1160

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Навіны БДПУ К

АЛЕКТЫЎ нашай alma mater прымаў актыўны ўдзел у веснавым месячніку па добраўпарадкаванні тэрыторый г. Мінска, замацаваных за БДПУ. Гэтаксама дружна студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта збіраюцца выйсці 18 красавіка на рэспубліканскі суботнік. Сродкі, атрыманыя ад правядзення «чырвонай» суботы, будуць пералічаны на спецыяльны рахунак адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы.

Чацвер, 16 красавіка 2015 года

№ 5 (1160)

РА З М Е Р К А В А Н Н Е ? Н Е П Ы Т А Н Н Е ! Для выпускнікоў факультэта дашкольнай адукацыі БДПУ дзень 9 красавіка быў у многім вызначальным: бюджэтнікі атрымлівалі накіраванне на сваё першае гарантаванае дзяржавай працоўнае месца. Паназіраўшы за працэсам размеркавання, карэспандэнт «Н» пазбавіўся ад некаторых стэрэатыпаў і пераканаўся, што спецыялісты з дыпломам БДПУ – вельмі запатрабаваныя на рынку адукацыйных паслуг Мінска і Мінскай вобласці.

П

ОДЗВІГУ народа жыць у вяках» – такая тэма Адзінага дня інфармавання, прысвечанага 70-годдзю Вялікай Перамогі, які пройдзе сёння, 16 красавіка.

«

Р У

АСПРАЦАВАНЫ і знаходзяцца ў рэжыме тэсціравання англа- і беларускамоўная версіі афіцыйнага сайта БДПУ. ФІНАЛ лігі КВЗ БДПУ выйшлі каманды вясёлых і знаходлівых факультэтаў сацыяльна-педагагічных тэхналогій, фізіка-матэматычнага, фізічнага выхавання і гістарычнага. Каму дастанецца «Шкляны кактус» – даведаемся ў маі.

• Навуковая палітра На чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта зацверджана палажэнне «Аб навукова-педагагічных школах БДПУ». Гэты дакумент дазваляе стварыць рэестр універсітэцкіх школ, вызначыць навуковыя напрамкі, у якіх alma mater можа разглядацца як адзін з прызнаных лідараў, пазіцыянаваць БДПУ ў якасці даследчага цэнтра нацыянальнай і сусветнай адукацыйнай прасторы. Пачалася атэстацыя аспірантаў і дактарантаў БДПУ. Ёй папярэднічала квартальная справаздача па тэмах дысертацыйнага даследавання, якую далі на пасяджэнні рэктарата Прэзідэнцкія стыпендыяты 2014 і 2015 гг. XI студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Студэнцкая навука як фактар асобаснага і прафесійнага развіцця будучага спецыяліста» пройдзе 23 красавіка ў канферэнц-зале БДПУ (вуч. корпус № 1, аўд. 482). Рэгістрацыя ўдзельнікаў – з 9.00, пачатак пленарнага пасяджэння – у 9.30. Праграмай канферэнцыі прадугледжана работа 6 секцый. Да выдання рыхтуецца зборнік, у які ўвойдуць лепшыя даклады ўдзельнікаў.

• Спартыўны навігатар С

ТУДЭНТКА 3-га курса факультэта дашкольнай адукацыі нашага ўніверсітэта Алена Мішчук заваявала бронзавы медаль на Першым чэмпіянаце свету сярод студэнтаў па тайскім боксе ў Бангкоку (Каралеўства Тайланд). За месца на п’едэстале змагаліся прадстаўнікі 43 краін свету.

У

ІТАЛЬЯНСКІМ К’еза-ін-Вальмаленка студэнтка 2-га курса факультэта фізічнага выхавання Аляксандра Раманоўская стала чэмпіёнкай свету па фрыстайле сярод юніёраў у раздзеле лыжнай акрабатыкі.

У

ХУТКІМ часе фізкультурна-спартыўную базу нашага ўніверсітэта папоўніць даволі вядомы сталічны аб’ект па вул. Сенніцкая, 55. Пасля афармлення неабходнай дакументацыі, перадачы на баланс БДПУ і правядзення пэўнай рэканструкцыі стадыён «Лакаматыў» запросіць танкаўцаў, а таксама вучняў педагагічных класаў на заняткі па фізічным выхаванні, на ўніверсітэцкія спартыўна-масавыя мерапрыемствы і, магчыма, турніры гарадскога маштабу.

Аддаючы перавагу пэўнай спецыяльнасці і ўстанове адукацыі, абітурыенты-прагматыкі часцей за ўсё ўзважваюць свае шанцы застацца ў сталіцы і прымяніць менавіта тут набытыя ў ВНУ веды і ўменні. Сапраўды, пасля чатырох (а то і пяці) гадоў навучання так не хочацца пакідаць перспектыўны і дынамічны Мінск! Дык вось, сёлетнім маладым спецыялістам з ФДА такая сітуацыя дакладна не пагражала. Мяркуйце самі: ажно 646 вакансій у сталіцы! І гэта пры тым, што пад размеркаванне падпадалі толькі 48 мінчан, якія атрымалі адукацыю за сродкі бюджэту. Вось чаму іншагароднім выпускнікам пры наяўнасці рэгістрацыі без праблем прапаноўваліся месцы ва ўстановах дашкольнай адукацыі сталіцы. Што да патрэб Мінскай вобласці, то ў камісію па размеркаванні паступілі заяўкі на працаўладкаванне 129 спецыялістаў-дашкольнікаў. Дарэчы, на яе пасяджэнні прысутнічаў прадстаўнік абласнога аддзела адукацыі, які агітаваў выпускнікоў-2015 заставацца на Міншчыне. Аргументы даволі важкія: размеркаваўшыся, скажам, у Бараўляны ці аграгарадок Лясны, малады спецыяліст адразу забяспечваецца жыллём. Аднак нават такія сацыяльныя льготы не змаглі цалкам вырашыць кадравую запатрабаванасць. Члены камісіі ішлі насустрач выпускнікам. Задавольваліся просьбы тых, хто меў індывідуальны запыт і хацеў працаваць ва ўстанове пэўнага рэгіёна. Улічваўся і так званы чалавечы фактар: хтосьці жадаў апынуцца бліжэй да будучага мужа, нехта – вярнуцца ў бацькоўскі дом… Дарэчы, адна мінчанка размеркавалася не ў сталіцу, а ў Жодзіна: там жыве яе малады чалавек. Так што, аказваецца, не для ўсіх Мінск – мяжа мараў. Прадстаўнікі рэгіянальных устаноў адукацыі, найбольш зацікаўленыя ў нашых спецыялістах, таксама прысутнічалі на працэсе размеркавання. Так, тры месяцы назад у першым мікрараёне г.п. Астравец былі адкрыты новыя школа на 510 месцаў і яслі-сад на 190. «Недахоп педагогаў даволі адчувальны, – адзначыла галоўны спецыяліст па кадрах аддзела адукацыі, спорту і турызму Астравецкага райвыканкама Ядвіга Браніславаўна Петрык. – Хоць у вобласці ёсць установы, якія рыхтуюць спецыялістаў дашкольнай адукацыі, гэта не пакрывае попыту. Таму мы вельмі спадзяёмся на дапамогу БДПУ. У нас прыняты сацыяльны пакет для маладых спецыялістаў: кожнаму з іх штомесяц ідзе надбаўка да прэміі ў памеры 50 %. Плюс прадугледжана частковая кампенсацыя выдаткаў па найме жылля. Раз на год выдзяляецца значная матэрыяльная дапамога». Павел Уладзіслававіч Рынкевіч, загадчык установы яслі-сад, прызнаецца, што на сённяшні дзень не хапае

трох спецыялістаў. Ён прапануе работу ў камфортных сучасных умовах: у наяўнасці басейн, два камп’ютарныя класы, трэнажорная зала. «Тое, што мы самі прыязджаем у БДПУ, дае свае вынікі. Так, у мінулым годзе ў Астравец былі размеркаваны шэсць педагогаў». Выступаючы перад без пяці хвілін маладымі спецыялістамі, рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук слушна адзначыў: «Сёння рынак працы вельмі зменлівы, а педагагічая прафесія – стабільная і запатрабаваная. Я рады, што вы атрымалі трывалыя веды, гатовыя да працы з самай важнай катэгорыяй дзетак. Памятайце, што ў вас адказная місія – закласці асновы фарміравання асобы. Спадзяюся, што вы будзеце дастойна несці ганаровае званне выпускніка вядучай педагагічнай ВНУ краіны». Пагутарыўшы з некаторымі выпускнікамі, я даведалася іх гісторыі і ўвогуле адносіны да сістэмы размеркавання. Віялета: «Мы задаволены тым, што факультэт праявіў індывідуальны падыход да кожнага студэнта. Паколькі мой муж – афіцэр, то я размеркавана на працу па месцы яго службы. Магчымасць атрымаць гарантаванае працоўнае месца і сацыяльныя льготы – значная дапамога і падтрымка ў пачатку прафесійнага шляху». Алена: «Да апошняга не магла вырашыць, дзе застацца: у Мінску ці паехаць у родны Салігорск. Паколькі добра паспявала ў вучобе, мне прапанавалі працу выкладчыка ў Салігорскім педкаледжы. Пагадзілася. Хачу паспрабаваць сябе ў новай ролі, бо вопыт працы ў садку ўжо маю. Буду выкладаць дысцыпліну «Развіццё маўлення ў дзяцей дашкольнага ўзросту», методыку і тэорыю. Хвалююся, але вельмі задаволена такой перспектывай!» Усяго 9 красавіка былі размеркаваны 134 выпускнікі дзённай формы атрымання адукацыі. Двое «платнікаў» таксама выказалі жаданне атрымаць першае працоўнае месца. Дэкан факультэта дашкольнай адукацыі Аляксандр Мікалаевіч Каспяровіч у цэлым задаволены вынікамі кампаніі: «Мы правялі сур’ёзную работу на папярэднім размеркаванні, стараліся ўлічваць як план Міністэрства адукацыі, так і пажаданні студэнтаў, наяўнасць індывідуальных запытаў, жылля і г. д. Выканаць цалкам усе заяўкі на нашых выпускнікоў мы, вядома, не маглі проста фізічна. Так што рэгіёнам трэба арыентаваць абітурыентаў на паступленне ў БДПУ, каб пасля атрымаць для сябе спецыялістаў». Вераніка МАНДЗІК (Працяг тэмы на стар. 4.)


ПСІХАЛАГІЧНАЯ НАВУКА ДЛЯ ЗДОЛЬНЫХ І КРЭАТЫЎНЫХ Красавік на факультэце псіхалогіі праходзіць пад знакам Дзён студэнцкай навукі. Пры гэтым галоўным мерапрыемствам з’яўляецца міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Тэарэтычныя і прыкладныя праблемы сучаснай псіхалогіі». Сёлета 14 красавіка прайшоў юбілейны, пятнаццаты, форум, які сабраў больш за сто маладых навукоўцаў – студэнтаў і магістрантаў з адзінаццаці ўніверсітэтаў Беларусі, Расіі і Украіны, навучэнцаў сярэдніх школ і гімназій горада Мінска, а таксама вядучых спецыялістаў-практыкаў. Замежныя госці былі прадстаўлены Калужскім дзяржаўным універсітэтам, Маскоўскім дзяржаўным гуманітарным універсітэтам імя М. А. Шолахава, Яраслаўскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя К. Д. Ушынскага, Усеўкраінскім інстытутам інтэгратыўнай псіхалогіі. На пленарным пасяджэнні з дакладамі выступілі як знакамітыя вучоныя, так і маладыя даследчыкі праблем псіхалагічнай навукі. Змястоўным і цікавым быў навуковы даклад «Уяўленні пра каханне ў сучасных дзяцей, падлеткаў і юнацтва» доктара псіхалагічных навук, прафесара кафедры агульнай, узроставай і педагагічнай псіхалогіі МДГУ імя М. А. Шолахава Марыны Іванаўны Разенавай. Таксама надзвычай пазнавальнымі аказаліся выступленні магістра псіхалогіі, выкладчыка кафедры метадалогіі і метадаў псіхалагічных даследаванняў БДПУ Л. А. Кіштымавай «Гульні розуму: падабенства VS катэгарызацыя» і магістранта факультэта псіхалогіі БДПУ Я. С. Малахоўскай «Да функцыянальнай структуры самаідэнтыфікацыі ў асоб, якія пакутуюць на залежнасць, выкліканую ўжываннем апіёідаў». Падчас канферэнцыі адбыліся абмеркаванні дакладаў на секцыйных пасяджэннях па актуальных прабле-

мах педагагічнай, узроставай, клінічнай, крызіснай псіхалогіі і псіхалогіі сям’і. Акрамя тэарэтычных мерапрыемстваў прайшлі практычныя майстар-класы па шасці тэмах, якія правялі вядомыя псіхолагі Беларусі і Украіны. Плённым аказаўся ўдзел нашых студэнтаў у ІV вочна-завочнай міжуніверсітэцкай алімпіядзе па ас-

СПЕЦЫЯЛЬНАЯ АДУКАЦЫЯ: СЛОВА МАЛАДЫМ Вясна сабрала на факультэце спецыяльнай адукацыі БДПУ актыўных, удумлівых, неабыякавых да праблем сучаснай навукі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў. VI студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Спецыяльная адукацыя: прафесійны дэбют» (з міжнародным удзелам) прайшла 20 сакавіка. Сто чатыры ўдзельнікі з дзесяці ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі абмеркавалі актуальныя пытанні навучання і выхавання дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. На канферэнцыі былі прадстаўлены працы маладых вучоных РДПУ імя А. І. Герцэна (г. Санкт-Пецярбург), МГПУ (г. Масква), КДУ (г. Курск), КФУ (г. Казань), БДНІУ (г. Белгарад), БДПУ (г. Мінск), БДУ (г. Мінск), ВДУ (г. Віцебск), БарДУ (г. Баранавічы), МДПУ (г. Мазыр). Адкрыла канферэнцыю дэкан факультэта спецыяльнай адукацыі С. Я. Гайдукевіч, якая ў сваім выступленні адзначыла заўважны рост цікавасці студэнтаў да навуковых даследаванняў, звярнула ўвагу на актуальнасць іх тэматыкі, імкненне знайсці адказы на выклікі практыкі. З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнулася і загадчык кафедры лагапедыі І. М. Логінава. Яна падкрэсліла значнасць падобных мерапрыемстваў у развіцці вучэбнай матывацыі, станаўленні прафесійных і асобасных якасцей будучых спецыялістаў. У рамках канферэнцыі прайшло пленарнае пасяджэнне, а таксама была арганізавана работа трох навуковых секцый. Жывую цікавасць выклікалі даклады, прысвечаныя рашэнню праблем фарміравання дзіцячага калектыву ва ўмовах інтэграванага навучання і выхавання (А. Дзернакова, БДПУ), вывучэнню асаблівасцей дашкольнікаў з расстройствамі аўтычнага спектру (Д. Кананенка, БДПУ), аказанню лагапедычнай дапамогі ва ўмовах двухмоўя (Э. Вайтовіч, МГПУ), выкарыстанню малых фальклорных формаў у лагапедычнай рабоце з дашкольнікамі (М. Грэчка, БДПУ). У выступленнях маладых даследчыкаў знайшлі адлюстраванне вынікі навуковай работы як асобных студэнтаў, так і аб’яднанняў. Чатыры навуковадаследчыя лабараторыі ФСА прадставілі цікавыя метадычныя распрацоўкі ў сферы прафілактыкі і пераадолення дыскалькуліі, слыхамоўнай работы з дзецьмі з кахлеарнымі імплантамі, фарміравання прадметна-практычнай дзейнасці ў дашкольнікаў з цяжкімі множнымі парушэннямі. Прэзентацыя дакладаў суправаджалася актыўнымі дыскусіямі, каментарыямі, прагнозамі. Удзельнікі канферэнцыі адзначылі высокі навуковы ўзровень выступленняў, выразную практычную накіраванасць прапанаваных рашэнняў, акцэнтавалі ўвагу на тым, што дадзены форум – гэта ўнікальная магчымасць абмяняцца вопытам, пашырыць свой кругагляд, знайсці аднадумцаў і партнёраў для далейшых даследаванняў. «Я сёння глыбей зірнула на праблемы

2

адукацыйнай інтэграцыі, убачыла іх новыя аспекты, якія магу распрацаваць у сваіх далейшых даследаваннях», – адзначыла М. Грытчына, студэнтка Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. І. Герцэна. «Мне прадставілася магчымасць параўнаць вопыт адукацыйнай інтэграцыі дзяцей з парушэннем слыху ва ўстановах адукацыі Масквы і Мінска. Гэта выдатна! Хочацца застацца і пачуць каментарыі беларускіх спецыялістаў па многіх цікавых для мяне пытаннях» (С. Трушына, Маскоўскі гарадскі педагагічны ўніверсітэт). «Студэнты і выкладчыкі БДПУ паказалі вельмі высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі. Усур’ёз задумалася аб паступленні ў аспірантуру вашага ўніверсітэта» (А. Фадзеева, Маскоўскі гарадскі педагагічны ўніверсітэт). Кіраўнікі секцый падвялі вынікі канферэнцыі, адзначылі найбольш змястоўныя работы ў намінацыях: «За інтэграцыю карэкцыйнай педагогікі і спецыяльнай псіхалогіі», «За нестандартны падыход у вырашэнні навуковай праблемы», «За арыгінальнасць прэзентацыі даклада», «За пераканальнасць і дакладнасць прадстаўлення даследавання». Студэнтам, магістрантам і аспірантам былі ўручаны памятныя дыпломы і падарункі – вучэбна-метадычная літаратура, выдадзеная ў БДПУ. Кацярына САРОКА, намеснік дэкана факультэта спецыяльнай адукацыі

новах псіхалогіі і педагогікі «Асоба ў гульні», якая прайшла ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Фран цыска Скарыны. БДПУ на ёй прадстаўляла каманда з сямі другакурснікаў факультэта псіхалогіі: Аляксандры Адзінец, Таццяны Колас, Дзіяны Мялько, Аляксандра Новаша, Вольгі Норка, Веры Рудзь і Галіны Якушавай. Усяго ў алімпіядзе прыняла ўдзел 21 каманда з устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі і Расіі. Падчас конкурсу студэнты прайшлі завочнае тэарэтычнае тэсціраванне, прадэманстравалі практычныя ўменні пры правядзенні псіхолагапедагагічнай гульні, крэатыўныя здольнасці пры самапрэзентацыі каманды і падрыхтоўцы яе фотаздымка. Вынікам удзелу ў алімпіядзе студэнтаў факультэта псіхалогіі стала агульнакаманднае трэцяе месца. Уладзімір ВАЎЧАНКОЎ, намеснік дэкана факультэта псіхалогіі

Днямі прайшла традыцыйная для факультэта беларускай і рускай філалогіі навуковая канферэнцыя «Сучаснае мовазнаўства, літаратуразнаўства і культуралогія ў работах маладых вучоных». Сярод удзельнікаў (а іх больш за 100) – студэнты факультэта і вучні школ г. Мінска. Акрамя таго, на сустрэчу аматараў і знаўцаў філалогіі прыехалі прадстаўнікі з сярэдняй школы № 4 г. Лунінца Брэсцкай вобласці. Забягаючы наперад, зазначу, што доўгая, больш за 250 км у адзін бок, паездка апраўдала сябе – іх даклады былі прызнаны лепшымі ў адной з дзевяці секцый.

САМЫЯ ЮНЫЯ ЎДЗЕЛЬНІКІ – ШАСЦІКЛАСНІКІ У гэтым годзе дэлегацыя школьнікаў аказалася ўвогуле вельмі прадстаўнічай і сапраўды юнай: самымі маладымі даследчыкамі на канферэнцыі былі шасцікласнікі гімназіі № 14 г. Мінска. Перад кіраўнікамі секцый паўстала надзвычай складаная задача – вызначыць лепшых выступоўцаў. Многія даклады былі па-сапраўднаму навуковымі, а іх прадстаўленне – арыгінальным, свежым і запамінальным. Таму ўсе без выключэння госці атрымалі ганаровыя граматы з выявай БДПУ і подпісам дэкана факультэта прафесара В. Д. Старычонка. Праца канферэнцыі атрымалася такой плённай і ажыўленай, магчыма, яшчэ і таму, што на яе адкрыцці Васіль Дзянісавіч эмацыйным і натхняльным прывітальным словам задаў адпаведны тон усяму мерапрыемству. Лепшыя юныя навукоўцы былі вызначаны і ўзнагароджаны памятнымі дыпломамі. Асабліва пашанцавала знаўцам рускай лінгвістыкі: кіраўнік сек-

цыі дацэнт кафедры агульнага мовазнаўства Вольга Яўгенаўна Гарбацэвіч падарыла ўсім уласныя кнігі з тэставымі заданнямі да цэнтралізаванага тэсціравання. Аўтограф і асабістыя пажаданні аўтара, безумоўна, стануць добрым стымулам для сур’ёзнай падрыхтоўкі да ЦТ. Будзем спадзявацца, што многія з удзельнікаў канферэнцыі неўзабаве вернуцца на факультэт, некаторыя ўжо гэтым летам – у якасці абітурыентаў, а потым і студэнтаў. Вядома, даклады пачаткоўцаў не былі б такімі глыбокімі і цікавымі, каб не доўгая і карпатлівая папярэдняя падрыхтоўка, якую праводзілі іх кіраўнікі – выкладчыкі факультэта і школьныя настаўнікі. Тое, што сёлетні філалагічны форум прайшоў на высокім узроўні, – іх несумненная заслуга. Наталля ЗАЯЦ, намеснік дэкана ФБіРФ па навуковай рабоце

АБ’ЯДНАЛЬНАЯ СІЛА НАВУКІ На факультэце пачатковай адукацыі 9 красавіка прайшоў традыцыйны Дзень навукі. Студэнты, магістранты, аспіранты, выкладчыкі і вучні ДУА «Сярэдняя школа № 153 г. Мінска» – філіяла кафедры беларускага і рускага мовазнаўства – былі аб’яднаны адзіным імкненнем падзяліцца сваімі навуковымі дасягненнямі, абмяняцца думкамі па даследуемых праблемах у галіне педагогікі, лінгвістыкі, прыродазнаўчанавуковай адукацыі, эстэтычнага выхавання малодшых школьнікаў і методыкі выкладання прадметаў у пачатковай школе. Пленарная частка была асабліва насычанай: прывітальнае слова дэкана Н. У. Ждановіч, узнагароджанне пераможцаў прадметных алімпіяд, выступленне намесніка дэкана В. У. Азарка і інш. Упрыгожыла канферэнцыю выступленне «Анамастычная прастора ў аповесці Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха» вучаніцы 11-га класа САШ № 153 Дар’і Мажэйка, даследаванне якой было адзначана дыпломам ІІІ ступені на Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ навучэнцаў. Праца ў секцыях была не менш насычанай: аспіранты, магістранты, студэнты прадставілі ўвазе прысутных свае навуковыя даклады. Завяршыўся Дзень навукі выступленнем удзельнікаў СНДЛ.

Наш кар.

16 красавіка 2015 г.


• 70-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца НАША АГУЛЬНАЯ ПАМЯЦЬ, НАША АГУЛЬНАЕ СВЯТА Святкуючы Перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, мы ўзгадваем герояў, якія аддалі сваё жыццё за мір і свабоду. Страшэнны смерч прайшоў па беларускай зямлі, разбураючы сем’і і лёсы людзей. Тыя падзеі адышлі ў гісторыю, але памяць пра іх жыве. Штогод у БДПУ праводзяцца традыцыйныя агульнаўніверсітэцкія і факультэцкія мерапрыемствы, прысвечаныя святу Перамогі. Так, ужо адбыліся навукова-практычная канферэнцыя «Подзвігу народа жыць у вяках» на гістарычным факультэце, літаратурны конкурс на ФБіРФ, тэматычныя куратарскія гадзіны, сустрэчы з ветэранамі, экскурсіі ў музей Вялікай Айчыннай вайны. Аднак сёлета ініцыятывам не было ліку. Напрыклад, студэнты і выкладчыкі гістарычнага факультэта прынялі ўдзел у тэлевізійным форуме Белтэлерадыёкампаніі, прысвечаным 70-годдзю Вялікай

Перамогі. Актыў фізіка-матэматычнага факультэта ў інтэрнаце № 8 запланаваў патрыятычную канцэртную праграму «Дарогамі вайны», а ў інтэрнаце № 1 студэнты ФСПТ арганізуюць творчы вечар «Каханне ў ваенных песнях». На факультэце прыродазнаўства пройдуць інтэлектуальная гульня «Памятае выратаваны свет» і ваеннагістарычныя спартыўныя спаборніцтвы «Гонар маю» на базе аграбіястанцыі «Зялёнае». Акрамя гэтага ва ўніверсітэце адбудуцца фотавыстаўкі, прэзентацыі творчых работ студэнтаў і выкладчыкаў, прысвечаныя тым векапомным дням.

ВЕРНЫ СЫН ГЕРАІЧНАГА БЕЛАРУСКАГА НАРОДА Многія выкладчыкі і выпускнікі нашага ўніверсітэта з удзячнасцю і цеплынёй успамінаюць Аляксандра Цімафеевіча Караткевіча – спакойнага і разважлівага чалавека, выдатнага педагога, нязменнага на працягу многіх гадоў рэктара БДПУ, якому нядаўна споўнілася б 90 гадоў з дня нараджэння. Напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі варта ўзгадаць баявы шлях партызана Аляксандра Караткевіча, які набліжаў яе сваёй мужнасцю, гераізмам. Дарэчы, ён ніколі не распавядаў пра тое, як ваяваў. Аднак яго баявыя таварышы справядліва адзначалі: «Караткевіч не кланяўся кулям». Узнагароды і дакументы ваенных часоў яскрава пацвярджаюць гэтыя словы. Літаральна з першых дзён акупацыі Аляксандр разам з іншымі камсамольцамі актыўна ўключыўся ў падпольную барацьбу: збіраў зброю, распаўсюджваў звесткі Савецкага Інфармбюро. Восенню 1942 г. заставацца ў сваёй роднай вёсцы з-за актыўнай антыфашысцкай дзейнасці стала небяспечна, і хлопец прымае рашэнне пайсці да партызан. На той момант ён быў кіраўніком групы мсціўцаў, якая 15 верасня са зброяй далучылася да атрада «За Савецкую Беларусь». З гэтага часу пачынаецца яго актыўная партызанская дзейнасць. Ініцыятыва, адвага, мужнасць радавога Караткевіча адразу ж былі заўважаны кіраўніцтвам атрада. У кастрычніку 21-гадовага хлопца прызначаюць камандзірам аддзялення, напачатку студзеня 1943 г. – камандзірам узвода, а ў красавіку гэтага ж года, улічваючы здольнасці да агітацыйна-прапагандысцкай работы, – палітруком роты атрада «Ураган» партызанскай брыгады «За Савецкую Беларусь». Напачатку жніўня Аляксандр Цімафеевіч узяў новую камандную вышыню: становіцца памочнікам камісара па камсамоле партызанскай брыгады «За Савецкую Беларусь». На гэтай пасадзе ён ваяваў да поўнага вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Баявыя таварышы А. Ц. Караткевіча сведчаць, што памочнік камісара брыгады па камсамоле ніколі не хаваўся за спіны таварышаў, не адседжваўся ў штабах, а ў баях быў у першых шэрагах. У яго характарыстыцы адзначалася: «Да жніўня 1943 г. т. Караткевіч вырас ад радавога байца да палітычнага кіраўніка роты. Асабіста т. Караткевічам ажыццёўлены шэраг баявых аперацый. Толькі за вясенні перыяд 1943 г. камандуючы дыверсійнай групы партызанскага атрада «Ураган» т. Караткевіч падарваў 4 варожыя эшалоны на чыгунцы Мінск– Масква, прычым адзін з іх быў з жывой сілай праціўніка. 3.8.1943 г. камандаваў ротай у адкрытым баі з праціўнікам у раёне вёскі Вадапой, дзе было забіта і паранена звыш 30 гітлераўцаў. 4.8.1943 г., выконваючы ўрадавае заданне, вёў роту на штурм чыгункі, дзе замацаваўся вораг.

16 красавіка 2015 г.

Са жніўня 1943 г. т. Караткевіч – намеснік камісара брыгады па камсамоле. Выхоўваючы камсамольцаў брыгады ў духу непрымірымасці да фашысцкіх захоп нікаў, арганізаваў і паставіў іх у пер шыя шэрагі змагароў за Радзіму. Атрад больш за чатыры месяцы трымае ў сваіх руках пераходзячы сцяг брыгады. А. Ц. Караткевіч павёў за сабой камсамол і прымаў асабісты ўдзел у баях: 28.6.1944 г. пры разгроме гарнізона «Загор’е», 20.6.1944 г. пры выкананні ўрадавага задання па дыверсіі на чыгунцы, 21.6.1944 г. пры акружэнні і знішчэнні атрада карнікаў у раёне вёскі Шыпняны, а таксама ў працяглых баях з 1.7.1944 г. па 9.7.1944 г. па знішчэнні акружанай групоўкі праціўніка ва ўсходняй частцы Мінска». Вайна для А. Караткевіча скончылася 2 ліпеня 1944 г., калі брыгада «За Савецкую Беларусь» у колькасці 5 атрадаў, якія налічвалі 1752 партызаны, уз’ядналася з войскамі Чырвонай Арміі. Трэба было наладжваць мірнае жыццё. Аляксандра Цімафеевіча прызначаюць першым сакратаром Кагановіцкага райкама камсамола г. Мінска. З гэтага часу пачынаецца яго камсамольская, партыйная, а затым і навукова-педагагічная праца ў сталіцы і нашым універсітэце.

Мы, танкаўцы, праяўляючы ініцыятыву і актыўнасць, патрыятызм і творчасць, ажыццяўляем важную працу, накіраваную на тое, каб маладое пакаленне памятала, каму абавязана мірным жыццём. Рэдакцыя «Н» далучаецца да перадсвяточнага марафону і разам з дацэнтамі кафедры гісторыі Беларусі Анатолем ВЯЛІКІМ і Аляксандрам РАЦЬКО распачынае серыю публікацый пра выкладчыкаў БДПУ, якія набліжалі Вялікую Перамогу на франтах, у партызанскіх брыгадах ды ў падполлі.

Адным з тых, хто мужна змагаўся супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны, быў доктар гістарычных навук, прафесар, былы загадчык кафедры гісторыі КПСС Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, вядомы даследчык гісторыі Заходняй Беларусі, таленавіты педагог, мудры дарадчык студэнцкай моладзі і аспірантаў – Аляксандр Мікалаевіч Мацко.

Праз вогненныя гады Вялікай Айчыннай Як толькі захопнікі акупавалі Беларусь, камсамольцы вёскі Пагарэлка Мірскага раёна Баранавіцкай вобласці, сярод якіх быў і Аляксандр, разгарнулі актыўную работу сярод мясцовага насельніцтва. Маладыя падпольшчыкі збіралі і хавалі ў надзейных месцах зброю, боепрыпасы, якія знаходзілі на месцах баёў, распаўсюджвалі антыфашысцкія лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро. Вясной 1942 г., калі пашырыўся партызанскі рух, наладзілі сувязь з першымі партызанскімі групамі, перадавалі ім разведвальную інфармацыю, зброю, медыкаменты і харчаванне. Сваім камандзірам камсамольцы Пагарэлкі выбралі брата Аляксандра Мікалаевіча – Івана Мацко. Падпольныя групы былі створаны таксама ў іншых занёманскіх вёсках. Дзейнасцю маладых падпольшчыкаў зацікавіліся германскія спецслужбы. Усё больш неспакойна станавілася ў вёсцы. Жандары і паліцыя настойліва шукалі партызан і тых, хто ім дапамагаў. Заставацца ў вёсцы стала небяспечна. У канцы чэрвеня 1942 г. камсамольцы-змагары вёсак Пагарэлка і Сіняўская Слабада ўступілі ў партызанскі атрад імя В. Чапаева, які дзейнічаў у Мірскім раёне. Праз месяц па заданні камандавання група была накіравана ў родныя мясціны для стварэння партызанскага атрада з мясцовага насельніцтва. Да канца 1942 г. група перарасла ў партызанскі атрад «Камсамольскі», у якім налічвалася больш за 150 байцоў. Насельніцтва так і гаварыла пра маладых патрыётаў: «У нас былі камсамольцы», «Мост узарвалі камсамольцы», «Гарнізон спалілі камсамольцы». Два гады Аляксандр Мікалаевіч змагаўся з нямецкімі акупантамі радавым партызанам. За праяўленую рашучасць, смеласць і кемлівасць у баявых аперацыях яго назначылі камандзірам аддзялення. Усе члены сям’і Мацко актыўна дапамагалі партызанам. У 1943 г. немцы схапілі і расстралялі старэйшага брата Міхала і яго жонку. Другі брат — Іван — быў прызначаны камандзірам роты, а затым памочнікам па камсамоле камісара брыгады «Камсамольская». У 1943 г., калі значна актывізавалася падпольная і партызанская барацьба ў заходніх абласцях Беларусі, падрыўнікі 1-га камсамольскага атрада «Камсамолец» за кароткі час пусцілі пад адхон на ўчастку Баранавічы–Мінск 17 варожых эшалонаў, знішчылі сотні германскіх салдат і афіцэраў, дзясяткі танкаў, аўтамашын, цыстэрнаў з палівам. Партызаны нанеслі ўдар па чыгуначным участку Наваселле–Вільня. Народныя мсціўцы разбілі ахову, падарвалі звыш сотні рэек, сапсавалі каля кіламетра тэлефонна-тэлеграфнай сувязі. У перыяд вызвалення заходніх абласцей Беларусі партызаны брыгады, у якой змагаўся А. М. Мацко, удзельнічалі ў трэцім этапе «рэйкавай вайны». Яны замініравалі і ўзарвалі ўчастак чыгункі паміж станцыямі Стоўбцы і Негарэлае. Да падыходу савецкіх войскаў партызаны пастаянна нападалі на германскіх салдат і афіцэраў, амаль тыдзень утрымлівалі сваімі сіламі пераправу праз раку Нёман каля вёскі Сіняўская Слабада. За актыўны ўдзел у камсамольскім падполлі і партызанскай барацьбе Аляксандр Мікалаевіч Мацко быў узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі «Партызану Айчыннай вайны» першай ступені, «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.», «За баявыя заслугі».

3


АКАДЭМІЧНАЯ МАБІЛЬНАСЦЬ У ДЗЕЯННІ

• Свет без межаў Эфектыўнасць адукацыйнага працэсу шмат у чым залежыць ад метадаў і формаў правядзення заняткаў. Педагогі сцвярджаюць, што вучэбная інфармацыя лепш засвойваецца ў тых выпадках, калі матэрыял выкладаецца пры дапамозе цікавых і нетрадыцыйных спосабаў. Інавацыйныя методыкі правядзення семінарскіх заняткаў апрабуюць выкладчыкі гістарычнага факультэта БДПУ, у складзе якога вось ужо год дзейнічае цэнтр іраназнаўства. Па ініцыятыве выкладчыкаў кафедры новай і найноўшай гісторыі і дэканата факультэта для студэнтаў 3 курса была арганізавана сустрэча-семінар з удзелам саветніка па культуры Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь спадара Сеед Абдалмаджыд Шафана і прадстаўнікоў цэнтра. Заняткі прысвячаліся перыяду 1945–2015 гг. Спадар Шафан у прывітальным слове выказаў упэўненасць у тым, што падобныя сумесныя мерапрыемствы карысныя для студэнтаў, бо павышаюць іх цікавасць да вывучаемага прадмета. Для будучых педагогаў была праведзена віктарына па гісторыі і культуры Ірана, пераможцы якой атрымалі сувенірныя выданні ад амбасады. Падчас семінара дэманстраваліся дакументальныя фільмы, студэнты дэгуставалі стравы іранскай кухні. У заключэнне спадар Шафан выказаў надзею на тое, што такія сустрэчы стануць добрай традыцыяй. Наш кар.

Сёння акадэмічная мабільнасць стала неабходнай умовай удасканалення прафесійных кампетэнцый выкладчыкаў ВНУ. У сучаснай сістэме вышэйшай адукацыі запатрабаваны спецыялісты, якія не толькі ажыццяўляюць эфектыўную педагагічную дзейнасць у рамках нацыянальнай праграмы, але і пераймаюць інавацыйныя ідэі з замежнага вопыту. У сувязі з гэтым набываюць актуальнасць такія формы акадэмічнага абмену сярод прафесарска-выкладчыцкага складу, як сустрэчы, адкрытыя лекцыі і майстар-класы на падставе дагавораў аб міжнародным супрацоўніцтве. З Маскоўскім гарадскім педагагічным універсітэтам БДПУ звязвае даўняе партнёрства і моцнае сяброўства. У рамках дагавора аб супрацоўніцтве паміж дзвюма ўстановамі 2 красавіка адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў нашай alma mater з прафесарам кафедры псіхалогіі развіцця расійскага ўніверсітэта, доктарам педагагічных навук, доктарам псіхалагічных навук Аляксандрам Ільічом САВЕНКАВЫМ. Пасля мерапрыемства карэспандэнт «Н» паспеў пагутарыць з госцем.

– Аляксандр Ільіч, чым асабіста для Вас цікавы БДПУ? – Візіты ў розныя ВНУ неабходны любому спецыялісту, які імкнецца як да прафесійнага, так і да асобаснага развіцця. Сустрэчы і ўзаемадзеянне з новымі людзьмі заўсёды выніковыя,

СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ Alma Alma M Mater ater (Працяг. Пачатак у № 12–15 за 2014 г., № 2–4 за 2015 г.)

Працягваем знаёміцца з жыццём нашага ўніверсітэта ў даваенны час. Сёння прапануем вам прасачыць за падзеямі першага года працы Вышэйшага педагагічнага інстытута – 1932 г. Студэнты інстытута працавалі ў якасці выкладчыкаў педолага-педагагічных дысцыплін на кароткатэрміновых настаўніцкіх курсах, арганізаваных гарадскімі і раённымі аддзеламі народнай адукацыі. З 1931/32 па 1936/37 навучальны год кантынгент студэнтаў стацыянара павялічыўся ў 2,5 раза. На вячэрнім аддзяленні інстытута з тымі ж факультэтамі, што і на стацыянары (гістарычны, геаграфічны, літаратурна-лінгвістычны, педагагічны і замежных моў), з 1931/32 па 1935/36 навучальны год колькасць студэнтаў вырасла ў 5 разоў. (Працяг будзе.)

кадраў • Аддзел Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) заалогіі, сурдапедагогікі, агульнага і рускага мовазнаўства (2), беларускага мовазнаўства, дадатковай педагагічнай адукацыі, узроставай і педагагічнай псіхалогіі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) спартыўна-педагагічных дысцыплін, агульнай і дзіцячай псіхалогіі, сацыяльнай педагогікі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) тыфлапедагогікі, медыкабіялагічных асноў фізічнага выхавання, прыкладной псіхалогіі, мастацкай і педагагічнай адукацыі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18/1. Тэл. 226-46-59.

i

П РА Ц О Ў Н А Е М Е С Ц А – ГА РА Н Т Ы Я Д З Я Р Ж А В Ы Што такое размеркаванне? Юрыдычнае вызначэнне гэтага паняцця дадзена ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (арт. 83). З яго вынікае, што размеркаванне – гэта частка дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, а па сутнасці, гарантыя прадастаўлення выпускніку дзённай бюджэтнай формы атрымання адукацыі першага працоўнага месца. Асаблівасцю сёлетняй кампаніі я назваў бы павышаную ўвагу да гэтай падзеі прэсы. Пра размеркаванне нашых выпускнікоў можна прачытаць на старонках перыядычных выданняў «Беларусь сегодня», «Настаўніцкая газета», «Минский курьер». Трэба адзначыць яшчэ адну асаблівасць гэтага года – павелічэнне колькасці заявак на выпускнікоў БДПУ больш чым у 1,5 раза (1437 – у 2014 г., 2289 – у 2015 г.). Сёлета 35 студэнтаў, якія вучыліся на ўмовах аплаты, прынялі рашэнне размеркавацца. Студэнтам-платнікам, якія вырашылі звязаць

сваю далейшую працоўную дзейнасць з адукацыяй, я параіў бы напісаць заяву ў камісію па размеркаванні і атрымаць накіраванне на работу, а разам з ім і статус маладога спецыяліста. Частку выпускнікоў, якія вучыліся за сродкі бюджэту, цікавіць праца ў камерцыйных арганізацыях. Такая магчымасць ёсць, але пры некаторых умовах: гэта павінна быць работа па спецыяльнасці і, вядома ж, пры адсутнасці заявак ад нашых асноўных заказчыкаў – устаноў адукацыі краіны. Той, хто прысутнічаў на размеркаванні, заўважыў атмасферу добразычлівасці, прыўзняты настрой выпускнікоў, іх жаданне хутчэй уліцца ў педагагічныя калектывы. Ад імя членаў камісіі я жадаю ім поспехаў у нялёгкай, але высакароднай справе. Валерый АЛАВЯННІКАЎ, начальнік аддзела кадраў

Д АС Ы Л А Е М Д ОБ Р ЫЯ « В ВЕ ЕСЦ СЦ І» Рэдакцыйная калегія навукова-метадычнага часопіса «Весці БДПУ» запрашае да супрацоўніцтва і прапануе аформіць падпіску на ІІ паўгоддзе 2015 г. Навукова-метадычны рэцэнзуемы штокварІнфармацыю, карысную для аўтараў часопіса, можтальны часопіс «Весці БДПУ» выдаецца з чэр- на знайсці на сайце БДПУ або атрымаць па тэлефонах: веня 1994 г. Ён уключаны ў пералік навуковых 219-78-12; 327-89-74. выданняў ВАК Рэспублікі Беларусь для апубліПа пытаннях падпіскі кавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў. звяртайцеся ў аддзяленні Матэрыялы друкуюцца на беларускай і рускай РУП «Белпошта», кіёскі мовах. З 2004 г. «Весці БДПУ» выходзяць у трох серыях: «Серыя 1. Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія», «Серыя 2. Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Экономіка», «Серыя 3. Фізіка. Матэматыка. Інфарматыка. Біялогія. Геаграфія». У склад рэдакцыйнай калегіі, якую ўзначальвае рэктар БДПУ, доктар педагагічных навук, прафесар А. І. Жук, уваходзяць вядомыя ў рэспубліцы і за яе межамі вучоныя. Аўтарамі публікацый з’яўляюцца выкладчыкі, дактаранты і аспіранты «Белсаюздрук», а таксама ўстаноў адукацыі Беларусі, а таксама знакамітыя на адрас: вул. Савецкая, 18/1, каб. 130. педагогі з краін блізкага і далёкага замежжа.

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

не заўсёды паспяваюць своечасова адказваць на актуальныя выклікі сучаснага грамадства. Веды, якія студэнты атрымліваюць у ВНУ, губляюць сваю актуальнасць на момант атрымання дыплома. Таму педагогам неабходна вырашаць задачы, звязаныя з тым, каб сістэма адукацыі не толькі ішла ў нагу з часам, але і працавала на апераджэнне. Гутарыла Крысціна ТАРАНОВІЧ

Размеркаванне маладых спецыялістаў-2015 пачалося ў БДПУ 7 красавіка. Першымі на пасяджэнне ўніверсітэцкай камісіі прыйшлі выпускнікі магістратуры і факультэта пачатковай адукацыі.

• 100-годдзю БДПУ прысвячаецца

Дырэктарам інстытута быў прызначаны У. І. Ваўкоў, які раней узначальваў Магілёўскі педінстытут. Створана кафедра гісторыі ВКП(б). Першы загадчык кафедры – П. Я. Саевіч. Другакурснікі навучаліся на наступных аддзяленнях: гістарычным (сацыяльна-эканамічны факультэт, лютаўскі набор 1931 г.), літаратурнапедагагічным і крытычна-творчым (літаратурна-лінгвістычны факультэт, восеньскі прыём 1930 г.), педагагічным і педалагічным (педолага-педагагічны факультэт). Студэнты, якія паступілі ва ўніверсітэт у 1929 г., скончылі інстытут па вучэбным плане педагагічнага факультэта.

даюць магчымасць абмяняцца інфармацыяй, арганізаваць сумесныя даследчыя праекты. БДПУ як вядучы педагагічны ўніверсітэт Беларусі валодае вялікім адукацыйным і навуковым патэнцыялам. – Ці можаце Вы назваць асаблівасці беларускай студэнцкай і выкладчыцкай аўдыторыі? – Студэнты і выкладчыкі БДПУ, несумненна, адрозніваюцца ад сваіх расійскіх калег. Тут іншая атмасфера, і гэта адчуваецца пры ўзаемадзеянні з аўдыторыяй. Адзначу толькі, што з прадстаўнікамі БДПУ заўсёды прыемна і камфортна працаваць. – Як Вы ацэньваеце сістэму вышэйшай педагагічнай адукацыі ў нашых краінах? – На мой погляд, як беларуская, так і расійская сістэмы вышэйшай адукацыі

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/117 ад 26.03.2014. 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 165. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 16.04.2015 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.