1185

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Ведай нашых! У

РАЧЫСТАЯ цырымонія закрыцця трэцяга працоўнага семестра адбылася ў апошні дзень кастрычніка. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі гарадской і раённых адміністрацый г. Мінска, сталічных універсітэтаў і грамадскіх аб’яднанняў. Граматай Мінскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ» за асабісты ўклад у арганізацыю працаўладкавання моладзі адзначана першы прарэктар БДПУ С. І. Копцева. Падзяку за актыўны ўдзел у трэцім працоўным семестры 2016 г. атрымаў камісар атрада «Сузор’е» – студэнт 4-га курса факультэта прыродазнаўства Уладзіслаў Жаўняровіч. Па выніках конкурсу сярод студэнцкіх фарміраванняў сталіцы ў намінацыі «Лепшы педагагічны атрад» перамог атрад «Ліра» факультэта эстэтычнай адукацыі нашага ўніверсітэта. Камандзір атрада – старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва Т. Г. Жылінская і камісар – чацвёртакурснік Іван Васілевіч прызнаны лепшымі сярод камандзіраў і камісараў педагагічных атрадаў Мінска. Зводны педагагічны атрад «Сузор’е» заняў 2-е месца. Яго камандзір – дацэнт кафедры сацыяльнай работы С. Я. Ярмоліч і камісар – пяцікурсніца Інстытута псіхалогіі Юлія Доўгер узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Ведай нашых!

З

БОРНАЯ БДПУ па вольнай барацьбе (трэнер – намеснік дэкана ФФВ А. У. Катлоўскі) у апошнія дні кастрычніка прывезла з Гродна сем медалёў Рэспубліканскай універсіяды-2016. Золата Універсіяды заваяваў Раман Чытадзэ (вага да 84 кг), срэбра ўдастоены Сурхо Рашыдаў (да 74 кг) і Таццяна Дземчанка (да 55 кг), бронзавыя медалі – у Кацярыны Мацулевіч (да 48 кг), Юліі Іванчык (да 53 кг), Ксеніі Шварумян (да 58 кг), Марыны Гер’ятовіч (да 75 кг). Віншуем!

К

АМАНДА КВЗ БДПУ «Лепшыя сябры» на чале са сваім капітанам Аляксандрам Камароўскім прыняла ўдзел у Кубку Заходняй Еўропы ў г. Амстэрдам (Нідэрланды). У барацьбе з вясёлымі і знаходлівымі краін еўрапейскага рэгіёна прадстаўнікам alma mater не было роўных. Сёння можна сцвярджаць, што «Лепшыя сябры» з’яўляюцца наймацнейшай беларускай камандай КВЗ. Так трымаць!

• 21 лістапада – Дзень БДПУ! У

АДПАВЕДНАСЦІ з загадам рэктара БДПУ за поспехі ў арганізацыі і забеспячэнні адукацыйнага працэсу і ў сувязі з Днём універсітэта ўсе штатныя супрацоўнікі alma mater 18 лістапада прэміруюцца ў памеры тарыфнага акладу (прапарцыянальна займаемай стаўцы). Нагадаем, што два тыдні назад членам працоўнага калектыву БДПУ з мэтай сацыяльнай падтрымкі была аказана матэрыяльная дапамога ў памеры 50 BYN.

П

ЯТНАЦЦАТАГА лістапада ў рамках фестывалю КВЗ «БДПУ збірае сяброў», ініцыятарамі і арганізатарамі якога традыцыйна выступаюць бязмежна папулярныя ў нашай alma mater «Лепшыя сябры», на вялікую сцэну вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны выйдуць вясёлыя і знаходлівыя навучэнцы беларускіх школ, гімназій і ліцэяў.

А У

дкрыты турнір па плаванні на Кубак БДПУ «Стартуем разам» сярод выкладчыкаў, студэнтаў і навучэнцаў ДЮСШ адбудзецца 19 лістапада. Дзень БДПУ – 21 лістапада – нас чакаюць адкрыццё Музея ўніверсітэта і святочны канцэрт з удзелам творчых калектываў і выканаўцаў alma mater, а таксама запрошаных гасцей.

Панядзелак, 14 лістапада 2016 года

№ 13 (1185)

ǺǸȃǻǴǼ, ȇDzǟ Ǵȃ ǽǶǿǨǴ ǯǪǭǬǨǾȄ ǯǵǶǦDzǻ

Пра тое, якая вялікая ўвага ў БДПУ надаецца спорту і здароваму ладу жыцця, мы пісалі неаднойчы. І з упэўненасцю можам сказаць: перад кожным студэнтам любога факультэта нашага ўніверсітэта адкрыты дзверы ў свет фізічнай дасканаласці, добрай спартыўнай формы і выдатнага самаадчування. Гэта той мінімум, які гарантаваны ўсім, хто сябруе з мячом, штангай, гімнастычнай сценкай або бегавой дарожкай. Ну, а максімалісты імкнуцца да большых вышынь. І дасягаюць іх, атрымліваючы наўзамен акіян пазітыву і прыўзнятага настрою. Як, дарэчы, і ўсе іншыя ўдзельнікі спартыўнага свята БДПУ «Трыумф», якое адбылося 2 лістапада ў галоўнай актавай зале ўніверсітэта.

Урачыстую і святочную атмасферу мерапрыемству надалі традыцыйны парад факультэцкіх каманд з вынасам сцяга спартакіяды і дэманстрацыя відэароліка пра адкрыццё стадыёна БДПУ. Хто ж аказаўся ў ліку трыумфатараў мінулага навучальнага года? Каб адказаць на гэтае хвалюючае пытанне, падвесці вынікі 61-й і адкрыць 62-ю круглагадовую спартакіяду нашай alma mater, на сцэну быў запрошаны рэктар БДПУ А. І. Жук. Аляксандр Іванавіч сардэчна прывітаў усіх прысутных, а таксама ўзгадаў пра людзей, якія сваімі дасягненнямі здабываюць спартыўную славу нашаму ўніверсітэту: «Мы ганарымся сваімі студэнтамі і выпускнікамі. Дваццаць выхаванцаў alma mater удзельнічалі ў Алімпійскіх гульнях у Пекіне, Лондане, Рыа-дэ-Жанейра. Пераможцамі і прызёрамі чэмпіянатаў і першынстваў свету і Еўропы за апошнія тры гады станавіліся больш за 50 студэнтаў БДПУ. Звыш 150 танкаўцаў уваходзяць у склад нацыянальных зборных каманд Рэспублікі Беларусь па розных відах спорту. У праграме круглагадовай спартакіяды студэнтаў універсітэта на працягу 2015–2016 навучальнага года арганізаваны першынствы па 17 відах спорту, у якіх прынялі ўдзел больш за 1500 студэнтаў». Імёны пераможцаў, віншаванні, цёплыя словы, падарункі, лепшыя творчыя нумары ад студэнтаў сталічных універсітэтаў... Спачатку ўшанавалі факультэц-

кія зборныя – прызёраў 61-й спартакіяды. Так, трэцяй стала каманда факультэта прыродазнаўства, срэбра дасталося Інстытуту псіхалогіі, перамогу ж святкаваў фізіка-матэматычны факультэт. Усе зборныя былі ўзнагароджаны кубкамі і дыпломамі, а выкладчыкам, адказным за фізічнае выхаванне студэнтаў, былі ўручаны спецыяльныя прызы ад рэктарата БДПУ. Заслужаныя ўзнагароды атрымалі і прадстаўнікі факультэта фізічнага выхавання – самага тытулаванага факультэта, які выступае ў спартакіядзе па-за конкурсам. У нашым універсітэце дбаюць не толькі аб развіцці студэнцкага спорту, але і пра актыўны адпачынак і аздараўленне выкладчыкаў. Прыкладам гэтаму служыць спартакіяда сярод супрацоўнікаў нашай аlma mater, у якой прынялі ўдзел больш за 350 чалавек. Як слушна заўважыла першы прарэктар БДПУ С. І. Копцева, «мы не толькі вучым, але яшчэ і вучымся ў нашых студэнтаў. Пераканайцеся самі: праграма студэнцкай спартакіяды ўключае 17 відаў спорту, а спартакіяда работнікаў БДПУ – толькі 10. Як бачыце, нам ёсць да чаго імкнуцца!» Прызавыя месцы сярод супрацоўнікаў універсітэта размеркаваліся наступным чынам: замыкае тройку лідараў факультэт эстэтычнай адукацыі, другое месца ў прадстаўнікоў фізіка-матэматычнага факультэта, а трыумфатарам стала зборная каманда супрацоўнікаў спартыўнага клуба, цэнтра студэнцкай творчасці, упраўлення (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)


ʠʚʝʑʏ ʕʪʑʝʔ ȃ ʑʔʦʜʏ ʛʏʚʏʓʝʔ! Напачатку лістапада 1966 г. Андрэй Андрэевіч Каляда, тагачасны выкладчык Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, стварыў на філфаку тэатр чытальнікаў, які з лёгкай рукі прафесара Фёдара Янкоўскага назваў «Жывым словам»… І вось сёлета 5 лістапада ў БДПУ з’ехаліся выпускнікі тэатра розных гадоў, каб разам адсвяткаваць вялікую і значную дату – 50 гадоў з дня яго заснавання. Тэатр «Жывое слова» з’яўляецца найстарэйшым народным калектывам БДПУ, бадай, адзіным беларускамоўным аматарскім калектывам у рэспубліцы. І ў той жа час ён заўжды малады, бо кожны год да ліку жываслоўцаў далучаюцца студэнты першых курсаў. Сёння літаратурны тэатр аб’ядноўвае будучых педагогаў з філалагічнага факультэта, Інстытута інклюзіўнай адукацыі, факультэта прыродазнаўства БДПУ, студэнтаў МДЛУ і Інстытута журналістыкі БДУ. Сёлета яны падрыхта-

валі новы спектакль «Дудар», прысвечаны юбілейнай даце. Па жанры гэта дакументальная фантазія, бо ў аснову сцэнарыя былі пакладзены сапраўдныя гістарычныя факты пра стварэнне першай беларускай тэатральнай трупы, пра жыццёвы лёс пісьменніка і публіцыста Сяргея Палуяна, пра дзейнасць першых беларускіх газет і ўвогуле культурнае жыццё беларусаў пачатку ХХ ст. Спектакль атрымаўся даволі постмадэрнісцкім, бо акрамя намёкаў на творы «Лабірынты» і «Дудар» Вацлава Ластоўскага на сцэне ўгадваліся алюзіі на апавяданні Хорхе Луіса Борхеса і рэмінісцэнцыі на «Працэс» Франца Кафкі. «Жываслоўцам» удалося стварыць своеасаблівы літаратурны квест, і ў гэтую модную сучасную гульню ўцягваліся гледачы, незалежна ад іх адукацыі і дасведчанасці.

Калі прафесійны філолаг, пэўна, пазнаў у маналогах і дыялогах герояў творы Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Ядвігіна Ш., прысвечаныя Сяргею Палуяну, то студэнта-першакурсніка маглі захапіць гісторыі кахання персанажаў, іх перамяшчэнні ў часе і падарожжа ў рай, дзе гульня акцёраў выдатна спалучылася з лялечным тэатрам ценяў. Героі атрымаліся вельмі гратэскнымі, што не раз выклікала смех гледачоў, і 500-я аўдыторыя вучэбнага корпуса № 2 выглядала насамрэч «бурным морам народным» з воклічамі «брава!» і «біс!». А хто ж быў у шэрагах гледачоў? Сярод выпускнікоў тэатра – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сягоднік, начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Наталля Пшанічная, кіраўнік аддзела ранішніх праграм тэлеканала «АНТ» Таццяна Рудакоўская, паэты Мікола Шабовіч і Вера Буланда. Былыя ўдзельнікі тэатра здымаюцца ў кіно на «Масфільме», як Іна Каляда, і працуюць на канале «Культура» Беларускага радыё, як Марыя Дуброўская і Уладзімір Трапянок. Голасам апошняга «агучаны» станцыі мінскага метро, да таго ж былы рэжысёр тэатра кіруе аддзелам інфармацыйных праграм канала «Культура». У свой час ён зрабіў шмат для развіцця «Жывога слова», разам з тэатрам атрымаў шэраг міжнародных узнагарод, таму яго дасягненні з’яўляюцца ўзорнымі для цяперашніх удзельнікаў. Не дзіва, што, калі У. Трапянок на юбілейным капусніку чытаў верш «Беларуская песня» Уладзіміра Караткевіча, маладыя жываслоўцы слухалі яго як зачараваныя. Сустракаў гасцей юбілею імправізаваны кірмаш у фае каля «пяцісоткі», дзе кож-

• Валанцёрства як лад жыцця Н У

А ФАКУЛЬТЭЦЕ прыродазнаўства 3 лістапада стартавала дабрачынная акцыя «Падаруй радасць дзецям!». На працягу месяца ў дэканаце факультэта будзе ажыццяўляцца збор дзіцячых кніг, настольных гульняў, канцылярскіх прылад, цацак. Падарункі студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ арганізатары перададуць дзеткам з абмежаванымі магчымасцямі 3 снежня ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Партызанскага раёна г. Мінска. АЛАНЦЁРЫ клуба «Добрае сэрца» факультэта дашкольнай адукацыі пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі А. П. Часнаковай правялі тэатралізаванае прадстаўленне «Хораша быць добрым!» у ДУА «Дзіцячы дом-інтэрнат для інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця». Разам са студэнтамі ФДА ў арганізацыі і правядзенні

В

2

свята ўдзельнічалі прадстаўнікі фізіка-матэматычнага факульэта нашага ўніверсітэта. ДЗЕЛЬНІКІ валанцёрскага аб’яднання «Роўнасць» Інстытута інклюзіўнай адукацыі (кі-

ны ўдзельнік мог пакінуць пажаданні тэатру ў пісьмовай форме, пагартаць старыя фотаальбомы і пачаставацца фірменнымі кулінарнымі вырабамі! Выпускнікі былі папярэджаны, што акунуцца ў студэнцкую атмасферу, – і кожны нёс нешта з дому, каб пачаставаць сваіх сяброўжываслоўцаў. Сталы ў гэты дзень літаральна ламаліся ад свежай выпечкі, духмяных пірагоў і смажаных мясных прысмакаў. І яшчэ адзін сюрпрыз падаравалі гасцям жываслоўцы: станчылі ў футболках з надпісам «Мне 50!». Такім чынам, першыя выпускнікі і іх выкладчыкі адчулі сябе амаль што юнакамі, а моладзь далучылася да паважанага ўзросту самога тэатра. Творчымі нумарамі «Жывое слова» павіншавалі іх сябры: народны калектыў БДПУ «Ярыца», паэт і бард Алесь Камоцкі, гурт «NaVi», салістка якога Ксенія Жук з дзяцінства чула «жываслоўскія» песні, бо яе бацькі – удзельнікі тэатра. «Увогуле, „Жывое слова“ стварыла шмат моцных і дружных сем’яў», – падкрэсліла былы кіраўнік калектыву Алена Чарэнка. Заснавальнік тэатра «Жывое слова» Андрэй Каляда быў адзначаны падзякамі і граматамі БДПУ, а таксама адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска за плённую працу ў галіне педагогікі і студэнц-

кай самадзейнай творчасці, за значны ўклад у развіццё беларускай культуры і з нагоды пяцідзесяцігадовага юбілею тэатра. Ён падарыў выпускнікам 50 дыскаў з уласнымі перакладамі твораў рускай класікі на беларускую мову. Першы прарэктар БДПУ С. І. Копцева адзначыла: «У 80-я гады папулярнымі ў педінстытуце былі агляды самадзейнай творчасці, на якіх прысутнічала паважанае журы на чале з былым акцёрам Купалаўскага тэатра Андрэем Калядой. На адным з такіх праглядаў вядомы педагог назваў маю працу ў якасці вядучай канцэрта сапраўдным „стрэлам“, што да гэтага часу натхняе мяне ў рабоце, надае сілы спраўляцца з цяжкасцямі і выходзіць з праблемных сітуацый. Тэатр насамрэч выконвае важную псіхалагічную функцыю ў падрыхтоўцы будучых педагогаў». Святлана Іванаўна ўзнагародзіла Ганаровай граматай БДПУ мастацкага кіраўніка тэатра Алесю Сівохіну. Усе запрошаныя госці неслі тэатру свае падарункі, а «жываслоўцы» не толькі падрыхтавалі памятныя значкі і торт з пяццюдзесяццю свечкамі, але і аддзячылі выпускнікам песнямі, цудоўным спектаклем, а таксама запрасілі іх у бліжэйшы час на вечарыну ўласнай творчасці «Атрасіны». Яе традыцыйна ладзяць у «Жывым слове» ў канцы восені – пачатку зімы. Раім сачыць за абвесткамі ў сацыяльных сетках і на сайце БДПУ! Алесь МОЙСКІ

• Акадэмічная мабільнасць у дзеянні Н

А БАЗЕ БДПУ адбыўся Інфармацыйны дзень, прысвечаны трэцяму конкурсу праектных прапаноў па праграме Еўрапейскай камісіі Erasmus+. Суарганізатарам мерапрыемства выступіў Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Трэба адзначыць, што ўдзел БДПУ і яго супрацоўнікаў у праграме Erasmus+ значна актывізаваўся. У хуткім часе нас чакае падпісанне дагавора з Вышэйшай школай выкладчыцкага складу і адукацыі Акадэміі Ліёна (ESPE) (Французская Рэспубліка), а таксама плённае ўзаемадзеянне са Школай Верхняй Аўстрыі. Дарэчы, апошняе прадугледжвае абмен студэнтамі (па два ад кожнай установы) у адпаведнасці з праграмай уключанага навучання тэрмінам на 5 месяцаў і прыезд выкладчыкаў (у такіх жа суадносінах) для чытання спецыялізаваных курсаў, разлічаных на 5 дзён. НАЧНЫМ вынікам работы першага педагагічнага форуму па мастацка-эстэтычнай адукацыі, ініцыятарам якога выступіў БДПУ, стала падпісанне пагаднення аб сеткавым узаемадзеянні паміж БДПУ і МГПУ (РФ, Масква). У выніку аб’яднання навуковага, вучэбнаметадычнага, кадравага і матэрыяльна-тэхнічнага патэнцыялу абодвух універсітэтаў з’явілася магчымасць адкрыць на факультэце эстэтычнай адукацыі БДПУ філіял адзінай у свеце кафедры ЮНЕСКА па праблемах музычнага мастацтва і педагогікі «Музычнае мастацтва і адукацыя на працягу жыцця». Яго дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дазволіць умацаваць міжнародныя сувязі ў галіне музычнай педагогікі і псіхалогіі. Перспектывы і напрамкі работы філіяла былі абмеркаваны падчас круглага стала, у якім прымалі ўдзел прарэктар па навуковай рабоце БДПУ Г. В. Торхава, загадчык кафедры ЮНЕСКА ў МГПУ Э. Б. Абдулін, іншыя зацікаўленыя асобы. У бліжэйшых планах – правядзенне сумесных навуковых даследаванняў, узаемадзеянне ў сферы дадатковай адукацыі і павышэння кваліфікацыі настаўнікаў музыкі, арганізацыя эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці і многае іншае пры метадычнай падтрымцы з боку кафедры ЮНЕСКА. АЦЭНТ кафедры сурдапедагогікі І. К. Русаковіч наведала Еўрапейскі цэнтр даследаванняў жэставых моў (Швецыя, г. Эрэбру) па запрашэнні каардынатара міжнароднага праекта «Распаўсюдзім жэст» Томаса Лідэл-Олсэна. Мэтай паездкі стала вывучэнне жэставай мовы як знакавай сістэмы, азнаямленне з працэсам стварэння відэаслоўнікаў, вызначэнне перспектыў распрацоўкі беларускай лінгвістычнай дэмаверсіі, якая будзе ўтрымліваць прыкладна 15 тыс. слоў і выказванняў. Беларусь стане 26-й краінай свету, жэставая мова якой будзе прадстаўлена ў міжнародным слоўніку і з’явіцца на міжнародным спецыялізаваным сайце www.spreadthesign.com.

З

раўнік – выкладчык кафедры алігафрэнапедагогікі К. М. Рагель) правялі майстар-клас для дарослых з разумовымі і фізічнымі абмежаваннямі. Студэнты азнаёмілі работнікаў сацыяльных майстэрняў прыходу іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» з тэхнікай стварэння кампазіцый са скручаных у спіраль папяровых палосак і дапамаглі ім зрабіць яркія арыгінальныя паштоўкі для сваіх блізкіх. Акрамя таго, валанцёры першага і чацвёртага курсаў правялі канцэртна-забаўляльныя праграмы «Ух, восень – пара залатая» ў ДУ «Псіханеўралагічны дом-інтэрнат № 2 для пажылых і інвалідаў г. Мінска».

Д

14 лістапада 2016 г.


ǺǸȃǻǴǼ, ȇDzǟ Ǵȃ ǽǶǿǨǴ ǯǪǭǬǨǾȄ ǯǵǶǦDzǻ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

выхаваўчай работы з моладдзю і інтэрнатаў БДПУ. Важна ствараць умовы для заняткаў фізічнай культурай і спортам і па месцы жыхарства студэнтаў. Таму асобна праводзілася спартакіяда сярод студэнцкіх інтэрнатаў, дзе перамогу святкавала каманда інтэрната № 8, а другімі і трэцімі сталі адпаведна зборныя інтэрнатаў № 2 і № 7. Асабліва прэстыжным у спартыўнай суполцы БДПУ лічыцца атрымаць прыз у спецыяльнай намінацыі рэктарата БДПУ. Таму наступныя трыумфатары маюць нагоду для падвойнага гонару. Гэта Сяргей Дамарацкі – лепшы кіраўнік спартыўнай секцыі, чацвёртакурсніца ФФВ Дар’я Калі-

нічэнка – спартыўны лідар круглагадовай спартакіяды, Аляксандр Уладзіміравіч Катлоўскі – лепшы трэнер-выкладчык года. Віншуючы ўсіх спартсменаў і асабіста Аляксандра Уладзіміравіча, адна з госцяў свята – заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь па мастацкай гімнастыцы, бронзавая медалістка Алімпійскіх гульняў 2012 г., старшы трэнер Нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь Любоў Чаркашына заўважыла: «Трэнер-выкладчык – вельмі важная асоба ў спорце. Гэта чалавек, які вучыць і „выводзіць у людзі“ спартсменаў, пад яго кіраўніцтвам каманда рухаецца наперад, а гэта азначае, што і рэйтынг краіны ў свеце ўзнімаецца ўсё вышэй і вышэй. Будзьма заўсёды першымі!» БДПУ штогод уваходзіць у пяцёрку лепшых каманд Рэспубліканскай універсіяды. Гэта адбываецца дзякуючы зладжанай працы трэнераў і спартсменаў, якія з годнасцю адстойваюць гонар нашай аlma mater на спартыўных арэнах. Таму адна з самых значных намінацый – «Лепшая зборная каманда БДПУ». Перамогу ў ёй сёле-

та атрымала мужчынская зборная па гандболе пад кіраўніцтвам трэнера С. А. Траско. І яшчэ адна прэстыжная намінацыя, назва якой гаворыць сама за сябе, – «Спартыўны гонар БДПУ». Сапраўды, нам ёсць кім ганарыцца і ёсць на каго раўняцца! Гэта – выпускнік нашага ўніверсітэта, майстар спорту міжнароднага класа, чэмпіён свету і Еўропы па самба, пераможца першых Еўрапейскіх гульняў у Баку Сцяпан Папоў. Менавіта ён атрымаў права ўзнагародзіць лепшых спартсменаў alma mater. Імі сталі: Мікіта Саўчанка – майстар спорту па вольнай барацьбе, чэмпіён Рэспублікі Беларусь, пераможца міжнароднага турніру па вольнай барацьбе 2015 года; Раман Малуха – майстар спорту па біятлоне, чэмпіён Рэспублікі Беларусь; Уладзіслаў Равенка – кандыдат у майстры спорту па дзюдо, прызёр Кубка свету па дзюдо 2015 года; Уладзіслаў Бурдзь – майстар спорту міжнароднага класа па барацьбе самба, пераможца першынства свету, бронзавы прызёр першых Еўрапейскіх гульняў па самба; Крысціна Ціманоўская і Ілля Сірацюк – майстры спорту па лёгкай ат-

летыцы, пераможцы чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы; Раман Шупляк – майстар спорту па дзюдо, прызёр Кубка Еўропы; Аляксандр Белы – кандыдат у майстры спорту, чэмпіён Рэспубліканскай універсіяды па міні-футболе, член міні-футбольнага клуба Вышэйшай лігі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь «Дарожнік»; Аляксандр Джыгера – майстар спорту па футболе, пераможца чэмпіянату Беларусі ў складзе футбольнага клуба «БАТЭ». Няхай сёлетні трыумф для нашых спартсменаў будзе не адзіным і, вядома ж, не апошнім. Няхай будуць новыя перамогі і прыклады для пераймання. Са святам, БДПУ! Вераніка МАНДЗІК

• Спартыўны навігатар ʚʔʞʧʪ ʡʟʬʜʔʟ ʓʚʮ ʏʠʏʐʚʶʑʪʤ ʠʞʏʟʡʠʛʔʜʏʾ Імя Аляксандра Уладзіміравіча КАТЛОЎСКАГА апошнім часам рэгулярна ўзгадваецца на старонках «Н» у сувязі са шматлікімі перамогамі яго выхаванцаў на спаборніцтвах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. А нядаўна ён быў аб’яўлены «Лепшым трэнерам-выкладчыкам года БДПУ». Ужо адной гэтай нагоды было б дастаткова для таго, каб трэнер зборных нашага ўніверсітэта па дзюдо, самба і вольнай барацьбе стаў героем чарговага артыкула на спартыўную тэматыку. Аднак асабіста мне больш імпануе тое, што А. У. Катлоўскі працуе не толькі з фізічна здаровымі спартсменамі, але і з тымі, чые магчымасці абмежаваныя. У прыватнасці, менавіта ён стаіць ля вытокаў рэспубліканскага паралімпійскага дзюдо. Пра тое, як усё пачыналася, а таксама пра ўражанні ад нядаўняй паездкі на Паралімпіяду ў Рыа-дэЖанейра мы і пагутарылі з Аляксандрам Уладзіміравічам перад чарговай трэніроўкай. – У 2009 г. мы з маім першым вучнем Сашам Казловым з’ездзілі на чэмпіянат Еўропы ў Венгрыю, горад Дэбрэцэн. З гэтага і пачалася гісторыя беларускага паралімпійскага дзюдо. У 2011 г. я пачаў працаваць з Арынай Качан, якая да гэтага трэніравалася ў Галіны Васільеўны Савянковай. Мы паехалі на Сусветныя гульні, дзе Арына на першых жа сваіх спаборніцтвах выступіла вельмі дастойна, заняла трэцяе месца. На той момант і для нас, і для яе гэта было нечакана і прыемна. Саша Казлоў стаў пятым. Спартсмены паказалі вельмі добрыя вынікі, абое змагаліся за медалі. Пасля гэтага былі разнастайныя міжнародныя турніры. У тым жа 2011-м чэмпіянат Еўропы ў Лондане, якраз перад Алімпійскімі гульнямі. Там Арына таксама стала трэцяй. Дзякуючы папярэднім вынікам трапіла на Паралімпійскія гульні ў Лондане. Тут Саша стаў дзявятым, а Арына прайграла ў барацьбе за трэцяе месца. У 2014-м на чэмпіянаце свету ў ЗША мая падапечная стала бронзавым прызёрам, саступіўшы тагачаснаму лідару – спартсменцы з Кітая. І цяпер ужо на самых розных кубках Еўропы, свету яна заўжды была ў тройцы мацнейшых. Да галоўнага старту чатырохгоддзя – Паралімпіяды ў Рыа – падышла ў рангу лідара сваёй вагавай катэгорыі ў сусветным рэйтынгу. – Аднак медаля, на жаль, заваяваць не ўдалося… – Так, у спорце гэта бывае на кожным кроку: далёка не заўсёды фаварыты становяцца першымі. Напрыклад, у гэтай Паралімпіядзе ў трынаццаці вагавых катэгорыях выйграў толькі адзін чэмпіён свету. Вядома, мы абсалютна абгрунтавана чакалі медаль. У першай сустрэчы Арына ўпэўнена выйграла ў амерыканкі. Затым за выхад у фінал змагалася з прадстаўніцай Узбекістана. У самым пачатку зрабіла памылку, упала, была вымушана адыгрывацца... Змагалася ў гэтым паядынку нядрэнна, аднак часу не хапіла. Наступствы пройгрышу за выхад у фінал, відаць, яе і надламілі. Мы не думалі, што можам спатыкнуцца менавіта аб такога саперніка. Тут, лічу, сваю ролю адыграў псіхалагічны стан. У паядынку за трэцяе месца з турчанкай суддзя ў роўнай барацьбе аддаў перавагу нашай саперніцы. Вось так атрымалася: другая наша алімпіяда – і зноў пятае месца, зноў каля медаля, але не з ім. Будзем спадзявацца, што, маючы такі каласальны вопыт, правёўшы работу над памылкамі, з Токіа мы прыедзем з медалём.

14 лістапада 2016 г.

– Аляксандр Уладзіміравіч, напэўна, для трэніроўкі паралімпійцаў патрэбна асаблівая методыка? – Паралімпійскім дзюдо займаюцца спартсмены ў асноўным з парушэннямі зроку, радзей – слыху. Калі вучань зусім не бачыць, трэба ўсе прыёмы цалкам паказваць на ім, каб ён адчуў, гэта так званы тактыльны паказ. У Арыны і яшчэ аднаго майго выхаванца Уладзіслава Равенкі ёсць астаткавы зрок, таму ім трэба паказваць павольней, каб яны паспелі ўлавіць. Вядома, спецыфіка ёсць, аднак асаблівых цяжкасцей я не адчуваю. Наадварот, мне вельмі прыемна працаваць з такімі вучнямі. Дарэчы, я зараз вучуся ў магістратуры, і тэма маёй дысертацыі якраз звязана з трэніроўкай паралімпійскіх спартсменаў. Тут трэба добра ведаць і педагогіку, і псіхалогію, разумець, дзе варта націснуць, а дзе і адпусціць, бо ў такіх людзей абвостраны некаторыя пачуцці – напрыклад, іх лёгка пакрыўдзіць. – А самі чаму-небудзь вучыцеся ў сваіх выхаванцаў? – Безумоўна. Ведаеце, і я, і мае калегі з Украіны, Расіі заўважылі: паралімпійцы трэніруюцца больш упарта і старанна, чым іх фізічна здаровыя таварышы. Яны намнога больш укладваюць у сваё развіццё, бо для іх гэта і кампенсацыя, і самарэалізацыя. Паралімпійскія гульні – сапраўды велізарнае свята, мара, якая стала рэальнасцю для кожнага канкрэтнага спартсмена. Тут збіраецца шмат людзей з рознымі асаблівасцямі і абмежаваннямі ў фізічным развіцці, на якія ты проста не звяртаеш увагі – такія яны самадастатковыя, настолькі моцныя духам і валявыя. Неверагодна, але мае вучні надаюць мне аптымізму, з іх хочацца браць прыклад. – А тое, што большасць вучняў-дзюдаістаў становяцца студэнтамі БДПУ, Ваша заслуга? – Я толькі расказваю пра перавагі, пералічваю ўсе «за», але ні ў якім разе не ўгаворваю. Яны самі робяць выбар. На мой погляд, правільны. Прынамсі, ніхто яшчэ не пашкадаваў.

– Вернемся да нядаўняй Паралімпіяды. Чытачам «Н» хацелася б завочна пабываць на гэтым маштабным мерапрыемстве… – У Рыа мы былі з 1 па 21 верасня. Дарога да месца прызначэння заняла суткі. Трапілі ў спёку, тэмпература паветра вагалася ад 25 да 37 градусаў вышэй за нуль. І гэта пры тым, што ў Бразіліі была… зіма! У іх цікавы адлік часу, вясна пачынаецца 23 верасня. Атрымоўваецца, мы былі яшчэ зімой. У паралімпійскай вёсцы ўсё было зроблена цудоўна, умовы добрыя. Жылі мы ў доміках з блочнай сістэмай – два пакоі, хол і балкончык. Каля кожнага доміка быў басейн, так што, калі вельмі горача, можна было і акунуцца. Арганізацыя не такая ідэальная, як у педантычных англічан, дзе ўсё прадугледжана да дробязяў. Але ніякіх праблем не было ні з пражываннем, ні з транспартам, ні з харчаваннем. Сталовая працавала кругласутачна, кухня азіяцкая, еўрапейская – на любы густ. Шэсць-сем відаў мяса, два-тры віды рыбы… Зрабіў адно назіранне: бразільцы, безумоўна, вясёлыя і пазітыўныя людзі. Але яны не тое каб лянівыя, а хутчэй неабавязковыя. Напрыклад, гаворыш пакаёўцы: трэба прыбраць нумар. Яна згадзілася і пайшла, але калі не пракантралюеш, нумар так і застанецца непрыбраным. Трэба літаральна ўзяць за руку, прывесці і паказаць. Такі ўжо ў іх менталітэт, яны нікуды не спяшаюцца. Гэта сказана ні ў якім разе не для таго, каб некага пакрыўдзіць! А ўвогуле ў Бразіліі незвычайная прырода: пальмы, экзатычныя расліны. І, безумоўна, Атлантычны акіян! Рыа знаходзіцца на ўзбярэжжы, такой прыгожай берагавой лініі я ў сваім жыцці яшчэ не бачыў. Агромністая, у шырыню метраў 150, у даўжыню некалькі кіламетраў. Усюды нацягнуты валейбольныя сеткі, стаяць футбольныя вароты. Спорт бразільцы сапраўды любяць, кожны, хто пажадае, можа займацца хоць бы на пляжы. – Аляксандр Уладзіміравіч, дзякую за цікавую размову. Спадзяюся, у наступны раз наша сустрэча будзе прысвечана доўгачаканаму паралімпійскаму медалю. Шчыра жадаю Вам і Вашым вучням поспеху, трываласці і вялікай удачы, такой патрэбнай у вялікім спорце. Гутарыла Вераніка МАНДЗІК

3


• Гасцёўня

І ван Паўлаў: Паўлаў «КАЛІ Я ЗДЫМАЮ – Я ШЧАСЛІВЫ ЧАЛАВЕК»

Правядзенне майстар-класа «Некалькі сакрэтаў кінавытворчасці» для студэнтаў БДПУ ініцыявала медыялабараторыя ЦРІТ. Яго ўдзельнікамі сталі каля 50 танкаўцаў, якія любяць кіно, спрабуюць нешта здымаць або маюць такое жаданне. Рэжысёр-пастаноўшчык Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Іван ПАЎЛАЎ падтрымаў іх у гэтым пачынанні і падзяліўся сваімі прафесійнымі знаходкамі. А затым адказаў на пытанні карэспандэнта «Н». – Рэжысёр і рэжысёр-пастаноўшчык – гэта адна і тая ж прафесія? – Розныя. Рэжысёр-пастаноўшчык – гэта чалавек, які «будуе» кадр і ўвогуле адказвае за ўсё, што адбываецца на здымачнай пляцоўцы. Мы, вобразна кажучы, нібыта капітаны карабля. – Абстрактны рэжысёр-пастаноўшчык у вашым уяўленні – гэта мужчына або жанчына? – Гэта як запытаць у авіятараў: колькі ў іх экіпажаў з пілотам-жанчынай. Я лічу, што наша прафесія цяжкая як у маральным, так і ў фізічным плане. Уявіце сітуацыю, калі 50–60 чалавек на здымачнай пляцоўцы залежаць ад цябе і чакаюць твайго рашэння. Думаю, больш лагічна, калі на месцы рэжысёра-пастаноўшчыка будзе прадстаўнік моцнага полу. Канешне, ёсць і жаночае кіно. Яно існуе і развіваецца незалежна ад таго, хто і як да яго ставіцца. – Вы скончылі Беларускую акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысёр ігравога кіно» (майстэрня народнага

ба – студэнт. Калі яго няма, дык і выкладчык не патрэбен. А другая ісціна заключалася ў тым, што трэба здымаць кіно пра каханне. І пра любоў таксама. – Вы з лёгкасцю адгукнуліся на просьбу аб правядзенні майстар-класа для студэнтаў БДПУ. Ці ёсць у Вас вопыт выкладчыцкай дзейнасці? – Маю толькі вопыт выступленняў перад гледачамі. Аднак, калі ўсё складзецца добра, пачну яго набываць у якасці выкладчыка кінашколы, якая ў хуткім часе адкрыецца пры Саюзе кінематаграфістаў. – Ці ёсць у Вас любімыя акцёры? – Люблю ўсіх акцёраў, якія здымаюцца ў маіх фільмах. Аднак амаль нікога не запрашаю ў наступны праект. Мне падабаецца рабіць адкрыцці ў людзях, мяняць акцёрскія амплуа. Увогуле падабаецца эксперыментаваць. – Якія эмоцыі Вы адчуваеце падчас прэм’еры свайго фільма? – З-за таго, што апошнім часам здымаем пераважна тэлевізійныя фільмы, у кінематографе згубілася такая важная падзея, як прэм’ера. Цяпер мы рэдка бачым рэакцыю гледача на той або іншы кадр. Раней я проста слухаў залу і па яе рэакцыі здагадваўся, што ўдалося, а што – не. На жаль, эфект жывой адваротнай сувязі згублены. – БДПУ стварае ўсе ўмовы для развіцця творчага патэнцыялу студэнтаў. Акрамя таго, ва ўніверсітэце лічаць, што «рабіць любую справу трэба з веданнем справы». Таму мы рады, што рэжысёр-пастаноўшчык Іван Паўлаў адгукнуўся на наша запрашэнне. Тым больш, што атрыманыя веды дапамогуць будучым настаўнікам у арганізацыі пазашкольнай дзейнасці з вучнямі. – Сапраўды, сёння здымаць кіно могуць усе, хто мае мабільнік – гэта значыць, практычна кожны. Аднак пачаткоўцу спачатку трэба вырашыць, для каго прызначаецца будучы фільм. Калі для самога сябе – гэта адна справа. Калі для масава-

артыста СССР Віктара Турава). У мінулым месяцы адбыліся вечар памяці і адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар 80-годдзя кінарэжысёра. Скажыце, калі ласка, якім Настаўнікам ён быў. – Віктар Тураў сказаў мне некалькі вельмі важных рэчаў, якія я спачатку прыняў на веру, а пазней пераканаўся ў яго праваце. Першае: на пляцоўцы самы галоўны чалавек – гэта акцёр. Мне падаецца, гэтаксама як і ва ўніверсітэце галоўная асо-

• БДПУ – тэрыторыя здароўя

dzǿȄǥ, ǸǮǯ ǴȉȄȊ. Ǯ ǻdz ǻǮǮDzǰǮǾǼȀ

Характар харчавання нашага сучасніка моцна змяніўся. Напрыклад, з’явілася вялікая колькасць рафінаваных прадуктаў, харчовых дабавак. І хоць у апошнія дзесяцігоддзі ўведзена паняцце рацыянальнага і збалансаванага харчавання, паміж нас шмат мажных людзей з адынаміяй, якая звязана са зменай ладу жыцця чалавека. На жаль, усё большая колькасць людзей, асабліва маладых, аддаюць перавагу тлустай, салодкай, рафінаванай ежы, запіваючы яе рознымі «коламі», «спрайтамі», «фантамі» і інш., што ўтрымліваюць ваду, цукар, фарбавальнікі, араматызатары, часам кафеін. Клуб «Здаровага ладу жыцця» БДПУ плануе правесці шэраг пасяджэнняў, на якіх будуць абмяркоўвацца пытанні правільнага харчавання. У прыватнасці, рацыянальнае і раздзельнае харчаванне; дыеты астранаўтаў і лётчыкаў-выпрабавальнікаў; разгрузачнадыетычная тэрапія; спартыўнае харчаванне і допінг; вегетарыянства; гарвардская, амерыканская, азіяцкая, міжземнаморская дыеты; анарэксія; ортарэксія; алкагольныя і безалкагольныя напоі; шкода і карысць папулярных прадуктаў і інш. Пасяджэнні клуба ЗЛЖ будуць праходзіць кожны трэці чацвер месяца ў каб. 128 (вуч. корпус № 3). Запрашаем да нас усіх, хто хоча «жыць здорава». Даведкі па тэл. 200-88-46. Аб’явы пра тэмы і час сустрэч будуць размяшчацца на сайце БДПУ. Уладзімір СЫТЫ, прафесар, кіраўнік клуба ЗЛЖ

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: прафесара кафедры (д.н., 22 разр. АТС) беларускага мовазнаўства; дацэнта кафедры (к.н., 20 разр. АТС) агульнай біялогіі і батанікі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) інфармацыйных тэхналогій у адукацыі, педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі; выкладчыкаў кафедры (18 разр. АТС) агульнай і арганізацыйнай псіхалогіі (2). Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: вул. Савецкая, 18/1, г. Мінск. Тэл. 226-46-59.

i

226-40-19 e-mail: nastaunik@bspu.by www.bspu.by

– Было адно, паўпрафесійнае... «Што Вы робіце, калі трэба здымаць масавыя сцэны з вялікай колькасцю людзей?» Я адказаў, што ў залежнасці ад бюджэту я плачуV або плаVчу. Імкнуся знаходзіць выйсце з сітуацыі ў залежнасці ад таго, што павінна быць у кадры. – Вы ніколі не шкадавалі, што звязалі сваё жыццё з кіно? – Не шкадаваў. Нас на курсе вучылася 12 чалавек, а ў прафесіі засталіся толькі трое. Калі жыццё прымушала, і таксаваў, і на будоўлі працаваў, аднак пра кіно думаў заўсёды. Калі я здымаю – я шчаслівы чалавек.

P. S. Пасля заканчэння майстар-класа студэнты падзяліліся з карэспандэнтам «Н» сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства і выказалі просьбу арганізаваць для іх новыя сустрэчы з прафесіяналамі беларускай кінаіндустрыі. Верамейчык Вікторыя (ФСПТ): «Гэта было крута! Такі харызматычны чалавек. Мы нібыта пабылі на здымачнай пляцоўцы! Ён зарадзіў нас сваёй энергіяй. Цяпер я ведаю, якім павінен быць сапраўдны рэжысёр-пастаноўшчык!». Зялюткін Яўген (ФЭА): «Хацелася б і ў далейшым наведваць такія майстаркласы, бо ніякія кнігі не заменяць жывых стасункаў».

ǷǸǨǪǟdzȃ ǷǨǮǨǸǵǨDZ ǩȇǹǷǭDzǟ Ǧ ǹǺǻǬȅǵǾDzǟǴ ǟǵǺȅǸǵǨǾǭ

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

БДПУ: будучыня пачынаецца тут!

• Служба 101

• Аддзел кадраў

Вул. Савецкая, 18, п. 137, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

га гледача, то першыя крокі ў кінематографе пажадана рабіць з дапамогай прафесіянала. Можна, канешне, бавіць час і самастойна вынаходзіць кола. Аднак, калі хочаш хутчэй даехаць, лепш слухаць і вучыцца. Кіно, у адрозненне ад жывапісу, не індывідуальны від мастацтва. Тут нельга сказаць: «А я так бачу…». – У рабоце над стварэннем фільма, нават кароткаметражнага, удзельнічае цэлы калектыў прафесіяналаў – сцэнарысты, аператары… Ці змаглі б Вы дапамагчы маладым і таленавітым студэнтамаматарам – пасадзейнічаць у арганізацыі для іх майстар-класаў з удзелам Вашых калег па кінастудыі? – Канешне. Па акцёрскім майстэрстве папрацаваць са студэнтамі, думаю, пагодзіцца Віктар Васільеў – старшыня Беларускага саюза кінематаграфістаў, па аператарскім – Віктар Бандаровіч і Вячаслаў Дунаеў, па сцэнарным – Аляксандр Дзем’янкоў. Абяцаю сваё садзеянне ў якасці пасрэдніка, з вялікім задавальненнем завітаю да вас і сам. Бачыў агеньчыкі ў вачах студэнтаў, зацікаўленыя і натхнёныя твары. Буду рады, калі інтарэс будучых педагогаў да мастацтва кіно не скончыцца пасля дэбюту ў студэнцкім конкурсе. – Дарэчы, як бы Вы вызначылі жанр, у якім належыць працаваць канкурсантам? – Жанр кожны можа абраць па ўласным гусце. Аднак трэба памятаць, што ўсё ў кінематографе падпарадкоўваецца законам драматургіі: завязка, кульмінацыя, развязка. Нават калі здымаецца гісторыя працягласцю ў адну хвіліну. – Пасля завяршэння майстар-класа студэнты задавалі Вам пытанні. На якое з іх Вам было цікавей за ўсё адказваць?

З мэтай недапушчэння пажару, а таксама для таго, каб паменшыць наступствы ад яго, кожны жыхар інтэрната абавязаны выконваць патрабаванні пажарнай бяспекі. На тэрыторыі ўніверсітэта забараняецца: – курыць; – выкарыстоўваць піратэхнічныя вырабы, прымяняць адкрыты агонь; – здымаць з завесаў або фіксаваць у адчыненым становішчы супрацьпажарныя, дыманепранікальныя, лесвічныя дзверы. Нельга: – загрувашчваць праходы, выхады, дзверы на шляхах эвакуацыі, устанаўліваць на іх вазоны, мэблю і іншыя рэчы; – пры пажары – выкарыстоўваць ліфты. Пры эксплуатацыі электраўстановак не дапускаецца: – прымяняць нестандартнае (самаробнае) і выкарыстоўваць няспраўнае электраабсталяванне; – перавышаць дапушчальную нагрузку электрасеткі; – выкарыстоўваць правады і кабелі з пашкоджанай ізаляцыяй; – пакідаць без нагляду ўключаныя ў электрасетку прыборы ці абсталяванне, калі гэта не прадугледжана іх эксплуатацыйнымі дакументамі. Пры пажары тэлефанаваць: 101 ці 112. Я. ГАЎРЫК, інспектар групы прафілактыкі СПЧ-38 Маскоўскага РАНС

Газета надрукавана ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «БудМедыяПраект». ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. Тыраж 450 экз. Заказ 1414. Падпісана ў друк 11.11.2016 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.