1195

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Свет без межаў Д

ЭЛЕГАЦЫЯ ўніверсітэта на чале з рэктарам БДПУ А. І. Жуком 4–5 мая наведала Універсітэт імя Мікаласа Рамерыса (г. Вільнюс, Літоўская Рэспубліка). У адпаведнасці

з праграмай візіту адбыліся сустрэчы з рэктарам установы адукацыі доктарам Альгірдасам Манкявічусам, дырэктарам Інстытута эдукалогіі і сацыяльнай работы прафесарам Валдоне Індрашыене, кіраўніком цэнтра павышэння кваліфікацыі прафесарам Адэтай Мерфелдайтэ, прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі літоўскага ўніверсітэта. Па выніках перамоў быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і Універсітэтам імя Мікаласа Рамерыса, вызначаны напрамкі ўзаемадзеяння, шляхі рэалізацыі сумесных студэнцкіх адукацыйных праграм факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ і Інстытута эдукалогіі і сацыяльнай работы партнёрскай установы, адукацыйных праграм павышэння ква ліфікацыі і перападрыхтоўкі ІПКіП БДПУ і цэнтра павышэння кваліфікацыі.

П

РАДСТАЎНІКІ БДПУ па запрашэнні рэктара Цяньцзіньскага ўніверсітэта замежных моў (ЦУЗМ) прафесара Сю Гана 27–29 красавіка наведалі Кітайскую Народную Рэспубліку. Члены дэлегацыі – начальнік міжнароднага ўпраўлення С. М. Кабачэўская і загадчык кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта Д. В. Дзятко прынялі ўдзел у працы форуму «Кітайска-беларускае супрацоўніцтва ў сферы вышэйшай адукацыі ў рамках канцэпцыі „Адзін пояс – адзін шлях“» і фестывалі нацыянальных культур. Сярод шматлікіх дзелавых сустрэч асабліва плённымі можна назваць перамовы з дырэктарам Інстытута еўрапейскіх моў і культур ЦУЗМ Лі Інін і прафесарам факультэта рускай мовы Цзян Ямін, падчас якіх былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва паміж двума ўніверсітэтамі ў сферы філалагічнай адукацыі і рэалізацыі навуковых праектаў. Згодна з дамоўленасцю, у верасні 2017 г. Цяньцзіньскі ўніверсітэт замежных

моў пачне падрыхтоўку спецыялістаў у галіне беларускай мовы і літаратуры.

• Валанцёрства як лад жыцця

Валанцёрская дзейнасць для выхаванцаў БДПУ з’яўляецца неад’емнай часткай іх студэнцкага жыцця. З першага курса тысячы будучых педагогаў разам са сваімі выкладчыкамі бескарысліва падтрымліваюць дзяцей і дарослых, якія маюць у гэтым патрэбу.

Яшчэ адным пацвярджэннем унёску БДПУ ў гуманістычнае выхаванне маладога пакалення стала дабрачынная акцыя, якая адбылася 11 мая ў рамках ва ланцёрскага праекта «Мы разам». Прадстаўнікі нашага ўніверсітэта на чале з рэктарам А. І. Жуком завіталі ў ДУ «Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця» з выдатным падарункам – шматфункцыянальнай прыладай. Яна была набыта на сродкі, атрыманыя ад правядзення дабрачыннага канцэрта «Мы разам» падчас

Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» (22 снежня 2016 г.). «З аднаго боку, мы бачым, наколькі важныя для выхаванцаў інтэрната стасункі з дарослымі людзьмі – валанцёрамі. З другога, зносіны з дзецьмі, напоўненыя сардэчнасцю і сумеснай творчасцю, вельмі патрэбныя і нашым студэнтам. Удзел у валанцёрскай працы спрыяе далучэнню будучых спецыялістаў да педагагічнай дзейнасці, фармiраванню ў iх прафесійна значных уменняў і якасцяў, сацыяльнай актыўнасці», – падкрэсліў рэктар БДПУ А. І. Жук. Мерапрыемства прайшло ў надзвычай цёплай атмасферы. Студэнты-валанцёры ФДА , якія рэгулярна наведваюць выхаванцаў домаінтэрната, падрыхтавалі ўдзячным гледачам канцэрт, у якім з танцавальнай кампазіцыяй «Анёлы» выступілі выхаванцы ДУА «Яслі-сад № 35 г. Мінска», а таксама займальную анімацыйную праграму з гульнямі і фокусамі, вакальна-харэаграфічнымі нумарамі. Асаблівую радасць дзеткам прынесла сумеснае чаяванне са смачнымі пірагамі – салодкім пачастункам ад БДПУ.

Панядзелак, 22 мая 2017 года

№ 7 (1195)

«БЕЛАРУСІЯДА» КРОЧЫЦЬ ПА СТАЛІЦЫ Шчыра любіць сваю справу ды прыкладаць усе намаганні дзеля развіцця задуманага – вось няхітры сакрэт поспеху любога пачынання. І спартыўна-адукацыйны праект «Беларусіяда» – выдатнае таму пацвярджэнне. Калісьці лакальнае мерапрыемства факультэта фізічнага выхавання нашага ўніверсітэта сёння набыло сапраўдную папулярнасць і рэспубліканскі маштаб. У суботу, 13 мая, у межах праекта на Стадыёне БДПУ адбыўся першы чэмпіянат па беларускіх народных гульнях. Тое, што некалі здавалася немагчымым, сёння ўжо ёсць гісторыя – alma mater, Мінска, Беларусі.

«Беларусіяда» ўяўляе сабой спаборніцтвы па нацыянальных спартыўных гульнях. Дадзены пласт народнай культуры мае глыбокія карані і цікавыя набыткі, аднак большасці з нас пра гэта мала вядома. Між тым нашыя продкі на кірмашах не толькі гандлявалі, спявалі ды ігралі на музычных інструментах, але і спаборнічалі ў сіле, лоўкасці і спрыце. Адрадзіць традыцыйныя гульні, захапіць імі як мага большую колькасць людзей – вось тыя першачарговыя задачы, якія ставяць перад сабой арганізатары мерапрыемства. Зыходзячы з гэтага, выбраны змест праграмы конкурсу: «Лапта» – актыўная і захапляльная гульня на спрытнасць і кіданне ў цэль; «Дзень-ноч» – спаборніцтва на хуткасць; «Пальчатка» – гульня-стратэгія на вытрымку і хуткасць; «Перацяжкі» – сілавое відовішча з традыцыйнымі правіламі. У сёлетніх спаборніцтвах прымалі ўдзел каманды, якія прадстаўлялі ўсе раёны беларускай сталіцы. Установы адукацыі горада Мінска прадставілі свае дружыны, у склад якіх уваходзілі спартсмены – вучні 8-х класаў, трэнеры і кіраўнікі каманд. На свяце прысутнічала больш за 250 удзельнікаў, амаль што 200 валанцёраў і каля тысячы гледачоў. Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства – памоч-

нік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар па горадзе Мінску У. В. Карпяк, намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь С. В. Руды, намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта В. А. Прыгодзіч. І ўсё прайшло выдатна! Распачаўся праект урачыстай цырымоніяй адкрыцця, а завяршыўся ўзнагароджаннем пераможцаў і «срэбраным

дажджом» з канфеці і мішуры. Цудоўнае веснавое надвор’е суботняга дня падтрымлівала добры настрой удзельнікаў і балельшчыкаў. Адчувалася, што на працягу ўсіх 5 гадзін (менавіта столькі доўжылася свята) дзеці, моладзь (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)


• Афіцыйная хроніка

На чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта з дакладам

«Аб супрацоўніцтве БДПУ і суб’ектаў вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара па развіцці бесперапыннай педагагічнай адукацыі» выступіў рэктар універсітэта А. І. Жук

У сваім дакладзе Аляксандр Іванавіч адзначыў, што дзякуючы стварэнню вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара па развіцці бесперапыннай педагагічнай аду-

кацыі (ВНІК БПА) у краіне фарміруецца адзіная адукацыйная прастора, скарачаюцца тэрміны адаптацыі спецыялістаў, зніжаецца сабекошт іх падрыхтоўкі, павышаецца канкурэнтаздольнасць айчыннай сістэмы адукацыі. У сваю чаргу, БДПУ як цэнтр кластарнага развіцця праводзіць сістэмную работу для эфектыўнага вырашэння задач у галіне педагагічнай адукацыі. Стратэгічнае кіраўніцтва дзейнасцю ВНІК БПА ажыццяўляе Каардынацыйны савет па пытаннях бесперапыннай педагагічнай адукацыі. Сёння ў яго складзе 26 прадстаўнікоў з усіх рэгіёнаў рэспублікі. А. І. Жук падкрэсліў, што навукоўцы БДПУ ў супрацоўніцтве з суб’ектамі кластара распрацавалі праект прафесійна-кваліфікацыйнага стандарту педагога. У адпавед-

насці з ім падрыхтаваны праекты макетаў адукацыйных стандартаў бакалаўрыяту і магістратуры профілю «Адукацыя». Асаблівую ўвагу Аляксандр Іванавіч звярнуў на тое, што адным з асноўных напрамкаў дзейнасці ВНІК БПА стала навукова-метадычнае і арганізацыйнае забеспячэнне профільных класаў і груп педагагічнай накіраванасці (319 з колькасцю навучэнцаў 3542 чалавекі) у 252 установах агульнай сярэдняй адукацыі рэспублікі. Зацверджаны пералік з 38 педагагічных і навукова-педагагічных спецыяльнасцей, пры паступленнi на якiя выпускнікі профільных класаў (груп) залічваюцца ва ўстановы вышэйшай адукацыі без уступных выпрабаванняў. Ва ўмовах кластара развіваецца эфектыўнае ўзаемадзеянне ўніверсітэтаў з установамі агульнай сярэдняй адукацыі праз філіялы кафедраў (у БДПУ – 44). Прадуктыўным механізмам паглыблення студэнтаў у будучую прафесійную дзейнасць з’яўляюцца 9 школ-лабараторый. Асноўнай формай супрацоўніцтва суб’ектаў ВНІК БПА стала сеткавае ўзаемадзеянне праз сістэму гарызантальных сувязей, якія ахопліваюць адукацыйную і навуковую дзейнасць універсітэтаў і навукова-метадычных устаноў з выкарыстаннем патэнцыялу рэсурсных цэнтраў, вопыту навукова-педагагічных школ, іншага. Аляксандр Іванавіч у якасці прыкладу прывёў пастаянна дзеючы Рэспубліканскі

метадалагічны семінар па педагагічных навуках для магістрантаў, аспірантаў, дактарантаў, іх навуковых кіраўнікоў і кансультантаў (адбылося 29 пасяджэнняў). У рамках кластара абагулены вопыт навуковых школ і рэгулярна папаўняецца зводная інфармацыйная база навукова-педагагічных школ суб’ектаў аб’яднання (53). Адметнай рысай кластарнага ўзаемадзеяння з’яўляецца створаная сетка рэсурсных цэнтраў практыкаарыентаванай педагагічнай адукацыі (Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі на базе факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ і Нацыянальны рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі). У заключэнні А. І. Жук канстатаваў, што мінулы год даказаў жыццяздольнасць і своечасовасць кластарнага ўзаемадзеяння для развіцця бесперапыннай педагагічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. У рабоце Савета БДПУ бралі ўдзел першы прарэктар УА «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна» В. С. Болбас, рэктар ДУА «Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі» С. А. Сяргейка, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Сярэдняя школа № 6 г. Мінска» А. В. Фядосава. Па выніках пасяджэння прыняты рашэнні, якія знайшлі адлюстраванне ў Пастанове Савета БДПУ. У прыватнасці, дырэктарам інстытутаў, дэканам факультэтаў, загадчыкам кафедраў даручана: акты-

візаваць і дыверсіфікаваць формы ўзаемадзеяння з рэгіянальнымі ўстановамі адукацыі ў рамках кластара; распаўсюдзіць вопыт факультэтаў дашкольнай адукацыі і гістарычнага па выкарыстанні патэнцыялу супрацоўніцтва са школамі-лабараторыямі ў адукацыйным працэсе; вызначыць напрамкі адукацыйнай і выхаваўчай работы з першакурснікамі – выпускнікамі педагагічных класаў з улікам іх гатоўнасці да даследчай, праектнай, творчай вучэбнай і пазавучэбнай дзейнасці. Цэнтру развіцця педагагічнай адукацыі даручана падрыхтаваць аналітычную справаздачу па выкарыстанні праблемнага поля прыярытэтных псіхолага-педагагічных даследаванняў у навукова-даследчай рабоце суб’ектаў кластара і прадставіць Палажэнне аб сеткавым узаемадзеянні суб’ектаў кластара для зацвярджэння на чарговым пасяджэнні Каардынацыйнага савета. Поўны тэкст Пастановы накіраваны ў структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

«ǯdzǹǮǾȁǿǥȍDzǮ» ǸǾǼȅȉȄȊ ǽǮ ǿȀǮǹǥȄȉ • Акадэмічная мабільнасць у дзеянні Галоўнае, чым хочацца падзяудзельнікі і госці маглі аб(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

і старэйшыя мінчане атрымліваюць неверагодна вялікую порцыю пазітыву ад беларускага, нацыянальнага, традыцыйнага, жывога, відовішчнага. Спаборніцтвы па народных гульнях сталі цэнтральнай часткай свята, аднак гэтым яно не абмежавалася. На своеасаблівай «кірмашовай» пляцоўцы дашкольнікі гулялі ў свае народныя гульні ў межах праекта «Беларусіядачка». Побач прысутныя

з захапленнем прымалі ўдзел у вясёлых забавах і конкурсах – кіданне веніка ці бульбы, скачкі на скакалцы, бой падушкамі, забіванне цвікоў... Таксама кожны меў магчымасць наведаць горад майстроў і павучыцца ў народных умельцаў саломапляценню, вырабу лялек, роспісу па шкле, вышыўцы і шмат чаму іншаму. А пасля наведвання пляцовак праекта за кубачкам гарбаты ці кавы са свежай выпечкай і прысмакамі, якія можна было набыць у гандлёвым пункце БДПУ, 2

меркаваць падзеі спартыўна-культурнага свята і падзяліцца сваімі ўражаннямі ад таго, што адбываецца. І ўсё гэта – у суправаджэнні беларускай музыкі, песень і танцаў ад творчых калектываў БДПУ і палацаў дзяцей і моладзі раёнаў нашага горада. Аднак асноўная ўвага была засяроджана на спаборніцтвах паміж школьнікамі. Як і павінна быць, перамаглі мацнейшыя: чэмпіёнам праекта «Беларусіяда» стаў Маскоўскі раён горада Мінска, сярэбраным прызёрам – Ленінскі, бронзавым – Кастрычніцкі раён сталіцы. А па асобных гульнях п’едэстал гонару выглядае наступным чынам. Гульня «Перацяжкі»: сярод дзяўчат золата ў Дар’і Бацішчавай (Кастрычніцкі раён), срэбра – у Аліны Уласюк (Партызанскі), бронза – у Юліі Лавец (Ленінскі). Самыя моцныя юнакі – Уладзіслаў Коршак (золата, Маскоўскі раён), Яўген Белякоў (срэбра, Заводскі), Іван Паляшчук (бронза, Фрунзенскі). У гульні «Лапта» не было роўных прадстаўнікам Маскоўскага раёна, другое месца – у Ленінскага, замыкае тройку лідараў Савецкі раён. У гульні «Пальчатка» золата, срэбра і бронза адпаведна ў Ленінскага, Партызанскага і Кастрычніцкага раёнаў. Гульня «Дзень-ноч» пакарылася Маскоўскаму, Фрунзенскаму і Заводскаму раёнам сталіцы: менавіта так выглядае тройка лідараў.

ліцца пасля завяршэння праекта, – гэта дакладнае перакананне: традыцыйная культура народа – найбольшы яго скарб, які валодае непераўзыдзеным выхаваўчым патэнцыялам, цудоўнай энергетыкай і здольны захапіць усіх і кожнага! Усім аднадумцам, студэнтам, кіраўніцтву ўніверсітэта і факультэта фізічнага выхавання БДПУ, гарадскім і дзяржаўным уладам шчыра

дзякуем за падтрымку і разуменне важнасці развіцця нацыянальнай культуры нашага народа. Анатоль ДРЫГІН, старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры БДПУ, аўтар спартыўна-адукацыйнага праекта «Беларусіяда»

Д

АЦЭНТ кафедры сурдапедагогікі Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ К. М. Сарока 12 красавіка – 4 мая прайшла павышэнне кваліфікацыі ў рамках праграмы «Сувязі супольнасцей» па тэме «Паслугі па рэабілітацыі дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю» ў г. Ворчэстар (штат Масачусетс, ЗША). На працягу трох тыдняў яна вывучала сістэму аказання рэабілітацыйных паслуг людзям з інваліднасцю, магчымасці іх сацыяльнай падтрымкі, працаўладкавання, незалежнага пражывання, арганізацыі інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, наведвала ўстановы адукацыі, аховы здароўя і сацыяльнай абароны, недзяржаўныя арганізацыі, распрацоўвала ўласныя сацыяльныя і адукацыйныя праекты. Па выніках удзелу Кацярыны Мікалаеўны ў праграме «Сувязі супольнасцяў» былі дасягнуты дамоўленасці аб магчымасцях супрацоўніцтва БДПУ і Вустэрскага дзяржаўнага ўніверсітэта, візіту ў БДПУ Прэзідэнта фонду прафесара Дэвіда Джордана, правядзення анлайн лекцый па сацыяльным прадпрымальніцтве і лідарстве, супрацоўніцтве БДПУ і міжнароднай арганізацыі VSA ў сферы мастацтва, адукацыі і інваліднасці.

У

РАМКАХ праграмы акадэмічнай мабільнасці наш універсітэт наведаў доктар адукацыі, супрацоўнік факультэта псіхалогіі Даследчага ўніверсітэта Нью-Джэрсі (ЗША) Уры Аміта. Спецыяліст у сферы аб’ектных адносін правёў для студэнтаў і выкладчыкаў Інстытута псіхалогіі БДПУ майстарклас «Работа з праблемнымі сем’ямі».

22 мая 2017 г.


• Вялікай Перамозе прысвячаецца

9 мая прадстаўнікі працоўнага калектыву і студэнцкай моладзі БДПУ прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да манумента Перамогі ў Мінску.

Штогод у гэты дзень плошча Перамогі становіцца цэнтрам сталічных урачыстасцей. Вось і сёлета аддаць даніну павагі загінуўшым воінам сюды прыйшлі тысячы людзей. У іх ліку – танкаўцы ў яркіх фірмовых куртках, са сцягамі ўніверсітэта і горада Мінска, з сімвалам свята – кветкамі Вялікай Перамогі. Ветэраны, прысутныя хвілінай маўчання ўшанавалі вечную славу і памяць героям Айчыны. 9 мая студэнткі гістарычнага факультэта БДПУ Д. Дробыш, Ю. Маружэнка, Л. Малашанка і А. Перагудава ў складзе актывістаў ПА РГА «Белая Русь» прынялі ўдзел у правядзенні свя-

точнага мерапрыемства, прысвечанага 72-й гадавіне Вялікай Перамогі. Дзяўчаты дапамагалі ветэранам падчас цырымоніі ўскладання кветак, а таксама ўручалі ім памятныя падарункі ад грамадскага аб’яднання, членамі якога з’яўляюцца. Кіраўніцтва РГА «Белая Русь» выказала падзяку прадстаўнікам БДПУ, у тым ліку кіраўніку ўніверсітэцкай пярвічнай арганізацыі А. У. Канойку. 7 мая ў рамках валанцёрскага праекта «Памяць юных сэрцаў» студэнты факультэта дашкольнай адукацыі БДПУ пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры методык дашкольнай адукацыі Любові Барысаўны Багдановіч усклалі кветкі да Магілы Невядомага Салдата. Будучыя педагогі ўшанавалі памяць загінуўшых у баях воінаў хвілінай маўчання. – Мы ганарымся тым, што нашы дзяды і прадзеды адстаялі свабоду Бацькаўшчыны, гэтым самым падараваўшы нашчадкам мір і незалежнасць. Гэта Вялікая Перамога, і яна наша агульная. Подзвіг народа нельга забыць, і мы рады, што мерапрыемствы па ўшанаванні памяці герояў штогод праходзяць у нашым універсітэце, – падзялілася ўдзельніца акцыі Лізавета Бурэц. 6 мая ва ўнутраным дворыку ўніверсітэта ля помніка студэнтам і выкладчыкам БДПУ, якія загінулі ў гады Вялікай Айчын-

най вайны, прайшла цырымонія ўскладання кветак, прымеркаваная да 72-годдзя Вялікай Перамогі. Словы ўдзячнасці і прызнання былі выказаны таксама ў адрас педагогаў-ветэранаў БДПУ. Колькі б часу ні прайшло, іх подзвіг для нашага пакалення назаўжды застанецца прыкладам мужнасці і адвагі. Святы абавязак кожнага – памятаць пра гэта! 6 мая супрацоўнікі БДПУ наведалі Палац Рэспублікі, дзе адбыліся ўрачысты сход і канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі, прысвечаныя Дню Вялікай Перамогі. 5 мая актыў ПА ГА «БРСМ» БДПУ і валанцёрскі клуб «Добрае сэрца» факультэта дашкольнай адукацыі арганізавалі

і правялі мітынг з ускладаннем кветак да помніка ахвярам фашызму ў вёсцы Малы Трасцянец. У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы профільнага класа педагагічнай накіраванасці ДУА «СШ № 6 г. Мінска», выхаванцы ДУА «Яслі-сад № 35 г. Мінска» і ДУ «Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця». Сярод выступоўцаў былі намеснік дэкана ФДА І. Г. Гушчынская, кіраўнік валанцёрскага клуба, старшы выкладчык кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі А. П. Часнакова, загадчык ДУА «Яслі-сад № 35 г. Мінска» А. Л. Набойкіна. Студэнты і супрацоўнікі alma mater 4–5 мая наведалі

11 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны – былых работнікаў БДПУ. Супрацоўнікі і студэнтыактывісты выказалі ім падзяку ад імя кіраўніцтва ўніверсітэта, грамадскіх арганізацый і сябе асабіста за неўміручы подзвіг падчас самай жудаснай вайны чалавецтва, уручылі кветкі, віншавальныя паштоўкі і грашовыя падарункі ад рэктарата БДПУ

з пажаданнем моцнага здароўя, бадзёрасці і даўгалецця. Пры падтрымцы БРСМ прайшла акцыя «Кветкі Вялікай Перамогі», падчас якой ветэранам быў перададзены сімвал акцыі – кампазіцыя з яблыневай кветкай і чырвона-зялёнай стужкай. Ветэраны падзякавалі рэктару БДПУ А. І. Жуку, старшыні прафкама І. А. Вабішчэвічу, в. а. старшыні Савета ветэранаў БДПУ В. П. Алавяннікаву за ўвагу і падтрымку, пажадалі роднаму ўніверсітэту росквіту і актыўнага жыцця, а супрацоўнікам – навуковага і творчага поспеху і выказалі спадзяванне, што маладое пакаленне захавае мірнае неба над роднай Беларуссю.

ВЫСТУПЛЕННЕ «РЭЯ» НАМ ДУШУ САГРЭЕ! Чарговы творчы вечар народнага ансамбля народнай музыкі, танца і песні «Рэй» прайшоў 28 красавіка ў актавай зале БДПУ. Па сталай традыцыі штогод у гэты месяц калектыў дорыць свае мастацкія здабыткі прыхільнікам харэаграфіі на розных пляцоўках горада і краіны. Сёлета канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму дню танца, супаў з мерапрыемствамі, прымеркаванымі да 40-годдзя заснавання Маскоўскага раёна г. Мінска. Выступленне ансамбля «Рэй» стала своеасаблівым віншаваннем раёну, на тэрыторыі якога знаходзіцца наша alma mater. Калектыў нарадзіўся ў 1996 г. на факультэце эстэтычнай адукацыі (на былой кафедры этналогіі і фалькларыстыкі факультэта народнай культуры БДПУ). Віктар і Людміла Васілені стварылі ансамбль і далі яму назву «Рэй». Выраз «весці рэй» яны знайшлі ў «Новай зямлі» Якуба Коласа: ён мае значэнне «быць завадатарам, верхаводзіць». З таго часу на працягу дваццаці аднаго года калектыў сапраўды вядзе рэй на ніве мастацкай творчасці ва ўніверсітэце. Падчас творчага вечара былі ўзгаданы імёны таленавітых педагогаў, якія працавалі ў ансамблі ў розныя часы: Ніна Ісідораўна Брычкоўская, Мікалай Уладзіміравіч Драпеза, Віктар Станіслававіч Трусевіч, Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Васіль Яфімавіч Браім. Дарэчы, апошні выступіў у канцэртнай праграме, выканаўшы беларускія народныя песні ў дуэце з Уладзімірам Камароўскім. З моманту свайго заснавання калектыў вядзе актыўнае гастрольнае жыццё як па Беларусі, так і за яе межамі. Ансамбль шмат разоў браў удзел у міжнародных фальклорных фэстах у Італіі, Францыі, Польшчы, Швейцарыі, Бельгіі, Іспаніі, Партугаліі, Расіі. Яго выступленні цёпла прымалі і гледачы, і арганізатары. У мінулым годзе ансамбль «Рэй» дэманстраваў сваё майстэрства на міжнародных фестывалях у гарадах Шамблі, Панціві, Шамберы, Марсэль (Францыя), а таксама па запрашэнні Пасла Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы Паўла

22 мая 2017 г.

Латушкі браў удзел у акцыі «Заспяваем гімн Беларусі разам». Мерапрыемства было прымеркавана да 25-годдзя незалежнасці нашай краіны і адбылося 30 чэрвеня 2016 г. на плошчы Тракадэро ў Парыжы.

Высокі выканальніцкі ўзровень народнага ансамбля «Рэй» не раз адзначала прафесійнае журы, пра што сведчаць адпаведныя ўзнагароды. Напрыклад, у Рэспубліканскім конкурсе мастацкай самадзейнасці «Сузор’е» ў красавіку 2017 г. калектыў атрымаў Дыплом ІІ ступені і ў чарговы раз годна пацвердзіў ганаровае званне «народны» (2006 – лаўрэат, 2010 – дыплом І ступені, 2014 – дыплом І ступені). Таксама «Рэй» – дыпламант і лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу студэнцкай творчасці «Арт-вакацыі» розных гадоў, у прыватнасці, мінулай вясной калектыў узнагароджаны Дыпломам І ступені ў намінацыі «Ансамбль песні, музыкі і танца». Падчас канцэрту былі выкананы беларускія народныя танцы розных рэгіёнаў нашай рэспублікі («Палеская кадрыля»,

«Навасельская кадрыля», «Падэспань», «Карапет», «Маталіха», «Жарты з брылямі» і інш.), прагучалі беларускія народныя песні («Як прыехаў казачэнька з поля», «Чэрэз сэнэчка», «Павей, ветрык», «А я печы не паліла», «У садзе гуляла» і інш.), частка з якіх аўтэнтычныя, узятыя з палескага фальклору. Увесь вечар гучала выключна беларуская народная музыка ў жывым выкананні артыстаў. Нагадаем, што ўдзельнікі ансамбля выкарыстоўваюць розныя класічныя і народныя інструменты: скрыпку, драўляныя духавыя, цымбалы, баяны і гармонікі, кантрабас, жалейку, народны ксілафон і дудкі. У некаторых інструментальных п’есах ужываюцца прадметы побыту: старадаўнія прасы, пральныя дошкі, элементы ткацкіх станкоў. У выніку атрымліваецца сінтэз традыцый і сучаснасці з непаўторным каларытным гучаннем. Напрыканцы вечара з цёплымі словамі віншавання да ўдзельнікаў калектыву звярнулася дэкан факультэта эстэтычнай адукацыі І. І. Рыжыкава. Ірына Іванаўна адзначыла асаблівыя рысы калектыву, якія вызначаюць яго творчую індывідуальнасць: пераемнасць традыцый і пакаленняў, выбар рэпертуару, адданасць справе кожнага ўдзельніка, асабліва яго кіраўнікоў Людмілы і Віктара Васіленяў. Дарэчы, менавіта яны забяспечваюць існаванне ансамбля як сапраўднай сям’і. Падзякай рэктарата БДПУ за актыўны ўдзел у культурным жыцці ўніверсітэта

былі адзначаны харэографы калектыву, а таксама студэнты, выпускнікі і выкладчыкі alma mater, якія выступаюць у складзе ансамбля не адзін год і дасягнулі значных поспехаў. Творчы імпэт, своеасаблівая энергетыка, трывалы ўзровень прафесіяналізму робяць калектыў пазнавальным не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Ансамбль запрашаюць, чакаюць сустрэчы з яго ўдзельнікамі. Шчыра спадзяёмся, што сёлета «Рэй» таксама адправіцца на чарговыя гастролі, каб паказаць свету беларускую народную музычна-песенна-харэаграфічную спадчыну, свой талент і самабытнасць, што, у сваю чаргу,

абавязкова паўплывае на ўмацаванне статусу БДПУ як культурнага цэнтра і адной з самых творчых устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь. Алена ЖУРАЎСКАЯ, начальнік цэнтра студэнцкай творчасці 3


ǤǨ ǷǵǰǩǼǤǮ ǫǤǺǦǛǶǤǩ DZǤǦǤǶ ǮǤǮǶǷǵ

Вясна ўжо на зыходзе, хоць адпаведнага надвор’я мы ўсё ніяк не можам дачакацца. Аднак у актавай зале ўніверсітэта 11 мая было гарачэй, чым у самае спякотнае лета: менавіта тут вырашаўся лёс «Шклянога кактуса» – галоўнай чэмпіёнскай узнагароды Лігі КВЗ БДПУ. Інтрыгі, скажам шчыра, не атрымалася: перамогу святкавалі фаварыты сезону – гісторыкі. Затое атрымалася цёплае, сяброўскае, вясёлае, а часам і шчымлівае мерапрыемства з вялікай колькасцю сюрпрызаў і нечаканых момантаў. мі якасна згулялі. Цяпер зразумела, ад каго будучым педагогам дасталіся «гумарыстычныя» гены! Здзівіліся гледачы і падчас фінальнага музычнага нумара гэтай каманды. Напрыканцы развітальнай песні «Качыным гісторыкам» на раялі акампаніраваў… сам Аляксандр Камароўскі! Не абышлося без сюрпрызаў і падчас падвядзення вынікаў і ўручэння ўзнагарод. Абсалютную большасць з іх забралі ўсё тыя ж гісторыкі – спецыяльны прыз ад праф-

Нагадаем, што ў фінальным гумарыстычным спаборніцтве сустрэліся, акрамя «Качыных гісторыкаў», каманды «Думкі ўслых» (факультэт дашкольнай адукацыі), «ДНК» (факультэт прыродазнаўства) і «Sidis» (факультэт фізічнага выхавання). Перад пачаткам выступлення іх, а таксама ўсіх балельшчыкаў прывітаў рэктар БДПУ А. І. Жук, які з усмешкай прызнаўся, што добра ведае, наконт чаго жартуюць студэнты, незалежна ад таго, прысутнічае ён на гульні або не. І, як мы зразумелі, кіраўнік універсітэта не мае нічога супраць, калі пад гумарыстычны прыцэл трапляе рэктарат. А ўсё таму, што, па абсалютна справядлівым назіранні Аляксандра Іванавіча, пачуццё гумару – адна з найважнейшых якасцей сапраўднага педагога. І трэба толькі радавацца, што жартуюць танкаўцы больш чым выдатна! Першым сюрпрызам вечара стаў нечаканы падарунак, уручаны А. І. Жуку кавэзэшнікамі нашага ўніверсітэта. Справа ў тым, што ў мінулым годзе гульні споўнілася 55 гадоў, а яе заснавальніку А. В. Маслякову – 75. Да гэтых

знакавых падзей было прымеркавана выданне абмежаваным тыражом унікальнай падарункавай кнігі пад назвай «Гісторыя Айчыны. Вялікая спадчына». У ёй прадстаўлены ўсе каманды, якія гулялі ў Вышэйшай лізе КВЗ за 55 гадоў, у тым ліку і нашы любімыя «Лепшыя сябры». Яны, у прыватнасці, і зрабілі ўсё магчымае, каб калекцыйны фаліянт аказаўся ў чалавека, які заўжды падтрымліваў рух КВЗ у нашым універсітэце і ўвогуле ў рэспубліцы. Другім сюрпрызам стаў конкурс «Прывітанне» ў выкананні гісторыкаў. Справа ў тым, што на сцэну разам з сынамі выйшлі іх мамы – і не проста выйшлі, а паўнацэнна і вель-

i

Завяршыла сваю работу ХVII Рэспубліканская выстаўка навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі «Правільны прафесійны выбар – упэўненая будучыня маладога пакалення!». Сёння без сумневу можна сцвярджаць, што калектыў БДПУ годна прадставіў alma mater, атрымаўшы найбольшую колькасць дыпломаў вышэйшай ступені ў розных намінацыях. Так, начальнік інавацыйна-метадычнага аддзела цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі ўніверсітэта Ю. М. Ягорава ў рамках панарамы педагагічнага вопыту «Інавацыйныя формы прафарыентацыйнай работы ва ўстанове вышэйшай адукацыі» выступіла з дакладам «Педагагічныя класы: свядомы старт у прафесію» і была ўзнагароджана дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за асабісты ўклад у распаўсюджванне станоўчага педагагічнага вопыту ў сферы прафарыентацыйнай дзейнасці. Па выніках Рэспубліканскага конкурсу навукова-метадычных распрацовак па

прафарыентацыйнай дзейнасці дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Доўгатэрміновы прафарыентацыйны праект УВА» адзначаны праект «Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў „Уводзіны ў педагагічную прафесію. X–XI клас“», распрацаваны аўтарскім калектывам пад агульнай рэдакцыяй рэктара БДПУ, доктара педагагічных навук, прафесара А. І. Жука. За высокі ўзровень прафарыентацыйнай дзейнасці і сістэмнае прадстаўленне педагагічнага вопыту наш універсітэт таксама ўдастоены дыплома I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

ǯȁDzȁȅȉǻȍ – ȁ ǻǮDzǵdzǷǻȉȃ ǾȁǸǮȃ

кама плюс прызы за лепшы жарт пра БДПУ, лепшае музычнае афармленне, самы жывы момант гульні. Акрамя таго, капітан гэтай каманды Ілля Сяргун атрымаў званне «Кавэзэшнік года». Аднак нечаканым стала тое, што спецыяльнага прыза ад прафкама ўдастоіліся не толькі студэнты, а і рэдактары Лігі – Аляксандр Камароўскі і Іван Моргун. Другі конкурс – «Біятлон» сёлета быў і тэкставым, і музычным, і наглядным. Прыз за лепшы жарт дастаўся дэбютантам фіналу – камандзе «Думкі ўслых». А яе прадстаўніца Ірына Кукіна стала «Лепшай кавэзэшніцай» сезону. Неблагі дэбют, і, як мне здаецца, дзяўчатам проста не хапіла вопыту, каб скласці моцную канкурэнцыю фаварытам. Прыз у намінацыі «За вернасць традыцыям клуба» атрымалі гумарысты з факультэта фізічнага выхавання – каманда, якая здолела зрабіць спартыўную тэматыку стылем сваёй гульні, адметнасцю калектыву. А рэдактары ўручылі спецыяльны прыз камандзе «ДНК» – па назіранні членаў журы, дзяўчаты вельмі прыгожа і арганічна глядзеліся на сцэне, магчыма, яшчэ і таму, што былі найлепей падрыхтаваныя да рэдактарскіх праглядаў. Падчас віншавання пераможцаў і ўсіх фіналістаў першы прарэктар БДПУ С. І. Копцева прызналася: яна вельмі шкадуе, што сёлетняя фінальная гульня закончылася так хутка. Дарэчы, як і многія аматары педагагічнага гумару, якія ўжо чакаюць не дачакаюцца новага сезону! Вераніка МАНДЗІК

Вул. Савецкая, 18, п. 137, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

• Ведай нашых!

226-40-19 e-mail: nastaunik@bspu.by www.bspu.by

Студэнты БДПУ занялі 3-е агульнакаманднае месца сярод 8 устаноў вышэйшай адукацыі сталіцы ў гарадскім конкурсе па асновах бяспекі жыццядзейнасці «Студэнты. Бяспека. Будучыня», арганізатарамі якога выступілі Мінскае гарадское ўпраўленне МНС, аддзел па справах моладзі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама, Мінская гарадская арганізацыйная структура Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства». На кожным з васьмі этапаў удзельнікі спаборніцтва прадэманстравалі ўменні вырашаць задачы не толькі тэарэтычнага, але і практычнага характару: эвакуіраванне пацярпелага з задымленага памяшкання, транспартнага сродку, аказанне яму першай медыцынскай дапамогі, ліквідацыя небяспечнай сітуацыі, звязанай з аварыяй у сістэме электразабеспячэння. Вялікая работа зроблена членамі нашай каманды па распрацоўцы і рэалізацыі студэнцкага праекта, які мае сацыяльную скіраванасць. На базе ДУА «Гімназія № 7 г. Мінска» з навучэнцамі 3 «Б» класа было праведзена інтэрактыўнае мерапрыемства па правілах бяспекі ў побыце і прыродзе, аказанні першай дапамогі пры апёках. Студэнт факультэта прыродазнаўства Валянцін Конан сумесна з членам каманды Галінай Гурынай стварылі відэаролік, прысвечаны свое-

часоваму прадухіленню пажараў шляхам устаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Па выніках конкурсу каманда заняла 1-е месца на этапе «Здарэнне ў кватэры», 2-е – па «Аказанні першай дапамогі», 3-е – за «Лепшы відэаролік» і «Студэнцкі праект». У выніку – 3-е агульнакаманднае месца. Выказваем глыбокую ўдзячнасць усім, хто дапамагаў у падрыхтоўцы да конкурсу. Андрэй ДЗЕРАВІНСКІ, загадчык кафедры агульнай біялогіі і батанікі, кіраўнік каманды

• Аддзел кадраў

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі, агульнай і дашкольнай педагогікі; старшага выкладчыка кафедры (19 разр. АТС) фізічнага выхавання і спорту; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) сацыяльнай педагогікі, музычна-педагагічнай адукацыі, фізічнага выхавання і спорту (3). Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: вул. Савецкая, 18/1, г. Мінск. Тэл. 226-46-59.

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «БудМедыяПраект». ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. Тыраж 500 экз. Заказ 666. Падпісана ў друк 22.05.2017 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.