1146

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 12 чэрвеня 2014 года НАВУКОВАЯ ПАЛІТРА

3 ЛІПЕНЯ — ДЗЕНЬ РЭСПУБЛІКІ

Стар. 2

Стар. 3

ВІНШУЕМ! Тамару Мікалаеўну ТАРАСАВУ, дацэнта кафедры беларускай літаратуры і культуры, з прысуджэннем ёй вучонай ступені доктара філалагічных навук; Сяргея Валянцінавіча ЗЕНЧАНКУ, выкладчыка кафедры паліталогіі і права, з прысуджэннем яму вучонай ступені кандыдата палітычных навук (навуковы кіраўнік – доктар гістарычных навук, прафесар Г. У. Карзенка); Паўла Анатольевіча ТРУБЧЫКА, намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта пачатковай адукацыі, з прысуджэннем яму вучонай ступені кандыдата гістарычных навук (навуковы кіраўнік – доктар гістарычных навук, прафесар М. М.Забаўскі). «Н»-даведка. У адпаведнасці з рашэннем Савета БДПУ работнікі ўніверсітэта, якія паспяхова абаранілі кандыдацкія і доктарскія дысертацыі, прэміруюцца ў памеры: 1 500 000 руб. – за абарону кандыдацкай дысертацыі, 2 000 000 руб. – за абарону доктарскай дысертацыі, 1 000 000 руб. – за навуковае кіраўніцтва кандыдацкай дысертацыяй, 1 500 000 руб. – за кансультаванне доктарскай дысертацыі.

• Афіцыйная хроніка Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую навуковапедагагічную дзейнасць, дасягнутыя поспехі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў узнагароджана Тамара Рыгораўна ТРАФІМОВІЧ, загадчык кафедры беларускага і рускага мовазнаўства ФПА; Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, паспяховае кіраўніцтва навуковымі працамі студэнтаўпераможцаў ХХ Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў узнагароджаны Наталля Мікалаеўна БАЛЬ, дацэнт кафедры лагапедыі факультэта спецыяльнай адукацыі, Сяргей Іванавіч ЗЯНЬКО, загадчык

кафедры прыкладной матэматыкі і інфарматыкі матэматычнага факультэта, Валянціна Мікалаеўна КЛІПІНІНА, дацэнт кафедры сацыяльнай педагогікі факультэта сацыяльнапедагагічных тэхналогій, Марыя Іванаўна ЛІСАВА, загадчык кафедры матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі матэматычнага факультэта; Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, дасягнутыя поспехі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных педагагічных кадраў і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння ўзнагароджаны Анатоль Антонавіч БАЛАЙ, загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту.

АРТ-ВАКАЦЫІ: ВЫНІКІ ПАДВЕДЗЕНЫ

Стар. 4

ДАРАГІЯ ВЕТЭРАНЫ! Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды вялікага свята – 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў! Шмат часу аддзяляе нас ад падзей Вялікай Айчыннай вайны, але яны па-ранейшаму захоўваюцца ў народнай памяці. Мы нізка кланяемся тым, хто выстаяў на палях ваенных баталій, мужна змагаўся ў шэрагах партызан і падпольшчыкаў, не шкадуючы сіл, працаваў у тыле. Там гартаваліся мужнасць і гераізм, мацавалася вера ў непазбежную Перамогу. Падзеі мінулай вайны пакінулі трывалы адбітак у свядомасці не аднаго пакалення нашых суайчыннікаў. У Беларусі няма ніводнай сям’і, якую б пашкадавала полымя сусветнага ліхалецця. Мужна вытрымаўшы ўсе выпрабаванні, наш народ адстаяў свабоду і незалежнасць роднай зямлі. На сённяшняе пакаленне беларусаў ускладзены высокі абавязак – захоўваць праўдзівую памяць аб мінулай вайне, перадаваць яе нашчадкам, быць вартымі высокага подзвігу сваіх дзядоў і прадзедаў. Дарагія ветэраны! Ад імя выкладчыкаў, супрацоўнікаў, студэнтаў універсітэта і ад сябе асабіста выказваю вам шчырую ўдзячнасць за ваш неўміручы подзвіг. Прыміце ад нас – сваіх нашчадкаў – пажаданні шчасця, міру і даўгалецця, невычэрпнага аптымізму і дабрабыту. Са святам! Рэктар БДПУ, прафесар

ПРЫЗНАННЕ, ГОНАР, ПОСПЕХ Штогадовае ўручэнне прэмій Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта студэнтам сталіцы за ўклад у навуковае, культурнае і спартыўнае жыццё, распрацоўку і ўкараненне сацыяльна значных праектаў, арганізацыю грамадска-карыснай дзейнасці адбылося напрыканцы мая. Ва ўрачыстай цырымоніі, якая праходзіла ў Мінскай гарадской ратушы, прынялі ўдзел старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама М. У. Мірончык, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама В. У. Рудзікава, рэктары, прарэктары і начальнікі ўпраўленняў выхаваўчай работы з моладдзю ўстаноў вышэйшай адукацыі.

Міхаіл Уладзіміравіч Мірончык падзякаваў студэнтам за актыўную жыццёвую пазіцыю і адзначыў: «Кіраўніцтва горада, яго жыхары разумеюць: тыя, хто сёння знаходзіцца ва ўніверсітэцкіх аўдыторыях, у самы бліжэйшы час далучацца да вырашэння сацыяльнаэканамічных праблем горада і краіны, будуць развіваць нашу навуку, культуру, вытворчасць. Мы спадзяёмся, што менавіта такім пакаленнем з’яўляецеся вы – цяперашнія студэнты. Дыплом мінскай ВНУ – гэта знак высокай якасці

№ 11 (1146)

адукацыі, а нашы выпускнікі – добра падрыхтаваныя, запатрабаваныя спецыялісты». Лаўрэатамі прэміі Мінгарвыканкама сёлета сталі наступныя студэнты БДПУ: чацвёртакурсніца факультэта эстэтычнай адукацыі Святлана Лабазнікава, выпускніцы матфака і факультэта прыродазнаўства Галіна Скрабец і Ірына Багманян. Рэдакцыя «Н» шчыра віншуе дзяўчат і дае слова адной з лаўрэатак – Ірыне БАГМАНЯН. Дзяўчына ўпэў(Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)

Аляксандр Жук

БДПУ • Навіны РАЦЯГВАЕЦЦА фарміраванне ўніверсітэцкіх

П

будаўнічых атрадаў. Студэнты-валанцёры падчас летніх вакацый у ліпені–жніўні зоймуцца рамонтам вучэбных карпусоў і інтэрнатаў, а таксама азеляненнем прылеглых да іх тэрыторый. Калі вы хочаце правесці лета з карысцю для alma mater, звяртайцеся да намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце свайго факультэта. РАМКАХ падрыхтоўкі да святкавання 100-гадовага юбілею БДПУ запрашаем усіх жадаючых даслаць ва ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю свае прапановы па арганізацыі свята, афармленні памяшканняў універсітэта, а таксама слоганы, прысвечаныя гэтай выдатнай даце. ЭРВЕНЬ ва ўніверсітэце праходзіць пад знакам Сесіі. Лекцыйныя аўдыторыі апусцелі, а чытальныя залы і бібліятэкі, наадварот, напоўніліся наведвальнікамі. Вынікі экзаменацыйнай сесіі падводзіць пакуль што рана, аднак спадзяёмся, што для ўсіх студэнтаў БДПУ чарговая праверка ведаў пройдзе паспяхова і доўгачаканыя канікулы будуць сумленна зароблены высокімі адзнакамі!

У

Ч


• Навуковая палітра Падведзены вынікі XX Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў. Яго ўдзельнікамі сталі выхаванцы 58 устаноў вышэйшай адукацыі рэспублікі і іх філіялаў, якія накіравалі на разгляд аргкамітэта 3865 прац. У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь С. А. Маскевіч, намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі С. Я. Кілін, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь А. Г. Шумілін, намеснік старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь А. М. Данілаў, старшыня арганізацыйнага камітэта конкурсу рэктар БДПУ А. І. Жук, рэктар БДУ С. У. Абламейка.

Годна выглядалі сярод пачынаючых навукоўцаў студэнты і выпускнікі нашай alma mater. Так, дыпломамі першай катэгорыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны: Мікалай Аксёнаў, Дар’я Атрахімовіч, Кацярына Булынка, Яўгенія Грышкевіч, Вольга Душэўская, Ксенія Кайзіновіч, Кацярына Каўрова,

Уладлена Кіслякоўская, Кацярына Курыльчык, Яна Кусцінская, Аляксандр Кутыш, Марк Ненартовіч, Уладзімір Пятроў, Юрый Пятачкоў, Кацярына Рэйт, Ганна Тарусава, Ягор Цітоў, Юлія Хоўрына, Таццяна Шаўлюк. Яшчэ 29 аўтараў работ з БДПУ атрымалі дыпломы другой катэгорыі і 9 – трэцяй. Віншуем пачынаючых даследчыкаў і масцітых вучоных з высокай ацэнкай іх сумеснай працы! А таксама падкрэслім, што навукова-даследчая работа студэнтаў з’яўляецца неад’емным кампанентам адукацыйнага працэсу і важным этапам падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. Наш кар.

Прызнанне, гонар, поспех (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

нена, што поспех прыходзіць да мэтанакіраваных і апантаных сваёй справай людзей. – Яшчэ ў школе я займалася даследчай работай па хіміі. Менавіта настаўніца па гэтым прадмеце адкрыла для мяне свет навукі. Таму перада мной, па сутнасці, не стаяла выбару, куды пайсці вучыцца. Адчувала: мая будучая прафесія павінна быць звязана з хіміяй. Пасля школы скончыла з адзнакай Мінскі гарадскі медыцынскі каледж і тады задумалася пра тое, што хацела б стаць добрым выкладчыкам хіміі і біялогіі, бо іх насамрэч не так ужо і многа. У самы першы дзень уступнай кампаніі прыйшла падаваць дакументы ў БДПУ. Я дакладна ведала, куды і навошта іду вучыцца. Гэта было свядомае рашэнне. Можа, таму ўсе пяць гадоў студэнцкага жыцця былі для мяне лёгкімі і цікавымі. Ужо з другога курса марыла заняцца навуковай дзейнасцю. Таму калі на адной з лекцый па арганічнай хіміі наш выкладчык Тодар Тодаравіч Лахвіч распавёў пра сферу сваіх навуковых інтарэсаў, я адразу ж вырашыла, што гэта «маё». Ён прывёў мяне на кафедру хіміі і пазнаёміў з Валянцінай Пятроўнай Ягоравай – маім будучым навуковым кіраўніком. Так з пачатку 3-га курса я трапіла ў сапраўдную хімічную лабараторыю. Даследаванні вяліся ў галіне нанатэхналогій, а больш канкрэтна – мы займаліся стварэннем біячыпаў, якія будуць карысныя ў медыцыне для дыягностыкі і лячэння некаторых захворванняў. Для мяне гэта вельмі цікавая тэма, бо мая першая, медыцынская, адукацыя не губляецца, да таго ж веды, атрыманыя

ў каледжы, мне толькі дапамагаюць. Падрыхтавала некалькі дакладаў па выніках навуковай дзейнасці, з якімі выступала на розных канферэнцыях, у тым ліку міжнароднага ўзроўню. Некалькі разоў займала прызавыя месцы. З трэцяга курса за выдатныя поспехі ў вучобе, актыўную грамадскую пазіцыю і навуковую дзейнасць атрымліваю імянную стыпендыю Максіма Багдановіча. І вось цяпер, на пятым курсе, удастоена прэміі Мінгарвыканкама за актыўны ўдзел у навуковым, грамадскім і культурным жыцці сталіцы. Не скажу, што гэта быў лёгкі шлях, аднак ён — адзіна правільны для мяне. У будучым планую паступаць у магістратуру і працягваць сваю навуковую работу. Жадаем Ірыне, а таксама Святлане і Галіне далейшых поспехаў, ажыццяўлення задуманага, натхнення і плёну!

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ ПРЫЁМ У МАГІСТРАТУРУ на вочную і завочную формы атрымання адукацыі для асоб з вышэйшай адукацыяй. Выпускнікам магістратуры прысуджаецца акадэмічная ступень магістра. Прыём дакументаў ажыццяўляецца з 27 чэрвеня па 5 ліпеня 2014 г. па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18, каб. 571. Уступныя іспыты праводзяцца з 8 ліпеня па 9 ліпеня г.г. Пералік неабходных дакументаў, патрабаванні да паступаючых, умовы допуску да ўступных экзаменаў і залічэння ў магістратуру можна знайсці на сайце БДПУ http//new.bspu.unibel.by

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ ПРЫЁМ У АСПІРАНТУРУ І ДАКТАРАНТУРУ Прыём асоб для навучання ў аспірантуры і дактарантуры БДПУ за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ажыццяўляецца на дагаворнай аснове для арганізацый, падначаленых Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь, і старонніх арганізацый згодна з кантрольнымі лічбамі, якія зацверджаны загадам Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь ад 05.06.2014 г. № 1218/3007/дс. Прыём на ўмовах аплаты ажыццяўляецца па ўсіх спецыяльнасцях, па якіх вядзецца падрыхтоўка ў аспірантуры і дактарантуры БДПУ. Дакументы для паступлення ў аспірантуру і дактарантуру прымаюцца з 1 жніўня па 30 верасня г.г. Інфармацыю па пытаннях паступлення ў аспірантуру і дактарантуру можна атрымаць на сайце БДПУ http://www. bspu.unibel.by. Наш адрас: 220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, аспірантура і дактарантура (каб. 96, 97). Тэлефоны для даведак: (8017) 226-46-64, (8017) 327-82-04.

П А Ш Ы РА Ю Ч Ы М Е Ж Ы Д АС Л Е Д А В А Н Н Я Ў На базе факультэта псіхалогіі нашага ўніверсітэта прайшоў традыцыйны V міждысцыплінарны семінар «Кагнітыўныя штудыі: сучасная псіхалогія ў кантэксце трансдысцыплінарных даследаванняў». Навуковы форум, арганізаваны пад эгідай Беларускага таварыства псіхолагаў, аб’яднаў тэарэтыкаў і практыкаарыентаваных спецыялістаў, у тым ліку лінгвістаў, распрацоўшчыкаў штучнага інтэлекту, медыкаў і філосафаў. Семінар дапамог яго ўдзельнікам акунуцца ў мэйнстрым сучаснай псіхалогіі, ажыццявіць дыялог навук, звязаных агульнай парадыгмай, пераадолець дэфіцыт прафесійных зносін. У рабоце форуму прымалі ўдзел навукоўцы Беларусі і Расіі. Праграма мерапрыемства ўключала два пленарныя пасяджэнні і круглы стол, які праходзіў у фармаце нефармальных зносін. Былі агучаны 11 дакладаў, кожны з якіх выклікаў жывую дыскусію і абмен думкамі. Канструктыўная крытыка ішла поруч з рэкамендацыямі і прапановамі, накіраванымі на паглыбленне даследаванняў і перспектывы ўкаранення іх вынікаў. Лепшыя даклады выступоўцаў будуць апублікаваны ў навуковым часопісе «Весці БДПУ». На першым пленарным пасяджэнні «Інтэлект: кагнітывізм і метакагнітывізм» пераважала цікавасць да праблем індывідуальнага і калектыўнага пазнання на падставе існуючых ведаў і кампетэнцый. Падчас другога пасяджэння былі прадстаўлены вынікі эмпірычных даследаванняў кагнітыўных 2

працэсаў катэгарызацыі і рэпрэзентацыі навуковай інфармацыі. Работа семінара паказала, што сучасная кагнітыўная псіхалогія з’яўляецца найбольш

запатрабаванай тэорыяй і практыкай галіной псіхалагічнай навукі. Яна лёгка знаходзіць агульную мову як з тэхнічнымі, так і з гуманітарнымі спецыяльнасцямі. Даследуючы механізмы чалавечага пазнання, гэтая навука імкнецца іх узнаўляць, выкарыстоўваючы тэхнічныя сродкі. Удзельнікі форуму яшчэ раз упэўніліся, што будучыня належыць трансдысцыплінарным даследаванням, якія дапамагаюць нам пашырыць метадалогію асобных навук і пераадолець абмежаванасць вузкадысцыплінарнага мыслення. Георгій ЛОСІК, Аляксандр ЛАБАНАЎ, Наталля РАДЧЫКАВА, члены аргкамітэта 12 чэрвеня 2014 г.


• Свет без межаў

• 3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Г

КАБ ПАМЯЦЬ ПРА ВАЙНУ НЕ ЗНІКЛА ПРАЗ СТАГОДДЗІ

АСЦЯМІ БДПУ 29 мая сталі члены дэлегацыі Чувашскай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі: прарэктар Чувашскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя І. М. Ульянава У. В. Афанасьеў, дырэктар Канашскага транспартна-энергетычнага тэхнікума І. Р. Назмутдзінаў і дырэктар Чабаксарскага машынабудаўнічага тэхнікума Л. М. Кваскоў. Работнікаў расійскай сістэмы адукацыі зацікавілі беларуская мадэль падрыхтоўкі педагагічных кадраў, пытанні ўзаемадзеяння ўстаноў вышэйшай і сярэдняй прафесійнай адукацыі, размеркавання маладых спецыялістаў, узроўню ведаў абітурыентаў. Вычарпальныя адказы калегам даў першы прарэктар БДПУ А. І. Андарала. Па выніках сустрэчы былі падрыхтаваны праекты дагавораў аб супрацоўніцтве. ВАЦЦАЦЬ дзявятага мая ўніверсітэт наведалі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі і навукі Літоўскай Рэспублікі Маргарыта Якштонене і Лайма Караценене, а таксама дырэктар Цэнтра літоўскай культуры, адукацыі і інфармацыі Віргінія Тарнаўскайтэ. Падчас размовы з дэканам факультэта беларускай і рускай філалогіі В.Д. Старычонкам былі абмеркаваны пытанні, звязаныя з вывучэннем у БДПУ літоўскай мовы, станам яе выкладання ў Мінскай літоўскай школе для дарослых, што дзейнічае на базе ФБіРФ, і правядзеннем чарговай канферэнцыі «Культура маўлення і міжкультурныя камунікацыі». Госці азнаёміліся з працай Цэнтра літуаністыкі БДПУ.

Д

На базе гімназіі № 174 г. Мінска адбылася VII міжнародная маладзёжная навукова-практычная канферэнцыя «Вялікая Айчынная вайна 1941– 1945 гг. у гістарычнай памяці народа». Мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, было арганізавана гістарычным факультэтам БДПУ пры падтрымцы Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску, упраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска.

• Спартыўны навігатар

П

ЛОШЧА Незалежнасці – традыцыйнае месца старту лёгкаатлетычных спаборніцтваў «Мая Беларусь!», прысвечаных Дню Незалежнасці нашай краіны. Дваццаць дзявятага чэрвеня на яе выйдуць студэнты БДПУ, каб прыняць удзел у масавым забегу на 2 км. СПАБОРНІЦТВАХ па сілавых відах спорту ў праграме Рэспубліканскай універсіяды 1-е месца па грэка-рымскай барацьбе заняў Элбек Тажыеў (вага да 55 кг), 2-е – Цімур Бярдыеў (вага да 75 кг), 3-е па каратэ заваяваў Мікалай Стальмаховіч (вага да 84 кг). Так трымаць! ІНШУЕМ зборную БДПУ, якая на Рэспубліканскай універсіядзе-2014 па лёгкай атлетыцы заняла ганаровае 4-е месца сярод 28 каманд-удзельніц. Золата ў агульнакамандны залік унеслі Ілля Сірацюк

У

В

• ЦБУіФЗ паведамляе

(бег на дыстанцыю 100 м), Аляксандр Базулька (бег на 800 м), Анастасія Каштанава (кіданне дыска), Юрый Шаюноў (кіданне молата) і Ганна Гародская (сямібор’е). Віншуем спартсменаў і іх трэнераў І. П. Лісіцына, С. А. Копцева, С. А. Глінскага з выдатным вынікам! АВЯРШЫЛАСЯ круглагадовая спартакіяда БДПУ 2013– 2014 навучальнага года сярод студэнтаў. Першае месца ў ёй заняла каманда факультэта фізічнага выхавання, якая згодна з Палажэннем аб правядзенні спаборніцтваў выступала па-за конкурсам. У сувязі з гэтым таксама першае месца заваяваў фізічны факультэт, другое – факультэт прыродазнаўства, трэцяе – гістарычны. Падрыхтаваў Іван МОРГУН, начальнік спартыўнага клуба «Педагог»

З

* * * Для ўмацавання сацыяльнай абароненасці і павышэння жыццёвага ўзроўню работнікаў бюджэтнай сферы з 1-га мая тарыфная стаўка першага разрада павялічылася на 5 % і склала 275 000 руб. (у красавіку, для параўнання, яна адпавядала суме 262 000 руб.). У сувязі з вышэйсказаным 3-га чэрвеня работнікі ўніверсітэта атрымалі заработную плату з павышэннем. Акрамя таго, павялічацца памеры дзяржаўных стыпендый навучэнцам, даплат маладым спецыялістам, вучоным са ступенню, а таксама іншых выплат, якія залежаць ад тарыфнай стаўкі першага разрада. * * * Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь таксама з 1 мая пісьмом № 14-01-23/П-98 дазволіла згодна з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 29 накіраваць дадатковыя сродкі на павышэнне тарыфнага акладу работнікам (далей – кантрактнае павышэнне або КП). Такім чынам, КП складзе для: - дэкана факультэта – 26 % (замест 20 %, што былі ўстаноўлены з 1.01.2014); - намесніка дэкана па вучэбнай рабоце – 16 % (13 %); - загадчыка кафедры – 21 % (17 %); - прафесарска-выкладчыцкага складу – 18 % (12 %); - інжынера, інжынера-праграміста – 20 % (15 %); - спецыяліста па рабоце са студэнтамі – 25 % (15 %); - каменданта корпуса – 17 % (10 %); - рабочага – 12 % (7 %). У катэгорыі работнікаў, якія маюць павышэнне акладу на 25 % паводле пастаноў ураду (метадысты, педагогі-псіхолагі, педагогі дадатковай адукацыі, работнікі культуры, інструктары-метадысты па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце), кантрактнае павышэнне складзе 6 % (5 %). Звяртаем увагу, што кантрактнае павышэнне аўтаматычна вядзе да павелічэння сумы надбаўкі за высокія і творчыя паказчыкі. Ларыса ЗАКРЭЎСКАЯ, начальнік цэнтра бухгалтарскага ўліку і фінансавага забеспячэння

12 чэрвеня 2014 г.

Мэта навуковага форума – раскрыццё значэння Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг. у фарміраванні гістарычнай памяці народа і грамадска-патрыятычным выхаванні сучаснай моладзі, прафарыентацыя, прыцягненне навучэнцаў да даследчай дзейнасці, актывізацыя міжнароднага гуманітарнага супрацоўніцтва моладзі. На пленарным пасяджэнні з уступным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар А. А. Каваленя, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы М. Г. Жылінскі, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт В. В. Даніловіч, ветэран Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл СССР, генерал-маёр у адстаўцы А. Ф. Фень. Яны падкрэслілі, што перамога над фашызмам была дасягнута сумеснымі намаганнямі ўсіх народаў Савецкага Саюза. Менавіта СССР і Чырвоная Армія спынілі нямецкі фашызм, вынеслі на сваіх плячах асноўны цяжар вайны і зрабілі рашучы ўнёсак у разгром нацысцкай Германіі і яе саюзнікаў. Сёння па многіх аспектах тэмы Вялікай Айчыннай вайны ў гісторыкаў адсутнічае адзінства поглядаў, выказваюцца альтэрнатыўныя меркаванні. Аўтары прытрымліваюцца іншы раз палярных думак не толькі па пытаннях даваеннай гісторыі, але таксама ў ацэнцы прычын, ходу і наступстваў баявых дзеянняў. Таму задача прафесійных гісторыкаў, настаўнікаў, ветэранаў – данесці да моладзі праўду пра мінулую вайну, паказаць, што, нягледзячы на яе выключную трагічнасць, Савецкі Саюз здолеў знайсці ў сабе сілы не толькі пераадолець цяжкасці пачатку ліхалецця, але і ў далейшым разграміць моцнага ворага. Наш народ здзейсніў

подзвіг, роўнага якому чалавецтва не ведае. Ён не толькі адстаяў сваю свабоду і незалежнасць, але і выратаваў сусветную цывілізацыю. Адзначу, што на канферэнцыі былі прадстаўлены 219 работ навучэнцаў устаноў сярэдняй адукацыі сталіцы і ўсіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама Масквы, Смаленска і Астаны. Падчас працы 10 секцый, якімі кіравалі выкладчыкі гістарычнага факультэта нашай alma mater, а таксама настаўнікі школ Мінска і Масквы, журы заслухала даклады ўсіх удзельнікаў. У рамках навуковага форума быў арганізаваны круглы стол для педагогаў нашай краіны і замежжа, у якім удзельнічалі выкладчыкі гістарычнага факультэта БДПУ дацэнты І. І. Багдановіч і А. Ф. Рацько. Удзельнікі абмеркавалі актуальныя праблемы выкладання гісторыі ў школе, падзяліліся сваімі напрацоўкамі па рабоце з вучнямі, якія цікавяцца ваеннай тэматыкай і маюць схільнасць да навуковых даследаванняў. Прадстаўнікі БДПУ расказалі пра інтэрнэт-алімпіяду па гісторыі, якая штогод праводзіцца ва ўніверсітэце, звярнулі ўвагу і на пытанні прафарыентацыі. Так, прысутныя даведаліся пра ўмовы навучання на гістарычным факультэце, высокую кваліфікацыю педагагічных кадраў, магчымасць атрымаць іншагароднім першакурснікам месца для пражывання ў інтэрнаце і інш. Кіраўнікі круглага стала пераканаліся, што ў студэнтаў БДПУ ёсць усё неабходнае не толькі для паспяховай вучобы, але і для цікавага адпачынку. Напрыканцы форума лепшыя маладыя даследчыкі былі ўзнагароджаны дыпломамі першай, другой і трэцяй ступеняў, падзякамі. Усе ўдзельнікі канферэнцыі атрымалі сертыфікаты. Наталля БАРАБАШ, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце гістарычнага факультэта

3


• Ліст у нумар

На імя рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука прыйшла падзяка ад галоўнага ўрача Мінскага гарадскога цэнтра медыцынскай рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі А. М. Якаўлева. У лісце, у прыватнасці, гаворыцца: «Ад-

• Радкі, падказаныя Музай міністрацыя ўстановы аховы здароўя выказвае ўдзячнасць намесніку старшыні Савета жанчын БДПУ Д. М. Ярыга і кіраўніку народнага ансамбля народнай музыкі, танца і песні «Рэй» В. С. Васіленю ў сувязі з правядзеннем святочнага веснавога канцэрта для пацыентаў, што знаходзяцца на рэабілітацыі ў нашым цэнтры, і іх матуль. Жадаем Вам і калектыву работнікаў вашай установы здароўя, творчага гарэння і аптымізму». «Н»-даведка. У перыяд з 15 па 22 красавіка студэнты і работнікі БДПУ праводзілі акцыю «Велікодныя дні міласэрнасці», у рамках якой былі арганізаваны канцэрты народных ансамбляў «Рэй» і «Ярыца», а так-

сама гульнявыя праграмы валанцёрскага аб’яднання «Роўнасць» для выхаванцаў сталічных дзіцячых дамоў № 4 і 5, пацыентаў Мінскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі. Верыцца, што добры настрой, які студэнты падаравалі дзеткам, застанецца з імі надоўга.

ВАКАЦЫІ З НАТХНЕННЕМ Напрыканцы мая ва ўрачыстай абстаноўцы малой залы Палаца Рэспублікі адбылося падвядзенне вынікаў рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі». На гала-канцэрце наш універсітэт годна прадстаўляла трыа «Натхненне», якое за некалькі хвілін свайго выступлення пакарыла сэрцы патрабавальных гледачоў бездакорным выкананнем харэаграфічнай кампазіцыі. У цырымоніі ўзнагароджання лепшых артыстаў і калектываў прымалі ўдзел Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь С. А. Маскевіч і яго намеснік В. В. Якжык. Госці адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі фестывалю, яго важнасць у развіцці творчага патэнцыялу моладзі. Члены журы па заслугах ацанілі майстэрства таленавітых студэнтаў БДПУ, пра што красамоўна сведчаць узнагароды самага высокага гатунку. Так, ажно тром калектывам нашай alma mater уручаны дыпломы І ступені: у намінацыі «Ансамбль народнай музыкі» – народнаму ансамблю беларускай музыкі і песні «Ярыца» (кіраўнік А. М. Шугаеў), у намінацыі «Ансамбль песні, музыкі і танца» – народнаму ансамблю народнай музыкі, танца і песні «Рэй» (кіраўнік В. С. Васіленя), у намінацыі «Група сучаснага танца» – трыа «Нат-

хненне» (кіраўнік А. А. Краснаглазава). Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі «Тэатр мініяцюр» атрымала зборная каманда КВЗ БДПУ «Лепшыя сябры» (кіраўнік А. С. Камароўскі). Падвядзенне вынікаў фестывалю-2014, якое праходзіла пад дэвізам «Эпоха таленавітых: дыялог часу і творчасці», завяршылася. Аднак наперадзе ў нашых артыстаў – напружаная праца, бясконцая чарада рэпетыцый, выпрацоўка ідэй новых арыгінальных нумароў. І ўсё гэта дзеля таго, каб ярка і незабыўна адзначыць стагоддзе БДПУ, у рамках якога адбудуцца канцэрты лепшых творчых калектываў і выканаўцаў нашай alma mater. Таццяна СЯНЬКО, педагог дадатковай адукацыі студэнцкага клуба «Юнацтва»

СВЯТА ПРАЙШЛО – УРАЖАННІ ЗАСТАЛІСЯ Чырвоная майка, кепка, куртка і, нарэшце, бэйдж. Метро, вуліца, людзі, рабочая пляцоўка і фраза: «Hallo! Can I help you?» Прыкладна так пачыналася кожная працоўная змена студэнта-валанцёра факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій на Чэмпіянаце свету па хакеі з шайбай–2014. бывалася ў вольным фармаце да нас перапоўненыя весялосцю зносін: падказаць дарогу, дапа- мужчыны: «Girls, let’s go dance. Coмагчы знайсці патрэбны адрас або me on – let’s go». Ну што зробіш – накіраваць да славутых мясцін не адмаўляць жа гасцям. Танчым! Часта трапляліся турысты з выгорада – гэта тое, што ўваходзіла ў абавязкі валанцёраў. Аднак датным веданнем рускай мовы, і даводзілася сутыкацца і з не зусім тады стасункі станавіліся больш простымі, а размовы часам зацягстандартнымі сітуацыямі. Вось турысты падышлі і за- валіся. Аднак моўны бар’ер не быў пыталіся, дзе можна размясціцца перашкодай і з астатнімі балельз палаткай на некалькі дзён. І тут шчыкамі: калі не хапала слоў, дапаработа закіпела: званкі, узгадненні, магалі ўсмешкі, жэсты і жаданне удакладненні. Праз дзесяць хвілін разумець адзін аднаго. А самае збору інфармацыі паведамля- прыемнае ў нашай рабоце – чуць, ем замежным гасцям усе магчы- як турысты выказваюць цудоўныя мыя варыянты. Яны выказваюць ўражанні ад гасцявання ў Мінску. Змену здаў, кепку зняў, а удзячнасць, а мы рады, што змаглі сыходзіць ніяк не хочацца. Усё дапамагчы. Заўсёды з усмешкай, цудоўным У суботу перад гарадской рату- ж здорава быць валанцёрам настроем і добразычлівасцю на- шай аб’яўлены спектакль вулічнага на такім свяце! шы валанцёры кантактавалі з тэатра. Музыка, народныя танцы, Наталля ГУЛЯКЕВІЧ, замежнымі гасцямі. Работа ад- касцюміраванае шоу. Падбягаюць студэнтка 431-й групы ФСПТ Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

Алена БАСІКІРСКАЯ, студэнтка завочнага аддзялення ФБіРФ СПОВЕДЗЬ Цябе ніколі нельга падмануць, Табой ніколі нельга наталіцца. Дазволь цябе да сэрца прыхінуць, Дазволь табе, паэзія, скарыцца. Дазволь выконваць кожны твой капрыз, Дазволь крануць твой запаветны неруш. Прашу цябе, спявай заўжды «на біс». Я ведаю, што ты мне шчыра верыш. З табою буду ў шчасці і бядзе. Я не пакіну твой квяцісты бераг... Мне ў твар Пегас змаркочаны глядзеў, І ён таксама мне, напэўна, верыў... Я прысягаю ў горы і журбе З табою быць, з адною быць табою... Свае ўсе вершы аддаю табе, Трымай іх пад ахоўнаю рукою. І ты мяне, прашу, не пакідай, Будзь шчырасці маёй найпершай сведкай. Быць можа, дапаможа родны край Мне стаць праўдзіваю мясцоваю паэткай.

Таццяна СТАРАСЦЕНКА, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства *** Не дай мне, Божа, ачарсцвець душой на скразняках жыццёвай непагоды, не дай забыць развагу і спакой, калі вясна губляецца ў сумётах, калі надзеі цвёрдае «бывай!» астудзіць ранак холадам завеі, калі спустошыць вецер светлы гай і лісце пачарнее на алеі… Перамагу і дождж, і снегапад, бо ёсць любоў да свету і да неба, бо хочацца пражыць без горкіх страт і адчуваць у вышыні патрэбу, у радаснай вясёлцы за акном, якая спеліць шчодрае натхненне і напаўняе мой сямейны Дом бязмежным шчасцем цёплага прамення. Не зацярушацца бядой сляды, не зарастуць да поспеху дарогі! Бясхмарнымі імгненнямі гады адораць за пражытыя трывогі! *** Спасцігнуць сутнасць дабрыні і выспеліць яе ў сэрцы магчыма толькі на зямлі, якая матчынай завецца, якая траўнем ахіне і ў снежань радасна пакліча, якая сніцца толькі мне і вабіць нотаю лірычнай. І ў зарапад, і ў ліставей сюды іду, каб наталіцца вытокам матчыных надзей, адкуль цячэ мая крыніца. *** Няхай пральецца музыка Шапэна, як тонкія праменьчыкі святла, у гэты змрок, што палахлівым ценем збяжыць у росхліст зімняга акна. Няхай пральецца… Вуснам стане спеўна, вачам – пяшчотна, а рукам – цяплей, хоць на дварэ паважнай каралеўнай праходзіць ноч трывогі і завей. Няхай пральецца… Кропелькамі лета на лёд зімы, на лёд бяздумных слоў… Ты бачыш, як у наш пакой сагрэты вясенні дзень вяртаецца ізноў?

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/117 ад 14.04.2014. 226-40-19 Т. А. БАШМАКОВА Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 289. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 11.06.2014 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.