1175

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Запрашаем да ўдзелу!

Чацвер, 17 сакавіка 2016 года

№ 3 (1175)

«ДАШКОЛЬНАЕ КАФЭ» ПРЫМАЕ ГАСЦЕЙ Усе прадстаўніцы прыгожага полу мараць пра асаблівы падарунак да асаблівага свята – Дня жанчын. Сёлета на факультэце дашкольнай адукацыі перадсвяточныя дні былі напоўнены атмасферай радаснага чакання знакавай падзеі года – адкрыцця «Дашкольнага кафэ». Неабходнасць у памяшканні, дзе студэнты маглі б падсілкавацца і пагутарыць за кубачкам духмянай кавы, з’явілася даўно. Аднак ад задумы да ўвасаблення прайшло дастаткова шмат часу. І вось нарэшце рамонтныя работы скончыліся – можна прымаць гасцей!

Конкурс праводзіцца рэктаратам БДПУ, упраўленнем выхаваўчай работы з моладдзю пры ўдзеле пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў універсітэта і пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» БДПУ. Мэта мерапрыемства – развіццё творчых здольнасцей студэнцкай моладзі, стварэнне ўмоў для самарэалізацыі студэнтаў у вучэбнай, навуковай, спартыўнай і грамадскай дзейнасці. Дакументы ад удзельнікаў прымаюцца да 25 сакавіка. Адборачны этап конкурсу праводзіцца з 28 сакавіка па 8 красавіка, фінал – з 20 красавіка па 6 мая. З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце БДПУ або па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18/1, вуч. корпус № 3, каб. 324 (упраўленне выхаваўчай работы з моладдзю).

• Навіны БДПУ П

АВОДЛЕ дадзеных чарговага рэйтынгу ўніверсітэтаў, які традыцыйна складае Webometrics, БДПУ заняў 516-ы радок у спісе з 3115 універсітэтаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і ўвайшоў у 20 % лепшых устаноў вышэйшай адукацыі рэгіёна. НАЦЫЯНАЛЬНЫМ п р э с цэнтры рэктар БДПУ А. І. Жук і сустаршыня ГА «Беларускі саюз жанчын» А. П. Морава 4 сакавіка прэзентавалі сацыяльна-аду ка цыйны праект «Здаровая сям’я – здаровая нацыя». Даследчыкі з БДПУ сумесна з актывісткамі Саюза жанчын вырашылі вывучыць праблему стаўлення моладзі да традыцыйных сямейных каштоўнасцей і на падставе атрыманых дадзеных распрацаваць навукова абгрунтаваныя рэкамендацыі для бацькоў і педагогаў па ўмацаванні інстытута сям’і. Ідэю падтрымалі рэспубліканскія міністэрствы – адукацыі, інфармацыі, працы і сацыяльнай абароны, аховы здароўя. У рамках праекта пройдуць семінары, трэнінгі і майстар-класы, запланавана выданне матэрыялаў па рэпрадуктыўным здароўі і правядзенне Рэспубліканскага маладзёжнага форуму «Сям’я ХХІ ст.». МАГАННЕ ў другім ту ры гарадскога конкур су прафесійнага майстэрства «Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі» ў намінацыі «Педагагічны дэбют» працягваюць 12 студэнтаў з розных універсітэтаў Мінска. Пяцёра з іх – прадстаўнікі БДПУ. Хто выйдзе ў фінал, даведаемся 24 сакавіка. РАМАТАЙ Мінскага гарадскога камітэта ГА«БРСМ» за значны ўклад у ажыццяўленне дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў 2015 г. узнагароджана пярвічная арганізацыя ГА «БРСМ» нашага ўніверсітэта (сакратар – Вольга Пырко).

У

З

Г

На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Валянцінавіч Руды, рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук, першы прарэктар Святлана Іванаўна Копцева, прарэктар па гаспадарчай рабоце Андрэй Аляксандравіч Юшчык і дырэктар гандлёвага комплексу БДПУ Тамара Іванаўна Ражкаван. Святочнае мерапрыемства праходзіла ў цёплай, сяброўскай, нязмушанай атмасферы. Гасцям прапанавалі ўявіць сябе мастакамі, стаць за мальберты і намаляваць сваю любімую страву. Так на шасці аркушах паперы ўзніклі выявы: ад румянага яблыка і кубачка гарачага напою да… Калабка. Аляксандр Іванавіч звярнуўся да прысутных са словамі віншавання з нагоды адкрыцця кафэ і мінулага Дня жанчын. – Рэктарат робіць усё магчымае для ўмацавання здароўя студэнтаў БДПУ. Ва ўніверсітэце функцыянуе басейн, у вучэбных карпусах і інтэрнатах адкрыты спартыўныя залы для заняткаў на трэнажорах, а таксама аэробікай, фітнесам і адзінаборствамі. На баланс БДПУ перададзены, а затым добраўпарадкаваны за кошт уласных сродкаў alma mater стадыён, мадэрнізацыя якога ў хуткім ча-

се будзе завершана. А яшчэ мы дбаем аб правільным харчаванні нашых студэнтаў, бо яно – неад’емны складнік здаровага ладу жыцця. Сяргей Валянцінавіч пагадзіўся з калегамі і ад сябе дадаў: – Я ўпэўнены, што ўтульнае «Дашкольнае кафэ» заўсёды будзе поўнае наведвальнікаў – студэнтаў і выкладчыкаў, гасцей факультэта, клапатлівых бацькоў, што прыводзяць сваіх дзетак на ФДА на заняткі для дашкалят. Пасля сімвалічнага пераразання чырвонай стужкі ўдзельнікі мерапрыемства занялі свае месцы за столікамі кафэ, атрымаўшы магчымасць належным чынам ацаніць інтэр’ер, каларыстыку памяшкання, стыль і дызайнерскія знаходкі. Першым наведвальнікам быў прапанаваны смачны пачастунак, а таксама невялікі канцэрт, які насамрэч нікога не пакінуў абыякавым. У гэты дзень было сказана шмат цёплых слоў і ўручана шмат прыго жых кветак усім, дзякуючы каму такі цудоўны праект ажыццявіўся. – Я вельмі рада, што ў нашым корпусе з’явілася новае кафэ! Тут вялікі асартымент страў і прыемныя цэны. Шчыры дзякуй кіраўніцтву ўніверсітэта і фа(Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)


• 2 сакавіка – Сусветны дзень чытання ўголас

ЧЫТАЕМ РАЗАМ У БДПУ

Грандыёзная акцыя, якой наш універсітэт далучыўся да Сусветнага дня чытання ўголас, праводзілася ў БДПУ ўпершыню. Другога сакавіка мерапрыемства праходзіла адразу на некалькіх пляцоўках, аднак самая галоўная дзея разгарнулася на філалагічным факультэце. У госці да філолагаў завіталі студэнты з розных факультэтаў: фізіка-матэматычнага, гістарычнага і прыродазнаўства, эстэтычнай адукацыі, сацыяльнапедагагічных тэхналогій, псіхалогіі. Акрамя таго, актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі гімназісты і школьнікі г. Мінска, выкладчыкі, навуковыя работнікі, супрацоўнікі бібліятэк, паэты, журналісты, акцёры… Амаль 300 чытальнікаў падзяліліся з прысутнымі любімымі творамі на беларускай, рускай, украінскай, літоўскай, англійскай, нямецкай, італьянскай, кітайскай, туркменскай, азербайджанскай і іншых мовах.

В.Д. Старычонак

Прывітальнай прамовай адкрыў свята дэкан філалагічнага факультэта Васіль Дзянісавіч Старычонак. Праграма мерапрыемства складалася з дзвюх частак. На першай – вэбінары «Чытаем уголас» – майстэрства дэкламацыі змаглі прадэманстраваць школьнікі і студэнты, прычым апошнія прадстаўлялі не толькі БДПУ, але і іншыя ўстановы вышэйшай адукацыі сталіцы.

Эмацыйна яркай і змястоўна насычанай атрымалася другая частка чытанняў – творчая гасцёўня «Літаратурныя сустрэчы ў БДПУ». Вершам, прысвечаным жанчыне, і пажаданнем поспеху ўсім удзельнікам распачаў імпрэзу прарэктар па вучэбнай рабоце Уладзімір Уладзіміравіч Шлыкаў. Пранікнёны юнацкі верш услед за ім прачытаў Васіль Дзянісавіч Старычонак. Зададзены гэтымі выступленнямі ўрачыста-лірычны настрой падтрымлівалі іншыя выступоўцы: лаўрэат Міжнароднага конкурсу «Кубак свету па рускай паэзіі» старшы выкладчык факультэта эстэтычнай адукацыі Таццяна Генадзьеўна Жылінская, загадчык кафедры рускай і зарубежнай літаратуры Таццяна Яўгенаўна Камароўская, шматлікія госці свята. Сярод іх – «паэтычны дэсант», які запрасіў да нас аўтар гімна БДПУ Мікола Віктаравіч Шабовіч: маладыя паэтэсы Кацярына Масэ і Ганна Мартынчык, а таксама супрацоўнік часопіса «Нёман», вядомы паэт Уладзімір Мінавіч Мазго. Па прадстаўнічасці стваральнікам паэтычнага слова не саступалі яго захавальнікі – бібліятэкары БДПУ на

М. Герасімёнак і А. Мойскі

чале з дырэктарам Надзеяй Паўлаўнай Сяткоўскай. Эстафету працягнулі карэспандэнт газеты «Настаўнік» Вераніка Аляксандраўна Мандзік, прадстаўніца факультэта міжнародных адносін БДУ Вольга Юр’еўна Шыманская з вакальным калектывам, удзельніца тэатра «Жывое слова» Вераніка Бусел, удзельніца дзіцячага конкурсу «Еўрабачанне» з гімназіі № 20 Надзея Місякова, дзяўчаты з сярэдняй школы № 77 і інш. Пранікнёныя вершы на літоўскай мове прачыталі студэнт 2-га курса Кірыл Вінцік і выкладчыца кафедры беларускага мовазнаўства Рыма Ёнаўна

• 2 сакавіка –

Радыгіна. Выразна і эмацыйна гучала туркменская паэзія ў выкананні другакурснікаў Эзіза Акыева і Нурсахата Мамедава. Запамінальным было выступленне кітайскіх студэнтак з вершамі рускіх класікаў і беларускіх дзяўчат з мудрымі прытчамі на кітайскай мове. Парадаваў усіх прысутных выступ-экспромт бібліятэкара СШ № 202 Марыны Аляксандраўны Кізіно. На працягу амаль пяці гадзін літаратурным марафонам умела і нястомна кіравалі выдатныя вяду чыя – рэжысёр народнага тэатра «Жывое слова», журналіст тэлеканала «Беларусь-3» Алесь Мойскі і студэнтка 5-га курса філалагічнага факультэта Маргарыта Герасімёнак. Удзельнікаў акцыі змаглі пачуць не толькі прысутныя ў 482-й аўдыторыі – дзякуючы анлайнтрансляцыі на YouTube да Сусветнага дня чытання ўголас змаглі далучыцца ўсе аматары слова. Наталля ЗАЯЦ, дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры

P. S. ЭПІЛОГ З НАДЗЕЯЙ

А. Даўгалёва

– Мы са студэнткай-першакурсніцай спецыяльнасці «Музычнае мастацтва. Рытміка і харэаграфія» Анастасіяй Даўгалёвай з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Я чытала свой ужо дастаткова вядомы нашаму чытачу верш «Кружка», Анастасія натхнёна і выразна выканала на англійскай мове 130-ы санет У. Шэкспіра. Перапоўненая зала і аўдыторыя, якая не хацела разыходзіцца, а сядзела і ўважліва слухала яшчэ і раздзел «Вольны мікрафон», сведчылі пра тое, што глядач, чытач і слухач засумаваў па вобразным літаратурна-мастацкім слове. Спектр паэтычнага калейдаскопа быў вельмі шырокі. Нехта прыгадаў даўно не чутыя вершы, хтосьці вывучыў новыя, а для кагосьці гэта была цудоўная магчымасць пазнаёміць прысутных з уласнымі творамі. Пасля заканчэння чытацкага марафону ва ўсіх удзельнікаў было два адчуванні: «Сустрэча з паэзіяй атрымалася!», «А вось хацелася б і яшчэ!» Мэта такога мерапрыемства – паказаць чытанне як спосаб узаемадзеяння з навакольным светам, як магчымасць з дапамогай слова перадаць свае думкі і эмоцыі іншым людзям. Можна смела гаварыць пра 2

тое, што для кожнага інтэлектуала такія праекты вельмі важныя. Жывая сустрэча са словам – гэта заўсёды дзіўная і самабытная атмасфера нараджэння вобразу на тваіх вачах. Грандыёзны эмацыйны, светлы і радасны водгук выклікала выступленне работніка бібліятэкі СШ № 202 М. А. Кізіно з вершам Кацярыны Сяровай «Наша рыжая была!». Своеасаблівае і вельмі прафесійнае валоданне дзіцячым голасам і інтанацыяй нікога не пакінула абыякавым. «Раней у падобных мерапрыемствах я не ўдзельнічала, але цяпер планую абавязкова праводзіць штогод аналагічныя ў сваёй школе, бо мне вельмі спадабаўся яго фармат», – сказала Марына Аляксандраўна пасля выступлення.

М. А. Кізіно

А мне асабіста спадабалася міні-кампазіцыя студэнтак 3-га курса філалагічнага факультэта. У ёй беларускія дзяўчаты выканалі дзве прытчы на кітайскай мове – пра страх і пра шчасце – з іх наступным перакладам на рускую, а тры кітайскія студэнткі вельмі пранікнёна прачыталі вершы М. Лермантава і М. Ламаносава. Пасля завяршэння мерапрыемства стала відавочнай адна простая ісціна: і ў наш час – час нястрымнага развіцця інфармацыйных тэхналогій, кліпавага

Т. Г. Жылінская

мыслення і віртуальнай рэальнасці – жывое слова па-ранейшаму гучыць вельмі актуальна. І гэта здорава інтанацыйна падкрэслілі выканаўцы твораў як класікаў, так і сучаснікаў вялікай, шматаблічнай паэтычнай скарбонкі. Таццяна ЖЫЛІНСКАЯ, старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва ФЭА *** – У першую сераду сакавіка ва ўсім свеце прынята адзначаць Дзень чытання ўголас. Яго мэта – далучыць маладых людзей да мастацкай літаратуры. Чытанне – гэта вялікі камунікатыўны рычаг, спосаб знаёмства з усім светам. БДПУ стаў першым у Беларусі ўдзельнікам сусветнай акцыі, што невыпадкова: усе нашы выпускнікі павінны выдатна валодаць словам, бо гэта галоўная зброя педагога. Дзякуй усім, хто прыняў удзел у свяце! Васіль СТАРЫЧОНАК, дэкан філалагічнага факультэта

універсітэтаў, факультэтаў і нацыянальнасцей. Асаблівае захапленне ў мяне выклікалі выступоўцы з матэматычнай адукацыяй, якія паказалі, што паэзія жыве не на паперы, а ў пачуццях, у сэрцы. Я ўпэўнена, што такое мерапрыемства ў нас будзе праводзіцца штогод, таму што дзверы педагагічнага ўніверсітэта заўсёды адчынены для творчых і неардынарных асоб. Маргарыта ГЕРАСІМЁНАК, вядучая мерапрыемства, студэнтка 5-га курса філалагічнага факультэта

*** – Свята чытальнікаў уразіла колькасцю студэнтаў, якія пажадалі выступіць для вялікай аўдыторыі перад «Вольным мікрафонам»! Удзельнікі народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова», якому сёлета спаўняецца 50 гадоў, таксама вырашылі прачытаць любімыя творы. Яны займаюцца развіццём майстэрства выразнага чытання штотыднёва, а таму з радасцю далучыліся да такой адмысловай акцыі. Алесь МОЙСКІ, вядучы мерапрыемства, рэжысёр тэатра «Жывое слова», аспірант

*** – Літаратурная гасцёўня ў БДПУ стала сапраўднай творчай пляцоўкай не толькі для прафесійных чытальнікаў, пісьменнікаў і нават вакалістаў, але і прывабіла школьнікаў, студэнтаў розных

17 сакавіка 2016 г.


Сусветны дзень чытання ўголас ¾ У рамках Сусветнага дня чытання ўголас студэнты факультэта спецыяльнай адукацыі і выкладчыкі кафедры сурдапедагогікі 2 сакавіка наведалі дзяцей з парушэннем слыху ў ДУА «Сярэдняя школа № 91 г. Мінска імя Хасэ Марці». Вучні прачыталі гасцям вершы і прозу, расказалі пра любімых літаратурных герояў, зрабілі ўласныя ілюстрацыі да кніг.

¾У гэты ж дзень студэнтка 3-га курса факультэта пачатковай адукацыі Ганна Баранава правяла ўрок пазакласнага чытання «Школа добрых чарадзеяў» у ДУА «Сярэдняя школа № 189 г. Мінска». Разам з будучым педагогам чацвёртакласнікі здзейснілі захапляльнае падарожжа па творах беларускага пісьменніка Міхаіла Пазнякова. ¾Дарэчы, на факультэце пачатковай адукацыі ацанілі важкасць слова, яго моц і вялікі выхаваўчы патэнцыял. Каб далучыць малодшых школьнікаў да супольнасці чытачоў, дапамагчы ім стаць больш адукаванымі, на ФПА распрацавалі праект «Ад культуры чытання – да культуры асобы». У яго рамках 3 сакавіка чацвёртакурсніца Святлана Барысавец правяла пазакласнае мерапрыемства «Добры дзень, Вясёлка!» у ДУА «Гімназія № 29 г. Мінска», гасцямі якога сталі галоўны рэдактар дзіцячага часопіса «Вясёлка» Уладзімір Ліпскі і пісьменніца-казачніца Алена Масла. А 10 сакавіка студэнтка 4-га курса ФПА Дар’я Лешчанок правяла ўрок пазакласнага чытання разам з дзіцячым пісьменнікам Генадзем Аўласенкам у ДУА «Сярэдняя школа № 43 г. Мінска». Урок «Казкі з вожыкавага кошыка, ці Чароўнае падарожжа па казках Генадзя Аўласенкі» выклікаў цікавасць у вучняў 4 «В», якія ўдасканальвалі свае чытацкія навыкі падчас удзелу ў разнастайных конкурсах.

НА ПРАЦЯГ

Студэнткі філфака БДПУ

*** – Люблю паэзію Максіма Танка яшчэ са школы. У хатняй бібліятэцы ёсць зборнік вершаў «Лірыка» (1962), які мне быў падараваны за ўдзел у конкурсе чытальнікаў, калі я вучылася ў 7-м класе, і які стаў маім спадарожнікам на доўгія гады. Максіма Танка называюць паэтам-патрыётам, паэтамсатырыкам, паэтам-наватарам, паэтам-філосафам. Мне бліжэй за ўсё адна з філасофскіх высноў паэта – нішто не можа быць вышэйшым за каханне і прыгажосць. Я прачытала верш «Дзяўчына з Коста-Рыкі», дзе паэт услаўляе дзяўчыну, вялікія вочы якой выпраменьваюць радасць, энергію, прымушаюць на ўсю моц свяціць сонца і дыхаць вецер пажарам. Гэты кароткі верш акрыляе, натхняе, як і ўся паэзія Максіма Танка. Надзея СЯТКОЎСКАЯ, дырэктар бібліятэкі БДПУ *** – Упершыню я пабываў на падобным мерапрыемстве і наогул даведаўся пра існаванне Сусветнага дня чытання ўго лас. Быў прыемна здзіўлены яго маштабнасцю і арганізацыяй. Пасля рэгістрацыі нам выдалі раздатачныя наборы з сімволікай БДПУ і накіравалі ў канферэнц-залу. Тут былі выкладчыкі, студэнты, школьнікі, запрошаныя госці, і ўсе яны сабраліся з адзінай мэтай – прачытаць свае любімыя вершы. Гэта выдатная магчымасць заявіць пра сябе, расказаць блізкія тваёй душы радкі або нават падзяліцца ўласнымі творамі. Я прадэкламаваў верш Сяргея Ясеніна «Мне осталась одна забава...» і прачытаў свой аўтарскі твор пра каханне, які вельмі спадабаўся гледачам. Дзякуй вялікі арганізатарам, буду вельмі рады паўдзельнічаць яшчэ раз! Максім СІДОРКІН, студэнт 4-га курса фізіка-матэматычнага факультэта

17 сакавіка 2016 г.

• ІПКіП: вясновы марафон падзей

MOST,, ЯКІ НАС ПАЯДНАЕ MOST

У рамках дзейнасці Еўрапейскага Саюза па пашырэнні прафесійных кантактаў паміж грамадзянамі Беларусі і ЕС супрацоўнікі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ выйгралі ўдзел у праектах MOST – праграме мабільнасці для мэтанакіраваных міжасобасных кантактаў, якія павінны спрыяць наладжванню сувязей і паглыбленню ўзаемадзеяння ў галіне адукацыі, абмену перадавым вопытам. Першы праект накіраваны на азнаямленне з сістэмамі аператыўнага рэагавання на адукацыйныя запыты спажыўцоў і крэдытавання навучальных праграм з мэтай укаранення ў працэс бесперапыннай адукацыі Рэспублікі Беларусь. У конкурсным адборы ўдзельнічалі І. У. Шасцітка, дырэктар ІПКіП, В. В. Радыгіна, намеснік дырэктара ІПКіП па навукова-метадычнай рабоце, С. М. Кабачэўская, начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва, Э. У. Шалік, загадчык кафедры дадатковай педагагічнай адукацыі, Г. В. Гатальская, загадчык кафедры сацыяльнай псіхалогіі. Плануецца наведванне Фларэнтыйскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Італія) для вывучэння вопыту арганізацыі і перападрыхтоўкі кадраў у рамках Балонскага працэсу, азнаямлення з вучэбнымі планамі, вызначэння тэматыкі сумеснай навукова-даследчай работы ў галіне андрагогікі і пашырэння міжвузаўскага ўзаемадзеяння ў рамках дагавора аб міжнародным супрацоўніцтве. Мэта другога праекта – вывучэнне тэхналогіі слыхамаўленчай рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі ў

Цэнтры рэабілітацыі слыху і маўлення «Суваг» (Харватыя). У праекце прымуць удзел В. В. Радыгіна, намеснік дырэктара ІПКіП па навукова-метадычнай рабоце, С. М. Фяклістава, дэкан факультэта перападрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі, В. В. Клязовіч, дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі спецыялістаў адукацыі. Змест праекта прадугледжвае вывучэнне вопыту ўзаемадзеяння сурдолагаў і сурдапедагогаў у працэсе слыхамаўленчай рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі, азнаямленне з формамі арганізацыі карэкцыйнай работы ў структуры вербатанальнага метаду рэабілітацыі людзей з парушэннем слыху, удзел у распрацоўцы індывідуальных праграм карэкцыйнай работы, абмеркаванне тэматыкі сумесных навуковых даследаванняў у галіне кахлеарнай імплантацыі. Святлана ФЯКЛІСТАВА, дэкан факультэта перападрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі, Эла ШАЛІК, загадчык кафедры дадатковай педагагічнай адукацыі

ГУМАННАЯ ПЕДАГОГІКА: АД ІДЭІ ДА РЭАЛІЗАЦЫІ

5–6 сакавіка на базе нашага ўніверсітэта прайшоў навучальны курс «Мастацтва сямейнага выхавання: як выкарыстоўваць гуманную педагогіку і дасягнуць гармоніі ў сям’і». У якасці вядучых выступілі аўтарытэтныя спецыялісты, кіраўнікі Міжнароднага цэнтра гуманнай педагогікі Паата АМАНАШВІЛІ і Марына ТАРГАКОВА. Кантакты беларускай грамадскасці са знакамітымі педагогамі, якія адстойваюць ідэю гуманна-асобаснага падыходу ў навучанні і выхаванні дзяцей, пачаліся яшчэ ў кастрычніку 2015 г. Менавіта тады ў Мінску адбыўся першы ў Рэспубліцы Беларусь адукацыйны семінар з удзелам Шалвы Аляксандравіча Аманашвілі, прафесара, доктара псіхалагічных навук, класіка гуманнай педагогікі. Нароўні з настаўнікамі, якія склалі асноўную частку аўдыторыі слухачоў, на семінары можна было заўважыць і прадстаўнікоў звычайных беларускіх сем’яў: бацькоў, якія ўспрымаюць гуманную педагогіку як аснову сямейнага выхавання. Менавіта дзякуючы ініцыятыве зацікаўленых

татаў і мам і адбылася гэтая сапраўды чаканая сустрэча. Знакавым, на наш погляд, з’яўляецца той факт, што яна прайшла ў сценах вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны – БДПУ – з удзелам супрацоўнікаў Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. Нягледзячы на сціслыя тэрміны правядзення семінара (хоць фармат гэтай сустрэчы нагадваў хутчэй размову), вядучыя паспелі не толькі падрабязна разгледзець актуальныя пытанні выхавання дзіцяці ў сучаснай сям’і, але і прадаставіць магчымасць удзельнікам семінара задаць пытанні і атрымаць вычарпальныя адказы ад практыкуючага сямейнага псіхатэрапеўта Марыны Таргаковай і дзіцячага псіхолага, педагога Пааты Аманашвілі. Хочацца адзначыць атмасферу даверу, паважлівых адносін да кожнага прысутнага, якую ўдалося стварыць лектарам. Думаецца, што многім слухачам навучальнага курса давялося яшчэ і адчуць на сабе тую гуманна-арыентаваную бацькоўскую

пазіцыю, якой шчодра дзяліліся Марына і Паата. Вось чаму ўдзельнікі сустрэчы маглі быць да канца адкрытымі ў прызнанні асабістых стэрэатыпаў сямейнага выхавання, шчырымі ў рэфлексаванні ўласнага вопыту, у выказванні думак і пачуццяў. Многія ўжо ў ходзе семінара гаварылі аб зменах у сваім разуменні прынцыпаў выхавання, пра гатоўнасць укараняць ідэі гуманнай педагогікі ў сямейнае жыццё. Калі гэта сапраўды так, то можна з упэўненасцю сказаць, што павышэнне кваліфікацыі бацькоў адбылося! Вікторыя ГРАКАВА, дацэнт кафедры прыватных методык ІПКіП БДПУ, удзельнік семінара

ХУТКА ПРАВІЦЬ БАЛЬ БУДЗЕ ФЕСТЫВАЛЬ Міжнародны беларуска-італьянскі фестываль псіхалагічнага майстэрства адбудзецца 19–20 сакавіка ў БДПУ. Ініцыятарам яго правядзення стаў Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. У праграме мерапрыемства: i лекцыі і майстар-класы прафесараў Фларэнтыйскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Італія) па псіхалогіі жыццеўстойлівасці (П. Мярынгала) і кароткатэрміновай стратэгічнай псіхатэрапіі (Д. Нардонэ); i майстар-класы і варкшопы ад беларускіх псіхолагаў па арт-тэрапіі, коўчынгу, метафарычных картах і іншых актуальных напрамках. У прыватнасці, майстар-класы Наталлі Аліфіровіч «Гештальт-эксперыменты», Аляксандра Гаробчанкі «Кішэнны ліхтарык», Яўгена Казановіча «Эфектыўныя камунікацыі: супрацьдзеянне маніпуляванню», Галіны Гатальскай «Вяртанне радасці (біяэнергетычны падыход у выбудоўванні цялеснага камфорту)», Святланы Кабачэўскай і Таццяны Азёма «Сакрэты поспеху. Коўчынг – ключ да асобаснага і прафесійнага росту», іншыя. Хэдлайнер фестывалю – прафесар Джорджыа Нардонэ – узначальвае створаны разам з Полам Вацлавікам Цэнтр стратэгічнай тэрапіі ў Арэца (Італія). Ён распрацаваў эфектыўныя і эканамічныя стратэгіі тэрапеўтычнага ўмяшальніцтва. Адна з іх зарэкамендавала сябе

эфектыўнай пры тэрапіі фобій, панічных атак, анарэксіі і буліміі. «Н»-даведка. Д. Нардонэ актыўна праводзіць семінары і канферэнцыі ў Італіі і за яе межамі, з’яўляецца аўтарам больш чым 40 кніг, якія перакладзены на многія мовы. Чатыры з іх апублікаваны на рускай – «Магічная камунікацыя. Стратэгічны дыялог у псіхатэрапіі», «У палоне ў ежы. Кароткатэрміновая стратэгічная тэрапія пры парушэннях харчовых паводзінаў», «Страх, паніка, фобія. Кароткатэрміновая тэрапія», «Мастацтва хуткіх змяненняў. Кароткатэрміновая стратэгічная тэрапія» (у суаўтарстве з П. Вацлавікам). Фестываль адбудзецца па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18; аўдыторыя № 482 (вуч. корпус № 1). Пачатак работы фестывалю: 19 сакавіка ў 10.00. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на сайце ІПКіП БДПУ: ipkip.bspu.by. Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у рабоце фестывалю! Жанна АЎЧЫННІКАВА, загадчык сектара сучасных адукацыйных тэхналогій

3


«ДАШКОЛЬНАЕ КАФЭ» ПРЫМАЕ ГАСЦЕЙ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

культэта, якое клапоціцца пра кожнага з нас, студэнтаў. За апошнія гады БДПУ змяніўся, можна сказаць, стаў больш сучасным. І гэта стымулюе нас, будучых педагогаў, з адказнасцю ставіцца і да вучобы, і да грамадскага жыцця. Я з гонарам гавару сябрам і знаёмым, што вучуся ў педагагічным універсітэце, які адпавядае ўсім еўрапейскім стандартам, – падзялілася ўражаннямі студэнтка 4-га курса ФДА Анастасія Фурсевіч. – Памяшканне кафэ выглядае стыльна і прыгожа, пафарбавана ў прыемныя

жыццярадасныя колеры, адрамантавана з улікам новых тэндэнцый і з выкарыстаннем сучасных матэрыялаў. Калі знаходзішся тут, то адпачываеш, аднаўляеш сілы, набываеш пазітыўны вясновы настрой, зараджаешся аптымізмам, адчуваеш імкненне да новых здзяйсненняў. Выдатны адпачынак у перапынках паміж заняткамі – няспешная гутарка з аднакурснікамі за кубачкам гарбаты ці смачным абедам ва ўтульным і светлым кафэ, якое заўжды побач. Ужо ў першыя дні пасля адкрыцця яно стала любімым

Для супрацоўнікаў БДПУ: адно наведванне 44 тыс. руб., абанемент на 4 або 8 наведванняў – 160 тыс. руб. i 304 тыс. руб. адпаведна. Для студэнтаў: адно наведванне – 35 тыс. руб., абанемент на 4 або 8 наведванняў – 128 тыс. руб. i 240 тыс. руб. адпаведна.

Для супрацоўнікаў БДПУ: абанемент на 4 або 8 наведванняў – 170 тыс. руб. i 310 тыс. руб. адпаведна. Для студэнтaў: абанемент на 4 або 8 наведванняў – 148 тыс. руб. i 280 тыс. руб. адпаведна.

месцам студэнтаў факультэта. У бліжэйшы час тут можна будзе святкаваць розныя значныя падзеі. У мяне хутка дзень нараджэння, і я доўга думала, дзе ж яго адзначаць. З адкрыццём кафэ пытанне вырашылася само па сабе. Цэны тут прымальныя, і дызайн на ўзроўні. Будзе выдатная нагода затрымацца на любым факультэце і пакантактаваць з сябрамі, – расказала карэспандэнту «Н» студэнтка 4-га курса ФДА Кацярына Карповіч. Далучаемся да віншаванняў і жадаем выхаванцам ФДА смачна есці, цудоўна адпачываць і выдатна вучыцца!

Наш адрас: вул. Савецкая, 18/1, вуч. корпус № 3 (каля басейна). Працуем: 7.00–21.30 (пн.–пт.), 8.00–14.00 (сб.). Даведкі: па тэл.: 200-27-82, на сайце www.bspu.by

*** Заява дэкану: «Прашу налічыць мне стыпендыю ў сувязі з цяжкім матэрыяльным становішчам, выкліканым адсутнасцю стыпендыі».

*** Прафесар – студэнту: – Які самы выдатны прадукт падаравала нам хімія? – Бландзінак!

*** Старшына ідзе ўздоўж шыхта навабранцаў. – Так, у цябе якая адукацыя? – Сем класаў! – Добра! А ў цябе? – БДПУ! – Што ты там «бэдэпуеш», чытаць хоць умееш? *** – Скажыце, якая ў вас методыка напісання дыплома? – Ctrl+C, Ctrl+V!

Вул. Савецкая, 18, п. 137, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

*** Бацька тэлефануе сыну: – Як здаў іспыт? Сын: – Адказваў бліскуча. Прафесура ў захапленні. Просяць паўтарыць восенню… *** – Які самы страшны сон студэнта? – Напэўна, што вы на іспыце і нічога не ведаеце. – Не, самы страшны сон – вы на экзамене, усё ведаеце, але вашага імя няма ў экзаменацыйнай ведамасці. *** Калі цябе выключылі з універсітэта – не адчайвайся, бо гэта сведчыць пра тваю выключнасць.

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. 226-40-19 Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. www.bspu.unibel.by

СНДЛ «Педагагічная адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» факультэта прыродазнаўства запрашае студэнтаў БДПУ стаць актыўнымі ўдзельнікамі акцыі «Зробім!». E-mail каардынатара акцыі Мікалая Леанідавіча Страхі: strecha@tut.by «Н»-даведка. Акцыя «Зробім!» яднае ва ўсім свеце мільёны людзей, якія імкнуцца ачысціць прыроду ад смецця. У 2016 г. дзень глабальнай уборкі прыпадае на 9 красавіка.

• Выдадзена ў БДПУ

Педагогіка сям’і: дапаможнік / В. В. Чэчат. – Мінск: БДПУ,2015.–176 с. У дапаможніку разглядаюцца сутнасць, задачы, змест і спецыфіка сямейнага выхавання ў сучасных умовах. Раскрываюцца найважнейшыя шляхі, сродкі і формы выхавання дзяцей, якія пражываюць у сям’і, у тым ліку ў прыёмнай, у дзіцячых установах. Прапануюцца метады вывучэння сям’і і вопыту сямейнага выхавання; раскрываюцца прынцыпы і формы ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі і сям’і. Адрасуецца бацькам, выхавацелям, педагогам, у тым ліку сацыяльным, практычным псіхолагам, студэнтам, магістрантам, аспірантам устаноў педагагічнай адукацыі.

Сусветная дзіцячая літаратура: дапаможнік / І. Г. Дабрыцкая. – Мінск: БДПУ, 2015. – 184 с. Дапаможнік «Сусветная дзіцячая літаратура», які падрыхтаваны для студэнтаў спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя», змяшчае распрацоўкі практычных і семінарскіх заняткаў (дыферэнцыраваныя заданні, даведачныя матэрыялы, мастацкія тэксты). Сюды ўключаны метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі самастойнай работы студэнтаў, тэсты і іншая інфармацыя, якая забяспечвае паўнавартаснае метадычнае суправаджэнне вывучаемай дысцыпліны. Адрасуецца студэнтам спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя», выкладчыкам.

• Аддзел кадраў

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

СТУДЭНТЫ ЖАРТУЮЦЬ

*** Іспыт. Прафесар задае студэнту пытанне за пытаннем. Той маўчыць. – Вы хоць ведаеце, хто адкрыў Амерыку? Студэнт паціскае плячыма. – Калумб! – крычыць экзаменатар. – Калумб! Студэнт падымаецца і выходзіць з кабінета. Выкладчык: – Куды гэта вы накіроўваецеся? – А я падумаў, што вы наступнага паклікалі.

• Далучайся да нас!

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) беларускай літаратуры і культуры, беларускага мовазнаўства (2), замежных моў; старшага выкладчыка кафедры (19 разр. АТС) асноў спецыяльнай педагогікі і псіхалогіі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: вул. Савецкая, 18/1, г. Мінск. Тэл. 226-46-59.

Газета надрукавана ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «БудМедыяПраект». ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. Тыраж 500 экз. Заказ 319. Падпісана ў друк 17.03.2016 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.