1173

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Навіны БДПУ М

арафон універсітэцкіх мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года культуры, пачнецца ў alma mater з унікальнага і маштабнага праекта – «Дні Купалаўскага тэатра ў БДПУ». Магчымасць убачыць чатыры спектаклі за чатыры дні на галоўнай сцэне ўніверсітэта студэнтам і супрацоўнікам БДПУ падаравалі рэктарат і пярвічныя прафесійныя арганізацыі нашай установы. Запрашаем усіх чытачоў «Н» 23– 26 лютага атрымаць асалоду ад ігры лепшых акцёраў і прагляду лепшых спектакляў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра – «Вечар», «ГендэльБах», «Шабаны», «Старамодная камедыя». Пачатак дзеі а 15-й гадзіне. ГОДНА з загадам рэктара БДПУ А. І. Жука, у адпаведнасці з Калектыўным дагаворам і з мэтай сацыяльнай падтрымкі на разліковы рахунак кожнага штатнага супрацоўніка ўніверсітэта паступіла матэрыяльная дапамога ў памеры 1,5 млн руб. (прапарцыянальна памерам займаемай стаўкі). ПОШНІМІ днямі студзеня адбылося пасяджэнне Савета маладых вучоных, у якім бралі ўдзел прадстаўнікі ўсіх факультэтаў БДПУ ва ўзросце да 35 гадоў – аспіранты і выкладчыкі, кандыдаты навук і тыя, каму яшчэ давядзецца абараніць сваё дысертацыйнае даследаванне. Абноўлены склад Савета ўзначаліла яго старшыня – дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі гістарычнага факультэта

Аўторак, 9 лютага 2016 года

№ 1 (1173)

ПРЫЙШОЎ НАШ ЗОРНЫ ЧАС! Здаецца, яшчэ зусім нядаўна БДПУ адпраўляў сваіх лепшых прадстаўнікоў у юбілейны, пяцідзясяты па ліку, зорны паход, прымаў ад іх на захаванне капсулу з пасланнем да нашчадкаў… Непрыкметна прабег год, і вось мы сталі сведкамі чарговай, 51-й, студэнцкай вандроўкі. У такой трываласці лепшых універсітэцкіх традыцый, на наш погляд, крыецца адзін з сакрэтаў паспяховасці БДПУ. А яшчэ ў тым, што ўдзельнікі зорных атрадаў выкарыстоўваюць у сваёй прафарыентацыйнай дзейнасці самы пераканальны метад – уласны прыклад. А ім зорнікі валодаюць дасканала…

З

А

І. І. Кавяка. Маладыя вучоныя абмеркавалі прыярытэтныя напрамкі дзейнасці Савета ў 2016 г., вызначылі аптымальныя формы і метады работы, падзяліліся ідэямі наконт стымулявання навуковай актыўнасці студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў. Па выніках пасяджэння быў сфармуляваны праект года – «Абарона ў тэрмін!». Менавіта для дасягнення гэтай мэты ўдзельнікі сустрэчы маюць намер задзейнічаць рэсурсы і магчымасці факультэтаў і структурных падраздзяленняў, падключыць патэнцыял вядомых вучоных і метадолагаў. «Н»-даведка. Ірына Іванаўна Кавяка ў 2009 г. скончыла гістарычны факультэт нашага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя. Замежная мова (англійская)» і ІПКіП БДПУ па спецыяльнасці «Замежная мова (нямецкая)». У 2012 г. атрымала грант Міністэрства адукацыі на распрацоўку праблемнай тэмы. Датэрмінова абараніла кандыдацкую дысертацыю па гісторыі знешняй палітыкі Вялікабрытаніі ў перыяд прэм’ерства М. Тэтчар. Працавала выкладчыкам кафедры новай і найноўшай гісторыі, сёння – дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі гістарычнага факультэта БДПУ. ўмацоўваць свае пазіцыі БДПУ працягвае ў акадэмічным рэйтынгу ўніверсі-

тэтаў свету. Паводле дадзеных «Webometrics Ranking of World Universities» за год наша alma mater узнялася на 3345 пазіцый і ўвайшла ў першую трэць вялізнага спісу ўстаноў вышэйшай адукацыі свету – а гэта ажно 22 тыс. універсітэтаў! Назіраецца станоўчая дынаміка росту прэстыжнасці БДПУ і ў рэйтынгу айчынных універсітэтаў. У 2015 г. БДПУ пераскочыў адразу праз 13 радкоў і заняў больш высокую, 14-ю, пазіцыю.

Урачысты мітынг, прысвечаны старту сёлетняга паходу, адбыўся 26 студзеня. Першы прарэктар БДПУ С. І. Копцева прывітала зорнікаў, пажадала ім плённых вандровак, цікавых сустрэч, незабыўных уражанняў. Цёплыя словы выказалі і паважаныя госці, сярод якіх – удзельнік зорных паходаў 70-х гадоў, выпускнік нашага ўніверсітэта, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі А. А. Каваленя. «Добры дзень, племя маладое і даволі знаёмае, – менавіта так звярнуўся

Аляксандр Аляксандравіч да студэнтаў і з гонарам падкрэсліў, што ў акадэміі сёння працуюць дзясяткі выпускнікоў БДПУ. – Гэта лепшыя выхаванцы нашай alma mater, якім універсітэт прывіў, у тым ліку і з дапамогай зорных паходаў, любоў да роднага краю, цікавасць да спасціжэння яго культурнай і гістарычнай спадчыны. Таму мне асабліва прыемна ўсведамляць, што праз дзесяцігоддзі традыцыя не перарываецца. У добры шлях!» (Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)

• Спартыўны навігатар Н У

А БАЗЕ БДУФК 28–29 студзеня праходзілі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы ў праграме Рэспубліканскай універсіяды-2016. Зборная БДПУ пад кіраўніцтвам трэнераў – старшых выкладчыкаў кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплін І. П. Лісіцына і С. А. Копцева ў напружанай барацьбе заняла 2-е месца ў агульнакамандным заліку. Віншуем студэнтаў факультэта фізічнага выхавання Ганну Гародскую, Аляксандра Красоўскага, Аляксея Лунячэнку, Настассю Пузакову, Віктара Рабава, Іллю Сірацюка, Канстанціна Смаля, Аляксандру Ціманоўскую, Андрэя Чурылу, якія сталі пераможцамі і прызёрамі гэтых спаборніцтваў!

СТУДЗЕНІ ў спартыўнай зале нашага ўніверсітэта адбыліся гульні чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па валейболе сярод жаночых

правялі сустрэчу з мазырскімі гасцямі і ўручылі ім памятныя падарункі ад рэктарата і студэнцтва нашага ўніверсітэта. У выніку гутаркі адразу пяць спартсменак-адзінаццацікласніц выказалі жаданне ў 2016 г. паступаць на ФФВ БДПУ, бо будучае, як вядома, пачынаецца тут! А ЎНІВЕРСІТЭЦЕ да Дня абаронцаў Айчыны прымеркавана адкрыццё чарговай спартыўнай залы ў вучэбным корпусе № 3! Па заканчэнні рамонту яна зможа прымаць аматараў аэробікі, фітнесу, адзінаборстваў, сілавых відаў спорту. А яшчэ да паслуг наведвальнікаў – душа-

В

каманд вышэйшай лігі дывізіёна «Б». Сапернікамі зборнай БДПУ на чале з яе трэнерам Я. А. Пімахіным сталі каманды «Дружба» (Наваполацк), «Бірута» (Маладзечна), а таксама сталічная «Мінчанка-2». У пяці з шасці гульняў зборная БДПУ рэалізавала свой шанц на перамогу і па выніках трох тураў заняла другую прыступку п’едэстала гонару. У адпаведнасці з планам прафарыентацыйнай работы 26 і 27 студзеня адбыліся таварыскія сустрэчы па валейболе зборнай БДПУ з камандай «Жамчужына-Палессе» (Мазыр). Па заканчэнні гульняў дэкан факультэта фізічнага выхавання М. М. Круталевіч і начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю С. М. Маліноўская

выя і пакоі для пераапранання. Днямі пачнецца зборка трэнажорнага абсталявання, а трэнеры пройдуць выніковы інструктаж па тэхніцы бяспекі пры правядзенні заняткаў.


ВЫНІКІ НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ БДПУ ў 2015 г. былі падведзены на чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта. Як адзначыла ў сваім дакладзе прарэктар па навуковай рабоце Г. В. Торхава, у 2015 г. ва ўніверсітэце выконвалася 141 НДР па тэматыцы, якая адзначана ў «Пераліку прыярытэтных на прамкаў навуко вых даследаванняў Рэспуб лікі Беларусь» і іншых нарматыўных дакументах. З іх 67 выконваліся ПВС у другой палове рабочага дня, а большасць (74) фінансаваліся са сродкаў дзяржаўнага бюджэту – Міністэрства адукацыі і фонду фундаментальных даследаванняў. Са сродкаў Міністэрства адукацыі фінансаваліся 44 навуковыя праекты на суму 3050,3 млн руб.: 33 заданні па дзяржаўных праграмах навуковых даследаванняў, 2 – па даследаваннях, накіраваных на забес пячэнне дзейнасці Мі ні стэрства адукацыі, 9 – па грантах для маладых вучоных. Па выніках конкурсаў, што праводзяцца фондам фундаментальных даследаванняў, супрацоўнікі ўніверсітэта ў 2015 г. распрацоўвалі 8 праектаў на суму 587 млн руб. Агульны аб’ём фінансавання навукі ў мінулым годзе склаў 5 474 829 тыс. руб., што амаль на паўмільярда рублёў больш, чым у 2014 г. У агульнай тэматыцы НДР у 2015 г. лідзіравалі псіхолага-педагагічныя навукі (74 заданні) у параўнанні з гуманітарнымі (40) і прыродазнаўчымі (27). Гэта звязана ў першую чаргу са спецыфікай універсітэта, які ў адпаведнасці са сваімі функцыяй і місіяй з’яўляецца вядучым у галіне псіхолага-педагагічных навук. Разам з тым выкананне даследаванняў у галіне прыродазнаўчых і гуманітарных навук з’яўляецца неабходным для БДПУ, бо ўплывае на якасць фундаментальнай падрыхтоўкі педагогаў, стварае неабходнае асяроддзе для іх развіцця, з’яўляецца магутным стымулам для прыцягнення на факультэты і спецыяльнасці таленавітай моладзі. Трэба адзначыць намаганні прафесарска-выкладчыцкага складу факультэта прыродазнаўства і фізіка-матэматычнага ў нарошчванні свайго навуковага патэнцыялу. Так, калі ў 2014 г. выконвалася толькі 17 фінансуемых НДР прыродазнаўчанавуковай накіраванасці, то ў 2015 – ужо 27 (гл. дыяграму 1). Гэтую тэндэнцыю неабходна захоўваць і развіваць. Дыяграма 1 прыродазнаўчыя навукі

30 25 20

гуманітарныя навукі

15 10 5 0

2014

2015

псіхолагапедагагічныя навукі

Уклад асноўных структурных падраздзяленняў у развіццё фінансавага складніку за кошт выканання аплочваемых НДР выглядае наступным чынам. Першае месца займае гістарычны факультэт (15,8 %), другое – цэнтр развіцця педагагічнай адукацыі (14 %), трэцяе – фізікаматэматычны факультэт (13 %). Сярод кафедраў найбольш актыўна ў выкананні фінансуемых НДР удзельнічаюць кафедры фізікі і методыкі выкладання фізікі, гісторыі Беларусі і славянскіх народаў, тыфлапедагогікі, сацыяльнагуманітарных дысцыплін. Да выканання фінансуемых навуковадаследчых работ далучана 283 супрацоўнікі (у 2014 г. – 319), у тым ліку 162 з вучонай ступенню (у 2014 г. – 171). У справаздачным годзе выкананы і перавышаны сярэдні паказчык фінансуемых НДР на

2

аднаго штатнага супрацоўніка з вучонай ступенню, дасягнуўшы 22,9 пры запланаваных 19,5. На жаль, другі год запар ні адзін з дактарантаў не ўдзельнічаў у выкананні фінансуемых НДР; сярод выканаўцаў выключна мала студэнтаў і магістрантаў, нават колькасць аспірантаў паменшылася да 18 (у 2014 г. – 24). У 2015 г. супрацоўнікі ўніверсітэта завяршылі выкананне 52 НДР (гл. дыяграму 2). БДПУ – установа вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, якая актыўна развіваецца і павінна заняць дастойнае месца ў сусветнай адукацыйнай і навуковай прасторы. Асабліва ва ўмовах далучэння Беларусі да Балонскага працэсу. Таму Дыяграма 2 30 25 20 15 10 5 0 ДПНД колькасць

33

Гранты маладых

Праекты для Мін-ва адукацыі

НП «ЭА»

9

2

2

НП

БРФФД «Дэма-

Іншыя

граф. бяспека»

4

1

1

развіццё міжнародных сувязяў адносіцца да прыярытэтных напрамкаў дзейнасці БДПУ. Сёння існуе дзве крыніцы фінансавання міжнароднай навуковай і інавацыйнай дзейнасці – падтрымка БРФФД і ўдзел у між народных праектах і праграмах. Пры фінансаванні фонду фундаментальных даследаванняў у 2015 г. выконваліся 6 міжнародных навукова-даследчых праектаў. Тры з іх – сумесна з Берлінскім інстытутам геалагічных навук, Бакінскім славянскім універсітэтам, Інстытутам педагагічнай адукацыі і адукацыі дарослых Расійскай акадэміі адукацыі – завяршыліся. Яшчэ тры – сумесна з Акадэміяй навук Малдовы, Санкт-Пецярбургскім філіялам «Інстытута кіравання адукацыяй» РАА і Псіхалагічным інстытутам РАА – пачаліся ў 2015 г. і працягваюцца. У мінулым годзе практычна завяршылася рэалізацыя міжнароднага праекта Тэмпус «Усходняе партнёрства ў сферы педагагічных інавацый у рамках інклюзіўнай адукацыі». Замежнымі партнёрамі БДПУ выступілі інстытуты і ўніверсітэты Германіі, Іспаніі, Шве цыі, Украіны, Малдовы. У рамках праекта на базе 30 пілотных школ Мінскай вобласці і рэгіёнаў створана сетка каардынатараў па распаўсюджванні інфармацыі аб педагагічных інавацыях у інклюзіўнай адукацыі. Таксама ўніверсітэт прымае ак тыўны ўдзел у праектах «Адукацыя для ўстойлівага развіцця для ўсіх пакаленняў – сацыяльны дагавор» і «Школьнікі і студэнты – лідары рэгі янальных ініцыятыў у інтарэсах устойлівага развіцця». Асноўныя вынікі даследаванняў знайшлі адлюстраванне ў 2087 публікацыях. Сярод іх – манаграфіі, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі з грыфам Міністэрства адукацыі, навуковыя артыкулы і тэзісы дакладаў, выдадзеныя як у рэспубліцы, так і за яе межамі. У 2015 г. мэтавы паказчык колькасці навуковых публікацый у рэцэнзуемых навуковых часопісах на 100 супрацоўнікаў выкананы з перавышэннем і складае 39. Дасягнуты і мэтавы паказчык колькасці навуковых

публікацый у часопісах, якія ўваходзяць у рэфератыўныя базы Scopus і інш. Тым не менш, паколькі БДПУ прэтэндуе ў рэспубліцы на статус цэнтра вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі, а ў міжнароднай адукацыйнай прасторы – адкрытага ўніверсітэта даследчага тыпу, то паказчык публікацыйнай актыўнасці на 100 чалавек неабходна павялічыць хоць бы да 50, а ў часопісах Scopus – да 5–7 (у ідэале – да 10) у год. Апрабацыя вынікаў НДР ажыццяўлялася на міжнародных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях. У 2015 г. на базе БДПУ праведзены 7 міжнародных (у 2014 г. – 9) і 4 рэспубліканскія (у 2014 г. – 5) навукова-практычныя канферэнцыі. Сталі традыцыйнымі ўніверсітэцкія форумы студэнтаў і маладых вучоных. Задачы па ўдасканаленні падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі з улікам праблем сучаснай псіхолага-педагагічнай навукі і адукацыйнай практыкі, якія пастаўлены ў Плане мерапрыемстваў на 2015 г., поўнасцю вырашаны. Для суб’ектаў кластара: – распрацавана і размешчана на партале БДПУ праблемнае поле прыярытэтных псіхолага-педагагічных даследаванняў; – арганізавана сістэматычнае правядзенне метадалагічных семінараў для магістрантаў, аспірантаў і дактарантаў, якія выконваюць даследаванні па педагагічных навуках; – распрацавана Палажэнне аб навукова-педагагічных школах; – створана зводная інфармацыйная база навукова-педагагічных школ. У цэлым, у адпаведнасці з сістэмай менеджменту якасці, працэс «Навуковая і інавацыйная дзейнасць у БДПУ» выніковы. Разам з тым у арганізацыі і ажыццяўленні НДР існуюць «вузкія» месцы. Яны звязаны з выкананнем двух параметраў, па якіх сёння ацэньваецца навукова-даследчая і праектна-інавацыйная дзейнасць устаноў вышэйшай адукацыі. Такімі параметрамі з’яўляюцца камерцыялізацыя вынікаў НДР і прыцягненне пазабюджэтных сродкаў. БДПУ – гуманітарны ўніверсітэт, аднак ён усё ж мае адпаведныя механізмы для ажыццяўлення названых задач. Гэта падрыхтоўка: – навукова- і вучэбнаметадычнай прадукцыі, прызначанай у далейшым для продажу, прычым не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і на прасторы СНД; – інавацыйнага праекта з мэтай укаранення ў адукацыйную практыку за кошт сродкаў устаноў і арганізацый-заказчыкаў або пры фінансавай

падтрымцы інавацыйнага фонду Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях; – платных адукацыйнах праграм, курсаў, трэнінгаў і іншых адукацыйных паслуг. Прыцягненне пазабюджэтных сродкаў – справа больш складаная, але таксама выканальная. Многія супрацоўнікі ўніверсітэта дапамагаюць гораду, вырашаючы розныя важныя задачы. І робяць усё гэта бясплатна. Трэба мяняць свядомасць нашага грамадства і даць зразумець, што інтэлектуальная ўласнасць, часавыя і энергетычныя выдаткі высокакваліфікаваных спецыялістаў адукацыі павінны акупляцца хоць бы часткова. Важнай з’яўляецца праблема пераемнасці падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. Нельга губляць адораных студэнтаў, таленавітых магістрантаў, набіраць выпадковых аспірантаў, якія не маюць навуковага зачыну і вопыту даследчыка. Банк дадзеных адоранай моладзі БДПУ штогод павялічваецца прыкладна на 30 асоб. У асноўным гэта выдатнікі-актывісты, якія рэгулярна атрымліваюць стыпендыі і прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аднак парадокс заключаецца ў тым, што ў аспірантуру з іх паступае толькі 1–2 чалавекі, бо з 1-га курса яны не былі ўключаны ў сістэматычную даследчую і праектна-інавацыйную дзейнасць, дзе і развіваецца матывацыя, назапашваецца вопыт такой працы. Вырашэнне дадзенай праблемы носіць комплексны характар. Аднак ёсць нявыкарыстаныя рэсурсы, якія маглі б выправіць сітуацыю. Гэта – адраджэнне дзейнасці такіх маладзёжных аб’яднанняў, як Студэнцкае навуковае таварыства БДПУ і Савет маладых вучоных. А таксама абавязко вае на пісанне ўсімі выпускнікамі ўніверсітэта дыпломнай работы. Гэтыя рэ сурсы, па-першае, павысяць якасць падрыхтоўкі нашых спецыялістаў. Па-другое, стварэнне дыпломных праектаў на базах практык, філіялаў кафедраў, школ-лабара торый кластара сфарміруе інтарэс да навуковадаследчай і праектна-інавацыйнай дзейнасці, дазволіць адчуць задавальненне ад укаранёных вынікаў. Па-трэцяе, добрая дыпломная работа – аснова грунтоўнай магістарскай дысертацыі і перадумова выдатнай кандыдацкай. У гэтай сувязі пры распрацоўцы адукацыйных стандартаў і тыпавых вучэбных планаў на 2017 г. у якасці выніковай атэстацыі выпускнікоў педагагічных спецыяльнасцей мэтазгодна разглядаць абарону дыпломнай работы. Прыемна адзначыць, што ўзровень навукова-даследчай дзейнасці БДПУ ацэнь ваецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь як высокі. Мы і ў далейшым будзем удасканальваць НДР універсітэта, павышаць яе выніковасць, сацыяльную і эканамічную значнасць.

9 лютага 2016 г.


Праца з адоранай моладдзю – адна з прыярытэтных задач дзейнасці кафедры беларускай літаратуры і культуры. З першага курса нашы выкладчыкі звяртаюць увагу на здольных навучэнцаў і заахвочваюць іх займацца навуковымі даследаваннямі пры падтрымцы вопытных куратараў. Студэнты, якія цікавяцца літаратурай, актыўна працуюць у СНДЛ «Актуальныя праблемы беларускага літаратуразнаўства» (навуковы кіраўнік – Н. В. Заяц). Па стане на 15 студзеня 2016 г. у банк дадзеных адоранай моладзі ўключаны чатыры ўдзельніцы СНДЛ: студэнткі В. Забураева і Г. Курман, магістранткі В. Вашчыліна і В. Мясцова.

САМААДДАНАЯ ПРАЦА – ПЛЁННЫ ВЫНІК У створанай у 2011 г. студэнцкай лабараторыі адораныя навучэнцы атрымліваюць добрыя магчымасці для развіцця ўласных здольнасцей. Студэнты могуць як распрацоўваць зацверджаную тэматыку даследаванняў, так і пашыраць яе за кошт уласных прапаноў. Асабліва важна падтрымаць ініцыятыву новых членаў лабараторыі – першакурснікаў (а іх зараз чацвёра), не адбіць ахвоту займацца навуковымі праектамі. Добрым стымулюючым фактарам з’яўляецца ўдзел у навуковых канферэнцыях. Спачатку студэнты выпрабоўваюць уласныя сілы, агучваючы першыя вынікі свайго даследавання на штогадовай факультэцкай навуковай канферэнцыі «Сучаснае мо вазнаўства, літаратуразнаўства і культуралогія ў работах маладых вучоных». Затым лепшыя дакладчыкі выступаюць на традыцыйнай універсітэцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Студэнцкая навука як фактар прафесійнага і асобаснага развіцця будучага спецыяліста», што прадугледжвае публікацыю матэрыялаў. Кіраўніцтва факультэта і ўсіх кафедраў садзейнічае таму, каб актывізаваць навуковую дзейнасць адораных студэнтаў. Так, у арганізаваных на філалагічным факультэце міжнародных навуковых канферэнцыях («Танкаўскія чытанні», «Слова ў часе і прасторы», «Мова і міжкультурныя камунікацыі», «Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння» і інш.) ствараюцца спецыяльныя секцыі для выступлення таленавітых навучэнцаў. Вялікі стымул – публікацыя выступленняў пачаткоўцаў у адным зборніку з вядомымі ў краіне і за яе межамі вучонымі. Члены нашай лабараторыі – пастаянныя ўдзельнікі канферэнцый у іншых установах Беларусі. Так, напрыклад, студэнтка 3-га курса М. Рак прыняла ўдзел у міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях у ВНУ Полацка і Брэста. В. Забураева, Г. Курман, В. Вашчыліна, В. Мясцова ў сваім «паслужным спісе» маюць выступленні на міжнародных форумах, што праводзілі БрДУ, БДТУ, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і інш. Віялета Вашчыліна мае публікацыі ў навукова-метадычным часопісе «Роднае слова», з’яўляецца пераможцай конкурсу эсэ «Мой Караткевіч», які праводзіўся СНДЛ сумесна з літаратурнамастацкім часопісам «Маладосць». Даследаванні здольных навучэнцаў рэгулярна прадстаўляюцца на Рэс публіканскі конкурс навуковых работ студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і становяцца пераможцамі. Так, работы В. Вашчылінай «Мастацкае ўвасабленне вобраза дарогі ў беларускай літаратуры 1920–1930-х гадоў» і В. Мясцовай «Жанрава-стылёвыя асаблівасці сучаснага беларускага дэтэктыва» (навуковы кіраўнік І. М. Гоўзіч) атрымалі першую катэгорыю ў 2014 і ў 2015 гг. У 2015 г. другая катэгорыя прысвоена рабоце старшыні СНДЛ М. Герасімёнак «Рэпрэзентацыя гістарычнага мінулага ў паэзіі Алеся Пісьмянкова і Людмілы Рублеўскай» (навуковы кіраўнік Н. В. Заяц). Удзельнікі СНДЛ В. Вашчыліна, М. Герасімёнак, В. Мясцова, М. Рак з’яўляюцца саіскальніцамі гранта Міністэрства адукацыі на правядзенне навукова-даследчай работы «Беларуская

9 лютага 2016 г.

і сусветная літаратура ў сістэме міжкультурных камунікацый». Прыемна, што намаганні навукоўцаў, якія самааддана і плённа працуюць з таленавітымі студэнтамі, не застаюцца без увагі. Так, загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры І. М. Гоўзіч па выніках 2014–2015 н.г. за асабісты ўклад у развіццё здольнасцей адораных вучняў і студэнтаў была ўзнагароджана прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы

адораных навучэнцаў і студэнтаў. Студэнткі В. Забураева і Г. Курман атрымліваюць стыпендыю спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Уладальніцамі гэтай ганаровай стыпендыі ў 2014–2015 н.г. сталі магістранткі В. Вашчыліна і В. Мясцова. Выкладчыкі кафедры беларускай літаратуры і культуры асабіста зацікаўлены ў супрацоўніцтве з неардынарнымі, творчымі, здольнымі студэнтамі, якія генерыруюць новыя ідэі, выпраменьваюць юнацкі імпэт і захопленасць навукай. Таму не дзіўна, што мэтанакіраваная дзейнасць кафедры па рабоце з адоранай моладдзю дае добрыя вынікі. Наталля ЗАЯЦ, навуковы кіраўнік СНДЛ «Актуальныя праблемы беларускага літаратуразнаўства» *** Скончыўшы ў мінулым годзе факультэт беларускай і рускай філалогіі з адзнакай, я вырашыла ўсур’ёз заняцца навукай – зараз працягваю вучобу на 2-й ступені вышэйшай адукацыі, з’яўляюся магістранткай кафедры беларускай літа ратуры і культуры, працую над дысертацыйным даследаваннем. Мая цікавасць да літаратуразнаўства абудзілася яшчэ на 3-м курсе падчас напісання курсавой работы. Мне пашанцавала і з тэмай (я даследавала дэтэктыўны жанр), і з навуковым кіраўніком (ім была загадчык кафедры І. М. Гоўзіч). Ірына Мікалаеўна дапамагла мне вызначыць і сфармуляваць навуковыя задачы і паступова іх вырашыць. Так, па яе парадзе я актыўна ўключылася ў працу студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі і неўзабаве стала яе сакратаром. Удзельнічала не толькі ў канферэнцыях маладых навукоўцаў, але і ў міжнародных форумах, дзе мы, пачаткоўцы, маглі на роўных абмяркоўваць з масцітымі вучонымі розныя тэмы, дзяліцца першымі знаходкамі. А як прыемна атрымаць унушальны зборнік матэрыялаў канферэнцыі, дзе апублікавана і твая праца! Сёння я працягваю навукова-даследчую дзейнасць па тэме «Жанрава-стылёвыя асаблівасці сучаснага беларускага

дэтэктыва». Яна прадстаўлена на Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў. Спадзяюся, што мае праекты будуць паспяхова рэа лізаваны, бо на факультэце і ва ўніверсітэце для гэтага створаны ўсе ўмовы. Практычна кожны студэнт пры жаданні можа знайсці падтрымку, кваліфікаванае кансультаванне ў выкладчыкаў і, што не менш важна, – магчымасць апублікаваць матэрыялы ў навуковых зборніках. Вікторыя МЯСЦОВА, магістрантка кафедры беларускай літаратуры і культуры *** Ужо на другім курсе я захапілася навуковай дзейнасцю. Трохгадовая плённая праца адлюстравана ў шматлікіх навуковых публікацыях. У 2014 г. ат рымала дыплом 1-й катэгорыі на Рэспубліканскім кон курсе навуковых работ. Сфера навуковых інтарэсаў – пытанні тэорыі літаратуры. Дыпломная работа была прысвечана вывучэнню топасу «дарога» ў беларускай літаратуры першай трэці ХХ ст., магістарская дысертацыя – пытанню ін тэртэксту. Пасля заканчэння магістратуры планую працягваць вучобу ў аспірантуры БДПУ. Ступень магістра я атрымліваю за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту, таму мяне чакае размеркаванне. І адносна гэтага пытання ў мяне ёсць пажаданне: размяркоўваць магістраў на кафедры ВНУ, у ліцэі і каледжы Беларусі. Справа ў тым, што сам працэс навучання ў магістратуры (маю на ўвазе даследчы напрамак) скіраваны на выкладчыцкую і навуковую дзейнасць, падрыхтоўку намі будучых настаўнікаў. У выпадку размеркавання ў

школу веды, атрыманыя ў магістратуры, становяцца пасіўнымі, бо праца настаўніка мае сваю адметную спецыфіку, як і выкладчыцкая. На мой погляд, тут патрабуюцца карэктывы. Віялета ВАШЧЫЛІНА, магістрантка кафедры беларускай літаратуры і культуры

• Навуковая палітра У 2015 годзе

¾… упершыню ў гісторыі БДПУ навуковыя кіраўнікі заданняў змаглі абмеркаваць вынікі шматгадовых даследаванняў і акрэсліць перспектывы далейшага развіцця навуковай дзейнасці ў рамках канферэнцыі «Развіццё фундаментальнай навукі ў БДПУ», якая адбылася 19 лістапада; ¾…інавацыйны праект БДПУ «Распрацоўка карпаратыўнага партала вучэбнанавукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі «Сеткавая Акадэмія Педагогікі электроннага навучання» стаў фіналістам Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў; ¾…вынікі навукова-даследчай дзейнасці прафесарска-выкладчыцкага складу апублікаваны ў 22 манаграфіях, 185 падручніках і вучэбных дапаможніках для вышэйшай і сярэдняй школы, у 1208 навуковых артыкулах; ¾…распрацавана і размешчана на партале БДПУ ў адкрытым доступе праблемнае поле прыярытэтных псіхолагапедагагічных даследаванняў. Арганізавана сістэматычнае правядзенне метадалагічных семінараў для магістрантаў, аспірантаў і дактарантаў, якія выконваюць даследаванні па педагагічных навуках. Распрацавана Палажэнне аб навуковапедагагічнай школе, створана зводная інфармацыйная база дадзеных навукова-педагагічных школ; ¾…студэнты БДПУ асабіста і ў суаўтарстве апублікавалі 236 артыкулаў, 326 тэзісаў дакладаў, размясцілі 106 электронных публікацый; ¾…зборная каманда БДПУ «Пошук» заняла 3-е месца на студэнцкай навуковай Універсіядзе, якая праходзіла ў рамках маладзёжнага інавацыйнага тыдня «Inmax’15» 15–18 снежня. ¾…студэнты, магістранты і аспіранты ўніверсітэта паспяхова прэзентавалі свае праекты на Кірмашы інавацыйных ідэй і выстаўцы-конкурсе сацыяльных праектаў SOCIDEA’15; ¾…аспіранты БДПУ бліскуча выступілі на IX Герцэнаўскай алімпіядзе па педагагічных навуках «Навуковая творчасць» у Расійскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя А. І. Герцэна (Санкт-Пецярбург) і атрымалі 10 дыпломаў; ¾… шасці аспірантам універсітэта прызначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дысертацыйныя даследаванні прэтэндэнтаў на званне кандыдата навук паспяхова прайшлі папярэднюю экспертызу; ¾… у саветах па абароне дысертацый БДПУ адбылося 19 абарон, у тым ліку: па гістарычных навуках – 5; па педагагічных – 6; па псіхалагічных – 7; ¾…у цэлым у рамках сістэмы менеджменту якасці працэс «Навуковая і інавацыйная дзейнасць» з’яўляецца эфектыўным, работы выкананы ў тэрмін, аб’ёмы фактычна выкананых работ адпавядаюць запланаваным, ступень дасягнення мэтавага паказчыку задаволенасці ўнутраных і знешніх спажыўцоў – 100 %. ¾... поўным ходам ідзе распрацоўка Плана мерапрыемстваў у рамках Дэкады студэнцкай навукі, якая мае адбыцца 18–29 красавіка бягучага года і ўключае арганізацыю конкурсаў на лепшую студэнцкую навукова-даследчую лабараторыю, лепшага кіраўніка студэнцкай навукова-даследчай работы, правядзенне Рэспубліканскай навуковай алімпіяды па педагогіцы, даследчых стартаппраектаў у галіне адукацыі, Рэспубліканскай студэнцкай навуковай канферэнцыі з секцыямі і падсекцыямі.

3


ПРЫЙШОЎ НАШ ЗОРНЫ ЧАС! (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

навітымі жыхарамі раёна. Кожнае мерапрыемства было непаўторным, кожная размова – цікавай і пазнавальнай. Хочацца ўзгадаць самыя яркія моманты зорнага падарожжа. Дзень першы (26 студзеня). Сустрэча на Алеі Герояў са старшынёй Асіповіцкага раённага ГА «Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Ю. П. Корбанам. Юрый Пятровіч падчас мітынгу расказаў толькі некаторыя эпізоды ва-

Ад імя студэнцтва БДПУ з прывітальным словам да прысутных звярнулася студэнтка 2-га курса ФСПТ Лізавета Бурлай: «Мы ўдзячны рэктарату за магчымасць прадстаўляць наш універсітэт у розных кутках краіны. Дэвіз сёлетняга паходу гучыць так: «БДПУ – будучыня пачынаецца тут». Зорнікі пастараюцца зрабіць усё магчымае, каб і для выпускнікоў школ гэтыя словы сталі арыенцірам у прафесійным самавызначэнні». Сёлета студэнты і выкладчыкі нашага ўніверсітэта вандравалі па Маладзечанскім, Пухавіцкім, Барысаўскім і Старадарожскім раёнах Мінскай вобласці, Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці і Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Падчас паходу яго ўдзельнікі наведалі 69 устаноў адукацыі, 11 прамысловых прадпрыемстваў, 24 ме марыяльныя комплексы, сустрэліся з 6 ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, правялі 96 прафарыентацыйных і 14 спартыўных мерапрыемстваў, прынялі ўдзел у 24 круглых сталах, у тым ліку з прадстаўнікамі раённых адміністрацый, выступілі з 56 канцэртнымі праграмамі… Аднак мацней за лічбы статыстыкі – эмоцыі і ўражанні саміх зорнікаў. Дык прадаставім слова шасціразоваму ўдзельніку паходу— кіраўніку зводнага атрада «Ёсць кантакт!», начальніку цэнтра студэнцкай творчасці Алене ЖУРАЎСКАЙ. — Сёлета ўдзельнікі зводнага атрада «Ёсць кантакт!» гасцявалі ў Асіповіцкім краі. На працягу чатырох дзён для нас ладзіліся сустрэчы з вядомымі і тале-

еннага мінулага, але і гэтага было дастаткова, каб зразумець, што белыя плямы гісторыі маюць свой колер, трэба толькі дакладна іх расфарбаваць. А пасля на канцэрце «Без мінулага няма будучыні» ў СШ № 3 г. Асіповічы Юрый Пятровіч па-заліхвацку выканаў не адну песню. Як растлумачыў «афганец», каб не звар’яцець на вайне, трэба і песні спяваць, і жарты жартаваць. Дзень другі (27 студзеня). Сустрэча з настаўніцай, а таксама дырэктарам комплексна-краязнаўчага музея ДУА «Да-

раганаўскі ВВК-д/с-школа» Жаннай Сямёнаўнай Караленяй. Чалавекам, цалкам адданым сваёй справе, для якога паняцці «гістарычная спадчына», «пераемнасць пакаленняў» – не проста словы. Яе беражлівае стаўленне да кожнага здабытага ці знойдзенага экспаната, за якім стаіць цэлая гісторыя, і нават не адна, выклікае павагу і захапленне. Імёны людзей, даты, абставіны – усё ведае гэтая жанчына і з вялікім задавальненнем дзеліцца з наведвальнікамі. А яшчэ Жанна Сямёнаўна падрыхтавала не адно пакаленне юных экскурсаводаў. І нават у дзень візіту мы змаглі ў гэтым пераканацца: вучаніца 8-га класа Ксенія правяла для нас экскурсію на першым паверсе музея, а выпускнік школы Мікалай (зараз курсант Акадэміі МУС) расказаў пра некаторыя экспанаты зусім незвычайна – у стылі рэпвыканаўцы. Дзень трэці (28 студзеня). Для сябе мы вызначылі яго як дзень духоўнасці. У адным з залаў Асіповіцкага раённага гісторыка-краязнаўчага музея настаяцель храма «Жываносная крыніца» ў в. Прошча айцец Максім даваў наказы і запаветы будучым педагогам: цікавіцца мінулым і спазнаваць новае; заўсёды бачыць святло, нават калі паўсюль цемра; пракладваць сваю сцежку ў жыцці і нічога не баяцца – сіл і ча-

су хопіць, калі ёсць жаданне і настрой. Назаўсёды нам запомняцца яго словы пра тое, што ўсе людзі хочуць цуду – і гэта не дзіўна! Дзіўна тое, што цуд – кожны чалавек, любы з нас. А для зорнікаў сапраўдным цудам стаў гэты малады, але такі мудры і дасведчаны святар. На працягу ўсіх чатырох дзён пра нас клапацілася дырэктар Асіповіцкага раённага цэнтра турызму і краязнаўства (месца, дзе мы размясціліся) Святлана Іосіфаўна. Па-мацярынску пяшчотная, па-гаспадарску клапатлівая, вясёлая і добразычлівая – на ўсе выпадкі жыцця яна можа знайсці жартоўную рыфмаванку. А яе пачастункі!.. Асабліва на дарожку, калі Святлана Іосіфаўна дала нам слоікі з малінавым варэннем як надзейным лекавым сродкам ад усіх хвароб.

Чарговы Зорны паход скончыўся, але яшчэ доўга ў нашых сэрцах будуць жыць успаміны пра асіповіцкую зямлю, яе жыхароў, такіх шчырых і адданых сваёй справе. Кожны раз мы пераконваемся, што Беларусь – сапраўды «зорны край», дзе шмат таленавітых асоб і асаблівых месцаў, дзе што ні дзень – то новыя адкрыцці, якія пакідаюць пасля сябе яркія і незабыўныя ўражанні.

ФАНТАЗЁРАМ – ЗЯЛЁНАЕ СВЯТЛО! • Аддзел кадраў Цудоўную навіну прывезлі нядаўна «Лепшыя сябры» з горада Сочы, дзе з 11 па 25 студзеня праходзіў 27-ы Міжнародны фестываль каманд КВЗ. Па яго выніках нашы любімыя фантазёры прайшлі ў Вышэйшую лігу2016! За кожным поспехам каманды стаіць напружаная праца, шмат хваляванняў і перажыванняў, а яшчэ – падтрымка балельшчыкаў і аднадумцаў. І вынік апраўдвае ўсе намаганні! Пра тое, якім быў сёлетні фестывальны шлях да месца пад гумарыстычным сонцам, расказвае лідар «Лепшых сяброў» Аляксандр КАМАРОЎСКІ: – У фестывалі бралі ўдзел 450 каманд амаль з усіх краін СНД, а таксама з еўрапейскіх дзяржаў. Пасля першага тура, дзе матэрыял кавэзэшнікаў праглядалі знакамітыя рэдактары, спаборніцтва змаглі прадоўжыць крыху больш за дзевяноста прэтэндэнтаў. У другім туры мы паказвалі, на што здольныя, не толькі рэдактарам і астатнім кавэзэшнікам, але і прэзідэнту МС КВЗ Аляксандру Васільевічу Маслякову. Па выніках гэтага этапу толькі 40 каманд трапілі ў рэпетыцыйны працэс гала-канцэрта фестывалю. Пасля чарговых некалькіх дзён прагляду засталіся 34 каманды, 6 з якіх выступалі ў рамках няпоўнага фармату, адна была чэмпіёнам мінулага сезона. Так што 27 самых моцных удзельнікаў прэтэндавалі на 18 месцаў у Вышэйшай лізе. Тэлевізійны гала-канцэрт 27-га Міжнароднага фестывалю каманд КВЗ у Сочы адбыўся 24 студзеня. Дарэчы, трансляцыя гэтага мерапрыемства плануецца на Першым канале і тэлеканале АНТ у сярэдзіне лютага. Склад журы быў наступны: А. В. Маслякоў, А. А. Маслякоў, М. С. Галусцян, Л. В. Купрыда. У фармаце шоу каманда, паказаўшы троххвіліннае выступленне, адразу ж атрымлівала вердыкт: праходзіць яна ў Вышэйшую лігу ці не. У кожнага члена журы была адмысловая кнопка. Калі яна загаралася зялёным хаця б у траіх – значыць, усё добра. Калі ў дваіх – маглі ўзнікнуць спрэчкі. Калі толькі ў аднаго, то ўвесь шлях на фестывалі пройдзены дарма… «Лепшыя сябры» выступалі трынаццатымі, і гэты нумар стаў для нас шчаслівым. Перадаць словамі, што рабілася

ў нашых душах, як грукалі сэрцы, якое хваляванне ахапіла перад фінальным выступленнем, проста немагчыма. Усведамляючы, колькі людзей у роднай Беларусі чакаюць станоўчага вы ніку, разумеючы, як родны ўніверсітэт за нас перажывае, мы рынуліся ў гэты гумарыстычны бой. Выступленне доўжылася крыху больш за тры хвіліны. У зале сядзелі ў асноўным кавэзэшнікі, якія падчас папярэдніх фестывальных дзён ужо бачылі наш матэрыял: такі фармат мерапрыемства. І ўсё ж гледачы рэагавалі на нашыя жарты жыва: балазе, «Фантазёра» спяваюць і танчаць ужо дакладна ва ўсіх краінах СНД і Балтыі. Акрамя таго, папулярны гурт «Волга-Волга» тройчы выконваў гэты хіт на біс падчас дыскатэк для ўсіх кавэзэшнікаў. І вось рашэнне журы: тры безагаворачныя «так» (ад Маслякова-старэйшага, Галусцяна і Купрыды) і адно «так, але хацелася б развіцця…» ад Аляксандра Аляксандравіча. «Лепшыя сябры» (БДПУ, Мінск) у Вышэйшай лізе2016!!! Мы бясконца ўдзячныя ўсім, хто верыць у наш поспех, і асобны велізарны дзякуй паважанаму рэктару Аляксандру Іванавічу Жуку. Было вельмі цяжка, рызыкоўна, неверагодна складана. Першая гульня адбудзецца 18 сакавіка ў г. Масква. Просім усіх нас падтрымаць! «Н»-даведка. «Лепшыя сябры» – трэцяя ў гісторыі каманда з Беларусі, якая будзе гуляць у Вышэйшай лізе другі раз. І – увага: другая ў гісторыі, якая стане ўдзельнікам двух сезонаў запар (акрамя зборнай БДУ 1993–1996). Чакаем у сезоне найлепшых вынікаў!

Вул. Савецкая, 18, п. 137, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. 226-40-19 Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. www.bspu.unibel.by

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі (2), рускай і зарубежнай літаратуры, інфармацыйных тэхналогій у адукацыі; выкладчыка кафедры (18 разр. АТС) фізічнага выхавання і спорту. Тэрмін падачы дакументаў –1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: вул. Савецкая, 18/1, г. Мінск. Тэл. 226-46-59.

АСАБЛІВАЯ ЎВАГА – ПРАФІЛАКТЫЦЫ Аналіз траўматызму пры эксплуатацыі цеплаўстановак і цеплавых сетак паказвае, што няшчасныя выпадкі з’яўляюцца вынікам дзеяння некалькіх фактараў. Гэта нізкі ўзровень тэхналагічнай і вытворчай дысцыпліны персаналу, недастатковае практычнае валоданне бяспечнымі прыёмамі працы сярод работнікаў, пагаршэнне тэхнічнага стану цеплаўстановак і цеплавых сетак з-за парушэнняў правіл іх эксплуатацыі, невыкананне патрабаванняў правіл тэхнікі бяспекі і інструкцый. На прадпрыемствах і ва ўстановах неабходна распрацаваць комплекс мерапрыемстваў, звязаных з бяспечнымі метадамі правядзення работ, атэстацыяй і навучаннем персаналу, правільнай эксплуатацыяй абсталявання, забеспячэннем супрацоўнікаў сродкамі індывідуальнай аховы і інш. Пры выкананні любых работ на цеплаўстаноўках і цеплавых сетках памятайце пра магчымыя рызыкі атрымання траўмы, праяўляйце асаблівую абачлівасць і асцярогу. Неабходна звяртаць увагу на парушэнні ў рабоце вонкавых цеплавых сетак, у тым ліку на ўцечку вады, інтэнсіўныя выпарэнні, правалы грунту, факты адсутнасці накрывак назіральных люкаў цеплавых камер. Неадкладна паведамляйце пра гэта ў дыспетчарскую службу энергазабеспячальнай арганізацыі. С. СТАСЕНКА, начальнік раённай інспекцыі № 2 Мінскага міжраённага аддзялення па наглядзе за цеплаўстаноўкамі філіяла «Энерганагляд» РУП «Мінскэнерга»

Газета надрукавана ў РУП «БудМедыяПраект». ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. Тыраж 500 экз. Заказ 182. Падпісана ў друк 08.02.2016 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.