Выдаецца з кастрычніка 1972 г.
Аўторак, 5 сакавіка 2019 года
• Навіны БДПУ
Дарагія жанчыны!
У
АДПАВЕДНАСЦІ з загадам рэктара БДПУ А. І. Жука, у мэтах сацыяльнай падтрымкі і ў сувязі з Днём абаронцаў Ай чыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (23 лютага) і Днём жанчын (8 сакавіка) усім штатным работнікам універсітэта 1 сакавіка аказана матэрыяльная дапамога ў памеры 60 BYN (прапарцыянальна займаемай стаўцы). “Н”-даведка. Адзначым, што дзякуючы фінансавай палітыцы, якую праводзіць кіраў ніцтва ўніверсітэта, у 2018 г. паказчыкі па сярэдняй заработнай плаце супрацоўнікаў БДПУ павысіліся на 13% у параўнанні з 2017 г. ЛОВЫ “маладосць”, “праца”, “раман тыка” залатымі літарамі ўпісаны ў дзейнасць легендарнага педагагічнага атрада БДПУ “Ветразь”. Гэты факт быў абвешчаны на ўсю рэспубліку падчас правядзення Усе беларускага злёту студэнцкіх атрадаў. Пад водзячы вынікі працоўнага семестра‑2018, журы Рэспубліканскага конкурсу назвала ме навіта “Ветразь” лепшым у спецы яльнай намінацыі “За адданасць руху беларускіх сту дэнцкіх атрадаў”. Віншуем прадстаў нікоў БДПУ з пе рамогай! РАЦЯГВАЮЧЫ тэму актыўнай жыццёвай пазіцыі танкаўцаў, паведамім, што ва ўніверсітэце завершана фарміраванне каманды валанцёраў для работы на ІІ Еўра пейскіх гульнях. Больш за 400 студэнтаў alma mater паспяхова прайшлі конкурсны адбор, а затым — адпаведную падрыхтоўку, каб дапамагчы арганізатарам канты нентальнага спар тыўнага форуму ў правядзенні спа борніцтваў. А ЎНІВЕРСІТЭЦЕ створаны цэнтр арганізацыйна-метадычнага забеспя чэння адукацыйнай дзейнасці, у склад яко га ўвайшлі вучэбна-метадычны аддзел (на чальнік — А. А. Лешык) і аддзел магістратуры (начальнік — В. В. Андрэева). Новую струк туру ўзначаліла Юлія Віктараўна Строгая. ЗЕНЬ роднай мовы студэнты і вы кладчыкі філалагічнага факультэта адзначылі конкурсам чытальнікаў “Я хаце абавязаны прапіскаю…”. Мерапрыемства прайшло пад эгідай адразу двух 105-годдзяў —
С
П
В
Д
універсітэта і яго знакамітага выпускніка Аркадзя Куляшова. Беларускае паэтычнае слова прагучала ў выкананні студэнтаў роз ных нацыянальнасцей, у ліку якіх былі турк менкі Шатлыка Анагылыджава і Гулнабат Гурбанава, кітайцы Тань Эньцзэ і Фан Інін. Падрыхтаваць яркія выступленні гасцям на шай краіны дапамагла намеснік дэкана па рабоце з замежнымі студэнтамі і адначасова кіраўнік СНДЛ “Лінгвакультуралагічны ас пект вывучэння рускай мовы ва ўстанове вы шэйшай адукацыі і школе” Л. А. Бяссонава. Лепшымі выканаўцамі твораў Аркадзя Куля шова сталі: Святлана Калесніковіч (1-ы курс); Тань Эньцзэ (3-і курс); Кацярына Ісаенка (2-і курс). Спецыяльны прыз журы атрымала другакурсніца Кацярына Каляда.
№ 3 (1224)
Напярэдадні цудоўнага свята вясны, радасці ды прыгажосці дазвольце ад імя ўсіх мужчын БДПУ звярнуцца да вас з самымі шчырымі словамі віншаванняў і ўдзячнасці. Мне прыемна ўсведамляць, што большая частка нашага педагагічнага калектыву — прадстаўніцы чароўнай паловы чалавецтва. І гэта залог таго, што ў ім пануюць зладжанасць, гармонія, цёплая і ўтульная атмасфера. Менавіта жанчына-педагог нясе ў сабе невычэрпны патэнцыял дабрыні, любові і ласкі, якія так неабходны нашым дзецям і ў пачатку іх жыццёвага шляху, і ў няпросты час сталення. Ваш прафесіяналізм, жаданне дзяліцца з выхаванцамі душэўнай спагадлівасцю, жыццёвай мудрасцю ў многім паспрыялі таму, што сёння БДПУ з’яўляецца найбуйнейшым у рэспубліцы асяродкам валанцёрскай дзейнасці. Дзякую за вашыя вялікія сэрцы, цеплыні якіх хапае на многія лёсы! У сучасным дынамічным свеце жанчынам даводзіцца вырашаць шэраг адказных задач, выконваць розныя сацыяльныя ролі. Вы бліскуча спраўляецеся з кіраваннем факультэтамі і кафедрамі, курыруеце важныя навуковыя праекты, дапамагаеце развіваць таленты сваіх выхаванцаў. У клапатлівых жаночых руках — чысціня і ўтульнасць нашага агульнага дома, смачныя абеды… І пры ўсім гэтым вы заўсёды застаяцеся прывабнымі, дорыце ўсмешкі і радасць тым, хто побач. Прыміце ў гэты сакавіцкі дзень самую шчырую ўдзячнасць за плённую працу на карысць універсітэта і адданасць педагагічнай дзейнасці ў цэлым. Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, бадзёрасці, сямейнага дабрабыту, узаемаразумення з калегамі і блізкімі, творчых здзяйсненняў. Няхай сонечны вясновы настрой суправаджае вас круглы год!
Рэктар БДПУ
А. І. ЖУК
• Спартыўны навігатар
СКАЖАМ «ДЗЯКУЙ» ТАМУ ДНЮ, ШТО ПАКЛІКАЎ НА ЛЫЖНЮ! Наш універсітэт заслужана лічыцца адной з самых спартыўных ВНУ краіны. Імкненне да здаровага ладу жыцця праяўляецца і ў тым, што танкаўцы ахвотна бяруць удзел у масавых фізкультурных мерапрыемствах гарадскога і рэспубліканскага маштабу. З уласцівай нам карпаратыўнай еднасцю аматары зімовых відаў спорту выйшлі на трасы “Усебеларускай студэнцкай лыжні‑2019”, каб у чарговы раз засведчыць выдатную фізічную форму нашай вялікай і дружнай універсітэцкай сям’і. Фізкультурна-аздараўленчае свята прай шло 16 лютага на Мінскай гарадской лы жаролернай трасе ў мікрараёне “Вяс нянка”. Яно сабрала больш за тысячу студэнтаў з 51 установы вышэйшай адукацыі краіны. У стартах бралі ўдзел таксама іх вы кладчыкі, супрацоўнікі і прадстаўнікі адмі ністрацыі. Праграма спаборніцтваў уключала біятлонную і лыжную эстафетныя гонкі сту дэнцкіх каманд, а таксама масавыя старты ў лыжных гонках. Па-сапраўднаму горача было не толькі на лыжні, але і на трыбунах. Больш за 170 сту дэнтаў нашага ўніверсітэта падтрымлівалі спартсменаў і выкладчыкаў БДПУ, не шка дуючы галасоў і ствараючы святочную атма сферу шчырымі ўсмешкамі. Пры такой падтрымцы нашы спартсмены проста не маглі падвесці сваіх балельшчы каў і выступіць дрэнна. Падапечныя трэнера А. У. Холада з годнасцю склалі канкурэнцыю вядучаму спартыўнаму ўніверсітэту краіны ў дзвюх эстафетных гонках. Так, у біятлоннай эстафеце зборная БДПУ заняла 3-е мес ца, а наша лыжная каманда заваявала ся рэбраныя медалі, упусціўшы “золата” толькі на апошніх метрах дыстанцыі. Для поўнага камплекта не хапала толькі перамогі. Яна здарылася ўжо ў наступным
забегу, калі на старт дыстанцыі 1,2 км выйшлі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэс публікі Беларусь, а таксама кіраўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі і іх намеснікі. У гонцы не было роўных рэктару БДПУ А. І. Жуку! Пе раможцу, а таксама прарэктара па вучэбнай рабоце А. В. Макоўчыка на фінішы гледачы сустракалі бурнымі апладысментамі. Каменці руючы выступленне нашай каманды, Аляк сандр Іванавіч адзначыў: “Ва ўсіх спартыўных мерапрыемствах мы стараемся прымаць удзел разам. Разам стартавалі ў Мінскім паўмара фоне, удзельнічалі ў заплывах, сёння — спаборнічалі ў лыжных гонках... Ніякіх кампрамі саў: рэктар павінен быць са сваёй камандай!”
Віншуем удзельнікаў спаборніцтваў з па спяховым выступленнем і жадаем далейшых поспехаў і дасягненняў! Іван МОРГУН, дырэктар спартыўнага клуба “Педагог”
• Свет без межаў
ПРА ІНК ЛЮЗІЮ – НА АГ УЛЬНАЙ МОВЕ Выканаўчы камітэт СНД на падставе рашэння Савета Міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у верасні 2018 г. надаў Беларускаму дзяржаўнаму педагагічнаму ўніверсітэту імя Максіма Танка статус Базавай арганізацыі па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы, павышэнні кваліфікацыі педагагічных работнікаў і спецыялістаў у галіне інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі. Для кансалідацыі намаганняў профільных устаноў адукацыі і навукі краін — удзельніц СНД, а таксама з мэтай аператыўнага вырашэння праблем, якія ўзнікаюць, створаны Грамадскі савет Базавай арганізацыі (далей — ГС), які ўзначаліў рэктар БДПУ А. І. Жук. На сваё першае пасяджэнне эксперты з Арменіі, Беларусі, Казах стана, Кыргызстана, Расійскай Фе дэрацыі і Узбекістана сабраліся… каля манітораў службовых камп’ютараў. У рэжыме анлайн Аляксандр Іванавіч прапанаваў калегам абмер каваць і ўзгадніць распрацаваныя спецыялістамі БДПУ асноўныя напрамкі дзейнасці ГС, а таксама план работы Савета на 2019 г. Ці трэба казаць, што дакументы, якія Базавая арганізацыя падрых тавала для разгляду, былі цалкам адобраны замежнымі экспертамі. Так, віцэ-прэзідэнт Расійскай ака дэміі адукацыі М. М. Малафееў адзначыў: “Стварэнне Грамадскага савета — важная падзея для сістэм адукацыі краін Садружнасці. Мы бачым, што БДПУ паставіў перад усімі намі актуальныя і вельмі амбіцыйныя задачы. Абяцаю, што навуковая ўстанова, якую я прад
стаўляю, накіруе ўвесь назапашаны вопыт на іх выкананне”. Рэктар Ташкенцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Нізамі Ш. С. Шарыпаў (Узбекістан) далучыўся да слоў папярэдняга сураз моўцы і дадаў, што дзейнасць Гра мадскага савета дапаможа аб’яднаць намаганні і ўзмацніць патэнцыял усіх устаноў, якія працуюць у сфе ры інклюзіўнай і спецыяльнай аду кацыі. Таксама Шаўкат Сафаравіч прапанаваў стварыць сумесныя падручнікі і дапаможнікі, па якіх будуць весціся падрыхтоўка, перапад рыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў адпаведнага профілю. Прарэктар па інклюзіўнай адукацыі Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. І. Герцэна В. З. Кантар выказаў меркаванне, што дзейнасць ГС прынясе неацэн ную дапамогу грамадству, паколькі стане імпульсам да пабудовы і ўка-
ранення цэлай сістэмы бесперапын най інклюзіўнай адукацыі ў краінах СНД. Акрамя таго, Віталій Зорахавіч акрэсліў яшчэ адну надзённую патрэ бу — стварэнне безбар’ернага ася роддзя для інклюзіі грамадзян розных узроставых катэгорый, пачы наючы з устаноў дашкольнай аду кацыі і завяршаючы вышэйшай шко лай і месцамі наступнага праца ўладкавання. Дэкан факультэта спецыяльнай і інклюзіўнай адукацыі Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсі тэта імя Х. Абавяна С. Г. Карапецян зрабіла акцэнт на пытаннях ранняй дыягностыкі і комплекснай дапамогі дзецям. Таксама Сірануш Геворкаўна заклікала калег дасягнуць адзінства навуковага і практычнага складнікаў. Напрыканцы абмеркавання старшыня Грамадскага савета А. І. Жук расказаў суразмоўцам пра магчы
масці БДПУ як Базавай аргані зацыі СНД. Аляксандр Іванавіч прапанаваў калегам азнаёміцца з перадавым вопытам Беларусі ў галіне інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі ў Рэспубліканскім рэ сурсным цэнтры, што створаны ў нашым універсітэце пры ўдзеле ЮНІСЕФ у 2017 г. і сёння актыўна развіваецца ў цесным узаемадзеянні з Інстытутам інклюзіўнай адукацыі БДПУ (дырэктар ІІА, намеснік старшыні ГА — В. В. Хітрук). Або прайсці навучанне ў Інсты туце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі нашага ўнівер сітэта (дырэктар ІПКіП, намеснік старшыні ГС — І. У. Шасцітка), дзе актыўна рэалізуюцца шмат лікія курсы і праграмы, у тым ліку стажыроўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. Усе яны вельмі запатрабаваны і атрымалі
найвышэйшую ацэнку ў іх выпуск нікоў. Падводзячы вынікі пасяджэння, яго ўдзельнікі прынялі рашэнне па далейшым сеткавым узаемадзеян ні і ўключэнні ў План работы Гра мадскага савета на 2019 г. некалькіх слушных прапаноў. Адна з іх даты чыць распрацоўкі Палажэння аб часовых міжуніверсітэцкіх наву кова-даследчых калектывах, дру гая — стварэння слоўніка тэрмі наў, агульнага для ўстаноў адукацыі, прадстаўнікі якіх уваходзяць у склад ГС. Па словах Аляксандра Іванавіча, “агульная тэрміналагіч ная платформа па інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі, спецыяль най педагогіцы і дэфекталогіi дазволіць экспертам лепш арыента вацца ў працэсах і размаўляць на агульнай навуковай мове”. Таццяна БАШМАКОВА
• Цэнтр развіцця педагагічнай адукацыі паведамляе
П
ашыранае пасяджэнне Каардынацыйнага савета па пытаннях бесперапыннай педагагічнай адукацыі пройдзе ў БДПУ 14 сакавіка. На ім будзе абмеркавана і прадстаўлена справаздача за 2018 г. аб выкананні суб’ектамі вучэбна-навуковаінавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі Плана мерапрыем стваў па рэалізацыі Канцэпцыі развіцця педагагічнай адукацыі на 2015–2020 гг. Таксама ў парадак дня ўключана пытанне аб удасканаленні формаў, метадаў і срод каў прафесійнай падрыхтоўкі педагога ва ўстановах кластара з улікам патра баванняў да якасці сучаснай педагагічнай адукацыі. Гэтай тэме будзе прысвечана выступленне старшыні Каардынацыйнага савета па пытаннях бесперапыннай педа гагічнай адукацыі рэктара БДПУ А. І. Жука.
Н
а базе ІПКіП БДПУ 11–15 лютага ажыццяўлялася рэалізацыя адукацыйнай праграмы павышэння кваліфі кацыі “Тэорыя і практыка дзейнасці педа
З
авяршылася серыя семінараў-практыкумаў у рамках праксіялагічнага этапу Рэспубліканскага эксперыменталь нага праекта “Апрабацыя мадэлі дапрофіль най педагагічнай падрыхтоўкі навучэнцаў на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі” (2016– 2019 гг.). Кіраўніцтва праектам, удзельнікамі якога сталі 15 дзяржаўных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з усіх абласцей Беларусі, ажыццяўлялі рэктар БДПУ А. І. Жук і на чальнік ЦРПА ўніверсітэта А. В. Пазняк. Унікальны марафон з 6 семінараў, накіраваны на папулярызацыю педагагічнай прафесіі, пашырэнне ўзаемадзеяння, супрацоўніцтва, абмену лепшым педагагічным вопытам і метадычнымі распрацоўкамі, завяршыўся 21 лютага ў сярэдняй школе № 8 г. Сло німа заключным семінарам-практыкумам. На працягу года эстафету арганізацыі і правядзення рэгіянальнага семінара-практы кума прыняла кожная з абласцей. Удзельнікі семінараў ужо наведалі СШ № 126 г. Мінска
гагічных класаў”. Слухачамі курсаў сталі спецыялісты, якія вядуць факультатыўныя заняткі “Уводзіны ў педагагічную прафе сію”, педагогі-псіхолагі, прадстаўнікі ад
і № 40 г. Гомеля, гімназіі № 7 г. Мала дзечна і № 5 г. Віцебска, а таксама Жам чужненскую сярэднюю школу. З вопытам арганізацыі дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі ў 5–9-х класах змаглі пазнаё міцца не толькі ўдзельнікі эксперымента,
міністрацыі г. Мінска і Мінскай вобласці. Змест вучэбнай праграмы распрацаваны ЦРПА на аснове аналізу цяжкасцей, якія адчуваюць педагогі пры падрыхтоўцы і пра вядзенні “Уводзінаў…”. З мэтай вырашэння дадзеных адукацыйных запытаў для працы на курсах павышэння кваліфікацыі былі прыцягнуты аўтары-распрацоўшчыкі названых факультатыўных заняткаў (А. П. Лабанаў, М. Ф. Бакуновіч, Ю. М. Ягорава), дацэнты кафедры менеджменту і адукацый ных тэхналогій ІПКіП (Ю. М. Кіслякова, М. В. Кудзейка, В. У. Гракава), супрацоўнікі ЦРПА (А. В. Баранава, А. А. Бядноў). Прак тычныя заняткі былі арганізаваны на базе сталічных школ-лабараторый (СШ № 6 г. Мінска, СШ № 126 г. Мінска).
школы-лабараторыі вучэбна-навуковаінавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі, але таксама ўсе ўстановы адукацыі вобласці, у якіх ажыццяўляецца профільная падрыхтоўка педа гагічнай накіраванасці.
Ц
РПА ажыццяўляе суправаджэнне працэсу прысваення грыфа ВМА па педагагічнай адукацыі. З пачатку бя гучага навучальнага года ён прысвоены двум вучэбна-метадычным дапаможнікам, шасці дапаможнікам, тром практыкумам і аднаму рабочаму сшытку, аўтарамі якіх з’яўляюцца выкладчыкі як нашага ўніверсітэта, так і іншых устаноў вышэйшай адукацыі краіны. Таксама ВМА праводзіла работу па распрацоўцы дзяржаўнага кампанента новых тыпавых вучэбных планаў магістратуры па трох спецыяльнасцях: “Дашкольная адукацыя”, “Тэорыя і методыка навучання і выхавання (па галінах і ўзроўнях адукацыі)”, “Інклюзіўная адукацыя”. Вольга КАТЛАБАЙ, метадыст ЦРПА
2
5 сакавіка 2019 г.
ALMA MATER С ЛАЎЛЮ Я: Т У Т І ПРАЦА, І СЯМ’Я Канец зімы і пачатак вясны ўпрыгожваюць тры святы. Два з іх — Дзень жанчын і Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь — маюць у нас традыцыйна супрацьлеглую гендарную накіраванасць. А вось трэцяе — Дзень закаханых, які адзначаецца 14 лютага, — нібы яднае два вялікія сусветы — мужчынскі і жаночы — у адно цэлае. Менавіта дзякуючы ўзаемнаму каханню героі гэтага артыкула стварылі трывалыя шчаслівыя сем’і. А вось адбыцца гэтаму маленькаму цуду дапамог наш універсітэт! І праз гады ўспаміны пра лёсавызначальныя знаёмствы такія дэталёвыя, быццам тое было ўчора…
Людміла Яўгенаўна ВАСІЛЕНЯ, мастацкі кіраўнік народнага ансамбля музыкі, песні і танца “Рэй”: — З маім мужам Віктарам (В.С. Васіле ня — мастацкі кіраўнік народнага ансамбля музыкі, песні і танца “Рэй”) мы пазнаёміліся ў 1991 годзе. Я, студэнтка 2-га курса Інсты тута культуры, спасцігала мастацтва народ нага танца. Віктар жа быў выпускніком Бе ларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага. Узгадваю, які перапалох пачаўся ў нас на курсе, калі прыйшла навіна: едзе высокая камісія, каб выбраць выканаў цаў для стварэння пра фесійнага ансамбля музыкі, танца і песні “Блiскавiца”. Усе дзяў чаты хацелі трапіць у калектыў! І вось на дышоў “час ікс”: у залу ўвайшла камісія на ча ле з высокім маладым чалавекам. У пэўны момант нашы позіркі сустрэліся… І я зразумела, што прапала! Гэта было менавіта тое, пра што столькі гавораць і спрачаюцца: каханне з першага погляду! (Пазней я даведалася, што Віктар адчуў тое ж самае.) Зразумела, мяне выбралі! Мара спраўдзілася: я — артыстка балета ансамбля “Блiскавiца”. Далей бясконцыя знясіль ваючыя рэпетыцыі і, нарэшце, першыя гастролі — турнэ па Германіі, Францыі, Люк сембургу ў снежні 1991 года. Менавіта ў Люк сембургу мы з Віктарам узяліся за рукі і з таго часу іх не адпускалі… На жаль, калектыў праіснаваў толькі пяць гадоў. У 1996-м Віктара запрасілі ў БДПУ ўзначаліць факультэцкі ансамбль “Рэй”. Праз год ён угаварыў перайсці ва ўніверсітэт і мяне. З таго часу і па сёння мы працуем разам. Часта даводзіцца чуць: “Напэўна, складана працаваць у адным калектыве з мужам…” Асабіста мне — не. Нас з Віктарам многае аб’ядноўвае, мы заўжды знаходзім тэмы для размоў, маем што абмеркаваць. У маім жыцці быў выдатны прыклад — мае бацькі. Тата — музыкант, мама — выдатнік прафтэхадукацыі, натура артыстычная, выдатна спявала, тан цавала, пісала вершы. Успамінаю, як яны маглі гадзінамі пра нешта размаўляць, спрачацца, абмяркоўваць. І ў выніку ў іх нараджалася новая песня, якую затым выкон валі маміны вучні. Мне заўсёды здавалася, што інакш быць не можа! Менавіта таму, калі мы з Віктарам сталі працаваць над стварэн нем праграмы ансамбля “Рэй”, то цалкам паглыбіліся ў працэс. І гэта доўжыцца ўжо 23 гады… 5 сакавіка 2019 г.
Часам творчыя пары сапернічаюць у сва ім саюзе. У нашым выпадку гэта абсалютна бессэнсоўна! Мы ў шлюбе 27 гадоў і за гэты час зразумелі, што не сталі б такімі, як ёсць, паасобку. Мы — адзінае цэлае, мы — дапаўненне і працяг адзін аднаго. Аднак акрамя творчасці ёсць і сям’я. І гэ та, безумоўна, таксама праца. Проста для кагосьці — любімая, а для кагосьці — не зусім. У нашым сямейным жыцці, вядома, узнікалі крызісы: пэўныя неспрыяльныя аб ставіны, стомленасць, раздражненне… Але мы заўсёды шукалі кампраміс, які магчымы толькі тады, калі разумееш, навошта ён па трэбны. Хочаш, каб чалавек быў побач, — вучыся падладжвацца пад яго. І гэты працэс абавязкова павінен быць узаемным! Для мяне ў сям’і галоўнае — правільна пабудаваць дыялог: заўсёды стараюся не замоўчваць праблемы, проста тлумачу, чаго я хачу. Відаць, мне пашанцавала: мяне разумеюць… Мы ніколі не спрабавалі перарабіць адзін аднаго, наадварот, заўсёды імкнуліся падтрымаць і дапоўніць. Вядома, гэтаму спры ялі наяўнасць агульных інтарэсаў і творчасць. Мы ганарымся сваім працягам! Малодшы сын, Павел, заканчвае ў гэтым годзе Му зычны ўніверсітэт імя Ф. Шапэна ў Варшаве. Ён з’яўляецца ўдзель нікам і лаўрэатам між народных конкурсаў выканаўцаў на ўдар ных інструментах. Рыхтуецца да сур’ёзнай кар’еры музыканта. Старэйшы, Ілья, — артыст ансамбля “Рэй”. Ён скончыў БДПУ па спецыяльнасці “Су светная і айчынная культура. Рытміка. Харэаграфія”. Выдатны танцор, адданы справе ўсяго нашага жыцця. У ансамблі ён сустрэў сваю другую палавінку, шэсць гадоў таму ў іх нарадзіўся сын Яўген. Хлопчык так сама вучыцца танцаваць… Не магу абмінуць той факт, што за 23 гады існавання ансамбль паяднаў лёсы шасці пар, у якіх падрастае но вае пакаленне артыстаў. Напрыканцы хацелася б падкрэсліць простую, але такую важную ісціну: галоўнае ў сямейным жыцці — каханне! І гэта не тое слова, якое мы вымаўляем у 20 гадоў. Гэта тое пачуццё, калі ты не маеш ніякіх прэтэнзій да партнёра, проста шчаслівы бачыць яго, быць побач, гаварыць, маўчаць, нешта рабіць разам… Кахаць — гэта велізарнае шчасце! Будзьце шчаслівыя! Анастасія Аляксандраўна ДЗЕРАВІНСКАЯ, дацэнт кафедры агульнай біялогіі і батанікі: — Наша знаёмства з Андрэем (А. В. Дзеравінскі — загадчык кафедры агульнай біялогіі і батанікі) адбылося 20 гадоў таму, калі я, сямнац цацігадовая выпуск ніца, прыехала ў Мінск з горада Северадзвін ска, дзе жыла з баць камі і малодшым бра там. Паступаць у беларускую ўстанову вы шэйшай адукацыі было вырашана даўно: мая
ама — карэнная мінчанка, тут жывуць усе м яе родныя. Выбар спыніўся на факультэце прырода знаўства БДПУ, спецыяльнасць — “Біялогія і практычная псіхалогія”. Мой будучы муж працаваў тут выкладчыкам-асістэнтам на кафедры батанікі. Упершыню мы сустрэліся на першым курсе на лабараторных занятках па батаніцы. Я — студэнтка, ён — мой педагог. Вакол столькі прыгожых маладых дзяўчат! (Хлопцаў у нашай групе было ўсяго двое.) Андрэю пашанцавала: выбар быў багаты. Але тады ні я, ні ён абсалютна не думалі пра асабістае жыццё: у мяне ў галаве была вучоба, у яго — напісанне дысертацыі і праца. Так прайшоў навучальны год, паспяхова былі здадзены экзамены, і нашы шляхі разы шліся. Другі раз мы сустрэліся падчас выяз ной практыкі па біялогіі пасля заканчэння другога курса. І зноў: я — студэнтка, ён — мой педагог. Практыка праходзіла ў вёсцы Косіна Лагойскага раёна. Наша група разам з двума выкладчыкамі цэлы месяц жыла ў мясцовай школе. Напэўна, тут сваю ролю адыграла сама абстаноўка — лета, прырода, сумесная цікавая праца... І вось пасля таго, як я атрымала нарэшце з другога разу залік па батанічнай практыцы, у нас нечакана для ўсіх і для нас саміх пачаліся рамантычныя адносіны. Усё развівалася досыць хутка: доўгія пра гулкі, сустрэчы світанняў, пасля вяртання ў Мінск — штодзённыя спатканні і тэле фонныя званкі; знаёмства Андрэя з маім дзядулем (бацькі тады яшчэ жылі ў Расіі). На новы год я пазнаёмілася з сям’ёй будуча га мужа. Дарэчы, мая мама і яго бацькі — настаўнікі, таму, відаць, гэта гены прывялі нас у выкладчыцкую дзейнасць. І вось у красавіку 2001 года мы пажаніліся. За пражытыя гады шмат чаго паспелі. Нарадзілі дваіх прыгожых і самых любімых сыноў — Аляксея (у гэтым годзе заканчвае 11 класаў) і Аляксандра (прафесійна зай маецца бальнымі танцамі). Змянілі пяць месцаў пражывання і нарэшце пабудавалі сваё жыллё. Абое абаранілі кандыдацкія дысертацыі. Атрымалі вадзіцельскія правы, купілі для сям’і аўта мабіль, паспелі паван драваць… Разам перажылі нямала цяжка сцей, сварак, але мы паранейшаму разам. Бясконца ўдзячна БДПУ за самае важнае ў маім жыцці спатканне. Выпадковая сустрэча — самая невыпадковая рэч у свеце…
Дарэчы, дзякуючы Анастасіі Аляксанд раўне і Андрэю Васільевічу адбылося яш чэ адно знаёмства, якое скончылася стварэннем цудоўнай сям’і. Вось як пра гэта ўспамінае Святлана Аляксандраўна ТУРСКАЯ, выкладчык кафедры агульнай біялогіі і батанікі: — З Анастасіяй мы сябруем са студэнцкай парты, а Андрэй вучыўся з маім мужам Ба ляславам (Б.Т. Турскі — начальнік вучэбнаарганізацыйнага аддзела ІІА) у аспірантуры. У агульнай кампаніі і пазнаёміліся… У той час я была яшчэ студэнткай, а ён — маладым выкладчыкам. Мэтанакіраваны, адказны, са мастойны хлопец са своеасаблівым пачуццём гумару мяне прыемна ўразіў. Да таго ж ака залася, што ён вельмі нядрэнна гатуе. Калі я скончыла ўніверсітэт, мы аформілі нашыя адносіны афіцыйна. І вось у шлюбе ўжо амаль 16 гадоў!
Наша сям’я не ідэальная, але адназначна шчаслівая. У нас расце цудоўны сын, дома ўтульна і камфортна. Дзякуючы агульнай прафесіі заўсёды знойдзем тэму для аб меркавання. Мы разумеем адзін аднаго, падтрымліваем, дапамагаем у працы. Спе цыяльнасці ў нас розныя, захапленні і ін тарэсы таксама, але гэта не раз’ядноўвае, а, наадварот, робіць жыццё ярчэйшым і больш разнастайным.
Мне здаецца, што сакрэт дабрабыту сям’і ў першую чаргу заключаецца ва ўзаемнай павазе і клопаце, а таксама ва ўменні са ступаць і знаходзіць кампраміс. Можа, пры гожыя словы пра каханне ў нашым доме гучаць не так часта, але ўвесь сямейны ўклад, нашы дзеянні і ўчынкі сведчаць, што пачуцці жывыя, што мы патрэбны адзін аднаму, што мы — адно цэлае. Так што дзякую табе, БДПУ, і за любімую сям’ю, і за выдатных сяброў! Матэрыялы старонкі падрыхтавала Вераніка МАНДЗІК
3
• Спартыўны навігатар
• Калі вярстаўся нумар
• Да 75-годдзя вызвалення Беларусі
М
НІВОДНАЕ ІМЯ НЕ МУСІЦЬ БЫЦЬ ЗАБЫТА
АГІСТРАНТ факультэта фізічнага выхавання БДПУ Юрый Голуб — трыумфатар чэм піянату свету па лыжных гонках і біятлоне сярод пар алімпійцаў. На спаборніцтвах у г. Прынс-Джор джы (Канада) Юрый у тандэме з гайдам Дзміт рыем Будзіловічам здабылі ажно чатыры медалі: у катэгорыі спартсменаў са слабым зрокам яны тройчы ўздымаліся на верхнюю прыступку п’едэстала, а па выніках лыж нага спрынту дадалі да залатых медалёў “серабро” чэмпіянату. Віншуем і ганарымся! ЭМПІЁНКА свету па фрыстайле Аляксандра Раманоўская працягвае залатую серыю выступленняў. У суперфі нале этапу Кубка свету па лыжнай акрабатыцы ў Маскве 5-курсніца фа культэта фізічнага выхавання БДПУ (завочная форма атрымання адука цыі) заявіла самы складаны скачок і здабыла ўпэўненую перамогу, не пакінуўшы шанцаў саперніцам. Так трымаць! ІНШУЕМ студэнта 2-га курса фа культэта фізічнага выхавання Аляксандра Сідорыка з “серабром” этапу Кубка Еўропы па дзюдо сярод юніёраў да 21 года, які праходзіў у Санкт-Пецярбургу (Расія). У фінале спаборніцтваў Аляксандр (вагавая катэгорыя да 90 кг) прадэманстраваў волю да перамогі, саступіўшы роўнаму саперніку толькі ў дабаўлены час.
У
Оршы падчас Рэспубліканскага свята “Маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь‑2019” за актыўны ўдзел у 54-м Зорным паходзе, прысвечаным 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх
Напярэдадні святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне выдавецкі дом “Беларусь сегодня” сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь пачаў працу па стварэнні мультымедыйнага шматфункцыянальнага інтэрнэт-партала “Партызан Беларусi”. Мэта праекта — увекавечанне памяці ўдзельнікаў партызанскага і падпольнага руху на тэрыторыі нашай краіны. Да вялікай справы далучыліся выхаванцы гістарычнага і філалагічнага факультэтаў, а таксама ФСПТ — члены студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі “Спадчына” БДПУ.
Ч
Партал “Партызан Беларусi” стане інфар мацыйным рэсурсам адкрытага доступу. Любы, хто пажадае, зможа свабодна зайсці ў інтэрнэт і знайсці біяграфічныя звесткі пра кожнага партызана і падпольшчыка. Акрамя таго, карыстальнікам будуць даступны кароткая гісторыя і інтэрактыўная карта партызанскага і падпольнага руху ў Беларусі, партызанскі фоталетапіс. Алічбаваныя ў Нацыянальным архіве матэрыялы дасылаюцца па інтэрнэце ў БДПУ. Студэнты ўважліва вывучаюць кожны адсканаваны дакумент і ўносяць усе неабходныя звесткі ў базу ў фармаце Word. Інтэрактыўная картка партызана, з якой працуюць маладыя даследчыкі, ук лючае асабістыя звесткі (прозвішча, імя, год і месца нараджэння), прыналежнасць да партызанскага атрада і брыгады, узнагароды,
В
асабістыя лісткі па ўліку, узнагародныя лісты, характарыстыкі і іншыя матэрыялы. Фактычна гаворка ідзе пра стварэнне са праўднай анлайн-энцыклапедыі партызан скага і падпольнага руху ў Рэспубліцы Бе ларусь. Сімвалічна, што гэтае даследаванне праводзіцца ў Год малой радзімы: парты занскім рухам быў ахоплены амаль кожны куток нашай краіны. Удзел у праекце — унікальны вопыт для членаў СНДЛ. Гэта магчымасць атрымаць досвед працы з ар хіўнымі дакументамі, яшчэ не ўведзенымі
ў навуковае абарачэнне. Студэнты ганарацца аказаным ім даверам, бо адчуваюць сваю далучанасць да важнай для кожнага беларуса справы. Юлія РОГАВА, старшыня СНДЛ “Спадчына”
захопнікаў, граматамі Міністэрства адукацыі краіны ўзнагароджаны: камандзір атрада “Зорны фэст”, намеснік дэкана факультэта эстэтычнай адукацыі Л. М. Ядлоўская і камандзір атрада “Дзеці Эйнштэйна”, намеснік дэкана фізікаматэматычнага факультэта Д. А. Ігнатовіч. Падзякі атрымалі студэнткі БДПУ — друга курсніца ФЭА Арына Захарава і трэцякурсніцы ФМФ Ангеліна Сушчанка і Марыя Сямёнава. ершы тур гарадскога конкурсу прафе сійнага майстэрства “Сталічны на стаўнік — сталічнай адукацыі” ў намінацыі “Пе дагагічны дэбют” завяршыўся сенсацыйнай перамогай каманды БДПУ! Усе прадстаўніцы нашага ўніверсітэта выйшлі ў другі тур, дзе ім належыць падрыхтаваць публічнае вы ступленне і правесці ўрок у незнаёмым класе. З вялікім адрывам лідзіруюць: Вікторыя Гец — студэнтка гістарычнага факультэта, стыпен дыятка спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1-е месца) і Ганна Сокал — актыўная ўдзельніца рэспубліканскіх і міжна родных навукова-практычных канферэнцый (2-е). Крыху ніжэй размясціліся Ганна Шыд лоўская, Дар’я Данільчык і Таццяна Сезень. Заўважым, што па выніках І тура з дыстанцыі ўжо сышлі 3 удзельнікі, а да фіналу дойдуць толькі шасцёра.
П
МАЙСТЭРСТВАМ ЗА ЛУ ПАК АРЫЎ НАШ ЗНАК АМІТЫ К А ЛЕКТЫЎ Выступленне ансамбля “Фестываль” — сапраўднае ўпрыгожанне любой канцэртнай праграмы. Яго творчасць пакарыла сэрцы шырокай аўдыторыі — у тым ліку танкаўцаў. Чарговым сведчаннем поспеху “Фестываля” стаў вялікі канцэрт “VIVAT ACCORDEON!”, які з аншлагам прайшоў 12 лютага ў вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі і быў прымеркаваны да 190-годдзя гэтага музычнага інструмента.
А. Сідорык — першы злева
• Аддзел кадраў Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка” АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: загадчыка кафедры (д. н., к. н., 23 разр. АТС) агульнай біялогіі і батанікі; дацэнта кафедры (к. н., 20 разр. АТС) педагогікі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) спартыўна-педагагічных дысцыплін, спецыяльнай педагогікі, мастацка-педа гагічнай адукацыі (2); выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, фізіч нага выхавання і спорту (2). Тэрмін падачы дакументаў — 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18/1. Тэл. 226-46-59.
Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.
Асновай ансамбля з’яўляецца акардэонны дуэт музыкантаў еўрапейскага ўзроўню: лаў рэата міжнародных конкурсаў і фестываляў, выдатніка адукацыі Рэспублікі Беларусь, уладальніка медаля Францыска Скарыны, прафесара факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ Уладзіміра Паўлавіча Бубена і старшага выкладчыка гэтага ж факультэта, аўтара п’ес і аранжыровак, удзельніка гурта “Лепрыконсы” Уладзіміра Рыгоравіча Федарука. Гэта выка наўцы-віртуозы, сапраўдныя майстры сцэны, якія заслужылі прызнанне шматлікіх аматараў і знаўцаў акардэоннай музыкі як у Беларусі, так і за яе межамі. Мерапрыемства выклікала такі ажыятаж, што ўжо за два тыдні да выступу ансамбля на галоўнай канцэртнай сцэне краіны ўсе квіткі былі раскуплены. Артысты прадставілі слу хачам насычаную, разнастайную праграму: са сцэны гучала папулярная акардэонная музыка розных краін і кантынентаў, лепшыя сусветныя хіты, эстрадна-джазавыя кампазіцыі, французскія вальсы-мюзеты, шансоны, “новыя” Пр. Незалежнасці, 1, п. 207А, 220030, Мінск. 8-017-226-40-19 nastaunik__news
i
e-mail: nastaunik@bspu.by https://nastaunik.bspu.by
танга, арыгінальныя апрацоўкі народнай музыкі, а таксама ўласныя аўтарскія сачы ненні, якія былі выка наны на самым высо кім узроўні. Варта адзначыць, што ў дадзеным праекце на працягу многіх гадоў пры маюць удзел адны з лепшых беларускіх му зыкантаў, якія працуюць у вядомых прафесій ных калектывах “Яблычны чай” (Аляксандр Сапега — ударныя і Міхаіл Філіпеня — гітара) і “Лепрыконсы” (Аляксей Зайцаў — бас-гітара). Канцэрт прайшоў на адным дыханні! Літа ральна ўсе музычныя кампазіцыі суправаджаліся выкрыкамі “біс” ад удзячнай публікі. Сцэнарый мерапрыемства таксама быў до сыць арыгінальным. Вядучая Наталія Ганул рас казала гледачам гісторыю ўзнікнення і развіцця акардэона. Ведаючы, што многія з прысутных у канцэртнай зале з’яўляюцца навучэнцамі і выпускнікамі музычных школ, каледжаў, яна дала ім слушную параду: працягнуць навучанне
Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.
на факультэце эстэтычнай адукацыі нашага ўніверсітэта. Няма сумнення ў тым, што кожны, хто хоць аднойчы пачуе ансамбль “Фестываль”, стане яго самым шчырым прыхільнікам. Выканаль ніцкае майстэрства музыкантаў адрозніваецца сапраўдным прафесіяналізмам, віртуознасцю, разнастайнасцю фарбаў і настрояў. Калек тыў з’яўляецца адным з лепшых у ансамб левай беларускай акардэоннай культуры! Мы віншуем яго салістаў — нашых супрацоўнікаў У. П. Бубена і У. Р. Федарука — з паспяховым выступленнем у Беларускай дзяржаўнай філармоніі, а таксама спадзяёмся ўбачыць гэтую канцэртную праграму на сцэне нашага ўніверсітэта. Ірына МЯЦЕЛІЦА
Газета надрукавана ў рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар ЛП № 02330/117 ад 14.04.2014. Т. А. БАШМАКОВА Вул. Чырвонаармейская, 6, Мінск, 220030. Тыраж 500 экз. Заказ 87. Падпісана ў друк 01.03.2019.