1163

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Ведай нашых! Каманда КВЗ БДПУ «Лепшыя сябры» сёлета імкліва ўварвалася ў міжнародную Вышэйшую лігу і паспела заваяваць папулярнасць далёка за межамі Беларусі. Хоць нашым фантазёрам не ўдалося выйсці ў паўфінал, іх выступленне спадабалася і запомнілася як гледачам, так і арганізатарам. Бліскуча паказалі сябе сябрыгумарысты ў конкурсе «Біятлон», абыграўшы такую масцітую каманду, як «Зборная Камызякскага краю».

«Лепшыя сябры» зарэкамендавалі сябе на міжнароднай кавэзэшнай арэне як класічная каманда з якасным гумарам. Гэты факт адкрывае для іх новыя гульнявыя гарызонты. Так, 1 чэрвеня, у Дзень абароны дзяцей, каманда пад кіраўніцтвам А. Камароўскага выступіла ў Маскве ў рамках дабрачыннага канцэрта, сродкі ад якога пайшлі на лячэнне і рэабілітацыю дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі. Выхаванцы БДПУ жартавалі на сцэне ММЦ «Планета КВЗ» разам з такімі вядомымі камандамі, як мінулагодні чэмпіён Вышэйшай лігі «Саюз», «Зборная Фізтэха», «ДАЛС» і інш. «Лепшыя сябры» таксама запрошаны прыняць удзел у традыцыйным музычным фестывалі «Голосящий КиВиН», які адбудзецца 18–19 ліпеня ў горадзе Светлагорск Калінінградскай вобласці. Тут яны выступяць на сцэне пабудаванай спецыяльна да фестывалю залы з прыгожай назвай «Бурштын-хол». А нядаўна «Лепшыя сябры» віншавалі з 20-годдзем нашых партнёраў і сяброў – калектыў Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта. Падчас святочнага канцэрта яны паказалі свае лепшыя нумары. Кіраўніцтва МГПУ было ў захапленні ад выступлення беларускіх гумарыстаў і запрасіла іх восенню даць майстаркласы маскоўскім кавэзэшнікам. Нягледзячы на такую запатрабаванасць, удзельнікі каманды не забываюць і пра тое, што ўсе яны – педагогі. А таму рыхтуюцца да працы выхавацелямі ў дзіцячым аздараўленчым летніку «Спадарожнік». Мы шчыра жадаем ім поспеху як у гумарыстычнай, так і педагагічнай дзейнасці!

• Спартыўны навігатар МАЗЫРЫ 23 мая стартаваў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па пляжным футболе сярод мужчын. Упершыню ў гэтых спаборніцтвах прымае ўдзел зборная каманда БДПУ, якую трэніруе старшы выкладчык кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплін С. А. Траско.

У

Пасля ўрачыстага адкрыцця спартыўнага мерапрыемства зборная нашага ўніверсітэта згуляла тры матчы. У першы дзень нечакана для ўсіх (але не для балельшчыкаў!) яна перамагла з лікам 7:5 сярэбранага прызёра апошніх двух чэмпіянатаў – «Вітгазэнерга» (г. Віцебск). На наступны дзень дружына БДПУ выйграла ў брэсцкай «Лагуны» (5:4) і ў каманды гаспадароў «М-Сіці» (3:2). Спіс лепшых бамбардзіраў чэмпіяната з 7 галамі ўзначаліў студэнт 3-га курса факультэта фізічнага выхавання Аляксандр Белы. Так трымаць!

П П

ЕРШАКУРСНІК факультэта фізічнага выхавання Дзмітрый Макарэвіч стаў пераможцам міжнароднага турніру па боксе на прызы Заслужанага майстра спорту Георгія Кандэлакі (Грузія). РАДСТАЎНІКІ БДПУ гэтымі днямі прымаюць удзел у Рэспубліканскай універсіядзе па веславанні на байдарках і каноэ ў Брэсце. Пажадаем ім удалага выступлення!

Чацвер, 4 чэрвеня 2015 года

№ 8 (1163)

С Т У Д А К Т Ы Ў: В Я С Н О В Ы П Р Ы З Ы Ў Пакуль ты малады, энергічны і мэтанакіраваны, лёгка верыцца ў тое, што можаш здзейсніць самыя смелыя задумкі, ажыццявіць неверагодныя ідэі. Галоўнае – жаданне, упэўненасць ва ўласных магчымасцях і наяўнасць сяброў-аднадумцаў. Студэнты-актывісты БДПУ маюць у сваім арсенале ўсе вышэйпералічаныя пункты і яшчэ адзін важкі бонус: падтрымку іх ініцыятыў з боку рэктарата ўніверсітэта. Таму творчы патэнцыял не прападае, а развіваецца і рэалізуецца ў цікавых праектах. Гэта адбываецца ў многім і дзякуючы таму, што ў alma mater рэальна працуе сістэма студэнцкага самакіравання. Абмеркаваць яе асаблівасці, падзяліцца здабыткамі і планамі танкаўцы змаглі 22 мая на аграбіястанцыі «Зялёнае»: менавіта тут прайшоў XVII семінар студактыву «Студэнцкае самакіраванне ў БДПУ: вопыт і перспектывы».

У выязным мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 70 актывістаў. Нягледзячы на халоднае надвор’е, сустрэча праходзіла ў цёплай атмасферы. Агульнаму пазітыўнаму настрою паспрыялі і праведзеныя напачатку семінара трэнінгі. Прывітаў студэнтаў рэктар БДПУ прафесар Аляксандр Іванавіч Жук. Ён расказаў пра магчымасці, якія ўніверсітэт прадaстаўляе сваім выхаванцам, новыя тэндэнцыі і перспектывы развіцця alma mater. Пасля слова ўзяў студэнт 2-га курса факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій, член Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь Дзяніс Урбановіч. Ён расказаў пра сучасны стан сістэмы самакіравання ў БДПУ, вылучыў задачы, якія трэба вырашыць на працягу наступнага навучальнага года. Сярод іх – правесці конкурс студэнцкіх праектаў для выяўлення новых крэатыўных ідэй; удасканаліць працу пляцоўкі «Школа лідара»; арганізаваць двух-, трохдзённыя выязныя семінары для актывістаў. «Уражанні ад мерапрыемства самыя станоўчыя, – падзяліўся думкамі Дзяніс. – Было цікава паслухаць даклады на тэму інавацый у сістэме самакіравання. Асабліва спадабаліся ідэі стварэння студэнцкага прэс-цэнтра і студэнцкага тэлебачання ў нашым універсітэце».

Сакратар ПА ГА БРСМ БДПУ Вольга Пырко расказала пра дзейнасць арганізацыі, пра выхаванне пачуцця патрыятызму ў студэнцкай моладзі. «Актыў нашага ўніверсітэта прымаў удзел у рэспубліканскім праекце „Агітцягнік – «Кветкі Вялікай Перамогі»“, прысвечаным святу 9 Мая. Акрамя таго, студэнты наведалі ўрачыстае мерапрыемства з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Палацы Рэспублікі. Адзначу, што сюды былі запрошаны прадстаўнікі толькі пяці сталічных універсітэтаў. Таксама танкаўцы ўдзельнічалі ў Парадзе Перамогі ў Мінску, віншавалі ветэранаў». Студэнтка 4-га курса факультэта беларускай і рускай філалогіі Маргарыта Герасімёнак паведаміла пра студэнцкія сродкі масавай інфармацыі: інтэрнэт-партал «STUDLIFE», групу ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» «Студлайф БГПУ», радыё БДПУ, праект студэнцкага тэлебачання «StudlifeTV», часопіс «МоVa» і іншыя. Пасля яе выступу ініцыятыўная група падрабязней прадставіла праект студэнцкага тэлебачання, прадэманстраваўшы відэаролік «Рэпартаж са свята „Старт пакаленняў“». У ходзе мерапрыемства актывісты задалі рэктару шмат пытанняў. Іх цікавілі магчымасці, якія адкрыліся для студэнтаў пасля ўступлення Рэспублікі Беларусь у Балонскі працэс, абнаўленне вучэбных праграм, паглыбленае вывучэнне замежных моў. Удзельнікі сустрэчы ўдакладнілі, якія спартыўна-масавыя мерапрыемствы запланаваны на бліжэйшую перспектыву, не ўпусцілі магчымасці даведацца пра самыя яркія моманты студэнцкага жыцця рэктара, запыталі пра яго любімага настаўніка. Пасля пленарнага пасяджэння студэнтаў чакалі шматлікія сюрпрызы: творчыя нумары, фуршэт і кулінарны фэст «БДПУ – установа адукацыі на любы густ». (Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)


КАМУНІКАЦЫЯ БЕЗ МЕЖАЎ На базе БДПУ і Літоўскага эдукалагічнага ўніверсітэта 19–22 мая праходзіла V Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мова і міжкультурныя камунікацыі». У пяты раз у Мінску, а затым і ў Вільнюсе сабраліся вучоныя з Беларусі і Літвы, Расіі і Польшчы, Украіны і Грузіі, Казахстана і Азербайджана, Ірака і Славакіі, Кітая і В’етнама. Шырокі міждысцыплінарны характар, мнагавектарнасць развіцця філалагічнай думкі, шчырая цікавасць да напрацовак калег і добразычлівая крытыка – усё гэта прысутнічала на форуме, неад’емнай часткай якога стаў сінтэз навуковых тэорый, напрамкаў і дысцыплін, а аб’ектам аналізу – маўленчая камунікацыя ў розных сферах дзейнасці чалавека. Важным прынцыпам работы гэтага прад- ванне ў пэўных навуковых напрамках, стаўнічага навуковага мерапрыемства, прадастаўлялі слова спецыялістам суяк і ў мінулыя гады, з’яўлялася яго адкры- межных галін, падводзілі вынікі выступтасць: на пленарных і секцыйных пася- ленняў. джэннях былі прадстаўлены аўтарскія У цэлым уся ажыццёўленая ў 2015 г. даследаванні 131 вучонага-лінгвіста. работа па арганізацыі і правядзенні наЯшчэ адной яркай асаблівасцю V Між- вуковага форуму лінгвістаў, далучэнне народнай канферэнцыі, па словах дэканаў Беларусі да Балонскага працэсу значна філалагічных факультэтаў БДПУ і ЛЭУ ўзнялі ўзровень і прэстыж традыцыйнай Васіля Старычонка і Гінтаўтаса Кундрота- міжнароднай канферэнцыі «Мова і міжса, стала далучэнне да яе работы маладых культурныя камунікацыі». Наступная вучоных – кандыдатаў навук, што нядаўна сустрэча яе ўдзельнікаў адбудзецца ўжо абаранілі свае дысертацыі, аспірантаў, а ў 2017-м. Праз два гады філолагаў з таксама настаўнікаў-наватараў. Такім чы- розных краін першым будзе прымаць нам, у рамках адной секцыі маглі высту- Літоўскі эдукалагічны ўніверсітэт. Пра паць як прафесары, вядомыя вучоныя, так гэта ўзгадвалі таксама рэктары абодвух і даследчыкі, якія толькі пачынаюць свой педагагічных універсітэтаў – БДПУ шлях у навуку. Акрамя таго, у перыяд і ЛЭУ, калі віталі ўдзельнікаў і жадалі працы на пляцоўцы БДПУ ў рабоце кож- ім плённай працы: спадар Аляксандр най секцыі ў якасці слухачоў прысутнічалі Жук – на адкрыцці форуму ў Мінску і студэнты – удзельнікі СНДЛ. Такую прак- спадар Альгірдас Гайжуціс – падчас яе тыку кіраўніцтва факультэта беларускай і працягу ў Вільнюсе. рускай філалогіі нашага ўніверсітэта ліМаштабная сустрэча лінгвістаў чыць вельмі важнай, паколькі знакамі- 2015 г. завяршылася. Навукоўцы тыя даследчыкі паказваюць прыклад ма- раз’ехаліся па сваіх краінах і ўніладым – удзельнікам студэнцкіх наву- версітэтах з новымі ідэямі і праеккова-практычных форумаў. тамі, якія, будзем спадзявацца, Сёлета на канферэнцыі працавала 8 сек- ажыццёвяцца яшчэ да пачатку цый па самых розных навуковых тэматы- чарговай, шостай па ліку, Міжнаках – ад міжмоўнай камунікацыі да мето- роднай навуковай канферэнцыі дыкі навучання мове ва ўмовах полікуль- «Мова і міжкультурныя камутурнай прасторы. Іх работу забяспечвалі нікацыі»-2017! мадэратары, якія накіроўвалі абмеркаТаццяна БАШМАКОВА

• Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: загадчыкаў кафедраў (к.н., д.н., 23 разр. АТС) фізічнага выхавання і спорту, клінічнай псіхалогіі; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) рускай і зарубежнай літаратуры, усеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі, гісторыі Беларусі і славянскіх народаў; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) замежных моў, фізічнага выхавання і спорту, беларускага і рускага мовазнаўства. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18/1. Тэл. 226-46-59.

2

• Афіцыйная хроніка На чарговым пасяджэнні Савета БДПУ з дакладам «Аб арганізацыі і ўдасканаленні ідэалагічнай і выхаваўчай работы на факультэце сацыяльна-педагагічных тэхналогій і факультэце дашкольнай адукацыі» выступілі дэкан ФСПТ В. В. Мартынава і дэкан ФДА А. М. Каспяровіч. Заслухаўшы і абмеркаваўшы прадстаўленую інфармацыю, члены Савета адзначылі, што ідэалагічная і выхаваўчая работа на факультэтах арганізавана і праводзіцца ў адпаведнасці з планамі ўніверсітэта, факультэтаў, кафедраў і куратараў вучэбных груп. Вядзецца яна сістэмна, з улікам спецыфікі і традыцый факультэтаў, і скіравана на фарміраванне ў студэнтаў сацыяльна актыўнай пазіцыі, патрыятычнай свядомасці, грамадскай адказнасці, высокай духоўнасці і культуры. Дэканаты і кафедры факультэтаў значную ўвагу надаюць удасканаленню формаў і метадаў ідэалагічнай і выхаваўчай работы, а таксама кантролю за якасцю правядзення мерапрыемстваў. Пытанні стану дадзенага віду дзейнасці рэгулярна абмяркоўваюцца і аналізуюцца на пасяджэннях кафедраў і саветаў факультэтаў. У афармленні памяшканняў факультэтаў шырока выкарыстоўваецца сімволіка Рэспублікі Беларусь, горада Мінска і БДПУ, прадстаўлены таксама тэксты дырэктыў і ўказаў Прэзідэнта краіны.

Мэтанакіраваную сістэмную ідэалагічную і выхаваўчую работу са студэнтамі факультэтаў праводзяць куратары вучэбных груп. Для павышэння эфектыўнасці куратарскія гадзіны ўключаны ў расклад заняткаў, дэканаты ажыццяўляюць кантроль за іх правядзеннем. Рэгулярна кожны трэці чацвер месяца для супрацоўнікаў і студэнтаў праводзяцца дні інфармавання, вядзецца ўлік тэматыкі і справаздач аб запланаваных і праведзеных мерапрыемствах. У рамках рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на факультэтах склалася сістэма ўзаемадзеяння з грамадскімі арганізацыямі і органамі студэнцкага самакіравання. На факультэце дашкольнай адукацыі членамі прафсаюза з’яўляюцца 673 студэнты (98 % ад агульнай колькасці), членамі ГА «БРСМ» – 531 студэнт (78 %). На факультэце сацыяльна-педагагічных тэхналогій адпаведна: 335 студэнтаў (100 %) і 188 студэнтаў (62 %). Актыўную грамадзянскую пазіцыю прадэманстравалі студэнты падчас выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Удзел у выбарах прынялі 98 працэнтаў студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах. Фарміраванню асобасных, грамадзянскіх і прафесійных якасцей будучых педагогаў у значнай ступені садзейнічаюць зорныя паходы па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа, працоўныя семестры, конкурсы патрыя-

тычнай песні, фестывалі мастацкай самадзейнай творчасці студэнтаў, гульні КВЗ, валанцёрскія акцыі. Ва ўсіх гэтых мерапрыемствах актыўны ўдзел бяруць студэнты факультэтаў дашкольнай адукацыі і сацыяльна-педагагічных тэхналогій.

Выступае начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Н. І. Пшанічная

Разам з тым эфектыўнасць ідэалагічнага і выхаваўчага працэсу на факультэтах можна павысіць за кошт аптымізацыі дзейнасці кафедраў, саветаў куратараў і студэнцкіх грамадскіх арганізацый, узмацнення індывідуальнай работы з улікам псіхалагічных асаблівасцей студэнтаў. З мэтай удасканалення дзейнасці факультэтаў і іншых структурных падраздзяленняў універсітэта па павышэнні эфектыўнасці сістэмы ідэалагічнай і выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю Савет БДПУ прыняў адпаведную пастанову.

4 чэрвеня 2015 г.


• Да 70-годдзя Вялікай Перамогі «Н» працягвае публікацыю артыкулаў, прысвечаных ваенным подзвігам супрацоўнікаў і выхаванцаў нашай alma mater, – франтавікоў, падпольшчыкаў, партызанаў. І сёння разам з дацэнтам кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў Анатолем ВЯЛІКІМ мы хочам аддаць належнае яшчэ аднаму агульнаму вялікаму подзвігу. Яго здзейснілі людзі, якія адбудоўвалі Беларусь, узнімалі яе з руін, вярталі да мірнага жыцця. А рабіць гэта было вельмі няпроста… Наступныя матэрыялы – пра тое, як аднаўлялася вышэйшая педагагічная адукацыя ў вызваленым Мінску.

ЦЯЖКАЕ ЛЕТА СОРАК ЧАЦВЁРТАГА Адна з найважнейшых задач, якая паўстала перад урадам БССР летам 1944 г., – аднаўленне сістэмы вышэйшай адукацыі, у тым ліку і педагагічнай. Савет Народных Камісараў 29 чэрвеня прыняў пастанову аб аднаўленні дзейнасці МПІ імя А. М. Горкага. Пачалі працаваць тыя ж факультэты, што і да вайны: мовы і літаратуры (рускае і беларускае аддзяленні), гістарычны, педагагічны, замежных моў (аддзяленні англійскай, нямецкай і французскай мовы). Паколькі да 1 верасня не паспелі поўнасцю падрыхтаваць інстытуцкія аўдыторыі, заняткі пачаліся 2 кастрычніка ў школах №13 і № 35 г. Мінска і ў адрамантаваных студэнцкіх інтэрнатах. Выкладчыкі, навучэнцы, абслугоўваючы персанал уласнымі сіламі зрабілі многае, каб прывесці памяшканні alma mater у належны стан: напрыклад, сабралі ў інстытуцкай сталярнай майстэрні мэблю і самае неабходнае абсталяванне для аўдыторый. У 1944 г. педінстытут літаральна «выжываў». Для забеспячэння сталоўкі прадуктамі

студэнты восенню былі накіраваны ў Мінскі раён на збор бульбы. Ім аддалі 10 % ад сабранага ўраджаю. У выніку МПІ атрымаў 60 т бульбы. Акрамя таго, інстытуту была выдзелена зямля, дзе вырошчвалася садавіна і гародніна. Гэтыя меры дапамаглі выкладчыкам і студэнтам перажыць першы пасляваенны вучэбны год. Кіраўніцтва інстытута арганізавала для студэнтаў двухразовае харчаванне, праўда, бясплатным быў толькі хлеб, астатнія ж прадукты яны мусілі купляць. Каб студэнты і выкладчыкі мелі прыстойны выгляд, у МПІ былі адкрыты ўласная цырульня і майстэрня па рамонце і пашыве абутку ды адзення. Будучыя педагогі абслугоўваліся тут з істотнымі зніжкамі, маглі, скажам, «падагнаць» пад свой памер адзенне, якое бясплатна выдзялялася для найбольш абяздоленых студэнтаў і выкладчыкаў Чырвоным Крыжам. Жыллёвыя ўмовы былі далёкія ад камфортных. Кіраўніцтва інстытута адзначала, што «студэнты ў інтэрнатах забяспечаны толькі ложкамі і матрацамі, бялізны зусім няма. У інтэрнатах адсутнічае асвятленне, таму студэнты пазбаўлены магчымасці ўвечары рыхтавацца да заняткаў». Тым не менш, нягледзячы на цяжкасці, сацыяльную і матэрыяльную неўладкаванасць, адсутнасць элементарных бытавых умоў для працы і вучобы, педагагічны інстытут амаль адразу пасля вайны пачаў выконваць сваю пачэсную і такую неабходную для краіны місію – рыхтаваць настаўніцкія кадры.

З ФРОНТУ – У СТУДЭНЦКІЯ АЎДЫТОРЫІ Пасля заканчэння вайны Беларусі трэба было пераходзіць да мірнага жыцця. Актыўна ўключыўся ў гэты працэс МПІ імя А. М. Горкага, які аператыўна пачаў рыхтавацца да першага пасляваеннага прыёму студэнтаў. Кіраўніцтва ўстановы правяло актыўную, як сказалі б сёння, прафарыентацыйную працу. На базе інстытута былі арганізаваны бясплатныя месячныя падрыхтоўчыя курсы, на якіх вучылася 210 чалавек. Акрамя таго, выкладчыкі накіраваліся ў 23 раёны рэспублікі, дзе праводзілі агітацыйныя мерапрыемствы. Шырока выкарыстоўваліся магчымасці рэспубліканскай прэсы: друкаваліся аб’явы, плакаты з умовамі паступлення. На ўсіх прадпрыемствах Мінска былі арганізаваны сходы моладзі, на якіх выступалі выкладчыкі інстытута. Праведзеная праца дала плённы вынік: у МПІ было прынята 416 чалавек. Абсалютная большасць з іх – дзяўчаты, што было трагічна заканамерна: вайна забрала жыцці тысяч юнакоў. Сорак пяць залічаных з’яўляліся ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны і прыйшлі на заняткі з баявымі ўзнагародамі, якія яны атрымалі за мужнасць і гераізм. Спецыяльна для студэнтаў-інвалідаў кіраўніцтва выдзеліла ў якасці жылых асобныя пакоі ў самім будынку інстытута, каб ім было зручней прыходзіць на заняткі. Большасць навабранцаў былі беларусамі (78 %), рускімі (10 %), яўрэямі (9 %) і ўкраінцамі (1 %); астатнія – прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей. Студэнты першага пасляваеннага набору былі вельмі «слабымі». Ды-

рэктар МПІ М. Жаўрыд адзначаў: «На іспытах па беларускай мове абітурыенты не маглі фармуляваць правілы, прыводзіць прыклады, разбіраць сказы. Некаторыя нават не адрознівалі часціны мовы. Пісьмовыя работы мелі ў значнай ступені павярхоўны характар». Разам з тым ён глядзеў на будучых педагогаў з аптымізмам і падкрэсліваў, што «пры сістэматычнай працы над сабою яны змогуць ліквідаваць прабелы ў ведах». Яго спадзяванні апраўдаліся: напружаная праца выкладчыкаў і студэнтаў прынесла плён. Падчас летняй

сесіі 82,7 % будучых педагогаў здалі экзамены паспяхова, у тым ліку на «выдатна» – 26,5 %, «добра» – 40,6 %, «здавальняюча» – 31 %. Гэта было дасягненне, сапраўдная перамога, здзейсненая ў вельмі неспрыяльных умовах: недахоп абсталявання і кніг, паўгалоднае існаванне, адсутнасць аўдыторый і асвятлення, неўладкаванасць бытавых умоў. Выкладчыкі і студэнты разам, супольна не толькі аднавілі вучэбна-выхаваўчы працэс у інстытуце, але і заклалі аснову яго далейшага развіцця і росту. Нізкі паклон ім за гэта.

• 100-годдзю БДПУ прысвячаецца

СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ Alma A lma M Mater ater (Працяг. Пачатак у № 12–15 за 2014 г., № 2–7 за 2015 г.)

Сёння ў рамках пастаяннай рубрыкі «Н» прапануе вам перанесціся ў апошні год існавання Вышэйшага педагагічнага інстытута – 1935-ы. У наступным, 1936-м, установе ўжо было нададзена імя Максіма Горкага. 29 снежня ЦВК і СНК СССР прынялі спецыяльную па- да канца 1937/38 навучальнага года колькасць студэнстанову «Аб прыёме ў вышэйшыя навучальныя ўста- таў узрасла да 2203 (факультэт мовы і літаратуры – новы і тэхнікумы». Згодна з гэтым дакументам усім 1093, гістарычны – 731 і геаграфічны – 379). Завочны сектар з тэрмінам навучання 3,5 года (пазграмадзянам СССР, якія скончылі сярэднюю школу і вытрымалі ўстаноўленыя прыёмныя іспыты, давалася ней – 4 гады) працаваў па вучэбных планах і праграмах стацыянара. Адукацыйны працэс ажыццяўляўся шляправа паступлення ў ВНУ краіны. На баланс ВПІ быў перададзены стары будынак По- хам дасылання завочнікам заданняў, рэцэнзавання літэхнічнага інстытута. У выніку навучальныя плошчы кантрольных работ, правядзення пісьмовых і вусных павялічыліся да 3208 квадратных метраў (супраць 783 кансультацый, арганізацыі ўстановачных канферэнцый у 1933/34 навучальным годзе). і заліковых сесій. Завочны сектар пачаў рыхтаваць настаўнікаў геаграУ самым пачатку сваёй працы сектар адчуваў значныя фіі. Працуючы на правах самастойнай вучэбнай адзін- цяжкасці: адсутнічалі праграмы, падручнікі і дапаможнікі, ён займаў важнае месца ва ўсёй дзейнасці інстыту- кі для студэнтаў-завочнікаў, адчуваўся недахоп вучэбных та. Павялічваўся кантынгент студэнтаў-завочнікаў. плошчаў для правядзення заліковых сесій, не было Так, калі ў 1932/33 навучальным годзе іх было 757 (са- патрэбнай колькасці штатных выкладчыкаў, знаёмых са цыяльна-эканамічны факультэт – 267, літаратурна- спецыфікай завочнага навучання. Не хапала і інтэрнатаў. лінгвістычны – 302 і педолага-педагагічны – 188), то У сувязі з гэтым завочны сектар на перыяд правядзення

4 чэрвеня 2015 г.

заліковых заняткаў і кансультацый вымушаны быў займаць частку вучэбных і дапаможных памяшканняў, якія прыстасоўваліся для часовага пражывання іншагародніх студэнтаў. Гэта ў значнай ступені ўскладняла дзейнасць усяго калектыву інстытута. Адзначаныя цяжкасці прыводзілі да вельмі вялікага адсеву студэнтаў-завочнікаў. Камісія, якая кантралявала працу інстытута ў 1938 г., адзначала, што за перыяд з 1929 па 1938 г. завочны сектар скончыла толькі 14 % з усіх прынятых на вучобу. У аспірантуры пры Вышэйшым педагагічным інстытуце пачалася падрыхтоўка спецыялістаў па ўсеагульнай гісторыі, рускай і беларускай мовах, рускай і беларускай, а трохі пазней – зарубежнай літаратуры, фізічнай і эканамічнай геаграфіі. Пастановай СНК БССР уводзілася абавязковая педагагічная практыка, якая пачыналася з другога курса. Адбыўся першы выпуск студэнтаў вячэрняга аддзялення: 22 чалавекі атрымалі вышэйшую педагагічную адукацыю. У наступным годзе такіх выпускнікоў было ўжо 62. Аляксандр ЮДЗІНЕЦ, загадчык музея гісторыі БДПУ (Працяг будзе.)

3


С Т У Д А К Т Ы Ў: В Я С Н О В Ы П Р Ы З Ы Ў

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1)

Уражаннямі ад яскравага майскага дня з намі падзяліліся ўдзельнікі семінара. Трэцякурсніца факультэта спецыяльнай адукацыі Крысціна Патапенка адзначыла прыемную атмасферу мерапрыемства: «Многія людзі мне даўно знаёмыя, сталі амаль роднымі. У семінары ўдзельнічаю ўжо ў другі раз. Сёння быў прадстаўлены цікавы для мяне праект студэнцкага тэлебачання БДПУ. Лічу, што гэта новая прыступка ў развіцці самакіравання. Дзякуй вялікі за цудоўнае свята арганізатарам!»

А вось студэнтка 2-га курса ФСА Яна Добыш упершыню трапіла на семінар: «Я пад велізарным уражаннем. Лічу, што падобныя мерапрыемствы – выдатная магчымасць згуртавання аднадумцаў, збліжэння факультэтаў. Было цікава пагутарыць з рэктарам, атрымаць адказы на актуальныя пытанні. Я таксама выступала ў якасці дакладчыка: мы прадставілі новы праект „Студэнцкае тэлебачанне БДПУ“ і атрымалі падтрымку, што яшчэ раз даказвае: універсітэт зацікаўлены ў нашых ініцыятывах». Выказала задаволенасць сустрэчай Ганна Толкач, трэцякурсніца факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій: «Мне вельмі спадабалася нязмушаная абстаноўка семінара. Тут адчуваеш сябе, як дома. Арганізавана ўсё вельмі правільна: ад знаёмства – да дзеяння. Карысна было даведацца пра новыя праекты, у якіх пасля гэтага семінара з’явілася велізарнае жаданне паўдзельнічаць». Валерыя Гаўрыльчык, студэнтка 3-га курса факультэта прыродазнаўства, была лаканічнай: «Вельмі спадабаўся праект студэнцкага тэлебачання. Карысныя трэнінгі. Смачны шашлык. Арганізатары – малайцы!»

Шматгадовы вопыт правядзення семінараў студэнцкага актыву дазваляе іх удзельнікам выступаць з ініцыятывай рэалізацыі новых карысных ідэй, паляпшаць умовы развіцця студэнцкага самакіравання ва ўніверсітэце. Таццяна БОРТНІК, метадыст УВРзМ

• Маладая змена

Б Ы Ц Ь С Т У Д Э Н ТА М Б Д П У – З Н АЧ Ы Ц Ь Б Ы Ц Ь Л Е П Ш Ы М ! Калі школьнік аддае перавагу нейкай прафесіі і паступае на адпаведны факультэт установы адукацыі, звычайна ўжо ў першы год навучання разумее, ці правільны выбар ён зрабіў. Прыемна, што сярод студэнтаў БДПУ расчараваных няма. Той, хто робіць першы крок у самастойнае жыццё свядома, і далей рухаецца ўпэўнена і паспяхова. Так, як студэнтка першага курса факультэта спецыяльнай адукацыі Аляксандра ШУРМЕЙ. тычных канферэнцыях. Быць у курсе падзей, даведвацца пра штосьці цікавае і незвычайнае – гэта для мяне! У свае амаль што 18 гадоў маю, на мой погляд, даволі важкія дасягненні. Мы самі пракладваем свой шлях, таму я засвоіла правіла з трох «н»: няма нічога немагчымага! Калі ўпарта ісці да мэты, то будзе і вынік. У 11-м класе я атрымала дыплом І ступені на Рэспубліканскім этапе навукова-практычнай канферэнцыі даследчых работ навучэнцаў у секцыі «Гісторыя», стала лаўрэаткай Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Тады ж удзельнічала ў міжнародным фестывалі сацыяльных праектаў «Мы – грамадзяне Беларусі», была ўзнагароджана дыпломам II ступені абласнога конкурсу «Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт» у намінацыі «Праектна-даследчая дзейнасць з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій». З дзяцінства марыла стаць журналістам. У дзясятым і адзінаццатым класах пісала артыкулы ў газеты, на сайты, нават стала пераможцай конкурсу маладых журналістаў «Залатое пяро Белай Русі-2014» з работай пра свой родны горад. Пасля гэтай падзеі мяне і старшыню РГА «Белая Русь» А. В. Шацько запра-

– Завяршаецца мой першы год навучання ў БДПУ. Хутка надыдзе адказны і хвалюючы перыяд – летняя экзаменацыйная сесія. У школах зараз звініць апошні званок для выпускнікоў. Зусім нядаўна і я ішла на лінейку, рыхтавалася да іспытаў і ЦТ – і вось мінуў цэлы год студэнцкага жыцця… Нарадзілася я ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці. Ужо ў школьныя гады займала актыўную жыццёвую пазіцыю: заўсёды ўдзельнічала ў раённых і абласных конкурсах, гарадскіх праектах, акцыях, вяла даследчую дзейнасць, выступала на краязнаўчых і навукова-прак-

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

сілі на здымкі праграмы «Дыя@ блог. Пра літаратуру». Калі паўстала пытанне пра тое, куды ж падаваць дакументы, я доўга думала, узважвала ўсе «за» і «супраць» розных цікавых для мяне прафесій. І вырашыла, што журналістыкай можна займацца і без спецыяльнай прафадукацыі, калі ёсць здольнасці і добры пачатак (у маім выпадку – вопыт работы пазаштатным карэспандэнтам у раённай газеце). Мне заўсёды падабалася кантактаваць з дзецьмі, атрымлівалася знаходзіць з імі агульную мову. Таму я стала студэнткай менавіта БДПУ. Гэта прыемна, калі ты некаму патрэбен, калі хтосьці адчувае неабходнасць у тваёй падтрымцы, дапамозе і клопаце. Спецыяльнасць мая – лагапедыя. Гэта прафесія сёння запатрабаваная, таму я не шкадую, што абрала факультэт спецыяльнай адукацыі. У нашым універсітэце ёсць шмат спосабаў рэалізаваць сябе ў розных сферах. Я, напрыклад, не пакінула журналісцкую

дзейнасць – пішу матэрыялы для факультэцкай газеты «З аптымізмам!», з’яўляюся адным з членаў каманды нефармальнага студэнцкага тэлебачання «СтудТБ». У стагоддзе нашай ВНУ я прысутнічала на сустрэчы-семінары з удзелам Кіраўніка дзяржавы, мне выпала ўнікальная магчымасць унесці прапанову аб актыўнай універсітэцкай прафарыентацыйнай рабоце ў сацыяльных сетках. Наш універсітэт мае слаўную гісторыю і, упэўнена, яшчэ лепшую будучыню. У БДПУ можна не толькі атрымаць якасную адукацыю, але і рэалізаваць творчы патэнцыял, знайсці сваё хобі. Спадзяюся, сёлета шмат разумных і актыўных выпускнікоў далучацца да студэнцкай кагорты будучых педагогаў!

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/117 ад 26.03.2014. 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 342. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 04.06.2015 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.