1219

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. • Навіны БДПУ

П

АБАЧЫЎ свет «Што­ годнік БДПУ 2017/ 2018». У ім знайшлі адлюстраванне асноўныя пытанні і рашэнні Савета і рэктарата ўніверсітэта, вынікі адукацыйнай, выхаваўчай, навуковай і сацыяльнай дзейнасці, былі асветлены міжнародныя сувязі alma mater, прадстаўлены лепшыя выпускнікі і супрацоўнікі. Зборнік змяшчае дайджэст найважнейшых падзей з жыцця БДПУ за названы перыяд. « ТО ПЯЦЬ мерапрыемстваў — ​д а 105-годдзя БДПУ»: ва ўніверсітэце пачынаецца падрыхтоўка да святкавання наступнай знакавай даты ў гісторыі alma mater. У хуткім часе завершыцца фарміраванне складу аргкамітэта. Каб годна і ўрачыста сустрэць дзень нара­ джэння вядучай установы педагагічнай адукацыі краіны, звяртаемся да супрацоўнікаў БДПУ з просьбай дасылаць свае прапановы па арганізацыі мерапрыемстваў на e-mail: p_rector@bspu. by. РАДЫЦЫЙНЫ злёт студэнцкіх атрадаў БДПУ «З восені ў лета» збярэ 4 снежня ўдзельнікаў трэцяга працоўнага семестра. Нагадаем, што ў летні перыяд бягучага года больш за 1 тыс. студэнтаў універсітэта

Пятніца, 30 лістапада 2018 года

№ 15 (1219)

З НАСТРОЕМ РАДАСНЫМ І ШЧЫРЫМ АДСВЯТКАВАЛІ «СТО ЧАТЫРЫ» Для вялікай сям’і танкаўцаў — ​студэнтаў, супрацоўнікаў, выкладчыкаў, выпускнікоў і сяброў універсітэта — ​кожны месяц восені адметны адмысловым святам. Верасень — ​Дзень ведаў, кастрычнік — Д ​ зень настаўніка. А ў лістападзе чырвонай датай на календары пазначана «21» — ​менавіта з гэтага дня бярэ свой адлік гісторыя БДПУ, якая доўжыцца (толькі ўявіце!) 104 гады. Нягледзячы на ўнушальны ўзрост (хутчэй — ​дзякуючы яму), наша любімая alma mater здзіўляе сучасна­ сцю, энергічнасцю, прагрэсіўнасцю. Новыя крэатыўныя ідэі, інавацыйныя навуковыя распрацоўкі, перадавы педагагічны вопыт — г​ эта ўсё ты, БДПУ! Дапытлівыя і цікаўныя студэнты, дасведчаныя і добразычлівыя выкладчыкі, паспяховыя ў прафесіі выпускнікі — ​гэта таксама ты! Святочныя мерапрыемствы, шчырыя словы віншаванняў і ўдзячнасці — ​гэта ўсё табе, а значыць, і кожнаму з нас!

С

Т

працавалі ў 34 педагагічных і 8 сервісных атрадах, штабе «Абітурыент» і валанцёрскім атрадзе «Дзеці сталіцы». Падчас урачыстасці дыпломамі і падарункавымі сертыфікатамі будуць узнагароджаны камандзіры і байцы ўсіх студэнцкіх фарміраванняў, а таксама вызначацца лепшыя атрады. Якія? Арганізатары пакуль што трымаюць гэта ў сакрэце. Так што інтрыга застаецца! АВЕРШАНЫ прафілактычны медыцынскі агляд другакурснікаў усіх факультэтаў і інстытутаў БДПУ. Падводзячы яго вынікі, урачы 33-й студэнцкай паліклінікі адзначылі відавочнае паляпшэнне стану здароўя выхаванцаў нашага ўніверсітэта ў параўнанні з мі­ну­лымі гадамі. У прыватнасці, назіраецца зніжэнне колькасці захворванняў страўнікава-кішэчнага тракту. Медыкі тлумачаць станоўчыя зрухі мэтанакіраванай дзейнасцю кіраўніцтва ўніверсітэта па арганізацыі правільнага харчавання ў Гандлёвым комплексе ўста­но­вы і папулярызацыяй здаровага ладу жыцця сярод будучых педагогаў.

З

• Калі вярстаўся нумар

С

ёння ў фінале Рэспубліканскай студэнцкай гандбольнай лігі-2018 сярод мужчынскіх каманд зборная БДПУ (трэнер – С.А. Траско) упэўнена перамагла сваіх сапернікаў і вярнула страчаны год назад тытул чэмпіёна! Акрамя таго, арганізатары спаборніцтваў абралі лепшым іграком турніру Мікалая Алёхіна, а лепшым варатаром – Ігара Чэрнікава. Віншуем! Да новых перамог!

Як і належыць імянінніку, універсітэт 21 лістапада прымаў гасцей і дарыў усім незабыўныя эмоцыі. Студэнты пастараліся на славу! Пачаткам святкавання стаў яркі флэшмоб пад песню «З днём нараджэння» ў выкананні Юліі Шчарбаковай і Ангеліны Сушчанкі. Дзякуючы акцыі ад Cтудсавета БДПУ прысутныя змаглі зрабіць эксклюзіўныя здымкі на фоне каляровага банера з залатымі лічбамі «104», намаляваць паштоўкі, напісаць пажаданні, прыняць удзел у віктарыне ды атрымаць арыгінальныя налепкі і салодкія прызы… Усё было шчыра, нефармальна, цікава і таленавіта, а галоўнае —​ з гумарам і з любоўю да свайго ўніверсітэта! Увечары гэтага ж дня нас чакаў святочны канцэрт, прымеркаваны да сто чацвёртага дня нараджэння ўніверсітэта. У перапоўненай актавай зале панавала ўрачыстая атмасфера. Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся рэктар БДПУ А. І. Жук. У сваім выступленні Аляксандр Іванавіч падкрэсліў: «Наша ўстанова робіць усё, каб пацвердзіць статус вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны і надзейнага партнёра ў міжнароднай адукацыйнай супольнасці. Па ініцыятыве БДПУ створаны педагагічныя класы, колькасць якіх з кожным годам павялічваецца. Усё больш студэнтаў атрымліваюць магчымасць стажыравацца за межамі Беларусі: падпісана звыш 140 дагавораў з установамі адукацыі іншых дзяржаў. За апошнія тры гады колькасць замежных студэнтаў вырасла ў два разы, цяпер разам з намі вучыцца больш за 900 прадстаўнікоў 22 краін свету». Аляксандр Іванавіч спыніўся таксама на знакавых падзеях у валанцёрскай, спартыўнай і навуковай дзейнасці, у прыватнасці, адзначыў, што сёлета БДПУ быў занесены на Рэспубліканскую дошку гонару за дасягненне найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод навуковых арганізацый. «Усе дасягненні і вынікі — п ​ лён нашай сумеснай працы. Мы ствараем гісторыю разам. Са святам, дарагія сябры! Віват, БДПУ!»

Гучныя воплескі неўзабаве змяніліся спевам —​ танкаўцы разам з хорам «Гаўдэамус» выканалі гімн БДПУ. Пранікнёныя словы дадалі настрою яшчэ большай урачыстасці, і ў такой атмасферы адбылася цырымонія ўзнагароджання граматамі і падзякамі 46 лепшых выкладчыкаў, супрацоўнікаў, студэнтаў, якія на працягу года праявілі сябе ў розных сферах і дасягнулі ў сваёй дзейнасці значных вынікаў. Сапраўдным падарункам да Дня ўніверсітэта стала канцэртная праграма з удзелам калектываў і індывідуальных выканаўцаў. Творчыя падарункі alma mater зрабілі вядомыя далёка за межамі БДПУ «Рэй» і «Ярыца», танцавальныя калектывы «Арт-Юніці» і «О2», знакаміты дуэт акардэаністаў Уладзіміра Бубена і Уладзіміра Федарука, заслужаныя артысты

(Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)


К АБ Д АС ЯГНУЦЬ УС ТОЙ ЛІВАСЦІ Ў СВЕ ЦЕ

• Афіцыйная хроніка

У ПРЫЯРЫТЭЦЕ — М А Ц Я Р Ы Н С Т В А І С Я М ’Я На працягу двух дзён — ​14 і 15 лістапада — ​у нашай краіне праходзіў VI міжнародны форум Усерасійскай праграмы «Святасць мацярынства» пад назвай «Сям’я ў сучасным свеце: значэнне, тэндэнцыі і перспектывы». Правядзенне мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь абумоўлена актуальнасцю наладжвання грамадска-дзяржаўнага партнёр­ства ў сферы падтрымкі сям’і ў межах Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Міжнародны форум аб’яднаў больш за 400 спецыялістаў з 12 краін, у тым ліку дзяржаўных дзеячаў, грамадскіх лідараў, навукоўцаў, экспер­ таў, журналістаў. Прывітанне яго арганізатарам і ўдзельнікам даслалі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

На пленарным пасяджэнні сістэму адукацыі краіны годна прадставіў рэктар БДПУ А. І. Жук з дакладам «Рэспубліканскі сацыяльна-адукацыйны праект „Здаровая сям’я — ​здаровая нацыя“: вопыт фарміравання адказнага бацькоўства». У сваім дакладзе Аляксандр Іванавіч акрэсліў асноўныя этапы рэалізацыі праекта, падкрэсліў важнасць правядзення комплексу мерапрыемстваў па фарміраванні каштоўнасці сям’і, адказнага бацькоўства.

На секцыі «Вопыт і перспектывы выкладання „Сем’язнаўства“ («Асновы сямейнага жыцця»)» дэкан факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ В. У. Мартынава прэзентавала факультатыўны курс «Асновы сямейнага жыцця» для вучняў IX—XI класаў, распрацаваны навукоўцамі нашага ўніверсітэта. Мэта форуму — ​аб’яднаць дзяржаву, грамадства і царкву ў справе пад­ трымкі сям’і, захавання традыцыйных каштоўнасцей і выпрацоўкі канкрэтных рашэнняў — б ​ ыла дасягнута. Наш кар.

У БДПУ 6—7 снежня адбудзецца II Міжнародны сімпозіум «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця для ўсіх пакаленняў — ​сацыяльны дагавор». Адукацыя — ​в ядучы механізм дасягнення Мэт устойлівага развіцця (далей — ​МУР). Менавіта таму яе ролю, месца і змест плануюць абмеркаваць падчас сім­позіума навукоўцы з Аўстрыі, Арменіі, Беларусі, Гер­маніі, Кітая, Коста-Рыкі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Швейцарыі. Прадстаўнічае мерапрыемства арганізавана ў рамках праекта «Навуковая крама як інструмент інтэграцыі адукацыйных практык у рэгіянальныя працэсы ўстойлівага развіцця», які рэалізуюць БДПУ, Асацыяцыя «Адукацыя для ўстойлівага развіцця» пры садзеянні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і спецыяльнай Пра­грамы Федэральнага ўрада ФРГ. Сімпозіум праводзіцца пры падтрымцы Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, Міністэрства замежных спраў нашай краіны і спецыяльнага праекта Праграмы развіцця ААН. У межах міжнароднага форуму плануецца правядзенне пленарнага пасяджэння «Адукацыйныя выклікі Мэтам устойлівага развіцця», тэматычных майстар-класаў і дыскусійных пляцовак. Удзельнікі сімпозіума абмяркуюць механізмы міжведамаснага ўзаемадзеяння для дасягнення МУР праз сферу адукацыі, адукацыйнае суправаджэнне працэсаў іх дасягнення ў мясцовых супольнасцях і рэгіёнах, прыярытэты раз­ віцця сістэмы бесперапыннай педагагічнай адукацыі для дасягнення Мэт. У рамках работы сімпозіума пройдзе інтэрактыўная выстаўка вопыту рэгіёнаў па арганізацыі адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця і папулярызацыі МУР у мясцовых супольнасцях, адбудзецца міжнародная прафесійна-грамадская экспертыза рэсурсных ­цэнтраў і іх ратацыя. Міжнародны сімпозіум — ​завяршальны, падагульняючы этап праекта і двухгадовай напружанай працы яго ўдзельнікаў. Так, у мінулым месяцы ў БДПУ адбыло-

ся падрыхтоўчае да сімпозіума мерапрыемства — ​семінар-практыкум «Забеспячэнне адраснага навукова-адукацыйнага суправаджэння працэсаў рэгіянальнага ўстойлівага развіцця». На ім была абмеркавана мадэль арганізацыі дзейнасці Беларускай навуковай крамы (далей — ​БНК), якая пачала працу на базе БДПУ. Наш універсітэт выконвае ў структуры БНК задачы розных узроўняў: па-пер­шае, каардынуе яе работу, па-другое, арганізуе экспертную падтрымку грамадскіх запытаў. Менавіта таму на семінары былі прад­ стаўлены ўсе падраздзяленні, факультэты і інстытуты БДПУ. Падводзячы вынікі мерапрыемства, эксперт дэпартамента ЕС «Даследаванні і інавацыі» Н. Штайн­ хаўз адзначыў: «Па ўсім свеце працуюць навуковыя крамы розных тыпаў: ва ўніверсітэтах, у бізнес-кампаніях, іншых арганізацыях. Аднак беларуская мадэль —​ унікальны прадукт, бо гэта першая навуковая крама, якая засяроджвае сваю ўвагу на праблемах адукацыі і педагагічных ведах. Я з гонарам буду прадстаўляць вашы напрацоўкі калегам». Вопыт арганізацыі работы навуковай крамы — ​так­ сама прадмет абмеркавання ўдзельнікаў сімпозіума. «Аб’ядноўваючы патэнцыял і магчымасці партнёраў, мы ўносім уклад у забеспячэнне годнага жыцця людзей і дасягненне Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі». Дар’я САЛАДОЎНІКАВА

• Цэнтр развіцця педагагічнай адукацыі паведамляе

АДУКАЦЫЯ ВА ЎМОВАХ ТРАНСФАРМАЦЫІ «Педагагічная адукацыя ва ўмовах трансфармацыйных працэсаў: новыя патрабаванні да зместу і вынікаў» — ​такую назву мела арганізаваная цэнтрам развіцця педагагічнай адукацыі БДПУ VIII міжнародная навукова-практычная анлайн-канферэнцыя, якая адбылася ва ўніверсітэце 21 лістапада. Сам факт правядзення такога мерапрыемства з’яўляецца важнай навуковай па­ дзеяй для развіцця бесперапыннай педагагічнай адукацыі ў Беларусі. На форуме абмяркоўваліся праблемныя пытанні акрэсленай тэматыкі як у нашай краіне, так і за мяжой. Гэта стала магчыма дзякуючы падключэнню ў фармаце жывога эфіру ўдзельнікаў канферэнцыі — ​вядучых навукоўцаў Расіі, Беларусі, Арменіі, Украіны.

Выступае В. А. Ясвін У рамках мерапрыемства наш універсітэт упершыню наведаў прарэктар па сеткавым супрацоўніцтве і сацыяльным партнёрстве Ніжагародскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Казьмы Мініна (Расійская Федэрацыя) Міхаіл Юр’евіч Салаўёў. Ён выступіў з дакладам «Узроставая структура педагагічнай супольнасці: аналіз і прагноз развіцця», а таксама абмеркаваў падчас сустрэчы з прарэктарамі БДПУ, супрацоўнікамі цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі і цэн-

2

тра развіцця інфармацыйных тэхналогій магчымасці ўключэння БДПУ ў шэраг праектаў свайго ўніверсітэта: «Разлік патрэб у педагагічных кадрах», «Педагагічная карта свету», «Партал “Інклюзіўная адукацыя”». Сустрэча адбылася ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве паміж дзвюма ВНУ, падпісанага ў лістападзе бягучага года. У далейшым плануецца стварэнне адзінага партала, які прадстаўляе і апрацоўвае інфармацыю аб патрэбах педагагічных кадраў Саюзнай дзяржавы Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. У фармаце анлайн да канферэнцыі далучыліся ўдзельнікі з Віцебскага рэгіянальнага кластара. Прарэктар па вучэбнай рабоце Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Вяслаў Іосіфавіч Туркоўскі выступіў з дакладам «Дапрофільная педагагічная падрыхтоўка ў структуры бесперапыннай педагагічнай адукацыі: вопыт школы-лабараторыі рэгіянальнага кластара». Названую тэму развіла і дапоўніла метадыст вучэбна-метадычнага аддзела ВДУ магістр педагогікі Іна Эдуардаўна Балашова. Даклад «Рэалізацыя праграмы міжнароднага бакалаўрыяту ў міжнародным навукова-адукацыйным комплексе “Ліцэй Шыракацы” на прыкладзе ўрокаў замежнай мовы» прадставіла выкладчык англійскай мовы з Ерэвана (Арменія), магістрант БДПУ Анаіт Размікаўна Хумаран. Удзельнікі анлайн-падключэння з Цэнтраль­ наўкраінскага дзяржаўнага педагагічнага

Падчас вэб-канферэнцыі ўніверсітэта імя Уладзіміра Віннічэнкі (Украіна) — ​прарэктар па навуковай рабоце Сяргей Паўлавіч Міхіда і прафесар кафедры педагогікі дашкольнай і пачатковай адукацыі Таццяна Якаўлеўна Доўга — ​распавялі пра імідж як элемент працэсу прафесійнага самаўдасканалення педагога. Яшчэ адной цікавай сустрэчай у праграме канферэнцыі стала адкрытая лекцыя прафесара дэпартамента псіхалогіі Інстытута педагогікі і псіхалогіі адукацыі Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, доктара псіхалагічных навук Вітольда Альбертавіча Ясвіна. У рамках акадэмічнай праграмы «Запрошаны прафесар» знакаміты вучоны сабраў каля 200 навучэнцаў педагагічных класаў і педагогаў устаноў адукацыі горада Мінска і Мінскай вобласці. Адбыўся дыялог з юнымі слухачамі на тэму «“Жывая” і “мёртвая” школа. Ці атрымалася нам увасобіць мары Яна Амоса Каменскага?». У жывой і цікавай гу-

тарцы прысутныя абмеркавалі, чаму дзецям бывае сумна ў школе, чаму многія вучні яе баяцца, як школьнае асяроддзе фарміруе асобу дзіцяці, чым вылучаецца «добры настаўнік» і інш. Лектар у лёгкай нязмушанай манеры, з уласцівым яму гумарам звяртаўся да шматлікіх прыкладаў з жыцця, да ўласнага прафесійнага досведу, ахвотна адказваў на пытанні слухачоў. Акрамя таго, Вітольд Альбертавіч выступіў на канферэнцыі з дакладам «Метад вектарнага мадэлявання ў гісторыка-педагагічнай падрыхтоўцы настаўнікаў». Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў, у якім будуць апублікаваны артыкулы спецыялістаў у галіне бесперапыннай педагагічнай адукацыі, прадстаўнікоў навукова-адукацыйнай супольнасці, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў. Вольга КАТЛАБАЙ, метадыст ЦРПА

30 лістапада 2018 г.


З НАСТРОЕМ РАДАСНЫМ І ШЧЫРЫМ АДСВЯТКАВАЛІ «СТО ЧАТЫРЫ» (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

• Новае ў навучанні

ПЕРАЙМАЕМ ВОПЫТ STEM, КАБ ВУ ЧЫЦЦА БЕЗ ПРАБЛЕМ Арыентуючыся на інавацыйнасць і міждысцыплінарнасць адукацыі ў сучасным свеце, многія прагрэсіўныя педагогі звяртаюцца да STEM-адукацыi. Запатрабаванасць адпаведных дысцыплін (прыродазнаўчыя навукі, матэматыка, інжынерыя) у іх узаемасувязі і прыкладным аспекце штодня ўзрастае, а значыць, такі зварот выглядае больш чым апраўданым. І, безумоўна, вітаецца імкненне паглыбіць свае веды ў гэтай сферы. Выкладчык кафедры інфарматыкі і методыкі выкладання інфарматыкі БДПУ Аляксандр Аляксандравіч ФРАНЦКЕВІЧ скарыстаўся магчымасцю прайсці адпаведную стажыроўку ў ЗША. Яго назіранні і высновы, упэўнены, будуць карысны многім зацікаўленым асобам.

Рэспублікі Беларусь Маргарыта Александровіч і Антон Заянчкоўскі… А «вішанькамі» на гэтым святочным торце стала выступленне папулярных гуртоў «Бай-Сіці» і «Тяни-Толкай».

Працягнула марафон святочных мерапрыемстваў спаборніцтва па плаванні «Стартуем разам», якое адбылося на наступны дзень. Акрамя студэнтаў і выкладчыкаў, у склад зборных увайшлі таксама юныя выхаванцы Мінскай абласной СДЮШАР. Такім чынам, за чэмпіёнскі кубак змагаліся пяць зборных, кожная з якіх складалася з прадстаўнікоў трох пакаленняў. Вынікі святочнай эстафеты наступныя: перамогу святкавалі «Тытаны», на другім месцы — к​ аманда «Сузор’е», ганаровая «бронза» — ​у «Акул». Дзень універсітэта завяршыўся, аднак яскравыя ўспаміны і выдатны настрой застануцца з намі яшчэ доўга. Дзякуй, БДПУ! І яшчэ раз — ​са святам! Анастасія ЦІШКОВА

• Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: загадчыка кафедры (д. н., к. н., 23 разр. АТС) сацыяльнай педагогікі; дацэнтаў кафедраў (к. н., 20 разр. АТС) мовазнаўства і лінгвадыдактыкі, лагапедыі, менеджменту і адукацыйных тэхналогій; старшага выкладчыка кафедры (19 разр. АТС) беларускай і ­замежнай літаратуры; выкладчыка кафедры (18 разр. АТС) замежных моў (2). Тэрмін падачы дакументаў — 1 ​ месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18/1. Тэл. 226-46-59.

30 лістапада 2018 г.

— Раней, калі я пісаў дыпломную і магістарскую работы, ды і зараз, падчас працы над кандыдацкай дысертацыяй, інфармацыя пра STEMадукацыю была і застаецца даволі скупой. Таму, калі даведаўся пра магчымасць прайсці стажыроўку ў ЗША дзякуючы USAID Belarus «Community connections», сабраў усе неабходныя дакументы і паспяхова прайшоў конкурсны адбор. Думаю, мая кандыдатура была ўхвалена таму, што я займаюся распрацоўкай вучэбных праграм факультатыўных заняткаў па праграмаванні і робататэхніцы для вучняў 4—9 класаў сярэдняй школы. У штат Нью-Ёрк з Беларусі паляцела група ў складзе 10 чалавек. У гарадах Рочэстар і Нью-Ёрк для нас быў запланаваны шэраг мерапрыемстваў. У адзін дзень мы маглі пабываць адразу ў некалькіх установах адукацыі і параўнаць адны і тыя ж класы прыватнай і дзяржаўнай школ, даведацца пра іх дасягненні і праблемы. Безумоўна, у прыватных цяжкасцей менш. Але не таму, што бюджэт большы, а таму, што тут вучацца матываваныя дзеці, якіх стымулюе прынцып «чым лепшыя адзнакі — ​т ым меншая аплата». Бюджэт дзяржаўнай школы, як ні дзіўна, наўпрост залежыць ад таго, у якім раёне горада размешчана ўстанова адукацыі, бо фарміруецца ён з падатку на нерухомасць. Калі вакол шмат катэджаў, то падатак вышэйшы. Тады ў школу паступае больш грошай, і яна можа дазволіць сабе больш дарагога настаўніка… У раёнах са шматпавярховай забудовай, як разумееце, усё адбываецца з дакладнасцю да наадварот. Аднак у дзяржаўных школах ёсць адзін велізарны плюс — ​н аяўнасць праграмы дадатковага навучання. Яно нагадвае нашу сярэднюю спецыяльную адукацыю. Так, мы сталі сведкамі, як у адной са школ вучні здавалі прафесійныя тэсты CISCO па сістэмным адміністраванні. Паспяховае праходжанне дазволіць ім атрымаць кваліфікацыю і першае ў жыцці працоўнае месца. І тут усё залежыць ад мэтанакіраванасці вучняў і разумення бацькоў, бо апошнія рэдка могуць дазволіць сваім дзецям 12-гадовы тэрмін навучання ў школе: трэба працаваць і дапамагаць сям’і. Таму ў дзяржаўных школах толькі 40 % выпускнікоў атрымліваюць пасведчанне аб адукацыі, а 60 % пакідаюць яе без адпаведнага дакумента. Дарэчы, у прыватных установах працэнт тых, хто атрымлівае атэстат, набліжаецца да 100. Многія праблемы амерыканскай сістэмы адукацыі падобныя да нашых. Толькі бюджэты розныя. Але і ў ЗША грошы ў школу не падаюць з неба. Мы прысутнічалі на ўроку педагога, якая з’яўляецца прыхільніцай STEM-

адукацыі. Для таго каб закупіць для класа неабходнае абсталяванне, яна падала заяўкі на ўдзел у 15 конкурсах і ў выніку атрымала адзін грант на 15 тыс. долараў. Вось такі прыклад славутага чалавечага фактару ў дзеянні. Безумоўна, настаўнік — ​краевугольны камень адукацыі. Але ў дачыненні да STEM-ініцыятыў, па словах аднаго з куратараў нашай стажыроўкі, педагогі старой фармацыі не вельмі жадаюць перабудоўвацца, вывучаць і ўкараняць новыя тэхналогіі. Таму амерыканцы пры рэалізацыі новых праграм робяць стаўку на студэнтаў старшых курсаў і маладых выкладчыкаў. Я не па чутках знаёмы з блізкай сітуацыяй, якая склалася ў свой час у Беларусі падчас укаранення мовы праграмавання SCRATCH. Яе выкарыстанне ў школах краіны ініцыявалі Міністэрства адукацыі і адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій. Было арганізавана навучанне настаўнікаў, абраны школы для ўкаранення. Аднак не ўсе педагогі і ўстановы адукацыі справіліся з задачай паспяхова. Тым не менш, да гонару беларускай педагагічнай грамадскасці, іншыя школы і настаўнікі, якія не ўдзельнічалі ў эксперыменце, атрымалі імпульс да ўжывання мовы SCRATCH і напоўніцу ўвялі яе ў навучальны працэс. Дарэчы, у якую амерыканскую школу, што культывуе STEM-ініцыятывы, мы б ні завіталі, нам усюды паведамлялі пра супрацоўніцтва з пэўным універсітэтам. У ЗША ўстанова вышэйшай адукацыі з’яўляецца галоўным правайдарам STEM-тэхналогій. Выкладчыкі ўніверсітэтаў навучаюць настаўнікаў, курыруюць праграму, укараняюць ініцыятывы. Формы супрацоўніцтва

розныя. Але часцей за ўсё прадстаў­ нік установы вышэйшай ­а дукацыі сам прыходзіць у школу і працуе з настаўнікам і яго класам. Такая амерыканская рэальнасць нагадала мне нашу практыку. Шмат кафедраў БДПУ праз свае філіялы падтрымліваюць трывалыя сувязі са школамі і гімназіямі. Асабіста я — ​кіраўнік філіяла кафедры інфарматыкі і методыкі выкладання інфарматыкі ў гімназіі № 20 г. Мінска. Мы з калегамі супрацоўнічаем не толькі падчас педагагічных практык.

Настаўнікі наведваюць універсітэцкія канферэнцыі, выкладчыкі БДПУ праводзяць заняткі па інфарматыцы з дзецьмі, а вучні, у сваю чаргу, займаюцца са студэнтамі сумеснай навуковай дзейнасцю. У такім жа ключы ўзаемадзейнічаюць і іншыя кафедры фізіка-матэматычнага факультэта. Так што, мне здаецца, калі б замежныя дэлегацыі наведалі беларускія школы або гімназіі, то не раз пачулі б пра тое, як ім дапамагае педагагічны ўніверсітэт. Акрамя таго, студэнты БДПУ ў якасці валанцёраў наведваюць школы, дзе распавядаюць пра навукова-даследчыя лабараторыі, у якіх прымаюць удзел. Напрыклад, СНДЛ «8 біт», кіраўніком якой з’яўляецца старшы выкладчык нашай кафедры С. Л. Глухарова, арганізуе на базе гімназіі пазнавальныя заняткі з серыі «Гэта цікава». Усе яны звязаны з інфармацыйнымі тэхналогіямі і інфарматыкай. Мы не стаім на месцы. Таму, аналізуючы ўбачанае ў ЗША, я разумею, што шмат у чым нашы падыходы падобныя, што многія рэчы мы робім аналагічна, што мы — ​педагогі Беларусі і ЗША — ​знаходзімся ў самым пачатку STEM-шляху. Было ў Амерыцы і тое, што падалося мне незвычайным. Напрыклад, павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў адбываецца без адрыву ад вытворчасці. Наведваць курсы можна толькі пасля заканчэння працоўнага дня і па ўзгадненні з адміністрацыяй. Парадаваўся за калег з прычыны таго, што выкладчык у ЗША мае права праводзіць заняткі са студэнтамі, дзе палічыць патрэбным, напрыклад, у бібліятэцы. Асабіста я, працуючы ў школе, таксама імкнуся знайсці спосабы замацавання класічных тэм прыкладамі з жыцця. Праз гады сённяшнія дзеці ўспомняць перш за ўсё сітуацыю, а потым ужо будуць аперыраваць ведамі. Скажам, калі на занятках па робататэхніцы трэба праехаць па вызначанай траекторыі пэўны шлях, то яго можна пракласці па класе, а можна выйсці на вуліцу і, паставіўшы перашкоды, паспрабаваць іх пераадолець. Мы ў Беларусі даўно гаворым пра STEM-адукацыю і яе развіццё. Але ў мяне толькі цяпер, пасля стажыроўкі, з’явілася глыбокае разуменне, што гэта насамрэч такое. STEM — г​ эта адмысловы падыход да навучання з прымяненнем даследчай і праектнай дзейнасці (спачатку прагноз, затым назіранне і вынік з тлумачэннем), заснаваны на міжпрадметных сувязях прыродазнаўства, тэхналогіі, інжынернай справы і матэматыкі. Таму на занятках з выкарыстаннем STEM у фокусе знаходзіцца найперш даследчая дзейнасць дзяцей. Каб перадаць атрыманыя веды калегам, праз некалькі дзён пасля вяртання на фізіка-матэматычным факультэце былі праведзены канферэнцыя і круглы стол з удзелам настаўнікаў

і студэнтаў. У пачатку снежня плануем арганізаваць вэбінар. Упэўнены, да­ дзеныя падыходы ў хуткім часе знойдуць прымяненне і на маёй кафедры. Паездка аказалася для мяне выключна карыснай. Справа ў тым, што зараз я працую над дысертацыйным даследаваннем, адзін з параграфаў якога пры­ свечаны STEM-адукацыі. Сёння прыступлю да яго карэкціроўкі ў адпаведнасці з атрыманымі падчас стажыроўкі ведамі. Запісалі Таццяна БАШМАКОВА і Вераніка МАНДЗІК

3


• Гасцёўня

• Спартыўны навігатар

В

артымі павагі выглядаюць дасягненні спартсменаў БДПУ на спаборніцтвах Рэспубліканскай універсіяды. Не паспелі сціхнуць фанфары ў гонар залатога прызёра ў настольным тэнісе — ​студэнткі Інстытута псіхалогіі Дар’і Трыгалас і яе трэнера — ​выкладчыка кафедры фізічнага выхавання і спорту Г. Р. Ярца, як з’явілася новая нагода для гонару. Днямі наш універсітэт праславіў «сярэбраны дубль» — ​жаночая і мужчынская зборныя БДПУ па дзюдо. У асабістым заліку выхаванцы выкладчыкаў alma mater — ​трэнераў А. У. Катлоўскага і А. В. Хіжэўскага ажно 5 разоў узнімаліся на верхнюю прыступку п’едэстала гонару, двойчы — ​на другую і яшчэ пяць — ​на трэцюю. «Золата» для каманднага выніку здабылі студэнты факультэта фізічнага выхавання Марыя Кандрацьева (у вазе звыш 78 кг і ў абсалютнай вагавай катэгорыі), Карына Шут (–78 кг), Аляксандр Сідорык (–90 кг), Багдан Войцік (–100 кг); «срэбра» — ​Марына Слуцкая (+ 78 кг) і Артур Куцько (–66 кг); «бронзу» — ​Кацярына Мацулевіч (–48 кг), Таццяна Дземчанка (–57 кг), Юлія Цыбоўская (–70 кг), Дзяніс Муранькоў (–81 кг), Багдан Войцік (абсалютная вагавая катэгорыя). Віншуем і ганарымся!

ВЕЧАР МУЗЫКІ, ПАЭЗІІ І ШЧЫРАСЦІ «Прадчуванне снегу»… У вас яно ўжо з’явілася? У мяне — ​дакладна. І дзякуючы не толькі надвор’ю, але і аднайменнаму вечару творчага чалавека — ​рэжысёра народнага тэатра БДПУ «Жывое слова», спявачкі Алесі Сівохінай.

Мерапрыемства днямі адбылося ў Траецкім прадмесці. Алеся выконвала рамансы на словы беларускіх паэтаў Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна, Аляксея Пысіна і інш. Таксама ў яе выкананні прагучалі вядомыя рамансы рускіх і зарубежных аўтараў у перакладзе на беларускую мову («Апошніх словаў марны шэпт», «Чырванее на захадзе», «Не губляй мяне» і інш.). Дарэчы, пераклад зрабіў сябра А. Сівохінай —​ музыкант, паэт і спявак Алесь Камоцкі. «Гэта не зусім пераклады. Гэта пераспевы, таму што не бывае дакладнага перакладу паэтычнага тэксту. Ёсць самастойныя і закончаныя творы, якія амаль не падобны да арыгіналу, але захоўваюць сэнс і перадаюць пачуцці аўтара», — ​заўважыла на гэты конт Алеся. Мерапрыемства прайшло пры ўдзеле, а таксама па ініцыятыве беларускіх бардаў Алеся Камоцкага і Міхала Бараноўскага — ​загадчыка Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, дзе ладзілася вечарына. Ведаючы сціпласць і патрабавальнасць спявачкі да сябе, яны прыклалі ўсе намаганні, каб Алеся пагадзілася. І за гэта ім вялікі дзякуй, бо мы, гледачы, атрымалі сапраўднае эстэтычнае задавальненне! У сваю чаргу, Алесь і Міхал падаравалі публіцы некалькі песень і вершаў, у тым ліку сваіх, аўтарскіх. А з іх уражаннямі ад мерапрыемства, упэўнена, пагодзяцца ўсе прысутныя на ім: «Гэта быў цудоўны цёплы вечар, такі шчыры і непасрэдны. Падаецца, нікога з публікі не хвалявала, што за вокнамі шэры, халодны лістападаўскі вечар. Алеся па-майстэрску прафесійна і па-жаночы далікатна кранала струны не толькі гітары, але і нашых душ; абуджала самыя тонкія адценні чалавечых эмоцый — ​прадчуванні любові, хараства, снегу». Віншуем Алесю з выдатным пачынам і чакаем новых творчых вечароў! Алена ЖУРАЎСКАЯ, начальнік цэнтра студэнцкай творчасці Фота Вольгі АКУЛІЧ

• Нам крылы даў БДПУ

• БДПУ — тэрыторыя здароўя

І П РА З ГАД Ы С КА З А Ц Ь Х АЧ У Я «Д З Я КУ Й» Дваццаць два гады таму я ўпершыню пераступіла парог педагагічнага ўніверсітэта. Тады ён яшчэ не дасягнуў стогадовага рубяжу, але і так падаваўся вель­ мі грунтоўным, сур’ёзным. Аддала ­перавагу псіхалогіі, а не журналістыцы, і ні разу пра гэта не пашкадавала. За пяць гадоў вучобы атрымала не толькі пра­фесію, але і магчымасць знайсці сваё пры­званне. У працы бізнес-трэнера мне спатрэбіліся веды і па псіхалогіі, і па педагогіцы, і па бізнесе. Інстытут псіхалогіі (у той час — ​факультэт) даў унікальную падрыхтоўку па спецыяльнасці «Псіхалогія прадпрымальніцкай дзей­насці». Атрыманая адукацыя надае ўпэўненасці, дазваляе займацца развіццём кіраўніцкіх кампетэн­ цый у самых прагрэсіўных кампаніях — ​E PAM, Wargaming, Gurtam, «Сквирел», «Приорбанк», Caparol і інш. Выкладчыкі, якіх я сустрэла ва ўніверсітэце, былі розныя, але ўсіх аб’ядноўвала адна якасць — ​з ахопленасць. Энергічная і мэтанакіраваная Святлана Іванаўна Копцева, мудрая і чулая Валянціна Іванаўна Сляпкова, неардынарная Лілія Мікалаеўна Рожына, уважлівы Леанід Абрамавіч Пяргаменшчык… Усіх не пералічыш, але я памятаю вас і ўдзячна кожнаму. Вашы заняткі былі творчымі, цікавымі: мы праводзілі трэнінгі асобаснага росту, ставілі спектакль пра эмоцыі, праходзілі практыку ў школах, апрабоўвалі на сабе ўвесь арсенал псіхалагічных тэстаў… Гэта быў выдатны час! Асаблівае месца ў маёй памяці адведзена Якаву Львовічу Каламінскаму. Ужо тады — ​л егендзе. Мне вельмі пашанцавала: менавіта ён кіраваў падрыхтоўкай маёй дыпломнай п ­ рацы. За пяць гадоў мы павандравалі па розных карпусах і адрасах (Савецкая, Мяснікова, Уручча), але, магчыма, менавіта дзякуючы гэтаму мяне не пакідала адчуванне драйву і навізны. Памятаю здзіўленыя позіркі прахожых, якія заглядвалі ў вокны аўдыторыі на першым паверсе, калі мы рабілі размінку на трэнінгу! Наш факультэт быў вельмі прагрэсіўным. Мы вывучалі псіхалогію рэкламы і маркетынгу, асновы менеджменту, маркетынг у прадпрымальніцкай дзейнасці, камандаўтварэнне —​ усё гэта вельмі спатрэбілася на першым працоўным месцы, калі я займалася пошукам і падборам персаналу. У пачатку 2000-х веды па такіх дысцыплінах давалі вельмі вялікую перавагу. Сустрэча з кожным выкладчыкам адбілася ў памяці, як на фатаграфіі. Ёсць рэчы, якія немагчыма ўсвядоміць адразу. Яны раскрываюцца толькі на адлегласці і толькі праз час. З заканчэннем БДПУ ўсё толькі пачынае набываць каштоўнасць і сэнс: зносіны з неардынарнымі

людзьмі, веды, якімі яны дзяліліся. Кавалачкі пазла сталі складвацца ў агульную карціну. Толькі праз сутыкненне з практыкай тое, пра што чытаў у падручніках і чуў на лекцыях, раскрываецца зноўку, з той глыбінёй, пра якую тады нават не падазраваў. Гэта нібы перачытваць твор са школьнай праграмы і адкрываць яго нанова.

Самае прыемнае ў маёй дзейнасці — ​водгукі ўдзель­ нікаў трэнінгу пра тое, як навучанне дапамагло ім у працы, магчымасць бачыць, як змяняюцца іх паводзіны ад сустрэчы да сустрэчы. Паспяхова выконваць сваю справу я ўмею таму, што за маёй спінай стаіць цэлы атрад таленавітых педагогаў. Дзень нараджэння ўніверсітэта — ​ц удоўная нагода, каб яшчэ раз сказаць яму «дзякуй» за неацэнны ўклад у маё развіццё. Ад душы віншую выкладчыкаў, студэнтаў, супрацоўнікаў! Справа, якую мы робім, — ​самая важная і ганаровая, яна абавяз­кова знаходзіць працяг у чыімсьці лёсе. Са святам, alma mater! Вераніка КОПЕК

Пр. Незалежнасці, 1, п. 207А, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

226-40-19

i

e-mail: nastaunik@bspu.by www.bspu.by

ПРАВІЛЬНАЕ ХАРЧАВАННЕ —​ ІМУНІТЭТУ ЎМАЦАВАННЕ Акрамя вакцынацыі, абараніць свой арганізм ад прастуды і грыпу дапаможа элементарны клопат пра здароўе. Абярыце для сябе дыету, адмоўцеся ад шкодных звычак — г​ эта дазволіць умацаваць імунную сістэму, якая з лёгка­сцю будзе супрацьстаяць узбуджальнікам захворванняў. Прапануем 10 прадуктаў, якія варта ўключыць у рацыён. Ёгурт. Ён утрымлівае жывыя актыўныя культуры і карысныя бактэрыі, якія абараняюць страўнікава-кішэчны тракт ад мікробаў. Авёс, ячмень і іншыя крупы. Іх абалонка актывізуе клеткі імуннай сістэмы, спрыяе больш эфектыўнаму ўздзеянню антыбіётыкаў. Вада. Піце яе як мага больш, каб захоўваць вільгаць у слізістых. Гарбата. Калі хтосьці не любіць піць звычайную ваду, то папаўняць запасы вільгаці можна гарбатай. У крыві людзей, якія выпіваюць 5 кубачкаў чорнага чаю ў дзень, утрыманне супрацьвіруснага інтэрферону павялічваецца ў 10 разоў. Гарачыя напоі таксама паказаны пры прастудзе, паколькі яны адкрываюць закладзеныя насавыя каналы. Курыны булён. Ён перашкаджае перамяшчэнню ў арганізме клетак запалення. Амінакіслата цыстэін з курыцы па лячэбных уласцівасцях нагадвае лекавы ацэтылцыстэін, што дапамагае выводзіць макроту з бронхаў. Соль у булёне змагаецца з макротай не горш за любы прэпарат ад кашлю. Пакладзіце ў адвар гародніну і спецыі — ​атрымаецца выдатны імунастымулюючы сродак. Часнок. Утрымлівае актыўнае рэчыва аліцын, якое змагаецца з вірусамі і бактэрыямі. Гарбуз, морква. Гэтая гародніна багатая на антыаксіданты, а таксама на бэта-карацін — ​зыходнае рэчыва вітаміну А, які захоўвае скуру здаровай, утвараючы першы бар’ер супраць хваробатворных бактэрый. Грыбы. Дапамагаюць павялічыць коль­касць лейкацытаў і іх актыўнасць. Рыба. Амега‑3 тлустыя кіслоты змяншаюць запаленне, павялічваючы паступленне паветра і абараняючы лёгкія ад інфекцыі. Марская капуста. Змяшчае вітамін С у большай колька­сці, чым апельсіны. Гэты вітамін вядомы сваімі супрацьвіруснымі ўласцівасцямі і скарачае час хваробы. Ялавічына. У чырвоным мясе ўтрымліваецца шмат цынку, які неабходны для развіцця лейкацытаў. Часцей мыйце рукі і будзьце здаровыя! Галіна ЦІХАНОВІЧ, урач-тэрапеўт паліклінікі № 33 г. Мінска

Газета надрукавана Выходзіць два разы ў месяц ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве на беларускай мове. «БудМедыяПраект». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Т. А. БАШМАКОВА Распаўсюджваецца Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. ў вучэбных карпусах Тыраж 500 экз. Заказ 1327. і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 30.11.2018 г.


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.