1170

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Панядзелак, 30 лістапада 2015 года

№ 15 (1170)

ХТО ЛЮБІЦЬ ПРАЦАВАЦЬ, ТОЙ УМЕЕ СВЯТКАВАЦЬ!

Трэці тыдзень лістапада, які папярэднічаў святкаванню 101-й гадавіны нашай alma mater, быў насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі, прысвечанымі Дню ўніверсітэта. Нягледзячы на ўнушальны ўзрост, жыццё БДПУ па-ранейшаму імклівае і насычанае. Так, толькі за адзін тыдзень прайшлі афіцыйныя сустрэчы і форумы, адбыліся спартыўныя спаборніцтвы, творчыя фестывалі і канцэрты. А таксама шэраг іншых мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел не толькі выкладчыкі і студэнты, але і госці ўніверсітэта: ад навучэнцаў сталічных і абласных устаноў адукацыі да рэктараў ВНУ і акадэмій краіны, папулярных зорак эстрады і майстроў спорту міжнароднага ўзроўню. Аднак пра ўсё па парадку.

16 лістапада – дзень рэпетыцый і падрыхтоўкі, а 17-е – непасрэдна знакавая падзея ў жыцці многіх школьнікаў – удзел у першым восеньскім фестывалі

КВЗ «БДПУ збірае сяброў». На гумарыстычны рынг выйшлі каля двух дзясяткаў каманд сярэдніх агульнаадукацыйных школ, гімназій і ліцэяў г. Мінска, Мінскай і Гродзенскай абласцей, якія выступілі з візітоўкай і прэзентавалі сваю ўстанову адукацыі, свой раён і горад. І, што асабліва адказна і ганарова, зрабілі гэта на вялікай сцэне вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны. Трэба адзначыць, што ідэя арганізаваць і правесці фестываль належала ўніверсітэцкай камандзе «Лепшыя сябры», якая, нагадаем, паспяхова выступіла ў Вышэйшай лізе ў Маскве, дзе дайшла да чвэрцьфіналу, а таксама прыняла ўдзел у музычным фестывалі «Голосящий КиВиН» у Светла-

• З днём нараджэння, БДПУ!

Паважаны Аляксандр Іванавіч! Дарагія сябры! Віншую вас, выкладчыкаў і студэнтаў, аспірантаў і выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, са 101-й гадавінай стварэння нашай alma mater. За гэтай датай – вялікі, насычаны значнымі падзеямі і яркімі здзяйсненнямі шлях, цэлае сузор’е выдатных вучоных, прафесараў і выкладчыкаў, вядомыя навуковыя школы. Універсітэт з кожным годам становіцца толькі лепшым, а сотні ўчарашніх студэнтаў вырастаюць у сапраўдных прафесіяналаў, майстроў сваёй справы. Галоўная задача сёння – і ўніверсітэта, і ўсёй дзяржавы – быць адзінымі ў дасягненні такіх глабальных мэт, як развіццё прыродазнаўчых, дакладных, сацыяльных і гуманітарных навук. Залог вашага поспеху заключаецца ў тым, што вы дапамагаеце студэнтам сфарміраваць актыўную, самастойную грамадзянскую пазіцыю, далучаеце іх да навуковых даследаванняў. Я шчыра люблю БДПУ і ганаруся тым, што скончыў менавіта гэты ўніверсітэт, які даў мне трывалыя веды і навучыў браць на сябе адказнасць. Жадаю вам руху толькі наперад, новых перспектыў, грандыёзных планаў і іх ажыццяўлення, творчых ідэй і смелых рашэнняў, поспехаў і, вядома ж, усім добрага здароўя! Віктар ЖУК, выпускнік гістарычнага факультэта БДПУ, пераможца Рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года–2014»

горску Калінінградскай вобласці. Пасля дастойных выступленняў удзельнікі каманды адчулі ўстойлівае жаданне падзяліцца вопытам з падрастаючым пакаленнем, што і паслужыла адной з прычын арганізацыі фестывалю. Упэўнены, што многія са школьнікаў-гімназістаў-ліцэістаў пасля ўдзелу ў такім незабыўным мерапрыемстве вырашаць у будучым стаць педагогамі і паступіць да нас у БДПУ. 20 лістапада актавая зала ўніверсітэта стала пляцоўкай для святочнага мерапрыемства «VIVAT, ALMA MATER!». Пасля цёплых слоў віншавання рэктара БДПУ А. І. Жука і ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання работнікаў і сту-

дэнтаў за плённую і добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё ўніверсітэта, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці адбыўся святочны канцэрт. Арганізатары зрабілі ўсё, каб гэты дзень быў яркім і багатым на творчыя падарункі. Так, феерверк уражанняў падаравалі прысутным вядучыя калектывы БДПУ (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)

Паважаныя калегі! Як жа здорава было вярнуцца ў родныя сцены БДПУ і са сцэны сваім выступленнем павіншаваць любімы ўніверсітэт са 101-годдзем, сустрэць сяброў-выпускнікоў, якія таксама былі задзейнічаны ў канцэрце! Нібыта і не развітваліся, поўнае пагружэнне на 6– 10 гадоў назад. Гэта былі цудоўныя дні, поўныя жыцця, яркіх эмоцый, свабоды і творчасці. Дзякуй табе за гэта, універсітэт! Дзякуй выдатным выкладчыкам, патрабавальным і спагадлівым, асабліва майму куратару Любові Андрэеўне Вішнеўскай. Дзякуй педатраду «Ветразь» за бясцэнны вопыт работы з дзецьмі. Дзякуй факультэту народнай культуры (цяпер – эстэтычнай адукацыі). Гэта быў асаблівы факультэт, дзе не згасала творчая энергія, дзе мы, мастакі, рабілі свае выстаўкі-перфомансы, на якія прыходзіла па некалькі соцень чалавек. Дзякую за падтрымку нашых творчых ініцыятыў «сэрцу» факультэта – на той час намесніку дэкана па выхаваўчай рабоце Вользе Леанідаўне Залуцкай. Дзякуй БДПУ за родную мову, за веды і навыкі. Дзякуй за веру ў сябе! Дзякуй за дарагіх сяброў, з кім і далей іду па жыцці. Дзякуй за мужа! Асобныя словы ўдзячнасці хачу выказаць першаму прарэктару БДПУ Святлане Іванаўне Копцевай за падтрымку і бязмежную адданасць сваёй справе! Пасля заканчэння святочнага канцэрта злавіла сябе на думцы, што так прыемна ехаць на сваёй машыне, у свой дом і разумець, што цяпер жа яшчэ лепш! І не хочацца лёсу іншага… Дый колькі светлага і цудоўнага яшчэ наперадзе ў многім дзякуючы табе, мой дарагі ўніверсітэт! З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ!!! Аляксандра КАНАФАЛЬСКАЯ, выпускніца ФЭА БДПУ 2009 г.


• Навуковая палітра ПАДСУМОЎВАЕМ, ПЛАНУЕМ, РЭАЛІЗУЕМ

Цэнтр развіцця педагагічнай адукацыі інфармуе

У 2015 г. вучоныя ўніверсітэта завяршаюць удзел у выкананні 5 Дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў на 2011–2015 гг. Упершыню ў гісторыі БДПУ навуковыя кіраўнікі заданняў у рамках канферэнцыі абмеркавалі вынікі шматгадовых даследаванняў і акрэслілі перспектывы далейшага развіцця фундаментальнай навукі. Сярод яе ўдзельнікаў – кандыдаты і дактары навук І. С. Ташлыкоў, В. Р. Собаль, І. М. Сцепановіч, Ж. Э. Мазец, А. П. Жытко, М. М. Забаўскі, А. М. Люты, Г. А. Космач, В. В. Бушчык, А. А. Гіруцкі, Э. С. Дубянецкі, Г. В. Торхава, В. Д. Старычонак і інш. Многія з удзельнікаў мерапрыемства адзначылі відавочны плён ад фармату сустрэчы, які дазволіў комплексна ацаніць навуковы патэнцыял універсітэта, адзначыць узровень распрацовак і эфектыўнасць працы навукова-педагагічных кадраў. ўключаць арганізацыю конкурсаў на лепшую студэнцкую навукова-даследчую лабараторыю, лепшага студэнта-даследчыка, лепшага навуковага кіраўніка; правядзенне рэспубліканскай навуковай алімпіяды па педагогіцы, даследчых стартап-праектаў у галіне адукацыі, рэспубліканскай студэнцкай навуковай канферэнцыі з секцыямі і падсекцыямі. Павел МАЦЮШ, загадчык навукова-даследчага сектара

У перспектыве вучоныя БДПУ працягнуць удзел у распрацоўцы праблем фундаментальнай навукі. На наступную пяцігодку ўніверсітэт падаў 37 праектаў заданняў у рамках Дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў у галіне сацыяльных, гуманітарных і тэхнічных навук. Сёння ідзе работа над планам мерапрыемстваў у рамках Дэкады студэнцкай навукі, якая ахопіць апошнія дзесяць дзён красавіка і будзе

Рыхтуецца чарговае пасяджэнне Каардынацыйнага савета па ¾ пытаннях бесперапыннай педагагічнай адукацыі, якое адбудзецца ў снежні бягучага года. Будуць абмеркаваны актуальныя напрамкі псіхолага-педагагічных даследаванняў у кантэксце навуковых традыцый, кадравага патэнцыялу, вопыту інавацыйна-эксперыментальнай дзейнасці ў краіне. Запланавана прэзентацыя рэспубліканскай інфармацыйнай базы дадзеных навукова-педагагічных школ у галіне адукацыі. Распрацавана Палажэнне аб школе-лабараторыі вучэбна-на¾ вукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі, якое будзе зацверджана на пасяджэнні вышэй узгаданага Каардынацыйнага савета. На статус школы-лабараторыі прэтэндуюць сярэднія школы № 6 і № 126 г. Мінска, якія актыўна ўкараняюць у адукацыйную практыку перадавы педагагічны вопыт, вядуць эфектыўную вучэбна-метадычную работу, ажыццяўляюць сістэмную профільную і дапрофільную падрыхтоўку вучняў, арыентаваную на выбар педагагічнай прафесіі. У пачатку снежня ўбачыць свет другая частка электроннага вучэбна¾ метадычнага комплекса факультатыўных заняткаў «Увядзенне ў педагагічную прафесію». Калектыў аўтараў – выкладчыкі БДПУ і іншых устаноў адукацыі рэспублікі – прапануе настаўнікам, якія працуюць у профільных класах педагагічнай накіраванасці, поўны змест двух модуляў для Х класа – «У свеце педагагічнай прафесіі» і «Чалавек, які пазнае: практычная псіхалогія пазнання». Вучэбна-метадычнае аб’яднанне па педагагічнай адукацыі ўнесла ¾ прапановы аб увядзенні ў наступным годзе ў Агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь «Спецыяльнасці і кваліфікацыі» чатырох новых спецыяльнасцей у галіне адукацыі: «Гісторыя і сусветная мастацкая культура», «Гісторыя і экскурсійна-краязнаўчая работа», «Музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура», «Сацыяльная і псіхолага-педагагічная дапамога», якія будуць адпавядаць кан’юнктуры рынку сучасных адукацыйных паслуг. У БДПУ іх можна будзе атрымаць на гістарычным факультэце, факультэце эстэтычнай адукацыі і факультэце сацыяльна-педагагічных тэхналогій. Набор студэнтаў на названыя спецыяльнасці пачнецца ўжо ў наступным навучальным годзе.

ХТО ЛЮБІЦЬ ПРАЦАВАЦЬ, ТОЙ УМЕЕ СВЯТКАВАЦЬ!

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

(народны ансамбль беларускай музыкі і песні «Ярыца», народны ансамбль народнай музыкі, танца і песні «Рэй», танцавальны калектыў «О2», вакальная група «Модус»), сольныя выканаўцы (Ма-

рыя Хлань, Святлана Маціеўская), віртуозы ігры на акардэоне Уладзімір Бубен і Уладзімір Федарук. Павіншаваць універсітэт прыйшлі зоркі беларускай эстрады Аляксандр Саладуха, Аляксей Хлястоў, саліст маладзёжнага тэатра эстрады Дзмітрый Сяргееў, група «Bycity». Ад душы парадавалі дзіцячыя калектывы: шоу-тэатр Т. Пановай «Хвілінка» і калектыў Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі «Натхнен-

не». Сярод удзельнікаў канцэрта былі таксама і госці з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Неардынарным і пранікнёным можна назваць выступленне выпускніцы БДПУ мастачкі Аляксандры Канафальскай, якая пакарыла гледачоў мастацтвам пескаграфіі. 21 лістапада марафон святочных падзей працягнуўся адкрытым турнірам па плаванні на Кубак БДПУ сярод выхаванцаў дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школ алімпійскага рэзерву і спецыялізаваных класаў па плаванні агульнаадукацыйных школ. Сёлета ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 7 зборных каманд агульнай колькасцю звыш 130 ча-

лавек, сярод якіх было 20 майстроў спорту. У праграме турніру можна было ўбачыць урачысты парад зборных, паказальныя заплывы і непасрэдна спаборніцтвы, пачынаючы ад самых маленькіх удзельнікаў, выхаванцаў Мінскай абласной комплекснай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву па плаванні (2003–2007 гадоў нараджэння) да дарослых і сталых каманд, у тым ліку і каманды БДПУ. Па выніках заплываў адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і, вядома, уручэнне галоўнага прыза спаборніцтваў – Кубка БДПУ па плаванні.

Правядзенне турніра ў чарговы раз пацвердзіла, што лозунг «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця!» – не проста словы. Гэта свядомая пазіцыя, уласны выбар, гэта рэальны стыль жыцця. Несумненна: быць здаровым – здорава! Здорава быць і творчай асобай, вясёлай і знаходлівай. Здорава вучыцца ў БДПУ. Здорава знаходзіцца ў рэчышчы яго жыцця. Здорава ўсім разам ствараць гісторыю alma mater! Здорава ў хуткім часе выйсці на новы марафон мерапрыемстваў, які дазволіць дастойна і ўпэўнена су стрэць наступны Дзень нараджэння роднага ўніверсітэта! Алена ЖУРАЎСКАЯ, начальнік цэнтра студэнцкай творчасці

• З днём нараджэння, БДПУ! Паважаныя калегі! Дазвольце павіншаваць вас са святам 101-й гадавіны з дня стварэння Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. БДПУ– гэта ў першую чаргу асветніцкі цэнтр, які нясе ў свет любоў і павагу да педагагічнай прафесіі. Мы ганарымся тым, што дзякуючы вашай падтрымцы маем у сваёй гімназіі профільныя класы педагагічнага напрамку. Наша супрацоўніцтва – на дзесяцігоддзі, наша сумесная праца – для будучых пакаленняў. Мы жадаем вялікаму і дружнаму калектыву ўніверсітэта моцнага здароўя, творчых перамог, здзяйснення задуманага. Будзьце заўсёды піянерамі ўсяго новага, цікавага і патрэбнага Айчыне і грамадству! Калектыў гімназіі № 20 г. Мінска

2

Дарагія танкаўцы! Нядаўна завітаў у родны ўніверсітэт, і сэрца зашчаміла ад прыемных успамінаў і сустрэч з сябрамі і выкладчыкамі (вось пішу зараз гэтыя радкі і стараюся не зрабіць ніводнай памылкі: нас жа вучыла беларускай мове Алена Міхайлаўна Цясевіч!). Столькі цудоўных і радасных імгненняў тут было перажыта… Мне падумалася: калі мы вучыліся, то спаборнічалі між сабой – хто менш паспаў сёння ноччу, хто колькі разоў выступіў на семінарах, каму хапіла стыпендыі на як мага большы час і г. д. Пасля заканчэння БДПУ мы мераемся заробкамі, колькасцю цыліндраў у аўто ды квадратных метраў у кватэры. Але з цягам часу на сустрэчах выпускнікоў пачынаецца іншае спаборніцтва: хто лепш за ўсіх выглядае, менш пастарэў. І мне падаецца, што пакуль, нягледзячы на свой узрост, маладзейшы за ўсіх менавіта наш універсітэт: такі ж бадзёры, высокі і статны, тут заўсёды віруе жыццё. І ў 101-ю гадавіну з дня заснавання alma mater я жадаю любімаму ўніверсітэту і далей радаваць нас цікавымі праектамі, выдатнымі выпускнікамі і сапраўднымі Настаўнікамі. Я ўпэўнены, што менавіта дзякуючы БДПУ і яго выхаванцам нашы дзеці будуць лепшымі за нас. Са святам, БДПУ! Андрэй ЛЯШЧЫНСКІ, выпускнік факультэта беларускай і рускай філалогіі БДПУ 2009 г., журналіст, тэле- і радыёвядучы

30 лістапада 2015 г.


СПРАВА МАЛАДАЯ – СПРАВА ВАЖНАЯ

Курсавы праект – першая спроба студэнта ў сістэматызаванай даследчай працы, якая дазваляе заглыбіцца ў вывучаемую тэму, фарміруе навыкі доказнага, лагічнага, абгрунтаванага выказвання сваіх думак. Для многіх ён становіцца крокам у вялікую навуку: можна прывесці нямала прыкладаў, калі ўдала абраныя тэматыка і праблематыка курсавой работы пасля развіваюцца і вырастаюць да магістарскіх і нават кандыдацкіх дысертацый. Нельга пераацаніць важнасць гэтага этапу прафесійнай падрыхтоўкі будучых настаўнікаў. Тым больш прыемна, калі твой поспех высока ацэньваецца не толькі на ўзроўні факультэта, але і ўніверсітэта. З такой думкай цалкам згодныя пераможцы конкурсу на лепшую курсавую працу: студэнтка чацвёртага курса факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій Вольга СУХАДОЛАВА (дыплом ІІ ступені) і пяцікурсніца факультэта эстэтычнай адукацыі Марыя ЧАРНАМОРАВА (дыплом ІІІ ступені). Дзяўчат вызначылі сярод 26 даследчыкаўпачаткоўцаў, чые работы былі прадстаўлены да разгляду журы. Сёння яны дзеляцца з чытачамі «Н» радасцю перамогі і вопытам першай навуковай дзейнасці.

Вольга СУХАДОЛАВА скончыла ў 1997 г. Полацкае медыцынскае вучылішча па спецыяльнасці «Акушэрская справа», пасля чаго пачала працаваць акушэркай у жаночай кансультацыі № 11 г. Мінска. У 2012 г. яна паступіла ў БДПУ на факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій (завочная форма атрымання адукацыі, скарочаны тэрмін навучання) на спецыяльнасць «Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)». Дзяўчына пераканана, што медыцына і сацыяльная работа ідуць поруч, бо дзейнасць урачоў з’яўляецца сацыяльна арыентаванай: ім таксама даводзіцца працаваць з людзьмі, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, маюць патрэбу ў дапамозе. «Таму я і пайшла вучыцца ў БДПУ, – расказвае Вольга. – Пасля заканчэння ўніверсітэта планую займацца сацыяльнай дзейнасцю менавіта ў медыцыне, у прыватнасці, у акушэрстве і гінекалогіі. Тэма майго курсавога праекта – «Сацыяльная работа з падлеткамі па папярэджанні таксікаманіі». Актуальнасць праблемы абумоўлена наяўнасцю дэструктыўных працэсаў у грамадстве. Сярод іх – ужыванне алкаголю, наркотыкаў, тытуню і іншых псіхаактыўных сродкаў падлеткамі. Па дадзеных сацыялагічных даследаванняў апошніх гадоў, кожны сёмы школьнік хоць аднойчы паспытаў таксічныя рэчывы. Прычыны такога становішча ў многім абумоўлены сацыяльнымі фактарамі: асяроддзем, ладам жыцця, маральнымі каштоўнасцямі падлеткаў. Таму таксікаманія з’яўляецца як медыцынскай, так і сацыяльнай праблемай. Прафілактыка залежных паводзін – адзін з найважнейшых напрамкаў дзейнасці спецыялістаў з дыпломам медыцынскіх або педагагічных устаноў. Працуючы ў галіне аховы здароўя, я назіраю наступствы таксікаманіі (у тым ліку залежнасці ад тытуню) у падлеткавым узросце, якія ў будучым праяўляюцца ўсклад неннямі падчас цяжарнасці і схільнасцю да розных гі некалагічных захворванняў. Як вядома, залежнасць лягчэй папярэдзіць, чым змагацца з яе наступствамі. Таму, працуючы ў паліклініцы, я займаюся прафілактычнай работай, звязанай з фарміраваннем навыкаў здаровага ладу жыцця ў падлеткаў. У прыватнасці, чытаю лекцыі і праводжу гутаркі на такія тэмы, як «Рэпра дук тыўнае зда роўе», «Нікацін і яго наступствы»,

30 лістапада 2015 г.

«Папя рэджванне ранняй цяжарнасці» ў Мінскім дзяржаўным ліцэі № 2 лёгкай прамысловасці. Адным з вынікаў даследавання па тэме курсавой работы, што праводзілася на базе адной з агульнаадукацыйных школ сталіцы, стала распрацоўка праграмы сацыяльна-педагагічнай дзейнасці з падлеткамі па прафілактыцы таксікаманіі, якая ўключае работу з педагагічным калектывам, навучэнцамі і іх бацькамі. Пры падрыхтоўцы матэрыялаў курсавога праекта значную дапамогу мне аказала мой навуковы кіраўнік – кандыдат педагагічных навук дацэнт А. І. Тэсля, за што выказваю ёй шчырую ўдзячнасць». Марыя ЧАРНАМОРАВА, якая вывучае на ФЭА выяўленчае мастацтва і камп’ютарную графіку, звярнулася да наступнай тэмы: «Камбінаваныя заняткі з выкарыстаннем праграмы Adobe Photoshop у рамках факультатыўнай дзейнасці». Пра сваю працу яна расказвае захоплена, але ў той жа час лагічна і прадумана – як сапраўдны навуковец: «Век інфармацыйных тэхналогій адкрывае новыя магчымасці для навучання школьнікаў. Калі раней спасціжэнне асноў камп’ютарнай графікі было амаль што недасягальным, то сёння пры наяўнасці класаў інфарматыкі ў школе кожны вучань мае шанц атрымаць пачатковыя навыкі работы з найбольш папулярнымі гра фічнымі рэдактарамі. Камп’ютарная графіка паступова становіцца свайго роду яшчэ адным відам выяўленчага мастацтва. Яна карыстаецца вялікай папулярнасцю ў вучняў. На мой погляд, уменне працаваць з рознымі графічнымі рэдактарамі з’яўляецца важнай часткай інфармацыйнай кампетэнтнасці вучня. Я прапаную вывучаць асновы камп’ютарнай графікі не толькі на дадатковых і факультатыўных занятках, але і фарміраваць адпаведныя навыкі на ўроках выяўленчага мастацтва. Аднак, на жаль, такая праца не ўваходзіць у абавязкі педагога і не прапісана ў адукацыйных праграмах па прадмеце. Гэтым мімаходзь займаюцца настаўнікі інфарматыкі, якія часцей за ўсё маюць вельмі аддаленае ўяўленне пра выяўленчае мастацтва. На мой погляд, толькі чалавек, які валодае асновамі жывапісу, графікі, дызайну і фатаграфіі, павінен вучыць дзяцей працаваць у графічных рэдактарах. Адзіным выйсцем з гэтага становішча ўяўляецца арганізацыя дадатковай пазаўрочнай дзейнасці – гурткоў або факультатываў.

Пры распрацоўцы шэрагу факультатыўных заняткаў мяне кансультаваў мой навуковы кіраўнік – старшы выкладчык кафедры мастацкай і педагагічнай адукацыі П. А. Кашэўскі. У курсавой рабоце прадстаўлены камбінаваныя заняткі па выяўленчым мастацтве і камп’ютарнай графіцы для 6-га класа з выкарыстаннем графічнага рэдактара Adobe Photоshop. Дадатковыя ўрокі накіраваны перш за ўсё на развіццё творчага патэнцыялу і мастацкіх здольнасцей навучэнцаў на аснове выяўленчай і камп’ютарнай дзейнасці. Пры распрацоўцы заняткаў акцэнт рабіўся на тое, каб яны былі даступныя для школьніка, цікавыя і не складаныя ў засвойванні. Інтэграцыя ведаў і ўменняў па дзвюх сумежных дысцыплінах мае практычную накіраванасць. Рэалізацыя праграмы дазваляе закласці асновы работы з графічнай інфармацыяй, дзякуючы якой у будучым навучэнцы здолеюць самастойна асвойваць новыя складаныя графічныя праграмы. Падобныя заняткі будуць садзейнічаць эстэтычнаму выхаванню школьнікаў, развіццю мастацкатворчых здольнасцей і схільнасцей навучэнцаў, фантазіі, зрокава-вобразнай памяці, эмацыйна-эстэтычным адносінам да прадметаў і з’яў рэчаіснасці, фарміраванню творчай індывідуальнасці, мыслення, павышэнню інтарэсу да інфарматыкі і, што таксама важна, прафарыентаванню. На жаль, распрацаваныя ўрокі не было магчымасці правесці ва ўмовах школы падчас педагагічнай практыкі. Гэта звязана перш за ўсё з тым, што ўстановы сярэдняй адукацыі па розных прычынах адмаўляюць ініцыятыўным студэнтам у прадастаўленні кабінетаў (у маім выпадку – інфарматыкі) для дадатковых заняткаў. Магчыма, калі ўніверсітэт адкрые ўласныя эксперыментальныя пляцоўкі на базе школ, гімназій або дзіцячых садкоў, студэнты змогуць апрабоўваць, дапрацоўваць і развіваць ідэі курсавых і дыпломных праектаў». На пасяджэнні Савета ўніверсітэта 26 лістапада рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук уручыў дыпломы пе рамож цам конкурсу, а таксама лаўрэатам у асобных намінацыях. Віншуем маладых даследчыкаў і жадаем шырокай дарогі ў вялікую навуку! Вераніка МАНДЗІК

Турклуб «Гарызонт» – гэта 49 гадоў развіцця турысцкай дзейнасці на базе БДПУ. Гэта вялікая колькасць паходаў і ўстойлівых традыцый, гэта рамантычныя вечары ля вогнішча і прапахлыя лесам штармоўкі, гэта снежныя вяршыні гор і часам экстрэмальны адпачынак. А яшчэ – гэта студэнты і выпускнікі ўніверсітэта, якія летам 2014 г. устанавілі сцяг БДПУ на гары Эльбрус (5642 м) у знак прызнання высокіх дасягненняў alma mater у галіне адукацыі, фізічнай культуры і спорту. Іх акцыя стала стартам юбілейнага марафону, прысвечанага 100-годдзю ўніверсітэта.

НАС КЛІЧА ЗА САБОЮ «ГАРЫЗОНТ»

Сёння турклуб «Гарызонт» – масавая самадзейная студэнцкая арганізацыя. У ёй праводзяцца заняткі па пешым, лыжным, веласіпедным, горным і водным турызме. Арганізуюцца паходы І–IV катэгорый складанасці, а таксама паходы выхаднога дня. Турысты БДПУ былі на Каўказе, Алтаі, Урале, у Карэліі, Карпатах, Фанскіх гарах, Крыме, Хібінах. Клуб мае традыцыі, якія з’явіліся шмат гадоў назад, – у першыя выхадныя дні красавіка адкрываем водны сезон на рацэ Іслач, сустракаем Новы год у лесе падчас калядных вакацый, арганізуем паход «Зорачка» на кастрычніцкія святы. Апошнім часам з’явіліся і новыя традыцыі. У студзені гэта правядзенне трэніровак па пошуку і аказанні дапамогі пацярпелым у паходах, а таксама купанне ў палонцы на Вадохрышча. Клубнымі днямі з’яўляюцца аўторак і чацвер. На гэтых сустрэчах абмяркоўваюцца будучыя паходы, падводзяцца вынікі ўжо праведзеных, рыхтуецца амуніцыя, арганізоўваецца тэарэтычная падрыхтоўка. Тут умацоўваецца маральны дух будучых турыстаў, а таксама праводзяцца трэніроўкі па арыентаванні, фізічнай падрыхтоўцы, тэхніцы пешаходнага турызму і інш. Турызм – гэта выдатны спосаб зрабіць сваё студэнцкае жыццё яркім і запамінальным. З яго дапамогай можна знайсці сяброў не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, наведаць розныя краіны і ўбачыць культуру і быт іншых народаў. Калі ты любіш прыроду, калі тваё сэрца пачынае грукаць часцей пры думцы пра заснежаныя горныя вяршыні або бурныя віры рэк Карэліі, калі ты прытрымліваешся здаровага ладу жыцця, то проста павінен прыйсці ў наш клуб. Яго членам можа стаць любы студэнт, нават без турысцкага вопыту, бо тут вас навучаць усяму неабходнаму. Таксама ўдзельнікам паходаў бясплатна прадастаўляецца неабходная амуніцыя.

Турклуб «Гарызонт» размяшчаецца ў інтэрнаце БДПУ № 6 па адрасе: вул. Казінца, 105, корп. 2. Мы адчынены ў аўторак і чацвер з 19.00 да 21.00. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да кіраўніка клуба Генадзя Аўчыннікава. Кантактны тэл.: 8029-241-99-12.

• Спартыўны навігатар

27 лістапада завяршылася Рэспубліканская ўніверсіяда па футболе ў залах сярод мужчынскіх каманд. З гонарам адзначаем, што зборная БДПУ па выніках спаборніцтва здзейсніла рэкордны скачок – з 12-га месца (па выніках мінулага года) ажно на 1-ю прыступку п’едэстала гонару. – У бескампраміснай відовішчнай фінальнай гульні, праявіўшы характар і сілу волі, нашы хлопцы з лікам 1:0 перамаглі зборную БДАТУ, – адзначыў дэкан факультэта фізічнага выхавання М. М. Круталевіч. На пляцоўцы цуды майстэрства прадэманстраваў варатар футбольнай дружыны БДПУ, студэнт першага курса факультэта фізічнага выхавання Сяргей Давідовіч, які, дарэчы, быў прызнаны лепшым іграком турніру.

Свае лідарскія і бамбардзірскія якасці паказаў капітан каманды Аляксандр Белы. Не было роўных на пляцоўцы футбалісту Ігару Брыштэлю, які ў гэтым сезоне прызнаны лепшым іграком у пляжным футболе як у Рэспубліцы Беларусь, так і ў Расійскай Федэрацыі. Не ўступалі ў майстэрстве сваім лідарам і іншыя члены зборнай – Яўген Крэсік, Вадзім Міхалевіч, Уладзіслаў Маслоўскі, Арцём Макарэвіч, Арцём Дрозд, Мікіта Ванчукевіч, Максім Еўдакімаў і інш. Па словах капітана каманды Аляксандра Белага, перамагчы ва ўпартай барацьбе дапамаглі балельшчыкі, якія актыўна падтрымлівалі футзальную дружыну. Усіх, хто на стадыёне перажываў за нашых хлопцаў, таксама горача падзякаваў галоўны трэнер зборнай БДПУ Сяргей Аркадзьевіч Траско. 20–22 лістапада на базе ДУ «Спартыўны камітэт Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» адбыліся спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды па дзюдо сярод мужчынскіх і жаночых каманд. Віншуем Вікторыю Кротаву, Крысціну Жукавец, Юлію Іванчык, Рэгіну Шатраўскую, Ніну Мяцеліцу, Таццяну Дземчанку, Мікіту Жолудзева, Рамана Шупляка, Дыяра Рустамава, Мікалая Філя – членаў зборных БДПУ – з «сярэбраным» вынікам і жадаем ім высокіх дасягненняў у спорце!

3


У ВЯЛІКАЙ СПРАВЕ ДРОБЯЗЕЙ НЕ БЫВАЕ

Як вядома, сустракаюць па вопратцы, таму першае ўражанне ад убачанага часта адыгрывае вырашальную ролю ў далейшым успрыманні. Гэта справядліва ў адносінах не толькі да людзей, але і да будынкаў, памяшканняў. Мабыць, па гэтай прычыне чалавек так імкнецца ўпрыгожыць усё, што яго акружае. У прыватнасці, гэта датычыць афармлення рабочай зоны, дзе мы праводзім дастаткова вялікую частку нашага жыцця. Тым больш, што для студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ аўдыторыі і кабінеты – гэта не толькі месца, дзе арганізаваны працэс навучання, але і асаблівае асяроддзе, якое спрыяе творчасці і стварэнню, спасціжэнню новага. Нягледзячы на тое што нашаму ўніверсітэту сёлета споўніўся 101 год, БДПУ – маладая і сучасная ўстанова, якая адкрыта для ўсяго новага, актыўна мадэрнізуецца і змяняецца як у плане зместу і тэхналогій навучання, так і ў сваім знешнім і ўнутраным абліччы. Як адзначыў в.а. прарэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце Андрэй Аляксандравіч Юшчык, ва ўніверсітэце сфарміравана будаўнічая група для правядзення рамонтных работ. Дзякуючы гэтаму ў сціслыя тэрміны ўдаецца «надаць бляск» не толькі асобным аўдыторыям, а нават цэлым паверхам. Напрыклад, у перыяд з ліпеня па жнівень гэтага навучальнага года ўжо адрамантаваны 10-ы і 12-ы паверхі вучэбнага корпуса № 1 (з аўдыторыямі і кабінетамі), завяршаюцца работы на 11-м і 13-м. Прыемна адзначыць, што імкненне кіраўніцтва БДПУ зрабіць універсітэт прыгажэй-

Праз некаторы час па ініцыятыве ІПКіП на 10-м паверсе ў холе ля ліфтаў быў размешчаны кававы аўтамат, пастаўлены сталы і крэслы. Тут слухачы могуць размясціцца ў перапынках паміж вучэбнымі заняткамі, пачытаць перыёдыку. Асаблівую ўтульнасць надаюць жывыя кветкі на падаконніках, жалюзі на вокнах, рамкі з групавымі фотаздымкамі слухачоў-выпускнікоў. Ірына Уладзіміраўна падкрэслівае, што асаблівая ўвага ўдзялялася дызайну вучэбных аўдыторый 85, 103, 105, 122– 125. Тут сіламі супрацоўнікаў ІПКіП у яркія колеры пафарбаваны рабочыя сталы і крэслы, што стварае бадзёры, пазітыўны настрой. Яскравым прыкладам таго, якую ініцыятыву праяўляюць нашы калегі, з’яўляецца 12-ы паверх корпуса, дзе ў трох кабінетах размясцілася служба міжнароднага супрацоўніцтва. Мы пацікавіліся ў начальніка аддзела Святланы Міхайлаўны Кабачэўскай, што з’явілася прычынай прысвяціць вольны ад работы час афармленню паверха. І пачулі ў адказ:

шым знаходзіць разуменне і падтрымку сярод яго супрацоўнікаў. Так, дзякуючы дызайнерскім знаходкам прадстаўнікоў Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі адметнымі і непаўторнымі сталі 8-ы, 10-ы і 12-ы паверхі. Па словах дырэктара ІПКіП Ірыны Уладзіміраўны Шасцітка, першапачатковая ідэя заключалася ў тым, каб слухачам Інстытута было камфортна знаходзіцца на паверсе, каб яны маглі аператыўна атрымліваць інфармацыю, даведвацца пра адкрыццё новых навучальных курсаў, знаёміцца з праграмамі павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. Таму стэнды сталі максімальна інфарматыўнымі, мабільнымі ў змене і абнаўленні прадстаўленай інфармацыі.

– Вельмі хацелася, каб было ўтульна. І нам, і тым, хто прыходзіць на 12-ы паверх. Таму ўзнікла ідэя ўпрыгожыць калідор вазонамі з жывымі кветкамі, а сцены – карцінамі. Вялікі дзякуй дэканату факультэта эстэтычнай адукацыі за прадастаўленыя жывапісныя палотны! Такое ж стаўленне ў нас было і да кабінетаў. Задума наступная: дапамагчы адчуць радасць ад эстэтыкі прасторы, каб назаўтра з добрым настроем вяртацца на працоўнае месца. Пазней мы ўзбагацілі дызайн інфар мацыйным складнікам. Дзякуючы зладжанай рабоце нашага аддзела і аддзела закупак з’явіліся стэн ды «Міжнароднае супрацоўніцтва БДПУ» – стылёвыя і, на наш погляд, сучасныя. А ўсё гэта для таго, каб студэнты, выкладчыкі або проста госці, завітваючы да нас, разумелі і адчувалі, што ім тут рады. Таксама Святлана Міхайлаўна падзялілася планамі на будучае і адзначыла, што ў работнікаў аддзела міжнароднага супрацоўніцтва ёсць яшчэ адна ідэя – размясціць на паверсе фотагалерэю «Жыццё замежных студэнтаў у БДПУ», каб грамадзяне іншых краін, што прыехалі вучыцца ва ўніверсітэт, зразумелі, што ў нас ім будзе цікава, весела, незабыўна. Абнаўленне закранула не толькі аўдыторыі і калідоры, але і спартыўныя аб’екты нашай alma mater. Пасля разумовай працы так прыемна даць арганізму фізічную нагрузку, асабліва ў адрамантаваных памяшканнях з новым абсталяваннем! Хутка сваіх першых наведвальнікаў прыме адна з дзвюх трэна-

• 1 снежня – Сусветны дзень прафілактыкі ВІЧ/СНІД

Эпідэмія ВІЧ-інфекцыі і СНІДу з’яўляецца найбуйнейшай у канцы ХХ – пачатку XXI ст. Яе можна паставіць у адзін шэраг з дзвюма сусветнымі войнамі як па колькасці ахвяр, так і па выдатках. За ўвесь час існавання сіндрому набытага імунадэфіцыту на барацьбу з ім былі затрачаны небывалыя фінансавыя сродкі і інтэлектуальныя намаганні. Па інфармацыі аддзела прафілактыкі ВІЧ/СНІД Рэс- краін свету. Яго сімвалам з 1991 г. з’яўляецца чырвоная стужпубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага ка, якая згорнута ў форме перавернутай «V» (аўтар ідэі – амездароўя, у Беларусі за 6 месяцаў бягучага года зарэгістрава- рыканскі мастак Франк Мур). Яна – знак прыналежнасці ны 1181 выпадак ВІЧ-інфіцыравання і 249 – захворвання да глабальнай праблемы і салідарнасці з тымі, каго эпідэмія на СНІД (гэты паказчык у 2015 г. склаў 12,5 на 100 тысяч СНІДу закранула асабіста. Яна – сімвал пратэсту супраць дыскрымінацыі людзей, якія жывуць з дыягназам СНІД. насельніцтва, а за аналагічны перыяд 2014 г. – 9,5). На тэрыторыі нашай краіны пражывае з ВІЧ-станоўчым Менавіта такую чырвоную стужку – галоўны атрыбут акстатусам 14 474 чалавекі (0,15 % ад агульнай колькасці на- цыі – атрымаюць студэнты і выкладчыкі БДПУ на мерапрысельніцтва). За 6 месяцаў 2015 г. паказчык захворвальнасці емствах, што будуць праводзіцца 1 снежня, у Сусветны дзень ВІЧ-інфекцыяй ва ўзроставай групе 30–39 гадоў склаў 38,6 барацьбы з ВІЧ/СНІД. Іх анонс ужо зроблены на інфармацыйных стэндах факультэтаў і інтэрнатаў студэнцкага гарадка. на 100 тысяч кантынгенту, а сярод 25–29-гадовых – 29,0. У Беларусі ў студзені–чэрвені бягучага года зарэ- У фае вучэбнага корпуса № 3 рэгулярна трансліруюцца відэаролікі па пытаннях здаровага ладу жыцця, у тым гістравана 234 смерці па прычынах, звязаных з ВІЧ-інфекцыяй, і 136 – на ліку па прафілактыцы ВІЧ/СНІД. На працягу навучальнага года ва ўніверсітэце правостадыі СНІДу. Доля інфіцыраваных ВІЧ парэнтэдзяцца інфармацыйна-асветніцкія мерапрыемствы – круглыя сталы, гутаркі, акцыі, а ў ральным шляхам складае 37,4 %, пафіліялах бібліятэкі БДПУ арганізуюцца тэлавым – 60,9 % (за аналагічны перыяд 2014 г. адпаведна 15,3 % і 82,8 %). матычныя выстаўкі. Усё гэта робіцца яшчэ і для таго, каб моладзь ведала пра небяспеку, За амаль што 28 гадоў ад ВІЧ-інфіякую нясе сіндром набытага імунадэфіцыту, цыраваных маці ў Беларусі нарадзілася 2935 дзяцей, прычым за 6 месяцаў гэтага і пра людзей, што маюць патрэбу ў падтрымцы і дапамозе. года – 127, у 13 з іх пацверджаны дыягназ «ВІЧ-інфекцыя». Алена ЛАПАТКО, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Сусветны дзень барацьбы са СНІДам факультэта прыродазнаўства стаў штогадовай акцыяй у большасці Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

жорных залаў інтэрната № 2 па вул. Артылерыстаў, 12. Упэўнена, ужо на наступны дзень пасля яе адкрыцця тут не будзе куды яблыку ўпасці! Дарэчы, у пачатку 2016 г. пазаймацца можна будзе, не выходзячы з універсітэта: адкрыецца яшчэ адна трэна-

жорная зала ў вучэбным корпусе № 3 каля басейна. А неўзабаве абноўлены выгляд будзе мець і стадыён БДПУ, на якім ужо ўстанавілі новыя трыбуны на 712 месцаў. Рамонтныя работы працягваюцца. Многае яшчэ трэба зрабіць, але ўжо сёння рэктарат і супрацоўнікі ўніверсітэта сумеснымі намаганнямі ствараюць у храме адукацыі і навукі абстаноўку патрабавальнасці да знешняга аблічча і ўнутранага хараства для плённай працы і прыемнага настрою. Насамрэч, у вялікай справе дробязей не бывае! Крысціна ТАРАНОВІЧ

• Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: загадчыкаў кафедраў (д.н., к.н., 23 разр. АТС) псіхалогіі адукацыі, дадатковай педагагічнай адукацыі, методыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў, гісторыі Беларусі і славянскіх народаў, асноў спецыяльнай педагогікі і псіхалогіі; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) асноў спецыяльнай педагогікі і псіхалогіі, лагапедыі, матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі; выкладчыка кафедры (19 разр. АТС) сацыяльнай і сямейнай псіхалогіі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: вул. Савецкая, 18/1, г. Мінск. Тэл. 226-46-59.

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/117 ад 26.03.2014. 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 737. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 30.11.2015 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.