1165

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Аўторак, 1 верасня 2015 года

№ 10 (1165)

Шаноўныя калегі – выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты і выпускнікі БДПУ! Сардэчна віншую вас з Днём ведаў! Гэта цудоўнае свята аб’ядноўвае ўсіх, хто мае дачыненне да педагагічнай прафесіі і сістэмы адукацыі ў цэлым. Таму для калектыву БДПУ Першае верасня – асаблівы дзень. Шчыра вітаю нашых першакурснікаў – 101-е пакаленне студэнтаў, якое толькі ўступае ў дарослае жыццё, напоўненае радасцю пазнання, творчымі здзяйсненнямі, навуковымі дасягненнямі і сапраўдным сяброўствам. Як складзецца ваш лёс ва ўніверсітэце, у найбольшай ступені залежыць ад вас саміх, ад вашага стаўлення да галоўнай справы – вучобы. Мы ж, прафесары, выкладчыкі і супрацоўнікі БДПУ, зробім усё для таго, каб дапамагчы вам стаць сапраўднымі прафесіяналамі. Выказваю самыя шчырыя словы віншавання педагагічнаму складу ўніверсітэта – тым, хто рыхтуе будучых настаўнікаў, нястомна і рупліва працуе на ніве адукацыі і выхавання. Дзякуй вам за адданасць нялёгкай, але высакароднай справе. Са святам вас, паважаныя калегі! Жадаю бадзёрасці і аптымізму, здароўя і натхнення, творчай і цікавай працы, задавальнення ад кожнага пражытага дня. З Днём ведаў, БДПУ! З пачаткам новага навучальнага года!

Рэктар БДПУ прафесар

• Спартыўны навігатар У

ПЕРШЫНЮ ў гісторыі правядзення чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе ў ім прыняла ўдзел зборная каманда БДПУ. Аднак статус навічкоў не спыніў нашых хлопцаў – і ў нялёгкай барацьбе яны сталі бронзавымі пры зёрамі спаборніцтваў. Сту дэнтыспартсмены на чале са сваім трэнерам Сяргеем Аркадзьевічам Траско поўныя рашучасці ў хуткім часе пазмагацца і за кубак: перайграць каманду БАТЭ ў Суперфінале, што адбудзецца вясной 2016 г.

У

СУПЕРФІНАЛЕ Еўралігі-2015 па пляжным футболе, які праходзіў у эстонскім Пярну 20–23 жніўня, капітан зборнай Беларусі, нападаючы, студэнт 4-га курса фа-культэта фізічнага выхавання БДПУ Ігар Брыштэль забіў шэсць галоў у чатырох сустрэчах са зборнымі Італіі, Іспаніі, Украіны і Францыі і стаў лепшым бамбардзірам каманды.

Г

ЛЕБ Расадкін, студэнт 2-га курса фа культэта фізічнага выхавання, форвард футбольнага клуба «Дынама–Мінск», на 57-й хвіліне матча плэй-оф Лігі Еўропы «Дынама–Зальцбург» вывеў беларусаў уперад 1:0. Гульня адбылася ў Брэсце 21 жніўня. Дзякуючы перамозе ў сталічнага «Дынама» з’явіўся шанц трапіць у гру павы этап Лігі Еўропы.

Н

А ЧЭМПІЯНАТ свету па лёгкай атлетыцы, які прымала сталіца Кітайскай Народнай Рэспублікі 22–30 жніўня, накіравалася 18 беларускіх лёгкаатлетаў, у тым ліку – выхаванец БДПУ малатабоец Ю. Шаюноў. Дарэчы, у 2006 г. у Пекіне на чэмпіянаце свету сярод юніёраў Юрый, у той час студэнт факультэта фізічнага выхавання, стаў чацвёртым.

Аляксандр Жук

ЛЕТНЯЯ ШКОЛА — ДЛЯ САМЫХ ДАПЫТЛІВЫХ Міжнародны адукацыйны праект «Летняя школа-2015» завяршыўся ў БДПУ 26 жніўня. Маштабнае культурна-адукацыйнае мерапрыемства стала магчымым дзякуючы падпісанню дагавора аб супрацоўніцтве паміж нашай ВНУ і Армянскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Хачатура Абавяна. У ім былі задзейнічаны студэнты-танкаўцы і прадстаўнікі АДПУ. У рамках праекта 20 студэнтаў з Ерэвана пазнаёміліся з традыцыямі і навацыямі ў сферы навучання і выхавання, а таксама пашырылі свой кругагляд падчас шматлікіх экскурсій. У сваю чаргу, 14 студэнтаў з БДПУ чакала не менш змястоўная праграма Летняй школы ў Арменіі. Вітаючы гасцей падчас урачыстага адкрыцця мерапрыемства, прарэктар па вучэбнай рабоце БДПУ У. У. Шлыкаў засяродзіў увагу на тым, што наш універсітэт мае векавую гісторыю, наза-

пашаны дзесяцігоддзямі педагагічны вопыт, а сёння з’яўляецца найбуйнейшым у краіне вучэбнаметадычным цэнтрам. «Мы надаём вялікую ўвагу міжнароднаму супрацоўніцтву. Адзін з найбольш істотных яго аспектаў — удзел студэнтаў у сумес-

ных аду кацыйных праектах. Спадзяюся, што сёння будзе пакладзены пачатак самым цесным і плённым кантактам паміж нашымі ВНУ», — падкрэсліў Уладзімір Уладзіміравіч. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)

• Навіны БДПУ С

ЁННЯ, у Дзень ведаў, у актавай зале ўніверсітэта рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук асабіста павіншуе першакурснікаў з паступленнем у вядучую педагагічную ВНУ краіны. Акрамя таго, 1 і 2 верасня маладыя людзі атрымаюць у падарунак ад рэктарата бясплатны прагляд спектакля «Паўлінка» ў выкананні артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Пачатак – у 14.00. АДПАВЕДНАСЦІ з загадам рэктара БДПУ А. І. Жука і згодна з пунктам 7 дадатку № 2 Калек тыўнага дагавора БДПУ на 2014–2016 гг. усе штатныя су пра цоўнікі ўні версітэта 3 верасня атры-

У

маюць матэрыяльную дапамогу ў памеры 850 тыс. руб. (прапарцыя наль на зай маемай стаўцы) для закупкі сельскагаспадарчых прадуктаў. А ДАДЗЕНЫХ сусветнага вэбаметрычнага рэйтынгу ўніверсітэцкіх сайтаў (Webometrics Ranking of World Universities), які быў абноўлены ў ліпені бягучага года, пазіцыя інтэрнэт-партала БДПУ сярод 57 ВНУ Беларусі палепшылася на 19 пунктаў, што адпавядае дваццаць сёмаму месцу. У сусветным рэйтынгу сайт БДПУ ўзняўся на 149 пунктаў. АЛІ вярстаўся чарговы выпуск «Н», колькасць наведванняў інтэрнэт-рэсурсаў БДПУ дасягнула 150 тыс.

П К


За БДПУ – будучыня! Штогод вялікая колькасць маладых людзей аказвае давер нашаму ўніверсітэту, аддаючы перавагу высокай якасці адукацыі. Напэўна, прычына гэтага выбару хаваецца ва ўніверсальнасці ведаў і ўнікальнасці магчы масцей, якія прадастаўляе сваім выхаванцам наш любімы ўніверсітэт.

БДПУ – НАШ ВЫБАР! Па выніках прыёмнай кампаніі-2015 у БДПУ было пададзена 2583 заявы (на 1155 бюджэтных месцаў па дзённай і завочнай формах навучання), што на 30 % больш, чым у 2014 г. Так, на дзённую форму атрымання адукацыі ад абітурыентаў было пададзена 1553 заявы (1215 – у 2014 г.), на завочную – 1030 (734 – у 2014 г.). У выніку БДПУ на 100 % выканаў план прыёму на бюджэтныя месцы, прычым без дадатковага набору. У цэлым сёлетняя прыёмная кампанія вызначаецца высокай матываванасцю абітурыентаў: заявы падалі 132 ме да ліс ты і ўладальнікі дыплома з адзнакай, што амаль на трэць больш, чым у мінулым годзе. Лідары БДПУ – факультэт спецыяльнай аду кацыі (19 медалістаў і ўладальнікаў дыпломаў з адзнакай), факультэт беларускай і рускай філалогіі (17), фізіка-матэматычны факультэт (15). У конкурсе за права быць студэнтам БДПУ ўдзельнічалі 270 выпускнікоў ліцэяў і гімназій, што на 40 % больш, чым у мінулым годзе. Колькасць спецыяльнасцей, на якія конкурс склаў 2 чалавекі на месца і больш, – 14 (з 28), або 50 % ад усіх спецыяльнасцей дзённага бюджэту. Высокім конкурсам (ад 3 чалавек на месца) вызначыліся спецыяльнасці: • Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская); • Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская); • Практычная псіхалогія; • Сацыяльная работа; • Спартыўна-педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура); • Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія. Самы высокі конкурс на дзённую бюджэтную форму навучання адзначаны на спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка» – 5,4 чал./месца (прахадны бал па гэтай спецыяльнасці склаў 305). Самы высокі конкурс на завочную бюджэтную форму навучання адзначаны на спецыяльнасці «Пачатковая аду кацыя» – 6 чал./месца, крыху менш – 5 чал./месца – на спецыяльнасць «Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія». Самы высокі прахадны бал – 305 – на спецыяльнасць «Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка». Першакурснікамі нашага ўніверсітэта ў гэтым годзе сталі прадстаўнікі Расіі, Казахстана, Літвы і Туркменістана. Прыём заяў ад замежных грамадзян працягваецца. Такім чынам, амаль 2500 маладых людзей пашчасціла сёлета стаць студэнтамі БДПУ. Плёну вам у дасягненні мэты! Не здраджвайце сваёй мары! Сяргей ВАСІЛЕЦ, адказны сакратар прыёмнай камісіі

2

МАЛАДАЯ ЗМЕНА: В І ТА Е М Р Э К А РД С М Е Н А Ў !

Лета, якое толькі-толькі мінула, запомніцца нам рэкордна спякотнымі днямі. Аднак для многіх выпускнікоў школ, гімназій і ліцэяў выраз «гарачая пара» быў звязаны не толькі з паказчыкамі тэрмометраў. Тысячы абітурыентаў змагаліся за права звацца студэнтамі БДПУ і на гэтым шляху, які складаўся з тэсціраванняў, іспытаў, падлікаў балаў, устанавілі свае рэкорды. Знаёмцеся: першакурснікі, якім не давялося перажываць, ці знойдуць яны сваё прозвішча ў спісе залічаных, якія на старце атрымання педагагічнай прафесіі дасягнулі найлепшых вынікаў. Выпускніца гімназіі № 4 г. Баранавічы Аксана КУРГУЗАВА абрала педагагічную спецыяльнасць услед за мамай, якая набыла спачатку прафесію настаўніка пачатковых класаў, а пасля – настаўніка-дэфектолага, прычым абодва разы ў БДПУ. Дзяўчына не вагалася з выбарам навучальнай установы, а вось на фізіка-матэматычным факультэце спынілася не адразу, пасля доўгіх роздумаў і разважанняў. Паступіла з бліскучым вынікам – 361 бал. Такая лічба адкрывала Аксане дзверы фактычна ў любую ВНУ, аднак мара пра настаўніцкую прафесію была непахіснай: – За гады навучання вельмі палюбіла сваю гімназію, яе атмасферу: класы, парты, званкі, калідоры з вучнямі, сшыткі, падручнікі… Зусім не хацелася з гэтым развітвацца. Мабыць, яшчэ і таму паступіла менавіта ў педагагічны ўніверсітэт. Увогуле, мне вельмі пашанцавала: усе настаўнікі гімназіі былі сапраўднымі майстрамі сваёй справы, падыходзілі да працы з душой, таму ёсць з каго браць прыклад. Вялікі дзякуй ім за веды, за імкненне выхаваць у нас лепшыя якасці, за патрэбныя словы, падтрымку. Я ведаю, што быць педагогам – вельмі адказна, нават рызыкоўна. Часам мне здаецца, гэта трохі саманадзейна – абіраць такую прафесію. Але я спадзяюся, што ў мяне атрымаецца. Прынамсі, зраблю ўсё дзеля гэтага. У Аксаны шмат захапленняў: яна любіць чытаць, вышываць, маляваць і не можа ўявіць жыцця без сваіх хатніх гадаванцаў – ката, рыбак, дзвюх пясчанак і пацука Яшы. Упэўнены, што ўсім сваім талентам і здольнасцям першакурсніца знойдзе прымяненне ў сценах БДПУ! Прадстаўніца маладой змены Алена ЦІМАШКОВА абрала творчы кірунак – з вынікам у 356 балаў паступіла на факультэт эстэтычнай адукацыі (спецыяльнасць – «Музычнае мастацтва. Рытміка і харэаграфія»). Прычым стала студэнткай завочнай формы атрымання адукацыі. Музыка суправаджала дзяўчыну амаль усё жыццё, ды і з настаўніцкай працай яна ўжо добра знаёмая: – Я нарадзілася ў Гомелі, з шасцігадовага ўзросту пачала займацца ў музычнай школе № 1 імя П. І. Чайкоўскага па класе фартэпіяна. Пасля заканчэння паступіла ў ГДКМ імя Н. Ф. Сакалоўскага. Брала ўдзел у конкурсе піяністаў «Натхненне», які праходзіў у Магілёве. На 4-м курсе ўладкавалася на працу ў дзіцячую школу мастацтваў канцэртмайстрам і па сумяшчэнні –настаўніцай. Магчыма, на выбар прафесіі паўплываў прыклад мамы: яна таксама настаўніца ў музычнай школе, піяністка. Так што я не па чутках ведала, што мяне чакае. З тым, што ў далейшым буду паступаць у БДПУ, вызначылася яшчэ на 4-м курсе. А на завочную форму атрымання адукацыі вырашыла пайсці таму, што ўжо скончыла сярэднюю спецыяльную ўстанову і маю права працаваць у музычнай школе. Гэтая дзейнасць мне вельмі падабаецца, чаму б не сумяшчаць вучобу і працу? Акрамя заняткаў музыкай, я больш за ўсё люблю чытаць (перавагу аддаю мастацкай літаратуры), катацца на веласіпедзе, вандраваць, даведвацца пра новае і напаўняць сваё жыццё яркімі ўражаннямі. Першакурсніца факультэта спецыяльнай адукацыі (спецыяльнасць «Лагапедыя») Дар’я МАЛІНОЎСКАЯ любоў да прафесіі таксама

атрымала ў спадчыну ад мамы, якая доўгі час працавала на стаўніцай-дэфектолагам. Паступленне ў БДПУ было для дзяўчынкі марай, дзеля ажыццяўлення якой яна ўпарта працавала ў школе. І не дарма: агульны бал учарашняй школьніцы склаўся ў важкую лічбу 341. Акрамя таго, за ўдзел у раённай алімпіядзе па гісторыі яна ўзнагароджана дыпломам І ступені, па біялогіі – дыпломам ІІІ ступені. – Я дакладна ведаю, што ад працы лагапеда залежыць не толькі маўленне маленькага чалавечка, але і яго будучыня – паспяховасць у школе, зносіны з аднагодкамі, выбар будучай прафесіі. Вельмі спадзяюся, што навучанне ў БДПУ стане першым і асноўным крокам для дасягнення яшчэ адной мары: стаць добрым спецыялістам, каб дапамагаць людзям. Таксама спадзяюся, што здолею працягваць сваю валанцёрскую дзейнасць, вопыт якой у мяне ўжо ёсць. Чакаю новых сяброў, мерапрыемстваў, сустрэч… Менавіта такім я ўяўляю сваё студэнцкае жыццё ў БДПУ. Я нарадзілася ў невялікім гарадку Мінскай вобласці – Капылі. Бацькі здолелі паказаць мне, якая прыгожая наша Бацькаўшчына. Адным з захапленняў у нашай сям’і стала вывучэнне гісторыі роднага горада і краіны, падарожжы па Беларусі. Яшчэ мне падабаецца шыць лялькі. Укладваю ў іх душу, разумею, што гэтыя цацкі могуць падараваць хвіліны радасці яшчэ каму-небудзь. Думаю, праз некаторы час паспрабую лепку з цеста, пляценне кошыкаў і выраб карцін з круп. Упэўнена, творчая атмасфера БДПУ паспрыяе развіццю гэтых захапленняў. Яшчэ адна рэкардсменка Марыя ЛУК’ЯНЕЦ з вынікам у 325 балаў стала студэнткай гістарычнага факультэта. – У школьныя гады гісторыя была для мяне адной з самых цікавых і захапляльных дысцыплін. Я не раз удзельнічала ў раённых алімпіядах па гэтым прадмеце, ездзіла на абласное спаборніцтва. Таму і вырашыла паступаць на гістарычны факультэт. Некаторы час вагалася ў выбары паміж БДПУ і БДУ, была на днях адчыненых дзвярэй у абодвух універсітэтах. Прыемна ўразіла светлая і добразычлівая атмасфера педагагічнага ўніверсітэта, размовы са студэнтамі і выкладчыкамі. Сваю ролю адыграла таксама тое, што ўсім іншагароднім першакурснікам ВНУ прадастаўляе месца ў інтэрнаце. Акрамя таго, БДПУ скончыла настаўніца гісторыі, якую я вельмі паважаю і якая паўплывала на выбар маёй будучай прафесіі. Шмат пераваг нашага ўніверсітэта вызначыла для сябе першакурсніца факультэта эстэтычнай адукацыі (спецыяльнасць «Выяўленчае мастацтва. Камп’ютарная графіка», бал пры паступленн і – 3 2 2 ) Га н н а МАНКЕВІЧ. – У нас не так шмат мастацкіх ВНУ, але, як вядома, чым меншы выбар, тым ён лягчэйшы. Я абрала БДПУ, бо акрамя падрыхтоўкі па жывапісе здолею атрымаць веды па педагогіцы. Думаю, у будучым, калі стану матуляй, гэты

досвед мне вельмі спатрэбіцца. Дыплом БДПУ дае шмат пераваг: яго ўладальнік можа вы кладаць выяўленчае мастацтва, рабіць рэкламу, працаваць дызайнерам або проста вольным мастаком. Акрамя таго, дзве мае адна класніцы, якія паступілі ў педагагічны ўніверсітэт на факультэт спецыяльнай адукацыі, вельмі задаволены вучобай. Старэйшае пакаленне таксама станоўча адгукалася пра БДПУ. Я прыйшла на факультэт не па дыплом, а каб вучыцца дзеля самой сябе. Паспела паспрабаваць сябе ў БДУ на спецыяльнасці «Філасофія», аднак зразумела, што не здолею там самарэалізавацца. Філасофія шукае рацыянальнае ў ірацыянальным, мне ж хочацца шукаць прыгожае. Маляваннем займалася з чатырохгадовага ўзросту, а ў юнацтве вырашыла ўсё кінуць. Гэта ж толькі збоку здаецца, што маляваць карціны проста. На самай справе гэта штодзённая цяжкая справа, якая адбірае ўсе сілы. Канешне, працуюць над тым, што любяць, і любяць тое, над чым працуюць. Я не пераставала любіць жывапіс пасля таго, як на час развіталася з ім. Вярнуцца назад у мастацтва было страшна. Аднак гэта таго каштавала. Толькі творчасць здолее зрабіць мяне шчаслівай. Я не прагну грошай, славы, я проста шукаю душэўную гармонію. Думаю, чатыры гады, праведзеныя ў БДПУ, падаруюць мне не толькі веды, але і верных сяброў, мноства прыемных момантаў. Не бойцеся пачынаць усё зноўку і выбіраць тое, што падабаецца! Замыкае сённяшнюю пяцёрку першакурснікаў-лідараў Анастасія ВІНАВАРАВА, якая стала студэнткай ФБіРФ з вынікам у 318 балаў. З БДПУ дзяўчына была добра знаёма яшчэ да паступлення: яна стала адной з пераможцаў конкурсу на лепшае сачыненне пра настаўніка, які праходзіў у нашым універсітэце. У падарунак атрымала экскурсію па БДПУ, а яшчэ – смартфон, майку з фірменнай сімволікай і зборнік з лепшымі творамі канкурсантаў. – Упершыню ўбачыўшы ўніверсітэт, адразу зразумела: ён стане маёй alma mater. Цяжка зразумець, але мне падалося, што ведаю яго даўно. Гэты будынак нагадаў мне аб роднай школе. Так мне было там утульна і добра! Найлепшыя ўражанні пакінула знаёмства з выкладчыкамі факультэта і яго дэканам В. Д. Старычонкам. Удзельнічала таксама ў конкурсе чытальнікаў. Прайсці ў фінал не атрымалася, але я абрадавалася проста таму, што прыехала сюды яшчэ раз. Бацькі з самага дзяцінства сталі прыкладам таго, як любіць месца, дзе нарадзіўся. І для мяне няма нічога прыемней, як чуць беларускую мову. Не раздумваючы, абрала спецыяльнасць «Беларуская мова і літаратура». Часта заходзіла на сайт універсітэта, чытала пра розныя мерапрыемствы, якія там праходзілі. Так даведалася пра святкаванне 100-гадовага юбілею. І такі адчула гонар, нібы ўжо з’яўлялася яго студэнткай! Чаго чакаю ад вучобы ў БДПУ? Я чалавек творчы. У сваім горадзе вучылася ў тэатральнай школе. Тэатр – маё захапленне. Музыка – маё жыццё. Вершы – мая любоў. Не ўяўляю сябе без гэтых трох складнікаў. Мне б вельмі хацелася неяк рэалізавацца ў гэтых сферах і ва ўніверсітэце. Упэўнена, што вучоба ў БДПУ будзе цікавай, займальнай і плённай. Вядома ж, вельмі цяжка развітвацца з любімай школай, аднакласнікамі, нас таўнікамі, але я ведаю, што наперадзе чакае самы цікавы перыяд у маім жыцці – вучоба ў вядучай педагагічнай ВНУ краіны.

1 верасня 2015 г.


ЛЕТНЯЯ ШКОЛА — ДЛЯ САМЫХ ДАПЫТЛІВЫХ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

Цёплыя словы ў адрас армянскіх студэнтаў выказала першы прарэктар БДПУ С. І. Копцева. Яна расказала пра асаблівасці арганізацыі пазавучэбнай работы ў БДПУ, мерапрыемствы і творчыя калектывы, якія сталі без перабольшання брэндамі нашай alma mater. Святлана Іванаўна запрасіла будучых педагогаў з Арменіі прыняць удзел у чарговым Зорным паходзе, а таксама пажадала цікава і карысна правесці час у Беларусі. І гэта ў іх сапраўды атрымалася. Праграма школы была вельмі насычанай. Ужо ў першы дзень, адразу пасля цырымоніі адкрыцця, для гасцей правялі экскурсію «Адукацыйная прастора БДПУ», азнаёмілі з арт-праектам «Спадчына Беларусі ў сусветным спісе ЮНЭСКА». У Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі армянскія студэнты ў поўнай меры атрымалі асалоду ад шматстайнасці расліннага свету нашай краіны. У рамках праекта прайшлі інфармацыйныя і адукацыйныя семінары на пляцоўках дзвюх краін — Беларусі і Літвы. Удзельнікі наведалі знакамітыя — гістарычныя і культурныя — мясціны гэтых дзяржаў: Тракайскі замак, музей бурштыну, замак на гары Гедыміна (Літоўская Рэспубліка), а таксама манастыр бернардынцаў і касцёл Св. Крыжа, манастыр езуітаў і касцёл Св. Ксаверыя, Нацыянальны мастацкі музей, Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Нацыянальную бібліятэку Беларусі, замкавы комплекс «Мір» і палацавы — «Нясвіж» (Рэспубліка Беларусь). Перад развітаннем з Беларуссю госці выказалі шмат цёплых слоў пра ўдзел у праграме, пра гасцін-

насць нашых людзей, падзякавалі БДПУ за цёплы прыём і пазнавальную праграму. «Ваша краіна — вельмі пунктуальная, гарманічная, спакойная. Гэта праяўляецца як у людзях, так і ў прыродзе. Нам тут вельмі спадабалася, таму многія ўжо думаюць пра магчымасць навучання ў БДПУ на другой ступені атрымання адукацыі», — адзначыла трэцякурсніца факультэта замежных моў Разалія Абраамян. Студэнтка чацвёртага курса факультэта гісторыі Арменуі Апетнакян цвёрда настроена на магістратуру БДПУ. Больш за ўсё дзяўчыне запомнілася экскурсія ў в. Азярцо, ды і іншыя паездкі па гістарычных мясцінах Беларусі. А яшчэ — цёплая атмасфера: «Да нас тут ставяцца, як да ўласных дзяцей. Хвалююцца,

У БДПУ кожны можа знайсці сабе занятак па душы, бо асноўнымі напрамкамі дзейнасці тут з’яўляюцца вучоба, навука, творчасць і спорт. Гэта дазваляе студэнтам жыць цікава і насычана. Асобнае месца ў творчым складніку займае КВЗ. Вясёлыя і знаходлівыя прадстаўнікі адзінаццаці факультэтаў штогод змагаюцца паміж сабой за званне чэмпіёна лігі КВЗ БДПУ, а паглядзець на гэтае шоу прыходзяць студэнты з усіх ВНУ сталіцы.

ГУМАР ЯК ПАКАЗЧЫК ІНТЭЛЕКТУ

Без перабольшання скажу, што ўдзельнікі Клуба ва ўніверсітэце маюць асаблівы статус. Усіх іх ведаюць знешне і па імёнах, любяць і паважаюць. А на факультэтах, дзе КВЗ найбольш папулярны, – гістарычным, фізіка-матэматычным, сацыяльна-педагагічных тэхналогій, фізічнага выхавання і псіхалогіі – лічаць за гонар уключыць у спіс сяброў «УКантакце». Поспех КВЗ у БДПУ, магчыма, звязаны з удалым выступленнем нашых студэнтаў на міжнародным узроўні. Так, за апошнія 15 гадоў тры каманды з педагагічнага былі «зорнымі» як у Беларусі, так і за яе межамі. Гэта – «Розныя людзі», «Зборная БДПУ», а цяпер – «Лепшыя сябры». Назапашаны шматгадовы вопыт дазволіў прадстаўнікам універсітэта дасягнуць неверагоднага поспеху: «Лепшыя сябры» гуляюць у Вышэйшай лізе Міжнароднага саюза КВЗ. Вы проста ўявіце сабе: руху

1 верасня 2015 г.

КВЗ споўнілася 54 гады! За ўвесь гэты перыяд у гісторыі гульні было і ёсць каля 30000 каманд, а ў Вышэйшую лігу ўвайшлі толькі 194 (!). Можна падлічыць, што працэнт верагоднасці трапіць у яе роўны 0,7. Як вам такая статыстыка? За ўсе гады ў Вышэйшай лізе былі прадстаўлены толькі 4 беларускія каманды: «БПИ», «БГУ» (1-га, 2-га і 3-га складу), «ЧП» і «Мінскае мора». І вось нейкім неверагодным чынам цудоўную «чацвёрку» ператварылі ў «пяцёрку» менавіта выхаванцы БДПУ! Каманда КВЗ «Лепшыя сябры» – гэта зборная студэнтаў, выпускнікоў і супрацоўнікаў БДПУ. 2015-ы год: Першы канал: фестываль у Сочы, 1/8

Вышэйшай лігі (выйсце ў 1/4), 1/4 Вышэйшай лігі і ўдзел у Музычным фестывалі «Голосящий КиВиН-2015» у Светлагорску (Калінінградская вобласць, РФ). А на музычным фестывалі 10 гадоў не было ніводнай беларускай каманды! Самае галоўнае, што пры гэтым «Лепшыя сябры» застаюцца студэнтамі і супрацоўнікамі БДПУ, працягваюць працаваць па спецыяльнасці настаўнікамі ў школе. Шлях да такога поспеху можа прайсці кожны са студэнтаў педагагічнага. Для гэтага неабходна паспяхова вучыцца, у вольны час завітваць на рэпетыцыі факультэцкіх каманд КВЗ, а затым прымаць удзел у лізе КВЗ БДПУ. Аляксандр КАМАРОЎСКІ, мастацкі кіраўнік студэнцкага клуба «Юнацтва»

чаму мы дрэнна паелі. Пытаюцца, што б мы хацелі на сняданак. Гэта вельмі прыемна!» Начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва, кіраўнік міжнароднага адукацыйнага праекта «Летняя школа-2015» С. М. Кабачэўская на гэтыя дзесяць дзён стала для армянскіх гасцей сапраўднай матуляй. Менавіта так яны і называлі Святлану Міхайлаўну, якая суправаджала студэнтаў падчас экскурсійных паездак, дапамагала вырашаць самыя розныя пытанні. «Я пераканалася, што армяне – вельмі музычная нацыя. Ніводная паездка не абыходзілася без песні. Вельмі шчырыя, эмацыйныя, адкрытыя людзі. Развітвацца было цяжка...», – дзеліцца думкамі Святлана Міхайлаўна. Завяршэнне міжнароднага праекта адбылося 26 жніўня. Ва ўрачыстай абстаноўцы сертыфікаты, а таксама дыскі з фота- і відэаматэрыяламі ўдзельнікам «Летняй школы-2015» уручыў рэктар БДПУ А. І. Жук. Не могуць стрымаць эмоцый і нашы студэнты, якія вярнуліся з Ерэвана: «Мы бясконца ўдзячны рэктару БДПУ прафесару А. І. Жуку за магчымасць удзелу ў такім мерапрыемстве. Уражанняў мноства! Нам адкрылася самабытная старажытная культура Арменіі. Мы занялі другое месца на спаборніцтвах па валейболе, атрымалі кубак. З поспехам выступілі на заключным канцэрце, на якім прысутнічаў Міністр адукацыі Арменіі. Нарэшце, нашу дэлегацыю прызналі самай дружнай і згуртаванай!» Што ж, спадзяёмся, што армянскія госці развіталіся з намі не назаўжды. Чакаем іх у магістратуры БДПУ! Вераніка МАНДЗІК

НАТАТКІ ЛАЎРЭАТКІ Калі гавораць, што паступленне ва ўніверсітэт адкрывае новыя гарызонты і магчымасці, адразу ўяўляеш, як праз чатыры гады атрымліваеш дыплом кваліфікаванага спецыяліста і з гонарам ідзеш на працу, аб якой заўсёды марыў. Аднак за студэнцкія гады разумееш, што ўсе межы толькі ў тваіх думках. І на самой справе ты можаш займацца чым заўгодна: грамадскай дзейнасцю, спортам, арганізацыяй мерапрыемстваў, сустрэч, канцэртаў… Можаш паспрабаваць сябе ў якасці карэспандэнта ўніверсітэцкіх і факультэцкіх выданняў, вядучага студэнцкага тэлебачання ці радыё. БДПУ дае магчымасць рэалізаваць усе ідэі і мары, дастаткова толькі тваёй уласнай ініцыятывы. І гэта не пустыя словы, якімі можна прывабіць абітурыентаў, гэта ўласны вопыт шматлікіх студэнтаў і выпускнікоў, у тым ліку і мой. За чатыры гады навучання ў педагагічным універсітэце мне пашанцавала не толькі пазнаёміцца з цудоўнай працай настаўніка ў школе, але і стаць удзельнікам шматлікіх мерапрыемстваў. З дапамогай студэнцкага інтэрнэт-партала «Studlife» я асвятляю падзеі, якія адбываюцца ў БДПУ, тым самым атрымоўваючы практыку працы журналіста. Дзякуючы творчым захапленням я стала лаўрэатам прэміі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта за актыўны ўдзел у навуковым, грамадскім і культурным жыцці горада Мінска. Немагчыма перадаць тыя ўражанні, якія перапаўнялі мяне падчас цырымоніі. Займацца тым, што падабаецца, – гэта ўжо ўзнагарода. Калі ж твая праца становіцца набыткам цэлага горада, разумееш, што ўсё рабіў правільна. Паважаны першакурснік, гэта твой першы навучальны год у БДПУ, як калісьці і мой. Я не верыла, што час можа прабегчы так хутка. Для цябе гэта першы

Дзень ведаў у якасці студэнта БДПУ, для мяне – апошні. Шчы ра раю табе не губляць дарма час студэнцтва, паспяваць і выдатна вучыцца, развіваць свае захапленні. Ведаю па сабе: не паспееш агледзецца, як станеш выпускніком… Маргарыта ГЕРАСІМЁНАК, студэнтка факультэта беларускай і рускай філалогіі

3


• Нас павіншавалі • Нас павіншавалі • Нас павіншавалі • Нас павіншавалі • Нас павіншавалі В П

ЕДЫ – каштоўная і невычэрпная кры ніца, якая з’яўляецца галоўным падмуркам нашых поспехаў і дасягненняў, дазваляе нам упэўнена ісці наперад і ўвасабляць у жыццё самыя смелыя задумкі. Паважаныя педагогі, мудрыя дарадцы будучых настаўнікаў! У Дзень ведаў шчыра жадаю вам цікавай і плённай працы, мэтанакіраваных і ўдзяч ных сту дэнтаў, прафесійных перамог і творчых здзяйсненняў. Няхай новы навучальны год прынясе вам нямала падстаў для радасці і гонару! Выбраўшы цяжкую, але высакародную місію быць Настаўнікам, з гонарам нясіце гэта званне, дарагія студэнты, магістранты і аспіранты. Прагна засвойвайце новыя веды, творча падыходзьце да вырашэння задач, актыўна ўдзельнічайце ў справах роднай alma mater. Тады і жыццёвыя, і прафесійныя вяршыні абавязкова пакорац ца вам! Моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях! І – у добры шлях! Галіна КАЗАК, начальнік упраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, выпускніца БДПУ

П

АРОГ БДПУ, тады яшчэ Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, я ўпершыню пераступіў летам 1951 г. у якасці абітурыента педагагічнага факультэта. І вось ужо 64 гады запар менавіта тут сустракаю сваё любімае свята – Дзень ведаў. Кожны год першага верасня сваю ўступную лекцыю для студэнтаў факультэтаў псіхалогіі і сацыяльнапедагагічных тэхналогій я пачынаю радкамі Я. Еўтушэнкі: «У каждого – свой тайный личный мир…» На мой погляд, гэты верш выдатна акрэслівае задачу псіхалогіі, навукі, якую я выкладаю, – пранікаць у патаемны свет чалавека. Дарэчы, гэту функцыю выконвае і мастацкая літаратура. У маёй кнізе «Псіхалогія: паэзія і проза выкладання» я паказваю, што ўсё, што ёсць у псіхалогіі, яшчэ раней было адлюстравана ў літаратурных творах і фальклоры. Педагагічны ўніверсітэт нібыта зараджае энергіяй усіх, хто тут працуе і вучыцца, фарміруе жаданне авалодваць ведамі і гатоўнасць іх перадаваць, гарантуе вечную маладосць тым, хто звязаў сваё жыццё з педагагічнай прафесіяй. Са святам!

АМЯТАЮ, на першым курсе мы з маёй тады аднакурсніцай, а цяпер – жонкай паехалі ў Зорны паход. Пасля, узгадваю, на другім курсе мы зноў адправіліся ў Зорны паход. На трэцім і чацвёртым курсах мы сабе не здрадзілі і апынуліся ў Зорным паходзе. Што да пятага курса, то тут усё змянілася. У плане вучобы змянілася, але ў Зорны паход мы зноў паехалі. А потым універсітэт скончыўся. Я гэта да чаго? Дарагія першакурснікі, усімі праўдамі і няпраўдамі спрабуйце трапіць у Зорны паход – ён можа перавярнуць ваша жыццё. А калі не пераверне – больш можна не ездзіць, навошта месца займаць. Хлопцы, калі з Зорным не атрымаецца – можна сабе жонку знайсці. У педуніверсітэце для гэтага ёсць усе ўмовы: там ёсць прыгожыя дзяўчаты. Уласна, там усе дзяўчаты – прыгожыя, а што яшчэ для шчасця трэба? З Днём ведаў! Антон МАРТЫНЕНКА, тэле- і радыёвядучы

Якаў КАЛАМІНСКІ, прафесар кафедры сацыяльнай псіхалогіі

• Аддзел кадраў З

А ГА Д А М р э к т а р а БДПУ ад 20 жніўня г. г. першым прарэктарам нашай ВНУ назначана кандыдат псіхалагічных навук дацэнт Святлана Іванаўна Копцева.

Д

А ПРАЦЫ на пасадзе дырэктара Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі 24 жніўня г. г. пры ступіла кандыдат педагагічных навук дацэнт Ірына Уладзіміраўна Шасцітка.

А

БАВЯЗКІ загадчыка агульнаўніверсітэцкай кафедры сацыяльнагума ні тарных дысцыплін з 15 жніўня г. г. выконвае дацэнт Сяргей Валянцінавіч Зенчанка, кандыдат палітычных навук.

Д

АРАГІЯ педагогі, студэнты і чытачы газеты «Настаўнік»! Шчыра віншую вас з пачаткам новага навучальнага года і Днём ведаў! Дзень ведаў – адно з самых шчырых і хвалюючых святаў. Светлыя ўспаміны пра студэнцкія гады назаўжды застаюцца ў сэрцы кожнага з нас, саграючы і падтрымліваючы ў нялёгкія моманты жыцця. Цёплыя словы віншавання адрасую дарагім першакурснікам. Пераадолеўшы экзаменацыйныя выпрабаванні, вы ўступілі ў новы жыццёвы этап – уліліся ў шэрагі сталічнага студэнцтва. Быць жыхаром Мінска — гэта вялікі гонар і адказнасць, бо ад моладзі залежыць развіццё і росквіт нашага любімага горада. Жадаю кожнаму з вас знайсці сваё месца ў жыцці і высока несці ганаровае званне выпускніка БДПУ. Асобныя словы падзякі – прафесарска-выкладчыцкаму складу, чыя дзейнасць, накіраваная на пакарэнне навуковых і творчых вяршынь, выклікае глыбокую павагу. Жадаю ўсім добрага здароўя, творчага натхнення, упэўненасці ў сваіх сілах і перамог на шляху засваення новых ведаў! Са святам! Ігар КАРПЕНКА, намеснік старшыні Мінгарвыканкама, выпускнік БДПУ

СТУДЭНТЫ ЖАРТУЮЦЬ Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: загадчыкаў кафедраў (к.н., д.н., 23 разр. АТС) беларускага мовазнаўства, узроставай і педагагічнай псіхалогіі; прафесара кафедры (д.н., 22 разр. АТС) педагогікі; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, гісторыі Беларусі і славянскіх народаў, музычна-педагагічнай адукацыі, узроставай і педагагічнай псіхалогіі, алігафрэнапедагогікі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) агульнай і дзіцячай псіхалогіі, агульнага і рускага мовазнаўства, алігафрэнапедагогікі, сурдапедагогікі, мастацка-педагагічнай адукацыі, тэорыі і методыкі выкладання мастацтва, фізічнага выхавання і спорту (2); выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) узроставай і педагагічнай псіхалогіі (2), сацыяльнай педагогікі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18/1. Тэл. 226-46-59.

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

*** Прафесар чытае лекцыю ўжо некалькі гадзін: – Прабачце, што расказваю так падрабязна, – у мяне няма гадзінніка. Голас з аўдыторыі: – За Вамі вісіць каляндар. *** – Прафесар, у мяне будзе «аўтамат»? – Так. І кірзавыя боты… *** Самы нізкакаларыйны прадукт – граніт навукі. *** Новаўведзены спецкурс. Студэнты ад вялікай колькасці малазнаёмых тэрмінаў проста ў захапленні. Выкладчык: – Прашу заўважыць, што гэта не лаянка. Хоць, з іншага боку, «Ах ты, фаза паўнадуплексная немадуляваная!» – гучыць някепска.

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/117 ад 26.03.2014. 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 1000 экз. Заказ 578. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 27.08.2015 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.