1220-1221

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 27 снежня 2018 года

№ 16–17 (1220–1221)

Сардэчна запрашаем! Шаноўныя абітурыенты! У шэрагу важных жыццёвых рашэнняў выбар будучай прафесіі і адпаведнай установы адукацыі мае ключавое значэнне. І гэтую адказную задачу вам у хуткім часе належыць вырашыць. Як зарыентавацца, не згубіцца ў вялікай разнастайнасці сучасных адукацыйных паслуг, не памыліцца з уласным прызваннем? Варта звярнуць увагу на тры асноўныя моманты: здольнасці і схільнасці, якімі вы валодаеце; запатрабаванасць прафесіі ў сучасным грамадстве; статус і прэстыж установы, дзе гэтую прафесію можна набыць. Калі вы адчуваеце ў сабе жаданне працаваць з дзецьмі, выхоўваць і фарміраваць асобу, разумееце сацыяльную значнасць гэтай місіі — ​значыць, педагагічная дзейнасць падыходзіць вам як найлепей. Прафесія настаўніка была, ёсць і будзе запатрабавана, бо педагог — ​ключавая фігура ў адукацыйным і выхаваўчым працэсе. Што ж, застаецца толькі вызначыцца з alma mater… Стаць студэнтам вядучай установы вышэйшай адукацыі педагагічнага профілю з больш чым векавой гісторыяй, вучыцца ў сталіцы, дзе віруе жыццё, быць упэўненым у заўтрашнім дні — ​гучыць заманліва, ці не так? А яшчэ — ​стаць высакакласным спецыялістам, кампетэнтным і мабільным прафесіяналам, развіць свае творчыя, дзелавыя, камунікатыўныя якасці… Паверце, усё гэта магчыма! Асабліва калі побач — ​сябры і аднадумцы, сапраўдная сям’я. Вялікая і дружная сям’я Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, да якой мае магчымасць далучыцца кожны з вас, — ​вось тое асяроддзе, у якім можна рэалізаваць самыя смелыя і амбіцыйныя планы! БДПУ нярэдка называюць флагманам педагагічнай адукацыі краіны. Мы з гонарам і адказнасцю ставімся да такога статусу, імкнёмся бесперапынна развівацца і ўдасканальвацца, ствараць і ўкараняць самыя сучасныя і прагрэсіўныя сродкі, метады, формы навучання. Мы добра разумеем, што прафесійнае станаўленне нашых выхаванцаў, іх паспяховая кар’ера і асобасны рост у многім залежаць ад спецыяльных ведаў, уменняў і навыкаў, набытых у вучэбных аўдыторыях БДПУ. Таму наша першачарговая задача — я​ касць навучання. Сёння ўніверсітэт актыўна ўкараняе новыя тэхналогіі, сучасныя метады, формы і сродкі навучання, якія абапіраюцца на цесную інтэграцыю адукацыі, навукі і практыкі. Здабыць якасныя веды вам дапаможа высокапрафесійная каманда выкладчыкаў, а яшчэ — ​сучасныя вучэбныя лабараторыі з мультымедыйным абсталяваннем, інтэрактыўныя кабінеты

і адзінае ўніверсітэцкае інфармацыйна-адукацыйнае асяроддзе з доступам да фондаў электроннай бібліятэкі. Адметна, што на базе БДПУ апошнім часам ствараюцца розныя па профілі рэсурсныя цэнтры (Рэспубліканскі цэнтр адукацыйнай робататэхнікі, Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі). Гэта значыць, што перадавыя педагагічныя напрацоўкі акумулююцца ў нас —​ і менавіта нашы студэнты ў першую чаргу могуць пераймаць прагрэсіўны вопыт. З кожным годам усё больш студэнтаў БДПУ заахвочваюцца персанальнымі стыпендыямі, у тым ліку і стыпендыямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мы ганарымся поспехамі нашых выпускнікоў, сярод якіх — ​і лепшыя ў рэспубліцы настаўнікі, і вядомыя вучоныя, і прызнаныя артысты, і знакамітыя спартсмены. Яшчэ адно пацвярджэнне таго, што педагагічная адукацыя — ​адна з самых універсальных! Спадзяёмся, што з вашай дапамогай гэты слаўны спіс папоўніцца новымі імёнамі і новымі дасягненнямі. Студэнты БДПУ маюць выдатныя магчымасці займацца навуковай дзейнасцю, працаваць над праектамі, у тым ліку і міжнароднымі, пад кіраўніцтвам лепшых даследчыкаў краіны. Сёлета наш універсітэт стаў першым сярод устаноў вышэйшай адукацыі рэспублікі ў сферы навуковых дасягненняў. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь БДПУ быў занесены на Рэспубліканскую Дошку гонару за лепшыя паказчыкі ў сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод навуковых арганізацый. І вы таксама можаце сказаць у будучым сваё важкае слова ў навуцы! Наш універсітэт падтрымлівае сувязі са шматлікімі замежнымі адукацыйнымі і навукова-даследчымі арганізацыямі з краін блізкага і далёкага замежжа —​ Азербайджана, Ізраіля, Італіі, Кітая, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны і інш. Гэта адкрывае шырокія магчымасці вучэбных стажыровак, абмену студэнтамі, рэалізацыі праграм уключанага навучання — м ​ агчымасці, якімі абавязкова трэба скарыстацца. Ва ўсе часы асоба настаўніка была сімвалам гуманнасці і міласэрнасці. Таму валанцёрская дзейнасць стала сапраўды візітнай карткай БДПУ. Прызнанне нашага важкага ўнёску ў дабрачынную працу — ​прысуджэнне калектыву ўніверсітэта прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» за значны ўклад у развіццё і папулярызацыю валанцёрскага руху сярод студэнцкай моладзі. Наша агульная добрая справа чакае і цеплыні вашых сэрцаў!

Асаблівая ўвага ў БДПУ надаецца здароваму ладу жыцця. Заняткам фізкультурай і спортам спрыяе развітая інфраструктура — ​сучасны стадыён, басейн, спартыўныя і трэнажорныя залы з усім неабходным абсталяваннем. Умацоўваць арганізм дапамагае здаровае харчаванне, якое прапануюць нашы кафэ і сталовыя, і, безумоўна, работа шматлікіх секцый. Не важна, хто вы — ​прафесійны спартсмен ці проста аматар здаровага ладу жыцця: у БДПУ кожнаму гарантавана добрая фізічная форма! Нашы студэнты развіваюць свае таленты і творчы патэнцыял у сямі народных калектывах, шматлікіх ансамблях, тэатрах, студыях. Вам, шаноўныя абітурыенты, напэўна захочацца далучыцца да руху КВЗ БДПУ. Тым больш, што вашымі настаўнікамі ў гэтай справе стануць чвэрцьфіналісты вышэйшай лігі — ​каманда «Лепшыя сябры». Паважаныя сябры! Будзьце ўпэўнены, што мы раскрыем перад вамі ўсё творчае багацце настаўніцкай прафесіі. Пераканацца ў гэтым вельмі проста: варта толькі далучыцца да студэнцкай кагорты вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны. Паступайце ў БДПУ — ​рабіце ПРАВІЛЬНЫ ВЫБАР! Рэктар БДПУ

Наш сайт: bspu.by. Тэл. прыёмнай камісіі: 8-017-200-94-17

Аляксандр ЖУК


Хопіць разважаць – час паступаць!

БДПУ: вучыцеся з намі, вучыцеся ў нас!

ПЕРАЛІК СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЕЙ,

па якіх будзе ажыццяўляцца набор у БДПУ ў 2019 годзе Гістарычны факультэт Дзённая форма атрымання адукацыі: – Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны – Гісторыя і сусветная мастацкая культура – Гісторыя і экскурсійна-краязнаўчая работа Завочная форма атрымання адукацыі: – Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны Факультэт пачатковай адукацыі Дзённая форма атрымання адукацыі: – Пачатковая адукацыя Завочная форма атрымання адукацыі: – Пачатковая адукацыя Завочная форма атрымання адукацыі, скарочаны тэрмін навучання: – Пачатковая адукацыя Факультэт фізічнага выхавання Дзённая форма атрымання адукацыі: – Фізічная культура. Фізкультурна-аздараў­ленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць – Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура (аздараўленчая) – Фізічная культура (лячэбная) – Спартыўна-педагагічная дзейнасць (спар­тыўная рэжысура) – Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме) Завочная форма атрымання адукацыі: – Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура (аздараўленчая) – Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме) Завочная форма атрымання адукацыі, скарочаны тэрмін навучання: – Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме) 2

Інстытут інклюзіўнай адукацыі Дзённая форма атрымання адукацыі: – Лагапедыя – Сурдапедагогіка – Тыфлапедагогіка – Алігафрэнапедагогіка Завочная форма атрымання адукацыі: – Лагапедыя – Сурдапедагогіка – Тыфлапедагогіка – Алігафрэнапедагогіка Завочная форма атрымання адукацыі, скарочаны тэрмін навучання: – Лагапедыя Філалагічны факультэт Дзённая форма атрымання адукацыі: – Беларуская мова і літаратура – Беларуская мова і літаратура. Замежная мова – Руская мова і літаратура – Руская мова і літаратура. Замежная мова Факультэт эстэтычнай адукацыі Дзённая форма атрымання адукацыі: – Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка – Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мас­ тацкія промыслы – Музычнае мастацтва і сусветная мастацкая куль­ тура — Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія Завочная форма атрымання адукацыі: – Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мас­ тацкія промыслы Завочная форма атрымання адукацыі, скарочаны тэрмін навучання: – Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія

Фізіка-матэматычны факультэт Дзённая форма атрымання адукацыі: – Матэматыка і інфарматыка – Фізіка і інфарматыка Факультэт дашкольнай адукацыі Дзённая форма атрымання адукацыі: – Дашкольная адукацыя Завочная форма атрымання адукацыі: – Дашкольная адукацыя Завочная форма атрымання адукацыі, скарочаны тэрмін навучання: – Дашкольная адукацыя Факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій Дзённая форма атрымання адукацыі: – Сацыяльная педагогіка – Сацыяльная работа – Сацыяльная і псіхолага-педагагічная дапамога Завочная форма атрымання адукацыі: – Сацыяльная педагогіка – Сацыяльная работа – Сацыяльная і псіхолага-педагагічная дапамога Факультэт прыродазнаўства Дзённая форма атрымання адукацыі: – Біялогія і хімія – Біялогія і геаграфія Інстытут псіхалогіі Дзённая форма атрымання адукацыі: – Псіхалогія – Практычная псіхалогія Завочная форма атрымання адукацыі: – Псіхалогія – Практычная псіхалогія 27 снежня 2018 г.


БДПУ: будучае пачынаецца тут!

НАШЫ ПЕРАВАГІ — ДА ВАШАЙ УВАГІ! • БДПУ прымае на педагагічныя спецыяльнасці без уступных іспытаў пераможцаў (дыпломы I, II, III ступеняў) трэцяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапу рэспубліканскай алімпіяды, а таксама асоб, што ўзнагароджаны залатым, сярэбраным медалём або скончылі ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі з дыпломам з адзнакай. У 2018 г. нашымі студэнтамі сталі 185 лепшых выпускнікоў краіны, а таксама 350 выпускнікоў гімназій і ліцэяў! Да таго ж атрымаць студэнцкі білет БДПУ без уступных іспытаў па выніках сумоўя могуць выпускнікі педагагічных класаў. Такая магчымасць прадастаўлена тым, у каго адзнакі па профільных прадметах у атэстаце не ніжэйшыя за 8 (па ўсіх астатніх — ​не ніжэйшыя за 7), а таксама ёсць рэкамендацыя педагагічнага савета школы. У мінулым годзе гэтай магчымасцю скарысталіся 223 матываваныя хлопцы і дзяўчыны. Сярэдні бал іх атэстата складае больш за 8,5, што на бал вышэй, чым у абітурыентаў, якія паступалі па агульным конкурсе. • БДПУ — в​ ядучы ўніверсітэт у нацыянальнай сістэме педагагічнай адукацыі, таму нашы студэнты атрымліваюць стыпендыю на 15 % вышэйшую, чым у іншых установах вышэйшай адукацыі краіны. За выдатную вучобу, поспехі ў навуковай і грамадскай дзейнасці прадугледжана дадатковае матэрыяльнае заахвочванне — ​28 імянных стыпендый БДПУ, 5 стыпендый лепшым студэнтам фізмата ад ААТ «Прыёрбанк» і — ​самыя ганаровыя — ​стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Студэнты, якія атрымліваюць адукацыю за ўласныя сродкі, таксама могуць прэтэндаваць на фінансавае стымуляванне сваіх дасягненняў у вучобе — ​зніжку ў аплаце за навучанне. •  У alma mater працуюць са­ праў­д­ныя прафесіяналы, запатрабаваныя не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Сёлета 150 выпускнікоў узбекскіх школ паступілі на факультэт інавацыйнай педагогікі, створаны сумесна БДПУ і Ташкенцкім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Нізамі, каб вучыцца ў выкладчыкаў менавіта нашага ўніверсітэта. У краінах СНД ведаюць: быць студэнтам БДПУ — ​значыць штодня атрымліваць самыя сучасныя веды, пераймаць вопыт высакакласных спецыялістаў — ​перадавых педагогаў і аўтарытэтных навукоўцаў. •  На балансе ўніверсітэта зна­ ходзіцца 8 студэнцкіх інтэрнатаў з утуль­нымі камфартабельнымі па­ коямі. Кожны іншагародні перша­ курснік, які мае патрэбу ў жыллі, гарантавана атрымлівае месца ў інтэр­ наце.

• БДПУ — alma mater лепшых спарт­ сменаў, удзельнікаў рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў, трыумфа­ тараў чэмпіянатаў Еўропы і свету, алімпійскіх і паралімпійскіх гульняў. Аднак падтрымку ўніверсітэта адчуваюць не толькі рэкардсмены, а ўвогуле ўсе студэнты — ​аматары спорту і прыхільнікі здаровага ладу жыцця. На тэрыторыі вучэбных карпусоў і інтэрнатаў БДПУ абсталяваны залы спартыўных адзінаборстваў, сілавой падрыхтоўкі, фітнесу і аэробікі і інш. Тых, хто аддае перавагу водным відам спорту, чакае басейн з мадэрнізаванай сістэмай ачысткі вады. Прыхільнікаў трэніровак на свежым паветры прыемна ўразіць універсітэцкі стадыён, які мае футбольнае поле са штучным пакрыццём і бегавымі дарожкамі. Займацца на ім можна не толькі днём, а і ў вячэрні час дзякуючы сучасным дыёдным прыборам, якія ўсталяваны на асвятляльных мачтах. • Білет студэнта БДПУ — к​ віток у свет! Трывалыя міжнародныя сувязі ўніверсітэта, партнёрскія кантакты з замежнымі ўстановамі вышэйшай адукацыі адкрываюць для танкаўцаў шырокія магчымасці ўключанага навучання, удзелу ў сумесных адукацыйных, навуковых, культурных і спартыўных праектах. Гэта дазваляе нашым студэнтам паглыбляць веды па абранай спецыяльнасці, знаёміцца з інавацыямі, узбагачацца новымі ідэямі. •  Высокі ўзровень падрыхтоўкі настаўніцкіх кадраў забяспечвае запатрабаванасць спецыялістаў з дыпломам БДПУ, таму выпускнікам нашага ўніверсітэта гарантаваны шырокі выбар першага працоўнага месца ў Мінску і сталічным рэгіёне. Іх чакаюць ва ўстановах адукацыі, у навукова-даследчых інстытутах, цэнтрах інфармацыйных тэхналогій, органах дзяржаўнага кіравання, сродках масавай інфармацыі, на вытворчых прадпрыемствах і г. д. Акрамя таго, з году ў год павялічваецца колькасць выпускнікоў платнай формы атрымання адукацыі, якія выказваюць жаданне прайсці працэдуру размеркавання. • БДПУ — ​універсітэт з больш чым векавой гісторыяй, стаць часткай якой — ​ганарова і пачэсна. Тут шануюць існуючыя і ствараюць новыя традыцыі. Актыўная валанцёрская дзейнасць, маштабны студатрадаўскі рух, зорныя паходы па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа — ​сапраўдныя брэнды БДПУ! Уручэнне педагагічнага «Оскара», спартыўнаадукацыйны праект «Беларусіяда», восеньскае свята «Гарбузовы фэст» — ​ідэі, якія нарадзіліся ва ўніверсітэце і сталі традыцыяй новага дня і новага пакалення танкаўцаў. •  Выхаванцы нашага ўніверсітэта —​ не толькі старанныя студэнты і перспектыўныя спецыялісты, але і здольныя арганізатары, таленавітыя спевакі, фатографы, мастакі, пісьменнікі… Удзельнікі народнага ансамбля музыкі, танца і песні «Рэй», народнага ансамбля беларускай музыкі і песні «Ярыца», народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова», каманды КВЗ «Лепшыя сябры», мужчынскай вакальнай групы «Модус», танцавальнага калектыву «О2» — ​усе яны члены вялікай і дружнай сям’і БДПУ, далучыўшыся да якой, вы адчуеце падтрымку і дапамогу ў рэалізацыі самых смелых праектаў!

•  У БДПУ можна не толькі спа­ толіць прагу да ведаў, але і добра падсілкавацца пасля напружанай інтэлектуальнай дзейнасці. Гандлёвы комплекс універсітэта — ​а гэта дзве сталовыя, два сучасных кафэ, пяць буфетаў — ​н акорміць сваіх наведвальнікаў здаровай і якасна прыгатаванай ежай. Рэжым працы пунктаў харчавання для зручнасці студэнтаў распрацаваны з улікам графіка правядзення заняткаў. Круглы год у меню стравы на любы густ, свежая садавіна і гародніна, апетытныя дэсерты, духмяная выпечка, натуральныя сокі. І ўсё гэта па коштах, даступных кожнаму студэнту. 27 снежня 2018 г.

3


Хопіць разважаць – час паступаць! ФІЗІКА-МАТЭМАТЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ г. Мінск, пр. Незалежнасці, 1, вучэбны корпус № 2; тэл. 8-017-327-79-13 Е‑mail: phys_mat@bspu.by Дэкан — С ​ яргей Іванавіч ВАСІЛЕЦ, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Фізіка-матэматычны факультэт — ​адзін з найстарэйшых ва ўніверсітэце. Першы набор на спецыяльнасці «Фізіка», «Матэматыка» адбыўся 71 год назад. Кваліфікаваныя прафесарска-выкладчыцкія кадры, абноўленая матэрыяльнатэхнічная база (навукова-даследчыя лабараторыі, сучасныя камп’ютарныя класы), а таксама даўнія і трывалыя традыцыі — ​вось тыя складнікі, што дазваляюць забяспечваць высокі ўзровень навучання і займаць лідзіруючыя пазіцыі сярод аналагічных факультэтаў іншых універсітэтаў краіны. Толькі ў нас ёсць адзіны ў Беларусі вучэбны планетарый, дзе праводзяцца заняткі па астраноміі і пазнавальныя экскурсіі па «зорным небе», а таксама ўнікальны маятнік Фуко, які дазваляе эксперыментальна зафіксаваць вярчэнне Зямлі. Дарэчы, маятнік устаноўлены дзякуючы намаганням выпускніка нашага факультэта, дырэктара НВА «Пеленг» У. І. Пакрышкіна. У Дзень універсітэта, 21 лістапада 2017 г., дзякуючы спонсарскай падтрымцы ААТ «Прыёрбанк», ІТ‑кампаній «БайТэхСалюшн» і «Сістэмныя тэхналогіі», Асацыяцыі «Адукацыя дзеля будучыні» на факультэце адкрыўся Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр адукацыйнай робататэхнікі з сучасным абсталяваннем (інтэрактыўнымі дошкамі, праектарамі, 3D‑прынтарам, наборамі адукацыйнай робататэхнікі). Таксама трэба адзначыць, што кожны семестр лепшым студэнтам факультэта назначаюцца пяць стыпендый «Прыёрбанка» ў памеры 10 базавых велічынь. На чатырох кафедрах фізмата (матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі, фізікі і методыкі выкладання фізікі, інфарматыкі і методыкі выкладання інфарматыкі, інфармацыйных тэхналогій у адукацыі) працуюць спецыялісты-прафесіяналы, выкладчыкі, сярод якіх 6 дактароў і 26 кандыдатаў навук. На базе гімназіі № 20 і СШ № 51 г. Мінска

ФАКУЛЬТЭТ ЭСТЭТЫЧНАЙ АДУКАЦЫI г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 13, вучэбны корпус № 7; тэл. 8-017-267-91-05 E‑mail: aesthet55@tut.by Дэкан — І​ рына Іванаўна РЫЖЫКАВА, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку педагагічных кадраў у галіне мастацкай адукацыі і эстэтычнага выхавання асобы. Мы арыентуемся на ідэал мабільнага і канкурэнтаздольнага спецыяліста, які валодае высокім узроўнем прафесійнай кампетэнтнасці. У 2019 г. факультэт эстэтычнай адукацыі адзначае сваё 10-годдзе. Ён быў створаны ў выніку аб’яднання факультэта народнай культуры і музычнапедагагічнага факультэта.

Студэнты вывучаюць як традыцыйныя дысцыпліны эстэтычнага і педагагічнага цыклаў, так і інавацыйныя курсы. У залежнасці ад спецыяльнасці выкладаюцца адмысловыя дысцыпліны: музычнае мастацтва (ігра на музычных інструментах, вакал, дырыжыраванне, методыка музычнага выхавання), харэаграфія (рытміка, народны танец, класічны танец, сучасны танец, асновы кампазіцыі і методыка работы з дзіцячым харэаграфічным ансамблем), су­светная мастацкая культура (айчынная

2 4

і ­сусветная мастацкая культура, эстэтыка мастацтва, краязнаўства і музеязнаўства і інш.). А яшчэ будучыя спецыялісты атрымліваюць практычныя навыкі па ручным ткацтве, кераміцы, роспісе, вышыўцы, удасканальваюць майстэрства музычнага і сцэнічнага выканальніцтва, харэаграфіі, жывапісу, замацоўваюць набыты прафесійны вопыт на разнастайных практыках. Мастакі дэманструюць свае ўменні падчас пленэраў, музыканты і харэографы — у​ адпаведных творчых калектывах. Працэс навучання пабудаваны ў адпаведнасці з асноўнай мэтай: выпускнікі павінны стаць сапраўднымі спе­ц ыя­л іс­тамі ў галіне духоўнай і матэрыяльнай культуры. Адпавядаць гэтай высокай місіі студэнтам дапамагаюць кваліфікаваныя выкладчыкі, сярод якіх народныя майстры, кіраўнікі вядомых музычных і харэаграфічных калектываў, чле­ны Беларускага саюза дызайнераў і Саюза мастакоў Беларусі. На факультэце ажыццяўляецца навучанне па спецыяльнасцях «Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка», «Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы» з прысваеннем кваліфікацыі «Педагог-мастак. Выкладчык». Падчас вучобы студэнты атрымліваюць веды па выяўленчым мастацтве (малюнак, жывапіс, гісторыя мастацтваў, кампазіцыя і інш.), камп’ютарных тэхналогіях і дызайне (камп’ютарная графіка, мастацкае праектаванне, фотаграфіка і мультымедыя,

створаны і паспяхова функцыянуюць філіялы кафедраў. Пры факультэце арганізавана работа школ юных матэматыкаў, фізікаў і інфарматыкаў. Веды, набытыя студэнтамі падчас вучобы, забяспечваюць ім магчымасць пасля заканчэння БДПУ выкладаць у агульнаадукацыйных школах, гімназіях, ліцэях, каледжах і ўніверсітэтах. Многія з выпускнікоў факультэта працуюць ва ўпраўленнях адукацыі, навукова-даследчых установах, лабараторыях камп’ютарнага і псіхолага-педагагічнага профіляў, кіруюць дзяржаўнымі ўстановамі і прадпрыемствамі. Калі хтосьці марыць пра дызайнерскую ці выдавецкую дзейнасць, ён атрымае неабходныя для гэтага навыкі камп’ютарнай графікі. Валоданне мовамі Pascal ABC, С#. NET, Visual С#. NET, JavaScript, PHP дазволіць выпускнікам стаць прафесійнымі праграмістамі. Дарэчы, многія выхаванцы факультэта працуюць у галіне інфармацыйных тэхналогій —​ сістэмнымі адміністратарамі кампаній (Yandex, EPAM, BelHard, IBA, Wargaming), у камп’ютарных выданнях, банках і г. д. Шматузроўневая сістэма навучання — ​шанц для выпускнікоў атрымаць не толькі вышэйшую адукацыю, але і ступень магістра і, магчыма, працягнуць навучанне ў аспірантуры. Студэнцкае жыццё не абмяжоўваецца толькі вучобай. Вольны ад заняткаў час будучыя настаўнікі праводзяць весела і з густам. Вельмі цікава прахо­дзяць традыцыйныя мерапрыемствы. Заўсёды збірае поўную залу прэзентацыя першага курса. Толькі на фізікаматэматычным факультэце студэнты і выкладчыкі спаборнічаюць у КВЗ. Апошняя субота сакавіка — ​Дзень факультэта, падчас якога праводзіцца навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў, арганізуюцца алімпіяды па фізіцы, матэматыцы і інфарматыцы, сустрэчы з выпускнікамі розных гадоў. Каманда факультэта традыцыйна перамагае альбо з’яўляецца прызёрам у круглагадовай спартакіядзе БДПУ. Прадстаўнікі факультэта прымаюць актыўны ўдзел у зорных паходах па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. Усе значныя падзеі абавязкова адлюстроўваюцца ў факультэцкай і ўніверсітэцкай газетах, на сайце БДПУ. Факультэт ганарыцца знакамітымі выпускнікамі, сярод якіх першы віцэ-прэзідэнт карпарацыі «Галактыка» В. І. Басалыга, генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь У. П. Грыдзюшка, кіраўнікі розных устаноў адукацыі Беларусі. Шчыра запрашаем на фізіка-матэматычны факультэт тых, хто цікавіцца матэматыкай, фізікай, робататэхнікай, інфарматыкай і праграмаваннем! камп’ютарныя сеткі і web-дызайн і інш.), у галіне народных мастацкіх промыслаў (матэрыялы і тэхналогіі ў мастацкай творчасці, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, мастацкае праектаванне і інш.). З 2015 г. на факультэце вядзецца падрыхтоўка па спецыяльнасці «Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія» з прысваеннем кваліфікацыі «Педагогмузыкант. Выкладчык». У 2016 г. адкрылася новая спецыяльнасць «Музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура». На факультэце створаны спрыяльныя ўмовы для правядзення навукова-даследчай дзейнасці ў сферы мастацтва. Студэнты займаюцца ў навукова-даследчых лабараторыях і гуртках, удзельнічаюць у разнастайных навукова-практычных мерапрыемствах, сярод якіх — ​Міжнародны педагагічны форум «Мастацкая адукацыя ў мэтах устойлівага развіцця грамадства», Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Эстэтычная адукацыя: традыцыі і сучаснасць» і інш. Студэнтам прадастаўлены шырокія магчымасці для творчай самарэалізацыі. Яны з’яўляюцца ўдзельнікамі шматлікіх калектываў: народнага ансамбля беларускай музыкі і песні «Ярыца»; народнага ансамбля народнай музыкі, песні і танца «Рэй»; народнага ансамбля цымбалістаў «Вярба»; струннага ансамбля «La Vie»; харавых калектываў «Gaudeamus», «Love Music Team», «Feo-РиЯ»; вакальнага ансамбля «Sky flowers» і інш. Штогод на факультэце праводзіцца фестываль авангарднай моды і стылю «Метамарфозы». Традыцыйнымі сталі творчыя музычныя праекты «Спяваем разам», «Дэльфійскія гульні», «Фестываль народнай культуры», «Музычная гасцёўня», «Дзіцячая філармонія» і інш. На факультэце развіваецца валанцёрская дзейнасць. Удзельнікі атрада «Вясёлка» дапамагаюць сіротам, мнагадзетным сем’ям, ветэранам.

Студэнты факультэта годна прадстаў­ ляюць alma mater на міжнародных, рэс­ публіканскіх і гарадскіх конкурсах і фестывалях. Так, у 2017–2018 гг. яны станавіліся лаўрэатамі II Міжнароднага конкурсу мастацтваў «Крыштальны васілёк», I Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Мая мара», I Міжнароднага конкурсу «Шлягер на гітары‑2017», I Адкрытага рэспубліканскага творчага фестывалю-конкурсу «Талісман поспеху» і інш. Вопыт, набыты падчас навучання ва ўніверсітэце, дазваляе выпускнікам факультэта паспяхова працаваць ва ўстановах адукацыі і культуры настаўнікамі му­ зыкі, выяўленчага мастацтва і чарчэн­ ня ці кіраўнікамі мастацкіх, харавых, харэаграфічных, фальклорных ка­ лек­т ы­в аў у сярэдніх школах і школах мастацтваў, музычнымі кіраўнікамі ў дзіцячых садках, вакалістамі ў музычных тэатрах і ўстановах дадатковай адукацыі, мастакамі-ілюстратарамі ў выдавецтвах, web-дызайнерамі і г. д. Факультэт ганарыцца сваімі зорнымі выпускнікамі, такімі як: эстрадныя спявачкі Алёна Свірыдава і Ганна Шаркунова; удзельнік гурта «Лепрыконсы» Уладзімір Федарук; дызайнеры, члены Міжнароднай грамадскай асацыяцыі «Саюз дызайнераў» Вольга, Марына і Алена Парфяновіч; мастак, член Беларускага саюза мастакоў Наталля Жыгамонт і іншыя. Мы рады бачыць сярод сваіх будучых студэнтаў творчых, зачараваных мастацтвам асоб! 27 снежня 2018 г.


БДПУ: будучае пачынаецца тут! ФАКУЛЬТЭТ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫI г. Мінск, вул. Кабушкіна, 59а, вучэбны корпус № 11; тэл. 8-017-341‑39‑18 Е‑mail: fdo_fac@bspu.by Дэкан — В ​ ольга Мікалаеўна АНЦЫПІРОВІЧ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Дзейнасць педагога дашкольнай установы адказная і пачэсная, бо ён з’яўляецца першым выхавальнікам у жыцці дзіцяці і вынікі яго працы часта прадвызначаюць усё далейшае развіццё асобы. На першай ступені вышэйшай адукацыі факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку студэнтаў па спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя». На другой ступені (ма­ гістратура) — ​па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка дашкольнай адукацыі», а таксама па прафілізацыі «Экс-

пертыза якасці дашкольнай адукацыі» ў сеткавай завочнай форме сумесна з Інстытутам дзяцінства Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. І. Герцэна (Санкт-Пецярбург, РФ). Навучанне прадугледжвае акадэмічную мабільнасць выкладчыкаў і магістрантаў, дыстанцыйныя формы ўзаемадзеяння, атрыманне адпаведнага сертыфіката аб праходжанні падрыхтоўкі па міжнароднай сеткавай праграме. У структуры факультэта дашкольнай адукацыі (ФДА) тры ­кафедры — ​агульнай і дашкольнай педагогікі, методык да­ школьнай адукацыі, агульнай і дзіцячай псіхалогіі, якія з’яў­ ляюцца цэнтрамі перадавой вучэбна-метадычнай і навуко­вай думкі. Працэс навучання забяспечваюць каля 50 выклад­ чыкаў — ​майстроў сваёй справы, сярод якіх 4 прафесары. Адным з найважнейшых кампанентаў прафесійнай падрыхтоўкі будучых педагогаў выступае практычная дзейнасць. З гэтай мэтай на факультэце арганізаваны чатыры віды практык па спецыяльнасці. Базы для іх праходжання размяшчаюцца ў лепшых установах дашкольнай адукацыі г. Мінска, у тым ліку на чатырох філіялах кафедраў факультэта. Студэнты ФДА не толькі старанна вучацца, але і займаюцца навуковай дзейнасцю. Так, на факультэце працуюць чаты-

ФАКУЛЬТЭТ ПАЧАТКОВАЙ АДУКАЦЫI г. Мінск, вул. Магілёўская, 37, вучэбны корпус № 5; тэл. 8-017-200‑56‑10 Е‑mail: fno@tut.by Дэкан — ​Наталля Уладзіміраўна ЖДАНОВІЧ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Згодна з народнай мудрасцю, цела чалавека ствараюць бацькі, а душу — п ​ едагогі. Гэтыя словы маюць прамое дачыненне да першага настаўніка, таму што вельмі важна, хто павя­дзе маленькага чалавека ў Краіну ведаў, хто будзе для яго прыкладам у жыцці. І чым меншы ўзрост дзіцяці, тым больш высокія патрабаванні прад’яўляюцца да педагога, які з ім працуе. Вось ужо шэсць дзесяцігоддзяў факультэт рыхтуе настаўнікаў для пачатковай школы. Час мяняецца, аднак традыцыйнымі застаюцца якасці, якімі павінен валодаць той, хто збіраецца звязаць свой лёс з навучаннем і выхаваннем малодшых школьнікаў: адукаванасць, шырокі кругагляд, дапытлівасць, знаходлівасць, крэатыўнасць, а яшчэ — ​дабрыня і любоў да дзяцей. Факультэт пачатковай адукацыі (ФПА) аб’ядноўвае людзей, якім аднолькава блізкія літаратура, мова, матэматыка, прыродазнаўства, прадметы эстэтычнага цыкла і творчая дзейнасць. Прафесійнаму станаўленню будучых педагогаў дапамагаюць выкладчыкі трох факультэцкіх кафедраў: педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі, беларускага і рускага мовазнаўства, прыродазнаўчанавуковых дысцыплін. На ФПА працуюць 3 дактары і 24 кандыдаты навук, якія кіруюць вучэбнай і навукова-даследчай дзейна­

сцю студэнтаў. Але ж стаць сапраўдным прафесіяналам можна толькі пасля практык, і ўсе яны — ​вучэбныя і педагагічныя — ​спрыяюць якаснай падрыхтоўцы будучых спецыялістаў. Акрамя вучобы студэнты ахвотна займаюцца грамадскай і творчай дзейнасцю. На факультэце працуюць валанцёрскае аб’яднанне «Адкрытае сэрца», педагагічныя атрады «Данка» і «Данка‑2», рэдкалегія студэнцкай газеты. На ФПА шмат цікавых традыцый, дзякуючы якім студэнцкае жыццё ніколі не бывае сумным і аднастайным: гэта і дні здароўя, і спартыўныя святы, і знакамітыя зорныя паходы — ​усё немагчыма нават пералічыць! Факультэт скончылі выдатныя работнікі сістэмы адукацыі рэспублікі: Л. М. Кастэнка — д​ ырэктар ДУА «Пачатковая школа № 39 г. Мінска», Н. Г. Кучынская — н ​ ачальнік упраўлення па адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска, А. А. Асадчая —​ намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска і многія іншыя. Дзверы факультэта пачатковай адукацыі заўсёды адчынены для тых, хто сур’ёзна ставіцца да сваёй адукацыі і прафесійнага самавызначэння.

ФАКУЛЬТЭТ ПРЫРОДАЗНАЎСТВА г. Мінск, вул. Савецкая, 18/1, вучэбны корпус № 3; тэл. 8-017-227‑84‑77 Е‑mail: est.bspu@mail.ru Дэкан — ​Наталля Уладзіміраўна НАВУМЕНКА, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт Ты любіш прыроду і хочаш яе разумець? Цябе вабяць вандроўкі і захапляе пошук рашэння хімічных задач і біялагічных галаваломак? Цябе хвалююць экалагічныя

27 снежня 2018 г.

ры студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі, вынікі працы маладыя даследчыкі дэманструюць падчас міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый, публікуюць у зборніках артыкулаў, прадстаўляюць на Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі. Факультэт дашкольнай адукацыі цесна кантактуе з аднолькавымі па профілі структурамі ўніверсітэтаў Арменіі, Кітая, Латвіі, Польшчы, Расіі, Узбекістана, Украіны, Швецыі, што дазваляе выкладчыкам і студэнтам стажыравацца за мяжой і прымаць удзел у міжнародных навуковых мерапрыемствах. ФДА клапоціцца не толькі аб прафесійнай падрыхтоўцы, але і аб духоўным развіцці студэнтаў. Пад эгідай валанцёрскага клуба «Добрае сэрца» будучыя педагогі ажыццяўляюць шэраг праектаў, сярод якіх «Бальнічны клоўн», «Мы разам», «Святло душы», «Адраджэнне батлейкі», іншыя. Спецыялісты з дыпломам ФДА працуюць ва ўстановах сістэмы дашкольнай адукацыі на пасадах педагога, загадчыка і намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці. Факультэт ганарыцца сваімі выпускнікамі, сярод якіх удзельніца Алімпійскіх гульняў (біятлон, 2010, 2014 гг.) Людміла Калінчык, тэлевядучая праграм «Добрай раніцы, Беларусь» і «Вялікі сэлфі-тур» Надзея Цімафеева, прызёр Кубка свету і чэмпіянату Еўропы па тайскім боксе, уладальніца тытула Muay Thai World Champion (2017) Алена Мішчук, паспяховы дызайнер інтэр’ераў (Мінск, Дубаі) Алена Стрэж і многія іншыя. Чакаем вас на факультэце!

праблемы і цікавяць таямніцы, якія хавае прыродная і культурная спадчына тваёй малой радзімы і вялікага свету? Што ж, тады рабі выбар на карысць факультэта прыродазнаўства (ФП). Наш кадравы патэнцыял сапраўды моцны: з 59 выкладчыкаў двое маюць навуковае званне прафесара, двое — ​навуковую ступень доктара навук, 29 — ​кандыдата навук. У складзе ФП 4 кафедры (агульнай біялогіі і батанікі; марфалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл; хіміі; геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі), 2 лабараторыі (вучэбна-метадычная лабараторыя інфармацыйных тэхналогій у прыродазнаўчай адукацыі; навуковаадукацыйная лабараторыя біяхіміі і біятэхналогіі), 2 інтэрактыўныя класы — ​«Хімія» і «Біялогія», рэсурсны цэнтр «Green Office BSPU» («Зялёны офіс БДПУ»), STEАM‑цэнтр. Грунтоўная матэрыяльна-тэхнічная база —​ сучаснае абсталяванне, прыборы, найноўшыя сродкі навучання — ​дазваляе праводзіць разнастайныя лабараторныя практыкумы па дысцыплінах хімічнага, біялагічнага і геаграфічнага профіляў. На факультэце працуюць 4 студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі. Акрамя таго, будучыя спецыялісты займаюцца даследчай дзейнасцю і на базах устаноў-партнёраў. Тэарэтычныя веды замацоўваюцца на практыцы. У прадмесці Мінска на аграбіястанцыі «Зялёнае» право­

дзяцца вучэбныя практыкі — б ​ іялагічныя (па сістэматыцы раслін, альгалогіі і мікалогіі, фізіялогіі раслін, заалогіі, экалогіі і інш.) і геаграфічныя (па геалогіі, тапаграфіі, геамарфалогіі, метэаралогіі, гідралогіі, школьным турызме). Факультэт мае магчымасці арганізоўваць практыкі ў Літве, Арменіі і Казахстане — ​на базах універсітэтаўпартнёраў. Традыцыі ФП падтрымліваюцца і ўзбагачаюцца кожным новым пакаленнем студэнтаў. Штогод цікава праходзяць «Свята ўраджаю», «Дзень птушак» і геаграфічны злёт «Арыенцір»; адмыслова для першакурснікаў — ​«Адзін дзень на аграбіястанцыі “Зялёнае”» і «Пасвячэнне ў студэнты». Усе гэтыя мерапрыемствы даюць магчымасць нашым выхаванцам праявіць свае таленты і эрудыцыю, фарміруюць уменне жыць і працаваць у калектыве. Грунтоўныя веды па вучэбных дысцыплінах дазваляюць выпускнікам факультэта прыродазнаўства працаваць настаўнікамі, арганізатарамі пазакласнай і паза­ школьнай дзейнасці навучэнцаў, кіраўнікамі структурных падраздзяленняў Міністэрства адукацыі. Каля паловы выкладчыкаў факультэта — выпускнікі ФП. А той, хто па нейкіх прычынах выбірае іншы прафесійны кірунак, таксама хутка дасягае поспеху — ​і ў бізнесе, і ў грамадскім жыцці, і ў навуцы. Выпускнікі факультэта прыродазнаўства ніколі не спыняюцца на дасягнутым, іх веды, уменні, здольнасці заўсёды запатрабаваны. Бо шукаць і знаходзіць адказы на шматлікія складаныя пытанні навакольнага свету — г​ эта тое, чаму вучаць у аўдыторыях факультэта.

3 5


Хопіць разважаць – час паступаць! IНСТЫТУТ IНКЛЮЗIЎНАЙ АДУКАЦЫI г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 13, вучэбны корпус № 7; тэл. 8-017-267‑92‑57, 8-017-267‑97‑73 Е‑mail: iiо@bspu.by Дырэктар — ​Вера Валер’еўна ХIТРУК, доктар педагагічных навук, дацэнт Iнстытут iнклюзiўнай адукацыі (ІІА) — ​адзіны ў Рэспубліцы Беларусь — ​рыхтуе ўнікальных спецыялістаў, здольных забяспечваць псіхолага-педагагічнае суправаджэнне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ад нараджэння да васямнаццаці гадоў. Выпускнікі Інстытута заўсёды запатрабаваны не толькі ў спецыялізаваных школах і дзіцячых садках, але і ва ўстановах адукацыі агульнага тыпу (дашкольныя групы і класы інтэграванага і інклюзіўнага навучання і выхавання, пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі), у паліклініках і медыцынскіх цэнтрах, а таксама ва ўстановах сістэмы сацыяльнага забеспячэння і ў грамадскіх арганізацыях. Студэнты ІІА атрымліваюць грунтоўную падрыхтоўку па прадметах медыка-біялагічнага, псіхолага-педагагічнага і метадычнага цыклаў, праходзяць вучэбную і вытворчую практыкі ў адукацыйных уcтановах рознага тыпу, прымаюць удзел у навукова-даследчай і валанцёрскай рабоце. Абавязковым кваліфікацыйным патрабаваннем да выпускнікоў з’яўляецца валоданне сродкамі альтэрнатыўнай і падтрымліваючай камунікацыі (з дапамогай прадметаў, малюнкаў, жэстаў, сімвалаў, тэхнічных прылад, рэльефна-кропкавага шрыфту Брайля), а таксама жэставай мовай. Электронная бібліятэка, вучэбная лабараторыя «Адукацыя без межаў», створаны пры падтрымцы ЮНІСЕФ Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі — у​ сё гэта дапамагае пазнаёміцца з навінкамі сусветнай і айчыннай тэорыі і практыкі ў галіне спецыяльнай адукацыі: праграмамі, падручнікамі, дыдактычнымі сродкамі, спецыяльным абсталяваннем і адукацыйнымі тэхналогіямі. ІІА падтрымлівае цесныя сувязі з аднолькавымі па профілі інстытутамі і факультэтамі ўстаноў вышэйшай адукацыі краін СНД і далёкага замежжа. Студэнты рэгулярна прыма-

юць удзел у міжнародных алімпіядах па карэкцыйнай педагогіцы і спецыяльнай псіхалогіі (Масква, Новасібірск, Екацерынбург, Кіеў). Дзякуючы акадэмічнаму абмену нашы выхаванцы слухаюць лекцыі вядучых прафесараў Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта, Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. І. Герцэна (Санкт-Пецярбург, РФ), універсітэта Fontus (Нідэрланды), Стакгольмскага ўніверсітэта (Швецыя), універсітэта Nordland (Нарвегія) і інш. У Інстытуце функцыянуюць шэсць студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый, дзейнасць якіх накіравана на вырашэнне актуальных праблем навучання і выхавання дзяцей з парушэннямі слыху, зроку, маўлення, апорна-рухальнага апарату. Штогод лепшыя даследаванні прадстаўляюцца на Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ, на саісканне грантаў БДПУ, Нацыянальнай акадэміі навук і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Студэнты ІІА не толькі старанна вучацца, але і актыўна адпачываюць. Традыцыйным стала правядзенне фестывалю мастацкай самадзейнасці сярод першакурснікаў «Новыя асобы», «Дня здароўя», «Апошняга званка», святочных канцэртаў да Дня настаўніка і Новага года. Юнакі і дзяўчаты з задавальненнем наведваюць спартыўныя секцыі і гурткі творчай накіраванасці. Мы ганарымся сваімі выпускнікамі, сярод якіх — ​пераможца гарадскога конкурсу «Сталічны настаўнік — ​сталічнай адукацыі» ў намінацыі «Педагог спецыяльнай адукацыі» І. У. Вераценнікаў, пазаштатны галоўны лагапед Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь А. В. Далдова, кіраўнікі рэгіянальных аддзяленняў Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, дырэктары школ і цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, аўтары падручнікаў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Вы любіце людзей і перакананы, што кожны чалавек — ​найвялікшая каштоўнасць? Тады паступайце ў Iнстытут iнклюзiўнай адукацыі!

ГІСТАРЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 1; тэл. 8-017-226‑40‑25, 8-017-226‑40‑26 Е‑mail: hist-fac@bspu.by Дэкан — ​Аляксандр Валер’евіч КАСОВІЧ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Калі вас цікавяць мінулае і сучаснасць, калі вы разумееце важнасць захавання гістарычнай спадчыны — б ​ удзем рады вас бачыць на гістарычным факультэце, які ў 2018 г. адзначыў свой векавы юбілей. На 3 кафедрах факультэта працуюць высокакваліфікава­ ныя выкладчыкі, у ліку якіх 10 дактароў гістарычных навук, прафесараў і 35 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Асаблівая ўвага надаецца вывучэнню профільных дысцыплін: гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі, гісторыі славянскіх народаў

і інш. Студэнтам выкладаецца шэраг грамадазнаўчых (філасофія, паліталогія, эканоміка і інш.), а таксама дапаможных гістарычных дысцыплін (археалогія, эпіграфіка, генеалогія, геральдыка, нумізматыка, храналогія, крыніцазнаўства і інш.). Падчас навучання студэнты праходзяць вучэбныя і вытворчыя практыкі: на малодшых курсах — ​валанцёрскую, гісторыка-краязнаўчую і музейна-архіўную, на старэйшых — ​педагагічную (у школах, гімназіях і дзіцячых аздараўленчых летніках). У складзе 4 навукова-даследчых лабараторый (СНДЛ) студэнты пад кіраўніцтвам выкладчыкаў распрацоўваюць асобныя тэмы ў галіне айчыннай і сусветнай гісторыі, эканомікі, сацыялогіі, методыкі выкладання гісторыі. Па выніках дзейнасці дзве факультэцкія СНДЛ уваходзяць у лік лепшых у БДПУ. Студэнты знаёмяцца з арганізацыяй музейнай справы, зай­маюцца аднаўленнем і пошукам новых артэфактаў, звязаных з гісторыяй развіцця ўніверсітэта. Так, пры іх непа­ срэдным удзеле быў мадэрнізаваны Музей БДПУ. Сёння, акрамя традыцыйных стэндаў з дакументамі і прадметамі, ён аснашчаны сучаснымі інтэрактыўнымі сродкамі, якія дазваляюць наведвальнікам самастойна азнаёміцца з экспазіцыяй.

ФАКУЛЬТЭТ САЦЫЯЛЬНАПЕДАГАГІЧНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ

г. Мінск, вул. Савецкая, 18/2, вучэбны корпус № 8; тэл. 8-017-200‑15‑22 Е‑mail: fspt@bspu.by Дэкан — В ​ ера Васільеўна МАРТЫНАВА, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Выпускнікоў факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій часта называюць «лекарамі лёсу чалавека»: яны ўмеюць прафесійна дапамагаць у цяжкай жыццёвай сітуацыі дзецям і дарослым, цэлым сем’ям. Спецыялісты з дыпломам ФСПТ запатрабаваны ва ўсіх тыпах устаноў сістэмы адукацыі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства ўнутраных спраў, у грамадскіх і дабрачынных аб’яднаннях. Паважаныя абітурыенты! Стаць сацыяльнымі педагогамі, педагогамі-псіхолагамі, спецыялістамі па сацыяльнай рабоце вам дапамогуць лепшыя выкладчыкі краіны і спецыяльна распрацаваныя вучэбныя праграмы па сацыяльнай педагогіцы, педагогіцы сям’і, псіхалогіі сямейных адносін, сацыяльнай рабоце з дзецьмі і моладдзю, сацыяльным кансультаванні, ахове дзяцінства і іншыя. А яшчэ — а​ дзіны ў краіне Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр сацыяльна-педагагічных тэхналогій, інфармацыйная і навукова-метадычная база якога разам з найноўшым тэхнічным абсталяваннем дазваляе забяспечваць суправаджэнне вучэбнай дзейнасці студэнтаў вочнай і завочнай форм атрымання адукацыі. Практычнай падрыхтоўцы садзейнічаюць цікавыя віды сацыяльна-педагагічнай практыкі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, у са-

2 6

Грамадскае і творчае жыццё факультэта вельмі насычанае і цікавае. Cтудэнты актыўна далучаюцца да дзейнасці маладзёжных фарміраванняў: дыскусійнага клуба «Белая Русь», валанцёрскіх суполак «Данка» і «Шчырае сэрца», а таксама навуковага таварыства «Astrum doctrine». Гісторыкі ўдзельнічаюць у традыцыйных зорных паходах па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. А факультэцкая каманда КВЗ «Качыныя гісторыкі» не раз станавілася чэмпіёнам БДПУ. Нашы выпускнікі працуюць па ўсёй краіне — ​в а ўстановах адукацыі, музеях, архівах, бібліятэках, аналітычных цэнтрах, органах дзяржаўнага кіравання. Сярод іх — ​м іністр адукацыі Рэспублікі Беларусь І. В. Карпенка, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі В. В. Даніловіч, вядучы інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?», капітан каманды А. В. Мухін, настаўнік гісторыі СШ № 11 г. Маладзечна, пераможца конкурсу прафесійнага майстэрства «Крыштальны журавель‑2014» В. Э. Жук, капітан каманды КВЗ БДПУ «Лепшыя сябры» А. С. Камароўскі. Кожны, хто вучыцца на гістарычным факультэце, авалодвае спецыяльнымі ведамі і ўменнямі, без якіх не можа абысціся сапраўдны прафесіянал. Нашы выхаванцы маюць цудоўныя магчымасці раскрыць сябе ў вучобе, навуцы, грамадскай і валанцёрскай дзейнасці, творчасці і спорце. Мы запрашаем усіх, хто неабыякавы да гісто­ рыі Бацькаўшчыны і хоча стаць сапраўдным настаўнікам, паступаць на наш факультэт!

цыяльна-педагагічных цэнтрах. Базамі практыкі будучых спецыялістаў па сацыяльнай рабоце з’яўляюцца тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзіцячыя аздараўленчыя летнікі, упраўленні сацыяльнай абароны, грамадскія арганізацыі і інш. Факультэт сацыяльна-педагагічных тэхна­логій — ​гэта сапраўдная дружная і творчая сям’я студэнтаў і вы­кладчыкаў, у якой кожны можа праявіць сябе ў вучэбнай і навуковай дзейнасці, у валанцёрскай рабоце, грамадскім жыцці і спорце. Важная роля тут адводзіцца фарміраванню фундаментальных каштоўнасцей праз традыцыйныя акцыі і мерапрыемствы: «Першыя на Першым», Дзень маці, «Студэнцкая навуковая вясна», конкурс студэнцкіх сацыяльных праектаў і інш. Традыцыі факультэта арыентуюць і выкладчыкаў, і студэнтаў на агульныя мэты, спрыяюць развіццю ініцыятывы і ўсталяванню прадуктыўных творчых і партнёрскіх стасункаў. Больш чым за 25 гадоў дзейнасці на факультэце было падрыхтавана шмат высокакваліфікаваных спецыялістаў, сярод якіх В. А. Абрамаў — ​намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь; В. Л. Сцяпанава — ​начальнік упраўлення сацыяльнай абароны адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска; Г. В. Калачэўскі — ​дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 83 г. Мінска» і многія іншыя. Тых, хто марыць дапамагаць людзям, якія маюць у гэтым патрэбу, запрашаем паступаць на факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій! 27 снежня 2018 г.


БДПУ: будучае пачынаецца тут! ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ г. Мінск, пр. Незалежнасці, 1, вучэбны корпус № 2; тэл. 8-017-327‑79‑66 E‑mail: filfak@bspu.by Дэкан — ​Васіль Дзянісавіч СТАРЫЧОНАК, доктар філалагічных навук, прафесар Філалагічны факультэт даў пуцёўку ў жыццё тысячам настаўнікаў, выкладчыкаў, дзеячаў навукі і культуры. Нашы выпускнікі працуюць у школах, гімназіях, ліцэях, каледжах, установах вышэйшай адукацыі, рэдакцыях газет і часопісаў, на радыё і тэлебачанні, у выдавецкіх цэнтрах, бібліятэках, навукова-даследчых інстытутах, пасольствах і прадстаўніцтвах розных краін, перакладчыцкіх цэнтрах, турыстычных кампаніях. Студэнты нашага факультэта — ​адны з самых актыўных ва ўніверсітэце. Яны ўдзельнічаюць у шматлікіх валанцёрскіх праектах, займаюцца навукова-даследчай працай, праводзяць літаратурныя і тэатральныя вечарыны з удзелам вядомых дзеячаў культуры, ладзяць вандроўкі па Беларусі. Аднак падарожнічаюць філфакаўцы не толькі дзеля асабістага задавальнення: некаторыя віды практык патрабуюць знаёмства з мовай і культурай розных краін. Так, у філолагаў, што вывучаюць кітайскую мову, ёсць магчымасць па праграме ўключанага навучання амаль цэлы год правесці ў Паўночна-Заходнім універсітэце (КНР), з якім БДПУ

звязвае дагавор аб супрацоўніцтве. Факультэт падтрымлівае сувязі з роднаснымі структурамі ўніверсітэтаў розных краін, вынікам чаго стала адкрыццё цэнтраў літуаністыкі, паланістыкі, азербайджанскай і кітайскай моў і культур, а таксама вывучэння мовы іўрыт. Аднак брэндам факультэта і ўніверсітэта ўсё ж з’яўляецца цэнтр беларускай літаратуры і культуры, які носіць імя народнага паэта Беларусі Максіма Танка. Дэвізам факультэта ва ўсе часы была якасная адукацыя. Набыць яе дапамагаюць вядомыя ў краіне і за яе межамі лінгвісты і літаратуразнаўцы. Менавіта таму філфак у 2018/2019 навучальным годзе выбралі амаль што 450 беларускіх і 320 замежных студэнтаў. Сярод знакамітых выпускнікоў факультэта ёсць людзі, чые імёны вядомыя ўсёй краіне: народныя паэты Пімен Панчанка, Аркадзь Куляшоў; тэле- і радыёвядучыя Таццяна Рудакоўская і Андрэй Ляшчынскі; шоумен Антон Мартыненка. Трывалыя, грунтоўныя веды, здабытыя на філалагічным факультэце, забяспечаць яго выпускнікам паспяховы кар’ерны рост.

ІНСТЫТУТ ПСІХАЛОГІІ г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 13, вучэбны корпус № 7; тэл. 8-017-369‑88‑96 Е‑mail: fpsy@mail.ru Дырэктар — Д ​ змітрый Рыгоравіч ДЗЬЯКАЎ, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт Інстытут псiхалогii (ІП) створаны 1 верасня 2016 г. на базе факультэта псіхалогіі, які пачаў функцыянаваць у 1994 г. На сённяшні дзень дружны калектыў ІП аб’ядноўвае больш за 70 выкладчыкаў і 1700 студэнтаў. Аднак мы ганарымся не толькі лічбамі і маштабамі. Галоўнае — ​якасць адукацыі, якую забяспечваюць педагогі-прафесіяналы і на якую можа разлічваць кожны студэнт. Інстытут вядомы ў краіне як адзін з найбуйнейшых цэнтраў па падрыхтоўцы нацыянальных кадраў у галіне псіхалогіі. Навучанне ў ім дасць вам магчымасць стаць прафесійнымі псіхолагамі, лепш зразумець сябе і сваіх блізкіх. Невыпадкова наша місія сфармулявана так: «Па­ знаць. Зразумець. Пераадолець!». Падрыхтоўку спецыялістаў, а таксама псіхалагічную адукацыю будучых педагогаў ажыццяўляюць выкладчыкі 5 кафедраў (сацыяльнай i сямейнай псiхалогii, псiхалогii адукацыi, агульнай i арганiзацыйнай псiхалогii, клiнiчнай i кансультатыўнай псiхалогii, псiхалагiчнага забеспячэння прафесійнай дзейнасці) і супрацоўнікі 2 лабараторый.

Выпускнікі спецыяльнасці «Псіхалогія» атрымліваюць кваліфікацыю псіхолага, а таксама выкладчыка псіхалогіі па спецыялізацыях «Педагагічная псіхалогія», «Псіхалогія сямейных адносін», «Сацыяльная псіхалогія», «Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці». Тым, хто завяршыў навучанне па спецыяльнасці «Практычная псіхалогія», пры­ свойваецца кваліфікацыя педагога-псіхолага. Выхаванцы Інстытута запатрабаваны ў розных сферах дзейнасці. Яны аказваюць псіхалагічную дапамогу дзецям, бацькам і педагогам ва ўстановах адукацыі; працуюць іміджмейкерамі, менеджарамі па персанале, псіхолагамі ў арганізацыях і сацыяльна-псіхалагічных цэнтрах; удзельнічаюць у распрацоўцы карпаратыўнай культуры кампаній, стварэнні добразычлівых узаемаадносін у калектыве. Выпускнікі ІП знаходзяць прымяненне сваім здольна­ сцям, ведам і ўменням у сістэме вышэйшай адукацыі і МУС,

ФАКУЛЬТЭТ ФІЗІЧНАГА ВЫХАВАННЯ г. Мінск, вул. Магілёўская, 37, вучэбны корпус № 5; тэл. 8-017-327‑49‑74 Е‑mail: fisvosp@bspu.by Дэкан — ​Аляксандр Мікалаевіч КАСПЯРОВІЧ, кандыдат гістарычных навук Факультэт фізічнага выхавання (ФФВ) — ​самы спартыўны ў БДПУ. Ён моцны сваімі традыцыямі, закладзенымі неабыякавымі да спорту і фізічнай культуры людзьмі —​ выкладчыкамі і студэнтамі. Сёння на ФФВ вучацца ўдзельнікі Алімпійскіх гульняў, Паралімпіяд, чэмпіёны свету, пераможцы сусветных універсіяд, чэмпіёны і прызёры еўрапейскіх турніраў больш чым па дзесяці відах спорту. Мы ганарымся сваімі студэнтамі і выпускнікамі: Юрыем Голубам — ​паралімпійскім чэмпіёнам, двойчы сярэбраным, бронзавым прызёрам па біятлоне ў Пхёнчхане; Алесяй Бабушкінай — ​бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў у Пекіне па мастацкай гімнастыцы; Марынай Слуцкай — п ​ ершым нумарам сусветнага рэйтынгу па дзюдо; Аляксандрай Раманоўскай — ч​ эмпіёнам свету па фрыстайле; Ягорам Арцёмавым — ч​ эмпіёнам Еўропы па водна-лыжным спорце; Аляксандрам Кокшам — ​чэмпіёнам свету па самба; Паўлам Санковічам — ​удзельнікам Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Лондане па плаванні, прызёрам чэмпіянату свету (2016); Ганнай Драбеняй — ​удзельніцай Алімпіяды ў Лондане па лёгкай атлетыцы; Марыяй Кандрацьевай — ​пераможцай першынства свету па самба; Арынай Качан — п ​ рызёрам Паралімпійскага чэмпіянату свету па дзюдо. Выхаванцамі ФФВ таксама з’яўляюцца прызёры чэмпіянату свету па самба Лейла Абасава, Вольга Малейка; прызёр чэмпіянату свету і чэмпіёнка Еўропы па вольнай барацьбе Анастасія Гучок; чэмпіён Еўропы па грэка-рымскай барацьбе выкладчык ФФВ Элбек Тажыеў; Сцяпан Папоў — ​чэмпіён свету і Першых Еўрапейскіх гульняў у Баку (2015), адзіны ў свеце самбіст, удастоены ўзнагароды «Fair play», і іншыя. На нашым факультэце вучацца студэнты, якія ўваходзяць у склад вядомых спартыўных клубаў Рэспублікі Беларусь: «БАТЭ», «Дынама Мінск», «Шахцёр», «Крумкачы», «БГК імя Мяшкова», «Мінскі СКА», «Цмокі-Мінск» і іншыя. Пры факультэце створаны зборныя каманды БДПУ па пляжным футболе, футболе ў залах, якія ўдзельнічаюць у чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь. 27 снежня 2018 г.

навукова-даследчых інстытутах і цэнтрах даследавання грамадскай думкі, кадравых, рэкламных і маркетынгавых службах. Іх рады бачыць у дыягностыка-рэабілітацыйных, крызісных, сексалагічных цэнтрах і іншых арганізацыях. Інстытут псіхалогіі наладжвае і падтрымлівае партнёрскія сувязі з аднолькавымі па профілі структурамі ўстаноў вышэйшай адукацыі Беларусі і замежжа — ​Кіеўскім нацыянальным універсітэтам імя Т. Шаўчэнкі, Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам, Маскоўскім псіхолагапедагагічным універсітэтам, Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам і многімі іншымі. У ІП створаны ўсе ўмовы для развіцця навукова-да­ следчай дзейнасці студэнтаў. Яны могуць працаваць у навукова-даследчых лабараторыях, праяўляць эрудыцыю на алімпіядах па псіхалогіі, выступаць на канферэнцыях. Трэці год у Інстытуце рэалізуецца інавацыйны праект «Тыдзень англійскай прафесійнай лексікі псіхолага». Ён прадугледжвае чытанне лекцый, правядзенне семінарскіх, практычных і лабараторных заняткаў па розных вучэбных дысцыплінах на замежнай мове. Тыднёвая англамоўная практыка камунікацыі дае студэнтам добрую магчымасць павысіць узровень валодання мовай міжнародных навуковых зносін і набыць практычныя навыкі прафесійнай камунікацыі, што з’яўляецца адной з найважнейшых кампетэнцый сучаснага кваліфікаванага спецыяліста. Грунтоўныя веды, набытыя ў Інстытуце псіхалогіі, дазволяць стаць высакакласным спецыялістам, спазнаць прыроду чалавека і зразумець псіхалагічны сэнс яго ўчынкаў.

Факультэт ажыццяўляе адзі­ ны ў рэспубліцы спартыўнаадукацыйны праект «Бела­ русіяда», які ўяўляе сабой спартыўныя спаборніцтвы (камандныя і асабістыя) па беларускіх народных гульнях. У структуры ФФВ 4 кафедры — ​тэорыі і методыкі фізічнай культуры, спартыўнап ед а га г і ч н ы х д ы с ц ы п л і н , медыка-біялагічных асноў фізічнага выхавання і фізічнага выхавання і спорту, а таксама вучэбна-практычная лабараторыя фізічнай культуры. На факультэце працуюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі, сярод якіх трэнер Нацыянальнай паралімпійскай зборнай Рэспублікі Беларусь па дзюдо А. У. Катлоўскі (удзельнік Паралімпійскіх гуль­няў у Лондане‑2012 і Рыа-дэ-Жанейра‑2016); трэнер юніёрскай зборнай Рэспублікі ­Беларусь па валейболе Я. А. Пімахін; заслужаныя трэнеры Рэспублікі Беларусь В. К. Мухляда, А. В. Хіжэўскі. На працягу навучання студэнтам выкладаецца шэраг спецыяльных прадметаў, напрыклад, «Тэорыя і методыка фізічнага выхавання», «Спартыўныя і рухомыя гульні», «Гімнастыка», «Лёгкая атлетыка», «Плаванне», а таксама профільных вучэбных дысцыплін адпаведна абранай спецыяльнасці: «Сродкі аздараўленчай фізічнай культуры», «Тэорыя і арганізацыя лячэбнай фізічнай культуры», «Масаж пры захворваннях і траўмах», «Спартыўная медыцына», «Менеджмент турызму», «Маркетынг турызму», «Тэорыя і практыка экскурсійнага турызму» і інш. Набытыя тэарэтычныя веды студэнты факультэта замацоўваюць на вучэбных і вытворчых практыках па аздараўленчай фізічнай культуры, турызме, маркетынгу ў турызме, а таксама на педагагічнай і пераддыпломнай — ​у залежнасці ад абранай спецыялізацыі. Выпускнікі спецыяльнасці «Фізічная культура» паспяхова працуюць не толькі выкладчыкамі ва ўстановах адукацыі, але і трэнерамі, менеджарамі фізкультурнааздараўленчых цэнтраў, спартыўных школ, турыстычных агенцтваў і інш. Дзверы факультэта адчынены для тых, хто хоча звязаць свой лёс з фізічнай культурай, спортам і прапагандай здаровага ладу жыцця.

3 7


Хопіць разважаць – час паступаць! ФАКУЛЬТЭТ ДАЎНІВЕРСІТЭЦКАЙ ПАДРЫХТОЎКІ г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 1; тэл. 8-017-327‑82‑61 Е‑mail: dekanat@tut.by Дэкан — С ​ яргей Уладзіміравіч ЯКАВЕНКА, кандыдат педагагічных навук, дацэнт і патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да абітурыентаў; • фарміраванне ў абітурыентаў сістэмы ведаў, неабходных і дастатковых для паступлення ва ўстановы сярэдняй і вышэйшай адукацыі; • адаптацыя слухачоў да навучання ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі; • правядзенне прафарыентацыйнай работы сярод выпускнікоў школ для

Мэтай дзейнасці факультэта з’яў­ ляец­ца падрыхтоўка асоб да паступлення ва ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь. Вучэбны працэс адпавядае праграмам уступных іспытаў, зацверджаным Міністэрствам адукацыі. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі з’яўляюцца: • пераадоленне неадпаведнасці па­ між узроўнем падрыхтоўкі слухачоў

мэтанакіраванага фарміравання студэнцкага кантынгенту БДПУ. На факультэце працуюць падрыхтоўчае аддзяленне для беларускіх грамадзян, падрыхтоўчае аддзяленне для замежных гра-

ФАКУЛЬТЭТ ДАЎНІВЕРСІТЭЦКАЙ ПАДРЫХТОЎКІ БДПУ

Курсы выхаднога дня Тэрмін навучання — ​8 ме­ся­цаў. Прыём заяў з 20 жніўня. Заняткі праводзяцца па суботах з кастрычніка па май. Вячэрнія курсы Тэрмін навучання — ​6 ме­ сяцаў. Прыём заяў з 1 кастрычніка. Заняткі праводзяцца з лістапада па красавік.

рыхтуе абітурыентаў да паступлення ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАДРЫХТОЎЧАЕ АД ДЗЯЛЕННЕ

Тэл.: 8-017-327‑82‑61 Дзённая форма навучання Тэрмін навучання — 8 ​ ме­ся­цаў. Прыём заяў з 20 жніўня. На падрыхтоўчае аддзяленне прымаюцца асобы, якія маюць сярэднюю адукацыю.

мадзян і падрыхтоўчыя курсы. За апошнія 5 гадоў навучанне на факультэце прайшлі больш за 4000 слухачоў, 600 з якіх — ​замежныя грамадзяне з 12 краін свету. На падрыхтоўчае аддзяленне прымаюцца асобы, якія маюць сярэднюю адукацыю. Слухачы стацыянара забяспечваюцца інтэрнатам, карыстаюцца бібліятэкай, наведваюць спартыўны комплекс універсітэта. Выпускнікі падрыхтоўчага аддзялення маюць пераважнае права на залічэнне ў БДПУ пры роўнай агульнай колькасці балаў. На падрыхтоўчых курсах жадаючыя могуць якасна падрыхтавацца да паступлення ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі рэспублікі. На працягу ўсяго навучальнага года дзейнічаюць дзённыя і вячэрнія курсы, курсы выхаднога дня. Непасрэдна перад цэнтралізаваным тэсціраваннем і ўступнымі іспытамі арганізуюцца двухтыднёвыя падрыхтоўчыя курсы.

ПАДРЫХТОЎЧЫЯ КУРСЫ

Тэл.: 8-017- 327‑89‑30 Дзённыя курсы Тэрмін навучання — 8 ​ ме­ ся­цаў. Прыём заяў з 20 жніўня. Заняткі праводзяцца з кастрычніка па май.

Курсы працягласцю 4 месяцы Тэрмін навучання: студзень — ​ май. Прыём заяў з 20 снежня. Двухтыднёвыя курсы перад тэсціраваннем і экзаменамі Тэрмін навучання — ​2 тыдні. Прыём заяў з 1 красавіка. Заняткі праводзяцца ў маі — ​ чэрвені (паэтапна).

З кастрычніка па красавік на факультэце праводзіцца рэпетыцыйнае тэсціраванне па матэрыялах Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Тэл.: 8-017-327-89-30.

ІНСТЫТУТ ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ І ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 1; тэл.: 8-017-328‑63‑07; тэл./факс: 8-017-327‑22‑17 г. Мінск, вул. Голубева, 26/2, вучэбны корпус № 9; тэл.: 8-017-380‑25‑76; тэл./факс: 8-017-277‑10‑90 Дырэктар — ​Ірына Уладзіміраўна ШАСЦІТКА, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Факультэт кіравання і прафесійнага развіцця педагогаў: тэл.: 8-017-277‑10‑90, e-mail: fpkso_ipk@mail. ru Факультэт дадатковай прафесійнай адукацыі: тэл.: 8-017-200‑28‑43, e-mail: fpso_ipk@bspu. by Павышэнне кваліфікацыі і пера­ падрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў прадугледжваюць актыўнасць і мабільнасць, кампетэнтнасць і гатоўнасць да самаўдаскана­лен­ ня. Штогод больш за 1500 слухачоў набываюць новую спецыяльнасць, а прыкладна 1000 — ​павышаюць сваю кваліфікацыю і праходзяць стажыроўку ў кіруючых работнікаў і спецыялістаў на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ (ІПКіП). Навучанне ажыццяўляецца як за сродкі рэспубліканскага (мясцовага) бюджэту, так і за ўласны кошт ці за кошт арганізацыі. У бягучым годзе прыярытэтным напрамкам дзейнасці ІПКіП з’яўляецца перапад рыхтоўка педагагічных работнікаў і спецыялістаў адукацыі. Прыём слухачоў ажыццяўляецца з ліку асоб, якія маюць вышэйшую адукацыю, а таксама студэнтаў старэйшых курсаў і магістрантаў дзённай формы атрымання адукацыі ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Перападрыхтоўка вядзецца па 32 спецыяльнасцях: «Менеджмент устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі»; «Фізкультурнааздараўленчая работа ва ўстановах адукацыі»; «Педагагічная дзейнасць

спецыялістаў»; «Дашкольная адукацыя»; «Пачатковая адукацыя»; «Матэматыка»; «Інфарматыка»; «Практычная псіхалогія»; «Аліга­ фрэнапедагогіка»; «Інтэграванае навучанне і выхаванне ў школьнай адукацыі»; «Інтэграванае навучанне і выхаванне ў да­ школьнай адукацыі»; «Рэкламная інфармацыя і камунікацыя»; «Webдызайн і камп’ютарная графіка»; «Псіхалогія»; «Псіхалогія кіравання»; «Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці»; «Псіхалогія сямейных адносін»; «Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне развіцця дзіцяці дома»; «Выяўленчае мастацтва»; «Музычнае мастацтва»; «Мастацтва харэаграфічнае»; «Сацыякультурнае забеспячэнне турысцкай дзейнасці»; «Лагапедыя»; «Тыфлапедагогіка»; «Сурдапедагогіка»; «Жэставая мова»; «Беларуская мова»; «Руская Пр. Незалежнасці, 1, п. 207А, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

8-017-226-40-19

i

e-mail: nastaunik@bspu.by www.bspu.by

мова»; «Сацыяльная педагогіка»; «Геаграфія»; «Біялогія»; «Замежная мова». Прыём дакументаў на навучанне па спецыяльнасцях перападрыхтоўкі за кошт сродкаў рэспубліканскага (мясцовага) бюджэту ажыццяўляецца штогод з 15 жніўня па 30 кастрычніка. Заявы на навучанне за ўласны кошт ці за сродкі арганізацыі прымаюцца на працягу года. Залічэнне на навучанне па спецыяльнасцях перападрыхтоўкі адбываецца па выніках уступных іспытаў (сумоўя, тэсціравання). Перавагі павышэння кваліфікацыі і стажыроўкі ў ІПКіП ацанілі многія педагогі нашай краіны, а таксама бліжэйшага і нават далёкага замежжа (Кітайская Народная Рэспубліка). Сёння ІПКіП прапануе 100 праграм па запытах устаноў адукацыі і індывідуальных запытах. Актуальнымі тэмамі з’яўляюцца: «Інтэрактыўная дошка: стварэнне адукацыйнага прадукту», «Педагагічны вопыт: тэорыя і практыка апісання і прадстаўлення», «Дакументацыйнае забеспячэнне кіраўніцкай дзейнасці ўстановы адукацыі», «Інтэнсіўнае навучанне: тэхналогіі арганізацыі адукацыйнага працэсу», «Дашкольнае навучанне: тэхналогіі арганізацыі адукацыйнага працэсу».

ЦЭНТР ДАДАТКОВАЙ АДУКАЦЫІ «АЛЬТЭРНАТЫВА» праводзіць платныя кароткатэрміновыя курсы для школьнікаў: • Асновы інфармацыйных тэхналогій: праграмнае забеспячэнне і апаратныя сродкі персанальнага камп’ютара; • Асновы канструявання і праграмавання робатаў; • Мова праграмавання PYTHON. Аўта­матызацыя паўсядзённых задач; • Падрыхтоўка навучэнцаў устаноў сярэдняй адукацыі да практычных ту­раў алімпіяд па біялогіі «Батаніка: сістэ­матыка раслін»; • Падрыхтоўка навучэнцаў да прадметнай алімпіяды па біялогіі: «Эвалюцыйнае вучэнне», «Марфалогія раслін», «Анатомія раслін»; • Падрыхтоўка навучэнцаў да практычных тураў прадметных алімпіяд па біялогіі і хіміі; • Рашэнне тэставых заданняў і алімпіяд­ных задач па хіміі; • Падрыхтоўка да ЦТ па геаграфіі, біялогіі і хіміі; • Фарміраванне і развіццё навыкаў пад­рыхтоўкі і афарбоўвання мікра­бія­лагіч­ных мікрапрэпаратаў; • Фарміраванне і развіццё навыкаў прэпаравання кветак і складання формул і дыяграм; • Шматстайнасць свету членістаногіх; • Мікрапрэпараты тканак і органаў чалавека і жывёл. Больш падрабязную інфармацыю шукайце на сайце www.kursy.bspu.by. Наш адрас: г. Мінск, вул. Савецкая, 18, корп. 1, аўд. 108; тэлефон: 8-017-327‑79‑32.

Газета надрукавана Выходзіць два разы ў месяц ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве на беларускай мове. «БудМедыяПраект». Рэдактар Аб’ём 8 палос фармату А3. ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Т. А. БАШМАКОВА Распаўсюджваецца Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. ў вучэбных карпусах Тыраж 2000 экз. Заказ 1410. і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 27.12.2018 г.


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.