1148

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 18 верасня 2014 года

• Ведай нашых! ПАМІЖ НЕБАМ І ЗЯМЛЁЙ Шчодры на спартыўныя перамогі 2014 год напярэдадні юбілею БДПУ прыпаднёс яшчэ адзін прыемны сюрпрыз. Абараняючы гонар краіны і ўніверсітэта на чэмпіянаце свету сярод юніёраў па парашутным спорце, які адбыўся ў Босніі і Герцагавіне, найвышэйшую ўзнагароду ў дакладнасці прызямлення заваявала студэнтка 4-га курса факультэта фізічнага выхавання Марыя ЧОРНАЯ. Пра жыццё ў спорце і спорт у жыцці, пра навучанне ў вядучай педагагічнай ВНУ краіны Марыя расказала карэспандэнту «Н» Елісею БАРАНАВУ. – Марыя, табе дакладна вядома, якой цаной дастаецца тытул чэмпіёнкі свету. – Па-першае, хачу сказаць, што гэта былі спаборніцтвы найвышэйшай катэгорыі і адбыліся яны ў горадзе Баня-Лука. У сусветным першынстве прымалі ўдзел спартсмены больш чым з 35 краін. Не ўсе, напэўна, ведаюць, у чым заключаецца сутнасць спаборніцтваў. Класічны парашутызм складаецца з двух практыкаванняў: на дакладнасць прызямлення і акрабатыкі. Скачкі на дакладнасць здзяйсняюцца з вышыні 1000 м, крытэрый ацэнкі – гэта мінімальная адлегласць ад пяткі правай нагі да пункта прызямлення. Я паказала лепшы вынік, а спартсменка, што заняла другое месца, саступіла мне ўсяго 2 см. Так што барацьба сапраўды была напружаная.

– Прабач за банальнае пытанне, але як ты вырашыла заняцца менавіта гэтам відам спорту? – Заўсёды была жвавым дзіцём, ды і аднакласнікі ад мяне не адставалі. Гэта не цяперашняе пакаленне, якое сядзіць цэлымі днямі ў сацыяльных сетках. Да таго ж, я жыла побач з аэрадромам і кожны дзень магла назіраць, як над полем лунаюць парашуты. Натуральна, і мне хацелася паспрабаваць. Падштурхнуў да рашучага кроку аднакласнік, які першым прыйшоў у гэты від спорту. Я пастаянна ў яго пыталася, як гэта і што гэта. У пэўны момант яму надакучыла адказваць на мае пытанні і ён сказаў: «Маш, паспрабуй, скокні, – тады сама ўсё зразумееш!» Так я і зрабіла (усміхаецца). – Ці памятаеш свой першы скачок? (Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)

Б

РОНЗАВЫ медаль чэмпіянату свету па дзюдо сярод паралімпійцаў прывезла на радзіму студэнтка 4-га курса факультэта фізічнага выхавання нашага ўніверсітэта Арына Качан. Узнагароду ў амерыканскім Каларада-Спрынгс дзяўчына заваявала ў напружанай барацьбе: за месца на п’едэстале гонару ў розных вагавых катэгорыях змагалася 250 спартсменаў з 36 краін свету. У складзе паралімпійскай зборнай Беларусі быў яшчэ адзін прадстаўнік БДПУ – першакурснік Уладзіслаў Рэвенка. Той факт, што з трох членаў зборнай краіны двое – выхаванцы нашай alma mater, красамоўна сведчыць пра выключныя поспехі спартсменаў БДПУ. Ад усёй душы віншуем Арыну і кіраўніка дэлегацыі – старшага трэнера паралімпійскай зборнай Беларусі па дзюдо, намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце ФФВ Аляксандра Уладзіміравіча Катлоўскага! Так трымаць!

Н

А ЧЭМПІЯНАЦЕ свету па барацьбе ў Ташкенце студэнтка факультэта фізічнага выхавання Анастасія ГУЧОК стала бронзавым прызёрам у вагавай катэгорыі да 58 кг. Віншуем!

• Жыццё БДПУ М

ІНГАРВЫКАНКАМ і Міністэрства адукацыі перадалі ў арэнду выкладчыкам БДПУ адзінаццаць 1- і 2-пакаёвых кватэр у жыллёвым комплексе «Магістр».

Н

АПЯРЭДАДНІ прафесійнага свята ля ўваходу ў вучэбны корпус № 1 на пл. Незалежнасці адбудзецца ўрачыстае адкрыццё першай у краіне скульптурнай кампазіцыі «Настаўніца першая мая».

К

АЛІ вярстаўся нумар «Н», колькасць удзельнікаў асноўных груп БДПУ «УКантакце» дасягнула 10 787 чалавек.

У

НІВЕРСІТЭЦКАЯ чытальная зала перайшла на абслугоўванне наведвальнікаў у рэжыме адкрытага доступу. Для захавання бібліятэчнага фонду дакументы маркіруюцца спецыяльнымі датчыкамі.

№ 13 (1148)

ТАНКАЎЦЫ РУЛЯЦЬ! У шэрагу перадсвяточных мерапрыемстваў, што ладзяцца да 100-годдзя ўніверсітэта, шырокі рэзананс атрымаў праект «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця». Яго першай акцыяй стала сумеснае мерапрыемства БДПУ і веласіпеднага брэнда AIST, у рамках якога лепшым студэнтам нашай alma mater былі ўручаны сто новых веласіпедаў. Адзінаццатага верасня на плошчы Незалежнасці быў дадзены старт велапрабегу. Студэнты ў калоне, якую ўзначальваў асабіста рэктар БДПУ А. І. Жук, пераадолелі сімвалічную адлегласць да інтэрната № 5, дзе ім ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны падарункавыя сертыфікаты на веласіпеды і прыемныя прызы ад спонсараў.

Перад урачыстым стартам у сценах БДПУ прайшла прэс-канферэнцыя для прадстаўнікоў рэспубліканскіх СМІ з удзелам рэктара БДПУ А. І. Жука, а таксама ганаровых гасцей: васьміразовай чэмпіёнкі свету Н. В. Цылінскай, алімпійскага чэмпіёна алімпіяды-1976 у Манрэалі У. У. Камінскага, старшыні сходу акцыянераў ААТ «Мотавела» А. А. Мураўёва, кіраўніка веласіпеднага брэнда AIST С. А. Грэчкі. Гаворка вялася пра папулярызацыю фізічнай культуры і здаровага ладу жыцця сярод моладзі. А таксама пра тое, што супрацоўніцтва паміж БДПУ і ААТ «Мотавела» дапаможа будучым педагогам трымаць сябе ў добрай фізічнай форме, адчуць усе перавагі веласіпеднага спорту падчас паездак на заняткі (і не толькі). Вітаючы ўдзельнікаў, Аляксандр Іванавіч агучыў неафіцыйную назву акцыі – «Студэнты руляць!». Сапраўды, такі слоган мае больш сучаснае гучанне і цу-доўна адпавядае сэнсу праводзімай акцыі. Яго з радасцю падтрымалі і танкаўцы, і ганаровыя госці. Цяпер кожную суботу на працягу двух месяцаў – верасня і кастрычніка – студэнты БДПУ будуць сустракацца на мінскіх веласцежках, каб пераадолець 100 кіламетраў у гонар 100-годдзя БДПУ. Далучыцца да іх вырашылі і вучні педагагічных класаў гімназіі № 20. Уражаннямі аб першым велапрабегу падзяліліся яго ўдзельнікі. Так, дэкан факультэта беларускай і рускай філалогіі В. Д. Старычонак адзначыў:

– Такія праекты патрэбны ўніверсітэту, бо яны павышаюць ягоны імідж, аб’ядноўваюць студэнтаў і выкладчыкаў у імкненні да здаровага ладу жыцця, становяцца выдатнай прафарыентацыйнай акцыяй. Сёння было свята добрага настрою, сяброўства, руху да новых вышынь! Першы смак перамогі адчулі на фінішы і студэнты. Прадстаўніца ФФВ Аксана Мазок не хавае свайго захаплення: – Мяне перапаўняюць эмоцыі. Я ганаруся тым, што ўдзельнічаю ў гэтай цудоўнай акцыі, што мне пашанцавала вучыцца ў юбілейны для БДПУ год. Радуе, што ў нашым універсітэце заўважаюць выдатнікаў і актывістаў і робяць ім такія прыемныя падарункі. Я люблю БДПУ! Несумненна, мерапрыемства стане стымулам для студэнтаў і вучняў (нашых патэнцыйных абітурыентаў) старанна вучыцца і займацца спортам, каб падчас аналагічных акцый апынуцца ў ліку шчасліўчыкаў, што атрымліваюць такія каштоўныя і карысныя падарункі ад сваёй alma mater. Таццяна СТАРАСЦЕНКА


2014

1914

На сходзе працоўнага калектыву ўніверсітэта перад прысутнымі – прадстаўнікамі ўсіх структурных падраздзяленняў – выступіў рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук. Тэмай яго даклада сталі

ПЕРСПЕКТЫВЫ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ПЕДАГАГІЧНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА імя Максіма Танка Паважаныя калегі! Сёння мы падводзім вынікі работы калектыву ўніверсітэта ў юбілейны для БДПУ год і ставім задачы на будучае. Сёлета план прыёму на дзённую бюджэтную форму атрымання адукацыі і план мэтавага набору выкананы на 100 %. Поспех у значнай ступені быў дасягнуты дзякуючы актыўнай, мэтанакіраванай прафарыентацыйнай рабоце, якая ажыццяўлялася з выкарыстаннем нестандартных форм яе правядзення. Вынікі прыёмнай кампаніі 2014 г. яшчэ раз пераконваюць нас у неабходнасці сістэмнай прафарыентацыйнай дзейнасці на працягу ўсяго навучальнага года ў цесным узаемадзеянні з камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама і ўпраўленнем адукацыі Мінаблвыканкама. Стратэгія гэтай работы будзе выпрацавана 25 верасня на сумесным пасяджэнні савета ўніверсітэта і калегіі вышэйназваных структур. Нягледзячы на тое, што прафарыентацыйная работа з’яўляецца абавязкам кожнага факультэта, кафедры і асобна ўзятага выкладчыка, асноўная задача па прыцягненні ў наш універсітэт абітурыентаў – мэтанакіраваных і падрыхтаваных – павінна быць ускладзена на факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі. У гэтай сувязі дэкану С. У. Якавенку і ўсім работнікам гэтага факультэта неабходна: • падняць на новы ўзровень работу ўніверсітэцкіх падрыхтоўчых курсаў; • арганізаваць дзейнасць рэгіянальных вочна-завочных падрыхтоўчых курсаў на тэрыторыі Мінскай вобласці; • сістэматычна сумесна з факультэтамі праводзіць прадметныя алімпіяды; • ладзіць прафарыентацыйныя мерапрыемствы, экскурсіі і г. д. Наогул, уся прафарыентацыйная дзейнасць павінна акумулявацца на факультэце. А створаныя філіялы кафедраў закліканы стаць эфектыўным інструментам прыцягнення на педагагічныя спецыяльнасці таленавітых і матываваных вучняў. Хачу адзначыць, што значны ўклад у фарміраванне іміджу ўніверсітэта і прафесійную арыентацыю адоранай моладзі на педагагічныя спецыяльнасці ўнёс студэнцкі актыў універсітэта, які творча падышоў да выканання задачы. Прашу нашых актывістаў працягваць сваю дзейнасць у сацыяльных сетках, працаваць у цесным кантакце з абітурыентамі. Паважаныя калегі! Як вядома, адукацыйная функцыя ўніверсітэта з’яўляецца асноўнай. Яна накіравана на падрыхтоўку сучаснага педагога. Звышзадачай навучальнага працэсу ў ВНУ з’яўляецца фарміраванне патрэбы і здольнасці выпускнікоў да бесперапыннага прафесійна-асобаснага развіцця і самаадукацыі ва ўмовах інфармацыйнага грамадства. Дзеля гэтага БДПУ прыкладае шмат намаганняў. А вось для забеспячэння эфектыўнасці кіруемай самастойнай работы (КСР) пакуль недастаткова выкарыстоўваюцца магчымасці дыстанцыйнага навучання. Шкада, бо ступень гатоўнасці студэнтаў да працы праз інтэрнэт або з выкарыстаннем мультымедыйных сродкаў значна большая, чым у выкладчыкаў. Студэнты далучаюцца да навукова-даследчай дзейнасці, якая з’яўляецца арганічнай часткай працэсу навучання і яго дапаўненнем. Так, на базе БДПУ функцыянуюць 23 студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі (СНДЛ), у склад якіх уваходзяць 267 студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў. Аднак лагічна паўстаюць пытанні: «Ці ўсе СНДЛ працуюць эфектыўна? Наколькі актуальнай з’яўляецца заяўленая тэматыка іх работы? Ці вучаць яны студэнтаў прыёмам і метадам самастойнага навуковага пошуку, правядзення даследчых работ інавацыйнага характару?» Прарэктару па навуковай рабоце Г. В. Торхавай належыць арганізаваць работу экспертнай групы па аналізе і ацэнцы дзейнасці СНДЛ і да 15 кастрычніка г. г. прапанаваць план мерапрыемстваў па павышэнні якасці іх працы. Дадзеныя, атрыманыя ў рамках сістэмы менеджменту якасці ў адносінах да працэсу «Падрыхтоўка спецыялістаў на першай ступені вышэйшай адукацыі», у цэлым сведчаць аб яго выніковасці. Разам з тым выяўлены шэраг неадпаведнасцяў, выпраўленне якіх павінна павысіць якасць адукацыйнага працэсу ў нашай установе. Непакоіць наступнае: • за апошнія 3 гады з універсітэта адлічана па розных прычынах вялікая колькасць студэнтаў. Аналіз вынікаў

2

у разрэзе факультэтаў паказвае, што не ўсе яны працуюць эфектыўна па аказанні індывідуальнай падтрымкі студэнтам; • педагагічная адукацыя са спазненнем рэагуе на запыты практыкі. У сучасных школах назапашаны каштоўны вопыт, але ён дагэтуль не атрымаў тэарэтычнага асэнсавання і не ўзбагаціў змест прафесійнай падрыхтоўкі новага пакалення педагогаў; • працэс навучання грунтуецца пераважна на акадэмічным засваенні асобных дысцыплін, а не на практычным складніку. У той жа час рэальная дзейнасць настаўніка – інтэгратыўная і міждысцыплінарная; • назіраецца культ тэхнакратычных форм (тэсціраванне і інш.) кантролю ведаў, у той час як прафесійная кампетэнтнасць прадугледжвае гатоўнасць выяўляць, разумець і вырашаць прафесійныя задачы ў нестандартных жыццёвых сітуацыях; • мы вымушаны канстатаваць дамінаванне масавых (лекцыйных) форм навучання пры недастатковай увазе да практычных заняткаў, самастойнай вучэбна-даследчай і практычнай дзейнасці будучых педагогаў на базе школ і іншых устаноў адукацыі; • педагагічная практыка не забяспечвае бесперапыннасць і прадукцыйнасць узаемадзеяння будучых спецыялістаў адукацыі са сваёй прафесійнай сферай, адаптацыю да рэалій сучаснай школы. Прарэктару па вучэбнай рабоце У. У. Шлыкаву і начальніку ВМУ В. А. Зайцаву даручана вынесці названыя праблемы на абмеркаванне навукова-метадычных саветаў. У сувязі з вышэйсказаным неабходна: 1) удакладніць зместавую структуру агульнапрафесійнай кампетэнтнасці будучых спецыялістаў адукацыі і ў яе кантэксце – дысцыплін псіхолага-педагагічнага і сацыяльнагуманітарнага блокаў. Вынесці гэтае пытанне на разгляд грамадазнаўчых кафедраў пры зацвярджэнні абавязковых модуляў і модуляў па выбары. Прадумаць тэматыку метадалагічнага семінара для выкладчыкаў сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Адказныя – прарэктар па навуковай рабоце Г. В. Торхава і кіраўнік семінара Н. В. Паўлава; 2) унесці карэктывы ў пералік дысцыплін вучэбных планаў наступнага пакалення з улікам рэалій сучаснай школы і запатрабаваных відаў педагагічнай практыкі; 3) выкарыстаць модульную пабудову вучэбных планаў. У далейшым такія модулі, як і праграмы ў цэлым, могуць атрымаць міжнародную акрэдытацыю і забяспечыць акадэмічную і прафесійную мабільнасць суб’ектаў педагагічнай адукацыі; 4) структурыраваць змест вучэбных дысцыплін у арыентацыі на праблемнадзеючы падыход. Гэта дазволіць нам ажыццявіць пераход ад парадыгмы выкладання да парадыгмы навучання. Зразумела, што рэзкія змены вучэбных планаў у суадносінах аўдыторнай, пазааўдыторнай і самастойнай работы студэнтаў немагчымы. Аднак да гэтага неабходна імкнуцца і нарошчваць адпаведны вопыт. Альтэрнатывы тут няма.

Мы жывём у эпоху інфармацыйнага грамадства, і рабіць стаўку на паўгадавы курс лекцый (калі ён не аўтарскі) не мае сэнсу. На ўстановачных лекцыях неабходна ўключаць студэнтаў у самастойнае засвойванне курсаў, на семінарскіх занятках у форме дыскусій абмяркоўваць тэарэтычныя высновы выкананай работы, на практычных – праз дзелавыя гульні – прыкладныя аспекты, а на лабараторных – адпрацоўваць навыкі прафесійнай дзейнасці. Прарэктарам А. І. Андарала, У. У. Шлыкаву, В. М. Зелянкевічу, а таксама вучэбна-метадычнаму ўпраўленню даручаецца да 1 снежня г. г. распрацаваць план мерапрыемстваў па аптымізацыі арганізацыйных форм адукацыйнага працэсу, якія забяспечваюць узмацненне практычнага складніка падрыхтоўкі. У БДПУ функцыянуе цэласная сістэма ідэалагічнай і выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю. Аднак шэраг яе аспектаў патрабуе ўдасканалення. Варта ўдзяляць больш увагі індывідуальнай рабоце з першакурснікамі з боку намеснікаў дэканаў, куратараў груп, выхавацеляў інтэрнатаў, актывістаў студэнцкага самакіравання ў цесным узаемадзеянні з бацькамі. Прарэктару па выхаваўчай рабоце С. І. Копцевай, упраўленню выхаваўчай работы з моладдзю, педагогам студэнцкага гарадка неабходна абнавіць формы і метады працы ў інтэрнатах. На пасады выхавацеляў лічу мэтазгодным падбіраць студэнтаў старэйшых курсаў, актывістаў. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на культываванне здаровага ладу жыцця і прафілактыку асацыяльных паводзін як сярод беларускіх, так і замежных студэнтаў. Недапушчальным з’яўляецца факт курэння на тэрыторыі ўніверсітэта і інтэрнатаў. Мы аб’яўляем рух «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця!» і адначасова разам з калегамі з Фларэнтыйскага ўніверсітэта (Італія) пачынаем стварэнне на базе БДПУ анлайн-цэнтра здароўя і псіхалагічнага дабрабыту сярод беларускага насельніцтва. У рамках эстэтычнага выхавання студэнтаў неабходна пашыраць узаемадзеянне з культурнымі цэнтрамі сталіцы. Сёння ўніверсітэт заключае доўгатэрміновы дагавор аб супрацоўніцтве з Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета Рэспублікі Беларусь, наладжвае кантакты з іншымі тэатрамі. Дзякуючы такім сувязям студэнты БДПУ змогуць набываць білеты па льготным кошце. Паважаныя калегі! Якасць навучальнага працэсу ў многім вызначаецца магчымасцямі інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя, удасканаленне якога становіцца пастаянным клопатам рэктарата. З 1 верасня ў вучэбным корпусе № 2 адкрыта чытальная зала інфармацыйных рэсурсаў, дзе рэалізавана канцэпцыя бібліятэкі адкрытай прасторы. Тут абсталявана 100 чытацкіх месцаў, 40 з якіх забяспечаны персанальнымі камп’ютарамі з выйсцем у віртуальную прастору. Укаранёна тэхналогія высакахуткаснага бесправаднога доступу Wi-Fi. Да інтэрнэту ў бліжэйшы час будуць падключаны ўсе інтэрнаты БДПУ. Такім чынам, ва ўніверсітэце ствараецца адзіная інфармацыйна-адукацыйная сетка, якая аб’яднае ўсе вучэбныя карпусы і інтэрнаты. Нашы спонсары – БПС-банк Расіі і Парк высокіх тэхналогій да 100-годдзя ўніверсітэта забяспечаць стварэнне так званай віртуальнай школы па асноўных вучэбных дысцыплінах і абсталююць некалькі рэсурсных інфармацыйных цэнтраў. У лістападзе адбудзецца прэзентацыя рэпазіторыя – электроннага архіва дакументаў. Ён забяспечыць адкрытасць і даступнасць навуковых даследаванняў БДПУ для вучоных розных краін, удзельнікаў адукацыйнага працэсу і, як вынік, павысіць рэйтынг педагагічнага ўніверсітэта. У цэлым стратэгія развіцця інфармацыйна-адукацыйнай прасторы ўніверсітэта наступная: пераход ад інавацыйных тэхналогій першага (дзённая форма навучання) і другога (дыстанцыйнае навучанне на базе кейс-тэхналогій) пакаленняў да тэхналогій трэцяга пакалення на аснове тэлекамунікацыйных (сеткавых) сістэм.

18 1 верасня 2014 г.


2014

1914 Шаноўныя калегі! У нашым універсітэце праводзіцца шматгранная навукова-даследчая і навукова-метадычная работа. Разам з тым БДПУ мае сур’ёзныя рэзервы. У адпаведнасці з задачамі, пастаўленымі Кіраўніком дзяржавы на нарадзе па пытанні перспектыў развіцця навукі, а таксама прадугледжанымі Праграмай удасканалення навуковай сферы Рэспублікі Беларусь на 2014–2020 гг., нам неабходна забяспечыць: • фарміраванне ўніверсітэцкага сектара псіхолага-педагагічнай навукі; • непарыўную сувязь адукацыйнага працэсу з навуковымі даследаваннямі і інавацыйнай педагагічнай практыкай; • пашырэнне сеткі комплексаў і філіялаў кафедраў ва ўстановах і арганізацыях, для якіх мы рыхтуем педагагічныя кадры. У святле пастаўленых задач упершыню ў гісторыі сістэмы бесперапыннай педагагічнай адукацыі ствараецца вучэбнанавукова-інавацыйны кластар, кіруючым ядром якога стане наш універсітэт як вядучая ўстанова ў галіне вышэйшай адукацыі. У яго склад увойдуць універсітэты рэспублікі, што забяспечваюць прафесійную падрыхтоўку педагагічных кадраў, комплексы «дзіцячы сад–профільная школа– педагагічны каледж» як сфера трансферу інавацый і база педагагічнай практыкі, установы дадатковай адукацыі, а таксама навуковыя і навукова-метадычныя арганізацыі. Пры гэтым БДПУ стане каардынатарам і арганізатарам сеткавага ўзаемадзеяння ўсіх падструктур кластара. У сучасных сацыяльна-эканамічных умовах менавіта такая арганізацыйная форма дазваляе інтэграваць патэнцыялы адукацыі, навукі і эфектыўнай педагагічнай практыкі на якасна новым узроўні функцыянавання і развіцця. Для гэтага неабходна: 1) працэс стварэння і функцыянавання кластара паставіць на навуковую аснову. У сувязі з гэтым прарэктару па навуковай рабоце, загадчыкам кафедраў педагогікі, псіхалогіі і прыватных методык даручаецца распрацаваць пералік прыярытэтнай тэматыкі навуковых даследаванняў. Ён будзе пакладзены ў аснову курсавых, дыпломных, магістарскіх работ, кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, тэматыкі НДР вучоных БДПУ і ўсіх рэгіянальных універсітэтаў; 2) развіваць кластарную арганізацыю навукова-даследчай дзейнасці ў галіне педагагічнай адукацыі. Выкананне Дзяржаўнай галіновай праграмы на 2015–2017 гг. «Якасць адукацыі» дазволіць дасягнуць адноснай завершанасці агульнай базавай адукацыі на 2-й і паглыбленай прафілізацыі на 3-й ступені. Акрамя названай праграмы прынцыпу кластарнасці павінна адпавядаць уся навукова-даследчая і інавацыйная дзейнасць, якая ажыццяўляецца ў БДПУ. Мы павінны думаць не толькі за сябе, але і за ўсю сістэму педагагічнай адукацыі. Прарэктару па навуковай рабоце Г. В. Торхавай даручаецца арганізаваць распрацоўку праграмы НДР і інавацыйнай дзейнасці на 2016–2020 гг.; 3) узмацніць метадалагічную функцыю БДПУ ва ўзаемадзеянні з універсітэтамі. Для дасягнення гэтай задачы старшыням навукова-метадычных саветаў ВМА па педадукацыі (а гэта прарэктары і дэканы ўніверсітэта) неабходна: • у тэрмін да 1 кастрычніка г. г. удакладніць і скарэкціраваць тэматыку рэспубліканскіх навукова-метадычных семінараў і планамерна прыступіць да яе рэалізацыі; • да 1 студзеня 2015 г. стварыць зводную інфармацыйную базу дадзеных аб навуковых школах ВНУ ў галіне педагагічнай адукацыі і інавацыйнай адукацыйнай практыкі. Прарэктару па навуковай рабоце Г. В. Торхавай і загадчыкам кафедраў педагогікі І. І. Цыркуну і В. А. Капранавай даручаецца да 1 лістапада арганізаваць работу пастаянна дзеючага рэспубліканскага метадалагічнага семінара для магістрантаў, аспірантаў і дактарантаў БДПУ і ўсіх рэгіянальных універсітэтаў; 4) арганізаваць вучэбную і навукова-даследчую дзейнасць студэнтаў у працэсе бесперапыннай педагагічнай практыкі. Гэта павысіць якасць падрыхтоўкі будучых педагогаў, умацуе інтэграцыйныя сувязі ўніверсітэтаў са школамі, ліцэямі, гімназіямі і інш. Педагагічная практыка павінна пачынацца з 1-га курса, а не з 3-га, як цяпер. Прычым студэнтам трэба ўключацца ў рэальныя адукацыйныя і выхаваўчыя справы ўстаноў адукацыі. Прарэктару па вучэбнай рабоце У. У. Шлыкаву і начальніку ВМУ В. А. Зайцаву ў тэрмін да 1 кастрычніка г. г. даручаецца распрацаваць план мерапрыемстваў па аптымізацыі педагагічнай практыкі студэнтаў і наданні ёй бесперапыннага і практыкаарыентаванага характару. Эфектыўнасць педагагічнай практыкі можа быць сур’ёзна павышана за кошт актывізацыі дзейнасці СНДЛ на базе ўстаноў адукацыі. Менавіта там можна ствараць педагагічныя класы з таленавітымі і матываванымі на настаўніцкую прафесію вучнямі. Задача на будучае – адкрыццё педагагічных

1 верасня 18 верасня2014 2014г.г.

гімназій у кожным абласным цэнтры і буйным горадзе рэспублікі. БДПУ разам з Міністэрствам адукацыі вядзе работу па прадастаўленні льгот пераможцам не толькі абласных, але і раённых алімпіяд, а ў перспектыве – выпускнікам педагагічных класаў і педгімназій пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці. У бліжэйшы час будзе створана сістэма бесперапыннай шматузроўневай падрыхтоўкі кваліфікаваных педагагічных кадраў. Пры гэтым тэрмін падрыхтоўкі запатрабаванага спецыяліста адукацыі і перыяд яго прафесійнай адаптацыі павінен скараціцца. У педагагічныя класы і педагагічныя гімназіі можна будзе перанесці частку зместу псіхолагапедагагічнай падрыхтоўкі студэнтаў. Паважаныя калегі! Пастаноўка маштабных задач развіцця патрабуе і высокай кваліфікацыі кадраў, якія будуць іх вырашаць. Прафесарска-выкладчыцкі склад БДПУ – гэта 922 выкладчыкі, сярод якіх 68 дактароў навук, прафесараў і 350 кандыдатаў навук, дацэнтаў (сумарна 45,4 %). Засяроджу ўвагу на некаторых праблемах кадравага забеспячэння. Як вядома, у апошнія гады ў БДПУ, як і ў іншых ВНУ краіны, прасочваецца тэндэнцыя старэння кадраў. Таму адной са стратэгічных у кадравай палітыцы была і застаецца лінія пераемнасці пакаленняў. Яшчэ адной праблемай з’яўляецца адсутнасць на кафедрах, факультэтах і ва ўніверсітэце ў цэлым сістэмнай работы з кадрамі. Толькі гэтым можна растлумачыць той факт, што асобныя структурныя падраздзяленні з года ў год даўкамплектоўваюцца вялікай колькасцю знешніх сумяшчальнікаў. Для БДПУ пытанне абнаўлення кадраў надзвычай актуальнае, паколькі сярод штатных выкладчыкаў больш за палову (58%) не маюць вучонай ступені, а па колькасці абароненых за апошнія 3 гады ўніверсітэт займае 9-е месца з 23 ВНУ сістэмы Міністэрства адукацыі. Таму для нас застаецца надзённай задача па падборы ў аспірантуру найбольш таленавітых выпускнікоў універсітэта. І тут палітыка павінна быць паслядоўнай: далучэнне лепшых студэнтаў на 1-й ступені навучання да навукова-даследчай дзейнасці, да ўдзелу ў рэспубліканскіх конкурсах студэнцкіх навуковых работ з наступным выхадам на дыпломную працу. Далей – навучанне ў магістратуры з падрыхтоўкай і абаронай дысертацыі, навучанне ў аспірантуры з наступнай абаронай. Пры гэтым у практыку неабходна ўкараняць скразное планаванне прыярытэтнай тэматыкі дысертацый. Праграма развіцця навуковай сферы рэспублікі прадугледжвае меры па стымуляванні падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі. З гэтага навучальнага года практыкуецца зніжэнне вучэбнай нагрузкі тым прафесарам і дацэнтам, у якіх за апошнія тры гады абараніліся ў тэрмін 2 аспіранты (у нас 7 такіх вучоных). Ім здымаецца 100 гадзін за аспіранта БДПУ і 50 – за аспіранта, падрыхтаванага для іншых устаноў адукацыі. Што да матэрыяльнага стымулявання, то за абарону кандыдацкай дысертацыі ў тэрмін выплочваецца 1,5 млн руб., доктарскай – 2 млн руб. Навуковыя кіраўнікі і кансультанты атрымліваюць 1 млн руб. і 1,5 млн руб. адпаведна. У верасні г. г. будзе распрацаваны і зацверджаны план падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі на перыяд да 2017 г. Загадчыкам кафедраў неабходна забяспечыць безумоўнае выкананне кантрольных лічбаў прыёму ў аспірантуру і дактарантуру. Кадравая палітыка БДПУ павінна быць паслядоўнай і ўспрымацца ўсімі структурамі як агульная справа. Паважаныя калегі! Асноўнай крыніцай фінансавай устойлівасці ўніверсітэта з’яўляецца развіццё і пашырэнне пазабюджэтнай дзейнасці. Штомесячныя прэміі працоўнаму калектыву, матэрыяльная дапамога ў першым семестры бягучага навучальнага года (600 тыс. на закупку сельскагаспадарчай прадукцыі, 0,5 тарыфнага акладу да Дня настаўніка, выплаты да 100-годдзя ўніверсітэта і інш.) – усё гэта стала магчымым дзякуючы прыцягненню пазабюджэтных сродкаў. Яшчэ адным важным напрамкам выкарыстання грашовых сродкаў з’яўляецца развіццё матэ-

рыяльна-тэхнічнай базы і рамонт будынкаў універсітэта. Мы павінны стварыць у БДПУ не толькі інфармацыйнаадукацыйнае, але і культурна-выхаваўчае асяроддзе. Выхоўвае ўсё: унутраны і знешні выгляд вучэбных карпусоў і інтэрнатаў, дагледжанасць прылеглых тэрыторый, стан вучэбных аўдыторый і пакояў у інтэрнатах. Аналіз вынікаў падрыхтоўкі да новага навучальнага года і юбілейных мерапрыемстваў паказаў, што гаспадарчыя службы недапрацоўваюць. Але, паважаныя калегі, увесь калектыў універсітэта ў адказе за наш агульны дом! Ва ўмовах дэфіцыту бюджэтнага фінансавання асноўны ўпор павінен быць зроблены на вывучэнне кан’юнктуры рынку з мэтай пашырэння сферы паслуг, якія наш універсітэт здольны аказваць насельніцтву. Яны могуць быць звязаны з: • адукацыйнай дзейнасцю (павелічэнне прыёму на ўмовах аплаты беларускіх і замежных студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, пашырэнне адукацыйных паслуг у ІПКіП); • вучэбна-выдавецкай дзейнасцю; • аптымізацыяй колькасці штатнага складу. Мы павінны навучыцца зарабляць, выгадна і эфектыўна прадаваць адукацыйныя і іншыя паслугі. Памер прэмій і даплат цяпер будзе звязаны з вынікамі пазабюджэтнай дзейнасці структурных падраздзяленняў і кафедраў. Разам з тым трэба праводзіць мерапрыемствы па зніжэнні невытворчых расходаў, у тым ліку за кошт аптымізацыі колькасці кіруючага апарату, прафесарска-выкладчыцкага складу, іншага персаналу, узмацніць кантроль за выкарыстаннем энергарэсурсаў. Шаноўныя калегі! Перспектывы развіцця ўніверсітэта, павышэння яго іміджу звязаны з пашырэннем міжнароднай актыўнасці. Сёння БДПУ вядзе работу ў рэжыме падпісаных дагавораў і пагадненняў з 62 замежнымі ВНУ. Аднак яна не заўсёды эфектыўная. Мы будзем праводзіць палітыку пашырэння і паглыблення міжнароднага супрацоўніцтва. І гэта работа ўжо ажыццяўляецца. У яе павінны ўключацца ўсе факультэты. Паважаныя калегі! Знакавай падзеяй для нашага ўніверсітэта, для ўсёй педагагічнай грамадскасці рэспублікі з’яўляецца юбілей БДПУ. Яму будзе папярэднічаць цэлы перадсвяточны марафон разнастайных адукацыйных, культурных, творчых, спартыўных нацыянальных і міжнародных мерапрыемстваў. Сярод іх – маладзёжны праект «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця», плавальны марафон «100 па 100!», многія іншыя. У гонар 100-годдзя з дня заснавання БДПУ ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь плануецца правядзенне ўрачыстага сходу і святочнага канцэрта; гашэнне спецыяльным паштовым штэмпелем маркіраванага канверта «100 гадоў БДПУ»; арганізацыя навуковых канферэнцый, сустрэчы з выпускнікамі, шматлікія конкурсы, выданне матэрыялаў па гісторыі ўніверсітэта. Паважаныя калегі! Стагоддзе БДПУ – наш залаты юбілей. Мы падыходзім да яго са слаўнай гісторыяй і дасягненнямі. Нам ёсць чым ганарыцца. Аднак час дынамічны. Ён дыктуе неабходнасць новых падыходаў і хуткага рэагавання на адпаведныя змены ў соцыуме. Таму будучае ўніверсітэта – у яго няспынным развіцці. Упэўнены, нашаму калектыву па сілах дастойна выканаць сваю важную культурна-гістарычную місію па падрыхтоўцы нацыянальных педагагічных кадраў.

3


2014

1914 •100-годдзю БДПУ прысвячаецца СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ Alma Mater (Працяг. Пачатак у № 12 за 2014 г.)

«Н» працягвае знаёміць сваіх чытачоў з самымі цікавымі старонкамі са стогадовай гісторыі нашай альма матар. На чарзе – 1915 г. Па стане на 1 студзеня 1915 г. у інстытуце вучыліся 53 чалавекі. Па саслоўях вучні размяркоўваліся так: адзін дваранін, пяцёра мяшчан, двое казакоў і 45 сялян. На працягу года па розных прычынах з інстытута выбылі 19 чалавек. Улетку ў ходзе наступлення кайзераўскіх войскаў пачаўся адыход расійскіх армій у глыб Імперыі. У выніку заходняя частка сучаснай тэрыторыі Беларусі была занята германскай арміяй, а з усходняй пачалася эвакуацыя шматлікіх грамадзянскіх устаноў. У верасні Мінскі настаўніцкі інстытут, які размяшчаўся ў той час у наёмным будынку на рагу Захар’еўскай і Садовай вуліц, быў эвакуіраваны ў Яраслаўль: «Абставіны ваеннага часу выбілі жыццё навучальнай установы з каляіны. Інстытуту неабходна было шукаць сабе прытулак у іншым горадзе. З кастрычніка заняткі аднавіліся ў г. Яраслаўлі ў памяшканні гарадскога, пры мясцовым настаўніцкім інстытуце, вучылішча,

але некаторыя выхаванцы не змаглі сюды з’явіцца па сямейных і матэрыяльных абставінах. Заняткі ў Яраслаўлі праходзяць у вячэрні час, ва ўмовах не зусім спрыяльных: няма вучэбных дапаможнікаў, абсталявання для правядення ўрокаў малявання, спеваў, гімнастыкі». Пра тое, якім чынам арганізоўваліся навучанне і кантроль ведаў выхаванцаў інстытута, можна даведацца з пратакола пасяджэння Педагагічнага савета Мінскага настаўніцкага інстытута (лістапад, 1915 г.): «У Настаўніцкі інстытут паступаюць дарослыя асобы, з поўным свядомым намерам набыць веды для будучай педагагічнай працы. Іх стаўленне да справы цалкам добрасумленнае, і працуюць яны шмат. У штодзённым кантролі ведаў выхаванцаў няма патрэбы. Гэтыя перакананні прывялі педагагічны савет да таго, што кантроль ведаў неабходна весці не шляхам апытання на ўроках, а праверачнымі і заліковымі работамі. Праверка ведаў вядзецца ў выглядзе гутаркі выкладчыка з класам і суправаджаецца дадатковымі тлумачэннямі педагога; пры гэтым фармальная адзнака адказаў выхаванцаў неабавязковая». (Працяг у наступным нумары.)

В Е РА С Н Ё Ў С К І П А Д А Р У Н А К Дзень ведаў разам з усёй краінай, здавалася, адзначала і сама прырода. Цудоўным восеньскім ранкам ва ўніверсітэце стартавала акцыя «БДПУ – ВНУ на любы густ!». Шэраг анімацыйных зон, якія размясціліся ў фае, вабілі студэнтаў сваёй разнастайнасцю. А 14-й гадзіне ў холе перад актавай залай разгарнулася выстава. Дзякуючы інтэрактыўнаму фармату першакурснікі змаглі азнаёміцца з пазавучэбнай дзейнасцю сваіх больш вопытных таварышаў: іх поспехамі ў творчасці, спартыўнымі дасягненнямі, валанцёрскімі праектамі. Міні-спектаклем батлейкі прысутных парадавалі студэнты факультэта дашкольнай адукацыі. Разам з мастакамі факультэта спецыяльнай адукацыі наведвальнікі актыўна далучыліся да майстар-класаў па маляванні, а з дапамогай майстроў факультэта пачатковай адукацыі прынялі ўдзел у акцыі «Зрабі сэрца сваімі рукамі». На выставе былі прадэманстраваны дыпломныя праекты студэнтаў факультэта эстэтычнай адукацыі па камп’ютарнай графіцы, а таксама дызайн-праекты мастацкага афармлення вучэбных карпусоў. Шматлікія стэнды захавалі імгненні зорных вандровак студэнтаў і выкладчыкаў па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа, горных узыходжанняў удзельнікаў

турыстычнага клуба «Гарызонт» і яшчэ многія-многія важныя старонкі жыцця педагагічнага ўніверсітэта. Працяг знаёмства першакурснікаў з універсітэтам адбыўся ў актавай зале. Рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук прывітаў прысутных і падкрэсліў, што ў іх пачынаецца важны этап будучага прафесійнага сталення ў вядучым педагагічным універсітэце краіны, які сёлета адзначыць свой 100-гадовы юбілей. «Студэнцкія гады, – сказаў Аляксандр Іванавіч, – найлепшая частка вашага жыцця, пастарайцеся правесці яе дастойна. Вы заўсёды будзеце адчуваць падтрымку

Паміж небам і зямлёй (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

– Выдатна памятаю. Гэта быў сакавік 2009-га, напярэдадні Дня жанчын. Вельмі холадна. Гурбы снегу, зямля ўнізе белая-белая. Мы ў дзіўных камбінезонах і вялізных шлемах. На борце разам са мной была мая сястра, якая зусім выпадкова там апынулася. Яна скочыла з парашутам першая, і мне не было куды падзецца… – Колькі ў цябе на сёння скачкоў? – Каля 1300, плюс-мінус 100. – Ці ёсць у парашутыстаў якія-небудзь прыкметы? – Безумоўна. Мы, як лётчыкі, не гаворым слова «апошні». А так у кожнага свае забабоны. Некаторыя звяртаюць увагу нават на тое, якую пальчатку апранаюць першай: левую ці правую. Але самае галоўнае на спаборніцтвах – гэта псіхалагічная ўстойлівасць, бо майстэрства практычна ва ўсіх аднолькавае. А мы, беларусы, можам сабрацца і зрабіць усё як трэба без усялякіх прыкмет. – Як ставяцца бацькі і сябры да твайго захаплення? І як рэагуюць людзі, калі даведваюцца, што ты парашутыстка? – Бацькі, натуральна, спалохаліся. І моцна сварыліся, калі я часам прагульвала заняткі. Вокны маёй школы выходзілі на аэрадром, і сядзець на ўроках было проста немагчыма. А зараз родныя вельмі мной ганарацца, і калі мяне паказваюць па тэлебачанні, то абзвоньваюць усіх сяброў і родных. Нават падымаюцца ў 7 гадзін, каб паглядзець «Добрую раніцу»

з маім удзелам. А людзі, калі чуюць, што я парашутыстка, не адразу вераць, думаюць, жартую. – А цяжка сумяшчаць трэніроўкі з вучобай? – На самай справе цяжка. Аднак універсітэт зрабіў мне вялікі падарунак, калі даў магчымасць займацца па індывідуальным плане. Дзякуючы гэтаму і залікі, і экзамены атрымліваецца здаваць у тэрмін. – Якія прадметы падабаюцца табе больш за ўсё? – Фізіялогія, анатомія, спартыўная медыцына. Мяне наогул цікавяць дысцыпліны, веданне якіх можа дапамагчы мне ў далейшым жыцці. – Ці ведаеш ты пра сумесную акцыю БДПУ і ААТ «Мотавела» «100 кіламетраў да 100-годдзя», падчас якой лепшым студэнтам былі ўручаны новыя ровары AIST? – Так, чула і сама не адмовілася б ад удзелу. Такія праекты, несумненна, патрэбны. Яны з’яўляюцца стымулам для паспяховай вучобы і заняткаў спортам. – А ці ёсць у цябе ідэя наконт таго, якое мерапрыемства можна ўключыць у перадсвяточны марафон? – У мяне ёсць мара, каб непасрэдна над плошчай Незалежнасці з самалёта выскачылі парашутысты са сцягам БДПУ і прыгожа прызямліліся. Я б з задавальненнем дапамагла ў правядзенні такой акцыі. – Твае пажаданні alma mater і студэнтам БДПУ ў гэты юбілейны год? – Выкладчыкам – цярпення, студэнтам – актыўнасці, бо рух – гэта залог здароўя. Так што рухайцеся і будзьце здаровыя!

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

з боку выкладчыкаў і студэнтаў-актывістаў. Хачу, каб вы арганічна ўліліся ў наш калектыў, у дружную сям’ю БДПУ. Каб, прыходзячы на заняткі, штодня займаліся прафесійнай падрыхтоўкай, самаадукацыяй, развіццём інтэлектуальных і фізічных здольнасцей. БДПУ – гэта ваш універсітэт, цяпер вы яго частка». Да першакурснікаў таксама звярнулася дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 30 г. Мінска» С. М. Чурбанава. Са словамі ўдзячнасці яна назвала імёны выпускнікоў БДПУ – цяперашніх паспяховых педагогаў сваёй школы, пераможцаў рэспубліканскіх і гарадскіх конкурсаў прафесійнага майстэрства Паўла Радкевіча, Таццяны Грачовай, Вікторыі Кавальчук, Наталлі Пушкаровай. Працяг узнёслага настрою адчуваўся ў насычанай, яркай канцэртнай праграме вядучых калектываў і выканаўцаў БДПУ. Свята з гаваркой назвай «БДПУ – ВНУ на любы густ!» прайшло ў найлепшых універсітэцкіх традыцыях. Vivat, alma mater! Таццяна СЯНЬКО

ПАДРЫХТАВАЦЬ ДАСТОЙНУЮ ЗМЕНУ

Прафесійнае вызначэнне – адзін з самых важных выбараў у жыцці любога школьніка. Больш за сто дзесяцікласнікаў сталічнай гімназіі № 20 дзякуючы БДПУ ўжо зрабілі важны крок у гэтым напрамку: 1 верасня яны сталі вучнямі педагагічных класаў фізіка-матэматычнага і філалагічнага профіляў. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтай знакавай падзеі, адбылося напярэдадні Дня ведаў пры ўдзеле прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі, Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама і, вядома ж, выкладчыкаў і студэнтаў нашага ўніверсітэта. Дваццатая мінская гімназія была абрана невыпадкова. Справа ў тым, што ў 1990-я гг. на базе тады яшчэ СШ № 176 ужо дзейнічалі педкласы. Іх вопыт у прафарыентацыі вучняў аказаўся вельмі прадуктыўным: зараз у роднай навучальнай установе працуюць настаўнікамі 10 выпускнікоў, што атрымалі вышэйшую адукацыю ў БДПУ. Што ж чакае новаспечаных навучэнцаў профільных класаў, акрамя заканамерна павялічанай колькасці гадзін на вывучэнне матэматыкі, фізікі, мовы і літаратуры? Падрабязны адказ на гэтае пытанне даў падчас выступлення рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук. Аляксандр Іванавіч адзначыў, што ўніверсітэт акажа дапамогу як навучэнцам педагагічных класаў, так і настаўнікам, якія ў іх працуюць. Вядучыя спецыялісты БДПУ будуць выкладаць гімназістам асобныя тэмы на паглыбленым узроўні, праводзіць факультатыўныя заняткі, рыхтаваць да алімпіяд, конкурсаў, знаёміць з асновамі педагогікі і псіхалогіі. З’явяцца школы юных матэматыкаў, фізікаў, хімікаў. Вучням дапамогуць выявіць і развіць іх здольнасці, а галоўнае – умацаваць інтарэс да прафесіі педагога. Важнасць менавіта апошняга аспекту ў падрыхтоўцы будучых студэнтаў-педагогаў адзначыў падчас адкрыцця памятнага знака аб супрацоўніцтве БДПУ і гімназіі № 20 намеснік міністра адукацыі В. А. Будкевіч: «Упэўнены, што вопытныя выкладчыкі, педагогі-вучоныя, студэнты змогуць не толькі на словах, а і на справе раскрыць хараство прафесіі, яе самыя лепшыя, высакародныя грані». Васіль Антонавіч падкрэсліў, што адкрыццё педкласаў – не разавая акцыя, а хутчэй першая ластаўка ў сістэме мерапрыемстваў па павышэнні матывацыі школьнікаў да выбару настаўніцкай прафесіі. Усім вучням профільных класаў і іх настаўнікам А. І. Жук уручыў унікальнае выданне – кнігу «Педагогіка ў афарызмах і выслоўях». Завяршылася ўрачыстасць святочным канцэртам, падрыхтаваным таленавітымі танкаўцамі. Яны на ўласным прыкладзе паказалі гімназістам, якое разнастайнае і цікавае жыццё чакае іх у БДПУ. І гэта толькі пачатак! Вераніка МАНДЗІК

• Аддзел кадраў

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыкаў кафедраў спартыўна-педагагічных дысцыплін, музычна-інструментальных дысцыплін, прыкладной псіхалогіі, агульнай і дзіцячай псіхалогіі (к. н., д. н., 23 разр. АТС), гісторыі старажытных цывілізацый і сярэдневякоўя (д. н., 23 разр. АТС); старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) методык дашкольнай адукацыі, фізічнага выхавання і спорту. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59.

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/117 ад 14.04.2014. 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 500 экз. Заказ 608. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 17.09.2014 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.