць ад агульнавядомай кампазіцыйнай схемы — стварае скульптуру, якая вельмі аддалена нагадвае традыцыйную. Скульптура двухфігурная, але фігуры змешчаны адна над другой і выразаны з аднаго блока (дарэчы, такі кампазіцыйны прыём шырока выкарыстоўваў у сваёй творчасці А. Пупко). У ніжняй частцы — дзяўчынка з пухлявым тварам, з садавіной у руках, якая нагадвае паўнацелых пухлявых анёльчыкаў, што ўпрыгожвалі алтары. Над дзяўчынкай узвышаецца святая, якая быццам абараняе, ахоўвае дзіця ад усіх няшчасцяў і нягод, што выпадуць на яго долю. Вобраз маці, заклапочанай лёсам свайго дзіцяці, напоўнены жывым чалавечым пачуццём, а сама святая, хаця на ёй і царкоўнае адзенне, больш падобна да простай сялянкі з шырокім скуластым тварам, быццам абветраным на сонцы. I вось яшчэ адна кампазіцыя: ля печкі сядзіць святы (пра што сведчыць яго адзенне), які нечым нагадвае ганчара, і для падтрымкі вобраза, здаецца, не хапае толькі ганчарнага кола. Ля ног святога — пасудзіна, падобная на гліняны слой. Цяжка сказаць, які гэта святы, бо той без атрыбутаў. Можна меркаваць пра свядомы мастацкі прыём майстра, для якога, відаць, больш важным было ачалавечыць сакральны вобраз, уводзячы з гэтай мэтай у кампазіцыю атрыбуты сялянскага побыту. Сілай і спакоем павявае ад арханёла Міхаіла, які яшчэ са старажытных часоў лічыўся абаронцам воінаў і Радзімы. Вельмі выразна глядзіцца яго фігура ў блакітна-жоўтым адзенні, блакітным шлеме. У сагнутых ля пояса руках — меч. Як гэта і ўласціва народнай драўлянай пластыцы, усе работы Драздовіча на рэлігійную тэму пафарбаваныя ў гучныя блакітныя, ружовыя, карычневыя, сінія колеры, якія складаюць мажорную каларыстычную гаму. Фігуры ўплошчаны і статычны, што падкрэсліваецца іх франтальнай пастаноўкай, рытмічна звіслымі складкамі адзення, лаканічнай трактоўкай агульнай масы. Але галоўнае, што вызначае гэтыя работы, — прастата і шчырасць вобразаў, многія з якіх пераўвасобіліся ў характэрны сялянскі тыпаж. У параўнанні з жывапіснымі і графічнымі, разьбяныя работы Драздовіча нешматлікія, але яны пакідаюць незабыўнае ўражанне глыбінёй ды змястоўнасцю вобразаў, трапнасцю характарыстык і абвеяны нязгаснай любоўю мастака да найлепшых сыноў і дачок свайго народа, услаўляюць простых людзей — сейбітаў і хлебаробаў.


Язэп Драздовіч. Партрэт Антона Грыневіча. 1933


Язэп Драздовіч. Партрэт Баляслава Драздовіча — брата мастака. 1930

Язэп Драздовіч. Партрэт Кастуся Драздовіча — брата мастака. 1930


Язэп Драздовіч. Жанчына ля ганебнага слупа.1937


Язэп Драздовіч. Партрэт Янкі Пачопкі. 1933

Язэп Драздовіч. Куфэрак з аўтапартрэтнай выявай


ХВАРОБА І СКАНАННЕ ВАНДРОЎНАГА МАСТАКА1 Майсяёнак Андрэй, прафесар, доктар біялагічных навук НАН РБ (Мінск) Асобай Язэпа Драздовіча — мастака і даследчыка прыроды, этнографа і краязнаўцы, медыка і выкладчыка, грамадскага дзеяча і літаратара — я быў зацікаўлены шмат гадоў. Жыццёвыя шляхі маіх бацькоў з 1939 па 1954 гады праходзілі праз Лужкі, Глыбокае, Галубічы, Шаркаўшчыну і неаднаразова перакрыжоўваліся з вандроўкамі Язэпа Нарцызавіча. У 1940—1941 гадах Драздовіч выкладаў разам з маёй маці біялогію ў Лужыцкай школе, дзе Антаніна Фёдараўна Майсяёнак (з Ротчанкавых) была адначасова загадчыкам вучэбнай часткі. Таму, зразумела, мяне непакоіць не менш і тое, што ў летапісе беларускага мастацтва, а таксама ў нацыянальнай энцыклапедыі час і абставіны сканання Драздовіча не ўдакладнены. На жаль, у існуючым парадку медычныя дакументы захоўваюцца ў адпаведных архівах толькі 25 гадоў. Летась, калі наведваў разам з бацькам магілы нашых продкаў недалёка ад вёскі Галубічы, завітаў на вядомыя могілкі (каля васьмі кіламетраў ад Галубіч) паблізу вёсак Ліпляны і Малыя Давыдкі. Тут, пад пагоркам, побач з каталіцкімі і праваслаўнымі пахаваннямі з боку Галубіцкай пушчы, знаходзіцца месца вечнага спакою Драздовіча. На прыгожым помніку — задумлівае аблічча Язэпа Нарцызавіча ў бронзе, ніжэй выбіты гады жыцця: 1888—1954. 1954. Ці так гэта? Пытаемся ў тутэйшай жыхаркі Ванды Крухлінскай пра Драздовіча. Адказвае: “Памёр дзядзька Язэп (мясцовыя заўсёды так яго называлі) у Падсвільскім шпіталі. Неяк так здарылася, што цяжка было сабраць талаку на пахаванне — хавалі ў бальнічным...” У вёсцы Ліпляны заходзім да Карчэўскіх. Гаспадыня Часлава Сцяпанаўна, крэўная Драздовіч, успамінае, што астатнія месяцы свайго жыцця дзядзька Язэп сталаваўся ў іхняй хаце. Лічыўся за свайго, бо Бельскія і Драздовічы шмат гадоў як парадніліся. Пасля смерці мастака засталося багата папер, нататнікаў, аднак, калі пераехалі ў новую хату, усё знішчылі: не ўспомнілі ў патрэбны час апошнія словы Язэпа-мастака “мяне яшчэ пашукаюць”. Ну а калі і дзе гэта здарылася? Часлава Сцяпанаўна сцвярджае, што, відаць, у 1952 годзе, калі яе гаспадара забралі ў войска (і сапраўды, Міраслаў Мечыслававіч з 1952 г. адбываў свой вайсковы абавязак): “Была якраз цяжарная, калі хавалі Драздовіча”. Ёй пярэчыць брат Ян Сцяпанавіч, які рабіў труну: “Нябожчыка прывезлі на драбіне, абкруціўшы прасціной. Мясцовы калгасны брыгадзір Крупеня даручыў Яну Сцяпанавічу пахаваць мастака”. Усе пагаджаюцца, што гэта было недзе летам (але якога года?). Першапачатковы запыт у Падсвільскую бальніцу не даў жаданых вынікаў. Мясцовыя краязнаўцы К.А. Кожан (Германавічы) і А.М. Бабіч (Глыбокае), якія вывучалі шлях Драздовіча не адзін год, многа зрабілі дзеля светлай памяці 1

Артыкул быў надрукаваны ў штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”. 1989. 20 студзеня.

90


мастака, але ўдакладніць абставіны яго смерці, на жаль, не змаглі. Адмаўчаўся Падсвільскі пасялковы Савет народных дэпутатаў, не знайшлося адпаведных фондаў у розных архівах. Паспрабаваў я звярнуцца да настаўнікаў Падсвільскай школы і мясцовых жыхароў са спецыяльнай анкетай, але зноў жа безвынікова. Што рабіць далей? Дзе шукаць? Яшчэ раз перагарнуў “Вечнага вандроўніка” Арсеня Ліса... Амаль на перадапошніх старонках прачытаў: “...Неяк з вясны пачуўся зусім блага. Перад гэтым адправіў у Мінск, у Акадэмію навук, важкі рукапіс “Тэорыя рухаў” — план сваіх чвэрцьвяковых роздумаў над гармоніяй руху планет. Напісаў ліст у Літаратурны музей Янкі Купалы, прапанаваў сваю скарынінскую серыю... Летам не палягчэла, пагоршала. Мастака адвезлі ў бальніцу, у Падсвілле. Пад лекарскім наглядам крыху прыбадрыўся, як бы ачуняў. Але да часу...” Вядома, Арсень Сяргеевіч таксама не мог мець юрыдычных дакументаў адносна хваробы і смерці мастака, аднак зноў жа можна разлічваць на даты астатніх лістоў. Пішу аўтару кнігі ліст, таксама — у Купалаўскі музей. I што ж? Высветлілася, што існуюць лісты і працы, падпісаныя рукой Язэпа Драздовіча ў 1953 годзе. На думку А. Ліса, найбольш верагодна, што гэта сумная падзея здарылася летам 1954 г. Працяг пошукаў у архівах і мясцовых аддзелах ЗАГСа па фондах і запісах 1953—1954 гадоў зноў не даў вынікаў. Не было і адказу з Падсвільскай бальніцы на паўторны запыт з прапановай пашукаць дадатковыя медычныя дакументы (журнал рэгістрацыі хворых, аперацыйны ці секцыйны журнал) або, можа, спытаць каго-небудзь з медычных работнікаў старэйшага ўзросту. А можа, гэты вясковы чалавек, як усе жыхары на вёсцы ў той час, не меў пашпарта і не было ніякай патрэбы ў юрыдычных фармальнасцях? Але ўсё ж такі гэта быў 1954 год, і проста так, без запісу, знікнуць чалавек не мог. Запіс павінен быць. Да таго ж Падсвільскі раён скасаваны і невядома, дзе архіўныя матэрыялы ЗАГСа. Нечакана пры высвятленні даты сканання вядомага браслаўскага лекара Станіслава Нарбута я даведаўся, што архівы ЗАГСа самастойныя і вельмі складаныя па сваёй структуры. Таму адразу накіраваў запыт у галоўную тэрытарыяльную ўстанову — Віцебскае абласное бюро ЗАГСа — на пошук актавага запісу ў дакументах былога Пліскага і Глыбоцкага раёнаў 1954 года. Не знікала думка, што трэба паехаць у Падсвілле ды самому пакорпацца ў матэрыялах добра вядомых медычных архіваў, бо хто будзе займацца гэтай справай? На жаль, не выпадала. Аднак сярод дакументаў Драздовіча, якія захоўваюцца ў аддзеле рукапісаў бібліятэкі АН Літвы, знайшоў аўтограф ліста мастака-выкладчыка да педагагічнай рады Наваградскай беларускай гімназіі ад 14 снежня 1929 года: “З'явіўся я к Вам у сцены Вашай паважанай Гімназіі два з палавінай гады таму ў 1927 г., як кажуць, “ня з цёмнага бору” і “ні з пустымі рукамі”, а як беларускі мастакпіянер, як пачынальнік беларускага мастацкага руху, з цэлымі сотнямі абразоў і рысункаў, з цэлымі сотнямі экземпляраў мастацкай працы маёй і маіх вучняў, мастацкіх майстроўняў каторых я быў кіраўніком, упрыгажаючы сцены Вашай Гімназіі экспанатамі першай на ўсю Заходнюю Беларусь Беларускай вандроўнай мастацкай выстаўкай графікі і малярства, — ці прыпамінае з Вас хто яе? Бачачы працу маю і працу маіх вучняў, — Вы запрасілі мяне ў сваю Гімназію на пасаду педагога, спадзеючыся на мяне, што я і ў Вас тое самае ўтвару, што ўтварыў 91


і пры іншых гімназіях, як мастацкія майстроўні, рэпрэзэнтацыйныя, аказываючыя Гімназіям чэсць мастацкія выстаўкі і г. д. Шчыра Вам дзякую за Вашыя прыязна-гасцінныя запросіны, моцна Вам спачуваю ў Вашых шляхотных спадзевах, паважаныя бацькі, сябры тагочаснага бацькоўскага камітэту, спачуваю і сажалею, што ня змог, — праз незалежныя ад мяне прычыны, — апраўдаць Вашыя надзеі, здзейсніць Вашыя пакладаныя на мяне спадзевы. Віною гэтага няздзейсненага былі, першае, — беднасць вашай Гімназіі на памяшканне пад мастацкую, для здальнейшых вучняў, майстроўню, а другое, — гэта мой асабісты, забіваючы ўсялякі дух мастацкай дзейнасці — цяжкі эканамічны стан. Месячная пенсія мая праз увесь час не перавышала нават адной сотні злотых, а праз увесь час то 80, то 90, з каторых я змушан траціну траціць на кватэру, а на астатцы (60 зл. — па два зл. на дзень) і пракарміцца, і абшыцца, і абуцца, і адзецца, і частку адлічыць ды выслаць на дапамогу малалетнім сіротам нябожчыка-брата, для каторых я маральна забавязан несці дапамогу. Дзякуючы такому мізэрнаму свайму эканамічнаму становішчу, дзякуючы тым чарговым галадоўкам, каторыя пад канец кожнага месяца (поруч з рознага роду прыкрасцямі) прыходзіцца мне пераносіць, — сілы майго здароўя час ад часу пачынаюць надрывацца, падупадаці, і не жадаючы надалей даводзіць сябе, пры такіх варунках, да крайнасцяў, такіх, як катар страўніка, неўрастэнія і сухоты, — звяртаюся да паважаных бацькоў і педагагічнай рады і ветліва прашу: будзьце ласкавы выплаціць мне на дапамогу для папраўлення майго падупалага здароўя, падарванага на абавязку працы для Вашай паважанай Гімназіі, — суму размерам маёй поўнай трохмесячнай пенсіі, як кампенсацыю за недаплачываную мне пенсію ў мінулым школьным годзе і па поўнаму здаволенню мяне ў вышэй выказанай просьбе звольніць мяне без ніякіх матэрыяльных, так і маральных крыўд — ад абавязкаў настаўніка. Жадаю для Гімназіі ўсяго найлепшага. Настаўнік Язэп Нарцызаў Драздовіч” (б-ка АН Літ. ССР, аддзел рукапісаў, Р.21—96, л. 5— 52). Як бачым, Язэп Нарцызавіч ужо ў 1929 г. меў падарванае здароўе, якое вельмі перашкаджала яму ў творчай і педагагічнай працы. 3 жыццяпісу вечнага вандроўніка мы ведаем, што ў трыццатыя гады абставіны жыцця былі ніяк не найлепшымі, хвароба не адступала, у час вандравання па сялянскіх хатах ён часта застуджваўся, недаядаў, а ў 1935 г. восенню меў атаку артрыту. Грошай ні на лекі, ні на ўрачэбную дапамогу не было, усё ішло на фарбы. Трохі ратавала былая фельчарская адукацыя ды веданне мясцовых медычных звычаяў. Толькі ў сонечны верасень 1939 года, калі атрымаў пасаду выкладчыка Лужыцкай сярэдняй школы і меў досыць працы па выкладанні біялогіі, батанікі, астраноміі і, вядома, малявання, адчуў паляпшэнне матэрыяльнага стану. Як піша А. Ліс: “...3 уздымам узяўся за працу. Раніцай спяшаўся ў школу, а пасля абеду браўся за фарбы, пэндзаль”. Відаць, пабываў і ў раней недаступнага хірурга Шырана, які калісьці лячыў хворага брата за астатнія цяжка набытыя злотыя. А зараз побач з будынкам школы разгарнулася вялікая медычная ўстанова, у якой Усевалад Шыран разам з жонкай Смольскай шмат зрабілі дзеля аховы здароўя ўсіх жыхароў. Аднак зноў надышлі цяжкія гады. Ледзь-ледзь пазбеглага смерці ад акупантаў 92


мастака схавалі вандроўкі па Дзісеншчыне ды сядзібы крэўных. Зноў цяжкія ўмовы жыцця, неадступныя хваробы. I хоць пасля вызвалення мастак ажыў душой і вярнуўся да мастацкай працы, але, відаць, стан здароўя быў канчаткова падарваны. На жаль, застаўся Драздовіч у тыя часы адзін, па-за межамі тагачаснага агульнакультурнага жыцця Беларусі, і хоць створана ў гэтыя гады таксама нямала, але, як піша А. Ліс, “... усё менш было іх, дзён натхнення, светлых мройлівых дзён. Давалася ў знакі, мучыла застарэлая язва, набытая ў вечных вандроўках-бадзяннях, бяздом’і. Незадоўга перад смерцю, заклапочаны сваёй навуковай і мастацкай спадчынай, звярнуўся ў Акадэмію навук...” Гэты канверт нечакана прыйшоў сёлета з Глыбокага... Запіс акта аб смерці... Вядома, там і адразу трэба было добра шукаць. Адказваючы на запыт Віцебскага абласнога архіва ЗАГСа, загадчык аддзела ЗАГСа Глыбоцкага выканкама В.В. Саковіч не абмежавалася фармальным адказам. Патрэбны нам запіс быў датаваны наступным годам пасля смерці. Запіс №14 ад 15 мая 1955 года па Галубіцкім сельскім Савеце Глыбоцкага раёна сведчыць, што ”...Дроздович Иосиф, пол мужской, национальность — белорус, место смерти (и проживания) селение Пуньки Голубичского сельского Совета, профессия — некооперированный кустарь, возраст 65 лет, умер 15 сентября 1954 года; причина смерти — рак желудка...” Калі не лічыць прафесіі і месца смерці, здаецца, усё супадае. Прабачым тым супрацоўнікам ЗАГСа і падзякуем цяперашнім. Але, усё ж такі ці сапраўды Язэп Нарцызавіч Драздовіч памёр у Пуньках? Здаецца, усе сведкі гавораць пра тое, што гэта здарылася ў Падсвільскай бальніцы. На апошні ліст у названую ўстанову ўсё ж прыйшоў адказ за подпісам галоўнага ўрача Н. Клімовіча: “... Драздовіч І.Н. знаходзіўся на стацлячэнні ў тэрапеўтычным аддзяленні Падсвільскай райбальніцы з 27 ліпеня 1954 года (дата выпіскі не адзначана... Дыягназ: абвастрэнне хранічнага гастрыту). Можна амаль што канчаткова сцвярджаць, што гэта было апошняе паступленне Язэпа (Іосіфа) Нарцызавіча ў бальніцу з прычыны ракавага перараджэння застарэлай калёзнай язвы страўніка. На жаль, як сведчыць Н. Клімовіч, ніхто з супрацоўнікаў бальніцы не памятае пацыента. Мы можам толькі разлічваць на тое, што падсвільскія медыкі выканалі свой урачэбны, медычны і маральны абавязак, аблегчыўшы астатнія дні і гадзіны старога чалавека, падкошанага жорсткай хваробай.

93


Язэп Драздовіч. Дарога На Германавічы 1917


Помнік на магіле Я. Драздовіча

Язэп Драздовіч. Родныя мясціны. Засценак Пунькі.1922


МАСТАЦКА-ЭТНАГРАФІЧНАЯ, ЛІНГВІСТЫЧНАЯ КАЛЕКЦЫЯ ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА З ПІНШЧЫНЫ, 1926 ГОД Малаш Юрась, старшы навуковы супрацоўнік гісторыка-культурнага запаведніка “Заслаўе” (Заслаўе) “...я маю ў дадатак больш мастацкую працу, — гэта этнаграфічна-краязнаўчая калекцыя, лікам больш сотні, рысункі графікі вялікага фармату і сшыткаў у дзесяць альбомаў (вага каля пуду) — характэрызуючых сабою балотны край — Піншчыну і Пінскае Палесьсе: краявіды, забыткі (архітэктура капліц і розных будынкаў, вопратка народная і тыпы жыхароў Палесься)...” Гэтыя словы з ліста Язэпа Драздовіча (1888—1954) прафесару Б. Эпімаху-Шыпілу пазначаны 1 ліпенем 1928 г. На той час Язэп Нарцызавіч працаваў настаўнікам Беларускай гімназіі ў Наваградку. З эпісталярнай спадчыны мастака вядома, што ў 1926 г. ён быў камандзіраваны Беларускім навуковым таварыствам (г. Вільня) з мэтай збору матэрыялаў для Беларускай энцыклапедыі ці Беларускага этнаграфічнага слоўніка, як пазначае Я. Драздовіч у сваіх лістах з Піншчыны. Я. Драздовіч знаходзіўся на Палессі ў 1926 г. каля месяца (летам, хутчэй за ўсё), але праз адсутнасць пашпарта быў прымушаны польскімі ўладамі пакінуць Піншчыну. Велізарны мастацкі, лінгвістычны, этнаграфічны матэрыял, сабраны мастаком за гэты час, незвычайна ўражвае і прымушае нас сёння зноў дакрануцца да малавядомых культурна-нацыянальных скарбаў беларусаў. Каштоўнасць сабранай мастаком спадчыны я асабліва адчуў праз некаторы час пасля таго, як адшукаў гэтыя матэрыялы ў аддзеле рэдкай кнігі Цэнтральнай бібліятэкі Я. Коласа НАН РБ. На выставе “Зямля і космас Язэпа Драздовіча”, якая адбывалася ў Гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Заслаўе” ў 2000 годзе, з серыі “Піншчына” экспанавалася мастацкая праца Я. Драздовіча “Царква ў Пінкавічах”. На экскурсіі, якую я праводзіў у музеі, адзін з наведвальнікаў адказаў, што гэтай царквы ўжо няма, бо яе разбурылі, калі клалі дарогу… Драўляная царква, пабудаваная з характэрнымі для палескага рэгіёна архітэктурнымі рысамі, якая сотню гадоў утрымлівала духоўныя, намоленыя скарбы беларусаў і здолела “перажыць” ліхалецці войнаў ды пажарышчаў, не ў стане была вытрымаць уціск партыйнага кіраўніцтва ў час пабудовы “развітога сацыялізму”. Магчыма, толькі пабачыўшы яе зноў і быццам дакрануўшыся да знаёмай царквы ў экспазіцыі музея, да беларуса пачынае прыходзіць асэнсаванне таго, што вярнуць ужо немагчыма. Вядома ж, гэта разуменне пачало прыходзіць пад уплывам унікальнай працы, створанай “першародным мастаком”. Так называў Б. Эпімах-Шыпіла мастака Язэпа Драздовіча. Падчас камандзіроўкі на Піншчыну ён намаляваў каля 30 драўляных цэркваў, капліц, звыш 20 палескіх хат, гаспадарчых забудоў, сакральных крыжоў, шмат этнаграфічных рэчаў (драўляная палеская саха для разганяння бульбы, 13 відаў бандарных вырабаў, 16 відаў глякаў, вулей-двухрал, вулей-стаяк, 6 відаў вазкоў, брычкі, 96


дзе побач з малюнкамі даюцца назвы адпаведных функцый рэчаў для іх карыстання). Быццам размаўляюць з намі палешукі ў іх святочным і будзённым адзенні, якое сёння можна пабачыць толькі на малюнках сапраўднага волата беларускага мастацтва — Язэпа Драздовіча. Усе малюнкі выкананы тушшу або алоўкам на паперы з такой замілаванасцю да пінскіх краявідаў і з такой мастацкай дасканаласцю, вытанчанасцю, якія яшчэ болей узносяць невядомае нам жыццё пінчукоў у спрадвечную прыгажосць. На палескіх малюнках Мастак здолеў дасягнуць той запаветнай гармоніі, калі чалавек і ягоная праца, жыццё існуюць у Прыродзе як адзінае цэлае, быццам ідэальная ці “райская пара”, што не зведала яшчэ зямных грахоў. З гэтай мастацкай прасторы ў нашы сэрцы льецца той прыцягальны смак нацыянальнага рамантызму, пра які мы калісьці чулі, але так ніколі яго і не ўбачылі. “Лінгвістычны матэрыял для беларускага этнаграфічнага слоўніка. Піншчына”, сабраны Я. Драздовічам, сапраўды унікальны, бо зберагае для беларусаў незвычайныя звесткі. На некалькіх сшытках, якія захаваліся пасля вандровак па вёсках Семяховічы, Азарычы, Куляцічы, Сернікі, Марочна, Зарэчча, Дубнавічы, Парэчча, сабраны мясцовыя назвы этнаграфічных рэчаў, адзення, будынкаў, жывёл, птушак Піншчыны разам з іх графічнымі замалёўкамі. Я. Драздовіч падрыхтаваў 390 картак, на якіх дадзены лінгвістычныя назвы з іх перакладам на рускую і беларускую мовы ў адзіночным і множным ліках, а словы пазначаны адпаведным націскам. Часам падаюцца характэрныя сказы з ужываннем запісаных слоў. Акрамя таго, занатавана шмат народных песень, асабліва “вясельных”, з падрабязным спеўным цыклам вясельнага свята (як “заручыны”, “да шлюбу”, “ад шлюбу” і г.д., дзе нават адна і тая песня мае розныя “паўторы” ці куплеты адпаведна тым вёскам, у якіх яны бытавалі). Лінгвістычны матэрыял занатоўваўся Я. Драздовічам спачатку ў сшыткі, пасля перапрацоўваўся і быў змешчаны ў алфавітным парадку адпаведна створанай структуры слоўніка. Прывядзём некалькі прыкладаў цікавых запісаў: “Бабка = пірог, кірмашовы блін, грыбок, в.Семяховічы. Багук = мясная ежа, секанка. Горач = сонечны жар летам. Голошчыт = галолідзіцца. Громада, куча = сугроб, гурба. Гунька = конскае пакрывала, “пакрыў каня гунькай”. Згірок = холм (узгорак). Зовыца = сестра мужа (залоўка). Зымка = першае ці апошняе выпаданне снегу (зазімак). Калюга = лужа. Крайка = саматканы ўзорасты, лубяны жаночы пояс, в. Марочна. Кума = омут (амут). Крышаны = суп з крошенного картофеля (бульбы ). Маскаль = расійскі салдат, в. Лозічы. Стражнік = лесной стораж (ляснік). Шуляк-кі = коршун (ы). 97


Ціоцік або скачок = лугавы сьвяршчок, казелька. Півень = балотная птушка журавель, жураў, жораў. Тэлесісты = чалавек з бальшым тулавам і з доўгімі нагамі. Цыбель = чалавек з кароткім тулавам і з доўгімі нагамі”. Запісы народных песень выдатна адлюстроўваюць не толькі традыцыйныя святы палешукоў, але нават і змены палітычнай сітуацыі ў рэгіёне. У некалькіх варыянтах запісана Драздовічам песня “Была Польшча”: Была Польшча, была Польшча Ды стала Расія, Не заступіць сын за бацьку, А бацька за сына. Ідзець бацька і з сахою, А сын з бараною, Пайшла маці жыта жаці, А дачка да гною. Уцякала паншчызненька, Аж лясы трасьліся, А за ёю аканомы: “Паншчына, вярніся!” “Ой, вярніся паншчызненька Хоць да пана ў госьці!” “Не вярнуся аканому, Не вярнусь ніколі”. Не вярнулася, не вярнулася, Бо нема да кога, Была хлопцаў шанаваці, Як здароўя свога”. Цікавая вясельная песня з пералівамі фальклорных і рэлігійных матываў запісана ў в. Дубнавічы: Ды чэраз рэчаньку Залатая кладка. Ды тудою ішла Ды Божая Матка. За сабою вела Ды Божы анголі. “Ды куды ты ідзеш, Ды Божая маці, Ды куды вядзеш Божыя анголі . У ручаньца нясеш Трайчастую сьвечку?” “Ой, чую, чую Сіраты вясельля, 98


Ды вяду анголі На ўспамаганьне, Трайчастую сьвечку Ім на паджыганьне. А сама я сяду З імі на параду”. Забытымі ўспамінамі пра часы старажытнай гісторыі, быццам з вуснаў “старога баяна”, гучаць для нас словы з песні “А ў Тураве”: А ў Тураве на мураве, А ў Кіеве на раначку Ходзе Янка па беражку... — Ды чаго ж Янка тута ходзіш Ці ты ж Янка рыбу ловіш, Ці ты Янка людзей пераводзіш? — Ліхі мае пераводы Абліваюць горкі сьлёзы, Як сок цячэ із бярозы. Была ў мяне жонка міла На камяні ножкі мыла Ў Дунай-рэчку затонула. Трох дзетак пакінула Чацьвёртую павітачку. Трудна сэрцу й жываточку. — Не плач Янка, не журыся Шчэ малады, — ажэнішся. Не плач Янка, не печалься (Яшчэ молад ажэнішся). Увесь сабраны матэрыял Драздовіч перадаў у г.Вільню, дзе знаходзіўся Беларускі музей імя Івана Луцкевіча, з якім мастак доўгі час супрацоўнічаў і пры якім існавала Беларускае навуковае таварыства. Пасля ліквідацыі ў 1945 годзе музея найбагацейшая калекцыя Я. Драздовіча разам з іншымі знаходзілася ў розных навуковых і культурных установах Літвы. Пасля 1950—1960 гадоў творы з калекцыі Я. Драздовіча пачалі вяртацца ў Беларусь. Збіральніцкая і мастацка-этнаграфічная праца на Піншчыне паклала добры практычны падмурак на далейшую творчую працу дзеля Адраджэння Беларусі. Моцны энергетычны зарад, які атрымаў Драздовіч на Піншчыне, паспрыяў таму, што ў Беларускай гімназіі ў Наваградку (1927—1930) мастак будзе разам з вучнямі, а пазней самастойна на Дзісеншчыне ў 1936—1939 гг. працягваць краязнаўчую, збіральніцкую працу, якая паступова набывала пад рукой мастака сваё залатое аблічча для беларусаў.

99


“Старая песня з мінулага сталецця” як успамін пра Язэпа Драздовіча1 Я салдат, ветэран! Дваццаць лет праслужыў цару Мікалаю. Перанёс я німала і здзекаў і ран, А на старасці лет як жабрак Валачуся па роднаму краю... Мяне пан у салдаты аддаў За маю перад ім ніпакору… Гэты верш Язэпа Нарцызавіча Драздовіча (1888—1954), падпісаны ім прозвішчам “Язэп Забыты”, мне пашчасціла знайсці ў аддзеле рэдкай кнігі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа яшчэ ў 1980-х гадах. Але за прыгожым каліграфічным пісьмом хавалася тое “набалелае-перабалелае”, што з 1920-х гадоў нябачна прысутнічала ў жыцці мастака, настаўніка беларускіх гімназій, археолага, пісьменніка, збіральніка народнага фальклору і нават аматара тэарэтычнай астраноміі. Ягоны лёс нельга назваць шчаслівым, але бязмежнапазнавальным, творчым і ахвяравальным (самадданым) сваёй краіне — Беларусі. Да сённяшняга часу літаратурная спадчына Я. Драздовіча застаецца невычэрпнай беларускай крыніцай, пра якую добра ведаюць толькі некаторыя даследчыкі, а для большасці беларусаў яна пакуль што застаецца таямніцай. Безумоўна, надышоў час успомніць і даведацца пра літаратурную крыніцу Мастака значна болей, чым кажуць энцыклапедычныя даведнікі і слоўнікі Беларусі. Сапраўды, чаму не падзівіцца на пачаты ім у 1921 годзе гістарычна-бытавы раман “Гарадольская пушча”, у якім адбываюцца надзвычайныя падзеі з героямі рамана цягам XIII—пачатку XX стст. Багаты фальклорны, гістарычны матэрыял прадстаўлены на рукапісных старонках не толькі са скрупулёзнай падрабязнасцю даследчыка, але цікава і жыва апрацаваны ў форму беларускага слова, якое пачынала рабіць свае першыя крокі ў друку: “А на гэтай гарэ Чалавой у старадаўныя часы, калі ў Полацку, слаўным горадзе, на прадзамчышчы, гучны звон вечавы там вісеў і гудзеў, сазываючы народнае веча, — тады вежа Празор, а на водаль стажар, тут стаялі. На вершаліне гэтай высокай і зрубнай вежы Празор, горан тут гарэў дзень і ноч незгасаючы. А на гэтым гарне, калі трэба было ў ліхія часы, пад час небясьпекі, у Полацк весьці паслаць сыгнальнымі знакамі, — смалу ды бяросту палілі, днём дымам, а ноччу сьветам агню, ад гары старажоўкі, з празору на празор, з вежы на вежу перадавалі, аж да самога Полацку. Гэтак калі вораг адкуль дзе з'явіўся і вайной ішоў пагражаючы, то ўжо ў Полацку ведалі аб гэтым, ведалі добра, на якім ён шляху, як далёка, ды як і дзе яго можна сустрэць, каб не даць яму ходу. А калі вораг ліхі ўжо прыбліжаўся і пагражаў мясцоваму люду нямінучай бядой, то чынілі трывогу, палілі стажар, — агромністы стог з карчоў-смалякоў, а з вежы высокай, з празору, у трубы трубілі безупынку. А голас ад трубы такой, якую на пушчы даўней пастыры ўжывалі на пастрахі 1

Артыкул спецыяльна падрыхтаваны Ю. Малашам для дадзенага выдання.

100


лютаму зьверу, далёка-далёка чуваўся. А калі вораг быў так блізка, што нават пагражаў самаму празору, тады й самую вежу-празор у пажар абярталі, палілі”. Калі сёння пагартаць старонкі альбома “Язэп Драздовіч”, выдадзенага ў 2002 г., звярнуць увагу на цудоўныя малюнкі “Сігнальная вежа”, “Гарадзец”, “Князёўна Рутыльда”, “Святар-мудрэц”, “Дары пушчы” ды спыніцца ў роздумах над карцінамі “Гусляр”, “Гарадольская пушча”, “Пярсцёнак князя Усяслава Чарадзея”, то можна апынуцца ў чароўнай казцы, дзе жывуць адважныя героі, асілкі, мудрацы і звычайныя людзі, якія спрадвеку размаўлялі на роднай мове, паважалі звычаі сваіх продкаў і, можа, таму захавалі неспазнаную чысціню душы, якую ўсхвалявана перадае нам Язэп Драздовіч: “…За гаспадара ж такой вежы-празору, у стажаровыя баяры, што на гарах старажоўках мусілі жыць ды з вежы на вежу ў часы ліхой небясьпекі ўмоўнымі сыгналамі, знакамі перасцярогу падаваць, — выбіраліся людзі трывалыя духам, талковыя, ды верныя з роду свайго вечавому праву, што тут існувала ў тыя вякі”. Старонкі гістарычнага рамана, быццам прасякнутыя даўніной, прывабліваюць неспазнанай таямніцай забытых скарбаў роднай зямлі. Вось як апавядае нам пра адну з галоўных рысаў старадаўняга крывічанскага звычаю з вёскі Габраўка герой рамана — дзед Ягомасць Лявон: “...суседская злучнасць, гасцінства, узаемная пашанота, каторая для іх (жыхароў вёскі — Ю.М.) існавала, як нешта самае важнае на свеце, характэрызуючае вартасць — чэсць адменнага племя адвечнавольных людзей. Кожны дзень сусед суседа, спатыкаючы, вітаў так, як быццам шмат-доўгі час не бачыўся: знімаў шапку, паціскаў адзін адному руку, кожны з іх стараўся (калі меў часу) адзін адному выказаць штось-колеч новага і прыемнага...” З якім хваляваннем перачытваў я гэтыя словы, параўноўваў з жыццём сучасным і зноў паглыбляўся ў дзівосны сон, які апавядаў мне Ягомасць Лявон: “Хоць і не завідна, на сучасны погляд, нашыя прадзеды жылі ў часы правоў народнага веча, бо, як кажуць, “у цёмных курніцах жыццё караталі”, бо ў бязкомінных хатах жылі, дзе ў вокны свае, што былі на засовах ды мала сьвету давалі, замейсьц шкла балонак, — пузыра ўжывалі, так і асвятлялі без коміну курнымі печамі, што з бітай гліны на споды з каменьня на скляпеньня будаваліся. Ды хоць яны “ў курніцах” жылі, ад якіх захаваліся істопкі аж да часоў нашай памяці, але шмат здаравей ды прасторней у іх нашым продкам жылося. А будавалі яны хаты свае на два зрубы, адзін зруб імі выкарыстоўваўся за істопку, дзе курная печ-камінка стаяла, а другі побач за сьвятліцу, а паверх столі, па цяромнаму, то за горніцу столь! Сьцены ў істопы ад дыму былі чорны, як жук, і блішчэлі, як шкло, пакрыўшыся цьвёрдым слоем бліскучай сквярны, а ў часы цяпленьня ад дыму не было куды вочы падзець, але зато ў сьвятліцах, або ў горніцы, было шмат чысьцей і цяплей, як цяпер у хатах, што праз коміны дымы выпускаюць. Бо дроў накупляючы, колькі жадалі іх палілі, печ-камінку награвалі так, што ад нагрэтага каменьня ў істопцы гарачэй было, як у лазьні, а нагрэўшы ды вычысьціўшы ад дыму паветра, з істопкі ў сьвятліцу або горніцу, верхнікі адчыніўшы, сухога цяпла туды напушчалі…” Дзіўлюся з простай, насычанай формы драздовічаўскіх сказаў, якія жывяць мой розум ды ўздымаюць гонар, пачуцці, якіх раней не было. Сапраўды, быццам нейкая 101


энергія насыціла цела, узрушыла дух і даравала сілу, якой нам так не хапае сёння. Старана мая Старадаўная, Ты была для нас Калісць слаўная, У сям'і славян, Як дастойная, Незалежная, Самастойная, Ні пагорджаная, Ні пакутная, А свабодная, Ды магутная, Сілай сільная, Правам праўная, Старана мая, Старадаўная… — узвышаныя і хвалюючыя словы пра Бацькаўшчыну з паэмы Я. Драздовіча “Трызна мінуўшчыны” (1936). Быццам вуснамі “старога баяна”, гучыць для беларуса сказ пра жыццё славутых продкаў-прадзедаў, паэтызуецца беларуская старасветчына, невядомая для многіх з нас: І змаглі Цябе ні паходамі… Ні мячом вайны Ні падзеямі А магнацкімі прывілеямі. Альбо: Мова руская, Старадаўная Беларуская. На табе з Літвой Красавалася, За найлепшую Паважалася. У ёй пісаліся Твае граматы, Аб чым сведчуць Старыя пергаменты. Каралі, князі з баярамі Карысталіся яе дарамі... Чым болей я пазнаваў свет беларускай мінуўшчыны, тым вышэй уздымалася творчая вяршыня Язэпа Драздовіча, кожны крок да якой дараваў мне новыя прыемныя адкрыцці. Ягоная камандзіроўка на Піншчыну ў 1926 г. захавала для беларусаў “залатую калекцыю” этнаграфічных малюнкаў (замалёўкі капліц, сакральных 102


крыжоў, хат, мясцовых краявідаў, партрэтаў пінчукоў у народным адзенні, посуд і г.д.), лінгвістычны слоўнік мясцовых гаворак, запісы народных песень, музыка ад якіх гучыць у кожным слове ды вытанчанай лініі “першароднага мастака”, як называў Я. Драздовіча прафесар Б. Эпімах-Шыпіла. Багатую калекцыю вясельных песень занатаваў “дзядзька Язэп” на роднай Дзісеншчыне ў 1930-я гады. У гэты час ён шмат вандруе па вёсках і пакідае ў сялянскіх хатах маляваныя дываны, па якіх можна вывучаць гісторыю роднай старонкі, а разам з тым зачаравана захапляцца прыгажосцю беларускіх краявідаў з белымі лебедзямі і ветразем у люстэрку паснулых азёраў і сярэднявечных замкаў па іх берагах. А колькі цеплыні льецца ў нашу душу ад маленькага гнома, што грае на жалейцы і якога слухае сава, ці лясных кавалераў, ліса і зайца, што весела танчаць у прыгожым карагодзе кветак ды якім грае на скрыпцы мядзведзь. У гэтым дзівосным мастацкім дысанансе паміж буйствам фарбаў і цішынёй ночы, росквітам кветак і чарнаколеравым фонам дываноў сама Маці-Прырода паўстае ва ўсёй сваёй неспазнанай велічнасці ды харастве, далучаючы кожнага з нас да яе таямніц. Сёння найбуйнейшая калекцыя маляваных дываноў Я. Драздовіча (30 твораў) захоўваецца ў ДУ “Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе”. Напрыканцы 1930-х гадоў Я. Драздовіч працягвае свае вандроўкі па навакольных мясцінах Дзісеншчыны, праводзіць археалагічныя раскопкі, даследуе старасветчыну, занатоўвае мясцовыя паданні, робіць накіды старажытных паселішчаў і гарадзішчаў. Вынікам гэтай працы з'явілася ягоная рукапісная работа “Дзісенская дагістарычная даўніна”, па якой сёння беларускімі археолагамі знойдзена болей за 20 гарадзішчаў. Язэп Драздовіч не толькі збіраў краязнаўчы матэрыял, але спрабаваў асэнсаваць гэтыя факты ў гісторыка-культурным развіцці славянскага этнасу. Чаго варта ягоная заўвага пра этымалогію слова “язычніцтва”, калі ён прыводзіць апісанне гарадзішча і язычніцкага бога Язень каля Язенскіх азёраў: “Згодна з паданнем, на гэтым гарадзiшчы ў паўдзённым канцы, каля Перакопу, стаяла калiсць, у старадаўнейшыя дахрысцiянскiя часы, аграмадная хата-святыня, у якой з дубовай калоды, пабеленая вапнай, статуя рыбалоўскага бога стаяла. Язень або Язьня цi Язычка. “ Стаяў белы, як снег, круглалiкi безрукi Язень за сталом, а за Язенем, на заплеччу, рыбалоўскiя вёслы тарчэлi…” I праўдападобна, што само назовiшча “Язна або Язенька”, паходзюць, калi не ад рыбалоўскага слова “ез” i “язы”, якiмi перагароджвалi даўней цякучыя воды, расстаўляючы ў гэтых “езах” лясчынавыя або лазовыя рыбалоўныя прылады “бучы” ды “хаботнiкi”, то ад рыбы язеў, якiя, пераплываючы з месца на месца, не ў адзiночку трымаюцца, а стадам. Каб дасягнуць багатага ўлову на язеў, трэба натрапiць на iхнае стада, пасомае нейкiм у чалавечым воблiку, таямнiчым бажком-пастухом. Ад гэтуль мог паўстаць бажышча “Язень” i ў той час багатае рыбаю возера. А хто ведаець, можа ад такога старакрывiцкага, у гарадзiшчанскiя часы, рыбалоўскага бажка “Язеня” або багавiцы “Язачкi” i расейскае слова “язычество” паўстала? ” Астранамічныя захапленні мастака, бадай, самае неверагоднае, самае цікавае і невядомае з усёй літаратурнай спадчыны Язэпа Нарцызавіча. У 1931 г. у Вільні за ўласныя грошы ён выдае невялічкім накладам “Нябесныя бегі” — пазнавальную кнігу 103


па астраноміі на беларускай мове. Да сёння гэта кніга застаецца унікальным выданнем ў Беларусі на роднай мове па астранамічных ведах. Асаблівую каштоўнасць выданню надаюць 16 астранамічных лінарытаў, створаных мастаком. Захавалася толькі некалькі адзінак гэтай кнігі! У 1932—1934 гг. Я. Драздовіч пакідае для нашчадкаў у рукапісах свае астральныя вандроўкі на планеты Сонечнай сістэмы. Мне вядома каля 20-ці запісаў ягоных астральных вандровак на Месяц, Венеру, Сатурн, пазначаныя ім “У чорным лабірынце”, “У мурах Трывежу”, “Краіне Аўрыі” ды іншых. Невялічкая частка з астральных вандровак змешчанаў “Дзённіку” Я. Драздовіча. У 1937 г. ён завяршае свае “Бяседы аб утварэнні свету. Дзе мы і хто. Небазнаўства”. Па сутнасці гэта філасофская праца пра наяўнасць жыцця ў Сусвеце. Такім, якім яго ўяўляў беларускі “небазнаўца”. У 1949—1950 гадах ён завяршае манаграфію “Тэорыя рухаў у касмалагічным значэнні”, дзе працягвае развіваць сваю тэорыю “Паходжанне планет Сонечнай сыстэмы”, якую стварыў у 1930 годзе. Паводле гэтай тэорыі, “Зямля наша ўтварылася не ад Сонца, а паходзіць яна з парназоркавай сыстэмы ў пары з Марсам...” Толькі сваіх “касмалагічных навін” Я. Драздовіч налічвае каля дваццаці. Некаторыя з іх зацікавілі сёння расійскую Акадэмію навук. У свой час па дапамогу надрукаваць “Тэорыю рухаў...” Я. Драздовіч звяртаўся да акадэміка Якуба Коласа, але адказу не атрымаў. Сапраўды, дзівосна чуць і ведаць, што было зроблена шмат гадоў таму “беларускім Леанарда да Вінчы”, як называў Драздовіча ягоны сябра-мастак П. Сергіевіч. З “павятовым Мікаланджэла” параўноўваў творчыя здзяйсненні Язэпа Драздовіча народны пясняр Рыгор Барадулін. Хто будзе аспрэчваць безумоўнае і відавочнае.

104


Фотахроніка падзей

105


Нонканфармізм Язэпа Драздовіча Марачкін Алесь, старшыня творчай суполкі “Пагоня”, сябра Рады Беларускага саюза мастакоў (Мінск) На нядаўняй імпрэзе з нагоды адкрыцця новай экспазіцыі ў Нацыянальным мастацкім музеі гледачы маглі бачыць творы Язэпа Драздовіча. Сярод класічных палотнаў беларускага мастацтва творы “дзядзькі Язэпа” выглядалі арыгінальна, годна і натуральна. Мастацтва Язэпа Драздовіча, ягоная багатая спадчына ўжо стала здабыткам нашай культуры. Сёння ўявіць беларускае мастацтва без ягонага імя стала немагчымым. І тут мы падыходзім да галоўнай тэмы, абазначанай у гэтым артыкуле, — “Нонканфармізм мастака”. Паняцце гэтае не столькі складанае, як размаітае. Для адных — гэта пратэст усталяванню канонаў, што кантралююцца афіцыёзам. Для другіх — гэта шлях да новых формаўтварэнняў, якія парываюць сувязь з прывычнымі стэрэатыпамі. І нарэшце, што немалаважна і актуальна для сённяшняга часу, — пратэстнае мастацтва, мастацтва супраціву сацыяльнаму і палітычнаму стану грамадства, якое прыніжае асобу, ягоную чалавечую годнасць. Мы назіраем, калі палітычныя ўстаноўкі канфліктуюць з ідэйна-эстэтычным творам, які з нейкай прычыны не адпавядае “генеральнай лініі” ідэалагічнай, адзіна “правільнай” схеме. У сценах новай экспазіцыі мастацкага музея мы не ўбачылі класічны твор Язэпа Драздовіча “Пагоня”, створаны ім яшчэ ў 1927 годзе. Дарэчы, твор гэты гадамі знаходзіўся ў пастаяннай экспазіцыі за савецкім часам. У новай незалежнай Беларусі, абвешчанай напрыканцы XX стагоддзя, натуральна нікому ў галаву не прыходзіла думка зняць са сцяны вышэйназваны твор. Што ж здарылася? Чаму сёння мы не бачым ў экспазіцыі “Пагоню” Язэпа Драздовіча? Дапытлівы глядач і чытач можа здагадацца, з якой такой прычыны. Твор мастацтва аказаўся не даспадобы сённяшнім чыноўнікам ад культуры, іхнім ідэйным устаноўкам. Канфармізм гэтых “вінцікаў” у сістэме машыны ўціску і падаўлення свабоды творчасці зразумелы — дагадзіць вышэйшаму начальніку. Для іх твор мастацтва “Пагоня” ўжо крамола па сваёй назве, як і бел-чырвона-белы сцяг. А між тым, Язэп Драздовіч у гэтым творы яскрава паказаў драматычную сітуацыю, у якой знаходзілася і, на жаль, знаходзіцца наша Беларусь (Літва), калі з захаду і ўсходу лезлі і лезуць ненажэрныя пачвары, балотныя цмокі з адной мэтай — быць уладарамі на нашым кавалку зямлі, нішчыць і без таго кволыя парасткі нацыянальнай свядомасці. І толькі Пагоня Ярылы з паходняй у руцэ супрацьстаіць гэтай навале. Змест карціны чытэльны і актуальны на сёння. Кожны з нас адчувае агрэсіўную экспансію суседняй усходняй дзяржавы, якая з прычыны мяккацеласці (талерантнасці), цярплівасці нашага люду навязвае чужое, і яно, гэтае чужое, ужо становіцца нібыта як сваё. Мы паступова раствараемся ў балоце накінутай псеўдакультуры, этнацыду. Без шыльды “Мы беларусы” нас ужо як бы не распазнаць у гэтым свеце. Язэп Драздовіч усім сваім жыццём, творчасцю заклікаў не да ганарлівага 106


“Мы беларусы”, а да “Будзьма беларусамі”. Карціна “Пагоня” дае шырокі роздум для гледача. Яна — квінтэсэнцыя ягонай творчасці, дух змагання і болю за лёс сваёй Айчыны. Нешта падобнае да апісанага вышэй адбылося з творам мастацтва “Мужык з панам цягаецца”, напісаным Драздовічам у 30-я гады. На пачатку 80-х гадоў мне давялося прайсці сцежкамі мастака, і ў вёсцы Верацеі, што непадалёк ад Лужак на Віцебшчыне, я натрапіў на гэту унікальную карціну сацыяльна-палітычнага зместу. На той час я збіраў расцярушаную па ўсёй Дзісеншчыне спадчыну мастака, запісваў успаміны землякоў. У Верацеях чуллівыя гаспадары ахвотна дзяліліся сваімі ўспамінамі пра, як яны гаварылі, дзівака-дзядзьку Язэпа. І, між іншым, згадалі, што недзе на гарышчы і па сённяшні дзень ляжыць ягоная карціна. Па маёй просьбе выцягнулі з сутарэнняў палатно. Варта сказаць, што захаванае яно было ў добрым стане, і, як мне падумалася, павуцінне ды пыл сталіся неблагім кансервантам твора мастацтва. Я ўпершыню ўбачыў шэдэўр “Мужык з панам цягаецца”. На старым палатне дзве фігуры на фоне панскага палаца. Схуднелы, сухаваты беларускі мужычок у лапцях што ёсць сілы, узяўшыся аберуч за дубец, цягаецца з тоўстым панам. Хто каго... Сілы няроўныя. Перацягнуць на свой бок таўстапузага, ды яшчэ з вялізнаю торбай за плячыма, пана шанцаў малавата. Так і застылі яны на палатне Драздовіча. Так бы мовіць, нічыя. “Карціну падараваў нам сам мастак, — распавядалі гаспадары. — Гэта было за панскай Польшчай. Мы знайшлі твору месца на сцяне нашай хаты. Суседзі прыходзілі, цешыліся з намаляванага. Дзіва што! Так адштукарыў дзядзька Язэп! Ды нядоўга тое было. Нехта некаму далажыў, і мясцовы дробненькі начальнік Крэсаў Усходніх, які завітаў у нашу хату, загадаў зняць са сцяны карціну, каб яе ніхто не бачыў, іначай не абярэшся бяды. Напужаў нас. Так і зрабілі. Схавалі яе. А як прыйшлі немцы, вярнулі на тое ж месца. Немцы яе ўбачылі, нешта гыргаталі між сабой, смяяліся, тыкалі пальцам то ў тлустага пана, то ў беднага мужыка: “Дас іст більдэ гут! Інтэрэсанта, інтэрэсанта. Дзізэ тыпішэ беларусішэ сітуацыён!” “Гэтак было, — працягвае гаспадыня. — Карціна засталася на сцяне. Скончылася вайна. Прыйшлі бальшавікі, Саветы. Нехта з іх убачыў Язэпаву маляванку. Дужа гэта ім не спадабалася. Мужык з панам ды яшчэ на фоне панскага палаца, у якім месцілася калгасная кантора. І як на тое, старшыня мясцовага калгаса быў такі ж спраўны, мардаты і тоўсты, акурат як на карціне Драздовіча. Загадалі прыбраць. У той час ішла агітацыя ў “калхозы”. Вось такі крымінал. Такая гісторыя”. І ляжаў гэты твор на гарышчы да майго прыходу. Забягаючы наперад, скажу, што сёння карціна знаходзіцца ў пастаяннай экспазіцыі Полацкай карціннай галерэі. Да пары, да часу... Але думаю, што нічога з творам не здарыцца. Во калі б у лысага пана вусы тырчалі пад носам, магло б быць іначай. Мастак і палітыка. Злабадзённыя сённяшнія праблемы. Язэп Драздовіч не хаваў сваіх палітычных поглядаў, сваіх сімпатый і антыпатый. Згадаем ягоныя творы “Дух помсты”, “У няволі”, “Пагоня”. Як мастак, грамадзянін ён фармаваўся ў эпоху Віленскага Адраджэння, часы братоў Луцкевічаў, Вацлава Ластоўскага, Янкі Купалы, Максіма Гарэцкага. Творы свае прынцыпова падпісваў толькі па-беларуску. Глыбока ўсведамляў, што мова — гэта тэрыторыя беларушчыны. Карыстацца чужой, хай сабе 107


некаму і блізкай, значыцца звужаць гэтую тэрыторыю. І сёння мова — палітыка. Знак свабоды і еўрапейскасці. Язэп Драздовіч жыў у неспакойны час. Але перадусім, як бы цяжка яму ні прыходзілася, быў сапраўдным адраджэнцам. Марыў пра найлепшае. Толькі неабыякавы да будучыні Беларусі чалавек — у той час, калі маскоўскія палітыкі крэмзалі, дзялілі Беларусь па-жывому — мог напісаць такія радкі: Беларусь мая, наша родная, Ты ізноў сабой несвабодная... Мастак і грамадзянін Язэп Драздовіч для будучага пакалення — прыклад самаахвярнага служэння Айчыне. І хай гэтыя словы, можа, залішне “высакамоўныя”, але гэта так. Ягоным духоўным апірышчам былі славутыя гістарычныя постаці: Усяслаў Чарадзей, асветнік Францішак Скарына, Францішак Багушэвіч. Я. Драздовіч глыбока вывучаў этнаграфічную спадчыну свайго народа. Багаты беларускі фальклор, легенды, паданні давалі прастор мастацкаму ўяўленню. А ягоныя касмічныя фантазіі сягалі ў планетарны сусвет. З вышыні гэтых палётаў мастак востра адчуваў дысгармонію і бязладдзе, не мог прымірыцца з тымі, хто ўкараняе ў людзях бязвер’е і абыякавасць да сваёй гістарычнай спадчыны, да культуры. Бачыў фарысейства і хлусню прышлых начальнікаў. Не мог, і гэтага не было ў ягонай натуры, хадзіць перад высокім начальствам на паўсагнутых. Канфармізм, рабалепства былі абсалютна чужыя для яго асобы. Ён быў вольны, як птах. У “Дзённіку” гэтак занатуе свае падарожжы па Дзісеншчыне: “Пераношуся з Лужак у Германавічы, з Германавіч у Шкунцікі, а потым у Летнікі наведаць свайго добрага сябра Янку Пачопку...”

108


Фотахроніка падзей

109


Фотахроніка падзей

110


Фотахроніка падзей

111


Фотахроніка падзей

112


Фотахроніка падзей

113


Пленэр маляваных дываноў у Заслаўі Маркавец Віктар, старшыня творчага грамадскага аб’яднання “Мастак”, сябра Беларускага саюза мастакоў (Заслаўе) У заслаўскім музеі-запаведніку сабрана самая вялікая на Беларусі калекцыя рарытэтных маляваных дываноў. У калекцыі найлепшымі творамі прадстаўлена майстэрства класікаў гэтага віду мастацтва — Алены Кіш і Язэпа Драздовіча. Той неацэнны, унікальны патэнцыял, што ўтрымлівае спадчына славутых творцаў, не можа ўспрымацца толькі як музейная каштоўнасць — зусім натуральна, што Заслаўе ператварылася ў той асяродак, дзе гэты самабытны, традыцыйны для Беларусі від народнай творчасці трапіў пад пільную ўвагу сучасных мастакоў і даследчыкаў мастацтва. Тут, паводле мастацтва маляванага дывана, праводзяцца навуковыя канферэнцыі, на якіх вядомыя мастацтвазнаўцы і дзеячы мастацтва выказваюць свае думкі і тэорыі, ладзяцца і пленэры, выставы маляванага дывана, дзе мастакі самых розных паглядаў і творчых стыляў спрабуюць адшукаць повязь у сваёй творчасці з тымі глыбіннымі пластамі светабачання, што ўвасобленыя ў найлепшых творах нашых славутых майстроў. Закладзеныя ў “Маляваных дыванах” прынцыпы мастацкага мыслення, спрадвечнага менталітэту і светабачання беларускага народа з’яўляюцца невычарпальнай крыніцай самаўсведамлення і творчых пошукаў для многіх майстроў, якія працуюць у розных відах мастацтва. Як прыклад, на днях у Мінску адкрылася выстава па матэрыялах міжнароднага пленэру керамікі. Сярод экспанатаў заўважна серыя керамічных прац беларускай мастачкі Ірыны Каваленкі “Дыванкі”. Падобныя прыклады сведчаць пра жыццядзейнасць і актуальнасць мастацкай спадчыны для развіцця формаў сучаснага мастацтва. Усведамленне думкі, нібы ў форме, філасофіі “маляваных дываноў” утрымліваецца шмат таго, што можа быць асновай для творчага самавыяўлення, дало пачатак такой з’яве, як “Пленэр маляванага дывана ў Заслаўі”. Гэтыя пленэры, як ужо сталая традыцыя, аб’ядналі многіх цікавых творцаў — тых, хто жыве ў Заслаўі, а таксама мастакоў з Мінска, Маладзечна і інш. Вольная імправізацыя, даступнасць і лёгкасць тэхнічнага выканання, дэкаратыўнасць і выразнасць формаў, лаканічнае і яснае выказванне ідэі прывабліваюць людзей рознага ўзросту і прафесійнай падрыхтоўкі паспрабаваць ствараць у гэтым відзе мастацтва. Часам выпадковыя на пленэры гледачы з ахвотай бяруцца за пэндзлі і далучаюцца да працэсу малявання, дэманструючы цікавыя вынікі. Першы пленэр адбыўся 14 лістапада 2001 года ў цэнтры Заслаўя, на плошчы ля касцёла ў імя св. Дзевы Марыі. Часовая высокая агароджа вакол касцёла найлепшым чынам прыдалася, каб замацаваць палотны для працы, а потым была выкарыстана як выставачная плошча для арганізацыі экспазіцыі па выніках пленэру. Цудоўнае, цёплае надвор’е “бабінага лета” надзвычай спрыяла правядзенню гэтага свята мастацтва, што надоўга запомнілася ўсім ўдзельнікам і было добрым 114


стымулам надалей для наладжвання пленэрнай традыцыі. Імкненне надаць пленэру пэўную духоўную напоўненасць, зрабіць гэту з’яву святам не толькі для мастакоў, але і для многіх жыхароў горада абумовіла выбар дзён правядзення. Першы пленэр ладзіўся падчас восеньскага свята Пакровы. Другі, пяты і шосты — на вясновае свята Вялікдзень. Тысячы жыхароў Заслаўя гэтымі сонечнымі днямі назіралі за працай мастакоў, задавалі пытанні, актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні твораў. Вясновае сонейка, шматлюдная святочная атмасфера спрыялі творчаму настрою і з’яўленню многіх выдатных, арыгінальных работ. Падчас такой працы ўтвараецца незвычайная атмасфера, дзе пануе адзіны творчы парыў, што здольны аб’яднаць самых розных людзей, сціраючы рознасць узростаў, прафесійнай падрыхтоўкі, творчых манер. Гэта як на свяце Купалля, дзе вогнішча адраджае нешта глыбіннае, патаемнае ў сховах душ сталых і маладых людзей. Як правіла, на кожны новы пленэр аб’яўляецца адна або некалькі тэм. Але гэта не з’яўляецца абмежаваннем для імправізацый, а толькі паказвае тое, паводле якога прынцыпу будуць ацэньвацца працы па завяршэнні. Пленэры прывабліваюць многіх творчых людзей — студэнтаў розных сталічных мастацкіх навучальных устаноў і іх выкладчыкаў, вядомых мастакоў і зусім юных людзей, якія ўпершыню ўзялі ў рукі пэндзаль. На гэтым свяце творчасці ўсе яднаюцца адзіным пачуццём творчай імправізацыі. Трэці пленэр праводзіўся ў Мінску на адкрытай пляцоўцы Фальварка “Добрыя Мыслі”. Каштоўнасць такіх пленэраў яшчэ і ў тым, што яны адразу ж з’яўляюцца і выставай. Многія гледачы могуць назіраць непасрэдна за работай мастакоў, а потым нейкі час бачыць завершаныя творы. Працы трэцяга пленэру адразу ж перамясціліся на сцены Фальварка і працягвалі існаваць як выстава па матэрыялах пленэру. Калі не шанцуе з надвор’ем, як здарылася на вызначаны дзень для чацвёртага пленэру, то праца праводзіцца ў памяшканні. Змена месца і ўмоў працы, бадай, найбольш адпавядае сутнасці народнага маляванага дывана. Згадваюцца ўмовы, у якіх даводзілася працаваць вандроўніку Язэпу ды іншым народным майстрам. Можна ўпэўнена канстатаваць, што вынікі праведзеных пленэраў утрымліваюць унікальны матэрыял для далейшых даследаванняў. Выканана шмат выдатных прац, якія бясспрэчна з’яўляюцца працягам найлепшых традыцый, закладзеных у творчасці нашымі класікамі мастацтва маляванага дывана. Разам з тым гэта новы крок у новы час, у новае жыццё. Пра ўзровень такіх твораў могуць гаварыць імёны іх аўтараў. Гэта вядомыя беларускія мастакі — Алесь Марачкін, Алесь Шатэрнік, Валянціна і Генік Лойкі, Вольга Сазыкіна, Святлана Каткова, Рыта Шчамялёва, Валянціна Бартлава і іншыя. Пастаяннымі ўдзельнікамі пленэраў сталі мастакі Людміла Галубец і Алеся Дудзінская, Ігар Шапавалаў і Таццяна Ласка, Вольга Раднікіна і Таццяна Махнач і шмат іншых мастакоў і мастакоў-студэнтаў. Сапраўднымі майстрамі маляванага дывана на новым этапе развіцця гэтага віду мастацтва праяўляюць сябе заслаўскія мастакі, якія з’яўляюцца ядром калектыву ў правядзенні пленэраў і аб’ядноўваюцца грамадскай арганізацыяй “Мастак”. Ліліяна Гудава, Надзея Макаранка, Таццяна Чацверніна, Ларыса Сакалоўская, 115


Таццяна Мядзведзь, Марыся Касцюкевіч — усе яны маюць мастацкую адукацыю і свядома шукаюць у сваёй творчасці глыбінную сувязь з філасофіяй формы, закладзенай у класіцы народнага мастацтва. Менавіта такая сувязь і нараджае новыя, сучасныя формы, што дае магчымасць многім творцам выказваць свае пачуцці вольнай, лёгкай мастацкай мовай. Створаныя імі працы сведчаць пра бясспрэчную іх каштоўнасць у станаўленні сутнасных адметнасцяў будучага беларускага мастацтва. І, сцвярджаючы гэта, можна ўпэўнена гаварыць, што справы, думкі і душа, укладзеныя своечасова ў творчасць вялікімі беларускімі майстрамі, працягваюць жыццё. А гэта азначае, што і дзядзька Язэп Драздовіч працуе разам з намі, навучае свайму бачанню сусвету і ўплывае на станаўленне сучаснага беларускага мастацтва.

116


Фотахроніка падзей

117


Фотахроніка падзей

118


Фотахроніка падзей

119


Фотахроніка падзей

120


Фотахроніка падзей

121


“Касмавізія” Я. Драздовіча ў свеце наватарскіх ідэй мастацтва першай паловы XX стагоддзя Міхневіч Ларыса, загадчык навуковага аддзела Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск) У 1910 годзе чалавецтва зрабіла наступны крок да універсальнай духоўнасці — творы Васіля Кандзінскага падзялілі мастацтва на дзве вялікія супрацьлегласці: абстрактнае і фігуратыўнае. Лічыцца, што ад сёння фігуратыўнае мастацтва саступіла перадавыя пазіцыі. У любым выпадку, яго даволі рэдка аналізуюць як асобную наватарскую плынь. Не вылучаны нават пошукі М. Апенхайм, а да такіх культавых для еўрапейскага мастацтва ХХ ст. творцаў, як П. Класоўскі і Х. Белмер, шырокая вядомасць прыходзіць даволі позна. Чалавецтва да тэмы ўласнай ідэнтыфікацыі ўпершыню далучылася праз платонаўскага андрагіна. Але толькі ХХ стагоддзе з нейкай утрапёнай настойлівасцю прыняло яе да распрацоўкі: гісторыя авангардовай думкі насычаная крыніцамі і аналагамі зліцця мужчынскага і жаночага пачаткаў і поўнага сцірання індывідуальных палавых розніц. Яна гучыць у Платонава, а Бярдзяеў вывучае хрысціянскую версію андрагіну. Да гэтага ўвесь вялізны перыяд класічнай культуры (чытай: літаратуры) пакінуў толькі дасціпныя варыянты патэрналісцкага, па сутнасці, пігмаліёнаўскага міфа. Дзёрзкая ідэя серэднявечных алхімікаў пра гамункулуса — чалавекападобную істоту, якую можна штучным шляхам вырасціць у колбе, — шырокага распаўсюджання не мела. Мы і сёння чамусьці рэдка згадваем, што менавіта гамункулусу прысвяціў Гётэ апошнія старонкі “Фаўста”. ХХ стагоддзе змяняе становішча яшчэ і тым, што новыя аспекты тут адразу пачалі задаваць візуальныя мастацтвы. Тэма андрагіну робіцца на дзіва папулярнай: з гэтага часу анатамічнае спалучэнне некалькіх істот у адну — даволі трывіяльны, але зрокава пераканаўчы прыём, які прымушае адчуць сінхроннасць і зладжанасць дзеянняў, думак і іншых жыццёвых адпраўленняў. Рускія футурысты трактуюць свае творы як цацкі для марсіянскіх дзяцей. У 1920-я гады А. Какошка заяўляе тэму лялькі — як сурагату чалавечага. П. Класоўскі (найперш, літаратар і філосаф, сябра Райнера Марыі Рыльке, Анрэ Жыда, Жоржа Батая, Андрэ Масона і Альберта Джакамеці) праз графіку і скульптуру прапануе свой складаны “мікс” садамазахісцкага кшталту з гісторыі і міфалогіі, тэалогіі, філасофіі і нават парнаграфіі. Надалей, ужо прыгаданы Х. Белмер адкрывае для чалавецтва дзіўную і хваравітую тэму, якая звязана ўжо не з самаідэнты фікацыяй чалавека пры дапамозе лялькі, а з… самаідэнтыфікацыяй лялькі праз пасярэдніцтва чалавека. Сёння дзве гэтыя тэмы, то зліваючыся, то разбягаючыся ў бакі, застаюцца надзвычай актуальнымі для сучаснай культуры ў яе самых розных іпастасях. Беларускае фігуратыўнае наватарства па сутнасці нераспрацаваная тэма — пачынае свой адлік ад ідэй Казіміра Малевіча. Гэта не проста творца генетычна беларускага паходжання (даследчык А. Накаў адшукаў у каталіцкім архіве Магілёва дакументы яго бацькоў — месцічаў Слуцка). Беларусь, Віцебск займаюць асобную 122


нішу ў яго творчай біяграфіі — такога болей не будзе. Менавіта тут агучаны важныя ідэі, нарадзілася дачка, стварыўся “Уновіс” і ўсе наступныя спробы паўтарыць яго будуць безвыніковымі, з гэтага часу ў Малевіча ёсць уласная “каманда” — яна віцебскага паходжання і будзе з ім да апошніх дзён. Ідэі, важныя для дадзенай тэмы, выкладзены мастаком у артыкуле “К чистому действу”, размешчаным у альманаху “Уновіса”, і дакладзе “О “я” и коллективе”. У абодвух тэкстах супрэматызм выводзіцца аўтарам на ўзровень ідэалогіі: як любая сістэма, прэтэндуе на універсальнасць, на прыярытэт агульнага над прыватным. Менавіта ў Віцебску адбываецца канвергенцыя ідэі супрэматызму з рэвалюцыйнай дактрынай дамінавання калектыву над індывідуальнасцю. Казімір Малевіч шчыра верыў тады ў сваю утапічную праграму — з яе ідылічным уяўленнем пра маладую дзяржаву, што ідзе разам рука ў руку і сацыяльныя памкненні якой рэалізуюцца як мастацкая форма. Фін па паходжанні, мастак Алексантэры Ахола-Вало — асоба, як чыннік беларускага наватарства, па-сапраўднаму не засвоеная. Яго “эвахамалогія” — не проста адпаведная часу ідэя перавыхавання чалавека: найперш зоймемся выхаваннем выхавальнікаў, а потым адымем у маці яе немаўля і — недзе на асобнай выспе! — перадамо яго ў рукі гэтых падрыхтаваных выхавальнікаў. Эвахамалогія — новая мадэль пабудовы сусвету і пераразмеркавання агульных каштоўнасцяў (А. Ахола-Вало — чалавек разумны, таму мастацтва ў гэтай сістэме займае восьмае месца). Сфармуляваная ў Віцебску тэорыя вызначыла і творчасць мастака: гэта не проста ўзор яшчэ аднаго крытычнага рэалізму, а паслядоўны ўлік-уплыў рэальных чалавечых недасканаласцяў. У кожнага героя, кожнай адлюстраванай падзеі меўся рэальны прататып, які быў несумяшчальны з будучай Дыктатурай Эвахамалогіі. Неадпаведнасці выяўляліся мастаком дзеля знікнення з дапамогай самага дзейснага ўплыву — праз тагачасныя СМІ. Не толькі сваю творчасць, але і свой лёс мастак адчуваў як месіянства, таму рабіў практычныя крокі па рэалізацыі эвахамалогіі. Так, напрыканцы 1920-х, якраз перад дэпартацыяй у Фінляндыю, Ахола-Вало ў якасці добраахвотніка-выпрабавальніка ўдзельнічаў і ў сапраўдных навуковых эксперыментах у Маскве, у “Інстытуце чалавека”. А яшчэ ў Віцебску ён узяў на перавыхаванне чатырох беспрытульнікаў-падлеткаў. Каханне перапыніла эксперымент: віцяблянка Лена Нікановіч адмовілася ад удзелу ў ім, жартам і ўсур’ёз паабяцаўшы сама нарадзіць новых грамадзян. Наступная асоба, якая ў кантэксце дадзенай тэмы патрабуе беларускай “прыватызацыі”, — мастак Эль Лісіцкі, бо і ў яго жыцці Віцебск стаў часам творчага самаадкрыцця, імклівага сталення. Лісіцкі “да” і “пасля” Віцебска — гэта цалкам розныя асобы. У кантэксце тэмы фігуратыўнага наватарства важнымі бачацца яго “фігурыны” — умоўныя, робатападобныя істоты, створаныя для “электрамеханічнага шоу”, якое ў лютым 1920-га было задумана і пастаўлена ў Віцебску прыхільнікамі Малевіча на падставе знакамітай футурыстычнай оперы. Надрукаваная ў Гановеры ў 1923 годзе папка каляровых літаграфій “Фигурины к опере А. Крученых “Победа над Солнцем” была створана ім паводле віцебскіх акварэляў і малюнкаў. Узніклыя на стыку супрэматычнага і канструктыўнага формаўтварэнняў, “фігурыны” не хаваюць свайго памкнення, а потым і пераўтварэння ў розныя тэхнацызаваныя канструкцыі. 123


Давід Якерсон — паслядоўнік Лісіцкага па архітэктурнай адукацыі ў Рыжскім політэхнічным інстытуце — з самага пачатку быў зачараваны асобай Марынеці і італьянскім футурызмам. Тонкі і залежны мастак, схільны да бясконцых уплываў, ён, між тым, ніколі не здрадзіў гэтай здольнасці. Знаёмства з Малевічам пераўтварыла яго ў аднаго з самых актыўных дзеячаў “Уновіса”. Але Якерсон вядзе “дваістае” існаванне ў падначаленай яму скульптурнай майстэрні Віцебскага мастацкага вучылішча: адначасова выкладае рэалістычную форму і працуе па праграме “Уновіса”. Неабходны ўнутраны баланс знаходзіць праз футурыстычныя ідэі. У кантэксце тэмы трэба назваць адзін з яго шэдэўраў: кампазіцыя “Двое” — гісторыя шчаслівых закаханых, што існуюць як адна істота, — выканана ў пуантылістычнай манеры і з футурыстычнай пабудовай прасторы. Нізка з чатырох вялікіх твораў, якая атрымала ў друку назву “Робаты” (ёй папярэднічалі шматлікія штудыі — “задачы на дэфармацыю руху”), дэманструе геаметрычную версію футурыстычнай ідэі “пераўтварэння арганізма ў механізм”. Язэп Драздовіч прынёс у беларускае фігуратыўнае наватарства яшчэ адзін варыянт “іншай чалавецкасці”. Не стварэнне новага праз перапрацоўку рэальнага, не геаметрызаваныя фармальныя пошукі штучнай механічнай існасці, а расповед пра блізкі да нас сусвет чалавекападобных лунідаў, сатурнян, марсіян і г.д. Вонкавы выгляд гэтых істот быў вырашаны Драздовічам амаль адразу. У “Чалавека з невядомай планеты” (1931) “касмічнасць” паходжання пазначана формай чэрапа і вушной ракавіны, адсутнасцю валасоў і, галоўнае, нейкай загадкавай, невядома на што патрэбнай “пімпачкай” на цемені. Творы “Сустрэча вясны на Сатурне” і “Агляд зімовых пячораў сатурнянамі” (абодва 1932 г.) паказваюць іншы тыпаж. Сатурняне маюць аднолькавы рост і адзенне. У іх залішне вялікая галава, якая займае дакладна адну пятую росту, хвалістыя валасы сярэдняй даўжыні і блізкі да прастакутніка шырокі твар з прыгожым, падобным на геральдычны шчыт, контурам. Рысы сатурнянскіх твараў выдаюць на блізняцтва: надзвычай высокі, на палову галавы, лоб, прамы, але не надта класічны нос, пульхныя, хвалістыя вусны і блізка пасаджаныя вочы без бялкоў, якія і надаюць найбольшую “іншапланетнасць”. Як і ў шэрагу другіх твораў, крыніцай натхнення стала ўласнае аблічча мастака. Цалкам адсутнічаюць узроставыя прыкметы, за выключэннем даўжэзных барады і вусоў асобных персанажаў. Але бараду тут трэба вытлумачыць як прыкмету мудрасці і старшынства. Паводле адной назвы, барадаты - гэта мудрэц, а ў “Сустрэчы вясны…” ён пададзены аўтарам як галоўная асоба агульнага дзейства. Што рэпрэзентуе мастак? Падобныя тварамі, роўныя па росце, аднолькавааніякава апранутыя сатурняне нагадваюць маналіт. Тут да галавы міжволі прыходзіць выказванне польскага дызайнера Томаша Зюлкоўскага: “Калі не чалавекам, то я б хацеў быць травой — яна не ведае самотнасці”. Праз “дзіцячыя” прапорцыі цела драздовічаўскія героі, на першы позірк, падаюцца “малым народам”, нібы персанажы Уэлса. Верагодна, гэта памылковае ўражанне, бо суадносіны постацяў і краявіду не дазваляюць класіфікаваць іх ў якасці ліліпутаў. Вялікая галава, як і барада, ёсць прыкметай розуму. Сярод натоўпу адсутнічаюць жанчыны і дзеці, — верагодна, што луніды і сатурняне жылі вечна. Гэта вельмі цнатлівы і чысты Сусвет,


як еднасць падобных, роўных і разумных істот, якімі кіруе мудрасць. Дэперсанізацыя героя — гэта толькі павярхоўны зрэз феномена калектывісцкай ідэалогіі. К’ёркегер пісаў: “Змясціце мяне ў сістэму — і ад мяне нічога не застанецца”. Устаноўка на ананімнасць асобы штурхне да стварэння асобнага асяродку, які прыстасаваны да жыццядзейнасці не індывіда, а калектыву. Адна з такіх праграм была выкладзена Гропіусам: “У большасці… людзей патрэбы аднолькавыя. Таму лагічна… задаволіць аднолькавыя патрэбнасці аднолькавымі сродкамі. Цалкам неправамерна, што план аднаго дома адрозніваецца ад другога, што жыллё мае розны воблік…” Знікненне індывідуальнага аблічча ў агульнадзяржаўным ідэале маладосці, аптымізму, фізічнага і маральнага здароўя павернецца для савецкай культуры палахлівым падабенствам не проста мужчыны і жанчыны, а дзвюх чалавечых істот, якія аднолькава ашчэрыліся ў шчаслівай усмешцы. Летуценны Драздовіч прыдумаў іншае выйсце. Смешна лічыць, што дамінаванне і ўладарныя адносіны дзейнічаюць толькі на афіцыйным полі. У прасторы драздовічаўскага вальнадумства ёсць уласныя коды-паролі, якія ідэнтыфікуюць сваё-чужое. На мове сённяшніх доследаў гэта называецца “скрытыя трансепты”. Адным з такіх трансептаў-пароляў для Драздовіча было паняцце інтэлекту як галоўнай чалавечай і грамадскай рысы. Другім — роўнасць і наяўнасць падобных да сябе. Але галоўнай сакральнай каштоўнасцю, чыннікам і рухавіком любых дзеянняў тут было пачуццё хараства ўласнай зямлі, узнятае мастаком да касмічных вышынь. Абаяльнасць, прыгажосць, складанасць і ўсе найтанчэйшыя станоўчыя характарыстыкі свету ягонай “Касмавізіі” надаюць краявіды. Менавіта яны рэпрэзентуюць гэты сусвет як злучэнне Розуму (чалавека) і Хараства (прыроды). Выразнае грамадскае дойлідства, школы, як антычныя, без дахаў, велічныя штучныя моры… Касмічныя грамадствы альбо знаходзяцца ў фазе пасіянарнасці, альбо толькітолькі перажылі яе, бо ёсць адчуванне няпростасці і складанасці гэтага шляху. Яно паўстае праз асобныя назвы, кшталту “Абарончага горада” ці “Веранды Ратунку”, або адчуванне ўнутранага драматызму ў самім пейзажным ладзе: самотнасці начной “Абледзянелай скразьной дарогі” ці пранізлівай імклівасці яго геніяльнай “Скразьной пешаходнай дарогі па дне расселіны”. Каб стварыць нешта падобнае, павінны мецца адпаведныя якасці светаадчування (не светапогляду — гаворка ідзе пра тое, што яшчэ не адрэфлексавана, а толькі інтуіцыйна схоплена творцам). Чысціня. Наіўнасць. Шляхецтва. Смеласць. Праз касмавізм — да волі, чыстай красы і ідэальнага жыцця! P. S. Творчасць Язэпа Драздовіча не проста выбітная з’ява. Яго бліскучы геній даў беларускаму мастацтву не толькі высокія ўзоры абагульнення, якія дазваляюць найлепшыя працы Драздовіча паставіць побач з творчасцю Вінсента Ван Гога. Не толькі нечаканыя і крохкія ідэі, дзёрзкасць якіх між тым лучыць творчасць мастака з пошукамі наватарскай культуры. Аднойчы Гумілёў заўважыў, што, каб уратаваць Францыю, дастаткова было чатырох пасіянарыяў — Атоса, Партоса, Араміса і Д’Артаньяна. Гэта пра ўчынкі. Якасць творчай пасіянарнасці можа быць


такога высокага гатунку, што, каб уратаваць нацыю, бывае дастаткова і адной асобы. Кшталту Скарыны, Шагала ці Язэпа Драздовіча. Нават калі, не давядзі Бог, у свеце ад Беларусі застанецца толькі самотная постаць гэтага вандроўнага творцы — наша культура ад чалавецтва вартая самай высокай пашаны і любасці.


Язэп Драздовіч .Падкружніковы краявід на планеце Сатурн.1931.


Роля Язэпа Драздовіча ў развіцці беларускага мастацтва пачатку ХХ стагоддзя Налівайка Людміла, кандыдат мастацтвазнаўства, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснага беларускага мастацтва НММ РБ (Мінск) 1919—1920-я гады — лёсавызначальны перыяд у жыцці Язэпа Драздовіча. Утварэнне БССР свяціла мастаку як зорка надзеі на стварэнне свайго мастацкага лёсу. У сакавіку 1919 года, пасля акупацыі Вільні польскімі войскамі, урад Літбела (май—жнівень 1919г.) пераехаў у Менск. Менавіта тады мастак выбраўся з Дзісеншчыны ў гэты горад. Палякі занялі Менск 8 жніўня 1919 года, і толькі 11 ліпеня 1920 года Чырвоная Армія вызваліла сталіцу Беларусі ад акупантаў. Разам з менчукамі Драздовіч адчуў усе цяжкасці жыцця ў акупацыі. Але мастак не скарыўся, а працягваў свае даследаванні навакольнага асяроддзя. Ён стварае серыю графічных аркушаў на тэму “Менск”, куды былі ўключаны выкананыя з натуры замалёўкі старажытных мясцін — рака Няміга, Траецкае прадмесце, Ніжні рынак і інш. Пачатак ліпеня 1919 года... Бабруйск знаходзіўся на шляху эвакуацыі савецкай улады ў Смаленск. Тут была наладжана Першая выстава твораў рамеснікаў і мастакоў, якую сабралі супрацоўнікі аддзела выяўленчага мастацтва Наркамасветы Беларусі. Выстава мела назву “Государственная выставка ремесленников и художников”. Адкрыццё адбылося 15 ліпеня. Экспанаты — драўляныя вырабы, вышыўкі, эцюды, карціны. Памяшканне — вул. Сацыялістычная, д. 81. На гэтай выставе экспанаваліся і графічныя аркушы Я. Драздовіча. Я. Драздовіч перанёс у мінскія перыядычныя выданні свой вопыт нашаніўскага сімвалізму 1910-х гг. Але пашырыў яго сімваламі і алегорыямі пачатку 1920-х, звязанымі з працэсам будаўніцтва незалежнай беларускай краіны. “Рунь” мела яскрава выражаны характар выдання, якое змагалася за нацыянальнае мастацтва. Гэта была спроба выкарыстаць старонкі газеты для працы ў галіне нацыянальнага адраджэння. І, як прыклад, заклік да чытачоў і прыхільнікаў — “прысылаць фотаздымкі, малюнкі беларускіх тыпаў, вёсак, двароў, замчышчаў, мястэчак, гарадоў і гістарычных помнікаў, а таксама фота беларускіх гурткоў”. Гэта яскравы ўзор новай публіцыстыкі, дзе ў аснову працы агітацыйных сродкаў быў пакладзены прынцып выкарыстання новых нацыянальных вобразаў і выхавання новага мыслення. Драздовіч паказаў, што ён дзіўным чынам валодае як фігуратыўнымі, так і дэкаратыўнымі элементамі адлюстравання. Да агульнага характару кампазіцыі мастак далучае тэкставыя назвы, загалоўкі. Мабыць, найбольш арыгінальным спалучэннем малюнка і тэксту з’яўляецца тытул газеты “Рунь”, дзе кожная літара ўвасабляе вязанку з каласоў, якія выгінаюцца, перакрыжоўваюцца паміж сабою, складаючы вельмі жывыя і чытэльныя формы слова, што адпавядае квітненню, вясноваму ўзыходжанню збожжа на полі. Дарэчы, падобных аналагаў немагчыма знайсці ў сучаснай прыкладной графіцы. 128


Гэта ідэя чакае свайго далейшага развіцця. Прыкметнай з’яўляецца адна з заставак газеты “Рунь”, дзе Драздовіч спалучае картуш з гербам “Пагоня” і арліныя крылы. Усю прамавугольную кампазіцыю акантоўваюць дэкаратыўныя элементы ў выглядзе ланцужка аблокаў. Мабыць, нідзе яшчэ так высока не ўзляцела “Пагоня”, сімвал адноўленай дзяржаўнасці, як на гэтым графічным адлюстраванні! Арыгінальную кампазіцыйную ідэю знайшоў Язэп Драздовіч для тытульнай застаўкі газеты “Вольны сьцяг”, якая пачала выходзіць у Менску ў 1921 годзе. Разам з З. Жылуновічам, М. Чаротам, Я. Купалам і іншымі мастак робіць вялікую справу распаўсюджвання ведаў па гісторыі беларускай культуры, мастацтве. Так і ў “Руні”: загаловак газеты выкарыстоўваецца дзеля раскрыцця адзінага зместу выдання. “Вольны сьцяг” асэнсоўваецца як сімвал новага мыслення. Язэп Драздовіч стварае кампазіцыю адраджэння спадчыны з элементамі народнага шэсця, выявай старажытнай мінскай брамы, каласамі, кветкамі, сонцам, з літарамі старажытнага беларускага алфавіта. Стыль — народная разьба, што садзейнічае больш канкрэтнаму асэнсаванню паняцця новай Беларусі, якая пойдзе па шляху незалежнасці. Гэты малюнак заслужана з’яўляецца мастацкім адлюстраваннем пачуццяў і настрояў свайго часу. Драздовіч пераасэнсоўвае змест трыумфальнай аркі антычнага свету, праз якую праходзілі пераможцы-рымляне падчас розных урачыстасцяў. Застаўка вырашана ў выглядзе незвычайнай трыумфальнай аркі з дзвюма назіральнымі вежамі паабапал яе. У нечым гэта з’яўляецца вольнай інтэрпрэтацыяй старадаўняй беларускай замкавай архітэктуры. Бакавыя брамы сваімі навершамі з назіральнымі пляцоўкамі нагадваюць драўляную архітэктуру Менска XI ст. з вядомага графічнага малюнка Язэпа Драздовіча. Трыумфальная арка становіцца сімвалічнай мяжой новага свету, праз якую ідуць безлічныя калоны вольных людзей, трымаючы ў руках сцягі. Замест феерверку над брамаю распускаюць свае пялёсткі кветкі лілеі і схіляюцца да брамавых вежаў велізарныя каласы — сімвал квітнеючага і плённага заўтра. У назве газеты “Вольны сьцяг” слова “сьцяг” нібыта ўпісана ў дугападобную форму, што люстэркава паўтарае выгін аркі. Складваецца ўражанне, быццам Язэп Драздовіч жадаў ў ніжняй частцы кампазіцыі асацыятыўна паказаць плынь Свіслачы, што адлюстроўвае новыя перамены ў жыцці краіны. Лагічным развіццём вельмі ўдалай кампазіцыйнай ідэі з аркамі і паўцыркульнымі формамі стаў плакат “Сонца навукі скрозь хмары цёмныя прагляне ясна над Нашай Ніваю. Будуць жыць дзеткі патомныя вольнай доляй. Доляй шчасліваю”. Твор прысвечаны ролі навукі і культуры ў выхаванні дзяцей. Ён рытмічна насычаны тэкставай інфармацыяй і малюнкамі дзякуючы авальным і арачным формам, лёгка і выразна прачытваецца змест. Дзеці атрымоўваюць патрэбныя веды праз кнігу, адукацыю, каб быць вольнымі сейбітамі і гаспадарамі роднай зямлі. Вельмі пераканаўча гучыць апошні радок тэксту “...Вольная доля, доля шчаслівая”. Дужа кранаюць малюнкі дзетак — натуральныя, непасрэдныя, пластычна-выразныя. Мабыць, гэта выключны прыклад, дзе мастак намаляваў цэлую кампазіцыю на тэму вольнага дзяцінства. Дарэчы, плакат з’яўляецца адзіным, што быў выдадзены на беларускай мове. Яго Язэп Драздовіч зрабіў для першага беларускага Буквара. 129


Ад той вялікай працы застаўся толькі гэты графічны аркуш. Нягледзячы на кароткі час працы ў Менску, Язэп Драздовіч быў адным з першых, хто заклаў асновы беларускага мастацтва 1920-х гадоў, якое мы зараз называем нашым залатым векам, звязаным з палітыкай беларусізацыі, з арганізацыяй першых усесаюзных выстаў. Мастацтва гэтага часу адрозніваецца багатай метафарычнасцю, спалучэннем сімвалаў, канструктыўных, сэцэсійных форм і выкарыстаннем новых жыццесцвярджальных вобразаў, найбольш адэкватных уяўленню пра стварэнне першай у гісторыі народа нацыянальнай дзяржавы. З тых часоў — “Партрэт рабочага паэта Аралюка”. Зімой 1920 г. — курсы Менскага настаўніцкага інстытута. Праслухаў курс мовы, літаратуры, курс гісторыі Беларусі. Рэвалюцыя наталяла смагу да пазнання. Жыў Язэп Драздовіч на Камароўцы, спаў на куфэрку. 11 ліпеня 1920 г. Чырвоная Армія вызваліла Менск. Без усялякага сумнення, мастак быў узрушаны тымі працэсамі, якія адбываліся на Беларусі. І гэта натхняла на творчую працу. Драздовіч быў упэўнены, што яго зразумеюць, што ён будзе патрэбны новай Беларусі, што варта толькі працаваць для найлепшай будучыні. У 1919—1920 гады Я. Драздовічам выкананы малюнкі Менска “З Траецкай гары да Свіслачы” , “Менскі замак”. Ужо ў 1920 годзе — “Хаты-буданы”, “Тып старадаўняй беларускай будоўлі”, “Гарадзецкая брама”, “Стажары” і іншыя. Распачатую серыю мастак заканчвае ў Лявонаўцах, пад Германавічамі, ды ў Прапелеўшчыне. Драздовіч быў запрошаны на працу ў Камісарыят народнай асветы на пасаду мастака-дэкаратара Беларускага літаратурна-выдавецкага аддзела. Праца для Буквара (лемантара) займала нямала часу. Але гэта не перашкаджала сустрэчам з Я. Купалам, С. Некрашэвічам, М. Байковым... Напярэдадні 1921 г. Драздовіч атрымаў сумную вестку пра хваробу маці. А ў снежні 1921года, ужо па прыездзе на сталае месца жыхарства, піша ліст у Беларускі музей з пытаннем аб магчымасці арганізацыі мастацкай выставы. У 1925 годзе на Першай усебеларускай мастацкай выставе тры алейныя творы Драздовіча з цыкла “Рэвалюцыя” (уласнасць Б. Эпімаха-Шыпілы) экспанаваліся ў залах Камуністычнага універсітэта ў Менску. “Менскі” перыяд творчасці мастака застаецца яшчэ шмат у чым “белай плямай”. У пэўнай ступені і таму, што агульная пазіцыя ў дачыненні да працэсаў развіцця беларускага выяўленчага мастацтва не была выпрацавана. Асобна разглядалася творчасць савецкіх мастакоў і мастакоў Заходняй Беларусі. Пра гэта яскрава сведчаць матэрыялы чацвёртага тома “Гісторыі беларускага мастацтва”, які быў выдадзены ў 1991 годзе. Безумоўна, Я. Драздовіч — класік беларускага мастацтва ХХ стагоддзя. Як мастак-творца, ён імкнуўся прайсці свае тэмы, так бы мовіць, уласнымі крокамі. Ім была выпрацавана сапраўдная карта сваіх шляхоў — ад старажытных хат-забудоў да касмічнай прасторы. Гэта падуладна не кожнаму. Толькі адзінкі могуць ахапіць такі агромністы духоўны пласт, аб’яднаўшы сваю працу ідэяй стварэння мастацкай гісторыі роднага народа ад старажытнасці да космасу. Праз касмічную тэматыку Драздовіч даводзіў, што сувязь касмічнай прасторы і зямной цывілізацыі — не утопія, а наш агульны сусвет. А ў агульным доме не павінна быць войнаў і ўціску.


Трэба імкнуцца вывучаць культуру краін свету, імкнуцца да асэнсавання іх набыткаў. І разам пачынаць абмяркоўваць тыя пытанні, якія дапамогуць творчым кантактам і штодзённаму жыццю.


Дванаццаць год служэння Бацькаўшчыне (аб дзейнасці культурна-асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча) Райчонак Ада, старшыня культурна-асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча (Германавічы) Споўнілася дванаццаць гадоў, як аддзел юстыцыі Віцебскага аблвыканкама зарэгістраваў нашу арганізацыю “Культурна-асветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча” і выдаў адпаведныя дакументы. Былі хвіліны адчаю, калі здавалася, што нічога не атрымаецца, бо блізу дзесяці разоў даводзілася ехаць у Віцебск і перарабляць статут. Адна дарога каштавала немалых грошай. І толькі дзякуючы настойлівасці і цярпенню Міхася Райчонка, першага старшыні арганізацыі, справа была даведзена да канца. Дванаццаць гадоў і многа, і мала. Для гісторыі гэта невялікі адрэзак часу, а для культурна-асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча — час станаўлення, адданага служэння Бацькаўшчыне. За мінулыя дванаццаць гадоў з нікому невядомай арганізацыі цэнтр стаў знаны ў краіне і за яе межамі. Ён мае вельмі добрыя стасункі з многімі грамадскімі арганізацыямі Беларусі і нашага рэгіёна. Асабліва цесныя кантакты з мастацкай суполкай “Пагоня”, супрацоўнічаем з якой ужо амаль 12 гадоў, творчым аб’яднаннем “Віцебская акварэль” і фондам Льва Сапегі. Я вельмі ўдзячна ўсім нашым сябрам за маральную і матэрыяльную падтрымку, за тое, што кожны з нас зрабіў свой унёсак у агульную справу, што ў нас ніколі не было ніякіх разборак і спрэчак, а гэта давала магчымасць спакойна і плённа працаваць. Каб зарэгістравацца, спатрэбіліся грошы, якіх не было. На дапамогу прыйшлі нашы землякі, што жывуць у замежжы. Так Ян Катовіч з Аўстраліі пераслаў праз Франца Кунцэвіча, які жыў у Польшы, сто даляраў. Вось гэты дарагі падарунак далёкіх землякоў і даў магчымасць нам стаць, як кажуць, на ногі. Заплаціць усе выдаткі па рэгістрацыі нашай арганізацыі. Потым былі дзве перарэгістрацыі, на якія спатрэбіліся вялікія грошы, і зноў на дапамогу прыйшлі сябры. Удзел у конкурсе грандаў Джорджа Сораса прынёс нам перамогу. На адно месца было сем праектаў, але ў ліку пераможцаў апынуўся праект Міхася Райчонка. Вось тады мы зладзілі першы мастацкі пленэр, прысвечаны Язэпу Драздовічу, які прайшоў з вялікім поспехам. У ім узялі ўдзел найлепшыя мастакі Беларусі на чале з Алесем Марачкіным. Потым былі выставы ў Віцебску, Полацку, Мінску, Глыбокім, Браславе, Шаркаўшчыне, Германавічах. Так паступова складалася традыцыя правядзення пленэраў. Яны сталі своеасаблівай школай выхавання для многіх маладых мастакоў, тым асяродкам, у якім пануе беларуская мова. Не апошняя мэта ўсіх пленэраў — культурніцкая праца з насельніцтвам, выхаванне мастацкага густу і любові да роднага краю. На жаль, звычайна чалавек так прывыкае да родных краявідаў, што не заўважае іх прыгажосці. Праца мастака дае магчымасць па-іншаму паглядзець на навакольнае асяроддзе. За гэты час праведзена 15 пленэраў. Асабліва плённымі з іх былі апошнія, прысвечаныя слынным сынам Беларусі Васілю Быкаву, Уладзіміру Караткевічу, 132


Рыгору Барадуліну, Напалеону Орду, Язэпу Драздовічу. Пленэры адбываліся на Ушаччыне і Аршаншчыне, у Валодзькаве і Германавічах. Па выніках пленэру ў гонар В. Быкава была падрыхтавана і выдадзена народная кніга “Васілёва зорка” — каталог прац мастакоў, якія бралі ўдзел у гэтым пленэры. Народнай кнігай мы называем яе таму, што грошы на выданне збірала ўся дэмакратычная Беларусь. Кніга атрымалася вельмі цікавай і змястоўнай. Збіраць грошы былі вымушаны і на каталог па заканчэнні пленэру, прысвечанага У. Караткевічу. Адметнасць гэтага пленэру ў тым, што ён стаўся літаратурна-мастацкім. На ім было шмат таленавітай моладзі. Напэўна, будучыя Купалы і Коласы, Драздовічы і Сергіевічы. Творы, напісаныя мастакамі падчас гэтага пленэру, дэманстраваліся на выставах у Віцебску, Наваполацку, Оршы і Мінску. Зусім не проста было падрыхтаваць выданне каталога і па выніках пленэру, прысвечанага Р. Барадуліну. Каталог пад прыгожай назвай “ Каб рунела душа” таксама атрымаўся вельмі і вельмі цікавы. Адметнасць апошняга пленэру, прысвечанага Я. Драздовічу, была ў тым, што мастакі ўдзельнічалі ў здымках фільма “Маці пленэраў”, над якім працавала група кінааператараў пад кіраўніцтвам Уладзіміра Коласа. Супольнымі намаганнямі мы зладзілі дзве краязнаўчыя канферэнцыі, прысвечаныя Міхасю Райчонку. Першую з іх арганізаваў Алег Куржалаў, другую правёў пры падтрымцы Фонду Льва Сапегі Міхась Баўтовіч. Шкада толькі, што на ёй не прысутнічалі настаўнікі мясцовай школы, якія вучылі Міхася... Нельга любіць Радзіму, не ведаючы яе мінулага. Таму праца сяброў нашай арганізацыі ў архівах з’яўляецца арганічнай часткай дзейнасці культурнаасветніцкага цэнтра. З мэтай давядзення адшуканых матэрыялаў да ведама моладзі і шырокай грамадскасці арганізоўвалі краязнаўчыя чытанні. Асабліва ўдала прайшлі міжраённыя краязнаўчыя конкурсы “Ці ведаеш ты свой край?” і “Цікавыя постаці Дзісеншчыны”. Кожны раён рыхтаваў матэрыялы па гісторыі дзвюх вёсак свайго раёна. Вучні Германавіцкай школы складалі гісторыю вёсак Лужкі і Германавічы, карыстаючыся матэрыяламі, што здабываліся У.К. Ляскоўскім, М. Райчонкам, К.А. Кожанам і мной ў архівах Мінска, Вільні, Варшавы, Пецярбурга, Полацка, Віцебска, Гародні. Пазней матэрыялы былі скарыстаны Алесем Адамковічам і пакладзены ў аснову кнігі “Германавічы”, якая ўжо выйшла з друку. Але ў далейшым гэта праца мела і свой працяг. Справа ў тым, што палову насельніцтва мястэчак Лужкі і Германавічы складалі габрэі. Амаль усе яны загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. На жаль, пра іх доўгі час ніхто не ўзгадваў. Не было сказана ні слова. І нам, мясцовым жыхарам, стала неяк асабліва няёмка. Пачалі збіраць матэрыял па Халакосце. На маю просьбу Франц Кунцэвіч з Гданьска напісаў успаміны, у якіх распавёў пра жыццё і смерць германавіцкага габрэйскага кагалу. Усё, пра што мы даведаліся, і стала падставай для правядзення на Дзісеншчыне пленэру, прысвечанага Халакосту. Перасоўная выстава, складзеная з твораў, выкананых падчас гэтага пленэру, з вялікім поспехам экспанавалася ў Віцебску, Полацку, Наваполацку, Гомелі, Рэчыцы, Мазыры, Пінску, Мінску. Кожная выстава карысталася такой папулярнасцю ў гледача, што давала мажлівасць выставачным залам выканаць амаль гадавы план. Дарэчы, працы Віктара Крука і Сяргея Прывады былі адабраны на выставу-продаж у 133


амерыканскі горад Атланта. А яшчэ пленэр нагадаў многім і пра тое, што вёска Лужкі — радзіма габрэйскага нацыянальнага героя Эліэзера Перальмана, вядомага пад псеўданімам Бен-Іехуда, які адзін змог вярнуць свайму народу зніклую мову — іўрыт, што стала дзяржаўнай. Нас жа вялікая грамада, а мы страчваем Богам дадзеную мову. Не даруюць нам гэтага нашы нашчадкі. Грамадскасцю пры падтрымцы германавіцкай арганізацыі былі пастаўлены два фільмы, прысвечаныя Язэпу Драздовічу. Гэта “Зорны шлях”, адзняты наваполацкімі кінааматарамі, і “Нябесныя бегі”, пастаўлены Юрасём Малашам. Немалая праца вядзецца намі і ў асяроддзі маладых творцаў. Былі праведзены два дзіцячыя пленэры, прысвечаныя Язэпу Драздовічу, і пленэр памяці Міхася Райчонка, а таксама ладзіўся конкурс дзіцячых малюнкаў “Шляхам Язэпа Драздовіча”. Мы можам ганарыцца і ўласным выданнем. Міхась марыў пра сваю газету, але яна выйшла пад назвай “Бацькаўшчына” ўжо пасля яго смерці, у студзені 2000 года, і выдаецца да сённяшняга дня. Сярод сяброў культурна-асветніцкага цэнтра ёсць паэты, мастакі, журналісты і проста людзі, аб’яднаныя любоўю да роднага краю, да яго гістарычнай спадчыны. Варта прыгадаць імя Ігара Пракаповіча з Пастаў, які з’яўляецца сябрам Беларускага Саюза пісьменнікаў. Ён выдаў ужо некалькі кніжак уласнай паэзіі. Сур’ёзна займаецца краязнаўствам, пра што сведчыць і падрыхтаваная ім кніга па краязнаўстве, якая ўжо таксама пабачыла свет. Сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў з’яўляюцца Вадзім Баршчэўскі і Соф’я Табола, якая дасылае свае артыкулы ў “Краязнаўчую газету”. Вадзім Баршчэўскі — сапраўдны летапісец нашай дзейнасці — выступае на старонках рэспубліканскага друку. Краязнаўчыя і літаратурныя матэрыялы мы змяшчаем у часопісах “Барвы” і “Нашы карані”, апошнія нумары якіх цалкам прысвечаны нашаму раёну. Пасля смерці Міхася Райчонка з дапамогай сяброў былі выдадзены дзве яго кніжкі — “Як сын твой родны” і “Нашчадкам”. Летась была падрыхтавана да друку і выдадзена кніжка ўспамінаў былога вязня ГУЛАГу нашага земляка Іосіфа Шудзеля пад назвай “ Снягі Поўначы”. Здолелі мы таксама падрыхтаваць і выдаць кнігу ў дапамогу настаўнікам гісторыі, якая так і называецца — “Германавічы”. Культурна-асветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча за гады свайго існавання не аднойчы ладзіў цікавыя сустрэчы з паэтамі і пісьменнікамі Генадзем Бураўкіным, Сяргеем Панізнікам, Уладзімірам Арловым, Рыгорам Барадуліным, Вольгай Іпатавай, Сяргеем Законнікавым, Васілём Якавенкам, Ірынай Жарнасек, Эдуардам Акуліным, Францам Сіўко, бардамі Алесем Мельнікавым, Віктарам Шалкевічам, Зміцерам Бартосікам, Георгіем Станкевічам, Аленам, Алесем Галічам, Алесем Фраловым, Лерай Сом. Нашы сябры бяруць актыўны ўдзел у конкурсах, якія праводзіць Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Таварыства беларускай школы. Па выніках гэтых конкурсаў нашы дзеці ужо пабывалі ў Эстоніі, Польшчы, Балгарыі, Ірландыі. Пры матэрыяльнай падтрымцы прафесаркі Нью-Йоркскага універсітэта Алы Орса Рамано быў падрыхтаваны падарунак для выпускнікоў Германавіцкай школы — белыя 134


майкі, на якіх у скароце напісана гісторыя вёскі Германавічы. З дапамогай старшыні Верхнядзвінскай ГА “БАПЖ” Валянціны Кудлацкай даставалі каляскі для дзяцейінвалідаў, спецмэблю для раённай бальніцы. Валянціна Васільеўна двойчы прывозіла дзіцячыя цацкі для германавіцкага садка і для першакласнікаў. Бачылі б вы, колькі радасці было на дзіцячых тварах ад гэтых падарункаў. А яшчэ рыхтаваліся навагоднія падарункі дзецям-сіротам і дзецям са шматдзетных сем’яў. Культурна-асветніцкі цэнтр сёння мае свой офіс і два музеі. Адзін з іх знаходзіцца ў вёсцы Алашкі Малыя ў доме сусветна вядомага садавода Івана Сікоры. Калісьці ў Івана Паўлавіча была бібліятэка, колькасці і вартасці кніг якой магла б пазайздросціць сёння любая раённая. На жаль, бібліятэка Сікоры знікла. Мы паспрабавалі аднавіць яе, праўда, не ў такіх памерах, якой яна была. Кожны год нашы сябры з усёй вобласці збіраюцца ўвесну і наводзяць парадак на сядзібе свайго слыннага земляка. Інтэр’ер хаты мы захавалі такім, якім ён быў пры гаспадару. Для гэтага збіралі мэблю па суседзях Івана Паўлавіча. Калі зараз прыязджаюць з экскурсіяй у дзяржаўны Сікораўскі музей, мы дазваляем наведаць і наш музей. Глядзіць за ім Галіна Іванаўна Сікора, былая настаўніца роднай мовы, унучка брата Івана Паўлавіча. Ёю ўсё гэта робіцца бясплатна, на грамадскіх пачатках. Менавіта тут чатыры гады таму мы арганізавалі пленэр, прысвечаны памяці І.П. Сікоры. Другі музей, літаратурна-мастацкі, па рашэнні сяброў арганізацыі носіць імя першага старшыні культурна-асветніцкага цэнтра — Міхася Райчонка, паэта, пісьменніка, краязнаўцы, этнографа, які заўчасна пакінуў гэты свет. М. Райчонак паклаў пачатак нашай мастацкай галерэі, арганізаваў першыя пленэры, напісаў шмат артыкулаў, прысвечаных Я. Драздовічу і сваім знакамітым землякам. Гэты музей — вынік нашай дванаццацігадовай працы. У ім больш за сто мастацкіх твораў і шмат кніг з аўтографамі самых вядомых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Там жа знаходзяцца і кнігі Міхася, і яго шматлікія рукапісы. Кожны сябра цэнтра робіць свій унёсак у справу адраджэння спадчыны нашай Бацькаўшчыны, у скарбонку беларускай культуры. Немагчыма не ўзгадаць імёны Уладзіслава Ляскоўскага, Кліменція Кожана, якія плённа працуюць на ніве краязнаўства, выступаюць на старонках раённага і рэспубліканскага друку, прынялі ўдзел у напісанні кнігі “Памяць” Шаркаўшчынскага раёна. Мы ўдзячны за працу і яшчэ двум вядомым у краіне краязнаўцам — Кастусю Шыдлоўскаму, аўтару некалькіх кніг па краязнаўстве, які нямала папрацаваў у архівах Польшчы, Літвы, Расіі, і Ігару Дземідовічу — нашаму Летуценніку, таленавітаму паэту і проста цудоўнаму чалавеку. Ні адзін пленэр не можа адбыцца без дапамогі Вадзіма Баршчэўскага, які падчас пленэру на сваім старэнькім “Масквічы” аб’язджае не адну сотню кіламетраў ў пошуках прадуктаў для мастакоў. А апошнія заўжды ўдзячны за смачныя каларыйныя стравы нашаму нязменнаму галоўнаму повару Алене Баршчэўскай. І, смакуючы стравы, ніхто не думае пра тое, што Алена — таленавіты педагог, настаўнік першай катэгорыі, а Вадзім — журналіст, які дае потым у друк матэрыялы пра нашу дзейнасць. На мастацкіх пленэрах пануе атмасфера спагадлівасці, дабрыні, узаемадапамогі, і потым удзельнікі заўжды з удзячнасцю ўспамінаюць гэтыя шчаслівыя дні. Нязменным удзельнікам нашых пленэраў з’яўляецца Віктар Крук — 135


цікавы, добры чалавек і таленавіты майстра, сябра Беларускага саюза мастакоў. Кажучы пра нашу дзейнасць, хочацца прыгадаць і імёны Алега Сікоры, які заўжды побач, калі патрэбныя рукі майстра; таленавітай спявачкі, паэткі, якая свае вершы кладзе на музыку, Галіны Сікоры; юрыста па прафесіі Кастуся Ляошкі, які аказвае сябрам бясплатную юрыдычную дапамогу. Астатнія сябры нашай арганізацыі, калі і не займаюцца краязнаўствам, не пішуць вершаў і карцін, то выконваюць іншую работу, такую, дзе трэба прыкласці рукі майстра або разумовыя здольнасці. Кожны з нас імкнецца зрабіць свой унёсак у агульную справу на карысць Бацькаўшчыне. Вынікі нашай працы за 12 гадоў відавочныя: праведзеныя пленэры далі магчымасць узняць на адпаведную вышыню імя калісьці нікому не вядомага мастака Язэпа Драздовіча. У Траецкім прадмесці ў Мінску таксама не без нашага ўдзелу пастаўлены помнік Драздовічу, яго імя носяць вуліцы ў Мінску, Маладзечне, Радашковічах, Оршы, Шаркаўшчыне, Глыбокім, Германавічах. Гэты вынік мы павінны падзяліць з мастакоўскай суполкай “Пагоня”, з якой ад пачатку працуем у цесным кантакце, з навукоўцамі і журналістамі, якія зрабілі значны ўнёсак у нашу агульную справу. Як паведаміў Алесь Марачкін, у Расіі выйшла кніга, дзе адлюстраваныя імёны ста найлепшых мастакоў свету, і творчасць беларускіх мастакоў там прадстаўляюць Марк Шагал і Язэп Драздовіч. Вось гэта і ёсць наша асноўная перамога. Спыняцца на дасягнутым мы не збіраемся. Наперадзе яшчэ шмат працы на карысць Бацькаўшчыне. І мы будзем рабіць усё магчымае, каб квітнела наша свабодная Беларусь.

136


Фотахроніка падзей

137


Фотахроніка падзей

138


Фотахроніка падзей

139


Фотахроніка падзей

140


Фотахроніка падзей

141


Фотахроніка падзей

142


Фотахроніка падзей

143


З навуковых даследаванняў розных гадоў1 Райчонак Міхась , краязнаўца (Германавічы) Літаратурная творчасць Язэпа Драздовіча (1920 — 1930) Язэп Драздовіч быў вялікім летуценнікам. I яго думы, мары патрабавалі паказу не толькі праз выяўленчае мастацтва, але i з дапамогай прыгожага i вобразнага слова. Гэта робіць творчасць Язэпа Драздовіча унікальнай i надзвычай цікавай. Першы вядомы нам мастацкі твор, апавяданне “Нявольніца кволага сэрца”, ён напісаў у 1919 годзе. Распавядаючы пра пакуты пакінутай дзяўчыны, аўтар здолеў перадаць барацьбу двух пачуццяў у душы сваёй гераіні Гэлькі: кахання i народжанай каханнем нянавісці, — што яшчэ больш абвастрае ўнутраны канфлікт. У творы пануе матыў пакуты, які падаецца праз супярэчлівасць думак дзяўчыны i праз яе сон, дзе, здаецца, i сама прырода знаходзіцца ў журбе. У апавяданні “Нявольніца кволага сэрца” Язэп Драздовіч спрабуе па-філасофску раскрыць прычыну чалавечага няшчасця. Ён дае тры магчымыя варыянты вырашэння гэтай праблемы: у ілюзіях, у эгаізме, а таксама імкненні чалавека за карысцю яго блізкіх, i ў грамадстве, дзе пануе несправядлівасць. Аднак пісьменнік не дае ўласных ацэнак, паколькі хоча гэтым сказаць, што чалавечае шчасце кволае, што нават пры нязначным уздзеянні яно можа парушыцца. Вобразы твора не выпісаны аўтарам. Мы не ведаем, хто яны, як выглядаюць, які ix узрост i дзе адбываецца дзеянне. Перад намі паўстае толькі разгорнутая карціна чалавечых эмоцый. Нешта падобнае можна ўбачыць у другім апавяданні Язэпа Драздовіча “У вар'яцкім доме” (1922). Праўда, тут аўтар ужо апісаў сваіх герояў некалькімі словамі. I па кампазіцыі апавяданні вельмі падобныя. Ix аб’ядноўвае тое, што адзінае дзеянне заключана ў дыялогу дзвюх дзейных асоб. Твор мае яскрава выражаную антываенную накіраванасць. Язэп Драздовіч на вобразе Ганука выкрыў антычалавечую палітыку імперый за ўсе часы ix існавання. Ганук — гэта ўвасабленне сілы, якая можа ажыццяўляць свае захопніцкія планы. Невыпадкова аўтар змясціў Ганука ў вар'яцкім доме, бо выпусці яго на волю — яшчэ наробіць бед. У творы высмейваюцца ўсе напалеоны-ганукі, якія трызняць пра сусветнае панаванне. У 1921—1922 гадах Язэп Драздовіч піша гісторыка-бытавую аповесць “Гарадольская пушча”. Яго падыход да гістарычнай тэмы быў невыпадковы. Здаецца, сама тагачасная літаратура патрабавала ад пісьменнікаў сцвярджэння гістарычных каранёў беларусаў. I Язэп Драздовіч не мог не адгукнуцца на гэты заклік. Ён адзін з першых празаікаў пачатку XX ст. азірнуўся на шэсць вякоў назад, да самых вытокаў беларускай нацыі. Іншая справа, наколькі хапіла майстэрства данесці да чытача дух Поўны тэкст упершыню надрукаваны ў кнізе: Райчонак М. Нашчадкам. Германавічы, 2003. 1

144


таго часу. Драздовіч меркаваў, што бытавыя замалёўкі будуць тым мастком, праз які можна трапіць у эпоху князёў Ягайлы i Вітаўта. Аднак аўтару не хапіла ведаў па гісторыі Беларусі. Язэп Драздовіч у аповесці “Гарадольская пушча” паспрабаваў стварыць карціну жыцця нашых продкаў ў XIV стагоддзі, хацеў паказаць сувязь жыхароў пушчы з прыродай, якая была для ix маці-карміцелькай. Такое адухаўленне прыроды — гэта працяг фальклорных традыцый беларускага народа. У сваім творы Язэп Драздовіч выступіў як рамантык, паколькі ёсць усе адзнакі рамантызму: зварот да гісторыі народа, яго фальклору, любоўная лінія i ідэалізацыя герояў. Аўтар працягвае традыцыі фальклорна-рамантычных паэм Янкі Купалы “Курган”, “Магіла льва”, “Гарыслава”, “Бандароўна”, “На куццю” i інш. На маю думку, “Гарадольская пушча” нясе многае ад вобразаў сацыяльнабытавых казак беларусаў, у якіх выхадцы з народа перамагаюць ворагаў дзякуючы сваім духоўным якасцям. Захаванне фальклорных традыцый дало магчымасць стварыць новую казку, але з больш глыбокім гістарычна-філасофскім бачаннем свету. У аповесці “Гарадольская пушча” ўсхваляецца слаўнае мінулае нашага народа, яго веліч i моц. Такое ж патрыятычнае гучанне мае паэма “Трызна мінуўшчыны”. Гэта гімн гісторыі роднага краю, якую Язэп Драздовіч прапусціў праз сваё сэрца. I таму паэма мае не эпічны, a лірычны характар. Аўтар выказаў свае пачуцці i думкі, звярнуўшыся да развіцця беларускай дзяржаўнасці. Відаць, што ён суперажываў беды i радасці з усімі пакаленнямі продкаў. На гістарычную тэму ў Язэпа Драздовіча створана яшчэ шмат вершаў i была спроба напісаць паэму “Давыд Скамарох”. Але ім, як усім вышэйпералічаным творам, было наканавана заставацца ў рукапісах i доўгія гады чакаць свайго часу, калі рука даследчыка змахне з ix пыл забыцця. Больш шчаслівы лёс напаткаў толькі адну аповесць Язэпа Драздовіча “Вялікая шышка”, якая была надрукавана выдавецтвам Барыса Клецкіна ў 1923 годзе. Па словах Арсена Ліса, яе выхад у свет вітала заходнебеларуская крытыка. Хаця ён тут жа заўважае: “Па праўдзе кажучы, гартаючы яе сёння, думаеш: для сур'ёзнай размовы прычын было замала”. Сапраўды, просценькі сюжэт, любоўная інтрыжка, але, калі зазірнуць глыбей, у ix хаваецца сур'ёзнае сутыкненне двух характараў, дзвюх жыццёвых пазіцый. Гэта аповесць мела працяг “На Гапонавым млыне”, які так i застаўся ў рукапісе. Пісаў Язэп Драздовіч i вершы. Яны былі ўнутранай рэакцыяй мастака на навакольны свет. Таму вершы вельмі шчырыя i эмацыйныя. Па ix можна лёгка вызначыць настрой i думкі аўтара. У такіх вершах, як “Кій”, “Веташок”, “Я па свеце хаджу”, “Я з вечна вандроўных”, перад намі паўстае жахлівая карціна пакут творчага чалавека, які не мае ўмоў для працы. A вершы “Беларусь мая”, “Водгулле вечавога звону” — гэта заклік да барацьбы за свабоду роднага краю. Іх аўтар, вялікі патрыёт Беларусі, не можа спакойна глядзець на рабаванне Радзімы. Балюча жыць яшчэ i ад таго, што, валодаючы прарочым дарам, ён прадбачыць будучыя народныя беды. Вершы Язэпа Драздовіча па рытмічнай i рыфмічнай арганізацыі вельмі блізкія да вершаў яго сябра, паэта i агранома Янкі Пачопкі. Ix аб'ядноўвае працяг вершаваных традыцый народных песень. 145


3 асаблівай увагай трэба падыходзіць да мастакоўскага “Дзённіка”, які дае нам магчымасць зразумець асобу i яе творчасць ва ўсёй шматграннасці i паўнаце. Гэта своеасаблівы злітак філасофскіх i эстэтычных поглядаў мастака, яго споведзь перад нашчадкамі. Калі я чытаў “Дзённік”, то мне здавалася, што чытаю “Жыціе” або які-небудзь “Апокрыф”. На такія думкі наводзілі бясконцыя пакуты i вандроўкі, якія суправаджалі Язэпа Драздовіча да самай магілы. Каштоўны “Дзённік” яшчэ i тым, што побач з біяграфічнымі звесткамі падаецца i краязнаўчы матэрыял. На пачатку 30-х гг. Язэп Драздовіч моцна зацікавіўся космасам, які вабіў яго да сябе сваёй таямнічасцю i гармоніяй. У бяскрайніх прасторах Сусвету аўтар праз самнамбулічныя сны аглядаў краявіды далёкіх планет, a потым запісваў убачанае ў сшыткі. Яго касмічныя аповесці i апавяданні “У мурах Трывежу”, “Пушча Заўрыдзія”, “Жыццё на Месяцы”, “Жыццё на Сатурне” i інш. па сваім характары лірычныя, паколькі сюжэт амаль адсутнічае. Воссю, якая звязвае твор у адно цэлае, з'яўляецца перамяшчэнне ў прасторы. Пры гэтым мяняецца месца апісання, што дае магчымасць аднесці творы да пейзажных замалёвак. Іх можна лічыць яшчэ i запісамі сноў. Язэп Драздовіч не стаў прафесійным пісьменнікам. Не таму, што не было здольнасцяў. Здольнасці-то былі. Мажліва, ён i сам не дужа імкнуўся трапіць на старонкі падручнікаў па гісторыі беларускай літаратуры. Яго творчасць, як літаратурная, так i мастацкая, вызначаецца паглыбленым псіхалагізмам, рамантычнаўзнёслым i сімволіка-алегарычным паказам жыцця. Празаічныя творы, акрамя “Нявольніцы кволага сэрца” i “Дзённіка”, маюць гумарыстычнае гучанне. Ад ix павявае нейкай добрай i шчырай наіўнасцю. Ва ўсіх яго літаратурных творах ёсць адзін недахоп — гэта недасканаласць формы: мова i сюжэты не зусім дапрацаваныя, паколькі Язэпа Драздовіча больш цікавіла не форма, не падзеі, a толькі раскрыццё праз ix характараў i ўнутраных перажыванняў сваіх герояў. На яго думку, усё знешняе i паказаны час не адпавядаюць сапраўднасці. Для Драздовіча, мастака i пісьменніка, галоўнае — унутраны стрыжань чалавека, у якім уся яго сутнасць. У літаратуры i жывапісе гэта выражалася праз яскравую выяўнасць тэмпераментаў i характараў герояў. Імя Язэпа Драздовіча не трапіла на небасхіл беларускай літаратуры, але яго творы таксама заслугоўваюць пільнай увагі, бо хаваюць у сабе шматлікія таямніцы аўтара. Вечнасць генія (аналіз творчай дзейнасці Язэпа Драздовіча) (...) Не простае жыццё пражыў гэты чалавек. Нялёгка даваўся яму кавалак хлеба, дзеля чаго даводзілася рабіць працу, якая была намнога ніжэйшая за ўласныя здольнасці. Аднак усе яго намаганні нясуць моцны зарад мудрасці i духоўнасці, якім мастак шчодра дзяліўся са сваім народам. Вялікі талент не можа належыць аднаму чалавеку. Гэта набытак усяго чалавецтва. Проста ў генію ўвасобіліся памкненні i душы яго сучаснікаў, а таксама i пакуты, i боль. У адной такой асобе сабрана ўсё, чым жыве i дыхае яе час. Мне здаецца, што кожны геній нясе цяжкі крыж свайго таленту і пакутуе, як Хрыстос на Галгофе. Праз гэта прайшлі Кастусь Каліноўскі, Генрых Дмахоўскі, Францішак Багушэвіч, Максім Гарэцкі, Кузьма Чорны. 146


Так было i з Язэпам Драздовічам, імя якога, як i імёны шматлікіх іншых слаўных сыноў i дачок Беларусі, хацелі выкрасці ў нас, схаваць у бяспамяцтве. Але хіба можна закрыць рукамі сонца, калі святло яго ідзе да нас нават праз цёмныя, дажджавыя хмары. Прыгажосць i розум бессмяротныя. I яны даюць неўміручасць тым, хто з добрым сэрцам служыў людзям. Вечным будзе геній Язэпа Драздовіча, які праз дзесяцігоддзі забыцця зноў вярнуўся да нас. I гэтым разам назаўсёды. Не змог знесці яго ў Лета цяжкі i няўмольны час, не пад сілу яму сталася ноша, настолькі вялікі, як глыба, быў талент мастака. Можа быць, не ўсе яшчэ разумеюць сёння, што мы страцілі са смерцю Язэпа Драздовіча, Язэпа Забытага, які знёс з сабой у магілу вялізарны запас ведаў, сваё непаўторнае светаўспрыманне, сваё бачанне ісціны, на шляху разумення якой стаяў. A нам зараз трэба ісці па слядах творцы i падымаць з пылу рассыпаныя ім перлы розуму, спрабуючы сабраць раскіданае ім багацце. Калісьці Язэп Драздовіч сам ішоў да людзей, каб аддаць увесь свой скарб. Але тады акружала звычайная вясковая аўдыторыя, якая, не разумеючы мастака, лічыла яго чалавекам не ў сабе. (...) Толькі сёння мы спахапіліся: “Ой , які гэта быў чалавек!” Як у ваду глядзеў Язэп Драздовіч, кажучы: “Мяне яшчэ пашукаюць!” I праўда, шукаюць i яшчэ доўга будуць шукаць. (...) Парадокс: пры жыцці мастаку не заўсёды хапала на жыццё i фарбы. (...) У яго не было нават дамавіны — з Падсвільскай бальніцы Драздовіча везлі ўкручаным, як Хрыста, у белую прасціну. Я часта бачу адзін i той жа вобраз: па дарозе, канец якой упіраецца ў сонца, ідзе ў шэрым змроку Язэп Драздовіч. (...) (...) Бессмяротнасць чакае творы мастака, паколькі ад ix ідзе прамяністае святло дабра i гармоніі. Нас заўсёды будзе прыцягваць таямнічасць i ўзнёсласць вобразаў, a таксама моц фантазіі летуценніка, мысленне якога з лёгкасцю пранікала праз глыбіню часу i прасторы. Тытан XX стагоддзя У гісторыі Беларусі можна мала налічыць людзей, якія валодалі б такім суквеццем талентаў, што былі ў гэтага чалавека. Надзвычай шырокае кола яго захапленняў i заняткаў. Дакранаючыся да любой галіны мастацтва, рука Язэпа Драздовіча пакідала свой непаўторны след. (...) Нехта сказаў: “Таленавіты чалавек — таленавіты ва ўсім”. I пацверджаннем гэтаму можа служыць уся творчасць Драздовіча, якога называюць беларускім Леанарда да Вінчы, паколькі яны роўныя па велічы мыслення і фантазіі. Толькі аднаму спрыяў ў развіцці час, a другому, наадварот, прыносіў шматлікія беды, якія каменем віселі на шыі i стрымлівалі мастака ва ўсім. Але сіла яго розуму была настолькі вялікай, што, нягледзячы ні на якія перашкоды, Язэп Драздовіч дасягнуў значных вышынь у творчасці. Вялікую вядомасць прынеслі яму жывапісныя i графічныя працы, у якіх знайшлі сваё месца i сівая мінуўшчына, i сучаснасць, i далёкая-далёкая будучыня. (...) У мастацтве Язэп Драздовіч шмат у чым быў першым: ён раней за іншых мастакоў назваў сябе беларусам, ён пачынальнік у беларускім жывапісе скарынаўскай 147


i касмічнай тэм. Віктар Шматаў, адзін з даследчыкаў творчасці Язэпа Драздовіча, зазначыў: “Ён з'яўляецца фактычным пачынальнікам беларускай мастацкай школы новага часу”; “ён першы ўсвядоміў свой абавязак перад народам, услаўляючы ў мастацтве яго геній”; “у фарміраванні нацыянальнай мастацкай школы Драздовіч адыграў тую ролю, якая ў літаратуры належыць Багушэвічу”. Драздовіч стварыў цэлыя графічныя цыклы, у якіх з вялікай дакладнасцю намаляваў помнікі архітэктуры сярэднявечнай Беларусі. Гэтыя творы мастака зараз выкарыстоўваюцца навукоўцамі-гісторыкамі ў сваіх манаграфіях нароўні з творамі агульнапрызнанага графіка XIX стагоддзя Напалеона Орды. У сваіх малюнках Язэп Драздовіч адлюстроўваў i краявіды Беларусі. Асабліва шмат ix зрабіў на роднай i любай яму Дзісеншчыне, якую абхадзіў, здаецца, уздоўж i ўпоперак. Пасля сябе мастак пакінуў многа партрэтаў землякоў, у якіх здолеў перадаць ix унутраны свет душы. (...) Бясспрэчна, Язэп Драздовіч быў выдатным майстрам пэндзля, алоўка i разца. Але сказаць, што ён быў толькі мастаком, гэта значыць амаль нічога не сказаць. Паколькі мастацтва было толькі адным бокам яго творчасці. Язэп Драздовіч даволі сур'ёзна займаўся гісторыяй i археалогіяй. Ён прапанаваў тэорыі аб месцазнаходжанні старадаўніх гарадоў Гарадзец, Дудуткі i Гародня, што згадваюцца ў летапісе i “Слове аб палку Ігаравым”. Гэтым чалавекам знойдзены i апісаны шматлікія гарадзішчы i капішчы. У час сваіх вандровак па Беларусі Язэп Драздовіч збіраў фальклор — захавалася некалькі зборнікаў, запісаў вуснай народнай творчасці. Увогуле фальклор аказаў вялікі ўплыў на многія творы мастака. Займаўся наш беларускі Леанарда да Вінчы таксама i вывучэннем мовы, у якой бачыў назапашаны за стагоддзі скарб народнай мудрасці. Склаў слоўнік беларуска-расійскай тэрміналогіі па анатоміі i фізіялогіі чалавека i сабраў багата лінгвістычнага матэрыялу. Дзесьці з пачатку 30-х гадоў на палотнах мастака з'яўляюцца i таямнічыя краявіды далёкіх планет, a з-пад яго пяра пачынаюць выходзіць касмічныя аповесці i апавяданні. Пісаў Язэп Драздовіч i сур'ёзныя навуковыя працы, у якіх выказваў думкі наконт узнікнення Сонечнай сістэмы i руху планет. Захапленне космасам было не забавай, a пошукам ісціны. Гэтак жа, як i Чурлёніс, Драздовіч у сваіх марах, думках спасцігаў неабсяжныя прасторы космасу. Шмат сіл i часу ахвяраваў на педагагічную дзейнасць. Шляхі настаўніка праходзілі праз Радашковіцкую, Наваградскую, Віленскую, Глыбоцкую гімназіі. Праявіў сябе Язэп Драздовіч i ў літаратуры, хаця не так яскрава, як у выяўленчым мастацтве. Аднак яго літаратурныя творы таксама заслугоўваюць пільнай увагі, паколькі захоўваюць у сабе мноства таямніц светапогляднай сістэмы аўтара. Ля вытокаў беларускай мастацкай школы У выяўленчым мастацтве Заходняй Беларусі постаці Язэпа Драздовіча i Пётры Сергіевіча заўсёды былі побач. Ix аб'ядноўвала не толькі доўгае сяброўства, але i шчырае служэнне Бацькаўшчыне. Пры дэталёвым аглядзе ix спадчыны немагчыма не заўважыць выразныя паралелі ў творчасці мастакоў-беларусаў. 148


Гэта лёгка тлумачыцца тым, што час, у які яны пісалі свае палотны, патрабаваў вяртання i захоўвання гонару сваёй нацыі. Лёс Язэпа Драздовіча i Пётры Сергіевіча — гэта лёс усяго беларускага мастацтва, якое пасля стагоддзяў здранцвення зноў выходзіла на святло. Беларускае мастацтва, як i беларуская літаратура, пачало свой рост з народнага фальклору. Паўлюк Багрым, Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Уладзіслаў Сыракомля, Францішак Багушэвіч i многія іншыя паэты XIX ст., чэрпалі тэматыку, вобразы, сімвалы, сістэму вершаскладання з вуснай народнай творчасці. Мастакі Карусь Каганец, Міхаіл Філіповіч, Міхась Сяўрук, Язэп Драздовіч, Пётра Сергіевіч таксама неслі ў сваёй творчасці народныя пачаткі. Язэп Драздовіч уваходзіў у беларускае мастацтва як мастак ад зямлі, з народнай філасофіяй i эстэтыкай. Толькі сваім выхадам на шырокую мастацкую арэну ён папоўніў наша нацыянальнае мастацтва новым, раней невядомым зместам i формай. Творы Язэпа Драздовіча “Сон Гараноса”, “Усяслаў Чарадзей у порубе кіеўскага князя”, “Гарадольцы”, “Пагоня Ярылы”, “Усяслаў Чарадзей пад Гародняй”, “Пажар гарадзішча”, “Мужык з панам цягаецца” i многія іншыя прасякнуты матывамі беларускіх казак i легендаў. Язэп Драздовіч, як i Васняцоў, рабіў казку з'явай мастацтва, працягваючы яе традыцыі. (...) Графіка Драздовіча стала класікай беларускага мастацтва, (...) яго карціны маюць глыбокі філасофскі падтэкст i вызначаюцца непаўторнай манерай пісьма. (...) Творчасць Драздовіча не абмяжоўвалася толькі жывапісам. Ён быў паэтам i празаікам, гісторыкам i археолагам, фалькларыстам i этнографам, лінгвістам i астраномам. Пётра Сергіевіч назваў яго “беларускім Леанарда да Вінчы”. Але, як казаў мне адзін селянін, “Язэп Драздовіч быў не настолькі граматны, наколькі быў таленавіты”, што адбілася менавіта на яго творчасці. У Язэпа Драздовіча ёсць карціны, прысвечаныя Францішку Скарыну i Усяславу Полацкаму. Ён з'яўляецца першаадкрывальнікам гэтых вобразаў у беларускім мастацтве. Вобраз Францішка Скарыны ў Язэпа Драздовіча, у адрозненне ад сергіевічаўскага, выглядае дзейным, апантаным i разам з тым (як у Сергіевіча) паглыбленым у развагі. Твар першадрукара на палотнах Драздовіча мяккі, лагодны, добры, без акадэмічнай пытлівасці, але ж i не праставаты. Вобраз Усяслава Полацкага Язэп Драздовіч нібы пераняў з якой-небудзь беларускай легенды ці казкі, паколькі адразу кідаецца ў вочы чыста фальклорная абмалёўка i трактаванне вобраза са своеасаблівай ідэалізацыяй i рамантызацыяй героя. (...) Язэп Драздовіч не паддаўся бальшавіцкай эстэтыцы i застаўся па-за сістэмай. I таму яна, нягледзячы ні на што, не паглынула яго, не растварыла яго сярод безлічы ахвяр ГУЛАГа. Бо эстэтыка мадэрна ніяк не ўціскалася ў рамкі сацрэалізму. Драздовіч нават дазваляў сабе пакпіць з існуючай сістэмы. Па сведчанні аднаго з яго вучняў, мастак яшчэ ў 1939 годзе падчас сваёй працы ў Лужкаўскай школе на дошцы крэйдай намаляваў карыкатуру на Сталіна, у якой паказаў нечалавечую сутнасць яго асобы. Усім вядома серыя работ Драздовіча з мядзведзем, які грае, a ўсе звяры танчаць пад яго музыку. Так мастак выразіў у алегарычнай форме свой пратэст супраць культу асобы. 149


(...) Пётра Сергіевіч i Язэп Драздовіч былі прыхільнікамі розных мастацкіх стыляў. На гэта паўплывалі розныя тыпы мыслення. Мысленне Пётры Сергіевіча было заземленае, з канкрэтнымі вобразамі i сімваламі. Мысленне Язэпа Драздовіча было касмічнага маштабу. Пра гэта сведчаць многія яго карціны i найперш аўтапартрэт пад назвай „Космас”. Мастак думаў абстрактнымі катэгорыямі, пастаянна адштурхоўваўся ад канкрэтыкі быцця i ствараў сімволіка-алегарычныя карціны, часам нават з прарочым зместам. Язэп Драздовіч i Пётра Сергіевіч былі блізкімі сябрамі. Яны пазнаёміліся недзе напярэдадні 1924 года, бо ўжо ў 1924 г. Язэп Драздовіч піша партрэт свайго сябра. Абодва мастакі былі шчырымі беларусамі, што, на маю думку, i паслужыла прычынай іх знаёмства. У сваім “Дзённіку” Язэп Драздовіч ўзгадвае пра сустрэчы з сябрам i ласкава называе яго Пеценька. I прозвішча мастака з Браслаўшчыны сярод віленчукоў трапляецца найчасцей. У запісах Драздовіча часам можна знайсці шкадаванне пра тое, што Сергіевіч некуды з'ехаў, знік і не піша. Відаць, Пётра Сергіевіч быў адным з нямногіх, хто разумеў i прызнаваў Драздовіча як мастака. A той збалелай душой заўсёды шукаў падтрымкі ў такіх сяброў. У сваіх лістах да Драздовіча (два лісты за 1938 год) Пётра Сергіевіч успамінаў пра супольна пражытыя гады. Пісаў “дарагому Язэпку” пра свае творчыя задумы, пра самае таемнае. Дзяліўся апошнімі навінамі i клікаў да сябе ў Вільню. Але ў Вільню Язэп Драздовіч не вярнуўся. (...) (...) Раман Лецка, былы яго вучань, распавядаў мне, што жыў Драздовіч у падстрэшшы і, седзячы на скрынках ля коміна, грэўся. Мабыць, ніводнаму мастакубеларусу так не шанцавала ў жыцці, як Язэпу Драздовічу, які незадоўга перад смерцю называў сябе Язэп Забыты, бо на той час яго талент нікому не быў патрэбны. (...) “Мяне яшчэ пашукаюць” (аналіз спадчыны Язэпа Драздовіча) (...) У кожнага народа ёсць слаўныя імёны, што складаюць гонар i сумленне нацыі: у літоўцаў — Чурлёніс, у грузінаў — Пірасманіяшвілі, у нас, беларусаў, — гэта Язэп Драздовіч. Яго лёс складаны i трагічны. Усё жыццё Я. Драздовіч пакутаваў матэрыяльна, цярпеў нястачу. Праз сваё глыбокае ўсведамленне нацыянальнай прыналежнасці сустракаў непаразуменне з боку мясцовых улад. Памёр у страшэннай галечы, але не прамяняў свой талент на дабрабыт ні ва ўмовах панскай Польшчы, ні пазней, у змрочныя гады сталінскага тэрору. (...) Дзейнасць Драздовіча як этнографа багатая i разнастайная. Пра гэта сведчаць сотні малюнкаў, жывапісныя i скульптурныя творы, аўтэнтычныя рэчы мастацкай культуры народа, што сабраў майстар падчас навуковых экспедыцый, археалагічных раскопак. Вялікую цікавасць уяўляюць дакументальныя замалёўкі народных тыпаў, рэчаў мастацкай культуры, зробленыя на Палессі, Наваградчыне, Дзісеншчыне. Этнаграфічныя малюнкі аўтар часта дапаўняў вопісамі, у якіх захоўваў мясцовую тэрміналогію, пазначаў дакладнае месцазнаходжанне вырабу, даваў шмат іншых звестак, неабходных для навуковага аналізу i рэканструкцыі. Найбольш малюнкаў прысвечана вёскам Пінскага павета. У вёсцы Сернікі Драздовіч замаляваў трох 150


жанчын у традыцыйных галаўных уборах. Бадай, толькі з пільнасцю фотааб'ектыва можна параўнаць дасціпна-ўважлівы погляд мастака на палескіх жанчын у белым кужалі намітак. Паводле партрэтных малюнкаў мажліва дакладна рэканструяваць спосаб завівання i аздаблення пінскай наміткі, уявіць характэрны вобраз беларусак, што складваўся стагоддзямі. Можна вылучыць малюнкі мужчын i жанчын, зробленыя ва ўвесь рост і намаляваныя пяром i тушшу: “Антося...”, “Беларус-паляшук” i г.д. Таксама вялікую цікавасць уяўляюць замалёўкі традыцыйных прыладаў працы сялян з каментарамі i тлумачэннямі. Але лёс этнаграфічнай спадчыны Драздовіча не просты. Тое, што большая частка знаходзіцца ў музеях i бібліятэках рэспублікі, цудоўна, але вельмі дрэнна, што раскіданая па кавалках, a часткова i спляжаная. Савецкая ўлада мэтанакіравана знішчала памяць пра жыццядайныя пласты беларускай культурнай спадчыны. Але засталіся авальныя фіялетавыя адбіткі пячатак “Бел. Музей Б.Н.Т-ва імя І. Луцкевіча” на любоўна вымалеваных, a цяпер раскіданых па свеце, графічных аркушах Драздовіча. Менавіта ў графіцы праявіўся найбольш яскрава яго талент. Летам 1922 г. мастак стварае невялікі альбом графікі. Аркушы называюцца паводле рачнога краявіду: “Дзісёнка ля Баяр”, “Дзісёнка ля Сталіцы”... У цэлым серыя — маленькая графічная паэма (краявід замкнёны ў крузе). Графічныя аркушы “Над Дзісёнкай” (1923) тэматычна звязаныя з серыяй 1922 года. Графічная серыя “Пунькі”, пачатая ў 1922 г., разгорнута ў цэлы шэраг аркушаў. 3 лета 1927 года на працягу трох наступных гадоў зрабіў з натуры замалёўкі помнікаў, старажытных гарадзішчаў, замкаў Заходняй Беларусі, якія ўвайшлі ў альбомы “Мір”, “Крэва”, “Гальшанскае гарадзішча” i інш. Гэта не толькі спроба адлюстраваць старажытныя помнікі, a яшчэ спроба паказаць, што мы мелі i што мы страцілі. Значны ўнёсак зроблены ў гістарычную тэму. Шмат твораў прысвечана айчыннай гісторыі. Эцюд “Усяслаў Чарадзей у порубе кіеўскага князя” дае нам адчуць, што Усяслаў зняволены, але не скораны. Гэта першы вобраз гордага палачаніна ў беларускім мастацтве. Пасля вайны Язэп Драздовіч зноў вяртаецца да тэматыкі, прысвечанай полацкаму князю Усяславу Чарадзею, i стварае ў 1946 г. карціны “Персцень Усяслава Чарадзея”, “Усяслаў Чарадзей пад Гародняй”. Прысвячае карціну i старажытнаму Полацку — “Палачане выганяюць нялюбага ім князя”. Пасля вайны мастак напіша свае самыя буйныя жывапісныя палотны, пераважна на гістарычную тэматыку. Але адной ёй не абмяжоўваецца. Па-свойму ацэньвае толькі што адгрымелую вайну. Найярчэй — у карціне “Успаміны на руінах”. Не абмінае ўвагаю i аднаго з найслаўнейшых сыноў беларускай зямлі — Ф. Скарыну. Стварае цэлую жывапісную Скарыніяну, прэлюдыяй да якой стаў партрэт асветніка, напісаны мастаком у 20-я гады. У 1944 г. створаны карціны “У свет па навуку” i “Ca свету з навукай”, у ваенныя гады напісана палатно “Друкарня Ф. Скарыны” i г.д. Драздовічу належыць першае слова i ў вырашэнні касмічнай тэмы мастацтва. 151


Кніжкі “Тэорыя рухаў” i “Нябесныя бегі”, шматлікія графічныя замалёўкі i жывапісныя творы на касмічную тэму — плён даследаванняў мастака. Таксама напісаны i іншыя кнігі па праблемах астраноміі: “Тэорыя рухаў у касмалагічным значэнні”, “Экліптыка”, “Як утварылася наша сонечная сістэма”... Адзін з найлепшых твораў гэтай тэматыкі — “Космас”. Многае радніць іх з творамі Чурлёніса. Але калі літоўскі мастак ішоў ад зямной рэчаіснасці, то Драздовіч зямныя праявы свядома пераносіў на іншыя планеты i надаваў ім жыццёвасць. Першыя крокі ў асветніцкай справе звязаныя са спробай адкрыць школу. (...) Акрамя таго, Язэп Драздовіч выкладаў у Віленскай, Наваградскай, Радашковіцкай гімназіях, Лужэцкай i Глыбоцкай школах. Значнае месца ў творчасці займае мастацтва дываноў. Майстар ніколі не паўтараўся ў матывах, вобразах, кожны яго дыван арыгінальна па-свойму, у залежнасці ад таго, каму прызначаўся. На дыванах адлюстроўвалася як прырода роднай Дзісеншчыны, так i фантастычныя краявіды. На адных — раслінны ўзор, кветкі i травы. На другіх — жывёлы i птушкі. Любімы сюжэт мастака — жывёлымузыкі. Вясёлыя зайчаняты граюць на цымбалах, мядзведзі — на скрыпках. Таксама ствараліся дываны з помнікамі старажытнай беларускай архітэктуры. Спрабуе свае сілы i ў дробнай пластыцы. Стварыў скульптурны партрэт Ф. Скарыны, выразаў з дрэва фігуру анёла Міхаіла i інш. Але найбольш яскрава гэта праявілася ў падарожніцкіх кіях. Кожны кій быў аздоблены разьбой, рознымі выявамі, чалавечымі галовамі, жывёлінамі. I ў гэты занятак мастак укладае душу, бо не забываецца апісаць кожны свой кій, адмыслова выразаны з той ці іншай пароды дрэва. Свае сілы паспрабаваў i ў літаратуры. У 1923г. выдае кніжку аповесцяў “Вялікая шышка”. (...) У 1936 г. стварае паэму “Трызна мінуўшчыны” пра старажытную Полаччыну з яе вечам, славаю i заняпадам. У 1938 г. піша аўтабіяграфічныя нататкі... Распачаў апісанне падзей свайго жыцця з 1910 г., закончыў 1918 г. Да нашых дзён запісы не захаваліся. Вялікую цікавасць уяўляе дзённік мастака. Адна з найважнейшых старонак дзённіка — фантастычныя сны. Менавіта ў снах Драздовіч бачыў неверагодныя краявіды, — як яму здавалася, усё ўбачанае адбываецца на рэальна існуючых планетах. Прыснёнае ён звярае па фотаздымках i мапах Месяца, каб высветліць — “дзяля веды ў навуках”, — дзе менавіта давялося пабываць. Не знайшоўшы адпаведных мясцін, тлумачыць сваю няўдачу адсутнасцю якасных здымкаў. Сам Драздовіч не выказвае ніякага здзіўлення са сваіх падарожжаў: “Бальшыня візіяў маіх — гэта не твор фантазіі, a сапраўдны дар яснавідства”. Увесь лёс творцы ахутвае таямніца, асабліва апошнія гады жыцця. Памёр, не маючы ні сталага месца жыхарства, ні сям’і, ні хлеба. Паміраў з роспаччу ў душы i крыўдаю, што яго талент, яго жыццё засталіся без запатрабавання. Але надзея не пакідала Язэпа Драздовіча, бо іначай не вырвалася б: “Мяне яшчэ пашукаюць...” I сапраўды, сёння пачынаецца вяртанне гэтага імя ў айчынную культуру. (...)

152


Macтaк і прарок (...) Прарочыя здольнасці Язэпа Драздовіча сталі выяўляцца ў пачатку 20-х гадоў. На гэты час ён, настаўнік гімназіі, меў ужо немалы жыццёвы вопыт. Язэп Драздовіч ад імя празорлівага Пушчавіка-Гаравіка піша прароцтвы на 20—30-я гады. Аднак яны былі вельмі абстрактныя. Потым прарочыя здольнасці аўтара ўдасканальваліся. I ўжо на пачатку 30-х гадоў, калі газеты стракацелі ад артыкулаў пра дасягненні прымітыўнай на той час авіяцыі, “вандроўны народны мастак” з Дзісеншчыны маляваў міжпланетныя касмічныя караблі, бачыў у сваіх самнамбулічных снах далёкія планеты. Прычым убачанае ў так званых “кінапалётных падарожжах” цалкам супадала з атласамі “наведаных” планет — пра гэта мастак сам сведчыць у дзённіку. (...) Яшчэ ў 1934 годзе Язэп Драздовіч прадказаў высадку амерыканцаў на Месяц. (...) У вершы “Водгулле вечавога звону” (1937), які напоўнены трывогай за лёс Радзімы, Язэп Драздовіч прадбачыў другую сусветную вайну, бо яго душа, непарыўна звязаная з роднай зямлёй, адчувала небяспеку, што пагражала Беларусі i ўсім краінам Еўропы. (...) Язэпа Драздовіча хвалявала ўсё: ці то дзяўчына згубіла цялушку i плача, ці то вайна ў далёкай Абісініі, ці то нечыя радасць або гора. Людзі памятаюць, што не мог ён прайсці міма чалавека, каб не зачапіць яго i не пагаварыць. Вялікі ў сваіх марах i думах Язэп Драздовіч сігануў з нашай маленькай планеты ў Сусвет i адтуль пазіраў на Зямлю, як бацька на адзінага сына. У мастака ёсць карціна “Космас”, якую можна назваць філасофскім аўтапартрэтам. (...) Язэп Драздовіч меў вялікую здольнасць, знаходзячыся ў віры жыцця, глядзець на яго неяк збоку i бачыць у гэтай мітусні яе першапрычыну. Так, ходзячы з дня на дзень, ад вёскі да вёскі, Язэп Драздовіч жыў i чыніў для народа, бо ведаў усе яго надзённыя клопаты і, як толькі мог, прыносіў сваім землякам надзею на найлепшае. I людзі верылі яму, як вешчуну добрага i даўно чаканага цуду: “Вы ў нас шчаслівы чалавек... У мінулым годзе, як прыходзілі аддыхнуць (на сонцы папячыся), пагоду прыняслі, a сёлета ўсяго раз, але з дажджом. Прыйдзіцё i сягоння, можа, прынесяцё нам дажджу”, — жартавалі юркаўцы. Але якія жарты могуць быць, калі ад спёкі патрэскалася зямля, калі гараць лясы, a ў адной толькі Шаркаўшчыне згарэла 70 хат. Гэта было сапраўднае бедства. Людзям пагражаў голад. У цэрквах i касцёлах вернікі маліліся Богу, каб пайшоў дождж. Аднак маленькія дажджынкі, i то не ўсюль, не маглі наталіць зямлю i даць ёй сілы. Язэп Драздовіч нават не мог спакойна маляваць, назіраючы вакол сябе людское гopa. I тады ён звярнуўся да прыроды са словамі: “Прырода, зжалься! Ты й вялікая, ты й багатая, у цябе цэлыя моры-акіяны вады ў запасе, якія штоноч паруюць i ўтвараюць агромныя хмары — чаму не пашлеш ты гэтыя хмары на нашу засохшую краіну i не паліеш яе дажджом...” Назаўтра раніцай Драздовічу прысніўся Хрыстос: “A пад вечар таго ж дня якраз з таго боку, куды напраўляўся Хрыстос, узышла ціхая хмара i пакрапіла спрагнеўшую зямлю густым дажджом. Але толькі там, дзе я быў — над Сталіцай”. Часцей за ўсё прароцтвы прыходзілі да майстра ў самнамбулічных снах. Ён звяртаўся да прыроды 153


з просьбай адкрыць таямніцы далёкіх планет, a разам з імі i будучыні чалавецтва. Нястрымная фантазія мастака імгненна стварала краявіды Месяца, Марса ці любой іншай планеты. Нярэдка ў гэтых вобразах былі прароцтвы. Прарочыя сны Язэпа Драздовіча бывалі i больш рэалістычнымі, зямнымі, як сон пра Бэрнасёвага сына. Жывучы ў народзе, Язэп Драздовіч пераняў ад яго не толькі мудрасць, але i веданне прыроды. Вось ластаўкі нізка залёталі альбо карова лягла i паклала сабе на спіну хвост, вось грэчка моцна запахла — будзе дождж. Прайшоўшы з магнітафонам не адзін дзесятак кіламетраў па сцежках “вечнага вандроўніка”, я запісаў успаміны яго блізкіх i знаёмых, якія сведчаць, што гэта быў чалавек незвычайнай духоўнай чысціні. Хадзіў па нашай зямлі прарок, але мала хто прыслухоўваўся да яго слоў. A словы, як птушкі, выпусціш — не зловіш. Толькі праз гады заўважылі людзі, што не стала дарадчыка. Касмалагічныя ўяўленні Язэпа Драздовіча (...) Язэп Драздовіч не быў звычайным, як усе людзі: у псіхічных i фізічных адносінах ён адрозніваўся ад нас. Прырода надзяліла яго некаторымі містычнымі асаблівасцямі: тэлекінезам, дарам прадбачання. У снах, якія Драздовіч называў “самнабулістычнымі”, ён мог перамяшчацца ў прасторы, дасягаць зор i бачыць жыццё на іншых планетах. Дапускаючы верагоднасць такога факта, які пацверджаны сучаснай навукай, так i ўяўляеш сабе астралагічны двайнік Драздовіча, які ляціць над месячнай пустыняй, — касматага дзядзьку з лунаючай барадой. Падобныя да яго жывапісныя персанажы як бы спісаныя з самога сябе. Калі дадаць да вышэйпералічанага вялікі талент i багацце ўнутраных сіл мастака, яго фантазію, то няма нічога дзіўнага, што філасофская канцэпцыя, якую насіў у сабе Драздовіч, складаная, эклектычная, але самабытная i эстэтычна моцная. У ёй перапляліся яго ўласныя, сучасныя, рэлігійныя, міфалагічныя, акультныя ўяўленні пра сусвет. Таксама трэба адзначыць вельмі істотнае: светапогляды творцы максімальна адпавядаюць беларускім архетыпам. Гэта асабліва бачна ў тым, якую ролю Драздовіч надаваў жывой прыродзе, надзяляючы яе боскімі аспектамі. (...) Была ў яго свая дактрына, асабістая натурфіласофія, трапляў выклікаць надвор'е, любіў жывёл, асабліва птушак. Тое ж самае тычылася i Космасу. Сусвет, безумоўна, стварэнне Боскае, заснаванае на гармоніі “нябесных бегаў”, прадуманай i абумоўленай касмічнай механікай. Космас адухоўлены. “Чалавек родны Сусвету, a Сусвет — Чалавеку”, — у гэтым таксама канцэпцыя Драздовіча. Яго касмічныя тэорыі відавочна недасканалыя ў валоданні фізічнымі законамі. (...) Аднак фантазійныя тэорыі мастака бачацца прыгожымі i праўдападобнымі. (...) Цікава, што Зямля, па тэорыі Драздовіча, была разлучана са сваім братамдвайніком Марсам, a паходзілі яны з “парнагвяздовай” сістэмы, дзе паварочваліся планеты адна вакол другой, пакуль не трапілі ў кругаварот ССП. 3 парназоркавых сістэм паходзяць таксама Юпітэр з Сатурнам ды Уран з Нептунам, пра што сведчаць, 154


паводле Драздовіча, ix падобныя па велічыні суткі ды маса. Былі ў мастака тэорыі наконт прыроды рэчываў, тэорыя эфіру, паходжання людзей ад месячных продкаў, якія набліжаны да эзатэрычных дактрын. Але самае цікавае — гэта вандроўкі ў Космас, зразумела, у сне. Аўтар не праводзіць спекулятыўных разважанняў — ён проста назірае i запісвае. (...) Шмат карцін перабачыў мастак падчас вандровак, ён маляваў i апісваў геаграфічныя асаблівасці, флору, фауну, разумных жыхароў далёкіх планет, бо сам прасіў маці-прыроду, каб яна паказала яму Сусвет. (...) Драздовіч не толькі падрабязна апісваў дойлідства i быт лунідаў, але нават карыстаўся паслугамі ix чыгункі, якая розніцца ад зямной толькі што габарытамі вагонаў ды камфортнасцю ўнутранага аздаблення. (...) Мастак i сам, калі сумняваўся ў праўдзівасці сваіх бачанняў, шукаў i знаходзіў ім пацверджанні ў рэальнасці. Напрыклад, фотаздымкі з набліжэннем да месяцовай паверхні ўразілі мастака ўсімі адметнасцямі, якія ён бачыў. Яшчэ адно пацверджанне з'явілася пасля смерці Драздовіча — людзі ў блакітных камбінезонах: амерыканскія астранаўты высадзіліся на Месяц (...), што назіраў мастак у сваім прадбачанні. Дык што гэта было? Блуканне ў лабірынце ўласнай падсвядомасці або вандроўкі ў паралельны свет? Але ці гэта не адны i тыя ж рэчы, якія перакрыжоўваюцца? Відавочна, што Драздовіч не бачыў у сне такога, чаго не было ў ім самім. Луніды карыстаюцца печамі i апранаюць наміткі. Драздовіч насяліў беларусамі цэлы Космас. Калі мы глядзім яго карціны ці чытаем яго касмічныя апавяданні, сустракаем сапраўдныя беларускія тыпажы, узоры дойлідства ды іншае, i ўсё гэта адаптавана да касмічнага жыцця. (...) Драздовіч зрабіў (...) касмічную эру ў светапоглядзе народа. (...) Вянок успамінаў. Фрагменты успамінаў сяброў, вучняў, знаёмых Язэпа Драздовіча, сабраныя Міхасём Райчонкам падчас вандровак па Беларусі і Літве У якім бы забыцці ні аказаўся той або іншы дзеяч нашай культуры, надыходзіць час сацыяльнага запатрабавання яго творчасці. Многія гады, нібы каменьчык на вяршыні гары, маўкліва знаходзілася спадчына нашага земляка Язэпа Нарцызавіча Драздовіча. (...) Час запатрабаваў яе. Зварухнуўся гэты каменьчык, прывёўшы ў рух цэлую лавіну, якая знесла наросты забыцця i забарон, i перад здзіўленымі нашчадкамі ва ўсёй сваёй чысціні, глыбіні i ззянні адкрыўся талент шматгранны, народны. 3 нагоды 105-й гадавіны з дня нараджэння Язэпа Драздовіча па сцежках i прыпынках “вечнага вандроўніка” прайшлі навукоўцы, літаратары, краязнаўцы. Была вечарына ў Доме літаратара ў Мінску, навукова-практычная канферэнцыя i выстава “Летуценні Язэпа Драздовіча” ў Віцебску, якая ўразіла не паўнатой пададзенай на ёй спадчыны творцы, a той увагай, з якой паставіліся да выставы сучаснікі. Усе гэтыя i іншыя юбілейныя імпрэзы адкрылі многія, раней невядомыя, старонкі жыцця майстра i пошуку шляхоў усталявання вечна прыгожага i гарманічнага. Правільна, аднак, будзе заўважыць, што Язэп Драздовіч ёсць той дзеяч нашай 155


нацыянальнай культуры, у творчасці якога шмат яшчэ глыбіннага i неадкрытага. Сёння мы можам толькі ў нейкай ступені наблізіцца да знаёмства з гэтым прыгожай народнай душы чалавекам, які жыццё сваё, творчую спадчыну аддаў народу, не зведаўшы пашаны ў свой час. Яшчэ патрабуецца ўважлівае вывучэнне i даследаванне шматлікіх прац Драздовіча па археалогіі, краязнаўстве, літаратуры, народнай педагогіцы, напаўзабытых, заціснутых у цесных ячэйках архіваў. Сёння не меншую цікавасць для нас уяўляюць i ўспаміны сучаснікаў творцы, тых, хто меў гонар быць яго вучнямі, працаваць поплеч, сустракацца з ім. Сотні кіламетраў пройдзена сцежкамі Драздовіча, каб сустрэцца з гэтымі людзьмі, чыё слова сёння прапануецца чытачу. Ix успаміны нібы яркія кветкі ў вянку. *** Язэпа Нарцызавіча Драздовіча памятаю ўсе восем гадоў маёй вучобы ў гімназіі. Ён быў нашым настаўнікам па рысаванні. (...) Драздовіч — гэта феномен беларускасці i ўсяго добрага, што ў культуры беларускага народа было, ёсць i будзе. Вось ён у гэтую лінію ўпісваецца. Як чалавек, ён быў сціплы такі. Ніколі ні на кога не павысіў голасу, i ніколі ў класе не было шумна, не было гутарак: кожны быў заняты. Ён неяк духоўна змушаў кожнага рабіць у мастацтве, у тагачасным нашым вучнёўскім уяўленні, што хто можа. I пасля выстаўляў ацэнкі. Было шмат вучняў, здатных да рысавання, але самі варункі жыцця так склаліся, што шырэйшы кругагляд за той, які цікавіць, быў немагчымы, таму што бацькі плацілі апошнія капейкі за вучобу, a пражыццё таксама каштавала нямала. Так што вучні i ў часе былі абмежаваны, i ў магчымасцях, каб развіваць глыбей свае здольнасці. Але я ведаю чалавек дзесяць-дванаццаць вучняў, якія здольныя былі да рысавання i пры яго бытнасці любілі гэта ўсёй душою. (...) Адна Наваградчына дала колькі мастакоў! Гэта беларуская школа i Язэп Нарцызавіч Драздовіч былі тымі рычагамі, якімі справа ўзнялася. (...) Некаторыя вучні, хто быў здольны да рысавання, хадзілі, як кажуць, з адчыненым ротам за Драздовічам. I ён аддаваў ім шмат увагі. Хоць пасля жыццё раскідала ix па ўсім свеце, некаторыя засталіся адданымі мастацтву, як, напрыклад, Раман Сцяпанавіч Лецка, што пайшоў вучыцца на факультэт мастацтва. Гэта была вялікая рызыка з яго стараны, бо матэрыяльна мы былі ніяк не забяспечаны. A чалавек, кінуўшы ўсё, ішоў за гэтай духоўнаю лініяй, за мастацтвам ішоў. Памятаю аднафамільцаў Бохараў з Суляціч, што пад Наваградкам, у якіх была вялікая здольнасць да рысавання, Шымбарэцкі быў такі з-пад Любчы. Ды многа іншых вучняў, якія ўсёй душою любілі лекцыі Драздовіча. На ix было так, як на ціхай малітве, кожны займаўся сваім i кожны чакаў, як будзе ацэнена яго работа настаўнікам. Цяпер само паходжанне Драздовіча. Гэта быў беларус, шляхціч, ні абрусеўшы, ні апалячаны, ён любіў свой народ, жыў для народа i быў прыкладам у адносінах да навукі. Ён цікавіўся i касмаграфіяй, i шмат якімі галінамі ведаў. 156


Можа, гэта ён успрымаў як свой адпачынак ад цяжкога жыцця, бо i зарплата настаўнікам была вельмі сціплай, i яны працавалі на адданасці, як кажуць, свайму народу. У час канікулаў Драздовіч збіраў свае мальберцік, фарбы i адыходзіў немаведама куды, як нам, вучням, здавалася. Мы думалі, што ён ідзе да знаёмых даўнейшых у сваю старану. Аказваецца, ён хадзіў па тых месцах гістарычных — Жупранах, Кушлянах, там, дзе Мацей Бурачок быў, — гэта ўсё замалявана. Акадэмія навук Мінска просьбы высылала пра тое, што цікавіць, i ён маляваў замкі старынныя, помнікі гістарычныя. У асабістым жыцці сціпла задавальняўся тым, што было, жыў так, як жылося. Ён насіў капялюш саламяны летам i, каб вецер не зрываў, трымаў яго за шнурочак, i гэты капялюш варушыўся. Некаторыя праз такія моманты лічылі яго дзіваком. Працаваў Драздовіч за капейкі, як кажуць. Душа Драздовіча, яго адносіны да жыцця, да людзей, да працы, да Радзімы — усё гэта перадалося, i пасля мне прыйшлося бачыць у вучнях яго такую грунтоўнасць i сур'ёзнасць. Яго ўспрымаў кожны па-свойму, але за восем гадоў, як я быў вучнем гімназіі, ніводнага выпадку, які не адпавядаў фігуры настаўніка, альбо чалавека, альбо беларуса, мне бачыць не прыйшлося. Драздовіч быў упэўнены ў сабе. Узровень яго адносін да людзей, узровень працы яго гаварылі за тое, што ён сваёй існасцю абапіраўся i духоўна, i матэрыяльна на беларускі народ i беларускасць, быў, так сказаць, атамам нашага беларускага народа. (Пратасевіч Якаў Уладзіміравіч, г. Наваградак) *** Я паступіў у гімназію ў 1926 годзе, a Драздовіч прыехаў у Наваградак у 1927-ым. Прывёз з сабой даволі многа сваіх работ. I адразу зрабіў выставу ix, яны занялі цэлы класны пакой. Некаторыя з гэтых работ захаваліся да цяперашняга часу. Было многа графічных лістоў, акварэляў, карцін. 3 першага дня паміж намі ўсталяваліся вельмі добрыя адносіны. Памятаю, як старанна з дапамогай Язэпа Нарцызавіча працаваў я над макетам беларускай хаткі. Макет павінен быў экспанавацца на ўсяпольскай выстаўцы ў Познані. Макет гэтай хаткі мы рабілі недзе месяца паўтара. Абышлі з Драздовічам усю акругу, рабілі замалёўкі. Некаторыя рысункі Драздовіча i мае захаваліся з тых часоў. Гэта на маёй радзіме, у Нягневічах. Макет хаткі той зрабілі, у якой я нарадзіўся. Драздовіч гэтым фактам хацеў паказаць, што гэта менавіта беларуская хатка. На выстаўку ў Познань я сам тады не трапіў. Не было грошай. Бацькі жылі вельмі бедна. I на той час бацькоўскі камітэт напалавіну вызваліў ix ад аплаты за маю вучобу. I толькі дзякуючы гэтаму мне ўдалося яе працягваць. Сам Драздовіч таксама жыў бедна. Мала атрымліваў ад гімназіі. Сама гімназія дзяржавай польскай не фінансавалася. 3-за гэтага ў рэшце рэшт ён змушаны быў пакінуць Наваградак. Мы з вялікай ахвотай хадзілі на яго лекцыі, у цёплыя дні рабілі замалёўкі на Замкавай гары, адкуль адкрываліся прыгожыя краявіды. У кожнага выкладчыка свой метад. Калі я вучыўся на мастацкім факультэце Вільнюскага універсітэта, там таксама былі добрыя спецыялісты, 157


я мог параўноўваць. I павінен сказаць, што ўрокі Драздовіча на пачатку майго шляху далі вельмі многае. У Вільні мне таксама давялося хоць i не часта, але не аднойчы сустракацца з Язэпам Драздовічам. Там ён уладкавацца стала не мог. Яму трохі дапамагала Таварыства беларускай школы, другія беларускія арганізацыі, але на пражытак гэтай дапамогі было, канечне, недастаткова. У трыццаць першым годзе пасля сканчэння гімназіі мы, трое яго былых вучняў — Пятрок Першыкевіч, Аляксандр Смаль i я, — былі прыняты ва універсітэт. Яны вучыліся на фізмаце, a я — на мастацкім факультэце. Была зіма. Мы самі тады галадалі. Мелі пятнаццаць абедаў бясплатных ад студэнцкай арганізацыі самапомачы. Драздовіч жыў тады на паддашку дома па вуліцы Субач. Таксама галадаў. Сядзеў на паддашку ў сваім асеннім паліто, спінай прыткнуўшыся да коміна. Вось у такой беднасці жыў. Мы прыселі на табурэтачках нейкіх, на пустых яшчыках. Прыняў ветліва. Ён выдаў сваю кніжку “Нябесныя бегі”. Кожнаму з нас надпісаў. Сустракаўся з ім некалькі разоў у Беларускім музеі Луцкевіча. Праз год я пераехаў у Варшаву i кантакту з Драздовічам ужо болей не меў. Як я быў у канцлагеры ў Мінску, то мне адзін чалавек з той мясцовасці, адкуль родам Драздовіч, расказаў пра яго. Драздовіч жабраваў, хадзіў па вёсках, маляваў дыванчыкі... (Лецка Раман Сцяпанавіч, г.Наваградак) *** Язэп Драздовіч непрацяглы час працаваў настаўнікам у Радашковіцкай гімназіі i жыў у майго дзядзькі Уласава ў фальварку кіламетры за два ад яе. Памятаю, у доме дзядзькі было многа простых гліняных збаноў. Драздовіч вельмі прыгожа ix размаляваў. У гімназіі ён адпрацаваў, можа, з месяц, a потым паехаў у Вільню. Спрабаваў заляцацца да мяне, але я вельмі цікавілася Тарашкевічам i выходзіла за яго замуж. Ну, дык Драздовіч зрабіў такі сшытак, у якім намаляваў карыкатуры на многіх дзеячаў беларускага адраджэння. Нарысаваў карыкатуру на мяне i на Браніслава Адамавіча. Тарашкевіч быў невысокага росту, такі маленькі, a я вялікая, i нешта ці я яму, ці ён мне падаём — паперы ці грошы. Драздовіч, мусіць, палічыў, што я замуж выходжу з-за грошай, бо паслы тады добра зараблялі. Вось за гэтую карыкатуру я тады на яго здорава пакрыўдзілася. Не ведаю, як рэагаваў Браніслаў Адамавіч, бо не гаварыла з ім на гэту тэму. У тым сшытку была карыкатура на Рак-Міхайлоўскага: замест рук — кляшні. Вельмі дасціпна быў намаляваны Самойла: як карміцелька-маці. Самойла трымае на руках прэсу беларускую i дае ёй грудзі. Гэты Самойла меў моду ўсіх называць “мамачка”. Вось яго i звалі — “Мамачка”. Так яго i паказаў Драздовіч. Праз нейкі час я зноў сустрэлася з Драздовічам у Вільні. Ведаеце, пакуль беларусы не падзяліліся на групы, быў у Вільні беларускі клуб на плошчы Гедыміна (здаецца, так яна завецца), i там збіраліся ўсе беларусы. На нейкім святкаванні былі i мы з Браніславам Адамавічам. Быў там i дзядзька Язэп. У клубе віселі яго 158


малюнкі, i мы тады добра з ім пагаварылі. Я яму кажу: “Вельмі прыгожыя Вашы малюнкі, але я не разумею, што гэта такое...” Малюнкі былі сапраўды прыгожыя, нешта ў стылі мадэрна. Дык Драздовіч i кажа: “Што ж тут разумець? Калі Вам падабаецца i робіць уражанне, дык гэта ўсё, што трэба”. (...) Такая была апошняя наша сустрэча ў беларускім клубе. Потым я шмат пра Язэпа Драздовіча чула. (...) Бачыла яго кніжку “Нябесныя бегі”. Ну i студэнты мне распавядалі, што нейкі прафесар медыцыны сказаў, нібы ёсць такія тыпы, у якіх нават псіхоз ад гэтай астраноміі. Хтосьці са студэнтаў тады сказаў прафесару: “У нас ёсць такі мастак — Драздовіч...” Прафесар зацікавіўся i паабяцаў добра заплаціць, калі студэнты запросяць яго прачытаць лекцыю. Пайшлі да дзядзькі Язэпа, перадалі прапанову. Той да глыбіні душы абурыўся. Хоць меў надта цяжкія варункі (a прапаноўвалі яму добрыя грошы), адмовіўся катэгарычна. ... I вось, калі нядаўна ў часопісе “Маладосць” прачытала яго “Дзённік”, падумала: Божа, колькі яму можна было памагчы, каб ён звярнуўся да нас. Ён не мог нават выйсці іншым разам з кватэры, не было чаго абуць. Гэтак жа маглі б i адзеннем яму дапамагчы. Але ён меў абвостраны гонар i нікога не прасіў. Першыя часы беларуская інтэлігенцыя прымала яго ў свой гурт. Аднак ён не займаўся якой-небудзь палітычнай дзейнасцю. Спачатку, як я пазнаёмілася з усімі тут беларусамі, дык ix асяроддзе ў Вільні дружна жыло, a потым пачало дзяліцца. (...) A Драздовіч у такіх варунках нібы выпаў з поля зроку. I пайшоў у свае вандроўкі... (Ніжанкоўская Вера Андрэеўна, г.п.Радашковічы) *** Драздовіч у нашым доме часценька бываў. 3 братам Міхасём яны сябравалі яшчэ з віленскіх часоў, калі там працавалі. У нас ён начаваў часценька, быў, як у сваім доме. Ну i відокі, карціны тут пісаў. Расказваў многа цікавага. Аднойчы раніцай кажа: “Вось я сёння ў космасе пабываў. Лётаў між планетамі, i там людзі ёсць...” Брат засмяяўся: “Дзівак ты!” A ён кажа: “Ну i няхай дзівак, але мне гэтак усё бачылася...” і стаў распавядаць пра ўсё, што там убачыў. На вёсцы па першым часе ўсе неяк прыглядаліся, чаму ён пасябраваў з братам, падазравалі, a потым, калі ўбачылі, што мастак, што карціны малюе, дываны, тады прыхінуліся да яго i сталі ўжо як за свайго мець чалавека. Язэп Драздовіч выгляд меў некалькі адрозны. Плашч доўгі, капялюш, валасы доўгія i кій, самаробны, высокі такі, з выразанай галавой чалавека. Разьбяр ён быў выдатны. I многа якіх прадметаў, выразаных ім з дрэва, было. Брату ён падарыў табакерку сваёй работы ў выглядзе нібы саркафага нейкага. Брат i Драздовіч яшчэ моцна дружылі з Янкам Пачопкам, які жыў у вёсцы Летнікі. Пры магчымасці яны сустракаліся разам i ў нашым доме. Гутарылі падоўгу, даволі часта гэтыя гутаркі пераходзілі ў гарачыя спрэчкі наконт літаратуры, мастацтва ці шляхоў навукі. Але затым разыходзіліся як найлепшыя сябры. Ну, вядома, усе трое былі мастакамі i на вясёлы жарт. Часта яны гаварылі пра моладзь, каб тая верыла ў сваю сцежку, распавядалі, як стварыць спектаклі беларускія, адрадзіць гульні, як супрацьстаяць апалячванню. Брат 159


напісаў якраз п'есу “Чорт з падпечку” — гэтую п'есу тады ставіла моладзь, у вёсцы Шкунцікі ставілі i ў нашай вёсцы Таболы, дзе таксама тады было многа моладзі. I Язэп Драздовіч ахвотна дапамагаў ім аформіць сцэну. Драздовіч прыходзіў нечакана, гэтак жа нечакана i некуды сыходзіў. 3 кіем сваім, што аздоблены быў разьбой, і сумкай, у якой краскі, кісці i ўсё чыста для малявання з сабой насіў. Прыходзіў зноў, i, калі не было пільнай работы па гаспадарцы, яны з братам ішлі да Дзісёнкі i там ля ракі гаварылі аб нечым сваім. (...) A за абедам гаворка зноў была то жартаўлівая, то сур'ёзная, то свае сны расказваў. Брат не пагаджаўся з ім, a ён на сваім стаяў: “Вось пабачыш, пажывём, нямала часу пройдзе, але многае зменіцца, будзе іначай, я проста прадчуваю, мне нібы хтосьці ўнушае, што ў космасе ўсё гэта ёсць, i мне бачылася ўсё гэта...” Партрэт бацькі Драздовіч пісаў на двары нашага дома. Пасадзіў бацьку i кажа: “Не кратайся”. А сам, адышоўшыся, глядзіць на яго, потым падыдзе да палатна, зробіць мазок. Бацьку села муха на шчаку, a Драздовіч яму: “Не кратайся! A то гэткі i выйдзеш...” I сагнаў муху. Тады ўжо бацьку нічога не дакучала i сядзеў ён спакойна. А на другі дзень Драздовіч закончыў малюнак. Бацьку той вельмі спадабаўся. Былі i два патрэты брата Міхася — таксама работы Драздовіча. Аднак я не быў сведкам ix напісання. Гэтыя партрэты ён пісаў у Вільні, калі брат працаваў там у рэдакцыі беларускай газеты, a Драздовіч — выкладчыкам. Ужо потым брат пасля выхаду з турмы прывёз ix з сабой дамоў. I яны былі ў нас аж да пачатку вайны, зберагліся i ў вайну, i цяпер у жонкі i дачкі брата, a партрэт бацькі, як я казаў, захоўваецца ў маёй сястры. Тры патрэты, напісаныя рукою Драздовіча. (Машара Мялецій Уладзіміравіч, г.п.Шаркаўшчына) *** Успаміны пра дзядзьку Язэпа — гэта перш за ўсё ўспаміны пра ўласнае дзяцінства. Мой дзед Янцэвіч Іван, звалі яго яшчэ Яськам, або Янкам, меў дом на пагорку якраз насупраць таго месца, дзе Мнюта заканчвала свой бег i ўлівалася ў Дзісну. Тут часта бываў дзядзька Язэп. У дзеда было восем сыноў, a апошняй, самай малодшай, была Амілечка — мая цётка. У 1924 годзе раптоўна памерла бабка, маці яе. Дзевяцера засталіся, лічыце, сіротамі. Тады Амілечцы было недзе гадоў сем. Бралі нейкі час служанку, якая займалася па гаспадарцы, ну i Амілечка вучылася каля яе. A потым сама, маленькая, упраўлялася па дому. Падрасла, вучылася добра. Скончыла школу i была гаспадыняй. Драздовіч яе вельмі паважаў, i яна яго гэтак жалела. Той як прыйдзе, дык яна яму i бялізну, бывала, памые, i накорміць, i яшчэ з сабою дасць на дарогу чаго-небудзь. Дык ён у сваіх кніжках, мне мастак Марачкін расказваў, часта ўспамінаў пра яе. Цётка Амілечка ў дзяцінстве хварэла на воспу, дык у яе тварык быў пасечаны гэтай хваробай. Драздовіч часта ўспамінаў, што хоць i сляды воспы былі на яе твары, але яна дужа добрая была характарам, Амілечка. Яна сама сірата, дык жалела ўсіх людзей. Драздовіч нарысаваў яе i надпісаў “Амілечка”. (...) Стаіць яна ў васільковым вяночку, a за ракой на бугарку могілкі i крыж вялікі. Насупраць дома за ракой стаяла вёска Жукі, i могілкі там былі. 160


Сіроцкую долю нарысаваў — цяжкі крыж. I сапраўды, жыццё ў цёткі Амілечкі было цяжкім. Апынулася яна ў Канадзе, працавала там у кафэ, посуд мыла. На пенсію выйшла. Амаль поўнасцю страціла зрок. У доме дзеда быў такі альбом — у ім партрэты ўсіх васьмі сыноў нарысаваны. I былі саматканыя дываны, на якіх Драздовіч нарысаваў усякія віды. Вось зіма. Месяц свеціць. Дрэвы заінелыя. Маляваў i замкі старынныя над азёрамі. Дужа прыгожыя былі. Я добра помню шафу старой работы, можа, маёй бабулі была, стаяла ў хаце. На дзверцах яе з унутранай стараны наклеена была карціна — партрэт беларускага паэта Міхася Машары. Ён з маёй мамай хадзіў у школу разам i потым адведваў. Яго Драздовіч i нарысаваў. Адзін раз прыйшоў, калі сонца ўжо заходзіла. Кароў з поля прыгналі. Вось мама падаіла, a карова лягла, закінула хвост на спіну i ляжыць. A ён кажыць: “Ну, Юзэфка, здымай бялізну з вяровак, бо ўначы дождж пойдзе”. A маці яму: “Ай, Драздовіч, што вы, гэткая пагода”. — “Я табе кажу”. — “Дык адкуль жа вы ведаеце?” — “А вось будзеш жыць, дык i знай: лягла карова, хвост паклала на спіну — знай, што на дождж”. Ну i праўда. Якраз недзе з паўначы пачаўся дождж, i назаўтра дзень дажджлівым быў. Дык мы ўсе тады, малыя, як увідзім, што карова лягла i хвост на спіну, крычым: “Драздовіч казаў, што дождж будзе”. Усялякіх прыкмет такіх ён ведаў многа, усё жыццёвае ў яго было. У нашай сям'і жылі тры сястры i брат. Прыйдзе Драздовіч да нас: пакуль бацькі ўпраўляюцца па гаспадарцы, ён з намі гаворку вядзе. На мяне кажа: вось ты цяпер ладнейшая за ўсіх, a пад старасць будзеш ад усіх некрасівая, але характар у цябе добры i павагу будзеш мець. A брату гаварыў: “У цябе чало высокае i будзеш ты камбінат, камбінацыя ў цябе ў жыцці будзе, ты пойдзеш далёка...” I праўда. Брат вывучыўся на доктара i цяпер працуе ў санаторыі ў Польшчы. Дзеці любілі Драздовіча. Як стаў ён часцей прыходзіць да нас, мы, збачыўшы яго, беглі насустрач, a потым ідзём, за яго палатняны сурдут учапіўшыся або за рукаў, хто за палку. ...Ну вось такім ён быў. Прыходзіў, жартаваў, беларускія вершыкі чытаў, казкі, розныя пацешкі. Вучыў нас песні спяваць, a іншы раз i падзадорваў: “Ай, галаскі ў вас не надта, вы ж ля кустоў жывяце, над рэчкай, каб, як салаўі, спявалі...” A мы смяёмся тады. Вядома, бацькі нас адмалку да работы прывучалі. (...) I дзядзька Язэп любіў паўтараць: каб пасля кожнага дня якая-небудзь польза была чалавеку, каб не пралежаў, не праседзеў, каб чым-небудзь займаўся. А калі цяпер якое свята, ды яшчэ два дні, не ведаеш, куды сябе падзець. I, думаю, праўду казаў Драздовіч. Ён i сам працаваў. Калі канчаліся фарбы, нешта пісаў. Па гаспадарцы ён i хацеў бы дапамагчы, але меў слабае здароўе: жалудак мучыў яго. Толькі калі сена памагчы павярнуць у пракосах. Любіў ён з моладдзю бываць — тады яе многа было i ў нашай вёсцы, i ў навакольных. Вечарынкі спраўлялі. Месца такое — Гліняная гара называлася. Прыязджалі музыканты з Вендзялова, на ўсю акругу славіліся. (...) На гэтых вечарынах i Драздовіч паяўляўся. Весяліў моладзь, расказваў, вучыў, як красіва сябе паводзіць. “I хлопец далжон сваю фігуру мець, калі малады, — усё так смяяўся. Нада, каб арлом хадзіў, каб галава высока паднятая, грудзі наўпярод...”, — усё ён нам паказваў, як танцаваць трэба. “I мужчына не далжон быць, як тая павесма лёну, якую толькі з мялкі выцягнулі, калі выйшаў танцаваць, то грудзі наўпярод, 161


на пяце выкручвайся, a калі не ўмееш добра, то лепш зусім не выхадзі...” (...) Сярод моладзі ў дзядзькі Язэпа многа сяброў было. Мой дзядзька Мар'ян, Франц Касевіч, Валодзя Прыстаўка. Ix i арыштоўвалі за тое, што беларускія песні спявалі ці святы наладжвалі. 3 дзедам асаблівая дружба была. Дзед быў граматны чалавек. Недзе ў сястры яго пашпарт i іншыя дакументы, дык там запісана, што валодае трыма мовамі, расейскай, польскай i нямецкай. (...) Дзед у маладым веку застаўся ўдаўцом, a такі гаваркі быў, любіў пагаварыць. I вось ідзеш да дзеда, a яны сядзяць з Драздовічам пад хатай, аб нечым бясконца гавораць. Вакол красіва было, бэзам абсаджана, акацыямі, каштанамі i ляшчынай, ліп многа. A цераз дарогу лясок быў. Шэсць гектараў. Лес уходжаны, ані сукоў там, як парк. Прыгожыя мясціны былі. I вось застаўся толькі адзін дуб, адна памяць засталася ад маёй дзедаўшчыны. Ну, як ужо разагналі сям'ю дзеда, запісалі ў кулакі, дык усё выкарчавалі, i сад, i дрэвы павысякалі, на ферме спалілі, цяпер i зааралі, дзе фундамент стаяў. Адзін гэты дуб на памяць — i ўсё. (...) Пад гэтым дубам любіў бываць i Драздовіч. (Качан Ірына Адольфаўна, в.Наваполле, Шаркаўшчынскі р-н ) *** Справа ў тым, што з 31-га года я быў вучнем Віленскай беларускай гімназіі, якая размяшчалася ў гэтых славутых Базыльянскіх мурах, дзе быў i музей Беларускі. Ну a мой бацька тады кіраваў гэтым музеем, i да яго часта прыязджаў Драздовіч. Дык вось, часта здаралася, што, калі я з гімназіі забягаў у музей, там i сустракаў Драздовіча, які па розных справах прыходзіў. Безумоўна, бацька быў у вельмі блізкіх адносінах з Драздовічам. Разумееце, Драздовіч у Вільні жыў даволі доўга i быў цесна звязаны з ёю. I нават добра вядома тое месца, дзе ён жыў, — тады была Віленская вуліца, дом 12. Цяпер там нумарацыя перамянілася. Гэта было месца, дзе знаходзіліся рэдакцыі беларускіх газет левага напрамку. Там у рэдакцыі якраз працавала адміністратаркай Зоська Верас, якую ўсе добра ведаюць. Пры рэдакцыі быў адзін вялікі пакой, дзе жылі беларусы, што прыязджалі сюды, у Вільню, i не мелі сталага месца жыхарства. Вядома, што там нейкі час жыў Антон Грыневіч — выдатны збіральнік фальклору. I там нейкі час жыў i Язэп Драздовіч. Мне вядома, што Драздовіч выкладаў малюнак i арганізаваў пры гімназіі студыю. Але гэта было яшчэ да таго, як я паступіў у гімназію, i мне не давялося сустрэцца з ім як вучню. Драздовіч, на мой погляд, палітычнай дзейнасцю не займаўся, ні да якой канкрэтнай партыі не належаў, але ён быў блізкі да ўсяго асяродку беларускай інтэлігенцыі, якая групавалася вакол рэдакцыі беларускіх газет. Можа, не ўсім вядома, але ў тым жа будынку, на 2-ім паверсе, была кватэра Браніслава Тарашкевіча. I вось тыя, хто прыходзіў у рэдакцыю ці супрацоўнічаў, былі ўсе, канечне, блізкія для яго людзі. Я ўпэўнены, што Драздовіч знаёмы, скажам, з такімі дзеячамі, як Рыгор Шырма, выкладчыкамі гімназіі. Калі зазірнём да нейкага спіску беларускай інтэлігенцыі таго часу, пацікавімся, як жыла беларуская гімназія, то ў ім знойдзем, што існаваў студэнцкі саюз. Вось цераз студэнтаў, безумоўна, 162


усе гэтыя людзі з ім пазнаёміліся. Драздовіч быў вельмі такой каларытнай фігурай, вельмі нестандартным чалавекам. Некаторыя, ведаеце, проста лічылі яго дзіваком. Ён заўсёды быў захоплены нейкімі ідэямі. Работа яго была незвычайна каштоўная i як краязнаўцы, i як збіральніка фальклору, i як мастака. Ён збіраў узоры тканін, фактычна займаўся зборам этнаграфічных матэрыялаў. Бадай, мала хто з віленчукоў таго часу не ведаў Драздовіча. Нехта выказваў меркаванне, што дзесьці з пачатку трыццатых гадоў Драздовіч аказаўся нейкім чынам адасобленым ад культурнага асяродку ў Вільні i меў не надта трывалыя сувязі з ім. Мне здаецца (гэта, канечне, мае думкі асабістыя, не падмацаваныя дакументальна), так здарылася таму, што, пакуль гімназія была прыватнай, яна мела магчымасць выбіраць сабе настаўнікаў, такіх, якія былі па душы, і, безумоўна, такі чалавек, як Драздовіч, быў вельмі патрэбны гімназіі. A ўжо недзе з 33-га года гімназія набыла статус дзяржаўнай, i тады наладзілі кантроль улады над камплектаваннем кадраў настаўніцкіх. I, безумоўна, яго не пакінулі — выкладалі там ужо іншыя людзі. Я думаў, што ён проста не затрымаўся там, не маючы нейкага сталага заробку. (...) Другая прычына — гэта сапраўды, відаць, характар гэтага чалавека, такая яго непаседлівасць, яго вечныя пошукі, і, можа, ён вырашыў для сябе больш цікавай, больш адпаведнай свабоду руху, перамяшчэнне з месца на месца. Вядома, што яго матэрыяльны стан быў вельмі цяжкім: ён ледзьве зводзіў канцы з канцамі, не заўсёды меў магчымасць прыдбаць сабе фарбы, каб працаваць. Гэта, безумоўна, усё праўда. Некалькі (i гэта можа пацвердзіць мой успамін) яму дапамагаў Беларускі музей. Менавіта калі Драздовіч прыязджаў у Вільню, то заўсёды прывозіў што-небудзь са сваіх работ. Трэба сказаць, што экспазіцыя работ Драздовіча ў Беларускім музеі была вельмі значная. Ясна, што гэта мастак, ну, можа быць, не таго ўзроўню, каб экспанавацца ў асноўных залах, дзе экспанаваліся работы Смушкевіча, Русецкага. Але затое пры ўваходзе быў i вялікі перадпакой, дзе складвалі кніжкі, нерэалізаваныя выданні, — усё гэта абвешана, літаральна карціна пры карціне, работамі Драздовіча. Так што экспазіцыя музея па сутнасці пачыналася з яго карцін. I менавіта там былі вывешаны ўсе работы ў алейнай тэхніцы — яго касмічныя візіі. Іх было многа. Памятаю некалькі работ i алегарычных. (...) Мушу сказаць, што да яго касмічных візіяў наведвальнікі музея адносіліся парознаму. Ну i, вядома, цяжка сказаць, каб да такіх карцін можна было з навуковага пункту гледжання падыходзіць станоўча, але ж не ў гэтым была ягоная мэта. Мне здаецца, што Драздовіч i не прэтэндаваў на вучонага-астранома, хаця мы ведаем, што была выдадзена яго кніжачка “Нябесныя бегі”, у якую ўкладзена шмат працы. (...) Можа, якраз дзякуючы гэтай кніжцы Язэпа Драздовіча лічылі крышку дзіваком. (...) Ясна, што ён ніколі астраноміяй сур'ёзна не займаўся, але меў многа захаплення гэтымі праблемамі. У мяне склалася ўражанне, што ён сам часам з пэўным пачуццём гумару адносіўся да гэтых сваіх пошукаў, да сваіх візіяў, да гэтых карцін, у якіх была ўкладзена маса працы. I, ведаеце, пасля таго, як ужо знік гэты музей у Вільні, я ix ізноў пабачыў, можа, не ўсе, але даволі значную частку на выставе ў Менску, мусіць, недзе ў восемдзесят восьмым годзе. (...) (...) Чалавек ён, бясспрэчна, быў таленавіты i меў у галаве масу фантазіі. I вельмі абаяльны. 3 ім прыемна было сустракацца. Ён да ўсіх заўсёды добразычліва 163


адносіўся, быў найцікавейшым субяседнікам. Адмоўнага стаўлення да яго я ні ад кога не вычуваў. Да яго адносіліся спагадліва. Я ведаю, як шанаваў яго бацька i ўсімі сіламі імкнуўся дапамагчы. На выставе вы бачылі драўляныя кійкі работы Драздовіча. Трэба было мець многа фантазіі, каб так па-майстэрску выкарыстаць натуральны матэрыял, аздобіць філіграннай разьбой. Ён прывозіў кійкі ў Вільню i пакідаў у музеі. Бацька з яго дазволу прадаваў некаторыя наведвальнікам, каб неяк забяспечыць яму быт, даць нейкую магчымасць купіць хоць бы тыя фарбы. Куплялі кіі больш багатыя, a таксама замежныя госці. У мяне, як ні дзіва, захавалася запісная кніжка бацькі, адрасная i візітовыя карткі. Там, напрыклад, картка бурмістра горада Стакгольма — Лінтгагена, які быў у музеі i набыў кіёк работы Драздовіча, ну i заплаціў не стандартную цану прыблізна ў пяць залатовак, a ўсіх пятнаццаць. Памятаю, што ў пакоі архіва музея заўсёды ляжалі некаторыя работы разьбы па дрэве — барэльеф Антона Грыневіча i іншых дзеячаў, былі шкатулкі, зробленыя з дрэва. Не ведаю, ці захаваўся дзе, але быў там адзін прадмет яго работы — брусок для прыціскання папер на стале. На ім выразана паўсфера і на гэтай паўсферы ўся карта той, другой, паловы Месяца, нябачнай, i беларускія гарады там з назвамі, якія ён прыдумаў. Хаця дапамога матэрыяльная Драздовічу ад музея была мізэрнай i на яе цяжка пратрымацца, але былі факты, калі беларускае грамадства (хаця сярод беларусаў было мала багатых) таксама ахвяравала на грамадскія справы музею. (...) Цяпер толькі адчулі, наколькі гэта быў моцны i рознабаковы талент. Хаця сучаснікі бачылі, што ён i як ілюстратар вельмі цікавы: афармляў вокладкі кніг, дапамагаў пры выданні беларускай перыёдыкі, календароў — усюды можна было знайсці след яго рукі. Але, ведаеце, у той час, паколькі гэта адбывалася ў падняволенай Беларусі, то цяжка было, каб яго належна ацанілі, стварылі такія варункі, каб паказаць яго творчасць, як, скажам, сёння паказваюць творчасць Чурлёніса. Гэта справа будучага. I я спадзяюся на гэта. Нягледзячы на ўсе жыццёвыя цяжкасці, у Драздовіча быў нейкі шчаслівы характар. Я магу гэта дастаткова правільна ацаніць, бо пры сустрэчах ён ніколі не выказваў сваіх бедаў i трагедый. Гэты чалавек ні для каго не шкадаваў сваёй працы, a здольнасцяў у яго хапала. (...) Ёсць тут у мяне сябра школьны. Паказвае неяк гліняны збанок, увесь размаляваны: васількі там, каласкі. Пытаюся: “Адкуль такі цікавы збанок?” — “Збанок, кажа, як збанок, але вось прыйшоў да нас неяк Драздовіч, узяў фарбы i ўвесь размаляваў, i засталася гэта памяць, бацька жыў, вось пакінуў”. Заходжу аднойчы да адной з абітурыентак былой Віленскай беларускай гімназіі, на жаль, ужо нябожчыцы, яна паказвае партрэт свой: “Ведаеце, хто яго намаляваў? — Драздовіч!” Дзе ён ні бываў, усюды нешта пакідаў, след сваёй творчасці. Такі быў характар. (Луцкевіч Лявон Антонавіч, г.Вільня)


М.Райчонак (крайні злева) з аднакурснікамі пад час вучобы у Віцебскім педагагічным інстытуце

Выступленне М.Райчонка на магіле Я.Драздовіча пад час адкрыцця першага драздовічаўскага пленэра. Ліпляны.1995 г.


Касмагонія Язэпа Драздовіча Усава Надзея, нам. дырэктара па навуцы Нацыянальнага мастацкага музея РБ (Мінск) Язэп Драздовіч — ключавая фігура самай моцнай хвалі беларускага культурнага Адраджэння першай траціны ХХ стагоддзя. Беларускі рэнесанс нарадзіў самы універсальны тып артыстычнай асобы — “культурніка”, як тады казалі. Сучаснік і сябра Драздовіча віленскі мастак Пётра Сергіевіч неяк назваў яго “нашым маленькім павятовым Леанарда да Вінчы”. Сапраўды, дзейнасць Драздовіча шматгранная: ён быў мастаком, пісьменнікам, этнографам, скульптарам, народным філосафам, хірамантам, археолагам, театральным дзеячам, астраномам-аматарам і візіянерам. Шаснаццацігадовым юнаком у 1906 годзе Драздовіч прыехаў у Вільню вучыцца ў Віленскай школе малявання акадэміка І.П. Трутнева. Мастацкая жыццё Вільні — вялікага шматнацыянальнага горада, сталіцы так званага Паўночна-Заходняга краю — аказала моцны ўплыў на развіццё і светапогляд мастака-сімваліста і візіянера. 1900 гады ў Вільні іншы раз называюць “віленскім рэнесансам”. Тут выстаўляліся вядучыя мастакі краю — Літвы (як у той час называліся былыя землі Вялікага княства Літоўскага) — М. Чурлёніс, М. Дабужынскі, Ф. Рушчыц. Яны малявалі цудоўныя сімвалічныя пейзажы аднаго з найпрыгажэйшых барочных гарадоў і ўслаўлялі хараство роднай зямлі. Другі менш вядомы ў нас віленскі жывапісец Браніслаў Ямонт выстаўляў свае фантастычныя пейзажы, дэкаратыўныя, яркія і крыху жудасныя ў сваёй недаказанасці. Адна за адной адбываюцца мастацкія выставы ў Вільні і амаль што на кожнай — карціны дзіўнага мастака-музыканта М. Чурлёніса, якія маюць моцны поспех у пецярбургскай мастацкай эліты. Яго музычныя, таямнічыя карціны з плаўным рытмам, блеклымі тонамі, загадкавымі сюжэтамі, якія нібыта нагадваюць пра далёкія, невядомыя краіны, маладога Драздовіча зачароўвалі. У мастацтве Чурлёніса панаваў заснаваны на пазнанні сімвалізм, які “бяжыць” ад рацыянальнага ў бок таямніц і мараў. У дзённіках маладога Драздовіча і запісах тых гадоў няма ўзгадвання пра літоўскага мастака, але ўплыў яго карцін на творчасць Драздовіча відавочны. Менавіта Чурлёніс даў першапачатковы штуршок, паспрыяўшы з’яўленню моцнага імпульсу мастацкага азарэння Драздовіча, што праявіўся праз некалькі год у яго касмічнай тэматыцы. Пасля заканчэння мастацкай школы і сямігадовай службы ў царскай арміі, дзе ён скончыў курсы фельчараў, Драздовіч вяртаецца на радзіму, на Беларусь. Звесткі аб стварэнні ў 1919 годзе БССР прывялі яго ў Менск, дзе Драздовіч атрымаў працу мастака-дэкаратара беларускага літаратурна-выдавецкага аддзела Наркамасветы. Майстар актыўна працуе над стварэннем ілюстрацый для першага беларускага лемантара, выкладае малюнак у вышэйшай жаночай школе, сам вучыцца. У 1920 годзе Язэп Драздовіч пераязджае ў Заходнюю Беларусь, якая адышла да Польшчы, з захапленнем працуе выкладчыкам малюнка ў беларускай гімназіі 166


Радашковічаў і Наваградка, па заданнях Віленскага беларускага музея імя І. Луцкевіча выпраўляецца ў этнаграфічныя экспедыцыі, дзе замалёўвае архітэктурныя помнікі, хаты сялян, віды гарадоў. Шматлікія малюнкі алоўкам ці тушшу 1910—1920-х гадоў дасканалыя, рэалістычныя, крыху рамантызаваныя. Гэтыя “віды, знятыя з натуры”, з мінімальнай папраўкай на бачанне аўтара, былі выкананы для Беларускага навуковага таварыства і служылі ілюстрацыйным матэрыялам да навуковага росшуку археолагаў ці архітэктараў. Пасля звальнення з гімназіі праз нейкую недарэчнасць, Драздовіч не мог знайсці працы, перабіваючыся выпадковымі заробкамі, мізэрнымі і зняважлівымі. Ён так і не стварыў уласнай сям’і, жыў бабылём. Страціўшы статус выкладчыка і ўстойлівы заробак, Драздовіч паступова становіцца аўтсайдэрам, маргінальным мастаком. Ён зноў пераязджае ў Вільню ў пошуках працы. Тры гады жыцця ў Вільні (1930—1933) Драздовіч, перабіваючыся выпадковымі заробкамі, аддае вывучэнню астраноміі і касмаганічнай тэорыі, што для яго, які меў толькі элементарныя веды па фізіцы, хіміі і матэматыцы, было сапраўдным подзвігам. Цэлымі днямі праседжваў гэты чалавек у бібліятэцы Віленскага універсітэта, запоем чытаючы кнігі вядомых астраномаў свету. Будучы беспрацоўным, не ведаючы, куды падзець вольны час, ён убачыў у самаадукацыі сэнс быцця гэтымі цяжкімі віленскімі гадамі. Давялося перабрацца ў прадмесце Вільні, на паддашак з праходнай у ім пячной трубой — адзіным сродкам ацяплення ў зімовыя месяцы. Але галеча і голад спалучаліся з насычаным духоўным жыццём. Касмічныя пейзажы Драздовіча — адна з самых загадкавых і маладаследаваных старонак яго творчасці. Цяжка сказаць, з чаго пачалося гэта дзіўнае захапленне, якое прынесла Драздовічу толькі насмешкі сяброў і рэпутацыю дзіўнага мастака, вар’ята. Сам ён адносіць сваё захапленне да ранніх гадоў, калі яго зачароўваў агромністы небасхіл. Помніць ён добра і наказ сваёй неадукаванай маці, якая валодала духоўнай сілай: “Вучыся, сынок, і спазнай нябесныя бегі”. Гэтыя словы Драздовіч паставіў эпіграфам да кнігі “Нябесныя бегі” са сваімі ілюстрацыямі, выдадзенай на ўласныя сродкі ў 1931 годзе ў Вільні з прысвячэннем маці. У творы ён на падставе скрупулёзных матэматычных падлікаў імкнуўся асэнсаваць пытанні, звязаныя з вярчэннем Зямлі. Вечарамі, вяртаючыся з бібліятэкі, часта засынаючы галодным, Драздовіч выпраўляўся ў “астральныя падарожжы”, самнамбулічныя палёты. У сваіх магнетычных снах ён “пралятаў” над паверхняй планет, навідавоку бачыў усё, што адбывалася на Месяцы, Венеры, Марсе, Сатурне: таямнічыя гарады, наземную дзіўную прыроду, нават жыццё іншапланецян, якія, як мастак сцвярджаў, бачаць яго і рэагуюць на палёты прывітальнымі жэстамі. Прабудзіўшыся, кідаўся да нябесных мапаў, звяраў убачанае з адлюстраваным. Задаволена пісаў у дзённіках, што многія пейзажы супадаюць з навуковымі пошукамі астраномаў. Сны свае дакладна занатоўваў у дзённіку, падрабязным чынам апісваў свае нябесныя назіранні.Гэтыя шматстаронкавыя, цяжка чытэльныя нататкі Драздовіч ілюструе малюнкамі і картамі, складзенымі ў графічныя альбомы. Так ён прызвычаіўся рабіць у зямных этнаграфічных экспедыцыях, падрабязна, дакладна занатоўваючы, а потым ствараючы жывапісныя творы на тую ці іншую тэму. Так паступаў і ў сваіх шматлікіх касмічных серыях. 167


Вядома больш за сто твораў Драздовіча на касмічную тэматыку. Большасць з іх датавана 1930—1934 гадамі. Драздовіч разумеў уласны дар прадказальніка. Ён разважаў пра феномен сваіх сноў: “Большасць візій маіх — гэта не вынік фантазій, не самападман, а дар празарлівасці”. “Магчыма, некаторыя... чытачы знойдуць, што ўсё тое, што я тут апісваю..., ёсць не што іншае, як толькі мары, палёты і фантазіі. Таму я і сам, пакуль няма ў нашых зямлян тэхніка-навуковых сродкаў, для пацвярджэння, не заракаюся і не сцвярджаю, што ўсё тое, што я бачыў на Месяцы, яно там ужо так і ёсць зараз, а не ў будучым. І што людзі, якія там засяляюць найбольш прыдатныя для жыцця куточкі мясцовых прастораў, — з’яўляюцца прыроджанымі пасяленцамі, а не каланістамі з нашай Зямлі, гэтага я не сцвярджаю... Прыйдзе час, калі паездка на Месяц стане не толькі магчымай, як зараз палёт машыны ў завоблач’е” 1. Гэтыя магічныя сны мастака пазней імкнуліся растлумачыць па- рознаму: шызоідным псіхозам, галоднымі галюцынацыямі, бегствам у найлепшыя віртуальныя светы, ад існуючага ў рэчаіснасці “безбыцця” — своеасаблівай тэрапіяй самавыжывання ў бязрадаснай рэчаіснасці ўласнага існавання2. У архіве Драздовіча ёсць запісы, што тлумачаць прычыну яго захаплення касмалогіяй. Гэта адказ сябрам, якія лічылі дзівацтва Драздовіча марнай тратай сіл, часу і таленту. Адзіны сябра, фізік Трэпка, зацікавіўся касмічнымі пошукамі творцы і імкнуўся аблегчыць яму доступ да тэлескопа ў абсерваторыі Віленскага універсітэта. Знаёмая В.А. Ніжалкоўская ўзгадвае наступны выпадак. Прафесар медыцыны, якому распавялі пра захапленні Драздовіча, хацеў выкарыстаць лекцыю мастака пра космас у якасці прыкладу шызафрэнічнага псіхозу і гатовы быў заплаціць вялікія грошы. Зразумела, абураны Драздовіч адмовіўся... У першай палове 1930-х гадоў Драздовіч стварае цэлую касмаганічную сістэму, якая мае тэарэтычную, літаратурную і выяўленчую часткі. Рукапіс “Гармонія планет Сонечнай сістэмы” ён лічыць найкаштоўнейшым вынікам свайго жыцця. Драздовіч дасылае рукапіс у Мінск, у Акадэмію навук БССР, з прапановай апублікаваць “хоць бы ў якасці гіпотэзы”. Невядома, ці быў прачытаны гэты рукапіс калі-небудзь або яго палічылі трызненнем вар’ята ці графамана. Толькі мастацтвазнаўцамі былі надрукаваны некаторыя ўрыўкі з драздовічаўскіх Драздовіч Язэп. Дзённік // Маладосць. 1991. № 11. С. 111. Псіхолагі сапраўды сцвярджаюць, што самнамбулічныя сны валодаюць моцнай рэальнай сілай. Гэта стан паміж сном і нядрэмнасцю, калі чалавек здольны на чараўніцтва, — некаторы час перад і пасля сну. Чалавек трапляе, гэтак кажучы, у кіруемы сон — мару многіх людзей. Свядомасць яшчэ не знікла, а рэальнасць ужо сышла, і тады можна лёгка лётаць на іншыя планеты... Такое “эйдэтычнае” ўспрыняцце звычайна для дзяцей да пяці гадоў, а ў дарослых лічыцца хваробай. Нармальны чалавек усведамляе, што гэта фантазіі. Невядома, ці пакутаваў Драздовіч на псіхічную хваробу — эйдэтызм, ці ўмеў выклікаць у сябе такі род галюцынацый, якія стымулявалі творчае ўяўленне, верагодна спецыяльнымі практыкаваннямі — асаблівай канцэнтрацыяй увагі, дыханнем... Але аўтар верыў у існаванне іншых сусветаў. 1 2

168


кніг. Вось напрыклад, урывак з “Бесед аб стварэнні свету. Небоведение” (1937—1938), які захоўваецца ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Я. Коласа, складзены ва ўлюбёнай Драздовічам форме пытанняў і адказаў: — Ці высадзяцца калі-небудзь зямныя людзі на Месяц? — Высадзяцца, але невядома калі. Першымі турыстамі-піянерамі з Зямлі на Месяц будуць дзве экспедыцыі з дванаццаці чалавек, якія шчасліва даляцяць і высадзяцца на Месяц. Яны наведаюць праз чорнаскальныя цясніны арэну цырка Платона. Адна з гэтых экспедыцый будзе састаяць з пяці (калі не памыляюся) чалавек, так званых чорнаберэтнікаў, якія будуць апрануты ў чорныя курткі, шэрыя штаны, а на галавах будуць мець чорныя берэты. А другая экспедыцыя складаецца з сямі чалавек “галубакасцюмнікаў”, апранутых у блакітныя курткі і штаны... А з абарыгенамі… якія там жывуць у гэтых скалах, абедзве гэтыя экспедыцыі ў першы раз не сустрэнуцца, хоць і будуць заўважаны гэтымі абарыгенамі і выклікаюць сваім з’яўленнем вельмі моцнае трывожнае ўражанне. Шчаслівага ім шляху! Я. Драздовіч раіць захапіць з сабой медыкаменты, пераважна антысептыкі, і сродкі сігналізацыі, каб даваць пра сябе ведаць зямлянам, — дымавыя шашкі і рэфлектары, паколькі радыёстанцыю немагчыма завезці на такую адлегласць; энцыклапедыі “на зразумелым для абарыгенаў дыялекце”— гэтыя кнігі кніг, якія прызначаны для навучэння лунідаў цудам зямной цывілізацыі; а з жывёлы — “курыцу-матку з гняздом і куранят”. Драздовіч быў самавукам, мастаком. Яго мастакоўскія мары, як тэорыі ўваскрашэння памерлых філосафа Н. Фёдарава ці ідэі перасялення ў Сусвет “прамяністага чалавецтва” позняга К. Цыялкоўскага, былі прыгожымі філасофскімі утопіямі. Акрамя тэарэтычнай часткі, Драздовіч піша некалькі літаратурных твораў на сюжэты з убачаных сноў: “З жыцця на Месяцы”, “Трывеж”, “Арыяполь”, “Краіна дымнага неба” і інш. — першыя ў гісторыі беларускай літаратуры творы ў стылі “фэнтэзі”, якія ніколі не былі надрукаваны. Літаратурны стыль Драздовіча цяжкі і занадта дэталізаваны, стамляльна падрабязны ў чытанні. Самае цікавае для мастацтвазнаўцы — палотны і малюнкі на касмічную тэму, часта прызначаныя для ілюстравання ці абагульнення літаратурных твораў. У такім выглядзе да Драздовіча космас не паказваў ніхто. Сам жанр гэтай прадукцыі цяжка вызначальны: “касмічны рэалізм”, “метафізічны жывапіс”, “сюррэалізм”? Фантазія Драздовіча стварае цэлыя сусветы — гарады, паселішчы, расы, жывёльны свет, геаграфію і горадабудаўніцтва. Па сутнасці, некаторыя яго касмічныя пейзажы можна лічыць і архітэктурнымі фантазіямі з увядзеннем бытавых элементаў — жанр, даўно знаёмы ў сусветнай гісторыі мастацтва. На адвароце кожнага малюнка пішацца падрабязная анатацыя да адлюстраванага. Пейзажы рэдка населеныя — часцей гэта бязлюдны, дзіўны, жудасны свет. Ад чаго адштурхоўваўся, якімі прататыпамі карыстаўся Драздовіч у сваіх фантазіях? Формы яго архітэктурных “візій” рэалістычныя: абарончыя збудаванні ўбачаныя ў рэальнасці ці ў кнігах Кітая і Месапатаміі, цыклапічныя зікураты і крыху ператвораныя фантазіяй мастака мураваныя сцены. Наогул, яго фантазія ў 169


адлюстраванні пазазямной архітэктуры і жывёльнага свету часам наіўна і тоесна злучана з зямной архітэктурай і фаунай. Жывёла, якая насяляе мастацкі свет аўтара, — гібрыды зямных істот, напрыклад, забаўляльныя “вярблюдастраусы”. Касмічныя “візіі” Драздовіча не былі з’явай выключнай. Гэтая тэма хвалявала чалавечы розум даўно. Яшчэ ў XVIII стагоддзі шведскі вучоны і містык Э. Сведэнборг на падставе “адкрыццяў”, што перадаваліся яму духамі і анёламі з іншых планет, у такіх творах, як “Аб землях у нашым Сонечным Сусвеце, якія называюць планетамі, і аб землях у астральным свеце, аб іх жыхарах, іх духах і іх анёлах і адпаведнасці з тым, што пачута і ўбачана”, “Цуды неба і пекла”, “Аб Новым Іерусаліме і яго нябеснай навуцы ў адпаведнасці з тым, што пачута з неба”, стварыў фантастычную карціну Сусвету, пабудаванага ў форме “Вялікага чалавека” (“гома-максімус”), намаляваную з паранаідальнай дакладнасцю і педантызмам вучонага. Усе пералічаныя вышэй кнігі былі выдадзены ў Парыжы, Берліне і Франкфурце на французскай і нямецкай мовах у сярэдзіне XIX стагоддзя і актыўна абмяркоўваліся філосафамі і тэолагамі. Ідэя касмічных вандровак атрымала новы штуршок з пачаткам першых палётаў лятальных апаратаў у 1910-я гады. Планетарнае мысленне авалодвае думкамі пісьменнікаў, мастакоў, паэтаў, архітэктараў. У Савецкай Беларусі мастак-графік фінскага паходжання Ахола Вало яшчэ ў 1925 годзе друкуе гравюру “Кастрычнік на арбіце”, дзе адлюстроўвае фантастычнае падабенства штучнага спадарожніка Зямлі. Савецкі пісьменнік Аляксей Талстой піша шырокавядомую “Аэліту” — кнігу пра марсіянскае жыццё. Мастакі Савецкай Расіі экспануюць карціны з нязвыклымі назвамі “Планетарый” (М. Плаксін), “Траекторыя руху планет” (І. Кудрашоў). Архітэктары ствараюць “праекты гарадоў на паветраных шляхах” (Г. Круцікаў) ці імкнуцца ўпрыгожыць Зямлю нязвыклымі ідэямі касмічнай архітэктуры, у хуткую рэалізацыю якіх вераць усе, але якія так і застаюцца ў Савецкай Расіі праектамі “папяровай архітэктуры”, фантазіямі ХХ стагоддзя. Толькі ў багатай Амерыцы, якая стаяла на парозе “Вялікай дэпрэсіі”, у неба “ўзляталі” хмарачосы, уражваючы грандыёзнасцю памераў: на 381 метр аддаліўся ад паверхні зямлі будынак Эмпаер Стэйт Білдынг — вавілонская вежа ў неба — даўняя мара чалавецтва. Усё гэта не магло не ўзрушаць фантазію мастакоў, напаўняла іх верай ва ўсёмагутнасць чалавека і яго здольнасці, у рэшце рэшт, дабрацца да іншых планет. Парадаксальна, але беларускі астраном-самавук, мастак-ізгой Драздовіч працаваў у агульнаеўрапейскім кантэксце, выпярэджваючы час і сваіх больш паспяховых сучаснікаў. Магчыма, Драздовіч у бібліятэцы Віленскага універсітэта і чытаў працы Сведэнборга, Цыялкоўскага, ведаў пра раман А. Талстога. Але наўрад ці бачыў карціны маскоўскіх мастакоў. Усё гэта з’явы аднаго парадку — “візіянерскага” ўспрыняцця свету. У выпадку з Драздовічам — наіўнага, народнага, маргінальнага, амаль інсітнага, але чароўнага і захапляльнага. Настрой драздовічаўскіх твораў самы розны. Часам сонечны, урачыста-велічны, часцей — змрочны і жудасны. Ён — адлюстраванне таго, што адбываецца на зямлі. Яшчэ далёка да другой сусветнай вайны з яе вынайдзенай новай архітэктурай — рацыянальна пабудаванымі гарадамі смерці — канцлагерамі, а настрой трывогі нарастае ў грамадстве. Ён пранікае праз архітэктуру, якая першай 170


рэагуе на грамадскія перамены ў ідэалогіі. Набіраюць моц дзве звышдзяржавы — СССР і Германія, узводзяцца грамадскія будынкі, прасякнутыя змрочнай ідэалогіяй таталітарызму, варожыя, якія прыгнятаюць чалавечую сутнасць. Драздовіч інтуіцыйна, як чуллівы барометр, прадбачыць набліжэнне катастрофы. Яго ідэальныя касмічныя сусветы, прыдатныя для братэрскага жыцця людзей, яскравыя і радасна-ціхамірныя, паступова становяцца ўсё больш змрочнымі. Часам праз настрой мастака, але часцей праз агульную тэндэнцыю — цяжкую дэпрэсію і змрочныя прадчуванні. Драздовіч паглыбляецца ў свой выдуманы лад, стварае цэлыя сусветы на Марсе, Сатурне з прыгожымі краявідамі, плацінамі штучных мораў, лёгкімі аркадамі і балюстрадамі акадэмій, утульнымі марсіянскімі збудаваннямі. Чырвоны Марс для мастака не ваяўнічая планета, жыхары яго (“педагогі”) выглядаюць нават дабрадушнымі, вось толькі апрануты яны ва уніформу, як зняволеныя, а іх цалкам аднолькавыя зручныя дамы на тэрасах без прыкмет якой бы то ні было архітэктуры нагадваюць рабочы мурашнік, пчаліныя соты ці баракі канцлагера пад ясным сонцам. Бязлюднымі глядзяцца пейзажы любімай драздовічаўскай планеты — Сатурна, планеты, якую мастак лічыў самай цікавай і загадкавай. Яркую абсерваторыю, што напісана чыстымі лакальнымі колерамі, змяняе злавесны “Знак папераджэння перад безданню” з чарапамі. Кожная карціна пазначана асаблівым планетарным знакам — кольцамі Сатурна. “Сатурнянкі, якія аглядаюць свае зімовыя пячоры”, не выглядаюць радаснымі. На шчасце, жыццё не дало магчымасці Драздовічу канчаткова паглыбіцца ў свае мроі. Ён не мог жыць як “райская птушка”: без клопатаў аб пражытку, адзенні, мінімуме неабходных чалавеку для жыцця рэчаў. Пра мастака не было каму клапаціцца, і ён не мог сысці ў астральныя сны канчаткова, як гэта здарылася з Мункам, Ван Гогам, Урубелем ці Чурлёнісам, якія завяршылі сваё жыццё ў шпіталях для псіхічнахворых. Голад, беспрацоўе, насмешкі ці абыякавасць знаёмых і сяброў (“маю каля 1000 знаёмых, а пайсці няма куды”, пісаў аўтар у дзённіках) выгналі яго з Вільні на дарагую сэрцу радзіму — Віцебшчыну (Дзісеншчыну). Пасля смерці маці браты жылі кожны сваім домам, але вельмі бедна. Уласнай хаты ў Язэпа Драздовіча не было, а жыць дармаедам у чужой хаце ён не хацеў. Тым больш што самы старэйшы брат памёр у 1936 годзе, сярэдні знаходзіўся ў прытулку для інвалідаў вайны і адзінымі сваякамі былі толькі пляменнікі і родная сястра, якіх ён не жадаў абцяжарваць клопатамі пра сябе. Так пачаліся яго бясконцыя вандраваннібадзянні па роднай зямлі — ад хутара да хутара, ад вёскі да вёскі, перабіваючыся выпадковымі заробкамі. Народ стаў яго кармільцам, асноўным заказчыкам і спажыўцом твораў. У 1933 годзе ствараецца альбом “Жыццё на Месяцы” — самы трывожны і змрочны з усёй серыі. На звыклым для людзей спадарожніку Зямлі Драздовіч бачыць дзіўныя гарады-крэпасці, бясконцыя сцены і вежы, моцныя абарончыя збудаванні. Луняне (“луніды”) рыхтуюцца да войнаў і даўно вядуць іх. Драздовіч нібыта прадчувае сацыяльнае напружанне, атмасферу будучай вайны. У гэтым ён сапраўды 171


прарок-візіянер, як і ў іншых сваіх перакананнях, што ў тыя гады здаваліся амаль фантастычнымі (як, напрыклад, палёт чалавека на Месяц). Малюнак алоўкам “Пешаходная дарога па дне расколіны” адлюстроўвае настрой Драздовіча 1930-х гадоў. Гнятлівая атмасфера непрагляднасці і амаль што фізічнага цяжару сыходжання дзвюх сцен, дзе ёсць толькі малая надзея ацалець чалавеку, — Молах, які перамолвае крохкае чалавечае жыццё. Драздовіч “злятаў” на іншыя планеты, ратуючыся ад прыніжальнага побыту, свайго бяспраўнага становішча аўтсайдэра, але зараз гэта крык параненай душы, прадчуванне, прароцтва. Віленскія сябры-аднадумцы паступова аддаляліся, дыстанцаваліся ад дзівака-мастака, які сышоў у свае “візіі”. Усё менш лістоў і замоў атрымліваў ён з Мінска і Вільні. А з пачатку 1930-х, перыяду разгрому ў Савецкай Беларусі нацыянал-дэмакратаў і ўсталявання жорсткай сталінскай дыктатуры, Драздовічу і зусім перасталі адказваць. Ягоны адчай добра перадае прыдуманы псеўданім “Язэп Забыты”. Вяртанне ва ўласную стыхію — гэта своеасаблівае “хаджэнне ў народ” — не ўспрымалася Драздовічам трагічна: “Працую для роднага народа, вяртаю яму даўгі”. Аўтар арганічна ўвайшоў сваёй творчасцю ў народную культуру, не парушыўшы яе паэтыкі. Пра яго ўзгадалі толькі ў 1938 годзе: у віленскім беларускім часопісе “Калоссе” 50-годдзе Язэпа Драздовіча было адзначана невялічкім біяграфічным артыкулам яго сябра мастака Пётры Сергіевіча1. Драздовіч трактаваўся як першы нацыянальны беларускі мастак, адзначалася, што яго натурныя графічныя віды роднай зямлі маюць глыбокую мастацкую каштоўнасць. Пра вялікую серыю касмічных краявідаў не было сказана ні слова, нягледзячы на тое, што Сергіевіч, безумоўна, бачыў іх у віленскі перыяд жыцця мастака. 1939 год і далучэнне Заходняй Беларусі да Савецкай далі пэўныя надзеі на паляпшэнне бытавых умоў жыцця і творчую запатрабаванасць мастака. Як бедняку сельсавет выдзеліў Драздовічу хату і карову, з якой ён не ведаў, што рабіць. Мастака прызначаюць настаўнікам малявання і астраноміі ў Лужэцкай вясковай школе. Здавалася б, мара збылася: ёсць дом, праца, якую добра ведаў і да якой імкнуўся, статус вясковага настаўніка. Але вірус бадзяжніцтва, падарожніцтва, вандроўніцтва ўжо трывала пасяліўся ў мастаку. Гэты немалады, але яшчэ моцны чалавек ужо не ўяўляў свайго жыцця без дарогі — мог прайсці пяцьдзесят кіламетраў за дзень: “Хажу паміж Мнютай і Аутай і малюю людзям”. У 1941 годзе Язэп Драздовіч пасылае ў Карцінную галерэю (Мінск) дадзеныя сваёй біяграфіі і разлічвае на вялікую цікавасць да мастакоў Заходняй Беларусі з боку арганізатараў выставы, якая тады рыхтавалася ў Мінску. Хутчэй за ўсё ім бы зацікавіліся прафесіяналы-музейнікі і калі б не выставілі, то набылі б яго творы. Але далейшаму ходу жыцця перашкодзіла вайна. Ваенныя гады Драздовіч правёў на далёкіх лясных хутарах, хаваючыся ад немцаў. У той час быў выкананы і апошні сімвалічны аўтапартрэт “Трохглаў”, які сімвалізуе Сергіевіч П. Язэп Драздовіч. Да 50-годдзя нараджэння мастака // Калосьсе. 1938. № 3. С. 183—186. 1

172


тры іпастасі мастака — краязнаўцы, гісторыка і астранома. Паступова гады бралі сваё, падводзіў зрок, непакоіла старая язва, якую Драздовіч набыў у бясконцых вандроўках. Стары сябра паэт Міхась Машара заклікае пераехаць у Мінск, абяцае знайсці працу ў музеі, але Драздовіч ужо не уяўляе сябе без звыклай для яго формы жыцця. Разважанні пра космас не пакідаюць аўтара і ў 1940-я гады. У 1948—1952 гадах ён піша некалькі артыкулаў на касмічныя тэмы: “Экліптыка”, “Як стваралася наша Сонечная сістэма”, “Заранка”, “Аб тэлескапічным і мікраскапічным Сусвеце”, “Эфір і безэфір’е”, “Чым можа служыць абсалютная пустата ў сусветным руху для нябеснай механікі”, “Паходжанне самакрутных планет” і г.д. Апошнім разам у 1950-я гады Я. Драздовіч дасылае ў Акадэмію навук цяжкі рукапіс “Тэорыя руху ў касмалагічным значэнні (у пытаннях і адказах)” (1948—1950) — вынік яго 25-гадовага роздуму над гармоніяй руху планет. Драздовіч разумее, што ў канцы жыцця трэба падводзіць нейкія вынікі, і таму імкнецца сабраць па вёсках свае творы для персанальнай выставы. Але зрабіць яму гэта так і не ўдалося. 15 жніўня 1954 года вяскоўцы знайшлі яго на дарозе непрытомным. У вясковай бальніцы Язэп Драздовіч і памёр у забыцці. Праз тры гады пасля яго смерці быў запушчаны першы штучны спадарожнік Зямлі, праз сем гадоў у космас паляцеў першы чалавек, а праз пятнаццаць гадоў, 21 ліпеня 1969 года, на паверхню Месяца ўпершыню ступіла нага чалавека. Усяго на Месяцы пабывала дванаццаць амерыканскіх астранаўтаў, некаторыя прабылі там некалькі сутак... Самыя смелыя мары Драздовіча збыліся.

Язэп Драздовіч.Космас.1943

173


Язэп Драздовіч. Над безданню. 1931

Язэп Драздовіч. Касмаполіс. 1931


Язэп Драздовіч. Аргаполіс. Горад палацаў. 1934-1935

Язэп Драздовіч. Сустрэча вясны на Сатурне. 1932


Язэп Драздовіч. Вечар у пустэльні на Марсе.1932

Язэп Драздовіч. Агляд зімовых пячораў сатурнянамі.1932


Язэп Драздовіч. Аргентанія. 1934-1935

Язэп Драздовіч. Фантастычны краявід. 1940


Мсціслаў Дабужынскі і Язэп Драздовіч: адзнакі часу Хадыка Аляксей, кандыдат мастацтвазнаўства, галоўны рэдактар часопіса “Спадчына” (Мінск). Гваздзёў Сяргей, гісторык, мастак (Мінск) Пра выставу жывапісных і графічных твораў Мсціслава Дабужынскага (1875—1957) “Старая Літва” ў Нацыянальным мастацкім музеі (21 лістапада 2007 — 8 студзеня 2008) багата пісалі ў прэсе (“Новы Час”, “Наша Ніва”). На выставе экспанаваліся пяцьдзесят твораў, у якіх паўстаюць вобразы выключна этнаграфічнай Літвы, у тым ліку Вільні, і якія датуюцца 1907— 1939 гг. Але аўтарам дадзенага матэрыялу падаецца, што, не паўтараючы дэталяў біяграфіі мастака, варта зрабіць акцэнты на недаацэненыя аспекты творчасці гэтага геніяльнага чалавека, фактычна, найлепшага прадстаўніка суполкі “Мир искусств” у Пецярбургу. А таксама правесці паралелі паміж творчасцю Мсціслава Дабужынскага і спадчынай слыннага мастакаасветніка Заходняй Беларусі Язэпа Драздовіча, зрабіўшы, такім чынам, панараму мастацкіх падзей, якія разглядаюцца на канферэнцыі ў гонар 120-годдзя Драздовіча, трошкі шырэйшай. Зацікаўленаму і дасведчанаму чытачу падобныя параўнанні не пададуцца выпадковымі і нацягнутымі. Каротка пра “беларускі” акцэнт у біяграфіі Дабужынскага. Вядома, што яшчэ з 1900-х гадоў, праведзеных у Вільні і Пецярбургу, мастак быў знаёмы з творцамі беларускага Адраджэння — Луцкевічамі, Ластоўскім, Дуж-Душэўскім. Некалькі месяцаў у 1918—1919 гадах Дабужынскі працаваў адначасова з Шагалам у Віцебску (а раней, у 1909—1910 гг., разам з ураджэнцам Гродна, іншым “мироискусником” Львом Бакстам вучыў Шагала ў прыватнай мастацкай школе Лізаветы Званцавай у Пецярбургу). Пераехаўшы ў Коўна з СССР у 1924 г., Дабужынскі супрацоўнічаў у беларускіх праектах БНР. Афармляў тэатральныя пастановы, часопіс “Крывіч” і славутую манументальную “Гісторыю беларускай (крыўскай) кнігі” Ластоўскага. Менавіта гэты беларускі кампанент у творчасці Дабужынскага ніяк не быў пазначаны на выставе 2007—2008 гг. у Мінску. Больш за тое, у прэс-рэлізе супрацоўнікі Нацыянальнага мастацкага музея назвалі бацьку мастака “літоўцам”, чаго нават літоўскія арганізатары выставы сабе зрабіць не дазволілі. Ніяк не прагучала і антыімперская ды антысавецкая частка персанальнай гісторыі Дабужынскага. Ён — адзін з двух мастакоў царскай Расіі (другі — Сяроў), які не збаяўся намаляваць карыкатуру на Мікалая ІІ Крывавага. Вельмі хутка, паглядзеўшы рэвалюцыйныя шаленствы аздаблення Віцебска Шагалам і камандай, Дабужынскі зразумеў, што свабоднай дэмакратычнай Беларусі не будзе, і пакінуў яе. Між тым мастак паўдзельнічаў у святочным “кастрычніцкім” афармленні Пецярбурга ў 1918 (дэкор Адміралцейства), намаляваў Леніна ў 1920 г. з натуры падчас выступлення на адкрыцці ІІ кангрэса Камінтэрна… Зразумеў, з чым мае справу, і акуратна, цягам некалькіх год аформіўшы ўсе бюракратычныя дазволы — каб не рваць сувязі 178


канчаткова, — з’ехаў з СССР. Але ніколі не вяртаўся, падтрымліваючы адносіны з тымі, хто застаўся ў Пецярбургу, толькі праз ліставанне. Сусветная вайна, з пачаткам якой у Літву прыйшлі Саветы, дагнала Дабужынскага падчас творчага выезду з Літвы ў Англію і ЗША з афармленнем на тэатры “Бесаў” Дастаеўскага. Патрапіўшы ў Амерыку ў ліпені 1939 г., мастак вярнуўся ў Еўропу — у Парыж і Лондан — на некалькі год толькі ў 1952. У наш час арганізатараў паказу выставы Дабужынскага ў Мінску — літоўскі бок — відавочна цікавіла бачанне мастаком уласна этнаграфічнай Літвы, а таксама Вільні. І застаецца толькі парадавацца, што літоўцы здолелі выкупіць частку мастацкай спадчыны Мсціслава Дабужынскага літоўскага перыяду (1924—1926, 1929—1935 і 1937—1939) у малодшага сына мастака Усевалада Дабужынскага ў ЗША ў 1983 г., па смерці жывапісца ў 1957 г. Але ці можна лічыць Дабужынскага “літоўскім мастаком”? Ці “рускім”? Ці “беларускім”? Нарадзіўся Дабужынскі ў Ноўгарадзе ў сям’і афіцэра, шляхціцакаталіка, выхадца з ВКЛ, чалавека са свядомасцю “грамадзяніна ВКЛ” і дачкі расійскага праваслаўнага святара, правінцыйнай опернай спявачкі. Мастацкую адукацыю Мсціслаў Дабужынскі атрымаў у Санкт-Пецярбургу (1885—1887, 1896—1899) і Мюнхене ў школе Антона Ашбе і ў Ш. Холашы (1899—1901)1. У маладосці жывапісец засвоіў вялікі пласт дэмакратычнай часткі рускай культуры, у Пецярбургу належаў да малодшай генерацыі “Свету мастацтва” (“Мира искусств”) і быў найбольш яркай фігурай гэтай суполкі. Найлепшым мастаком кнігі позняй Расійскай імперыі і ранняга СССР. Яго сантымент да “радзімы продкаў” па бацьку, які выхаваў з сына добрага каталіка, не здзейсніўся напоўніцу. Вольная Беларусь не адбылася пры яго жыцці. А Літоўская Тарыба, чым яна была для Дабужынскага? Дамо слова самому мастаку: “…Я не магу спакойна працаваць у Коўне, дзе большасць глядзіць на мяне як на нязванага госьця. Я залішне наіўна верыў, што, прыехаўшы, змагу дзяліцца сваімі ведамі і пасільна дружна працаваць; і ніколі не спадзяваўся на якуюсьці кіруючую ролю — на дух гэтага ня зношу!” (ліст да блізкага знаёмага, скульптара П. Рымшы, снежань 1925 г.). Наўрад ці ў Літоўскай Тарыбе Дабужынскаму замінала ковенскае эмігранцкае кола беларусаў, з якім ён якраз нармальна супрацоўнічаў. І яшчэ: “…З літоўцамі я не парадніўся, мяне ўвесь час лічаць чужым, і, безумоўна, так гэта і ёсць — рускім мастаком, а да ўсяго рускага там адносіны пэўна непрыемныя, апошні час атмасфера брыдкая. Увесь мой рамантызм да “зямлі продкаў” знік…” (Ліст да Уладзіміра Неміровіча-Данчанкі, 4 верасня 1936 г.) Так і застаўся Дабужынскі — не рускім, бо Расія, як імперская, так і савецкая, была для яго чужая. Не беларусам, бо Беларусь тады не адбылася. Не літоўцам… Грамадзянінам свету. І мастацтва. “Мироискусником”. Некалькі год таму на аўкцыёне ў Парыжы старэйшы сын мастака, Расціслаў, выставіў на продаж спадчыну па бацьку. Дзяржаву Беларусь гэта не зацікавіла. Як і дзяржаву Расію. Творы куплялі ў асноўным прыватныя расійскія калекцыянеры, 1

Чугунов Г. Мстислав Валерианович Добужинский (1875—1957). Ленинград, 1988. 179


выгадна ўкладаючы нафтадаляры. Між тым, ад самага пачатку творчасць іншага мастака, лёс якога, у адрозненне ад Дабужынскага, быў цалкам звязаны толькі з Беларуссю, мае вельмі цікавыя паралелі з працамі вышэйзгаданага грамадзяніна свету. Гутарка ідзе пра Язэпа Драздовіча (1888—1954)2. Не маючы досведу адукацыі ў такіх бліскучых сталіцах культуры, як Мюнхен і Пецярбург, Драздовіч не застаўся ўбаку ад тагачаснага мастацкага працэсу, ідучы побач са славутым “мириоскусником”, а часам яго выпярэджваючы. Асабліва яскрава гэта прасочваецца ў станковай і кніжнай графіцы абодвух мастакоў. Відавочныя праявы прыхільнасці да стылістыкі сэцэсіі ў Драздовіча выяўляюцца ўжо ў ранняй яго працы — вокладцы да кнігі пятнаццацігадовай паэткі Канстанцыі Буйло “Курганная кветка” (1914), замоўленай Драздовічу на падказку самога Янкі Купалы. “Сфінкс у жаночым абліччы” (А. Марачкін, М. Купава), “вобраз, стылізаваны пад папараць” (А. Ліс) — пра гэты надзвычай удалы дэбют мастака ўжо сказана трапна і ёміста. Паралель у творчасці Дабужынскага — ілюстрацыі да аповеду С.А. Аўслендэра “Начны прынц”, надрукаванага ў пецярбургскім часопісе “Апалон” (1909, №1), але аформленыя як для асобнага выдання. Выразнасць выяўленчай мовы абодвух мастакоў будуецца на кантрасце чорнага і белага, тыповай для мадэрна гульні ліній, спалучэнні рэальнага і фантастыкі. Яшчэ бліжэй творы абодвух мастакоў сыходзяцца ў працах 1920-х гадоў — ужо памянёным афармленні Дабужынскім “Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі” (1924) В. Ластоўскага і аркушах з вобразамі старабеларускіх князёў, выкананых Драздовічам для толькі што адкрытага Віленскага беларускага музея ў 1921 г. Спынімся на аркушы “Раман Расціслававіч — князь Смаленскі”, у якім сярод выяўленчых першакрыніц відавочныя дзве работы. Гэта партрэт Скарыны 1517 г., які пазней (1927 г.) натхніць Драздовіча і на жывапісную рэпліку (для Радашковіцкай гімназіі) і жывапісны партрэт Стэфана Баторыя (1576). На пачатку 1940-х тыпалагічна падобны да Драздовічавага “Рамана Расціслававіча” вобраз Баторыя выканае віленскі графік Валянцін Рамановіч (родам з Наваградчыны). Але ў дадзеным выпадку важна не столькі прыналежнасць работы Драздовіча да агульнай вобразна-стылістычнай плыні заходнебеларускага мастацтва 1920-х—пачатку 1940-х гадоў, колькі тое, што ён стаіць хутчэй на яе пачатку, апярэджваючы таксама эпізадычна прыналежнага да яе Дабужынскага. Звяртаюць на сябе ўвагу не толькі гістарыясофская накіраванасць вобразнасці абедзвюх прыгаданых работ, але і такая выразная для іх агульная дэталь — вытанчаная, у традыцыі мадэрна, але ўжо насычаная “славянскай стылістыкай” апрацоўка шрыфту, — дарэчы, аднаго з улюбёных элементаў у кніжнай графіцы Дабужынскага. Агульны аспект творчай біяграфіі двух мастакоў, які таксама з’яднаў іх, але паставіў наперадзе Драздовіча, — захапленне формамі малой архітэктуры і адлюстраваннем этнаграфічных дэталяў і прадметаў побыту ў графіцы. Драздовіч асабліва плённа працуе ў гэтым кірунку ў 1926 годзе, едучы на Піншчыну па камандзіроўцы Беларускага навуковага таварыства ў Вільні і замалёўваючы Ліс А. Вечны вандроўнік: Нарыс пра мастака Язэпа Драздовіча. Мн., 1984; Язэп Драздовіч: Альбом-манаграфія / Уклад. М. Купава. Мн, 2002. 2

180


дзесяткі драўляных цэркваў, капліц, званіц, крыжы на пагостах і г.д. У тым жа годзе, на замову Б. Эпімаха-Шыпілы з Мінска, мастак працуе для слоўнікавай камісіі Інстытута беларускай культуры. Паводле праграмы мовазнаўцаў С. Некрашэвіча і П. Бузука Драздовіч вядзе не толькі запіс народнай лексікі, але і выконвае ілюстрацыі для слоўнікавых матэрыялаў — гэта найперш прадметы хатняга і гаспадарчага ўжытку, рамяства, дэталі касцюмаў. Так у Інбелкульт дасылаецца некалькі альбомаў прац мастака. І, што паказальна, такая ж пільная цікавасць да гэтых элементаў краявіду і побыту, якія хутка знікалі тады пад ціскам індустрыяльнай культуры ХХ стагоддзя, выяўляецца ў замалёўках старой Літвы Дабужынскага. Толькі трошкі пазней — на пачатку 1930-х. Гэтыя працы беларусы пабачылі на выставе Дабужынскага “Старая Літва” ў Нацыянальным мастацкім музеі напрыканцы 2007 г. Падобныя паралелі ў творчасці Дабужынскага і Драздовіча можна лічыць своеасаблівымі “адзнакамі часу”. Як прысутнасць у творчасці абодвух вобразаў дэгуманізаванага індустрыяльнага горада: “Гарадскія сны. Птушка” (1918) Дабужынскага і “Горад на Марсе”(1931) Драздовіча. Як і тое, што абодва спрычыніліся да станаўлення тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва ў новых маладых культурах. Праўда, Дабужынскі, маючы за плячыма ўжо багаты дарэвалюцыйны досвед пецярбургскай сцэны, рабіў гэта ў Каўнасе ўжо для сцэны літоўскай (з 1929 — рускія спектаклі, а ў 1936 — “Радзівіл Грозны” Ю. Карнавічуса). А маладзейшы на 13 гадоў Драздовіч — у 1933 г. у Беластоку, без папярэдняга досведу — для драматычнай секцыі Таварыства беларускай школы ў пастаноўцы паводле камедыі Уладзіслава Галубка “Суд”. Увогуле, праца ў кантэксце маладых (у сувязі з пераменлівай палітычнай кан’юнктурай) нацыянальных культур былых ускраін Расійскай імперыі вымушала мастакоў быць своеасаблівымі адраджэнцамі і асветнікамі ў сэнсе актуалізацыі глыбінных пластоў еўрапейскай мастацкай культуры на нацыянальнай глебе. Адышоўшы ад паралеляў з Дабужынскім, заўважым некаторыя характэрныя рысы ў працах Драздовіча. Падаецца, што праводзіць паралелі паміж касмічнымі фантазіямі апошняга і творчасцю Чурлёніса, як гэта нярэдка робіцца, — не зусім дакладны падыход. Верагодней шукаць вытокі натхнення беларускага творцы ў больш аддаленых з’явах еўрапейскага жывапісу. Скажам, працах англічаніна Уільяма Блэйка (1757— 1827), папярэдніка школы прэрафаэлітаў і стваральніка фантастычных вобразаў для шэрагу “ілюмінаваных рукапісаў” уласнага сачынення. Вельмі паказальны і “Аўтапартрэт” Драздовіча (1943), дзе ён адлюстраваў сябе ў трох ракурсах. Вядома, што ў XVI—XVII стагоддзях падобныя “патроеныя” партрэты звычайна выконваліся (асабліва часта — у Францыі) мастакамі дзеля скульптараў, якія паводле партрэтаў рабілі адпаведныя пластычныя выявы. Што цікава, інвентары 1647, 1657, 1672 гг. Біржайскага і Любчанскага замкаў Радзівілаў прыгадваюць патроеныя выявы “французскай каралевы”, “Мазарыні”, кардынала Армана Жана дзю Плесі Рышэлье (1585—1642). Апошні, як мяркуюць даследчыкі, належыць пэндзлю Філіпа дэ Шампеня. І тут ужо паўстае пытанне: дзе Драздовіч бачыў такую выяву? Вандруючы па ваколіцах беларускіх замкаў, замалёвак якіх ён пакінуў дзесяткі і дзесяткі? Ці мы недаацэньваем ступень яго абазнанасці ў 181


галіне гісторыі сусветнага мастацтва? Застаецца спадзявацца, што ўжо наспявае час больш дакументалізавана адказваць на пытанні датычна спадчыны знакамітых падзвіжнікаў беларускага адраджэння 1-ай паловы ХХ стагоддзя. А таксама і тых выдатных творцаў, якія хоць бы эпізадычна, але выразна дакрануліся да станаўлення беларускай культуры найноўшага часу. Калі размова ідзе пра Дабужынскага, то ўсе яго дзённікавыя запісы і архівы “беларускага часу” чакаюць даследчыкаў у Каўнасе. Можа і дачакаюцца?

182


М. Дабужынскі. Малюнкі з серыі “Гарадскія сны” 1909—1913


Прастора традыцыі і актуальны мастацкі вопыт

(з аналізу твораў беларускіх мастакоў, выкананых падчас пленэраў імя Я. Драздовіча)

Цыбульскі Міхась, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт ВДУ ім. П. Машэрава, сябра Беларускага саюза мастакоў (Віцебск) Усім, хто сочыць за развіццём сусветных культурных і мастацкіх працэсаў ужо канца ХХ стагоддзя, стала цалкам зразумела, што гістарычная і эстэтычная каштоўнасць культуры і мастацтва таго ці іншага народа перш за ўсё вызначаецца самабытнасцю і унікальнасцю традыцый, якія выкарыстоўваюцца. Нягледзячы на глабалізацыйныя працэсы, шырока распаўсюджаны ў мастацтве касмапалітызм поглядаў і імкненне існаваць ў агульнаабстрактным сусвеце постмадэрнісцкай культуры, многія народы свету і, у першую чаргу, народы постсацыялістычных краін асаблівую ўвагу звярнулі на нацыянальны кантэкст свайго мастацтва. Людзі быццам бы нанава адкрывалі для сябе вядомае: культура і мастацтва ніколі не былі і не будуць абстрактна агульначалавечымі, яны заўжды афарбаваны ў той ці іншы нацыянальны колер. І менавіта ў такой сваёй якасці — як творчасць канкрэтнага малога ці вялікага народа — яны ўяўляюць сабой агульнаэстэтычную каштоўнасць для ўсёй цывілізацыі. Але “даўно вядома, што мы, беларусы, надзвычайныя тугадумы, схільныя да вельмі, можа, правільнай, але гэтак жа і спазнелай думкі. Таму і асуджаны на задворкі гісторыі, на тое, каб падбіраць аб´едкі з багатых сталоў болей увішных суседзяў. Але каго можна вінаваціць за тое…” 1 Сёння ўжо не патрабуе доказу той факт, што беларускае мастацтва носіць еўрапейскі характар, і таму зусім невыпадкова ў яго развіцці можна знайсці шмат ідэнтычнага, сінхроннага з агульнаеўрапейскімі працэсамі. Падобныя супастаўленні дапамагаюць вызначаць адметнасць нацыянальнай школы мастацтва, якая і надалей застанецца унікальнай з’явай, цікавай для нашчадкаў у той ступені, у якой яна будзе адлюстроўваць своеасаблівую ментальнасць народа-стваральніка. Мастак ва ўсе часы выражаў дух сваёй эпохі, а яго асабістая псіхалогія толькі афарбоўвала ўсе тыя грамадскія каштоўнасці, якія фармавалі і яго самога. Нават такі радыкальны эксперыментатар і натхнёны творца, як Васіль Кандзінскі, у 1911 годзе ў сваім славутым артыкуле “По поводу духовного в искусстве” прызнаваў наяўнасць гэтых сувязяў і таму пісаў: “Кожнай эпосе даецца свая мера творчай волі, і нават самыя таленавітыя геніі не могуць пераскочыць межы гэтай свабоды” 2. Здаецца, што тое цудоўна разумеў і Язэп Драздовіч. Менавіта таму яго творчая спадчына, як ніякая іншая, уяўляе асаблівую каштоўнасць не толькі для гісторыі беларускага мастацтва, але і для сучаснай практыкі. З выступлення Васіля Быкава на адкрыцці Шагалаўскіх дзён у Віцебску ў 1991 г. Яффе Аниэлла. Современная живопись как символ // http://www.luxaur.narod.ru/ biblio/2/tr/yaffe01.htm#part3 1 2

184


Пленэры, прысвечаныя Язэпу Драздовічу, у першую чаргу, далі магчымасць акцэнтаваць увагу на асобе выдатнага беларускага мастака, яго жыццёвым і творчым лёсе, пакінутай спадчыне. А для ўдзельнікаў пленэраў яны сталі і цудоўнай магчымасцю праз уласную творчасць далучыцца да высакароднай справы — мастацкага асэнсавання і ўслаўлення прыгажосці цудоўнай і горача любімай Я. Драздовічам зямлі, вялікіх дасягненняў беларускага народа, увасобленых у помніках гісторыі і культуры. Першы пленэр, прысвечаны Язэпу Драздовічу, пачаўся 15 верасня 1996 года і быў арганізаваны пры дапамозе Віцебскага аддзялення фонду Джорджа Сораса. Ды і пазней усе 15 пленэраў праводзіліся без усялякай фінансавай падтрымкі з боку дзяржавы. Асноўны цяжар па арганізацыі пленэраў добраахвотна ўсклаў на сябе культурна-асветніцкі цэнтр імя Я. Драздовіча, асабіста Міхась і Ада Райчонкі, а таксама шэраг іх блізкіх сяброў. У арганізацыі пленэраў спатрэбіўся і багаты вопыт мастакоў суполкі “Пагоня”, плённая дзейнасць якой у 1970—90-я па зборы твораў, арганізацыі мастацкіх выстаў, прысвечаных славутым сынам Беларусі, творчасці паўзабытых у кантэксце савецкай культуры мастакоў, народных майстроў шырокавядома. Менавіта мастакі суполкі “Пагоня” ў свой час прыклалі вялікія намаганні для стварэння Камісіі па народнай творчасці, а пазней — Гістарычна-мемарыяльнай камісіі ў структуры Саюза мастакоў, плённа працавалі ў камісіях Беларускага фонду культуры. Пачынаючы з першага пленэру, паступова склалася пэўнае кола мастакоў, якія імкнуліся актыўна ўдзельнічаць у імпрэзах, што ладзіліся цэнтрам Я. Драздовіча. Асноўная большасць творцаў добра ўяўляла сабе ролю нацыянальнага кантэксту ў развіцці мастацтва. Актыўнымі ўдзельнікамі пленэраў сталі Алесь і Ігар Марачкіны (Мінск), Віктар Маркавец (Заслаўе), Мікола Купава (Мінск), Яўген Кулік (Мінск), Алесь Шатэрнік (Мінск), Пётра Шарыпа (Мінск), Яўген Шатохін (Пінск), Уладзімір і Тамара Васюк (Мінск), Алесь Родзін (Мінск), Валеры Шчасны (Верхнядзвінск), Віктар Крук (Шаркаўшчына), Фёдар Ладуцька (Мінск), Георгій Скрыпнічэнка (Мінск), Таццяна Гаранская (Заслаўе), Мікола Аўчыннікаў (Маладзечна), Міхась Ляўковіч (Віцебск), Уладзімір Сулкоўскі (Мінск), Юрась Піскун (Мінск), Алесь Шыёнак (Віцебск), Вячаслаў Шамшур (Віцебск), Георг Ліхтаровіч (Мінск), Алег Скавародка (Віцебск), Янка Рамановіч (Моталь, Брэсц. вобл.), Юрась Платонаў (Гомель), Яўген Ліпскі (Шаркаўшчына), Ігар Скавародка (Брэст), Святлана Баранкоўская (Віцебск). У шэрагу пленэраў удзельнічалі Эдуард Агуновіч (Мінск), Алесь Філіповіч (Мінск), Аляксандр Карпан (Віцебск), Пётр Багданаў (Мінск), Уладзімір Вольнаў (Віцебск), Сяргей Цімохаў (Полацк), Ілона Барадуліна (Мінск), Галіна Горава (Мінск), Алег Маціевіч (Мінск), Анатоль Ізаітка (Віцебск), Віктар Сташчанюк (Мінск), Сяргей Прывада (Наваполацк), Лявон Раманоўскі (Мінск), Генадзь Фалей (Віцебск), Мшар Зміцер (Віцебск), Міхась Цыбульскі (Віцебск), Андрэй Піскун (Полацк), Алесь Цыркуноў (Мінск), Люся Кальмаева (Галандыя), Серж Харытонаў (ЗША), Юля Шатэрнік (Мінск), Мацвей Басаў, Яўген Ліпскі, Алесь Пяткевіч, Уладзімір Маяк, Уладзімір Шапо (Наваполацк), Генадзь Драздоў (Мінск), Жанна Шамшур (Віцебск), Эдуард Галустаў (Віцебск), Мітрыч (Мінск), Таццяна Ласка (Заслаўе) і іншыя. Добрай традыцыяй пленэраў стала прыцягненне да ўдзелу ў іх маладых 185


мастакоў, навучэнцаў мастацкіх школ, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых мастацкіх устаноў з усёй рэспублікі. Ужо падчас першага пленэру быў праведзены конкурс прац выхаванцаў Шаркаўшчынскай, Пастаўскай, Міёрскай і Браслаўскай мастацкіх школ. Мэтанакіравана маладзёвым быў трэці пленэр, прысвечаны памяці Міхася Райчонка, у якім удзельнічалі вучні Шаркаўшчынскай і Пастаўскай школ мастацтваў. Працягам трэцяга стаў чацвёрты (зімовы) пленэр, на які трапілі тагачасныя выпускнікі мастацкаграфічнага факультэта ВДУ Андрэй Піскун і Зміцер Мшар, вучні Пастаўскай мастацкай школы, моладзь з Мінска, Віцебска, Маладзечна, Шаркаўшчыны. Зарыентаванасць на выкладчыкаў мастацкіх ВНУ, мастацкіх вучэльняў і мастацкіх школ характарызавала шосты (зімовы) пленэр (25 снежня 2000 г.), прысвечаны Я. Драздовічу, што адбыўся ў Падсвіллі. У ім прынялі ўдзел выкладчыкі Акадэміі мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага інстытута культуры, Віцебскага педагагічнага і тэхналагічнага інстытутаў, Мінскай мастацкай вучэльні, Віцебскай, Полацкай, Маладзечанскай, Верхнядзвінскай і Шаркаўшчынскай мастацкіх школ. А ў дзесятым дзіцячым пленэры ўдзельнічалі вучні Шаркаўшчынскай і Пастаўскай мастацкіх школ. Сярод тых, хто сваёй асобай і творчым аўтарытэтам падтрымаў гэтыя пленэры, беручы ўдзел у шматлікіх пленэрных імпрэзах на працягу 1996-2008 гг., было шмат людзей, добра вядомых у краіне і за яе межамі: паэты і пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Рыгор Барадулін, Валянціна Аксак, Сяргей Панізнік, Алесь Жыгуноў, Марыя Баравік, Раман Лецка, Навум Гальпяровіч, навукоўцы Арсен Ліс, Уладзімір Конан, Віктар Шматаў, гісторыкі і краязнаўцы Мікола Ермаловіч, Віталь Скалабан, спевакі і музыкі Алесь Галіч, Віктар Шалкевіч, Пузыня, кінарэжысёр Уладзімір Арлоў, музычны гурт „Ліцьвіны“ і многія-многія іншыя... Падчас пленэраў мастакі выязджалі на эцюды ў розныя мясціны, не аднойчы наведвалі Галубічы і засценак Пунькі — былую сядзібу Драздовічаў. Яшчэ быў жывы сусед Язэпа Драздовіча ў Пуньках Артур Адахоўскі, які шмат апавядаў пра сустрэчы з мастаком. Аб жыцці Драздовіча таксама апавядалі блізкія яму людзі, сярод якіх і дачка стрыечнай сястры мастака Аліна Іванаўна Зінкевіч. Для многіх удзельнікаў пленэраў падобныя сустрэчы былі звязаны з адкрыццём малавядомых фактаў, звязаных з гісторыяй гэтай зямлі, людзьмі, якія тут нарадзіліся і ўславілі яе. Адметнасць шэрагу апошніх пленэраў была ў тым, што ў іх прымалі ўдзел не толькі мастакі, фотамайстры, але таксама прадстаўнікі іншых творчых прафесій — паэты, пісьменнікі, кінематаграфісты з усіх абласцей Беларусі. Прыкметна, што ў кантэксце пленэраў імя Я. Драздовіча адбываліся і своеасаблівыя “ўнутраныя прысвячэнні”, накіраваныя на мемарыяльнае ўшанаванне памяці слынных нашых суайчыннікаў — садавода Івана Сікоры і яго сябра мастака Пётра Сергіевіча (сёмы пленэр), пісьменнікаў Васіля Быкава (адзінаццаты пленэр), Уладзіміра Караткевіча (дванаццаты пленэр), паэта Рыгора Барадуліна (трынаццаты пленэр), мастака і кампазітара Напалеона Орды (чатырнаццаты пленэр). Восьмы пленэр быў прысвечаны трагічнай падзеі ў гісторыі свету і Беларусі — Халакосту. Мастакі вандравалі па тых мясцінах Беларусі, дзе калісьці жылі яўрэі, пабывалі на 186


месцы Глыбоцкага гета, наведалі месца масавых расстрэлаў у Барку, сустракаліся з людзьмі, якія памятаюць тыя страшэнныя падзеі. Пасля завяршэння кожнага з пленэраў традыцыйна ў Віцебску, Мінску і Наваполацку арганізоўваліся выставы. Хутка гэтыя экспазіцыі ператвараліся ў перасоўныя і вандравалі па музеях і выставачных залах рэспублікі. Вынікам праведзеных пленэраў стала таксама адкрыццё мастацкай галерэі ў Германавічах (14 ліпеня 2000 г.), у экспазіцыі якой сёння знаходзіцца больш за 170 твораў беларускіх мастакоў. Па выніках некалькіх пленэраў былі выдадзены каталогі. Мастакі паспрабавалі асэнсаваць і адлюстраваць у сваіх кампазіцыях прастору Язэпа Драздовіча і Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна. Прастора гэта — зямля БЕЛАРУСІ, з яе старажытнай гісторыяй і традыцыямі. Прастора рэальная і адначасова легендарна-гістарычная, велічная і разам з тым натуральна-канкрэтная. І відавочна ў гэтым вызначаецца велізарная прыцягальнасць яе для сучасных мастакоў. Безумоўна, у першую чаргу, мастакі спрабавалі адлюстраваць у сваіх творах свет думак і мараў тых асоб, каму прысвячаліся пленэры. У шэрагу з іх немагчыма не заўважыць выяўленчых рэмінісцэнцый літаратурнай спадчыны В. Быкава, У. Караткевіча, Р. Барадуліна, графічных і жывапісных серый Я. Драздовіча і Н. Орды. Ужо сам факт прысвячэння пленэру і выставы славутай постаці вызначыў асноўныя тэмы, сістэмы вобразаў, паэтыку будучых твораў. Але большасць мастакоў спрабуе не толькі праілюстраваць этапы жыцця і творчасці слынных асоб, адлюстраваць у выяўленчых вобразах іх жыццёвую і творчую аўру. Многія кампазіцыі ўспрымаюцца як роздум над тым, што ў розны час так моцна хвалявала неабыякавых да сваёй Радзімы беларусаў і што сёння таксама непакоіць многіх з нас. Кампазіцыі, зробленыя з натуры ці пад яе ўплывам, адлюстроўваюць дамінуючы выяўленчы і фігуратыўны пачатак у творчасці ўдзельнікаў пленэраў. Маляўнічая беларуская прырода натхняе мастакоў на стварэнне адметных аўтарскіх прац, і таму невыпадкова ў пасляпленэрных экспазіцыях звычайна шмат пейзажаў Бацькаўшчыны. Нямала сярод твораў кампазіцый з адлюстраваннем знакавых месцаў — тутэйшых славутасцяў, злучаных з імёнамі вядомых у Беларусі і свеце людзей, адметнымі гістарычнымі падзеямі, легендамі і паданнямі. Ці то гэта знакаміты “шлях Вітаўта”, ці то курганы, звязаныя з імем Усяслава Чарадзея, ці то мясціны, дзе некалі жылі бацькі аўтара “Пунсовых ветразяў” Аляксандра Грына (Грынеўскага), дзе вучыўся аўтар іўрыта Бен-Іехуда ці дзе жыў Тадэвуш Даленга-Мастовіч. Ці то гэта выдатныя помнікі архітэктуры, якія маляваў яшчэ Н. Орда ці Я. Драздовіч. А часам малапрыкметныя вясковыя ландшафты, звычайныя сялянскія хаты, у якіх жылі ці жывуць людзі, што стваралі і ствараюць ГОНАР БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ. Дамінаванне пейзажа ў пленэрных экспазіцыях выглядае даволі натуральна. Прыкметна, што часам некалькі мастакоў выбірае для адлюстравання адзін і той матыў. Нягледзячы на гэта, пейзажы адрозніваюцца шырокім дыяпазонам вобразнастылістычных трактовак. Пры гэтым асаблівую цікавасць для гледача ўяўляе наяўнасць розных пунктаў погляду на прадмет ці аб’ект, падкрэслена аўтарскія паэтычна187


вобразныя канструкцыі. Побач з натурна дакладнымі лірычнымі пейзажамі А. Шыёнка — рамантычны жывапіс І. Марачкіна, эпічныя кампазіцыі В. Крука і М. Таранды, цёплыя, амаль інтымныя пастэлі В. Шамшура, экспрэсіўна- пачуццёвыя краявіды Я. Рамановіча, знакава-сімвалічныя работы В. Шчаснага, амаль сюррэалістычныя творы С. Прывады, прафесійна бездакорныя акварэлі А. Карпана, выдатная кампазіцыйна вывераная графіка Я. Шатохіна. Побач з натурнымі выявамі мясцовых краявідаў у экспазіцыях выстаў удзельнікаў пленэраў сустракаюцца асацыятыўна-вобразныя імправізацыі, фантазійныя і тэматычныя кампазіцыі, многія з якіх арганічна звязаны са старажытнай гісторыяй роднага краю. Дамінуе ў іх аўтарскае адчуванне гістарычнага кантэксту, імкненне адлюстраваць асацыятыўна-вобразныя сувязі гістарычных падзей з сучаснасцю. Большасці жывапісных і графічных кампазіцый уласцівы той самы вобразнапаэтычны ці рамантычны настрой. Агульны паэтычны кантэкст пленэрных экспазіцый упрыгожваюць тэматычныя творы А. Марачкіна, В. Маркаўца, дэкаратыўныя кампазіцыі А. Скавародкі, нацюрморты Я. Рамановіча і С. Баранкоўскай. Апошняя, дарэчы, заўжды рыхтуе па выніках пленэру і сур’ёзныя творы ў тэкстылі. Падчас пленэраў з’яўляецца натуральная магчымасць акунуцца, паглыбіцца ў прастору народных традыцый, звычаяў, свят, а часцей за ўсё і прыняць у іх удзел. Гэта таксама натхняе на творчасць і знаходзіць адлюстраванне ў чарадзе сюжэтаў кампазіцый мастакоў. Партрэтны жанр у пленэрных экспазіцыях заўжды займае асаблівае месца. Ён прадстаўлены разнастайнымі па настроі і пластыцы алейнымі і акварэльнымі партрэтамі (творы В. Крука, Ул. Сулкоўскага, А. Скавародкі і інш.), а таксама графічнымі выявамі (творы Я. Шатохіна, С. Прывады, Э. Агуновіча). Сярод партрэтаў як выявы гістарычных персанажаў далёкага і блізкага мінулага, зробленыя па ўяўленні ці на падставе існуючага іканаграфічнага матэрыялу, так і вобразы нашых сучаснікаў. Драздовічаўскія пленэры, нягледзячы на падкрэсленую нацыянальную дамінанту, разам з тым даволі дэмакратычныя як у дачыненні да дыяпазону сюжэтна-вобразнага тэматычнага мыслення ўдзельнікаў, так і ў дачыненні да стылістыкі і мовы твораў, якія прапануюцца мастакамі. Напэўна, актуальныя мастацкія практыкі не самыя запатрабаваныя падчас пленэраў Драздовіча. І тым не менш шэраг мастакоў вельмі арганічна і выразна даносяць да гледача ідэі менавіта з дапамогай нетрадыцыйных формаў мастацтва. Пацвярджэнне таму — канцэптуальныя праекты, перформансы Алеся Родзіна і яго сябрука Мітрыча, інсталяцыі А. Марачкіна, Ул. Вольнава, якія звычайна, акрамя ўласна мастацкага, мелі адметны публіцыстычны змест. Разам з тым стылістыка твораў жывапісу і графікі, прыкладнога мастацтва, інсталяцый уключае як агульнавядомыя інтанацыі беларускага пострамантызму, заўсёды папулярнага ў мастацтве сімвалізму, так і семантычна-філасофскія канструкцыі постмадэрна. Апавядаючы пра натуральную прастору традыцыі і актуальны мастацкі вопыт пленэраў Драздовіча, немагчыма ўвогуле не сказаць пра развіццё цікавасці да нацыянальнага ў беларускім мастацтве. Нягледзячы на тое, што рамантычныя 188


тэндэнцыі былі ўласцівы яго развіццю амаль цягам усяго ХХ стагоддзя, іх спалучэнне з нацыянальным кантэкстам у выяўленчым мастацтве не шанавалася. Агульны нігілізм у адносінах да праяў нацыянальнага ў мастацтве савецкага перыяду быў абумоўлены тым, што старажытная гісторыя Беларусі, вобразы далёкай мінуўшчыны лічыліся непатрэбнымі, недастаткова пераканаўчымі, непрагрэсіўнымі, часам проста адмоўнымі. У рэчышчы рэвалюцыйнага і пралетарскага мастацтва сярод найбольш распаўсюджаных тэм у беларускім жывапісе была тэма паўстання К. Каліноўскага. Тым не менш вобразы змагара, маштабныя па гучанні, былі адметны сваёй ідэалізаванасцю, міфалагізмам, імкненнем уціснуць шматгранны па сваім характары вобраз у дазволеную схему. Аналагічны схематызм ва ўспрыманні гістарычнага вобраза быў уласцівы і нешматлікім жывапісным палотнам з выявай Ф. Скарыны. Ужо ў другой палове 1970-х гадоў у экспазіцыях выстаў з’яўляюцца творы мастакоў з выразнай нацыянальна-рамантычнай накіраванасцю, звернутыя да старажытнай мінуўшчыны, да культурнай спадчыны беларускага народа. Іх з’яўленню ў гэты час спрыяла перш-наперш усё большая патрэба асэнсавання сваёй гісторыі, свайго мінулага. У мастацтве шэрагу краін актыўна развіваецца і прапагандуецца народнае мастацтва, фальклорная творчасць. Нягледзячы на даволі розную творчую накіраванасць мастакоў, што звярнуліся да старадаўняй гісторыі сваёй Бацькаўшчыны, да традыцый нацыянальнага мастацтва, іх часам аб’ядноўвалі ў адзіную групу “этнаграфістаў”. Нам здаецца, што з’яўленне такіх тэндэнцый у беларускім станковым жывапісе можна хутчэй лічыць неарамантызмам, заснаваным на нацыянальнай глебе1. Нацыянальны рамантызм як тэндэнцыя вырашаў і акрэсленыя задачы, сярод якіх асноўнымі былі асветніцтва, ці папулярызацыя пэўных ідэй, адраджэнне культурнай традыцыі і ўласна стылістычны пошук асабістай выяўленчай мовы. Характэрным для твораў беларускіх жывапісцаў, звязаных з нацыянальнай рамантыкай было шырокае выкарыстанне сімволікі, алегорый, падтэксту, прытчы, а ў кампазіцыйнай пабудове жывапіснага твора — прынцыпу мантажу2. Нацыянальная прыналежнасць вобраза, нацыянальны тыпаж сталі больш відавочнымі і ў творах пра сучасніка ў 1980-х — пачатку 90-х гадах. Між тым нацыянальны рамантызм асабліва на пачатку 90-х гадоў стаў развівацца ў двух напрамках: як тэндэнцыя, скіраваная на засваенне народнага мастацтва, і як тэндэнцыя пошуку месца нацыянальнаму ў сусветнай прасторы мастацтва (праз прызму сусветнага мастацтва). Апошнюю тэндэнцыю некаторыя даследчыкі лічаць “стрыманым авангардам” 3, які прагне сусветнага гучання акрэсленых тэм і тым не П. Васілеўскі лічыць, што і гэта вызначэнне не раскрывае ўсёй сутнасці з’явы. Гл.: П. Васілеўскі. Зерне кінута ў глебу // Літ. і мастацтва. 1988. 29 красавіка. 2 Ідэя мантажу належыць кінематографу, але і ў выяўленчым мастацтве ён з’яўляецца адной з гарманічных, прыродных і таму традыцыйных якасцяў. Гл.: Каменский А. Романтический монтаж. — М.: Советский художник, 1989. С. 130. 3 П. Васілеўскі. Восеньскі салон // Літ. і мастацтва. 1992. 16 кастр. С. 3. 1

189


менш уключае і рамантычную ўзнёсласць, і нацыянальны каларыт. Усё выразней становяцца рысы нацыянальнага ў мастацкай форме, сродках выразнасці (рытміцы, кампазіцыі, каларыце, тэхнічных прыёмах, дэкоры і г.д.) жывапісных твораў. Мастацтва паступова перастае быць “своеасаблівым букваром” па гісторыі Беларусі, яе этнаграфіі, мастацтве. Пазбаўляючыся ад неўласцівых жывапісу функцый, мастацтва адкрывае сабе шляхі да філасофскіх абагульненняў, блізкіх сучаснаму мастацтву і духоўнаму свету чалавека. Сёння пленэры імя Драздовіча застаюцца аднымі з нямногіх існуючых на Беларусі культурных акцый, скіраваных на папулярызацыю ідэй нацыянальнага адраджэння, імёнаў і творчасці слынных беларускіх творцаў, на мемарыялізацыю імя выдатнага мастака Язэпа Драздовіча. Пленэрнае “асветніцтва” па-ранейшаму застаецца вельмі актуальным для Беларусі, дзе нацыянальная самасвядомасць аслабленая. Язэп Драздовіч стаў “арыенцірам для наступных пакаленняў (зазначыў аўтар кнігі пра Я. Драздовіча Арсен Ліс), бо яго душэўны агонь, запалены на пачатку мінулага стагоддзя, працягвае жыць у творчасці сённяшніх дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння” 1. І апошняе. “...Няма нацыі без пачуцця гістарызму, без спакойнага гонару за сябе і проста самапавагі, без веры ў тое, што ёсць яна, непераходзячая, сталая, вечная каштоўнасць вечнага чалавецтва, і па ўсіх гэтых прычынах павінна жыць, жыць дзейна і велічна, ведаючы сабе цану і ў дрэнным, і ў вялікім” 2. Пленэры даюць магчымасць вольна працаваць, але і выклікаюць мастака на дыялог, шчыры і натуральна адкрыты...

Арсен Ліс: Язэп Драздовіч стаў арыенцірам для наступных пакаленняў творчых дзеячаў // http://belapan.com/archive/2008/12/11/by_yazep/ 2 З запісных кніжак У. Караткевіча. 24 верасня 1980. Т. І. 1

190


Фотахроніка падзей

191


Фотахроніка падзей

192


Фотахроніка падзей

193


Фотахроніка падзей

194


Фотахроніка падзей

195


Фотахроніка падзей

196


Фотахроніка падзей

197


Фотахроніка падзей

198


Фотахроніка падзей

199


Фотахроніка падзей

200


Фотахроніка падзей

201


Фотахроніка падзей

202


Фотахроніка падзей

203


Творчасць Язэпа Драздовіча ў кантэксце развіцця народнай мастацкай культуры ПЕРШАй паловы XX стагоддзя Шаура Рыгор, прафесар, кандыдат мастацтвазнаўства, БДУКМ, сябра Беларускага саюза мастакоў (Мінск) Народнае мастацтва як асобны пласт духоўнага жыцця людзей заўжды займала асобнае месца ў іерархіі ўзаемадзеяння чалавека з прыродай, грамадствам, заставалася магутнай ідэйнай і эстэтычнай асновай пазнання, успрымання і адлюстравання рэальнага і ірэальнага свету. Вядома, што першаасновай у існаванні і развіцці ўсіх відаў мастацтва заўсёды была народная мастацкая культура1. Калі ўлічваць тое, што сёння існуюць самастойныя галіны мастацтва — прафесійнае і народнае, а апошняе яшчэ разгаліноўваецца на традыцыйнае і аматарскае, — то адным з аспектаў нашай размовы будзе вызначэнне асаблівасцяў функцыянавання і ўзаемасувязі розных галін мастацкай культуры грамадства. Важным фактарам узаемасувязі прафесійнага мастацтва і народнай творчасці з’яўляецца зварот многіх мастакоў у творчым працэсе да нашай мінуўшчыны, да народнай мастацкай культуры, яе найлепшых традыцыйных узораў. Веданне гісторыі культуры, асаблівасцяў нацыянальнага фальклору, традыцыйнага народнага мастацтва — гэта бясспрэчная патрэба для кожнага чалавека, незалежна ад яго сацыяльнай і прафесійнай прыналежнасці, тым больш для мастака. Жывапісцы, графікі, скульптары, спецыялісты дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва мінулых эпох і нашага часу ў сваёй творчасці звярталіся і звяртаюцца да вытокаў традыцыйнай культуры, выкарыстоўваючы ў творах шматлікія элементы народнага мастацтва ці адлюстроўваючы быт, уклад жыцця мінулай і сучаснай вёскі, рытуалы і абрады, падрабязна вывучаючы іх асаблівасці і духоўную сутнасць. Карані глыбока народнай эстэтыкі былі і застаюцца жыватворнай сілай у мастацтве, і гэта дае кожнаму мастаку як бы зыходны пункт у яго творчай дзейнасці. Народнае і прафесійнае выяўленчае мастацтва заўсёды былі ўзаемазвязаны паміж сабой, што можна прасачыць на прыкладзе шматлікай культуратворчай дзейнасці нашага знакамітага земляка, чалавека рознабаковага таленту — Язэпа Нарцызавіча Драздовіча, у творчасці якога цесна знітоўваліся вытокі высокага і народнага мастацтва. Я. Драздовіч падчас навучання ў Віленскай мастацкай школе, дзе выкладчыкамі працавалі прафесар І. Трутнеў, мастак І. Рыбакоў, прагна засвойваў правілы і законы акадэмічнага малюнка, жывапісу і разам з тым імкнуўся быць у рэчышчы культурнага жыцця народа. Пасля заканчэння мастацкай школы Драздовіч пэўны час працуе мастаком у кніжным выдавецтве, рэдакцыях беларускіх газет, стварае жывапісныя карціны на разнастайныя фантастычныя тэмы. Полем дзейнасці майстра ў 20-я гады Шаура Р.Ф. Народнае мастацтва ў сістэме духоўнай культуры беларусаў // Веснік Бел. дзярж. ун-та. Мн., 2002. С. 48—54. 1

204


стала культурна-асветніцкая работа, якая была сканцэнтравана на арганізацыі бібліятэк, школ для навучання на роднай мове, краязнаўчага музея. З гэтай мэтай патрабаваліся вялікія намаганні па зборы твораў народнага мастацтва і песеннага фальклору. У час экспедыцыйных паездак па Заходняй Беларусі мастак стварае альбомы замалёвак старажытных архітэктурных помнікаў, прадметаў народнага побыту, адзення і прылад працы1. Не другараднай справай у актыўным грамадскім жыцці Драздовіча была і педагагічная дзейнасць. З 1926 г. ён працуе ў Віленскай беларускай гімназіі, дзе выкладае малюнак. У гэты час Я. Драздовіч арганізоўвае творчую студыю-майстэрню, у якой займаліся Раман Семашкевіч, Мікола Васілеўскі, Васіль Сідаровіч і інш. У 1920-я гады Драздовіч пачынае актыўна займацца літаратурнай дзейнасцю. Ён працуе над гістарычнай аповесцю “Гарадольская пушча”, якая так і не была завершана. У гэтым творы аўтар імкнуўся падрабязна апісаць жыццё пушчавікоў, паказаць архаіку старажытнай вёскі, якая яшчэ захоўвала ў сваёй аснове традыцыйную бытавую інфраструктуру, а таксама абрады, звычаі, сялянскі светапогляд. Эстэтыка народнай культуры вызначае персанажы герояў аповесці, якім уласцівы адметны псіхалагізм, абагульненасць вобразных характарыстык. Да аповесці Драздовічам былі выкананы графічныя і жывапісныя ілюстрацыі. Рабіліся яны з пазіцыі менавіта народнай эстэтыкі, а не прафесійнага мастацтва. Адным з яскравых прыкладаў такога вырашэння з’яўляецца работа “Дары пушчы”, дзе, гіпербалізуючы багацце дароў прыроды, мастак дэманструе на пярэднім плане кошыкі з грыбамі, ягадамі, арэхамі і фігуры пушчавікоў на фоне разгорнутых на сцяне скур дзікіх звяроў. Графічны ліст пабудаваны на мяжы народнага эстэтычнага светаўспрымання з азначанай арнаментальнай своеасаблівасцю і вобразнай характарыстыкай персанажаў. У другой палове 30-х гадоў творчы кірунак Драздовіча, які быў адметны шматлікімі графічнымі і жывапіснымі работамі з архітэктурай старажытных замкаў, этнаграфічнымі замалёўкамі, змяняецца новымі пошукамі, цяпер ужо на касмічную тэматыку2. У гэты час па волі лёсу перапыняюцца сувязі мастака са шматлікімі коламі нацыянальнай інтэлігенцыі, адсутнічае і сацыяльная запатрабаванасць яго творчай дзейнасці на ніве прафесійнага мастацтва. Усё гэта прывяло да таго, што мастак апынуўся ў пэўнай ізаляванасці ад працэсаў развіцця прафесійнай культуры. Шматлікія фантастычныя ідэі, акрэсленыя, але не рэалізаваныя творчыя планы, складанае матэрыяльнае становішча, добрае веданне ўкладу народнага жыцця, народнай культуры, эстэтыкі вызначылі і своеасаблівы далейшы творчы шлях Язэпа Драздовіча. Серыя работ на касмічную тэму ў пэўнай ступені эклектычна. Пры ўсёй незвычайнасці кампазіцыйнай і каларыстычнай выразнасці яго жывапісных твораў змест іх усё ж такі не адарваны ад нашага зямнога жыцця. Быццам з натуры, са знаёмых прыродных краявідаў пераносіць Язэп Драздовіч вобразы рэчаў і Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва: У 5 т. Т. 2. Мн., 1985. С. 349—350. Марачкін А.А., Шматаў В.Ф. Выяўленчае мастацтва Заходняй Беларусі // Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 4. Мн., 1990. С. 308—316. 1 2

205


прадметаў, характэрных для натурных замалёвак, якія яму даводзілася рабіць у шматлікіх вандроўках па Беларусі. Своеасаблівая моц творчай фантазіі, прыродны талент каларыста, казачніка і прадказальніка дазвалялі мастаку акумуляваць усё рэальна існуючае ў асаблівую кампазіцыйную структуру, надаўшы ёй адценне не зямнога, а іншапланетнага ўяўлення. Некаторыя творы Драздовіча на касмічную тэму нясуць містычнае адчуванне прасторы, раскрываюць змест безвыходнасці, трывогі. Так, графічны ліст “Пешая дарога па дне расколіны” (1925) нагадвае твор сучаснага авангарднага мастацтва. Аўтар малюе вузкую стужку дарогі, якая прабіваецца праз цемру змрочнай расколіны ў нязведаную далячынь, да тонкай кропкі святла. Здаецца, што твор сімвалізуе асабісты жыццёвы шлях мастака — складаны, цярністы, у якім яшчэ не страчаны надзеі на найлепшую і светлую будучыню. Блізкі па змесце да папярэдняй работы і графічны ліст “Нірвана”, дзе мастак праз алегарычны вобраз дарогі імкнецца ўзняць філасофскую думку аб жыццёвым шляху чалавека, месцы і значэнні яго ў маштабах існуючага Сусвету. У першай палове 1930-х гадоў Я. Драздовіч вяртаецца на родную Дзісеншчыну, дзе і застаецца да канца свайго жыцця. Менавіта тут, на радзіме, ён актыўна ўключаецца ў творчы працэс: стварае цэлыя серыі жывапісных карцін на гістарычную і сімволіка-алегарычную тэматыку, піша партрэты славутых людзей Беларусі, працягвае рабіць серыі графічных лістоў, асобных замалёвак старажытных мясцін нашай бацькаўшчыны. Але асаблівую цікавасць уяўляе такі значны пласт мастацкай дзейнасці Драздовіча, як маляваныя дываны, дзе выдатна ўзаемаспалучаюцца ўзоры прафесійнай творчасці і вытокі традыцыйнага народнага мастацтва. Гэта не было для майстра новай з’явай ці вяртаннем у поле дзейнасці народнай культуры. Я. Драздовіч жыў і працаваў у гэтай плыні. Ён добра ведаў як бы знутры асаблівасці народнай мастацкай эстэтыкі, разумеў заканамернасці прыгожага і ствараў яго па тых законах і правілах, якія адпрацоўваліся калектыўнымі намаганнямі народнай думкі. Маючы пэўны напрацаваны вопыт прафесійнага мастака, Я. Драздовіч не парушае гармоніі паэтыкі, якая існуе ў народнай культуры. Мастак ідзе сваім, індывідуальным шляхам узаемападпарадкавання дэкаратыўна-пластычнай мовы ў кампазіцыйнай пабудове дывана элементам відавога сюжэтна-тэматычнага вырашэння. Мастак прадумана і выверана пашырае выяўленчыя і сюжэтна-змястоўныя магчымасці дывановай кампазіцыі за кошт увядзення ў яе структуру зааморфных і антрапаморфных вобразных элементаў. Такія прыёмы вядомы нам па народным жывапісе, але Я. Драздовіч не імітуе сталыя стэрэатыпы аўтэнтычнай мастацкай стылістыкі, а ідзе па асабістым шляху творчага пераасэнсавання, не парушаючы гарманічнага суладдзя арнаментальнага дэкору і сюжэтна-кампазіцыйнай канвы палатна. Аднак і сюжэтна-тэматычныя карцінкі маляваных дываноў у большасці сваёй нясуць знакава-сімвалічную сутнасць, дапаўняючы і пашыраючы агульныя эстэтычныя якасці твораў, робяць іх цэльнымі і згарманізаванымі ў агульнай кампазіцыйнай структуры. Трэба адзначыць, што талент Я. Драздовіча, яго прыродны дар не маглі не развівацца і не выкрышталізоўвацца ў рэчышчы культурнага працэсу на мяжы 30—50-х гадоў ХХ ст. Менавіта ў гэты перыяд вёска яшчэ была цесна звязана з 206


вядзеннем натуральнай гаспадаркі. У сялянскіх хатах стаялі кросны, на якіх ткаліся посцілкі, ручнікі, настольнікі. Дастаткова распаўсюджаным мастацтвам была вышыўка. Вышытымі сурвэткамі, ручнікамі, макаткамі і нават цэлымі сюжэтнымі кампазіцыямі аздабляліся сцены, сталы, камоды, ложкі пакояў. Шматлікія рамкі з фотаздымкамі, а таксама абразы, упрыгожваліся тканымі ручнікамі. Унутранае аздабленне сялянскай хаты ў гэты перыяд яшчэ захоўвала традыцыйны ўзор эстэтычнай культуры, які грунтаваўся на рукатворнасці і майстэрстве саміх жа стваральнікаў. І менавіта традыцыйная культура ўплывала на фармаванне мастацкага густу і своеасаблівае разуменне эстэтыкі Я. Драздовіча, выхоўвала ў яго асабістыя якасці творцы з пазіцыі народнага эстэтычнага светапогляду. Творчасць мастака, яго маляваныя дываны, можна падзяліць на тры ўмоўныя групы: архітэктурна-сюжэтныя, раслінныя і зааморфныя. Да першай групы адносяцца работы, дзе цэнтральнае месца займаюць узоры старажытных помнікаў Беларусі — замкаў, палацаў, вежаў. Намаляваныя яркімі, чыстымі колерамі і аздобленыя па краях гірляндамі расліннага арнаменту, дываны рабілі хвалюючае ўражанне на гледача і добра ўпісваліся ў інтэр’ер сялянскай хаты. Асабліва цікавымі і прывабнымі з’яўляюцца драздовічаўскія творы, выкананыя па матывах флоры і фауны Беларусі. Тут можна сустрэць знаёмыя кожнаму кветкі ці ўбачыць звяроў-музыкаў — усё быццам у казачным свеце. Уменне падпарадкаваць умоўнасць выразных сродкаў народнага мастацтва законам кампазіцыйнага і жывапісна-пластычнага вырашэння, уласцівым прафесійнай, акадэмічнай школе, у канчатковым выніку дазвалялі Драздовічу выйсці на такі ўзровень выканальніцкага майстэрства, дзе гарманічна спалучаліся якасці калектыўнай творчай думкі і навацыі індывідуальнай мастацкай інтэрпрэтацыі. Культурнае жыццё ў гэты перыяд працякала па правілах і законах, якія дыктавалі ўмовы эканамічнага, сацыяльнага і духоўнага развіцця грамадства. Эпоха, час вызначалі і агульную культурную палітыку, кірункі мастацтва, яго моду і характар, а таксама сваіх носьбітаў у розных відах і жанрах мастацкай дзейнасці. Творчасць Язэпа Драздовіча была сугучна часу з яго асаблівасцямі развіцця традыцыйнага народнага, прафесійнага і аматарскага мастацтва. Звычай аздаблення інтэр’ераў як сялянскага, так і гарадскога жылля маляванымі дыванамі ў 30—50-я гады ХХ стагоддзя мела шырокае распаўсюджванне, і гэта стварала ўмовы для праяўлення мастацкіх талентаў як народных майстроў, так і тых прафесійных творцаў, чыё мастацтва станавілася неад’емнай часткай народнай культуры. Я. Драздовіч шмат працаваў над маляванымі дыванамі, і яго імя як непаўторнага майстра гэтага жанру было вядома далёка за межамі роднай Дзісеншчыны. Драздовічаўскае мастацтва заўсёды было злучана з народнымі асновамі, з першапачатковай крыніцай эстэтычнага ўспрыняцця і вобразнага адлюстравання жыццёвай рэчаіснасці, з народным светапоглядам і народнай мудрасцю. У суровых умовах даваенных і пасляваенных гадоў мастак быў са сваім народам, перажываў разам з ім усе цяжкасці і нягоды і прысвячаў сваю творчасць адраджэнню і ўзбагачэнню яго духоўнай спадчыны.

207


Язэп Драздовіч. Беларус-палешук.1926

Язэп Драздовіч. Кабета у палесскім строі. 1926

Язэп Драздовіч. Дзяўчынка у палесскім строі. 1926


Язэп Драздовіч. Месячная ноч. маляваны дыван.1937

Язэп Драздовіч. Кветкі і садавіна. маляваны дыван.1930-я гг.


Незахаваная спадчына ў мінскіх краявідах Язэпа Драздовіча Шаранговіч Наталля, рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва часопіса “Мастацтва” (Мінск) Язэп Драздовіч з першага свайго вядомага твора — вокладкі для “Беларускага календара” 1907 года, з перыяду супрацоўніцтва з “Нашай Нівай” — выпрацаваў сваю простую і даходлівую мову шматасацыятыўных вобразаў, сімвалаў, па якой Драздовіча нельга зблытаць з іншымі мастакамі. Гэта апеляцыя да рэалій прыроды, побыту, тыпажоў, гістарычных помнікаў, цалкам фантастычных вобразаў, за якімі чытаецца глыбока сімвалічны падтэкст. У іх хаваецца жаданне сінтэзаваць разуменне невычэрпнай тэмы радзімы, сказаць пра яе лёс, надзеі, рамантычныя памкненні, станы быцця, паспрабаваць зразумець таямніцу яе духоўнага багацця. Выяўленчая мова аўтара дазваляла ў ёмістай і лаканічнай форме выказацца па ўсіх надзённых праблемах культуры. Усё, што Я. Драздовіч адлюстроўваў у сваіх разнастайных творах, не было руплівым капіраваннем, этнаграфічным даследаваннем (хоць ён меў і такія заказы ад беларускіх музеяў) — гэта праява глыбокага сімвалічнага падтэксту, філасофскіх абагульненняў. Мастак пазбягае ўскладненых алегорый, але ў простых немудрагелістых рэаліях шукае сувязі з Сусветам, з яго таямнічымі законамі існавання. Праз роднае творца ідзе да ўсеагульнага. Свае ўласныя мастакоўскія надзеі, памкненні ён увасабляе ў вобразах блізкага і зразумелага яму жыцця. Язэп Драздовіч пакінуў пасля сябе вялікую графічную спадчыну. Гэта шматлікія серыі ці паасобныя малюнкі. У адлюстраваннях прыроды ён улоўліваў яе глыбокі касмічны стан. Гэта — зацішная раніца, дзень ці вечар. Магчыма, аўтар ставіў перад сабой задачу перадаць не столькі імгненне, як вечнасць. Прырода, чалавек, адлюстраваныя ў самапаглыбленні, задуменнасці, — для мастака вобразная мадэль космасу.Але ёсць сярод графічнай спадчыны Я. Драздовіча творы іншага плану, больш дэталізаваныя, рэальныя, шчымліва-шчырыя мінскія гарадскія краявіды, на якія даследчыкі мастакоўскай спадчыны дасюль звярталі мала ўвагі. Язэп Драздовіч пражыў у Мінску вельмі малы час, 1919—1920 гады, але здолеў занатаваць у сваіх графічных уражаннях амаль самыя першыя запаветныя мясціны, якія яму, мастаку з віленскай творчай адукацыяй, падаліся найбольш блізкімі. Аўтар, як і на віленскіх узорах, паспрабаваў знайсці лучнасць архітэктурных помнікаў з пагоркавым ландшафтам і гістарычным духам мясцовасці, якая атрымала сваю гарадскую назву ад легендарнага “Менска”. Сярод шасці краявідаў тры прысвечаны выключным па канцэнтрацыі вобразнага асяроддзя камерным гарадскім матывам. Тры астатнія — шырокай панараме даліны ракі Свіслач, якая захоўвае атмасферу некранутай часам прыроды з гранічна і мякка ўпісанымі ў яе драўлянымі пабудовамі. Самым пазнавальным на сённяшні дзень з’яўляецца “Выгляд са ШпітальнаТраецкага завулку” (1919) дзякуючы рэстаўрацыі ў 1990-гадах Кафедральнага сабора 210


Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Можна нават дакладна знайсці кропку на вуліцы Янкі Купалы, з якой Я. Драздовіч маляваў Верхні горад з рэнесансна-барочнай архітэктурай, камяніцай вуліц, што спускаюцца да Свіслачы. Вялікія перабудовы ў 1950—1980-х гадах нібыта змянілі пярэдні план: выраслі будынкі шпіталя, з’явіўся вялікі выставачны павільён, які нівеляваў колішняе правабярэжжа. Але вобразны настрой гэтага месца застаўся па сённяшні дзень некрануты. Невыпадкова мастакі часта малююць Мінск менавіта з блізкіх кропак бачання. Вялікі сімвалічны сэнс мае брукаванка, якая вядзе нас на сустрэчу з Верхнім горадам. Густыя дрэвы паабапал вуліцы надаюць краявіду рамантычны каларыт яшчэ не спазнанага мастакамі горада. Аналагічны прыём рамантычнага бардзюра выкарыстоўвае Я. Драздовіч у малюнку “Дом былога судзілішча Менскага замка” (1920). Замест дрэў мастак занатоўвае муры амаль што разбуранага будынка барочных часоў. І праз вялізарны пралом, як праз акно часу, мы бачым рэшткі інтэр’ера судзілішча і фрагмент тыльнай вуліцы Нямігі, або Верхняга горада. Белы фасад дома з руставанымі мурамі выглядае як белы ветразь надзеі на новую старонку ў будучым жыцці Мінска — сталіцы навастворанай рэспублікі. У нейкім сэнсе абрысы пралому можна атаясамліваць з контурамі карты Беларусі. Я. Драздовіч упадабаў таксама непрыкметныя закуткі Верхняга горада, у якіх захаваліся сядзібы, дворыкі, дзе час быццам бы спыніўся, зберагаючы мірнае суседства будынкаў розных часоў — драўляных хацінак, барочных камянічак з валютнымі франтонамі. Я. Драздовіч нібы адчувае, што такі закуток можа быць знішчаны няўмольнымі пераменамі жыцця. Пра гэта сведчаць на малюнку прыкметы пачатку разбурэння каменнай забудовы, дзе ўжо адвалілася тынкоўка, ззяе шчыліна, якую няма каму закласці цэглай, багата раскіданай на бруку. Сучасным мінчанам цяжка ўявіць, як выглядала правабярэжжа Свіслачы ў раёне былой Старажоўкі. Я. Драздовіч паказаў высокі пагоркавы абрыў, што падступае да самай ракі. Яго атуляюць драўляныя хацінкі, плоцікі, падобныя да пабудоў сярэднявечча. Мастак здолеў перадаць драматычную ідэю змагання Мінска за сваё існаванне, развіццё, калі спусташальныя войны, нашэсці пракатваліся па яго тэрыторыі. Горад многае страчваў, але адраджаўся зноў, вырастаў, як дрэва, што ўражвае сваёй пышнай істотай малюнка. Я. Драздовіч аднаўляе спаленыя повязі часоў, стварае алюзію рэшткамі масткоў, якія змыла плынь ракі. Але засталіся слупкі, дзе можна пакласці новыя канструкцыі мастоў і пераходаў. У малюнку “Рака Свіслач ля Замкавай гары” (1920) Я. Драздовіч стварае самую вялікую панараму мінскага месца, дзе вока паступова паглыбляецца ўздоўж берага ракі ўдалячынь да пагорка, на якім знаходзіцца храм. На першы погляд яго цяжка ідэнтыфікаваць з канкрэтнай царквой ці касцёлам. Ён, як карабель часу, узвышаецца падвалістымі абрысамі дахаў шматлікіх домікаў, купінамі дрэваў у агародчыках. Нягледзячы на відавочныя змены ў характары краявіду, якія адбыліся за наступныя 88 гадоў, сёння агульны настрой горада не змяніўся. У яго цэнтры не тырчаць хмарачосы, горад ахінае камерная, утульная атмасфера жыцця, гэтак жа павольна цячэ Свіслач, што яднае нас не толькі са сваімі вытокамі, але і гістарычнымі ўспамінамі. Побач з сучаснай вуліцай Арлоўскай размяшчаліся раней так званыя Татарскія 211


балоты, дзе мінчане ісламскага веравызнання рупна працавалі на зямлі, вырошчвалі садавіну-гародніну, жылі ў стане натуральнай гаспадаркі. Мастак з вялікай любоўю намаляваў чароўны куток зямлі ў творы “Татарскія балоты” (1920). На пярэднім плане — шматзначны пагорак, за якім пачынаецца апрацаванае поле. Перспектыву замыкае чарада дрэваў, паміж якімі размясціліся хаткі мінчукоў-земляробаў. У цэнтры паселішча ўзвышаецца татарская мячэць з купалам і мінарэтам. Мастак, які вельмі шанаваў шматканфесійныя традыцыі беларускай нацыі, не мог прайсці міма такога каларытнага і вобразнага матыву. Штрыхі пяра Я. Драздовіча ў гэтых малюнках то востра напружаныя, то запаволена сканцэнтраваныя і дробненькія. Вялікае значэнне мае некранутая белая паверхня паперы, якая надае небу містычны, пазачасавы характар. Майстар праклаў пасля Напалеона Орды вялікую дарогу да Менска, асвечанага непаўторным гістарычным каларытам, адкрытага да новаўтварэнняў, як сама шырокая няспынная плынь Свіслачы. Драздовіч нібыта заклікаў мастакоў убачыць цэнтр беларускай краіны і прысвяціць яму свае творы, у якіх будуць жыць натхненне і прызнанне.

212


Язэп Драздовіч. Дом былога судзілішча Менскага замка. 1920

213


Язэп Драздовіч. Выгляд са Шпітальна-Траецкага завулку. 1919


Язэп Драздовіч. Рака Свіслач ля Замкавай гары. 1920

Язэп Драздовіч. Татарскія балоты. 1920


Язэп Драздовіч — партрэтыст Шунейка Яўген, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Мінск) Творчая спадчына Я. Драздовіча ўжо больш за 30 гадоў паступова даследуецца мастацтвазнаўцамі, этнолагамі, мастакамі, краязнаўцамі і іншымі навукоўцамі. Па меры таго як з’яўляюцца новыя публікацыі, ладзяцца выставы твораў “дзядзькі Язэпа”, празванага ў народзе “вечным вандроўнікам”, усё больш адчувальнай становіцца яе актуальнасць для развіцця сучаснага беларускага мастацтва. Нашым маладым творцам, згодна з ідэйным запаветам Я. Драздовіча, належыць больш актыўна пазнаваць сваю Радзіму, яе народ: праз блізкае і роднае бачыць праекцыю агульнасусветнага, нават касмічна-фантастычнага. Калі супаставіць экспазіцыі многіх рэспубліканскіх і абласных мастацкіх выстаў, можна зрабіць высновы, што шляхамі Драздовіча яшчэ неабходна прайсці шматлікім маладым пейзажыстам, графікам, жывапісцам, даследчыкам даўніны і народных традыцый. Творчы вопыт дапытлівага адкрывальніка многіх запаветных мясцін Беларусі падказвае, як важна знаходзіць час, каб маляваць з натуры. Гэты даследчы ў аснове сваёй метад адлюстравання матэрыяльнага свету, асветлены традыцыямі Рэнесансу, дапамагае кожнаму сучаснаму мастаку быць у многім стваральнікам новых вобразаў, матываў, сюжэтаў, якія маюць не надуманы, а глыбока праўдзівы, выразны характар. Менавіта такі, яшчэ недастаткова даследаваны да сённяшняга дня натурны матэрыял “з глыбінкі” можа стаць імпульсам не для адной сучаснай наватарскай ідэі. Вялікую вагу ў сваёй шматграннай творчасці Я. Драздовіч надаваў партрэтным адлюстраванням у графіцы, жывапісе і скульптуры. Партрэтам і аўтапартрэтам мастака яшчэ не было прысвечана грунтоўнага даследавання. Не было дадзена належнай адзнакі ўкладу Драздовіча ў развіццё гэтага аднаго з важных для кожнай нацыянальнай культуры жанраў выяўленчага мастацтва. Драздовічу ўдалося ствараць у розных абставінах і ў імя розных ідэйных мэт некалькі тыпаў партрэтаў. Усе яны носяць вельмі выразны і самабытны характар, назаўсёды застаюцца ў памяці, патрабуюць больш уважлівага асэнсавання. Стварэнне гістарычных партрэтаў мастак распачаў у жывапісе і графіцы Беларусі з 1920-х гадоў. Гэтыя творы, запатрабаваныя гераічным часам утварэння маладой беларускай дзяржавы, перадаюць асабістыя і шчырыя адносіны аўтара да легендарных, летапісных постацяў, дзеячаў культуры мінулага. Творчая мэта Я. Драздовіча — актуалізаваць вобразы славутых асобаў праз выяўленне каларытных нацыянальных рыс. Што асабліва звяртае ўвагу, дык гэта падкрэсліванне найлепшых ментальных якасцяў, якія найбольш характэрны для прадстаўнікоў працоўнага народа, грамадскіх лідэраў пачатку ХХ ст., дзеячаў культуры і навукі, крэўна звязаных з простымі беларускімі людзьмі: задуменнасці, шчырасці, сціпласці, а разам з тым годнасці, прынцыповасці, непахіснага жадання рабіць дабро, мужна адстойваць нацыянальныя правы. Я. Драздовіч запоўніў сваімі гістарычнымі партрэтамі не 216


адну так званую “белую пляму” ва ўяўленнях сучаснікаў пра канкрэтны выгляд прадстаўнікоў полацкай дынастыі Рагвалодавічаў. Майстру належаць графічныя партрэты “Рагвалод — дзед князёў Полацкіх” (1920) і “Усяслаў Чарадзей, князь Полацкі” (1920). Гэта падобныя адлюстраванні сталых асобаў з вялікім жыццёвым вопытам, твары якіх скіраваны крыху ўбок ад позірку гледача. Персанажы ўвасабляюць мужнасць і мудрасць адначасова. Упэўненымі росчыркамі пяра мастак дае характарыстыку класічным “крывіцкім” рысам іх твараў: высокае чало, тонкі просты нос, вялікія ўважлівыя вочы, прыхаваная зычлівая ўсмешка пад густымі вусамі і пышнай барадой. У пэўным сэнсе мастак, як прадстаўнік-нашчадак крывіцкага роду-племені, надаў сваім героям многае ад уласных рыс і характару, што ўзбагачае іх псіхалагічнае і вобразнае вырашэнне. Дэталёвая графічная (нібы разцом па мармуры высечаная) распрацоўка партрэтных выяваў з гістарычнымі атрыбутамі княскага стану (кальчугі, шлем, узорыстыя вопраткі і інш.) наводзіць на думку, нібы мастак марыў пра стварэнне галерэі бюстаў выдатных кіраўнікоў старабеларускай дзяржавы, што застаецца актуальным для нашых сучасных майстроў разца і сёння. Захоплены вобразам Усяслава Чарадзея, мастак-адраджэнец прапануе своеасаблівую альтэрнатыву парадным партрэтам уладароў краін і імперый. У 1923 г. Драздовіч намаляваў свой этапны жывапісны твор “Усяслаў Чарадзей сядзіць у порубе пад палатамі кіеўскага князя”. Нягледзячы на драматызм абставін, вобраз полацкага князя выглядае рашучым і прасветленым, як у нашчадка (калі так можна параўнаць) славутых біблейскіх прарокаў і апосталаў, якіх не аднойчы закоўвалі ў ланцугі і кідалі за краты. Дзякуючы эпічнай паэме “Слова пра паход Ігаравы” мы ведаем пра далейшае развіццё падзей: Усяслаў Чарадзей быў вызвалены і стаў князем Кіева. Я. Драздовіч стварыў жывапісны партрэтны маніфест для развіцця гістарычнай тэматыкі праз жыццёва праўдзівае адлюстраванне канкрэтных асобаў, якія перажывалі самыя цяжкія выпрабаванні дзеля дасягнення сваіх высокіх мэт. Наша нацыянальная гісторыя вельмі драматычная, трагічна-гераічная, таму і вялікая, вартая таго, каб яе актуалізаваць праз зварот да партрэтных вобразаў вядомых гістарычных герояў. Не менш увагі прысвяціў мастак у сваіх жывапісных працах і партрэтнаму вобразу самага славутага Беларуса — Францыска Скарыны. Малюнак асветніка эпохі Адраджэння, напісаны ў 1927 г., з’яўляецца свабоднай інтэрпрэтацыяй вядомай гравюры з Бібліі. Партрэт вырашаны ў характэрным для рэнесансавай традыцыі каларыце, калі на прасторава-зацемненым фоне акцэнтуецца светлы твар гуманістычнай асобы. У гэтым сэнсе карціна Драздовіча як бы належыць і сучаснаму мастацтву, і становіцца данінай мінулым мастацкім эпохам, у якіх з розных прычын не нарадзіліся важныя для нашага культурнага самасцвярджэння творы ці, мабыць, проста не захаваліся. Задача кожнага сучаснага майстра, які валодае законамі прафесійнага мастацтва, прысвяціць сваю ўвагу, як пераконвае ў гэтым спадчына Я. Драздовіча, многім тэмам, сюжэтам і вобразам нацыянальнага Пантэона з улікам і пераасэнсаваннем стылявых адметнасцяў мастацтва розных часоў, да якіх мэтанакіравана звяртаецца той ці іншы аўтар. Гэтыя задачы цалкам вырашальныя для прадстаўнікоў сучаснай беларускай мастацкай школы, якія на працягу студэнцкіх гадоў засвойваюць традыцыі класічнай еўрапейскай выяўленчай творчасці. 217


Падчас сваіх падарожжаў па Заходняй Беларусі Драздовіч маляваў тушшу, пяром ці алоўкам шмат народных тыпаў у традыцыйнай вопратцы. Яго зачароўвалі вобразы беларускіх жанчын рознага ўзросту, сталых мужчын, партрэты якіх найчасцей адлюстроўваў у профіль. Пра гэта сведчаць народныя партрэты з альбома “Дзісеншчына” (1925) і з серыі “Піншчына” (1926). Мастак як бы супастаўляў сваіх сціплых партрэтаваных з жывапіснымі прататыпамі еўрапейскага Рэнесансу, калі быў пашыраны профільны партрэт. Язэпу Драздовічу належыць вялікае творчае адкрыццё той вобразнай выразнасці, якая характэрная для прадстаўнікоў беларускай нацыі. Рысы твараў нашых людзей класічна еўрапейскія. Іх можна параўноўваць з мастацкімі вобразамі розных часоў і стыляў на творах славутых мастакоў. У профільным выглядзе Я. Драздовіч стварыў таксама запамінальныя вобразы прадстаўнікоў беларускага адраджэнскага руху 20—30-х гадоў: “Партрэт грамадскай дзяячкі Палуты Бадуновай” (1923), “Партрэт кампазітара Антона Грыневіча” (1923), “Партрэт Янкі Пачопкі” (1934) і інш. Мастак не ідэалізуе блізкіх яму па духу і творчым, ідэйным перакананні сучаснікаў, але з вялікім піетэтам перадае рысы твараў, на якіх прачытваецца натхнёнасць, перакананасць, сапраўдная інтэлігентнасць, духоўная далікатнасць. Не заўсёды маглі захавацца дакументальныя адлюстраванні прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай эліты, большасць якой была знішчана ў 30—40-х гадах. Таму так каштоўныя гэтыя праўдзівыя малюнкі, выкананыя за адзін-два сеансы. Я. Драздовіч распачаў, мабыць, надзвычай запатрабаваную ў нацыянальнай культуры партрэтную серыю “Нашы выдатныя сучаснікі”. Яе працягу так не хапае ў беларускім выяўленчым мастацтве 2000-х гг., калі за перыяд дзяржаўнай незалежнасці выявілася столькі актыўных і здольных людзей ва ўсіх сферах грамадскай дзейнасці, калі побач са сталымі і аўтарытэтнымі асобамі ў справе росквіту нашай краіны свае намаганні прыкладаюць маладыя іх паплечнікі і аднадумцы. Я. Драздовіч узбагаціў сваю творчасць і партрэтнымі вобразамі самых блізкіх яму людзей, часта маляваў і аўтапартрэты. Дарэчы сказаць, ён быў вельмі годным з выгляду, па паводзінах і характары чалавекам, пра што сведчаць яго фотаздымкі розных дзесяцігоддзяў. У графічных, жывапісных і рэльефных аўтапартрэтах мастак не зусім дакладна-дакументальна перадае свае рысы. Хутчэй гэта яго ўнутраны погляд на сябе як на асобу, не абмежаваную ў навуковых і творчых пошуках: напрыклад, на “Аўтапартрэце” (1943) Драздовіч адначасова адлюстроўвае сябе ў франтальнай і двух профільных праекцыях. Вельмі пранікнёнымі і незабыўнымі атрымаліся ў творцы на пачатку 1930-х гг. рэльефныя партрэты (разьба па дрэве) маці Драздовіча, а таксама братоў Баляслава, Кастуся і Стэфана. Партрэты маюць шчыры мемарыяльны характар, а такі традыцыйны для беларускай народнай разьбы матэрыял, як дрэва, падкрэслівае жыццёвую цеплыню нязгасных успамінаў пра тых, каго мастак шчыра любіў і паважаў з дзяцінства. Партрэтная спадчына Язэпа Драздовіча адрозніваецца сваёй паслядоўнай ідэйнай і творчай накіраванасцю. Яму ўдалося стварыць цэласны, абагульнены і досыць канкрэтны вобраз свайго пакалення, супаставіць яго з вялікім мінулым і вызначыць гуманістычную значнасць, падкрэсліць найлепшыя нацыянальныя якасці. 218


У многім вопыт Драздовіча-партрэтыста з’яўляецца для нас узорным і належным пачаткам і чакае сваіх паслядоўнікаў сярод вялікай колькасці сучасных беларускіх творцаў, здатных да ўсебаковага развіцця партрэтнага жанру ў жывапісе, графіцы, скульптуры, фатаграфіі і іншых відах мастацтва.

Язэп Драздовіч. Усяслаў Чарадзей сядзіць у порубе пад палатамі кіеўскага князя. 1923

219


Язэп Драздовіч. Партрэт Ганны Вашкель.

Язэп Драздовіч. Францыск Скарына.1927 220


Язэп Нарцызавіч Драздовіч. Гісторыя і сучаснасць: Бібліяграфічны паказальнік (складзены М.Райчонкам (1998), перапрацаваны і дапоўнены М.Цыбульскім) 1. 2. 3. 4. 5. 6. 7. 8. 9. 10. 11. 12. 13. 14. 15. 16. 17. 18. 19. 20. 21. 22. 23. 24. 25. 26. 27.

ХІІ пленэр Я. Драздовіча. “...І адчуеш — Радзіма”: Літаратурна-мастацкі праект, прысвечаны 75-годдзю з дня народзінаў У. Караткевіча. Мн., 2006. ХІІІ пленэр Я. Драздовіча. “Каб рунела душа...”: Мастацкі праект па выніках пленэру, прысвечанага народнаму паэту Р. Барадуліну. Вушаччына, 2006. 100 год з дня нараджэння Язэпа Нарцызавіча Драздовіча // Новыя кнігі БССР. 1988. № 8. С. 13—15. Абрамовiч П. Язэп Драздовiч // Сцяг працы (Мiёры). 2000. 4 лiстап. С. 4. Адамковіч А. Мая сустрэча з мастаком // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). 1997. 9 красав. С. 3. Адамковіч А. “Мяне яшчэ пашукаюць” // Пагоня. 1998. 15 верасн. С. 7—8. Адамковіч А. Сустрэча з мастаком // Чырвоная змена. 1997. 31 ліп. С. 3. Адамковiч А. “Я ўкланiўся яму” // Наша вера. 1997 . № 1. С. 28—35. Адамковіч А. “Я ўкланiўся яму” // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). 1998. 14 кастр. С. 3. Аляксандрава П. У Беласток да Язэпа Драздовіча // Звязда. 1996. 13 лют. С. 7. Антонава Т. Праз тоўшчу гадоў прабіваецца святло яго духоўнай спадчыны // Звязда. 1996. 3 кастр. С. 7. Антошин А. Нужна ли городу скульптурная композиция Я.Дроздовича // Витьбичи. 1991. 8 июн. С. 2. Анюціна А. У юбілей славутага земляка // Веснік Глыбоччыны. 2008. 29 кастр. С. 5. Артадзей (падрыхт. І. Марачкіна, А. Марачкін) // Чырвоная змена. 1988. 19 лістап. С. 12—13. Багданава Г. Касмічныя хронікі Язэпа Драздовіча // Бярозка. 2002. № 2. С. 24—25. Багдановіч І. “Вы мне ідэёвы сваяк” // Наша вера. 1998. № 2. С. 54—56. Базарэвіч М. Зямныя фарбы // Шлях перамогі (Глыбокае). 1979. 28 ліп. С. 2. Барадулін Р. “Язэп Драздовіч — павятовы Мікеланджэла…”(верш) // Літ. і мастацтва. 1993. 13 жн. С. 3. Барыла А. Мы багаты народ // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). 2002. 6 лістап. С. 3. Барысевіч Ю. Паміж Паазер'ем i космасам // Культура. 1996. 24—30 верасн. С. 3. Берникович Д. Наследие дивного странника // Народнае слова. 2008. 20 верасн. С. 9. Богуш В. Эскіз музея Драздовіча // Літ. і мастацтва. 1988. 25 лістап. С. 13. Бруцкі А., Цярэнцьеў С. У пошуках хлеба i ісціны // Віцебскі рабочы. 1991. 13 чэрв. С. 3. Булыка Г. Легенды і міфы Язэпа Драздовіча // Беларуская думка. 1999. № 3. С. 139. Бяганская А. Язэп Драздовіч // Бібліятэка прапануе. 2003. № 5. С. 3—8. Бярозка У. Ствараючы вобразы роднага краю // Віцебскі рабочы. 1998. 13 кастр. С. 3. Вайткун А. Белорусский Леонардо, или Небесные беги Язэпа Дроздовича // Народная газета. 2008. 10 кастр. С. 1, 20. 221


28. 29. 30. 31. 32. 33. 34. 35. 36. 37. 38. 39. 40. 41. 42. 43. 44. 45. 46. 47. 48. 49. 50. 51. 52. 53. 54. 55. 222

Вакар Л. Пра мужыцкасць Фернанда Рушчыца і шляхетнасць Язэпа Драздовіча, або Пра складнікі беларускай нацыянальнай традыцыі і яе мастацкае ўвасабленне // Мастацтва. 2000. № 2. С. 23—29. Вакар Л.У. Тыпалагічны аналіз творчасці Язэпа Драздовіча // Веснік Віцебскага дзярж. універсітэта. 1996. № 1. С. 86—90. Вакар Л. Язэп Драздовіч і Марк Шагал: Паралелі лёсу і творчасці // Культура. 1993. 5 ліп. С. 8. Васілеўскі П. На радзіме “вечнага вандроўніка” // Літ. і мастацтва. 1996. 27 верасн. С. 3. Васілеўскі П. Удзячная памяць? // Літ. і мастацтва. 1991. 20 верасн. С. 10. Васілёва зорка. Мастацка-літаратурны праект па выніках пленэру, прысвечанага народнаму пісьменніку В. Быкаву. Мінск—Бычкі—Германавічы, 2005. Волкаў І. І пасвятлела ў кожнага ў хаце // Веснік Глыбоччыны. 1995. 23 чэрв. С. 2. Вязiцкая Г. Язэп Драздовiч (верш) // Літ. і мастацтва. 2001. 19 студз. С. 12. Вянок на сцяжыну вандроўніка (падрыхт. і публ. М. Райчонка, Л. Крэскіяна) // Тэатр. плошча (Віцебск). 1995. № 1. С. 2—3. Габасава В. Знакі дрэва, гары і дарогі // Беларусь. 2001. № 7. С. 28—29. Габрусь Т. Пытанне вырашылася праз 24 гадзіны // Звязда. 1993. 9 лют. С. 1. Габрусь Т. Ці скончацца калі яго вандроўкі // Звязда. 1993. 3 лют. С. 6. Гальпяровіч Н. Пуцявінамі Язэпа Драздовіча // Культура. 1992. № 22. С. 2. Гаранская Т. Адзінства з Бацькаўшчынай // Мастацтва. 1997. № 1. С. 53—55. Глыбоцкі М. Чалавек на вечнай дарозе // Белорусская нива. 1993. 30 ноябр. С. 4. Грамыка М. “Кожны горад павінен мець свой партрэт...” // Мастацтва. 2004. № 1. С. 42—45. Гуліцкі М. У нястомным пошуку // Маладосць. 1971. № 12. С. 126—129. Да 120-годдзя з дня нараджэння Язэпа Нарцызавіча Драздовіча // Новыя кнігі: Па старонках беларускага друку. 2008. № 6. С. 4—6. Дарафееў А. Язэп Драздовіч на Гарадоччыне // Гарадоцкі веснік. 1997. 2 ліп. С. 4. Дарафееў А. Язэп Драздовіч на Гарадоччыне // Памяць: Гарадоцкі раён, гіст.-дакум. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. Мн., 2004. С. 164—165. Дарогай Язэпа Драздовіча // Голас Радзімы. 1996. 3 кастр. С. 1, 7. Дзісенскія пуцявіны Язэпа Нарцызавіча Драздовіча // Культура. 2003. 8—14 лют. С. 14. Дзядзінкіна С. Вясёлка над магілай дзядзькі Язэпа // Народнае слова. 2005. 23 жн. С. 5. Драздова Н. Кветкі Драздовічу // Витьбичи. 2008. 2 февр. С. 7. Драздовіч Я. Дзённік (падрыхт. Я. Кісялёва, Л. Збралевіч) // Маладосць. 1991. № 5—11; 1992. № 1—2. Драздовіч Я. “Дудуткі” і Гародня // Выбар. 1993. 19—25 траўн. С. 6. Драздовіч Я. Старонкі дзённіка (падрыхт. i камент. А. Марачкіна) // Мастацтва Беларусі. 1988. № 12. С. 26—30; 1989. № 2. С. 46—51. Драздовіч Я. Тэорыя рухаў // Выбар. 1993. 19—25 траўн. С. 4.


56. Драздовіч Я. Што мяне пабудзіла захапіцца небазнаўствам (касмалогіяй) // Выбар. 1993. 19—25 траўн. С. 3. 57. Драздовіч Язэп Нарцызавіч. 1888—1954. Мн.,1993. 28 с. 58. Дранчук В. Ад воблікаў зямных… // Звязда. 1979. 16 чэрв. С. 4. 59. Дубов Е. В гостях у Дроздовича (стих) // Вольнае Глыбокае. 2002. 12—18 снежн. С. 4. 60. Дучыц Л., Зайкоўскі Э. Пясняр роднай гісторыі // Шлях перамогі (Глыбокае). 1982. 1 чэрв. С. 2. 61. Жук Т. Любiў сусвет i родную зямлю // Літ. і мастацтва. 1998. 23 кастр. С. 4. 62. Жыгуноў А. “Я — Драздовіч Язэп” // Віцебскі рабочы. 1988. 6 кастр. С. 3. 63. Жыгуноў А. “Я — Драздовіч Язэп” // Шлях перамогі (Глыбокае). 1988. 6 кастр. С. 3. 64. Жыгуноў А. “Я — Драздовіч Язэп” // Ленінская трыбуна (Докшыцы). 1988. 15 кастр. С. 3. 65. Жыгуноў А. Наш Язэп Драздовіч // Веснік Глыбоччыны. 2002. 13 лістап. С. 3. 66. З дзённікаў мастака (падрыхт. І. Марачкіна, А. Марачкін) // Чырвоная змена. 1988. 19 лістап. С. 13. 67. Зайкоўскі Э., Дучыц Л. Язэп Драздовіч — археолаг // Голас Радзімы. 1983. 1 снежн. С. 8. 68. Збралевіч Л., Кісялёва Я. Таямнічасць і рэальнасць у жыцці Язэпа Драздовіча // Маладосць. 1991. № 5. С. 115—116. 69. Зінкевіч А. Драздовічаўскімі сцежкамі // Веснік Глыбоччыны. 1996. 17 верасн. С. 1. 70. Зямля і космас Язэпа Драздовіча / Уклад. Ю. Малаш. Беларусь, 2007. 12 с. 71. К. Св. 3 нівы беларускага мастацтва // Выбар. 1993. 19—25 траўн. С. 3. 72. К.А. Апярэдзіў час “нябесных бегаў” // Культура. 2008. 18—24 кастр. С. 14. 73. Каваленка Ю. Брама будучыні // Звязда. 1988. 13 лістап. С. 4. 74. Кавалёў В. “Люблю тое, у што веру...” // Літ. і мастацтва. 2008. 24 кастр. С. 2. 75. Кадушка В. Сцяжынка Язэпа Драздовіча // Народнае слова. 1999. 2 верасн. С. 4. 76. Казакова A. B гостях у дядьки Язэпа // Вечерний Минск. 1998. 9 сент. С. 3. 77. Калбасіч Ю. Язэп Драздовіч і першы альбом мастака // Вольнае Глыбокае. 2002. 6 лістап. С. 5. 78. Калясінскі В. Дзе засвеціць “Месяц над возерам”? // Культура. 2006. 7—13 студз. С. 13. 79. Камейша К.В. Кубак блакіту. Вершы і паэма. Мн., 1992. С. 190. 80. Каржанеўская Г. Космас Язэпа Драздовіча: Ява i сны // Культура. 1993. 19 ліп. С. 12. 81. Каржанеўская Г. Ляту i аглядаю з вышыні палёту // Літ. і мастацтва. 1992. 13 сакав. С. 6—7. 82. Каржанеўская Г. Сцежкамі дзядзькі Язэпа — мастака, падарожніка, летуценніка // Звязда. 1993. 5 чэрв. С. 3. 83. Каржанеўская Г., Васілеўскі П. “Мяне яшчэ пашукаюць…” // Літ. і мастацтва. 1993. 19 чэрв. С. 6—7. 84. Касаты Л. Вобразатворац: Музей Я. Драздовіча ў Германавічах // Сцяг працы (Міёры). 2001. 27 лют. С. 4. 85. Касцюк Ю. Па Глыбоччыне: Падсвiлле, Глыбокае // Новая газета (Наваполацк). 1996. 1 кастр. С. 4. 86. Касцюк Ю. У музеі Язэпа Драздовіча // Народнае слова. 1994. 14 чэрв. С. 3. 223


87. Качан І.А. Такім ён быў // Клiч Радзiмы (Шаркаўшчына). 2005. 15 кастр. С. 5. 88. Кірылаў Г. Выстаўка, прысвечаная Драздовічу // Трудовая смена (Полоцк). 1996. 23 ноябр. С. 2. 89. Кожан К. Вечны вандроўнік // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). 1984. 20, 23 кастр. 90. Кожан К. Германавіцкая “Заранка” // Голас Радзімы. 1984. 25 кастр. С. 7. 91. Кожан К. Ён усіх нас зваў у космас // Вiцебскі рабочы. 2006. 1 ліп. С. 3. 92. Кожан К. Космас творчасці Язэпа Драздовіча // Вольнае Глыбокае. 2004. 15—21 красав. С. 4—5. 93. Кожан К. Мастак, педагог і асветнік // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). 1988. 11 кастр. С. 2. 94. Кожан К. Мастак і асветнік // Клiч Радзiмы (Шаркаўшчына). 2003. 22, 25 кастр. 95. Кожан К. У ім не памыліліся // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). 1983. 4 кастр. С. 4. 96. Кожан К. Язэп Драздовіч, Дзісеншчына, Беларусь // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). 1994. № 93, 97, 99, 101; 1995. № 3, 4, 6. 97. Кожан К. Язэп Драздовіч і космас // Паўночна-Заходні край. 2003. 7—14 красав. С. 6. 98. Кожан К. Язэп Драздовіч і нябесныя бегі // Народнае слова. 2003. 12 красав. С. 5. 99. Козик А. Алесь Родин зарядился от половодья // Витебский курьер. 2001. 20 март. С. 3. 100. Козік А. На Радзіме “вечнага вандроўніка” // Витебский курьер. 1996. 20 сент. С. 4. 101. Козік А. Прэзентацыя фільма пра Драздовіча // Витебский курьер. 1997. 10 декабр. С. 2. 102. Козюля Е. Дорогой Язепа Дроздовича // 7 дней. 1996. 21 сент. С. 6. 103. Козюля Е. Певец самобытности // 7 дней. 1998. 5 дек. С. 11. 104. Корбут В. Проснулся, написал, стал классиком // Советская Белоруссия. 2002. 29 авг. С. 5. 105. Корженевская Г. Путешественник в иные миры // Чистый мир. 1997. № 8. С. 5. 106. Корсак Э. Калі ў небе клін журавоў // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). 1994. 12 лістап. С. 1—2. 107. Корсак Э. Сцежкамі Язэпа Драздовіча // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). 1993. 20 кастр. С. 2. 108. Коўрык А. Праламленне мастацкіх традыцый у маляванках Язэпа Драздовіча // Мастацтва. 2003. № 3. С. 19—20. 109. Крук В. Свята ў Германавічах // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). 1988. 29 кастр. С. 4. 110. Крук В. Тэма бацькаўшчыны — невычарпальная // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). 2001. 10—16 лют. С. 8—9. 111. Крупіца Н. Нябёсы дзядзькі Язэпа // Витьбичи. 2003. 30 окт. С. 11. 112. Крупица Н. По следам странствующего художника // Витьбичи. 2003. 14 окт. С. 1. 113. Крэнь I. Імя — сцяг // Наша слова. 1993. 10 лістап. С. 4. 114. Крэнь І. Мастак-вандроўнік // Веснік Глыбоччыны. 1994. 11 студз. С. 2. 115. Крэскіян Л. Вяршыня Драздовіча // Народнае слова. 1994. 6 кастр. С. 3. 116. Крэскіян Л. Поліўка Драздовіча // Народнае слова. 1994. 15 лістап. С. 3. 117. Купава М. Слаўны сын беларускага народа // Чырвоная змена. 1978. 12 кастр. С. 4. 118. Кураўскі М. Добры чараўнік // Беларусь. 1988. № 10. С. 24. 224


119. Курлыкіна Н. Духоўным стаў ягоны хлеб надзённы // Літ. і мастацтва. 1993. 13 жн. С. 3. 120. Лабачэўская Л. Агеньчык, які будзе гарэць у нас да скону // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). 1999. 18 верасн. С. 2. 121. Лабачэўская Л. “Вандроўнiк, акрылены богам” // Клiч Радзiмы (Шаркаўшчына). 1998. 24 кастр. С. 2. 122. Лабачэўская Л. Вандроўнiк, акрылены богам // Народная воля. 1998. 1 снежн. С. 3. 123. Лабачэўская Л. Вандруючы паміж Мнютай і Аутай // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). 1998. 12, 19, 23, 30 верасн. 124. Лабачэўская Л. Да зачараванага вандроўніка // Віцебскі рабочы. 1998. 31 кастр. С. 16. 125. Лабачэўская Л. “Зiмовы пленэр як першы крок па снежнай роўнядзi” // Клiч Радзiмы. 2000. 16 лют. С. 2. 126. Лабачэўская Л. Калi б пабачыў дзядзька Язэп ... // Клiч Радзiмы (Шаркаўшчына). 1998. 15 жн. С. 1. 127. Лабачэўская Л. Калi б пабачыў дзядзька Язэп ... // Звязда. 1998. 27 жн. С. 7. 128. Лабачэўская Л. Крынічка, што пяе ў снягах // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). 2001. 7, 10, 14 лют. 129. Лабачэўская Л. Птушка Мара кліча ў светлую далячынь // Віцебскі рабочы. 1996. 7 снежн. С. 6. 130. Лабачэўская Л. Птушка Мара кліча ў светлую далячынь // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). 1996. 6 лістап. С. 2, 4. 131. Лабачэўская Л. У Пунькі, да Драздовіча // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). 1999. 11 верасн. С. 2. 132. Лабачэўская Л. Цёплае дыханне роднай зямлі // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). 1999. 27 кастр. С. 2—4. 133. Лабачэўская Л. Чэрпаць натхненне з чыстых крынiц // Клiч Радзiмы (Шаркаўшчына). 1999. 21 жн. С. 1, 2. 134. Лабачэўская Л. Шляхамi Язэпа Драздовiча // Народнае слова. 1998. 8 верасн. С. 5. 135. Ларионов А. “Вечный странник” // Гродненская правда. 1990. 16 февр. 136. Ліс А. Вандроўнік за марай // Літ. і мастацтва. 1978. 13 кастр. С. 11. 137. Ліс А. Вечны вандроўнік: Нарыс пра мастака Язэпа Драздовіча. Мн., 1984. 253 с. 138. Лис А. Дроздович Язэп Нарцизович // Республика Беларусь: Энциклопедия: В 6 т. Т. 3. Мн, 2006. С. 445—446. 139. Ліс А. Драздовіч Язэп Нарцызавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. Т. 2. Мн., 1985. С. 349—350. 140. Ліс А. Драздовіч Язэп Нарцызавіч // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. Мн., 1989. С. 177—178. 141. Ліс А. Драздовіч Язэп Нарцызавіч // Беларусь: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1995. С. 282. 142. Ліс А. Шляхі i пошукі // Полымя. 1964. № 3. С. 154—168. 143. Ліс А. Язэп Драздовіч // Помнікі гісторыі i культуры Беларусі. 1970. № 3. С. 46—49. 144. Ліс А., Майсяёнак А. Драздовіч Язэп Нарцызавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Мн., 1996. С. 275— 277. 225


145. Лістапад Ю. Вечны вандроўнік жыве ў маляванках нашчадкаў // Народная газета. 2003. 28 мая. С. 4. 146. Лучайскі А. Памяці нястомнага вандроўніка // Химик (Новополоцк). 1998. 16 янв. С. 2. 147. Лявонава А. Свет любімых вобразаў // Мастацтва Беларусі. 1988. № 12. С. 19—24. 148. Ляксеева I. Па слядах Язэпа Драздовіча // Голас Радзімы. 1998. 10 верасн. С. 6. 149. Ляксеева I., Марачкін А. Скарына ў творах Драздовіча // Беларуская мова i літ. у школе. 1991. № 10. С. 62—64. 150. Майсейчык Г. Адкрыццё нацыі // Літ. і мастацтва. 1999. 15 студз. С. 5. 151. Майсяёнак А. Хвароба i скананне вандроўнага мастака // Літ. і мастацтва. 1989. 20 студз. С. 16. 152. Малаш Ю. “Залатая калекцыя” Язэпа Драздовіча з Піншчыны, 1926 // Краязнаўчая газета. 2005.№ 42. С. 5. 153. Малаш Ю. Зямныя і касмічныя вандроўкі сярэдзіны XX стагоддзя // Краязнаўчая газета. 2004. № 42. С. 1, 3. 154. Малаш Ю. Мастацка-этнаграфічная, лінгвістычная калекцыя Язэпа Драздовіча з Піншчыны, 1926 год. Мн., 2006. 18 с. 155. Малаш Ю. Нашы прадзеды жылі словамі // Роднае слова. 1998. № 2. С. 173—184. 156. Малаш Ю. Неизвестный гений из Глубокого // Рэспублiка. 2000. 1 верасн. С. 12. 157. Малаш Ю. Што маем і чым ганарымся // Літ. і мастацтва. 2007. 19 кастр. С. 15. 158. Малаш Ю. Язэп Драздовіч — аўтар “Трызны мінуўшчыны” // Полымя. 1998. № 4. С. 266—271. 159. Малаш Ю. Язэп Драздовіч — вандроўнік, мастак, гісторык // Беларускі гістарычны часопіс. 1999. № 2. С. 78—82. 160. Малаш Ю. Язэп Драздовіч, уладар зямлі і неба… // Народная воля. 2003. 8 кастр. С. 3. 161. Мapa Алесь. Дзеля развіцця ў народзе эстэтычнага пачуцця // Голас Радзімы. 1979. 14 чэрв. С. 7. 162. Марачкін А. “Артаполіс” // Мастацтва Беларусі. 1989. № 8. С. 43—44. 163. Марачкін А. Вечны вандроўнік // Беларуская мова і літ. у школе. 1988. № 10. С. 75—76. 164. Марачкін А. Дзядзька Язэп // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). 1978. 26 кастр. С. 4. 165. Марачкін А. Дзядзька Язэп // Вясёлка. 1989. № 9. С. 4—5. 166. Марачкін А. Драздовіч Язэп Нарцызавіч // Францыск Скарына і яго час: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1988. С. 326. 167. Марачкін А. Зямныя крокі // Маладосць. 1979. № 1. С. 159—165. 168. Марачкин А. Между Мнютой и Аутой // Нёман. 1988. № 7. С. 158—161. 169. Марачкін А. У вянок Язэпу Драздовічу (верш) // Першацвет. 1996. № 2. С. 78—81. 170. Марачкін А. “Шчасліў той, хто мае час на вольную творчую працу” // Мастацтва Беларусі. 1988.№ 12. С. 25. 171. Марачкін А., Шматаў В. Выяўленчае мастацтва Заходняй Беларусі // Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 4. Мн., 1990. С. 291—337. 172. Марачкіна I. Зорка беларускай культуры // Настаўніцкая газета. 1988. 28 снежн. С. 4. 173. Марачкіна I., Марачкін А. Артадзей // Чырвоная змена. 1988. 19 лістап. С. 12. 226


174. Машара М.У. За свайго чалавека мелі // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). 2002. 13 сакав. С. 4. 175. Мемус А. Роздум з нагоды юбілею // Выбар. 1994. 12 кастр. С. 3. 176. Метла А. Новая выставка // Витебский курьер. 1999. 28 мая. С. 1. 177. Мілкоўскі В. На планеце Сатурн // Чырвоная змена. 1989. 19 жн. С. 11. 178. Мысливец В. Странник и открыватель // Политический собеседник. 1989. № 8. С. 26—27. 179. Мядзелец А. Па слядах Язэпа Драздовіча // Веснік Глыбоччыны. 2008. 6 верасн. С. 2. 180. “Мяне яшчэ пашукаюць…” (падрыхт. Г. Каржанеўская, П. Васілеўскі) // Літ. і мастацтва. 1993. № 25. С. 6—7. 181. Н. Ш. Сцежкамі Драздовіча // Літ. і мастацтва. 1996. 20 верасн. С. 3. 182. Неизвестный гений из Глубокого // Железнодорожник Белоруссии. 2000. 11 ноябр. С. 7. 183. Нікалаеў В. Шчодры талент // Мінская праўда. 1979. 20 мая. 184. Пазняк С. “Вясковы дзівак” здзіўляе i сёння // Чырвоная змена. 1998. 3 снежн. С. 3. 185. Паміж зямлёй і небам [Язэп Драздовіч] // Марціновіч А. Хто мы, адкуль мы…: У 2 кн. Кн. 2. Мн., 1998. С. 409—427. 186. Памяці двух мастакоў // Культура. 1998. 5—11 верасн. С. 4. 187. Пастернак Т. Живописное посвящение Язэпу Дроздовичу // Народнае слова. 2003. 23 кастр. С. 2. 188. Пастернак Т. Язэпу Дроздовичу посвящается // Народнае слова. 2008. 2 лют. С. 5. 189. Пепеляев В. Космос как предчувствие: Судьбы художников: между аукционом и забвением // Советская Белоруссия. 2008. 18 окт. С. 21. 190. Прокопчик Л. В поисках истины // Сельская газета. 1988. 3 апр. С. 4. 191. Прокопчик Л. Дядька Дроздович // Знамя юности. 1988. 3 мая. С. 4. 192. Пяткевіч Г. Язэпу Драздовічу (верш) // Зорька. 1996. 12 янв. 193. Рабіза В.У., Павульская Л.І. Удзячная памяць // Чырвоная змена. 1988. 19 лістап. С. 13. 194. Райчонак А. Вечарына памяці Драздовіча // Народнае слова. 1997. 22 мая. С. 6. 195. Райчонак М. Мастак i прарок // Народнае слова. 1993. 23 снежн. С. 4. 196. Райчонак М. Мастак і прарок // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). 1994. 15 студз. С. 3. 197. Райчонак М. Нашчадкам. Германавічы, 2003. С. 10—57, 84—90. 198. Райчонак М. Сінэстэзія творчасці Язэпа Драздовіча // Пісьменства і друк на Віцебшчыне: Гісторыяі сучаснасць: Рэгіянальная навуковая канферэнцыя. Віцебск, 1996. С. 72—75. 199. Райчонак М., Крэскіян Л. Вянок на сцяжыну вандроўніка // Тэатральная плошча. 1995. № 2. С. 2—8. 200. Раманюк М. Этнаграфічныя малюнкі Язэпа Драздовіча // Спадчына. 1994. № 3. С. 78—83. 201. Рамашка Ф. Белыя вяргіні // Бярозка. 1988. № 10. С. 20—22. 202. Рудая Л. Вечны вандроўнік // Планета открытий (Витебск). 2003. 9, 16 янв. 203. Русецкі А.У. Язэп Драздовіч // Мастацкая культура Віцебскага Паазер'я / Уклад. Русецкі А.У., Русецкі Ю.А. Мн., 2005. С. 294—297. 227


204. Савельеў М. Язэп Драздовіч на Палессі // Полесская правда. 1995. 6 сент. 205. Сакалоў-Кубай Г. Гімн роднаму краю // Беларусь. 1979. № 9. С. 14. 206. Саланiнка В. Наш зямляк Язэп Драздовiч — слаўны сын беларускага народа // Веснік Глыбоччыны. 1998. 3 кастр. С. 2. 207. Салаўёва Т. Памяці таленавітага земляка // Витебский проспект. 2008. 7 февр. С. 2. 208. Салтук А. Рамантычны вандроўнік // Віцебскі рабочы. 2003. 14 кастр. С. 4. 209. Саўчанка М. Язэп Драздовіч на Палессі // Народная трыбуна. 1996. 4 мая. 210. Сільнова Л. Аўтограф Язэпа Драздовіча // Культура. 1998. 21—27 лістап. С. 12. 211. Сільнова Л. “Касмічны” аўтограф // Кніжны калейдаскоп. 2001. № 2. С. 2—3. 212. Сініца В. Чаму дзядзька Язэп усё крочыў, крочыў і крочыў // Шлях перамогі (Глыбокае). 1990. 28 жн. С. 3. 213. Сіўчыкаў У. Сузіранне Язэпа Нарцызавіча. Сябе, Айчыны і Сусвету // Літ. і мастацтва. 2002. 15 лістап. С. 1, 4. 214. Сіўчыкаў У. Тытаны духу // Культура. 2004. 24—30 студз. С. 14. 215. Скалабан В. Паплечнікі // Мастацтва Беларусі. 1983. № 11. С. 56—58. 216. Скварцова І. Язэп Драздовіч. Пагоня: Дыялог з карцінай // Роднае слова. 2000. № 10. С. 88—89. 217. Скрабатун У. Камень Драздовіча // Наша ніва. 2003. 6 чэрв. С. 7. 218. Скрабатун У. У Германавічах знойдзена магіла Юзэфы Драздовіч, маці мастака Я. Драздовіча // Вольнае Глыбокае. 2004. 22—28 ліп. С. 2. 219. Содаль У. Жыццё — вечная вандроўка // Краязнаўчая газета. 2008. № 37. С. 5. 220. Содаль У. Засценак Пунькі // Голас Радзімы. 1978. 12 кастр. С. 7—8. 221. Содаль У. Засценак Пунькі // Звязда. 2008. 11 кастр. С. 5. 222. Содаль У. Кушлянскія вобразы // Мастацтва Беларусі. 1988. № 4. С. 72—73. 223. Соколов-Кубай Г. Самородок // Знамя юности. 1978. 12 окт. С. 4. 224. Соловьёва С. Памяти знаменитых земляков // Витебский курьер. 2003. 21 окт. С. 3. 225. Солодкина Л. Певец земли белорусской // Советская Белоруссия. 1979. 14 июн. С. 4. 226. Танк М. Язэп Драздовіч (верш) // Полымя. 1994. № 9. С. 3—18. 227. Тараканава М. Волаты зямлі беларускай // Роднае слова. 2004. № 2. С. 90. 228. Ткачова І. Вобраз мастака ў сучаснай літаратуры // Беларуская мова і літ. у школе. 1996. № 5. С. 69—81. 229. Трапезнікава Л. “Вечны вандроўнік” жыве ў Германавічах // Настаўніцкая газета. 2001. 20 сакав. С. 4. 230. Трусаў А. Кушлянскія вобразы // Помнікі гісторыі i культуры Беларусі. 1985. № 1. С. 45. 231. У Германовічы — да дзядзькі Язэпа // Літ. і мастацтва. 1992. 16 кастр. С. 2. 232. Фёдараў В. Душа Праметэя, мукі Тантала // Рэспубліка. 1993. 27 мая. С. 5. 233. Філякоў У. Беларускі Леанарда да Вінчы // Піянер Беларусі. 1991. 19 верасн. 234. Хайноўская А. “Мяне яшчэ пашукаюць...” // Веснiк Глыбоччыны. 2003. 11 кастр. С. 2. 235. Харэўскі С. Язэп Драздовіч. Пагоня Ярылы // Наша ніва. 1997. 25 жн. С. 24. 236. Цвірка К. Язэп Драздовіч // Народная воля. 2002. 6 лістап. С. 2. 237. Цыбульскі М. Драздовіч Язэп Нарцызавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6. Мн., 1998. С.194—195. 228


238. Цыбульскі М. З любоўю да Радзімы, з любоўю да мастацтва // Вечерний Витебск. 1999. 25 сент. С. 7. 239. Цыбульскi М. Пленэр у Галубiцкай пушчы // Вечерний Витебск. 2001. 19 янв. С. 6. 240. Цыбульскі М. Повязь часу // Народная воля. 2003. 25 лістап. С. 4. 241. Чэмер М. Зямля і космас Язэпа Драздовіча // Настаўніцкая газета. 2008. 21 кастр. С. 4. 242. Чэмер М. Млечны шлях распушчаных бутонаў // Настаўніцкая газета. 2008. 25 кастр. С. 21. 243. Шайкоў Ю. Касмічныя гіпотэзы Язэпа Драздовіча // Літ. і мастацтва. 1996. 20 снежн. С. 15. 244. Шайкоў Ю. Кругі ў кружніку Сатурна // Культура. 1992. 12—18 красав. С. 12. 245. Шайкоў Ю. Маляваныя дываны Язэпа Драздовіча // Культура. 1996. 10—23 верасн. С. 5. 246. Шайкоў Ю. Маляваныя дываны Язэпа Драздовіча // Маладосць. 1996. № 5. С. 223—226. 247. Шаранговіч Н. “Мяне яшчэ пашукаюць…” // Літ. і мастацтва. 1999. 17 верасн. С.16. 248. Шарыпкін Р. Вяртанне да Драздовіча // Веснік Глыбоччыны. 1999. 20 студз. С. 2. 249. Шатэрнік А. Сцежкамі Драздовіча // Крыніца. 1997. № 2. С. 67. 250. Шматаў В. Мастацкі сусвет Язэпа Драздовіча // Літ. і мастацтва. 1979. 8 чэрв. С. 8—9. 251. Шпакоўская Г. Выстава будзе вандроўнай // Народнае слова. 1996. 22 кастр. С. 2. 252. Шпакоўская Г. Дываны вандроўніка Язэпа // Народнае слова. 1996. 9 студз. С. 2. 253. Шпакоўская Г. Летуценны вандроўнік Язэп // Народнае слова. 2003. 11 лют. С. 6. 254. Шпакоўская І. Сцежкамі Язэпа Драздовіча // Народнае слова. 1996. 12 верасн. С. 5. 255. Шунейка Я., Архіпава В. Фантастычныя вандроўкі Язэпа Драздовіча // Беларускі гістарычны часопіс. 2008. № 11. С. 25—35. 256. Шурховецкий В. От старинных икон до космических глубин // Во славу Родины. 2002. 5 окт. С. 2. 257. Шчасны В. Беластоцкая вандроўка // Народнае слова. 1996. 16 студз. С. 3. 258. Шык У. Сцяжынкамі генія-правідцы // Витебский курьер. 2003. 1 авг. С. 3. 259. Шык У. Язэп Драздовіч — мастак і астраном // Народная воля. 2003. 22 ліп. С. 4. 260. Щедренок Т. Звёздный путь вечного странника // Вечерний Минск. 1994. 8 апр. С. 6. 261. Юзвюк У. Мастацтва Драздовіча на Беласточчыне // Беларускі каляндар, 1998. Мн., 1997. 174 с. 262. Я з вечна вандроўных // Культура. 1998. 5—11 снежн. С. 4. 263. Яблонская А. І збудзецца тое, што я тут бачыў // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). 1995. 25 сакав. С. 2. 264. Ягоўдзік У. Вяртанне вандроўніка // Полымя. 1985. № 6. С. 206—208. 265. Язэп Драздовіч: Альбом-манаграфія / Уклад. М. Купава. Мн., 2002. 179 с. 266. Язэп Драздовіч. Асоба. Творчасць // Выбар. 1993. 19—25 траўн. С. 3—6. 267. Язэп Драздовіч — асоба, творчасць / Уклад. В. Лабачэўская. Мн., 1997. 86 с. 268. Язэп Драздовіч: Жывапіс. Скульптура: Каталог. Мн., 1993. 269. Язеп Дроздович: ”Меня ещё поищут…” (подготов. Ю. Шайков) // Нёман. 1997. № 1. С. 235—257. 229


270. Язэп Драздовіч. Шлях вечнага вандроўніка (падр. Б. Ульянка) // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шаркаўшчынскага раёна. Мн., 2004. С. 154—174. 271. Яніцкая М. Адраджэнская постаць у беларускай культуры // Голас Радзімы. 1996. 5 снежн. С. 1, 6, 8. 272. Яніцкая М. Знайшлі аўтограф шчырасці // Мастацтва. 1997. № 1. С. 55—56.

Арганізатары выдання ўдзячны за фінансавую падтрымку зборніка: Аўгуціс Інне, Баранкоўскай Святлане, Баршчэўскаму Алегу, Броўку Віталю, Воранаву Раману, Габрусь Тамары, Галагушу Вадзіму, Гаранскай Таццяне, Грамыка Марыі, Карач Вольге, Карпану Аляксандру, Ласка Таццяне, Майсяёнку Андрэю, Марачкіну Алесю, Марачкіну Ігару, Маркаўцу Віктару, Налівайка Людзміле, Пушкіну Алесю, Райчонак Адзе, Садоўскай Людміле, Скавародка Алегу, Тумасу Ігару, Шамшуру Чэславу, Шаура Рыгору, інтэрнэт-газеце “Народныя навіны” Віцебск.

230


231


232

Прыйдзе час…  

Язэп Драздовіч: “Прыйдзе час…” да 120-годдзя з дня нараджэння мастака

Read more
Read more
Similar to
Popular now
Just for you