1168

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Навіны БДПУ

15–16 кастрычніка ў Мінску праходзіла вельмі маштабнае ў галіне дашкольнай адукацыі мерапрыемства – міжнародны форум «Развіццё сістэмы дашкольнай адукацыі: інвестыцыі ў будучыню», адным з арганізатараў якога выступіў БДПУ. У рабоце форуму прынялі ўдзел больш чым 270 спецыялістаў з краін СНД, а таксама Балгарыі, Германіі, Нідэрландаў і ЗША. Прыемна канстатаваць, што месцам для правядзення секцыйных пасяджэнняў быў абраны наш універсітэт. На базе БДПУ ўдзельнікі мерапрыемства абмеркавалі найбольш актуальныя праблемы развіцця сучаснай дашкольнай адукацыі і падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў, а падчас падвядзення вынікаў работы адзначылі высокі ўзровень арганізацыі форуму. 19 кастрычніка БДПУ наведала дэлегацыя педагагічнага інстытута Цзяацзо з правінцыі Хэнань Кітайскай Народнай Рэспублікі. У яе склад увайшлі: рэктар установы адукацыі Жанг Жанінг, дэканы трох факультэтаў – дашкольнай адукацыі, мастацтва, менеджменту. Пасля азнаямлення з вучэбнымі планамі і праграмамі, матэрыяльна-тэхнічнай базай нашага ўніверсітэта госці з КНР у размове з першым прарэктарам БДПУ С. І. Копцевай выказалі зацікаўленасць у навучанні кітайскіх студэнтаў на факультэце дашкольнай адукацыі, у магістратуры і аспірантуры БДПУ, абменах студэнтамі і выкладчыкамі. Калегам з інстытута Цзяацзо быў прадстаўлены праект дагавора, які пасля ўзгаднення і падпісання паслужыць стартам для плённага супрацоўніцтва.

• Ведай нашых! Т

РЫУМФАЛЬНЫМ было выступленне студэнтаў БДПУ на першынстве свету па самба 8–12 кастрычніка ў сталіцы Латвіі. Адразу 5 спартсменаў факультэта фізічнага выхавання ўзышлі на п’едэстал гонару. Чэмпіёнам у вагавой катэгорыі да 57 кг стаў студэнт 3-га курса Уладзіслаў Бурдзь. Вось як ён пракаментаваў сваю перамогу: «У мяне набралася надта многа другіх і трэціх месцаў, прыйшоў час заваёўваць „золата“. Вельмі рады, што ўдалося гэтага дабіцца ў Рызе. Фінал – гэта толькі вяршыня айсберга, да яго таксама трэба дайсці. Праца спартсменаў на трэніроўках гледачу не бачная, але менавіта яна дазваляе дасягнуць вынікаў. Калі гаварыць пра мае эмоцыі, магу параўнаць іх з тым, што адчуваў падчас Еўрапейскіх гуль-

Чацвер, 22 кастрычніка 2015 года

Н А М П АЗ І ТЫ В У В ЕЛЬМІ МН ОГА П А ДА РА В А ЛІ П ЕД АГОГІ!

З 25 верасня па 15 кастрычніка ў НДЦ «Зубраня» праходзіла змена «Ад захаплення – да педагагічнай прафесіі». Сёлета яна сабрала 260 школьнікаў з розных куткоў краіны, якія маюць цікавасць да педагагічнай дзейнасці, жаданне ў будучым працаваць з дзецьмі. Мноства прыемных уражанняў у педагогаў і іх выхаванцаў пакінуў Дзень БДПУ. Вось што расказалі яны пра мерапрыемства карэспандэнту «Н». М. В. ШЛЫК, намеснік дырэктара НДЦ «Зубраня» па выхаваўчай рабоце: – 13 кастрычніка Нацыянальны цэнтр наведала дэлегацыя педагагічнага ўніверсітэта на чале з яго рэктарам А. І. Жуком. Дзень БДПУ праводзіцца ў нашым Нацыянальным дзіцячым цэнтры ўжо другі год запар падчас змены «Ад захаплення – да педагагічнай прафесіі». Як і ў мінулы раз, партнёры з БДПУ парадавалі нас якасным напаўненнем праграмы, а яшчэ – асабістым удзелам у мерапрыемстве кіраўніка ўніверсітэта. Увазе прысутных быў прад-

няў у Баку. Тады я быў бязмежна рады заваяванай „бронзе“, цяпер шчаслівы дзякуючы „золату“ маладзёжнага першынства свету». Другое месца ў вагавой катэгорыі да 90 кг заняў чацвёрта-

стаўлены відэафільм пра вядучую педагагічную ВНУ краіны, пасля прагляду якога многія старшакласнікі адразу вырашылі паступаць у БДПУ. Запомніліся бліскучая канцэртная праграма, змястоўны круглы стол, майстар-клас «БДПУ: будучыня пачынаецца тут» ад першага прарэктара ўніверсітэта С. І. Копцевай. Гутарку за круглым сталом «Адукацыя сёння і заўтра» вялі рэктар

прадстаўлялі менавіта ўстановы адукацыі, а не краіны. Права змагацца за гонар alma mater было прадастаўлена выпускніцы ФФВ БДПУ Даніэле Казаной (вагавая катэгорыя да 63 кг). Падзеі падчас спаборніцтваў разгортваліся даволі драматычна. Даніэла ў стартавым паядынку перамагла дзюдаістку з Вялікабрытаніі, аднак затым уступіла францужанцы. У трэцім адзінаборстве дыпламаваны педагог была мацнейшая за прадстаўніцу Нідэрландаў, што дазволіла ёй змагацца за брон-

курснік Мікалай Барадзінаў, трэцяе – студэнткі 3-га курса Юлія Іванчык (да 60 кг) і Валерыя Смугунава (да 72 кг). Яшчэ адно трэцяе месца – у першакурсніцы Таццяны Дземчанка (вагавая катэгорыя да 56 кг). Віншуем!

У

№ 13 (1168)

ФРАНЦУЗСКІМ Рэймсе, што ў 129 км ад Парыжа, 7–10 кастрычніка адбыўся чэмпіянат Еўропы па дзюдо, на які з’ехаліся памерацца сіламі студэнты з універсітэтаў 19 дзяржаў. Турнір праводзіўся пад эгідай Еўрапейскай асацыяцыі студэнцкага спорту (EUSA) і вызначаўся тым, што ўдзельнікі

завы медаль чэмпіянату Еўропы – і ў выніку перамагчы! Ура!

У

ГРОДНЕ 15–17 кастрычніка прайшлі паядынкі па вольнай барацьбе сярод мужчын і жанчын у праграме Рэспубліканскай універсіяды-

БДПУ А. І. Жук, дырэктар НДЦ «Зубраня» Н. Г. Ануфрыева, удзельнікі педагагічнай змены і вучні педкласаў Мядзельскага, Вілейскага і Смаргонскага раёнаў. Старшакласнікі атрымалі вычарпальныя адказы на шэраг пытанняў, што тычыліся паступлення на педагагічныя спецыяльнасці ў ВНУ Рэспублікі Беларусь. Увогуле, Дзень БДПУ ў НДЦ «Зубраня» прайшоў у цёплай сяброў-

2015. Прыемна, што жаночая зборная БДПУ ўжо пяты раз запар становіцца чэмпіёнам гэтых самых прэстыжных спаборніцтваў сярод студэнтаў-спартсме-

наў. Ад усёй душы віншуем выхаванцаў факультэта фізічнага выхавання Анастасію Гучок, Святлану Ламашэвіч, Крысціну Федарашка, якія паказалі лепшыя вынікі ў сваіх вагавых катэгорыях, а таксама іх сябровак па камандзе – Ладу Выдранка, Ксенію Шварумян, Настассю Мініч (другія месцы ў асабістым заліку), Ніну Мяцеліцу, Марыну Гер’ятовіч (трэція месцы).

(Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)

Дастойна выступілі на спаборніцтвах па вольнай барацьбе і члены мужчынскай зборнай БДПУ, якія таксама трэніруюцца пад кіраўніцтвам намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце ФФВ Аляксандра Уладзіміравіча Катлоўскага. У асабістым заліку ў вагавой катэгорыі да 86 кг першае месца заваяваў Яўген Аляшкевіч, а другое – Мікіта Саўчанкаў (да 70 кг). Новых перамог!

Л

ЁГКААТЛЕТЫЧНЫМ кросам стартавала 14 кастрычніка на стадыёне БДПУ

61-я круглагадовая спартакіяда. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 165 студэнтаў – прадстаўнікоў 11 факультэтаў універсітэта. Гонар узняць сцяг alma mater быў прадастаўлены спартсменам самых хуткіх у мінулым годзе каманд – фізічнага выхавання, псіхалогіі і дашкольнай адукацыі.


У СЦЕНАХ УНІВЕРСІТЭТА – ЗНОЎКУ ЛЕТА Першым кастрычніцкім днём у БДПУ падчас злёту студэнцкіх атрадаў «З восені ў лета» былі падведзены вынікі трэцяга працоўнага семестра-2015. З прывітаннем да прысутных звярнуўся рэктар БДПУ А. І. Жук, які адзначыў, што сёння наш універсітэт – лідар па колькасці студэнцкіх педагагічных атрадаў сярод устаноў вышэйшай адукацыі г. Мінска і краіны ў цэлым. Аляксандр Іванавіч таксама заклікаў студэнтаў выкарыстаць гады навучання ў alma mater з максімальнай карысцю для cябе і сваёй будучай прафесіі.

У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік старшыні Мінгарвыканкама І. В. Карпенка. Ігар Васільевіч адзначыў працу валанцёраў і ўручыў атраду «Дзеці сталіцы» сертыфікат на экскурсійную паездку па маршруце Мінск–Гродна–Аўгустоўскі канал–Мінск. Кіраўнік праекта «Дзеці сталіцы» Вольга Рыгораўна Маліннікава падзякавала рэктарату БДПУ і Мінгарвыканкаму за ўвагу і падтрымку: «Колькасць жадаючых стаць удзельнікамі нашага атрада расце з году ў год. Радасна бачыць, што ў студэнтаў павышаецца інтарэс да сваёй будучай прафесіі. Праца ў складзе педагагічнага атрада дае ім магчымасць адчуць, як асоба настаўніка ўплывае на фарміраванне жыццёвых прыярытэтаў школьнікаў. Усведамленне гэтага не можа пакінуць абыякавым ні аднаго валанцёра». Першы прарэктар БДПУ Святлана Іванаўна Копцева ўзнагародзіла атрады ў розных намінацыях. «Дэбютам

• Свет без межаў Д

ЭКАН факультэта беларускай і рускай філалогіі В. Д. Старычонак і начальнік аддзела міжнародных сувязей С. М. Кабачэўская з прыемнай місіяй наведалі Вільнюскі эдукалагічны ўнівер-

года» былі прызнаны педагагічныя атрады «Сузор’е» і «Сузор’е-1», «Самым крэатыўным» стаў «Ветразь», «Самым згуртаваным» – сэрвісны атрад «Абітурыент». Валанцёрскія атрады «Роўнасць» і «Міласэрнасць» перамаглі ў намінацыі «Добрае сэрца». Падчас злёту таксама былі названы пераможцы конкурсу на лепшы студэнцкі атрад універсітэта. Першае месца заняў педагагічны атрад «Фэст» (факультэт прыродазнаўства). Камандзір атрада Аляксандр Трэбянок адзначыў: «Тры гады таму „Фэст“ ужо станавіўся лепшым студэнцкім атрадам БДПУ. З тых часоў цалкам змяніўся яго склад, прыйшлі новыя студэнты – неабыякавыя, творчыя, адказныя. Сярод іх ёсць удзельнікі каманд КВЗ, танцоры, спевакі, спартсмены, артысты і нават Прэзідэнцкі стыпендыят! З такой камандай мы не маглі не перамагчы! Гэта ўжо трэцяе пакаленне ўдзельнікаў „Фэста“. Кожнае з іх па-свойму ўнікальнае.

нага інстытута Расійскай акадэміі адукацыі Т. Д. Карагінай адбылася 8 кастрычніка і была прысвечана псіхатэрапіі разумення. Асаблівую цікавасць у прысутных выклікаў майстар-клас прафесара Ф. Я. Васілюка і азнаямленне з асноўнымі метадамі тэрапіі суперажывання.

С

сітэт. А нагодай для візіту паслужыла круглая дата ў гісторыі партнёрскай ВНУ – 80 гадоў з дня адкрыцця. Васіль Дзянісавіч і Святлана Міхайлаўна перадалі кіраўніцтву ВЭУ віншавальны адрас і падарункі ад рэктарата БДПУ, наведалі цэнтр беларускай мовы і культуры. Прафесар В. Д. Старычонак выступіў на пасяджэнні круглага стала, прысвечанага праблемам педагагічнай адукацыі.

П

УБЛІЧНАЯ лекцыя загадчыка кафедры індывідуальнай і групавой псіхатэрапіі Маскоўскага псіхолага-педагагічнага ўніверсітэта Ф. Я. Васілюка і старшага навуковага супрацоўніка лабараторыі навуковых асноў псіхалагічнага кансультавання і псіхатэрапіі Псіхалагіч-

ЁЛЕТА ў рамках узаемадзеяння з Асацыяцыяй «Адукацыя для ўстойлівага развіцця» БДПУ і грамадская экалагічная арганізацыя г. Мінска «Наш след» далучыліся да міжнароднай праграмы Еwoca. Дзякуючы гэтаму і ўдаламу праходжанню папярэдняга конкурснага адбору студэнткі 2-га курса факультэта прыродазнаўства нашага ўніверсітэта Ганна Васілеўская і Вікторыя Лядзян разам з навучэнцамі экалагічнай гімназіі № 19 г. Мінс-

ка прынялі ўдзел у маладзёжным валанцёрскім лагеры «Выкарыстанне і захаванне водных рэсурсаў». Каманды з Беларусі, Італіі і Германіі азнаёміліся з вопытам укаранення стандартаў экалагічнага ладу жыцця ў федэральнай зямлі Паўночны РэйнВестфалія (ФРГ), на базе адукацыйных экалагічных ферм атрымалі карысныя практычныя веды па стварэнні вучэбнай біястанцыі і добраўпарадкаванні прышкольнага ўчастка, паўдзельнічалі ў трэнінгах і семінарах па ўстойлівым развіцці, убачылі прыклады рэарганізацыі былых індустрыяльных тэрыторый.

P.S.

У 2016 г. удзельнікаў трохгадовага праекта прымае Італія, а ў 2017-м – Рэспубліка Беларусь.

2

Прыемна ўсведамляць, што за 7 гадоў існавання ў атрадзе ніколі не было абыякавых студэнтаў. Трапіўшы ўпершыню ў дзіцячы аздараўленчы лагер „Барок“, яны з радасцю прыязджаюць сюды зноў і зноў. А ў „Барку“ нам заўсёды рады, нас там шануюць і чакаюць кожнае лета! Хачу яшчэ раз падзякаваць усім байцам атрада за добрую працу і мора прыемных уражанняў гэтым летам. Сёлета мы – лепшыя!» Другое месца заняў педагагічны атрад «Ліра» (факультэт эстэтычнай адукацыі), трэцяе – педагагічны атрад «Данка» (факультэт пачатковай адукацыі). Лепшыя атрады, камісары і байцы атрымалі заслужаныя дыпломы і каштоўныя падарункі. А затым творчыя калектывы і выканаўцы БДПУ падаравалі ўсім прысутным святочны канцэрт. Таццяна БОРТНІК, метадыст УВРзМ

ATTENTION PLEASE! У сучаснай адукацыйнай прасторы ВНУ не можа заставацца замкнёнай сістэмай. Узаемадзеянне паміж установамі адукацыі як унутры дзяржавы, так і па-за яе межамі набывае актуальнасць у сувязі з уступленнем Беларусі ў Балонскі працэс. Развіццё міжкультурнага супрацоўніцтва – адзін з прыярытэтных напрамкаў у БДПУ, таму па ініцыятыве кафедры замежных моў і аддзела міжнароднага супрацоўніцтва ў нашым універсітэце пачаў ажыццяўляцца ўнікальны праект – «Клуб міжнародных камунікацый БДПУ». Клуб разлічаны на тых, хто мае некаторыя цяжкасці ў зносінах на замежнай мове. Удзельнікі клуба заўсёды могуць разлічваць на дапамогу і падтрымку каардынатараў. Нефармальная атмасфера спрыяе зносінам і дапамагае, урэшце, свабодна загаварыць па-англійску. Тэматыка сустрэч вельмі разнастайная і вар’іруецца ў залежнасці ад пажаданняў удзельнікаў. Першыя заняткі будуць прысвечаны лексіцы, неабходнай у паўсядзённым жыцці. Таксама плануецца абмеркаванне апошніх падзей у сферы адукацыі, культуры, сацыяльнага жыцця. Сустрэчы каардынуюць прафесійныя выкладчыкі кафедры замежных моў. «Сёння валоданне замежнай мовай разглядаецца як абавязковы навык любога адукаванага чалавека. Англійская ж неабходна не толькі спецыялістам, а і будучым педагогам, якія хочуць паспяхова канкурыраваць у прафесіі. Зараз мноства камерцыйных адукацыйных устаноў і цэнтраў прапануюць курсы па вывучэнні замежных моў, аднак не кожны мае магчымасць іх наведваць. „Клуб міжнародных камунікацый БДПУ“ – гэта адмысловы праект, які рэалізуецца для

студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта на бясплатнай аснове. Праца клуба пабудавана на разнастайных інтэрактыўных тэхналогіях, што дазваляе чалавеку з любым узроўнем валодання англійскай мовай удасканальваць свае навыкі. Фармат жывых зносін – самы эфектыўны метад развіцця камунікацыі. На мой погляд, любому танкаўцу, арыентаванаму на асобаснае і прафесійнае развіццё, абавязкова варта скарыстацца такой магчымасцю і далучыцца да нашых сустрэч», – адзначыла ўдзельніца клуба Крысціна Тарановіч. Дзверы клуба ўжо адчынены. Сустрэчы праходзяць кожны чацвер з 15.40 да 17.00 у аўдыторыі 122 вучэбнага корпуса № 1. Come and improve your English! Наш кар.

22 кастрычніка 2015 г.


Падведзены вынікі конкурсу «Выдатнік года». Яго ініцыятарам і арганізатарам выступіла першасная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДПУ, а ўдзельнікамі сталі самыя паспяховыя ў вучобе студэнты нашага ўніверсітэта. Бо, як вядома, высокія балы ў залікоўцы – асноўны паказчык якаснага выканання студэнтам сваіх абавязкаў.

ВЫДАТНІК У ВУЧОБЕ, ВЫДАТНІК ПА ЖЫЦЦІ

Пераможцам конкурсу стаў Юрый Коўшык – студэнт 4-га курса гістарычнага факультэта. Ён, адзіны з 35 удзельнікаў, здаў экзамены летняй і зімовай сесій 2014/2015 навуч. г. выключна на дзесяць балаў. У падарунак малады чалавек атрымае ад прафкама студэнтаў БДПУ заслужаны падарунак – мабільны тэлефон. Карэспандэнт «Н» павіншаваў Юрыя з перамогай і папрасіў «Выдатніка года» расказаць пра сябе. – Важную ролю ў маім асобасным росце і выбары будучай прафесіі адыграў настаўнік гісторыі ліцэя № 2 г. Мінска Ф. В. Радыёнаў. Ён імкнуўся сфарміраваць у вучняў навыкі самастойнай работы. Мы з ім і сёння час ад часу сустракаемся, кожны раз узгадваем дадатковыя заняткі ў 10-м класе. Ліцэістам грамадазнаўчага профілю даручылі зрабіць псіхалагічны аналіз асобы – і я, наколькі гэта магчыма ў 16 гадоў, паспяхова справіўся з заданнем. Тады Фёдар Васільевіч зразумеў, што ў мяне ёсць здольнасці да аналітычнай работы, а я ўсвядоміў ролю таленавітага педагога, неардынарнай асобы ў развіцці матываванага вучня. Што да выбару ВНУ, то з кожным годам пераконваюся ў правільнасці свайго рашэння. У сферы педагагічнай адукацыі БДПУ – вядучы ўніверсітэт краіны. З першага курса займаюся даследчыцкай дзейнасцю пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук дацэнта Аляксандра Фёдаравіча Рацько. Пры-

маю ўдзел у студэнцкіх навукова-практычных канферэнцыях, рыхтую навуковыя публікацыі па гісторыі Беларусі. Сфера маіх інтарэсаў – эканамічная гісторыя Беларусі. Пра конкурс «Выдатнік года» даведаўся з аб’явы прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў. А пасля таго як здаў дзве сесіі на «дзясяткі», вырашыў прыняць у ім удзел. Універсітэцкія лекцыі і падрыхтоўка да практычных заняткаў займаюць значную частку майго часу. Любімыя прадметы – паліталогія, філасофія і гісторыя Беларусі. Тым не менш, каб падтрымліваць фізічную форму, імкнуся сістэматычна наведваць трэнажорную залу. Люблю чытаць, перавагу аддаю мастацкай літаратуры на гістарычную тэматыку. У бліжэйшых планах – пазнаёміцца з творамі Святланы Алексіевіч – першай беларускі, якая атрымала Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры. Ведаю, што яе героі – звычайныя людзі, якія апынуліся ў эпіцэнтры гістарычных падзей. Калі казаць пра планы на будучае, то пасля заканчэння ўніверсітэта я вырашыў паступаць у магістратуру і ў далейшым займацца навуковай дзейнасцю. Карыстаючыся выпадкам, адрасую словы падзякі выкладчыцкаму складу і кіраўніцтву гістарычнага факультэта БДПУ за прафесіяналізм і педагагічнае майстэрства, а прафкаму студэнтаў – за выдатны конкурс.

НАМ П АЗІТЫ В У В ЕЛЬ М І М Н ОГА П А Д А РА В А ЛІ П ЕД А ГОГІ! (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

скай атмасферы канструктыўнага палілога, пра што сведчаць водгукі ўдзельнікаў змены. Таццяна ЕРАСЦЕНКА, 9 клас: – Запомніліся прэзентацыя ўніверсітэта і выступленне рэктара БДПУ, які зразумела і даступна расказаў пра навучальную ўстанову. Карыснай была інфармацыя пра тое, што з 2016 г. да медалістаў, якія маюць права паступаць на педагагічныя спецыяльнасці без іспытаў, будуць прыроўнены выпускнікі педагагічных класаў. Дастаткова мець у атэстаце адзнакі не ніжэй за сем балаў і атрымаць накіраванне ад педагагічнага савета. Яшчэ мне спадабалася канцэртная праграма. Усё было на найвышэйшым

узроўні – песні, беларускія народныя танцы, футбольны фрыстайл і КВЗ. Пасля ўбачанага і пачутага я зразумела, наколькі важна правільна абраць не толькі будучую спецыяльнасць, а і ВНУ. Думаю, маёй alma mater стане Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Юлія РАЙКОВА, 10 клас: – Канцэртная праграма Дня БДПУ была цудоўнай. Мы ўбачылі вясёлых і крэатыўных людзей, якія звязалі сваё жыццё з прафесіяй педагога. Больш за ўсё спа дабаліся выступленні народнага ан-

• Аддзел кадраў

• ІПКіП запрашае

Класнае кіраўніцтва – у радасць! У студэнтаў выпускных курсаў застаецца адзін год да пачатку самастойнай педагагічнай дзейнасці. Прыватныя методыкі вывучаны і засвоены. Атрыманы навыкі правядзення выхаваўчай работы з навучэнцамі розных узростаў. Адным словам, выкладчыкі ўніверсітэта зрабілі ўсё магчымае, каб як мага лепш падрыхтаваць будучых педагогаў да работы ва ўстановах адукацыі. Арганізацыя пазаўрочнай дзейнасці дзяцей у школе заўсёды была і застаецца важным аспектам работы настаўнікаў, перш за ўсё класных кіраўнікоў. Асноўная яе форма – класная гадзіна, падчас якой адбываюцца нефармальныя зносіны з вучнямі, наладжванне кантактаў, усталяванне добрых стасункаў і г. д. Аднак не ўсе маладыя настаўнікі пагаджаюцца ўзяць класнае кіраўніцтва з першага года работы ў школе. Адна з прычын – няўпэўненасць у сабе і адсутнасць вопыту. Канешне, некаторыя формы арганізацыі і правядзення выхаваўчых мерапрыемстваў студэнты апрабавалі падчас педагагічнай практыкі: гутаркі, дыспуты, віктарыны… Аднак скарбонка маладога педагога яшчэ недастаткова багатая. Выкладчыкі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ распрацавалі і паспяхова рэалізуюць адукацыйную праграму павышэння кваліфікацыі «Дзейнасць класнага кіраўніка ў сучаснай школе». Яна ўключае такія тэмы, як «Планаванне класным кіраўніком выхаваўчай работы з навучэнцамі», «Школьны клас як выхаваўчы калектыў», «Бацькоўскі сход: тэматыка, методыка падрыхтоўкі і правядзення», «Класная гадзіна як асноўная форма арганізацыі калектыўнага жыцця навучэнцаў». Асноўная задача праграмы – засваенне зместу і інтэрактыўных метадаў выхаваўчай работы. Інтэрактыўныя метады выхавання – мадэль адкрытага абмеркавання надзённых пытанняў жыцця, якая развівае ў дзецях

22 кастрычніка 2015 г.

самбля беларускай музыкі, танца і песні «Рэй» і танцавальнага калектыву «О2», вакалістаў Марыі Хлань, групы «Модус» і інш. Задаволенасць ад убачанага, прафесіяналізм педагогаў будучых і сённяшніх, высокі ўзровень аснашчанасці вучэбных кабінетаў і іншыя перавагі БДПУ з’яўляюцца яшчэ адной прычынай разглядаць гэтую ўстанову адукацыі як самы дастойны варыянт для паступлення. Любоў АСТАПОВІЧ, 10 клас: – У круглым стале я прымала ўдзел упершыню, і ўражанні ён пакінуў вельмі прыемныя. Атмасфера ў аўдыторыі была сяброўскай. Аляксандр Іванавіч Жук шчыра адказваў на ўсе пытанні, якія яму задавалі. Нам спадабаўся БДПУ, бо спадабаліся людзі, якія ў ім працуюць і вучацца. Асабліва мяне ўразіў аповед Аляксандра Іванавіча пра тое, што напярэдадні 100-годдзя ўніверсітэта ў гонар усіх нашых настаўнікаў перад уваходам у галоўны корпус была ўстаноўлена скульптурная кампа зіцыя «Настаўніца першая мая». Мне здаецца, што вынікам візіту прадстаўнікоў БДПУ стане тое, што я і іншыя старшакласнікі звяжам свой лёс з гэтай установай вышэйшай адукацыі. Чакай нас, педагагічны ўніверсітэт! У хуткім часе мы станем тваімі студэнтамі!

уменне адстойваць свой пункт гледжання, дыскутаваць і вырашаць канфлікты без агрэсіі. Класны кіраўнік у такім узаемадзеянні адмаўляецца ад пазіцыі «над», выбіраючы пазіцыю «нароўні». Ён толькі стварае сітуацыю, у якой вучань можа ўбачыць сябе збоку і вызначыць стыль паводзінаў у розных жыццёвых сітуацыях. Педагог не чытае натацыі, не навязвае сваіх думак, а дапамагае вучням асэнсаваць асабістыя жыццёвыя мэты і спосабы іх дасягнення. У працэсе самапазнання ў дзяцей павышаецца адчуванне ўпэўненасці ў сваіх сілах, адбываецца карэкцыя паводзін. Акрамя таго, адносіны ў групе аднагодкаў будуюцца на даверы, што значна паляпшае агульную атмасферу ў класе. Навучыцца арганізоўваць і праводзіць выхаваўчыя мерапрыемствы, якія будуць даспадобы ўсім удзельнікам педагагічнага працэсу, дапаможа павышэнне кваліфікацыі ў ІПКіП БДПУ. І, акрамя таго, кожны слухач атрымае магчымасць убачыць новыя шляхі для самаразвіцця ў абранай прафесіі. Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ запрашае студэнтаў выпускных курсаў на спецсемінар. Запыты накіроўваць на электронны адрас: ipk@bspu.by Алена ЗЯМЦОВА, старшы выкладчык кафедры прыватных методык ІПКіП

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) усеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі, педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі; выкладчыка кафедры (18 разр. АТС) сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18/1. Тэл. 226-46-59. 3


«ФАНТАЗЁРЫ» ПАКАРЫЛІ П Р Ы Б А Л Т Ы Й С К І Я П РА С Т О Р Ы ! Паспяховы ўдзел каманды КВЗ БДПУ «Лепшыя сябры» ў Вышэйшай лізе стаў адпраўным пунктам для новых гумарыстычных перамог. Вясёлых і знаходлівых педагогаў цяпер ведаюць і любяць у Прыбалтыцы – іх выступленне ў Рызе і іншых гарадах Латвіі было сапраўды феерычным. Мяркуйце самі: у скарбонцы нашых фантазёраў цяпер Кубак мэра Рыгі, тры Гран-пры і адно другое месца! «Н» павіншаваў капітана каманды Аляксандра КАМАРОЎСКАГА з чарговай перамогай і папрасіў падзяліцца ўражаннямі ад паездкі. – Ліга «Рыга» стала традыцыйным мерапрыемствам Латвіі. Штогод у ёй прымаюць удзел 2 каманды КВЗ з Прыбалтыкі і Еўропы. У рамках лігі таксама разыгрываецца Кубак мэра Рыгі Ніла Ушакова, які неаднаразова з’яўляўся членам журы на конкурсе «Голосящий КиВиН» у г. Юрмале. Сёлета за такую прэстыжную ўзнагароду змагаліся многія каманды з Вышэйшай лігі КВЗ, напрыклад, «Зборная Фізтэха» (г. Даўгапрудны), «Вышэйшая школа эканомікі» (г. Масква). Але, як сказалі самі арганізатары, «Лепшыя сябры» проста парвалі залу! На гэтым трыумф не скончыўся: па выніках удзелу ў лігах іншых латвійскіх гарадоў мы заваявалі ажно тры Гран-пры. Вынік – ашаламляльны! – Аляксандр, раскажы, калі ласка, як вас прымала мясцовая публіка.

– У адпаведнасці з нацыянальным менталітэтам. Напрыклад, калі мы выступаем у Беларусі, зала выбухае смехам і апладысментамі. А вось латвійская і эстонская публіка стрыманая. Які б смешны ні быў жарт, прыбалтыйцы заўсёды ўмерана смяюцца і тактоўна апладзіруюць. Трэба адзначыць, што мерапрыемства мае шырокі рэзананс – трансліруецца на латвійскім тэлебачанні. Дарэчы, пасля выступлення мэр Рыгі Ніл Ушакоў асабіста падзякаваў камандзе «Лепшыя сябры», сказаў, што прыемна здзіўлены беларускім гумарам. Ён зрабіў з нашай камандай фота, якое размясціў на сваёй старонцы ў facebook. – Якія жарты ўвайшлі ў вашу праграму? – Жартавалі ў асноўным пра Беларусь, былі замалёўкі на педагагічную тэматыку. Як заўжды, уключылі шмат гумару на агульныя тэмы, а таксама нашы любімыя гукавыя мініяцюры.

– Напэўна, у каманды цяпер вельмі насычанае канцэртнае і фестывальнае жыццё? – Зусім нядаўна мы прымалі ўдзел у розыгрышы Кубка губернатара Санкт-Пецярбурга, а пасля гэтага гулялі ўжо ў традыцыйнай для нас «Вышэйшай эстонскай лізе» ў г. Таліне, дзе сталі пераможцамі. Эстонская публіка добра нас ведае, таму прыемна было ў чарговы раз не падвесці сваіх прыхільнікаў. Таксама 2 кастрычніка ў г. Мінску адбыўся канцэрт з удзелам каманд Вышэйшай Лігі КВЗ «Парапа-парам» і «Лепшыя сябры», а таксама каманды БДУ. – Жадаю нашым любімым фантазёрам бадзёрасці, натхнення, творчага запалу і, вядома ж, новых перамог! Дзякуй за гутарку і за такую плённую працу на беларускай і міжнароднай гумарыстычнай ніве. Гутарыла Крысціна ТАРАНОВІЧ

• БДПУ – тэрыторыя здароўя

ЖЫЦЦЁ БЕЗ ЦЫГАРЭТ ЗАСЛУГОЎВАЕ «РЭСПЕКТ»! Так называецца праект, які стартаваў у мінулым выпуску «Н». Чацвёра студэнтаў БДПУ, якія вырашылі пазбавіцца ад нікацінавай залежнасці, падзяліліся з чытачамі сваімі гісторыямі. Гэтай ідэяй натхніліся і іншыя танкаўцы: так, трое прадстаўнікоў факультэта прыродазнаўства выказалі жаданне далучыцца да эксперыменту. Больш за тое, яны вырашылі ўдзельнічаць у праекце пад сваімі імёнамі. Мы вітаем ініцыятыву нашых новых герояў, іх адкрытасць і смеласць. Андрэй МАРЧАНКА, 5 курс. Максім ЛІТВІНКА, 3 курс. валы паміж перакурамі скараціліся. Стаж курэння: з 15 гадоў. Стаж курэння: з 16 гадоў. Неўзабаве я пачаў паліць кожны дзень, Сярэдняя колькасць цыгарэт у дзень: 20. Сярэдняя колькасць цыгарэт у дзень: 20. смак тытуню ўжо не здаваўся мне настолькі брыдкім. Прывабліваў сам працэс курэння, было ў ім нешта асаблівае, у той жа час цыгарэты расслаблялі, супакойвалі. І вось ужо любая стрэсавая сітуацыя суправаджалася глыбокімі зацяжкамі мяккага блакітнага дыму. Адчувалася лёгкае галавакружэнне, цяжар тытунёвага дыму стаў прыемным… Мама здагадалася, што я палю, у адзінаццатым класе. Яна адгаворвала і пераконвала, разумеючы, што наўрад ці Яшчэ адзін мой суразмоўца сцвярджае, нешта зменіць. Мінулым летам мы з сяМаксім узгадвае, што першы раз у брам нават кінулі – праўда, усяго на 2 ме- што не памятае, як прызвычаіўся да жыцці зацягнуўся прыкладна ў сёмым сяцы. Я цудоўна памятаю, што гэта было тытуню: маўляў, даўно было, тады гэта класе, было гэта ў кампаніі сяброў у цяжка. Памятаю, як радаваўся кожнаму здавалася няважным, неістотным. Затое склепе. У старшых класах перакуры зда- дню без цыгарэты, як стаў лепей сябе ад- цяпер Андрэй разумее, што пастаяннае раліся ў горадзе: у многіх палілі бацькі, чуваць. Але аднойчы пасля працы мы курэнне, павелічэнне колькасці цыгарэт таму дастаць цыгарэты было несклада- з сябрам проста праходзілі разам каля сфарміравала прывычку. Ён прызнаецца, на. Свае адчуванні хлопец апісвае так: крамы, зайшлі і купілі пачак. Праз два што часам паліць не таму, што хочацца, а «Першыя цыгарэты былі проста агід- месяцы смак тытуню быў прыкладна та- таму, што сумна, няма чым сябе заняць. «Кідаць я пакуль не спрабаваў, з неганыя – раздражненне ў горле, жудасны кім, як першая цыгарэта з раніцы. Гэта тыўнай рэакцыяй з боку навакольных люпрысмак. Мы кашлялі, арганізм нібы мяне так засмуціла! спрабаваў перасцерагчы, але мы хацелі Мне надакучыла быць залежным, на- дзей не сутыкаўся, – расказвае Андрэй. – дакапацца да ісціны – што ж людзі ў іх дакучыў гэты пах, кашаль, я баюся за Яно і не дзіўна: амаль усе мае сябры і зназнаходзяць? Настойліва прывучалі свае сваё здароўе. Таму і вырашыў кінуць. ёмыя з цыгарэтамі на „ты“. Завязаць выарганізмы да гэтай атруты, перакон- Мне здаецца, паленне – асабістая спра- рашыў выключна з-за фінансавага аспекваючы сябе, што нам залежнасць не ва кожнага, як і рашэнне пазбавіцца ад ту справы: на цыгарэты ў сярэднім за месяц выдаткоўваю 500 тыс. рублёў. Для свеціць. І самі не заўважылі, як інтэр- звычкі». Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

студэнта грошы немалыя! Можна адкладваць такую суму штомесяц, каб быў візуальны стымул. Так што буду цяпер старацца весці здаровы лад жыцця, чаго і вам жадаю!» Таццяна БЯЗРУКАВА, 5 курс. Стаж курэння: з 7 класа. Сярэдняя колькасць цыгарэт у дзень: 6. Як і многіх яе «калег» па няшчасці, Таццяну пачаставалі ў школе цыгарэтай старэйшыя дзяўчаты. Тады будучая студэнтка БДПУ якраз пачала займацца боксам. «Гэта лічылася „крута“, таму і не кідала, тым больш, што палілі амаль усе мае аднакласніцы і лепшы сябар», – узгадвае Таня. Цяпер яе меркаванне адносна моды на курэнне змянілася ў супрацьлеглы бок. У студэнткі з’явіўся малады чалавек, які катэгарычна супраць тытуню. Наша гераіня гатовая дзеля пачуццяў адмовіцца ад звычкі. Мы шчыра жадаем, каб у яе, як і ў іншых удзельнікаў праекта, усё атрымалася!

У наступных выпусках «Н» чытачы пазнаёмяцца з першымі вынікамі барацьбы нашых удзельнікаў са шкоднай звычкай. Сачыце за матэрыяламі рубрыкі! Вераніка МАНДЗІК

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/117 ад 26.03.2014. 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 637. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 22.10.2015 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.