1182

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Аўторак, 20 верасня 2016 года

№ 10 (1182)

• Навіны БДПУ С

УСТРЭЧА студэнцкага актыву БДПУ з выпускніком гістарычнага факультэта нашага ўніверсітэта – намеснікам старшыні Мінгарвыканкама І. В. Карпенкам – адбылася 6 верасня і была прысвечана ўдзелу бу-

дучых педагогаў у жыцці горада. Ігар Васільевіч высока ацаніў работу педагагічных атрадаў і валанцёрскіх клубаў alma mater, якую яны праводзяць на тэрыторыі Мінска і Мінскай вобласці, асобна спыніўшыся на брэндавым праекце БДПУ «Дзеці сталіцы». Трэба адзначыць, што гарадскія ўлады таксама знаходзяць магчымасць дапамагчы валанцёрам: прадастаўляюць бясплатны праезд у грамадскім транспарце, арганізуюць за ўласны кошт экскурсіі па гістарычных мясцінах Беларусі. Пасля зацікаўленай гутаркі са студэнтамі І. В. Карпенка ўручыў рэктару БДПУ А. І. Жуку Ганаровую грамату Мінгарвыканкама, якой узнагароджваецца калектыў універсітэта за шматгадовую плённую дзейнасць па рэалізацыі валанцёрскага праекта «Дзеці сталіцы».

М

ІНІСТЭРСТВА адукацыі Рэспублікі Беларусь падвяло вынікі конкурсу грантаў для маладых вучоных. На бюджэтнае фінансаванне ў 2016 г. ад нашага ўніверсітэта прэтэндавалі 30 навукова-даследчых праектаў, што ў два з паловай разы больш, чым летась. І вынікі не прымусілі доўга чакаць: на рахунку alma mater 15 грантаў – 6 калектыўных (СНДЛ) і 9 індывідуальных. Віншуем! «Н»-даведка. У 2015 г. з 12 заяўленых навуковадаследчых праектаў фінансаванне атрымалі 9, у ліку якіх быў толькі адзін калектыўны грант.

П

А ВЫНІКАХ рэйтынгу Webometrics (дадзеныя на ліпень 2016 г.) рэпазіторый БДПУ заняў 6-е месца сярод устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, узняўшыся за няпоўныя два гады існавання на 8 пазіцый. На сённяшні дзень у рэпазіторыі БДПУ размешчана звыш 14,5 тысяч дакументаў – поўныя тэксты атрыкулаў часопісаў, метадычных указанняў і метадычных дапаможнікаў, манаграфій, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, аўтарэфератаў дысертацый, матэрыялаў канферэнцый, вучэбных планаў. «Н»-даведка. Палепшыў свае пазіцыі рэпазіторый БДПУ і ў свеце, узняўшыся з 1870-га месца на 1116-е.

БЕГЧЫ ВЕТРУ НАЎЗДАГОН КЛІЧА МІНСКІ МАРАФОН!

У нядзелю, 4 верасня, каля 20 тысяч бегуноў з 42 краін свету выйшлі на старт Мінскага паўмарафону. Сярод іх вылучаўся самы арганізаваны і крэатыўны ўдзельнік гэтага маштабнага праекта – каманда БДПУ на чале з рэктарам універсітэта А. І. Жуком. Спартсмены-танкаўцы, пераможцы мінулага года ў намінацыі «Самы масавы забег», і сёлета выступілі вялікай знітаванай камандай: аднолькавая форма, універсітэцкая сімволіка, сцягі і плакаты. А яшчэ мы былі адной вялікай сям’ёй – незалежна ад узросту, пасады або спартыўных дасягненняў. Выкладчыкі і члены іх сем’яў, супрацоўнікі, студэнты – усе 1400 чалавек. Чым кіраваліся аматары бегу з БДПУ? Што прымусіла іх абуць красоўкі і выйсці на дыстанцыі Мінскага паўмарафону? Карэспандэнт «Н» паспрабавала разабрацца ў матывацыі членаў універсітэцкай зборнай. Аляксей ЦЮЦЬМАН, 4-ы курс факультэта фізічнага выхавання: – Ідэя прабегчы сапраўдную паўмарафонскую дыстанцыю – 21,1 км – з’явілася яшчэ ў мінулым годзе, аднак ажыццявіць яе здолеў толькі сёлета. Вясной і летам трэніраваўся амаль штодня, прабягаў кіламетраў па 10–12, прывыкаў да нагрузак, падбіраў свой уласны тэмп. Імкнуўся падрыхтавацца як у фізічным, так і ў маральным плане – гэта ж быў першы падобны вопыт у маім жыцці. Я паставіў перад сабой мэту і дасягнуў яе, пераадолеўшы стомленасць і нават боль. А ўзамен атрымаў шмат радасных эмоцый, адчуванне сапраўднага шчасця. Дыстанцыю прабег за 1.45.57. Някепска для першага разу. Гэта 555-ы вынік сярод больш чым 1700 удзельнікаў. У наступным годзе я заканчваю навучанне, аднак не планую развітвацца з універсітэтам і Мінскім паўмарафонам. Буду ў ім удзельнічаць ужо як малады спецыяліст. Вераніка БУТКЕВІЧ, Марыя ДУНЕЦ, 1-ы курс факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій: – Упершыню ўдзельнічалі ў міжнародным спартыўным мерапрыемстве. Нас перапаўнялі радасць, захапленне, ну і, вядома, хваляванне. Калі б яшчэ нам давялося прабегчы па цэнтральных вуліцах сталіцы на чале з рэктарам БДПУ, дэканамі і выкладчыкамі нашага ўніверсітэта! Калі мы пераадольвалі апошні кіламетр, то здавалася, што сіл ужо няма. Аднак пачуццё адказнасці і гонару за alma mater

дапамагло дабегчы да запаветнага фінішу. Кожны з нас атрымаў медаль, які будзе напамінам пра гэты яркі спартыўны дзень. Я. В. ЦІХАНАВА, выкладчык кафедры клінічнай і кансультатыўнай псіхалогіі Інстытута псіхалогіі: – У складзе зборнай БДПУ ўдзельнічала ў Мінскім паўмарафоне двойчы. І кожны раз з задавальненнем праводзіла гэты дзень побач са сваімі калегамі, са студэнтамі. Да таго ж, карпаратыўны забег – гэта спосаб фарміравання каманднага духу і патрыятычных пачуццяў да сваёй alma mater. Ю. В. СТРОГАЯ, намеснік дырэктара Інстытута псіхалогіі па выхаваўчай рабоце: – Для мяне Мінскі паўмарафон – гэта ўжо традыцыя і ўнікальная магчымасць адчуць прыналежнасць да свайго (Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)

• Цэнтр развіцця педагагічнай адукацыі паведамляе С

ТАРТАВАЎ Рэспубліканскі эксперыментальны праект «Апрабацыя мадэлі дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі навучэнцаў на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі (2016–2019 гг.)». Пятнаццаць устаноў адукацыі з розных абласцей краіны (сярэднія агульнаадукацыйныя школы і гімназіі, у якіх адкрыты профільныя класы педагагічнай накіраванасці) атрымалі статус эксперыментальных пляцовак. Кіраўнікі пра екта – А. І. Жук, рэктар БДПУ, доктар педагагічных навук, прафесар, і А. В. Пазняк, начальнік цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

П

АБАЧЫЎ свет «Штогоднік БДПУ 2014/ 2015». У ім знайшлі адлюстраванне асноўныя пытанні і рашэнні Савета і рэктарата ўніверсітэта, вынікі адукацыйнай, выхаваўчай, навуковай і сацыяльнай дзейнасці, асветлены міжнародныя сувязі аlma mater, прадстаўлены лепшыя выпускнікі і супрацоўнікі. Зборнік змяшчае дайджэст найважнейшых падзей з жыцця БДПУ, сярод якіх святкаванне 100-гадовага юбілею, візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі, адкрыццё інтэра ктыўных класаў, залы рэдкай кнігі, юбілейны зорны паход і правядзенне марафону перадсвяточных і святоч-

ных мерапрыемстваў, фестываляў, сустрэч і канферэнцый, стварэнне профільных педагагічных класаў. Рыхтуецца да друку другі штогоднік, у якім усе структуры і падраздзяленні ўніверсітэта даюць справаздачу аб праведзенай працы за 2015/2016 навучальны год. Выданне пабачыць свет напярэдадні Дня ўніверсітэта – 21 лістапада. РАМКАХ 7-га этапу Фестывалю моладзевай вузаўскай навукі ў БДПУ 28 верасня адбудуцца дэбаты па педагагічнай футуралогіі «Школа заўтрашняга дня ў кантэксце ўстойлівага развіцця грамадст-

У

ва» сярод навучэнцаў педагагічных класаў школ-лабараторый вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі. Загадзя фарміруюцца каманды і арганізуецца самастойная пошукава-даследчая работа вучняў па стварэнні кейса дэбатаў – сістэмы навуковых канцэпцый, фактаў, гіпотэз, прагнозаў, аргументаў і контраргументаў, інфармацыйнай падтрымкі для доказу праўдзівасці свайго тэзіса. У дыскусійным абмеркаванні навучэнцы педагагічных класаў прадставяць альтэрнатыўныя стратэгіі развіцця школы будучыні.


• Афіцыйная хроніка 12–14 верасня па запрашэнні рэктара БДПУ А. І. Жука ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка знаходзілася дэлегацыя Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Хачатура Абавяна на чале з яго рэктарам Р. К. Мірзаханянам. Візіт у Мінск кіраўніка АДПУ надаў новы імпульс супрацоўніцтву дзвюх ВНУ ў галіне навукі і адукацыі, што пачалося ў снежні 2014 г. тановамі вышэйшай адукацыі Еўропы ў рамках Балонскага працэсу і інш. Яскравым прыкладам рэалізацыі дагавора з’яўляецца правядзенне ў 2015 і 2016 гг. міжнароднага адукацыйнага праекта «Летняя школа» з удзелам беларускіх і армянсНа пасяджэнні рэктарата, якое праводзілася ў пашыраным складзе, кіраўнікі БДПУ і АДПУ пацвердзілі важнасць і правільнасць прынятых раней рашэнняў, накіраваных на беларуска-армянскае адукацыйнае супрацоўніцтва. Сярод іх – абмен выкладчыкамі і студэнтамі, праграмы павышэння кваліфікацыі кадраў, пашырэнне кантактаў з вядучымі ўс-

кіх студэнтаў. У адпаведнасці з рашэннем Савета БДПУ рэктару Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Хачатура Абавяна доктару гістарычных навук прафесару Р. К. Мірзаханяну прысвоена званне «Ганаровы прафесар БДПУ». Ва ўрачыстай абстаноўцы Рубену Карленавічу былі ўручаны статусныя сім-

валы – дыплом адпаведнага ўзору і аксамітная мантыя. Спадар Мірзаханян выказаў прысутным словы падзякі за аказаны гонар, а затым прачытаў лекцыю «Адукацыйная сістэма Арменіі: мінулае, сучаснасць, будучыня». Пасля выступлення Рубен Карленавіч адказаў на шматлікія пытанні аўдыторыі і ў прысутнасці членаў рэктарата, вядучых вучоных БДПУ, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, супрацоўнікаў і студэнтаў alma mater уручыў рэктару БДПУ, Ганароваму доктару Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Хачатура Абавяна А. І. Жуку медаль «Педагагічны ўніверсітэт Х. Абавяна».

«Н»-даведка. Рубен Карленавіч Мірзаханян скончыў гістарычны факультэт Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ажыццяўляў навукова-педагагічную дзейнасць у Армянскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Хачатура Абавяна, выкладаў гісторыю палітыкі і гісторыю сусветнай культуры. У 1990 г. быў абраны, а ў 2000 і 2006 гг. пераабраны на пасаду дэкана факультэта культуры. У лютым 2011 г. абраны рэктарам АДПУ. З 2003 г. з’яўляецца старшынёй Цэнтральнага Праўлення культурнага таварыства «Цекеян» Арменіі. У 2009 г. Рубену Карленавічу прысвоена званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Арменія». У 2009 г. Яго Святасць Каталікос усіх армян Гарагін II узнагародзіў спадара Мірзаханяна ордэнам імя Св. Саака – Св. Месропа. Р. К. Мірзаханян з’яўляецца членам Прэзідыума Сусветнага Армянскага Кангрэса, членам Савета фонду «Цэнтр Цекеян». Аўтар трох манаграфій, 35 навуковых і навукова-метадычных, больш як 70 грамадска-публіцыстычных артыкулаў. Кавалер 16 медалёў, Ганаровы доктар Міжнароднай акадэміі філасофіі, Ганаровы прафесар Нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. П. Драгаманава (Украіна), а з верасня 2016 г. – Ганаровы прафесар БДПУ.

БЕЛАРУСЬ–АРМЕНІЯ: ШКОЛА МІЖНАРОДНАГА ЎЗАЕМАДЗЕЯННЯ Кожная летняя школа – гэта спроба сабраць разам студэнтаў, якія гатовы з задавальненнем і карысцю вучыцца падчас канікул у кампаніі аднадумцаў. Гэта шматлікія знаёмствы, якія наўрад ці адбыліся б у іншых умовах. Гэта нефармальныя зносіны з выкладчыкамі, сяброўская атмасфера, абмен вопытам. Гэта магчымасць для маладых людзей, якія маюць розную культурную спадчыну, стаць часткай адной агульнай сям’і. Гэта, нарэшце, карысныя сувязі, якія праявяцца пазней – у выглядзе сумесных праектаў і праграм. Першы этап ІІ Міжнароднага адукацыйнага праекні і Манастыр Гегард, мемарыяльны помнік Цыта «Летняя школа-2016. Ведай Беларусь!» быў рэацэрнакаберд і возера Севан. Эмоцыі, якія мы пры лізаваны ў БДПУ 1–10 ліпеня. У ім прынялі ўдзел гэтым адчулі, немагчыма перадаць словамі. 30 студэнтаў Армянскага дзяржаўнага педагагічнага У Дзень нацыянальнай кухні кожная дэлегацыя ўніверсітэта імя Хачатура Абавяна (Арменія), Унігатавала традыцыйную страву свайго народа і часверсітэта BRACK і Бангладэшскага ўніверсітэта інтавала ёю сяброў з іншых краін. Мы, беларусы, жынерыі і тэхналогій (Бангладэш), Нацыянальнага смажылі залацістыя дранікі. Ля нашага століка садаследчага Томскага політэхнічнага ўніверсітэта і Нібралася шмат народу – хрумсткія аладкі з бульбы жагародскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. І. Лахутка зніклі, а дэгустатары засталіся сытыя і задабачэўскага (Расія), Універсітэта Заходняй Багеміі воленыя. А яшчэ ўзгадваецца, як, не дачакаўшыся (Чэхія). Па словах гасцей нашай alma mater, удзельніпачатку вячэры, студэнты з Венгрыі, што гатавалі каў праекта ўразілі цёплы прыём і гасціннасць белапобач, рассмакавалі дранікі і не маглі спыніцца: русаў. А яшчэ яны былі шчыра ўдзячны арганізатамаўляў, так смачна пахнуць і прыгожа выглядаюць! рам «Летняй школы» за насычаную, дынамічную і пазЯ ўдзячна рэктарам БДПУ і АДПУ за арнавальную праграму. ганізацыю і падтрымку мерапрыемства, У рамках другой часткі адукацыйнага праекта «Лет- Ерэвана і рытму жыцця ў ім, то гэта дынамічны і еўрапейс- за магчымасць атрымаць новыя веды і незабыўны няя школа-2016. Арменія» на дзесяць дзён гаспадаром кі горад з добразычлівымі і ветлівымі, шчодрымі і гас- вопыт міжнароднага ўзаемадзеяння. мерапрыемства стаў Ерэван. Прадстаўнікі Арменіі, ціннымі жыхарамі, якія ганарацца сваёй краінай. Што да Эвеліна КАМАІШКА, студэнтка факультэта спецыБеларусі, Венгрыі, Літвы, Расіі і Фінляндыі сабраліся эфектыўнасці праграмы, то гэта яшчэ і паглыбленне яльнай адукацыі: 10–19 жніўня пад гасцінным дахам Армянскага ў новую сацыяльную сетку: арганізатары Летняй школы – Праект «Летняя школа-2016» прадаставіў мне выдзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Хачатура збіраюць кантактную інфармацыю, каб пазней паведам- датную магчымасць пазнаёміцца з усходняй культурай, Абавяна. І хоць «Летняя школа» даўно завяршыла сваю ляць удзельнікам пра новыя праекты і мерапрыемствы. удасканаліць веданне англійскай мовы і, самае галоўнае, работу, а яе ўдзельнікі вярнуліся дадому і прыступілі да Вялікі дзякуй студэнтам і выкладчыкам набыць новых сяброў. За невялікі прамежак часу, празаняткаў, успаміны пра час, праведзены ва ўніверсітэце- АДПУ, якія дапамагалі, стваралі ўсе ўмовы, каб ведзены ў Арменіі, мы шмат чаго пачулі і ўбачылі, даведапартнёры, яркія па сённяшні дзень. ліся, як арганізавана і працуе сістэма вышэйшай педаганаш візіт у Арменію стаў незабыўным. Лізавета МЯДЗВЕДЗЕВА, спецыяліст упраўлення Кацярына УЛАСАВА, студэнтка факультэта эстэ- гічнай адукацыі. Кожны дзень быў падобны на яркі каляроміжнароднага супрацоўніцтва: вы сон, які складаўся з мноства культурных, спартыўных, тычнай адукацыі: – Калі спытаць пра Арменію ў сярэднестатыстычна– З Ерэвана ўсе мы прывезлі шмат уражанняў. Пер- забаўляльных мерапрыемстваў. Памятаю, як гулялі ў квэст, га беларуса, то ён, хутчэй за ўсё, адкажа, што гэта краі- шае – гэта гасціннасць людзей, якія нас сустракалі. мэта якога – пазнаёміцца з Ерэванам і яго гісторыяй. Шкана, дзе пражывае шмат армян. А яшчэ ўзгадае, што «на Дзякуй арганізатарам за выдатна прадуманую экскур- да, што сон скончыўся, а так не хацелася прачынацца… гары Арарат расце салодкі вінаград». І пры гэтым сійную праграму, сытныя сняданкі, абеды і вячэры са памыліцца, бо гэты вулканічны масіў знаходзіцца на стравамі армянскай кухні (што немалаважна для адчутэрыторыі суседняй Турцыі. Так мала ведала пра Арменію вання каларыту гэтай краіны). Другое – чуласць і даі я, пакуль не стала ўдзельніцай міжнароднага праекта. брыня, клопат і прыстойнасць армян, якія таксама не У Арменіі чакала ўбачыць прыгожую прыроду, спакойны маглі застацца незаўважанымі. Яшчэ адзначу важнасць сталічны горад і шумных карэнных жыхароў. А яшчэ спа- абмену педагагічным вопытам на міжнародным узроўні. дзявалася пакаштаваць смачную ежу і адарвацца ад Валянціна КУНІЦКАЯ, факультэт спецыяльнай звыклай паўсядзённасці. І сапраўды, стравы армянскай адукацыі: кухні нерэальна апетытныя. І прырода гэтай дзівоснай – Праграма, якую для нас падрыхтавалі ў Летняй шкокраіны заварожвае: толькі ўявіце, што ў гарах аблокі ле, аказалася насычанай і цікавай. Яна ўключала шмат праплываюць нізка-нізка, літаральна над галавой, нават экскурсій, заданняў, лекцый і дэбатаў. У Арменіі мы наздаецца, нібыта да іх можна дакрануцца рукой. Што да ведалі месцы, што запомняцца назаўсёды, – Храм Гар2

20 верасня 2016 г.


ДОБРЫЯ ЎМОВЫ – ВЫДАТНАЯ ПРАЦА Важнае месца ў структуры БДПУ займае Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. Яго дзейнасць накіравана не толькі на засваенне педагагічнымі работнікамі інавацыйных ведаў, сучасных прафесійных кампетэнцый, але і на аказанне шырокага спектра адукацыйных паслуг, рэалізацыю міжнародных праграм і навуковых праектаў. Так, у мінулым навучальным годзе Інстытут выйграў удзел у двух з шасці ў Беларусі праектаў ERASMUS, у двух праектах акадэмічнай мабільнасці «МОСТ» (з поўным фінансаваннем). А па выніках завяршэння міжнароднага праекта TEMPUS – «Усходняе партнёрства ў сферы педагагічных інавацый у інклюзіўным навучанні» матэрыяльная база ІПКіП папоўнілася абсталяваннем на 12 тысяч еўра. Цяпер інстытут можа пахваліцца яшчэ і значным паляпшэннем матэрыяльна-тэхнічнай базы: нядаўна пасля рамонту быў адкрыты вучэбны корпус № 9. Уражаннямі ад такой значнай падзеі дзеліцца дырэктар ІПКіП БДПУ І. У. ШАСЦІТКА. – У гэты будынак факультэт павышэння кваліфікацыі спецыялістаў адукацыі пераехаў у 2004 г. Тут штогод праходзяць павышэнне кваліфікацыі педагогі рэспублікі, іх колькасць за 12 гадоў павялі-

Так выглядае пасля рамонту харэаграфічная зала для дзяцей.

чылася з 500 да 2000 чалавек. А 6 гадоў таму ў нас адкрыліся навучальныя курсы для дашкольнікаў. І ў адных і тых жа аўдыторыях, толькі ў розныя змены, вучыліся і дарослыя, і дзеці. Пасля рэканструкцыі аднаго блока будынка былога дзіцячага садка пад ІПКіП работы прыпыніліся, і больш чым 10 гадоў другі блок не эксплуатаваўся. Сёння ж адрамантаваны дах, тры паточныя аўдыторыі з адмысловым тэхнічным абсталяваннем, два кабінеты, калідор і гардэроб на першым паверсе вучэбнага корпуса № 9. Адметна, што калектыў ІПКіП уласнымі сіламі арганізаваў рамонт дзеючай часткі будынка. Ды як! Супрацоўнікі інстытута не проста фарбавалі. Яны праявілі творчыя здольнасці, сваю індывідуальнасць, мастацкі густ. Умелым спалучэннем палітры фарбаў дабіліся раздзялення прасторы на зусім непадобныя, але гарманічныя зоны. У дзіцячых пакоях насычанасць адценняў колераў стварае эфект вясёлкі і напаўняе пачуццём радасці.

Выказваю шчырую ўдзячнасць кіраўніцтву ўніверсітэта за стварэнне камфортных умоў для нашай працы, а супрацоўнікам Інстытута – за ініцыятыўнасць і творчы падыход да справы!

• Жыццё БДПУ Летні перыяд для ўніверсітэта – гэта час не толькі адпачынку, а і актыўнай падрыхтоўкі да новага навучальнага года, стварэння камфортных умоў для работы выкладчыкаў і студэнтаў. Таму на чарговым пасяджэнні рэктарата БДПУ разглядалася пытанне

«Аб гатоўнасці карпусоў, інтэрнатаў і прылеглых тэрыторый да новага навучальнага года» Прапануем вашай увазе вытрымкі з выступлення прарэктара па АГР А. А. Юшчыка.

У БДПУ надаецца асаблівая ўвага здароваму ладу жыцця. Таму імкненне ўніверсітэта пастаянна развіваць спартыўную базу цалкам зразумелае. У мінулым годзе alma mater прыняла на свой баланс стадыён «Лакаматыў» (сёння гэта стадыён БДПУ), які хоць і знаходзіўся ў здавальняючым стане, аднак не адпавядаў сучасным стандартам. Рэктарат БДПУ прыняў рашэнне правесці мадэрнізацыю асноўнага спартыўнага ядра стадыёна, адрамантаваць памяшканні адміністрацыйнага будынка і трыбуны, уключаючы замену крэслаў. У выніку мадэрнізацыі на стадыёне размясціліся два футбольныя палі – са штучным пакрыццём і газонам – для заняткаў гульнёвымі відамі спорту, такімі як футбол, рэгбі, міні-футбол, хакей на траве і інш. Нагадаем, што штучнае пакрыццё і футбольныя вароты коштам каля 3,5 млрд недэнамінаваных рублёў нашаму ўніверсітэту па дамоўленасці з рэктарам БДПУ А. І. Жуком бязвыплатна прадаставіла «Асацыяцыя „Беларуская федэрацыя футболу“». Як і планавалася, у памяшканнях адміністрацыйнага будынка стадыёна быў зроблены рамонт душавых пакояў і пакояў для пераапранання. Няшмат часу засталося да адкрыцця музея гісторыі БДПУ. Ён знаходзіцца на 3-м паверсе вучэбнага корпуса № 3. У адрамантаваным холе, дзе ўжо размясціліся дэманстрацыйныя стэнды, вядуцца работы па ўстаноўцы відэасцяны і сэнсарных ЖК-дысплэяў. Люстэркі на стыку сцен і столі на-

20 верасня 2016 г.

трэб адукацыйнага далі холу аб’ём і ўра«Н»-даведка. З гэтага навучальнацэнтра «Пяшчота» жанне бязмежнасці; га года студэнты, якія пражываюць у сцены афарбаваны у інтэр’еры выкарыстаінтэрнаце, будуць рабіць касметычны камбінаванымі колена спакойная трохкарамонт пакояў сваімі сіламі і за ўласрамі, на быта мяккая ляровая гама. ны кошт. Што да месцаў агульнага ка- мэбля. Хол – гэта аблічча На першым паверсе любога будынка, тым рыстання, то гэта па-ранейшаму клопат універсітэта. гэтага ж корпуса быбольш вучэбнага корпуса, у якім праводзяцца масавыя ўнівер- ло абсталявана новае кафэ. За кошт кансітэцкія мерапрыемствы, размяшчаюцца траснасці фактур яго інтэр’ернае рашэнне тэматычныя выстаўкі. Таму рэктарат БДПУ простае і лаканічнае. Сцены ўпрыгожаны ініцыяваў рамонт і аб наўленне хола на драўлянымі панэлямі. Яркім акцэнтам стала першым паверсе вучэбнага корпуса № 3. папярэчная шкляная па азеляненні тэры«Н»-даведка. Намаганні ўніверПадчас рамонту керамагранітнымі плітамі скіналі. Удала ўпісаторый, прылеглых да абліцаваны калоны, што прыўнесла эфект лася мэбля белага ко- сітэта, накіраваныя на мадэрнізацыю Б Д П У. Д з я к у ю ч ы урачыстасці; з’явілася насценнае асвятлен- леру, якая надала ін- ўласных аб’ектаў, прыносяць плён. працы амаль што І справа тут не толькі ў эстэтычным і вы- 50 чалавек іх дызайн не, якое выглядае як элемент дэкору; вы- тэр’еру лёгкасць. Унеслі свой уклад хаваўчым аспектах. Прыкладам вяр- заўважна змяніўся канана падсветка столі; у інтэр’ер гарманічна ўпісаліся люстэркі і дэкаратыўныя дрэвы. у падрыхтоўку вучэбных тання затрачаных на рамонт грошай ў лепшы бок. БольТэрміны выканання рамонтных работ былі карпусоў інтэрнатаў можа служыць гасцініца «Універсі- шую частку пасадачсціслыя, таму не ўсё запланаванае зроблена. да заняткаў нашы сту- тэцкая». Аказаныя ёю на працягу толь- нага матэрыялу наша У найбліжэйшай перспектыве – кладка пад- дэнты – удзельнікі бу- кі двух летніх месяцаў паслугі па пра- ўстанова атрымала даўнічых атрадаў БДПУ. жыванні прынеслі на рахунак alma ад уласнай аграбіялогі і ўстаноўка камфортнай мяккай мэблі. З улікам дызайнерскіх рашэнняў вядзецца З кожным годам пра- mater 35,4 млн недэнамінаваных руб- станцыі, а астатняе зарамонт у санвузлах. Там, дзе ён ужо адбыўся, ца на карысць alma лёў. Дарэчы, месцы ў хостэле браніру- купіла. усталявана сучаснае сантэхнічнае абсталя- mater становіцца ўсё Калі гаварыць пра юцца паводле электронных заявак. больш папулярнай ванне і неабходныя прылады. планы, то хутка пачШто да аб’ектаў, якія непасрэдна звязаны у моладзевым асяроддзі, а вынікі дзейна- нуцца работы па стварэнні кафэ на 100 паз вучэбным працэсам, то ў мінулым годзе сці – усё больш заўважнымі. Сёлета ва ўні- садачных месцаў у вучэбным корпусе адрамантаваны 54 аўдыторыі і 48 кабінетаў; версітэце было сфарміравана 8 атрадаў № 7. Таксама ў бліжэйшы час па заяўках праца ў гэтым напрамку сёлета працягваецца. інстытутаў інклюзіўнай адукацыі і псіхалогіі Рамонт быў выкананы ў аўдыторыі № 413 будуць адрамантаваны паточная аўдыторыя вучэбнага корпуса № 8, дзе размясціўся і два памяшканні. Рэсурсны цэнтр сацыяльна-педагагічных Зроблена шмат. Але, галоўнае, потэхналогій ФСПТ. Прыведзены ў парадак спех дасягнутага залежыць не тольтаксама прылеглы да яе калідор. кі ад колькасці ўкладзеных грашовых Для ЦРІТ адрамантаваны два памяшкансродкаў і прафе сійных выканаўцаў, ні ў вучэбным корпуале і ад усіх нас. І ўмовы, у якіх мы се № 2. У сучасным працуем і вучымся, павінны ствастылі з прымяненнем рацца разам, пры ўдзеле кожнага. Нодэкаратыўнай тынкоўвыя праекты прымае і падтрымлікі адрамантаваны вевае рэктарат БДПУ. Трэба толькі стыбюль гэтага ж корпраявіць ініцыятыву, генерыраваць пуса. ідэі, якія ў перспектыве стануць рэУ вучэбным кор- па 10 чалавек у кожным. Студэнты праца- альнасцю. пусе № 11, дзе раз- валі ў дзесяці вучэбных карпусах і васьмяшчаецца факультэт мі інтэрнатах, дзе ажыццяўлялі тынковач«Н»-даведка. Зроблены бягучы радашкольнай адука- ныя і малярныя работы, займаліся добмонт у памяшканнях універсітэцкага цыі, выкананы рамонт ра ўпа радкаваннем і азеляненнем тэрысанаторыя-прафілакторыя. У яго пра11памяшканняў і пры- торый. вядзенні актыўны ўдзел прымалі супралеглага да іх калідоУ летні перыяд сіламі студэнтаў будатрадаў, цоўнікі гэтага адасобленага падраздзяра. Ва ўсіх аўдыторы- выкладчыкаў, метадыстаў, лабарантаў, калення на чале з галоўным урачом – ях заменены вокны мендантаў вучэбных карпусоў і інтэрнатаў, Г. Р. Аганоўскім. і дзверы. З улікам па- тэхнічнага персаналу праводзіліся работы

3


БДПУ: НОВЫ С ТЫМУЛ, НОВЫ ЧАС ХА Й А ЦЭНІЦЬ Ц ЭНІЦЬ КОЖНЫ З НАС!

Штогод, вітаючы маладую змену БДПУ 1 верасня, мы імкнемся як мага больш ярка ўвесці яе ў студэнцкае жыццё, зрабіць пачатак навучальнага года сапраўдным незабыўным святам. Вось і сёлета першакурснікі пад апладысменты праходзілі ў свой новы дом па чырвонай дывановай дарожцы, з задавальненнем рабілі здымкі ў спецыяльных фотазонах, выйгравалі прызы ў педагагічным лато, атрымоўвалі жартоўныя прадказанні пра вучобу… Нездарма рэктар універсітэта А. І. Жук у прывітальным слове параўнаў alma mater з домам – не тыпавым шматпавярховікам, а элітным жыллём з развітой інфраструктурай, дзверы якога адчыняюцца толькі перад самымі здольнымі, мэтанакіраванымі і крэатыўнымі будучымі педагогамі. Учарашнія школьнікі паспелі ўсвядоміць сваю прыналежнасць да вялікай дружнай сям’і, адчуць важнасць і каштоўнасць кожнага імгнення свайго студэнцтва, праведзенага ў сценах вядучай установы вышэйшай педагагічнай адукацыі краіны.

Першакурсніца факультэта пачатковай адукацыі Таццяна ЖЭЎНО з хваляваннем расказвае пра першы дзень вучобы ва ўніверсітэце: «Пачалося новае жыццё, пайшоў новы адлік часу. „Шануй кожную хвіліну!“ – гучала ў галаве. Трэба спяшацца на сустрэчу з аднакурснікамі і выкладчыкамі, а ногі скоўвае страх невядомасці. Аднак толькі пераступіла парог – і неспакой раптам знік. Нас сустракалі старшакурснікі, ахінаючы цяплом сваіх усмешак. Першая лекцыя, якую правяла дэкан Н. У. Ждановіч, надала яшчэ больш упэўненасці. Кожны адчуў, як тут ганарацца факультэтам, шануюць і любяць сваіх студэнтаў, усебакова развіваюць, падтрымліваюць. Паўсюль гучалі віншаванні, пажаданні. Аднак самым цудоўным падарункам універсітэта першакурснікам стала кульмінацыя свята ў выглядзе неўміручай п’есы «Паўлінка» ў выкананні артыстаў легендарнага купалаўскага тэатра. Выкарыстоўваючы кожную хвіліну для плённай працы, мы будзем ствараць новую гісторыю

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: прафесара кафедры (д.н., 22 разр. АТС) усеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі; дацэнта кафедры (к.н., 20 разр. АТС) тыфлапедагогікі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) педагогікі і псіхалогіі бесперапыннай адукацыі, мастацка-педагагічнай адукацыі (2), тыфлапедагогікі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі, сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: вул. Савецкая, 18/1, г. Мінск. Тэл. 226-46-59.

лася і падалося сімвалічным тое, што менавіта 1 верасня ім уручылі студэнцкія білеты і заліковыя кніжкі. П р а д стаўнік гістфака Аляксандр ДАВЫДОЎСКІ ўзрадаваўся першаму ўніверсітэцкаму прызу, выйгранаму ў педагагічнай латарэі, а яшчэ прыемна здзівіўся таму, што рэктар БДПУ нароўні са студэнтамі ўдзельнічае ў віктарынах і конкурсах. Упэўнены, што эмацыйны запал, перададзены першакурснікам у Дзень ведаў, не толькі не знікне, а з часам будзе разгарацца ўсё мацней, становячыся асновай паспяховай вучобы, плённай навукова-даследчай працы, выдатных дасягненняў у грамадскакультурным і спартыўным жыцці. У добры шлях!

навігатар

Р

ЭСПУБЛІКУ Беларусь на ХV Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра ў пяці відах спорту прадстаўлялі 20 атлетаў, у ліку якіх дзве выхаванкі БДПУ – выпускніца факультэта фізічнага выхавання дзюдаістка Арына Качан і студэнтка ФФВ плыўчыха Аляксандра Свадкоўская. Па выніках выступлення майстар спорту А. Свадкоўская ў плаванні на 100 м брасам заняла 8-е месца, а залатая медалістка турніраў свету А. Качан (трэнер – намеснік дэкана факультэта фізічнага выхавання А. У. Катлоўскі) – пятая. Віншуем! УДОЎНЫМ падарункам студэнтам і выкладчыкам універсітэта да Дня настаўніка стане ўрачыстае адкрыццё мадэрнізаванага стадыёна БДПУ. У праграме спартыўнага свята, якое адбудзецца 26 верасня, – футбольныя матчы сярод аматарскіх і прафесійных каманд, фрагменты «Беларусіяды», канцэртныя нумары. Павіншаваць калектыў БДПУ прыйдуць ганаровыя госці – вядомыя людзі краіны ў галіне адукацыі і спорту. Пачатак мерапрыемства ў 13.30. Іван МОРГУН, начальнік СК «Педагог»

Ц

БЕГЧЫ ВЕТРУ НАЎЗДАГОН КЛІЧА МІНСКІ МАРАФОН!

• Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

БДПУ так, каб alma mater намі ганарылася». Навабранец фізіка-матэматычнага факультэта Іван ПІГАЛЬ не хавае эмоцый і задавальнення: «Яшчэ на ўваходзе зразумеў, што патрапіў менавіта туды, дзе мяне чакаюць. Чырвоная дывановая дарожка рассцілалася перад наваспечанымі студэнтамі, а людзі, што апладысментамі сустракалі будучых суседзяў па інтэрнаце, таварышаў па вучобе, яшчэ больш узнімалі і без таго аптымістычны настрой. Галоўны корпус, вялікі сучасны хол, прыемная атмасфера – мне ўсё адразу ж спадабалася. Я шчаслівы, што студэнтаў так любяць і паважаюць у БДПУ. Спадзяюся, што наш паток назаўсёды застанецца ў памяці выкладчыкаў і ўсіх тых, хто ўкладае частачку сваёй душы ў наша выхаванне і адукацыю». Прадстаўніца гэтага ж факультэта Паліна БОНДАРАВА прызнаецца, што атмасфера свята натхніла яе на актыўную працу: «Хочацца расці, самаадукоўвацца, удасканальвацца. Пакуль што ўва мне так многа сіл і жадання вучыцца! Не трэба дарэмна губляць часу». Кожнаму гэты дзень запомніўся нечым сваім, адметным. Вераніцы БУТКЕВІЧ і Марыі ДУНЕЦ з ФСПТ спадаба-

• Спартыўны

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

ўніверсітэта, горада, краіны. Магчымасць даказаць студэнтам, што я на самай справе з імі. Не на словах – ва ўчынках. А яшчэ мой удзел у карпаратыўным забегу – найлепшая прапаганда здаровага ладу жыцця. У. С. ВАЎЧАНКОЎ, намеснік дырэктара Інстытута псіхалогіі: – Заняткі фізкультурай і спортам становяцца моднай тэндэнцыяй, бо ўсё больш і больш людзей усведамляюць важнасць здаровага ладу жыцця. Мой удзел у паўмарафоне – гэта і пазіцыя яго прыхільніка, і ўнікальная магчымасць праверыць свае сілы, і бясцэнны вопыт зносін з калегамі і студэнтамі ў нефармальнай абстаноўцы, і спосаб атрымаць зарад станоўчых эмоцый. А. В. КАСОВІЧ, дэкан гістарычнага факультэта: – Па-першае, удзел у паўмарафоне – гэта вялікі зарад бадзёрасці, актыўнасці, маладосці, бо работа са студэнтамі абавязвае мяне як кіраўніка заўжды знаходзіцца ў тонусе і рухацца ў дастаткова імклівым рытме, быць прыкладам, генератарам ідэй і ініцыятыў. Па-другое, гэта ўнікальная магчымасць пачаць навучальны год у нефармальнай абстаноўцы, падзяліцца са студэнтамі эмоцыямі і ўра жаннямі пасля летніх вакацый. Ілля ЦЯЛЯК, 1-ы курс гістарычнага факультэта: – Бег – адно з маіх захапленняў. Мінскі паўмарафон стаў для мяне пэўным выклікам, праверкай сваіх сіл, магчымасцю «апрабаваць» дыстанцыю, каб у наступным годзе прэтэндаваць на добры вынік. Вул. Савецкая, 18, п. 137, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

226-40-19

i

e-mail: nastaunik@bspu.by www.bspu.by

Наталля ВЛАСКІНА, 1-ы курс гістарычнага факультэта: – Красоўкі – гэта мой любімы абутак (смяецца). А калі сур’ёзна, то я проста хацела бліжэй пазнаёміцца з аднакурснікамі, правесці цудоўны дзень у кампаніі новых сяброў. Ды і сама прыйшла на паўмарафон не адна, а з аднакласнікамі, якія паступілі ў іншыя ўстановы адукацыі. Гледзячы на шматтысячную стракатую калону аматараў бегу, зразумела, што кожны з нас – частачка агромністага братэрства, імя якому – студэнцтва. Максім БАТРАЧЭНКА, 3-і курс факультэта эстэтычнай адукацыі: – Удзел у паўмарафоне для мяне не выпадковасць. Я сістэматычна трэніруюся ў залах і займаюся лёгкай атлетыкай. Для мяне важна далучыцца да кагорты людзей, якія лічаць, што спорт – гэта здароўе і моц. У іх шэрагах – мы, студэнты БДПУ, якія ЗА здаровы лад жыцця. Карына НАЛІВАЙКА, 2-і курс факультэта пачатковай адукацыі: – Штогадовы Мінскі паўмарафон я лічу адной з самых запамінальных і яркіх падзей нашай сталіцы. Для мяне як для студэнткі БДПУ было ўдвая прыемней, што разам з намі беглі рэктар, дэкан і намеснікі дэкана майго роднага факультэта, нашы выкладчыкі. Вельмі радуе той факт, што кіраўніцтва ўніверсітэта не проста гаворыць пра перавагі здаровага ладу жыцця, але і даказвае гэта на справе. Я не займаюся бегам прафесійна, таму баялася, што не змагу адолець усю дыстанцыю, а гэта ні многа ні мала – пяць з паловай

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

кіламетраў. Калі мы выстраіліся ў стартавым калідоры, было нязвыкла знаходзіцца ў эпіцэнтры гэтага грандыёзнага мерапрыемства, калі вакол цябе тысячы людзей. І вось яны, доўгачаканыя імгненні да старту! 3-2-1 – пабеглі!

Я не прагнула выніку, не спрабавала абагнаць як мага большую колькасць людзей. Гэта было своеасаблівае выпрабаванне для мяне: ці змагу? Здолела! Вось яна, мая маленькая перамога. Не перамога ў дыстанцыі, не! Перамога над сабой. Дзякуй БДПУ і майму любімаму факультэту за магчымасць паўдзельнічаць у паўмарафоне, праверыць свае сілы і цікава, з карысцю для здароўя правесці нядзелю. Буду чакаць наступнага года, каб палепшыць свой жа вынік! В. Г. КАЧАН, дацэнт кафедры беларускага і рускага мовазнаўства факультэта пачатковай адукацыі: – Марафон – сапраўднае, вельмі прыгожае свята: сцягі, залацісты феерверк, жывая музыка, выступленні фальклорных калектываў… Акрамя душэўнай радасці, гэтае спартыўнае мерапрыемства дазваляе праверыць, у якой ты фізічнай форме, выхоўвае павагу да здаровага ладу жыцця. І не здарма слова «спорт» часта стаіць побач са словам «мір».

Газета надрукавана ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «БудМедыяПраект». ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. Тыраж 400 экз. Заказ 1159. Падпісана ў друк 19.09.2016 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.