1218

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. • Жыццё БДПУ

У

АДПАВЕДНАСЦІ з загадам рэктара БДПУ за паспяховую працу па арганізацыі і забеспячэнні адукацыйнага працэсу, а таксама ў сувязі з Днём універсітэта ўсе штатныя супрацоўнікі alma mater 16 лістапада атрымаюць прэмію ў памеры аднаго тарыфнага акладу (прапарцыянальна займаемай стаўцы). ЛЁТ студэнцкіх атрадаў БДПУ «З восені — ​у лета» адбудзецца ў пачатку снежня. Да гэтай святочнай падзеі студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта падышлі ў прыўзнятым настроі. Справа ў тым, што 14 лістапада адбылося падвядзенне вынікаў трэцяга працоўнага семестра-2018 гарадскога конкурсу «Лепшы студэнцкі атрад і лепшы наймальнік г. Мінска». Рады паведаміць: штаб працоўных спраў ПА ГА «БРСМ» нашага ўніверсітэта апярэдзіў сваіх канкурэнтаў і заняў першае месца ў горадзе. БДПУ – на ганаровым 3-м месцы ў намінацыі «Лепшы наймальнік», а студэнцкі атрад «Ветразь» узняўся на першую прыступку на п’едэстале гонару ў намінацыі: «Лепшы студэнцкі педагагічны атрад г. Мінска». Другое месца ў гэтай жа намінацыі прысу­ джана педагагічнаму атраду «Сузор’е». Віншуем! ПАБОРНІЦТВЫ па плаванні «Стартуем ­разам» сярод выкладчыкаў, студэнтаў і выхаванцаў МАК СДЮШАР, прысвечаныя Дню ўніверсітэта, пройдуць 22 лістапада. Запрашаем да ўдзелу!

З

Пятніца, 16 лістапада 2018 года

№ 14 (1218)

ХТО ЗАЙМАЎСЯ ПАКАЗАЛЬНА — ​СТАЎ ГЕРОЕМ ТРЫУМФАЛЬНЫМ! Пацвярджаючы статус адной з самых спартыўных устаноў вышэйшай адукацыі краіны, наш універсітэт стварае найлепшыя ўмовы для тых, хто дбае пра сваё здароўе і добрую фізічную форму. А такіх танкаўцаў з году ў год становіцца ўсё больш. Маленькія і вялікія спартыўныя поспехі — д ​ обрая матывацыя для таго, каб не збочыць з гэтай сцежкі здароўя. Калі ж твае дасягненні заўважаюцца і адзначаюцца на ўніверсітэцкім узроўні, хочацца працаваць над сабой яшчэ больш, яшчэ лепш. Таму традыцыйнае спартыўнае свята БДПУ «Трыумф‑2018», якое прайшло 15 лістапада, стала для яго ўдзельнікаў не толькі памятнай падзеяй, але і цудоўным стымулам для далейшага самаўдасканалення.

С

• Спартыўны навігатар

Л

ІДАР Нацыянальнай каманды Беларусі па дзюдо — ​ студэнтка факультэта фізічнага выхавання БДПУ Марына Слуцкая перамагла на Гран-пры па дзюдо ў Абу-Дабі (ААЭ) у вагавай катэгорыі звыш 78 кг. У медалёвай калекцыі Марыны захоўваюцца ўзнагароды рознай вар­ тасці. Яны здабыты на буйных міжнародных тур­нірах серыі Гран-пры і European Open. А днямі спартсменка прывезла «бронзу» з Гран-пры па дзюдо ў Ташкенце. Так У цэнтры - М. Слуцкая трымаць! А ТЫДЗЕНЬ раней з бронзавым медалём чэмпіянату Еўропы па кікбоксінгу (г. Браціслава, Славакія) вярнуўся яшчэ адзін прад­стаўнік нашага ўніверсітэта Мікіта Мі­ рончык. Удалае выступленне забяспечыла студэнту факультэта фізічнага выхавання БДПУ ўдзел у Су­ светных гульнях, якія адбудуцца ў 2019 г. у ЗША. Хварэем за нашых!

Н

З

БОРНАЯ БДПУ «Пед універсітэт» упэўнена перамагла сваіх саперніц з Рэспублікан­с кага дзяржаўнага ву­ч ы­ ліш­ч а алімпій­с кага рэзерву ў матчы за Суперкубак Рэс­пуб­ лікі Бе­ларусь па мініфутболе сярод жа­ ночых каманд. Він­ шуем нашых спарт­ сменак і іх трэнера С. А. Траско! ЯШЧЭ адзін медаль — ​на гэты раз сярэбраны — ​здабылі выхаванкі Сяргея Аркадзьевіча Траско. Гаворка ідзе пра спаборніцтвы ў рамках праграмы Рэспубліканскай універсіяды. Другі год запар футбалісткі БДПУ займаюць другую прыступку на п’едэстале гонару па выніках фінальнай сустрэчы з камандай БДУФК. Спа­ дзяёмся, што ў наступным годзе святкаваць вікторыю будуць нашы дзяўчаты!

І

Пасля ўрачыстага парада ўдзельнікаў мерапрыемства на сцэну выйшлі рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук і сярэбраны прызёр Алімпіяды-2008, старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі В. А. Дзевятоўскі, каб выканаць прыемную і ганаровую місію — ​ павіншаваць сёлетніх трыумфатараў.

Па выніках круглагадовай спартакіяды сярод студэнтаў БДПУ трэцяе месца заняў Інстытут псіхалогіі, заслужанае «срэбра» — ​у каманды факультэта прыродазнаўства, а на самай высокай прыступцы п’едэстала аказаўся фізіка-матэматычны факультэт. Зборныя былі ўзнагароджаны дыпломамі, кубкамі і камплектамі спартыўнай формы. Спецыяльныя прызы ад рэктарата БДПУ атрымалі спартсмены факультэта фізічнага выхавання, які па рашэнні аргкамітэта выступае ў спартакіядзе паза конкурсам. Першы прарэктар С. І. Копцева і старшыня прафкама работнікаў БДПУ І. А. Вабішчэвіч узнагародзілі пераможцаў і прызёраў спартакіяды супрацоўнікаў нашага ўніверсітэта. У тройку лепшых увайшлі каманды факультэта прыродазнаўства і бібліятэкі (3-е і 2-е месца адпаведна). Перамогу ж святкавала зборная каманда, якая складаецца з прадстаўнікоў спартыўнага клуба «Педагог», цэнтра студэнцкай творчасці і ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю. Спецыяльнымі прызамі ад прафкама быў узнагароджаны факультэт фізічнага выхавання.

Начальнік студэнцкага гарадка Л. С. Пепік і дырэктар спарткомплексу Ю. І. Чарноў, у сваю чаргу, павіншавалі пераможцаў і прызёраў спартакіяды Студэнцкага гарадка БДПУ, а гэта зборныя інтэрнатаў № 1 і № 3 (3-е і 2-е месца ­адпаведна) і лідар спаборніцтва — ​ каман­да інтэрната № 5. У рамках спартыўнага свята прайшла 6-я цырымонія абвяшчэння спецыяльных намінацый ад рэктарата БДПУ. Так, лепшым кіраўніком спартыўнай секцыі была прызнана студэнтка Інстытута інклюзіўнай адукацыі Ірына Карась — ​кіраўнік спартыўнай секцыі па чырлідынгу «Рытм і прыгажосць». У намінацыі «Спартыўны лідар факультэта» перамогу святкаваў студэнт 3-га курса факультэта эстэтычнай адукацыі, член зборнай БДПУ па шахматах, пераможца першынства ўніверсітэта па мнагабор’і Артур Салавянюк. У намінацыі «Прарыў года» была адзначана каманда, якая дамаглася най-

большага прагрэсу ў Рэспубліканскай універсіядзе, — ​жаночая зборная БДПУ па валейболе, што за год узнялася з 10-га да 2-га месца. З «серабром» дзяўчат павіншаваў Заслужаны майстар спорту СССР, алімпійскі чэмпіён 1992 г. у грэблі на каноэ, начальнік аддзела развіцця алімпійскага руху Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Д. А. Даўгалёнак. Гонар адкрыць канверт з надпісам «Лепшая зборная каманда БДПУ» выпаў генеральнаму сакратару БАСС В. Г. Кар-

навушанка. У намінацыі перамаглі падапечныя трэнераў А. В. Хіжэўскага і А. У. Катлоўскага — ​зборная БДПУ па барацьбе дзюдо і самба — ​неаднаразовыя пераможцы рэспубліканскіх універсіяд. А вось аднагалоснага рашэння, хто стаў «Лепшым трэнерам-выкладчы-

кам», не было. Таму атрымаць заслужаныя прызы на сцэну запрасілі Сяргея Аркадзьевіча Траско (трэнер зборных БДПУ па футболе і гандболе) і Таццяну Віктараўну Харашылаву (трэнер жаночай зборнай БДПУ па баскетболе). Завяршэннем спартыўнага свята «Трыумф‑2018» стала ўрачыстае адкрыццё спартакіяды новага навучальнага года і канцэртная праграма ад вядучых творчых калектываў БДПУ і запрошаных гасцей. Іван МОРГУН, начальнік СК «Педагог»


Свет без межаў

ТЭРМІН ПРАЦЫ — ​Н ЕВЯЛІКІ, ПЛЁН ПАРТНЁРСТВА — ​К А ЛАСА ЛЬНЫ Адным з партнёраў нашага ўніверсітэта ў Рэспубліцы Узбекістан з’яўляецца Ташкенцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Нізамі (далей — ​ТДПУ). Фундамент двухбаковых кантактаў быў закладзены ў 2017-м, калі ў рамках работы ХVII міжнароднай выстаўкі «Адукацыя і кар’ера» (г. Ташкент) кіраўнікі дзвюх устаноў вышэйшай адукацыі — ​А . І. Жук і Ш. С. Шарыпаў падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні. Пачатак рэалізацыі дамоўленасці паклаў прыезд у Мінск двух выпускнікоў ТДПУ з мэтай навучання па праграме магістратуры БДПУ. Візіт у alma mater узбекскай дэлегацыі ў чэрвені бягучага года надаў новы імпульс партнёрскаму ўзаемадзеянню паміж педагагічнымі ўніверсітэтамі. Тэмпы развіцця супрацоўніцтва, набраныя з таго часу, проста ўражваюць. За няпоўныя 5 месяцаў на базе ТДПУ створаны Беларуска-Узбекскі адукацыйны цэнтр, адкрыты сумесны факультэт «Інавацыйная педагогіка», дзе пачалася падрыхтоўка 150 студэнтаў па спецыяльнасцях «Лагапедыя», «Дашкольная адукацыя», «Псіхалогія». А яшчэ — д ​ ыпломы магістраў атрымалі ўзгаданыя вышэй выпускнікі ТДПУ (а цяпер ужо і БДПУ!) Р. М. Садыкаў і Н. М. Няматава. Абое на працягу года праходзілі навучанне ў магістратуры нашага ўніверсітэта на дзённай форме атрымання адукацыі па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка навучання і выхавання» са спецыялізацыяй «Пачатковая адукацыя» і «Руская мова» (адпаведна). Карэспандэнт «Н» не мог прамінуць такую падзею, і яму ўдалося пагутарыць з наваспечаным магістрам. — Як Вы, Рустам Мансуравіч, — ​чалавек з багатым жыццёвым вопытам, дастойнай работай і сфарміраваным ладам жыцця, прынялі рашэнне паступіць у магістратуру і вярнуцца ў статус студэнта? — Амаль што дваццаць пяць гадоў таму я скончыў факультэт методыкі пачатковай адукацыі і фізічнага выхавання Ташкенцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Нізамі. Затым працаваў у сферы, далёкай ад педагогікі, і таму юначая мара аб настаўніцкай прафесіі доўгі час заставалася нерэалізаванай. Жаданне вярнуцца ў сістэму адукацыі захапіла мяне параўнальна нядаўна — ​гадоў шэсць назад. На гэта, хутчэй ­за ўсё, паўплывала агульная атмасфера ў нашай ­сям’і. Трэба сказаць, што сярод маіх родных многа педагогаў. Маці выкладала нямецкую мову, бацькі жонкі, Альбіны Венераўны, таксама працавалі ў школе, дый сама яна — ​дацэнт універсітэцкай кафедры. Вось цяпер і я, зрабіўшы круты паварот у кар’еры, вырашыў працягнуць сямейную традыцыю. Глыбока перакананы, што педагогіка ніколі не вычарпае сябе як навука, бо ўсе мы ў жыцці так або іначай з’яўляемся на­ стаўнікамі. Такім чынам, падсумуем: мне — ​45, і сёння я — ​дыпламаваны магістр, што займаецца цікавай справай, ад поспеху якой залежыць будучае не толькі маё ўласнае, а і маёй радзімы. — Прыезд у Беларусь — ​гэта прапанова Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан «ІSTE`DOD» ці Ваша ўласнае рашэнне?

— Калі коратка, то ўласнае рашэнне, пад­ мацаванае магчымасцямі Фонду, без падтрымкі якога такое навучанне было б немагчымым. Дадам, што з вялікай колькасці заявак былі задаволены толькі дзве — ​мая і нашай калегі Няматавай Наргізахон Мухтор кізі. Лічу, што мне пашанцавала, бо Беларусь развівае нацыя-

нальную сістэму вышэйшай адукацыі ў кантэксце Балонскага працэсу. Гэты факт надае дыплому вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны некаторыя перавагі. Пра свой выбар я не пашкадаваў ні на хвіліну. Па-першае, БДПУ — ​добрая магчымасць пашырыць свой кругагляд у галіне педагагічных ведаў і вопыту, узбагаціцца традыцыямі ўніверсітэта, прасякнуцца векавой культурай

выкладання ў ім. Па-другое, я ўпершыню прыехаў у Рэспубліку Беларусь. Для мяне яна дагэтуль была незнаёмай краінай, таму хацеў пазнаёміцца з яе сталіцай, гісторыяй, насельніцтвам. — Ці карыстаюцца попытам у Вас на радзіме веды, набытыя за мяжой? — Безумоўна, так. Перш за ўсё цэняцца свежыя ідэі і вопыт, якія стыпендыяты набываюць і прывозяць у сваю рэспубліку. Гэта — ​ новыя арыенціры для руху наперад. Нягледзячы на многія агульныя рэчы, нашы магістратуры маюць шмат адрознен­ няў. У Беларусі навучанне доўжыцца год, у мяне на радзіме — ​два, прычым апошнія тры месяцы адводзяцца на інтэнсіўную практыку. У беларускай праграме гэты блок займаў усяго 10 дзён, падчас якіх я наведваў практычныя заняткі і правёў для сту­дэнтаў тры паточныя лекцыі. Аднак у БДПУ непараўнальна больш увагі надаецца даследчай дзейнасці магістранта. Напры­клад, з удзелам майго навуковага кіраўніка — ​кандыдата філалагічных навук дацэнта Н. У. Ждановіч я праводзіў эксперымент на базе філіяла факультэцкай кафедры педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі ў ПШ № 39. Перада мной стаяла задача праверыць эфектыўнасць методыкі выкарыстання электронных сродкаў навучання (ЭСН) у пачат­ковых класах (на прыкладзе ўрокаў рускай мовы), і мы вырашылі адаптаваць ЭСН,

якія распрацавалі ўзбекскія педагогі, да вучэбнай праграмы беларускай школы. І гэта было зроблена! — Чым запомніцца год, праведзены ў Беларусі? Што раскажаце пра яе сваім суайчыннікам — ​грамадзянам Рэспублікі Узбекістан? — Успаміны пра Мінск я пранясу праз усё жыццё. Таму найперш парэкамендую прыехаць у сталіцу Беларусі, каб убачыць усё на ўласныя вочы. Асабіста для мяне ­паездка ў Беларусь стала выдатнай магчымасцю павысіць узровень прафесійных ведаў. На факультэце пачатковай адукацыі мне была аказана ўся неабходная падтрымка для больш хуткай адаптацыі да працэсу навучання. Самыя цёплыя словы адрасую дэкану ФПА Наталлі Уладзіміраўне Ждановіч, якая падтрым­лівала мяне ва ўсім, падказвала, у якім напрамку рухацца. А таксама яе намеснікам — ​В. У. Азарка і А. Г. Сарока, іншым беларускім калегам, якія суправаджалі мяне ад сустрэчы ў аэрапорце ў дзень прылёту і да вяртання на радзіму праз год, — ​прадстаўнікам упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва на чале з С. М. Кабачэўскай і магістратуры ў асобе начальніка вучэбна-метадычнага ўпраўлення В. А. Зайцава. Падтрымка была каласальная! Дзякуй усім выкладчыкам БДПУ, працаваць з якімі было сапраўдным задавальненнем! Гутарыла Таццяна БАШМАКОВА

БДПУ ў асобах

ВЕДЫ, ВОПЫТ, МА ЛА ДОСЦЬ — У ​ СЁ Д ЛЯ ПЛЁННАЙ ПРАЦЫ ЁСЦЬ Беларусаў ва ўсім свеце ведаюць як працавіты народ, які дбае аб парадку і дабрабыце ў сваёй сям’і, горадзе, краіне. І ў дачыненні да нашага агульнага дома — ​БДПУ — ​таксама можна з упэўненасцю сказаць, што тут адчуваецца клапатлівае стаўленне і гаспадарская рука. З кожным днём установа змяняецца да лепшага. У адпаведнасці з Праграмай стратэгічнага развіцця БДПУ на 2016—2020 гг. з’яўляюцца новыя і ўдасканальваюцца існуючыя аб’екты, прыгажэюць вучэбныя карпусы, аўдыторыі робяцца больш утульнымі, а інтэрнаты — камфартабельнымі, абнаўляецца матэрыяльна-тэхнічная база. Сённяшні герой рубрыкі «БДПУ ў асобах» не па чутках ведае, якіх намаганняў патрабуюць гэтыя станоўчыя змены. За што­ дзённай працай яму цяжка знайсці час для размоў, аднак карэспандэнт «Н» вырашыў ненадоўга адысці ад народнай парады «менш слоў — ​больш справы» і пагаварыць з бадай самым гаспадарлівым прарэктарам універсітэта А. А. ЮШЧЫКАМ. — Андрэй Аляксандравіч, Вы самы малады прарэктар БДПУ. Скажыце з уласнага вопыту: на такой пасадзе маладосць — ​добры памагаты? — Маладосць — ​ці не лепшы час у жыцці чалавека, але быць маладым не так і проста. Даводзіцца крок за крокам спасцігаць свет, людзей, прафесію і пры гэтым вучыцца на ўласных памылках. Каб мінімізаваць іх, я заўсёды пры­ слухоўваюся да мудрых парад рэктара БДПУ А. І. Жука і сваіх старэйшых калег. У той жа час у маладосці ёсць і відавочныя перавагі перад стала­сцю — ​гэта амбіцыйныя планы, свежыя ідэі, арыгінальныя падыходы. Стараюся напоўніцу выкарыстоўваць гэтыя плюсы свайго ўзросту ў рабоце. — Вам даводзіцца выконваць шырокі спектр абавязкаў. Дзе здабывалі веды, якія дазваляюць рацыянальна выкарыстоўваць вылучаныя сродкі і рэсурсы? — Існуе меркаванне, што для такой працы ідэальна падыходзяць спецыялісты з інжынерна-тэх­ніч­ най адукацыяй, аднак сам прытрымліваюся іншай думкі. Я скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі па спецыяльнасці «Антыкрызіснае кіраванне» і лі­чу, што атрыманая там ква­лі­фікацыя экана­ міста-ме­не­джа­ра — ​важная плат­ фор­ма майго прафесійнага росту.

2

У кожнай арганізацыі, і БДПУ тут не выключэнне, гаспадарчая дзейнасць наўпрост звязана з фінансавай. Менавіта таму кіраўнікі адпа­ ведных падраздзяленняў павінны прытрым­лівацца вызначанай ­стратэгіі і па­этап­на вырашаць па­ стаўленыя задачы. І — ​галоўнае — ​ кіравацца пры ўсім гэтым грунтоўнымі ведамі па экано­міцы. У гэтых напрамках дзей­насці перасякаюцца мая спе­цыяль­насць і службовыя абавязкі прарэктара БДПУ. — А якія сцежкі прывялі Вас у педагагічны ўніверсітэт? — Увогуле, працаваць пайшоў адразу пасля заканчэння школы. Па гэтай прычыне, вядома, пачынаў сваю дзейнасць з рабочых спецыяльнасцей. Паступленне ва ўніверсітэт на завочную форму атрымання адукацыі стала пачаткам новага этапу, калі трэба было сумяшчаць вучобу і працу. Гэта аказалася неверагодна ка­рысна: у мяне была выдатная магчымасць прымяняць атрыманыя веды на практыцы, развівацца як спецыялісту, расці ў прафесійным і кар’ерным плане. Прыходу ў БДПУ папярэднічала праца ў Дзяржынску. Я ўлад­ каваўся на пасаду інжынера па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэн­ні і збыце вытворчага прадпрыемства, якое займалася выпускам і зборкай корпуснай мэблі. Акурат у той час БДПУ плённа супрацоўнічаў з гэтай арганізацыяй, і на мяне

звярну­лі ўвагу як на перспектыўнага спецыяліста. У 2012 г. прыняў прапанову ўзначаліць аддзел забеспячэння і з таго часу працую на карысць нашага ўніверсітэта. — Каб арганізоўваць і кіраваць шматлікімі працэсамі па добраўпарад­ка­ванні ўні­версі­ тэта, трэба мець, па мен­шай меры, досвед і навыкі мужчын­ скай працы па доме. Ці не так? — Я гарадскі жыхар, і ўсе вядомыя мне пакаленні нашай ­сям’і жылі і жывуць у Мінску. Аднак і з працай на зямлі мае родныя знаёмы не па чутках. Бацькі — ​А ляксандр Фёдаравіч і Яўгенія Уладзіміраўна, як і многія гарадскія жыхары, марылі пра свой надзел і ўласны дом. Аднойчы гэта мара здзейснілася, і на дачным участку пад Мінскам закіпела праца. Мама і тата, інжыне-

ры-канструктары па прафесіі, загарэліся ідэяй стварыць утульнае сямейнае гняздо. Вядома, асноўныя работы па будаўніцтве бацька выконваў уласнымі рукамі: ён многаму вучыўся, чытаў літаратуру, планаваў кожны крок… Гэта быў занятак для душы, які прыносіў яму радасць і за­д а­вальненне. З ма­­лых гадоў я з ці­кавасцю назіраў за будаў­ніцтвам, ста­раў­ся за­помніць, паў­т арыць. Бацька ж, у сваю чаргу, імкнуўся пры­ віць мне гэты інтарэс, і я даволі рана ўзяў у рукі сталярны інструмент, пасля перайшоў на элек­т рычны — ​асвоіў і яго, зразумеў тэхналогію многіх працэсаў… Ці варта і казаць, як моцна гэта ўсё мне дапамагае і ў жыцці, і ў прафесійнай дзейнасці! — Працуючы на карысць нашай alma mater, Вы за­рэкамендавалі сябе як дбай­ны і руплівы гаспадар. Падзялі­цеся з чытачамі «Н», як пад­трым­лі­ваеце дабрабыт і лад ва ўласнай сям’і. — У гэтай адказнай справе мне дапамагае жонка Наталля, з якой яшчэ школьнікам пазнаёміўся ў кампаніі агульных сяброў. Сустрэліся і, як гэта часта бывае ў жыцці, пайшлі кожны сваім шляхам. Праз некаторы час убачыліся на вуліцы і, пазнаўшы адзін аднаго, аднавілі знаёмства. Калі вырашылі ажаніцца, мне было 19 (і я ўжо працаваў!), а Наталля толькі паступіла ў БНТУ. У нас пад­растаюць сыны. Старэйшы, Мацвей, сёлета пайшоў у другі клас, а малодшы, Арцём, толькі рыхту-

ецца да школы — ​яму 5 гадоў. Мы стараемся быць ім добрымі бацькамі, паказваць станоўчы пры­ клад. Вядома, як мужчына я маю аўтарытэт у сям’і і ў вырашэнні некаторых пытанняў бяру адказнасць на сябе. Пэўнымі ж іншымі напрамкамі па-жаночы ўмела кіруе Наталля — ​кожны прыў­ носіць у агульную скарбонку нешта сваё. Але ўсё ж у нашай ­сям’і прынята прыслухоўвацца адзін да аднаго, улічваць думку кожна­ га. Мы не падзяляем абавязкі на «мае» і «не мае», а аб’ядноўваем намаганні і ажыццяўляем планы. Вольны час таксама праводзім разам: ходзім у кінатэатры, наведваем выстаўкі, гарадскія мера­ прыемствы. Але любімым ­месцам для сямейных сустрэч застаецца той самы бацькоўскі дом, які ствараўся гадамі. Дарэчы, нядаўна по­ бач з ім з’явілася дзіцячая пляцоў­ ка — ​казачная хатка з горкай і пясочніцай. Яе будавалі разам тры пакаленні мужчын маёй сям’і — ​ бацька, я і Мацвей з Арцёмам. Пагадзіцеся, агульныя справы мацуюць адзінства! — Для некаторых мужчын выкананне хатніх абавязкаў — ​ гэта своеасаблівы адпачынак ад напружанай інтэлектуальнай дзейнасці. Вы ўваходзіце ў іх лік? — Відаць, што так. Акрамя таго, прыклад бацькі, занятага гаспадар­ чымі справамі, — ​гэта найлепшы ўзор для сыноў, які вучыць клапа­ ціцца пра свой дом і сям’ю. Таму мой «адпачынак» мае яшчэ і не­ ад’емны выхаваўчы кампанент. — Дзякуй за цікавую і шчы­ рую размову! — А я ў сваю чаргу дзякую за магчымасць стаць героем любімай мною рубрыкі газеты «Настаўнік». Гутарыла Ірына МЯЦЕЛІЦА

16 лістапада 2018 г.


Канферэнц-зала

ВУ ЧОНЫ, ЗАКАХАНЫ Ў МОВУ У гісторыю кожнага народа залатымі літарамі ўпісаны імёны людзей, якіх можна назваць сапраўднымі падзвіжнікамі, якімі варта ганарыцца, спадчыну якіх трэба захоўваць і прымнажаць. Такім быў і назаўжды застанецца Ф. М. Янкоўскі — ​вядомы мовазнаўца, Заслужаны дзеяч навукі Беларусі. Да 100-годдзя з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча, Настаўніка з вялікай літары, 18 кастрычніка ў нашым універсітэце прайшла маштабная канферэнцыя — ​Міжнародныя навуковыя чытанні, удзел у якіх узялі вучні і паслядоўнікі вядомага філолага — даследчыкі з Літвы, Сербіі, Украіны, Расіі і іншых краін. «Гасцей шмат. Працы шмат» — ​гэтыя словы, прамоўленыя падчас прывітання дэканам філалагічнага факультэта Васілём Дзянісавічам Старычонкам, як найлепей перадаюць сутнасць навуковага форуму. На працягу трыццаці (!) гадоў Фёдар Мі­ хайлавіч загадваў кафедрай беларускага мо­ вазнаўства тады яшчэ Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, пра якую ўсе гаварылі: «Ого, гэта калектыў, гэта сям’я!» Асоба настаўніка выразна паўстае са слоў яго ўдзячных вучняў, якія падчас мерапрыемства шчодра дзяліліся ўспамінамі: «Спакойны нягучны голас выкладчыка слухалі ўсе. На лекцыі людзі прыходзілі, як на спектакль, каб пабагацець душой. Ён умеў быць катэгарычным, строгім і нават непрыступным, але адначасова ведаў, як падтрымаць»; «Ён не навязваў сваіх поглядаў, вучыў выхоўваючы і выхоўваў вучачы. Галоўнымі метадычнымі прынцыпамі былі станоўча-эмацыйнае і нацыянальна-культурнае акцэнтаванне, бо роднае слова — ​слова жывое». Ганна Міхайлаўна Валочка падзялілася шчырым, асабістым: «Фёдар Янкоўскі быў натхнёным, мэтанакіраваным настаўнікам, у якога мне пашчасціла вучыцца. Пашчасціла слухаць лекцыі, залацінкі мовы, быць не толькі студэнткай, але і аспіранткай. Я лічу, ён педагог па прызванні, бо кожнаму з нас здолеў прывіць сапраўдную любоў да мовы. Фёдар Янкоўскі вучыў нас правільна пісаць.

Трапныя заўвагі да першых прац я захоўваю і цяпер. Прафесар любіў пісаць на палях, рабіць пазнакі, цытаваць пісьменнікаў. Ён казаў „З Богам!“, калі жадаў поспехаў. Менавіта ён паклікаў нас у навуку». Эпісталярнай спадчыне вучонага было пры­ свечана выступленне Марыі Іванаўны Новік. Яна ўзгадала ліставанне Фёдара Янкоўскага і Галіны Малажай: «У яго быў добры почырк. Чытаючы лісты, адразу трапляеш у думкі і перажыванні чалавека адкрытага, але ў той

жа час схаванага ад многіх, бо толькі ў лістах ён дзяліўся з Галінай асабістым, набалелым». Багатая эпісталярная спадчына дазваляе зразумець жыццё аблашчанага і параненага лёсам навукоўца Фёдара Міхайлавіча Янкоўскага. Раскрываючы тэму дыялагізаванасці прозы, Ларыса Іванаўна Яўдошына заўважыла: «Літаратурная творчасць Фёдара Янкоўскага насычана перажываннямі. Яго творы накіраваны на актыўнага чытача, які рэагуе на словы. Аўтар часта звяртаўся да нас са старонак кніг, выкарыстоўваючы ўстаўныя канструкцыі, таўталогію, градацыю, абрыванне думкі, метафары, пашырэнні значэння слова, быццам чытач увесь час знаходзіцца непасрэдна ў полі думак пісьменніка». Асновай сваёй дзейнасці таленавіты мовазнаўца, пад мудрым кіраўніцтвам якога прайшлі шматлікія абароны дысертацый, лічыў даследаванне роднага слова і служэнне Радзіме. У творчай спадчыне прафесара — ​каля 300 прац: манаграфіі, вучэбныя дапаможнікі, навуковыя артыкулы па беларускім і агульным мовазнаўстве, культуры маўлення. У рамках навуковага форуму адбылася прэзентацыя новых выданняў кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі БДПУ. Сярод іх — ​зборнік «Мовазнаўцы», прысвечаны знакавым постацям філалагічнай нівы. Сваё пачэснае месца тут заняў і артыкул, пры­ свечаны асобе і дзейнасці Ф. М. Янкоўскага. Прафесар Янкоўскі прысвяціў жыццё навучанню іншых; зрэшты, ён працягвае вучыць нас і зараз. Канферэнцыя да 100-годдзя з дня нараджэння вучонага гэта яшчэ раз пацвердзіла. Анастасія ЦІШКОВА

АСАБЛІВЫЯ ПАТРЭБЫ —​ СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ МАГ ЧЫМАСЦІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Адукацыя асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця: традыцыі і інавацыі», пры­ свечаная 50-годдзю падрыхтоўкі настаўнікаў-дэфектолагаў у Рэспубліцы Беларусь, прайшла 25—26 кастрычніка ў Інстытуце інклюзіўнай адукацыі БДПУ. У дакладах выступоўцаў былі закрануты актуальныя праблемы кансалідацыі намаганняў навукі і практыкі ў вырашэнні задач удасканалення двух найважнейшых працэсаў: адукацыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і падрыхтоўкі педагогаў да працы з гэтай катэгорыяй асоб. У абмеркаванні праблемнага поля навуковага форуму прынялі ўдзел 128 даследчыкаў, у тым ліку 101 айчынны і 27 замежных навукоўцаў і практыкаў з 54 устаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай сферы. Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі пытанні стварэння спецыяльных умоў для школьнікаў з асаблівымі патрэбамі з улікам інклюзіўных працэсаў у адукацыі; адаптацыі і мадыфікацыі зместу, сродкаў і метадаў навучання і выхавання; развіцця міжасобасных зносін навучэнцаў; далучэння бацькоў дзяцей з АПФР да адукацыйнага працэсу на ўмовах раўнапраўнага партнёрства і інш. Значную зацікаўленасць выклікалі даклады-прэзентацыі настаўнікаў-практыкаў, прысвечаныя стварэнню аўтарскіх дыдактычных сродкаў для адукацыйнага і карэкцыйна-развіваючага працэсаў.

НА КРУГЛЫЯ ДАТЫ ГЭТЫ ГОД БАГАТЫ Сёлета адзначаецца важная дата ў гісторыі нашага ўніверсітэта — ​гістарычнаму факультэту спаўняецца 100 гадоў. Да гэтай знакавай падзеі прымеркаваны цэлы шэраг мерапрыемстваў. Самым маштабным з іх будзе Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуская дзяржаўнасць: вытокі, станаўленне, развіццё», прысвечаная 100-годдзю абвяшчэння БССР і пачатку падрыхтоўкі гістарычных кадраў для ўстаноў адукацыі. Яе правядзенне намечана на сярэдзіну снежня бягучага года. Чакаецца, што ўдзел у форуме прымуць гісторыкі Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі і Украіны. На 8 секцыях канферэнцыі навукоўцы абмяркуюць шырокае кола пытанняў, звязаных з праблемай станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці. У рамках святкавання 100-годдзя гістарычнага факультэта намечана таксама правядзенне адкрытых публічных лекцый за­ прошанымі выкладчыкамі, квэст-гульня «Гіст­факу — ​100 гадоў», падвядзенне выні-

каў конкурсу студэнцкіх праектаў «Мая малая радзіма» і інш. Асобнае месца ў святочнай панараме заняў круглы стол «М. М. Забаўскі. Чалавек. Навуковец. Педагог», прымеркаваны

Кафедра — факультэт — Інстытут: гісторыя станаўлення

да 65-годдзя з дня нараджэння дэкана гістарычнага факультэта (2004—2014 гг.), прафесара, доктара гістарычных навук. У рамках мерапрыемства прайшла прэзентацыя вучэб­нага дапаможніка «Буржуазныя рэформы ў Беларусі ў другой палове ХІХ — ​пачатку ХХ ст.», які сёлета выйшаў з друку ў выдавецтве БДПУ. На прэзентацыі выдання выступіў адзін з яго аўтараў — ​дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў А. Ф. Рацько. Ён адзначыў: «Гэтую працу мы задумалі яшчэ ў 2004 годзе. Менавіта тады выйшла першае выданне кнігі. Сёлета свет пабачыла другое выданне. На вялікі жаль, Мікалай Міхайлавіч не змог яго ўбачыць. Але сёння ў гэтай зале прысутнічаюць яго вучні — ​аспіранты, дактаранты і студэнты, якія з вялікай павагай і цеплынёй успамінаюць свайго настаўніка, чалавека і педагога».

У бягучым годзе 40-годдзе з дня нараджэння святкуе факультэт дашкольнай адукацыі. Такі не самы салідны, але вельмі важны для факультэта ўзрост адзначаны шэрагам мерапрыемстваў і падзей. Перш за ўсё — ​гэта юбілейныя 40 старонак у навукова-метадычным часопісе «Пралеска» (№ 11) з цёплымі віншаваннямі ад намесніка міністра адукацыі Раісы Станіславаўны Сідарэнка і рэктара нашага ўніверсітэта Аляксандра Іванавіча Жука. У гэтым нумары прадстаўлены 11 артыкулаў выкладчыкаў і аспірантаў факультэта па актуальных пытаннях дашкольнай адукацыі, яшчэ 5 публікацый з’явяцца ў наступным, 12-м, нумары часопіса. Да святкавання 40-годдзя факультэта прымеркавана Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя (з міжнарод­ ным удзелам) «Падрыхтоўка кадраў сістэмы дашкольнай адукацыі як рэсурс устойлівага развіцця грамадства», якая пройдзе 23 лістапада. У ліку замежных гасцей форуму — ​дэлегацыя Беластоцкага ўніверсітэта. Польскія калегі выступяць на пленарным пасяджэнні канферэнцыі (прафесар А. Гарбацкі з дакладам «Педагагічная антрапалогія Вернера Лоха», прафесар Я. Ушынска-Ярмац з дакладам «Штодзённыя канцэпцыі крэатыўнасці студэнтаў педагагічнай спецыяльнасці і настаўнікаў пачатковых школ»). У рамках рэалізацыі праграмы «Запрошаны прафесар» спадар К. Чыкер 22 лістапада прачытае лекцыі па тэмах «Асноўныя напрамкі развіцця педагагічнай навукі Польшчы ў пачатку ХХІ стагоддзя» і «Педагагічныя наступствы заме-

16 лістапада 2018 г.

жнай міграцыі». Чакаецца таксама выступленне прафесара Я. Ушын­ скай-Ярмац перад студэнтамі з дакладам «Развіццё крэатыўнасці дзіцяці ў раннім дзяцінстве. Міфы і факты». «Дні факультэта» распачнуцца ва ўтульным корпусе на вул. Кабушкіна ўжо 19 лістапада. Студэнтаў чакае міждысцыплінарнае джыг­ са «Як дашкольнае дзяцінства прадвызначае жыццёвыя мэты і лёс асобы», педагагічны КВЗ «Знаўцы дашкольнай педагогікі», конкурс педагагічнага майстэрства ФДА‑skills (гульнёвая дзейнасць дашкольнікаў). На наступны дзень запланаваны: сустрэча з ветэранамі факультэта, псіхалагічны фестываль «Сонечны свет дзяцінства», конкурс-віктарына «У кожным маленькім дзіцяці». Яшчэ праз дзень, 22 лістапада, будзе арганізаваны вэбінар «Вопыт рэалізацыі інавацыйных праграм духоўна-маральнага выхавання дашкольнікаў» з удзелам прадстаўнікоў больш чым 20 устаноў дашкольнай адукацыі нашай краіны. На працягу святочнага тыдня для студэнтаў і гасцей факультэта будуць працаваць выстаўкі «Ствараем сваімі рукамі», «Студэнц­ кая навука», майстар-класы па саломапляценні, ручным ткацтве, інтэрактыўная пляцоўка студэнцкага тэатра «Адраджэнне Бат­ лейкі». Падрыхтавала Вераніка МАНДЗІК

Аналізаваліся тэндэнцыі ўніверсалізацыі прафесійнай падрыхтоўкі настаўніка-дэфектолага, пытанні падрыхтоўкі педагогаў дашкольнай, агульнай сярэдняй і прафесійнай

Кветкі — заснавальніку падрыхтоўкі дэфектолагаў у Беларусі Т. Л. Ляшчынскай адукацыі да працы з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, алгарытмы ўзаемадзеяння спецыялістаў ва ўмовах інклюзіўнай адукацыі. Выступоўцы падзяліліся высновамі, атрыманымі па выніках навуковых даследаванняў, абмеркавалі перавагі і рызыкі спецыяльнай і інклюзіўнай адукацыі ў сваіх краінах. Святлана ФЯКЛІСТАВА

• Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: дацэнтаў кафедраў (к. н., 20 разр. АТС) сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, педагогікі і псіхалогіі інклюзіўнай ­адукацыі; старшага выкладчыка ­кафедры (19 разр. АТС) клінічнай і кансультатыўнай псіхалогіі.

Тэрмін падачы дакументаў — ​ 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18/1. Тэл. 226-46-59.

3


ІНАВАЦЫЯ СТАНОВІЦЦА ТРАДЫЦЫЯЙ Факультэт прыродазнаўства — адзін са старэйшых у БДПУ — з​ аўжды імкнецца ісці ў нагу з часам, укараняць інавацыйныя падыходы як у арганізацыі вучэбнага працэсу, так і ў сферы супрацоўніцтва з установамі адукацыі, вытворчымі прадпрыемствамі. У мінулым навучальным годзе па ініцыятыве кафедры геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі на базе філіяла кафедры ў ДУА «Сярэдняя школа № 24 г. Мінска» пачаў рэалізоўвацца праект «Тэматычныя вакацыі». Ён накіраваны на ўзмацненне прафарыентацыйнай і пазакласнай работы ў рамках выкладання вучэбнага прадмета «Геаграфія», на абагульненне і сістэматызацыю ведаў вучняў па асобных тэмах гэтай дысцыпліны. Праект знайшоў паспяховы працяг і ў бягучым навучальным годзе. Як вядома, практыкаарыентаваная адукацыя накіравана на набыццё не толькі ведаў, уменняў і навыкаў, але і вопыту практычнай дзейнасці з мэтай фарміравання прафесійна і сацыяль­ на значных кампетэнцый. Для вы­ пускнікоў школ як патэнцыйных абітурыентаў усё большую значнасць набывае такое навучанне, якое дазваляе самаразвівацца ва ўсіх відах жыццядзейнасці (пазнавальнай, прафесійнай, сацыяльнай, асобас­ най). Таму, выбіраючы ўстанову адукацыі, абітурыент арыентуецца не толькі на вызначаную прафесію, але і на аналіз тых магчымасцей па яе набыцці, якія дае ўніверсітэт. Зыходзячы з гэтых меркаванняў, мы і прынялі рашэнне аб пра­ця­гу рэалізацыі праекта «Тэ­ма­тыч­ныя вакацыі». Тэмай во­сень­скіх канікул стала «Машынабудаванне».

У рамках запланаваных мера­ прыемстваў студэнты 1-га курса спецыяльнасці «Біялогія і геаграфія» БДПУ і дзевяцікласнікі сталічнай сярэдняй школы № 24 наведалі ААТ «Мінскі трактарны завод» і ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў». Са шматлікага спектра прадпрыемстваў галіны менавіта гэтыя былі выбраны не выпадкова. Па-першае, улічвалася іх значнасць для эканомікі Рэспублікі Беларусь, па-другое — ​роля ў сусвет­ ным машынабудаванні. Падчас экскурсіі на Мінскі трак­ тарны завод студэнты і школьнікі пазнаёміліся не толькі з працэ­ сам вытворчасці, наведаўшы зборачны канвеер, але і з гісторыяй прадпрыемства, якая пішацца з 29 мая 1946 года. Мы даведаліся, што сёння яно ператварылася ў ад-

наго з найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, на долю якога прыходзіцца 10 % трактароў усяго рынку СНД. Прадпрыемства выпускае звыш ста мадэляў трактароў больш чым у двухстах зборачных варыянтах для ўсіх кліматычных і эксплуа­ тацыйных умоў. Тэхніка Мінскага трактарнага завода карыстаецца заслужанай павагай і ў аднаго са стратэгічных партнё­раў Рэспублікі Беларусь у азіяцкім рэгіёне — ​Рэспублікі Туркменістан. Гэты факт не толькі паказаў шырокую геа­ графію знешнеэканамічных сувязей вытворчасці, але і выявіў практычную значнасць вывучэння прамысловасці Беларусі туркмен­ скімі студэнтамі, якія прысутнічалі на экскурсіі. Падчас наведвання ААТ «Мін­скі завод колавых цягачоў» (ганд­ лёвая марка «Volat») студэнты і навучэнцы ў рэжыме ан­лайн убачы­л і ўнікальныя тран­с парт­н ыя ра­ш энні для перавозкі цяжкіх грузаў па дарогах агуль­ нага карыстання і ва ўмовах цяжкай праходнасці — ​ад гарачых пустыняў Бліжняга Усходу да ўмоў мерзлаты крайняй поўначы Расійскай Федэрацыі; даведаліся, што прад­п рыемства стварае тэхніку па індывідуальных

тэхнічных заданнях кліентаў, а асноўная канкурэнтная пера-­ вага выпускаемай прадукцыі адлюстра­ ва­н а ў карпа­р а­т ыў­­ ным слогане: «Тэх­ ніка, якая не ведае перашкод!» Гэтая інфармацыя дапамагла студэнтам і навучэнцам шко­лы замацаваць ат­ры­ма­ ныя падчас за­н ят­ каў веды, а яшчэ — ​ на свае вочы ўбачыць вытворчы працэс і асаблівасці такіх прафесій, як токар, фрэзероўшчык, слесарінструментальшчык, канструктар, інжынер і інш. Лагічным завяршэннем восень­скіх «Тэматычных вакацый» па традыцыі сталі інтэрактыўныя заняткі на базе факультэта прыродазнаўства БДПУ. Варта ад­­значыць, што праведзеныя мера­ прыемствы, якія спрыяюць фар­ міраванню сацыяльна-пра­цоўных кампетэнцый, з’яў­ляюцца паўна­ вартасным звяном у лагічным лан­ ­цужку праектаў, накіраваных на арганізацыю прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі філія­ла кафедры геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі з мэтай па­

вышэння іх матывацыйнай гатоўнасці да выбару будучай прафесіі. Падобныя віды сумеснай дзей­ нас­ці ўстаноў вышэйшай адукацыі і школы не толькі дазваляюць замацаваць і па­глы­біць вучэбны матэрыял, але і з’яўляюцца дадатковым сродкам прафарыентацыі, бо даюць маг­чымасць бліжэй пазнаёміцца з асаблівасцямі навучальнага працэсу на факультэце пры­родазнаўства, з дысцыплінамі і прак­тыкамі. Вопыт паказвае, што такая форма інтэрактыўных зносін з выкладчыкамі і студэнтамі выклікае непадробную цікавасць у вучняў і спрыяе іх самавызначэнню як будучых абітурыентаў. Наталля ЯСТРАБАВА

СТУДЭНТ (ПАКУЛЬ ШТО!) НА АДЗІН ДЗЕНЬ Педагагічная прафесія патрабуе сур’ёзнай і глыбокай падрыхтоўкі: акрамя акадэмічнай паспяховасці будучы настаўнік павінен мець камунікатыўныя здольнасці, лідарскія якасці, валодаць уменнем суперажываць, у рэшце рэшт — ​быць носьбітам духоўнай культуры грамадства. У гэтым ключы мы арганізуем прафарыентацыйную дзейнасць вядучай педагагічнай установы вышэйшай адукацыі краіны, галоўная задача якой — ​паказаць усе магчымасці нашага ўніверсітэта не толькі ў навучальнай, але і ў навуковай, сацыяльнай і культурнай сферах, а таксама прыцягнуць матываваную, падрыхтаваную, глыбока зацікаўленую моладзь. Гаворка ў першую чаргу ідзе пра педагагічныя класы. Забеспячэнне іх адукацыйнай, навуковай, арганізацыйнай і метадычнай дзейнасці — ​ ключавы напрамак прафарыентацыйнай работы. ДАР’Я, пасёлак Жамчужны: — Вельмі рада, што змагла хаця б на дзень стаць студэнткай! Я хвалявалася перад першымі ў маім жыцці парамі, але ўсё прайшло добра. Выкладчыкі — сапраўдныя прафесіяналы, якія падавалі матэрыял жыва, наглядна, у цікавай форме. Праўда, цяжка было выседзець дзве гадзіны, бо ўрокі ў школах доўжацца 45 хвілін. У будучым я б хацела стаць настаўнікам-філолагам. Думаю над тым, каб паступаць у вядучы педагагічны ўніверсітэт краіны, выкарыстоўваючы магчымасці педкласа. Пяцігадовая адпрацоўка мяне ніколькі не палохае, наадварот, стымулюе да атрымання большага вопыту. Мне здаецца, такія прафарыентацыйныя мерапрыемствы павінны быць у кожным універсітэце, каб зразумець, ці падыходзіць табе тая ці іншая ўстанова. У любым выпадку, выдатна, што ў мяне з’явілася магчымасць паўдзельнічаць у праекце «Студэнт на адзін дзень» у БДПУ! ЮЛІЯ, горад Барань: — Мне вельмі спадабалася ва ўніверсітэце! Здорава было даведацца раней за іншых аднакласнікаў, што такое пары і лекцыі. Шчыра кажучы, з будучай прафесіяй я па­ куль што не вызначылася. Аднак лічу, што педагагічныя класы — ​вельмі карысная ініцыятыва, якая дае нам дадатковыя веды і вопыт, а таксама значную перавагу перад іншымі абітурыентамі. АЛЯКСАНДРА, горад Маладзечна: — Я вучуся ў педагагічным класе і ў на­ ступным годзе збіраюся паступаць у Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, таму з радасцю пагадзілася прыехаць сюды сёння! Ад гэтага дня застануцца толькі добрыя эмоцыі і ўспаміны. Было пазнавальна пабываць у месцы, дзе, спадзяюся, неўзабаве буду вучыцца, паглядзець на студэнтаў — ​як яны жывуць, чым дыхаюць. Уражвае і сам будынак універсітэта: нягледзячы на вялікія памеры, у аўдыторыях вельмі ўтульна. Я б хацела

З 2015/2016 навучальнага года ва ўсіх рэгіёнах Беларусі пачалі адкрывацца педагагічныя класы і групы. На працягу трох гадоў назіраецца ўстойлівая дынаміка росту іх колькасці па ўсёй краіне. Сёння ў 420 педагагічных класах навучаюцца 4400 старшакласнікаў. Для іх арганізоў­ ваюцца мерапрыемствы, якія прэзентуюць дзейнасць універсітэта, факультэтаў і інстытутаў, дазваляюць вучням адчуць сябе студэнтам педагагічнай ВНУ.

Паспяховым стаў праект «Студэнт на адзін дзень», які рэалізуецца ў нашай alma mater у другі раз. Падчас вясновых канікул свае дзверы адчынілі факультэты дашкольнай і пачатковай адукацыі, а таксама Інстытут інклюзіўнай адукацыі. Больш за 30 вучняў 10—11-х педагагічных класаў школ Мін­ ска, Смалявічаў, Валожына і Грэска пабывалі ў ролі студэнтаў вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны. З 30 кастрычніка па 2 лістапада, у час восеньскіх вакацый, ужо больш за 200 старшакласнікаў сталі «студэнтамі на адзін дзень». У гэты раз удзел прынялі 8 факультэтаў і 2 інстытуты, найбольшай папулярнасцю карысталіся філалагічны і гістарычны факультэты, а таксама Інстытут псіхалогіі. Карэспандэнт «Н» пагутарыў з гасцямі і даведаўся, чым будучым абітурыентам запомніўся гэты дзень.

Пр. Незалежнасці, 1, п. 207А, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

226-40-19

i

e-mail: nastaunik@bspu.by www.bspu.by

стаць выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры. Спадзяюся ўжо праз год прайсціся па гэтых шырокіх калідорах, будучы паўнавартаснай студэнткай! АЛЁНА, горад Барань: — Мяне заўсёды захаплялі рознабаковыя інтарэсы, мэтанакіраванасць і дапытлівасць настаўнікаў, таму я вырашыла прыняць удзел у праекце «Студэнт на адзін дзень» у БДПУ. Так цікава было хоць трошкі паглядзець на ўніверсітэцкае жыццё, на працэс падрыхтоўкі прафесіяналаў, што хутка будуць вучыць новыя пакаленні. Думаю, абітурыенты па­

ступаюць сюды свядома. А такія праекты дапамагаюць нам, школьнікам, зразумець важ­ насць прафесіі і яе месца ў нашым жыцці. *** Штогод на базе Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня» на змене «Ад захаплення — да педагагічнай прафесіі» збіраюцца лепшыя вучні рэспублікі, якія мараць стаць настаўнікамі. Сё-

лета 16 кастрычніка члены дэлегацыі ўніверсітэта на чале з першым прарэктарам Святланай Іванаўнай Копцевай расказалі ім пра перавагі навучання ў БДПУ, пра насычанае студэнцкае жыццё, а таксама прывезлі святочны канцэрт. Перад 125 школьнікамі выступілі творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы. Сярод іх — ​народны ансамбль народнай музыкі, танца і песні «Рэй», танцавальныя калектывы «О2» і «Арт-Юніці», дуэт акардэаністаў — ​прафесар Уладзімір Бубен і старшы выклад­чык БДПУ, удзельнік гурта «Лепрыконсы» Уладзімір Федарук, першакурснік факультэта эстэтычнай адукацыі, удзельнік нацыянальнага адбору на Еўрабачанне‑2018 Уладзімір Аруцюнян і інш. Сваёй творча­сцю парадавала і каманда КВЗ БДПУ «Леп­ш ыя сябры». Пасля святочнага канцэрта адбыўся круглы стол з удзелам першага прарэктара БДПУ С. І. Копцевай і начальніка цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі А. В. Пазняк. Безумоўна, згаданымі мерапрыемствамі прафарыентацыйная дзейнасць універсітэта не абмяжоўваецца. Мы павышаем матывацыю школьнікаў пры дапамозе розных семінараў-практыкумаў, фарсайт-форумаў, майстар-класаў і конкурсаў, памятаючы пра сваю галоўную задачу: рыхтаваць кампетэнт­ных, творчых прафесіяналаў, здольных рэалізаваць стратэгічную місію ўмацавання і развіцця чалавечага патэнцыялу бела­ рускай нацыі. Падрыхтавалі Алена ФЕНДЗІЧ, Анастасія ЦІШКОВА

Газета надрукавана Выходзіць два разы ў месяц ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве на беларускай мове. «БудМедыяПраект». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Т. А. БАШМАКОВА Распаўсюджваецца Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. ў вучэбных карпусах Тыраж 500 экз. Заказ 1263. і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 15.11.2018 г.


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.