Выдаецца з кастрычніка 1972 г. • Жыццё БДПУ
Д
Н
Н
№ 4 (1225)
• Абітурыентам на заметку
П
ОСПЕХІ студэнтаў, магістрантаў, ас пірантаў нашай установы не застаюцца па-за ўвагай галіновага міністэрства. Напя рэдадні 8 Сакавіка міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь І. В. Карпенка аб’явіў Падзяку студэнтцы факультэта пачатковай адукацыі Паліне Харонжа — за паспяховую вучобу і актыўную грамадскую дзейнасць у складзе валанцёрскага аб’яднання «Адкрытае сэрца» і педагагічнага атрада «Данка». А днямі Ігар Васільевіч падчас урачыстай сустрэчы з грамадзянамі КНР у межах Года адукацыі Беларусі ў Кітаі адзначыў прадстаўнікоў БДПУ — Лю Цзіна, які завяршыў вучобу ў аспірантуры нашага ўніверсітэта абаронай дысертацыйнага даследавання, магістранта Фэн Есі і студэнта 4-га курса факультэта эстэтычнай адукацыі Чжаа Міна. Віншуем! АСЯГНЕННІ выхаванцаў БДПУ на спаборніцтвах самага высокага ўзроўню, а таксама створаная ў alma mater грунтоўная матэрыяльна-тэхнічная база даюць магчымасць нашаму ўніверсітэту займаць лідзіруючыя пазіцыі сярод устаноў вышэйшай адукацыі краіны. Фарміраванню іміджу са мага спартыўнага ўніверсітэта таксама спры яе нядаўняе выступленне зборных БДПУ на Рэспубліканскай універсіядзе‑2019. Гэта — “золата”, здабытае жаночай і муж чынскай зборнымі па міні-футболе, другое агульнакаманднае месца ў лыжных гонках і трэцяе — у біятлоне. Выдатны вынік, выдатны старт! А базе факультэта фізічнага выхавання нашага ўніверсітэта створаны вучэбны студэнцкі турыстычны цэнтр Planeta БДПУ, задачамі якога з’яўляюцца: ажыццяўленне турысцкай дзейнасці, рэалізацыя адукацый ных праграм у сферы гасціннасці, далучэнне вучнёўскай і студэнцкай моладзі, грамадзян Беларусі і замежных краін да азнаямлення з гісторыка-культурнай спадчынай нашай краіны. У добры шлях! А агульным сходзе пярвічнай аргані зацыі РГА “Белая Русь” яе старшынёй абраны загадчык навукова-даследчага сектара Павел Аркадзьевіч Мацюш. Плённай працы!
Пятніца, 22 сакавіка 2019 года
А ДКРЫТА Я РА ЗМОВА, РЭА ЛЬНЫЯ ПЕРСПЕКТЫВЫ Восенню бягучага года наш універсітэт рыхтуецца адзначыць знамянальную дату — 105-ы дзень нараджэння. У шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай падзеі, ёсць адно, якое падкрэслівае не столькі сур’ёзны ўзрост і такія ж сур’ёзныя набыткі ўстановы, колькі яе перспектыўнасць і стратэгічны погляд у будучыню. Так, яшчэ адным пацвярджэннем даверу да БДПУ з боку патэнцыйных абітурыентаў і, у сваю чаргу, зацікаўленасці і шчырасці з боку кіраўніцтва нашага ўніверсітэта стала адкрытая размова навучэнцаў 11-х педагагічных класаў з рэктарам вядучай установы педагагічнай адукацыі краіны А. І. Жуком.
У
108-й аўдыторыі-трансформеры 20 сакавіка сабраліся прадстаўнікі асаблівай катэгорыі навучэнцаў, якая сёлета налічвае 4 400 старшакласнікаў — вучняў 420 педагагічных класаў і груп з розных куточкаў нашай краіны. Гэта актыўныя, паспяховыя, ініцыятыўныя хлопцы і дзяў чаты, таму не дзіўна, што прапанова асабіс та пазнаёміцца з рэктарам, магчыма, буду чай alma mater сыходзіла менавіта ад іх. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел выпускнікі педагагічных класаў, якія зараз навучаюцца ў БДПУ: Валерыя Урбан, Аляк сандра Дашкевіч (ІІА) і Анастасія Субко (ФПА). Тыя ж зацікаўленыя школьнікі, якія не змаглі прысутнічаць асабіста, сачылі за ходам сустрэчы ў рэжыме рэальнага часу на YouTube-канале БДПУ. На працягу некалькіх месяцаў навучэнцы педагагічных класаў дасылалі ў цэнтр раз віцця педагагічнай адукацыі пытанні рэктару, лепшыя з якіх былі зададзены пры сустрэчы. Таймінг мерапрыемства ніяк не мог дазволіць кожнаму школьніку звярнуцца да Аляксандра Іванавіча асабіста. Таму дасланыя загадзя пытанні былі размеркаваны па тэмах, і самыя хвалюючыя з іх былі асветлены найбольш поўна. У асноўным патэнцыяльных абітурыентаў цікавілі магчымасці, якія ўніверсітэт прада
стаўляе сваім выхаванцам, перспектывы працаўладкавання выпускнікоў розных спецыяль насцей, традыцыі і культурнае жыццё ў БДПУ, тэмы студэнцкай навуковай дзейнасці і валанцёрства. Прадказальна вялікі блок пытанняў тычыўся паступлення ў БДПУ. Так, вучаніца Грэскай СШ (Слуцкі р-н) Дар’я Бікмаева паці кавілася асаблівасцямі залічэння выпускнікоў педагагічных класаў на педагагічныя спецы яльнасці ў 2019 годзе. “Першае, што б я рэка мендаваў адзінаццацікласнікам, — прыехаць 30 сакавіка на Дзень адчыненых дзвярэй
у БДПУ, — параіў Аляксандр Іванавіч. — Прадстаўнікі факультэтаў і інстытутаў будуць гато вы адказаць на ўсе пытанні па канкрэтных спецыяльнасцях, раскажуць пра паслядоў насць вашых дзеянняў у перыяд прыёмнай кампаніі, пра распаўсюджаныя памылкі абі турыентаў, дадуць інфармацыю, карысную кожнаму з вас”. Таксама рэктар БДПУ агучыў школьнікам агульныя правілы прыёму на педа гагічныя спецыяльнасці (дарэчы, нязменныя з мінулага года). (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)
НЯХАЙ НЕ СЦІХАЮЦЬ АВАЦЫІ ТАЛЕНТУ, РОЗУМУ, ГРАЦЫІ! Гармонія знешняга хараства і ўнутранай прыгажосці — ідэал, да якога імкнуцца многія. Фіналісткі конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства “Міс БДПУ”, які прайшоў ва ўніверсітэце 12 сакавіка, здаецца, дасягнулі гэтага ідэалу. Іх талент, розум, абаяльнасць і вялікая папярэдняя падрыхтоўчая работа ў садружнасці з камандай студэнтаў-актывістаў сталі залогам поспеху мерапрыемства — тэатралізаванага арыгінальнага шоу.
Д
ванаццаць прыгажунь (большасць з іх — першакурсніцы), што паспяхова прайшлі кастынг і сумоўе, з усёй сур’ёзнасцю і адказнасцю падышлі да ўдзелу ў конкурсе. Падрыхтавацца да шматлікіх заданняў (прад стаўленне арыгінальнага вобраза ў розных стылях адзення, творчы нумар, інтэлектуальны конкурс) ім дапамагалі студэнты і выкладчыкі, а таксама арганізатары мерапрыемства. У пер шую чаргу хочацца адзначыць зладжаную працу студсавета БДПУ на чале са старшынёй Паўлам Лапацінскім. Важкі ўнёсак зрабілі супрацоўнікі цэнтра студэнцкай творчасці: рэжысёрскае ўвасабленне рэалізаваў Георгій Зельскі, ролю вядучага бліскуча выканаў Аляксандр Камароўскі, аўтарскі гук і музычнае суправаджэнне забяспечыў Аляксей Ярмоліч… Усіх і ўсяго не пералічыць. І, вядома, свята стала магчымым пры падтрымцы рэктарата БДПУ! Ацэньвала творчы патэнцыял і артыстызм студэнтак прафесійнае журы: уладальніца
тытула “Міс Еўропа‑2018” Марыя Васілевіч; намеснік дырэктара Нацыянальнай школы прыгажосці Дзмітрый Урублеўскі; вядомая гімнастка, шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы, заслужаны майстар спорту Беларусі Меліціна Станюта; работнікі Белтэлерадыёкампаніі — намеснік галоўнага дырэктара Агенцтва тэленавін Вікторыя Сянкевіч і вядучы-шоўмен Яўген Перлін;
артыст беларускай эстрады Егіазар Фарашан. Узначаліла журы пер шы прарэктар БДПУ Святлана Іванаўна Копцева. Дэфіле ўдзельніц кож ны раз зрывала шквал апладысментаў публікі. У рамках інтэлектуаль нага конкурсу дзяўчаты праявілі эрудыцыю і паказалі шырыню кругагляду: пытанні са май рознай тэматыкі ад членаў журы сталі нагодай паразважаць пра ролю ў нашым жыцці малой радзімы, пра музычныя густы, пра тое, ці можа прыгажосць выратаваць свет… Самым яркім відовішчам стаў творчы конкурс. Прыемна, што многія з удзельніц так ці інакш звязалі яго з будучай прафесіяй. Напрыклад, студэнтка факультэта пачатковай адукацыі
Крысціна Віткоўская з’явілася на сцэне з дзеткамі і выканала песню “Анёлы дабра”; прад стаўніца ФСПТ Марыя Чачко запрасіла выступіць разам з ёй людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця; будучы сурдапеда гог Кацярына Ціхан выканала песню, выка рыстоўваючы мову жэстаў. Пры вызначэнні пераможцаў у намінацыях журы пераважна абстрагавалася ад знешніх даных і прыродных параметраў (хоць і гэта ўлічвалася таксама). Глядзелі глыбей — пры гажосць унутранага свету і гарманічнасць асобы ў цэлым. Такім чынам, уладальніцай тытула “Міс БДПУ‑2019” стала першакурс ніца Інстытута інклюзіўнай адукацыі Каця рына Ціхан; таксама дзяўчыну назвалі “Міс элегантнасць”. Студэнтка 3-га курса факультэта пачатковай адукацыі Яўгенія Кудлач цяпер мае ганаровыя тытулы першай віцэ-міс і “Міс фотагенічнасць”, а другакурсніца гістфака Святлана Лютарэвіч — другой віцэ-міс і “Міс чароўнасць”. “Міс артыстычнасць” — Вера ніка Сойка (ФЭА), “Міс грацыя” — Наталля Атраднава (ФДА), “Міс інтэлект” — Юльяна Лемяшэўская (ФДА), “Міс пяшчота” — (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)
• Абітурыентам на заметку
А ДКРЫТА Я РА ЗМОВА, РЭА ЛЬНЫЯ ПЕРСПЕКТЫВЫ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)
Даведаўшыся пра нюансы ўступнай кам паніі, Яна Райценка з СШ № 4 г. Віцебска пацікавілася, ці рэальна першакурсніку атрымаць інтэрнат і што неабходна для таго, каб захаваць месца ў ім на ўсе гады вучобы. На гэтае
вострае для іншагародніх абітурыентаў пытан не А. І. Жук даў адназначны адказ: “У БДПУ на сённяшні дзень 93% іншагародніх студэнтаў забяспечаны месцам для пражывання ў інтэр наце. На працягу апошніх 5 гадоў у нас ёсць традыцыя: усім іншагароднім першакурснікам прадастаўляць права на засяленне ў інтэрнат. У далейшым усё залежыць ад шэрагу фак тараў, такіх як добрая вучоба, удзел у грамад скім, спартыўным і навуковым жыцці факуль тэта і ўніверсітэта”. У БДПУ не па чутках ведаюць, што выпуск нікі педагагічных класаў становяцца вельмі матываванымі студэнтамі. Сустрэча дала магчымасць яшчэ раз у гэтым пераканацца. Так, Глеб Мяшок (ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава”) стаў
ініцыятарам наступнага дыялогу з рэктарам універсітэта: — Ці могуць студэнты БДПУ праходзіць стажыроўку за мяжой? — Так, могуць. У рамках праграмы акадэ мічнай мабільнасці Эразмус + наш універсітэт супрацоўнічае з універсітэтамі такіх краін, як Аўстрыя, Італія, Іспанія, Кітайская Народная Рэспубліка, Латвія, Літва, Польшча, Румынія, Славакія, Эстонія і г. д. Нашы студэнты маюць магчымасць прайсці стажыроўку ў замежных ВНУ тэрмінам ад 3 да 6 месяцаў пры ўмове валодання адпаведнымі замежнымі мовамі. Акрамя гэтага, важнае значэнне маюць дасягненні ў акадэмічнай і навуковай сферы, актыў ная жыццёвая пазіцыя студэнта. Асаблівую цікавасць у прысутных выклікалі адказы Аляксандра Іванавіча на асабістыя пытанні. Так, Кацярына Станская, вучаніца сярэдняй школы № 215 г. Мінска, спытала ў кіраўніка ўніверсітэта наступнае: “Мы ведаем, што Вы скончылі БДУ па спецыяль
насці “Матэматыка”. Як жыццё звязала Вас з педагогікай, з адукацыяй? Скажыце, стаць рэктарам было Вашай марай, Вы паставілі сабе такую мэту?” У адказ Аляксандр Іванавіч распавёў пра свой першы педагагічны вопыт і поспехі на гэтай ніве, пра складаныя і ўдалыя праекты (стварэнне ліцэя БДУ, праца над кан дыдацкай і доктарскай дысертацыямі і інш.).
А таксама падкрэсліў, што любыя мары здзей сняцца, калі многа і адказна працаваць, бо толькі ў гэтым выпадку можна дасягнуць прафесіяналізму, а прафесіяналы цэняцца ў любой сферы. Напрыканцы сустрэчы Марыя Бяздольная, вучаніца сярэдняй школы № 54 г. Мінска, звярнуўшыся да А. І. Жука, падзялілася сваімі планамі на паступленне ў БДПУ і раска зала, што ў школе ў яе заўсёды добры настрой. “А з якім настроем Вы прыходзіце ва ўніверсітэт, ці бываеце Вы на працы не ў гуморы?” — пацікавілася дзяўчына ў Аляксандра Іванавіча. “Эмацыйны стан на працы сапраўды
важны. Добры, бадзёры настрой кіраўніка перадаецца камандзе, а гэта палова поспе ху справы”, — адказаў рэктар і падзяліўся сакрэтамі добрага настрою. На яго думку, гэта любімая праца, здаровы лад жыцця і сістэма тычныя заняткі спортам. У аўдыторыі працягвалі гучаць прозвішчы юнакоў і дзяўчат, назвы розных устаноў адукацыі і населеных пунктаў. Актыўныя і цікаў ныя школьнікі пераходзілі з тэмы на тэму, пытанні змяняліся адказамі, і вось ужо здавалася, што ў памяшканні сабраліся не госці, а сапраўдныя члены нашай дружнай педа гагічнай сям’і. Пасля заканчэння размовы, што доўжылася дзве з паловай гадзіны, удзельнікі сустрэчы атрымалі памятнае фота з аўтографам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука і накіраваліся на экскурсію па ўнівер сітэце, які — хто ведае? — магчыма, ужо вельмі хутка стане іх alma mater… Да новых сустрэч! Антаніна БАРАНАВА, Ірына МЯЦЕЛІЦА
• Справы кафедральныя Філіял кафедры геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі працягвае пошук і ўкараненне новых формаў супрацоўніцтва са школамі. Накіраваны ён у першую чаргу на прафарыентацыйную працу — фарміраванне і развіццё ў школьнікаў цікавасці да педагагічнай дзейнасці. Многія старшакласнікі сярэдняй школы № 24 г. Мінска, на базе якой дзейнічае філіял, паспелі паспрабаваць свае сілы ў ролі настаўнікаў, праводзячы ўрокі пад умелым кіраўніцтвам педагогаў і супрацоўнікаў кафедры. Мы вырашылі пайсці далей і прапанаваць вучням паспрабаваць сябе ў ролі... выкладчыкаў універсітэта. Так, намаганнямі старшага выкладчыка кафедры Наталлі Леанідаўны Барысавай і вучаніц 9 “Г” класа Вікторыі Кеды і Лізаветы Фралоўскай былі падрыхтаваны і праведзены заняткі для студэнтаў 4-га курса БДПУ спецыяльнасці “Біялогія і геаграфія” па тэме “Індыя”.
ДЭМАНСТРУЮЦЬ ВУ ЧНІ І СТУДЭНТЫ НАВУ ЧАННЯ НОВЫЯ АКЦЭНТЫ
С
устрэча адбылася 21 лютага і прайшла ў форме семінара з элементамі інтэрак тыўнай гутаркі паміж студэнтамі, будучымі настаўнікамі, і навучэнцамі, якія выступалі ў ролі выкладчыкаў. Метадалагічнай асновай семінара сталі кампетэнтнасны і прак тыкаарыентаваны падыходы. Выбар першага быў абумоўлены яго магчымасцямі пашыраць сферу ўплыву адукацыі на асобу студэнта за кошт устаноўкі на самаразвіццё. Як вядома, кампетэнтнасны падыход мае на мэце падрых таваць выпускніка ўніверсітэта да паспяховай адаптацыі ў зменлівых, дынамічных умовах сучаснага грамадства. Змена роляў (школьнікі сталі педагогамі, а без пяці хвілін настаўнікі — вучнямі) паслужыла прыкладам такіх новых, нестандартных умоў. З улікам высокага ўзроўню падрыхтаванасці студэнтаў на занятках разглядаліся праблем ныя пытанні: “Чаму не дае вынікаў дэмагра фічная палітыка, якая праводзіцца індыйскім урадам?”; “У чым заключаецца станоўчая і негатыўная роля каставай арганізацыі ін дыйскага грамадства?” і інш. Такі падыход дазволіў праверыць не толькі веданне пэўных
2
фактаў, але і ўменне будаваць лагічны ланцужок разважанняў, тлумачыць і ад стойваць сваю пазіцыю перад апанентамі. “У нас у школе ёсць тра дыцыя арганізацыі дзён самакіравання, падчас якіх вучні старшых класаў замяняюць настаўнікаў і праводзяць урокі. Аднак паспрабаваць сябе ў ролі выкладчыкаў універ сітэта — гэта зусім іншая праца і адказнасць, — адзначылі Вікторыя і Лізавета пасля заканчэння семінарскага занятку. — Некаторыя з прысут ных студэнтаў былі нам знаёмыя, бо праходзілі практыку ў нашай школе. Ведаючы, наколькі сур’ёзна яны рыхтаваліся да ўрокаў, мы таксама стараліся быць на вышыні. Упэўнены, што такія сумесныя заняткі вельмі карысныя. З аднаго боку, яны дапамагаюць нам больш дэталёва вывучыць якую-небудзь тэму, а з другога — дазваляюць у рэальных умовах убачыць, што такое выкладчыцкая праца і чым яна адрозні ваецца ад дзейнасці школьнага настаўніка”. Прымяненне падчас семінарскага занятку практыкаарыентаванага падыходу было накі равана на набыццё нашымі патэнцыйнымі абітурыентамі не толькі ведаў, уменняў і навыкаў, але і вопыту практычнай дзейнасці з мэтай дасягнення прафесійных і сацыяльна значных кампетэнцый. Вучні ўбачылі працу выкладчыка “знутры”, зразумелі сутнасць пра цэсу падрыхтоўкі да лекцыйных, семінарскіх і лабараторных заняткаў.
ПАШЫРАЕМ ГАРЫЗОНТЫ: АД ВЫТВОРЧАСЦІ ДА САЦЫЯЛЬНАЙ СФЕРЫ За два гады сваёй рэалізацыі на базе СШ № 24 г. Мінска праект філіяла кафедры геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі “Тэматычныя канікулы” паспеў стаць візітнай карткай не толькі школы, але і ўсяго факультэта прыродазнаўства. У падрыхтоўцы будучых настаўнікаў важную ролю адыгрываюць як веданне вытворчасці і тэхналогій, так і разуменне асаблівасцей функцыянавання невытворчай сферы, напрыклад, сацыяльнакультурнай. Гэтым меркаваннем і быў абумоўлены выбар чарговага аб’екта экскурсійнага агляду для вучняў і студэнтаў: 23 лютага яны накіраваліся ў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Б
удынак тэатра — гэта велізарны комплекс вышынёй у 18 паверхаў (7 з якіх — падземныя) са сваімі цэхамі (бутафорскі і фарбавальны, майстэрні па пашыве адзення і абутку для артыстаў, мяккіх дэкара цый для спектакляў) і інфраструктурай (вучэб ныя класы і рэпетыцыйныя залы, касцюмер ныя, грымёрныя). Акрамя таго, тут ёсць свой медыцынскі цэнтр, у якім падчас кожнага спектакля дзяжураць урачы. І, вядома ж, адміністрацыйны корпус, які забяспечвае працу ўсяго гэтага вялікага комплексу. У тэатры працуюць больш за 1100 чалавек. Лічыцца, што для кожнага работніка ў глядзе льнай зале ёсць месца (месцаў каля 1200). Падчас знаёмства з інфраструктурай тэатра студэнты і вучні наведалі закуліссе, дзе сталі сведкамі падрыхтоўкі сцэны да вячэрняга спектакля “Жаніцьба Фігаро”, даведаліся пра асаблівасці працы памочніка рэжысёра, дырыжора, касцюмераў, работнікаў сцэны, прайшлі па вузкіх калідорах тэатра, пабывалі ў малой зале (тут праходзілі рэпетыцыі артыстаў тэатра), якая па сваіх тэхнічных характа рыстыках цалкам адпавядае галоўнай сцэне. Пасядзелі ў цэнтральнай ложы і нават атры малі запрашэнне на Калядны баль, які прахо дзіць тут штогод у ноч на Стары Новы год з 13 на 14 студзеня. Варта адзначыць, што дадзеная экскурсія не толькі дапамагла больш дэталёва даведацца пра асаблівасці арганізацыі і функцыянавання
Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, але і шмат у чым паспрыяла развіццю эстэтычнага густу студэнтаў і наву чэнцаў. Яны зразумелі, што за вонкавай лёгкасцю, прыгажосцю, святочнасцю стаіць най цяжэйшая праца многіх людзей, сапраўдных прафесіяналаў, якія верна служаць сваёй Музе, свайму прызванню — Мастацтву.
Матэрыялы рубрыкі падрыхтавала Наталля ЯСТРАБАВА, старшы выкладчык кафедры геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі 22 сакавіка 2019 г.
• Формула поспеху
З КАГОРТЫ ПЕРШЫХ — У ЛІКУ ЛЕПШЫХ! Разважаючы над пытаннем, што такое футбольны фрыстайл, адны разгублена паціска юць плячыма, а іншыя пераходзяць да апісання яго як эфектнай гульні з мячом. Насамрэч гэты від спартыўнай дзейнасці — выкананне разнастайных трукаў усімі часткамі цела, акрамя рук, — прайшоў досыць доўгі шлях ад вулічнай субкультуры да маштабнага руху ва ўсім свеце. А паколькі ў БДПУ вучацца самыя крэатыўныя студэнты краіны, не дзіўна, што сузаснавальнікам адной са школ па падрыхтоўцы новага пакалення фрыстайлераў стаў дзеючы спартсмен і будучы педагог — студэнт 4-га курса факультэта фізічнага выхавання БДПУ Ягор ЦЯЛУШКА. Хлопец — шматразовы пераможца спаборніцтваў па футбольным фрыстайле — мае што расказаць чытачам “Н”. АД ФУТБОЛА ДА ФРЫСТАЙЛА Як вядома, штуршком да развіцця фры стайла некалі паслужылі мудрагелістыя тру кі футбалістаў. Вось і для мяне спартыўным стартам у жыцці сталі заняткі ў адпаведнай секцыі. Я прысвяціў футболу 8 гадоў, але ў нейкі момант зразумеў, што страціў былую цікавасць да яго. Паступова гэтую нішу заняла новая для мяне справа: выпадковая сустрэча ў футбольным манежы з фрыстайлерам
Антонам Нікалаёнкам стала лёсавызначаль най. Сям’я здзівілася майму выбару — пра футбольны фрыстайл тады мала хто ведаў. Мой бацька сам сябраваў са спортам (быў КМС па настольным тэнісе і няблага гуляў у вялікі) і, натуральна, перажываў за маё рашэнне. Аднак я не падвёў, і сёння фрыстайл стаў справай майго жыцця. Спадзяюся, што з часам ён здабудзе такую папулярнасць, якая дазволіць яму вылучыцца ў самастойны від спорту і захаваць пры гэтым унутраную свабоду і агонь, што некалі запаліў сэрцы сваіх першых прыхільнікаў. ШЛЯХ ДА П’ЕДЭСТАЛА Фрыстайл у пацвярджэнне сваёй назвы дае спартсмену вялікую ступень свабоды: кожны трэніруе тыя элементы, якія яму больш даспа добы, у якіх ён мае перавагу над іншымі. Своеасаблівымі алімпійскімі гульнямі для футбольных фрыстайлераў сёння з’яўляюцца чэмпіянаты свету і “RedBullStreetStyle”. Гэтыя спаборніцтвы ўключаюць выступленні ў парных батлах у фармаце 3×30 (тры выхады па 30 секундаў). Як і ў многіх відах спорту, батл фрыстайлераў прадугледжвае барацьбу не толькі з сапернікам, але і з унутраным хваляваннем. Я, на шчасце,
умею спраўляцца з нервамі і атрымліваць задавальненне ад выхад у на сцэну. Не мае значэння, ці гэта барацьба за перамогу на спаборніцтвах, ці святочны канцэрт, ці выступленне перад выхаванцамі дзіцячага інтэрната — я аднолькава шчаслівы выходзіць да гледачоў і абменьвацца з імі энерге тыкай. Лепш за ўсё ў мяне атрымліваюцца трукі на галаве, а вось уменне скакаць — не самы моцны мой бок, даводзіцца лічыцца з гэтым. На чэмпіянаце свету ў Чэхіі (жнівень 2018 г.) я хоць і здабыў перамогу ў намінацыі “Intermediate battle”, але не лічу сваё выступленне ўдалым. Мая бліжэйшая мэта — годна выступіць у асноўным сольным батле і трапіць у лік 32 мацнейшых фрыстайлераў у свеце. Я імкнуся да развіцця, а не да стабіль насці, таму працую над сабой і іду наперад! ФРЫСТАЙЛ: СВАБОДА БЕЗ МЕЖАЎ Ці не ўсім, што я сёння маю, — светапо глядам, унутранай свабодай, фінансавай незалежнасцю, магчымасцю развівацца ў спартыў ным і прафесійным плане — я абавязаны футбольнаму фрыстайлу. Калісьці я быў до сыць закрытым, некамунікабельным хлопцам. Завесці ці падтрымаць размову, адказаць на тэлефонны званок незнаёмаму чалавеку было для мяне няпроста. Аднак заняткі футбольным фрыстайлам сфарміравалі новае кола зносін і паступова навучылі мяне заводзіць знаёмствы, кантактаваць з людзьмі, знаходзіць сваё месца ў розных калектывах. У многім гэтаму па спрыялі і падарожжы, якія сталі магчымымі з удзелам у сур’ёзных спаборніцтвах. Яшчэ два гады таму я ўпершыню сеў у самалёт, а сёння ўжо маю значны спіс краін і гарадоў, у якіх давялося пабываць. Адной з самых яскравых старонак у маім жыцці стала паездка ў Катар на трэніровачныя зборы перад чэмпіянатам свету. Здзейсніцца гэтай мары дапамагла падтрымка і разуменне з боку кіраўніцтва факультэта і ўніверсітэта. Упэўнены, што далёка не кожная ўстанова адукацыі па спрыяла б у такім пытанні, таму рады, што мая alma mater падтрымлівае імкненні сваіх студэнтаў! Карыстаючыся нагодай, выказваю падзяку рэктару БДПУ А. І. Жуку і дэкану
факультэта фізічнага выхавання А. А. Каспя ровічу: прыемна адчуваць да сваёй асобы добразычлівае стаўленне і шчырыя чалавечыя адносіны. Да таго ж, удзельнічаючы ў між народных спаборніцтвах, я аналізую розныя моманты, карысныя для мяне як для бу дучага спецыяліста ў галіне турыстычнага менеджменту: арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў, работа з гасцямі, цікавыя рашэнні ці недахопы — нічога не застаецца па-за маёй увагай. Таму падарожжы для мяне — гэта яшчэ і цудоўная магчымасць здабыць новыя веды па спецыяльнасці. ДОБРЫ ТРЭНЕР — ЗАЛОГ ПОСПЕХУ У часы майго старту, 8 гадоў таму, у Мінску футбольным фрыстайлам займаліся ўсяго не калькі чалавек. Да заўважных поспехаў я ішоў досыць доўга, бо мы, прадстаўнікі першай хвалі беларускіх фрыстайлераў, трэніраваліся абсалютна няправільна. У нас не было ні трэнераў, ні відэаўрокаў, ні падручнікаў, якія маглі б дапамагчы ў разуменні сістэмы заняткаў і засваенні трукаў. Мы працавалі на вуліцах і ў падземных пераходах, не зважаючы на надвор’е; займаліся шчыра, апантана, але бяздумна, да апошніх сіл — як умелі і лічылі правільным, бо не хацелі губляць ні хвіліны на шляху да мэты. У выніку ж атрымалася наадварот: шмат часу было патрачана на “пустыя” трэніроўкі. Сёння, маючы багаты вопыт выступленняў і спецыяльныя веды, разумею, наколькі важна мець добрага трэ нера, настаўніка, усведамляю, што ад яго ў многім залежыць паспяховасць спартсмена. Таму разам з сябрамі па камандзе мы аб’ядналі свае намаганні і заснавалі школу фрыстайла “LifeStyle”, дзе імкнёмся стаць для сваіх вучняў той крыніцай інфармацыі, якой у свой час не было ў нас. Сёння я ўклад ваю сілы ў выпрацоўку правільнага падыходу да трэніровак. У гэтым значна дапамагаюць веды, якія атрымліваю на факультэце фізіч нага выхавання. Дзякуючы ім правесці за
няткі, сістэмна падаць матэрыял, скласці пра граму трэніровак для мяне зусім не складана. Стараюся задаволіць вучняў у плане ведаў, уменняў і навыкаў. А яшчэ падтрымліваць падчас трэніровак свабодны, “вулічны” дух фрыстайла. Калі бачу, як у іх атрымліваюцца першыя элементы, якую радасць гэта вы клікае, на душы становіцца цёпла. Прыемна дзяліцца сваім вопытам і бачыць плён. Так, хлопцы, з якімі мы займаемся 1,5 года, уме юць рабіць 3-абаротны трук, на засваенне якога я ў свой час патраціў 6 гадоў! Ці гэта не яскравы доказ важнасці трэнерскай работы? Сёння ў выкананні некаторых элементаў мае вучні мацнейшыя за мяне, і гэта толькі радуе — расце дастойная змена! УРОКІ БДПУ Вопыт трэнерскай работы і ўсведамленне важнасці асобы педагога ў навучанні да памаглі мне пераасэнсаваць сваё стаўленне да гэтага віду дзейнасці. У многім на мяне паўплывала паступленне ў БДПУ і станоўчы прыклад маіх выкладчыкаў. У наш універсітэт я прыйшоў з прыватнай установы вышэйшай адукацыі і адзначыў для сябе шэраг плюсаў у арганізацыі навучальнага працэсу, узроўні выкладання, стаўленні да студэнтаў і г. д. З уласнага вопыту ведаю, як няпроста за своіць некаторыя прадметы, таму ідэальны выкладчык для мяне не лектар, а чалавек, які здольны весці з групай дыялог па тэме. Яскравым прыкладам такіх педагогаў для мяне з’яўляюцца А. А. Балай, Н. Г. Салаўёва, А. В. Дрыгін. Паважаю іх за прафесіяналізм, уменне знаходзіць кантакт з аўдыторыяй і зацікавіць матэрыялам. Прыемна вучыцца ў выкладчыкаў, якія ідуць у нагу з часам і раз віваюцца ў прафесіі згодна з новымі ўмовамі. Дарэчы, важныя ўрокі ў БДПУ я атрымаў не толькі ад педагогаў ФФВ: прафесійныя парады Георгія Зельскага наконт сцэнічнага ўвасаблення нумароў дапамаглі мне ўдаска наліць свае выступленні, зрабіць іх больш гарманічнымі, відовішчнымі і запамінальнымі. Азіраючыся назад, разумею, што БДПУ даў мне вельмі многа не толькі як студэнту, трэ неру ці спартсмену, а і як асобе. Акрамя маг чымасці сумяшчаць вучобу і развіццё ў фут больным фрыстайле я атрымаў шанц пазнаё міцца з цікавымі людзьмі. З цеплынёй уз гадваю шматлікія выступленні перад студэнтамі і супрацоўнікамі alma mater, удзел у дабрачынных акцыях і праектах, паездкі ў “Зуб раня”, зорныя паходы… Спадзяюся, што напе радзе — не менш яркія эмоцыі і не менш прыемныя адкрыцці! Запісала Ірына МЯЦЕЛІЦА
НЯХАЙ НЕ СЦІХАЮЦЬ АВАЦЫІ ТАЛЕНТУ, РОЗУМУ, ГРАЦЫІ! (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)
Крысціна Віткоўская (ФПА), “Міс неар дынарнасць” — Анастасія Сафонава (філалагічны факультэт), “Міс абаянне” — Марыя Чачко (ФСПТ), “Міс эмацыйнасць” — Марыя Місько (факультэт прыродазнаўства),
“Міс глядацкіх сімпатый” — Алена Пана марова (Інстытут інклюзіўнай адукацыі), “Міс дружба” — Валерыя Жукоўская (ФФВ). 22 сакавіка 2019 г.
Прыз глядацкіх сімпатый быў вызначаны шырокай аўдыторыяй гледачоў шляхам анлайн-галасавання ў групе студсавета БДПУ. А вось пераможцу ў апошняй намінацыі выбралі самі ўдзельніцы: у рамках падрыхтоўкі да задан няў конкурсу яны назвалі тую, якая аказалася самай ветлівай і прыемнай у зносінах. Нагадаем, што ўладальніца тытула “Міс БДПУ‑2019” прыме ўдзел у кваліфікацыйным адборы беларускага фіналу Міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства “Каралева Вясна‑2019”, які прой дзе ў красавіку гэтага года. Конкурс у чарговы раз паказаў, што ў нашым універсітэце вучацца не толькі прыгожыя і разумныя, але і творчыя студэнткі. А яшчэ — вельмі добрыя і спагадлівыя людзі, прыгожыя ў сваіх справах і ўчынках. Тым больш склада ная задача была ў членаў журы, якія пасля конкурсу не хавалі захаплення і прыўзнятага настрою.
Меліціна СТАНЮТА: “У журы конкурсу прыгажосці я ўдзельнічала ўпершыню. Было складана, бо прыгажосць — паняцце вельмі суб’ектыўнае. Таму сваё меркаванне я склала на падставе творчага і інтэ лектуальнага конкурсаў. Вылучаліся дзяў чаты з Інстытута інклюзіўнай адукацыі: адразу відаць, што педагогі ў гэтай сферы павінны быць асаблівыя, а яны такія і ёсць! Плюс — парадаваў сур’ёзны падыход да мерапрыемства як удзельніц, так і груп падтрымкі”. Яўген ПЕРЛІН: “Мерапрыемства атрымалася неверагодна душэўным. Хочацца падкрэсліць прафесійны ўзровень арганізацыі — дакладнасць сцэнарыя, дарэчнасць кожнага этапу праграмы… Ну і, натуральна, не магу не адзначыць вельмі складаныя ўмовы судзейства: сярод такіх чароўных студэнтак выбар зрабіць няпроста!”
Дзмітрый УРУБЛЕЎСКІ: “У сілу спецы фікі сваёй дзейнасці наведваю даволі шмат конкурсаў прыгажосці. Магу з упэўненасцю сказаць, што “Міс БДПУ” быў арганізаваны на самым высокім узроўні. Фіналісткі сапраў ды паказалі сябе як творчыя, абаяльныя і разумныя дзяўчаты — эліта студэнцкага актыву БДПУ. Вялікі дзякуй арганізатарам за запрашэнне і добры настрой!”
Алена ЖУРАЎСКАЯ, начальнік цэнтра студэнцкай творчасці
3
• Абітурыентам на заметку
БДПУ: СУПЕРУНIВЕРСIТЭТ, ЯКI РЫХТУЕ СУПЕРГЕРОЯЎ Дарагія абітурыенты, іх бацькі і ўсе тыя, хто завітаў да нас у Дзень адчыненых дзвярэй! Вас чакае інфармацыйна насычаная праграма, знаёмства з матэрыяльна-тэхнічнай базай нашай установы, сустрэча з кіраўнікамі і студактывам інстытутаў і факультэтаў. Да таго ж вам прадставіцца магчымасць убачыцца з рэктарам БДПУ, доктарам педагагічных навук, прафесарам А. І. Жуком. Ён у лічбах і фактах пераканае, што наша alma mater — не звычайны ўніверсітэт, а сапраўдная акадэмія, якая рыхтуе суперпедагогаў, суперпрафесіяналаў… Супергерояў! А як БДПУ крок за крокам спраўляецца з гэтай суперзадачай, мы вырашылі паказаць наглядна.
Запрашае пазнаёміцца асабіста
У Дзень адчыненых дзвярэй у БДПУ заўсёды аншлаг! З кожным годам жадаючых убачыць суперуніверсітэт на свае вочы становіцца больш прыкладна на 25 %.
Стварае лепшыя ўмовы для вучобы і жыцця
У БДПУ працуюць Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр адукацыйнай робататэхнікі, Рэспуб лі канскі рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі, інтэрак т ыўныя класы і г. д. Да таго ж на ба лансе ўніверсітэта зна ходзіцца 8 студэнцкіх інтэрнатаў з утульнымі пакоямі і сучаснымі спартыўнымі аб’ектамі.
Выбірае самых дастойных і перспектыўных
У мінулым годзе студэнтамі нашага суперуніверсітэта сталі 1145 юнакоў і дзяўчат, сярод якіх — 185 медалістаў і ўладальнікаў дыпломаў з адзнакай, 223 матываваныя выпускнікі педагагічных класаў, 350 выпускнікоў гімназій і ліцэяў.
Адкрывае новыя гарызонты
Узбройвае грунтоўнымі ведамі
Суперуніверсітэт — месца працы суперпрафесіяналаў, запатрабаваных не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Прафесарска-выкладчыцкі склад БДПУ — гэта 740 педагогаў, сярод якіх 325 кандыдатаў навук, дацэнтаў і 52 дактары навук, прафесары.
Развівае індывідуальныя здольнасці…
Студэнты нашай установы маюць магчымасць паглыбляць веды па спецыяльнасці за межамі ўніверсітэта і знаёміцца з педагагічным вопытам і перадавымі ідэямі іншых краін — Ізраіля, Італіі, Кітая, Эстоніі, Літвы, Азербайджана, Расіі, Украіны і інш.
Фарміруе лепшыя духоўныя якасці
…і вучыць працаваць у камандзе У летні перыяд 2018 года больш за 1 000 студэнтаў універсітэта працавалі ў 34 педагагічных і 8 сервісных ат радах, штабе “Абітурыент” і валанцёрскім атрадзе “Дзеці сталіцы”.
За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, значны ўклад у развіццё і папулярызацыю валанцёрскага руху сярод студэнцкай моладзі калектыў БДПУ атрымаў узнагароду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.
У alma mater дзейнічаюць 102 клубныя фарміраванні (харэаграфічныя, вакальныя, інструментальныя, тэатральныя і інш.). Сярод творчых калектываў 6 маюць званне “народны”, 5 з’яўляюцца вядучымі.
Далучае да здаровага ладу жыцця Для падтрымання добрай фізічнай формы суперуніверсітэт прапануе заняткі ў басейне, спартыўных і трэнажорных залах, на стадыёне, а таксама здаровае, карыснае хар чаванне па даступных коштах. Да рэкордаў вялікую дружную сям’ю БДПУ вядзе самы спартыўны рэктар краіны — А. І. Жук. Падтрымка кіраўніка ўніверсітэта і сусветны поспех спартсменаў з ліку выхаванцаў БДПУ — чэмпіёна Паралімпійскіх гульняў у Пхёнчхане ў лыжных гонках і біятлоне Ю. Голуба, чэмпіёнкі свету па фры стайле А. Раманоўскай і іншых — добры стымул для будучых супергерояў.
Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.
Пр. Незалежнасці, 1, п. 207А, 220030, Мінск. 8-017-226-40-19 nastaunik__news
i
e-mail: nastaunik@bspu.by https://nastaunik.bspu.by
Забяспечвае супермесца працы
В
РU
БДПУ рыхтуе сапраўдных прафесіяналаў у сваёй справе, таму ў 2018 годзе на 662 выпускнікоў, якія падлягалі размеркаванню, універсітэт атрымаў ажно 1303 заяўкі — амаль у два разы больш! Такім чынам, спецыялісты з дыпломам вядучай установы педагагічнай адукацыі краіны маюць магчы масць выбраць дастойнае месца першай працы.
Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.
Газета надрукавана ў рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар ЛП № 02330/117 ад 14.04.2014. Т. А. БАШМАКОВА Вул. Чырвонаармейская, 6, Мінск, 220030. Тыраж 500 экз. Заказ 118. Падпісана ў друк 22.03.2019.