1208

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Афіцыйная хроніка У

ПРАВЯДЗЕННІ Дзён беларускай адукацыі ў Азербайджане прымалі ўдзел члены афіцыйнай дэлегацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, у складзе якой знаходзіліся прадстаўнікі БДПУ на чале з рэктарам універсітэта А. І. Жуком. Мэтай мерапрыемства стала актывізацыя супрацоўніцтва паміж установамі вышэйшай адукацыі абедзвюх краін, выхад на рынак адукацыйных паслуг Азербайджана, абмеркаванне тэмы інтэрнацыяналізацыі вышэйшай адукацыі. Дні, праведзеныя ў Баку, былі выкарыстаны з максімальным плёнам. Прадстаўнікі БДПУ прыехалі ў сталіцу Азербайджана з канкрэтнымі прапановамі – так званай дарожнай картай міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння. І як вынік – падпісанне кіраўнікамі БДПУ, Бакінскага дзяржаўнага (БДУ) і Бакінскага славянскага (БСУ) універсітэтаў новых і перападпісанне ўжо дзеючых дагавораў аб супрацоўніцтве, дамоўленасць аб адкрыцці ў БСУ спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура». Адбылася сустрэча з прадстаўнікамі СМІ Азербайджана. Так, рэктар БДПУ А. І. Жук выступіў у прамым эфіры дзяржаўнага інфармацыйна-сямейнага канала AzTV-AZ, даў інтэрв’ю карэспандэнту інфармацыйнага агенцтва Vzglyad.az. Акрамя таго, Аляксандр Іванавіч правёў перамовы з намеснікам міністра адукацыі Азербайджана Фірудзінам Гурбанавым і Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Азербайджан Г. У. Ахрамовічам.

П

АЧАТАК дзейнасці Беларуска-Казахстанскага культурна-адукацыйнага цэнтра БДПУ быў азнаменаваны візітам ва ўніверсітэт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Е. К. Ертысбаева. Рэктар універсітэта А. І. Жук прыняў шаноўнага госця і абмеркаваў з ім перспектывы ўзаемадзеяння, шляхі рэалізацыі шэрагу міжнародных праектаў у рамках дагавораў паміж БДПУ і ўстановамі вышэйшай адукацыі Казахстана. Сярод найбольш перспектыўных былі названы праекты ў сферы грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі – «Зорныя паходы па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа», «Беларусы ў асваенні цалінных земляў» і «Казахі ў вызваленні Беларусі». У фармаце дыялога прайшла сустрэча спадара Пасла са студэнтамі-першакурснікамі гістарычнага факультэта. Сваё выступленне доктар палітычных навук Е. К. Ертысбаеў прысвяціў тэме агульнай гісторыі брацкіх народаў. Акрамя таго, Ермухамет Кабідзінавіч прэзентаваў будучым калегам кнігу Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева «Эра незалежнасці» і падараваў асобнікі выдання ўсім прысутным. Відэаролік сустрэчы ў Беларуска-Казахстанскім культурна-адукацыйным цэнтры БДПУ размешчаны на платформе YouTube.

• Навуковая палітра П

АДВЕДЗЕНЫ вынікі XXIV Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў. З 82 прац, якія маладыя даследчыкі – прадстаўнікі БДПУ – падалі для ўдзелу, 77 удастоены прызавых катэгорый (21 – першай, 38 – другой, 15 – трэцяй). Аўтары трох навуковых работ сталі лаўрэтамі конкурсу. Гэта магістрантка Марыя Рак (навуковы кіраўнік – дацэнт І. М. Гоўзіч), магістры Таццяна Сталовіч (дацэнт В. М. Пунчык) і Наталля Угляніца (дацэнт Н. Л. Пузырэвіч).

С

ТУДЭНТЫ, магістранты, аспіранты, дактаранты БДПУ атрымалі гранты Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у галіне псіхолагапедагагічных, гуманітарных і прыродазнаўчых навук. Сярод іх – дактарант кафедры педагогікі факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій А. А. Белахвостаў (кансультант – прафесар Я. Я. Аршанскі), аспірант кафедры беларускай літаратуры філалагічнага факультэта Т. А. Мотрэнка (навуковы кіраўнік – дацэнт Н. В. Заяц), студэнты гістарычнага факультэта К. Г. Коўшык, Д. І. Мароз, Р. Ю. Снігірова, К. У. Сазонава – члены СНДЛ «Спадчына» (навуковы кіраўнік – дацэнт А. Ф. Рацько), студэнтка Інстытута інклюзіўнай адукацыі Д. С. Платоненка – член СНДЛ «Метадычнае суправаджэнне карэкцыйна-развіваючай работы з дзецьмі з кахлеарнымі імплантамі» (навуковы кіраўнік – дацэнт С. М. Фяклістава), дактарант кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта Д. В. Дзятко, дактарант кафедры сацыяльнай і сямейнай псіхалогіі Д. Р. Дзьякаў, магістрант кафедры хіміі факультэта прыродазнаўства В. Г. Ледзвіг (навуковы кіраўнік – дацэнт Г. Б. Мельнікава). АД ДУШЫ ВІНШУЕМ!

Пятніца, 30 сакавіка 2018 года

№ 4 (1208)

ТАЛЕНТ, РОЗУМ, ПРЫГАЖОСЦЬ – ГЭТА ТОЕ, ШТО Ў НАС ЁСЦЬ! БДПУ па праву можна назваць сапраўдным кветнікам – столькі абаяльных, творчых, разумных дзяўчат тут вучыцца! Таму і конкурс прыгажосці для нас – асаблівае мерапрыемства: канкурэнцыя вялікая, а патрабаванні высокія. І гаворка тут не толькі пра знешнія дадзеныя, хоць, безумоўна, пэўным стандартам студэнткі павінны адпавядаць. Уменне трымацца на публіцы, харызматычнасць і дасціпнасць, інтэлектуальнасць і крэатыўнасць – важныя складнікі, якія арганічна дапаўняюць шматграннае паняцце прыгажосці. Зрэшты, прадстаўніцам нашага ўніверсітэта як будучым педагогам гэтых якасцей пазычаць не трэба. Прынамсі, падчас аднаго з самых чаканых вясновых мерапрыемстваў – конкурсу прыгажосці і грацыі «Міс БДПУ-2018» – яны спаўна раскрылі не толькі знешняе, але і ўнутранае хараство. Дарэчы, і першае, і другое патрабуе пастаяннай працы над сабой, таму застаецца толькі здагадвацца, якія намаганні былі прыкладзены канкурсанткамі дзеля дасягнення запаветнай мары. У любым выпадку, вынік атрымаўся ва ўсіх сэнсах асляпляльным, і гэта я не пра бляск сафітаў! Не ведаю, як там з выратаваннем свету, але з задачай «пакарыць сэрцы гледачоў» удзельніцы справіліся на «выдатна». Адзінаццаць прыгажунь з усіх факультэтаў і інстытутаў на некалькі гадзін аказаліся ў цэнтры ўвагі вялікай аўдыторыі, у тым ліку і членаў журы. Безумоўна, градус хвалявання зашкальваў! Аднак гэта не перашкодзіла канкурсанткам трымацца ўпэўнена і разняволена, усміхацца не на камеру, а шчыра і натуральна, што было адзначана судзейскай калегіяй. Адна з членаў журы, тэлевядучая і мадэль Надзея Цімафеева, заўважыла: «Кожная жанчына павінна верыць у сваю прыгажосць і непаўторнасць. Дык вось, мілыя дзяўчаты, усе вы – чароўныя. Для вялікай сцэны БДПУ вы падрыхтавалі выдатныя выступленні. І таму кожная з вас перамагла незалежна ад выніку». Што ж, з гэтымі словамі цяжка не пагадзіцца, а дзейства, якое разгортвалася на сцэне, толькі па-

цвярджала выказаную думку. Калі дзяўчаты выходзілі на подыум, ад іх нельга было адарваць вачэй. Уступнае і фінальнае, беларускае, афіцыйна-дзелавое і спартыўнае дэфіле – у кожным з іх удзельніцы дэманстравалі не столькі прыгожыя строі, колькі сваю жаноцкасць, зграбнасць, упэўненасць і бясконцую абаяльнасць. Падчас конкурсу аратарскага майстэрства гледачы апынуліся на віртуальнай экскурсіі па Беларусі. Прыгажуні выступалі ў ролі гідаў і распавядалі пра сваю малую радзіму. Так, Маргарыта Пятрова (філалагічны факультэт) прачытала верш пра Крычаў, Дар’я Кандраценка (гістфак) з замілаваннем расказала пра Оршу. Вачыма Алены Мельнікавай (ФЭА) прысутныя паглядзелі на Асіповічы, Настассі Лазейка (Інстытут псіхалогіі) – на Пінск. Кацярына Дзябёлая (ФДА) і Паліна Мацюк (ФФВ) паказалі Брэст і Мінск такімі, якімі іх мала хто мог уявіць. Пазнаёмілі гледачоў са сваёй роднай старонкай студэнтка Інстытута інклюзіўнай адукацыі Аліна Смірнова (Пухаўшчына), Настасся Дубоўская з ФПА (Дзяржынск),

Маргарыта Гурына з ФЭА (Капыль), Аліна Есіс з ФСПТ (Жлобін). А прадстаўніца фізмата Дзіяна Багдановіч кранула прысутных аўтарскай песняй пра горад Гродна. Напэўна, самым паказальным выпрабаваннем для дзяўчат аказаўся творчы нумар, бо менавіта тут кожная мела магчымасць выдзеліцца, праявіць свае здольнасці і таленты. Вакал, харэаграфія, акцёрскае майстэрства – прыгажуні не стамляліся нас здзіўляць! Настасся Лазейка паказала містычнае выступленне пра пачуцці, а Дзіяна Багдановіч падчас выхаду нават намагалася «скрасці» карону. Вельмі неардынарным быў нумар Кацярыны Дзябёлай пра сапраўднага майстра сваёй справы Андрэя Міронава. Дзяўчына прадэманстравала не толькі артыстызм і пластычнасць, але і мастацкія здольнасці: на працягу выступлення яна малявала на сцэне карціну. Як пазней высветлілася, партрэт савецкага акцёра выкананы ў спецыяльнай тэхніцы – бліскаўкамі. Падчас мерапрыемства творчымі нумарамі гледачоў радавалі не толькі ўдзельніцы конкурсу. Падараваць добры настрой на галоўную сцэну БДПУ выйшлі танцавальны калектыў «Арт-Юніці», акардэаністы Уладзімір Федарук і Мікіта Камянецкі, запрошаныя госці з музычнай школы «Джэм» Аксана Чарніцкая і Марыя Дамненка. Сваім неверагодным вакалам прысутных заваражыў фіналіст конкурсу «Голас. Дзеці» Мікіта Уласенка. І вось нарэшце – доўгачаканы кульмінацыйны момант. «Дзякуй за шоу! Мы ў захапленні! Запомніце пачуцці, якія вы здольны выклікаць у людзей, і пра-

нясіце іх з сабою праз усё жыццё. Сёння вамі ганарацца аднакурснікі, сябры, бацькі і знаёмыя. Дзякуй за карпатлівую працу і задавальненне, якое падаравалі прысутным у гэтай зале», – з такімі словамі звярнулася да дзяўчат член журы, пераможца конкурсаў (Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)


• Цэнтр развіцця педагагічнай адукацыі паведамляе П

АДЧАС вясновых канікул ва ўніверсітэце стартаваў праект «Студэнт-на-адзіндзень у БДПУ». Навучэнцаў 10–11 педагагічных класаў школ-лабараторый вучэбна-навуковаінавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі прынялі факультэты дашкольнай і пачатковай адукацыі, Інстытут інклюзіўнай адукацыі. Старшакласнікі атрымалі магчымасць убачыць адукацыйны працэс у БДПУ на свае вочы, паспрабаваць сябе ў ролі студэнта, а таксама больш даведацца пра абраны кірунак падрыхтоўкі. Ідэю дадзенага праекта прапанавала выпускніца педагагічнага класа, студэнтка Інстытута інклюзіўнай адукацыі Дар’я Багушэвіч. Даша выступіла для старшакласнікаў у ролі гіда, дала адказы на ўсе пытанні, звязаныя з вучобай ва ўніверсітэце, расказала пра нюансы будучай уступнай кампаніі. Прафарыентацыйнае мерапрыемства накіравана на пашырэнне сацыяльнага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва прадстаўнікоў супольнасці педагагічных класаў у інфармацыйна-адукацыйнай прасторы «школа – ВНУ». ДНЫМ з мерапрыемстваў Дэкады студэнцкай навукі-2018 у БДПУ стане фарсайт-форум «Будучыя педагогі – аб тэхналогіях падрыхтоўкі паспяховага педагога» (26 красавіка), у якім прымуць удзел навучэнцы профільных класаў педагагічнай накіраванасці. Фарсайт (англ. foresight – погляд у будучыню, прадбачанне) – гэта фармат камунікацыі, які дазваляе суразмоўцам вызначыць жаданы вобраз будучыні і дамовіцца пра сумесныя дзеянні ў яго кантэксце. Фарсайт-форум прадугледжвае атмасферу інтэлектуальнага пошуку, узаемадзеяння і супрацоўніцтва. Пятнаццаць спікераў-дэлегатаў ад кожнай школы-лабараторыі Рэспубліканскага вучэбна-навукова-інавацыйнага

кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі змогуць прадставіць сваё бачанне найбольш эфектыўных тэхналогій падрыхтоўкі настаўніка для школы будучага. ПЕРШЫ дзень сакавіка ў БДПУ адбылося пасяджэнне Каардынацыйнага савета па пытаннях бесперапыннай педагагічнай адукацыі, у які ўваходзяць прадстаўнікі школ і гімназій, каледжаў і ўніверсітэтаў, абласных інстытутаў развіцця адукацыі, навукова-метадычных устаноў, упраўленняў адукацыі, грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый. Сёлета Савет пачаў сваю працу ў абноўленым складзе, зацверджаным загадам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь. З дакладам выступіў старшыня Каардынацыйнага савета, рэктар БДПУ А. І. Жук. Абмяркоўвалася пытанне перспектыў развіцця навукі і правядзення актуальных навуковых даследаванняў ва ўмовах кластарнага ўзаемадзеяння. Аляксандр Іванавіч прадставіў вынікі выканання суб’ектамі кластара плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Канцэпцыі развіцця педагагічнай адукацыі ў 2017 г., а таксама

У

А

акрэсліў асноўныя напрамкі дзейнасці на бягучы год. На пасяджэнні Каардынацыйнага савета быў прысвоены статус школы-лабараторыі вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара ўстанове адукацыі «Жодзінская жаночая гімназія».

У

РАМКАХ рэалізацыі міжнароднага праекта «Садзеянне развіццю кампетэнцый у беларускай вышэйшай адукацыі» і пры падтрымцы сеткі ўніверсітэтаў рэгіёна Бал-

тыйскага мора 21–22 сакавіка ў БДЭУ прайшоў II Міжнародны семінар «Якасць вышэйшай адукацыі ў Беларусі вачыма стэйкхолдараў», які сабраў больш за 80 удзельнікаў з розных краін. Падчас мерапрыемства былі прадстаўлены першыя вынікі праведзенага маштабнага рэспубліканскага апытання выпускнікоў, выкладчыкаў і працадаўцаў, у якім прымаў удзел і БДПУ. Зробленыя высновы дапамаглі выявіць асобныя «вузкія месцы» ў падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, вызначыць, якія з ключавых кампетэнцый сёння запатрабаваны на рынку працы. У дакладзе начальніка цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі БДПУ А. В. Пазняк «Ад навучання да вучэння: метады і тэхналогіі» была дадзена першасная ацэнка рэальнага ўзроўню значнасці і сфарміраванасці шырокага спектра ключавых кампетэнцый. Асноўнае значэнне праведзенага даследавання заключаецца ў тым, што яго вынікі пасля падрабязнага аналізу з боку кожнага ўніверсітэта стануць навуковай асновай як для ўдасканалення

зместу дзеючых навучальных праграм, так і для канструявання новых адукацыйных стандартаў пакалення 3+. АПРЫКАНЦЫ лютага дэлегацыя ўстаноў адукацыі горада Семей (Рэспубліка Казахстан) наведала БДПУ, дзе прыняла ўдзел у рабоце круглага стала «Профільная педагагічная падрыхтоўка ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі: міжнародны кантэкст», арганізаванага цэнтрам развіцця педагагічнай адукацыі БДПУ. У склад замежнай дэлегацыі ўваходзілі дырэктар Семейскага шматпрофільнага каледжа Алія Кабылгазінава і прадстаўнікі Дзяржаўнага ўніверсітэта імя Шакарыма – загадчык кафедры псіхалогіі Гульжанара Джумажанава і в. а. асацыяванага прафесара кафедры псіхалогіі Індзіра Аралканава. Казахскія калегі адзначылі, што павышэнне прэстыжу педагагічнай прафесіі і якасці падрыхтоўкі педагогаў з’яўляецца найважнейшым пытаннем парадку дня адукацыйнай палітыкі Рэспублікі Казахстан. Павышаную цікавасць у гасцей выклікалі асаблівасці арганізацыі і навукова-метадычнай падтрымкі дзейнасці профільных класаў пе-

Н

дагагічнай накіраванасці, праектны, конкурсны рух супольнасці педагагічных класаў, эксперыментальная работа па дапрофільнай падрыхтоўцы на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі.

• БДПУ ў асобах

Святлана Кабачэўская: «НА П’ЕДЭСТАЛЕ ТОЙ, ХТО ДАПАМАГАЕ ІНШЫМ НА ЯГО ЎЗНЯЦЦА» Тры гады таму, 16 лютага, аддзел міжнароднага супрацоўніцтва БДПУ (сёння – упраўленне) узначаліла кандыдат педагагічных навук С. М. Кабачэўская. За гэты час жыццё ўніверсітэта на інтэрнацыянальнай арэне значна актывізавалася: варта ўзгадаць хаця б уступленне БДПУ ў 5 уплывовых міжнародных арганізацый; заключэнне больш чым 60 дагавораў аб супрацоўніцтве з універсітэтамі Еўропы і Азіі; рост экспарту адукацыйных паслуг на 300 %; павелічэнне ўтрая колькасці выкладчыкаў, якія прайшлі стажыроўку за мяжой; адкрыццё 3 культурна-адукацыйных цэнтраў; рэалізацыю адукацыйнага праекта «Летняя школа БДПУ. Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры» і інш. Аднак ацэньваць плённыя вынікі як уласнае дасягненне Святлана Міхайлаўна не стала. Зрэшты, ад гэтага нашая гутарка не зрабілася менш цікавай. Адным з пастулатаў свайго жыцця суразмоўца лічыць прымаўку: «Не месца ўпрыгожвае чалавека, а чалавек месца». Таму сёння чытачы «Н» пазнаёмяцца не са спецыялістам С. М. Кабачэўскай, а з неардынарнай творчай асобай. Упэўнены, многія з вас убачаць нашу гераіню з новага, нязвыклага ракурсу. Урэшце, прадаставім слова самой Святлане Міхайлаўне. Пра карані і духоўную спадчыну Мае бацькі родам з Віцебска. Тата Міхаіл Міхайлавіч Грыгор’еў – вучоны, кандыдат ветэрынарных навук – пасля пераезду ў Мінск працаваў у НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага, спецыялізаваўся на туберкулёзе буйной рагатай жывёлы. Здавалася, яго ведала ўся Беларусь, прынамсі старшыні калгасаў і саўгасаў. Дзякуючы бацьку сям’я мела багатую бібліятэку, а я, паколькі часта хварэла, прачытала незлічоную колькасць кніг. А яшчэ навучылася любіць братоў нашых меншых – вожыкаў, змей, рыбак, папугаяў, якіх дадому таксама прыносіў тата. Спадзяюся, што пераняла і яго адкрытасць да сяброў, гасціннасць. «Людзей спачатку трэба накарміць, а пасля ўжо гаварыць», – гэта яго словы. Мама Леаніна Іванаўна – самы шчыры чалавек з тых, каго мне давялося сустракаць у жыцці. Нездарма ў аснове яе імені ляжыць псеўданім правадыра сусветнага пралетарыяту У. І. Леніна. Яна член Камуністычнай партыі і дагэтуль верыць у ідэалы. Ад матулі я пераняла любоў да музыкі, песні, мастацтва ўвогуле. У мяне ёсць старэйшы брат Ігар Міхайлавіч Грыгор’еў – галоўны пазаштатны ўрач-таксіколаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, кіраўнік Рэспубліканскага таксікалагічнага цэнтра, намеснік галоўнага ўрача Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі г. Мінска. Ён – гонар сям’і, яго артыкулы публікуюць вядучыя медыцынскія часопісы, за дасягненні ў працы брат узнагароджаны Падзякай Кіраўніка дзяржавы. Аднак для мяне ён родны чалавек, які паказаў перавагі здаровага ладу жыцця. Дзякуючы яму

2

я навучылася гуляць у футбол і іншыя дваровыя хлапечыя гульні таго часу. Запісалася ў школьную секцыю па настольным тэнісе і ў 9-м класе стала чэмпіёнкай горада сярод юніёраў. У студэнцкія гады я гуляла за зборную alma mater. Пра вучобу і вопыт сталення Факультэт пачатковай адукацыі нашага ўніверсітэта выбірала цалкам свядома: мне заўсёды здавалася, што я нарадзілася настаўнікам. Дый мама казала: «Света не вучыцца, а гуляе ў школу». І сапраўды, пасля ўрокаў бегла ў групу падоўжанага дня і дапамагала пачаткоўцам рабіць урокі. Школу з трэцяга класа выбірала сама, бацькі не ўмешваліся, нават калі мне даводзілася да яе дабірацца праз увесь горад. У выніку скончыла СШ № 102 з музычным ухілам. Іграла на балалайцы ў аркестры, спявала ў хоры, была старшынёй вучнёўскага камітэта і сакратаром камсамольскай арганізацыі. Памятаю, як на першамайскай дэманстрацыі ў шэрагах барабаншчыц ішла наперадзе калоны Ленінскага раёна г. Мінска і вельмі ганарылася сваімі белымі бантамі і гольфамі. На першым курсе была абрана старастай. На працягу трох гадоў маё

фота вісела на факультэцкай Дошцы гонару, хоць, шчыра прызнаюся, на «выдатна» я здала толькі першую сесію. Нават жартавала, што «забыліся зняць». Сёння гэта падаецца дзіўным, але падчас свайго студэнцтва я ніколі не бачыла рэктара ўніверсітэта. Аднак добра памятаю тых, хто мяне вучыў: і дэкана факультэта Аляксея Уладзіміравіча Таўлая, які ведаў нас па імёнах, і Святлану Фёдараўну Гагарыну, пад навуковым кіраўніцтвам якой заняла 2-е месца ў конкурсе студэнцкіх прац, і многіх іншых – усіх не пералічыш. Студэнцкія гады былі насычаныя і цікавыя. Разам з аднакурснікамі працавала ў будаўнічым атрадзе на цагельні ў Лепелі (дарэчы, на заробленыя грошы купіла маме касцюм, а сабе – пальчаткі). Некалькі сезонаў правяла ў Анапе ў летніку «Ракета». Яшчэ на першым курсе напісала ліст дырэктару з просьбай прыняць мяне на пасаду важатай. І, калі атрымала станоўчы адказ, пасля сесіі накіравалася ў Краснадарскі край. Увогуле, летнікі – гэта асобная старонка майго жыцця, пачынаючы з першага класа і на працягу 30 гадоў. Да слова, дзякуючы аднаму з іх – Дзіцячаму аздараўленчаму лагеру імя Гастэлы – я пазнаёмілася са сваім будучым мужам. Праўда, здарылася гэта ўжо пасля заканчэння БДПУ. Даволі рана пачала зарабляць. Калі вучылася на другім курсе, бацьку прапанавалі работу ў Алжыры. Гэтая камандзіроўка не была першай: дагэтуль ён вучыў будучых ветэрынараў у Манголіі. Аднак цяпер, у Афрыку, разам з ім паехала мама. Грошай на жыццё

не хапала, і я ўладкавалася начной санітаркай у аддзяленне рэанімацыі Беларускага НДІ кардыялогіі. На дзяжурствах цягала цяжкі дэфібрылятар, прыбірала за хворымі, не раз бачыла смерць, назірала, як урачы разам з пацыентамі змагаюцца за жыццё. І самай вялікай радасцю для мяне, калі прыходзіла ў аддзяленне, было даведвацца, што чалавека перавялі ў палату. Гэта азначала, што ён перамог. Праца ў інтэнсіўнай тэрапіі загартавала мой характар. Праўда, тады я яшчэ не ведала, што атрыманы вопыт і сіла волі спатрэбяцца мне дастаткова хутка… Пра першыя поспехі – творчыя і прафесійныя Па размеркаванні ішла другой. Гарантаванае дзяржавай працоўнае месца атрымала ў школе г. Бялынічы. Паралельна мяне прынялі ў камерны хор Беларускай дзяржаўнай філармоніі, аднак пераразмеркавацца так і не ўдалося. У выніку маладая настаўніца музыкі прыступіла да працы на Магілёўшчыне. Не паверыце, гэта былі

цудоўныя гады! У Бялынічах я стварыла хор настаўнікаў, і на раённым конкурсе мы занялі 2-е месца. А праз некаторы час з песняй «Сонечны зайчык» прыняла ўдзел у папулярным тэлевізійным конкурсе маладых выканаўцаў эстраднай песні «Зорная ростань». Канешне, марыла пра перамогу, бо яна давала права паехаць на фестываль у Юрмалу. Шкада, што не ўдалося. Аднак пасля таго, як на ўсю Беларусь прагучала навіна – настаўніца Бялыніцкай школы ўзнагароджана Дыпломам Саюза кампазітараў «За лепшае выкананне песні беларускага аўтара», – са мной вітаўся ўвесь горад. Праз гады, калі я выдала сваю першую кнігу, то найперш даслала яе Мікалаю Іванавічу Пашкевічу, дырэктару той самай Бялыніцкай школы, са словамі падзякі за бацькоўскі клопат пра маладую настаўніцу музыкі. Дагэтуль памятаю сталы, накрытыя ў спартыўнай зале, дзе мы з мужам святкавалі сваё вяселле, і захоўваю талерачкі, якія калектыў школы падараваў нам на доўгае шчаслівае жыццё. Пра кар’еру – а хутчэй пра прызванне Скептычна стаўлюся да сцвярджэння, што «ад пасады не адмаўляюцца». Гэта не пра мяне. Калі ад старэйшага сына Станіслава даведалася, што ў яго гімназіі два месяцы не праводзяцца ўрокі музыкі з-за адсутнасці настаўніцы, пайшла да дырэктара. Прасіла хутчэй знайсці педагога, бо музыка – гэта вельмі важна. А яна ў адказ: (Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)

30 сакавіка 2018 г.


НЯМА ДЛЯ НАС ВЯРШЫНЬ НЕДАСЯГАЛЬНЫХ І НЕПЕРААДОЛЬНЫХ ПЕРАШКОД Незалежна ад таго, якое надвор’е за акном, сям’я танкаўцаў круглы год сагрэта промнямі спартыўнай славы БДПУ, якая даўно выйшла за межы alma mater. Мы ўважліва сочым за поспехамі нашай каманды на Рэспубліканскай універсіядзе; радуемся за жаночую зборную па міні-футболе, якая сенсацыйна заваявала права ўдзельнічаць у Лізе чэмпіёнаў УЕФА; ганарымся медальнымі здабыткамі студэнтаў на спаборніцтвах сусветнага ўзроўню. З году ў год настойлівасці, волі і мэтанакіраванасці нашых спартсменаў пакараюцца самыя высокія вяршыні. Алімпійскія гульні-2018 у Пхёнчхане даказалі, што ганаровае месца для танкаўцаў ёсць і на спартыўным Алімпе. Так, магістрант БДПУ Юрый ГОЛУБ стаў трыумфатарам Паралімпіяды, заваяваўшы для Беларусі залаты, два сярэбраныя и бронзавы медалі ў біятлоне і лыжных гонках. А магістрантка Аляксандра РАМАНОЎСКАЯ – сярэбраны прызёр этапу Кубка свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы – заняла на першай для сябе Алімпіядзе 14-е месца. Мы пагутарылі з Юрыем і Аляксандрай і пачулі шмат цікавага… ПРА НАСТАЎНІКАЎ Ю. Г.: Школьныя педагогі – асаблівыя людзі, якія закладваюць падмурак ведаў пра свет. Складана вылучыць некага асобна – кожны запомніўся па-свойму, але ўсе яны былі сапраўднымі прафесіяналамі і многаму навучылі. Найперш адзначу тых, хто паспрыяў менавіта майму спартыўнаму рос-

ту: гэта настаўнікі фізкультуры Барыс Васільевіч Сяленчык і Сяргей Станіслававіч Івашкевіч. Цяпер з пачэснай місіяй спартыўнага педагога выдатна спраўляецца мой трэнер Міхаіл Васільевіч Лебедзеў. Тое, што я трапіў на Паралімпійскія гульні і паказаў такі высокі вынік, – у многім яго заслуга, за што бясконца яму ўдзячны. Што да БДПУ, то яго выкладчыкі не толькі ўзбагацілі новымі ведамі, але і сталі мне блізкімі людзьмі. А. Р.: У спорце амаль усе адзін аднаму настаўнікі: і свая каманда, і спартсмены з іншых краін, і, вядома ж, трэнеры. Са зносінаў з любым чалавекам можна вынесці для сябе пэўныя ўрокі, тым больш гэтая думка справядлівая, калі размова ідзе пра сапраўдных педагогаў. З 8-га класа я займалася ў вучылішчы алімпійскага рэзерву і ўзгадваю гэты час з удзячнасцю. Мне шанцавала з класнымі кіраўнікамі, ды і літаральна ўсе іншыя настаўнікі былі выдатнымі людзьмі, таму і атмасфера на ўроках заўсёды панавала цудоўная: нязмушаная, добразычлівая, нават сяброўская. Цяпер, падчас вучобы ва ўніверсітэце, падтрымка педагогаў таксама мае для мяне важнае значэнне, асабліва ўлічваючы мае раз’езды, частыя зборы, якія адбіваюцца на паспяховасці. Хачу асабліва вылучыць Ягора Аляксандравіча Пімахіна і Анжэлу Раманаўну Барысевіч, якія паставіліся да мяне з разуменнем і вельмі дапамаглі з вучобай. ПРА ВЫБАР ПРАФЕСІІ Ю. Г.: Гадоў у пяць-шэсць бацька ўпершыню паставіў мяне на лыжы. Мы разам хадзілі ў лес, і гэтыя паходы сталі першымі лыжнымі стартамі ў маім жыцці. Не здрадзіў дзіцячаму выбару і ў школьныя гады (удзельнічаў у лыжных спаборніцтвах), і калі надышоў час вызначацца з будучай прафесіяй. Здароўе не дазволіла паступіць у профільны ўніверсітэт – БДУФК, але, як паказвае час, усё да лепшага: маёй alma mater стаў БДПУ, і я ні разу не пашкадаваў пра свой выбар. Да таго ж вялікай падмогай падчас вучобы аказалася магчымасць займацца па індывідуальным графіку. А. Р.: Я прыйшла ў спорт яшчэ ў дзяцінстве, але пачынаўся мой шлях не з фрыстайла. Свой від знайшла пазней – з лёгкай рукі маладога трэнера, які, сыходзячы, перадаў мяне калегу-фрыстайлісту. Сумненняў у выбары прафесіі ніколі не было, заўсёды хацелася трэніравацца і расці, хоць цяжкасцей на шляху спартсмена хапае. Кожная трэніроўка – гэта барацьба: са страхам, стомай, з лянотай, у пэўны момант – з самім сабой. Вось яны, перашкоды... Праўда, відаць, і ў любым іншым родзе дзейнасці без іх не абысціся, напрыклад у вучобе. Разумела, што сумяшчэнне заняткаў і трэніровачных збораў можа стаць праблемай, таму шукала ўніверсітэт, які дазволіць і вучыцца, і развівацца ў прафесійным спорце. Да БДУФК у мяне не ляжала душа, а вось наш універсітэт прывабіў дадатковай спецыяльнасцю «Спартыўна-турысцкая дзейнасць». Да таго ж удзячна выкладчыкам і кіраўніцтву БДПУ за разуменне і магчымасць займацца па індывідуальным графіку – гэта, безумоўна, значная дапамога, якую я цаню. ПРА СПЕЦЫФІКУ СВАЙГО ВІДУ СПОРТУ Ю. Г.: Я выступаю паралельна ў лыжных гонках і біятлоне. Спаборніцтвы сярод спартсменаў з абмежаванымі магчымасцямі маюць свае асаблівасці. Важную ролю адыгрывае вядучы, або гайд, – чалавек, які едзе непасрэдна перад спартсменам і дапамагае яму адчуць асаблівасці трасы, яе рэльеф, канфігурацыю, сігналізуе пра магчымыя перашкоды і г. д. Для мяне такі чалавек – Дзмітрый Будзіловіч. Спецыфіка работы з вядучым розная ў залежнасці ад медыцынскіх паказчыкаў спартсмена. Так, тыя з іх, хто страціў зрок, трымаюць сувязь са сваім гайдам дзякуючы дынаміку і мікрафону. У біятлоне для людзей са слабым зрокам прадугледжаны

30 сакавіка 2018 г.

адмысловыя электронныя вінтоўка і мішэнь. На стрэльбішчы спартсмен працуе ў навушніках і кіруецца гукавым сігналам: чым бліжэй прыцэл да цэнтра мішэні, тым сігнал грамчэйшы. А. Р.: Фрыстайл – даволі спецыфічны від спорту. Падрыхтоўка прафесіянала тут складаецца з многіх этапаў: мы бегаем кросы, скачам на батуце, займаемся акрабатыкай і нават харэаграфіяй ля станка, каб «чысціць» лініі, а ў летні час скачам на лыжах… у басейн! Аднак не ўсё залежыць ад старанняў спартсмена – у фрыстайле шмат нюансаў. Напрыклад, на рэзультат моцна ўплывае надвор’е: можна быць гатовым да спаборніцтваў на сто працэнтаў, а раптоўны парыў ветру ў адзін момант сапсуе выступленне… Важнае значэнне, як ні дзіўна, мае і знешні выгляд спартсмена. У апошні час вельмі вялікая ўвага надаецца касцюмам. Трэба ўлічваць розныя тонкасці: ад колеру і пашыву формы да таго, наколькі яны спалучаюцца з лініямі і фігурамі выступлення. Так, спартсмены з некаторых краін маюць па два камплекты формы, разлічаныя на розны час сутак. Калі спаборніцтвы праводзяцца днём, яны выступаюць у цёмных касцюмах, калі ж увечары – аддаюць перавагу светлым, каб выгадна вылучацца на фоне неба. Гэты факт у ліку многіх іншых пацвярджае, што фрыстайл – суб’ектыўны від спорту. Сёння ўсё часцей узнікаюць пытанні да справядлівасці судзейства, і гэта, на мой погляд, насамрэч вялікая праблема. Думаю, пра неверагодна крыўдную сітуацыю з Антонам Кушнірам ведаюць усе. Яна выбіла з каляіны нашу каманду – цяжка было прыняць несправядлівасць і разам з тым усведамляць непапраўнасць сітуацыі… Наша абурэнне падтрымалі нават спартсмены з краін-саперніц. Але, на вялікі жаль, ёсць пра-

вілы, паводле якіх рашэнне суддзяў застаецца нязменным і непадуладным скаргам. ПРА ЭМОЦЫІ Ю. Г.: Прафесійны спорт патрабуе ад чалавека такіх якасцей, як мэтанакіраванасць, настойлівасць, і гэта накладае свой адбітак на характар: у жыцці я таксама досыць эмацыйны і ўпарты – відаць, недарэмна нарадзіўся пад знакам Авен. Аднак разумею, што на лыжнай ці біятлоннай трасе эмоцыі можна і трэба кантраляваць, і стараюся гэта рабіць. Так, з вопытам досыць добра навучыўся спраўляцца з хваляваннем – выходжу на трасу максімальна сканцэнтраваным і не дазваляю яму стаць на маім шляху да перамогі. А вось паза трасай часам эмоцыям можна даць волю, асабліва станоўчым, і нядаўна ў мяне была чарговая нагода іх перажыць. Па вяртанні з Пхёнчхана ў аэрапорце мяне чакаў сюрпрыз: павіншаваць з выступленнем на Паралімпійскіх гульнях прыехалі супрацоўнікі і студэнты БДПУ. Такая ўвага і шчырая цеплыня, з якой мяне сустракала alma mater, знайшла моцны водгук у маім сэрцы. Дзякуй за гэтыя эмоцыі! А. Р.: Спорт – велізарная частка майго жыцця. Большасць самых яркіх успамінаў, незвычайных прыгод, цікавых сітуацый звязана менавіта з ім: для мяне кожная паездка, кожная трэніроўка, кожны сезон у цэлым – гэта сапраўднае мора ўражанняў! Наша каманда – знітаваная вялікая сям’я. У беларускім фрыстайле не так многа людзей – мы ўсе ведаем і паважаем адзін аднаго. У прафесійных адносінах таксама няма ярка выражанага саперніцтва, таму і атмасфера, і эмоцыі адпаведныя. Вядома, выбраны мной від спорту прадугледжвае высокую ступень рызыкі,

а разам з ёй – азарт, але і яны маюць сваю мяжу. Напрыклад, настаўнік нашай зборнай Мікалай Іванавіч Казека не дазволіць нават на трэніроўцы (ужо не кажучы пра спаборніцтвы) выконваць скачкі, да якіх спартсмен не гатовы фізічна і маральна. Ніколі. Да кожнага новага скачка ён заўсёды падводзіць узважана і не прыспешваючы падзеі, бо не адабрае неабгрунтаванай рызыкі. Таму якой бы амбіцыйнай я ні была, кожныя спаборніцтвы праводжу па меры рэальных сіл і магчымасцей. ПРА ГУЛЬНІ Ў ПХЁНЧХАНЕ Ю.Г.: Я лічу, што кожны старт, незалежна ад узроўню спаборніцтваў, важны і патрабуе ад спартсмена аднолькавай канцэнтрацыі і намаганняў. У мінулым годзе мне ўжо даводзілася бываць у Пхёнчхане – тут праходзіў адзін з этапаў Кубка свету, на якім я заваяваў два сярэбраныя медалі. Аднак Алімпійскія гульні ўсё ж адрозніваюцца ад іншых турніраў. Права прадстаўляць на іх сваю краіну – гэта вялікі гонар і такая ж вялікая адказнасць. Падводзячы вынікі сёлетняй Паралімпіяды, магу смела сказаць, што наша нацыянальная зборная выдатна справілася і годна прадставіла Беларусь. Акрамя паспяховага выступлення гульні ў Пхёнчхане запомняцца цёплай атмасферай: заўсёды прыемна ў чарговы раз сустрэцца з блізкімі па духу людзьмі з іншых краін і раздзяліць радасць перамогі з калегамі па камандзе. А. Р.: Думаю, Алімпійскія гульні – самая яркая падзея ў жыцці кожнага спартсмена. Гэта не проста спаборніцтвы – гэта свята. Усе эмоцыі ўспрымаюцца ярчэй, глыбей... Асабліва ўразіла цырымонія адкрыцця – удзел у гэтым чароўным шоу стаў для мяне вялікім гонарам і запамінальнай падзеяй. Тут адчувалася неверагодная энергетыка месца, у якім усе людзі былі аб’яднаныя адной мэтай і ідэяй. Вядома, адказнасць і важнасць алімпійскіх спаборніцтваў адчуваліся вельмі моцна. Я старалася супакоіцца, бо з залішняга хвалявання нічога добрага не выходзіць – прынамсі, у мяне. Уласным вынікам засталася не вельмі задаволена, пасля спаборніцтваў моцна перажывала. Але цяпер разумею, што гэта былі мае першыя гульні і ўсё яшчэ наперадзе! Такая думка прымушае настроіцца на далейшую працу ўжо з вопытам і большай упэўненасцю. Што да маіх таварышаў па камандзе, лічу, што яны вялікія малайцы! Я рада за кожнага і шчаслівая, што мне выпала магчымасць плячо ў плячо адстойваць гонар нашай краіны з такімі цудоўнымі людзьмі. ПРА ПЛАНЫ НА БУДУЧАЕ Ю. Г.: Наступным сур’ёзным турнірам стане чэмпіянат свету ў Канадзе, да якога, вядома, трэба добра падрыхтавацца. Цяпер жа можна хаця б крыху расслабіцца, пакуль графік не такі насычаны. Аднак гэта не адмяняе пастаянных трэніровак – проста я ўспрымаю іх як актыўны адпачынак. А. Р.: Я буду трэніравацца, працягваць набірацца вопыту і ўпэўненасці. І не апускаць рукі. Веру, што на сёння паказала далёка не ўсё, на што здольная, і буду прыкладаць усе намаганні, каб рэалізавацца па максімуму. Гутарыла Ірына МЯЦЕЛІЦА P. S. Калі вярстаўся нумар, стала вядома, што Юрый Голуб узнагароджаны Ордэнам Пашаны з прысваеннем ганаровага звання «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь». Шчыра віншуем і ганарымся!

3


• Спартыўны навігатар

ТАЛЕНТ, РОЗУМ, ПРЫГАЖОСЦЬ — ГЭТА ТОЕ, ШТО Ў НАС ЁСЦЬ! (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

«II Vice-Mrs. World-2017» і «Міс Student Star», наша выпускніца Дар’я Рэут. Па выніках інтэрнэт-галасавання «Міс глядацкіх сімпатый» стала Дар’я Кандраценка. Звання «2-я віцэ-міс» удастоена Настасся Смірнова, а тытула «1-я віцэміс» – Настасся Лазейка. Першай прыгажуняй універсітэта –«Міс БДПУ2018» стала першакурсніца Кацярына Дзябёлая. Адра-

зу пасля конкурсу студэнтка падзялілася з карэспандэнтам «Н» сваімі ўражаннямі: «Спачатку я не зразумела, што адбылося. Радасць, здзіўленне – усё пераплялося. Канешне, я ўсім сэрцам жадала перамагчы. Таму цэлымі днямі працавала над сабой, асвоіла новую тэхніку малявання, пра якую раней нават не чула. Наконт гэтага вельмі перажывала. Аднак пасля неверагоднай колькасці сапсаваных палотнаў і зрасходаваных банак з бліскаўкамі ўсё пайшло як трэба. Увогуле ж, калі на рэпетыцыях бачыш, якія таленавітыя студэнткі БДПУ, то разумееш: каб быць лепшай, трэба працаваць і дзень, і ноч». Усім дзяўчатам, якія плануюць прымаць удзел у наступных конкурсах прыгажосці, Кацярына пажадала ат-

З

рымліваць задавальненне ад працэсу падрыхтоўкі (нават ад рэпетыцый), а яшчэ рабіць тое, да чаго імкнецца душа. Прыслухайцеся да апошніх слоў: калі вы апантаныя любімай справай, імкнецеся да здзяйснення запаветнай мары, працуеце над сабой – вы робіцеся сапраўды самымі прыгожымі! Наталля ДАВЫДАВА

P. S. У Мінскім гарадскім (адборачным) этапе Міжнароднага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства сярод устаноў вышэйшай адукацыі«Каралева Вясна-2018» прымуць удзел адразу дзве прадстаўніцы БДПУ. Гэта Кацярына Дзябёлая, студэнтка факультэта дашкольнай адукацыі, пераможца конкурсу «Міс БДПУ-2018», і Аліна Есіс, першакурсніца факультэта сацыяльнапедагагічных тэхналогій. Асноўнай ідэяй мерапрыемства з’яўляецца дэманстрацыя прыгажосці праз сукупнасць духоўКацярына Дзябёлая ных, інтэлектуальных якасцей, творчых здольнасцей і знешніх даных удзельніц – а ў гэтым, на думку «Н», нашым дзяўчатам роўных няма. Кацярына з дзяцінства захапляецца маляваннем, харэаграфіяй, іграе на фартэпіяна і ўпэўнена, што чалавека ўпрыгожвае найперш дабрыня. Аліна таксама творчая асоба, якая любіць дзяцей і лёгка знаходзіць з імі агульную мову, а таксама Аліна Есіс верыць, што ў жыцці няма нічога немагчымага!

ОЛАТА першынства Рэспублікі Беларусь па дзюдо сярод юніёраў заваявалі першакурснік факультэта А. Сачыловіч (злева) фізічнага выхавання і А. Сідорык Антон Сачыловіч (вагавая катэгорыя да 90 кг) і студэнтка 2-га курса Кацярына Мацулевіч (да 44 кг). Бронзавыя медалі таксама дасталіся спартсменам БДПУ – Анастассі Прытытчанцы (да 48 кг), Аляксандру Сідорыку (да 90 кг) і Алегу Рудышыну (вагавая катэгорыя 100+). Віншуем дзюдаістаў і іх трэнераў А. У. Катлоўскага, А. А. Шлыка, С. А. Гуманава, В.В. Сумайловіч! АВЯРШЫЎСЯ міжрэгіянальны тур Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі-2018 сярод жаночых каманд. Зборная БДПУ перамагла ў дзвюх гульнях і ўпэўнена прайшла ў паўфінал. А БАЗЕ БДУФК прайшлі спаборніцтвы рэгіянальнага тура Рэспубліканскай студэнцкай гандбольнай лігі-2018 сярод мужчынскіх

З

Н

• Жыццё БДПУ У

АДПАВЕДНАСЦІ з праграмай акадэмічнай мабільнасці БДПУ факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій наведала дэлегацыя Евангелічнай вышэйшай школы прыкладных навук г. Нюрнберг (ФРГ). У рамках візіту быў арганізаваны шэраг мерапрыемстваў – адкрытая лекцыя прафесара Х. Ігнаці на тэму дэмаграфічных змен у Германіі, круглы стол «Навуковыя інавацыі ў сферы сацыяльнай адукацыі», канферэнцыя-дыялог «Сацыяльна-педагагічная адукацыя ў Беларусі і Германіі». Выкладчыкі і студэнты абедзвюх устаноў таксама абмеркавалі сумесныя планы на бліжэйшую перспектыву.

«

П

СІХАЛОГІЯ без моўных бар’ераў: дэкада англійскай прафесійнай лексікі псіхо-

Святлана Кабачэўская: «НА П’ЕДЭСТАЛЕ ТОЙ, ХТО ДАПАМАГАЕ ІНШЫМ НА ЯГО ЎЗНЯЦЦА» (Заканчэнне. Пачатак на стар. 2.)

«Вось вы і прыходзьце!» Я на той час працавала дэканам факультэта па навучанні дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту Міжнароднага вучэбнага цэнтра Славінскага. Падумала-падумала, дый пагадзілася. Праз два гады прыняла ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе «Адкрыты ўрок», які арганізавала рэдакцыя «Настаўніцкай газеты», і атрымала Дыплом ІІ ступені. А ў 2004-м перамагла ў конкурсе «Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі» Партызанскага раёна і ўвайшла ў лік 12 лепшых педагогаў горада Мінска. Гледзячы на тое, як вучацца дзеці, вырашыла павысіць сваю кваліфікацыю і я. Паступіла ў вочную аспірантуру Нацыянальнага інстытута адукацыі, была стыпендыяткай спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Вось толькі ў маім вельмі насычаным падзеямі жыцці гэтыя гады сталі перыядам не толькі плённай навуковай дзейнасці, а і выпрабавання на трываласць. Анкалогія. На трэці дзень пасля аперацыі, калі прыйшла ў прытомнасць, пачала пісаць артыкул для канферэнцыі ў Гродна. Урач параіў менш шкадаваць сябе, а больш працаваць. Гэта я і працягваю рабіць па сённяшні дзень. І яшчэ ў тыя цяжкія дні дала сабе слова, што, калі выжыву, заўсёды буду прыгожай. І дагэтуль імкнуся быць такой. А свае абяцанні я заўсёды выконваю, незалежна ад таго, каму іх даю. Адно што голас страціла – цяпер спяваю толькі сэрцам… У 2011 г. я абараніла кандыдацкую дысертацыю. І вось кола замкнулася: праз гады я вярнулася на сваю «малую радзіму» – у БДПУ. На пасаду дацэнта кафедры прыватных методык Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі мяне запрасіла дырэктар ІПКіП І. У. Шасцітка, якая была экспертам па маёй дысертацыі. Таксама з лёгкай рукі Ірыны Уладзіміраўны я праз некалькі гадоў накіравалася ў самастойнае плаванне: паспяхова прайшла сумоўе на вакантную пасаду начальніка аддзела міжнароднага супрацоўніцтва, атрымала ад рэктара БДПУ А. І. Жука спіс першачарговых задач і прапанову «заўтра выйсці на працу». Мне не спатрэбіўся час на адаптацыю – я атрымала магчымасць працаваць так, як умею, і быць такой, якая я ёсць. Планаў шмат, і яны ажыццяўляюцца не ад таго, што я выдатная, а таму, што мне сустракаюцца неабыякавыя людзі – супрацоўнікі ўніверсітэта. Мне ёсць з каго браць прыклад, ёсць за кім ісці. Гэта

ў першую чаргу рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук. Многаму вучуся ў Святланы Іванаўны Копцевай, Ірыны Уладзіміраўны Шасцітка. Мне амаль што ўсё падабаецца ў рабоце, хіба толькі акрамя працы з дзелавымі паперамі. Ну, павінен жа быць ува мне хоць адзін недахоп! (Смяецца.) Калі б не мая правая рука – Таццяна Аляксееўна Цянтава, – спраўляцца з папяровай працай было б значна складаней. Ды і без каманды, якая стала для мяне сям’ёй, наўрад ці што б атрымалася. Адзін у полі не воін, якім бы цудоўным ён ні быў! І пра самае-самае важнае Калі я была патрэбна дзецям, то кідала ўсё і была побач. Не прапусціла ніводнага ранішніка, вазіла іх у басейн, на джыу-джытсу і заняткі па англійскай мове. Абодва сыны скончылі музычную школу: адзін па класе фартэпіяна, другі – балалайкі і гітары. Адносіны паміж намі сяброўскія. Магу ім расказаць усё (амаль што). Спадзяюся, што і яны давяраюць мне дастаткова многа, а калі не ўсё, то дзякуй ім за гэта. Глебу – 21, Станіславу – 26. Не магу ўявіць сябе мамай дачок – заўсёды хацела мець сыноў. І за іх я гатова пайсці ў агонь і ваду. Усё жыццё імкнуся дапамагаць людзям, не чакаючы, калі мяне пра гэта папросяць. Так здарылася, што я стала членам дабрачыннай арганізацыі «Ротары», у якой пазнаёмілася з унікальнымі людзьмі, знайшла аднадумцаў. Праз некаторы час запусціла свой асабісты праект «Старасці чужой не бывае». Зусім выпадкова ад настаўнікаў (я тады працавала ў ІПКіП) даведалася, што ў вёсцы Асмолава працуе ДУ «Нясвіжскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў». Паехала, пазнаёмілася з яго дырэктарам Генадзем Георгіевічам Маляром і зразумела, што магу даверыцца гэтаму цудоўнаму чалавеку. Праводзіла бяспройгрышныя латарэі, аўкцыёны з вырабамі пастаяльцаў домаінтэрната. На выручаныя грошы купляла тое, што было неабходна, – бойлер, магнітафоны, праектар, масажнае крэсла. А яшчэ арганізоўвала канцэрты, разам з навучэнцамі каледжа сувязі запісвала відэакасеты з фільмамі пра людзей, якія апынуліся ў складаных жыццёвых сітуацыях… Перад тым як паставіць кропку ў нашай размове, прывяду яшчэ адзін пастулат свайго жыцця: «На п’едэстале той, хто дапамагае іншым на яго ўзняцца». Запісала Таццяна БАШМАКОВА

Вул. Савецкая, 18, п. 137, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

226-40-19

i

e-mail: nastaunik@bspu.by www.bspu.by

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

каманд. Упэўнена абыграўшы сваіх сапернікаў па групе, наша зборная перайшла ў наступную стадыю турніру. АНОЧАЯ зборная БДПУ па мініфутболе другі раз стала чэмпіёнам Рэспубліканскай універсіяды. Звання “Лепшы ігрок” турніра ўдастоена капітан каманды Таццяна Чысцік. Жадаем поспехаў дзяўчатам і іх трэнеру С.А. Траско!! А РЭСПУБЛІКАНСКАЙ універсіядзе па біятлоне ў Наваполацку зборная каманда нашага ўніверсітэта заняла 5-е агульнакаманднае месца. радстаўнікі БДПУ акунуліся ў атмасферу спартыўнага свята – наведалі спаборніцтвы IV чэмпіянату свету сярод студэнтаў па канькабежным спорце і адборачны матч чэмпіянату Еўропы па гандболе паміж жаночымі зборнымі камандамі Беларусі і Косава. Іван МОРГУН, дырэктар СК «Педагог»

Ж

Н П

лага» – трэці па ліку інавацыйны праект Інстытута псіхалогіі для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў БДПУ. Як і два папярэднія, ён складаўся з серыі адукацыйных мерапрыемстваў, сярод якіх правядзенне лекцый, семінараў, круглых сталоў і інш.

Г

РАН-ПРЫ «Самы стылёвы нумар», Дыплом І ступені за танцавальную кампазіцыю « І н шыя», Дыплом ІІ ступені за нумар «Sit down (street dance show)» – узнагароды, якімі калектыў БДПУ «АртЮніці» ўзнагароджаны за выступленне на міжнародным конкурсе Global Dance-2018. Падзяку за прафесіяналізм і дасягнутыя поспехі ад арганізатараў мерапрыемства атрымала і кіраўнік калектыву – педагог дадатковай адукацыі цэнтра студэнцкай творчасці Крысціна Гарон-Масесава.

• Аддзел кадраў

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-вы­кладчыцкага складу з заклю­чэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: загадчыкаў кафедраў (д.н., к.н., 23 разр. АТС) карэкцыйна-развіваючых тэхналогій, хіміі, мастацкапедагагічнай адукацыі, педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі, сацыяльнай работы, педагогікі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: вул. Савецкая, 18/1, г. Мінск. Тэл. 226-46-59.

ДАПАМОГА ПОБАЧ! Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі распрацавала дадатак для мабільных тэлефонаў «МНС: дапамога побач», які ў выпадку ўзнікнення небяспечнай сітуацыі дапаможа карыстальніку імгненна зарыентавацца і знайсці патрэбную інфармацыю аб правілах паводзін. Дадатак таксама паведаміць пра набліжэнне неспрыяльных прыродных з’яў (навальніцы, шквалістага ветру, завірухі і інш.) дзякуючы ўбудаванай інтэрактыўнай карце Беларусі. Акрамя функцыі апавяшчэння, карыстальнікі атрымаюць рэкамендацыі ратавальнікаў аб дзеяннях у адпаведнасці з сітуацыяй. Дадатак сумяшчае функцыю дазвону ў МНС «112» з уласнымі настройкамі карыстальніка. І. МАРУК, інспектар групы прафілактыкі Маскоўскага РАНС

Газета надрукавана ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «БудМедыяПраект». ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. Тыраж 500 экз. Заказ 319. Падпісана ў друк 29.03.2018 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.