05. ВРОЦЛАЎ.Гарадскія літаратурныя прагулянкі

Page 1

N U M E R 5 • В Р О Ц Л А Ў П Р А Е К Т А Н Л А Й Н | П Р А С Т О Р А П О Л Ь С К А Й К У Л Ь Т У Р Ы ГАРАДСКІЯ Л І Т А Р А Т У Р Н Ы Я П Р А Г У Л Я Н К І

Ці ведаеце вы, што чытаюць гномы? Ці

ходзяць яны ў бібліятэку, ці падабаецца ім сядзець у чытальні, ці больш па сэрцы корпацца ў букіністычных развалах? Як і

людзі, вроцлаўскія красналюдкі

надзвычай

розныя – худыя, працавітыя, гультаяватыя, пражэрлівыя, вясёлыя, добрыя ці нават

задзірлівыя шкоднікі – хай пацвердзіць

той, хто хоць раз уначы спатыкнуўся аб

невялічкую фігурку. Аднак аб’ядноўвае іх тое, што яны заўжды апавядаюць гісторыю горада ва ўсёй яго разнастайнасці. Дык давайце паспрабуем распытаць іх пра літаратуру і літаратурныя сцежкі

Вроцлава.

ЗДЫМАК НА ВОКЛАДЦЫ: FALLANER ДЛЯ WIKIMEDIA COMMONS
СЛОВА НА ПАЧАТАК

Нацыянальны інстытут імя Асалінскіх у Вроцлаве, або Асалінэум, – гэта адна з найстарэйшых і найбуйнейшых навуковых бібліятэк у Польшчы, заснаваная ў 1817 годзе графам Юзафам Максіміліянам Асалінскім у Львове, яна аб’ядноўвала ў

сабе бібліятэку, выдавецтва і Музей князёў

Любамірскіх Менавіта Асалінэум з ’яўляецца

выдаўцом найстарэйшай польскай кніжнай

серыі – “Нацыянальная бібліятэка”. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай пад аўстрыйскай уладай вакол Нацыянальнага

інстытута гуртаваўся польскі інтэлектуальны

рух, гэта быў адзін з найважнейшых цэнтраў

працы па захаванні і развіцці польскай культуры. Яшчэ падчас вайны, у 1944 годзе, са Львова была эвакуіравана каштоўная

частка калекцыі – усяго каля 11 000 старадрукаў, малюнкаў, дыпломаў і рукапісаў, а пасля вайны частка львоўскай калекцыі была перададзена Вроцлаву ў падарунак Асалінскія зборы ў цяперашні час налічваюць каля 1 700 000 адзінак, сярод якіх знаходзяцца важныя для польскай культуры артэфакты – у т.л. „Пра абарачэнне целаў нябесных...” Мікалая Каперніка (1543), “Песні” Яна Каханоўскага (1586) і рукапісы, у т.л. паэмы “Пан Тадэвуш” Адама Міцкевіча (1834), значныя часткі трылогіі Генрыка Сянкевіча і “Помста” Аляксандра Фрэдры

Ля ўваходу ў будынак на прыступках

можна знайсці гнома Асалінка –“ аматара кніг, галоўная жарсць якога – здабыццё

ведаў”

Класічна адукаваны, ён

гаворыць на некалькіх мовах, улучна з лацінай, грэкай і

старажытнагномскай.

Здаўна апякуецца зборамі

Асалінэум, жывячы

асаблівую пяшчоту да калекцый, сабраных у Вроцлаве.

ПАВОДЛЕ

“БАЗЫ ГНОМАЎ”

НА СТАРОНЦЫ VISITWROCLAW EU

ЗДЫМАК <FALLANER ДЛЯ WIKIMEDIA

COMMONS

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ІНСТЫТУТ ІМЯ АСАЛІНСКІХ

СТАТУЭТКА ПРЭМІІ ЦЭНТРАЛЬНАЙ ЕЎРОПЫ "АНГЕЛУС"|

ANGELUS COM PL

Angelus Silesius

Паміж Асалінэумам і касцёлам Святога Мацея месціцца прыгожы барочны сад. Ён быў заснаваны ў 1697 годзе Міхалам Фібігерам, магістрам Крыжакоў з чырвонай зоркай – раней тут знаходзіўся

кляштар гэтага ордэна. І ў цэнтры сада стаіць помнік сілезскаму паэту Ангелусу Сілезіусу – Ёганасу Шэфлеру. “Сілезскі

анёл” нарадзіўся ў 1624 годзе і жыў у Вроцлаве, пісаў афарызмы, апалагетычныя творы і рэлігійныя песні, прысвечаныя містычнаму яднанню з Богам У абраным псеўданіме ён увекавечыў сваю сувязь з Ніжняй Сілезіяй.

Ангелус Сілезіус стаў апекуном адразу дзвюх літаратурных прэмій – Вроцлаўскай паэтычнай прэміі “Сілезіус” і Літаратурнай прэміі Цэнтральнай Еўропы “Ангелус”

Беларускія аўтары ўжо некалькі разоў былі намінаваныя на “Ангелус”, і нават здабылі адну ўзнагароду. ЁГАНАС ШЭФЛЕР, ГРАВЮРА НЕВЯДОМАГА АЎТАРА

ПОМНІК АНГЕЛУСА СІЛЕЗІУСА ЗДЫМАК: QKIEL ДЛЯ WIKIMEDIA COMMONS В Р О Ц Л А Ў | 0 4

Музей

Тадэвушаў

В Р О Ц Л А Ў | 0 5
двух

Рукапіс паэмы “Пан Тадэвуш” з ’явіўся ў Асалінэуме

ў 1939 годзе, калі сям ’ я Тарноўскіх, жадаючы

абараніць

твор ад вайны, перадала яго ў якасці

дэпазіту львоўскай сядзібе Нацыянальнага

інстытута імя Асалінскіх, пасля заканчэння ваенных дзеянняў рукапіс быў знойдзены ў Ніжняй Сілезіі і перададзены адноўленаму у Вроцлаве Асалінэуму Цікава, што ў 1989 годзе Тарноўскія нагадалі пра змешчаны ў дэпазіт рукапіс, у сувязі з чым кіраўніцтва інстытута пачало перамовы аб выкупе аб’екта. У 1999 годзе сям ’ я ахвяравала рукапіс, і так пачалася гісторыя філіяла Асалінэум – Музея Пана Тадэвуша ў камяніцы Пад залатым Сонцам (Рынэк, 6)

Сучасны мультымедыйны музей знаёміць наведвальнікаў з паэтычным бачаннем Адама Міцкевіча, паказвае свет шляхты першай паловы дзевятнаццатага стагоддзя на фоне польскага і Еўрапейскага рамантызму і бурлівай гісторыі тагачаснай Еўропы. Вядома, прадстаўлены і сам рукапіс “Пана Тадэвуша”.

У 2021 годзе Музей Пана Тадэвуша пашырыў сваю пастаянную выставу, уключыўшы ў яе экспазіцыю

“Пан Тадэвуш Ружэвіч”, ахраналагічную і нелінейную.

Паэт Тадэвуш Ружэвіч жыў у Вроцлаве з 1968 года

да сваёй смерці ў 2014 годзе. Ён першы быў уганараваны “Сілезіусам”, любіў гуляць па парках, прыдумляў калажы і інсталяцыі ў майстэрні

Эўгеніюша

Гета-Станкевіча ў Доме медніка і марыў пераехаць далей ад шуму і смогу У горадзе яго натхняла перыферыйнае, сметнік ля свайго дома на вуліцы Янушавіцкай, 13 ён зрабіў месцам дзеяння для хэпенінгу, а таксама метафарай кампіляцыі, укладання і раскідання тэкстаў. Шляхам паэта прысвечаны даведнік Войцеха Браварнага “У дарозе. Вроцлаў слядамі Тадэвуша Ружэвіча” і аплікацыя “Вроцлаўскія прагулянкі Тадэвуша Ружэвіча” – вы можаце карыстацца ім, не выходзячы з дома, хоць, вядома, лепш за ўсё, выбрацца на сапраўдны шпацыр

ФРАГМЕНТ ЭКСПАЗІЦЫІ МУЗЕЯ ПАНА ТАДЭВУША ЗДЫМАК: MUZEUMPANATADEUSZA.OSSOLINEUM.PL В Р О Ц Л А Ў | 0 6

Ojczyzna polszczyzna

Калі вы ўжо наведалі Асалінэум і Тадэвушаў, і ёсць шанец, што вам цікавая філалогія, знайдзіце, просім вас, ля Інстытута польскай філалогіі Вроцлаўскага ўніверсітэта на плошчы Нанкера гнома прафесара Яна Мёдэка. Ён сядзіць з кнігай “Ojczyzna polszczyzna”

(“Айчызна пальшчызна”) Такую назву насіла праграма, якая транслявалася цягам 20 гадоў на польскім тэлебачанні і здымалася ў Вроцлаве, яе аўтарамі былі рэжысёр Уладыслаў Томаш

Стэцэвіч і лінгвіст, папулярызатар ведаў пра мову прафесар Ян Мёдэк, які, уласна кажучы, праграму і вёў На пачатку кожнай серыі акцёры, звязаныя з Вроцлавам, чыталі ўрыўкі з літаратурных твораў, а потым ішла кароткая лекцыя, прысвечаная лінгвістычным пытанням Кнігі прафесара Мёдэка можна знайсці ў кнігарнях горада, а калі хочацца ўпаляваць старое выданне ці паглядзець рэдкасці (“белых крумкачоў”, як кажуць палякі) варта праверыць Навуковую букіністычную краму на Шэвскай, 64 – знакамітую “кнігарню з катом ” Першы тутэйшы кот, славуты Дантэ, аддаваў перавагу сядзенню ў вітрыне між стосамі старых кніг і атрымаў намінацыю на Прэмію найлепшага кніжнага ката. Ён дачакаўся помніка ў свой гонар – скульптура была ўсталяваная на падваконні кнігарні Унутры цяпер наводзяць парадкі пераемнікі Дантэ – Тыцыян і Рыжард, часам да іх далучаецца пёс Какос.

Cілезская гаворка –

гэта прыгожы старажытнапольскі выкапень. Выкапень усё яшчэ жывы, што дазволіла Аляксандру Брукнеру сцвердзіць, што гэта гаворка Рэяў і Каханоўскіх.

МЁДЭК ДЛЯ DZIENNIKZACHODNI.PL, 2010

ГНОМ ЯН МЁДЭK ЗДЫМАК: JAROSŁAW GÓRALCZYK

ДЛЯ WIKIMEDIA COMMONS

ПРАФЕСАР ЯН МЁДЭК ЗДЫМАК: TOMASZ HO£OD / POLSKAPRESSE
(C) ЯН
В Р О Ц Л А Ў | 0 7

ДОЎГІ СПІС НАМІНАНТАЎ

НА ПРЭМІЮ ВЯЛІКАГА КАЛІБРУ 2023 КРЫНІЦА: FESTIWAL.PORTALKRYMINALNY.PL

У 2019 годзе Вроцлаў далучыўся да Сеткі творчых гарадоў ЮНЕСКА як Горад літаратуры, і таму рэалізуе і плануе мноства літаратурных праектаў, падтрымлівае

кніжныя ініцыятывы, аб’ядноўвае жыхароў з розных краін і культур. У гэтай галіне працуе шмат невялікіх фондаў і буйных устаноў, такіх як, напрыклад, Вроцлаўскі дом літаратуры – ён арганізуе фестывалі і прэміі, пілатуе літаратурныя міжнародныя праекты У тым ліку – акрамя згаданых вышэй – Міжнародны фестываль дэтэктыву, які існуе ў Польшчы з 2004 года, а з 2009 года стаў падзеяй менавіта Вроцлава Галоўнай падзеяй фестывалю з ’яўляецца ўручэнне Прэміі вялікага калібру за найлепшы польскі дэтэктыўны або сенсацыйны раман года. У чэрвені 2023 года фестываль пройдзе ў 20 раз, плануецца ўдзел дзясяткаў пісьменнікаў і пісьменніц, кніжныя прэм ’ еры і дыскусіі, семінары і лекцыі, гульні для дзяцей.

1933 год. У цёмным і змрочным Вроцлаве, дзе ў кожным завулку злодзеі і забойцы чакаюць ахвяр, уладарыць гвалт і карупцыя. Натаблі аддаюцца азартным гульням і распусце, а прадажная паліцыя змагаецца за ўладу. У горадзе, заражаным гітлераўскай дактрынай, пэўны камісар шукае асалоду ў досыць незвычайным забаве. Ён гуляе ў шахматы (паводле сваіх правілаў) з гожымі, ды не надта ўбранымі паненкамі.

Гэта Мок, якога з дому раскошы можа выцягнуць толькі новае забойства.

Калі ж вы шукаеце дэтэктыўна-літаратурныя сцежкі ў самім Вроцлаве, то правадніком, без сумневу, можа быць Марэк Краеўскі –паводле адукацыі класічны філолаг і знаўца лаціны, а паводле ўласнага ўпадабання –стваральнік дэтэктываў. Менавіта яго раманы выклікалі ў Польшчы моду на г зв рэтра-дэтэктывы. Краеўскі таксама з ’яўляецца першым лаўрэатам Прэміі вялікага калібру. Галоўны герой самага вядомага цыклу яго раманаў – Эбернхард Мок, супрацоўнік крымінальнага аддзела паліцыі Брэслаў, вядома, з цяжкім жыццёвым досведам і з яшчэ цяжэйшым характарам.

СТАТУЭТКА ЎЗНАГАРОДЫ ВЯЛІКАГА КАЛІБРУ (С) З АНАТАЦЫІ ДА РАМАНА
КРАЕЎСКАГА "СМЕРЦЬ У БРЭСЛАЎ"
МАРЭКА

Палец угору , графе Фрэдра!

Вроцлаў можа пахваліцца не толькі рукапісам “Помсты”, але і даволі незвычайнай рэліквіяй па графе

Аляксандры Фрэдры – яго... пальцам. У

1970 годзе адзінец правай рукі вядомага драматурга прывёз сюды літаратуразнаўца прафесар Багдан Закшэўскі з невялікага гарадка Рудкі непадалёк ад Львова У рудкаўскім касцёле знаходзіцца склеп, дзе спачылі астанкі сям’і Фрэдраў, і менавіта падчас наведвання гэтага маўзалея расчулены прафесар атрымаў ад гіда “ на памяць ” палец графа ў скураной пальчатцы Навукоўцу нават удалося перавезці яго праз мяжу – мытніку Закшэўскі сказаў, што гэта сувенір па святой памяці львоўскай бабулечцы.

TABLICA NA MURZE WROCŁAWSKIEGO KOŚCIOŁA ŚW. MAURYCEGO "PAMIĘCI ALEKSANDRA FREDRY"

ZDJĘCIE: OLEKSANDR POLIAKOVSKY

Такім чынам, 24 траўня 1970 я прыбыў у Рудкі (40 км ад Львова ў кірунку на Самбар) і гогалеўскім ладам трапіў у

капліцу Фрэдраў у рудкаўскім

касцёле, пад якой месціцца

склеп з трунамі Фрэдраў. Па цэнзурных прычынах я не мог у той час (па вяртанні на радзіму) апублікаваць поўную

экспедыцыі, нават на эзопавай мовай.

БАГДАН ЗАКШЭЎСКІ

ГІСТОРЫЯ МАГІЛЫ ФРЭДЫ // PAMIĘTNIK LITERACKI: 81/3, 1990.

Цягам доўгіх гадоў фрэдролаг

спрабаваў пахаваць палец драматурга ў нейкім вроцлаўскім

касцёле – гэта ўдалося толькі ў 1989 годзе, калі сваю згоду даў касцёл святога Маўрыцыя на вуліцы Генерала Рамуальда

Траўгута Тут, аднак, нічога не выдасць таямніцу пальца, бо шыльда даволі лапідарная: “Памяці Аляксандра Фрэдры”.

АЛЯКСАНДР ФРЭДРА , ГРАФ І КАМЕДЫЁГРАФ, МЕМУАРЫСТ, ПАЭТ, ЗЕМЛЕЎЛАСНІК, АФІЦЭР, МАСОН | КРЫНІЦА: POLONA.PL

А дабрадзея, Што палезе мне ў душу, Слова шляхты, прыдушу!

(С) "ПОМСТА" АЛЯКСАНДР ФРЭДРА ПЕРАКЛАЎ АНДРЭЙ ХАДАНОВІЧ

справаздачу аб гэтай

Літаратура акурат

збудаваная на чуласці

да кожнага адрознага

ад нас стварэння.

Гэта асноўны

псіхалагічны механізм

рамана. Дзякуючы

гэтаму цудоўнаму

інструменту, найбольш

вытанчанаму спосабу чалавечай

камунікацыі, наш

досвед вандруе ў часе і трапляе да тых, хто яшчэ не нарадзіўся, але аднойчы разгорне

напісаныя намі кнігі, прачытае нашы

аповеды пра нас саміх

і пра наш свет.

(С) НОБЕЛЕЎСКАЯ ПРАМОВА

Насыпаць горы літаратуры

З Вроцлава можна выправіцца ў горналітаратурную вандроўку, то-бок на Фестываль Горы Літаратуры ля падножжа Савіных гор З 2015 года гэтую імпрэзу ў Ніжняй Сілезіі (галоўным чынам, у мястэчку Новая Руда і ваколіцах) ладзіць Фонд Вольгі Такарчук і партнёры. Лаўрэатка

Нобелеўскай прэміі жыве непадалёк ад Новай Руды, і з яе ініцыятывы паўстала гэтая ўнікальная літаратурна-грамадская падзея, асноўнымі мэтамі якой былі і застаюцца: " культурная і грамадзянская актывізацыя жыхароў, культурная адукацыя, дыягназаваннесітуацыі і дыскусіі аб экалогіі, роўнасці правоў, ідэнтычнасці, свабодзе слова, нямецкай, чэшскай і польскай культурнай спадчыне, трансгранічным супрацоўніцтве і ўстойлівым развіцці рэгіёну праз культуру " . На дзявяты год фестывалю (7-16 ліпеня 2023 года) гаспадары ўжо запланавалі больш за 130 мерапрыемстваў і запрасілі больш за 200 гасцей. Сядзіба Фонда Вольгі Такарчук цяпер месціцца ў колішняй вроцлаўскай віле Карповічаў, то-бок Тыматэвуша Карповіча – стваральніка лінгвістычнай паэзіі, празаіка, драматурга і перакладчыка, кіраўніка паэтычнага аддзела часопіса“Одра” – і яго жонкі Марыі. Гэта сімвал мастацкага пераўвасаблення літаратурнага духу. З красавіка 2023 года тут таксама дзейнічае “Рэстаран FTT: водары саду і гароду”.

В Р О Ц Л А Ў | 1 0
ВОЛЬГІ ТАКАРЧУК
ЗДЫМАК: FUNDACJA OLGI TOKARCZUK FUNDACJAOLGITOKARCZUK.ORG

сувеніры ў рэтра стылі. І

імклівая дастаўка па ўсёй

краіне!

невялікіх фігурак у 2005 годзе, калі вроцлаўскі

скульптар Томаш Мочак усталяваў пяць першых гномаў. І панеслася!

Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.
05. ВРОЦЛАЎ.Гарадскія літаратурныя прагулянкі by Przestrzeń_Kultury_Polskiej - Issuu