1159

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Афіцыйная хроніка

САКАВІКА рэктар БДПУ А. І. Жук наведаў Армянскі – дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Хачатура Абавяна па запрашэнні рэктара АДПУ Р. К. Мірзаханяна. Візіт у Ерэван надаў новы імпульс супрацоўніцтву паміж ВНУ ў галіне навукі і адукацыі, пасадзейнічаў прыняццю пакета рашэнняў, якія датычаць абмену выкладчыкамі і студэнтамі, распрацоўкі праграм павышэння кваліфікацыі кадраў, пашырэння кантактаў з вядучымі ўніверсітэтамі Еўропы ў рамках Балонскага працэсу. Першым крокам на шляху ажыццяўлення дамоўленасцей стане прыезд у БДПУ 20 армянскіх студэнтаў. Рэктараў БДПУ і АДПУ прыняў Старшыня Нацыянальнага сходу Рэспублікі Арменія, старшыня Савета АГПУ Галуста Саакян, які высока ацаніў крокі, накіраваныя на армяна-беларускае адукацыйнае супрацоўніцтва. Кіраўнікі ўніверсітэтаў сустрэліся таксама з Вярхоўным Патрыярхам і Каталікосам усіх армян Гарэгінам Другім, які выказаў задавальненне з нагоды ўсталявання сяброўскіх стасункаў паміж установамі вышэйшай педагагічнай адукацыі дзвюх краін. Па рашэнні Вучонага савета спадар Рубэн Мірзаханян уручыў Аляксандру Іванавічу Жуку дыплом аб прысваенні звання «Ганаровага доктара» Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Хачатура Абавяна. Рэктар БДПУ выступіў перад калегамі з дакладам «Развіццё сістэмы педагагічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь: кластарны падыход».

18 20

Пятніца, 27 сакавіка 2015 года

№ 4 (1159)

«ФАНТАЗЁРЫ» Ў ДОБРЫМ ГУМОРЫ У народзе кажуць: дрэнны той салдат, які не хоча стаць генералам. Сапраўды, у любой справе трэба імкнуцца да дасканаласці, ставіць перад сабой самыя смелыя мэты і дасягаць іх. Поспех прыйдзе не адразу і толькі да тых, хто ў яго верыць. У гэтых простых ісцінах я пераканалася яшчэ раз, пагутарыўшы з франтменам каманды КВЗ БДПУ «Лепшыя сябры» Аляксандрам КАМАРОЎСКІМ. А нагода для размовы была больш чым прыемная: нашы любімыя «фантазёры» сёлета па выніках фестывалю ў Сочы трапілі ў Вышэйшую лігу і, згуляўшы 14 сакавіка 1/8 фіналу, прайшлі далей – у чвэрцьфінал. Да такога прарыву сам Аляксандр ставіцца даволі спакойна: маўляў, гэта трыумфальнае шэсце можа скончыцца ў любы момант. Мы ж шчыра радуемся за нашых хлопцаў і ганарымся, што на міжнароднай гумарыстычнай арэне Беларусь прадстаўлена камандай БДПУ.

9

САКАВІКА з рабочым візітам наш універсітэт наведаў рэктар МПДУ, акадэмік РАН і РАА, доктар фізіка-матэматычных навук, член Нацыянальнага каардынацыйнага савета па падтрымцы маладых талентаў Расіі А. Л. Сямёнаў. Падчас сустрэчы ў рэктараце БДПУ кіраўнікі вядучых устаноў вышэйшай педагагічнай адукацыі Беларусі і Расіі падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве. Дакумент прадугледжвае наладжванне інтэнсіўнага ўзаемадзеяння ў галіне адукацыі і навукі, а таксама рэалізацыю сумесных праектаў.

• Алімпійскі марафон

Вясна – час масавага старту ўніверсітэцкіх алімпіяд. Першымі на дыстанцыю выходзяць прадметныя інтэрнэт-алімпіяды, якія БДПУ праводзіць для навучэнцаў сярэдніх спецыяльных, прафесійна-тэхнічных і агульнаадукацыйных устаноў сістэмы адукацыі краіны. Затым у інтэлектуальную барацьбу ўключаюцца студэнты alma mater. Заслужанымі ўзнагародамі тым, хто прадэманструе найбольш трывалыя веды, стануць дыпломы вышэйшай ступені вартасці. На завяршальным этапе алімпійскага марафону – міжнародным – да зборнай знаўцаў далучацца аспіранты. Так, ужо сёння сфарміравана група з васьмі маладых навукоўцаў, якім належыць абараняць гонар БДПУ на алімпіядзе па педагогіцы ў СанктПецярбурзе. Спаборніцтвы, якія адбудуцца ў Расійскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя А. І. Герцэна, прадугледжваюць распрацоўку каманднага праекта, выкананне індывідуальных заданняў, выступленне з аналітычным аглядам навуковай літаратуры па тэме даследавання. Танкаўцы! Мы верым у вашу перамогу!

• Вялікай Перамозе прысвячаецца

25 сакавіка на факультэце беларускай і рускай філалогіі адбылося адкрыццё выстаўкі «У імя нашчадкаў». Экспазіцыя змяшчае 18 здымкаў вядомых выпускнікоў і выкладчыкаў факультэта – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Да ўрачыстага мерапрыемства арганізатары прымеркавалі творчую сустрэчу з генерал-маёрам авіяцыі, заслужаным работнікам культуры Рэспублікі Беларусь, пісьменнікам А. К. Сульянавым. 10 красавіка на гістарычным факультэце БДПУ праводзіцца навукова-практычная канферэнцыя для студэнтаў і школьнікаў «Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі: да 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.». Матэрыялы ўдзельнікаў аргкамітэт прымае да 6 красавіка. Лепшыя даклады па выніках мерапрыемства будуць рэкамендаваны да друку. 5 мая ў гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, БДПУ, Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама, упраўленне адукацыі, спорту і турызму Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска праводзяць на базе ДУА «Гімназія № 174 г. Мінска» VII міжнародную маладзёжную навукова-практычную канферэнцыю «Вялікая Айчынная вайна 1941–1945 гг. у гістарычнай памяці народа».

– Аляксандр, прымі ад «Н» самыя шчырыя віншаванні. Як лічыш, у чым прынцыповае адрозненне Вышэйшай лігі ад конкурсаў іншага ўзроўню, у якіх вы ўдзельнічалі? – «Лепшыя сябры» – маладая каманда, ёй толькі два гады. За гэты час мы сталі чэмпіёнамі Міжрэгіянальнай лігі КВЗ «Палессе», уладальнікамі Кубка чэмпіёнаў Беларусі і паўфіналістамі Цэнтральнай міжнароднай лігі. Для ўсяго гэтага нам трэба было проста якасна і смешна жартаваць. Але, як сказаў адзін паважаны намі чалавек, двойчы чэмпіён БДУ Віталь Каламіец, у «вышцы» ўсе жартуюць смешна. Тут трэба нечым зачапіць, каб выбралі менавіта цябе. – Атрымоўваецца, у каманды павінна быць нейкая «разынка» – тое, чым можна запомніцца гледачу. «Зборная БДПУ» мела настаўніцкае аблічча, вы жартавалі ў асноўным на педагагічную тэматыку… – Так, але зараз цалкам адышлі ад гэтага стылю. – У такім выпадку ці ёсць новыя ідэі па стварэнні адметнага гульнёвага іміджу каманды? – Можна сказаць, што на сённяшні дзень гэта пытанне нумар адзін. Аляксандр Маслякоў пасля сочынскага фестывалю, які адкрыў нам шлях у Вышэйшую лігу, сказаў, што яму спадабаўся класічны ход – маўляў, наша выступленне было ў лепшых кавэзэшных традыцыях старой школы. Такія словы прымусілі задумацца, а ці варта ісці на нейкія інавацыі, кардынальныя змены гульнёвага стылю. – Ваша візітоўка – фірменны танец пад песню Яраслава Еўдакімава «Фантазёр». Яна будзе праходзіць і праз наступныя гульні? – Так, але трэба разумець, што гэта толькі адзін невялікі штрышок да партрэта «Лепшых сяброў», з якім павінна асацыявацца наша каманда.

– У сочынскім фестывалі вы ўдзельнічаеце не першы раз. Як лічыш, што паспрыяла сёлетняму поспеху? – Думаю, дапамог момант велізарнага жадання. Я верыў, што мы зможам, вось так і атрымалася. А ўвогуле тое, што мы на ўзроўні вытрымліваем барацьбу з моцнымі сапернікамі, іначай, чым цудам, назваць не магу. – Каб здзейсніўся гэты цуд, напэўна, давялося прыкласці шмат намаганняў? – І не толькі нам. Без дапамогі ўніверсітэта і асабіста рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука было б, мякка кажучы, цяжка. Ты ўяві: за месяц арганізаваць такое маштабнае мерапрыемства, не толькі скласці праграму выступлення, але і вырашыць пытанні з праездам, пражываннем у Маскве групы балельшчыкаў… Я бясконца ўдзячны ўсім, хто нас падтрымлівае словам і справай, верыць у поспех каманды. А такіх людзей нямала. – Што было самым складаным у гульні? Я ведаю, што з конкурсу «Біятлон» вы выйшлі ўжо на першым крузе… – Спрацаваў эфект псіхалагічнага напружання і фізічнай стомленасці. Цяжка стаяць за тумбай, захоўваць вытрымку, канцэнтраваць увагу, усміхацца, калі да гэтага ноч не спаў, калі перад табой сядзіць журы – людзі, якіх бачыў толькі па тэлевізары, і калі разумееш, што адна фраза фактычна можа прадвызначыць зыход гульні. Я запнуўся, калі чытаў наступны жарт: «Згубіўшы заручальныя пярсцёнкі ў ракавіне перад паездкай у ЗАГС, Марына даказала, што рука можа прымаць форму трубаправода». Справа ў тым, што за паўгадзіны да гульні пачаў сумнявацца, як правільна паставіць націск у апошнім слове. Меркаванні членаў каманды падзяліліся, спрэчку вырашыў (Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)


• Афіцыйная хроніка АБ АСНОЎНЫХ НАПРАМКАХ РАЗВIЦЦЯ ФІНАНСАВА-ЭКАНАМІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ЎНІВЕРСІТЭТА ў 2012–2014 гг. Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад начальніка цэнтра бухгалтарскага ўліку і фінансавага забеспячэння Закрэўскай Л. Л., Савет універсітэта адзначае, што ў 2014 г. фінансава-эканамічная дзейнасць БДПУ была накіравана на рэалізацыю заданняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2011–2015 гг., забеспячэнне эфектыўнасці работы ўсіх структурных падраздзяленняў універсітэта, паляпшэнне ўмоў падрыхтоўкі спецыялістаў, развіццё навуковых даследаванняў і адукацыі. Па стане на 1 сакавiка 2015 г. БДПУ ўключае 12 факультэтаў, 10 агульнаўніверсітэцкіх кафедраў, ІПКіП, а таксама больш за 30 іншых структурных падраздзяленняў. Спісачная колькасць работнікаў універсітэта – 1753 асноўных работнікі і 97 знешніх сумяшчальнікаў (на 1 студзеня 2014 г. – 1878 асноўных і 133 знешніх сумяшчальнікі). У цэлым па БДПУ за 2014 г. бюджэт і пазабюджэтныя сродкі склалі 217,7 млрд руб. (у тым ліку бюджэтныя – 118,4 млрд руб., пазабюджэтныя – 94,3 млрд руб., навука – 5,0 млрд руб.), што на 1,3 % больш, чым у 2013 г. (214,9 млрд руб.). У агульнай суме даходаў (217,7 млрд руб.) доля бюджэтнага фінансавання – 57 % (123,4 млрд руб.), пазабюджэтных сродкаў – 43 % (94,3 млрд руб.); у 2013 г. – 61 % і 39 %, у 2012 г. – 62 % і 38 % адпаведна. Структуру пазабюджэтных даходаў можна ўбачыць на дыяграме 1. Аб’ём бюджэтнага фінансавання адукацыйнай дзейнасці ў 2014 г. склаў 123,4 млрд руб., што на 5,9 % менш у параўнанні з 2013 г. Даходаў ад платнай адукацыі атрымана 94,3 млрд руб. (112,5 % ад 2013 г.). Колькасць асоб, якія навучаюцца ва ўніверсітэце, Дыяграма 1 Ⱦɵɹɝɪɚɦɚ 3 Структура даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці ɞɚɯɨɞɚʆ ɚɞ ɩɚɡɚɛɸɞɠɷɬɧɚɣ ɞɡɟɣɧɚɫɰɿ за ɡɚ 2014 2014 г.ɝ. Ⱥɞɭɤɚɰɵɣɧɵɹ ɩɚɫɥɭɝɿ (79,1 %)

ȼɵɞɚɜɟɰɤɚɹ ɿ ɩɚɥɿɝɪɚɮɿɱɧɚɹ ɞɡɟɣɧɚɫɰɶ (0,9 %)

Ⱥɪɷɧɞɚ (0,4 %)

Cɩɨɪɬ (0,6 %)

ȱɧɲɵɹ (18,7 %)

ɋɬɭɞɷɧɰɤɿ ɫɚɧɚɬɨɪɵɣɩɪɚɮɿɥɚɤɬɨɪɵɣ (0,3 %)

у 2014 г. зменшылася ў параўнанні з 2013 г. на 1136 чалавек і склала 16 639 чалавек (дыяграма 2). Пры гэтым колькасць асоб, якія навучаюцца за кошт сродкаў бюджэту, зменшылася на 328 чалавек, за кошт уласных сродкаў – на 808 чалавек. У 2014 г. на фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ў адпаведнасці з заключанымі дагаворамі выдзелена 5,0 млрд руб., што на 7,3 % менш за аб’ём 2013 г. (5,4 млрд руб.). У мінулым годзе асвоена сродкаў па капітальным рамонце за кошт бюджэтных асігнаванняў на суму 1,41 млрд руб., за кошт пазабюджэтных сродкаў – на суму 1,37 млрд руб. (у 2013 г. адпаведна 20,4 млрд руб. і 3,3 млрд руб.). Асноўная частка грашовых сродкаў у 2014 г. была накіравана на капітальны рамонт ліфтаў у вучэбным корпусе № 1. На бягучы рамонт у 2014 г. было патрачана 2,8 млрд руб. бюджэтных і 4,3 млрд руб. пазабюджэтных сродкаў (у 2013 г. – 0,1 млрд руб. і 4,1 млрд руб. адпаведна). Ⱦɵɹɝɪɚɦɚ 2

Дыяграма 2 ɫɬɭɞɷɧɬɚʆ Ⱦɵɧɚɦɿɤɚ ɤɨɥɶɤɚɫɰɿ Дынаміка колькасціɭ студэнтаў 2012–2014 ɝɝ.у 2012–2014 гг. ɤɨɥɶɤɚɫɰɶ ɫɬɭɞɷɧɬɚʆ

10 974 10 431

12 000

9 440

10 000

8 000

6 100

5 800 5 324

6 000

4 000

2 000

0

2012 г.

2013 г.

Бюджэт ɛɸɞɠɟɬ

2014 г.

ɜɧɟɛɸɞɠɟɬ Пазабюджэт

У 2014 г. набыта абсталявання і іншых асноўных сродкаў за кошт бюджэту на суму 2,2 млрд руб. і за кошт пазабюджэту – на 1,6 млрд руб. (у 2013 г. – 2,9 млрд руб. і 1,1 млрд руб. адпаведна). Сярэдні працэнт абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы за апошнія два гады склаў 15,6 % пры планавым 5-працэнтным абнаўленні (у 2013 г. – 20 % па прычыне рамонту інтэрната № 5, у 2014 – 11,1 %). Сярэднямесячная заработная плата супрацоўнікаў універсітэта ў 2014 г. (дыяграма 3) павялічылася на 19,5 % і склала 4,9 млн руб. (у 2013 г. – 4,1 млн руб.). Сярэднямесячная заработная плата прафесарска-выкладчыцкага складу дасягнула 6,5 млн руб. (рост – 18,3 %), іншага

Дыяграма 3 Дынаміка сярэднямесячнай заработнай платы супрацоўнікаў БДПУ ў 2012–2014 гг.

ɬɵɫ. ɪɭɛ.

7000

6,5

6000 5000 4000

5,5 4,9 4,4

4,1

34 3,4 3,7

3000 2000

3,1 2,5

1000 0

2012 г. ɝ

2013 г. ɝ

2014 2014 г.ɝ

Сярэдняя зарплата па БДПУ ɋɪɟɞɧɹɹ ɡɚɪɩɥɚɬɚ ɩɨ ȼɍɁɭ ɋɪɟɞɧɹɹ ɪ ɞ зарплата ɡɚɪɩɥɚɬɚ ɪ ПВС ɉɉɋ Сярэдняя Сярэдняя зарплата персаналу ɋɪɟɞɧɹɹ ɡɚɪɩɥɚɬɚ ɩɪɨɱɟɝɨ ɩɟɪɫɨɧɚɥɚ

персаналу – 3,7 млн руб. (рост – 21%). Сярэдні памер прэміі на аднаго работніка за 2014 г. склаў 13,3 млн руб., матэрыяльная дапамога – 2,6 млн руб. (у 2013 г. – 8,6 млн руб. і 2,5 млн руб. адпаведна). Асноўнымі праблемамі фінансава-эканамічнай дзейнасці ўніверсітэта з’яўляюцца: зніжэнне колькасці асоб, якія навучаюцца ў БДПУ, што прывяло да павелічэння даходаў у 2014 г. толькі на 9 %; недастатковая праца структурных падраздзяленняў, вучэбна-выдавецкага цэнтра, аграбіястанцыі «Зялёнае», санаторыя-прафілакторыя ў рэалізацыі дадатковых платных паслуг (у тым ліку адукацыйных); недастатковая праца па аптымізацыі штатнай колькасці супрацоўнікаў. Рашэннем Савета БДПУ прадугледжана: •мэтавае і эфектыўнае выкарыстанне бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў; •актывізацыя работы па ўдзеле ў конкурсах для атрымання грантаў па фінансуемых НДР, па адкрыцці новых, запатрабаваных сістэмай адукацыі спецыяльнасцей, павелічэнні колькасці навучэнцаў з ліку замежных грамадзян, па далейшай аптымізацыі структуры ўніверсітэта і штатнага раскладу, пашырэнні сістэмы дадатковых платных паслуг на 2015/2016 навучальны год на аснове бізнес-планаў па развіцці пазабюджэтнай дзейнасці; •распрацоўка мерапрыемстваў, якія накіраваны на эканомію выдаткаў на ўтрыманне будынкаў і памяшканняў БДПУ, беражлівыя адносіны да матэрыяльна-тэхнічнай базы ўніверсітэта, на забеспячэнне рацыянальнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў, ажыццяўленне бягучых рамонтаў з прыцягненнем студэнцкіх брыгад.

Б Д П У – З А Э К А Л А Г І Ч Н АС Ц Ь ! Гадзіна Зямлі – міжнародная акцыя, падчас якой у розных краінах і гарадах свету на 60 хвілін выключаецца святло і электрапрыборы як знак неабыякавасці да будучыні планеты. Сёлета мерапрыемства адбудзецца 28 сакавіка і супадзе з яшчэ адной важнай для нашага ўніверсітэта падзеяй – Днём адкрытых дзвярэй. Патэнцыяльныя абітурыенты даведаюцца аб парадку прыёму ў БДПУ, спецыяльнасцях і спецыялізацыях, правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання, а таксама пра тое, што педагагічны ўніверсітэт жыве па законах экалогіі. БДПУ клапоціцца пра наш агульны дом – планету Зямля. Прычын для занепакоенасці шмат: змяненне клімату, вычарпальнасць рэсурсаў, спажывецкія адносіны людзей да прыроды. Каб паменшыць разбуральнае ўздзеянне чалавека на навакольнае асяроддзе, калектыў нашага ўніверсітэта ў супрацоўніцтве з партнёрскімі арганізацыямі займаецца развіццём веларуху ў Мінску, што вядзе да сезоннага адмаўлення ад грамадскага транспар2

ту. Так, шырокі рэзананс у краіне атрымала сумесная акцыя БДПУ і веласіпеднага брэнда AIST, якая стартавала ў верасні 2014 г. пры ўдзеле студэнтаў і вучняў педагагічных класаў гімназіі № 20 г. Мінска. БДПУ – установа з экалагічным ладам жыцця. На аграбіястанцыі «Зялёнае» нашы супрацоўнікі і студэнты вырошчваюць шматгадовыя расліны і дэкаратыўныя кусты, якія затым высаджваюць на тэрыторыях,

замацаваных за ўніверсітэтам. А яшчэ мы «азеляняем» свае працоўныя месцы і робім усё магчымае для ажыццяўлення Міжнароднага школьнага праекта па выкарыстанні рэсурсаў і энергіі SPARE. Дзейнасць у яго рамках дапамагае кансалідаваць намаганні вучняў і настаўнікаў, студэнтаў і выкладчыкаў, гарадскіх улад і дзелавых колаў з мэтай захавання энергетычных і прыродных рэсурсаў. Выкладчыкі ўніверсітэта арганізуюць

пазнавальныя гутаркі і мерапрыемствы на экалагічную тэматыку для школьнікаў, запрашаюць вядучых эколагаў краіны для выступлення перад студэнтамі. Наш універсітэт падтрымлівае ідэі рэсурса- і энергазберажэння, прынцыпы энергаэфектыўнасці, паасобнага збору адходаў з мэтай іх далейшай перапрацоўкі. Калі ты сябар планеты Зямля, БДПУ – твой універсітэт! 27 сакавіка 2015 г.


БАГАТАЯ СПАДЧЫНА, ДОБРАЯ ПАМЯЦЬ (Даа 70-годдзя з дня нараджэння Пятра Дзмітрыевіча Кухарчыка (Д Кухарчыка) 22 сакавіка споўнілася б 70 гадоў вядомаму беларускаму вучонаму-радыёфізіку, грамадскаму дзеячу і педагогу, члену-карэспандэнту Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктару тэхнічных навук, прафесару, рэктару БДПУ Пятру Дзмітрыевічу Кухарчыку.

П. Д. Кухарчык нарадзіўся ў вёсцы Орда Клецкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Яшчэ ў школьныя гады ён зразумеў, што яго любімыя прадметы – фізіка і матэматыка. Стаўшы вядомым вучоным, Пётр Дзмітрыевіч з асаблівай удзячнасцю і цеплынёй узгадваў свайго настаўніка фізікі і матэматыкі Георгія Апанасавіча Халецкага, які не толькі даў трывалыя веды па гэтых дысцыплінах, але і сваім асабістым прыкладам дапамог станаўленню Асобы. Пасля заканчэння школы будучы рэктар БДПУ паступіў у Мінскі электратэхнікум сувязі. Скончыўшы яго, быў прызваны

на службу ў Савецкую Армію. Пасля дэмабілізацыі ў 1967 г. малодшы лейтэнант П. Д. Кухарчык паступіў на аддзяленне радыёфізікі фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выпускнік БДУ працаваў у НДІ прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта малодшым навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лабараторыі. З 1989 па снежань 2000 г. узначальваў кафедру радыёфізікі, з’яўляўся першым прарэктарам БДУ, намеснікам міністра адукацыі, рэктарам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Прыступкі адміністрацыйнага росту П. Д. Кухарчык паспяхова спалучаў з навуковай кар’ерай. У 1977 г. ён абараніў дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата фізікаматэматычных навук у Беларускім дзяржаўным універсітэце, а ў 1988 г. – доктарскую дысертацыю ў Маскоўскім інстытуце радыётэхнікі і электронікі. П. Д. Кухарчык быў не толькі вядомым вучоным, таленавітым арганізатарам, але і адным з лідараў у справе развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі. Яго дасягненні ў галіне падрыхтоўкі кадраў, вынікі даследчай работы былі ацэнены навуковай грамадскасцю. У 1990 г. Пятру Дзмітрыевічу прысвоена званне прафесара, а ў 1994 г. ён быў абраны членамкарэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З сакавіка 2003 г. на працягу адзінаццаці гадоў П. Д. Кухарчык узначальваў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Яго галоўнымі дасягненнямі на пасадзе рэктара сталі атрыманне БДПУ статусу вядучай вышэйшай педагагічнай установы ў нацыянальнай сістэме адукацыі, удасканаленне

• Новае ў навучанні ЭКСПЕРЫМЕНТ МОЖА БЫЦЬ ДЫНАМІЧНЫМ! Калі ўвесь свет ідзе па шляху мабільнасці, навука проста абавязана быць звышманеўранай. Пераадолець стацыянарнасць звыклых лабараторый дапамагаюць партатыўныя і кампактныя прыборы і прыстасаванні, іншымі словамі, «кішэнныя» лабараторыі. Вось ужо больш за 20 гадоў лідарам і наватарам у галіне такой мабільнай прыродазнаўча-навуковай адукацыі з’яўляецца кампанія «Fourier Education», якая распрацавала і актыўна ўкараняе ў навучальны працэс прыборы рэгістрацыі дадзеных. Так званая лабараторыя Фур’е з’явілася ў нашым універсітэце дзякуючы ўдзелу ў праграме TEMPUS. Яе выкарыстанне ў інтэрактыўных класах «Хімія» і «Біялогія» дае студэнтам магчымасць засвойваць веды на якасна новым узроўні. З выкарыстаннем рэгістратара дадзеных лабараторыі Фур’е NOVA LINK і праграмнага забеспячэння MultiLab 4.0, якія дапаўняюць звычайны ноўтбук, у інтэрактыўным класе «Хімія» для студэнтаў першага курса прайшлі заняткі па дысцыпліне «Агульная і неарганічная хімія». Для правядзення лабараторнай работы «Вызначэнне цеплыні растварэння солі» старшы выкладчык хіміі А. М. Міцкевіч выкарыстала новае вучэбнае абсталяванне. Вымярэнне тэмпературы з высокай дакладнасцю праводзілася пры дапамозе датчыка з фіксацыяй дыяпазону ад –40° С да +140° С. Праграмнае забеспячэнне MultiLab 4.0 дазволіла не толькі аформіць паказчыкі змянення тэмпературы ў працэсе растварэння солі ў вадзе ў выглядзе табліцы, але і правесці графічную апрацоўку вынікаў вымярэнняў. Табліцы і графікі праецыраваліся на інтэрактыўную дошку Promethean у рэжыме рэальнага часу, што павышала нагляднасць эксперымента і прада-

27 сакавіка 2015 г.

стаўляла магчымасць імгненнай ацэнкі вынікаў работы і калектыўнага абмеркавання. Неабходна адзначыць, што выкарыстанне магчымасцей MultiLab і датчыкаў лабараторыі Фур’е адкрывае новыя перспектывы ў выкладанні хімічных дысцыплін. MultiLab – гэта комплексная праграма для збору, дэманстрацыі і аналізу эксперыментальных дадзеных, а таксама для прагляду доследаў падчас іх правядзення або ў відэазапісе. Бясспрэчная перавага праграмнага прадукту – магчымасць праводзіць матэматычную і графічную апрацоўку вынікаў эксперымента. З дапамогай рэгістратара дадзеных NOVA LINK студэнты могуць зразумець абстрактыя навуковыя прынцыпы, а таксама ўявіць многія паняцці і спалучыць іх з рэальнасцю. Выкарыстанне праграмнага забеспячэння дазваляе імпартаваць і экспартаваць дадзеныя тэкставага фармату, а таксама перамяшчаць атрыманыя матэрыялы ў Microsoft Office Excel. Новае абсталяванне выклікала жывую цікавасць у студэнтаў-хімікаў, бо такія кампактныя лабараторыі кардынальна змяняюць уяўленні аб правядзенні навуковых даследаванняў. На занятках разбураюцца стэрэатыпы пра манатоннасць навуковай дзейнасці: аказваецца, эксперымент можа быць «жывым», актыўным і дынамічным. Ёсць падставы меркаваць, што сённяшнія ўдзельнікі доследу, студэнты-першакурснікі, у будучым самі стануць ініцыятарамі, наватарамі і ў галіне навуковых даследаванняў, і ў сферы адукацыі. А. ТРАБЯНОК, выкладчык кафедры хіміі

вучэбнай i матэрыяльнай базы, павышэнне якасці адукацыі і навуковай працы ва ўніверсітэце. Дзякуючы ініцыятыве Пятра Дзмітрыевіча 1914 г. абгрунтавана быў прызнаны годам нараджэння нашай аlma mater. У 2007 г. БДПУ стаў паўнапраўным членам Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў, што сведчыла аб прызнанні заслуг універсітэта міжнароднай адукацыйнай і навуковай супольнасцю. Імкнучыся зрабіць свой дом прыгожым, дагледжаным, утульным і духоўна напоўненым, Пётр Дзмітрыевіч стварыў ва ўніверсітэце непаўторную атмасферу ўзаемнай патрабавальнасці, павагі і добразычлівасці. Ён паспяхова накіроўваў працу прафесарска-выкладчыцкага складу БДПУ на ўдасканаленне вучэбна-выхаваўчага працэсу, укараненне новых адукацыйных тэхналогій, павышэнне якасці навучання. Доўгія гады вучоны з’яўляўся старшынёй Савета па абароне дысертацый пры ўніверсітэце па педагагічных навуках, галоўным рэдактарам навукова-метадычнага часопіса «Весці БДПУ», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Вышэйшая школа». Як у любога чалавека, які любіць сваю справу, прафесійная дзейнасць займала большую частку жыцця Пятра Дзмітрыевіча, адбівалася ў думках, эмоцыях, учынках. Крыху не дажыўшы да свайго 70-годдзя, П. Д. Кухарчык пакінуў багатую спадчыну і добрую памяць сваім родным, блізкім, вучням, калегам, аднадумцам. «Няма такіх вяршыняў, якія заваяваны навечна», – сказаў аднойчы Пётр Дзмітрыевіч свайму вучню, разумеючы, што рана ці позна давядзецца сысці. На жаль, ён пайшоў нечакана і назаўжды. А. ЖУК, рэктар БДПУ, А. АНДАРАЛА, першы прарэктар БДПУ

Навучанне ў аспірантуры БДПУ дазваляе не толькі рэалізаваць свой навуковы патэнцыял, але і адкрыць новую адукацыйную прастору. Кіраўніцтва нашага ўніверсітэта аказвае ўсебаковую падтрымку маладым даследчыкам. Асабіста я адчула яе на этапе, калі падрыхтоўка кандыдацкай дысертацыі патрабавала доступу да новых рэсурсаў і крыніц. Напрыклад, для напісання маёй навуковай працы па гісторыі важна было азнаёміцца з архіўнымі дакументамі, якія захоўваюцца ў замежных фондах, у прыватнасці ў Літве. Пры садзеянні рэктара БДПУ і аддзела міжнароднага супрацоўніцтва я атрымала сапраўды ўнікальную магчымасць прайсці вучэбную і навуковую стажыроўку ў Вільнюсе ў Літоўскім эдукалагічным універсітэце (ЛЭУ), а таксама папрацаваць у Літоўскім дзяржаўным гістарычным архіве.

Навуковая вандроўка ў Вільнюс Адміністрацыяй ЛЭУ быў арганізаваны цёплы прыём і створаны ўсе ўмовы для вучобы і навуковай працы. Адукацыйная частка стажыроўкі заключалася ў наведванні заняткаў на гістарычным факультэце літоўскага ўніверсітэта, а таксама ў індывідуальных кансультацыях з выкладчыкамі. Цікава, што навучальны працэс у ЛЭУ спалучае элементы Балонскай адукацыйнай сістэмы і некаторыя нацыянальныя асаблівасці. Пры падрыхтоўцы аспірантаў значная ўвага надаецца метадалогіі даследаванняў і актуальнасці вывучаемых праблем. Маладых навукоўцаў арыентуюць на тое, каб вынікі іх працы былі значныя не толькі на ўнутрыдзяржаўным узроўні, а і на еўрапейскай навуковай прасторы. Прыемна адзначыць, што выкладчыкі ў вільнюскім універсітэце адкрытыя і заўсёды гатовыя дапамагчы знайсці адказ на праблемныя пытанні. Пры гэтым адсутнічае моўны бар’ер: большасць педагогаў свабодна валодаюць як рускай, так і англійскай мовамі. Навуковая частка маёй стажыроўкі прадугледжвала працу ў фондах Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва. Тут мне ўдалося сабраць каштоўныя звесткі для кандыдацкай дысертацыі: літоўскія фонды змяшчаюць матэрыялы, якія не маюць аналагаў у архівах Беларусі. Агульнае прыемнае ўражанне ад стажыроўкі дапоўніла непаўторная атмасфера Вільні. Прагульваючыся па вулачках Старога горада, як быццам трапляеш у іншы свет. Гэты невялікі, але вельмі ўтульны еўрапейскі горад нікога не пакідае абыякавым. Напрыканцы хачу падкрэсліць, што стажыроўка ў замежным універсітэце дазваляе не толькі павысіць асабісты даследчы ўзровень, але і пазнаёміцца з тэндэнцыямі сусветнай навуковай думкі. Гэта надае магутны імпульс працы маладога даследчыка. Крысціна ТАРАНОВІЧ, аспірантка кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі

3


• У нумар! В

ЯСНА сёлета выдалася ранняя і цёплая, яркаму сакавіцкаму сонейку радуюцца і прырода, і людзі. У адзін з такіх пагодных дзянькоў на плошчы Незалежнасці можна было назіраць незвычайную карціну: каля ўваходу ў галоўны корпус БДПУ студэнтаў і выкладчыкаў, якія ішлі на заняткі, сустракала... вавёрачка (!). Пешаходы ў здзіўленні спыняліся, усміхаліся, абмяркоўвалі: адкуль у цэнтры горада з’явілася лясная жыхарка? У танкаўцаў на гэты конт свая версія: наш універсітэт – тэрыторыя здароўя і экалогіі, таму нават рыжахвостая прыгажуня яго ўпадабала!

СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ Alma Alma M Mater ater (Працяг. Пачатак у № 12–15 за 2014 г., № 2, 3 за 2015 г.)

Сёння прапануем вам прасачыць за падзеямі 1931 г., які для гісторыі нашай alma mater быў сапраўды знакавым: педагагічны факультэт зноў стаў самастойнай ВНУ. Пасля завяршэння будаўніцтва ўніверсітэцкага гарадка педфаку прадаставілі інтэрнат на 300 месцаў. Такім чынам, жыллём было забяспечана 48 % студэнтаў. Выпуск педфакультэта ў 1931 г. склаў 215 чалавек. 7 ліпеня было прынята рашэнне СНК БССР аб стварэнні самастойнага Вышэйшага педагагічнага інстытута. Для паспяховага ажыццяўлення ўсеагульнага абавязковага навучання, пашырэння сеткі сямігадовых і сярэдніх школ, рабфакаў і тэхнікумаў патрабавалася арганізацыя падрыхтоўкі настаўніцкіх кадраў на новай, больш якаснай аснове. 28 ліпеня ў адпаведнасці з пастановай СНК БССР Наркамасветы рэспублікі выдаў загад № 142 аб рэарганізацыі педагагічнага факультэта ў Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут. У сваім складзе ён меў тры факультэты: сацыяльна-эканамічны з трыма аддзяленнямі (філасофіі, эканомікі і гісторыі), літаратурна-лінгвістычны з пяццю аддзяленнямі (літаратурна-педагагічнае, лінгвістычнае, рэдакцыйна-выдавецкае, крытычна-творчае, замежных моў) і педолага-педагагічны таксама з пяццю аддзяленнямі (педагагічнае, педалагічнае, інспектарскае, дэфекталагічнае, дзіцячага камуністычнага руху). Фізіка-тэхнічнае і прыродазнаўчае аддзяленні педфака заставаліся ў структуры ўніверсітэта. БДВПІ з трохгадовым тэрмінам навучання рыхтаваў выкладчыкаў для сярэдняй школы, рабфакаў і тэхнікумаў. Вышэйшым педагагічным ён быў названы для таго, каб адрознівацца ад Віцебскага, Гомельскага і Магілёўскага педінстытутаў, дзе за два гады студэнты станавіліся настаўнікамі сямігадовай школы. Дадзеная назва захоўвалася за ВНУ да 1937 г. У жніўні арганізацыйная работа была ў асноўным завершана. Вышэйшы педагагічны інстытут атрымаў частку галоўнага корпуса, універсітэцкага гарадка, студэнцкія інтэрнаты, кватэры для педагагічных работнікаў. Таксама БДВПІ былі перададзены сацыяльна-гістарычная і літаратурна-мовазнаўчая бібліятэкі, у якіх налічвалася некалькі тысяч тамоў літаратуры. На пастаянную працу ў інстытут перайшлі вядучыя навуковыя супрацоўнікі ўніверсітэта. У хуткім

часе былі створаны завочны сектар Вышэйшага педагагічнага інстытута, самастойная кафедра палітычнай эканоміі, загадчыкам якой прызначылі прафесара П. І. Пінчука, кафедра беларускай і рускай моў, якую ўзначаліў доктар філалагічных навук П. А. Бузук. 2 жніўня Вышэйшы педагагічны інстытут абвясціў першы набор студэнтаў на ўсе факультэты стацыянара ў колькасці 150 чалавек, у тым ліку на сацыяльна-эканамічны факультэт (аддзяленне эканомікі) – 60, літаратурна-лінгвістычны (рэдакцыйна-выдавецкае аддзяленне) – 30, педолага-педагагічны (педалагічнае і інспектарскае аддзяленні) – 60 чалавек. Старэйшыя курсы інстытута камплектаваліся студэнтамі, пераведзенымі з педфака ўніверсітэта. Пазней быў абвешчаны першы набор абітурыентаў на вячэрняе аддзяленне. На літаратурналінгвістычны і педолага-педагагічны факультэты прадугледжвалася залічыць 60 чалавек. 21 снежня ЦК КП(б)Б заслухаў даклад дырэктара інстытута і прыняў адмысловую пастанову. У ёй адзначалася, што з вылучэннем інстытута ў самастойную навучальную ўстанову падрыхтоўка педагагічных кадраў значна палепшылася. Разам з тым Камітэт зазначыў, што неабходна перапрацаваць навучальныя праграмы і прывесці іх у адпаведнасць з асаблівасцямі кожнага факультэта і аддзялення, палепшыць якасць вучэбнай працы, павысіць адказнасць прафесарска-выкладчыцкага складу за засваенне студэнтамі неабходнага аб’ёму ведаў па кожным прадмеце. Цэнтральны Камітэт прапаноўваў партыйнай арганізацыі інстытута ўзмацніць ідэйна-выхаваўчую працу сярод студэнтаў. Наркамасветы БССР прызначыў першым дырэктарам інстытута В. Г. Рудніцкага, які працаваў раней дэканам педфака БДУ. Намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце стаў Д. У. Цярэнцьеў, па вытворчай практыцы і адміністрацыйна-фінансавых справах – М. А. Рыдзеўскі. Пасаду дэкана літаратурна-лінгвістычнага факультэта заняў В. У. Барысенка (пасля акадэмік АН БССР, дырэктар Інстытута літаратуры ім. Янкі Купалы). (Працяг будзе.)

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

«ФАНТАЗЁРЫ» «ФАН ТАЗЁРЫ» Ў ДОБРЫМ ДОБР ЫМ ГУМОРЫ

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

Google, але ў выніку падчас выступлення атрымаўся збой. З практыкі вядома: з-за такой, здавалася б, дробязі жарт проста не ўспрымаецца. – Затое непрачытаны матэрыял вы цяпер можаце выкарыстаць у чвэрцьфінале. Дарэчы, калі мы зможам убачыць па тэлевізары запіс 1/8 з вашым удзелам? – На Першым канале расійскага тэлебачання гульня будзе паказана 29 сакавіка, у той жа дзень запіс з’явіцца ў інтэрнэце. – Як табе падаецца, хто з членаў журы найбольш сімпатызуе «Лепшым сябрам»? – Нам ахвотна апладзіраваў Канстанцін Эрнст, асабліва падчас прывітання. Увогуле, яно атрымалася вельмі моцным, таму мы засмуціліся і нават раззлаваліся, калі атрымалі не 5 балаў, а 4,6. Зрэшты, усе члены журы смяяліся… У той жа час адразу было відаць, што мы не імпануем Д. Нагіеву і Ю. Гусману. Справа нават не ў тым, што яны паставілі за прывітанне па «чацвёрцы», а ў тым, што рэагавалі не так эмацыйна. – У складзе каманды ў асноўным хлопцы, якія выйшлі з Лігі КВЗ БДПУ. Для цябе як рэдактара дадзенай лігі яны ўсё ж вучні ці лепшыя сябры? – Адно другому не перашкаджае. Як паказала практыка, калі настаўнік і вучні становяцца лепшымі сябрамі, з гэтага атрымоўваецца як мінімум 1/4 фіналу Вышэйшай лігі. – У БДПУ жаночае аблічча, у камандзе ж гуляюць выключна хлопцы… – Мы думалі пра тое, каб узяць у калектыў дзяўчыну. Сапраўды, каманда з выгляду не зусім студэнцкая: ёсць у нас гэтакія барадатыя дзядзькі… Але пакуль што не з’явілася добрай ідэі пра тое, як спалучыць прыгажосць і пяшчоту з мужчынскай брутальнасцю. Магчыма, з часам мы да гэтага прыйдзем. – Саша, каго б ты запрасіў на конкурс «Стэм з зоркай»? – Падчас выступлення мы ўвесь час пазіцыянавалі сябе як беларускую каманду з горада Мінска. Лагічна было б запрасіць таго, хто родам з Беларусі, але добра

вядомы расіянам. Гэта можа быць Дзмітрый Калдун, Дар’я Домрачава, Наталля Падольская, Барыс Маісееў, Сяргей Ваўчкоў (пераможца расійскага конкурсу «Голас»)… Іншая справа, што гуляецца гэты стэм у паўфінале. Перш чым заявіць, што мы туды трапім, я пайду праверуся да псіхіятра (усміхаецца). – На сённяшні дзень «Лепшыя сябры» – адзін з брэндаў універсітэта. Такая папулярнасць вас не абцяжарвае? – Наадварот! Мы з гонарам прэзентуем сябе як каманду з БДПУ, з задавальненнем удзельнічаем у прафарыентацыйных мерапрыемствах. Калі наш невялікі поспех дадасць плюсік у станоўчы імідж універсітэта – мы будзем толькі рады. – Кожная ваша гульня – стопрацэнтная аддача гледачу. Ці адчуваеце зваротную сувязь? – Магу пахваліцца: балельшчыкі «Лепшых сяброў» б’юць рэкорды па пакупцы білетаў на гульні з нашым удзелам. А група падтрымкі нашай каманды ў Маскве была самая моцная і гучная! Тут трэба сказаць асобны дзякуй Івану Моргуну за яе граматную арганізацыю. – Наперадзе – падрыхтоўка да важнай чвэрцьфінальнай гульні, якая, дарэчы, адбудзецца 17 красавіка. Што хочаш сказаць прыхільнікам каманды? – Давайце разам верыць у цуды! Гутарыла Вераніка МАНДЗІК

БЛІЦ-АПЫТАННЕ – Бландзінкі ці брунеткі? – Бландзінкі. – Сталовая БДПУ ці кафэ ў «Сталіцы»? – Сталоўка. – Кашуля ці майка? – Кашуля. – Канцэрт ці дыскатэка? – Канцэрт. – Перамога ці ўдзел? – Перамога!

• Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС

на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: загадчыкаў кафедраў (к.н., д.н., 23 разр. АТС) філасофіі, сурдапедагогікі; прафесара кафедры (д.н., 22 разр. АТС) новай і найноўшай гісторыі; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) педагогікі і псіхалогіі бесперапыннай адукацыі, педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі, лагапедыі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) агульнай біялогіі і батанікі, прыватных методык, спартыўна-педагагічных дысцыплін (2), мастацкай і педагагічнай адукацыі, медыка-біялагічных асноў фізічнага выхавання, заалогіі, беларускай літаратуры і культуры, музычна-інструментальных дысцыплін; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) эканомікі, методык дашкольнай адукацыі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18/1. Тэл. 226-46-59.

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/117 ад 26.03.2014. 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 147. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 27.03.2015 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.