

Ёсць лета, ёсць спякота! Але паспрабуйма пашукаць прахалоды і
самоты ў гарах – тут бывалі амаль усе найважнейшыя літаратурныя зоркі, і
нам таксама ажно карціць выбрацца
туды ж.
Згодна з запаветам паэта, не парушым
спакою соннай вады ў лагчыне, а толькі пройдземся з ветрам сцежкамі польскіх пісьменнікаў па Закапанэ і бліжэйшым Падхалі. Калі вы яшчэ не бачылі, як палымнее Татраў каменная карона, запрашаем вас у дарогу.
Спачатку ў гарах шукалі медзь, срэбра і золата, потым незвычайнымі ўпрыгожваннямі мясцовых майстроў і іх аўтарамі зацікавіліся кракавяне – у Татры пацягнуліся даследчыкі, навукоўцы, географы і этнографы За імі тут з 'явіліся першыя турысты-курортнікі, зацікаўленыя ўжо чыстым паветрам, простай здаровай ежай (напрыклад, жынчыцай) і няспешнымі прагулянкамі па наваколлі. Сярод курортнікаў, натуральна, трапляліся літаратары і мастакі, і ўжо яны панеслі ў свет вестку пра вяршыні, даліны і тутэйшых людзей з іх культурай і гаворкай. З сярэдзіны XIX стагоддзя тут становіцца ўсё больш тлумна. Адкрывальнікам Закапанэ лічаць папулярнага варшаўскага лекара Тытуса Халубіньскага Пупам свету горад назваў мастак-мемуарыст Рафал Мальчэўскі.
Генрык Сянкевіч быў цесна звязаны з Закапанэ з 1886 года. Ён прыязджаў амаль кожны год з сям'ёй і таксай Выкапнем, гуляў па горах, сустракаўся з сябрамі (з тымі мясцовымі і з тым, што, як і ён, прыязджалі сюды з розных куткоў Польшчы) Тут ён збіраў матэрыялы для сваіх кніг і шукаў натхнення для архаізацыі мовы "Крыжакоў". Менавіта ў казіно старога Татранскага вакзала адбылося чытанне адной з апошніх частак рамана "Quo Vadis". Ну і што, што пазней Сянкевіч цалкам перапісаў гэты тэкст, прыбыткі з дабрачыннага мерапрыемства ўсё адно пайшлі на будаўніцтва новага мураванага касцёла на цэнтральнай вуліцы –Крупувках. У 1908 годзе вілу на вул. Замойскага, дзе пісьменнік часта спыняўся, назвалі Сенкевічувкай – сёння тут усё яшчэ месціцца гатэль, а значыць, традыцыя захавалася. Мемарыяльныя дошкі, прысвечаныя пісьменніку, можна знайсці
на Сенкевічувцы і на доме Сталярчыка на вул. Наваторскай.
Усё гэта плёткі, прыдуманыя нейкімі
цёмнымі бабамі, дурнямі і ідыётамі, а перш за ўсё, мярзотнікамі, што хочуць мне нашкодзіць. Я абвяргаю ўсё вядомыя
мне чуткі і загадзя ўсё тое, што яшчэ будуць плявузгаць пра мяне ў Закапанэ і наваколлі. Баста.
Станіслаў Ігнацы Віткевіч, шырока вядомы як Віткацы, і яго бацька, Станіслаў Віткевіч, былі вельмі цесна звязаны з Закапанэ
Бацька быў вядомым мастаком, тэарэтыкам мастацтва і адным з заснавальнікаў закапанскага стылю ў архітэктуры. Ён спрыяў развіццю
мастацкага асяроддзя ў мястэчку, якое тады магнітам прыцягвала шукальнікаў новых формаў, натхнёных татранскімі краявідамі і гуральскай культурай. Сын праславіўся як скандальны пісьменнік, драматург і філосаф, што таксама актыўна ўдзельнічаў у закапанскім жыцці Віткацы нарадзіўся ў Варшаве, але ў 1890 годзе сям ' я пераехала ў Закапанэ, тут малога (зноў!) ахрысцілі, а хроснымі бацькамі сталі актрыса Гелена Маджэеўска і былы разбойнік, гавэндзяж, татранскі гід Ян Кшэптоўскі Сабала – людзі, заслужаныя для Падхаля.
Згодна з воляй бацькі Станіслаў атрымаў хатнюю адукацыю, пазней пачаў вывучаць жывапіс Менавіта ў Закапанэ Віткацы заснаваў сваю знакамітую партрэтную фірму – некаторыя працы сёння можна ўбачыць на віле Каліба. На маленечкіх закапанскіх могілках на Пэнксовым Бжызку месціцца сімвалічная магіла Віткацыя, а перыпетыі, звязаныя з падвойным пахаваннем пісьменніка, апісаў у песні “Рыфмаванка з магілы” Яцак Качмарскі. Дзе спачывае Віткацы? Невядома.
Паводле адной з тэорый, ён інсцэніраваў сваё самагубства, пасля чаго хаваўся і памёр толькі ў 1969 годзе ў Лодзі.
Закапанскія Віткевічы
Я люблю Татры. Люблю іх
пустэчу і маўчанне, іх падшытае ціхамірнасцю
змярцвенне. У іх туманах блукае мая думка і шукае
ранейшых сваіх перакананняў і любові, пачуццяў і сілы. Па іх
далінах і перавалах ходзіць
думка мая і смуткуе, бо не можа быць агнём у агні, віхурай
у віхуры, святлом у святле; бо
не можа быць з вамі, быць вашай, о духі стыхій! Ля ручаёў
сядае думка мая і тужыць…
С) КАЗІМЕЖ ПШЭРВА-ТЭТМАЕР
Слядамі Казімежа Пшэрвы-Тэтмаера можна хадзіць і па Закапанэ, і па Татрах. Маршрут паміж Польскім Грэбнем, Малой Высокай і
Старалеснай вяршыняй называецца Дарогай Тэтмаера. Бо менавіта польскі паэт
у 1892 годзе першым падняўся на Старалесную вяршыню. Гэта адзін з найпрыгажэйшых турыстычных маршрутаў у
Высокіх Татрах для больш дасведчаных турыстаў Перавал паміж Заднім Герлахам і галоўнай вяршыняй Герлаха таксама атрымаў імя Тэтмаера. Зачараваны гуральскім фальклорам, паэт напісаў цыкл апавяданняў “На скальным Падхалі” і татранскую эпапею “Легенда Татраў”і, вядома ж, процьму вершаў. Казімеж Пшэрва-Тэтмаер пахаваны на Пэнксовым Бжызку.
У 1924 годзе закаханы ў Татры паэт Ян Каспровіч набыў у Закапанэ дом на схілах Губалувкі (за ганарары з перакладаў Шэкспіра). Яго вілу Харэнда наведвалі выбітныя літаратары і мастакі Паэт пражыў у Харэндзе не надта доўга, бо памёр у 1926
годзе. У 1933 годзе побач з домам быў
пабудаваны гранітны Маўзалей, куды перанеслі прах Каспровіча, а ў 1950 годзе на віле адкрыўся Музей
Палымнеюць Татры каменнай каронай, а ціша сядае між схілаўразленаваная, узмроеная.
(С) ЯН КАСПРОВІЧ
КАМОЦКІ ХАЛЯ ГАНСЕНІЦОВА,АЛЕЙ, ДА 1940 Г.
Стэфан Жаромскі прыехаў у Закапанэ, каб паправіць здароўе. І пачалося! У Заходніх Татрах ён размясціў дзеянне другога тома свайго рамана “Попел”, заснаваў бібліятэку (каб было, дзе ўзяць пачытаць “Попел”) і сам нейкі час працаваў бібліятэкарамдобраахвотнікам У 1918 годзе Жаромскі стаў прэзідэнтам Закапанскай рэспублікі, якая праіснавала вельмі кароткі час увосень 1918 года напярэдадні заканчэння Першай сусветнай вайны.
Жаромскі жыў у пансіянаце "Чырвоны Двор"
на вуліцы Каспрусе, 17 З 2016 года тут месціцца Цэнтр роднай культуры. Тут праходзяць выставы, семінары і лекцыі.
даручылі, так бы мовіць, ажыццяўляць дыктатуру ў Закапанэ і суседніх далінах. Я займаў
гэтую забытую, недарэчную і ўзнёслую пасаду цягам адзінаццаці дзён, пакуль мама Аўстрыя канала ў руінах. Урачыста прыняў прысягу войска, паліцыі, шпегаў,
муніцыпалітэту, пошты і тэлеграфа на вернасць новай Дзяржаве, і нават вёў вайну за вызваленне вёсак Гладувка і Сухая Гара ад чэшскай улады. Я з любоўю згадваю свае
ваенныя і дыктатарскія дасягненні, бо гэта сапраўднае мора весялосці. (С)
Мне
(С) ЯН ШТАЎДЫНГЕР
Можна выправіцца на Марское вока (на Татраў люстраную душу!), але можна таксама ў яго зазірнуць Такую назву насіў гатэль з рэстаранам, кандытарскай, верандай і тэатральна-бальнай залай на 200 чалавек на вуліцы Крупувкі, куды павінен быў завітаць кожны і кожная – тут кіпела творчае жыццё. У дваццатых гадах тут размяшчаўся Фармісцкі тэатр Станіслава Ігнацыя Віткевіча, які ставіў у т.л. яго п ’ есы “Вар'ятка і манашка” і “У маленькай сядзібе” Цяпер гатэль закінуты і чакае новага раздзела ў сваёй гісторыі. У іншым закапанскім гатэлі – а тады ў Доме творчай працы “Асторыя” – 3 кастрычніка 1996 года паэтка Віслава Шымборска даведалася, што стала лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі Першай яе рэакцыяй была разгубленасць. Паэтка сказала, што не ведае, што рабіць у такой жудаснай сітуацыі і “ нават у Татры збегчы не можа, бо холадна і ідзе дождж ” .
Літаратары, якія прыязджалі ў Закапанэ, спыняліся ў гасцініцах, пансіянатах, здымалі цэлыя вілы і невялікія пакойчыкі. Цяпер гэтыя дамы захоўваюць памяць пра іх
Прыгожая віла Кашыста ўжо некалькі пакаленняў належыць сям'і Штаўдынгераў. У 1955-1970 гадах тут жыў і пісаў выбітны паэт, аднаўляльнік жанру эпіграмы ў польскай літаратуры–Ян Штаўдынгер А цяпер жывуць яго дачка і ўнучка.
Спадзяюся, мне не закруціцца ў галаве.
Бо ўзрост ужо не той, каб
(С) ВІСЛАВА ШЫМБОРСКА ПАСЛЯ НАВІНЫ АБ ПРЫЗНАННІ НОБЕЛЕЎСКАЙ ПРЭМІІ
З А К А П А Н Э | 0 8
Карнэль Макушыньскі пасяліўся ў Закапанэ
ў 1945 годзе, хоць і стаў ганаровым
грамадзянінам горада амаль 15 гадоў раней.
Да вайны ён быў самым чытаным дзіцячым
пісьменнікам Польшчы Пасля вайны жыў
вельмі сціпла, у забыцці, займаючы
невялікую кватэрку на віле Апалянка на
вуліцы Тэтмаера 15 – цяпер тут працуе
Музей і стаіць помнік, пад якім віднее
галоўны герой кніг Макушыньскага – Козлік Матолэк (то-бок, Недарэка). Магілу пісьменніка на Пэнксовым Бжызку
ўпрыгожваюць школьныя гербы – гэта ўжо
стала традыцыяй
Гонкай Козліка Матолэка закапянцы
называюць Мемарыяльныя спаборніцтвы імя Карнэля Макушыньскага – лыжнае свята для дзяцей, што праводзіцца з 1948 года
Козлік Матолэк – літаратурны персанаж, створаны Карнэлем Макушыньскім
(тэкст) і Марыянам Валентыновічам
(ілюстрацыі) у першым польскім коміксе Кніга выйшла ў 1932 годзе, і хоць
прайшло ўжо амаль сто гадоў, а
апісаныя і намаляваныя прыгоды
галоўнага героя не надта адпавядаюць нашай рэальнасці, раман уваходзіць у канон польскай дзіцячай літаратуры.
ДРУГАЯ КНІГА ПРЫГОДАЎ КОЗЛІКА МАТОЛЭКА, КАРНЭЛЬ МАКУШЫНЬСКІ (ТЭКСТ), МАР'ЯН ВАЕНТЫНОВІЧ (ІЛЮСТРАЦЫІ)
праводзіць таксама Міжнародны фестываль фальклору
горных зямель, якому спадарожнічае Літаратурны конкурс
імя Тадэвуша Стаіха на Верш горнай тэматыкі, у 2023 годзе
конкурс прайшоў у 53 раз – прымаць удзел могуць усе, хто піша па-польску або па-гуральску;
на стан сувенірнай справы ў рэгіёне звяртаў увагу яшчэ Віткевіч, сёння стыль і выгляд паўсюдна прадаваных
драбніц могуць моцна засмуціць чулае сэрца (больш пра
гэта ў рэпартажы Аляксандра Гургуля "Podhale Wszystko na sprzedaż"). Будзьма ж асцярожнымі, па добрыя кнігі і рэчы, зробленыя з любоўю да гор прапануем зазірнуць у краму
BazaTatry;
у драўляны дамок Księgarniа Poraj на тых самых Крупувках
мы зазірнём па вялікі выбар кніг на тэму Татраў, Закапанэ,
гор у найшырэйшым і найвузейшым значэнні, гістарычных і сучасных у крыху пыльнай, а праз гэта надзвычай утульнай
атмасферы –
і ў гэтым кантэксце абавязкова звярніце ўвагу на выданні
Фонда „Zakopiańczycy. W poszukiwaniu tożsamości”, які
заснавалі і супольна рухаюць наперад Мацей Крупа, Пётр Мазік і Куба Шпілька Грунтоўна напісаныя і прыгожа
выданыя кнігі клічуць на прагулянкі ў прасторы і часе.