1149

Page 1

З ДНЁМ НАСТАЎНІКА!

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Віншуем!

№ 14 (1149)

ДАРАГІЯ ВЫКЛАДЧЫКІ, СУПРАЦОЎНІКІ, СТУДЭНТЫ І ВЫПУСКНІКІ БДПУ!

·Намесніка дырэктара па навуковай рабоце ІПКіП У. А. Шынкарэнку з узнагароджаннем яго нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

· Першакурсніцу факуль-

тэта спецыяльнай адукацыі Аляксандру Шурмей з перамогай у конкурсе работ маладых журналістаў «Залатое пяро Белай Русі» ў намінацыі «Мая Радзі ма – Беларусь». Дыплом студэнтцы ўручыў намеснік старшыні РГА «Белая Русь» А. В. Шацько. Выпускніка гістарычнага факультэта БДПУ 2010 г. В. Э. Жука з перамогай у Рэспубліканскім конкурсе «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь-2014». «Н»-даведка. Віктар Эдуардавіч працуе выкладчыкам гісторыі СШ № 11 г. Маладзечна. Педагог са стажам працы 3 гады, ён у фінальных мерапрыемствах пераўзышоў у прафесійным майстэрстве 49 лепшых настаўнікаў і выхавацеляў краіны. Кампетэнтнае журы конкурсу ўзначальваў рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук.

·

• Навіны БДПУ

З

ГОДНА з загадам рэктара БДПУ прафесара А. І. Жука за поспехі ў арганізацыі і забеспячэнні вучэбна-выхаваўчага працэсу, а таксама ў сувязі з прафесійным святам – Днём настаўніка – усе штатныя супрацоўнікі ўніверсітэта ў першыя дні кастрычніка атрымаюць прэмію ў памеры 0,5 тарыфнага аклада (прапарцыянальна памерам займаемай стаўкі). АДПАВЕДНАСЦІ з пастановай Савета БДПУ на 100 гадзін зніжаецца вучэбная нагрузка вучоным універсітэта – навуковым кіраўнікам (кансультантам), якія за апошнія тры гады падрыхтавалі не менш чым 2 кандыдатаў (дактароў) навук. Сёлета такую прывілею атрымалі 7 прафесараў нашага ўніверсітэта – М. М. Забаўскі, Т. Я. Камароўская, Г. А. Космач, І. П. Кудраватых, А. М. Люты, І. А. Новік, В. Д. Старычонак. Нагадаем, што Савет таксама пастанавіў прэміраваць супрацоўнікаў БДПУ, якія паспяхова абаранілі кандыдацкія (доктарскія) дысертацыі, у памеры 1,5 млн руб. (2,0 млн руб.), а іх кіраўнікоў (кансультантаў) – у памеры 1 млн руб. (1,5 млн руб.) адпаведна.

У

В

Пятніца, 3 кастрычніка 2014 года

ЯЛІКАЙ цікавасцю ў наведвальнікаў выстаўкі «Адукацыя СНД: супрацоўніцтва без межаў»– дэлегатаў ІІІ з’езда настаўнікаў і работнікаў адукацыі краін СНД – карысталася экспазіцыя нашага ўніверсітэта. На ёй былі прадстаўлены інавацыйныя распрацоўкі студэнтаў БДПУ, электронна-метадычныя комплексы, відэаматэрыялы, а для жадаючых праведзены два майстар-класы.

Наша прафесійнае свята – Дзень настаўніка – цудоўная нагода ўзгадаць сваіх педагогаў. Тых, хто дзяліўся з намі ведамі, дапамагаў знайсці шлях у жыцці, дасягнуць вышынь у абранай справе. У прафесійных дасягненнях і кар’ерным росце выпускнікоў розных гадоў мы знойдзем і плён асабістых намаганняў: за поспехамі вучняў заўсёды стаіць штодзённая і карпатлівая праца яго настаўнікаў. Зноў адчуем і зразумеем непарыўнае адзінства творчага пачатку і адказнасці за вынікі сваёй дзейнасці – яны ў нашай прафесіі заўсёды ідуць побач. Паважаныя калегі! Няхай дасягнутыя вышыні і грандыёзныя планы на будучае натхняюць вас на далейшыя здзяйсненні на ніве адукацыі і выхавання! Шчыры вам дзякуй за бездакорную працу на карысць універсітэта, за ажыццяўленне інавацый і захаванне традыцый, за няспынны рух наперад. Таленавітых вам вучняў, удзячных паслядоўнікаў, а яшчэ – фізічных і маральных сіл для ажыццяўлення задуманага! Студэнтам жадаю нястомна развіваць педагагічныя і творчыя здольнасці ў сценах сваёй alma mater. Ведайце, рост даверу да брэнда «БДПУ», станоўчая дынаміка развіцця ўніверсітэта, прэстыж нашай з вамі прафесіі ў наступныя сто гадоў будуць залежаць ад таго, наколькі грунтоўныя і трывалыя веды вы атрымаеце, як праявіце сябе ў самастойнай дзейнасці. Асабіста я ўпэўнены, што многія з вас хутка стануць лепшымі ў прафесіі – настаўнікамі, выхавацелямі, псіхолагамі, сацыяльнымі работнікамі, кіраўнікамі ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь. Ад усяго сэрца жадаю ўсяму калектыву БДПУ далейшых поспехаў у працы, новых педагагічных перамог, шчасця, здароўя і дабрабыту! З Днём настаўніка!

Рэктар БДПУ, прафесар

Аляксандр Жук

СІМВАЛ ПАВАГІ, ПРЫЗНАННЯ І ГОНАРУ Другога кастрычніка, акурат напярэдадні прафесійнага свята педагогаў нашай краіны, перад уваходам у галоўны корпус БДПУ адбылося ўрачыстае адкрыццё скульптурнай кампазіцыі «Настаўніца першая мая». Гэта адна з найважнейшых падзей у шэрагу маштабных мерапрыемстваў, прысвечаных стагоддзю нашага ўніверсітэта. У святочнай цырымоніі прымалі ўдзел намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Тозік, старшыня праўлення ААТ «АСБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык, намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Азербайджан Фірудзін Гурбанаў, пераможцы Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» розных гадоў, старшыня і члены клуба «Крыштальны журавель», а таксама вучні педагагічных класаў сталічнай гімназіі № 20. Пасля прадстаўлення гасцей слова ўзяў ідэйны натхняльнік праекта рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук. У сваёй прамове ён адзначыў, што ўстаноўленая скульптура настаўніцы з’яўляецца першай у краіне і сімвалізуе павагу грамадства і кожнага з нас да ўсіх пакаленняў беларускіх педагогаў. Анатоль Афанасьевіч Тозік падтрымаў словы кіраўніка ўніверсітэта і ўзгадаў старажытную мудрасць: «Настаўнік – прафесія ад Бога, а ўсе астатнія прафесіі – ад настаўніка». Галоўным спонсарам праекта выступіў ААТ «АСБ Беларусбанк». Старшыня яго праўлення павіншаваў усіх прысутных з прафесійным святам, пажадаў поспеху ў ажыццяўленні ўсіх задач і планаў. Шчырыя словы

віншавання выказаў таксама намеснік міністра адукацыі Азербайджана Фірудзін Гурбанаў, дэлегат III з’езда настаўнікаў і работнікаў адукацыі краінудзельніц СНД, які зараз праходзіць у Мінску. Сваімі пачуццямі і ўражаннямі падзяліліся і студэнты. Сімвалічна, што слова ўзяла прадстаўніца факультэта пачатковай адукацыі. Што ж, менавіта выпускніцам ФПА ў хуткім часе давядзецца стаць для кагосьці першымі настаўніцамі. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)


2014

1914 • Жыццё БДПУ К

АЛІ вярстаўся нумар «Н», адбылася знамянальная падзея ў жыцці БДПУ! З радасцю паведамляем: зроблены студыйны запіс першага ў гісторыі нашай alma mater гімна БДПУ. Яго выканаўцам з’яўляецца лепшы харавы калектыў краіны – Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г. I. Цітовіча (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Міхаіл Дрынеўскі).

У

РАМКАХ правядзення ІІІ з’езда настаўнікаў і работнікаў адукацыі краін СНД 30 верасня адбылася сустрэча рэктара БДПУ прафесара А. І. Жука з намеснікам міністра адукацыі Фірудзінам Гурбанавым і Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Ісфандзіярам Бахціярам аглы Вагабзадэ. Госці азнаёміліся з гісторыяй універсітэта, работай цэнтра азербайджанскай мовы і культуры, абмеркавалі напрамкі супрацоўніцтва.

Н

А ФАКУЛЬТЭЦЕ беларускай і рускай філалогіі 24 верасня прайшла сустрэча з дзесяцікласнікамі ДУА «Гімназія № 20 г. Мінска», якія вучацца ў педагагічным класе філалагічнага профілю. Дэкан прафесар В. Д. Старычонак выступіў з прывітальным словам да патэнцыйных студэнтаў БДПУ і зрабіў мультымедыйную прэзентацыю фотавыставы, што з нядаўняга часу экспануецца на факультэце. Юнакі і дзяўчаты даведаліся пра ганаровых выпускнікоўфілолагаў, іх унёсак у беларускую гуманітарную і педагагічную навуку. Акрамя таго, госці пазнаёміліся з выкладчыкамі факультэта, многія з якіх з’яўляюцца аўтарамі вядомых ім падручнікаў для школ. Сустрэча прайшла ў нязмушанай і сяброўскай абстаноўцы, пакінула ў яе ўдзельнікаў добрыя ўражанні і жаданне працаваць разам.

Я

ШЧЭ адзін візіт вучняў педагагічных класаў, цяпер ужо фізіка-матэматычнага профілю, адбыўся 30 верасня. Таленавітых і амбіцыйных гімназістаў на гэты раз (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)

2

• Афіцыйная хроніка На чарговым пасяджэнні Савета БДПУ з дакладам «Аб выніках прыёмнай кампаніі 2014 г. і сумеснай дзейнасці БДПУ, камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама па кадравым забеспячэнні сістэмы адукацыі горада і вобласці» выступіў першы прарэктар універсітэта А. І. Андарала. Дакладчык падкрэсліў, што сёлета праведзена значная работа па арыентацыі выпускнікоў агульнаадукацыйных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў г. Мінска і Мінскай вобласці на педагагічныя прафесіі. Яе вынікам стала выкананне плана прыёму ў БДПУ па дзённай форме атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, а таксама на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. У бягучым годзе на першы курс нашага ўніверсітэта залічаны 100 медалістаў і ўладальнікаў дыпломаў ССНУ і ПТВ з адзнакай, 198 выпускнікоў ліцэяў і гімназій. Па большасці спецыяльнасцей дзённай формы ў параўнанні з мінулым годам выраслі конкурсы і прахадныя балы. Палепшыць выніковасць гэтага напрамку дзейнасці магчыма ва ўмовах узмацнення сувязей паміж універсітэтам і навучальнымі ўстановамі Мінска і Мінскай вобласці, адкрыцця педагагічных класаў і гімназій, ар-

ганізацыі падрыхтоўкі школьнікаў да ўдзелу ў прадметных алімпіядах. Павышэнню якасці і эфектыўнасці прафарыентацыі будзе садзейнічаць і заключанае пагадненне паміж БДПУ і камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама. Дакумент, які прадугледжвае правядзенне сумесных мерапрыемстваў па рашэнні кадравых праблем сістэмы адукацыі сталіцы, падпісалі падчас пасяджэння рэктар БДПУ А. І. Жук і старшыня камітэта М. У. Мірончык (гл. на здымку). У рабоце пасяджэння прыняла ўдзел загадчык сектара арганізацыйна-кадравай ра-

боты ўпраўлення адукацыі Мінгарвыканкама С. В. Глябовіч. Яна спынілася на сістэме работы з маладымі спецыялістамі, а таксама расказала аб праекце ранняй арыентацыі адораных вучняў на педагагічныя прафесіі. Рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук, падвёўшы вынікі абмеркавання, яшчэ раз падкрэсліў неабходнасць стварэння педагагічных гімназій, ажыццяўлення перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў для сістэмы дашкольнай адукацыі, своечасовага выяўлення прафесійных цяжкасцей у педагогаў з мэтай аказання ім дзейснай дапамогі, узмацнення практыкаарыентаванага складніку падрыхтоўкі спецыялістаў, адраджэння сістэмы настаўніцтва. Па абмеркаваным пытанні Савет БДПУ прыняў адпаведную Пастанову. *** Яшчэ адным пытаннем парадку дня было вылучэнне кандыдата ад БДПУ на замяшчэнне вакантнай пасады члена-карэспандэнта НАН Беларусі па спецыяльнасці «Педагогіка» па аддзяленні гуманітарных навук і мастацтваў. Члены Савета ўніверсітэта шляхам тайнага галасавання падтрымалі кандыдатуру рэктара БДПУ, доктара педагагічных навук, прафесара Аляксандра Іванавіча Жука.

Постаць Максіма Танка непарыўна звязана з нашым універсітэтам. І не толькі таму, што БДПУ носіць імя гэтага таленавітага прадстаўніка айчыннай літаратуры, але і таму, што кожны год яго творчая спадчына яднае даследчыкаў на Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Танкаўскія чытанні». Сёлета ў дзявяты раз у БДПУ прайшло сапраўднае свята гуманітарнай навукі, арганізатарам якога выступіў факультэт беларускай і рускай філалогіі.

ШАНУЮЧЫ ІМЯ МАКСІМА ТАНКА Ад рэктарата перад прысутнымі выступіў прарэктар па вучэбнай рабоце У. У. Шлыкаў. Ён пажадаў удзельнікам канферэнцыі плённай працы і адзначыў, што ў эфектыўнай навуковай дзейнасці значнае месца займае супрацоўніцтва з замежнымі калегамі. Падтрымаў гэту думку і дэкан ФБіРФ В. Д. Старычонак. Менавіта таму Дзявятыя Танкаўскія чытанні аб’ядналі даследчыкаў не толькі з Беларусі, але і з Літвы, Азербайджана, Ірака. Пра дзейнасць Цэнтра беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры Літоўскага эдукалагічнага ўніверсітэта ў Вільнюсе паведаміла яго дырэктар Л. Л. Плыгаўка. Лілія Леанідаўна падкрэсліла выключную ролю творчасці Максіма Танка пры вывучэнні беларусістыкі літоўскімі студэнтамі. З прывітальным словам выступіў прадстаўнік Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Азербайджанскай Рэспублікі, сакратар Р. Рахматулаеў. Яго суайчыннік Шукюрбейлі Цявяккюль Хады аглы прачытаў цудоўныя вершы Максіма Танка ў перакладзе на азербайджанскую мову і тым самым падкрэсліў папулярнасць творчасці паэта далёка за межамі роднай краіны. Спадчына Максіма Танка знайшла водгук і ў паэзіі таленавітай прадстаўніцы сучаснай літаратуры, рэдактара аддзела паэзіі часопіса «Маладосць» І. С. Чарняўскай. Ірына Сяргееўна ўразіла ўсіх прысутных зусім свежым пранікнёным вершам, у тэксце якога паядналіся назвы зборнікаў паэта. Пасля ўрачыстага адкрыцця і пленарнага пасяджэння канферэнцыя працягнула працу ў пяці секцыях. Сярод выступоўцаў былі студэнты нашай alma mater і іншых навучальных устаноў. Госця з Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Ксенія Тарасевіч падзялілася з «Н» сваімі ўражаннямі аб нашым універсітэце і навуковым форуме: «У БДПУ я ўпершыню, і мне тут вельмі падабаецца. Добразычлівая атмасфера, ветлівыя студэнты і выкладчыкі не могуць не імпанаваць. Хоць я навучаюся па тэхнічнай спецыяльнасці «Выдавец-тэхнолаг», гэта не перашкаджае мне цікавіцца літаратурай. Было вельмі прыемна знайсці на «Танкаўскіх чытаннях» сваіх аднадумцаў, усталяваць з імі не толькі навуковыя, але і сяброўскія стасункі». Усе выступоўцы атрымалі ў падарунак навуковы зборнік з матэрыяламі канферэнцыі. Сярод іх – студэнтка 41-й групы ФБіРФ

Таццяна Шпак: «Удзел у форуме дапамагае зразумець месца тваёй навуковай працы ў агульнай даследчыцкай плыні. Акрамя таго, што артыкул павінен адпавядаць патрабаванням часу, трэба яшчэ выпрацоўваць уменні трымацца на публіцы, арыентавацца ў пытаннях і інш. І толькі тады, калі гэтыя шматлікія кампаненты збіраеш у адно цэлае, выступленне становіцца бездакорным. Хачу пажадаць усім студэнтам БДПУ менавіта такіх, бездакорных выступленняў!» Маладых даследчыкаў падтрымлівалі і іх старэйшыя калегі. Так, кіраўніком пятай секцыі быў аспірант кафедры беларускай літаратуры і культуры Аляксандр Мойскі: «Гэта мой другі ўдзел у «Танкаўскіх чытаннях». Лічу такія міжнародныя канферэнцыі карыснымі па розных прычынах. Па-першае, гэта магчымасць абмяняцца навуковым вопытам філолагам з розных краін. Па-другое – шанц заявіць пра сябе маладым даследчыкам. Па-трэцяе, падчас такіх сустрэч адбываюцца дыскусіі па самых розных пытаннях, звязаных з творчасцю Максіма Танка, беларускай літаратурай у кантэксце сусветнага літаратурнага працэсу і нават у кантэксце іншых дысцыплін. Я асабіста адчуў, што тэма майго даследавання «Кантэкстуальная прастора паэзіі Максіма Танка» сучасная, актуальная і цікавая, атрымаў прапановы ад навукоўцаў, якія ў будучым пагадзіліся стаць апанентамі пры абароне дысертацыі. Акрамя таго, я выступіў з Народным літаратурным тэатрам «Жывое слова». Мы прачыталі верлібры Максіма Танка, што выклікала шмат станоўчых водгукаў. Філасофская паэзія класіка пакідае цеплыню ў сэрцы, выклікае глыбокія роздумы над рэчаіснасцю». Дзявятыя Танкаўскія чытанні – гэта не звычайная навуковая канферэнцыя, гэта яднанне даследчыкаў у імя аднаго з лепшых сыноў беларускага народа. Творчасць пісьменніка, як самыя чыстыя рэкі нашай краіны, разлілася далёка за яе межамі. І для нашага ўніверсітэта сапраўдны гонар – насіць імя Максіма Танка. Маргарыта ГЕРАСІМЁНАК, студэнтка 4 курса факультэта беларускай і рускай філалогіі

3 кастрычніка 1 верасня 2014 г.


2014

1914 ВЕРНАСЦЬ ПРАФЕСІІ ПРАЗ ГАДЫ І ПАКАЛЕННІ Відаць, цяжка знайсці больш трывалыя традыцыі, чым тыя, што закладваюцца ў сям’і. Гэта тычыцца і прафесійнай арыентацыі. Для многіх дзяцей ісці па слядах дзядоў і бацькоў – прыемна і ганарова. Прынамсі, абіраючы блізкую тваім родным сферу дзейнасці, ты нібыта пераймаеш значную частку назапашанага вопыту, становішся носьбітам пэўнага сямейнага досведу, сапраўдным спадкаемцам свайго роду. Думаю, пад гэтымі словамі ахвотна падпісаліся б героі наступных матэрыялаў – дэканы БДПУ, якія з’яўляюцца выдатнымі прадстаўнікамі педагагічных дынастый. Напярэдадні Дня настаўніка ў размове з карэспандэнтам «Н» яны ўзгадваюць вытокі нараджэння прафесіі ў сваіх сем’ях, разважаюць пра наканаванае і свядомае, непазбежнае і мэтанакіраванае. *** Пра наканаванасць многае можа расказаць дэкан факультэта дашкольнай адукацыі Аляксандр КАСПЯРОВІЧ. Ён ведае, што самыя важныя падзеі ў нашым жыцці адбываюцца зусім не выпадкова. Будучы студэнтам гістарычнага факультэта БДПУ, ён і падумаць не мог, што калісьці ўзначаліць факультэт дашкольнай адукацыі – працягне сямейную дынастыю. Назначэнне на гэтую пасаду прымусіла яго па-іншаму паглядзець на гісторыю прафесійнай пераемнасці паміж пакаленнямі. – Заклала аснову нашай «дашкольнай» дынастыі мая бабуля – Алена Вітольдаўна Буйко. У 1936 г. яна скончыла дашкольнае аддзяленне Барысаўскага педагагічнага тэхнікума. Пражывала бабуля ў вёсцы Калюжкі, што недалёка ад Жодзіна. Хата сям’і Буйко знаходзілася побач са школай, у якой працаваў малады настаўнік, выпускнік Мінскага педагагічнага вучылішча Мікалай Адамавіч Клініцкі. Педагогі стварылі сям’ю, у якой нарадзіліся дзве дачкі. Алена Вітольдаўна на той час працавала загадчыцай дзіцячага садка ў Жодзіне. Далей была вайна. Вясковы настаўнік Мікалай Адамавіч стаў сувязным у партызанскай брыгадзе «Дзядзькі Міколы». У 1942 г. ён загінуў ад рук карнікаў… Пасля вайны бабулі цяжка было адной выхоўваць дваіх дзяцей, тым больш што яе родныя браты таксама загінулі на франтах. Дапамагчы жанчыне не было каму, таму сям’я накіравалася на поўнач былога Саюза. Там перад дзяўчатамі-падлеткамі паўстала пытанне *** Педагагічную сцежку свядома абіралі прадстаўнікі розных пакаленняў дынастыі Якавенкаў. Падрабязней – у размове з дэканам факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі С. У. Якавенкам. – Сяргей Уладзіміравіч, у вашай сям’і ў педагогіку пайшлі ў асноўным мужчыны… – Так, сапраўды. Пачынальнікам дынастыі быў мой дзед Андрэй Сямёнавіч, які ў 1936 г. пачаў працаваць настаўнікам пачатковай школы ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці. Яго педагагічную дзейнасць перапыніла вайна, у якой дзед удзельнічаў з першага і да апошняга дня. Пасля Перамогі працаваў на розных пасадах у пачатковай школе Аршанскага раёна да 1980 г. Гэта быў шчыры, адказны і душэўны чалавек. Менавіта ён прывіў сваім спадкаемцам любоў да прафесіі педагога. – У першую чаргу – свайму сыну, а Вашаму бацьку Уладзіміру Андрэевічу, які аддаў БДПУ шмат гадоў плённай працы. – Уладзіміра Якавенку многія ведаюць як нязменнага на працягу дваццаці дзевяці (!) гадоў дэкана фізічнага факультэта нашага ўніверсітэта. Менавіта яму належыць ідэя ўстанавіць унікальны маятнік Фуко, які дазваляе эксперыментальна зафіксаваць сутачнае вярчэнне Зямлі і які з’яўляецца адным з брэндаў нашага ўніверсітэта. А рэалізаваў гэты праект выпускнік фізфака дырэктар НВА «Пеленг» У. І. Пакрышкін. Скончыўшы фізіка-матэматычны факультэт МДПІ імя А. М. Горкага і заклаўшы тым самым традыцыю вернасці нашай alma mater, мой тата абараніў у Інстытуце фізікі АН БССР кандыдацкую дысертацыю, стаў аўтарам (суаўтарам) звыш 150 навуковых і навукова-метадычных прац, вучэбных дапаможнікаў па фізіцы для сярэдняй агульнаадукацыйнай школы і ВНУ, у тым ліку дзевяці дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі. Ён атрымаў 3 аўтарскія пасведчанні, за ўкараненне якіх быў узнагароджаны знакам «Вынаходнік СССР». І зараз Уладзімір Андрэевіч не спачывае на лаўрах: ён – прафесар кафедры агульнай фізікі БДПУ. За добрасумленную і плённую працу яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік народнай адукацыі БССР», «Заслужаны работнік БДПУ», сярод узнагарод –

1 кастрычніка верасня 20142014 г. г. 3

аб выбары будучай прафесіі. Мая мама, Ніна Мікалаеўна, пайшла па слядах бабулі: скончыла Мурманскае педагагічнае вучылішча, а пасля працягнула сваё навучанне на завочным аддзяленні Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя». Яна прайшла працоўны шлях ад памочніка выхавацеля да загадчыка дзіцячага сада Мінскага камбіната хлебапрадуктаў. Мяне таксама прываблівала педагогіка, таму я і паступіў у БДПУ, але на гістарычны факультэт. Працаваў настаўнікам гісторыі і нямецкай мовы ў мінскай СШ № 40, пасля вучобы ў аспірантуры і абароны кандыдацкай дысертацыі выкладаў любімую дысцыпліну ў alma mater, загадваў кафедрай замежных моў №2. Дарэчы, і сям’ю стварыў па прафесійнай прыкмеце – мая жонка працуе выкладчыкам нямецкай мовы кафедры замежных моў БДПУ. І вось лёс, павадзіўшы мяне па вакольных сцежках, паставіў усё на свае месцы: цяпер я таксама маю самае непасрэднае дачыненне да сямейнай традыцыі – «дашкольнай» дынастыі. Відаць, так і павінна было здарыцца. Мы з жонкай выхоўваем траіх сыноў, і мне здаецца, што хтосьці з іх стане пераемнікам педагагічнай прафесіі, – калі так распарадзіцца лёс. А яго, як вядома, не падманеш, не абыдзеш і не аб’едзеш… ордэн «Знак Пашаны». Нават цяжка ўявіць, якая колькасць настаўнікаў фізікі падрыхтавана пры яго непасрэдным удзеле! – Раўняцца на такога таленавітага, заслужанага, тытулаванага спецыяліста, як Ваш бацька, вельмі няпроста. Сямейнай канкурэнцыі не адчуваеце? – Гэта хутчэй не канкурэнцыя, а стымул. Педагагічная прафесія стала нашай агульнай сямейнай каштоўнасцю, любоў да фізікі – агульным захапленнем, таму я і пайшоў па слядах таты, скончыў фізічны факультэт МДПІ імя А. М. Горкага, абараніў кандыдацкую дысертацыю… Усё паўтараецца, але на новым вітку. Сфера маіх даследчых інтарэсаў – пазнавальная дзейнасць пры рашэнні фізічных задач, модульная тэхналогія навучання пры вывучэнні фізікі, тэставая праверка ведаў па дысцыпліне. – Самая маладая прадстаўніца дынастыі Якавенкаў – Ваша дачка Юлія. Яна збіраецца паўтарыць Ваш прафесійны лёс? – Сапраўды, Юлія пераняла эстафету вернасці не толькі прафесіі фізіка, але і нашаму ўніверсітэту. Яна з адзнакай скончыла фізічны факультэт і магістратуру БДПУ, атрымала ступень магістра фізіка-матэматычных навук. Сёння працуе інжынерампраграмістам на кафедры агульнай фізікі, рыхтуецца да паступлення ў аспірантуру. – Атрымоўваецца, што адданасць педагагічнай прафесіі пераплял ася ў гісторыі Вашай сям’і з вернасцю БДПУ. – З БДПУ звязана шмат лёсавызначальных падзей для нашай сям’і. Гэта месца, дзе пазнаёміліся мае бацькі – мама таксама заканчвала МДПІ імя А. М. Горкага, толькі бібліятэчны факультэт. Тут працуе і мая жонка: яна дацэнт кафедры алігафрэнапедагогікі факультэта спецыяльнай адукацыі. Галоўнае – ніхто не шкадуе пра свой жыццёвы выбар, ва ўсіх лёс склаўся ўдала і паспяхова.

• Жыццё БДПУ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 2.)

сустракалі дэканы факультэтаў В. Р. Собаль, У. А. Шылінец, С. У. Якавенка. Падчас візіту дзесяцікласнікі наведалі планетарый, вучэбныя лабараторыі, пагутарылі са студэнтамі, задалі пытанні выкладчыкам.

У

ДЗЕЛЬНІКАМІ літаратурнага конкурсу «Лепшае сачыненне пра настаўніка», адным з арганізатараў якога з’яўляецца рэдакцыя «Н», сталі больш за сто вучняў школ Мінскага, Брэсцкага, Гомельскага і Гродзенскага рэгіёнаў.

А

БВЯШЧАЕЦЦА конкурс фотаработ «Першыя 100», прысвечаны юбілею БДПУ. Заяўкі ад удзельнікаў прымаюцца да 31 кастрычніка. Палажэнне аб конкурсе размешчана на ўніверсітэцкім сайце www.bspu.by. Журы назаве імёны пераможцаў 15 лістапада.

Cімвал павагі, прызнання і гонару (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

Гонар прадставіць прысутным кампазіцыю выпаў яе стваральнікам – архітэктару, члену Беларускага саюза архітэктараў Дзмітрыю Бубноўскаму і скульптару, члену Беларускага саюза мастакоў Канстанціну Шохаву. Елісей БАРАНАЎ, студэнт факультэта прыродазнаўства

Аддзел кадраў

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: прафесара кафедры (22 разр. АТС) клінічнай псіхалогіі (0,5); выкладчыка кафедры (18 разр. АТС) псіхалогіі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59.

3


2014

1914 • Ведай нашых! ПОСПЕ Х І, ЯКІЯ ПОСПЕХІ, ЯК ІЯ МАЮЦЬ ПРАЦЯГ П РА ЦЯ Г Спартыўны кантэкст жыцця БДПУ ўпрыгожваюць поспехі студэнта 3-га курса факультэта фізічнага выхавання Аляксандра ДАРОЖКІ. Мяркуйце самі: майстар спорту міжнароднага класа па біятлоне, чэмпіён краіны і член Нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь, прызёр чэмпіянатаў Еўропы, удзельнік зімовых Алімпійскіх гульняў-2014 у Сочы – пасля гэтага пераліку вельмі дарэчны працяжнік, бо новыя вышыні яшчэ наперадзе.

– З гісторыі вядома, што першыя спаборніцтвы па больш-менш сучасным біятлоне адбыліся ў другой палове XVIII ст. у Скандынавіі. Іх арганізавалі нарвежскія і шведскія пагранічнікі, якія, каб не сумаваць, спаборнічалі паміж сабой у хуткасці і меткасці. А як нарадзілася тваё захапленне гэтым відам спорту? – Прычына заняткаў біятлонам адна – гэта сямейная традыцыя. Мой дзядуля Георгій Маркавіч працаваў інструктурам па спорце на МАПІДЗе, быў аматарам лыжных гонак і выступаў за каманду свайго завода. А вось бацька Сяргей Георгіевіч нават уваходзіў у зборную БССР па біятлоне. Ён і прывёў мяне ў гэты від спорту, папярэдне, як толькі я пачаў хадзіць, паставіўшы на лыжы. Біятлон падабаецца тым, што патрабуе пастаяннай канцэнтрацыі ўвагі, умення арыентавацца ў хуткай змене падзей: то імчыш стрымгалоў да агнявога рубяжу, то супакойваеш усе эмоцыі і засяроджваеш увагу выключна на мішэні. Спадзяюся, што праз некаторы час добрыя вынікі ў біятлоне прадэманструе і мой малодшы брат. – Як атрымалася, што ты звязаў свой спартыўны лёс менавіта з педагагічнай па профілі ўстановай адукацыі? – Універсітэт фізічнай культуры не разглядаўся адназначна, бо пасля вучылішча алімпійскага рэзерву я ўжо меў дыплом трэнера. Даўно ведаў, што на факультэце фізічнага выхавання БДПУ ёсць спецыяльнасць «Фізічная культура (лячэбная)». Чаму б у будучым не паспрабаваць сябе ў ролі інструктараметадыста па ЛФК? Так што цяпер атрымліваю яшчэ адну адукацыю, можна сказаць, дадатковую. Вельмі падабаюцца такія прадметы, як біяхімія, фізіялогія спорту, лячэбная фізкультура, спартыўная медыцына. Яны нават дапамагаюць у паляпшэнні асабістых вынікаў на спаборніцтвах: атрыманыя веды апрабоўваю спачатку на сабе. – Наколькі ўдаецца спалучаць вучобу ва ўніверсітэце і спорт? – З цяжкасцю, бо пастаянна ў раз’ездах: Скандынавія, краіны Альпійскага рэгіёна, Польшча, Чэхія, Расія… Калі тыдзень на месяц праводжу дома – дык

гэта добра. У асноўным на зборах, спаборніцтвах… Пераадоленне сябе – гэта непазбежнасць для спартсмена, які імкнецца да станоўчай дынамікі ў сваіх спартыўных паказчыках. Што да вучэбнай дынамікі… Яна ёсць таксама. Здаецца, нядаўна паступаў на першы курс, а ўжо даволі хутка атрымаю дыплом спецыяліста. Дзякуючы пастаяннай падтрымцы кіраўніцтва факультэта і выкладчыкаў працую па індывідуальным графіку і паспяхова засвойваю ўвесь аб’ём ведаў. – Падручнікі возіш з сабой? – Не проста важу, а і займаюся па іх. Чытаю, праўда, не ўзахлёб, як адна мая знаёмая дзяўчына-спартсменка, а па гадзіне-дзве штодня. – У нашым універсітэце нядаўна стартаваў праект «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця». Якую «сваю» акцыю прапанаваў бы да 100-гадовага юбілею БДПУ? – Думаю, гэта можа быць сямейная лыжная эстафета або крос з удзелам бацькоў і дзяцей. Такая ідэя нарадзілася падчас «Гарадскога біятлона», арганізаванага сёлета Дар’яй Домрачавай да дня нараджэння Мінска. – Восень расквечана святамі, адно з якіх – Дзень настаўніка. Каго прыгадаеш з удзячнасцю і цеплынёй? – Сваю школьную настаўніцу беларускай мовы і літаратуры Людмілу Мікалаеўну Арлоўскую. А яшчэ, безумоўна, усіх універсітэцкіх выкладчыкаў, якім жадаю цярплівых і даверлівых адносін да студэнтаў. Гутарыла Таццяна СТАРАСЦЕНКА

• 100-годдзю БДПУ прысвячаецца СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ Alma Mater Любіць свой універсітэт – гэта не толькі плённа працаваць на яго карысць сёння, дбаць пра памнажэнне лепшых традыцый у будучыні, але і ведаць гісторыю alma mater, тым больш што яна хавае ў сабе шмат цікавых фактаў. Сёння мы прапаноўваем вам заглыбіцца ў адзін з гадоў эвакуацыйнага жыцця Настаўніцкага інстытута і паглядзець, якімі ж былі асаблівасці вучобы ў гэты няпросты час. (Працяг. Пачатак у № 12, 13 за 2014 г.)

1916 У штогадовай справаздачы аб стане Мінскага настаўніцкага інстытута гаворыцца: «Інстытут знаходзіцца ў г. Яраслаўлі, у наёмным будынку на скрыжаванні Любімскай і Раманаўскай вуліц. Па стане на 1 студзеня 1917 г. на службе ў інстытуце 9 чалавек: дырэктар, 4 выкладчыкі, настаўнік графічных мастацтваў, штатны настаўнік га-

радскога вучылішча, лекар і пісар. У справаздачным годзе экзамены для паступлення ў 1 клас інстытута здавалі 8 чалавек, аднак па прычыне вельмі слабай падрыхтоўкі ніхто гэтых іспытаў не вытрымаў, і таму першага класа ў інстытуце ў бягучым годзе няма. Педагагічным саветам было напісана хадайніцтва аб дазволе прыёму ў 1 клас інстытута асоб жаночага полу, але яно адказу не атрымала».

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

• Выдадзена ў БДПУ Сацыяльная педагогіка: дапаможнік / В. В. Мартынава. – 1-е выд., дапоўн. і выпраўл. – Мінск: БДПУ, 2014. – 168 с. (Серыя «Сацыяльная педагогіка. Сацыяльная работа»; вып. 20). Змешчаны матэрыялы па базавай вучэбнай дысцыпліне «Сацыяльная педагогіка» для аднайменнай спецыяльнасці. Прапанаваны кароткі курс лекцый, праграмна-педагагічны комплекс, тэзаўрус асноўных тэрмінаў і паняццяў. Прыводзіцца прыкладная тэматыка курсавых работ па дысцыпліне. Тэорыя і методыка фізічнага выхавання: дапаможнік / А. Г. Фурманаў, М. М. Круталевіч, Л. І. Кузьміна; пад агульн. рэд. А. Г. Фурманава, М. М. Круталевіча. – Мінск: БДПУ, 2014. – 416 с. У дапаможніку раскрываецца метадалогія тэорыі фізічнага выхавання, функцыі, прынцыпы, сродкі, метады, формы пабудовы заняткаў, а таксама методыка іх правядзення. Выкладзены пытанні навучання рухальным дзеянням, развіцця фізічных якасцей, планавання і кантролю працэсу фізічнага выхавання, фарміравання матывацыі фізічнай актыўнасці асобы. Арнамент у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве: дапаможнік / Н. В. Пачынава, С. Я. Зяцікава. – Мінск: БДПУ, 2014. – 132 с. У выданні абагульнены матэрыял аб развіцці сусветнага і беларускага арнаментальнага мастацтва. Прыводзяцца графічныя схемы пабудовы арнаментаў, прыклады арнаментальнага дэкору, малюнкі і фотаздымкі прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Інстытут існаваў у складаных умовах. Не заўсёды хапала кніг і памяшканняў. Паступова сітуацыя крыху палепшылася, атрымалася набыць вучэбныя матэрыялы. У фундаментальнай бібліятэцы мелася 371 адзінка навуковай літаратуры, а ў вучэбнай – 385 падручнікаў і навучальных дапаможнікаў. Факультатыўна выкладаліся замежныя мовы. Першага верасня пры Мінскім настаўніцкім інстытуце створаны аднагадовыя педагагічныя курсы для падрыхтоўкі настаўнікаў вышэйшых пачатковых вучылішчаў (навучалася 77 дзяўчат, пераважна з Беларусі). У час знаходжання ў Яраслаўлі інстытут стаў цэнтрам нацыянальнага руху беларускіх мігрантаў. Актывам інстытута арганізавана Яраслаўская беларуская рада. (Працяг у наступным нумары)

Мікалай ЗАБАЎСКІ, доктар гістарычных навук, прафесар

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/117 ад 14.04.2014. 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 654. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 03.10.2014 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.