1196

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Афіцыйная хроніка Р

ЭКТАР БДПУ А. І. Жук і старшыня Жодзінскага гарвыканкама Ю. А. Шары падпісалі першы ў гісторыі дагавор аб супрацоўніцтве паміж вядучай установай у галіне вышэйшай педагагічнай адукацыі і дзяржаўным органам кіравання. Гэта адбылося 7 чэрвеня падчас візіту дэлегацыі alma mater у г. Жодзіна, з адміністрацыяй якога наш універсітэт доўгі час узаемадзейнічае ў рамках правядзення зорных паходаў. Дакумент накіраваны на эфектыўнае сацыяльнае партнёрства, пашырэнне інфармацыйных і дзелавых кантактаў і прадугледжвае рэалізацыю канкрэтнага плана мерапрыемстваў на 2017/2018 навучальны год. Праграма паездкі была насычанай: прэс-канферэнцыя з прадстаўнікамі гарадскіх і абласных СМІ, сустрэча ў СШ № 9 з навучэнцамі і выкладчыкамі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, наведванне ААТ «БелАЗ».

Чацвер, 15 чэрвеня 2017 года

ǩǻǬǯǭ ǷǸǨǾǨǪǨǾȄ ǨDzǺȃǦ ± ǩǻǬǯǭ Ǧ ǸǨǯǪǟǾǾǟ ǷǸǨǸȃǦ БДПУ – вялікая супольнасць аднадумцаў, сапраўдная сям’я, згуртаванасць якой падтрымліваецца плённай і зацікаўленай працай кожнага з нас. І значная роля тут адводзіцца студэнцкаму актыву, дзейнасць якога ў самых розных кірунках – ад навуковых даследаванняў да заняткаў творчасцю і спортам – спрыяе паспяховаму развіццю ўніверсітэта, устойліваму павышэнню яго станоўчага іміджу. Таму кіраўніцтва alma mater не толькі падтрымлівае найбольш ініцыятыўную кагорту будучых педагогаў, а і шукае максімальна эфектыўныя шляхі аптымізацыі сумеснай працы. Адна з формаў такога ўзаемадзеяння – традыцыйныя сустрэчы рэктара БДПУ А. І. Жука са студэнцкім актывам, падчас якіх абмяркоўваецца шырокае кола актуальных пытанняў. Сёлета мерапрыемства ў фармаце адкрытага дыялога адбылося 26 мая.

СУСТРЭЧА РЭКТАРА БДПУ А. І. ЖУКА СА СТУДЭНЦКІМ АКТЫВАМ

Р

ЭКТАРУ БДПУ А. І. Жуку прысуджана званне Doctor honoris causa Паўднёваўкраінскага НПУ імя К. Д. Ушынскага за вялікі ўклад у развіццё навукі, адукацыі, культуры і духоўнасці. Першымі павіншавалі Аляксандра Іванавіча ўдзельнікі III Міжнароднага кангрэса «Глабальныя выклікі педагагічнай адукацыі ва ўніверсітэцкай прасторы», які праходзіў на базе Паўднёваўкраінскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя К. Д. Ушынскага (г. Адэса), – больш за 700 спецыялістаў з Беларусі, Германіі, ЗША, Ізраіля, Кітая, Літвы, Малдовы, Польшчы, Рэспублікі Карэя, Турцыі, Украіны, Чэхіі і Японіі. Прафесар А. І. Жук выступіў перад калегамі на пленарным пасяджэнні з дакладам «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка як цэнтр інавацыйнага развіцця сістэмы бесперапыннай педагагічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь», сустрэўся з першым намеснікам Міністра адукацыі і навукі Украіны У. В. Каўтунцом, прыняў удзел у рабоце Платформы рэктараў педагагічных універсітэтаў.

• Навіны БДПУ У

АДПАВЕДНАСЦІ з Калектыўным дагаворам БДПУ і з мэтай сацыяльнай падтрымкі ўсім штатным супрацоўнікам універсітэта 3 чэрвеня аказана матэрыяльная дапамога ў памеры 30 руб. (прапарцыянальна займаемай стаўцы). ПАНЯДЗЕЛАК, 12 чэрвеня, згодна з графікам правядзення ЦТ выпускнікі ўста-

У

ноў агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі краіны дэманстравалі свае веды па беларускай мове. Трэба адзначыць: сёлета на базе БДПУ будуць здадзены 14 850 тэстаў, што амаль на 3 тыс. больш, чым у мінулым, 2016-м, годзе. Дзейсную дапамогу прыёмнай камісіі аказваюць члены сэрвіснага студэнцкага атрада «Абітурыент».

№ 8 (1196)

Звяртаючыся да прысутных, Аляксандр Іванавіч падкрэсліў: «БДПУ займае бачнае месца ў навукова-адукацыйнай прасторы, і нашы актывісты наўпрост спрыяюць гэтаму. Плённа развіваюцца спартыўны рух і валанцёрская дзейнасць, праводзяцца мерапрыемствы, якія з’яўляюцца не толькі здабыткам БДПУ: часта яны выходзяць на рэспубліканскі і міжнародны ўзроўні». Прадстаўнікі студэнцкага актыву ў сваіх выступленнях акрэслілі змест, праблемы, вынікі і перспектывы развіцця асобных сфер дзейнасці. Напрыклад, магістрантка факультэта дашкольнай адукацыі Ксенія Прушак закранула тэму цьютарства; валанцёр клуба «Ад-

крытае сэрца» Кацярына Перцава агучыла неабходнасць больш інтэнсіўнага развіцця супрацоўніцтва паміж ВНУ і дабрачыннымі арганізацыямі; старшыня Студэнцкага савета Анастасія Клімава падзялілася ідэямі правядзення новых акцый і конкурсаў, аднаўлення работы студэнцкага радыё. Аляксандр Іванавіч уважліва выслухаў усе прапановы, выказаў свае заўвагі і даручыў прыняць неабходныя меры па іх рэалізацыі. Так, рэктар паабяцаў, што для рэпетыцый мерапрыемстваў будзе адведзена спецыяльнае памяшканне – 500-я аўдыторыя вучэбнага корпуса № 2, дзе ў хуткім часе плануецца рамонт. Многіх сту-

дэнтаў хвалявалі пытанні, звязаныя з фінансаваннем навукова-даследчага сектара. А. І. Жук адказаў: «Для вас не сакрэт, што існуюць спецыяль ныя гранты і стыпендыі. Неабходна задзейнічаць гэтыя рэсурсы, выходзіць на новы ўзровень, звяртацца па падтрымку да міністэрства. Падавайце свае праекты – і мы абавязкова будзем вам дапамагаць». Ухваліў рэктар і ідэю распрацоўкі эскіза талісмана БДПУ, што набыла асаблівую актуальнасць у сувязі з адкрыццём фірмовай крамы, у асартыменце якой – сувенірная прадукцыя з сімволікай універсітэта. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)

МЫ ЎЖО АДКРЫТЫ: КУПЛЯЙЦЕ З «КАЛАРЫТАМ»!

Чарговае пасяджэнне рэктарата БДПУ мела самы незвычайны працяг. Пасля разгляду пытанняў, якія стаялі на парадку дня 5 чэрвеня, кіраўнік універсітэта А. І. Жук запрасіў удзельнікаў нарады завітаць у вучэбны корпус № 3, каб на свае вочы пабачыць толькі-толькі завершаны аб’ект – універсітэцкую фірмовую краму «Каларыт».

Ідэя размясціць і дастойна прадставіць пакупнікам багаты асартымент друкаванай прадукцыі і комплекс паслуг вучэбна-выдавецкага цэнтра БДПУ была выказана Аляксандрам Іванавічам даволі даўно. Аднак неабходнасць ажыццявіць яе наспела менавіта цяпер – пасля выхаду ВВЦ на якасна новы ўзровень паліграфічнай вытворчасці, дзякуючы ў тым ліку і з’яўленню тэхнічных магчымасцей для размяшчэння на таварах сімволікі ўніверсітэта. Тады і стала відавочным, што прадаваць прадукцыю выключна праз сістэму кіёскаў – гэта загадзя пройгрышны варыянт.

Трэба адзначыць, што праектна-дызайнерскія, інжынерныя і будаўнічыя работы пад кантролем прарэктара БДПУ А. А. Юшчыка ішлі надзвычай хуткімі тэмпамі. Гэтым і тлумачыцца фактычная гатоўнасць крамы, адкрыццё якой было запланавана на 1 верасня, прыняць пакупнікоў ужо сёння. Першыя наведвальнікі «Каларыта», экскурсію для якіх правёў начальнік вучэбна-выдавецкага цэнтра П. М. Савасцёнак, ухвалілі сакавітую зялёна-белую гаму, якая надае

інтэр’еру свежасць і лёгкасць. А яшчэ тое, што зручная канструкцыя вітрын і стэлажоў робіць абсталяванне вельмі мабільным, дазваляе без намаганняў перасоўваць мэблю, па неабходнасці змяняючы яе расстаноўку. У ліку пераваг былі таксама адзначаны заніраванне, шматфункцыянальнасць і ITаснашчанасць памяшкання крамы. Карэспандэнту «Н» было прыемна ўбачыць столік, спецыяльна прызначаны для перыёдыкі, са свежым выпускам карпаратыўнай газеты і нават з гадавой падшыўкай выдання. Для нас гэта было сапраўднай нечаканасцю. Спадзяёмся, сюрпрызы знойдуцца і для вас. Так што прапануем як мага хутчэй завітаць у «Каларыт» і зрабіць там свае першыя пакупкі. Што ж, пасля адкрыцця фірмовай крамы «Каларыт» можна ўпэўнена сцвярджаць, што афармленне першага паверха вучэбнага корпуса № 3 БДПУ як адзінай прасторы прыйшло да свайго лагічнага завяршэння. Самы вялікі па памерах хол універсітэта набыў апошні штрых у сваім новым абліччы. І тое, што мы сёння бачым, сапраўды цешыць вока. Нібыта старыя сцены нарэшце перайшлі ў рукі маладых і крэатыўных гаспадароў. Рэктар БДПУ А. І. Жук паставіў перад адпаведнымі службамі задачу абнаўлення «галоўнага» ўваходу ва ўніверсітэт – і ўсе мы сталі сведкамі таго, як літаральна на нашых вачах мяняўся знешні выгляд найстарэйшага з карпусоў alma mater. Спачатку студэнты і супрацоўнікі прыходзілі палюбавацца на медытуючы фантан, які трапна ахрысцілі «Крыніцай ведаў». Затым «вучыліся разумець» духмяную каву ў «музычным» ці «шахматным» (гэта каму як больш даспадобы)

кафэ. Лагічным працягам афармлення хола стала выстаўка рукатворных экспанатаў перад уваходам у залу рэдкай кнігі – дыпломных работ выпускнікоў факультэта эстэтычнай адукацыі. Досыць незаўважна для большасці з нас прайшлі рамонт і абнаўленне хола вучэбнага корпуса № 3 падчас летняга адпачынку 2016-га. Памятаеце, як напачатку бягучага навучальнага года гаспадары і госці ўніверсітэта актыўна абмяркоўвалі ўбачанае: керамагранітныя калоны, насценнае асвятленне і падсветку столі, люстэркі, што ствараюць уражанне бязмежнасці, мяккую мэблю і зялёныя дрэвы. Стрыманая ўрачыстасць – менавіта так можна ахарактарызаваць абранае дызайнерскае рашэнне – знайшла падтрымку ў калектыве БДПУ і сёння з’яўляецца прадметам нашага гонару. Вядома, час можа быць бязлітасным да будынкаў і інтэр’ераў. Ці, наадварот, здольны змяніць усё да лепшага. У БДПУ менавіта так і сталася. Да лепшага! Таццяна БАШМАКОВА


• Свет без межаў

ПСІХАЛАГІЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ «З ГІСТОРЫЯЙ»

У

рэктараце БДПУ прайшла сустрэча з удзелам кіраўніка Праектаў SVEB – Асацыяцыі дадатковай адукацыі і павышэння кваліфікацыі дарослых Андрэ Шлэфлі, дырэктара Інстытута міжнароднага супрацоўніцтва ў адукацыі Вышэйшай педагагічнай школы кантона Цуг Эвелін Штайнгер (Швейцарская Канфедэрацыя) і старшыні Рады Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы Дзмітрыя Карпіевіча (Рэспубліка Беларусь). Падчас размовы рэктар БДПУ А. І. Жук абмеркаваў з прысутнымі новыя напрамкі супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, у прыватнасці, пытанні навучання швейцарскіх грамадзян рускай мове на базе БДПУ. Па выніках сустрэчы была дасягнута дамоўленасць аб правядзенні сумесных даследаванняў у галіне бесперапыннай адукацыі. А. Шлэфлі і Э. Штайнгер наведалі каардынацыйны цэнтр «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця», а таксама Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ, дзе прынялі ўдзел у круглым стале, азнаёміліся з дзейнасцю Беларускаітальянскага адукацыйнага цэнтра, наведалі заняткі слухачоў, абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў галіне распрацоўкі сеткавых праграм перападрыхтоўкі. Намеснік дэкана гістарычнага факультэта М. Л. Есялёніс правёў для гасцей экскурсію па ўніверсітэце, падчас якой расказаў пра адукацыйны патэнцыял установы.

М

ІЖНАРОДНЫ адукацыйны праект БДПУ «Летняя школа. Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры» стаў пераможцам Прэміі краін Садружнасці «Інтэрнацыяналізацыя вышэйшай адукацыі-2017» у намінацыі «Асабісты ўклад» за дасягненні ў галіне міжнароднай дзейнасці. Урачыстая цырымонія ўручэння праходзіла ў Маскве ў рамках правядзення штогадовай канферэнцыі IUNC Eurasia. Заснавальнікам Прэміі з’яўляецца Асацыяцыя ўсходнееўрапейскіх універсітэтаў, якая паставіла задачу прыцягнуць увагу прафесійнай супольнасці і шырокай грамадскасці да свайго штогадовага ўнёску ў развіццё нацыянальных сістэм вышэйшай адукацыі і фарміраванне рэпутацыі краін на міжнародным рынку адукацыйных паслуг. На разгляд журы конкурсу было пададзена 60 заявак ад універсітэтаў–удзельнікаў Асацыяцыі. Наша alma mater прадставіла міжнародны адукацыйны праект «Летняя школа. Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры», накіраваны на паляпшэнне іміджу БДПУ ў свеце, далучэнне студэнцкай моладзі да міжкультурнай супольнасці, інтэрнацыяналізацыю вышэйшай адукацыі. Дарэчы, сёлета ён праводзіцца ў трэці раз – з 26 чэрвеня па 5 ліпеня. Ідэя праекта належыць рэктарам двух універсітэтаў – БДПУ і АДПУ – прафесарам А. І. Жуку і Р. К. Мірзаханяну. У яго рэалізацыі акрамя студэнтаў задзейнічаны спецыялісты ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва, прадстаўнікі факультэтаў (гістарычнага, эстэтычнай адукацыі, фізічнага выхавання), магістратуры, аспірантуры, Студэнцкага гарадка і іншых структурных падраздзяленняў alma mater. Валерыя АНДРЭЕВА, спецыяліст упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва

У канцы мінулага месяца ў нашым універсітэце пад эгідай Міжрэгіянальнай асацыяцыі кагнітыўных даследаванняў (МАКД) была праведзена VII міжнародная канферэнцыя «Кагнітыўныя штудыі: знакавы, модульны і нейрасеткавы падыходы». Гэта адзіная ў Рэспубліцы Беларусь псіхалагічная канферэнцыя «з гісторыяй» і сфарміраванымі традыцыямі (першы форум праведзены ў 1999 г.). Тым не менш, кожная сустрэча навукоўцаў мае свае асаблівасці: міждысцыплінарны статус, дэмакратычны прынцып адбору матэрыялаў, кагнітыўная талерантнасць і нефармальны прынцып арганізацыі. У працы форуму прынялі ўдзел псіхолагі і лінгвісты, педагогі і філосафы, прадстаўнікі тэхнічных навук і спецыялісты ў галіне нейрасеткавага і штучнага інтэлекту. Усяго 63 афіцыйныя ўдзельнікі, у тым ліку 28 замежных навукоўцаў з Ізраіля, Расіі і Украіны, прадстаўнікі трох рэгіёнаў Беларусі, а яшчэ аспіранты і студэнты Інстытута псіхалогіі і факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ. Зварот да ўдзельнікаў навуковага форуму даслалі: прэзідэнт-элект МАКД прафесар Казанскага федэральнага ўніверсітэта В. Д. Салаўёва, дырэктар Інстытута псіхалогіі імя Г. С. Касцюка Нацыянальнай акадэміі педагагічных навук Украіны акадэмік С. Д. Максіменка і член Праграмнага камітэта дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага псіхолага-педагагічнага ўніверсітэта Н. П. Радчыкава. З ключавымі лекцыямі ў дзень адкрыцця выступілі пяць дакладчыкаў. Так, прафесар з Казані А. А. Прохараў прадставіў вынікі даследавання па праблеме разумовага аднаўлення псіхічных станаў. Лідар яраслаўскай школы псіхалогіі членкарэспандэнт РАН, прафесар А. В. Карпаў прысвяціў сваё выступленне праблеме сутнасці і інтэрпрэтацыі стратэгій прыняцця групавых рашэнняў. Прадстаўнік беларускай псіхалагічнай навукі прафесар В. П. Шэйнаў азнаёміў удзельнікаў канферэнцыі з вынікамі практыкаарыентаваных даследаванняў асобасных характарыстык неабароненых ад маніпуляцый падлеткаў. Прафесар А. Б. Прусак з Ізраіля метафарычна акрэсліла праблемнае поле даклада як «I began to think differently…» («Пачынаю думаць інакш…». – Рэд.). Яна прадэманстравала рэальны ўнёсак кагнітыўнай псіхалогіі ў методыку выкладання матэматыкі і распрацоўку інавацыйных адукацыйных тэхналогій на прыкладзе дыдактычнага сродку «Напісанне апавяданняў-загадак». Старшыня Праграмнага камітэта канферэнцыі прафесар нашага ўніверсітэта А. П. Лабанаў у сваім выступленні прадставіў канцэпцыю даследавання адзінства інтэлекту і афекту. Праграма першага дня канферэнцыі прадугледжвала таксама правядзенне двух майстар-класаў: «Выкарыстанне нейрасетак у кагнітыўных даследаваннях» і «Ужыванне паліграфа ў даследаваннях кагнітыўных працэсаў». Правядзенне першага было значна паглыблена дзякуючы імправізаванаму ўдзелу кандыдата тэхнічных навук А. М. Пятрова (Цюмень). Дацэнт В. П. Прылепін (Мінск) не толькі глыбока і грунтоўна выклаў перадгісторыю распрацоўкі «дэтэктара хлусні», але быў гатовы прадэманстраваць яго магчымасці

на добраахвотніках. Акрамя таго, удзельнікі канферэнцыі прадставілі стэндавыя даклады, аўтары якіх вялі дыялог з кожным, хто цікавіўся вывучаемай імі праблематыкай. На другі дзень работы канферэнцыі былі заслуханы яшчэ пяць ключавых лекцый. Так, прафесар М. А. Несцерава (Украіна) пашырыла пазнанні ўдзельнікаў у галіне трансфарматыўнага навучання, а таксама ўзняла праблему выкарыстання кагнатропных прэпаратаў. Кандыдат тэхнічных навук А. М. Пятроў (Расія) прадэманстраваў рэальныя магчымасці псіхалінгвістычнай методыкі ацэнкі ўзроўню праўдзівасці тэксту і прааналізаваў уздзеянне інфармацыі на псіхічную дзейнасць чалавека. Прафесар В. П. Старжынскі (Беларусь) выклаў погляд філосафа на генезіс кагнітыўнай навукі, яе станаўленне ад антычнасці да нашых дзён. Кандыдат псіхалагічных навук А. Я. Вайскунскі (Расія) зрабіў прадметам ключавой лекцыі паводзіны чалавека ў кіберпрасторы. Ён літаральна ўразіў прысутных колькасцю відаў дэвіянтных паводзін у інтэрнэт-прасторы, такіх як флейм (спрэчка дзеля спрэчкі), тролінг (сацыяльная правакацыя), віртуальныя падман, цкаванне і праследаванне, а таксама дзеянні ў стылі «копіпаст» (плагіят), хакерства (вірусаванне або ўзлом банкаўскай базы, прамысловы шпіянаж). Праграма Кагнітыўных штудый прадугледжвала таксама работу трох секцый: «Інтэлект і ментальныя рэпрэзентацыі», «Трансдысцыплінарныя веды і кагнітыўныя практыкі» і «Рэфлексія і метакагніцыі». Больш падрабязна з матэрыяламі канферэнцыі можна азнаёміцца на старонках часопісаў «Весцi БДПУ» і «Адукацыя i выхаванне», а таксама праз электронны зборнік. VII Міждысцыплінарная міжнародная канферэнцыя яшчэ раз пацвердзіла, што БДПУ і Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі з’яўляюцца прызнанымі цэнтрамі інавацыйнага развіцця кагнітыўнай навукі, і ў прыватнасці кагнітыўнай псіхалогіі. Канферэнцыя паспрыяла дыялогу тэарэтыкаў і практыкаў, якія ў сваіх даследаваннях прытрымліваюцца кагнітыўнай парадыгмы. Нам ёсць над чым працаваць, а значыць і што абмеркаваць... праз два гады. Алена ВОРАНАВА, аспірантка кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі «Н»-даведка. Тэрмін «кагнітыўны» адначасова азначае «пазнаваўчы» і «той, хто пазнае», – і таму, як правіла, не перакладаецца.

• Навуковая палітра DzȋǺǮǻǿȀǾȁdzǺ ǺǮǷǿȀȋǾǿȀǰǮ Ǭ ȂdzǿȀȉǰǮǹȊǻȉǺ ȂǮǾǺǮȄdz У маі наша аlma mater гасцінна расчыніла дзверы перад удзельнікамі II Беларуска-італьянскага фестывалю псіхалагічнага майстэрства, які арганізавалі БДПУ і Фларэнтыйскі дзяржаўны ўніверсітэт пры ўдзеле Універсітэта Кальяры (Італія). З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся прарэктар БДПУ па навуковай рабоце Г. В. Торхава, дырэктар ІПКіП І. У. Шасцітка, дырэктар Інстытута псіхалогіі Д. Р. Дзьякаў, а таксама асістэнт рэктара Універсітэта Кальяры па арганізацыі інклюзіўнай адукацыі Данатэла Рыта Пятрэта. Госця прачытала для прысутных лекцыю «Гісторыя даследаванняў інтэлекту і праблемы інклюзіі ў школе і ўніверсітэце», а пасля правяла майстарклас «Даследаванні інтэлекту ў розных клінічных умовах». Н. А. Цыркун, член Праўлення Беларускага рэспубліканскага таварыства псіхолагаў, прадставіла майстар-клас «Дом без гвалту», падчас якога прысутныя даследавалі ўласнае стаўленне да праблемы, асвойвалі спосабы першаснай прафілактыкі. Майстар-клас кіраўніка трэнінгавай кампаніі «Партнёр», заснавальніка сацыяльна-асветніцкай установы «Сямейны цэнтр» Кірыла Будкевіча быў прысвечаны прафесійнай мабільнасці як інструменту паспяховай кар’еры. Яго ўдзельнікі знаходзілі адказы на пытанні, звязаныя з прафесійнай арыентаванасцю, абмяркоўвалі стратэгіі мадэлявання сваёй будучыні і інш. Даведацца пра найбольш эфектыўныя метады пераадолення залежнасцей (хімічнай, эмацыйнай, іншых) прысутныя змаглі на майстаркласе псіхолага Прадстаўніцтва нідэрландскай Асацыяцыі «Урачы без межаў» гештальт-практыка Дзмітрыя Чарнышэвіча. Азнаёміцца з адным з самых папулярных за мяжой спосабаў лячэння і прадухілення дэпрэсіі – кагнітыўна-паводніцкай тэрапіяй – удзельнікі фестывалю атрымалі магчымасць падчас майстар-класа ды-

2

рэктара Інстытута псіхалогіі БДПУ Д. Р. Дзьякава. Дзмітрый Рыгоравіч прадэманстраваў адну з тэхнік аказання псіхалагічнай дапамогі. Аўтары майстар-класа «Што ў доміку маім: тэхнікі работы з сямейнай сістэмай» – псіхолагі, сямейныя тэрапеўты, выкладчыкі ФСПТ БДПУ Ірына Жураўкіна і Таццяна Кяцко далі прысутным магчымасць знайсці эфектыўныя метады работы на прыкладзе ўласных сем’яў. На адным дыханні прайшоў майстар-клас псіхааналітыка Элы Раманавай. Сваім майстэрствам і мастацтвам валодання метафарычнымі картамі падзялілася практыкуючы жаночы псіхолаг Ганна Свет. Удзельнікі майстаркласа атрымалі інструменты стварэння сваіх асабістых метафар для вырашэння любых задач, якія датычаць жыцця, бізнесу, стасункаў, здароўя і г. д. У другі дзень фестывалю да яго ўдзельнікаў звярнуліся прадстаўнікі Фларэнтыйскага дзяржаўнага ўніверсітэта – намеснік дырэктара Дэпартамента псіхалогіі і педагогікі прафесар Патрыцыя Мярынгала і кіраўнік Цэнтра стратэгічнай кароткатэрміновай тэрапіі Мойра К’ёдзіні. Пазней прысутныя наведалі Беларуска-італьянскі адукацыйны цэнтр і пакінулі свае запісы ў Кнізе ганаровых гасцей. Патрыцыя Мярынгала прачытала лекцыю «Метадалогія і метады фарміравання жыццястойкасці», з якой вынікала, што псіхалагічная ўстойлівасць – гэта працэс фарміравання новых

мэт і веры ў сябе, што неабходна для пераадолення крызіснай сітуацыі. Прафесар правяла майстар-клас па мадэляванні псіхічнага стану і паводзін чалавека, які апынуўся ў крызіснай сітуацыі, азнаёміла з практыкай фарміравання жыццястойкасці.

Як навучыцца своечасова распазнаваць і ўмела прадухіляць пагрозу псіхалагічнага ўздзеяння з боку навакольных і расстаўляць пасткі для актыўных маніпулятараў? Адказы на гэтыя пытанні ўдзельнікі фестывалю пастараліся знайсці на майстар-класе дацэнта кафедры дадатковай педагагічнай адукацыі ІПКіП БДПУ Г. В. Гатальскай. Унікальны генетычны код кожнага чалавека мае сваё адлюстраванне ў абліччы – лініі броваў, разрэзе вачэй, форме носа і рота – і прадвызначае асноўныя мадэлі нашых паводзін. Удзельнікі майстар-класа «Фізіянамічныя ключы дасягненняў і поспеху ў жыцці», які правяла кандыдат медыцынскіх навук, вядучы навуковы супрацоўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя Інэса Грыгор’ева, вывучалі ўласныя фізіянамічныя рысы для пошуку прыроджанага патэнцыялу, а таксама знаёміліся з тэхнікамі іх інтэрпрэтацыі. Аўтар майстар-класа ўпэўнена, што, калі мы жывем у згодзе са сваёй сапраўднай прыродай, навакольныя ўспрымаюць нас надзвычай прывабнымі.

Падчас майстар-класа «Грошы ў вашым жыцці: утоеныя пасланні», які праводзіла член Беларускай асацыяцыі псіхатэрапеўтаў Вольга Ісаева, прысутныя атрымалі магчымасць усвядоміць унутраныя ўстаноўкі, што ўплываюць на іх фінансавы дабрабыт. У другой палове дня лекцыю аб стратэгіі ў пераадоленні крытычных сітуацый і майстар-клас па развіцці жыццястойкасці ўдзельнікам фестывалю прадставіла Мойра К’ёдзіні. Прысутныя здолелі пераканацца, што дзякуючы стрэсам мы развіваемся, а яшчэ азнаёміліся з тэхнікамі тэрапіі для пераадолення крытычных сітуацый. На майстар-класе загадчыка лабараторыі клінічнай псіхалогіі і псіхалагічнага кансультавання Інстытута псіхалогіі БДПУ І. А. Громавай прысутныя вучыліся разумець такую з’яву, як сон. Старшы выкладчык Гомельскага абласнога інстытута развіцця адукацыі І. В. Сцішанок прадаставіла магчымасць кожнаму ацаніць казку як эфектыўны псіхалагічны метад інтэграцыі асобы і яе ўзаемадзеяння з навакольным светам. Удзельнікі майстар-класа пад кіраўніцтвам урача першай кваліфікацыйнай катэгорыі Вольгі Бялькевіч мелі магчымасць адчуць на практыцы ўздзеянне саматычнага падыходу – метаду, які дазваляе расслабіцца і палепшыць настрой. Завяршыўся фестываль абменам думкамі, пажаданнямі пашырэння сфер супрацоўніцтва паміж універсітэтамі, падзякамі арганізатарам за гасціннасць, высокі навуковы ўзровень лекцый і майстар-класаў. Юлія КАЛЯГА, кіраўнік Беларускаітальянскага адукацыйнага цэнтра, старшы выкладчык ІПКіП P. S. Запрашаем да ўдзелу ў чарговым ІІІ Беларуска-італьянскім фестывалі псіхалагічнага майстэрства 18–19 мая 2018 г.!

15 чэрвеня 2017 г.


• Спартыўны навігатар

Ва ўрачыстым адкрыцці Рэспубліканскай універсіяды-2017 і падвядзенні вынікаў мінулага года прынялі ўдзел прадстаўнікі самых спартыўных устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі. Гасцямі святочнага мерапры емства, якое адбылося 2 чэрвеня, сталі Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь І. В. Карпенка, віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта С. Б. Рэпкін, старшыня Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту А. В. Багдановіч, рэктары ўстаноў вышэйшай адукацыі краіны. Па выніках Рэспубліканскай універсіяды-2016 БДПУ заняў ганаровае 4-е месца, абагнаўшы свайго бліжэйшага саперніка па групе – БДУ. Спецыяльным прызам асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футболу» – камплектам мячоў – была ўзнагароджана мужчынская зборная нашага ўніверсітэта, двухразовы пераможца Рэспубліканскай студэнцкай футбольнай лігі.Сертыфікат Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту атрымала выхаванка факультэта фізічнага выхавання БДПУ, бронзавы прызёр чэмпіянату свету сярод студэнтаў па самба Валерыя Смугунова. Жадаем спартсменам alma mater паспяховага выступлення на спаборніцтвах Рэспубліканскай універсіяды-2017 і заслужанага месца на п’едэстале гонару!

ǩǻǬǯǭ ǷǸǨǾǨǪǨǾȄ ǨDzǺȃǦ ± ǩǻǬǯǭ Ǧ ǸǨǯǪǟǾǾǟ ǷǸǨǸȃǦ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

Напрыканцы сустрэчы ўвазе прысутных была прадстаўлена мультымедыйная прэзентацыя найбольш важных падзей з жыцця ўніверсітэта. Падводзячы вынікі, Аляксанд р Іванавіч сказаў: «Настаўнік – ключавая фігура ў фарміраванні будучыні нашай краіны. Ваша старанная вучоба – аснова прафесійнага і кар’ернага росту. Удзел у студэнцкім жыцці – важная частка адукацыйнага працэсу, таму будзьце актыўнымі – і вы рэалізуеце сябе ўсюды». Наталля ДАВЫДАВА, студэнтка філалагічнага факультэта Актывісты ўніверсітэта пасля гутаркі ў рэжыме адкрытага дыялогу падзяліліся сваімі ўражаннямі. Артур АСАЁНАК, факультэт прыродазнаўства: – Перад сваім выступленнем вельмі хваляваўся, бо мне выпаў гонар расказаць пра ролю навукова-даследчай дзейнасці ў прафесійным станаўленні будучага настаўніка. Пасля праходжання педагагічнай практыкі на 4-м і 5-м курсах я на сабе адчуў, якая складаная праца настаўніка. Аднак удзел у СНДЛ «Тэарэтычная і прыкладная хімія» дапамог мне ў правядзенні ўрокаў. Дзякуючы ведам, атрыманым падчас заняткаў у лабараторыі, я змог кампетэнтна і аргументавана адказваць на пытанні навучэнцаў, павысіць цікавасць да свайго прадмета з дапамогай дэманстрацыі хімічных эксперыментаў, якія выходзяць за рамкі школьнай праграмы. Усе гэтыя меркаванні я агучыў падчас сустрэчы і ўнёс некалькі прапаноў па паляпшэнні якасці працы навукова-

даследчых структур універсітэта. Аляксандр Іванавіч вельмі ўважліва і з непадробнай цікавасцю выслухаў выступленне, задаваў удакладняючыя пытанні. Гэта зразумела, бо за кожнай прапановай павінна стаяць канкрэтыка. Рэктар паабяцаў вывучыць выяўленыя праблемы і знайсці спосабы іх вырашэння. У цэлым размова адбылася сур’ёзная, аднак і з ноткамі гумару, па-сямейнаму. Эвеліна КАМАІШКА, Інстытут інклюзіўнай адукацыі: – Асабіста для мяне кожная сустрэча з Аляксандрам Іванавічам – гэта адкрыццё новых мэт і творчых ідэй. Апошняя не стала выключэннем: эмацыйная, шчырая,

пазнавальная, «без гальштукаў». БДПУ– гэта адна вялікая сям’я, таму вельмі здорава, калі мы збіраемся і абмяркоўваем планы на будучыню, перспектывы развіцця аlma mater. Карына НАЛІВАЙКА, факультэт пачатковай адукацыі: – Сустрэча прайшла ў нязмушанай абстаноўцы. Студэнты змаглі задаць свае пытанні і атрымаць вычарпальныя адказы на іх. Выступоўцы мелі магчымасць дэманстраваць свае прэзентацыі, відэаролікі на вялікім LED-экране, што дапа-

ȃǮǾǮǿȀǰǼ ǻǮ ǾǮDzǮǿȄȊ ǿǮǯdz ǥ ǻǮǰǮǸǼǹȊǻȉǺ

Вясна традыцыйна з’яўляецца часам навядзення парадку: мы прыбіраем свае працоўныя месцы, памяшканні, прылеглыя тэрыторыі. Аднак у імкненні да чысціні і прыгажосці нельга абмяжоўвацца толькі мыццём вокнаў і падмятаннем дарожак. Можна стварыць сапраўднае хараство – так, як гэта зрабілі супрацоўнікі БДПУ перад вучэбным корпусам № 5 па вуліцы Магілёўская, 37. Карэспандэнта «Н» прыемна ўразілі пераўтварэнні, якія адбыліся ў ландшафтным дызайне. Маляўнічы куточак прыроды ў цэнтры горада цяпер радуе вока не толькі студэнтаў і выкладчыкаў, але і ўсіх жыхароў мікрараёна. У размове з прарэктарам БДПУ Андрэем Аляксандравічам ЮШЧЫКАМ мы даведаліся, што такія цудоўныя змены – ініцыятыва і вынік добраахвотнай працы кагорты неабыякавых людзей.

– Для надання эстэтычнага выгляду тэрыторыі былі выраўнены бардзюры, а тыя, што мелі дэфекты, заменены на новыя. Для ўкладкі газонаў завозілася ўрадлівая зямля (якую, дарэчы, дапамаглі разнесці студэнты факультэта фізічнага выхавання), праводзіліся дрэнажныя працы. Выкананы і яшчэ адзін з найважнейшых этапаў добраўпарадкавання – азеляненне. Важны, бо дрэвы, трава, кветкі гарманізуюць нашу жыццёвую прастору, служаць крыніцай выключна пазітыўных эмоцый, што станоўча адбіваецца на працы і вучобе ў нашым універсітэце. Цяжка ўявіць сучасны ландшафт без такіх элементаў азелянення, як дэкаратыўныя хмызнякі, якія прыўносяць у пярэстую палітру раслінных кампазіцый яркія фарбы. Таму дызайнерскім рашэннем стала высадка дэкаратыўных кустоў у розных стылях: у выглядзе жывой загарадзі ўздоўж пешаходных дарожак, асобных кампазіцый з камбінаваным спалучэннем розных дэкаратыўных кустоў, такіх як спірэя,

15 чэрвеня 2017 г.

чырвоны дзёран, кізільнік, язмін, барбарыс. Таксама хмызнякі паслужылі фонам для стракатых клумбаў з кветкамі. Спецыяльны падбор раслін і хмызнякоў дазволіў стварыць эфектныя кампазіцыі, што будуць квітнець з вясны да позняй восені. А для таго, каб мы маглі любавацца раслінамі і падчас суровай зімы, тэрыторыю ўпрыгожылі вечназялёныя туі. Праведзенае ўласнымі сіламі танкаўцаў добраўпарадкаванне не толькі ўпрыгожыла знешні выгляд участка, але і зрабіла яго больш адметным, стылёва вытрыманым. За ажыццяўленне дызайнерскай задачы ўзяліся супрацоўнікі гаспадарчай службы, якія паэтапна выканалі вялікі аб’ём працы. Хочацца выказаць шчырую ўдзячнасць усім пайменна: загадчыку гаспадарчай службы В. Л. Вінагоравай; камендантам карпусоў № 5 і № 1 Т. Г. Жабрун і Л. С. Лебедзевай; прыбіральшчыкам службовых памяшканняў Е. У. Дрозд, А. І. Ляўковіч, А. М. Падвойскай, І. І. Цецяронак, Н. М. Купрыянчык, К. Ф. Карпіевіч, Р. М. Самец, Х. Гудулавай; прыбіральшчыку тэрыторыі В. А. Самцу; слесарам-сантэхнікам карпусоў № 5 і № 2 У. У. Чарнабаю і Д. М. Янушкевічу; гардэробшчыцы М. Г. Пановай; сталярам карпусоў № 3 і № 1 А. І. Алейнікаву і Р. Э. Бурко.

магала ўспрыманню інфармацыі. Аляксандр Іванавіч адказаў не толькі на пытанні, зададзеныя з залы, але і на тыя, што паступілі на электронную пошту. Вельмі спадабалася, што падчас сустрэчы рэктар адказваў і на асабістыя пытанні, распавёў пра свае студэнцкія гады: пра актыўны ўдзел у розных універсітэцкіх мерапрыемствах, аб працы ў складзе будаўнічых атрадаў, сваім стаўленні да здаровага ладу жыцця. Уласным прыкладам Аляксандр Іванавіч паказаў важнасць далучэння студэнтаў да грамадскага жыцця ўніверсітэта. Асабіста ад сябе выказваю ўдзячнасць кіраўніку ўніверсітэта за падтрымку студэнцкіх ідэй і за далучэнне будучых педагогаў да ўдзелу ў вырашэнні сацыяльных праблем грамадства. Ганна ДОЎНАР, Інстытут псіхалогіі: – Вельмі добра, што мы, студэнты, маем магчымасць выказацца наўпрост перад рэктарам сваёй установы адукацыі. Для нас важна быць пачутымі і атрымаць падтрымку ў любых пачынаннях. Размова дапамагла вырашыць многія хвалюючыя пытанні і надала энергіі і жадання рухацца наперад. Сустрэча з рэктарам стала яшчэ адной нагодай пераканацца, што я вучуся ў лепшым універсітэце краіны!

• Спецыяліст гартуецца на практыцы Трэці працоўны семестр-2017 стартаваў у БДПУ 22 мая. Для студэнцкіх атрадаў «Ветразь-1» і «Сузор’е» ў самым разгары працоўныя будні. Педагагічны атрад «Сузор’е» накіраваўся ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйнааздараўленчы цэнтр «Зубраня», з якім БДПУ вельмі плённа супрацоўнічае з 2014 г. Васямнаццаты па ліку сезон 27 мая распачаў і «Ветразь», які за сваю шматгадовую паспяховую дзейнасць па праву стаў рэспубліканскім флагманам студатрадаўскага руху.

ЛЕТА НЕ ДЛЯ ЛЯНІВЫХ

У першыя дні чэрвеня па аздараўленчых летніках раз’ехаліся атрады «Імпульс» і «Імпульс-2» (Інстытут псіхалогіі), «Шыпшына» (філалагічны факультэт), «Ніка» (факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій), «Кантакт» (факультэт фізічнага выхавання), «Медуніца» (факультэт дашкольнай адукацыі), «Беларусачка-1» (Інстытут інклюзіўнай адукацыі). Усяго ў БДПУ сфарміравана 28 студэнцкіх педагагічных атрадаў: каля 400 танкаўцаў накіруюцца на працу ў летнікі Мінскай і Гродзенскай абласцей. На працягу трох месяцаў 70 валанцёраў будуць дапамагаць прыёмнай камісіі ў правядзенні ўступнай кампаніі-2017. У летні перыяд працягнуць сваю дзейнасць 11 валанцёрскіх клубаў і аб’яднанняў БДПУ. На базе 10 устаноў адукацыі чатырох адміністрацыйных раёнаў сталіцы (Кастрычніцкі, Ленінскі, Маскоўскі, Фрунзенскі) больш за 120 студэнтаў возьмуць удзел у валанцёрскім праекце «Дзеці сталіцы». Застаецца зусім няшмат часу, каб правесці апошнія зборы, здаць сесію, падрыхтаваць рэквізіт і метадычныя матэрыялы важатага. Яркага лета і прафесійных поспехаў усім удзельнікам студэнцкіх атрадаў БДПУ! Людміла БАНЬКО, метадыст упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю

3


ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ: СПРАБУЕМ НА САБЕ Больш за месяц таму мы пазнаёмілі нашых чытачоў з удзельнікамі праекта па далучэнні студэнтаў да здаровага ладу жыцця («Н» № 6 ад 4 мая 2017 г.). За гэты час цьютары наладзілі кантакты са сваімі падапечнымі, выявілі асноўныя памылкі ў штодзённым рацыёне харчавання і рэжыме рухальнай актыўнасці, далі слушныя парады па выпраўленні гэтых хібаў і ўзялі пад кантроль выкананне сваіх рэкамендацый. Сёння сваімі вывадамі, назіраннямі і першымі поспехамі дзеляцца Дзмітрый БЫКОЎСКІХ і Яна ДАМАСЕВІЧ. Дзмітрый, цьютар: – Яна, як і большасць студэнтак, харчавалася нерэгулярна, пры гэтым рацыён быў незбалансаваным. Да такіх высноў я прыйшоў, прааналізаваўшы яе запісы аб прыёме ежы на працягу тыдня. У першы ж дзень выявілася, што яна не паснедала, а гэтага дапускаць нельга! Што да маіх рэкамендацый адносна дыеты, то мая падапечная, вядома ж, не галадае. Раней яна харчавалася ад аднаго да трох разоў на дзень, цяпер – пяць-шэсць. Я параіў браць прыгатаваную дома ежу з сабой на заняткі. Калі ты сілкуешся часта, жаданне з’есці нешта шкоднае памяншаецца ў разы. Спачатку гэта давалася складана, Яна магла забыцца ўзяць з сабой кантэйнер, але цяпер паступова выпрацоўваецца звычка. Дыета маёй падапечнай разнастайная і ўключае ў сябе цэлы шэраг прадуктаў: гэта рыба, тварог, яйкі, курыца, крупы, розная садавіна і гародніна. Аднак паколькі мы ставім задачу паменшыць вагу, то да крупаў і садавіны ставімся асцярожна: гэта крыніца вугляводаў. Вугляводы Яна ўжывае ў першыя тры прыёмы ежы,

а далей перавага аддаецца бялковым прадуктам і гародніне. Іх можна есці колькі заўгодна, нават вечарам. А папулярнае меркаванне, што для пахуднення не варта падсілкоўвацца пасля шасці, – шкодны міф. У першую чаргу я папрасіў Яну зрабіць асноўныя замеры цела: аб’ём таліі, грудзей, ягадзіц і сцёгнаў. Пасля даў рэкамендацыі па фізічнай актыўнасці. Справа ў тым, што да ўдзелу ў праекце мая падапечная час ад часу бегала.

Я катэгарычна забараніў гэта рабіць. Бег – гэта не лепшы від спорту для людзей з лішняй вагой: ён стварае моцную нагрузку на суставы ніжніх канечнасцей і пазваночнік, што, у сваю чаргу, можа прывесці да траўматызму. Параіў проста праводзіць свой адпачынак актыўна: паболей хадзіць, калі выбар стаіць паміж лесвіцай і ліфтам, то карыстацца лесвіцай, калі ёсць магчымасць прайсці пару прыпынкаў пешшу, то не адмаўляцца ад яе. Такім чынам павялічваецца расход энергіі на працягу дня, а ў спалучэнні з правільным харчаваннем гэта стварае дэфіцыт каларыйнасці, які і будзе спрыяць пахудненню. Мы сутыкнуліся з адной праблемай: у сувязі з тым, што цяпер сесія, нам цяжка сустракацца і праводзіць трэніроўкі разам. Фактычна, я кантралюю ўвесь працэс віртуальна, праз зносіны ў сацыяльных сетках і па тэлефоне. Трэба прызнаць, што Яна – адказны і шчыры чалавек: нічога ад мяне не ўтойвае, не саромеецца пытацца, калі штосьці не зразумела. Мне не вельмі падабаецца, калі людзі спачатку звяртаюцца па

дапамогу, а затым лянуюцца, капрызяць, не выконваюць парад. Перад знаёмствам з падапечнай я перажываў, што яна будзе акурат з кагорты такіх «капрызулек». Аднак мне пашанцавала. Яна стала маім партнёрам па праекце. Спадзяюся, што і ў далейшым мы будзем ісці па вызначаным плане і восенню знаёмыя дзяўчаты і чытачы «Н» убачаць новага чалавека. Яна, падапечная: – Мой рацыён значна змяніўся, з яго зніклі «хуткія» вугляводы, у выніку я стала адчуваць лёгкасць і бадзёрасць, што, безумоўна, вельмі прыемна. Праўда, адмаўляцца ад салодкага, шчыра кажучы, складана. Прызнацца, некалькі разоў усё ж з’ядала трохі печыва, але ў асноўным стараюся трымаць сябе ў руках. У прынцыпе, рацыён мяне задавальняе. Адзіная праблема ў тым, што ён даволі аднастайны і некаторыя прадукты надакучваюць. Вельмі істотную падтрымку я адчуваю з боку Дзмітрыя. Ён пастаянна на сувязі, заўжды гатовы адказаць на любыя пытанні, даць параду, проста сказаць матывуючыя словы… Фактычна, ён са мной на сувязі ў рэжыме 24/7. «Старайся, у нас усё атрымаецца, а ў першую чаргу ў цябе!» Ён у мяне верыць, а гэта магутны стымул да змяненняў у лепшы бок. Я пакуль што не рабіла паўторныя замеры і ўзважванне. Аднак пасля месяца правільна-

га харчавання па вопратцы адчуваю, што змены ўжо ёсць. Ды і мае сябры заўважылі прагрэс і ўсяляк матывуюць на працяг удзелу ў праекце. Некаторыя сяброўкі таксама карыстаюцца парадамі Дзмітрыя. Нават бацькі пачалі разам са мной харчавацца больш правільна, бо

сёння асноўнае змесціва сямейнага халадзільніка – гэта гародніна, садавіна, рыба і курыная грудка. Так што я не адна, і пры такой падтрымцы, спадзяюся, здаровы лад жыцця стане для мяне адзіна прымальным і магчымым. Прафесар У. П. СЫТЫ, эксперт: – Рэкамендацыі Дзмітрыя па карэкціроўцы стылю жыцця Яны дакладна абазначаны і адпавядаюць правілам рацыянальнага збалансаванага харчавання і здаровай фізічнай актыўнасці. Размову з удзельнікамі праекта запісала Вераніка МАНДЗІК

ГА НДЛЁВЫ КОМПЛЕКС БДПУ: НАКОРМІМ УСІХ! Харчаванне аказвае ўздзеянне на ўвесь арганізм чалавека ў цэлым і таму павінна быць разнастайным і паўнавартасным. Меню Гандлёвага комплексу БДПУ распрацоўваецца такім чынам, каб задаволіць патрэбы кожнага: таго, хто займаецца разумовай працай, і таго, хто вядзе актыўны лад жыцця, і таго, хто спалучае першае з другім. І нават тыя, хто прытрымліваецца «лёгкай» дыеты, знойдуць для сябе прымальныя стравы. Не заўжды атрымліваецца ўзяць правільную ежу з сабой ва ўніверсітэт, але гэта не праблема. Зазірніце ў нашы гандлёвыя пункты – і ўпэўніцеся, што тут прадугледжаны пазіцыі меню з пазнакай «лайт».

Возьмем для прыкладу сталовую галоўнага корпуса БДПУ па вул. Савецкая, 18. У меню круглы год прапануюцца салаты са свежай гародніны (капусты, буракоў, морквы, памідораў, агуркоў, салодкага перцу) з даданнем арэхаў, свежых грыбоў, чарнасліву, курагі, часныку, лімонаў, ківі, апельсінаў, зеляніны, а таксама салаты з марской капусты. Гэтыя стравы запраўляюцца раслінным алеем. Усе яны – крыніца вітамінаў і мінеральных рэчы-

ваў, якія павінны ў дастатковай колькасці паступаць у арганізм з ежай. У вітрыне халодных страў і закусак заўсёды выстаўлены тварог са смятанай або з садавіной, нават з арэхамі. Для ласуноў крыніца кальцыю прадстаўлена тварагом са згушчаным малаком. Гатуюць у сталовай шмат супоў з гародніны: боршч, расольнік, халаднік, супы з гарохам і фасоляй, свежымі грыбамі, а таксама малочныя супы з рысам, грэчкай, аўсянкай, просам, кукурузай. Асаблівай папулярнасцю ў БДПУ карыстаецца суп малочны пярловы. Супы, якія ўваходзяць у асартымент страў сталовай, маюць пэўную кулінарную апрацоўку з максімальным захаваннем у іх пажыўных каштоўнасцей. Па тэхналогіі падрыхтоўкі кампаненты ў супы дадаюцца папя-

рэдне пратушаныя або правараныя ў невялікай колькасці вады для скарачэння тэрміну гатавання і захавання пажыўных рэчываў. У асартыменце гарачых страў ёсць тыя, што садзейнічаюць разгрузцы органаў стрававання і паскарэнню абмену рэчываў. У меню вы знойдзеце пудынгі тварожныя з разынкамі, запяканкі тварожныя з чарнаслівам, яблыкамі, мясныя, рыбныя стравы, запечаныя амлеты. Усё гэта прыгатавана спосабам цеплавой апрацоўкі (варка ў невялікай колькасці вады або запяканне ў паравой шафе). Напрыклад, рыба, запечаная з памідорамі, суфле з ялавічыны, рулет з яйкам, кнелі з птушкі з рысам, амлет з морквай і цыбуляй і інш. У якасці дадатку да мяса і рыбы адпускаюцца крупяныя вырабы ў выглядзе кашы вязкай

або рассыпістай, тушаная гародніна (капуста, морква, бульба), грыбы. Усім вядомы гарнір «Мазаіка» (наш фірменны выраб). Прапануюцца гарніры з хутказамарожанай гародніны (сумесі спаржавай фасолі, а таксама кветкавай і брусельскай капусты, брокалі – страва, якая паніжае халестэрын). Мы рыхтуем некаларыйныя дэсерты: кампоты з сухафруктаў

і хутказамарожаных ягад, розныя жэле, печаныя яблыкі. Гэта таксама крыніца вітамінаў і мінеральных рэчываў. У маі бягучага года арганізаваны продаж малочных кактэйляў. Іх асноўным складнікам з’яўляецца малако – карысны і патрэбны для арганізма прадукт. Распрацаваны ў Гандлёвым комплексе рэцэптуры крушонаў, у склад якіх уваходзяць мінеральная вада і садавіна. Мы выпякаем свой фірмовы «Універсітэцкі хлеб», які не ўтрымлівае кансервантаў. Рэцэптура распрацавана да 100-годдзя БДПУ. Кіруе працэсам падрыхтоўкі страў загадчык вытворчасці сталовай Галіна Дзянісаўна Козіч. Чалавек з вялікім стажам і вопытам работы, яна ўсё сваё працоўнае жыццё прысвяціла грамадскаму харчаванню.

Асноўныя стравы з больш складаным тэхналагічным працэсам гатуе шэф-повар Ірына Аляксандраўна Шаг. Малочныя кактэйлі гатуе і прадае прадавец-касір Вольга Паўлаўна Лукашына. Харчуйцеся ў БДПУ і будзьце здаровыя! Тамара РАЖКАВАН, дырэктар Гандлёвага комплексу БДПУ

ǻ ǫȅǺȃǴ ǿǨdzǨǪǭDzǻ ǯǯȇǭ ǹǶǵǾǨ Шосты школьны дзень можа быць розным: лёгкім і складаным, яркім і непрыкметным, бадзёрым і спакойным. Усё залежыць ад прафесіяналізму педагогаў, якія арганізуюць пазакласныя мерапрыемствы, і, канешне, ад выбару і жадання вучняў. Калі настаўніца геаграфіі сталічнай школы № 21 імя М. Ф. Гастэлы А. М. Дробуш стварае чарговае свята, то і памочнікі, і ўдзельнікі знаходзяцца вельмі хутка. Выпускніца факультэта прыродазнаўства БДПУ 2013 г. – не проста таленавіты педагог, а чалавек з дакладна ўсвядомленай мэтай, верай у дзяцей, урэшце, з вялікім-вялікім сэрцам… Дачакаўшыся сонечнай усмешкі надвор’я, Алена Міхайлаўна прапанавала вучням займальны адпачынак на свежым паветры. На ўласным вопыце яна яшчэ студэнткай пераканалася, што трывалая сувязь са школьнікамі ўстанаўліваецца не толькі на вучэбных занятках, але і ў пазакласны час. Алена Міхайлаўна была пастаянным актыўным удзельнікам турыстычнага злёту «Арыенцір», што праводзіўся кафедрай геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі на факультэце прыродазнаўства БДПУ. Высокі ўзровень арганізацыі арыентавання на мясцовасці, складаная паласа перашкод, творчыя візітоўкі, самая смачная палявая кухня – усё гэта засталося ў памяці як найпрыемнейшыя моманты студэнцкага жыцця. Сонечная раніца. Цудоўны настрой. Геаграфічнае квэстарыентаванне «Азімут–2017» сабрала каля трох дзясяткаў удзельнікаў, балельшчыкаў, гледачоў. Алена Міхайлаўна як сапраўдны прафесіянал імкнецца развіць камандны дух сярод вучняў, далучыць іх да здаровага ладу жыцця, павысіць цікавасць да вучэбных прадметаў – геаграфіі, біялогіі, гісторыі. Сквер імя Марата Казея, што знаходзіцца побач са школай, быў абраны месцам для мерапрыемства невыпадкова. Вучні добра ведаюць аб подзвігу юнага змагара, бо напярэдадні Дня Перамогі актывісты пад кіраўніцтвам дырэктара школьнага музея імя

Вул. Савецкая, 18, п. 137, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

226-40-19 e-mail: nastaunik@bspu.by www.bspu.by

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

М. Ф. Гастэлы В. К. Новікавай (таксама выпускніцы БДПУ) праводзілі для малодшых школьнікаў патрыятычную акцыю «Жыві і помні». Вучні падзяліліся на тры каманды, кожная з якіх атрымала распрацаваны маршрут – 10 разнастайных пікетаў. Для пошуку аб’ектаў вучням спатрэбіліся веданне геаграфічных паняццяў (азімут, план мясцовасці, маштаб), уменне працаваць з компасам, чытаць карту па ўмоўных абазначэннях. Каб знайсці падказку, неабходна было ўзгадаць назвы парод дрэў, раслін, разнавіднасці імхоў. Перамога дасталася камандзе «Мыс Надзеі», якая атрымала дыплом і выдатныя адзнакі па геаграфіі. «Падзвіжнікі патрэбны, як сонца», – пісаў А. П. Чэхаў. Тых, хто перамагае ляноту і не баіцца цяжкасцей, хто выхоўвае сябе, хто працуе не толькі дзеля матэрыяльных выгод, смела можна лічыць героямі. Алену Міхайлаўну любяць і падтрымліваюць вучні, паважаюць калегі, ёй ганарыцца адміністрацыя школы. У чым сакрэт? У паўсядзённай працы, якая дазволіла маленькай іскрынцы стаць сонцам. Галіна СТРАЛЬЧУК, настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ № 21 імя М. Ф. Гастэлы

Газета надрукавана ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «БудМедыяПраект». ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. Тыраж 500 экз. Заказ 783. Падпісана ў друк 12.06.2017 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.