1211

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Афіцыйная хроніка БДПУ

– адзін з найбуйнейшых экспарцёраў адукацыйных паслуг у краіне – быў запрошаны для ўдзелу ў Нацы-

янальнай выстаўцы Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан у рамках візіту ў Душанбэ Кіраўніка нашай дзяржавы. Дэлегацыю alma mater на гэтым прадстаўнічым міжнародным мерапрыемстве ўзначальваў рэктар універсітэта прафесар А. І. Жук. Падчас візіту Аляксандр Іванавіч выступіў на пасяджэнні круглага стала «Супрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана ў сферы адукацыі: стан, перспектывы развіцця» з удзелам першага намесніка міністра адукацыі брацкай краіны. Вынікам знаходжання ў Душанбэ стала падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і Рэспубліканскім інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі работнікаў сферы адукацыі, а таксама шэрагу дадатковых пагад-

Пятніца, 18 мая 2018 года

№ 7 (1211)

ГАВОРЫМ НАЎПРОСТ ПРАЗ ВІДЭАМОСТ ненняў да дагавораў з Таджыкскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Садрыдзіна Айні па рэалізацыі сумесных магістарскіх праграм па спецыяльнасцях «Карэкцыйная педагогіка», «Інклюзіўная адукацыя», «Тэорыя і методыка дашкольнай адукацыі». Акрамя таго, рэктар БДПУ А. І. Жук дасягнуў дамоўленасці з прэзідэнтам Акадэміі адукацыі Таджыкістана Г. М. Бабізада аб перападрыхтоўцы кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі, праходжанні стажыровак і павышэнні кваліфікацыі ў галіне дашкольнай педагогікі на базе нашага ўніверсітэта. Плёнам сустрэчы Аляксандра Іванавіча з рэктарам Расійска-Таджыкскага (Славянскага) універсітэта Нуралі Саліхавым стала прыняцце дарожнай карты міжнароднага супрацоўніцтва.

Візіт беларускай дэлегацыі, у тым ліку прадстаўнікоў БДПУ, у Рэспубліку Таджыкістан шырока асвятляўся ў СМІ абедзвюх краін.

• Жыццё БДПУ

«Дыялог з гісторыяй пра Вялікую Айчынную вайну» – так называўся відэамост, перакінуты 14 мая з Еўропы ў Азію двума зацікаўленымі ўдзельнікамі – БДПУ і Еўразійскім Нацыянальным універсітэтам імя Л. М. Гумілёва (ЕНУ). Мадэратарамі круглага стала ў анлайн-фармаце выступілі першыя прарэктары ўніверсітэтаў – Святлана Іванаўна Копцева і Асемгуль Аляксандраўна Малдажанава. Іх прывітальныя словы сталі пралогам далейшай змястоўнай гутаркі, дзе кожнаму з бакоў – і беларускаму, і казахстанскаму – было чым падзяліцца і што паслухаць. Даклады, паведамленні, выступленні навукоўцаў-гісторыкаў, студэнтаў, супрацоўнікаў пасольстваў дзяржаў-партнёраў ахоплівалі самыя розныя аспекты даследавання ваеннай тэматыкі. А жывое абмеркаванне пачутага і ўбачанага яшчэ раз пацвердзіла: нягледзячы на ўсё большую часавую аддаленасць падзей Вялікай Айчыннай, нашчадкі пераможцаў імкнуцца ведаць пра яе як мага больш, захаваць гістарычную памяць, каб перадаць яе, як вялікі скарб, наступным пакаленням.

Сярод удзельнікаў мерапрыемства было нямала выкладчыкаў і будучых настаўнікаў, таму тэма «Актуальныя праблемы вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны», раскрытая дэканамі гістарычных факультэтаў А. В. Касовічам (БДПУ) і Т. Г. Садыкавым (ЕНУ), выклікала асаблівую цікавасць аўдыторыі. Казахстанскія калегі з вялікай увагай заслухалі выступленне па выніках даследавання ўдзелу сваіх суайчыннікаў у партызанскім руху ў Беларусі, прадстаўленае студэнткай філфака, кіраўніком студэнцкай навукова-даследчай ла-

У

РАЧЫСТАЕ падвядзенне вынікаў конкурсу «Студэнт года БДПУ–2018» і ўзнагароджанне яго пераможцаў адбудуцца 21 мая. Пяць студэнтаў – лепшыя з лепшых у сваіх намінацыях – атрымаюць так званы педагагічны «Оскар» – паменшаную копію ўсім нам вядомай скульптурнай кампазіцыі «Настаўніца першая мая». Пачатак мерапрыемства ў 14.00. Да сустрэчы ў галоўнай актавай зале alma mater!

БДПУ

– кузня спартыўных кадраў для сістэмы адукацыі краіны – 11 мая вітала свайго выхаванца: магістранта факультэта фізічнага выхавання, трохразовага прызёра Паралімпійскіх гульняў у Пхёнчхане Юрыя Голуба. Ды якое ж свята без падарункаў! Самы каштоўны з іх – сімвалічны сертыфікат на вызваленне ад аплаты за навучанне ў магістратуры – уручыў знакамітаму біятланісту рэктар БДПУ А. І. Жук.

Н

АГРУДНЫМ знакам «За ўклад у развіццё БДПУ» ўзнагароджаны доктар педагагічных навук, прафесар кафедры матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі фізіка-матэматычнага факультэта У. У. Шлыкаў за шматгадовую плённую працу па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных педагагічных кадраў.

У ЗОНЕ ПОШУКУ – НЕВЯДОМЫЯ ГЕРОІ Мы ўсе ў неаплатным даўгу перад салдатамі Вялікай Айчыннай – тымі, хто прайшоў дарогамі вайны і выжыў у гэтым пекле, і тымі, хто спачывае ў безыменнай брацкай магіле за сотні і тысячы кіламетраў ад роднага дома. Аднак хаця б часткова гэты доўг сумлення можна сплаціць: бязмежнай павагай і ўдзячнай памяццю. Тры студэнткі факультэта пачатковай адукацыі БДПУ – Дзіяна Гелах, Настасся Кашубская і Настасся Ганчарык – адметна выканалі свой абавязак перад героямі вайны: дзяўчаты паехалі ў раён Сіняўскіх балот і вышыняў (60 км ад Санкт-Пецярбурга), каб падчас раскопак вярнуць імёны сыноў і дачок іх сем’ям і роднай маці-краіне. Уражаннямі ад удзелу ў гэтай незвычайнай акцыі дзеліцца Дзіяна ГЕЛАХ: – Каб далучыцца да атрада «Мемарыяльная зона», я адмовілася ад паездкі ў Санкт-Пецярбург у якасці ўдзельніцы маладзёжнага праекта «Фабрыка думак: маладая будучыня» (супалі даты). Трэнінгі, майстар-класы, семінары, культурнаэкскурсійная праграма – гэта тое, што будзе яшчэ не раз у маім жыцці. А по(Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)

бараторыі «Спадчына» Юліяй Рогавай (БДПУ) і загадчыкам кафедры гісторыі Казахстана Г. Т. Мусабалінай (ЕНУ). «Архіўныя дакументы як крыніца па гісторыі дэпартаваных беларусаў» – такую тэму ўзнялі загадчык кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў А. Ф. Вялікі (БДПУ) і прафесар кафедры гісторыі Казахстана А. С. Мусагаліева (ЕНУ). Пра асаблівы ўклад беларускіх партызан у забеспячэнне перамогі ў Сталінградскай і Курскай бітвах распавялі прафесар, камандзір пошукавага атрада «Мемарыяльная зона» М. К. Кусаінаў і спецыяльны госць круглага стала – кандыдат юрыдычных навук палкоўнік А. З. Уразбаеў. Аманжол Зейнулаевіч, як паведамлялася раней («Н» № 5 за 2018 г.), – унук ваеннага камісара партызанскага атрада «Бальшавік» брыгады імя Шчорса Валі Уразбаева, чый Узнагародны ліст рэктар БДПУ А. І. Жук перадаў 2 сакавіка першаму прарэктару ЕНУ А. А. Малдажанавай падчас адкрыцця ў нашым універсітэце Беларуска-Казахстанскага культурна-адукацыйнага цэнтра. Атрымліваючы ўнікальны дакумент, знойдзены студэнтамі гістфака БДПУ ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, нашчадак героя паведаміў, што разам са сваімі дзецьмі і ўнукамі плануе прыехаць у Беларусь, наведаць культурна-адукацыйны цэнтр, а таксама месцы, дзе ваяваў яго стрыечны дзед.

Усе без выключэння ўдзельнікі круглага стала адзначылі: далучэнне студэнтаў і магістрантаў да традыцый патрыятычнай накіраванасці двух універсітэтаў – а гэта зорныя паходы па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа, дзейнасць пошукавага атрада «Мемарыяльная зона» і інш. – спрыяе фарміраванню ў казахстанскай і беларускай моладзі ўзаемнага даверу, пачуцця партнёрства, а таксама павагі да агульнага гістарычнага мінулага. У выніку плённай працы прысутныя вызначылі асноўныя кірункі сумеснай дзейнасці на бліжэйшыя гады. Гэта стварэнне Казахстанска-Беларускага культурна-адукацыйнага цэнтра ў ЕНУ, які на тэрыторыі сваёй краіны будзе каардынаваць намаганні ўніверсітэтаў-партнёраў, накіраваныя на развіццё прафесійных, навуковых, адукацыйных кантактаў, рэалізацыю сумесных сацыяльных праектаў. У межах сумеснай беларуска-казахстанскай СНДЛ запланавана правядзенне даследавання аб удзеле нашых суайчыннікаў у асваенні цалінных зямель, вывучэнне дакументаў аб дэпартацыі беларусаў на тэрыторыю сучаснага Казахстана. Надалей будзе вывучацца тэма Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху, у прыватнасці, удзел казахаў у партызанскіх атрадах і брыгадах на тэрыторыі Беларусі. Восенню канчаткова вызначыцца фармат узаемадзеяння двух універсітэтаў у названых кірунках. Гэта абавязкова адаб’ецца на выбары адпаведнай тэматыкі дысертацый – доктарскіх, кандыдацкіх і магістарскіх, а таксама студэнцкіх дыпломных работ. Абмен навуковымі кіраўнікамі, арганізацыя Фонду «Залатых лекцый», адкрыццё ў школах педагагічных класаў… Усе гэтыя напрамкі і формы сумеснай працы, безумоўна, паспрыяюць удасканаленню прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў з абодвух універсітэтаў і, акрамя таго, будуць садзейнічаць патрыятычнаму выхаванню моладзі. Таццяна БАШМАКОВА, Вераніка МАНДЗІК


• Вялікай Перамозе прысвячаецца ХРОНІКА СВЯТОЧНЫХ ПАДЗЕЙ

Ч

ЛЕНЫ працоўных калектываў Маскоўскага раёна сталіцы, а ў іх ліку і прадстаўнікі БДПУ, 8 мая прынялі ўдзел у раённым мітынгу-рэквіеме «Памяці загінуўшых». Ён прайшоў на праспекце Дзяржынскага каля брацкай магілы – месца пахавання 24 невядомых савецкіх салдат. Ганаровая Вахта Памяці завяршылася ўскладаннем жывых кветак да мемарыяла. АПЯРЭДАДНІ Дня Вялікай Перамогі жывыя ружы і гваздзікі да помніка выкладчыкам і студэнтам універсітэта, што загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, усклалі іх нашчадкі – прадстаўнікі сучаснага пакалення alma mater. У выступленнях першага прарэктара БДПУ С. І. Копцевай, старшыні Савета ветэранаў В. П. Алавяннікава, сакратара БРСМ Інстытута інклюзіўнай адукацыі Настассі Сітковай гучалі словы шчырай падзякі за мужнасць, гераізм і самаахвярнасць пакалення, якое адстаяла незалежнасць Бацькаўшчыны.

На сённяшняе маладое пакаленне часта наракаюць: маўляў, яно ўсё менш цікавіцца падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, а подзвігі дзядоў і прадзедаў ужо не падаюцца ім такімі гераічнымі. Яскравым аспрэчаннем такіх размоў стала святочная акцыя «Мы памятаем! Мы ганарымся!», якая напярэдадні семдзесят трэцяй гадавіны Дня Перамогі прайшла ў БДПУ. Танкаўцы і госці ўніверсітэта звярнуліся да багатай літаратурнай спадчыны – вершаў і прозы беларускіх і савецкіх класікаў, твораў, даўно ўключаных у школьную праграму і напісаных зусім нядаўна… У сценах alma mater вялікая трагедыя і Вялікая Перамога ХХ стагоддзя загучалі галасамі новых пакаленняў, галасамі жывых – тых, хто сёння ў адказе за памяць і мір.

І ПРА ГОНАР, І ПРА ГОРЫЧ ТРЭБА ГАВАРЫЦЬ УСЛЫХ…

Н

П

РАДСТАЎНІКІ БДПУ 9 мая прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 73-й гадавіне Вялікай Перамогі. У ліку мінчан і гасцей сталіцы студэнты і выкладчыкі нашага ўніверсітэта ўсклалі вянкі і кветкі да Манумента Перамогі і хвілінай маўчання ўшанавалі светлую памяць воінаў, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Жаданне далучыцца да святочнай акцыі «Чытаем услых пра вайну» выказалі многія студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі БДПУ. У добрым сэнсе цяжкой артылерыяй прадказальна сталі філолагі – тонкія знаўцы літаратуры, яны прадставілі ўвазе прысутных велізарную палітру паэтычных твораў. Рэтраспектыва іх выступленняў ахапіла самае шырокае кола аўтараў, якія сказалі сваё важкае слова пра вайну (Б. Акуджава, У. Высоцкі, Ю. Друніна, Якуб Колас, Р. Калядны, К. Сіманаў, А. Твардоўскі, Я. Янішчыц і інш.). У сваю чаргу, факультэт эстэтычнага выхавання прапанаваў увазе прысутных яркія, арыгінальныя нумары, напоўненыя глыбокай павагай да подзвігу продкаў. Студэнты ФЭА давялі, што маладое пакаленне памятае дзядоў і прадзедаў, якія ўсталі на абарону Радзімы. Так, першакурсніца Ала Кужуева натхнёна і прачула прачытала вершы, а другакурснікі Руслан Скрыпко (сола) і Данііл Копыш (гітара) па-майстэрску выканалі легендарную «Зямлянку» на словы Аляксея Суркова і музыку Канстанціна Лістова. Па тварах прысутных было выразна відаць, што песня іх сапраўды ўсхвалявала, прымусіла задумацца, уявіць саміх сябе на

У

ГЭТЫ ж дзень на канцэртнай пляцоўцы парка імя М. Паўлава, што знаходзіцца на тэрыторыі Маскоўскага раёна, з паўгадзіннай праграмай выступіла мужчынская вакальная група БДПУ «Модус». Удзельнікі калектыву падаравалі публіцы хіты ваенных і пасляваенных гадоў. Работу інтэрактыўнай пляцоўкі па аквагрыме забяспечылі студэнты факультэта эстэтычнай адукацыі пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі С. С. Кулапінай.

2

Т. Г. Жылінская

месцы тых салдат, што адпачываюць у перапынку паміж баямі. «До тебя мне дойти нелегко, а до смерти – четыре шага» – гэтыя словы маглі адрасавацца і ім – кожнаму з прысутных, нарадзіся яны ў іншы час… Таксама вершы і прозу пра вайну на рускай і беларускай мовах прачыталі студэнты факультэтаў дашкольнай і пачатковай адукацыі. Вельмі пранікнёна прагучаў адзін з самых вядомых твораў А. Куляшова «Балада пра чатырох заложнікаў» у выкананні студэнткі ФПА, лаўрэата другога Мінскага гарадскога конкурсу чытальнікаў беларускай паэзіі «Радзіма мая дарагая» Дзіяны Бурміч. Трапяткім стаўленнем да паэтычнага слова на тэму вайны

парадавалі студэнты БДПУ з Кітая. Да слёз кранальна і драматургічна граматна, дзелячы ўвесь верш на вобразы і старанна вымаўляючы рускія словы, Сунь Вэй Цян і Лю Вэнь Я выканалі знакамітае сіманаўскае «Чакай мяне». Дадавала ўзрушанасці, хвалявання і адказнасці выступоўцам прысутнасць у зале асаблівых гасцей – былых малалетніх вязняў нямецка-фашысцкіх канцлагераў, якія не адно дзесяцігоддзе адпрацавалі ў БДПУ: Галіны Іванаўны Андрашынай, некалі метадыста музычна-педагагічнага факультэта (цяпер – факультэт эстэтычнай адукацыі), і Уладзіміра Андрэевіча Якавенкі – прафесара кафедры фізікі і методыкі выкладання фізікі фізіка-матэматычнага факультэта. Злёгку збянтэжаных павышанай увагай ветэранаў прывіталі бурнымі апладысментамі і кветкамі. Таксама далучыўся да акцыі старшыня Савета ветэранаў

Г. І. Андрашына (першая злева), У. А. Якавенка (першы справа)

нашага ўніверсітэта В. П. Алавяннікаў, чыё выступленне запомнілася шчырай і кранальнай гісторыяй школьных гадоў. Ён падзяліўся з прысутнымі ўспамінам, як у сёмым класе прымаў удзел у конкурсе чытальнікаў твораў пра вайну. Валерый Пятровіч распавёў, як адказна ён выбіраў верш, як распытваў ветэранаў і імкнуўся адчуць стан чалавека на вайне, узгадаў, якія пачуцці пры гэтым перажываў... Сімвалічна, што ўрывак з таго самага верша А. Твардоўскага «У той дзень, калі скончылася вайна» праз некалькі дзесяцігоддзяў В. П. Алавяннікаў прачытаў для ўдзельнікаў і прысутных святочнай акцыі ў сценах педагагічнага ўніверсітэта. Асабліва ўразіла сваім выступленнем старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва Т. Г. Жылінская. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ганаровы член Саюза рускамоўных пісьменнікаў Балгарыі, акадэмік Міжнароднай літаратурна-мастацкай акадэміі Украіны, Таццяна Генадзьеўна годна падтрымала аўтарытэт выступоўцаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу БДПУ, які ёй было даверана прадстаўляць. Пад бурныя апладысменты прысутных яна прачытала свае папулярныя вершы «Кубак» і «Баба Ніна і баба Валя», стварыў-

В. П Алавяннікаў

Роберт Багушыньскі

шы адмысловую атмасферу ў зале. Паэтэса таксама парадавала прысутных тым, што запрасіла ў БДПУ асаблівага госця, які з задавальненнем і гонарам пагадзіўся прыняць удзел у патрыятычнай акцыі. Ім стаў пяцігадовы чытальнік Роберт Багушыньскі, які вельмі ярка паказаў сябе на другім Мінскім гарадскім конкурсе чытальнікаў беларускай паэзіі, заваяваўшы Гран-пры. Роберт прыйшоў разам з мамай – вядомай актрысай Маладзёжнага тэатра эстрады і Заслужанай артысткай Мінскага гарадскога тэатра паэзіі Вольгай Багушыньскай – і проста пакарыў аўдыторыю вершам А. Коваля «Насіце з гонарам ордэны». Акрамя 5-гадовага патрыёта да акцыі далучыліся вучні педагагічных класаў з Мінска, Жодзіна і Смалявічаў. Тэма Вялікай Айчыннай вайны знайшла шырокае адлюстраванне ў самых розных відах мастацтва, і ўдзельнікі акцыі таксама не абмежаваліся толькі літаратурнымі здабыткамі. Акцёрскае майстэрства прадэманстравалі ўдзельнікі народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова» і іх калегі па сцэне, госці з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі – студэнцкі паэтычны тэатр «Рытмы сэрца» (кіраўнік К. Ф. Салата). Ярка і хвалююча прагучалі музычныя нумары, выкананыя ўжо вядомымі ў сценах alma mater прафесіяналамі песні. Так, студэнтка факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій Лізавета Верас, якая двойчы станавілася лаўрэатам фестывалю патрыятычнай песні, перадала музычную эстафету мужчынскай вакальнай групе «Модус» пад кіраўніцтвам Філіпа Смялова. Хлопцы выканалі ўсімі любімы хіт «Перш за ўсё – самалёты». Фінальнай жа нотай стала выступленне Заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, саліста Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, дацэнта кафедры музычна-педагагічнай адукацыі Антона Заянчкоўскага. У яго выкананні прагучала знакамітая песня на словы У. Харытонава і музыку Д. Тухманава «Дзень Перамогі». Падводзячы вынікі акцыі, першы прарэктар БДПУ Святлана Іванаўна Копцева адзначыла шчыры патрыятызм маладога пакалення і выказала ўпэўненасць у тым, што памяць аб Вялікай Перамозе і яе героях будзе жыць вечна. Акцыя «Мы памятаем! Мы ганарымся!» стала выдатнай нагодай узгадаць тых, хто ў далёкія 40-я адстаяў незалежнасць нашай краіны. Няхай жа на долю ўсіх наступных пакаленняў выпадзе іншая місія – не здабываць мір, а толькі захоўваць яго. Таццяна САНАТА, Ірына МЯЦЕЛІЦА

18 мая 2018 г.


У ЗОНЕ ПОШУКУ – НЕВЯДОМЫЯ ГЕРОІ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

шукавая дзейнасць – тое, што неабходна рабіць менавіта сёння, бо заўтра такой магчымасці можа і не быць. З прафесарам кафедры тэхналогіі прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л. М. Гумілёва Майданам Камекавічам Кусаінавым мы пазнаёміліся падчас 53-га міжнароднага Зорнага паходу. Яго аповед пра дзейнасць пошукавага атрада «Мемарыяльная зона», пра экспедыцыі і тое, як вядуцца раскопкі на мясцовасці, дзе

ішлі жорсткія баі, нас узрушыў. У памяць урэзаліся сказаныя тады Майданам Камекавічам словы: «Вайна не скончыцца да таго часу, пакуль не будзе пахаваны апошні салдат. Гэтую святую місію бяруць на сябе атрады, у тым ліку „Мемарыяльная зона“, якія займаюцца пошукам загінуўшых землякоў. Іх дзеці, унукі і родныя павінны ведаць, дзе знаходзяцца магілы бацькоў і дзядоў». Напэўна, падчас Вялікай Айчыннай не было сям’і, якую б абмінуў пахавальны ліст, дзе паведамлялася пра смерць блізкіх. Аднак тысячы і тысячы воінаў прапалі без вестак, пахаваны без імя або наогул не знайшлі належнага спачыну па агульнапрынятых звычаях. Таму пасля прапановы прыняць удзел у пошукавай экспедыцыі я разам са сваімі сяброўкамі, студэнткамі факультэта пачатковай адукацыі, вырашыла аказаць пасільную дапамогу ў такой важнай справе. За сціплым вызначэннем «пошукавая работа» стаіць тытанічная праца і высакародная місія, якую Майдан Камекавіч рэалізуе на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў у статусе кіраўніка створанага ім пошукавага атрада. Сёлета яго інтэрнацыянальны склад папоўніўся: у групу валанцёраў з Казахстана і Расіі ўліліся і мы, беларусы. Сучасны пошукавы рух яднае тысячы энтузіястаў. І дзякуючы дзейнасці гэтых людзей парэшткам тысяч герояў знаходзіцца спачын, а сотням вяртаюцца імёны. Галоўная мэта шукальнікаў – знайсці «смяротны» медальён або дакументы, якія дазваляюць высветліць імя байца, а яшчэ – добраўпарадкаваць раней устаноўленыя атрадам абеліскі і дарожныя знакі. Мы шмат сёння гаворым пра выхаванне патрыятызму. А хіба «Мемарыяльная зона» пад кіраўніцтвам М. К. Кусаінава – гэта не школа патрыятызму? Праз яе прайшлі каля двухсот маладых людзей, якія, нягледзячы на спартанскія ўмовы жыцця, выконвалі святую справу. Выхаванцы, паплечнікі і аднадумцы Майдана Камекавіча называюць яго «камбрыгам». І, відавочна, такое званне ён заслужыў спаўна. Пачаўшы пошукавую дзейнасць у канцы 1980-х у званні старшага лейтэнанта, ён за многія гады працы ў архівах і ў палявых умовах вывучаў ход бітваў, авалодваў ведамі па тактыцы і стратэгіі вядзення бою і, па яго прызнанні, «ужыўся» ў вайну. На змену адным пакаленням прыходзяць новыя, але Вялікая Перамога як сімвал нацыянальнага гонару, воінскай славы і доблесці застаецца ў нашых сэрцах. Вялікі дзякуй атраду і яго камандзіру за тую неацэнную працу, якую яны вядуць з адной толькі мэтай: каб памяталі. Памяталі і ганарыліся! P. S. За ўдзел у пошукавай рабоце дзяўчаты ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі і медалямі калегіі «Здабытак Айчыны», якая аб’ядноўвае каля 30 валанцёрскіх атрадаў пошукавай накіраванасці.

18 мая 2018 г.

• 2018 – Год малой радзімы

З ЧАГО ПАЧЫНАЕЦЦА АЙЧЫНА

Як шырокая магутная рака мае выток – ручай ці крыніцу, так і кожны чалавек мае родны куток – месца, з якога пачаўся шлях у вялікае вірлівае жыццё. Малой гэтую радзіму можна назваць толькі ў геаграфічных маштабах, бо насамрэч такія важныя пачуцці, як любоў да Бацькаўшчыны, патрыятызм і нараджаюцца з усведамлення сваёй прыналежнасці да пэўных мясцін, жыхароў канкрэтнага населенага пункта. Вось і дэкан факультэта сацыяльнапедагагічных тэхналогій БДПУ Вера Васільеўна МАРТЫНАВА, апавядаючы гісторыю сваёй сям’і, роднай вёскі Лужкі, што на Віцебшчыне, заўважае: гэта гісторыя Айчыны. А пачынаецца яна…

…З песні, што бабуля некалькі атрадаў, якія дапанам спявала магалі па гаспадарцы адзіно– Мае бацькі – Ірына Вакім пажылым людзям, весільеўна і Васіль Сямёнавіч тэранам Айчыннай вайны – належалі да пасляваеннага (у той час іх было ў жывых пакалення падлеткаў і молаяшчэ шмат). Акрамя таго, цідзі, якім давялося адраджаць мураўцы даглядалі магілы і будаваць сваё жыццё нанова і помнікі. Мяне радуе, што пасля Вялікай Айчыннай. сучасная моладзь працягвае Дзень Перамогі быў самым традыцыі гуманнага стаўвялікім святам у нашай сям’і. лення да людзей, якія маюць Колькі сябе памятаю, 9 Мая дадатковую патрэбу ў клопаВера Васільеўна Мартынава мае родныя шмат плакалі. це, – гэта я пра валанцёрскі Бацька і яго мама – наша рух нашых студэнтаў. бабуля – ураджэнцы СмаУмовы для выхавання і раз- дыяспара. Адзін з яе прадстаўнікоў – Эліэзер ленскай вобласці. Разам Тата і мама віцця, створаныя ў родных Бен-Егуда – з’яўляецца «бацькам» сучасяны шмат перажылі ў вайну. Лужках, дазвалялі вучням нага іўрыту. Імя гэтага чалавека ўшанавана У 1941 годзе прыйшла пахавальная на дзя- атрымліваць правільныя арыенціры ў вы- як у Ізраілі, так і на яго радзіме – у Лужках. дулю, які зажыва згарэў у танку ў баі пад значэнні жыццёвага шляху, будучай прафеГісторыя роднай вёскі напоўнена прыкВіцебскам. Іх дом быў знішчаны: праз вёску сіі. Я – не выключэнне. У школе была ладамі талерантнасці беларусаў. У нашым праходзіў Смаленскі фронт. Бабулі, тады выбрана сакратаром камітэта камсамола, мястэчку з XVIII стагоддзя дзейнічае найяшчэ маладой жанчыне, і яе маленькаму пазней працавала старшай піянерважатай, прыгажэйшая праваслаўная царква Раства сыну давялося назіраць гібель блізкіх і ма- затым завочна атрымлівала вышэйшую аду- Багародзіцы. Гонарам вяскоўцаў таксама лазнаёмых людзей, бачыць палі, пакры- кацыю ў нашым універсітэце і паралельна з’яўляецца касцёл Святога Міхаіла Архантыя пасля бітваў целамі салдат, выжываць у працавала ў Мінскім абкаме камсамола. гела – помнік архітэктуры віленскага баканцлагеры пад Слуцкам. Пасля вызвалення Дарэчы, сёлета святкуецца 100 гадоў з дня рока таго ж перыяду. У савецкі час касяны трапілі на Віцебшчыну, дзе бежанцаў нараджэння ВКЛСМ і 55-годдзе беларускіх цёл быў зачынены, а ў гады перабудовы прытуліла беларуская сям’я. Мае родныя заў- студэнцкіх атрадаў. Падтрымліваючы фаЦарква сёды з удзячнасцю ўспаміналі міласэрнасць культэцкі педатрад «НІКА», я ўспамінаю і Раства Багародзіцы і спачуванне беларусаў: незнаёмыя людзі далі пра тое, што ў 1980-я маладзёжны рух атрыім жытло, забяспечылі на першы час усім не- маў шырокі размах. Сумесна з сакратаром абходным. Праз усё жыццё мы з сястрой пра- камітэта камсамолу БДПУ І. В. Карпенкам неслі вобраз бабулі Анастасіі – моцнай жан- (сёння – міністр адукацыі Рэспублікі Белачыны, якая ў суровых выпрабаваннях вайны русь) і сакратаром камітэта камсамолу БДУ захавала прысутнасць духу і адна выгадавала А. І. Жуком (сёння – рэктар БДПУ) мы сына, засталася чалавечнай і міласэрнай, стварылі шмат педатрадаў, праводзілі выяззмагла нанова пачаць жыццё ў Беларусі. ныя школы актыву і злёты лепшых байцоў. Ва ўжо родных для яго Лужках бацька су…Са сцежкі, што ў жыццё нас выстрэў маму, яны пажаніліся і пабудавалі праўляла ўласны дом. Узводзілі яго ўсім мястэчкам – – Вёсцы Лужкі ўжо больш за 500 гадоў, талакой. Калі хто не ведае, то гэта беларуская вядомасць яна набыла яшчэ ў часы Вялітрадыцыя дапамогі, суседскай падтрымкі. кага Княства Літоўскага. Упершыню на- пачалося яго аднаўленне. Дух адзінства …З кніжкі, што асвету нам давала ша мястэчка ўзгадваецца як маёмасць яго аднавяскоўцаў быў настолькі вялікі, што – Родная Лужкоўская школа займае важ- ўладальнікаў – прадстаўнікоў уплывовага аднаўлялі касцёл усе – незалежна ад веранае месца ў гісторыі адукацыі ўсёй Белару- беларускага роду Сапегаў. вызнання. сі. Сёлета ёй споўнілася 270 гаЗ Лужкамі звязана імя ГенаВёска наша ў гады майго дзяцінства была доў. Яна прайшла багаты гісдзя Іванавіча Цітовіча – ства- даволі шматлюднай. А яшчэ лічылася найтарычны шлях: ад піярскай ральніка і кіраўніка Нацыя- прыгажэйшым і найшчаслівейшым месцам школы Вялікага Княства Лінальнага акадэмічнага народ- пад сонцам. Лад жыцця ў Лужках шмат тоўскага, царкоўна-парафіяльнага хору Рэспублікі Беларусь, у чым вызначала маляўнічая прырода і ў той най школы, народнага вучыякі сёння носіць яго імя. Вель- час шматводная рэчка Мнюта, на бералішча і да савецкай, а затым мі сімвалічна, што менавіта гэ- зе якой дагэтуль стаіць стары (канец XIX – беларускай сельскай школы. ты хор стаў першым выканаў- пачатак XX ст.) млын. Усе цёплыя дні сотні У ёй знакаміты Язэп Драздовіч цам гімна БДПУ. А я са свайго вясковых дзяцей праводзілі на рэчцы. Гэта выкладаў біялогію і чарчэнне, дзяцінства памятаю цудоўныя быў так званы «вясковы летнік» – прыклад нёс ідэі асветы і нацыянальнай канцэрты, якія спевакі пад кі- поўнай самаарганізацыі і самакіравання культуры. Па словах людзей раўніцтвам вялікага дырыжо- дзяцей. Кожная вуліца мела сваю рачную Рэчка Мнюта старэйшага пакалення, ён і пара, этнографа і фалькларыста паляну з назвай і традыцыямі. Мы гулялі хаваны на вясковых могілках, толькі месца давалі маім аднавяскоўцам. Справа ў тым, ў валейбол, футбол, ладзілі спаборніцтвы, магілы дакладна не вядомае. У суседняй вёс- што бацька Генадзя Іванавіча служыў свя- каталіся на лодках. Разыходзіцца па дамах цы Германавічы адкрыты музей памяці гэ- таром у нашай царкве. Нават у гады глыбо- дзеці не хацелі, таму часта бацькі прыносілі тага вялікага чалавека. кага атэізму людзі з вялікай павагай ставі- ежу проста да рэчкі, і тады накрываўся Багатая гісторыя Лужкоўскай школы вы- ліся да сельскага бацюшкі, бо ён імкнуўся сумесны абед. значала дух, атмасферу, высокую культу- прыўнесці ў жыццё вёскі высокую культуНаша з сястрой малая радзіма – ру ўзаемадзеяння настаўнікаў і вучняў. Са- ру, духоўнасць і маральЛужкі – гэта самы мааддача педагогаў рабіла школьнае жыц- насць. І стары, і малады шчаслівы ўспамін цё яркім, цікавым і насычаным. Кожны меў здымалі галаўныя ўборы дзяцінства, юнацтва магчымасць рэалізаваць сябе, знайсці спра- і раскланьваліся пры суі сталасці, які мацуе ву па душы: вакальныя групы, вакальна- стрэчы з ім. ўсё наша жыццё. Гэта інструментальны ансамбль, спартыўныя Ураджэнцамі вёскі з’яўі светлая памяць, пасекцыі, танцавальны гурток... Чаго толькі ляюцца вядомыя ў рэспубдзяка бацькам за сяварты школьны дзіцячы хор, які налічваў ліцы людзі: Заслужаны мейнае шчасце, выхабольш за 100 галасоў! Яго працай кіраваў артыст Беларусі І. А. Красванне, за адукацыю настаўнік гісторыі П. П. Жугер. Асаблівую надубскі, генеральны дыі жыццёвую мудрасць. ролю ў выхаванні дзяцей адыгрываў школь- рэктар Вялікага тэатра А таксама ўдзячнасць ны лялечны тэатр. Гэта быў цэлы свет, ство- оперы і балета Рэспубмаім аднавяскоўцам раны дзякуючы энтузіязму педагога У. І. Мя- лікі Беларусь У. П. Грыза дух і асяроддзе, якія целіцы: выраб лялек, напісанне сцэнарыяў, дзюшка. выгадавалі шматвыступленні па ўсім раёне… Да Вялікай Айчыннай лікія пакаленні лужАпавядаючы пра родную школу, не магу вайны ў Лужках пражыкоўцаў, у тым ліку Касцёл Святога Міхаіла Архангела не ўзгадаць цімураўскі рух. У нас працавала вала вялікая яўрэйская і мяне.

3


БОНУС ДЛЯ ЗАЦІКАЎЛЕНАГА СТУДЭНТА БДПУ – універсітэт неабмежаваных магчымасцей. І гэтая ісціна справядлівая ў дачыненні абсягаў не толькі адукацыйных, але і геаграфічных. Дзякуючы курсу alma mater на павышэнне якасці падрыхтоўкі педагагічных кадраў многія танкаўцы паспелі прыняць удзел у праграмах акадэмічнай мабільнасці і скарысталіся магчымасцю ўдасканаліць свае веды за мяжой. Станоўчы ўплыў уключанага навучання на ўласным вопыце адчуў і трэцякурснік філалагічнага факультэта (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура. Замежная мова (кітайская)») Антон ВАСЮКЕВІЧ. На мінулым тыдні хлопец вярнуўся з паўгадавой паездкі ў Кітай і падзяліўся з карэспандэнтам «Н» самымі яркімі ўражаннямі ад знаёмства з Паднябеснай. – Як ні дзіўна гэта прагучыць, але планаваць паездку ў Кітай я пачаў яшчэ ў 11-м класе. Бацька своечасова пераканаў мяне ў перспектывах валодання кітайскай, і неабходнай умовай на шляху яе вывучэння было асабістае знаёмства як з носьбітамі мовы, так і з самой усходняй краінай. Таму і пры выбары ўніверсітэта ў першую чаргу звяртаў увагу на наяўнасць рэальна дзеючых праграм абмену з установамі вышэйшай адукацыі Кітая. БДПУ мяне прывабіў магчымасцю на 3-м курсе прайсці ўключанае навучанне ў Паўночна-Заходнім педагагічным універсітэце (г. Ланьчжоў), гэта і паставіла кропку ў ваганнях. У хуткім часе я паступіў на філалагічны факультэт нашай alma mater і ледзь не адразу ж пачаў рыхтавацца да доўгачаканай паездкі. Перспектыва знаёмства з культурай краіны, мову якой вывучаеш, з яе носьбітамі – неверагодны бонус універсітэта для зацікаўленага студэнта. Аповеды аднакурснікаў, якія пабывалі ўжо ў Кітаі, толькі падагравалі інтарэс, і вось нарэшце прыйшла і мая чарга. Напачатку бягучага навучальнага года пры садзеянні ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва БДПУ я падрыхтаваў неабходныя дакументы і ў лістападзе, пераадолеўшы адлегласць у 10 тыс. км з трыма перасадкамі, прыбыў у г. Ланьчжоў. У аэрапорце мяне сустрэлі студэнты мясцовага ўніверсітэта. Убачыў іх і кажу: «你好» («прывітанне» па-кітайску). А яны мне ў адказ: «Спакойна, мы размаўляем па-руску». Так знаёмства з новай краінай пачалося для мяне з прыветных усмешак. Я пасяліўся ў інтэрнаце для замежных студэнтаў, які знаходзіўся ў хвіліне хады ад універсітэта – вельмі зручна. За мной замацавалі куратара з ліку выкладчыкаў, які пры неабходнасці дапамагаў у вырашэнні самых розных вучэбных і бытавых

пытанняў. Такі клопат і падтрымка вельмі падбадзёрвалі, але адаптавацца да новага месца ўсё роўна было досыць складана: дагэтуль я ніколі так доўга не жыў адзін, тым больш на другім канцы свету! Усё было нязвыклым: людзі, мова, клімат, ежа. Доўга стараўся прызвычаіцца да вострых кітайскіх страў і ўсё часцей марыў пра любімы абед: пюрэ з курыным філе і салатай са смятанай у сталоўцы alma mater. Вядома, сумаваў па блізкіх, а новымі кантактамі яшчэ асабліва не абзавёўся… Але ў хуткім часе сітуацыя стала змяняцца ў лепшы бок. Праз пару тыдняў пасля прыезду мяне запрасілі паўдзельнічаць у цырымоніі заварвання чаю на мерапрыемстве, арганізаваным для замежных студэнтаў. Я доўга вагаўся, але ў выніку даў згоду, і недарэмна: менавіта гэтая падзея стала пераломным момантам. Тут сустрэўся з многімі прыемнымі людзьмі, якія ў далейшым сталі маімі сябрамі, а таксама пазнаёміўся з майстрамі чайнай справы. Пасля кожныя выходныя ездзіў да іх у рэстаран, дзе мы бавілі час за цікавымі размовамі і духмяным традыцыйным напоем. Вучоба мне спачатку таксама давалася няпроста. Гэта і зразумела: навучанне вядзецца па-кітайску, і толькі зрэдку некаторыя моманты выкладчыкі тлумачаць на англійскай мове. На радзіме я не асабліва часта карыстаўся ёю, а вось

• БДПУ ў асобах

у Паднябеснай яе веданне сапраўды ратавала. З новымі сябрамі штодзень практыкаваў кітайскую – мы гулялі па горадзе, размаўлялі на самыя розныя тэмы, разам наведвалі кафэ. Яны ўвесь час падказвалі невядомыя мне назвы рэчаў, асаблівасці іх вымаўлення, чым значна дапамаглі ў вучобе – дзякуючы такім прыемным «урокам» я паспяхова здаў першую сесію. Сюрпрызам для мяне стала тое, што зімовыя вакацыі тут доўжацца ажно два месяцы – студзень і люты. Спачатку я засмуціўся, бо даражыў кожным днём заняткаў, спяшаўся атрымаць як мага больш ведаў па спецыяльнасці. Аднак нічога не зробіш: вырашыў скарыстаць гэты час для знаёмства з горадам і яго славутасцямі. Насамрэч жа вакацыі сталі яшчэ адной выдатнай нагодай, каб папрактыкаваць кітайскую мову, і пасля пачатку ў сакавіку новага семестра шчыра здзівіўся свайму прагрэсу! Калі на старце вучобы я досыць прыблізна здагадваўся, што мне тлумачаць і чаго патрабуюць, то ў другім семестры з лёгкасцю разумеў выкладчыкаў і вельмі цешыўся гэтым. Такі поспех у вывучэнні мовы з кожным днём натхняў мяне ўсё больш. Калі стараешся, вучыш новыя словы, пішаш іерогліфы, пасля бяжыш на вуліцу, дзе адны кітайцы, і пачынаеш практыкаваць тое, што толькі-толькі вывучыў, і цябе разумеюць, то адчуваеш упэўненасць у сабе, у сваіх сілах – нібыта за спінай сапраўды вырастаюць крылы. Вядома, за час, праведзены ў Ланьчжоў, я не толькі ўдасканаліў свае веды па кітайскай мове, але і атрымаў шмат уражанняў ад знаёмства з цудоўнай краінай і яе людзьмі. Напрыклад, на перыяд вакацый выпала святкаванне Новага года па кітайскім календары. Беларускі Новы год я сустрэў досыць сціпла – з-за розніцы ў часе святкаванне прыпадала на 5 гадзін раніцы. А вось другі шанец

не ўпусціў. Кітайскія сябры запрасілі мяне ў сваю кампанію, расказалі пра мясцовыя асаблівасці гэтага свята. Расчуліла традыцыя распальваць уздоўж вуліц маленькія вогнішчы ў памяць пра блізкіх, якія пайшлі з жыцця. А здзівіла, што ў Кітаі напярэдадні Новага года прынята ўсёй сям’ёй ляпіць пельмені. Сэнс традыцыі відавочны: аб’яднаць сваякоў агульнай справай і гутаркай, для якой звычайна не стае часу. І яшчэ спадабалася імкненне сустракаць Новы год з роднымі – можа, не такія мы ўжо і розныя?.. Аднойчы кіраўніцтва ўніверсітэта арганізавала для замежных студэнтаў двухдзённую паездку ў г. Чжан’е. Падчас гэтай вандроўкі спраўдзілася яшчэ адна мая маленькая мара – праехацца на хуткасным цягніку. Увесь шлях да горада праходзіў праз горы – прама ў іх зроблены тунэлі для цягнікоў! Гэта вель-

На чайнай цырымоніі. Трэці злева – Антон

мі незвычайна і неверагодна ўзрушвае, калі вырываешся на прастору з каменных нетраў! Адпачыўшы і агледзеўшы горад, раніцай другога дня мы накіраваліся на асаблівы марафон: трэба было прайсці 10 кіламетраў у горы. Адразу скажу – было вельмі цяжка. Ужо на шостым кіламетры ўсе запаволілі хаду, але прыгожыя, нязвыклыя воку пейзажы зачароўвалі, не дазвалялі засяродзіцца

ПРАЦУЕ «СА СМАКАМ» – АД НАС ДРУЖНЫ «ДЗЯКУЙ»! Гандлёвы комплекс БДПУ – асаблівае структурнае падраздзяленне нашай alma mater. Сытная, смачная і карысная ежа – а менавіта такую прапаноўваюць аб’екты грамадскага харчавання ўніверсітэта – асацыіруецца з гасціннасцю і сямейным дабрабытам. Нездарма ў народзе кажуць: спачатку накармі, а потым распытвай. Інфраструктура гандлёвага комплексу багатая (сталовыя, арт-кафэ, буфеты) і ўвесь час развіваецца. Так, за апошнія тры гады былі адкрыты два кафэ – «Дашкольнае» і «Наша». Разнастайнасць асартыменту здольная задаволіць самых патрабавальных наведвальнікаў – салаты, супы, мясныя і рыбныя стравы, дэсерты… і хлеб «Універсітэцкі», які «ўсяму галава». А дзякуючы працы мадэрнізаванага кандытарскага цэха мы з задавальненнем ласуемся духмянай выпечкай, у тым ліку – знакамітымі пірагамі ў фірмовай упакоўцы з лагатыпам БДПУ. Каб нам было смачна есці, на кухні рупліва шчыруюць дзясяткі людзей. А асаблівыя кулінарныя шэдэўры стварае жанчына, для якой прыгатаванне ежы – не толькі абавязак (як гасціннай гаспадыні), але і прызванне (як прафесіянала). Знаёмцеся: мая сённяшняя суразмоўца – шэф-повар І. А. ШАГ. – Ірына Аляксандраўна, ад Вашай работы залежаць здароўе, працаздольнасць і настрой усіх членаў нашага калектыву. Як Вы прыйшлі ў прафесію? Калі зразумелі, што хочаце радаваць людзей сваім кулінарным майстэрствам? – Гатаваць я любіла з дзяцінства. Як і ўсе дзяўчаты, марыла пра рамантычную прафесію, нават збіралася паступаць у Ленінградскае мараходнае вучылішча, каб працаваць кокам на караблі. Але на той момант мне было ўсяго 15 гадоў, і бацькі не адпусцілі так далёка. Кулінарыя доўгі час заставалася толькі хобі, бо жыццё я звязала з іншай прафесіяй: закончыла Мінскі аграрна-тэхнічны каледж па спецыяльнасці «Тэхнік-тэхнолаг па вытворчасці і перапрацоўцы прадукцыі жывёлагадоўлі». Пятнаццаць гадоў адпрацавала ў аграрна-прамысловым комплексе. Потым выйшла замуж і пераехала ў Мінск, дзе мая прафесія аказалася незапатрабаванай. Затое з’явілася нагода, а разам з ёй і магчымасць, перакваліфікавацца і вярнуцца да любімай справы. Вось так склаўся мой лёс!

Праца шэф-повара мне сапраўды па душы, я заўжды імкнуся ў ёй развівацца, сачу за апошнімі кулінарнымі тэндэнцыямі і навінкамі. – Дарэчы, а дзе Вы знаходзіце рэцэпты новых страў? І ўвогуле, як удаецца рабіць меню разнастайным у фармаце ўніверсітэцкай сталовай? – Сапраўды, з улікам спецыфікі ўстановы (усё ж такі мы не рэстаран) палёт фантазіі абмежаваны. Мы абавязаны працаваць па тэхналагічных картках і спецыяльных зборніках. Але ўсё роўна хочацца нечым здзівіць, парадаваць. Таму напярэдадні Вялікадня выпякаем кулічы, гатуем нешта новае, асаблівае для банкетных мерапрыемстваў і па заказах супрацоўнікаў універсітэта – для сямейнага святочнага стала. Безумоўна, таксама імкнёмся трансфармаваць, удасканальваць прыгатаванне страў, што ўваходзяць у меню пунктаў харчавання БДПУ, каб выкладчыкі і студэнты былі задаволены. Сёння ўжо не трэба перапісваць рэцэпты – іх пошук стаў даволі лёгкім з прыходам інтэрнэту, наяўнасцю вялікай колькасці спецыялізаваных газет,

Вул. Савецкая, 18, п. 137, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

226-40-19

i

e-mail: nastaunik@bspu.by www.bspu.by

часопісаў, тэлевізійных праграм. Праўда, з часам разумееш, што ўсё новае – гэта добра забытае старое. – Ваша работа наўпрост звязана з гатаваннем. Цікава, а хто гаспадарыць на кухні дома? – Шчыра кажучы, і дома кухня – мая тэрыторыя. Але, канешне, і муж, і дачка заўсёды дапамагаюць. Перад святам я размяркоўваю абавязкі – і тады мы гатуем усе разам. Калі плануецца пікнік – за стол цалкам адказвае дачка. – Кажуць, шлях да сэрца мужчыны ляжыць праз страўнік. Ці праўда гэта? – Можа і так, але не ў маім выпадку. З будучым мужам мы пазнаёміліся яшчэ ў трынаццацігадовым узросце. Ён кожнае лета прыязджаў да цёткі, хата якой знаходзілася побач з домам маіх бацькоў. Такім чынам, мы былі ў адной дзіцячай кампаніі. Потым у кожнага завірылася сваё жыццё, усе раз’ехаліся вучыцца, працаваць… Але лёс звёў нас зноўку: праз 13 гадоў свайго знаёмства мы пажаніліся. Як вы ведаеце, тады я яшчэ не стала поварам... – А што яшчэ знітоўвае Вашу сям’ю, акрамя кулінарных шэдэўраў гаспадыні-шэф-повара? Напэўна, ёсць нейкія агульныя інтарэсы, захапленні… – Летам мы з мужам любім працаваць на дачы: садзім агарод, дабудоўваем дом. Зімой кожныя

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

на стомленасці, і мы справіліся! У канцы шляху кожнага чакаў прыемны сюрпрыз у выглядзе сімвалічнага медаля і тэрмаса. Між іншым, горы гэтага далёкага кітайскага горада нагадалі мне пра радзіму. У Беларусі на той час было вельмі холадна і, самае галоўнае, паўсюль ляжаў снег! У Ланьчжоў у параўнанні з нашай краінай досыць мяккі клімат: снег калі і выпадае, то ні на дзень не затрымліваецца на вуліцах, бо тэмпература паветра нават у зімовыя месяцы рэдка набліжаецца да нуля. Я ж люблю зіму, таму снежныя краявіды асабліва ўсцешылі мяне і вярнулі думкамі на Бацькаўшчыну. Я з гонарам расказаў пра яе сваім новым сябрам, паказаў фотаздымкі нашых пейзажаў, помнікаў архітэктуры і культуры. Яны з цікавасцю слухалі мае эмацыйныя аповеды і выказалі надзею аднойчы ўбачыць усю прыгажосць Беларусі на свае вочы. Дарэчы, з радасцю адзначу, што кітайцам падабаецца традыцыйны беларускі арнамент. Ён быў на майцы, якую я захапіў у паездку як яшчэ адзін напамін пра свае карані. Калі надвор’е нарэшце дазволіла апрануць яе, усе знаёмыя адзначалі прыгажосць нацыянальнага арнаменту беларусаў, а на вуліцы многія кітайцы непрыкметна здымалі мяне ў ёй на камеру. Кожны месяц майго жыцця ў Ланьчжоў быў напоўнены яскравымі падзеямі. Вось і перад самым адлётам я нечакана для сябе паспеў прыняць удзел яшчэ ў адным традыцыйным універсітэцкім мерапрыемстве – конкурсе чытання кітайскіх прыпавесцей. Мая сяброўка з Расіі прайшла ў фінал, дзе ёй была патрэбна дапамога: некалькі чалавек павінны былі візуалізаваць сюжэт тэксту, які яна чытае. Я пагадзіўся дапамагчы, і выступленне прайшло на ўзроўні – мы перамаглі! Аднак мерапрыемства мела гаркавы прысмак расстання: гэта было апошняе маё выступленне перад людзьмі, да якіх я вельмі прывязаўся... Спадзяюся, што ні адлегласць, ні розніца ў часе не перарвуць сяброўскую сувязь паміж намі і паміж нашымі ўніверсітэтамі. З радасцю буду чакаць сваіх кітайскіх выкладчыкаў і знаёмых у БДПУ, каб адказаць шчырай беларускай гасціннасцю на прыветны кітайскі прыём. Запісала Ірына МЯЦЕЛІЦА

выходныя праводзім на лыжаролернай трасе ў Вяснянцы. Ходзім у паходы – гэта адно з любімых захапленняў. Летам і восенню выпраўляемся ў міні-падарожжы па Беларусі. Маршруты заўсёды плануе муж: загадзя вывучае, якія прыродныя і гістарычныя аб’екты варта наведаць, убачыць. Увогуле, вельмі любім актыўны адпачынак. Зіма ў нашай сям’і – гэта яшчэ і тэатральны сезон. Па чарзе з мужам набываем квіткі то ў Нацыянальны драматычны тэатр імя Максіма Горкага, то ў Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, то ў Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр. – Ірына Аляксандраўна, сёння з упэўненасцю можна казаць, што Гандлёвы комплекс БДПУ – адзін з брэндаў універсітэта. Кулінарныя вырабы прыходзяцца даспадобы і танкаўцам, і шматлікім гасцям alma mater. Ведаю, што многія людзі, якія працуюць побач, спецыяльна прыходзяць да нас паабедаць… – Сапраўды так, і гэта заслуга нашага дружнага зладжанага калектыву пад кіраўніцтвам дырэктара Тамары Іванаўны Ражкаван. Схільнасці і густы сваіх пастаянных кліентаў ведаем дакладна, бо заўсёды размаўляем з наведвальнікамі і цікавімся, што ім спадабалася, улічваем пажаданні. – На развітанне падзяліцеся, калі ласка, з чытачамі «Н» любімым рэцэптам Вашай сям’і. – З задавальненнем. Гэта беларуская страва, якую ўсе любяць і якую нескладана прыгатаваць, – бабка. Спатрэбяцца бульба, свініна, цыбуля, 1–2 лыжкі крухмалу. Бульбу трэба абабраць, прамыць і надраць на тарцы. Свініну нарэзаць на кавалачкі і абсмажыць на патэльні разам з цыбуляй, змяшаць з бульбяной масай, туды ж дадаць соль і крухмал. Выкласці ў форму і выпякаць 40–60 хвілін. Падаваць на стол гарачай, са смятанай. Проста і смачна! – Дзякуй за размову і за Вашу «смачную» працу! Гутарыла Алена ФЕНДЗІЧ

Газета надрукавана ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «БудМедыяПраект». ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. Тыраж 500 экз. Заказ 526. Падпісана ў друк 18.05.2018 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.