11541155

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Аўторак, 30 снежня 2014 г.

№ 19–20 (1154–1155 )

Сардэчна запрашаем у БДПУ!

Паважаныя абітурыенты! Сёння перад вамі стаіць няпростая задача – выбар будучай прафесіі. Калі вы адчуваеце ў сабе прызванне вучыць і выхоўваць маладое пакаленне, то педагагічная дзейнасць – якраз тая сфера, дзе вы зможаце рэалізавацца як высакакласныя спецыялісты. А дапамогуць прафесійнаму станаўленню, паспяховаму кар’ернаму і асобаснаму росту спецыяльныя веды, уменні і навыкі, набытыя ў вучэбных аўдыторыях нашага ўніверсітэта. Абраўшы Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, вы далучыцеся да ліку студэнтаў вядучай установы вышэйшай адукацыі з векавой гісторыяй. Перад вамі адкрыецца магчымасць стаць прадстаўнікамі новай генерацыі маладых педагогаў, якія здзейсняць высокую місію выхавання творчых, дапытлівых, актыўных грамадзян нашай краіны. У лістападзе 2014 г. БДПУ адзначыў свой 100-гадовы юбілей. Са святам калектыў універсітэта павіншаваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Падчас размовы з выкладчыкамі і студэнтамі Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў выключную сацыяльную значнасць педагагічнай прафесіі. Сёння БДПУ – буйны сучасны вучэбна-навукова-мец асновы тадычны комплекс. Нашы студэнты спасцігаюць

Рэктар БДПУ, прафесар

прафесійных ведаў, працуючы ў высокатэхналагічных вучэбных лабараторыях і інтэрактыўных класах, праходзячы практыку ў лепшых школах і гімназіях г. Мінска, наведваючы ўніверсітэцкі планетарый, цэнтры літуаністыкі, паланістыкі, беларускай літаратуры і культуры імя Максіма Танка, азербайджанскай і кітайскай мовы і культуры, іраназнаўства і вывучэння персідскай мовы, ізраільскай культуры і вывучэння мовы іўрыт. Якасны вучэбны працэс забяспечвае прафесарска-выкладчыцкі склад – вядомыя ў рэспубліцы і за яе межамі вучоныя і педагогі, якія ведаюць і любяць сваю справу. Паступіўшы ў БДПУ, вы трапіце ў дружны студэнцкі калектыў, у творчае асяроддзе, дзе кожны здолее раскрыць і рэалізаваць свой патэнцыял, заявіць пра сябе і свае таленты. Вас чакаюць зорныя паходы, педагагічныя атрады, валанцёрскія клубы, творчыя PR-лабараторыі, разнастайныя праекты і многае іншае. Мы робім усё для таго, каб выпускнікі з дыпломам нашага ўніверсітэта знайшлі сваё месца ў складаным і зменлівым свеце, сталі кампетэнтнымі і запатрабаванымі спецыялістамі, творчымі і камунікабельнымі асобамі. Далучайцеся да студэнцкай кагорты БДПУ – рабіце ПРАВІЛЬНЫ ВЫБАР!

Аляксандр ЖУК

Наш сайт: bspu.by. Тэл. прыёмнай камісіі: 200-94-17


БД П У: ст о га до ў

на ні ве ад ук ац ы і

ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ, ШТО ў 2014 г. ...

…сцяг БДПУ ўзняўся над Эльбрусам! На вышыні 5642 м яго ўстанавілі ўдзельнікі турыстычнага клуба «Гарызонт» – студэнты і выпускнікі педагагічнага ўніверсітэта ў знак прызнання высокіх дасягненняў alma mater у галіне адукацыі і выхавання, фізічнай культуры і спорту.

БДПУ прымае на педагагічныя спецыяльнасці БЕЗ УСТУПНЫХ ІСПЫТАЎ пераможцаў (дыпломы І, ІІ, ІІІ ступеняў) трэцяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапу рэспубліканскай алімпіяды, а таксама асоб, што ўзнагароджаны залатым, сярэбраным медалём або скончылі ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі з дыпломам з адзнакай, таму ў 2014 г. нашымі студэнтамі сталі 100 лепшых выпускнікоў краіны! Мы забяспечваем усіх іншагародніх першакурснікаў, якія маюць патрэбу ў жыллі, месцам у інтэрнаце, таму да нас смела прыязджаюць абітурыенты нават з самых аддаленых куткоў Беларусі! БДПУ – вядучы ўніверсітэт у нацыянальнай сістэме педагагічнай адукацыі, таму нашы студэнты атрымліваюць стыпендыю на 15 % вышэйшую, чым у іншых ВНУ краіны!

…першая ў краіне скульптура настаўніцы была ўстаноўлена менавіта ў БДПУ! Яна сімвалізуе павагу ўсяго грамадства і кожнага з нас да многіх пакаленняў беларускіх педагогаў.

…спецыяльна да 100-гадовага юбілею ўніверсітэта РУП «Белпошта» выпусціла 50 тысяч мастацкіх маркіраваных канвертаў «100 гадоў з дня заснавання БДПУ».

П Е РА Л І К па якіх будзе ажыццяўляцца Матэматычны факультэт Дзённая форма атрымання адукацыі: – Матэматыка і інфарматыка Завочная форма атрымання адукацыі: – Матэматыка і інфарматыка Фізічны факультэт Дзённая форма атрымання адукацыі: – Фізіка і інфарматыка – Фізіка і тэхнічная творчасць

…«Настаўнікам года Рэспублікі Беларусь» стаў выпускнік гістфака БДПУ настаўнік гісторыі САШ № 11 г. Маладзечна Віктар Жук.

Факультэт прыродазнаўства Дзённая форма атрымання адукацыі: – Біялогія і хімія – Біялогія і геаграфія Завочная форма атрымання адукацыі: – Біялогія і геаграфія Гістарычны факультэт Дзённая форма атрымання адукацыі: – Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны Завочная форма атрымання адукацыі: – Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны

…наш універсітэт рэалізуе праект «Мультысэрвіснае інфармацыйнае адукацыйнае асяроддзе»! Адзін з яго кампанентаў – «Віртуальная школа» – уключае 4 сучасныя кабінеты хіміі, біялогіі, матэматыкі і фізікі. …у БДПУ адкрыта чытальная зала інфармацыйных рэсурсаў, дзе наведвальнікі могуць абслугоўвацца ў рэжыме адкрытага доступу; укаранёна тэхналогія высакахуткаснага доступу ў Інтэрнэт Wi-Fi; створаны электронны архіў дакументаў – рэпазіторый БДПУ, абноўлена зала рэдкай кнігі, у якой прадстаўлены некаторыя з 7000 рарытэтных выданняў бібліятэкі.

2

Факультэт дашкольнай адукацыі Дзённая форма атрымання адукацыі: – Дашкольная адукацыя Завочная форма атрымання адукацыі: – Дашкольная адукацыя Завочная форма атрымання адукацыі, скарочаны тэрмін навучання: – Дашкольная адукацыя Факультэт эстэтычнай адукацыі Дзённая форма атрымання адукацыі: – Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка

– Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы – Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія Завочная форма атрымання адукацыі: – Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы Завочная форма атрымання адукацыі, скарочаны тэрмін навучання: – Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія Факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій Дзённая форма атрымання адукацыі: – Сацыяльная педагогіка – Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць) Завочная форма атрымання адукацыі: – Сацыяльная педагогіка – Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць) Завочная форма атрымання адукацыі, скарочаны тэрмін навучання: – Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць) Факультэт спецыяльнай адукацыі Дзённая форма атрымання адукацыі: – Лагапедыя – Алігафрэнапедагогіка – Сурдапедагогіка – Тыфлапедагогіка Завочная форма атрымання адукацыі: – Лагапедыя – Алігафрэнапедагогіка – Сурдапедагогіка – Тыфлапедагогіка 30 снежня 2014 г.


БД П У: ст о га до ў

на ні ве ад ук ац ы і

ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ, ШТО... БДПУ рыхтуе запатрабаваных спецыялістаў, таму нашым выпускнікам заўсёды гарантавана першае працоўнае месца! Мы ператвараем вучобу ў задавальненне, бо наш універсітэт, нягледзячы на свой 100-гадовы ўзрост, – маладая, сучасная і высокатэхналагічная навучальная ўстанова! БДПУ дае веды вышэйшай катэгорыі якасці, бо нашы выкладчыкі – сапраўдныя прафесіяналы!

…БДПУ – адзіны ўніверсітэт краіны, які мае вучэбны планетарый і ўнікальны маятнік Фуко.

Мы – вялікая сям’я, у якой кожны знаходзіцца ў цэнтры ўвагі! БДПУ генерыруе інавацыйныя ідэі і ажыццяўляе задуманае, бо ў нас прац юць самыя вядомыя вучоныя і створаны самыя перспектыўныя навуковыя школы Беларусі! Мы мадэліруем будучае, таму што настаўнік – самая ўплывовая прафесія ў свеце! …у БДПУ створана выдатная база для прыхільнікаў здаровага ладу жыцця! У нас ёсць 3 спартыўныя залы і 11 абсталяваных памяшканняў для заняткаў фізкультурай і спортам, уласны басейн і 4 трэнажорныя залы.

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЕЙ, набор у БДПУ ў 2015 годзе Завочная форма атрымання адукацыі, скарочаны тэрмін навучання: – Лагапедыя Факультэт фізічнага выхавання Дзённая форма атрымання адукацыі: – Фізічная культура. Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць – Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура (аздараўленчая) – Фізічная культура (лячэбная) – Спартыўна-педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура) – Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме) Дзённая форма атрымання адукацыі, скарочаны тэрмін навучання: – Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме) Завочная форма атрымання адукацыі: – Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура (аздараўленчая) – Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме) Завочная форма атрымання адукацыі, скарочаны тэрмін навучання: – Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме) Факультэт псіхалогіі Дзённая форма атрымання адукацыі: – Псіхалогія (са спецыялізацыяй: Сацыяльная псіхалогія) – Псіхалогія (са спецыялізацыяй: Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці) – Псіхалогія (са спецыялізацыяй: Педагагічная псіхалогія) 30 снежня 2014 г.

– Псіхалогія (са спецыялізацыяй: Псіхалогія сямейных адносін) – Практычная псіхалогія Завочная форма атрымання адукацыі: – Псіхалогія (са спецыялізацыяй: Педагагічная псіхалогія) – Псіхалогія (са спецыялізацыяй: Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці) – Псіхалогія (са спецыялізацыяй: Псіхалогія сямейных адносін) – Практычная псіхалогія Факультэт пачатковай адукацыі Дзённая форма атрымання адукацыі: – Пачатковая адукацыя Завочая форма атрымання адукацыі: – Пачатковая адукацыя Завочная форма атрымання адукацыі, скарочаны тэрмін навучання: – Пачатковая адукацыя Факультэт беларускай і рускай філалогіі Дзённая форма атрымання адукацыі: – Беларуская мова і літаратура – Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская) – Руская мова і літаратура – Руская мова і літаратура. Замежная мова (кітайская) – Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская) – Руская мова і літаратура. Замежная мова (італьянская) Завочная форма атрымання адукацыі: – Беларуская мова і літаратура – Руская мова і літаратура

…у БДПУ вучацца і працуюць самыя добрыя людзі! Нашы валанцёры наведваюць дзіцячыя дамы і інтэрнаты, бальніцы і медыцынскія цэнтры, дзе выступаюць з канцэртамі, праводзяць заняткі, дапамагаюць персаналу. У рамках дабрачыннай пераднавагодняй акцыі студэнты і выкладчыкі БДПУ сабралі і пералічылі на рахунак Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа 13 515 550 руб., якія пойдуць на падтрымку дзяцей-інвалідаў, а таксама тых, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

…студэнты ўніверсітэта з малазабяспечаных сем’яў і сіроты атрымліваюць бясплатныя квіткі ў тэатры! Гэта стала магчымым пасля заключэння дагавораў аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і вядучымі тэатрамі краіны.

…каманда вясёлых і знаходлівых БДПУ «Лепшыя сябры» выйшла ў паўфінал Цэнтральнай Міжнароднай лігі КВЗ і перамагла ў кубку лігі КВЗ «Палессе-2014».

…у падарунак ад БДПУ 31 студэнт нашага ўніверсітэта і 7 вучняў сталічнай гімназіі № 20 атрымалі гарадскія ровары AIST! Маладыя людзі ў рамках праекта «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця» праехалі 100 кіламетраў да 100-годдзя alma mater.

3


ФІЗІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 3; тэл. 200-95-62 E-mail: phys@bspu.unibel.by; вэб-сайт: http://phys.bspu.unibel.by Дэкан – Валерый Раманавіч СОБАЛЬ, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Фізічны факультэт – адзін з acноўных у нашым універсітэце. Першы набор на спецыяльнасць «Фізіка» праводзіўся амаль 70 гадоў таму. Кваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі склад, абноўленая матэрыяльна-тэхнічная база (16 вучэбных і 3 навукова-даследчых лабараторый, 4 камп’ютарныя класы, сярод якіх мультысэрвісны), а таксама даўнія і трывалыя традыцыі – вось тыя складнікі, якія дазваляюць нам забяспечваць высокі ўзровень навучання і займаць лідзіруючыя пазіцыі сярод фізічных факультэтаў устаноў вышэйшай адукацыі краіны. Толькі ў нас ёсць адзіны ў Беларусі вучэбны планетарый, дзе праводзяцца заняткі па астраноміі і пазнавальныя экскурсіі па «зорным небе», а таксама ўнікальны маятнік Фуко, які дазваляе эксперыментальна зафіксаваць вярчэнне Зямлі. Дарэчы, маятнік устаноўлены дзякуючы намаганням выпускніка нашага факультэта, дырэктара НВА «Пеленг» Уладзіміра Іванавіча Пакрышкіна.

ФАКУЛЬТЭТ БЕЛАРУСКАЙ І РУСКАЙ ФІЛАЛОГІІ г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 2; тэл. 327-79-86 E-mail: filfac@bspu.unibel.by Дэкан – Васіль Дзянісавіч СТАРЫЧОНАК, доктар філалагічных навук, прафесар Факультэт беларускай і рускай філалогіі даў пуцёўку ў жыццё тысячам настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ, дзеячаў навукі і культуры. Выпускнікі факультэта працуюць у школах, гімназіях, ліцэях, каледжах, вышэйшых навучальных установах; рэдакцыях газет і часопісаў, на радыё і тэлебачанні; у выдавецкіх цэнтрах; бібліятэках; навукова-даследчых інстытутах; пасольствах і прадстаўніцтвах розных краін; перакладчыцкіх цэнтрах; турыстычных кампаніях. Студэнты нашага факультэта – адны з самых актыўных ва ўніверсітэце. Яны ўдзельнічаюць у шматлікіх праектах, зай-

маюцца навукова-даследчай працай, праводзяць літаратурныя і тэатральныя вечарыны з удзелам вядомых дзеячаў культуры, ладзяць вандроўкі па Беларусі. Аднак падарожнічаюць філолагі не толькі дзеля асабістага задавальнення: некаторыя віды практык патрабуюць знаёмства з мовай і культурай розных краін. Так, у філолагаў, што вывучаюць кітайскую мову, ёсць магчымасць па праграме ўключанага навучання амаль цэлы год правесці ў Паўночна-Заходнім універсітэце (КНР), з якім БДПУ звязвае дагавор аб супрацоўніцтве. Студэнтылітуаністы, у сваю чаргу, штогод навед-

МАТЭМАТЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 2; тэл. 327-79-13, 200-80-62 Е-mail: mathem@bspu.unibel.by Дэкан – Уладзімір Адамавіч ШЫЛІНЕЦ, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Матэматычны факультэт быў створаны ў 1974 г. Сёння на дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі на бюджэтнай і платнай аснове мы рыхтуем выкладчыкаў па спецыяльнасці «Матэматыка і інфарматыка». Студэнты факультэта вывучаюць агульнапрафесійныя і спецыяльныя дысцыпліны (матэматычны аналіз, тэорыя функцый, алгебра, тэорыя лікаў, аналітычная геаметрыя і пераўтварэнні плоскасці, элементарная матэматыка і практыкум па рашэнні задач, тэхналогіі праграмавання і метады алгарытмізацыі, матэматычная логіка і дыскрэтная матэматыка і інш.), а таксама методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі. Будучыя настаўнікі маюць магчымасць вывучаць на выбар дысцыпліны, якія носяць практыкаарыентаваны характар і тэматычна ахопліваюць пытанні сучаснай матэматыкі, найноўшых інфармацыйных тэхналогій, выкарыстання эфектыўных інавацыйных форм і метадаў работы, укаранення новых адукацыйных тэхналогій у навучальны працэс. На факультэце створаны ўсе ўмовы для арганізацыі самастойнай работы і якаснай прафесійнай падрыхтоўкі. Студэнты праходзяць летнюю практыку ў выхаваўчааздараўленчых установах, а педагагічную – у лепшых установах агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска. На чатырох кафедрах факультэта (матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, алгебры і геаметрыі, матэматычнага аналізу) працуюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі, сярод якіх член-карэспандэнт НАН Рэспублікі Беларусь, 6 дактароў і 19 кандыдатаў навук. На факультэце створаны і паспяхова функцыянуюць на базе гімназіі № 1 г. Стаўбцы, САШ № 51 і 24 г. Мінска філіялы кафедраў матэматыкі і методыкі 4

На факультэце працуюць вядомыя педагогі і навукоўцы: 8 прафесараў і 14 дацэнтаў. Вучэбнымі планамі прадугледжана выкладанне не толькі класічных дысцыплін фізіка-матэматычнага профілю, а і шэрагу курсаў па выбары студэнтаў, якія чытаюць спецыяльна запрошаныя спецыялісты айчынных і замежных ВНУ, даследчыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Факультэт ажыццяўляе навучанне па спецыяльнасцях: «Фізіка і інфарматыка», «Фізіка і тэхнічная творчасць». Тэрмін навучання – чатыры гады. Выпускнікі спецыяльнасці «Фізіка і інфарматыка» працуюць як у педагагічнай сферы, так і ў галіне інфармацыйных тэхналогій – праграмістамі, сістэмнымі адміністратарамі кампаній (Yandex, EPAM, BelHard, IBA, Wargaming), у камп’ютарных выданнях, банках і г.д. Спецыяльнасць «Фізіка і тэхнічная творчасць» накіравана на фарміраванне кампетэнцый як у галіне фізікі, так і ў галіне тэхнічнай творчасці. Студэнты вывучаюць фізіку і методыку яе выкладання, інжынерную камп’ютарную графіку, сістэмы аўтаматызаванага праектавання, вылічальныя метады і камп’ютарнае мадэляванне, методыку і тэхніку фізічнага эксперыменту, асновы робататэхнікі. Выпускнікі гэтай спецыяльнасці працуюць настаўнікамі фізікі, кіраўнікамі гурткоў тэхнічнай творчасці ва ўстановах адукацыі. Валоданне сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі дазваляе ім арганізаваць заняткі па аўта-, судна-, авіямадэляванні на высокім прафесійным узроўні. Нашы студэнты прымаюць удзел у рабоце навукова-даследчых лабараторый, выступаюць з дакладамі на навукова-практычных канферэнцыях, маюць магчымасць працягваць навучанне ў магістратуры па спецыяльнасцях «Фізіка», «Тэорыя і методыка навучання і выхавання (фізіка альбо інфарматыка)», а потым – у аспірантуры пад навуковым кіраўніцтвам аднаго з выкладчыкаў факультэта або супрацоўніка НАН Беларусі. На фізфаку створаны спрыяльныя ўмовы для творчага развіцця і самарэалізацыі студэнтаў. Шчыра запрашаем да нас тых, хто цікавіцца фізікай і электронікай, інфарматыкай і праграмаваннем, мае схільнасць да тэхнічнай творчасці. ваюць Літоўскі эдукалагічны ўніверсітэт. Наогул, факультэт падтрымлівае сувязі з роднаснымі факультэтамі ўніверсітэтаў розных краін, вынікам чаго стала адкрыццё цэнтраў літуаністыкі, паланістыкі, азербайджанскай і кітайскай мовы і культуры, а таксама вывучэнне мовы іўрыт. Аднак брэндам факультэта і ўніверсітэта ўсё ж з’яўляецца цэнтр беларускай літаратуры і культуры, які носіць імя народнага паэта Беларусі Максіма Танка. Дэвізам факультэта ва ўсе часы была якасная адукацыя. Набыць яе дапамагаюць вядомыя ў краіне і за яе межамі лінгвісты і літаратуразнаўцы, па падручніках якіх было падрыхтавана не адно пакаленне прафесійных філолагаў. Сярод знакамітых выпускнікоў факультэта ёсць імёны, вядомыя ўсёй краі не: народныя паэты Пімен Панчанка, Аркадзь

Куляшоў, навукоўцы Васіль Жураўлёў, Юзэфа Мацкевіч, Мікалай Мішчанчук, Віктар Каваленка і інш. Мы ўпэўнены, што трывалыя, грунтоўныя веды, здабытыя на ФБіРФ, у будучым забяспечаць нашым выпускнікам паспяховы кар’ерны рост.

выкладання матэматыкі, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, матэматычнага аналізу. Пры факультэце арганізавана работа школы юных матэматыкаў. Веды, набытыя студэнтамі падчас вучобы, забяспечваюць ім магчымасць пасля заканчэння ўніверсітэта выкладаць матэматыку, інфарматыку ў агульнаадукацыйных школах, гімназіях, ліцэях, каледжах і ВНУ. Многія з выпускнікоў матфака працуюць ва ўпраўленнях адукацыі, навукова-даследчых установах, лабараторыях камп’ютарнага і псіхолага-педагагічнага профілю, кіруюць дзяржаўнымі ўстановамі і прадпрыемствамі. Калі хтосьці марыць пра дызайнерскую ці выдавецкую дзейнасць, ён атрымае неабходныя для гэтага навыкі камп’ютарнай графікі. Валоданне мовамі праграмавання Pascal ABC, С#.NET, Visual С#.NET, JavaScript, PHP дазволіць выпускнікам стаць прафесійнымі праграмістамі. Шматузроўневая сістэма навучання – ваш шанц атрымаць не толькі вышэйшую адукацыю, але і ступень магістра і, магчыма, працягнуць навучанне ў аспірантуры. Студэнцкае жыццё не абмяжоўваецца толькі вучобай. Вольны ад заняткаў час студэнты матэматычнага факультэта праводзяць весела і з густам. Вельмі цікава праходзяць факультэцкія святы. Заўсёды збірае поўную залу прэзентацыя першага курса. Апошняя субота сакавіка – Дзень матэматычнага факультэта, у межах якога праходзяць навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў, алімпіяды па матэматыцы і інфарматыцы, сустрэчы з выпускнікамі розных гадоў. Круглагадовая спартакіяда, якая традыцыйна праводзіцца ва ўніверсітэце, дазваляе студэнтам прадэманстраваць свае спартыўныя якасці. Прадстаўнікі факультэта прымаюць актыўны ўдзел у зорных паходах па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. Усе значныя для нас падзеі абавязкова адлюстроўваюцца ў факультэцкай газеце і на сайце. Факультэт ганарыцца знакамітымі выпускнікамі, сярод якіх першы віцэ-прэзідэнт карпарацыі «Галактыка» В. І. Басалыга, генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь У. П. Грыдзюшка, дырэктар сталічнай САШ № 24 С. М. Грыцюта і многія іншыя. Сардэчна запрашаем на наш факультэт усіх тых, хто любіць матэматыку і інфарматыку!

30 снежня 2014 г.


ФАКУЛЬТЭТ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫI г. Мінск, вул. Кабушкіна, 59а, вучэбны корпус № 11; тэл. 341-39-18 Е-mail: fdo_bgpu@bk.ru; http://fdo.bspu.by Дэкан – Аляксандр Мікалаевіч КАСПЯРОВІЧ, кандыдат гістарычных навук Дзейнасць педагога дашкольнай установы адказная і пачэсная, бо ён з’яўляецца першым выхавальнікам у жыцці дзіцяці, і вынікі яго працы часта прадвызначаюць далейшае станаўленне і развіццё асобы. Факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку студэнтаў (а іх у нас больш за 2300) па спецыяльнасцях «Дашкольная адукацыя» (дзённая і завочная формы) на першай ступені вышэйшай адукацыі і «Тэорыя і методыка дашкольнай адукацыі» на другой ступені (магістратура). Нашы выпускнікі працуюць ва ўстановах сістэмы дашкольнай адукацыі на пасадах педагога, намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці, загадчыка ўстановы. У структуры факультэта тры кафедры – агульнай і дашкольнай педагогікі, методык дашкольнай адукацыі, агульнай і дзіцячай псіхалогіі, якія з’яўляюцца цэнтрамі перадавой вучэбна-метадычнай і навуковай думкі ў галіне дашкольнай адукацыі. Працэс навучання забяспечваюць 50 высокакваліфікаваных выкладчыкаў, сярод якіх – 3 прафесары. Адным з найважнейшых кампанентаў прафесійнай падрыхтоўкі будучых педагогаў выступае практычная дзейнасць. З гэтай мэтай на факультэце арганізаваны чатыры віды практык па спецыяльнасці, базы для праходжання якіх размяшчаюцца ў лепшых установах дашкольнай адукацыі ўсіх раёнаў г. Мінска.

ФАКУЛЬТЭТ ПАЧАТКОВАЙ АДУКАЦЫI г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 13, вучэбны корпус № 7; тэл. 267-91-05 Е-mail: fno@tut.by Дэкан – Наталля Уладзіміраўна ЖДАНОВІЧ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Згодна з народнай мудрасцю, цела ча- крэатыўнасць, а яшчэ – дабрыня і любоў лавека ствараюць бацькі, а душу – пе- да дзяцей. дагогі. Гэтыя словы маюць прамое дачыФакультэт пачатковай адукацыі аб’ядненне да першага настаўніка, таму што ноўвае людзей, якім аднолькава блізвельмі важна, хто павядзе маленькага ча- кія літаратура, мова, матэматыка, прылавека ў Краіну ведаў, хто будзе для яго родазнаўства, прадметы эстэтычнапрыкладам у жыцці. І чым меншы ўзрост га цыкла і творчая дзейнасць. Прадзіцяці, тым больш высокія патрабаван- фесійнаму станаўленню будучых пені прад’яўляюцца да педагога, які з ім дагогаў дапамагаюць выкладчыкі 3 фапрацуе. культэцкіх кафедраў: педагогікі і псіВось ужо 57 гадоў факультэт рыхтуе халогіі пачатковай адукацыі, беларуснастаўнікаў для пачатковай школы. Час кага і рускага мовазнаўства, прыромяняецца, аднак традыцыйнымі заста- дазнаўчанавуковых дысцыплін. У нас юцца якасці, якімі павінен валодаць працуюць 2 доктары і 24 кандыдаты натой, хто збіраецца звязаць свой лёс з вук, якія кіруюць вучэбнай і навукованавучаннем і выхаваннем малодшых даследчай дзейнасцю студэнтаў. Але ж школьнікаў: адукаванасць, шырокі кру- стаць сапраўдным прафесіяналам можна гагляд, дапытлівасць, знаходлівасць, толькі пасля практык, і ўсе яны – вучэб-

ФАКУЛЬТЭТ ПРЫРОДАЗНАЎСТВА г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 3; тэл. 227-84-77 Е-mail: est.bspu@mail.ru Дэкан – Наталля Уладзіміраўна НАВУМЕНКА, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт Ты любіш прыроду і жадаеш яе разумець? Цябе вабяць вандроўкі і захапляе пошук рашэння хімічных задач і біялагічных галаваломак? Цябе хвалююць экалагічныя праблемы і цікавяць таямніцы, якія хавае прыродная і культурная спадчына тваёй малой радзімы і вялікага свету? Што ж, тады табе да нас – на факультэт прыродазнаўства! Факультэт мае моцны кадравы патэнцыял – 8 дактароў і 45 кандыдатаў навук. У складзе факультэта 5 кафедраў (агульнай біялогіі і батанікі, заалогіі, хіміі, фізічнай геаграфіі, эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды) і дзве вучэбна-метадычныя лабараторыі (інфармацыйных тэхналогій у прыродазнаўчай адукацыі; біяхіміі і біятэхналогіі). Грунтоўная матэрыяльная база – сучаснае абсталяванне, прыборы, найноўшыя сродкі навучання – дазваляе праводзіць шырокае кола лабараторных практыкумаў па дысцыплінах хімічнага, біялагічнага і геаграфічнага профіляў. На факультэце працуюць студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі па фізіялогіі раслін і па хіміі. Акрамя таго у нас вы зможаце займацца даследчай дзейнасцю і на базе шматлікіх навуковых устаноў, з якімі супрацоўнічае факультэт. Студэнцкае навуковае таварыства факультэта прыродазнаўства з’яўляецца лепшым у БДПУ! Тэарэтычныя веды замацоўваюцца на практыцы. У прадмесці Мінска на аграбіястанцыі «Зялёнае» праводзяцца вучэбныя біялагічныя (па сістэматыцы раслін, альгалогіі і мікалогіі, фізіялогіі раслін,

30 снежня 2014 г.

Студэнты ФДА не толькі старанна вучацца, але і займаюцца навуковай дзейнасцю. Вынікі працы маладыя даследчыкі прадстаўляюць на міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях, публікуюць у зборніках артыкулаў. Прадстаўнікі факультэта штогод становяцца лаўрэатамі Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Факультэт дашкольнай адукацыі цесна супрацоўнічае з аднолькавымі па профілі факультэтамі ўніверсітэтаў Расіі і Украіны, што дазваляе выкладчыкам і студэнтам стажыравацца за мяжой і прымаць удзел у ажыццяўленні міжнародных навуковых праектаў. Мы ганарымся сваімі выпускнікамі. Сярод іх: В. М. Грыбкоўская – галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Мінгарвыканкама, Т. М. Марданава – намеснік начальніка аддзела дзіцячых дашкольных устаноў РУП «МТЗ», Надзея Цімафеева – тэлевядучая праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!», Аляксей Скасырскі – трэнер маладзёжнага складу ФК «БАТЭ». Калі ваша прызванне – адкрываць дзецям багацце і разнастайнасць свету, фарміраваць іх навыкі і ўменні, развіваць таленты, – выбірайце факультэт дашкольнай адукацыі! ныя і педагагічныя – спрыяюць якаснай падрыхтоўцы будучых спецыялістаў. Акрамя вучобы, студэнты ахвотна займаюцца грамадска-творчай дзейнасцю. На факультэце працуюць студэнцкі тэатр «Надзея», валанцёрская група «Адкрытае сэрца», педагагічныя атрады «Данка» і «Данка-2», каманда КВЗ «Какосавая стружка», рэдкалегія студэнцкай газеты «Пачатковец», народны аркестр вакальна-інструментальнай музыкі «Спадчына», вакальная група «Кансананс». У нас шмат цікавых традыцый, дзякуючы якім жыццё на ФПА ніколі не бывае сумным і аднастайным: гэта і дні здароўя, і спартыўныя святы, і знакамітыя зорныя паходы – усё немагчыма нават пералічыць! Наш факультэт скончылі выдатныя работнікі сістэмы аду кацыі рэспуб-

лікі: Л. М. Кастэнка – дырэктар ДУА «Пачатковая школа № 39 г. Мінска», Г. А. Астроўская – дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 180 г. Мінска», А. А. Асадчая – начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска і многія іншыя. Дзверы факультэта пачатковай адукацыі заўсёды адчынены для тых, хто сур’ёзна ставіцца да сваёй адукацыі і прафесійнага самавызначэння.

заалогіі, экалогіі і інш.) і геаграфічныя практыкі (па геалогіі, тапаграфіі, геамарфалогіі, метэаралогіі, гідралогіі, школьным турызме). Практыкі па краязнаўстве і комплексныя геаграфічныя (ландшафтная і па эканамічнай, сацыяльнай і фізічнай геаграфіі) праходзяць штогод у розных кутках Беларусі. Грунтоўныя веды па вучэбных дысцыплінах дазваляюць нашым выпускнікам працаваць настаўнікамі, арганізатарамі пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці навучэнцаў, кіраўнікамі структурных падраздзяленняў Міністэрства адукацыі. Сярод выпускнікоў факультэта: А. А. Каваленя – акадэмік Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар; Г. М. Казак – начальнік упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама; В. В. Пшыкаў – дырэктар гімназіі № 29 г. Мінска і іншыя. Факультэт мае свае традыцыі, якія падтрымліваюцца і ўзбагачаюцца кожным новым пакаленнем студэнтаў. Штогод цікава праходзяць «Свята ўраджаю», «Адзін дзень на аграбіястанцыі „Зялёнае“ для першакурснікаў», «Дзень птушак» і геаграфічны злёт «Арыенцір». Усе гэтыя мерапрыемствы даюць магчымасць студэнтам факультэта праявіць свае таленты і эрудыцыю, фарміруюць уменне жыць і працаваць у калектыве. У 2015 г. будзе ажыццяўляцца набор студэнтаў па спецыяльнасцях «Біялогія і хімія» (дзённая форма атрымання адукацыі – 4 гады навучання) і «Біялогія і геаграфія» (дзённая форма – 4 гады, завочная форма – 5 гадоў). Той, хто скончыў факультэт прыродазнаўства, ніколі не спыняецца на дасягнутым – заўсёды знаходзіць прымяненне сваім ведам, уменням, здольнасцям. Бо шукаць і знаходзіць адказы на шматлікія складаныя пытанні навакольнага свету – гэта тое, чаму навучылі іх у аўдыторыях нашага факультэта. 5


ФАКУЛЬТЭТ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АДУКАЦЫI г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 13, вучэбны корпус № 7; тэл. 267-92-57, 267-97-73 Е-mail: fso@open.by Дэкан – Святлана Яўгенаўна ГАЙДУКЕВІЧ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Факультэт спецыяльнай адукацыі — адзіны ў Рэспубліцы Беларусь, які рыхтуе ўнікальных спецыялістаў, здольных забяспечваць псіхолага-педагагічнае суправаджэнне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ад нараджэння да васямнаццаці гадоў. Выпускнікі факультэта заўсёды запатрабаваныя не толькі ў спецыялізаваных школах і дзіцячых садках, але і ва ўстановах адукацыі агульнага тыпу (дашкольныя групы і класы інтэграванага навучання і выхавання, пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі), у паліклініках і медыцынскіх цэнтрах, а таксама ва ўстановах сістэмы сацыяльнага забеспячэння і ў грамадскіх арганізацыях. Нашы студэнты маюць магчымасць атрымаць грунтоўную падрыхтоўку па прадметах медыка-біялагічнага, псіхолага-педагагічнага і метадычнага

цыклаў, прайсці вучэбную і вытворчую практыку ў розных тыпах адукацыйных уcтаноў, прыняць удзел у валанцёрскай рабоце. Абавязковым кваліфікацыйным патрабаваннем да выпускнікоў з’яўляецца валоданне сродкамі падтрымліваючай камунікацыі (жэставай мовай, рэльефнакропкавым шрыфтам Брайля), а таксама сродкамі альтэрнатыўнай камунікацыі (з дапамогай прадметаў, малюнкаў, жэстаў, сімвалаў). Электронная бібліятэка, міжкафедральны рэсурсны цэнтр, вучэбная лабараторыя «Адукацыя без межаў» – усё гэта дапамагае пазнаёміцца з навінкамі сусветнай і айчыннай тэорыі і практыкі ў галіне спецыяльнай адукацыі: праграмамі, падручнікамі, дыдактычнымі сродкамі, спецыяльным абсталяваннем і адукацыйнымі тэхналогіямі. ФСА падтрымлівае цесныя сувязі з аднолькавымі па профілі факультэтамі ВНУ краін СНД і далёкага замежжа. Сту-

ГІСТАРЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 1; тэл. 226-40-25, 226-40-26 Е-mail: hist-fac@bspu.unibel.by Дэкан – Мікалай Міхайлавіч ЗАБАЎСКІ, доктар гістарычных навук, прафесар Гістарычны факультэт – адзін з найстарэйшых у БДПУ – быў створаны ў 1918 г. Сёння тут на дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі вучацца звыш 800 студэнтаў. Падрыхтоўка педагогаў ажыццяўляецца па спецыяльнасці «Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны». Тэрмін навучання – 4 гады. На 5 кафедрах факультэта працуюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі, у ліку якіх 9 дактароў гістарычных навук, прафесараў і 28 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Асаблівая ўвага надаецца вывучэнню профільных дысцыплін: гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі, гісторыі славянскіх народаў і інш. Студэнтам выкладаецца шэраг грамадазнаўчых (філасофія, паліталогія і права, эканамічная тэорыя і інш.), а таксама дапаможных гістарычных дысцыплін (археалогія, эпіграфіка, генеалогія, геральдыка, нумізматыка, храналогія, крыніцазнаўства і інш.). Падчас навучання студэнты праходзяць вучэбныя і вытворчыя практыкі: на малодшых курсах –

ФАКУЛЬТЭТ САЦЫЯЛЬНАПЕДАГАГІЧНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 8; тэл. 200-15-22 Е-mail: kav_fspt@mail.ru Дэкан – Аляксандр Валер’евіч КАСОВІЧ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Кожны чалавек, які жыве на зямлі, унікальны сваімі здольнасцямі, прадвызначэннем, сваёй місіяй. I калі вы гатовыя з адкрытым сэрцам, бязмежнай дабрынёй і міласэрнасцю дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу, – ваш шлях ляжыць на факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій. Менавіта тут рыхтуюць будучых сацыяльных педагогаў і спецыялістаў па сацыяльнай рабоце.

6

Дапамагаць словам і справай, садзейнічаць таму, каб кожны паверыў у сябе і свае здольнасці, – галоўная задача спецыялістаў, якія скончылі наш факультэт і працуюць ва ўсіх тыпах устаноў адукацыі. Нашы выпускнікі запатрабаваны таксама ва ўстановах Міністэрства працы і сацыяльнай абароны: цэнтрах сацыяльнай абароны насельніцтва, маладзёжных сацыяльных службах, цэнтрах прафесійнай арыентацыі моладзі, а таксама ва ўстановах сістэмы МУС і рэспубліканскіх грамадскіх і дабрачынных аб’яднаннях. Дзверы ў краіну ведаў адкрыюць для вас высокакваліфікаваныя спецыялісты, сярод якіх вядомыя ў Беларусі дактары і кандыдаты навук. На працягу ўсяго перыяду атрымання адукацыі вы навучыцеся

дэнты рэгулярна прымаюць удзел у міжнародных алімпіядах па карэкцыйнай педагогіцы і спецыяльнай псіхалогіі (Масква, Новасібірск, Екацярынбург, Кіеў). Дзякуючы акадэмічнаму абмену выкладчыкамі студэнты слухаюць лекцыі вядучых прафесараў Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта, Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. І. Герцэна (Санкт-Пецярбург, РФ), універсітэта Fontus (Эйндховен, Нідэрланды), Стакгольмскага ўніверсітэта (Швецыя) і інш. На факультэце функцыянуюць чатыры навукова-даследчыя лабараторыі, дзейнасць якіх накіравана на вывучэнне і вырашэнне актуальных праблем навучання і выхавання дзяцей з парушэннямі слыху, зроку, мовы, апорна-рухальнага апарата. Штогод лепшыя даследаванні прадстаўляюцца на Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ, на саісканне грантаў БДПУ, Нацыянальнай акадэміі навук і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. ФСА ганарыцца сваімі выпускнікамі, сярод якіх пераможца гарадскога конкурсу «Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі» ў намінацыі «Педагог спецы-

яльнай адукацыі» І. У. Вераценнікаў, начальнік аддзела спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь А. М. Змушко, пазаштатны галоўны лагапед Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь А. В. Далдова, кіраўнікі рэгіянальных аддзяленняў Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, дырэктары школ і цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, аўтары падручнікаў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Вы любіце людзей і перакананы, што кожны чалавек – найвялікшая каштоўнасць? Тады паступайце на факультэт спецыяльнай адукацыі!

гісторыка-краязнаўчую і музейна-архіўную, пасля трэцяга – педагагічную ў летніках і вучэбна-аздараўленчых цэнтрах, на чацвёртым – педагагічную ў школах і гімназіях. Выкладчыкі і студэнты факультэта праводзяць навуковыя даследаванні па самых розных тэмах: гісторыя Беларусі, Еўропы і Амерыкі, методыка выкладання гісторыі і дапаможных гістарычных дысцыплін, інш. Грамадскае і творчае жыццё факультэта таксама цікавае. Cтудэнты прымаюць актыўны ўдзел у дзейнасці маладзёжных фарміраванняў: ваенна-патрыятычнага клуба «Памяць», валанцёрскай суполкі «Данка», а таксама студэнцкага навуковага таварыства «Astrum doctrine». Гісторыкі ўдзельнічаюць у традыцыйных зорных паходах па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. А факультэцкая каманда КВЗ «Качыныя гісторыкі» не раз станавілася чэмпіёнам БДПУ. Нашы выпускнікі працуюць па ўсёй краіне – ва ўстановах адукацыі, музеях, архівах, бібліятэках... Сярод іх – настаўнік гісторыі вышэйшай катэгорыі САШ № 43 г. Мінска І. М. Назарава, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь М. Г. Жылінскі, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі В. В. Даніловіч. Мы запрашаем усіх, хто неабыякавы да гісторыі Бацькаўшчыны і хоча стаць сапраўдным настаўнікам, на наш факультэт! быць карыснымі грамадству. Для гэтага ў праграму ўключаны такія профільныя вучэбныя дысцыпліны, як сацыяльная педагогіка, педагагічная дзейнасць ва ўстановах адукацыі, метадалогія і метады навуковага даследавання, канфлікталогія, методыка выхаваўчай работы, сацыяльная работа з сям’ёй, дзецьмі і моладдзю, сацыяльнае кансультаванне і іншыя. Факультэт рыхтуе не толькі спецыялістаў-тэарэтыкаў, але і практыкаў. Гэтаму садзейнічаюць цікавыя віды сацыяльна-педагагічнай практыкі ва ўстановах агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, сацыяльна-педагагічных цэнтрах і інш. Базамі практыкі будучых спецыялістаў па сацыяльнай працы з’яўляюцца: тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзіцячыя аздараўленчыя летнікі, санаторыі, сямейныя і прафілактычныя летнікі, упраўленні па працы і сацыяльнай абароне, грамадскія арганізацыі і г. д. Факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій – гэта сапраўдная самабытная і творчая сям’я студэнтаў і выкладчыкаў, у якой кожны можа праявіць сябе не толькі ў вучобе і навуковай рабоце, але і ў ва-

ланцёрскай і дабрачыннай дзейнасці, грамадскім жыцці і спорце. Важная роля на факультэце адводзіцца і карпаратыўнай культуры, фундаментальныя каштоўнасці якой падтрымліваюцца праз традыцыйныя акцыі і мерапрыемствы, такія як «Першыя на Першым», Дзень маці, «ЗаЛІК», «Студэнцкая навуковая вясна», «Падары ўсмешку дзецям», Дзень факультэта, дабрачынныя канцэрты. Яны арыентуюць і выкладчыкаў, і студэнтаў на агульныя мэты, спрыяюць развіццю ініцыятывы і ўсталяванню прадуктыўных творчых і партнёрскіх стасункаў. Больш чым за 20 гадоў дзейнасці на факультэце было падрыхтавана шмат высокакваліфікаваных спецыялістаў, сярод якіх: В. А. Абрамаў – намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь; Г. В. Калачэўскі – дырэктар ДАУ «САШ № 83 г. Мінска», бакалаўр педагагічных навук; В. Л. Сцяпанава – начальнік упраўлення сацыяльнай абароны адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска; Н. М. Гарнашэвіч – намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльнай абароны насельніцтва адміністрацыі Мінскага раёна і многія іншыя. Запрашаем да нас на факультэт!

30 снежня 2014 г.


ФАКУЛЬТЭТ ЭСТЭТЫЧНАЙ АДУКАЦЫI г. Мінск, вул. Мяснікова, 5, вучэбны корпус № 4; тэл. 200-56-10; вул. Магілёўская, 37, вучэбны корпус № 5; тэл. 327-38-10 E-mail: aesthet55@tut.by Дэкан – Таццяна Сямёнаўна БАГДАНАВА, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Факультэт эстэтычнай адукацыі аб’ядноўвае людзей творчых. Тут вывучаюцца як традыцыйныя дысцыпліны эстэтычнага і педагагічнага цыклаў (гісторыя і тэарэтычныя асновы музыкі, методыка музычнага выхавання і інш.), так і інавацыйныя курсы (музычная інфарматыка, музычна-педагагічнае праектаванне, асновы камп’ютарных тэхналогій, камп’ютарная графіка і г. д.). Гэта дае магчымасць маладым спецыялістам выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці перадавыя методыкі навучання, ажыццяўляць вучэбна-выхаваўчы працэс на высокім прафесійным узроўні. На факультэце вы атрымаеце веды і авалодаеце практычнымі навыкамі па ручным ткацтве, кераміцы, роспісе, вышыўцы, зможаце ўдасканаліць сваё майстэрства музычнага і сцэнічнага выканальніцтва, харэаграфіі, жы вапісу. Падчас наву-

чання студэнты факультэта набываюць прафесійны вопыт па абраных спецыяльнасцях на разнастайных практыках. Мастакі маюць магчымасць прадэманстраваць свае ўменні падчас пленэраў, музыканты, харэографы і фалькларысты – у адпаведных творчых калектывах. Падрыхтоўка спецыялістаў падпарадкавана адной мэце: выпускнікі павінны стаць педагогамі з высокім узроўнем прафесіяналізму ў галіне духоўнай і матэрыяльнай культуры. І для гэтага ёсць усе ўмовы: падабраны высокакваліфікаваныя выкладчыкі, сярод якіх народныя майстры, члены Саюза мастакоў, кіраўнікі вядомых музычных калектываў; створана матэрыяльна-тэхнічная база з разнапрофільнымі майстэрнямі і камп’ютарнымі класамі. Нашы выпускнікі працуюць ва ўстановах адукацыі і культуры настаўнікамі музыкі,

ФАКУЛЬТЭТ ПСІХАЛОГІІ г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 13, вучэбны корпус № 7; тэл. 263-78-96 Е-mail: decanat_psy@mail.ru Дэкан – Дзмітрый Рыгоравіч ДЗЬЯКАЎ, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт «Пазнаць. Зразумець. Пераадолець!» – місія факультэта псіхалогіі. Навучанне на ФП дасць вам магчымасць стаць прафесійнымі псіхолагамі, лепш зразумець сябе і сваіх блізкіх. Факультэт вядомы ў краіне як адзін з найбуйнейшых цэнтраў па падрыхтоўцы нацыянальных кадраў у галіне псіхалогіі. На сённяшні дзень ФП – вялікі калектыў, які аб’ядноўвае 70 выкладчыкаў і больш за 2100 студэнтаў. Аднак мы ганарымся не толькі лічбамі і маштабамі. Галоўнае – якасць адукацыі, якую факультэт забяспечвае. Выпускнікі спецыяльнасці «Псіхалогія» атрымліваюць кваліфікацыю псіхолага, а таксама выкладчыка псіхалогіі па спецыялізацыях «Педагагічная псіхалогія», «Псіхалогія сямейных адносін», «Сацыяльная псіхалогія», «Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці». Выпускнікі спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» атрымліваюць кваліфікацыю педагогапсіхолага. Выхаванцы факультэта запатрабаваныя ў розных сферах дзейнасці. Яны аказваюць псіхалагічную дапамогу дзецям, бацькам і педагогам ва ўстановах

ФАКУЛЬТЭТ ФІЗІЧНАГА ВЫХАВАННЯ г. Мінск, вул. Магілёўская, 37, вучэбны корпус № 5; тэл. 327-49-74 Е-mail: fisvosp@bspu.unibel.by Дэкан – Міхаіл Міхайлавіч КРУТАЛЕВІЧ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Факультэт фізічнага выхавання – самы спартыўны факультэт БДПУ. Ён моцны сваімі традыцыямі, закладзенымі неабыякавымі да спорту і фізічнай культуры людзьмі – выкладчыкамі і студэнтамі. Сёння на ФФВ вучацца прызёры і ўдзельнікі Алімпійскіх гульняў, чэмпі-

30 снежня 2014 г.

ёны свету, пераможцы сусветных універсіяд, чэмпіёны і прызёры еўрапейскіх турніраў больш чым па дзесяці відах спорту. Мы ганарымся сваімі студэнтамі і выпускнікамі: Алесяй Бабушкінай – бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў у Пекіне па мастацкай гімнастыцы, Аляксандрам Кокшам – чэмпіёнам свету па дзюдо, Паўлам Санковічам – двухразовым бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы 2011 г., удзельнікам Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Лондане па плаванні, Ганнай Драбеняй – прызёрам этапу Кубка свету, удзельнікам Алімпіяды ў Лондане па

выяўленчага мастацтва і чарчэння ці кіраўнікамі мастацкіх, харавых, харэаграфічных, фальклорных гурткоў у агульнаадукацыйных школах і школах мастацтваў, музычнымі кіраўнікамі ў дзіцячых садках, вакалістамі ў музычным тэатры, кіраўнікамі фальклорных і харэаграфічных калектываў ва ўстановах дадатковай адукацыі, мастакамі-ілюстратарамі ў выдавецтвах, вэб-дызайнерамі і г. д. У 2013 г. на факультэце адкрылася спецыяльнасць «Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія». Падрыхтоўка па ёй вядзецца на дзённай (4 гады навучання) і завочнай (скарочаны тэрмін навучання) формах атрымання адукацыі з прысваеннем кваліфікацыі «Педагогмузыкант. Выкладчык». Вучэбны працэс па гэтай спецыяльнасці прадугледжвае педагагічную падрыхтоўку студэнтаў па некалькіх асноўных напрамках: ігра на музычных інструментах, дырыжыраванне, вакал, харэаграфія. Студэнты факультэта з’яўляюцца ўдзельнікамі шматлікіх творчых калек-

тываў: народнага аркестра народных інструментаў; народнага ансамбля беларускай музыкі і песні «Ярыца»; народнага ансамбля народнай музыкі, песні і танца «Рэй»; народнага ансамбля цымбалістаў «Вярба»; ансамбля скрыпачоў; хору «Gaudeamus» і інш. Нашы зорныя выпускнікі: эстрадныя спявачкі Алёна Свірыдава і Ганна Шаркунова; удзельнік групы «Лепрыконсы» Уладзімір Федарук; дызайнеры, члены Міжнароднай грамадскай асацыяцыі «Саюз дызайнераў» Вольга, Марына і Алена Парфяновіч; мастак, член Беларускага саюза мастакоў Наталля Жыгамонт і іншыя. Асоб творчых, зачараваных мастацтвам мы рады бачыць на факультэце эстэтычнай адукацыі!

адукацыі; працуюць менеджарамі па персанале, псіхолагамі ў арганізацыях і сацыяльна-псіхалагічных цэнтрах, іміджмейкерамі; удзельнічаюць у распрацоўцы карпаратыўнай культуры кампаній, стварэнні добразычлівых узаемаадносін у калектыве. Выпускнікі знаходзяць прымяненне сваім здольнасцям, ведам і ўменням у сістэме вышэйшай адукацыі і МУС, навукова-даследчых інстытутах і цэнтрах даследавання грамадскай думкі, кадравых, рэкламных і маркетынгавых службах. Іх рады бачыць у дыягностыка-рэабілітацыйных, жаночых, крызісных, сексалагічных цэнтрах і іншых арганізацыях. ФП наладжвае і падтрымлівае партнёрскія сувязі з аднолькавымі па профілі факультэтамі ВНУ Беларусі і замежжа – Фларэнтыйскім універсітэтам (Італія), Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам, Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам, Маскоўскім псіхолага-педагагічным універсітэтам, Пскоўскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам. На факультэце створаны ўсе ўмовы для развіцця навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў. Яны могуць працаваць у студэнцкіх навукова-даследчых лабараторыях, праяўляць эрудыцыю на алімпіядах па псіхалогіі, выступаць на канферэнцыях. Сярод знакамітых выпускнікоў – бізнес-трэнер кансалтынгавай групы «Здесь и сейчас» М. У. Барташэвіч; дырэктар па рабоце з персаналам ТАА «Вест-Ост Юнион» Ю. А. Гурыновіч; HR-менеджар ААТ «Керамін» Д. А. Кірыловіч. Мы ўпэўнены, што грунтоўныя веды, набытыя на факультэце псіхалогіі, дазволяць вам стаць высакакласнымі спецыялістамі, спазнаць прыроду чалавека і яго ўчынкаў!

лёгкай атлетыцы. Выхаванцамі ФФВ таксама з’яўляюцца прызёры чэмпіянату свету па дзюдо Аліна Рыжова і Лейла Абасава, удзельнікі Алімпіяд Анастасія Пракапенка (сучаснае пяцібор’е, 4-е месца ў Пекіне і 5-е ў Лондане), Мікалай Шубянок і Аляксандр Пархоменка (сучаснае дзесяцібор’е, Пекін), Юлія Хітрая (плаванне, Лондан) і многія іншыя. Факультэт фізічнага выхавання – гэта тэрыторыя, дзе пануюць Закон, Традыцыя і Здаровы лад жыцця. Тут на дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі займаюцца больш за 1500 студэнтаў. У структуры ФФВ тры спецыялізаваныя кафедры – тэорыі і методыкі фізічнай культуры, спартыўна-педагагічных дысцыплін і медыка-біялагічных асноў фізічнага выхавання, а таксама вучэбна-практычная лабараторыя фізічнай культуры. На працягу навучання студэнтам выкладаецца шэраг спецыяльных прадметаў, напрыклад «Тэорыя і методыка фізічнага выхавання», «Спартыўныя і рухомыя гульні з методыкай выкладання», «Гімнастыка з методыкай выкладання», «Лёгкая атлетыка з методыкай выкладання», «Плаванне з методыкай

выкладання», а таксама профільных вучэбных дысцыплін адпаведна абранай спецыяльнасці: «Сродкі аздараўленчай фізічнай культуры», «Тэорыя і арганізацыя лячэбнай фізічнай культуры», «Масаж пры захворваннях і траўмах», «Менеджмент турызму», «Маркетынг турызму» і інш. Набытыя тэарэтычныя веды студэнты факультэта замацоўваюць на вучэбных і вытворчых практыках па аздараўленчай фізічнай культуры, турызме, маркетынгу ў турызме, а таксама на педагагічнай і пераддыпломнай – у залежнасці ад абранай спецыялізацыі. Выпускнікі спецыяльнасці «Фізічная культура» паспяхова працуюць не толькі выкладчыкамі ў навучальных установах, але і трэнерамі, менеджарамі. Сфера дзейнасці нашых спецыялістаў – фізкультурна-аздараўленчыя цэнтры, спартыўныя школы, турыстычныя агенцтвы і інш. Дзверы нашага факультэта адчынены для тых, хто хоча звязаць свой лёс з фізічнай культурай, спортам і прапагандай здаровага ладу жыцця. 7


ІНСТЫТУТ ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ І ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ Факультэт перападрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі г. Мінск, вул Ф. Скарыны, 13, вучэбны корпус № 7; тэл. 267-14-41 Е-mail: ipk@bspu.unibel.by Дырэктар – Ганна Фёдараўна КЛІМОВІЧ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт

Факультэт павышэння кваліфікацыі спецыялістаў адукацыі г. Мінск, вул. Голубева, 26 / 2, вучэбны корпус № 9; тэл. 271-57-10 Е-mail: fpkso_ipk@bspu.unibel1.by

Актыўнасць і мабільнасць, кампетэнтнасць і гатоўнасць да самаўдасканалення... Што садзейнічае выпрацоўцы гэтых асобасных якасцей ва ўмовах дынамічнага развіцця сучаснага грамадства? Канешне ж, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў. Перавагі ІПКіП БДПУ ацанілі многія настаўнікі нашай краіны. Штогод каля 2000 спецыялістаў у галіне адукацыі павышаюць сваю кваліфікацыю на базе Інстытута, а яшчэ прыкладна 1000 набываюць новую спецыяльнасць. Навучанне ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту пры наяўнасці накіравання ўпраўлення адукацыі. Інстытут павышэння ква ліфікацыі і перападрыхтоўкі ажы ццяўляе прыём слухачоў на перападрыхтоўку з ліку асоб, якія маюць вышэйшую адукацыю, а таксама студэнтаў старэйшых курсаў і ма гіс трантаў вочнай формы навучання ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасцях: «Менеджмент устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі»; «Дашкольная адукацыя»; «Пачатковая адукацыя»; «Матэматыка»; «Інфарматыка»; «Практычная псіхалогія»; «Сацыяльная педагогіка»; «Алігафрэнапедагогіка»; «Інтэгра ванае навучанне і выхаванне ў школьнай адукацыі»; «Інтэграванае навучанне і выхаванне ў дашкольнай адукацыі»;

«Тыфлапедагогіка»; «Сурдапедагогіка»; «Жэставая мова»; толькі на ўмовах аплаты – «Web-дызайн і камп’ютарная графіка»; «Псіхалогія сямейных адносін»; «Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці»; «Псіхалогія кіравання»; «Лагапедыя»; «Псіхолага-пед а гагічнае суправаджэнне развіцця дзіцяці дома»; «Музычнае мастацтва»; «Выяўленчае мастацтва»; «Мастацтва харэаграфічнае»; «Фізкультурна-аздараўленчая работа ва ўстановах адукацыі». У 2014 г. пачалася пера падрыхтоў ка па спецыяльнасці «Псіхалогія» з прысваеннем кваліфікацыі «Псіхолаг, выкладчык псіхалогіі». Групы на платнай аснове фарміруюцца на працягу года. Дакументы на спе цыяльнасці перападрыхтоўкі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту прымаюцца з 12.10.2015 г. па 30.11.2015 г. Залічэнне – па выніках уступных іспытаў (сумоўя, тэсціравання). Даведкі па тэл. 267-14-41, 328-63-07; http://ipk.bspu.unibel. by/.

ФАКУЛЬТЭТ ДАЎНІВЕРСІТЭЦКАЙ ПАДРЫХТОЎКІ г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 1; тэл. 327-82-61 Е-mail: decanat@tut.by Дэкан – Сяргей Уладзіміравіч ЯКАВЕНКА, кандыдат педагагічных навук, дацэнт

Асноўнай задачай факультэта з’яўляецца забеспячэнне якаснай падрыхтоўкі юнакоў і дзяўчат да паступлення ў БДПУ і іншыя ўстановы вышэйшай адукацыі краіны. Акрамя гэтага, наша дзейнасць накіравана на сацыяльную падтрымку выпускнікоў сельскіх школ, адаптацыю да навучання ў ВНУ, дапамогу ў прафесійнай арыентацыі моладзі. З гэтай мэтай створаны падрыхтоўчае аддзяленне, педагагічныя класы і падрыхтоўчыя курсы. На падрыхтоўчае аддзяленне прымаюцца асобы, якія маюць сярэднюю

адукацыю і паспяхова прайшлі сумоўе па профільных дысцыплінах уступных экзаменаў. Слухачы стацыянара забяспечваюцца інтэрнатам, маюць магчымасць карыстацца бібліятэкай, наведваць спартыўны комплекс, адпачываць у студэнцкім прафілакторыі. Выпускнікі падрыхтоўчага аддзялення маюць пераважнае права на залічэнне ў БДПУ пры роўнай агульнай колькасці балаў. На базе факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі БДПУ працуюць педагагічныя класы. Арганізуюцца яны для вучняў 10–11 класаў агульнаадукацыйных устаноў, навучанне тут вядзецца па асобных вучэбных планах, у якіх шмат увагі надаецца паглыбленаму вывучэнню дысцыплін уступных іспытаў. На падрыхтоўчых курсах усе жадаючыя могуць якасна падрыхтавацца да паступлення ў ВНУ і ССНУ рэспублікі. На працягу ўсяго года дзейнічаюць вячэрнія і завочныя падрыхтоўчыя курсы, курсы выхаднога дня, праводзяцца заняткі ў малакамплектных групах, а непасрэдна перад цэнтралізаваным тэсціраваннем і ўступнымі іспытамі арганізуюцца двухтыднёвыя курсы. Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

226-40-19

i

e-mail: nastaunik@bspu.by www.bspu.unibel.by

ФАКУЛЬТЭТ ДАЎНІВЕРСІТЭЦКАЙ ПАДРЫХТОЎКІ БДПУ рыхтуе абітурыентаў да паступлення ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Беларусі ПАДРЫХТОЎЧАЕ АДДЗЯЛЕННЕ Тэл.: 327-82-61 Дзённая форма навучання Тэрмін навучання – 8 месяцаў. Прыём заяў – з 20 жніўня. На падрыхтоўчае аддзяленне прымаюцца асобы, якія маюць сярэднюю адукацыю. ПЕДАГАГІЧНЫЯ КЛАСЫ Тэл.: 327-82-61 Арганізуюцца для вучняў 10– 11 класаў агульнаадукацыйных устаноў. Тэрмін навучання – 2 гады. Прыём заяў – з 20 чэрвеня. ПАДРЫХТОЎЧЫЯ КУРСЫ Тэл.: 327-89-30 Дзённыя курсы (заняткі з 16.00) Тэрмін навучання — 8 месяцаў. Прыём заяў з 20 жніўня.

Курсы выхаднога дня Тэрмін навучання — 8 месяцаў. Прыём заяў з 20 жніўня. Завочныя курсы Тэрмін навучання — 7 месяцаў. Прыём заяў з 20 жніўня. Вячэрнія курсы Тэрмін навучання — 6 месяцаў. Прыём заяў з 1 кастрычніка. Курсы ў малакамплектных групах Тэрмін навучання — 6 і 4 месяцы. Прыём заяў з 1 кастрычніка і з 20 снежня. Курсы працягласцю 4 месяцы Прыём заяў з 20 снежня. Двухтыднёвыя курсы перад тэсціраваннем і экзаменамі Тэрмін навучання — 2 тыдні. Прыём заяў з 1 красавіка. Заняткі ў маі, чэрвені, ліпені.

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ ПРЫЁМ У МАГІСТРАТУРУ на вочную і завочную формы атрымання адукацыі для асоб з вышэйшай адукацыяй. Выпускнікам магістратуры прысуджаецца акадэмічная ступень магістра. Прыём дакументаў ажыццяўляецца з 27 чэрвеня па 5 ліпеня 2015 г. па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18, каб. 573. Уступныя іспыты праводзяцца 7–8 ліпеня 2015 г. Спецыяльнасці, пералік неабходных дакументаў, патрабаванні да паступаючых, умовы допуску да ўступных экзаменаў і залічэння ў магістратуру можна знайсці на сайце БДПУ або даведацца па тэл.: 200-71-12, 226-56-25. Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/117 ад 14.04.2014. Т. А. БАШМАКОВА Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 1200 экз. Заказ 832. і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 29.12.2014 г. у 15.00.


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.