Чытальня
• Фрагменты экспазіцыі Клуба-музея 40 Чэслава Немэна ў Старых Васілішках.
Арсен Крывіцкі
Чэслаў Немэн. ПАМЯТАЦЬ РАДЗІМУ
• Бацькі Немэна — Ганна і Антон Выджыцкія. 1956. • Сям’я Выджыцкіх: бацька, маці, Чэслаў і сястра Ядвіга. 1956.
…У новай версіі даведніка «Хто ёсць хто ў беларускай папулярнай музыцы» згадваюцца людзі, якія нарадзіліся на Беларусі і працавалі тут, і калектывы, якія пачыналі свой шлях на беларускай зямлі. Сярод іншых прысутнічае ў даведніку і Чэслаў Юльюш Немэн, ураджэнец Старых Васілішак, што на Шчучыншчыне. Безумоўна, ягоныя галоўныя творчыя дасягненні звязаныя ўжо з Польшчай, але пры гэтым застаецца шмат акцэнтаў, якія звязваюць яго менавіта з Беларуссю. Ужо хоць бы таму, што ягоны творчы псеўданім — гэта дадатковы знак павагі да радзімы, пра якую ён ніколі не забываў. Дзяцінства, юнацтва. Старыя Васілішкі Крэўную повязь з роднай вёскай Немэн падкрэсліваў неаднойчы і ў розныя гады жыцця. І для гэтага было шмат падстаў. Сам Чэслаў згадваў: «Старыя Васілішкі — адзін з найпрыгажэйшых успамінаў майго жыцця... А як раней спявалі ў Старых Васілішках! Спявалі ўсе і паўсюль— і ў касцёле, і ў полі. Калі пачыналі спяваць, песня ляцела ў нябёсы, хоць спявалі там простыя кабеты ў хустках. Там усе былі самародкі. Ніхто не вывучаў тэхніку спеваў, але ж спявалі ў кожнай жыццёвай сітуацыі» (з выдання «Чэслаў Немэн. Genius loci», Мінск, 2019, тут і далей). Як згадваецца ў гэтай кнізе, да Другой сусветнай вайны ў Старых Васілішках было ажно два духавыя аркестры! Працаваў касцёл, у хоры якога Чэслаў спяваў і далучаўся да музыкі. Такое ўражанне, што ў тыя гады ў вёсцы ці не кожны жыхар валодаў нейкім музычным інструментам. А ў сярэдзіне 1930-х бацька Чэслава Антон Выджыцкі, які шмат што ўмеў рабіць, сабраў нават дзіцячы музычны аркестр. Таму можна толькі адзначаць: культурнае жыццё ў Старых Васілішках да Другой сусветнай вайны віравала. Сёння ж у вёсцы налічваецца, на жаль, усяго недзе пад 40 жыхароў... Нездарма сам Чэслаў называў бацьку найбольшым аўтарытэтам ва ўласным жыцці. Было з-за чаго! Той быў майстрам на ўсе рукі, шанаваў музыку, іграў у касцёле на аргане. У роднай хаце Выджыцкіх было шмат музычных інструментаў, уключна з фартэпіяна, патэфон з наборам плытак, а таму здольнасці да музыкі пазначыліся ў Чэслава яшчэ ў дзяцінстве.
41
Чытальня
• Чэслаў Выджыцкі ля свайго дома. 1957.
42
• Клуб-музей Чэслава Немэна ў Старых Васілішках.
Калі касцёл у Старых Васілішках закрылі і бацькі вырашылі пераехаць у Польшчу, Чэслаў меў 19 гадоў і ў першы раз ажаніўся. Яго выбранніцай стала Марыя Кляўзунік, якая, тым не менш, не паехала разам з Чэславам. Такім чынам, родны дом Выджыцкіх, што складаўся з дзвюх палавінак (адну займала сям’я Антона, другую — сям’я ягонага брата), апусцеў. Нейкі час там жылі іншыя людзі, праз гады адкрылася прадуктовая крама, а пасля яе ліквідацыі хату проста закалацілі і яна колькі гадоў стаяла сіратлівым будынкам, які аніяк не нагадваў пра Чэслава, чыя зорка ў Польшчы ўжо зіхацела ўсё больш і больш. Чэслаў Выджыцкі выбраў сабе творчы псеўданім у гонар ракі Нёман, хоць да яе ад Старых Васілішак было не так і блізка. Пры гэтым першая песня, для якой ён сам напісаў тэкст, мела назву «Час як рака». І тэматычна яна была, безумоўна, звязаная з яго роднымі мясцінамі. Клуб-музей Тым часам асірацелая хата Выджыцкіх, якая налічвае ўжо больш за сотню гадоў, стаяла закінутай ажно таго часу, як сцэнарыстка Вера Савіна разам з Аляксандрам Нілавым не зацікавіліся асобай Чэслава Немэна. Яны запрасілі да супрацы рэжысёра Валерыя Гаравога — і неўзабаве паўстаў дакументальны (з гульнявымі элементамі) фільм «Дзіўны гэты свет». Здымачная група выехала ў Старыя Васілішкі, зрэзала замок на ўваходных дзвярах і адзняла для стужкі неабходны матэрыял. Гэта быў, бадай, першы крок на шляху заснавання ў вёсцы дома-музея Чэслава Немэна, вядомасць якога на той час ужо распаўсюдзілася літаральна на ўвесь свет. Варта згадаць, што першы ў гісторыі Польшчы «Залаты дыск» атрымаў менавіта альбом Немэна «Dziwny jest ten �wiat», а ягонай творчасцю зацікавіліся найбольш вядомыя выдаўцы плытак з Захаду. Неабходна адзначыць, што сярод удзельнікаў першай уласнай групы Чэслава Akwarele быў цяперашні рэдактар польскага часопіса Jazz Forum Павел Брадоўскі. Такім чынам, у 2010 годзе ў Старых Васілішках пачаў працаваць клуб-музей Чэслава Немэна. Дарэчы, як сцвярджаюць аўтары выдання «Genius loci», гэта ці не адзіны ў свеце музей
• Інтэр’еры Клуба-музея Чэслава Немэна ў Старых Васілішках.
рок-музыканта, які паўстаў у родным доме выканаўцы. Ініцыятарам стварэння выступіў Уладзімір Сянюта, вялікі прыхільнік творчасці Немэна. Менавіта спадар Сянюта пачаў збіраць першыя экспанаты. Гэта былі як знойдзеныя ў будынку рэчы Выджыцкіх, так і ўзоры хатняга побыту, якія аддавалі ў музей вяскоўцы. А неўзабаве з ініцыятывы той жа Веры Савінай у Мінску пачала ўтварацца ініцыятыўная група аматараў творчасці Немэна. Энергіі Веры можна толькі пазайздросціць! Дзякуючы намаганням яе і сяброў у клубе-музеі з’явіліся фартэпіяна, прайгравальнік, дыскі Немэна, фотаздымкі, афішы ягоных канцэртаў. Там жа пэўны час можна было набыць набор паштовак з фотаработамі Валерыя Вядрэнкі. І не дзіва, што гэтае месца з кожным годам прыцягвае да сябе ўсё больш аматараў творчасці музыканта, ды не толькі палякаў, а з многіх краін. Былі гады, калі клуб-музей наведвалі больш за 10 тысяч чалавек. Уладзімір Сянюта неяк распавёў, што аднойчы тут спыніўся вялікі аўтобус, у якім знаходзілася група афрыканскай моладзі. Сам жа спадар Уладзімір паспяхова спалучае функцыі дырэктара і экскурсавода. Неўзабаве пасля адкрыцця пры клубе-музеі ўтварылася апякунская рада на чале з Верай Савінай, у якую ўвайшлі як аматары творчасці Немэна, так і прадстаўнікі раённай улады. Амаль штогод 16 лютага група мінчан ездзіць у Старыя Васілішкі, каб адзначыць дзень народзінаў майстра. Звычайна ў гэты дзень у Цэнтры культуры суседніх Васілішак адбываецца канцэрт з выкананнем мясцовымі артыстамі песень з рэпертуару Немэна, а ўвосень — яблычны фэст, таксама звязаны з суайчыннікам. Выступала тут і трыа вядомага польскага джазавага піяніста Артура Дуткевіча з праграмай «Немэн. Імправізацыі». Своеасаблівым філіялам клуба-музея варта, думаецца, лічыць і мясцовы касцёл св. Пятра і Паўла, які быў закрыты ў канцы 1950-х. Яго адметнасць у тым, што там быў занядбаны барочны арган XVIII стагоддзя, які аднавілі некалькі гадоў таму расійскія рэстаўратары Дзмітрый Лотаў і Уладзіслаў Іёдзіс. У гэтым жа будынку маецца мемарыяльная дошка, прысвечаная Немэну. Тут часта адбываюцца
43
Чытальня
• Інтэр’еры Клуба-музея Чэслава Немэна ў Старых Васілішках.
44
канцэрты, гучаць і творы майстра. Дарэчы, парафіяльныя кнігі паведамляюць пра тое, што найстарэйшы запіс у іх паходзіць з 1635 года і згадвае прозвішча «Выдріцкі». Унікальны музыкант Чэслаў Немэн прайшоў у творчасці ўнікальны шлях — ад выканання збольшага просценькіх песень да стварэння маштабных музычных палотнаў, музыкі да спектакляў і кіно (напрыклад, да «Вяселля» Анджэя Вайды), першым увёў у кантэкст рок-музыкі спадчыну польскіх паэтаўрамантыкаў, перадусім Цыпрыяна Норвіда. Яго песні гучалі ў славутай французскай зале «Алімпія», знанае амерыканскае выдавецтва CBS прапанавала Чэславу выданне некалькіх альбомаў (чатыры з якіх у выніку пабачылі свет), ён выступаў разам з зоркай сусветнай сцэны Марлен Дзітрых, якая нават уключыла ў свой рэпертуар песню «Ці памятаеш ты яшчэ мяне?» (тут можна паслухаць яе ў выкананні самога Немэна). Гэта быў 1964 год. На самым пачатку кар’еры ён выступаў яшчэ як Выджыцкі, псеўданім Немэн абраў праз пэўны час. Праз тры гады на фестывалі ў Аполе ён выканаў песню «Dziwny jest ten świat», якая адразу зрабіла яго зоркай польскай музыкі. Пазней творца прызнаўся: «Сваю песню я напісаў супраць крывадушных адносін паміж людзьмі, супраць інтрыг і пачуцця зайздрасці. Я разумеў: як толькі я заспяваю такую песню, то штосьці зменіцца вакол мяне. Што людзі будуць узрушаны так, як і я сам быў узрушаны сваёй песняй...» («Genius loci»). Варта адзначыць, што выдадзены ў тым жа годзе альбом «Dziwny jest ten świat» быў прададзены накладам у 160 тысяч штук і атрымаў статус «залатога». Усяго ж у здабытку выканаўцы ў Польшчы шэсць «залатых» і тры «плацінавыя» альбомы. Ён быў удзельнікам цырымоніі адкрыцця ХХ летніх Алімпійскіх гульняў у Мюнхене. Ягоную песню «Сон пра Варшаву» варшавяне лічаць неафіцыйным гімнам сталіцы. Яна ж штораз гучыць з трыбун на футбольных матчах варшаўскай «Легіі» ў выкананні заўзятараў клуба. Думаецца, пераломным у яго творчасці стаў 1969 год, калі ён запісаў альбом «Niemen Enigmatic», галоўным творам якога стала разбудаваная вялікая кампазіцыя «Памяці Бэма жалобны рапсод» на верш Цыпрыяна Каміля Норвіда. Чэслаў Немэн
• Інтэр’еры Клуба-музея Чэслава Немэна ў Старых Васілішках.
стаў першым у гісторыі польскай рок-музыкі, хто звярнуўся да спадчыны паэтаў-рамантыкаў. Пазней ён так патлумачыў пачатак новага этапу: «Я хацеў надаць сваім творам нейкі водар славянства: напрыклад, выкарыстаць вялікія хоры са спецыфічнай царкоўнай афарбоўкай гучання. З Цыпрыянам Норвiдам у мяне існуе глыбокая духоўная повязь. Я ўспрымаю яго вершы як музыку, адчуваю іх рытм і гармонію». Цікавае яшчэ адно прызнанне музыканта: «Я не люблю аднакаляровую музыку. Наша натхненне павінна адлюстроўваць сённяшні дзень, поўны сутыкненняў, канфліктаў, няўдачамі, радасцю і стратамі» («Genius loci»). Апрача таго, у рэпертуары Немэна з’явіліся кампазіцыі на вершы Адама Асныка, Юльяна Тувіма, Яраслава Івашкевіча, Казіміра Пшэрвы-Тэтмаера, а таксама Маякоўскага, Лермантава, Ясеніна. У той жа час музыкант актыўна гастраляваў, у тым ліку ў СССР. Ягоныя канцэрты былі ў тым ліку ў Гродне, Мінску, быў ён і ў Пінску. На свой выступ у Гродне музыка запрасіў аднавяскоўцаў. А падчас выступленняў у Маскве, калі здарыўся вольны ад канцэрта дзень, ён проста на таксі паехаў у Старыя Васілішкі, каб чарговы раз пабачыцца са сваякамі ды сябрамі. Супрацоўнічаў са знакамітымі зоркамі сусветнага джазу (Джон Аберкромбі, Ян Хамер, Міхал Урбаняк, Збігнеў Намыслоўскі). З праграмы «Idée fixe» (дыск 1, дыск 2, 1978) ён пачаў сам праектаваць вокладкі ўласных альбомаў, пастаянна абнаўляў арсенал інструментаў, дзякуючы чаму электронная музыка займала ў яго творах усё больш месца. У кнізе «Чэслаў Немэн. Ці памятаеш яшчэ яго?» Дарыюш Міхальскі пісаў: «Чэслаў Немэн ушчэнт разбіў стэрэатыпы, паводле якіх рок-музыка магла гучаць выключна на англійскай мове... Голас Немэна быў голасам цэлага пакалення. У гонар Чэслава Немэна ў многіх гарадах — і не толькі Польшчы — названыя вуліцы і плошчы, выдадзена манета, у Польшчы штогод адбываецца конкурс на найлепшае выкананне песень з ягонага рэпертуару. Музыка, мастак, філосаф... Чэслаў Немэн, бясспрэчна, найбольш значная постаць сярод польскіх музыкантаў другой паловы мінулага стагоддзя». У апошні год ХХ стагоддзя ўплывовы польскі штотыднёвік Polityka назваў Чэслава Немэна «Музыкантам стагоддзя». У 1974-м урад Польшчы
45
• Вокладкі альбомаў Чэслава Немэна з Клуба-музея ў Старых Васілішках. • Чэслаў Немэн з аднавяскоўцамі падчас візіту на радзіму.
46
ўзнагародзіў Немэна «Залатым Крыжам Заслугі» («Złoty Krzyż Zasługi»). У 2004 годзе ў гонар музыканта ў Польшчы выдалі паштовы канверт і марку з выявай куміра 70-х і з радкамі самай вядомай песні Чэслава Немэна «Dziwny jest ten świat». Сёння ж творчасць Чэслава Немэна атрымала працяг у асобе ягонай дачкі Наталлі. У час выступлення ў Горадні яна наведала дом сваіх продкаў і не магла схаваць пачуццяў... Немэн — легенды і праўда На працягу многіх гадоў прынамсі ў Мінску была пашырана пагалоска, быццам бы Немэна адлічылі з гродзенскай музычнай вучэльні нібыта праз адсутнасць музычных здольнасцяў. Гэтая версія, паўтораная невядома колькі разоў, нязменна суправаджалася высновай: вось, маўляў, якая была ў СССР недальнабачная сістэма музычнай адукацыі, не здолела разглядзець такі неверагодны талент! На справе ўсё аказалася куды больш празаічна. Мне пашанцавала закрануць гэтую тэму ў гутарцы з адным з сяброў дзяцінства Чэслава (на жаль, яго імя я цяпер не памятаю). І ён сказаў, што прычынай адлічэння навучэнца былі шматлікія пропускі заняткаў. А ўсё з-за таго, што ён быў вельмі прывязаны да сям’і, бацькоў і часта зрываўся з Гродна толькі дзеля таго, каб пабачыцца з імі. Гэтая версія асабіста для мяне выглядае куды больш верагоднай. Мяркуйце самі: ужо ва ўзросце дзевяці гадоў Чэслаў пачаў спяваць у касцельным хоры, неўзабаве хутка і лёгка авалодаў некалькімі музычнымі інструментамі, часта выступаў як музыкант на рознага роду мясцовых імпрэзах. Да таго ж меў абсалютны музычны слых. Ну як з такім бэкграўндам яго маглі абвінаваціць у адсутнасці здольнасцяў? Так што версія аб прафнепрыдатнасці музыканта выглядае, мякка кажучы, абсалютна прыцягнутай за вушы. Цяпер жа на фасадзе былой музычна-педагагічнай вучэльні ў Гродне (цяпер — гуманітарны каледж Гродзенскага ўніверсітэта) маецца мемарыяльная дошка ў гонар Чэслава Немэна, адкрытая 6 чэрвеня 2019 года. І яшчэ нешта з легенд. У свой час у асяродку аматараў творчасці музыканта круцілася пагалоска, быццам Немэна запрашалі ў свой склад удзельнікі славутай амерыканскай групы Blood, Sweet & Tears на месца вядучага
• Інтэр’еры Клуба-музея Чэслава Немэна ў Старых Васілішках.
вакаліста Дэвіда Клэйтан-Томаса, маючы на ўвазе, відаць, схільнасць Чэслава да выканання музыкі ў стылістыцы соўл. Праўда гэта ці не — сказаць няпроста. Тым не менш яго імя было добра вядомае ў музычных колах ЗША. Вось чаму цалкам магчыма, што запрашэнне ў склад Blood, Sweet & Tears — гэта якраз адна з тых легенд, якія часта суправаджаюць жыццё і творчасць знакамітых людзей. Немэн і беларускасць У адным з інтэрв’ю музыкант прызнаўся: «Нягледзячы на розныя непрыемнасці, дзяцінства я ўспамінаю з настальгіяй. Гэта быў рай на зямлі». Варта нагадаць, што Старыя Васілішкі былі збольшага «польскай» вёскай, хоць, безумоўна, там гучалі і беларуская і руская мовы. Узнікае пытанне: а ці спяваў там Чэслаў беларускія песні? Нідзе прамых спасылак я не адшукаў, хоць ігнараваць беларускую мову ён яўна не мог. Пра тое сведчыць хоць бы такі факт: адной з найбольш любімых песень у сям’і Выджыцкіх была «Нёман» Нестара Сакалоўскага. А вось у альбоме «Russische Lieder» песень на беларускай мове няма. Ёсць на ўкраінскай, рускай як народныя песні, так і творы з арыгінальнай музыкай. Яшчэ раз звярнуся да кнігі Міхальскага «Чэслаў Немэн. Ці памятаеш яшчэ яго?»: «Падчас гутаркі на радыё ў студзені 1996 года пра сваё дзяцінства, музычныя пачынанні і “наогул” Чэслаў сказаў мне: “Менавіта песня «Бадзяга», якую я спяваў на працягу многіх гадоў у самых розных версіях — парасійску (з адным тэкстам) і па-польску (з яшчэ іншым), — гэта такая больш-менш аўтабіяграфія. Мая і маёй сям’і”». Былы міністр культуры Польшчы Богдан Здраеўскі ў рамках візіту ў Мінск даў інтэрв’ю, у якім адзначыў: «Ведаю, што значыць народная культура Беларусі. Гэта — скарб! Гэта нешта, што будавала самабытнасць, адчуванне годнасці, што несла мастацтва праз стагоддзі. Аднак поруч з народнай культурай беларуская дзяржава мусіць не забывацца пра фенаменальныя імёны ў сваёй культуры: Міцкевіч, Манюшка, Немэн… На жаль, гэтыя імёны не працуюць у Еўропе, не атаясамліваюцца з Беларуссю. А павінны! Усё гэта мусіць будаваць масты, тэрыторыю супрацоўніцтва, а не бар’еры». 16 лютага 2024 года споўнілася 85 гадоў з дня нараджэння Чэслава Немэна...
47 Чытальня