1197

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Пятніца, 1 верасня 2017 года

№ 9 (1197)

ПАВАЖАНЫЯ СЯБРЫ! Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з нагоды Дня ведаў! Гэта цудоўнае свята аб’ядноўвае ўсе пакаленні жыхароў нашай краіны. Усе мы родам з дзяцінства, усе мы памятаем першавераснёўскія школьныя лінейкі, якія давалі старт новаму навучальнаму году, новым поспехам на шляху да авалодання самым важным скарбам – ведамі. Аднак асаблівае значэнне гэты дзень набывае для тых, хто мае непасрэднае дачыненне да педагагічнай прафесіі, – гэта значыць, для нас з вамі. Шчырыя словы віншавання і ўдзячнасці выказваю вам, паважаныя выкладчыкі. Ваш прафесіяналізм, адданасць нялёгкай, але высакароднай справе – залог таго, што з году ў год педагагічная кагорта папаўняецца дастойнымі, падрыхтаванымі, матываванымі спецыялістамі. Найлепшыя пажаданні ў гэты дзень перадаю ў школы, гімназіі, ліцэі, дзе працуюць выпускнікі БДПУ, створаны педагагічныя класы і групы. Дзякуй вам, шаноўныя настаўнікі, за пастаяннае павышэнне прэстыжу нашай прафесіі, за нястомную і руплівую працу, шчырую любоў да абранай дзейнасці. Безумоўна, 1 верасня – важнае свята і для вас, паважаныя студэнты. Менавіта вы сваімі ведамі, талентамі, поспехамі ствараеце імідж нашага ўніверсітэта – сучаснага, дынамічнага, прагрэсіўнага. Шчыра вітаю нашых першакурснікаў, для якіх пачынаецца цікавае жыццё, напоўненае радасцю пазнання, творчымі здзяйсненнямі, навуковымі дасягненнямі і сапраўдным сяброўствам. Прыемна ўсведамляць, што студэнцкае братэрства нашага ўніверсітэта папоўнілася новай зменай – маладымі людзьмі, якія лічаць сваю будучую прафесію пачэснай, перспектыўнай, гатовы авалодваць самымі перадавымі ведамі, каб стаць высакакласнымі спецыялістамі. Упэўнены, што вучоба ў сценах БДПУ стане для вас самым запамінальным і прадуктыўным перыядам жыцця, а кожны Дзень ведаў вы будзеце сустракаць не толькі як прафесійнае, але і як асабістае свята. Шаноўныя калегі! Ад усёй душы віншую вас са святам! Жадаю бадзёрасці і аптымізму, здароўя і натхнення, творчай і цікавай працы, задавальнення ад кожнага пражытага дня. З Днём ведаў, БДПУ! З пачаткам новага навучальнага года! Рэктар БДПУ, прафесар А. І. ЖУК

ЛІЧБЫ І ФАКТЫ – НА НАШУ КАРЫСЦЬ Прыёмная кампанія-2017 шчыра парадавала і колькасцю жадаючых стаць студэнтамі вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны, і якасцю ведаў абітурыентаў. Вынікі сапраўды ўражваюць. Па дадзеных Міністэрства адукацыі Рэспублікі Бе- з адзнакай (у 2016 г. – 15), а таксама абітурыентка Аліларусь, самы высокі конкурс у краіне зарэгістраваны ад- на Савініч, якая паступіла з самым высокім балам па разу на дзвюх спецыяльнасцях БДПУ (дзённая бюджэтная ўніверсітэце – 355. форма атрымання адукацыі): «Спартыўна-турысцНа 11 спецыяльнасцей былі залічаны толькі льготныя кая дзейнасць (менеджмент у турызме)» і «Псі- катэгорыі студэнтаў: медалісты і ўладальнікі дыплохалогія» – адпаведна 15,2 і 6,5 чалавека на месца. маў ССНУ з адзнакай (у 2017 г. – 175 чалавек, у 2016 – У сярэднім конкурс па ўні170), мэтавікі (у 2017 г. – версітэце склаў больш за 224, у 2016 г. – 202). 2 чалавекі на месца: на Гаворка перш за ўсё ідзе 800 бюджэтных месцаў пра спецыяльнасці, на дзённай формы атрыякія ажыццяўлялі намання адукацыі і 360 забор факультэты фізічнага вочнай было пададзена выхавання і філалагіч3045 заяў, што значна пены, інстытуты псіхалогіі равышае лічбы 2016 г. і інклюзіўнай адукацыі (2597). і інш. Выраслі і якасныя паПрыёмная кампанія гэказчыкі. Сёлета сярод пертага года вызначаецца шакурснікаў 350 выпускі тым, што ўпершыню нікоў ліцэяў і гімназій ў БДПУ паступалі выпуск(у 2016 г. – 315). На 5 спеЮбілейны гадзіннік, выпушчаны да 100-годдзя БДПУ, рэктар нікі педагагічных клацыяльнасцей з 31 прахад- уні­версітэта А. І. Жук уручыў выпускніцы педагагічнага класа саў. На працягу двух гадоў ны бал склаў 310 і вы- г. Фаніпаля – абітурыентцы Юліі Каваль. Дзяўчына паходзіць яны засвойвалі факульз педагагічнай сям’і, так што падарунак аказаўся знакавым. шэй. Гэта – «Выяўленчае татыў «Уводзіны ў педамастацтва і камп’ютарная графіка» (336), «Ла- гагічную прафесію», спрабавалі сябе ў ролі настаўнікаў гапедыя» (333), «Гісторыя і экскурсійна-краязнаўчая малодшых класаў. Тыя з іх, у каго ў атэстаце не менш работа» (316), а таксама «Гісторыя і сусветная мас- за 8 балаў па профільных прадметах i не нiжэй за 7 балаў тацкая культура» (312), «Выяўленчае мастацтва, па ўсіх астатніх, мелі права быць залічанымі на педачарчэнне і народныя мастацкія промыслы» (315). гагічныя спецыяльнасці без экзаменаў. Сёлета ў БДПУ Значны рост прахадных балаў назіраецца практычна падалі заяву і паспяхова прайшлі сумоўе 107 выпускна ўсіх педагагічных спецыяльнасцях – ад 209 і вышэй. нікоў педагагічных класаў, 20 % з якіх скончылі ліцэі Толькі на дзвюх ён не дасягнуў адзнакі «200»: «Да- і гімназіі. Сярэдні бал атэстата ў выпускнікоў педкласаў школьная адукацыя» (192), «Фізіка і інфарматыка» ад 9 і вышэй. Многія з іх з’яўляюцца пераможцамі алім(193). Варта адзначыць, што на першую спецыяльнасць піяд і конкурсаў, займаюцца грамадскай дзейнасцю. быў аб’яўлены самы высокі набор ва ўніверсітэце – Дарагія першакурснікі! Мы вітаем вас у сценах 150 чалавек, а на другую прахадны бал у параўнанні БДПУ і спадзяёмся, што на першай у жыцці сесіі з мінулым годам павысіўся на 41 пункт. У цэлым жа кон- вы прадэманструеце трывалыя веды па ўсіх курс на фізіка-матэматычны факультэт за два гады павя- вучэбных дысцыплінах. лічыўся з 1,1 да 1,7 чалавека на месца. Cтудэнтамі фізСяргей ЯКАВЕНКА, мата сталі 22 медалісты і ўладальнікі дыплома ССНУ адказны сакратар прыёмнай камісіі

ЁСЦЬ НА КАГО РАЎНЯЦЦА, ЁСЦЬ КАГО ПЕРАЎЗЫСЦІ Рэспубліканскі баль выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – цудоўнае свята і ўрачысты фінальны акорд студэнцкага перыяду жыцця. Сёлета на яго былі запрошаны 9 лепшых прадстаўнікоў БДПУ – выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд і конкурсаў, імянныя стыпендыяты. У мінулым навучальным годзе за высокія дасягненні ў вучобе і навукова-даследчай дзейнасці студэнтам alma mater было прызначана 15 стыпендый спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай пад­ трымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. За два семестры 16 студэнтаў-даследчыкаў нашага ўніверсітэта атрымалі дыпломы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з прысваеннем звання «Лаўрэат» і дыпломы І ступені XXIII Рэспубліканскага конкурсу на­ вуковых работ студэнтаў. Трэба дадаць, што ў 2016/2017 навучальным годзе таленавітыя прадстаўнікі БДПУ – студэнтка фізіка-ма­ тэматычнага факультэта М. Гергалава і аспірантка Я. Сяр­ дзюк былі адзначаны прэміямі Прэзідэнта Рэспублікі Бе­ ларусь за перамогу ў Рэспубліканскай студэнцкай ма­ тэматычнай алімпіядзе і Рэспубліканскім конкурсе на­ вуковых работ студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі нашай краіны. Паважаныя першакурснікі! Вы сталі часткай дружнай, таленавітай і разумнай універсітэцкай сям’і. Статус студэнта БДПУ забяспечвае вам доступ да перадавых тэхналогій, ведаў і вопыту, дазваляе ўзяць для сябе ўсё самае лепшае. Вам ёсць на каго раўняцца і ёсць каго пераўзысці – прапануем пабіць рэкорды, дасягнутыя па­ пярэднікамі!

Лепшыя выпускнікі БДПУ – удзельнікі Прэзідэнцкага балю


У РЭЙТЫНГУ – ПЕРШЫЯ, З ЛЕПШЫХ – НАЙЛЕПШЫЯ! Кожны год, калі мы развітваемся з выпускнікамі ўніверсітэта, якія дасягнулі значных поспехаў на ніве вучобы, творчасці, навуковай ці грамадскай дзейнасці, у галаву не-не дый прыходзіць здрадлівая думка: «Такіх таленавітых болей не будзе…» І кожны год, знаёмячыся з лепшымі прадстаўнікамі маладой змены, мы прыемна здзіўляемся: якія ж разумныя, матываваныя, у лепшым сэнсе слова амбіцыйныя выпускнікі выбіраюць БДПУ! У іх арсенале – не толькі самыя высокія балы, але і дакладнае бачанне мэты, не па гадах сур’ёзныя разважанні, свядомае стаўленне да абранай спецыяльнасці. Ёсць падставы меркаваць, што за такімі студэнтамі, як героі сённяшняга матэрыялу, – будучыня ўніверсітэта ды і педагагічнай прафесіі ў цэлым. Ганна БАНДАРУК (340 балаў): – Куды будзеш паступаць? – Яшчэ не вырашыла. «Мед» ці «пед». «Вядома, у „мед“, тут і сумнявацца не трэба», «У „пед“ ідуць толькі тыя, каму не хапіла балаў у іншы ўнівер­ сітэт», «Падумай наперад: колькі ты будзеш зарабляць», – гэтыя і іншыя фразы я часта чула ў адказ. І так было на працягу ўсяго 11-га класа. А хочаце даведацца, з чаго ж усё пачалося? Вучылася я ў гімназіі № 3 г. Бабруйска. Пасля 10-га класа прапанавалі паехаць у «Зубраня». Як вядома, кожнае дзіця хоча ў гэты летнік. Пасля не­ забыўнага часу, праведзенага ў «Кра­іне дзяцінства», я прыехала дадому і ўпэўнена заявіла маме, што буду паступаць у педагагічны. Хоць і не адразу, бацькі пагадзіліся з маім выбарам і нават пачалі падтрымліваць: знайшлі рэпетытара па біялогіі. Пасля некалькіх заняткаў выклад­чык прапанавала мне пазаймацца хіміяй, каб паступаць у медыцынскі. Я пагадзілася. Так з’явіўся выбар. А чым менш заставалася часу да паступлення, тым больш складаным ён рабіўся. Вядома, не ўсе адгаворвалі мяне ад паступлення ў БДПУ. Вялікую ролю

ў прыняцці рашэння адыгралі мае нас­таўнікі. На працягу 11 гадоў я назірала за іх працай, бачыла і адчувала, што яны сапраўды ўкладваюць душу ў нас, сваіх вучняў. Менавіта таму я лічу прафесію настаўніка высакароднай. І сёння хочацца хоць на некалькі хвіліначак вярнуцца на іх урокі... Час праляцеў непрыкметна. ЦТ паспяхова здадзена. Шчыра кажучы, не чакала. Да апошняга спадзявалася, што хімія або гісторыя будзе вельмі складанай ці я выканаю нейкі тэст дрэнна, і тады выбар зробіцца сам сабой. Але па балах праходжу на абедзве прафесіі… Зноў доўгія дні ваганняў. 17 ліпеня. Апошні дзень падачы да­ кументаў на бюджэт. У прыярытэце медыцынскі. Прыехалі – даведка не падыходзіць, перарабілі. Пішу заяву – заканчваецца гель у ручцы. У галаве ўжо мільганула думка: «Штосьці тут не так. Гэта нейкі знак». Але ўсё роўна падала дакументы. Пасля апошняга маніторынгу моцна засумнявалася. Па-першае, пабаялася, што не прайду, а значыць, пралячу з бюджэтам. Па-другое, унутры стала балюча. Яшчэ раз свядома ўзважыла ўсё. І прыняла рашэнне. Рашэнне, ад якога мне стала так лёгка! Ні кропелькі не спа­ лохала нават тое, што на спе­цыяльнасць «Лагапедыя» ў Інстытуце інклюзіўнай адукацыі БДПУ заставалася толькі адно месца па агульным конкурсе. Я была ўпэўнена, што прайду, я была ўпэўнена, што мне спадабаецца. Я і сёння пераканана, што так яно і атрымаецца... У канцы жніўня вярнулася з летніка для дзетак з асаблівасцямі развіцця, які размяшчаўся на базе Алімпійскага спартыўнага комплексу «Стайкі». Тут я працавала валанцёрам. На сабе за гэ­тыя 10 дзён адчула ўсе цяжкасці і перавагі працы важатага. Вядома, без спе­цыяльных ведаў было цяжка. У першую чаргу маральна. Вопыт і практыка, не­сумненна, патрэбны, але не абысціся і без тэорыі. У гэтым плане я ўскладаю надзеі на БДПУ, спадзяюся, што ўсю інфармацыю, якая мне спатрэбіцца для далейшай працы, я атрымаю менавіта тут. А пакуль з нецярплівасцю чакаю пачатку навучальнага года, каб яшчэ раз пераканацца, што не памылілася з выбарам будучай прафесіі.

2

Кацярына ЗБАРОЎСКАЯ (315 балаў): – Мая гісторыя пачалася з таго, што бацькі аддалі мяне ў музычную школу. Спачатку было складана сядзець па некалькі гадзін у дзень за фартэпіяна, калі

мае сябры гулялі на вуліцы. Але мне пашчасціла займацца ў выдатнага педагога, таленавітага музыканта, чалавека, які вельмі тонка адчувае музы­ку. Складана перадаць словамі, з якім захапленнем я вучылася, як мне хацелася хутчэй дакрануцца да гэтых чор­н абелых клавішаў! Было нялёгка, але мне здаецца, што дзякуючы менавіта гэтаму чалавеку я абрала сваю спецы­яль­ насць – «Музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура». Мне вельмі хочацца стаць творчым выкладчыкам, да якога вучні з радасцю прыбягуць на ўрок. Я спадзяюся, што менавіта ў БДПУ на факультэце эстэтычнай адукацыі я змагу рэаліза­ ваць свае здольнасці, раскрыць патэн­ цыял, набыць новых сяброў. Што ты­ чыцца працы з дзецьмі, то іх шчырыя ўсмешкі і жаданне пазнаваць нешта новае – гэта тое, чаму я хацела б радавацца кожны дзень свайго жыцця. Разумею, што гэтая праца патрабуе вельмі шмат сіл і энергіі, часам бывае складана знайсці індывідуальны пады­ход, але я веру, што калі вельмі захацець, то ўсё атрымаецца. Першага красавіка БДПУ праводзіў Дзень адчыненых дзвярэй, на якім была магчымасць пазнаёміцца з установай адукацыі бліжэй. Трэба сказаць, што тут я адразу адчула сябе ўтульна. Мне спадабалася тое, што ў БДПУ насы­чанае грамадскае жыццё, шмат творчых калектываў, спартыўных мера­п рыемстваў. Мне самой вельмі б хацелася выступаць: акрамя ігры на інструменце, я вельмі люблю спяваць. Парадавала тое, што ў БДПУ ёсць басейн: у дзяцінстве я займалася плаваннем. Яшчэ адзін плюс, які хочацца ўзгадаць: усім іншагароднім студэнтам прада­стаўляецца інтэрнат, што не можа мяне не радаваць, бо я з Магі­лёва. Увогуле, вельмі задаволена сваім выбарам і ўпэўнена, што мяне чакае шмат усяго цікавага: творчыя педагогі, змястоўныя лекцыі, новыя сябры, канцэртныя вы­ступленні – жыццё, якое не будзе стаяць на месцы! Дзіяна АКСЁНЧЫК (329 балаў): – Сёлета я стала студэнткай гіста­ рычнага факультэта БДПУ. Нягле­дзячы на тое, што з’яўляюся выпуск­ніцай педагагічнага класа, усё ж вы­рашыла ўзяць мэтавае накіраванне, бо вельмі хачу вярнуцца на сваю малую радзіму – у Любань, каб працаваць у роднай школе, выкладаць разам з тымі, хто вучыў мяне. Я абрала спецыяль­насць

«Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны» па прыкладзе майго лю­бімага педагога – настаўніцы гіс­торыі і грамадазнаўства Н. С. Пажа­рыцкай (дарэчы, выпускніцы БДПУ). Сёлета

яна выйшла на пенсію, і вельмі шкада, што не будзе выкладаць у майго малодшага браціка. Яна вучыла яшчэ маю маму. Вялікі дзякуй ёй за тое, што перадала мне любоў да гісторыі. А яшчэ – Ірыне Аляксандраўне Кандраценка, якая дапамагла мне зразумець асаблівасці педагагічнай прафесіі. Усю інфармацыю адносна будучай вучобы я знайшла на сайце ўнівер­ сітэта. Варта адзначыць, што ён вельмі зручны. З яго я даведалася, што ў БДПУ ёсць шмат розных клубаў па ін­тарэсах. Даўно марыла займацца ў тэатральным гуртку! Ад студэнцкага жыцця чакаю новых знаёмстваў, эмо­ цый, ведаў. Рада далучыцца да вялікай сям’і БДПУ. Марыя ВУГАЛЬКОВА (336 балаў): – Калі надышоў час паступаць, я не адразу абрала БДПУ. Спачатку думала пра БДУ, але на Дні адчыненых дзвярэй мы з мамай даведаліся аб высокім пра­ хадным бале, кошце навучання і цяжкім творчым экзамене. Я баялася, што не здам іспыт і траплю на платную фор­му атрымання адукацыі, якую мая мама не асіліць. Але потым мы даведаліся, што падобная спецыяльнасць – «Выяўленчае мастацтва і камп’ю­тар­ная графіка» – ёсць у БДПУ на факультэце эстэтычнай адукацыі. І аплата меншая, і прахадны бал ні­жэйшы, і экзамен лягчэйшы. Улічваю­чы гэта і тое, што я ўмею толькі маляваць, я і зрабіла свой выбар. Рыхтавалася да экзамену амаль два гады – наведвала курсы ў педагагіч-

ным універсітэце. Сама я ніколі не займалася ў мастацкай школе, а маляваць сур’ёзна пачала толькі тры гады назад. Спачатку вучылася асновам у творчай майстэрні Наталлі Жыгамонт, потым малявала ў бясплатным гуртку Рэгіны Лявонавай у Цэнтры дзіцячай творчасці майго раёна. Сваім паступленнем я абавязана ўсім настаўнікам, бо тры­ваць маю ўпартасць не кожны зможа. Таксама вялікі дзякуй матулі, якая мяне заўжды падтрымлівае. Да мяне настаўнікаў у сям’і не было. Маці – урач, яе бацькі працавалі шахцёрамі ў Комі і пераехалі ў Беларусь на радзіму дзядулі ў 1978 г. Бацькі мае – рускія людзі, таму ў сям’і я першая, хто здаваў беларускую мову... Мне пашанцавала пабываць на Дні адчыненых дзвярэй у БДПУ. Ён пака­рыў мяне сваёй веліччу. Гэта вам не раённая сярэдняя школа! Пасля рэ­гістрацыі ды праходжання ЦТ я ўжо не блыталася ў яго калідорах. Людзі ў педуніверсітэце ветлівыя, усё расказвалі ды паказвалі. Першае ўражанне ад БДПУ пазітыўнае. Цяпер мяне турбуе толькі адзінае – вучоба. Я амаль нічога не ведаю пра сістэму навучання ды студэнцкае жыццё – расказаць няма каму. Мама і яе сястра вучыліся яшчэ ў былым Савецкім Саюзе, а сясцёр, братоў ці сяброў-студэнтаў не маю. Вольны час я аддаю камп’ютарным гульням з гістарычным ухілам, цікаў­ люся Сярэднявеччам, малюю коміксы па камп’ютарных гульнях ды ілюстрацыі да кнігі фэнтэзі, якую мару нарэшце скончыць. Хачу адзначыць, што задаволена выбарам універсітэта. Настаўнік – прафесія, што будзе запатрабавана заўжды.

Аліна САВІНІЧ (355 балаў): – Пасля заканчэння гімназіі № 2 г. Оршы, дзе на профільным узроўні вы­вучала матэматыку і рускую мову, я падала дакументы ў БДПУ на спецы­ яльнасць «Фізіка і інфарматыка». Фізіка заўсёды была маім любімым

прадметам у школе. На выбар педагагічнай прафесіі паўплывала мая мама, якая аднойчы агучыла гэтую думку. Ідэя прыжылася. Пасля разгляду аль­тэрнатыўных варыянтаў усё ж спы­нілася на педагогіцы. Вучоба на фізіка-матэматычным факультэце не толькі дасць мне глыбокія веды, але і дазволіць займацца такой важнай справай, як выхаванне будучага пакалення. Яшчэ абітурыенткай я даволі часта заходзіла на сайт БДПУ, асабліва ў пе­ рыяд работы прыёмнай камісіі. На ім даволі лёгка знайсці шмат важнай для абітурыента інфармацыі і атрымаць адказы на пытанні, якія цікавяць. Спадзяюся, што мае студэнцкія гады ў БДПУ стануць незабыўнымі! Павел МЕЛЯНЧУК (320 балаў): – Усё пачалося з таго, што я ўрэшце ўсвядоміў: навучанне ў школе хутка завяршыцца, і далей адцягваць выбар будучай прафесіі немагчыма. Доўга вырашаў, прыглядаўся, не мог знайсці штосьці прыдатнае для сябе... Але тут мне пашчасціла папрысутнічаць на Рэспубліканскім семінары, які пра­водзіўся ў маёй установе адукацыі – гімназіі № 2 г. Ваўкавыска, якая з’яў­ ляецца членам Асацыяцыі ўстой­лівага развіцця. Прыняўшы ўдзел у семінары, неяк па інерцыі ўліўся ў праектную дзейнасць, што дазволіла мне паглядзець на педагагічную прафесію зусім з іншага боку. Пагаварыўшы са сваімі

настаўнікамі фізікі і хіміі Т. В. Ламека і А. А. Лічыкам, зразумеў, што гэтая прафесія на сённяшні дзень вельмі перспектыўная і стабільная... Пачаў выбіраць установу вышэйшай адукацыі. Адразу ж зацікавіўся БДПУ, бо ён з’яўляецца вядучым педагагічным універсітэтам краіны. Зайшоў на сайт. Прагледзеў некаторыя ролікі пра жыц­ цё ВНУ, конкурсы, мерапры­емст­вы, розныя валанцёрскія праграмы. Уба­чыў відэапрэзентацыю фізіка-матэма­тычнага факультэта, зробленую вельмі якасна і арыгінальна (сам захап­ляюся відэаздымкай і ў гэтым разбі­раюся). Так я і стаў студэнтам БДПУ. Спадзяюся, наперадзе час ажыццяў­лення самых смелых ідэй! Крысціна ТАРАСЕВІЧ (330 балаў): – На маю думку, кожны чалавек павінен займацца тым, да чаго імкнецца яго душа. Мая, напрыклад, прагне мастацтва. З самага дзяцінства мне было жыццёва неабходна трымаць аловак

у руцэ, і на пытанне «Кім ты хочаш стаць?» я ўпэўнена адказвала, што мастаком. У гэтым сэнсе я чалавек слова: сказала – значыць, так і зраблю. Калі мне было дзесяць гадоў, паступіла ў дзіцячую мастацкую школу г. Бары­ сава. А вось пасля заканчэння ліцэя ў г. Барысаве давялося зрабіць нялёгкі выбар навучальнай установы. Пасля дастаткова доўгіх разважанняў я выбрала БДПУ. Сёння, у век інфармацыйных тэх­ налогій, абітурыентам зручна атрым­ ліваць інфармацыю. Мне з першага наведвання спадабаўся ўвесь кантэнт сайта БДПУ: інфармацыя пра шматлікія конкурсы і мерапрыемствы, уні­ версітэцкія навіны, цікавыя фотаздым­ кі са студэнцкага жыцця. Прыемным адкрыццём стала тое, што БДПУ гарантуе ўсім іншагароднім першакурснікам месца ў інтэрнаце. «Я хачу стаць часткай усяго гэтага», – пранеслася ў думках. На факультэце эстэтычнай адукацыі ёсць нават дзве спецыяль­насці, якія звязаны з выяўленчым мастацтвам. У выніку я абрала «Выяўлен­чае мастацтва, чарчэнне і народ­ныя мастацкія промыслы». Пагадзіцеся, ужо

сама назва абяцае шырокі спектр творчай дзейнасці. Дарэчы, мая мама таксама скончыла БДПУ – філалагічы факультэт, зараз працуе настаўніцай беларускай мовы. Акрамя малявання я пішу вершы і фатаграфую. Мне падаецца (не, я прак­тычна ўпэўнена), што БДПУ дапаможа мне развіць наяўныя здольнасці і, магчыма, нават адкрыць новыя. Анастасія ЧЭРНІКАВА (334 балы): – Пасля таго, як прыйшла на Дзень адчыненых дзвярэй у БДПУ, моцна здзівілася. Першая рэакцыя была такой: «Я трапіла ў іншы свет?» Твары студэнтаў зусім іншыя, чым я прывыкла бачыць у медыцынскім (раней вучылася ў БДМУ). Людзі адкрытыя і ветлыя, вочы блішчаць, а атмасфера вельмі цёплая і ўтульная. Тут жа я здавала ЦТ, і кожны раз сустрэчы з уні­вер­сітэтам былі ўсё больш прыемныя. Я моцна ўразілася! Вядома, спачатку разглядала ў якасці alma mater і БДУ. Аднак да спецыялізацый Інстытута псіхалогіі мая цікавасць аказалася вышэйшай. Псіхалогіяй я захапляюся даўно. Усё пачалося з псіхасаматыкі некалькі га­доў таму. Гэтая тэма паглынула мяне цалкам. Паступова стала пашыраць свой кругагляд, цікавіцца іншымі кірункамі.

Акрамя псіхалогіі захапляюся му­зы­ кай (ігра на інструментах, вакал), роз­ нымі відамі спорту (акрабатыка, ёга і інш.), баявымі мастацтвамі, ак­цёрскім майстэрствам і, вядома ж, чы­таннем літаратуры – як навуковай, так і мастацкай. Падрыхтавала Вераніка МАНДЗІК

1 верасня 2017 г.


• Свет без межаў ФРАНЦУЗСКІЯ ГАСТРОЛІ З БЕЛАРУСКІМ КАЛАРЫТАМ

Сустракаючыся пасля лета ў калідорах і вучэбных аўдыторыях БДПУ, мы з радасцю дзелімся падзеямі, эмоцыямі і ўражаннямі, назапашанымі за вольны ад працы і заняткаў час. Народнаму ансамблю народнай музыкі, танца і песні «Рэй» ёсць чым пахваліцца: ужо стала добрай традыцыяй дэманстраваць выканальніцкае ды харэаграфічнае майстэрства перад французскай публікай. Вось і сёлета з 11 па 16 ліпеня калектыў прыняў удзел у Міжнародным фальклорным фестывалі «Arz Pobl», на які быў запрошаны яшчэ ў красавіку старшынёй Асацыяцыі культурных абменаў пры Міністэрстве па справах моладзі і спорту Францыі Мары-Элен Конан-Лё Барон. Запрашэнне было падмацавана лістом-хадайніцтвам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Францыі, Іспаніі, Партугаліі і Манака (па сумяшчальніцтве), пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ЮНЕСКА Паўла Латушкі.

Фальклорны фестываль «Arz Pobl» мае статус міжнароднага і ў 2017 годзе адбыўся ў 22-і раз. Гарады правядзення – Сен-Мало і Панціві, што размешчаны ў правінцыі Брэтань, на поўначы Французскай Рэспублікі. Сёлетнімі яго ўдзельнікамі сталі калектывы з 6 краін свету: Францыі, Панамы, Кубы, Інданезіі, Балівіі і Беларусі. Асноўная частка – мясцовыя брэтонскія творчыя гурты харэаграфічнай і музычна-інструментальнай накіраванасці.

Падчас фестывальных дзён «Рэй» узяў удзел у мерапрыемствах рознай накіраванасці. Амаль за тыдзень гастроляў калектыў ладзіў танцавальныя праходкі і дэфіле, выступаў у анімацыях, спектаклях, канцэртных і інтэрактыўных праграмах. Пры гэтым пляцоўкі былі як самыя звычайныя, так і спецыяльныя, сцэнічныя: пешыя вуліцы і гарадскія плошчы, тэрыторыі перад мэрыяй, ратушай і саборам, галоўныя і імправізаваныя сцэны культурных, гандлёвых і спартыўных цэнтраў. Праграма і працягласць выступленняў таксама вар’іраваліся: былі і 15-хвілінныя музычна-харэаграфічныя прэзентацыі калектыву перад выпадковай публікай, былі і амаль двухгадзінныя канцэрты ў галоўнай зале горада ці прыгарада. Хоць асноўная накіраванасць фестывалю – харэаграфічная і інструментальная, без спеваў не абышлося. «Рэеўскі салавей» Мікалай Есялёніс хоць сёння і працуе намеснікам дэкана па выхаваўчай рабоце гістарычнага факультэта і загадчыкам музея гісторыі БДПУ, але сэрцам і душой застаўся адданы калектыву (агульны стаж удзелу ў ансамблі – звыш 15 гадоў). У яго выкананні гучалі беларускія песні «Шэрая лашадачка», «Родны край» і іншыя. А яшчэ ў Мікалая Леанідавіча была пачэсная місія – несці і трымаць дзяржаўны сцяг, таму на кожным выступленні ён быў самай прыкметнай асобай. Неабходна дадаць, што склад ансамбля ў мінулым навучальным годзе папоўніўся новымі ўдзельнікамі – першакурснікамі, сярод якіх нямала студэнтаў менавіта гістарычнага факультэта. Сумесныя рэпетыцыі і канцэрты, творчая атмасфера, зносіны з больш вопытнымі артыстамі – найлепшыя сродкі выхавання моладзі і перадачы ім традыцый. Не маглі абмінуць рэеўцы і дабрачыннай дзейнасці. Яны выступілі ў доме для састарэлых (г. Сен-Мало) і перад маладымі інвалідамі рознай цяжкасці захворвання (г. Панціві). Трэба было бачыць твары гэтай аўдыторыі: яны нібы свяціліся, такімі шчас-

лівымі іх мала хто бачыў. Бабулі пачалі прыстукваць і прытупваць у такт музыцы і пляскаць у далоні, паўтараючы рытмічны малюнак. Было адчуванне, што яны зараз ускочаць са сваіх крэслаў і пачнуць танчыць у парах з нашымі юнакамі і дзяўчатамі. Выступаючы перад маладымі інвалідамі ў Панціві, мы назіралі, як гледачы патроху ўсміхаліся, імітавалі асобныя гукі, часам рабілі немагчымыя для свайго стану рэчы: уставалі з месцаў і пачыналі неяк нясмела ды нязграбна, але ўсё ж рухацца. У такія моманты эмоцыі проста зашкальвалі, прычым ва ўсіх удзельнікаў адразу. Засталіся ў памяці і майстар-класы для танцораў. Так, у г. Панціві, куды на цэлы дзень выехалі наш калектыў і гурт з Панамы, былі арганізаваны сумесныя заняткі па харэаграфіі. Спачатку панамскія юнакі і дзяўчаты прапанавалі развучыць свой традыцыйны танец. А пасля пад кіраўніцтвам рэеўскага балетмайстра Людмілы Васілені беларусы паказвалі рухі танца «Падэспань». Хвіліны смеху, гумару і творчага ўзаемадзеяння самым лепшым чынам паўплывалі на настрой і далейшую праграму. Усё гэта настолькі аб’яднала нашыя калектывы, што мы сталі сябраваць, тым больш,

1 верасня 2017 г.

што жылі побач і выступалі ў праграмах адзін за адным. Яркім успамінам застанецца сумесны нумар у фінале канцэрта ў Панціві, калі пад беларускую музыку танчылі ўдзельнікі з розных краін. Шквал апладысментаў, удзячнасць гледачоў за такі нечаканы, але даволі якасны сюрпрыз. Музычнае суправаджэнне выступ­ленняў рэеўцаў забяспечвала інст­рументальная група на чале з кіраў­ніком калектыву Віктарам Васіленем. Усе яны – прафесіяналы са ста­жам. Сярод іх выпускнікі і выкладчыкі БДПУ: Вольга Андрыенка (цымбалы), Аляксандр Міса (кантрабас), Ніна Пружаноўская (альт), Сяргей Герасімёнак (барабан, бубен, прас). Дарэчы, прас – хоць і бытавы, але вельмі музычны інструмент – пастаянна прыцягваў да сябе ўвагу. У музыкаў была свая даволі складаная і працаёмкая праграма – чаго толькі варты баланс ці настройка інструментаў. Часам яна займала больш за 2 гадзіны. Але ж пасля гучанне было амаль бездакорным! Тут узгадваецца адзін кур’ёзны выпадак, які адбыўся ў першы фестывальны дзень у прыгарадзе Сен-Мало. У пачатку праграмы нечакана «зафанілі» мікрафоны, з-за чаго спрацавала сігналізацыя, якую здолелі вы­ключыць толькі праз гадзіну. Але ж самае цікавае, што публіка не разыходзілася і чакала выступлення. У той дзень «Рэй» завяршаў праграму. І гэта было феерычна! Цёплая і ўдзячная публіка! Асобна хочацца спыніцца на фінальным дні фестывалю. Спачатку агульная праходка ўсіх калектываў па галоўнай вуліцы горада Сен-Мало. Багацце музычных гукаў, касцюмаў, харэаграфічных па… А пасля канцэрт-марафон недзе гадзін на пяць у парку Des Ch nes – пад спякотным сонцам (+27 °С). І зноў вельмі ўдзячная публіка. Дарэчы, увесь фестываль «Рэй» прымалі гасцінна, адчувалася зацікаўленасць і шчырасць. Гучныя апладысменты, захопленыя крыкі «брава», просьба працягваць выступленне і выка-

наць некаторыя кампазіцыі на «біс» гэта толькі пацвярджалі. З упэўненасцю магу сказаць, што кожны нумар калектыву быў яркім і відовішчным спектаклем для знаўцаў музыкі і танца. Невыпадкова арганізатары фестывалю і прадстаўнікі іншых творчых груп неаднаразова выказвалі глыбокую ўдзячнасць за прыезд і ўдзел беларускага калектыву ў фестывалі, шчырае захапленне яго прафесіяналізмам і высокім узроўнем выканаль­ніцкага майстэрства, нацыянальным каларытам, адкрытасцю і дружалюбнасцю. Вось пераклад фрагмента пісьма аднаго з французаў (адчуваецца пяро небанальнага чалавека): «Ваша выступленне выклікала захапленне ў публікі: грацыёзнасць, элегантнасць, спантанная ўсмешка маладых дзяўчат і іх шыкоўныя касцюмы, гнуткасць, лоўкасць, спартыўныя подзвігі юнакоў з такімі ж прыязнымі тварамі, як і ў іх сябровак, – усё гэта стала фестывалем гармоніі, дзе шчасліва спалучаліся пяшчота, паэзія, жвавасць і гумар. Віншаванні ўсім удзельнікам і асабліва цудоўнаму балетмайстру Людміле! Мы не здолеем забыць музыкантаў і іх віртуознасць!..» У сваю чаргу, кіраўнікі народнага калектыву Людміла і Віктар Васілені ад імя ўсіх «рэеўцаў» і кіраўніцтва ўніверсітэта падзякавалі за гасціннасць і высокі ўзровень арганізацыі фестывалю кіраўніку Асацыяцыі традыцыйных мастацтваў і культуры народаў свету і падаравалі сувенірную прадукцыю з сімволікай БДПУ, буклеты і дыскі пра вядучую педагагічную ВНУ Беларусі, а таксама запіс юбілейнага творчага вечара калектыву. Ну, а мы самыя шчырыя словы падзякі выказваем народнаму калектыву народнай музыкі, танца і песні «Рэй», яго кіраўнікам Людміле і Віктару Васіленям за дастойны ўдзел у Міжнародным фальклорным фестывалі і творчую прэзентацыю БДПУ на замежнай арэне. Гэта стала магчымым дзякуючы плённай рабоце, актыўным выступленням на мерапрыемствах рознага ўзроўню, грунтоўнай рэпетыцыйнай падрыхтоўцы, а таксама надзейнай падтрымцы кіраўніцтва ўніверсітэта. Жадаем калектыву далейшых поспехаў, цікавых гастроляў і не менш яркага феерверку ўражанняў! P. S. Дарэчы, «Рэй» ужо ат­рымаў запрашэнне прад­стаў­ляць як БДПУ, так і ўсю Рэспуб­ліку Беларусь на Між­ народным фальклорным форуме, які адбудзецца ў 2020 г. ва Уфе (Расійская Федэрацыя) і на які з’едуц­ца больш за сто творчых калек­тываў з розных краін свету. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя… Алена ЖУРАЎСКАЯ, начальнік цэнтра студэнцкай творчасці

П

ЕРАД удзельнікамі форуму «Рэалізацыя ініцыятывы „Адзін пояс, адзін шлях“ у сферы адукацыі» – кіраўнікамі двух галіновых міністэрстваў і больш чым дваццаці ўніверсітэтаў Беларусі і Кітая – выступіў рэктар БДПУ А. І. Жук. Даклад Аляксандра Іванавіча прысвячаўся вопыту і перспектывам супрацоўніцтва нашай установы з партнёрскімі ўніверсітэтамі КНР. У рамках форуму, аднак ужо ў сценах БДПУ, А. І. Жук і прадстаўнікі Паўночна-Заходняга, Усходне-Кітайскага і Лінаньскага педагагічных універсітэтаў акрэслілі вектары далейшага ўзаемадзеяння ў галіне адукацыі, навукі і культуры, а таксама падпісалі шэраг дакументаў, сярод якіх дагавор аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і ПаўночнаЗаходнім педагагічным універсітэтам г. Ланьчжоў.

БДПУ

ў жніўні наведалі прад­стаўнікі Хэ­наньскага ўні­вер­сітэта (КНР) – супра­цоўнікі дэ­ партамента міжнарод­ных сувязей і кафедры рускай мовы. Кітайскія калегі ад­з начылі высокі ўзровень развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы вядучага педагагічнага ўні­вер­сітэта Беларусі, а таксама арга­н і­з ацыю працэсу навучання на факультэтах эстэтычнай адукацыі і фізічнага выхавання. У рамках сустрэчы дэ­­каны названых факультэтаў І. І. Рыжыкава і А. М. Каспяровіч абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва, у пры­ ватнасці, у сферы арганізацыі акадэмічнай мабільнасці студэнтаў і выкладчыкаў, удзелу кітайскіх грамадзян у між­ народным адукацыйным праекце «Летняя школа. Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры».

С

УПРАЦОЎНІКІ БДПУ – дацэнты С. І. Ва­с ілец, С. В. Вабішчэвіч, А. І. Шэрбаф, Г. Ф. Клімовіч і спецыяліст па дыстанцыйным навучанні ЦРІТ Д. М. Няхамчына ў перыяд летніх адпачынкаў прайшлі стажыроўку ў рамках міжнароднага праекта «Інавацыйная адукацыя ў сферы інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій». Павышэнне кваліфікацыі адбывалася ва Універсітэце эканомікі горада Быдгашч (Рэспубліка Польшча) і прадугледжвала вывучэнне вопыту прымянення сучасных методык у працэсе падрыхтоўкі ІТ-спецыялістаў, распрацоўку праектаў Erasmus+,азнаямленне з магчымасцямі еўрапейскай адукацыйнай праграмы «Два дыпломы».

Д

ВАНАЦЦАЦЬ студэнтаў БДПУ – прадстаўнікі факультэтаў пачатковай, эстэтычнай і дашкольнай адукацыі, факультэта прыродазнаўства і Інстытута псіхалогіі – днямі вярнуліся з Ерэвана, дзе праходзілі стажыроўку ў Армянскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Хачатура Абавяна (АДПУ). Праграма «Летняй школы-2017 у Арменіі» (праект «Па-за гарызонтам»), як і ў мінулыя гады, была вельмі насычанай і разнастайнай і падаравала нашым студэнтам унікальную магчымасць азнаёміцца з культурай і славутасцямі гэтай краіны. Трэба дадаць, што ў адпаведнасці з дагаворам аб супрацоўніцтве два ўніверсітэты – БДПУ і АДПУ – на сваіх базах ужо трэці год запар рэалізуюць міжнародную адукацыйную праграму «Летняя школа». Сёлета ў чэрвені–ліпені ў праекце «Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры» ўдзельнічала 30 студэнтаў, 22 з якіх прыехалі ў нашу alma mater з устаноў вышэйшай адукацыі Арменіі (Ерэван), Кітая (Шанхай), Польшчы (Варшава), Расіі (Екацерынбург, Каломна) і школьнікі з Латвіі (Дагда).

3


• Спецыяліст гартуецца на практыцы З мая па жнівень каля 500 студэнтаў БДПУ прынялі ўдзел у працы 28 педагагічных атрадаў. Падрыхтоўка да трэцяга працоўнага семестра пачалася яшчэ вясной, калі танкаўцы наведвалі заняткі ў «Школе важацкага майстэрства», знаёміліся з асаблівасцямі і спецыфікай арганізацыі дзіцячага адпачынку і методыкамі правядзення развіваючых, творчых і спартыўных мерапрыемстваў. Акрамя таго, веды і навыкі, якія студэнты атрымліваюць падчас вучобы, дапамагаюць эфектыўна рэалізоўваць усе пастаўленыя педагагічныя задачы.

• Жыццё БДПУ У

кі ў памеры ад 20 да 60%. Яшчэ 4 студэн­ты-выдатнікі — Т. Князева, К. Дамарацкая, Я. Калесніковіч (ФЭА) і Т. Жаўно (ФПА) пераведзены з платнага навучання на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту на 2017/2018 наву­чальны год. А РАШЭННІ рэктарата БДПУ і ў мэтах сацыяльнай падтрымкі ўсе штатныя супрацоўнікі ўніверсітэта ў першы дзень верасня атрымаюць матэрыяльную дапамогу ў памеры 100 BYN (прапарцыянальна займаемай стаўцы) для закупкі сельскагаспадарчай прадукцыі.

КАМІСІІ БДПУ па прадастаўленні зніжак са сфарміраванага кошту навучання і па пераводзе з платнага навучання на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту (старшыня – рэктар універсітэта А. І. Жук) паступіла 31 заява студэнтаў дзённай і завочнай платных форм атрымання адукацыi, якія маюць высокія паказчыкі ў вучэбнай, навуковай і грамадскай дзейнасці, а таксама сацыяльныя льготы. Па выніках абмеркавання 26 студэнтаў, у тым ліку грамадзянка Туркменістана Шабібі Асманава, атрымалі зніж-

П

• Спартыўны навігатар

МІНСКІ ПАЎМАРАФОН: У ЧАКАННІ СТАРТУ ЛЕТА ДОБРЫХ СПРАЎ Па традыцыі кожнае працоўнае лета прыносіць свае ад­крыц­ ці, радасныя эмоцыі і прыемныя сюрпрызы. Для найстарэйшага Педагагічны атрад «Ветразь» сту­дэнцкага педагагічнага атрада «Ветразь» лета-2017 стала па-сапраўднаму асаблівым: ён адзначыў 18 гадоў бес­перапыннай дзейнасці на ніве дзяцінства. Калі падлічыць, то за гэты час сумарна «ветразёўцы» адпрацавалі ў лагеры «Спадарожнік» (п. Ждановічы, Мінскі раён) 72 змены! Сёння педагагічны атПедагагічны атрад «Сузор’е» рад выйшаў на рэспубліканскі ўзровень і аб’яднаў пад сваім сцягам студэнтаў і выпускнікоў з больш чым 10 універсітэтаў. Лета-2017 пашырыла геаграфічныя межы для студатрадаў БДПУ. Акрамя дзіцячых летнікаў Міншчыны нашы студэнты працавалі і ў аздараўленчых лагерах Гродзенскай вобласці. Адкрываючы новыя гарызонты, студатрады БДПУ ўмацоўваюць традыцыі, правераныя часам. Працягнулася супрацоўніцтва БДПУ Валанцёрскі атрад «Дзеці сталіцы» і НДЦ «Зубраня». Трэці год запар педагагічныя атрады «Сузор’е» і «Зорны» з задавальненнем далучаюцца да калектыву цэнтра, каб дапамагчы дзецям ажыццявіць запаветныя мары, бо ў «Краіне дзяцінства» ўсе жаданні спраўджваюцца! Свой 14-ы сезон адзначыў валанцёрскі праект «Дзеці сталіцы». Больш за 80 студэнтаў вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны арганізоўвалі вольны час дзяцей і праводзілі майстар-класы, гульні-квэст і інш. на базе дзесяці сталічных школ чатырох адміністрацыйных раёнаў г. Мінска: Маскоўскага, Кастрычніцкага, Фрунзенскага і ЛенінБудаўнічы атрад скага. Паспяховы вопыт 2016 г. у рабоце сэрвісных атрадаў дазволіў БДПУ зноў арганізаваць у летні перыяд 2017 г. работу 8 сэрвісных атрадаў з агульнай колькасцю 80 чалавек. Студэнты займаліся дробным бягучым і касметычным рамонтам інтэрнатаў, добраўпарадкаваннем прылеглых да іх тэрыторый. Педагагічны атрад «Ніка» Праца ў складзе студэнцкіх атрадаў – гэта ўнікальная магчымасць правесці лета ярка, набыць новых сяброў, зрабіць першыя крокі ў прафесійнай дзейнасці і атрымаць дадатковыя веды і вопыт. Людміла БАНЬКО, метадыст УВРзМ

Мінскі паўмарафон – гэта вялікая плынь, у якую гарманічна ўліваемся і мы, танкаўцы. На працягу шэрагу гадоў наша alma mater з’яўляецца актыўнай удзельніцай карпаратыўнага забегу, у якім побач са студэнтамі на дыстанцыю выходзяць выкладчыкі, супрацоўнікі, а таксама кіраўніцтва ўніверсітэта на чале з рэктарам А. І. Жуком. Нездарма ў 2015 г. мы перамаглі ў намінацыі “Самы масавы забег”, а ў 2016-м сталі самай арганізаванай і крэатыўнай камандай! Аднолькавая форма, універсітэцкая сімволіка, сцягі і плакаты радуюць вока, а камандная еднасць, пазітыўны настрой і неверагодны эмацыйны ўздым вылучаюць нас сярод іншых і робяць адной вялікай сям’ёй.

Сёння мы пазнаёмім чытачоў «Настаўніка» з удзельнікамі сёлетняга забегу, якія зусім хутка ў складзе ўніверсітэцкай каман­ды выйдуць на старт. Гэта студэнты факультэтаў эстэтычнай адукацыі і гістарычнага Максім БАТРАЧАНКА і Мікіта ГАРАЕЎ, а таксама выкладчык кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплін фа­ куль­тэта фізічнага выхавання Сяргей Аляк­сандравіч ГЛІНСКІ. Для Максіма гэта будзе трэці забег: у мінулым годзе ён пераадолеў дыстанцыю 5,5 кіламетра, гэтым разам вырашыў «замахнуцца» на 21 кіламетр. Такую ж адлегласць – сапраўдны паўмарафонскі 21 кіламетр – плануе прабегчы і Сяргей Аляксандравіч. Мікіта таксама сёлета павялічвае дыстанцыю, але толькі да 10 км. Здаровы і актыўны лад жыцця, якога прытрымліваюцца нашыя героі (хлопцы, напрыклад, займаюцца яшчэ і барацьбой),

Максім Батрачанка

і ёсць галоўны кампанент падрыхтоўкі да паўмарафону. Максім заўважае, што штодзённыя трэніроўкі, заняткі спортам, правільнае харчаванне і рэжым дня – усё гэта цудоўная магчымасць падтрымліваць форму. Каб добра адчуваць сябе на дыстанцыі, неабходна спаць не менш за 8 гадзін, размінацца, снедаць, але есці непасрэдна перад бегам нельга. Мікіта тлумачыць, што правільнае харчаванне – рэгулярнае (5–6 разоў у дзень), разнастайнае і збалансаванае (калі вытрымліваюцца суадносіны бялкоў, тлушчоў, вугляводаў, вітамінаў і мікраэлементаў). Свой рацыён трэба складаць з малочных і мясных прадуктаў, разнастайных круп, садавіны і гародніны.

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарскавы­кладчыцкага складу з заклю­чэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: дацэнта кафедры (к.н., 20 разр. АТС) тэорыі і методыкі выкладання мастацтва; старшага выкладчыка кафедры (19 разр. АТС) агульнай і арганізацыйнай псіхалогіі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) менеджменту і адукацыйных тэхналогій, спартыўна-педагагічных дысцыплін, мастацка-педагагічнай адукацыі, сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, замежных моў (2). Тэрмін падачы дакументаў –1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: вул. Савецкая, 18/1, г. Мінск. Тэл. 226-46-59.

226-40-19

i

С. А. Глінскі дадае: каб адолець паўмарафон, недастаткова толькі бегаць, павінна быць моцная псіхалагічная падрыхтоўка. Трэба паверыць у сябе, сваю моц, увогуле ў тое, што ты зможаш прабегчы такую дыстанцыю. Але штодзённыя трэніроўкі – абавязковая ўмова для ўдзельнікаў. «Зразумела, у жыцці існуюць розныя перашкоды, але хаця б 3 разы на тыдзень па 6–7 кіламетраў я прабягаю. Непасрэдна перад бегам неабходна зрабіць размінку – гэта абавязкова, калі не хочаш атрымаць траўму. Падчас бегу трэба ўмець правільна размяркоўваць свае сілы. Увогуле, амаль усе людзі здольныя бегаць, акрамя хворых, якім гэта забаронена. Існуюць розныя яго віды – хуткі, павольны, чаргаванне бегу з хадзьбой і інш., – таму кожны для сябе можа знайсці прымальны варыянт. Тэмп бегу ў кожнага вельмі індывідуальны. Таму вельмі ўважліва трэба прыслухоўвацца да свайго арганізма: адны могуць хутка прабегчы, іншыя – хутка прайсці, але для арганізма гэта будзе аднолькавая нагрузка. Асабіста я заўсёды імкнуся данесці студэнтам, што бег – гэта не проста від спорту, а стыль жыцця. Менавіта стылем жыцця бег зрабіўся і для Мікіты з Максімам. Мікіта прызнаецца, што да гэтага віду спорту яго яшчэ ў дзяцінстве прывучыла маці, аматар лёгкай атлетыкі. «Крос – гэта падтрымка свайго фізічнага стану, развіццё вынослівасці, сілы волі, хуткасці. Тэхніку бегу мне паказалі на трэніроўках». Максім жа сам прыйшоў да жадання ім займацца:

• Аддзел кадраў

Вул. Савецкая, 18, п. 137, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

Сяргей Глінскі

e-mail: nastaunik@bspu.by www.bspu.by

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

«Бег дазваляе мне адасобіцца ад свету, паглыбіцца ў думкі, рытм. Ты адчуваеш пэўную свабоду. Магчыма, таму гэта атрымалася неяк інстынктыўна: узяў і пабег. Таксама гэта добрая кардыятрэніроўка». Часта ад людзей, непрызвычаеных да здаровага ладу жыцця, можна пачуць: «Спорт – гэта не маё! Пасля бегу баляць ногі, валейбола – рукі, а пасля плавання гудзіць усё цела». На падобныя выказванні хлопцы рэагуюць з усмешкай. «Я лічу, што ў такога чалавека слабы ўнутраны стрыжань. Гэтыя людзі часцей шукаюць апраўданні, чым магчымасці нешта змяніць у лепшы бок. Такая пазіцыя адлюстроўваецца на іх ладзе жыцця ўвогуле – вучобе, кар’еры, узаемаадносінах», – лічыць Мікіта. А Максім дадае: «Кожны чалавек сам вырашае, што яму трэба ў гэтым жыцці. Трэба знайсці такі занятак, ад якога будзеш атрымліваць асалоду, і не абавязкова гэта будзе спорт. Аднак калі пачы-

Мікіта Гараеў

наеш прытрымлівацца актыўнага ладу жыцця, разумееш, для чаго ты гэта робіш». Што ж, удзельнікі сёлетняга Мінскага паўмарафона напэўна добра разумеюць, што ім дае ўдзел у такім маштабным спар­ тыўным мерапрыемстве. Мы ж з задавальненнем перадаём для іх словы Сяргея Іванавіча Глінскага: – Зычу ўсім поспехаў, добрага настрою, лепшых, чым летась, вынікаў! Вядома, будзе цяжка, давядзецца знаходзіць сілы, змагацца. Галоўнае, атрымлівайце асалоду ад бегу, атмасферы, якая будзе панаваць, бо Мінскі паўмарафон – гэта свята. Усім хочацца пажадаць перамогі, але няхай пераможа найхутчэйшы! Гутарыла Алена ФЕНДЗІЧ

• Студэнты жартуюць

Студэнт спецыяльнасці «Матэматыка. Інфарматыка» заходзіць у ліфт і збіраецца падняцца на 11-ы паверх. Двойчы націскае «адзінку», а потым разгублена «завісае»: а дзе ж кнопка Enter? *** На ўроку фізікі ў школе. – Дзеці! Не чапайце, калі ласка, аголеныя правады мокрымі рукамі. Яны ад гэтага іржавеюць і псуюцца. *** Раней я вёў вельмі актыўнае жыццё: гуляў у тэніс, футбол, більярд, займаўся шахматамі, удзельнічаў у аўтагонках… … аднак усё скончылася, калі зламаўся камп’ютар.  *** Перапіска ў сацыяльных сетках: – Прыфітанне! Адгадай, іхто я? – Мяркуючы па ўсім, чэмпіён па мове без правілаў.

Газета надрукавана ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «БудМедыяПраект». ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. Тыраж 1000 экз. Заказ 1067. Падпісана ў друк 30.08.2017 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.