1174

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Панядзелак, 29 лютага 2016 года

№ 2 (1174)

З НОВЫМ ЦЭНТРАМ ДА НОВЫХ ПЕРАМОГ!

• Навіны БДПУ У

АДПАВЕДНАСЦІ з загадам рэктара БДПУ А. І. Жука, згодна з п. 7 Палажэння аб матэрыяльнай дапамозе, у мэтах сацыяльнай падтрымкі, а таксама ў сувязі з Днём абаронцаў Айчыны і Днём жанчын усім штатным работнікам універсітэта 3 сакавіка будзе аказана матэрыяльная дапамога ў памеры 500 тыс. руб. (прапарцыянальна займаемай стаўцы). Трэба дадаць, што па ўзроўні заработнай платы БДПУ займае 7-е месца сярод універсітэтаў рэспублікі. Даходы супрацоўнікаў alma mater у 2015 г. (у параўнанні з 2014-м) павялічыліся на 25 %. ОЛЬКІ за адзін год свайго існавання рэпазіторый БДПУ выйшаў на 10-е месца сярод рэпазіторыяў універсітэтаў Беларусі. Работа па яго напаўненні працягваецца – і з улікам набраных тэмпаў (пераадолены ўжо 10-тысячны рубеж) alma mater хутка ўвойдзе ў тройку ВНУ-лідараў. ГАРАДСКІМ конкурсе прафесійнага майстэрства «Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі» ў намінацыі «Педагагічны дэбют» прынялі ўдзел 5 выпускнікоў і старшакурснікаў БДПУ – М. Быкоўская (факультэт пачатковай аду кацыі), І. Пугач (гістарычны), С. Ляўчук (фізіка-матэматычны), Н. Кашуба (прыродазнаўства), Ю. Скварцова (філалагічны). Выдатная «пяцёрка» бліскуча выступіла на першым этапе конкурсу і лідзіруе, абагнаўшы бліжэйшага з супернікаў – каманду лінгвістычнага ўніверсітэта. У другім этапе гэтага ж тура – з 26 лютага па 4 сакавіка – нашы студэнты правядуць адкрытыя ўрокі ў школах. А ЎНІВЕРСІТЭЦЕ пачаў дзейнічаць Савет Туркменскага зямляцтва – орган студэнцкага самакіравання туркменскіх студэнтаў БДПУ. Яго ўзначаліў трэцякурснік фізіка-матэматыч нага факультэта Ашырдурды Ашырдурдыеў. Ганаровым госцем арганізацыйнага сходу стаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь Назаркулы Шакулыеў.

Т

Увага да фізічнага здароўя студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ – пастаянны клопат кіраўніцтва ўніверсітэта. І гэта не толькі шырокая прапаганда здаровага ладу жыцця, але і стварэнне найлепшых умоў для заняткаў фізічнай культурай і спортам у адпаведнасці з індывідуальнымі густамі і схільнасцямі: камусьці даспадобы футбол, а хтосьці аддае перавагу плаванню. Спартыўны комплекс нашай alma mater служыць выдатнай базай трэніровак як для прафесійных спартсменаў, так і для аматараў. Нядаўна ў яго структуры з’явілася яшчэ адна адзінка, ды якая: 24 лютага адбылося святочнае адкрыццё спартыўнага цэнтра БДПУ – сучаснага фізкультурна-аздараўленчага комплексу, які ўключае залы для заняткаў на трэнажорах, а таксама аэробікай, фітнесам і адзінаборствамі.

У

В

• Д

Спартыўны навігатар

ЗЕСЯЦЬ медалёў – такі вынік удзелу студэнтаў БДПУ ў чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы, які праходзіў 20– 21 лютага ў Магілёве ў лёгкаатлетычным комплексе «Алімпіец». Золата на розных бегавых дыстанцыях заваявалі прадстаўнікі факультэта фі зічнага выхавання Віктар Рабаў, Ілля Сірацюк, Настасся Пузакова, срэбра па скачках у вышыню – Андрэй Чурыла і Ганна Гародская, бронзавымі прызёрамі чэмпіянату сталі Аляксандр Красоўскі (два трэція месцы) і Канстанцін Смаль. Віншуем! А БАЗЕ нашай alma mater 17–19 лютага адбыліся гульні рэгіянальнага тура Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі сярод жаночых каманд падгрупы «А». Пры актыўнай падтрымцы балельшчыкаў зборная БДПУ, сярэбраны прызёр2015, перамагла спачатку суперніц з тэхналагічнага, а затым і з медыцынскага ўніверсітэтаў. Заняўшы 1-е месца ў падгрупе, нашыя баскетбалісткі поўныя рашучасці змагацца за перамогу ў фінале Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі-2016. Другі тур адбудзецца 9–10 сакавіка ў спартыўнай зале БДПУ. Падтрымаем нашых! ІНШУЕМ выхаванцаў ФФВ БДПУ – пераможцаў і прызёраў ХХ адкрытага чэмпіянату Беларусі па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь! Гэта – выпускнікі Лэйла Абасава, Крысціна Казаной, Вольга Намазава, Сцяпан Папоў, Рэгіна Шатраўская, Аляксандр Кокша, студэнты Крысціна Жукавец, Валерыя Смугунова, Уладзіслаў Бурдзь, Святлана Ламашэвіч (у турніры па вольнай барацьбе на прызы Аляксандра Мядзведзя). Нагадаем, што спартыўная кар’ера гэтых барцоў пачалася менавіта ў БДПУ!

Н

В

Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь М. А. Жураўкоў і рэктар БДПУ А. І. Жук, якія ў прысутнасці выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку. На святочнае мерапрыемства завіталі майстар спорту міжнароднага класа па самба, прызёр чэмпіянату свету 2015 г. па самба Уладзіслаў Бурдзь, член Нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па тайландскім боксе і кікбоксінгу, прызёр чэмпіянату свету 2015 г. па кікбоксінгу сярод студэнтаў Алена Мішчук, майстар спорту міжнароднага класа па таэквандо Іван Боскін. Кіраўнік універсітэта, звярнуўшыся да прысутных, адзначыў, што спартыўны цэнтр адкрыты ў першую чаргу для студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ, навучэнцаў педагагічных і профільных класаў Мінска і Мінскай вобласці, якія вядуць здаровы лад жыцця. – Студэнты нашага ўніверсітэта, – падкрэсліў Аляксандр Іванавіч, – асобы

творчыя, здольныя не толькі сваё жыццё зрабіць цікавым і насычаным, але і паўплываць на светапогляд вучняў школ і ліцэяў падчас педагагічных і валанцёрскіх практык. А калі будучы настаўнік – прыхільнік здаровага ладу жыцця, то ён зможа правільна выхоўваць падрастаючае пакаленне. Вось чаму рэктарату так важна дбаць пра здароўе студэнтаў, дапамагаць, каму гэта патрэбна, справіцца са шкоднымі звычкамі і не толькі крытыкаваць моладзь за нізкую фізічную актыўнасць, але і ствараць умовы для заняткаў спортам. Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў, у сваю чаргу, выказаў спадзяванне, што залы цэнтра заўсёды будуць запоўнены спартсменамі-аматарамі. А тыя, хто толькі збіраецца ўсур’ёз заняцца фізкультурай, атрымалі цудоўную нагоду для ажыццяўлення дагэтуль не рэалізаваных планаў. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)


• 2016 — Год культуры ХРАМ МЕЛЬПАМЕНЫ Ў ХРАМЕ НАВУКІ Мастацтва – адзін з неад’емных элементаў культуры. Тэатр – бадай, адзін з самых вобразных і эмацыйных відаў мастацтва з магутным выхаваўчым патэнцыялам. Нацыянальны тэатр – захавальнік найлепшых здабыткаў літаратуры і культуры кожнага народа. Гэтыя словы цалкам характарызуюць Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, з якім наш універсітэт звязваюць даўнія партнёрскія стасункі. У рамках гэтага ўзаемадзеяння 23 лютага стартаваў значны для культурнага развіцця будучых настаўнікаў, а значыць, і ўсёй краіны праект «Дні Купалаўскага тэатра ў БДПУ», які не мае аналагаў ні ў адной з устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі.

Варта ўзгадаць, што на працягу апошніх васьмі гадоў адбыліся дзясяткі сустрэч, выязных спектакляў і спецыяльных паказаў для студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў галоўнай педагагічнай вышэйшай навучальнай установы краіны. Закладзена цудоўная традыцыя святкавання Дня ведаў паказам спектакля «Паўлінка» на ўніверсітэцкай сцэне. Кожны з нас з асаблівым гонарам усведамляе, што галоўны тэатр краіны распачынае тэатральны сезон за некалькі дзён да афіцыйнага адкрыцця менавіта перад аўдыторыяй калектыву БДПУ. У апошнія гады колькасць гледачоў і тых, хто марыць трапіць на ўніверсітэцкую «Паўлінку», так павялічылася, што ў праграме з’яўляюцца дадатковыя паказы. Мінулы год даў новы штуршок плённаму творчаму ўзаемадзеянню: паміж нашымі ўстановамі быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве. Дзякуючы яму і стаў магчымы маштабны культурны праект, гаворка пра які пойдзе ніжэй. Вы не маеце магчымасці (часу, грошай і г. д.) наведаць тэатр? Тады тэатр ідзе да вас! Безумоўна, толькі калі вы студэнт або супрацоўнік БДПУ. Неверагодна, але факт: на працягу чатырох дзён запар актавая зала нашага ўніверсітэта ператваралася ў сапраўдны храм Мельпамены, са сцэны гучалі пранікнёныя маналогі і жартоўныя дыялогі, зала шчыра смяялася і ўпотай змахвала здрадлівую слязу… Артысты тэатра выступілі перад танкаўцамі са спектаклямі «Вечар» па аднайменнай п’есе Аляксея Дударава, «Старамодная камедыя» рэжысёра Валерыя Раеўскага, «ГендэльБах» рэжысёра Генадзя Мушперта і «Шабаны» паводле рамана сучаснага беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча «Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення» (мастацкі кіраўнік пастаноўкі Мікалай Пінігін). У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця сумеснага праекта БДПУ і Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы прынялі ўдзел ганаровыя госці –міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў, міністр культуры Барыс Уладзіміравіч Святлоў і Генеральны дырэктар тэатра Павел Іванавіч Палякоў. Рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук выказаў упэўненасць, што культурны праект – важная падзея як у жыцці ўніверсітэта, так і тэатра. «Акцёры і педагогі ў многім падобныя, у іх агульная высокая місія: сеяць разумнае, добрае, вечнае. Настаўнік-майстар заўсёды ў пэўнай ступені артыст. З другога боку, кожны акцёр выконвае і адукацыйныя, і выхаваўчыя задачы», – адзначыў кіраўнік універсітэта. Пагадзіўся з ім і М. А. Жураўкоў: «Выхаванне і навучанне заўсёды непарыўна звязаныя. Вы, будучыя педагогі, адказваеце не толькі за адукацыю сваіх выхаванцаў, але і за фарміраванне гарманічнай асобы – інтэлігентнага, культурнага чалавека з добрым мастацкім густам. Прывіць гэты густ якраз і дапамагае тэатр». Сімвалічнасць правядзення мерапрыемства ў Год культуры падкрэсліў Б. У. Святлоў, які таксама адзначыў выключна важную

ролю Нацыянальнага тэатра ў захаванні і развіцці духоўнай спадчыны беларусаў. П. І. Палякоў пажадаў усім атрымаць сапраўдную асалоду ад акцёрскай ігры і прадставіў зорны склад першага з праграмных спектакляў – а гэта народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў, народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук, Заслужаная артыстка Беларусі Тамара Міронава. Магчымасць наведаць спектаклі бясплатна забяспечылі рэктарат, прафкамы супрацоўнікаў і студэнтаў БДПУ. Цалкам за арганізацыю праекта адказваў цэнтр студэнцкай творчасці. Сустрэчы студэнтаў універсітэта, навучэнцаў педагагічных класаў школ і гімназій Мінска і Мінскай вобласці з артыстамі Купалаўскага тэатра, якія адбыліся пасля прагляду спектакляў, запомняцца ўдзельнікам як палілогі з сапраўднымі прафесіяналамі, неардынарнымі і таленавітымі асобамі. Ніводная пастаноўка не пакінула гледачоў абыякавымі. Ігра акцёраў кранала душу кожнага, хто прыйшоў у актавую залу, каб адчуць на сабе дзівоснае ўздзеянне беларускага тэатральнага мастацтва. Пацверджанне гэтаму –водгукі студэнтаў-гледачоў.

*** Калі чытаеш твор, нібыта сам становішся рэжысёрам і ствараеш свой спектакль, уяўляючы сабе герояў, іх учынкі і матывы. Заўсёды цікава, ці супадае ўласнае бачанне матэрыялу з яго ўспрыняццем прафесіяналамі. Мы змаглі зрабіць такое параўнанне, паглядзеўшы спектакль «Вечар» (п’есу А. Дударава чыталі яшчэ ў школе). Пастаноўка прымусіла кожнага задумацца пра тое, як важна да апошняй хвіліны свайго жыцця заставацца чалавекам. Мы назіралі адмысловае і арганічнае спалучэнне камічнага і трагічнага, смешнага і сумнага. Акцёры проста выйшлі на засыпаную восеньскім лісцем сцэну і сказалі вуснамі сваіх персанажаў: «Так не хочацца паміраць!» І ўсе сацыяльна-побытавыя аспекты, так дэталёва прапісаныя ў п’есе Дударавым, уся тэма адзіноты і кінутасці старых іх дзецьмі выразна паўсталі перад гледачамі. Сцішыўшы дыханне, мы перажывалі разам з Ганнай (Тамара Міронава) радасць атрымання весткі ад сына і расчараванне, калі Мікіта (Генадзь Гарбук) сказаў, што ліст на радыё напісаў Васіль (Генадзь Аўсяннікаў). Мы не змаглі стрымаць слёз, калі памёр Мікіта. Гэтыя геніяльныя акцёры настолькі зжыліся са сваімі героямі, здолелі перадаць іх пачуцці, што за паўтары гадзіны паказалі тое, да чаго многія з нас не прыходзяць і за ўсё жыццё! Пасля прагляду адбылася цёплая сустрэча з артыстамі, якія ў зносінах аказаліся яшчэ больш абаяльнымі. Вельмі ўдзячны рэктару БДПУ за такі неацэнны падарунак! Мы, будучыя педагогі, папоўнілі скарбонку ведаў і пачуццяў, а ў будучым зможам данесці сённяшнія эмоцыі да нашых вучняў. Марыя ШАПЛЫКА, Аляксандра ВІНАВАРАВА, Алена ФЕНДЗІЧ, філалагічны факультэт *** Мы, студэнткі факультэта дашкольнай адукацыі, убачылі цудоўны спектакль «Вечар». На працягу ўсёй дзеі адны эмоцыі змянялі другія, нас ахоплівала пачуццё то радасці, то суму, то трывогі… Многія задумаліся пра каштоўнасці жыцця, пра стасункі паміж бацькамі і дзецьмі. Разам з акцёрамі мы разважалі, ацэньвалі тое, што адбывалася на сцэне і што мае месца ў рэальным жыцці.

2

Дзякуючы бліскучаму выкананню цалкам паглыбіліся ў спектакль, перажыванні яго герояў і натхніліся ідэяй, якую хацеў данесці да нас аўтар п’есы Аляксей Дудараў. Жыць! Жыць з радасцю! Дарыць цеплыню і любоў блізкім! Алеся КВЯТКОЎСКАЯ, Ксенія ПРУШАК, Анастасія ФУРСЕВІЧ, факультэт дашкольнай адукацыі *** З дзяцінства зачаравана тэатрам. Там людзі глядзяць на людзей, а не на спецэфекты, акцёры выконваюць свае ролі адзін раз, не спадзеючыся на дубль. І хоць сучаснае жыццё ўсё больш аддаляе нас ад сапраўднага мастацтва, сёлета нам з сябрамі пашчасціла. БДПУ запрасіў на ўніверсітэцкую сцэну акцёраў купалаўскага тэатра, а ў залу – студэнтаў на бясплатны (што таксама немалаважна) прагляд спектакля. Дзякуй тэатру за якасна падабраны акцёрскі склад, музыку і вельмі красамоўныя дэкарацыі, а рэктарату – за свята мастацтва. Алена ДЗЕМЯШКЕВІЧ, факультэт прыродазнаўства *** Нам, як і многім іншым студэнтам, прадставілася магчымасць далучыцца да сусветнай культуры, азнаёміцца з творчасцю чатырох драматургаў – двух беларускіх, савецкага і нямецкага. Прафесіяналізм акцёраў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы дазволіў цалкам акунуцца ў атмасферу розных часоў, перажыць разам з імі ўсю палітру эмоцый. Што тычыцца «Вечара»… Уражанні незабыўныя. З першай сцэны і да апошняй. Малітва да Сонца, клопат пра калодзеж, памяць аб памерлых, асірацелыя хаты… На ўсім працягу спектакля хацелася плакаць. «Вечар» – гэта драма, якая пакідае пасля сябе добрыя, светлыя пачуцці, прымушае задумацца. Дзякуй, БДПУ, дзякуй, Купалаўскі тэатр! Наталля ГНЕДЗЬКА, Алеся АЎРАМЕНКА, факультэт прыродазнаўства *** Я наведала спектакль «Старамодная камедыя» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, які праходзіў на галоўнай сцэне БДПУ. Мне вельмі спадабалася пастаноўка, галоўнай тэмай якой было каханне. Гісторыя двух людзей, аднаму з якіх «ужо шэсцьдзясят», а другой – «няма васьмідзесяці», што сустрэліся выпадкова, але невыпадкова пакахалі адзін аднаго. На сцэне, як і ў жыцці, усё пераплялося – і меладрама, і камедыя, і трагедыя. Пасля спектакля я даведалася ад куратара, што ёсць фільм «Старамодная камедыя», які з вялікім задавальненнем пагляджу, каб параўнаць з пастаноўкай. Марыя ВАГУЛЬКА, факультэт пачатковай адукацыі

*** Сустрэча з купалаўцамі стала святам душы! Вельмі добры спектакль пра сапраўднае выразнае, але нягучнае каханне. Выдатныя акцёры перажылі на сцэне БДПУ шчырыя эмоцыі. Асабіста ўбачыць бліскучую ігру Алы Ельяшэвіч і Уладзіміра Рагаўцова – дарагога каштуе! А сустрэча з імі ўжо пасля спектакля выявіла яшчэ і багаты ўнутраны свет купалаўцаў. Дзякуй рэктарату за свята творчасці і таленту! Ганна КОЦЕЛ, Вікторыя ГЕЦ, гістарычны факультэт *** Адміністрацыя ДУА «Сярэдняя школа № 126 г. Мінска», вучні класаў педагагічнай накіраванасці і педагогі ўстановы адукацыі вельмі ўдзячны рэктару БДПУ А. І. Жуку, дэкану факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі С. У. Якавенку за задавальненне прысутнічаць на мерапрыемстве, прысвечаным Году культуры. Спектакль з удзелам любімых акцёраў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і сама пастаноўка абуджаюць высокія перажыванні і пачуццё беражлівага стаўлення да жыцця, да лёсу як чалавека, які жыве побач, так і зусім незнаёмага нам. Можна не раз задумвацца пра сэнс чалавечага жыцця, каштоўнасці сям’і і гуманнасці ў сучасным нам свеце. Вялікі дзякуй за работу душы ў працэсе прагляду спектакля «Вечар»!

29 лютага 2016 г.


З НОВЫМ ЦЭНТРАМ ДА НОВЫХ ПЕРАМОГ! • Аддзел кадраў (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

Пазіцыя М. А. Жураўкова і А. І. Жука была блізкая і зразумелая студэнтам БДПУ, якія прыйшлі на адкрыццё спартыўнага цэнтра не толькі дзеля таго, каб папрысутнічаць на свяце, выказаць словы ўдзячнасці, але і апрабаваць новыя трэнажоры, правесці першыя заняткі ў залах аэробікі і адзінаборстваў. – Зусім нядаўна мы атрымалі ў падарунак ад кіраўніцтва ўніверсітэта стадыён, а сёння – выдатна абсталяваныя залы для заняткаў фізічнай культурай. Тут усё так прыгожа і зручна, што нават спартсмены, якія выступаюць на спаборніцтвах еўрапейскага і сусветнага ўзроўню, могуць павышаць сваё майстэрства, не выходзячы за сцены alma mater. Дазвольце выказаць вам, паважаны Аляксандр Іванавіч, шчырую падзяку за тое, што пашыраеце фізкультурна-спартыўную базу нашага ўніверсітэта, сябруеце са спортам самі і дбаеце, каб як мага больш студэнтаў зрабілі выбар на карысць актыўнага ладу жыцця, – з такімі словамі звярнулася да рэктара БДПУ студэнтка факультэта дашкольнай адукацыі, прызёр чэмпіянату свету-2015 па кікбоксінгу сярод студэнтаў Алена Мішчук. Пачаць займацца спортам ніколі не позна. Дык давайце рабіць гэта з задавальненнем у камфортных умовах, якія стварае родны ўніверсітэт!

• БДПУ – тэрыторыя здароўя ЖЫЦЦЁ БЕЗ ЦЫГАРЭТ ЗАСЛУГОЎВАЕ РЭСПЕКТ! Здаровы лад жыцця – гэты цэлы комплекс мерапрыемстваў, правільных звычак і паводзін. Цыгарэтам у ім дакладна месца няма, а вось спорту – калі ласка. Менавіта таму ў нашым універсітэце адсутнічаюць курылкі, затое ў адкрытым доступе знаходзіцца сучасны шматгаліновы спартыўны комплекс. Можна схадзіць у басейн або трэнажорную залу і забяспечыць свой арганізм замест нікаціну адрэналінам! Проста забараніць наўрад ці будзе эфектыўна, а вось стварыць альтэрнатыўныя ўмовы – хутчэй за ўсё, так. Тым больш, што «здаровае» асяроддзе падтрымліваецца яшчэ і прапагандысцкай працай – напрыклад, на факультэце сацыяльна-педагагічных тэхналогій ажыццяўляецца праект «Паліць не модна – модна не паліць!» у межах конкурсу «Маладзёжныя ініцыятывы для развіцця БДПУ». Праект стартаваў у верасні мінулага года з правядзення маніторынгу ўзроўню схільнасці да курэння сярод студэнцкай моладзі. Апытанне паказала, што каля 23 % студэнтаў 1–3 курсаў маюць высокую ступень нікацінавай залежнасці. Згодна з атрыманымі дадзенымі было прынята рашэнне аб стварэнні ініцыятыўных груп для прафілактычнай работы па тэхналогіі «Роўны навучае роўнага». Падрыхтоўкай студэнтаў-цьютараў занялася выкладчык кафедры сацыяльнай педагогікі Вольга Леанідаўна Лойка. Паралельна на ФСПТ праводзіліся наступныя мерапрыемствы: сустрэча з урачом вышэйшай катэгорыі УАЗ «33-я гарадская студэнцкая паліклініка» Т. І. Талейка; масавая акцыя «Развітайся з курэннем», якую ажыццявіў студэнцкі актыў на базе інтэрната № 1; факультэцкая акцыя «Кідай паліць – пачынай жыць!» (сумесна з ПА ГА «БРСМ» БДПУ), якая выклікала цікавасць у карэспандэнтаў газеты «Вячэрні Мінск». У выніку з’явіўся артыкул, прысвечаны праблеме прафілактыкі курэння сярод студэнцкай моладзі. Акрамя таго, прэсцэнтр факультэта падрыхтаваў буклеты з рэкамендацыямі па барацьбе з залежнасцю. Наступным этапам рэалізацыі названага праекта стане наведванне анатамічнага музея № 1 БДМУ і выязныя трэнінгі валеалагічных груп да студэнтаў іншых факультэтаў БДПУ. Да канца навучальнага года плануецца правядзенне заключнага этапу маніторынгу з мэтай вызначэння эфектыўнасці праводзімай прафілактычнай работы. Далучыўся да антытытунёвага руху і «Н», які ініцыяваў праект «Жыццё без цыгарэт заслугоўвае рэспект». У адпаведнасці з ім на старонках газеты сваімі першымі вынікамі барацьбы з

29 лютага 2016 г.

курэннем дзеляцца добраахвотнікі – студэнты розных факультэтаў БДПУ. І калі ў адным з мінулых выпускаў рубрыкі нашымі суразмоўцамі сталі хлопцы – прадстаўнікі факультэта псіхалогіі Станіслаў і Ігар, то сёння прыйшла чарга дзяўчат – пяцікурсніцы факультэта прыродазнаўства Таццяны БЕЗРУКАВАЙ і студэнткі ФСПТ Алы, якія ў дадзеным змаганні аказаліся зусім не слабым полам, паказалі сілу волі, вытрымку і мэтанакіраванасць.

Нагадаю, што ў абедзвюх удзельніц прыстойны стаж курэння: Таццяна прызвычаілася да нікаціну з сёмага класа, Ала – з адзінаццатага. Падобныя і матывы, якія падштурхнулі дзяўчат да пазбаўлення ад шкоднай звычкі. Ала выйшла замуж і вырашыла кідаць паліць разам са сваім каханым, Таццяна пачала сустракацца з хлопцам, які катэгарычна супраць тытуню. Аднак гэта хутчэй знешнія прычыны, галоўнае – унутранае жаданне быць свабоднымі ад залежнасці. «Раней я выкурвала прыкладна па шэсць цыгарэт у дзень, зараз – за апошні месяц сарвалася толькі два разы! Уяўляеце? – з непрыхаванай радасцю дзеліцца навінамі Таццяна. – Вось так узяла – і абсекла. Не паступова, не пакрысе, а адразу. Вядома, спачатку было вельмі цяжка. Часта псаваўся настрой (верагодна, праз тое, што хацелася папаліць, а нельга). Аднак у пэўны

момант я зразумела, што проста перастала думаць пра чарговы перакур. І самаадчуванне палепшылася, стала лепей высыпацца. Ведаеце, што было і застаецца для мяне самым складаным? Не пацягнуцца па пачак пасля сваркі з маім каханым (што ж рабіць, і такое бывае). Вось тады і закрадваецца здрадлівая думка: маўляў, я дзеля цябе так ахвярую, а ты… Аднак астываю і тут жа спахапляюся: не, гэта мой уласны выбар на ўласную ж карысць! Тым больш, я даўно хацела кінуць, таму зараз, калі справа амаль што зроблена, трэба трымацца з усіх сіл. Яшчэ бывае цяжкавата, калі хтосьці паліць побач. Але пераадолець спакусу з кожным разам становіцца ўсё лягчэй і лягчэй. Акрамя маладога чалавека маю ініцыятыву, безумоўна, падтрымлівае мама. Яна ўвогуле на сёмым небе ад шчасця! Ды і я ўсё часцей задумваюся пра стварэнне сям’і, пра будучых дзетак. А якія дзеці, калі ты курыш? Адным словам, удзел у праекце стаў для мяне сапраўды важнай падзеяй. І калі я пазбаўлюся ад шкоднай звычкі цалкам, гэта будзе самае вялікае дасягненне ў маім жыцці! Спадзяюся, у мяне ўсё атрымаецца, і шчыра жадаю таго ж астатнім удзельнікам». Ала паставілася да самога працэсу кідання больш грунтоўна, разам з мужам, які стаў яе кампаньёнам у гэтай нялёгкай справе, вывучыла спецыяльную медыцынскую літаратуру, прааналізавала інфармацыю з розных інтэрнэт-парталаў, меркаванні ўдзельнікаў тэ матычных форумаў. І прыйшла да высновы, што бяспечней развітвацца са звычкай, якая фарміравалася гадамі, паступова скарачаючы дзённую норму нікаціну. На

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: загадчыкаў кафедраў (д.н., к.н., 23 разр. АТС) беларускай літаратуры і культуры, сацыяльнай работы; прафесара кафедры (д.н., 22 разр. АТС) гісторыі Беларусі і славянскіх народаў; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) спартыўна-педагагічных дысцыплін, мастацка-педагагічнай адукацыі, сурдапедагогікі, методыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) мастацка-педагагічнай адукацыі, спартыўна-педагагічных дысцыплін, інфармацыйных тэхналогій у адукацыі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: вул. Савецкая, 18/1, г. Мінск. Тэл. 226-46-59.

момант нашай гутаркі ліміт сямейнай пары складаў чатыры цыгарэты ў тыдзень на кожнага, і гэта пры тым, што месяц назад – ажно сорак! На сакавік запланавана норма ў тры цыгарэты, у красавіку муж з жонкай збіраюцца выйсці на нуль. «Мы выбралі тактыку павольнага, але дакладнага адмаўлення. Яна працуе! Цяпер усім знаёмым, якія паляць, я раю: трэба знайсці блізкага чалавека (сябра, калегу, каханага – не важна), які таксама курыць, і кідаць разам. Праверана: так намнога лягчэй! – дзеліцца вопытам удзельніца. – Што тычыцца розных дапаможных сродкаў – таблетак, спрэяў, гумак, скажу наступнае. Па-першае, гэтыя прэпараты вельмі дарагія, таму губляецца немалаважны бонус адмаўлення ад цыгарэт – эканомія сямейнага бюджэту. Аднак самае важнае тое, што ўсе антынікацінавыя сродкі маюць шмат пабочных эфектаў і могуць прынесці не карысць, а шкоду вашаму здароўю. У самым пачатку працэсу, калі было ну вельмі цяжка, мы замянялі цыгарэты семкамі. Зараз такой неабходнасці няма. Насамрэч кінуць прасцей, чым многім здаецца. А ваш арганізм не забудзе аддзячыць за такую палёгку. Мы з мужам ужо зараз сталі больш актыўнымі і бадзёрымі, хапае энергіі на шматлікія справы, стамляемся не так хутка. А яшчэ мая палавінка амаль зусім перастала храпці! Адпаведна і я лепш высыпаюся. Урэзаўся ў памяць адзін выпадак: ідзём з каханым па вуліцы, падыходзіць чалавек і просіць цыгарэту. Прывычным рухам адпраўляю руку ў кішэню і разумею, што пачка там няма. У першы раз за шмат гадоў з гонарам сказала: „Прабачце, я не куру“. Здаецца, дробязь, а самаацэнка павысілася. Хочацца адзначыць немалую падтрымку майго пачынання з боку факультэта. Шматлікія акцыі і мерапрыемствы антытытунёвай накіраванасці, якія тут праводзяцца, даюць дадатковы стымул, яшчэ раз пацвярджаюць, што ты на правільным шляху». Традыцыйна, але ад гэтага не меней шчыра жадаем поспеху барацьбітам са шкоднымі звычкамі. Працяг нашага «рэаліці-шоу» – у наступных нумарах. Вераніка МАНДЗІК 3


КОЖНЫ ФІНІШ – НОВЫ СТАРТ! Адным з важных складнікаў кожнага зорнага паходу з’яўляецца прафарыентацыйная работа. Студэнты БДПУ праводзяць яе настолькі прафесійна, творча, цікава, што слава пра іх разносіцца па рэгіёнах, а многія ўстановы адукацыі робяць усё магчымае, каб убачыць зорнікаў у сябе ў гасцях. А мы, як кажуць, не супраць, мы – толькі за! Такім чынам, хоць чарговая вандроўка ўжо закончылася, ды затое пачаўся новы прафарыентацыйны праект пад назвай «51-ы Зорны паход+». Старт яму 20 лютага даў зводны атрад гістарычнага факультэта і факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій «Маладая гвардыя». Студэнты разам са сваімі камандзірамі – намеснікамі дэканаў двух факультэтаў правялі на базе ДУА «Сярэдняя школа № 215 г. Мінска» прафарыентацыйную сустрэчу для вучняў 9–11 класаў трох сталічных школ (СШ № 215, СШ № 207 і СШ № 209). Зорнікі расказалі старшакласнікам пра спецыяльнасмандай выканалі сумесны танец, што вельмі парадаваці, студэнцкае жыццё, пра тое, чым жыве наш універсіла вучняў дукорскай школы і журы. Дырэктар установы тэт сёння, адказалі на пытанні. На заканчэнне прафМ. У. Панюшэнка ўручыў нам кубак і пажадаў пераарыентацыйнага мерапрыемства студэнты выступілі могі ў інтэрнэт-галасаванні. Вельмі прыемна, што яго з канцэртнай праграмай і, безумоўна, заваявалі сэрсловы спраўдзіліся! А крыху пазней мы даведаліся, што цы будучых абітурыентаў сваімі талентамі. каманда, з якой наш атрад танцаваў, таксама заняла Наперадзе – новыя сустрэчы, пра якія мы абавязкопершае месца. ва раскажам на старонках «Н». А пакуль прапануем Выдатная традыцыя зорных паходаў захоўваецца ў вашай увазе яшчэ адну творчую справаздачу ўдзельБДПУ на працягу доўгіх гадоў. Безумоўна, гэта магчынікаў сёлетняга зорнага паходу. масць зрабiць творчы падарунак добрым людзям нашай Радзiмы, падзялiцца з iмi сваёй душэўнай цеплынёй, *** 51-ы зорны паход для студэнтаў факультэта дашколь- ленькім жоўтым школьным аўтобусе насустрач пры- выказаць павагу ветэранам, пазнаёміцца з будучымі най адукацыі аказаўся вельмi яскравым, насычаным годам. абітурыентамі. Але гэта і цікавае падарожжа, прыгода, цiкавымi сустрэчамi і мерапрыемствамi. Так наш атрад выправіўся ў Пухавіцкі раён у горад у якой студэнту даецца магчымасць даведацца больш Усе чамаданы і рэквізіт выкладзены акуратнымі сто- Мар’іна Горка, дзе наведаў школы, дзіцячыя садкі, 5-ю пра беларускую зямлю, адкрыць новыя грані свайго тасікамі, хто будзе сядзець ля акна, ужо вырашана. асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння Рэспублікі ленту i, вядома, знайсцi новых сяброў. Бясконцыя рэпетыцыі, пошук лепшых творчых ра- Беларусь, ДУА «Рудзенская дапаможная школаМы ганарымся тым, што нам давялося прайсшэнняў – і нарэшце атрад «Зорны легіён» едзе ў ма- інтэрнат», УЗ «Мар’iнагорская цэнтральная раённая ці па зорным шляху. Кацярына КАРПОВIЧ, бальніца». Вельмi цiкавую прафарыентацыйную праграстудэнтка 404-й групы му прапанавалі зорнікі будучым абітурыентам. Гэта не факультэта дашкольнай адукацыi толькi захапляльны канцэрт i разнастайныя падарункi ад БДПУ i ФДА. Сапраўднай разынкай выступлення стаў спектакль «Багi Алiмпа ў БДПУ». Велізарны зарад энергіі і добры настрой падарылі нам зносіны з жыхарамі Пухавіцкай зямлі. Наступны пункт нашага падарожжа – пасёлак Дукора. Тут зорнікаў чакалі навучэнцы ДУА «Дукорскi КПК ДС-СШ». Нас сустрэлі па-роднаму цёпла, а вучні з цікаўнасцю і некаторай зайздрасцю разглядалі нашыя вятроўкi і белыя шапкі. Мы сталі ўдзельнікамі конкурсу «Класныя танцы» – разам з адной ка-

• Далучайся да нас! ПРАФКАМ БДПУ: НЕ АДМАЎЛЯЙЦЕСЯ АД ПЕРАВАГ! Першасная прафсаюзная арганізацыя работнікаў БДПУ – арганізацыйная структура Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, якая забяспечвае абарону правоў і законных інтарэсаў яе членаў. На членаў прафесійнага саюза ў пер- прафсаюза на агульную суму 79360 тыс. шую чаргу распаўсюджваецца дзеянне руб. На спартыўныя мерапрыемствы Калектыўнага дагавора і галіновага па- было затрачана 32453 тыс. руб. З іх сума гаднення. Яны могуць разлічваць на: прызоў склала больш за 10500 тыс. руб. • бясплатную юрыдычную, метадычНа культурна-масавую работу (праную і кансультацыйную дапамогу; вядзенне экскурсій, віншаванне імянін• аказанне матэрыяльнай дапамогі, нікаў, юбіляраў, ветэранаў, набыццё білепрадугледжанай дадаткамі № 2 і № 3 таў у тэатры, мерапрыемствы для дзяцей Калектыўнага дагавора; і інш.) было затрачана 218 млн руб. З іх • удзел у экскурсійных паездках па 25 млн – аднаразовыя грашовыя выкраіне на льготных умовах; платы да 1 верасня (54 сям’і, 110 дзяцей). • набыццё абанемента ў басейн уніСпонсарская дапамога (адаптацыйнаверсітэта на льготных умовах; аздараўленчая ўстанова «Востраў на• частковую кампенсацыю кошту пу- дзеі», ДУ «Дзіцячы дом-інтэрнат для інцёўкі ў санаторый ці дом адпачынку, які валідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага належыць ФПБ; развіцця») склала больш за 9,5 млн руб. • заахвочванне за актыўны ўдзел у З іх 3 мільёны былі пералічаны на будаўграмадскім, культурна-масавым і спар- ніцтва дзіцячага хоспіса. тыўным жыцці ўніверсітэта. Даплата членам прафсаюза за абанеТыя работнікі, якія не з’яўляюцца чле- менты ў басейн (339) склала 10 800,0 тыс. намі прафсаюзаў, пазбаўляюцца гэтых і руб., прэміраванне прафактыву – многіх іншых пераваг. 31 870,0 тыс. руб., камунальныя плацяУ 2015 г. паступленні ад уплаты член- жы –8360,7 тыс. руб., падпіска на газескіх прафсаюзных узносаў склалі 617,073 ту «Беларускі час» – 19 370 тыс. руб. млн. руб. У адпаведнасці з дадаткам Шаноўныя сябры! Калі вы яшчэ № 3 да Калектыўнага дагавора прафкам не сталі членам прафсаюза, мы работнікаў БДПУ аказаў матэрыяль- будзем рады бачыць вас у нашых ную дапамогу больш чым 180 членам шэрагах! Паважаныя калегі! Паведамляем вам пра адкрыццё рознічных кіёскаў універсітэта, якія знаходзяцца па адрасах: пр. Незалежнасці (вуч. корпус № 2), вул. Магілёўская, 37 (вуч. корпус № 5). Пакупнікам прапануецца сувенірная прадукцыя з лагатыпам БДПУ, канцылярскія прылады, кніжная прадукцыя вучэбна-выдавецкага цэнтра, а таксама многае іншае. Для нашых наведвальнікаў – тавары па самых выгадных цэнах! Вул. Савецкая, 18, п. 137, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

Якасная адукацыя падрастаючага пакалення, забеспячэнне працэсу станаўлення дзіцяці як асобы, падрыхтоўка яго да дарослага жыцця ў соцыуме – усе гэтыя важныя задачы павінны вырашацца бацькамі і педагогамі. Справіцца з імі найбольш эфектыўна дапаможа Цэнтр дадатковай адукацыі «Альтэрнатыва» БДПУ, які знаходзіцца на рынку адукацыйных паслуг больш за 10 гадоў. Яго мэта – правядзенне навучальных мерапрыемстваў з рознымі ўзроставымі катэгорыямі па развіцці задаткаў і здольнасцей у зручны для кожнага час, гнутка, аператыўна, па прымальным кошце, з прыцягненнем спецыялістаў высокага ўзроўню. Сёння мы раскажам аб працы з самымі маленькімі –дашкалятамі.

ЗАЎСЁДЫ ЁСЦЬ АЛЬТЭРНАТЫВА Прыярытэтнымі напрамкамі навучання дзяцей дашкольнага ўзросту з’яўляюцца развіццё маўлення, фарміраванне адэкватнай самаацэнкі, атрыманне элементарных навыкаў узаемадзеяння. Гурток лагапедычнай рытмікі «Кропелькі» – гэта спалучэнне спеваў, рухаў і маўлення. Заняткі ў ім пабудаваны такім чынам, каб своечасова аказаць карэкцыйную дапамогу дзецям з маўленчымі недахопамі. Яны праводзяцца адзін раз на тыдзень у групах па 6–8 чалавек, пачынаючы з трохгадовага ўзросту. Змест праграмы ўключае выхаванне гукавой культуры мовы, слоўнікавую працу, фарміраванне граматычнага ладу мовы, развіццё звязнага маўлення, нямоўных псіхічных функцый і дробнай маторыкі. Адукацыйная праграма па развіцці маўлення гуртка «Каркуша» прадугледжана для работы з дашкольнікамі 2–7-гадовага ўзросту. Тут звяртаецца ўвага яшчэ і на развіццё маналагічнага і дыялагічнага маўлення, фарміраванне

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. 226-40-19 Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. www.bspu.unibel.by

агульнай і тонкай маторыкі, мышачна-рухальнага апарата. Развіваць творчыя здольнасці дапамагаюць студыя жывапісу і малюнка, а таксама арт-студыя «Я – мастак». Самастойная выяўленчая дзейнасць пад кіраўніцтвам прафесійных педагогаў БДПУ дапамагае дзецям асвойваць свет, садзейнічае развіццю мастацкага ўспрымання і мыслення. Вынікі навучання ў гуртках і студыях БДПУ маюць практычную значнасць па ўсіх напрамках развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту. Яны закладваюць асновы паспяховасці ў будучым, спрыяюць станаўленню асобы дзіцяці, дапамагаюць развіццю ўяўлення і фантазіі, раскрыццю творчага патэнцыялу асобы. Чакаем чытачоў «Н» са сваімі дзеткамі на нашых занятках! Даведкі па тэл.: 327-86-35. Кацярына СЯРГЕЕВА, метадыст Цэнтра дадатковай адукацыі «Альтэрнатыва» БДПУ

Газета надрукавана ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «БудМедыяПраект». ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. Тыраж 500 экз. Заказ 222. Падпісана ў друк 29.02.2016 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.