1156

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Навіны БДПУ Н

А ЧАРГОВЫМ пасяджэнні Савета БДПУ прынята рашэнне аб’яднаць фізічны і матэматычны факультэты нашага ўніверсітэта.

К

АМАНДА КВЗ БДПУ «Лепшыя сябры» пад кіраўніцтвам Аляксандра Камароўскага па выніках Сочынскага фестывалю выйшла ў 1/8 фіналу Вышэйшай лігі МС КВЗ2015. Гульня ў падгрупе адбудзецца ў Маскве 14 сакавіка. Падтрымаем нашых!

Чацвер, 29 студзеня 2015 года

Т РА Д Ы Ц Ы Я , Ш Т О Я Д Н А Е Н А Р ОД Ы І П А К А Л Е Н Н І Юбілейныя даты апошнім часам чырвонай ніткай уплятаюцца ў жыццёвую канву БДПУ. Яшчэ свежыя эмоцыі і ўражанні ад святкавання стагоддзя alma mater, а мы ўжо сустракаем чарговую знакавую падзею: пяцідзясяты па ліку Зорны паход студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. Сёлета традыцыйнае і сапраўды брэндавае мерапрыемства, урачысты старт якому быў дадзены 27 студзеня, прысвечана 70-годдзю Вялікай Перамогі.

Д

ЭЛЕГАЦЫЯ нашага ўніверсітэта на чале з рэктарам БДПУ прафесарам А. І. Жуком 12 лютага наведае Расійскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. І. Герцэна ў Санкт-Пецярбурзе. У праграме візіту: удзел у міжнароднай каферэнцыі, пралангацыя дагавора аб супрацоўніцтве паміж дзвюма ўстановамі адукацыі.

З

ГОДНА з загадам рэктара БДПУ прафесара А. І. Жука і ў адпаведнасці з Калектыўным дагаворам трэцяга лютага ўсім штатным супрацоўнікам універсітэта будзе аказана матэрыяльная дапамога ў памеры 1 млн руб. (прапарцыянальна памерам займаемай стаўкі).

• Спартыўны навігатар 23–24 студзеня прайшлі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы ў межах Рэспубліканскай універсіяды-2015. Зборная каманда БДПУ заняла ганаровае 4-е месца сярод 28 камандудзельніц (у мінулым годзе нашы спартсмены былі 9-я). Найбольш важкі ўклад у агульнакамандную скарбонку ўнеслі: Ілля Сірацюк – «золата» ў бегу на 60 і 200 м, «срэбра» ў эстафеце 4 200 м; Анастасія Пузакова – першае месца ў бегу на 3000 м і 2000 м з перашкодамі і трэцяе ў эстафеце 4 200 м; Ганна Гародская – мацнейшая сярод пяціборцаў. Віншуем лёгкаатлетаў БДПУ і іх трэнера – старшага выкладчыка кафедры спартыўнапедагагічных дысцыплін І. П. Лісіцына. З 19 студзеня па 4 лютага ва ўніверсітэце праводзіцца круглагадовая спартакіяда сярод работнікаў БДПУ. Падведзены ўжо вынікі спаборніцтваў па настольным тэнісе, валейболе, дартсе, шахматах і шашках. Вызначыліся калектывы, якія займаюць лідарскія пазіцыі. Для тых, каго цікавіць статыстыка, паведамім, што інтрыга захаваецца да апошняга моманту – завяршэння спаборніцтваў сярод більярдыстаў і плыўцоў. Што да рэдакцыі «Н», то мы віншуем усіх без выключэння ўдзельнікаў спартакіяды. Незалежна ад месца на п’едэстале вы на справе даказалі, што «педагогі – за здаровы лад жыцця!» 26 лютага адбудзецца чарговае пасяджэнне Савета БДПУ. У адпаведнасці з планам работы на парадак дня выносіцца пытанне «Аб стане і мерах па паляпшэнні фізічнага выхавання студэнтаў». 7 сакавіка мае адбыцца «Педагагічная лыжня-2015». Студэнтам, выкладчыкам і вучням педкласаў – аматарам зімовых гонак, а таксама іх сябрам і членам сем’яў прапануем загадзя прыступіць да трэніровак. Усім удзельнікам мерапрыемства арганізатары абяцаюць сонечнае надвор’е, бадзёры настрой, насычаную забаўляльную праграму і самую смачную салдацкую кашу.

№ 1 (1156)

Ідэйны змест зорных паходаў надзвычай глыбокі, бо ў першую чаргу такія вандроўкі закліканы выхоўваць гонар і павагу да слаўнага мінулага Бацькаўшчыны, да гераізму людзей, якія змагаліся за свабоду і мірнае жыццё. Вялікая Перамога – агульная заслуга многіх народаў, таму чарговы паход вырашана было зрабіць інтэрнацыянальным, аддаючы тым самым даніну павагі салдатам-змагарам з розных краін. Так, разам з намі, беларусамі, зорныя сцяжыны сёння пракладваюць студэнты з Казахстана, Расіі і Туркменістана. Удзел у святочным мітынгу, што адбыўся ля помніка студэнтам і выкладчыкам нашага ўніверсітэта, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны, прынялі высокія госці: Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Васільевіч Карпенка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Ергалі Булегенавіч Булегенаў, саветнік-пасланнік Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Алег Раманавіч Ягораў, часовы павераны ў справах Пасольства Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь Мухаметнур Мухаметбердыевіч Авезаў. Урачысты тон мерапрыемству задаў прывітальным словам рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук. Аляксандр Іванавіч адзначыў, што ў студэнтаў-замежнікаў, якія ўпершыню бяруць удзел у паходзе, будзе магчымасць не толькі дакрануцца да нашай агульнай гісторыі, але і ўбачыць быт і культуру сённяшніх беларусаў, адчуць асаблівасці нацыянальнага менталітэту. Міністр у сваім выступленні адзначыў, што бягучы год аб’яўлены ў нашай краіне Годам моладзі. І гэта сімвалічна, бо менавіта на маладую змену ўскладаецца адказнасць за захаванне гістарычнай памяці. Зорныя ж паходы спрыяюць гэтаму ў найбольшай ступені.

Відаць, асаблівую ўзрушанасць адчуваў наш выпускнік, удзельнік і арганізатар зорных паходаў 1985—2004 гг. І. В. Карпенка: «Роўна трыццаць гадоў назад я, наваспечаны студэнтгісторык, удзельнічаў у старце першай у маім жыцці вандроўкі. Сёння, калі мерапрыемства праходзіць ужо ў пяцідзясяты раз, відавочна, што традыцыя, закладзеная нашымі папярэднікамі, развіваецца, набывае новае гучанне. Зорныя паходы — сапраўдная школа мужнасці, школа жыцця». Замежныя госці таксама прывіталі зорнікаў, пажадалі ім цікавых падарожжаў і сустрэч, падзякавалі за далучэнне сваіх суайчыннікаў да зорнага руху, выказалі ўпэўненасць у прадаўжэнні традыцыі інтэрнацыянальных паходаў. Юбілейны зорны паход запомніцца нам яшчэ і тым, што яго ўдзельнікі падрыхтавалі зварот да нашчадкаў – тых, каму давядзецца сустрэць стагоддзе Вялікай Перамогі. Пісьмо, прасякнутае глыбокім патрыятызмам, змясцілі ў спецыяльную капсулу, якая будзе трыццаць гадоў чакаць свайго часу пад гранітнай плітой побач з помнікам ва ўнутраным двары БДПУ. Пад словамі з гэтага ліста, відаць, мог бы падпісацца кожны з нас: «Мы завяшчаем вам мірна жыць і працаваць на роднай зямлі, захоўваць памяць пра тых, хто аддаў за Айчыну сваю маладосць і жыццё, умацоўваць дружбу паміж народамі. І праз 30 гадоў, якія яднаюць нашы пакаленні, няхай цэняцца лепшыя якасці студэнцкай моладзі, яе імкненне да ведаў, адданасць высокім ідэалам і вернасць Бацькаўшчыне». Застаецца дадаць, што наперадзе ў зорнікаў чатыры дні, насычаныя новымі ведамі, незабыўнымі ўражаннямі, цікавымі знаёмствамі. Чакаем рэпартажаў з розных куткоў Беларусі! Вераніка МАНДЗІК


• 25 студзеня – Дзень беларускай навукі Аб выніках навукова-даследчай дзейнасці БДПУ і задачах развіцця вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара ў сістэме бесперапыннай педагагічнай адукацыі (З даклада прарэктара па навуковай рабоце Г. В. Торхавай на Савеце БДПУ) Сучасны педагагічны ўніверсітэт – гэта навукова-адукацыйная су- мэтавы паказчык «Забяспечыць колькасць навуковых публікацый у польнасць, здольная генерыраваць новыя, перш за ўсё псіхолага-пе- часопісах, якія ўваходзяць у рэфератыўныя базы, на 100 штатных судагагічныя, веды, а таксама распаўсюджваць і выкарыстоўваць іх для працоўнікаў з ліку ПВС і НС» не дасягнуты. ўдасканалення якасці падрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі. Апрабацыя вынікаў НДР ажыццяўлялася на міжнародных і рэсУ адпаведнасці з рашэннем Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі публіканскіх навукова-практычных канферэнцыях. У 2014 г. на базе Беларусь і Праграмай развіцця навуковай сферы краіны на 2014– БДПУ праведзена 9 міжнародных (у 2013 г. – 9), 6 рэспубліканскіх 2020 гг. перад універсітэцкай навукай ставіцца задача павялічыць аб’ёмы (у 2013 г. – 7) канферэнцый. Сталі традыцыйнымі ўніверсітэцкія пазабюджэтнага фінансавання да 55–60 %. На сённяшні дзень уклад канферэнцыі студэнтаў і маладых вучоных. асноўных структурных падраздзяленняў БДПУ ў развіццё фінансавага У цэлым згодна са шкалой выніковасці ў працэсе «Навуковая і складніка ўніверсітэта за кошт выканання аплочваемых НДР выглядае інавацыйная дзейнасць» ступень дасягнення мэтавага паказчынаступным чынам. Агульнаўніверсітэцкія кафедры прыносяць даход ка задаволенасці ўнутраных і знешніх спажыўцоў роўная 100 %. Ад14,7 % у адносінах да агульнай сумы. Першае месца па правядзенні нак рэзервы ўдасканалення навукова-даследчай дзейнасці ў БДПУ фінансуемых НДР займае фізічны факультэт – 12,7 %. Затым у парад- ёсць. ку памяншэння ідуць факультэт беларускай і рускай філалогіі (10,7 %), Згодна з Праграмай удасканалення навуковай сферы Рэспублкі цэнтр развіцця педагагічнай адукацыі (10,1 %), гістарычны факуль- Беларусь на 2014–2020 гг. нашаму ўніверсітэту неабходна забяспетэт (9,3 %), факультэт спецыяльнай адукацыі (9,2 %), аддзел тэорыі чыць: фарміраванне сучаснага сектара псіхолага-педагагічнай навукі, і гісторыі беларускай культуры НДС (8,8 %) і факультэт прыродазнаўства непарыўную сувязь адукацыйнага працэсу з навуковымі даследавання(8,4 %). мі і інавацыйнай педагагічнай пракШто да асобных кафедраў, то тыкай, пашырэнне сеткі філіялаў ВУЧЭБНА-НАВУКОВА-ІНАВАЦЫЙНЫ КЛАСТАР найбольш актыўна ў выкананні фікафедраў ва ўстановах і арганізаБЕСПЕРАПЫННАЙ ПЕДАГАГІЧНАЙ АДУКАЦЫІ нансуемых НДР удзельнічаюць цыях, для якіх мы рыхтуем педагакафедры агульнай фізікі, агульнага гічныя кадры. і рускага мовазнаўства, педагогікі, У святле названых задач упертыфлапедагогікі, агульнай біялогіі шыню ў гісторыі ў сістэме беспеі батанікі, гісторыі Беларусі, палірапыннай педагагічнай адукацыі талогіі і права. па ініцыятыве нашага ўніверсітэта Да выканання фінансуемых наствараецца вучэбна-навукова-інавукова-даследчых работ далучана вацыйны кластар, кіруючым ядром 319 (у 2013 г. – 346) супрацоўнікаў, якога стане БДПУ як вядучая ў у тым ліку з вучонай ступенню – 171 галіне ўстанова вышэйшай адуНАВУКОВАГРАМАДСКІЯ МЕТАДЫЧНЫЯ (у 2013 г. – 190). Аналіз выніковасці кацыі. Падрыхтаваны праекты ІНІЦЫЯТЫВЫ ЎСТАНОВЫ працэсу «Навуковая і інавацыйная Канцэпцыі і План мерапрыемстваў ОРГАНЫ ГРАМАДСКІЯ БДПУ КІРАВАННЯ АРГАНІЗАЦЫІ дзейнасць» за 2014 г. паказаў, што па яе рэалізацыі. БДПУ становіцца УСТАНОВЫ УНІВЕРСІТЭТЫ ДАДАТКОВАЙ такі параметр, як «Забеспячэнкаардынатарам і арганізатарам сетАДУКАЦЫІ не сярэдняга паказчыка фінансукавага ўзаемадзеяння ўсіх падемых НДР на аднаго штатнага суструктур кластара, што дазволіць ДЗІЦЯ Ж– ЧЫ САД– ПЕДАГАГІЧНАЯ ГІМНАЗІЯ–ПЕДАГАГІЧНЫ КАЛЕД працоўніка са ступенню», недавыкаінтэграваць патэнцыялы адукацыі, наны. Рэальна ён складае 19,5 занавукі і эфектыўнай педагагічнай УСТАНОВ ЫХ А ДАДАТКОВАЙ А мест 21,7. Адна з прычын заключапрактыкі. ДУКАЦЫІ ДАРОСЛ ецца ў тым, што з 13 дактарантаў ні Пастаноўка маштабных задач НОВА адзін не ўдзельнічае ў выкананні развіцця педагагічнай адукацыі Й Я ЯКАС ЦЬ СІСТЭМЫ БЕСПЕРАПЫННА фінансуемых НДР. Таксама вельмі патрабуе высокай кваліфікацыі ПЕДАГАГІЧ рэдка да іх ажыццяўлення прыцягкадраў, якія будуць іх вырашаць. НАЙ А ДУКАЦЫІ ваюцца студэнты і магістранты. Для БДПУ задача ўдасканалення У 2014 г. супрацоўнікі ўніверсітэпадрыхтоўкі кадраў вышэйшай та прымалі ўдзел у выкананні 9 накваліфікацыі з’яўляецца надзвывуковых праграм рознага ўзроўню. чай актуальнай, бо 58 % штатных У рамках галіновай навукова-тэхнічнай праграмы «Распрацоўка элек- супрацоўнікаў не маюць вучонай ступені, а па колькасці абароненых тронных адукацыйных рэсурсаў» калектыў вучоных БДПУ пад на- за апошнія 3 гады ўніверсітэт займае 9-е месца сярод 23 устаноў вуковым кіраўніцтвам В. В. Бушчыка і Г. В. Торхавай распрацаваў наву- вышэйшай адукацыі сістэмы МА. кова-метадычныя асновы стварэння і ўкаранення інфармацыйнаТым не менш, трэба адзначыць пазітыўныя змены. Распрацавана адукацыйных рэсурсаў і электронных вучэбна-метадычных комплексаў і зацверджана сістэма мер па ўключэнні таленавітых студэнтаў у нау галіне вышэйшай педагагічнай адукацыі. Прыкладное значэнне вукова-даследчую дзейнасць і адборы кандыдатаў для паступлення выкананай НДР у тым, што створаныя прадукты апрабіраваны ў ў аспірантуру. У выніку праведзеных мерапрыемстваў упершыню за адукацыйнай практыцы, даказалі сваю дзейснасць як дыдактычныя апошнія гады быў поўнасцю выкананы план прыёму ў аспірантуру інструменты і рэалізуюцца на першай і другой ступенях вышэйшай пе- і дактарантуру. Павялічыўся працэнт аспірантаў і прэтэндэнтаў, якія дагагічнай адукацыі. Уся створаная прадукцыя выкладзена на новым скончылі аспірантуру з праходжаннем папярэдняй экспертызы сайце ў адкрытым доступе ў раздзеле «Дыстанцыйная адукацыя». дысертацый (з 7 % у 2013 г. да 13 % у 2014 г.). Разам з тым сітуацыя Усяго ў 2014 г. завершана выкананне 27 НДР. Сярод тэм, укаранен- з навуковымі кадрамі вышэйшай кваліфікацыі выклікае трывогу. не вынікаў якіх значна паўплывае на павышэнне якасці педагагіч- Асабліва гэта датычыць факультэтаў эстэтычнай адукацыі і фізічнанай адукацыі, – канцэпцыя развіцця педагагічнай адукацыі, крэ- га выхавання. дытна-модульная сістэма, міжкультурная акадэмічная кампетэнтнасць Галоўны рэзерв у папаўненні плеяды маладых вучоных – студэнцкая і інш. НДР. Усяго ў ёй прымала ўдзел 2330 (41 % ад агульнай колькасці) Пры фінансавай падтрымцы БРФФД наш універсітэт развівае між- студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі, 19 з якіх выконвалі народнае супрацоўніцтва ў рамках 3 навукова-даследчых праектаў, фінансуемыя НДР. Удзел у Рэспубліканскім конкурсе навуковых раякія выконваюцца сумесна з Берлінскім інстытутам геалагічных на- бот студэнтаў і выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі прынялі вук, Інстытутам педагагічнай адукацыі і адукацыі дарослых Расійскай 53 прадстаўнікі БДПУ. Вызначыліся лідары: факультэты беларускай і акадэміі адукацыі, Бакінскім славянскім універсітэтам. БДПУ так- рускай філалогіі, дашкольнай адукацыі, прыродазнаўства, матэматычны, сама ўдзельнічае ў рэалізацыі міжнароднага праекта Тэмпус «Усход- псіхалогіі. няе партнёрства ў сферы педагагічных інавацый» разам з інстытутамі Апублікаваны 123 артыкулы, 311 тэзісаў дакладаў, 190 электронных і ўніверсітэтамі Германіі, Іспаніі, Швецыі, Украіны і Малдовы. публікацый, аўтарамі (суаўтарамі) якіх з’яўляюцца студэнты. Хачу адзначыць умацаванне практычнай арыентаванасці навуковаАдна з эфектыўных форм арганізацыі НДРС – студэнцкія навуковадаследчай дзейнасці нашага ўніверсітэта. Гэтаму садзейнічае стварэнне даследчыя лабараторыі. Так, у 2014 г. на факультэтах і кафедрах БДПУ філіялаў кафедраў БДПУ, якія прадастаўляюць унікальную магчымасць працавала 33 СНДЛ (у 2013 г. – 21). для арганізацыі навукова-даследчай работы на новым узроўні. Гаворка Сёння БДПУ ўступіў у такую фазу развіцця тэорыі і практыкі пеідзе аб правядзенні даследаванняў на базах практык, выканан- дагагічнай адукацыі, будучыня якой вызначаецца ўзроўнем навуковані сумесных распрацовак вучонымі і настаўнікамі, фарміраванні інавацыйнай дзейнасці нашага ўніверсітэта. І калі мы ў гэтым навукова-даследчых навыкаў яшчэ да паступлення ва ўніверсітэт, пытанні кансалідуемся, знойдзем паразуменне і прымем неабходныя далучэнні актыўных членаў СНДЛ да дзейнасці філіялаў кафедраў. Ана- меры, то забяспечым сваё далейшае паспяховае развіццё. А гэліз вопыту паказаў, што толькі адзінкавыя факультэты і кафедры та нам як кіруючаму цэнтру вучэбна-навукова-інавацыйнага класўніверсітэта выкарыстоўваюць названыя магчымасці ў поўным аб’ёме. тара сістэмы бесперапыннай педагагічнай адукацыі надзвычай Гэта факультэты сацыяльна-педагагічных тэхналогій, спецыяльнай важна. адукацыі, прыродазнаўства. У 2014 г. павысіўся ўзровень публікацыйнай актыўнасці аспірантаў Па абмеркаваным пытанні члены Савета БДПУ прынялі аді дактарантаў, што звязана з узмацненнем кантролю з боку навуковых паведную Пастанову, накіраваную на далейшае развіццё накіраўнікоў і кансультантаў за выніковасцю іх навукова-даследчай дзей- вукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта, а такнасці. Такім чынам, дасягнута перавышэнне мэтавага паказчыка сама на паляпшэнне падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай «Забяспечыць укараненне і выкарыстанне вынікаў НДР». Разам з тым кваліфікацыі.

2

• Віншуем!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 снежня 2014 г. падпісаў Указ № 561 аб узнагароджанні прадстаўнікоў розных галін дзейнасці дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь. Ордэна Францыска Скарыны ўдастоены дэкан факультэта беларускай і рускай філалогіі В. Д. Старычонак. Медаля «За працоўныя заслугі» – першы прарэктар БДПУ А. І. Андарала і дэкан гістарычнага факультэта М. М. Забаўскі. Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны загадчык кафедры матэматычнага аналізу матэматычнага факультэта С. І. Васілец, дэкан факультэта пачатковай адукацыі Н. У. Ждановіч, дэкан факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій А. В. Касовіч. Ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» прысвоена загадчыку кафедры педагогікі І. І. Цыркуну і прарэктару па вучэбнай рабоце У. У. Шлыкаву. Лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» па выніках 2014 г. стала дацэнт кафедры спецыяльнай педагогікі і псіхалогіі нашага ўніверсітэта М. В. Краўцова. Такой высокай узнагароды Марына Віктараўна ўдастоена за стварэнне вучэбна-вытворчых майстэрняў рэлігійнай абшчыны «Прыход храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» для людзей з цяжкімі фізічнымі і псіхічнымі захворваннямі. Заахвочвальнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджана загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры БДПУ І. М. Гоўзіч за ўклад у развіццё здольнасцей адораных студэнтаў па выніках 2013/2014 навучальнага года. За шматгадовую навукова-педагагічную дзейнасць, высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці ЎЗНАГАРОДЖАНЫ Ганаровай Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь В. Р. Собаль, дэкан фізічнага факультэта. За значны асабісты ўклад у развіццё навукі і інавацыйнай дзейнасці і ў сувязі з Днём беларускай навукі ЎЗНАГАРОДЖАНЫ Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Т. А. Боніна, намеснік дэкана факультэта прыродазнаўства, В. П. Ягорава, дацэнт кафедры хіміі. За шматгадовую работу па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных педагагічных кадраў, плённую навукова-педагагічную дзейнасць і ў сувязі з Днём беларускай навукі ЎЗНАГАРОДЖАНЫ Ганаровай граматай БДПУ: В. М. Анцыпіровіч, намеснік дэкана факультэта дашкольнай адукацыі, А. П. Лабанаў, дацэнт кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі, Ж. Э. Мазец, дацэнт кафедры агульнай біялогіі і батанікі, Н. І. Аліфіровіч, дацэнт кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі; Граматай БДПУ: Н. М. Антановіч, выкладчык кафедры беларускага і рускага мовазнаўства, Т. В. Варонава, дацэнт кафедры асноў спецыяльнай педагогікі і псіхалогіі, У. А. Васілевіч, дацэнт кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва, І. Ю. Грабавікова, выкладчык кафедры медыка-біялагічных асноў фізічнага выхавання, Н. В. Драздова, дацэнт кафедры лагапедыі, Т. А. Ісакава, дацэнт кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі, А. С. Палякова, дацэнт кафедры музычнаінструментальных дысцыплін, Н. В. Чурыла, загадчык кафедры сурдапедагогікі. АБ’ЯЎЛЕНА Падзяка рэктара БДПУ: А. С. Брыкавай, выкладчыку кафедры асноў спецыяльнай педагогікі і псіхалогіі, М. В. Грыбу, дацэнту кафедры алгебры і геаметрыі, В. М. Каўцэвіч, дацэнту кафедры асноў біялогіі і батанікі, Л. А. Кіштымавай, выкладчыку кафедры метадалогіі і метадаў псіхалагічных даследаванняў, А. А. Страха, дацэнту кафедры методык дашкольнай адукацыі. За выдатную вучобу, высокія дасягненні ў навукова-даследчай дзейнасці і ў сувязі з Днём навукі ЎЗНАГАРОДЖАНА Граматай БДПУ: Н. А. Ялоўская, студэнтка 5-га курса факультэта прыродазнаўства. АБ’ЯЎЛЕНА Падзяка рэктара БДПУ: В. В. Латышавай, студэнтцы 5-га курса факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій, Я. С. Малахоўскай, студэнтцы магістратуры па спецыяльнасці «Псіхалогія», С. А. Прэсняковай, студэнтцы 5-га курса факультэта псіхалогіі.

29 студзеня 2015 г.


ТУТ ГАРТУЮЦЦА САПРАЎДНЫЯ ДАСЛЕДЧЫКІ Выпускнік педагагічнага ўніверсітэта павінен валодаць пэўнымі навыкамі вырашэння практычных задач, выкарыстоўваць у рабоце ўсё новае, што з’яўляецца ў навуцы, пастаянна ўдасканальваць сваю кваліфікацыю. Усе гэтыя якасці фарміруюцца ў студэнтаў праз актыўны ўдзел у навукова-даследчай рабоце. З мэтай папулярызацыі навуковай дзейнасці сярод будучых педагогаў у БДПУ створаны і паспяхова функцыянуюць студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі (СНДЛ). У чым жа сутнасць іх работы? Слова – кіраўнікам. *** У канцы мая 2011 г. на базе вучэбна-праблемнай групы «Рэгуляцыя росту раслін» кафедры батанікі і асноў сельскай гаспадаркі факультэта прыродазнаўства была створана аднайменная СНДЛ, якая сёння займаецца высвятленнем механізмаў фізічных і хімічных уздзеянняў на расліны, выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій у навуковых даследаваннях і інш. Яе ўдзельнікі – студэнты, магістранты і аспіранты. Адрозненне СНДЛ ад гуртка заключаецца ў тым, што тут трэба працаваць у камандзе: калі тэмы даследаванняў больш глабальныя, адной самастойнай работай абысціся немагчыма. Кожны студэнт замацаваны за пэўнай тэмай, якая з’яўляецца састаўной часткай агульнага напрамку СНДЛ. І ад яго работы, а таксама метадычна правільнага выканання эксперымента залежыць канчатковы вынік. На канферэнцыях маладыя даследчыкі атрымліваюць магчымасць выступіць з вынікамі сваёй работы перад шырокай аўдыторыяй. Удзел у навуковых форумах дапамагае кожнаму ацаніць, як яго работа выглядае на агульным узроўні, і зрабіць адпаведныя высновы, пазнаёміцца і наладзіць кантакты з калегамі з універсітэтаў розных краін, што значна пашырае кругагляд даследчыка і будучага педагога. Мае студэнты вяртаюцца з паездак натхнёныя новымі ідэямі, а таму з яшчэ большым энтузіязмам бяруцца за справу. У цэлым па лабараторыі за год выпускаецца каля 25–30 публікацый. Часам нас папракаюць, што артыкулы пішуцца ў суаўтарстве. Справа ў тым, што кожны ўдзельнік СНДЛ робіць свой унёсак у эксперыментальны працэс, а значыць, кожны артыкул або тэзіс – гэта вынік работы каманды. Для выхаду на этап удзелу ў Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх работ малады даследчык павінен вырасці ў сваіх вачах і ў вачах калег. Яму неабходна шматразова апрабіраваць вынікі сваіх даследаванняў – як падчас канферэнцый рознага ўзроўню, так і шляхам атрымання актаў укаранення вынікаў у навучальны і вытворчы працэс. За апошнія 3 гады на базе нашай СНДЛ падрыхтавана 6 навуковых работ, якія былі ўдастоены на конкурсе дыпломаў 1–3 катэгорый. Аўтар адной з іх – Надзея Пушкіна – атрымала Пасведчанне аб узнагароджанні трэцяй прэміяй Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Сёння яна працягвае навучанне ў аспірантуры.

Найбольш актыўныя студэнты і магістранты запрашаюцца для сумеснай работы з выкладчыкамі кафедры ў рамках дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў (ДПНД). Толькі ў перыяд з 2011 па 2014 гг. у рамках ДПНД «Канвергенцыя» працавалі 5 студэнтаў і 5 магістрантаў, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі нашай СНДЛ. Выпускнікі лабараторыі вучацца ў аспірантуры ЦБС НАН Беларусі і БДУ, магістратуры БДПУ і НАН Беларусі, працуюць у школах, дзе працягваюць навукова-даследчую

работу са сваімі вучнямі, удзельнічаюць у міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях. Жанна МАЗЕЦ, дацэнт кафедры агульнай біялогіі і батанікі *** СНДЛ «Інавацыйная адукацыя» пры кафедры педагогікі дзейнічае ўжо амаль чатыры гады. Яе навуковым кіраўніком на працягу 3 гадоў з’яўлялася дацэнт К. М. Арцямёнак. Па сваёй сутнасці наша СНДЛ створана як практычнае развіццё навуковай школы загадчыка кафедры педагогікі прафесара І. І. Цыркуна. Улічваючы інтарэсы і схільнасці ўдзельнікаў лабараторыі, мы выхоўваем будучых педагогаў-наватараў, тым самым забяспечваючы БДПУ і сістэму адукацыі высокакваліфікаванымі кадрамі. Наша асноўная канцэптуальная задача – падтрымка адораных, таленавітых і ў некаторай ступені амбіцыйных студэнтаў. Стаць удзельнікамі СНДЛ звычайна выказваюць жаданне ўсе магістранты і аспіранты. Студэнты малодшых курсаў, якія яшчэ не ажыццяўляюць планавых даследаванняў, таксама маюць інтарэс да такога віду дзейнасці. Некаторыя прыходзяць да нас па прагматычных матывах: заняткі навукай і наяўнасць публікацый могуць выступаць фактарам зніжэння платы за навучанне і павышэння адзнакі па педагагічных і спецыяльных дысцыплінах. Нягледзячы на такі падыход, гэтыя студэнты працуюць не менш паспяхова, чым тыя, хто прыйшоў «па закліку сэрца». План работы СНДЛ на вучэбны год зацвярджаецца на пасяджэнні кафедры педагогікі. Удзельнікі выбіраюць праблему, якая іх цікавіць, навуковы кіраўнік дапамагае сфармуляваць тэму і знаёміць з агульнай логікай даследавання. Студэнты ствараюць мікрагрупы па інтарэсах, праводзяць сумесныя і перакрыжаваныя даследаванні. Пры гэтым працягласць наведвання СНДЛ нічым не лімітавана – тут можна працаваць штогод пачынаючы з 1 курса або пісаць на нашай кафедры курсавую ці дыпломную работу, магістарскую ці кандыдацкую дысертацыю. Падчас адкрыцця лабараторыі ў яе складзе былі нават школьнікі, якія працавалі над навуковымі праектамі. Штогод члены СНДЛ удзельнічаюць ва ўніверсітэцкай канферэнцыі БДПУ «Студэнцкая навука як фактар асобаснага і прафесійнага развіцця будучага спецыяліста», аспіранцкіх чытаннях кафедры педагогікі «Актуальныя праблемы педагагічных даследаванняў». За перыяд работы апублікавана 6 артыкулаў у часопісах, рэцэнзуемых ВАК, 16 – у зборніках навукова-практычных рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцый, 10 – студэнцкіх канферэнцый, 5 – аспіранцкіх чытанняў. Удзельнік нашай лабараторыі М. Л. Цэхановіч у 2012 г. атрымаў грант Міністэрства адукацыі па тэме «Развіццё педагагічнага мыслення студэнтаў у працэсе вырашэння прафесійна-арыентаваных задач». Аднак галоўным сваім дасягненнем мы лічым тое, што ў нашай СНДЛ кожны можа заняць актыўную суб’ектыўную пазіцыю, сфармуляваць свае навуковапедагагічныя погляды і навучыцца іх аргументаваць. Як дастаткова малады кіраўнік я спадзяюся, што мы зможам адкрыць яшчэ нямала «педагагічных зорак» у нашай лабараторыі і сярод новых, і сярод вопытных удзельнікаў. Вераніка ПУНЧЫК, дацэнт кафедры педагогікі *** Недасведчаныя людзі без спецыяльных тлумачэнняў не заўсёды могуць зразумець назву СНДЛ, якая дзейнічае на кафедры сурдапедагогікі: «Метадычнае суправаджэнне карэкцыйна-развіваючай работы з дзецьмі з кахлеарнымі імплантатамі». Таму варта расказаць пра саму праблему даследавання. Кахлеарная імплантацыя – новы метад слыхапратэзавання, які вяртае дзецям магчымасць чуць. Аднак сама аперацыя – гэта ўсяго толькі першая прыступка ў працэсе «цудоўнага пераўтварэння». А тое, ці стане дзіця з імплантатам па-сапраўднаму

чуць, ці зможа яно вучыцца ў агульнаадукацыйнай школе, паўнацэнна кантактаваць з навакольнымі людзьмі, атрымаць прафесію і знайсці сваё месца ў жыцці, напрамую залежыць ад прафесіяналізму настаўніка-дэфектолага. Названая праблема – дастаткова новая ў сурдапедагогіцы. У нашай краіне такія аперацыі выконваюцца з 2000 г. Аднак дагэтуль няма адназначных адказаў на шэраг пытанняў. Пошук адказаў на іх і складае змест навуковых даследаванняў студэнтаў– членаў СНДЛ. Навізна і недастатковая вывучанасць праблемы, на мой погляд, з’яўляюцца моцным стымулам навуковай цікавасці. Немалаважную ролю адыгрывае таксама выразная сацыяльная накіраванасць дзейнасці СНДЛ, якая дае студэнтам магчымасць аказваць рэальную дапамогу дзецям з парушэннем слыху, прымаць удзел у лёсе канкрэтных людзей. Істотную падтрымку нашай рабоце аказвае філіял кафедры сурдапедагогікі – Рэспубліканскі цэнтр для дзяцей з парушэннем слыху дашкольнага ўзросту. Так, у 2012–2014 гг. на базе цэнтра пад нашым кіраўніцтвам ажыццяўляўся рэспубліканскі эксперыментальны праект «Апрабацыя праграмнага забеспячэння карэкцыйнаразвіваючай работы з дзецьмі ранняга і дашкольнага ўзросту з кахлеарнымі імплантатамі». У бягучым годзе рэалізуецца праграма пераемнасці даследчага пошуку студэнтаў і настаўнікаў-дэфектолагаў цэнтра. Сумесныя навуковыя праекты распрацоўваюцца студэнтамі 4 курса К. Апановіч, М. Асовіч, А. Пудоўкінай і настаўнікамі-дэфектолагамі І. В. Кабуш, С. У. Ляпко, А. У. Раткевіч. Вынікі навуковых даследаванняў студэнты рэгулярна прадстаўляюць на метадалагічных семінарах, навуковых канферэнцыях рознага ўзроўню, алімпіядах. Так, члены СНДЛ двойчы ўдзельнічалі ва Усеўкраінскай алімпіядзе па карэкцыйнай педагогіцы і псіхалогіі ў Кіеве. У 2012 г. даследаванне Г. Богдан «Карэкцыя вымаўлення малодшых школьнікаў з кахлеарнымі імплантатамі сродкамі камп’ютарных тэхналогій» было адзначана дыпломам ІІІ ступені, а ў 2013 г. А. Мельнікава была ўзнагароджана граматай за якаснае навуковае даследаванне. Паколькі праблема кахлеарнай імплантацыі з’яўляецца своеасаблівай «белай плямай» у сурдапедагогіцы, установы адукацыі нашай рэспублікі з гатоўнасцю апрабіруюць і ўкараняюць у практыку работы метадычныя прадукты, распрацаваныя членамі СНДЛ. Такі ўнікальны вопыт правядзення навуковых даследаванняў у студэнцкія гады (асабіста я набыла яго дзякуючы майму бяссменнаму навуковаму кіраўніку дацэнту Т. І. Обухавай) дае магчымасць спецыялісту ў будучым больш свядома ставіцца да сваёй работы, дакладна ўсведамляць яе сэнс і ўласную ролю ў сацыялізацыі дзяцей з глыбокім парушэннем слыху. Святлана ФЯКЛІСТАВА, дацэнт кафедры сурдапедагогікі

Ад удзелу ў СНДЛ – да вучобы ў Ф інляндыі Навука – даволі спецыфічны від дзейнасці, які патрабуе пэўных даследчых навыкаў, умення знаходзіць праблему і бачыць шляхі і спосабы яе вырашэння; акрамя таго, яна вымагае шмат часу. Магчыма, менавіта таму некаторыя студэнты, не верачы ў свае здольнасці, баяцца ўключацца ў актыўную даследчую работу. Між тым, з уласнага вопыту магу сказаць, што навуковая праца адкрывае перад намі каласальныя магчымасці. Асабіста я дзякуючы ўдзелу ў СНДЛ цэлы семестр вучылася ў фінскім універсітэце... Але пра ўсё па парадку. Падчас другога года навучання на факультэце псіхалогіі я стала актыўнай удзельніцай студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «Актуальныя праблемы сучаснай сацыяльнай псіхалогіі». Значны ўплыў на фарміраванне сферы маіх навуковых інтарэсаў аказала яе кіраўнік Галіна Віктараўна Гатальская. У рамках СНДЛ студэнты сумесна з кіраўніком лабараторыі праводзілі даследаванні па праблемах сацыяльнай псіхалогіі. За гады працы намі былі рэалізаваны праекты наступнай тэматыкі: «Ацэнка вобразу ўласнага цела і яе ўплыў на псіхалагічны дабрабыт у юнацтве», «Сацыяльнапсіхалагічныя фактары рызыкоўных сексуальных паводзін у юнацтве», «Ацэнка якасці жыцця сучасных беларусаў», «Даследаванне ўзаемасувязі стыляў гумару і псіхалагічнага дабрабыту ў юнацтве», «Негатыўныя стэрэатыпы і забабоны ўспрымання беларускімі студэнтамі імігрантаў» і інш.

29 студзеня 2015 г.

У рамках дзейнасці студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі ў 2013 г. быў створаны тэатр пластычнай імправізацыі «АКМЕ». Яго пастаноўкі прысвечаны актуальным сацыяльна-псіхалагічным праблемам, такім як алкагалізм, рызыкоўныя сексуальныя паводзіны і інш. Нашы выступленні мелі магчымасць паглядзець не толькі беларусы, але і італьянцы, іспанцы... Вынікі праведзеных удзельнікамі СНДЛ даследаванняў былі прадстаўлены на канферэнцыях і кангрэсах у Беларусі, Расіі, Італіі, Украіне, Польшчы. Навукова-практычныя праекты неаднаразова прэзентаваліся ў Санкт-Пецярбурзе на зімовай псіхалагічнай школе. І вось у 2014 г. мне пашчасціла выйграць індывідуальны грант у праграме Erasmus Mundus EMA 2: MID і накіравацца на адзін семестр на вучобу ва ўніверсітэт горада Турку (University of Turku) у Фінляндыі. Безумоўна, толькі дзякуючы вопыту працы ў СНДЛ я змагла дасягнуць такога асабі-

стага поспеху. Навучанне ажыццяўлялася па чатырох дысцыплінах: сацыяльная псіхалогія, псіхалогія мовы, метадалогія арганізацыі кроскультурных даследаванняў і фінская мова. Напрыканцы семестра мне, як і іншым студэнтам, што навучаліся па абмене, выдалі транскрыпты дысцыплін з крэдытамі ЕСТS. Гэта вельмі важная падзея ў маім жыцці, якая падаравала бясцэнны вопыт міжнароднага навучання і супрацоўніцтва, асэнсаванне сваіх магчымасцей, новыя веды для будучай прафесійнай дзейнасці. Шчыра жадаю, каб кожнага з вас ахапіла прага навуковага пошуку. Прымайце ўдзел у даследаваннях, пішыце і публікуйце артыкулы, а нашы вопытныя выкладчыкі абавязкова вас скіруюць і дапамогуць. Поспех любіць працавітых і настойлівых! Святлана ПРЭСНЯКОВА, студэнтка 5-га курса факультэта псіхалогіі

3


« Н Е Д АЗ В А Л Я Й С А Б Е Б Я З Д З Е Й Н І Ч А Ц Ь ! » Напісанне дысертацыйнага даследавання – гэта карпатлівая інтэлектуальная праца, якая патрабуе ад вучонага максімальнай актуалізацыі навуковага патэнцыялу. Тут галоўнае – не толькі даследчыцкія навыкі, але і ўменне творча вырашыць пастаўленыя задачы. Маладыя навукоўцы з энтузіязмам прыходзяць у навуку і ўпэўнена прыступаюць да працы. Аднак у працэсе даследавання даводзіцца сутыкацца з пэўнымі цяжкасцямі пры фармулёўцы тэмы, мэты, задач, выбары метадаў даследавання. У гэтай сітуацыі вялікую ролю адыгрывае падтрымка навуковых кіраўнікоў, а таксама дапамога з боку вопытных кандыдатаў і прафесараў. У БДПУ для магістрантаў, аспірантаў і суіскальнікаў арганізаваны метадалагічныя семінары, на якіх маладыя даследчыкі могуць атрымаць адказы на актуальныя навуковыя пытанні. Тэматыка заняткаў разнастайная і мае практычнае значэнне для даследчай працы. Так, 22 студзеня адбыўся чарговы рэспубліканскі метадалагічны семінар. Яго асаблівасць заключалася ў тым, што на сустрэчу з магістрантамі, аспірантамі і саіскальнікамі былі запрошаны маладыя навукоўцы БДПУ. Сваім вопытам паспяховай абароны дысертацыі падзялілася кандыдат псіхалагічных навук, загадчык кафедры прыкладной псіхалогіі Н. Л. Пузырэвіч, якая расказала аб расстаноўцы прыярытэтаў пры напісанні навуковай працы. Намеснік дэкана факультэта спецыяльнай адукацыі, кандыдат педагагічных навук К. М. Сарока, у сваю чаргу, выказала меркаванне, што час прыходу ў навуку ў кожнага даследчыка свой. Асабіста ёй пуцёўкай у навуковае жыццё стала мудрая парада бацькі і вера ў яе сілы навуковага кіраўніка. Гісторыя навуковага шляху кандыдата гістарычных навук, дацэнта Ірыны Іванаўны Кавяка захапіла аўдыторыю.

Яшчэ на 1 курсе гістарычнага факультэта Ірына Іванаўна зацікавілася даследчай працай, калі на адной з лекцый выкладчык распавёў пра таленавітага навукоўца, які здолеў да моманту паступлення ў аспірантуру апублікаваць 15 артыкулаў. Натхнёная такім прыкладам, Ірына Іванаўна ўсур’ёз узялася за працу, пачала пісаць тэзісы, некалькі разоў мяняла аб’ект даследавання, але ўжо на трэцім курсе канчаткова вызначылася з навуковым напрамкам. Пасля заканчэння першай ступені навучання маладая даследчыца паступіла ў магістратуру, а затым – у аспірантуру, маючы да гэтага часу 15 навуковых публікацый. Каб дасягнуць такіх вынікаў, Ірына Іванаўна старалася не прапускаць ніводнай рэспубліканскай канферэнцыі. У красавіку 2012 г. яна паспяхова абараніла кандыдацкую дысертацыю, якую напісала за паўтара года навучання ў аспірантуры. Да абароны Ірына Іванаўна падрыхтавала 32 публікацыі па тэме даследавання. Такі прыклад сапраўды варты пераймання! На пытанне пра сакрэт свайго поспеху Ірына Іванаўна адказала так: «У дзяцінстве мне падабалася чытаць і па-

Круглы стол на тэму «Памяць і ўрокі Першай і Другой сусветных войнаў у мастацкай літаратуры» прайшоў на факультэце беларускай і рускай філалогіі. Ініцыятарамі правядзення мерапрыемства сталі супрацоўнікі кафедры беларускай літаратуры і культуры. У размове прынялі ўдзел выкладчыкі і студэнты факультэта беларускай і рускай філалогіі, а таксама настаўнікі і вучні з гімназій і школ г. Мінска і Мінскай вобласці.

Маладая змена ў літаратурным пошуку

Мадэратарамі круглага стала выступілі кандыдат філалагічных навук Вольга Ільінічна Козіч і доктар філалагічных навук Галіна Яўгенаўна Адамовіч, якія змаглі стварыць сяброўскую, даверлівую і разам з тым сур’ёзную, навуковую атмасферу. Найбольш актыўна ў абмеркаванні праблем асэнсавання вопыту Першай і Другой сусветных войнаў у мастацкай літаратуры праявілі сябе старшакласнікі, якія навучаюцца ў гімназіях № 17 і № 22 г. Мінска, а таксама ў ДУА «Маркаўская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна». Выхаванцы названых устаноў прадэманстравалі глыбокае веданне не толькі твораў літаратуры, але і гістарычных крыніц, уменне выказваць і адстойваць сваё, часам неардынарнае і смелае, меркаванне. Студэнты ФБіРФ не саступалі ў актыўнасці школьнікам: яны падрыхтавалі міні-даклады, дэкламавалі ўрыўкі з мастацкіх тэкстаў, разважалі на літара-

туразнаўчыя тэмы (нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры пра вайну, экзістэнцыяльныя праблемы ў творах на ваенную тэму і інш.). Упрыгожыла мерапрыемства і надало яму ноты ўрачыстасці выступленне акцёраў тэатра «Жывое слова» Алеся Мойскага і Карыны Пацко на чале з мастацкім кіраўніком Алесяй Сівохінай. Варта адзначыць, што падобныя падзеі маюць вялікае выхаваўчае і пазнавальнае значэнне (як для школьнікаў, так і для студэнтаў!), спрыяюць развіццю навуковых здольнасцяў. Будзем спадзявацца, што вучні, якія прынялі ўдзел у круглым стале, неўзабаве зноў завітаюць у БДПУ – ужо не як госці, а як нашы новыя студэнты. Вікторыя ГАБРУСЕВІЧ, студэнтка 5-га курса ФБіРФ

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) гісторыі старажытных цывілізацый і сярэдневякоўя, славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) фізічнай геаграфіі, агульнай і дашкольнай педагогікі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59. Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

знаваць нешта новае. Дапытлівасць захавалася і ў далейшым. І калі я бралася за справу, то заўсёды даводзіла яе да канца, ніколі не шукала прычын і адгаворак». Таксама выступоўца падкрэсліла вялікае значэнне асобы навуковага кіраўніка і яго пазіцыі ў дачыненні да маладога даследчыка: «Не забывайце, што асноўная нагрузка па напісанні дысертацыі ўскладзена на аспіранта, а навуковы кіраўнік карэкціруе, раіць, надае навуковай працы завершаную форму». Таму, ступаючы на шлях навукі, трэба быць гатовым ісці па ім з упэўненасцю ў сабе і сваіх магчымасцях. Завяршаючы выступленне, Ірына Іванаўна адрасавала аўдыторыі мудрую параду: «Галоўнае – не дазваляйце сабе бяздзейнічаць. Пакуль вы навучаецеся ў аспірантуры, прысвяціце ўвесь свой час напісанню дысертацыі і не адцягвайце ўвагу на староннія справы. У гэтым выпадку вы абавязкова дасягнеце пастаўленай мэты». Крысціна ТАРАНОВІЧ, аспірантка кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі

• Канферэнц-зала СЛОВА Ў ЧАСЕ І ПРАСТОРЫ Навуковая спадчына выдатнага беларускага мовазнаўца, заслужанага дзеяча навукі Беларусі Міхаіла Гапеевіча БУЛАХАВА ўражвае: на працягу амаль шасцідзесяці гадоў, аддадзеных айчыннай філалогіі і педагогіцы, ён апублікаваў больш за трыста работ. Выдатнік народнай асветы БССР, Заслужаны дзеяч навукі БССР, уладальнік медаля і кавалер ордэна Францыска Скарыны, доктар філалагічных навук, прафесар, Міхаіл Гапеевіч больш за тры дзесяцігоддзі працаваў у нашым універсітэце. Таму менавіта ў сценах alma mater адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Слова ў часе і прасторы», прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння лінгвіста.

Сярод удзельнікаў форуму было шмат вядомых вучоных, якія асабіста ведалі Міхаіла Гапеевіча. Яны запомнілі М. Г. Булахава як сціплага і чулага, уважлівага і тактоўнага чалавека, які карыстаўся павагай не толькі сярод супрацоўнікаў БДПУ, але і меў аўтарытэт у навуковай грамадскасці Беларусі і замежжа. Таму на пленарным пасяджэнні з дакладамі перад аўдыторыяй выступілі не толькі беларускія вучоныя,

але і госці з Расіі, Украіны, Славакіі, Азербайджана. У працы адной з сямі секцый пад назвай «Навуковы дэбют» прымалі ўдзел даследчыкі-пачаткоўцы. Сярод маладых вучоных былі не толькі прадстаўнікі БДПУ, але і студэнты БДТУ, а таксама магістрант з КНР Шоу Цзяжуй. Шануючы імя выдатнага даследчыка, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ

Д. В. Дзятко падрыхтаваў кнігу «Прафесар Міхаіл Гапеевіч Булахаў: нарыс жыцця і навуковай дзейнасці». Выданне пабачыла свет зусім нядаўна і стала яшчэ адным сведчаннем павагі і прызнання заслуг вучонага ў айчыннай лінгвістыцы. Ганна ЕДКА, студэнтка 5-га курса факультэта беларускай і рускай філалогіі

• Гасцёўня «Мой шлях у навуку» Пад такой назвай напрыканцы мінулага года адбылася сустрэча студэнтаў факультэта дашкольнай адукацыi з выдатнымi беларускiмi навукоўцамi: прафесарамі Якавам Львовiчам Каламiнскiм і Лiзаветай Аляксандраўнай Панько, дацэнтам Ганнай Мiкалаеўнай Белавус. Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся актуальныя праблемы сучаснай сацыяльнай, дзiцячай i педагагiчнай псiхалогii. Будучыя даследчыкі мелі магчымасць не толькі атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні ад сапраўдных карыфеяў – вучоныхпрактыкаў, аўтараў шматлiкiх навуковых публiкацый, але і падзялiцца сваiмi першымi дасягненнямi ў рабоце над асобнымі праблемамі псiхалогii.

Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы ўзаемнай зацікаўленасці і даверу. Размова з навукоўцамі ўмацавала наш iнтарэс да вывучэння псiхалогii i ўвогуле пакiнула шмат яскравых пазiтыўных уражанняў. У якасцi падарунка гасцям мы падрыхтавалi невялiкае мастацкае выступленне, прысвечанае дзiцячай i педагагiчнай псiхалогii. Спадзяёмся, што падобныя мерапрыемствы будуць ладзіцца на факультэце і ў далейшым, бо гэта дзейсны сродак далучэння студэнцкай моладзі да псiхалагiчнай навукі. Гутарка з прафесіяналамі высокага ўзроўню

дапамагае больш глыбока асэнсаваць сутнасць і спецыфіку навуковай працы, а таксама вызначыцца з галiной даследаванняў. Магчыма, яна стане для кагосьці з нас творчым стартам у гэтай сферы. Аднак галоўны вынік мерапрыемства ў тым, што яно скіравала ўдзельнікаў – будучых педагогаў і бацькоў – на разуменне ўнутранага свету дзiцяцi ва ўсёй яго глыбiні, тонкасці і шматграннасці. Кацярына КАРПОВIЧ, студэнтка 304-й групы ФДА

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/117 ад 14.04.2014. 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 56. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 29.01.2015 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.