1198

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Спартыўны навігатар Т

РЭЦЯКУРСНІЦА факультэта фізічнага выхавання – беларуская дзюдаістка Марына СЛУЦКАЯ – узначаліла сусветны рэйтынг у вагавай катэгорыі звыш 78 кг. Міжнародная федэрацыя гэтага віду спорту апублікавала топ-спіс, у якім выхаванка БДПУ займае першае месца з 2800 ачкамі. Стаць наймацнейшай дзяўчыне ўдалося дзякуючы паспяховаму выступленню на працягу сезону. Сёлета яна заваявала залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы ў Варшаве, перамагла на этапах Гран-пры ў Тбілісі і Празе, заняла трэцяе месца на міжнародным турніры ў Екацерынбургу. А яшчэ Марына абараняе гонар БДПУ на спаборніцтвах Рэспубліканскай Універсіяды, дзе яна зноў у ліку першых. Ведай нашых!

Чацвер, 21 верасня 2017 года

№ 10 (1198)

ǽǮǸǮǵǮǹǥ ǺǥǻǿǸǥȍ ǿȀǮǾȀȉ, ȆȀǼ ǸǮǺǮǻDzǮǷ Ǻȉ ǺǻǼDZǮDZǮ ǰǮǾȀȉ! Ці даўно вы разміналіся пасярод сталічнага праспекта, а затым рабілі прабежку па цэнтральных вуліцах горада? Удзельнікі маштабнага і мегапазітыўнага мерапрыемства «Мінскі паўмарафон-2017» на гэтае пытанне ўпэўнена адкажуць: 10 верасня! Менавіта ў гэты дзень адбыўся прымеркаваны да 950-годдзя нашай сталіцы забег, які ўпершыню сабраў 30 тысяч чалавек з 50 краін свету: прафесійных спартсменаў, аматараў і тых, хто проста прыйшоў паспрабаваць свае сілы. Бегуноў было так шмат, што яны толькі стартавалі на працягу 8 хвілін! Арганічнай і энергічнай часткай гэтай велізарнай каманды сталі больш за паўтары тысячы прадстаўнікоў нашай alma mater. Студэнты і выкладчыкі БДПУ на чале з рэктарам універсітэта А. І. Жуком былі адзінай сям’ёй, знітаваным калектывам, які сваёй сімволікай, адметнай формай і запальнымі танцамі прыцягваў увагу ўсіх удзельнікаў паўмарафону. Свята здароўя і спорту падаравала нам нерэальныя эмоцыі і шчырае жаданне падзяліцца сваім шчасцем з іншымі.

П

РАДСТАЎНІЦА alma mater – чацвёртакурсніца факультэта фізічнага выхавання, член Нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы Крысціна ЦІМАНОЎСКАЯ стала ўладальніцай сярэбранага медаля маладзёжнага чэмпіянату Еўропы (U-23), які ў ліпені праходзіў у г. Быдгашч (Рэспубліка Польшча). Напярэдадні спаборніцтваў дзяўчына займала 5-ю пазіцыю рэйтынгу ў бегу на 100 метраў і 8-ю – на 200 метраў. Яшчэ праз месяц у польскім Сопаце на ХХ Grand Prix Sopotu im. Janusza Sidáy Крысціна перамагла на дыстанцыі 100 метраў і сёння рэальна прэтэндуе на ўваход у склад зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы для ўдзелу ў чэмпіянаце свету. Так трымаць!

З

КОЖНЫМ годам першакурснікамі БДПУ становіцца ўсё больш і больш высокаматываваных юнакоў і дзяўчат. Набор-2017 не стаў выключэннем – хутчэй, красамоўным пацвярджэннем гэтай тэндэнцыі. Студэнтамі самага спартыўнага факультэта alma mater сёлета сталі 15 майстроў спорту, 11 кандыдатаў у МС, 42 спартсмены, якія выканалі нарматывы І дарослага разраду. Традыцыйна ФФВ у якасці месца вучобы абіраюць лёгкаатлеты і адзінаборцы (вольная, грэка-рымская, жаночая барацьба, дзюдо і тэквандо), а таксама прадстаўнікі гульнёвых (футбол, валейбол, баскетбол, гандбол) і цыклічных (плаванне, біятлон) відаў спорту. Жадаем новых спартыўных дасягненняў!

• Свет без межаў Р

ЭКТАР БДПУ А. І. Жук 11 верасня прыняў дэлегацыю Шаньдунскага педагагічнага ўніверсітэта на чале з яго кіраўніком – спадаром Тан Бо. Аляксандр Івана-

віч абмеркаваў з кітайскімі калегамі дарожную карту ўзаемадзеяння дзвюх устаноў адукацыі. Вынікам сустрэчы з’явілася перападпісанне дагавора аб супрацоўніцтве, пачатак якому быў пакладзены ў 2000 годзе. Прадстаўнікі Шаньдунскага педагагічнага ўніверсітэта наведалі нядаўна створаныя і абноўленыя аб’екты БДПУ, сустрэліся з кіраўнікамі шэрагу структурных падраздзяленняў, выкладчыкамі alma mater. Асабліва гасцей уразіла прэзентацыя Інстытута інклюзіўнай

У адным са сваіх інтэрв’ю Кэтрын Світцэр, першая жанчына, якая афіцыйна прабегла Бостанскі марафон у 1967 г., заўважыла: «Калі бяжыш, ты бачыш прыгожыя формы і фарбы, ты дыхаеш паветрам і адчуваеш сябе жывым на гэтай Зямлі. Для мяне гэта заўсёды было цудам». Думаю, без залішняга пафасу можна сказаць, што такія ж эмоцыі перажылі і ўдзельнікі сёлетняга мерапрыемства, якія пад бадзёры голас вядучага і палкія рытмы музыкі рушылі па праезнай частцы праспекта. Прыгожыя будынкі ўздоўж трасы, сярэбраная ад сонца Свіслач, шматлікія групы падтрымкі... У такой абстаноўцы фініш набліжаецца даволі хутка і непазбежна настае момант перасячэння запаветнай рысы, – а вось яго так хочацца запаволіць, захаваць у памяці, каб перажыць нанова. Пасля забегу кожны ўдзельнік атрымаў медаль, ацаніў смак чыстай пітной вады

адукацыі, якая праводзілася на кітайскай мове.

П

РАДСТАЎНІКІ БДПУ – рэктар універсітэта А. І. Жук, начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва С. М. Кабачэўская, дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі І. У. Шасцітка і начальнік Цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі А. В. Пазняк прайшлі стажыроўку ў Партугальскай Рэспубліцы. Адукацыйны праект быў рэалізаваны пры ўдзеле Праграмы мабільнасці для мэтанакіраваных міжасабовых кантактаў MOST і фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Падчас стажыроўкі члены рэктарата БДПУ прынялі ўдзел у 39-м Форуме вышэйшай адукацыі «Under Pressure? Higher Education Institutions Coping With Multiple Challenges» («Пад ціскам? Установы вышэйшай адукацыі спраўляюцца са шматлікімі праблемамі». — Рэд.), які праходзіў ва Універсітэце Порту – другім па велічыні і значнасці ў Партугаліі. Арганізатарам мерапрыемства, якое сабрала прадстаўнікоў больш чым 200 універсітэтаў,

і з дапамогай гаджэтаў кінуўся «спыняць» цудоўныя імгненні паўмарафону. Асабіста для мяне 10 верасня стала асабліва паспяховым: у нязмушанай абстаноўцы пашчасціла пагутарыць з рэктарам БДПУ, прафесарам А. І. Жуком. Перад самым стартам Аляксандр Іванавіч спецыяльна для чытачоў «Н» даў невялікае інтэрв’ю. – Арганізатары Мінскага паўмарафону назвалі прыкладную колькасць студэнтаў і навучэнцаў – гэта

а таксама ўплывовых арганізацый і фондаў з усіх кантынентаў свету, выступіла Міжнародная асацыяцыя даследчыкаў вышэйшай адукацыі, юрыстаў-практыкаў, студэнтаў EAIR. У рамках Форуму адбылася яшчэ адна падзея, значэнне якой цяжка пераацаніць, – падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і Універсітэтам Порту. Да слова, наша alma mater стала першым айчынным універсітэтам, які здолеў пабудаваць адукацыйны Мост паміж Беларуссю і Партугаліяй. У адпаведнасці з праграмай стажыроўкі прадстаўнікі БДПУ наведалі Універсітэт Міньё – дзяржаўную ўстанову вышэйшай адукацыі Партугаліі, якая ў 2012 г. па версіі The Times увайшла ў лік 400 лепшых універсітэтаў свету.

10 тысяч чалавек, або кожны трэці ўдзельнік. Мы бачым пазітыўны настрой прадстаўнікоў БДПУ, які найлепшым чынам абвяргае чуткі пра тое, што «моладзь прымусілі». Чаму, на Ваш погляд, будучыя педагогі імкнуцца стаць неад’емнай часткай такога маштабнага спартыўнага мерапрыемства? – Па-першае, міжнародны паўмарафон – гэта сапраўднае свята здароўя, маладосці і спорту. І па ўзроўні арганізацыі ён на вышыні. Вось таму танкаўцы адчуваюць рэальнае жаданне стаць яго ўдзельнікамі, у тым ліку першакурснікі, якія толькі-толькі сталі членамі дружнай сям’і БДПУ. Як вы ведаеце, адзін з дэвізаў нашага ўніверсітэта гучыць так: «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця!». І гэта не проста словы, а стымул дзейнічаць. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)

У

ПАЧАТКУ верасня ў нямецкім Дортмундзе сабраліся члены супольнасці еўрапейскіх рэгіянальных цэнтраў экспертыз. Актыўнай удзельніцай гэтай сустрэчы стала прадстаўніца БДПУ і Асацыяцыі «Адукацыя для ўстойлівага развіцця» – кіраўнік ААУР Сафія Савелава. У складзе міжнароднай партнёрскай каманды яна арганізавала і правяла для прысутных майстар-клас «Навуковая крама – інструмент інтэграцыі працэсаў адукацыі і ўстойлівага развіцця». Сумесная дзейнасць БДПУ і Асацыяцыі «Адукацыя для ўстойлівага развіцця» была высока ацэнена членамі еўрапейскай структуры. Ёсць усе падставы сцвярджаць, што пасля выканання рэкамендацый экспертаў айчыннаму тандэму будзе нададзены статус RCE-Belarus – Беларускага рэгіянальнага цэнтра экспертыз у галіне адукацыі для ўстойлівага развіцця. А ГРАНДЫЁЗНЫМ інтэрнацыянальным канцэрце, якім завяршыўся IV Міжнародны фестываль дружбы ў Нью-Ёрку, нашу краіну прадстаўляў музычны

Н

калектыў БДПУ ByCity. Вельмі прыемна ўсведамляць, што жыхары Брукліна – самага інтэрнацыянальнага раёна горада – не засталіся абыякавымі да беларускай нацыянальнай музыкі. Амерыканцы з задавальненнем танчылі пад «Цячэ вада ў ярок» і «Зазвінелі звонікі», «Купалінку» і «На пасашок» – менавіта гэтыя кампазіцыі дзявочае трыа абрала для свайго выступлення ў ЗША. «Н»-даведка. Вакальны гурт ByCity нарадзіўся 10 гадоў назад у сценах нашай alma mater. За гэты час яго склад не раз змяняўся. Аднак нязменным застаецца кіраўнік, ён жа стваральнік калектыву, – супрацоўнік цэнтра студэнцкай творчасці Уладзімір Бранкоўскі.


• Навіны БДПУ БДПУ

ўзнагароджаны Сертыфікатам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за актыўны ўдзел у Мінскім паўмарафоне. Ва ўрачыстай абстаноўцы ён быў уручаны дэкану факультэта фізічнага выхавання А. М. Каспяровічу першым намеснікам Міністра адукацыі В. А. Богушам падчас адкрыцця Рэспубліканскага фестывалю «Тыдзень спорту і здароўя».

П

АДВЕДЗЕНЫ вынікі агляду-конкурсу «Мільён кветак роднаму раёну», прысвечанага 950-годдзю Мінска. За перамогу ў ім змагаўся 51 інтэрнат Кастрычніцкага раёна сталіцы. Кампетэнтная камісія высока ацаніла эстэтыку кветкавага афармлення тэрыторый, прылеглых да інтэрната № 1 БДПУ, а таксама новыя формы азелянення, створаныя рукамі жыхароў і супрацоўнікаў інтэрната № 6. Віншуем усіх, хто прымаў удзел ва ўпрыгожанні прыроднага наваколля, з заслужаным І месцам і перамогай у намінацыі «Новы дызайн»!

Н

АПЯРЭДАДНІ Дня настаўніка – 29 верасня ў 12.00 у актавай зале пачнецца ўрачысты сход працоўнага калектыву БДПУ. Плануецца выступленне рэктара ўніверсітэта А. І. Жука, узнагароджанне супрацоўнікаў, якія дасягнулі значных вынікаў у падрыхтоўцы педагагічных кадраў. З нагоды прафесійнага свята прысутных чакае падарунак ад рэктарата – спектакль «На тым жа месцы ў наступным годзе» (Тэатр-студыя кінаакцёра, праект «ТрыТфармаТ»). Акрамя таго, усе штатныя супрацоўнікі БДПУ за поспехі ў арганізацыі і забеспячэнні адукацыйнага працэсу атрымаюць прэмію ў памеры 0,75 аклада (у адпаведнасці з займаемай стаўкай). З надыходзячым святам!

• 2017 – Год навукі НЕ ЛЯНУЙСЯ – ПУБЛІКУЙСЯ!

Савет маладых навукоўцаў БДПУ (СМН) – арганізацыйная структура, закліканая дапамагаць даследчыкам у вырашэнні шматлікіх задач, звязаных з ажыццяўленнем навуковай дзейнасці. Метадычныя рэкамендацыі, профільныя кансультацыі, канкрэтныя парады – вось чаго часта не хапае тым, хто яшчэ не паспеў набрацца багатага вопыту на гэтай ніве. Таму Савет прыкладае ўсе намаганні дзеля таго, каб зрабіць сваю працу максімальна эфектыўнай. Так, у мінулым годзе ён узяў на ўзбраенне праектны спосаб работы. У чым яго сутнасць? На якую дапамогу могуць разлічваць маладыя навукоўцы? Гутарым на дадзеную тэму са старшынёй СМН БДПУ Ірынай КАВЯКА.

– Раскажыце, калі ласка, што сабой уяўляе праектны спосаб працы Савета. – Ён заключаецца ў тым, што з ліку актуальных праблем маладзёжнай навукі мы выбіраем пэўную задачу, над рашэннем якой асабліва інтэнсіўна будзем працаваць на працягу года. Гэта прадугледжвае дыягностыку стану праблемы (анкетаванне, інтэрв’ю і г. д.); распрацоўку комплексу канкрэтных мерапрыемстваў, накіраваных на рашэнне лакальных задач; ацэнку дасягнутых вынікаў. Безумоўна, абраны кірунак захоўвае сваю актуальнасць і ў наступныя гады, з’яўляючыся элементам агульнай стратэгіі дзейнасці Савета. У той жа час такая форма работы дазваляе штогод рабіць акцэнт на канкрэтных тактычных задачах. – І на які ж аспект навуковай дзейнасці вы звяртаеце асабліва пільную ўвагу сёлета? – У мінулым годзе стратэгічная задача гучала так: «Абарона ў тэрмін!». На 2017 г. у якасці прыярытэтнай абрана праблема «Павышэнне публікацыйнай актыўнасці маладых вучоных». Не сакрэт, што наяўнасць якасных публікацый, у тым ліку ў рэцэнзуемых выданнях Рэспублікі Беларусь і замежжа, – важны паказчык і неабходная ўмова працы кожнага даследчыка. – Няўжо маладыя вучоныя БДПУ так неахвотна дзеляцца вынікамі сваіх даследаванняў? – Праблема не крытычная, але працаваць ёсць над чым. Каб вызначыць ступень бягучай публікацыйнай актыўнасці, а таксама выявіць асноўныя стымулюючыя і стрымліваючыя фактары пры падрыхтоўцы навуковых прац, у тым ліку на замежнай мове, Савет маладых навукоўцаў у лютым-сакавіку 2017 г. правёў анкетаванне сярод магістрантаў, аспірантаў і маладых выкладчыкаў БДПУ. Аналіз атрыманых даных паказаў, што паказчыкі не самыя высокія. Так, 16% рэспандэнтаў прызналіся,

што апублікавалі на працягу года адзін артыкул або не друкаваліся зусім. Яшчэ каля 32% апытаных падрыхтавалі 2–3 работы (з улікам тэзісаў канферэнцый). І толькі 29% удзельнікаў анкетавання прадэманстравал і высокія вынікі – за мінулы год іх навуковая скарбонка папоўнілася шасцю і больш публікацыямі.

– Напэўна, такія вынікі абумоўлены аб’ектыўнымі прычынамі… – І суб’ектыўнымі таксама. Матывацыя тых, хто друкуецца актыўна, звязана з імкненнем падзяліцца новымі вынікамі даследаванняў (50% удзельнікаў апытання адзначылі дадзены пункт), жаданнем павялічыць колькасць апублікаваных работ (42%), патрабаваннямі справаздачы ў магістратуры або аспірантуры (37%) і выхадам на абарону дысертацыі (32%). Асноўнымі перашкодамі ў працэсе падрыхтоўкі і публікацыі навуковага артыкула ўдзельнікі апытання лічаць цяжкасці, звязаныя з аплатай (50%), афармленнем (29%), а таксама з напісаннем анатацыі і ключавых слоў па-англійску. Дарэчы, большасць рэспандэнтаў – 60% – адзначылі, што не маюць публікацый на замежнай мове. Сярод прычын былі названы недастатковы ўзровень валодання замежнай мовай і адсутнасць інфармацыі аб магчымасці такіх публікацый. – Як жа можа дапамагчы СМН у вырашэнні гэтых праблем?

– Па-першае, мы дадаткова праінфармавалі маладых навукоўцаў пра магчымасць атрымаць кваліфікаваную дапамогу супрацоўнікаў бібліятэкі БДПУ, якія арганізуюць кансультацыі па пытаннях афармлення навуковых прац кожны 2-і і 4-ы чацвер месяца. Па-другое, у сакавіку бягучага года СМН сумесна з бібліятэкай БДПУ і ЗАТ «Дэлсар» правёў семінар «Scopus у навуковадаследчай дзейнасці вучонага», удзельнікі якога атрымалі адказы на пытанні, звязаныя з працэдурай падрыхтоўкі і апублікавання артыкула ў замежным выданні. У прыватнасці, даведаліся, дзе знайсці актуальную інфармацыю аб выданнях Scopus, атрымалі рэкамендацыі па падборы часопісаў для друку артыкула, азнаёміліся з асноўнымі патрабаваннямі выданняў, якія ўваходзяць у базу Scopus. І яшчэ. Аказалася, што ў мінулым годзе 58% удзельнікаў апытання не падавалі публікацыі да друку ў зборніку БДПУ «Адукацыя і навука ў Беларусі: актуальныя напрамкі і перспектывы развіцця ў XXI стагоддзі». Больш за палову з іх заявілі, што не ведалі пра магчымасць такой публікацыі. З мэтай папулярызацыі дадзенага выдання СМН правёў прэзентацыю зборніка, на якой прысутнічалі магістранты, аспіранты і маладыя выкладчыкі як БДПУ, так і іншых універсітэтаў сталіцы. Пазітыўным уяўляецца той факт, што 93% удзельнікаў анкетавання адзначылі неабходнасць захоўваць высокую публікацыйную актыўнасць і пасля абароны дысертацыі. Увогуле ж хачу звярнуцца да маладых даследчыкаў: не лянуйцеся – публікуйцеся! На навуковы прэстыж трэба працаваць ужо зараз, каб стаць аўтарытэтным спецыялістам у абранай галіне ведаў. Мы ж, у сваю чаргу, акажам пасільную дапамогу ў пытаннях падрыхтоўкі вынікаў вашых даследаванняў да друку.

• БДПУ ў асобах ǻǮǷǹdzǽȆȉ ǮDzǽǮȅȉǻǮǸ – ǽǮDzǮǾǼǴǴȉ ǥ ǸǻǥDZǥ Гісторыя ўніверсітэта, яго прэстыж у краіне і на міжнароднай арэне, урэшце, яго адметны, непаўторны воблік – усё гэта плён і здабытак працы многіх і многіх людзей. БДПУ – гэта мы з вамі, зладжаная каманда, сапраўдная сям’я, дзе няма нязначных людзей і маленькіх пасад. Кожны робіць сваю справу шчыра і аддана, таму мы адчуваем сябе ўтульна ў нашым агульным доме. «Н» вырашыў распачаць на сваіх старонках новую рубрыку, у якой чытачы пазнаёмяцца з цікавымі ва ўсіх адносінах людзьмі, што сумленна на працягу шматлікіх гадоў аддаюць нашаму ўніверсітэту не толькі ўласны вопыт, уменні і навыкі, але і ўкладваюць у яго частачку душы. Герой сённяшняй публікацыі – дэкан філалагічнага факультэта В. Д. СТАРЫЧОНАК. Вядомы даследчык мовы і літаратуры, доктар філалагічных навук, прафесар, аўтар больш чым 300 навуковых прац. Імя гэтага славутага філолага знаёмае не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Студэнты ж БДПУ ведаюць Васіля Дзянісавіча перш за ўсё як харызматычнага і дасведчанага выкладчыка, здольнага захапіць хараством жывога слова, паказаць яго магутнае ўздзеянне і неабмежаваныя магчымасці. Нарадзіўся будучы прафесар 24 лютага 1954 г. Жыццёвы шлях Васіля Дзянісавіча пачаўся ў маленькай вёсачцы Луцішча, што на Крупшчыне. Ужо там ён праявіў сябе не толькі як здольны вучань, але і як таленавіты журналіст – стаў пазаштатным карэспандэнтам газеты «Ленінскім курсам». У 1971 г. Васіль Дзянісавіч паступіў на філалагічны факультэт БДУ. Свой выбар абгрунтаваў тым, што з добрага філолага заўсёды атрымаецца выдатны журналіст, а вось журналіст не заўжды можа стаць лінгвістам. «Таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім», – так казалі і кажуць пра Васіля Дзянісавіча, які ўжо ў студэнцкія гады не толькі актыўна займаўся навуковай дзейнасцю, але і ўдзельнічаў у маладзёжным руху. На пятым курсе будучы мовазнаўца не атрымаў... дыплома аб вышэйшай адукацыі! Васіль Дзянісавіч проста не змог своечасова прыехаць з Малдовы, дзе знаходзіўся ў складзе будаўнічага атрада. Аднак днём пазней усё ж здолеў забраць дакумент. У 1976 г. В. Д. Старычонак скончыў філалагічны факультэт БДУ. Лёс яго вырашыў адзін

2

тэлефонны званок з Нацыянальнай акадэміі навук. Зайшоўшы ў дэканат, ён пачуў такія словы: «Тэрмінова патрэбен супрацоўнік у сектар дыялекталогіі!» Ужо праз дзень ён быў залічаны малодшым навуковым супрацоўнікам, і з таго часу пачалася праца ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР у сектары дыялекталогіі. Далей – аспірантура. Але і тут не абышлося без цікавага выпадку: Васіля Дзянісавіча выключылі. Усё з-за таго, што ён раней прызначанага часу абараніў кандыдацкую дысертацыю, а таму зноў апынуўся на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка. Бо які ж ён аспірант, калі абараніў кандыдацкую? З 1982 г. В. Д. Старычонак звязаў сваё жыццё з МДПІ імя А. М. Горкага. У 2001 г. стаў дэканам факультэта беларускай і рускай філалогіі, які ў канцы 2015 г. быў рэарганізаваны ў філалагічны факультэт. У верасні мінулага года стартаваў праект «UniverCity»: экскурсіі для замежных студэнтаў БДПУ. Спецыяльна для першакурснікаў з Туркменістана была арганізавана аглядная аўтобус-

ная экскурсія па г. Мінску, знаёмства з якім правёў дэкан філалагічнага факультэта. Аказваецца, больш за дзесяць гадоў ён сумяшчаў навуковую і выкладчыцкую дзейнасць з працай экскурсавода, таму актыўна падтрымаў студэнцкі праект і ўключыўся ў яго работу. Праведзеная ім экскурсія адначасова стала майстар-класам для каманды «UniverCity». За асаблівыя заслугі ў гуманітарнай, дабрачыннай дзейнасці Васіль Дзянісавіч быў узнагароджаны ордэнам і медалём Францыска Скарыны, якія яму ўручаў асабіста Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Сёлета ён атрымаў грант Кіраўніка дзяржавы ў галіне навукі на 2017 г. Несумненна, гэта паказчык тытанічнай працы многіх гадоў. Хочацца сказаць, што і сёння Васіль Дзянісавіч уражвае сваёй працаздольнасцю. Ён поўны новых планаў, ідэй і задум. У жніўні гэтага года ў кітайскім выдавецтве выйшла яго кніга «Современный русский язык», перакладзеная на кітайскую мову выкладчыкам Паўночна-Заходняга педагагічнага ўніверсітэта (г. Ланьчжоў) Ван Хайянь. А літаральна днямі пабачыў свет трохтомнік вучонага «Мнагазначнасць слова ў беларускай мове». Вядома, што ў сапраўднага доктара філалагічных навук працоўны дзень не абмежаваны часавымі рамкамі і сценамі ўніверсітэта. Бясспрэчна і тое, што самы выключны інтэлект перыядычна мае патрэбу ў адпачынку. Якім жа чынам адпачывае Васіль Дзянісавіч? «Я вельмі

люблю падарожнічаць! – кажа ён. – Якія толькі краіны не наведваў!» І кожная паездка – гэта доўгачаканы адпачынак. Каб ён стаў паўнавартасным, Васілю Старычонку дастаткова ўсяго дзесяці дзён. За гэты час у яго, вядома ж, з’яўляецца шмат новых ідэй і планаў, з якімі ён і вяртаецца ў Беларусь. Калі ты займаеш пасаду дэкана, то амаль не застаецца часу нават на працу ў бібліятэцы, а яна прыносіць Васілю Дзянісавічу такую ж бязмежную асалоду, як і падарожжы: ніхто не прымушае кудысьці ісці, нікуды не трэба спяшацца – толькі цішыня, перагортванне старонак і думкі, думкі... Вядома ж, потым усё роўна трэба некуды ехаць, штосьці пісаць, але без гэтага Васіль Дзянісавіч ужо не ўяўляе сваё жыццё. Думаю, многім з нас варта прыслухацца да слоў прафесара Старычонка: «Я вучыўся так, як я мог, рабіў тое, на што быў здатны. Але будзе няпраўдай, калі скажу, што адразу ставіў сабе мэту стаць навукоўцам. Проста я не ўпусціў свой шанц і змог рэалізавацца ў навуцы. А дакладней: змог знайсці сваё месца ў гэтым жыцці. Шаноўныя студэнты, нехта выдатна вучыцца, але не мае здольнасці да даследчай дзейнасці – і наадварот. Гэта нармальна – разумець, што не ўсё і не адразу ў вас атрымліваецца. Памятайце, што ўсё яшчэ наперадзе. Не губляйце веры ў свае магчымасці, імкніцеся і імчыцеся – я ўпэўнены, у вашу цудоўную будучыню!» Алеся ВІНАВАРАВА

21 верасня 2017 г.


ʜʏʛ ʒʬʡʪ ʓʖʔʜʫ ʖʏʞʝʛʜʶʥʥʏ ʜʏʓʝʾʒʏ… Напэўна, кожны пагодзіцца з тым, што Дзень ведаў – перш за ўсё свята дзяцінства. Не важна, колькі табе гадоў, не важна, хто ты – вучань, настаўнік, студэнт, адзін з бацькоў, – штогод 1 верасня падсвядома вяртаешся ў той час, калі дрэвы былі вялікімі, дні – доўгімі, а ўласныя магчымасці здаваліся невычарпальнымі. У той час, калі марыцца лёгка і трошкі наіўна, але заўсёды шчыра… Менавіта таму свята ведаў, што традыцыйна лічыцца школьным, у нашай alma mater аб’яднала прадстаўнікоў усіх пакаленняў і стала сапраўды знакавай і запамінальнай падзеяй: для кагосьці адлікам, а для кагосьці працягам вялікага педагагічнага шляху. Першы дзень восені ва ўніверсітэце яшчэ раз нагадаў усім нам, што «БДПУ – свет ведаў, свет магчымасцей». Першавераснёўская раніца пачалася з вельмі кранальнай віншавальнай акцыі «БДПУ: мары ажыццяўляюцца!». На плошчы Незалежнасці перад уваходам ва ўніверсітэт

сённяшнія і будучыя танкаўцы разам з рэктарам Аляксандрам Іванавічам Жуком загадвалі свае самыя запаветныя жаданні, пасля чаго адпускалі ў сталічнае неба паветраныя шары. Малодшыя ўдзельнікі свята, выхаванцы дзіцячага садка, пажадалі, каб сёлета ў іх была добрая, актыўная і акуратная выхавацелька. Нядаўнія абітурыенты, а зараз першакурснікі загадалі добра здаць першую сесію і ў будучым стаць сапраўднымі прафесіяналамі. І як жа прыемна ўсведамляць, што галоўным жаданнем рэктара ўніверсітэта А. І. Жука было тое, каб нашыя з вамі мары здзейсніліся! На свяце прысутнічалі і навучэнцы педагагічных класаў сталічных школ, якія разам са студэнтамі і выкладчыкамі падзялілі настрой і эмоцыі першага дня новага навучальнага года. Асаблівым Дзень ведаў стаў для першакурснікаў, бо менавіта з гэтага моманту ў іх пачалося сапраўднае студэнцкае жыццё. Пераступіўшы парог вядучай педагагічнай ВНУ краіны, яны цалкам акунуліся ў атмасферу вялікага ўтульнага дома, дзе кожны з’яўляецца членам адной дружнай сям’і. Спецыяльна для іх грамадскія арганізацыі і структурныя падраздзяленні падрыхтавалі свае прэзентацыйныя пляцоўкі, дзе першакурснікі змаглі даведацца пра асноўныя напрамкі дзейнасці ўніверсітэта, пра магчымасці, якія перад імі адкрывае БДПУ. На працягу дзвюх гадзін у холе 3-га вучэбнага корпуса БДПУ працавалі пляцоўкі БРСМ, дзе ўсе жадаючыя маглі зрабіць фотаздымкі на памяць – захаваць лепшыя імгненні свята. Прафкам студэнтаў арганізаваў «Пе-

дагагічнае лато», прапанаваўшы адказаць на пытанні віктарыны з жыцця і гісторыі ўніверсітэта (за правільны адказ удзельнікі атрымлівалі прыз з сімволікай БДПУ). Свае плянтр студэнцкай цоўкі мелі таксама студсавет, цэнтр едагог», творчасці, спартыўны клуб «Педагог», ы з моупраўленне выхаваўчай работы а, валаддзю, псіхалагічная служба, шэнланцёрскія клубы, Інстытут павышэноўкі. ня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. ўскія Аднак гэтым першавераснёўскія вяточсюрпрызы не абмежаваліся. Святочкаваныя ныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня ведаў, працягнуліся ў актавай зале ўніверсітэта. Звяртаючыся да прысутных, рэктар БДПУ А. І. Жук акцэнтаваў увагу першакурснікаў на дзесяці прычынах, па якіх наш універсітэт з’яўляецца вядучым у краіне. Усе ўдзельнікі ўрачыстасцей змаглі больш даведацца пра БДПУ, яго інстытуты і факультэты, паглядзеўшы спецыяльна падрыхтаваны відэаролік. Затым Аляксандр Іванавіч запрасіў на сцэну першакурснікаў, якія паступілі ва ўніверсітэт з самымі высокімі баламі – памятаеце, некаторыя з іх сталі героямі мінулага выпуску «Н»? Фінальным акордам святочных мерапрыемстваў стаў канцэрт з удзелам творчых калектываў, дуэтаў і сольных выканаўцаў, сярод якіх былі: салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь

Маргарыта Александровіч, віртуозы-акардэаністы Уладзімір Бубен і Уладзімір Федарук, поп-гурт «ByCity», дуэт «Лайтбэнд», народны ансамбль музыкі, танца і песні «Рэй», танцавальныя калектывы «Арт-Юніці» і «О2», іншыя.

Заўжды цікава паглядзець на Дзень ведаў вачыма тых, хто ўпершыню святкуе яго ў новым для сябе статусе – студэнта БДПУ. Вось якія ўражанні пакінула свята ў першакурснікаў. Таццяна КАПЧУК, філалагічны факультэт: «На такім маштабным мерапрыемстве, як першавераснёўскі канцэрт, мне раней не даводзілася прысутнічаць. Прыемна ўзрадавала тое, што ва ўніверсітэце працуюць таленавітыя выкладчыкі і вучацца крэатыўныя студэнты. Колькасць сольных выканаўцаў, дуэтаў і творчых калектываў, іх майстэрства не маглі не ўражваць. На жаль, у мяне няма здольнасцей да спеваў і танцаў, затое я добры прамоўца. Таму вельмі хачу і спадзяюся развіць свой талент на сцэне БДПУ ў якасці вядучай мерапрыемстваў. У захапленні ад выступлення каманды КВЗ «Лепшыя сябры». Канешне, мы заўважылі, што акрамя творчасці хлопцаў звязвае дружба. Аднак мне падалося, што яны з’яўляюцца яшчэ і лепшымі сябрамі студэнтаў БДПУ. Я смяялася ад душы! А яшчэ мне вельмі спадабалася выконваць гімн універсітэта, хай і чытаючы словы з экрана. У той дзень гэта было ўпершыню, аднак тэкст лёгка запамінаецца, і я думаю, што мы хутка вывучым яго на памяць! І, безумоўна, хочацца выказаць словы падзякі арганізатарам такога выдатнага канцэрта!» Яўгенія ЖДАНКО, фізіка-матэматычны факультэт: «Дзень ведаў для мяне і астатніх першакурснікаў быў сонечны не толькі з прычыны добрага надвор’я. Ён да краёў быў напоўнены радасцю, цеплынёй знаёмства з Краінай БДПУ і яе насельніцтвам. З першай хвіліны я адчула бясконцую энергію, якая зыходзіла ад студэнтаў, выкладчыкаў і ўніверсітэта ў цэлым. А яшчэ, здаецца, на працягу аднаго дня мне ніколі не даводзілася бачыць такой вялікай колькасці людзей, якіх аб’ядноўвала адна мэта – стаць педагогамі. Менавіта гэтую маю мару ўзнялі ў восеньскае неба рознакаляровыя шары студэнцкіх жаданняў. Як вядома, на пачатку вучобы першакурснік прывыкае да новага ладу жыцця, спасцігае новы вопыт, пераймае новыя традыцыі. Аднак

для мяне да гэтага дадалася яшчэ і вялікая адказнасць, бо аднагрупнікі абралі мяне старастай». Таццяна ШЫНКЕВІЧ, факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій: «Свята ў першы дзень верасня – гэта нечакана і вельмі прыемна. Акцыі, конкурсы, канцэрт сіламі студэнтаў і выкладчыкаў – усё гэта вельмі здзівіла і парадавала. Было бачна, што святкаванне Дня ведаў – сталая ўніверсітэцкая традыцыя. Рэктарат, студэнцкія арганізацыі робяць Першае верасня незабыў-

ным для ўсіх танкаўцаў. Па-сапраўднаму добразычлівая атмасфера суправаджала мяне і на занятках, дзе мне вельмі спадабалася. Чаму? Там можна ўступаць у дыялог, выказваць свае, няхай і не вельмі кампетэнтныя, меркаванні, не саромецца эмоцый… Я вельмі рада, што нашу пачэснае званне студэнткі БДПУ!» Юрый СЕРАБРАКОЎ, факультэт прыродазнаўства: «Першага верасня – гэта свята для ўсіх, хто вучыцца і вучыць. Аднак надзвычай асаблівы гэты дзень для першакурснікаў. Для нас ён – пачатак новага жыццёвага этапу, змена статусу школьніка на статус студэнта! Цудоўна, што дзякуючы моцнай сям’і БДПУ гэты пераход адбыўся вельмі арганічна. У першы ж дзень знаёмства з універсітэтам і абаяльным спадаром рэктарам, студэнтамі-актывістамі, факультэтам і вучэбнай групай я адчуў упэўненасць у тым, што ўсе чатыры гады майго студэнцкага жыцця будуць такімі ж насычанымі і пройдуць на адным дыханні». Падрыхтавала Алена ФЕНДЗІЧ

ПАКАЗАЛІ МІНСКІЯ СТАРТЫ, ШТО КАМАНДАЙ МЫ МНОГАГА ВАРТЫ! (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

– Для ўдзельнікаў паўмарафону – прадстаўнікоў alma mater – трывалай нагодай для гонару з’яўляецца тое, што каманду студэнтаў і выкладчыкаў вось ужо трэці год запар узначальвае рэктар універсітэта. Вы – перакананы аматар лёгкай атлетыкі? – Я з дзяцінства займаюся спортам, прычым рознымі яго відамі. Кожны з іх у пэўны перыяд станавіўся для мяне самым любімым. На сённяшнім этапе штодня плаваю ў басейне БДПУ і атрымліваю ад гэтага сапраўднае задавальненне. Таму фізічна гатовы ўзначальваць каманду вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны і разам з усімі пераадолець дыстанцыю 5,5 км. – Што пажадаеце студэнтам БДПУ? – Усе выпускнікі нашага ўніверсітэта павінны быць не толькі прафесіяналамі ў сваёй справе, але і найперш здаровымі людзьмі, творчымі асобамі, якія пакажуць вучням перавагі ЗЛЖ. Таму жадаю, каб студэнты БДПУ яшчэ ў студэнцкія гады зрабілі выбар на карысць спорту, прыгажосці і даўгалецця! *** Пасля фінішу я пагутарыла з танкаўцамі, якія паспяхова пераадолелі свае дыстанцыі, і яшчэ раз упэўнілася, што ўдзел у паўмарафоне для іх – крыніца бадзёрасці і сродак умацавання карпаратыўнага духу. Надзея ШАЎЧУК, студэнтка 1-га курса Інстытута інклюзіўнай адукацыі: – Я ўпершыню прысутнічала на такім масавым мерапрыемстве. Уразіла ўсё: колькасць удзельнікаў, святочна ўпрыгожаны горад, музычнае суправаджэнне. Гэта мерапрыемства дало магчымасць больш даведацца пра сваіх аднакурснікаў, выкладчыкаў і ўбачыць ужо знаёмага мне па Дні ведаў рэктара БДПУ. Нас усіх аб’яднала атмасфера свята, спартыўнага азарту. На памяць аб гэтым дні ў мяне застаўся медаль удзельніка паўмарафону, які я з гонарам дэманстравала сваім сябрам і бацькам. Кацярына БАГДАНАВА, загадчык аспірантуры і дактарантуры: – Свята ўдалося. Яно было па-сапраўднаму сямейным. Асабліва ўсхваляваў удзел у паўмарафоне дэкана факультэта фізіч-

21 верасня 2017 г.

нага выхавання А. М. Каспяровіча, які прабег дыстанцыю 5,5 км з трохгадовым сынам на плячах. Прыемна, што многія супрацоўнікі нашага ўніверсітэта прыйшлі разам са сваімі другімі паловамі і з дзеткамі. Кацярына КАРАНЕЦ, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце факультэта дашкольнай адукацыі: – Прымаю ўдзел у Мінскім паўмарафоне ўжо другі раз. У гэтым годзе ўдалося пераадолець 5,5 км значна хутчэй, у чым, несумненна, вялікая заслуга балельшчыкаў, якія актыўна падтрымлівалі на працягу ўсёй дыстанцыі, а таксама арганізатараў, якім удалося стварыць незабыўную атмасферу свята спорту і здароўя. Вольга КНЯЗЮК, выкладчык кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій: – Арганізатары паўмарафону прыклалі максімум намаганняў, каб зрабіць масавы забег відовішчным і запамінальным. І іншагароднія студэнты, і мінчане былі ўражаны маштабамі мерапрыемства: «Адна справа глядзець на бегуноў па тэлевізары або ў інтэрнэце, і зусім іншая — непасрэдна прымаць удзел у такім грандыёзным спартыўным свяце!» Безумоўна, калі нароўні са студэнтамі на старт выходзіць кіраўніцтва ўніверсітэта, адчуваеш адзінства ўсёй alma mater.

Кацярына СВІРСКАЯ, стараста 131-й групы факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій: – У дзень нараджэння Мінска мне пашчасціла ўпершыню прыняць удзел у міжнародным паўмарафоне, які стаў добрай традыцыяй для яго жыхароў і гасцей сталіцы. Не многія могуць пахваліцца тым, што беглі ў адной камандзе з рэктарам універсітэта, дэканам факультэта і куратарам сваёй групы. Цудоўнае сонечнае надвор’е, выдатны настрой удзельнікаў паўмарафону пакінулі непаўторныя ўражанні, якія застануцца са мной надоўга. Таццяна МАСЛЁНАК, загадчык аддзела аўтаматызацыі бібліятэкі БДПУ: – Дружны калектыў бібліятэкі з радасцю прыняў удзел у масавым забегу Мінскага паўмарафону. На старт выйшлі не толькі супрацоўнікі, а і члены іх сем’яў. З цудоўным настроем была пераадолена дыстанцыя 5,5 км. Пасля фінішу перапаўняла пачуццё задаволенасці ад таго, што ўсіх нас аб’яднаў здаровы лад жыцця. Я, мой муж і 10-гадовы сынок з нецярплівасцю чакаем паўмарафону-2018! Сяргей ЖАРАБЦОЎ, намеснік дырэктара Інстытута псіхалогіі: – Для мяне паўмарафон у складзе БДПУ – гэта падстава для гонару! Штогод на фоне іншых каманд наш дружны ўніверсітэт вылучаецца запалам сваіх удзельнікаў, адзінай формай і цудоўнай арганізацыяй. На паўмарафоне я бачыў, як людзі падтрымліваюць адзін аднаго, радуюцца сваім і чужым поспехам. Падчас пераадолення дыстанцыі ўдзельнікі выяўляюць свае рэзервы і адкрываюць новыя якасці. Мерапрыемства сапраўды аб’яднала нас, дазволіла адчуць радасць дасягненняў, падмацаваную медалём. Што да мяне, пазаштатнага карэспандэнта «Н», то Мінскі паўмарафон я лічу больш чым проста мерапрыемствам. Гэта – феномен, падзея, якая натхняе. Натхняе працаваць над сабой, удасканальвацца, пераадольваць цяжкасці. Гутарыла Наталля ДАВЫДАВА

3


• Далучайся да нас!

DzǵdzǷǻǥȅǮǷ ǾǮǵǮǺ ǵ ǿǮȌǵǮǺ!

У жыцці кожнага танкаўца Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДПУ займае важнае месца: менавіта з яе дапамогай гады вучобы ва ўніверсітэце становяцца больш яркімі і запамінальнымі.

ǽǾǮȂǿǮȌǵ – ǰǮȆ ǿȍǯǮǾ ǥ DzǮǾǮDzȄǮ Абарона правоў студэнтаў – галоўнае, чым жывуць прафсаюзныя актывісты. Працоўным штабам нашай арганізацыі з’яўляецца прафсаюзны камітэт (каб. № 86, 87 вучэбнага корпуса № 1, тэл. 226-40-17, 327-83-82), дзе вы можаце атрымаць бясплатную кансультацыю па любых сацыяльных пытаннях. Самыя важныя рашэнні прымае прэзідыум, у які ўваходзяць прафсаюзныя лідары ўсіх факультэтаў і інстытутаў – таксама студэнты. Ужо шмат гадоў наша арганізацыя падтрымлівае імідж самай уплывовай у студэнцкім жыцці. Прафсаюзныя актывісты ўдзельнічаюць у вырашэнні такіх пытанняў, як забеспячэнне жыллём, аздараўленне студэнтаў, матэрыяльнае заахвочванне, медыцынскае абслугоўванне і інш. Зразумела, што гэтыя праблемы патрабуюць кампетэнтнага падыходу, таму прафкам актыўна і плённа супрацоўнічае з рэктаратам БДПУ, а прафбюро кожнага факультэта/інстытута адчувае падтрымку дэканатаў. Дарэчы, прафсаюзнае бюро, па сутнасці, і з’яўляецца тым органам, у які студэнт найперш можа звярнуцца па любым пытанні. Акрамя ўсяго сказанага вышэй, Пярвічная прафсаюзная арганізацыя дапа-

магае сваім членам пазнаёміцца з Бацькаўшчынай у прамым сэнсе гэтага слова – праз арганізацыю льготных экскурсійных паездак па нашай цудоўнай краіне. Паважаныя першакурснікі! Хутка перад вамі паўстане неабходнасць абраць прафсаюзнага лідара вучэбнай групы. Пажадана, каб ім стаў чалавек не толькі шчыры і адкрыты, але актыўны і камунікабельны, здольны своечасова вырашаць праблемы, якія ўзнікаюць у калектыве. Рабіце гэты выбар з максімальнай адказнасцю! І, безумоўна, уступайце ў прафсаюз: гэта ў вашых жа інтарэсах! ППА студэнтаў БДПУ падтрымае вашы ініцыятывы і фінансава дапаможа рэалізаваць цікавыя праекты. Калі ты сапраўдны студэнт – значыць, ты сябра студэнцкага прафсаюза! Вольга ДЫМКОВА, старшыня прафкама студэнтаў

Дарагія сябры! Вы зрабілі важны выбар – сталі студэнтамі БДПУ. А значыць, пачынаецца ваш шлях у дарослае самастойнае жыццё. Вучоба ў БДПУ – кароткі, але вельмі важны перыяд вашага жыцця. Для адных ён ператвараецца ў бясконцы шэраг лекцый і экзаменаў, а для іншых становіцца часам цікавых зносін, пошуку і рэалізацыі сябе ў розных сферах творчай, грамадскай, навуковай, спартыўнай дзейнасці. Вельмі часта мы абмяжоўваем сябе, бо мала ведаем пра тыя магчымасці, якія прадастаўляе ўніверсітэт. Грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» – гэта ваш шанц хутчэй уключыцца ў насычанае разнастайнымі мерапрыемствамі жыццё ўніверсітэта. Мы чакаем актыўных студэнтаў з крэатыўнымі ідэямі і нестандартнымі рашэннямі ў п. 129 вучэбнага корпуса № 3. Разам з БРСМ БДПУ вы можаце стаць валанцёрам праекта «Добрае сэрца», пайсці ў Зорны паход па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа, увайсці ў склад маладзёжнага атрада аховы правапарадку, ажыццявіць уласную задумку ў праекце «100 ідэй для Беларусі», знайсці першае працоўнае месца і ўвогуле рэалізаваць свой творчы патэнцыял. Разам з БРСМ БДПУ вы можаце прыняць удзел у розных акцыях, такіх як «У школу з добрым сэрцам!», «Дзень без тытуню», «Дзень Канстытуцыі», «8 сакавіка з ПА „БРСМ“ БДПУ», «КІНО + актыў», «З БРСМ цяплей» і многіх іншых. Саюзная моладзь удзельнічае ва ўніверсітэцкіх, гарадскіх і рэспубліканскіх

«ǿȀȁDzȋǻȄǸǥȍ DZǮDzȉ – ǿǮǺȉ ǹdzǽȆȉ ȅǮǿ ȁ ǰǮȆȉǺ ǴȉȄȄǥ» Пагадзіцеся, гэтую фразу вы чулі не раз ад бацькоў і выкладчыкаў. Не сакрэт, што студэнцкае жыццё – гэта не толькі бясконцыя лекцыі, семінары, стосы падручнікаў і спісаных сшыткаў, а і выдатная магчымасць у поўнай меры арганізаваць свой вольны час: велізарная колькасць культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, акцый, святаў, паходаў, злётаў – адным словам, усяго, што спрыяе плённаму адпачынку. Студэнцкі савет БДПУ – гэта згуртаваная каманда актыўных і мэтанакіраваных маладых людзей розных факультэтаў нашага ўніверсітэта, якая ўсю сваю дзейнасць накіроўвае на рэалізацыю інтарэсаў студэнтаў. Яго ўдзельнікі займаюцца падрыхтоўкай урачыстых мерапрыемстваў, актыўна прапагандуюць валанцёрскую і цьютарскую дзейнасць, уключаюцца ў спартыўнае жыццё ўніверсітэта, плённа выступаюць на канферэнцыях і рэспубліканскіх конкурсах. Актывісты студсавета бяруць на сябе арганізацыю шматлікіх універсітэцкіх мерапрыемстваў і акцый. Восенню гэтага навучальнага года стартуе новы праект «100+ добрых спраў для БДПУ»; незвычайныя варыянты правядзення чакаюцца і для ўсімі любімых святаў – Дня настаўніка, Дня студэнта, Новага года, Дня жанчын і інш. Сяброўская атмасфера ўзаемаразумення, падтрымкі, бясконцы аптымізм і гатоўнасць дасягаць новых вяршынь– вось тыя фактары, якія забяспечваюць паспяховую дзейнасць нашай арганізацыі.

Дарагія першакурснікі! Калі вы займаеце актыўную жыццёвую пазіцыю, мяркуеце ўдзельнічаць у розных мерапрыемствах, гатовы зладжана працаваць у камандзе ці хацелі б падзяліцца сваімі планамі і ідэямі – мы запрашаем вас у нашу вялікую і дружную сям’ю, якая завецца «Студэнцкі савет БДПУ». Тут кожны знойдзе сваё месца і ажыццявіць свае мары! Анастасія КЛІМАВА, старшыня Студсавета

i

Дзейнічайце! Вы маладыя, поўныя сіл, энергіі, планаў на будучае. Толькі ад вас, вашых творчых ідэй і смелых ініцыятыў залежыць сённяшні і заўтрашні дзень беларускай моладзі. Юлія ДОЎГЕР, сакратар пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ»

• Аддзел кадраў

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам:

загадчыка кафедры (д.н., к.н., 23 разр. АТС) спартыўна-педагагічных дысцыплін; прафесара кафедры (д.н., 22 разр. АТС) агульнай біялогіі і батанікі; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) хіміі, беларускага і рускага мовазнаўства; старшага выкладчыка кафедры (19 разр. АТС) менеджменту і адукацыйных тэхналогій; выкладчыка кафедры (18 разр. АТС) лагапедыі. Тэрмін падачы дакументаў –1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: вул. Савецкая, 18/1, г. Мінск. Тэл. 226-46-59.

• Студэнты жартуюць

У настаўніка пытаюць: – Назавіце тры прычыны, чаму вы любіце сваю работу? – Чэрвень, ліпень і жнівень.

*** Пісьмовы экзамен. Выкладчык час ад часу выганяе тых, хто спрабуе спісаць. У аўдыторыю зазірнуў дэкан: – У вас, напэўна, шмат аматараў шпаргалак. – Не, аматары ўжо на калідоры. Тут засталіся толькі прафесіяналы. *** Выкладчык студэнту: – Навошта вы грызяце ручку? – Кепская звычка, яшчэ са школы, нічога не магу з сабой зрабіць. – Вашы паводзіны не адпавядаюць статусу студэнта ВНУ. Зараз жа адыдзіце ад дзвярэй і сядайце на месца! Вул. Савецкая, 18, п. 137, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

мерапрыемствах, напрыклад, «Дзень вышыванкі», «Улетку 44-га», маладзёжны фестываль субкультур «Мінск – сталіца моладзі», «Дзень моладзі на „Славянскім базары“», міжнародны міжвузаўскі конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна», «Міс факультэта», а таксама ў розных праектах, такіх як «Беларусь – крынiца натхнення». Сёлета будуць рэалізоўвацца новыя: «Інглішклаб», «Што? Дзе? Калі?», «Міс БРСМ БДПУ», «100 ідэй для БДПУ», «Прыгожыя людзі».

226-40-19 e-mail: nastaunik@bspu.by www.bspu.by

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «БудМедыяПраект». ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. Тыраж 500 экз. Заказ 1127. Падпісана ў друк 21.09.2017 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.