1143

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 8 мая 2014 г.

№ 8–9 (1143–1144 )

Сардэчна запрашаем у БДПУ! Паважаныя абітурыенты! Выбар будучай прафесіі – вельмі адказны крок у жыцці любога чалавека. І зрабіць яго ў хуткім часе давядзецца кожнаму з вас. Абраўшы педагагічную сферу, вы звяжаце свой лёс з высокай місіяй – вучыць і выхоўваць маладое пакаленне. А паспяховую кар’еру, прафесійны і асобасны рост забяспечаць спецыяльныя веды, уменні і навыкі, набытыя ў вучэбных аўдыторыях БДПУ. У лістападзе 2014 г. Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка адзначыць стагоддзе з дня заснавання. За гэты час у нашай alma mater склаліся свае традыцыі навучання, сфарміраваліся ўласныя навуковыя школы. Аднак, нягледзячы на такі паважаны ўзрост, БДПУ – маладая і сучасная ўстанова, дзе назапашаны прафесійны вопыт удала спалучаецца з перадавымі інавацыйнымі тэхналогіямі, а класічныя формы выкладання – з новымі методыкамі: трэнінгамі, дзелавымі гульнямі, дыскусіямі, майстар-класамі і інш. Развітая інфраструктура дазваляе дзейсна выкарыстоўваць у навучальным працэсе тэлекамунікацыйныя сродкі і інтэрнэт-тэхналогіі, атрымліваць дадатковую спецыяльнасць, удасканальваць моўную падрыхтоўку, праяўляць сябе ў творчасці і спорце. У нас наладжана сістэма даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і пасляўніверсітэцкай адукацыі. Прафесарска-выкладчыцкі склад БДПУ – гэта знакамітыя ў рэспубліцы і за яе межамі навукоўцы і педагогі, якія ведаюць і любяць сваю справу. Сёлета ўжо ў соты раз універсітэт адчыняе перад абітурыентамі свае дзверы і сардэчна запрашае стаць студэнтамі вядучай у галіне педагагічнай адукацыі ўстановы. Наша ВНУ – гэта ўніверсальныя веды, памножаныя на ўнікальныя магчымасці для кожнага з вас! Мы ставім перад сабой задачу падрыхтаваць высокакваліфікаваную, творчую, патрыятычна арыентаваную настаўніцкую і выкладчыцкую эліту. Дыплом БДПУ – адзін з самых д

Рэктар БДПУ, прафесар

прэстыжных на адукацыйнай прасторы Беларусі. Многія вядомыя педагогі, дзеячы культуры, мастацтва, навукі, органаў дзяржаўнага кіравання з’яўляліся студэнтамі нашага ўніверсітэта. Мы робім усё для таго, каб нашы выпускнікі знайшлі сваё месца ў складаным і зменлівым свеце, сталі кампетэнтнымі і запатрабаванымі спецыялістамі, творчымі і камунікабельнымі асобамі. Далучайцеся да студэнцкай кагорты БДПУ – рабіце р ц ПРАВІЛЬНЫ ВЫБАР!

Аляксандр ЖУК

Наш сайт: bspu.unibel.by. Тэл. прыёмнай камісіі: 200-94-17


БДПУ-2014: сто гадоў Універсітэт, які збліжае сэрцы і ажыццяўляе мары БДПУ дае веды вышэйшай катэгорыі якасці, бо нашы выкладчыкі – сапраўдныя прафесіяналы! *** БДПУ рыхтуе запатрабаваных спецыялістаў, таму нашым выпускнікам заўсёды гарантавана першае працоўнае месца!

ЫТАЎ Х ІСП ) Ы Н П пеняў ТУ ЕЗ УС ІІ сту І Б а) , І е г І о а , к рым адс мы І п р о а л У г п П а ы БД аг сама (д Мінск а так жцаў , , о а м ы м г д а о я пі раны пер ласн сярэб й алім , а (аб а г м к я с ы ц н й э а я ат тр ублік ы зал ярэдн овы с у рэсп гароджан н кай! а а т н с этап з лі ў ўзна з ад ы о м ч т а н о м ш пло бо ск асоб, і з ды лём а кацы у меда д а й яльна спецы

БДПУ забяспечвае ўсіх іншагародніх першакурснікаў, якія вучацца на стацыянары і маюць патрэбу ў жыллі, месцам у інтэрнаце. Таму да нас смела прыязджаюць абітурыенты з усіх абласцей Беларусі!

Паступай у БДПУ – зрабі ПРАВІЛЬНЫ ВЫБАР! ВЫБАР ! ПЕРАЛІК СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЕЙ, па якіх будзе ажыццяўляцца набор у БДПУ ў 2014 годзе Матэматычны факультэт Дзённая форма атрымання адукацыі: – Матэматыка і інфарматыка Завочная форма атрымання адукацыі: – Матэматыка і інфарматыка Фізічны факультэт Дзённая форма атрымання адукацыі: – Фізіка і інфарматыка Факультэт прыродазнаўства Дзённая форма атрымання адукацыі: – Біялогія і хімія – Біялогія і геаграфія Завочная форма атрымання адукацыі: – Біялогія і геаграфія Гістарычны факультэт Дзённая форма атрымання адукацыі: – Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны Завочная форма атрымання адукацыі: – Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны Факультэт дашкольнай адукацыі Дзённая форма атрымання адукацыі: – Дашкольная адукацыя Завочная форма атрымання адукацыі: – Дашкольная адукацыя Завочная форма атрымання адукацыі, скарочаны тэрмін навучання: – Дашкольная адукацыя Факультэт эстэтычнай адукацыі Дзённая форма атрымання адукацыі: – Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы – Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка Завочная форма атрымання адукацыі: – Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы Завочная форма атрымання адукацыі, скарочаны тэрмін навучання: – Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія Факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій Дзённая форма атрымання адукацыі: – Сацыяльная педагогіка – Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)

Завочная форма атрымання адукацыі: – Сацыяльная педагогіка – Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць) Завочная форма атрымання адукацыі, скарочаны тэрмін навучання: – Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць) Факультэт спецыяльнай адукацыі Дзённая форма атрымання адукацыі: – Лагапедыя – Алігафрэнапедагогіка – Сурдапедагогіка – Тыфлапедагогіка Завочная форма атрымання адукацыі: – Лагапедыя – Алігафрэнапедагогіка – Сурдапедагогіка – Тыфлапедагогіка Завочная форма атрымання адукацыі, скарочаны тэрмін навучання: – Лагапедыя Факультэт фізічнага выхавання Дзённая форма атрымання адукацыі: – Фізічная культура. Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць – Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура (аздараўленчая) – Фізічная культура (лячэбная) – Спартыўна-педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура) – Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме) Дзённая форма атрымання адукацыі, скарочаны тэрмін навучання: – Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме) Завочная форма атрымання адукацыі: – Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура (аздараўленчая) – Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме) Завочная форма атрымання адукацыі, скарочаны тэрмін навучання:

– Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме) Факультэт псіхалогіі Дзённая форма атрымання адукацыі: – Псіхалогія (са спецыялізацыяй: Сацыяльная псіхалогія) – Псіхалогія (са спецыялізацыяй: Педагагічная псіхалогія) – Псіхалогія (са спецыялізацыяй: Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці) – Псіхалогія (са спецыялізацыяй: Псіхалогія сямейных адносін) – Практычная псіхалогія Завочная форма атрымання адукацыі: – Псіхалогія (са спецыялізацыяй: Педагагічная псіхалогія) – Псіхалогія (са спецыялізацыяй: Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці) – Псіхалогія (са спецыялізацыяй: Псіхалогія сямейных адносін) – Практычная псіхалогія Факультэт пачатковай адукацыі Дзённая форма атрымання адукацыі: – Пачатковая адукацыя Завочая форма атрымання адукацыі: – Пачатковая адукацыя Завочная форма атрымання адукацыі, скарочаны тэрмін навучання: – Пачатковая адукацыя Факультэт беларускай і рускай філалогіі Дзённая форма атрымання адукацыі: – Беларуская мова і літаратура – Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская) – Руская мова і літаратура – Руская мова і літаратура. Замежная мова (кітайская) – Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская) – Руская мова і літаратура. Замежная мова (літоўская) Завочная форма атрымання адукацыі: – Беларуская мова і літаратура – Руская мова і літаратура

Стань студэнтам педагагічнага – 2

8 мая 2014 г.


на ніве адукацыі Я – З ПЕДАГАГІЧНАГА! Кожны, хто хоць аднойчы пераступаў парог нашага ўніверсітэта, заўважае: тут пануе зусім асаблівая атмасфера — сяброўства, еднасці, творчасці, натхнення… У поўную сілу яе адчулі тыя, для каго БДПУ стаў сапраўднай alma mater – гэта і студэнты, і аспіранты, і выпускнікі. Яны шчыра прызнаюцца ў любові роднаму ўніверсітэту і з гонарам адзначаюць: «Я – з педагагічнага!» «МАЯ МУЗА ЖЫВЕ Ў БДПУ…» Выбар будучай прафесіі – сур’ёзны і адказны крок. Калі да заканчэння сярэдняй школы выпускнікі ў большасці вызначаюцца, кім хочуць стаць, то выбраць адпаведную ВНУ звычайна складаней. Прызнаюся, у такой сітуацыі была і я: у нас ёсць нямала навучальных устаноў, якія прапануюць абітурыентам падрыхтоўку па аднолькавых або сумежных спецыяльнасцях. Таму трэба ўлічваць дадатковыя фактары: магчымасць атрымаць месца ў інтэрнаце (для іншагародніх), наяўнасць спартыўна-аздараўленчага комплексу і многае іншае. Маё рашэнне было не спантанным, а абдуманым і ўзважаным: я стала студэнткай БДПУ. Педагагічны прыцягваў маю ўвагу ў многіх адносінах. З пазіцыі сённяшняга дня без усялякіх ваганняў магу сказаць: БДПУ – гэта самае правільнае рашэнне ў маім жыцці! У гэтым пераканалася яшчэ на першым курсе гістарычнага факультэта. Менавіта тут я атрымала якасныя веды, вучылася ў лепшых выкладчыкаў-прафесіяналаў, раскрыла і рэалізавала даследчыя здольнасці. Гістарычны факультэт з’яўляецца асновай маіх дасягненняў і прадметам гонару. Творчае, навуковае, грамадскае, спартыўнае жыццё ў БДПУ настолькі цікавае і разнастайнае, што не існуе такога чалавека, які б не здолеў пры жаданні развіць тут свае ўменні і таленты.

Перспектывы, якія адкрыў для мяне родны ўніверсітэт, гавораць самі за сябе. Так, у перыяд набыцця другой ступені вышэйшай адукацыі я атрымала магчымасць на працягу чатырох месяцаў навучацца ў магістратуры вядучай педагагічнай ВНУ Расійскай Федэрацыі – Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта. Веды, атрыманыя за гэты час, дазволілі мне ўдасканаліць даследчыя навыкі і стыль навуковага мыслення. Пасля заканчэння магістратуры я вырашыла працягнуць навуковую дзейнасць. Для навучання ў аспірантуры магла выбраць любую ВНУ, у тым ліку і маскоўскі ўніверсітэт. Аднак зноў без ніякіх ваганняў аддала перавагу БДПУ. Сваё рашэнне тлумачу тым, што ўніверсітэт стаў для мяне не толькі другім домам, але і натхненнем у вучобе і навуковай дзейнасці. Старажытная ўсходняя мудрасць сцвярджае: «Не пакідайце той храм, дзе жыве ваша Муза». Мая Муза жыве ў БДПУ, і я ўпэўнена, што кожны студэнт педагагічнага ўніверсітэта зможа знайсці ў гэтым храме крыніцу свайго невычэрпнага натхнення. Крысціна ТАРАНОВІЧ, аспірантка кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі

ВЫБАР, ЯКІМ Я ЗАДАВОЛЕНЫ Кожны год студэнцкая кагорта БДПУ папаўняецца навічкамі – учарашнімі абіту рыентамі, якія паціху асвойваюцца ў новым для сябе статусе і ахвотна дзеляцца ўражаннямі ад вучобы ў вядучай педагагічнай ВНУ краіны. Аднак часам па волі лёсу да нас прыходзяць тыя, хто ўжо мае пэўны вопыт навучання ў іншай ВНУ. Іх погляд на арганізацыю вучэбна-выхаваўчага працэсу ў нашым універсітэце больш аб’ектыўны, а таму і больш цікавы. Напрыклад, як у Андрэя ШАЎЦОВА, другакурсніка факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій: – Я скончыў першы курс сацыяльна-педагагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна па спецыяльнасці «Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)». Вучыцца там мне падабалася, аднак сёлета па сямейных абставінах апынуўся ў Мінску. Для працягу вучобы абраў факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій

БДПУ – і з першых дзён зразумеў, што гэта было правільнае рашэнне. Пастараюся канкрэтна акрэсліць тыя пазіцыі, якія выгадна вылучаюць БДПУ. У першую чаргу гэта высокі прафесіяналізм выкладчыкаў і строгія, патрабавальныя, але і аб’ектыўныя адносіны да студэнтаў. Цудоўна, што аўдыторыі маюць належнае тэхнічнае абсталяванне, а ўсе лекцыі і семінары суправаджаюцца мультымедыйнымі прэзентацыямі. Хачу таксама адзначыць, што куратар вучэбнай групы вельмі ўважліва ставіцца да сваіх падапечных, дапамагае ў самых розных пытаннях. А што найбольш прыемна здзівіла – дык гэта заўсёды адчыненыя дзверы ў кабінеце дэкана і яго намеснікаў: кіраўніцтва факультэта пастаянна гатова кантактаваць з любым з нас, студэнтаў. Дзякуючы БДПУ маё студэнцкае жыццё заіскрылася новымі фарбамі! Здорава, што я зрабіў выбар на карысць якаснай адукацыі і творчага развіцця.

З УДЗЯЧНАСЦЮ ДА РОДНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА Ну, вось я і стала сапраўдным настаўнікам. Цэлых пяць гадоў упарта ішла да гэтай мэты, каб вучыць, выхоўваць і развіваць сённяшніх школьнікаў. Я лічу, што ў жыцці мне вельмі пашанцавала: паступіўшы на фізічны факультэт БДПУ, я здабыла сабе другі дом. Прыйшла ва ўніверсітэт няўпэўненай у сабе першакурсніцай, а выйшла са сцен alma mater дыпламаваным спецыялістам. Дарэчы, мне заўсёды было мала проста вучыцца, тым больш што ў БДПУ столькі магчымасцей для самарэалізацыі! Я была і старастай групы, і рэдактарам газеты, і намеснікам старшыні студэнцкага актыву… Калі ж успамінаю Дні фізікі – адразу ўзнімаецца настрой. Столькі сіл мы ўкладвалі ў арганізацыю гэтага мерапрыемства! Аднак мне з самага пачатку хацелася працаваць

з дзецьмі. Менавіта таму пачынаючы з чацвёртага курса я выкладаю ў школе. Бясконца ўдзячна ўсім выкладчыкам майго любімага фізфака за тое, што яны не толькі вучылі, але і выхоўвалі нас, паказвалі на ўласным прыкладзе, якім павінен быць сапраўдны педагог. Іх парады карысныя для нас, выпускнікоў, і сёння. Мы ведаем, што ў любы час можам прыйсці на кафедру, дзе нас выслухаюць, падтрымаюць і, калі трэба, па кроках разбяруць урок. І не толькі таму, што выкладчыкі БДПУ – людзі адказныя. Справа ў тым, што мы сталі для іх роднымі. Упэўнена: калі вы далучыцеся да вялікай і дружнай кагорты танкаўцаў, то палюбіце БДПУ так, як любім яго мы! Надзея ГУСЬКОВА, выпускніца фізічнага факультэта 2013 г., настаўнік фізікі і інфарматыкі гімназіі № 31 г. Мінска

Год завяршыўся. Плён застаўся…

У

АДПАВЕДНАСЦІ з абноўленым у студзені 2013 г. выніковым вэбметрычным рэйтынгам універсітэтаў свету, які складаецца іспанскай даследчай лабараторыяй і абнаўляецца двойчы ў год, БДПУ падняўся на 1,5 тыс. пунктаў. Гэта 3-е месца сярод беларускіх ВНУ. Удзел у рэйтынгу сярод больш як 20 000 універсітэтаў розных краін сведчыць аб прызнанні ўстановы ў галіне вышэйшай адукацыі, дазваляе ёй больш актыўна працаваць з замежнымі партнёрамі, а студэнтам і выкладчыкам – рэалізавацца ў эфектыўнай акадэмічнай мабільнасці.

С

ТАРШЫНЯ Мінскага гарвыканкама М. А. Ладуцька выказаў падзяку калектыву работнікаў БДПУ за добрасумленную працу і актыўную дзейнасць па фарміраванні студэнцкіх атрадаў на тэрыторыі г. Мінска. ЫНІКАМ дзелавой паездкі рэктара БДПУ ў Дзяржаву Ізраіль стала заключэнне адразу двух пагадненняў аб супрацоўніцтве. Спіс шматлікіх партнёраў нашай ВНУ папоўнілі Арыэльскі ўніверсітэт і Адкрыты ўніверсітэт Ізраіля. Падпісаныя дакументы прадугледжваюць супрацоўніцтва ў галіне навукі і адукацыі: накіраванне вядучых выкладчыкаў для чытання лекцый, абмен вучэбна-метадычнай літаратурай, прадастаўленне магчымасці друкавацца ў навуковых універсітэцкіх выданнях, а ў недалёкай будучыні – правядзенне анлайн-мерапрыемстваў.

В

У

АДПАВЕДНАСЦІ з дагаворам аб супрацоўніцтве, заключаным паміж БДПУ і Паўночна-Заходнім універсітэтам (КНР), у кітайскую ВНУ накіравалася чарговая група трэцякурснікаў факультэта беларускай і рускай філалогіі. На працягу дзевяці месяцаў студэнты будуць атрымліваць грунтоўныя веды па сваёй дадатковай спецыяльнасці – «Кітайская мова».

У

ЛІСТАПАДЗЕ ва ўніверсітэце стартавалі адразу два творчыя праекты – кінаклуб «Залаты Віцязь» і «Тэатральныя сустрэчы з купалаўцамі». Першы адкрыла сустрэча з рэжысёрам, народным артыстам Расіі Мікалаем Бурляевым. У рамках другога акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы прывезлі будучым педагогам спектакль «Самотны захад». Дарэчы, з вядучым тэатральным калектывам Беларусі наш універсітэт звязвае самае цеснае сяброўства. Штогод да Дня ведаў рэктарат БДПУ разам з купалаўцамі робяць першакурснікам цудоўны мастацкі падарунак – брэндавы спектакль «Паўлінка».

Н

А ПРАЦЯГУ года нашы студэнты заваёўвалі для сваёй alma mater медалі вышэйшага гатунку на спартыўных пляцоўках краіны і свету. Плённым для нас стаў сёлетні чэмпіянат Еўропы па грэка-рымскай і вольнай барацьбе, які праходзіў 19–24 сакавіка ў Тбілісі (Грузія). Адразу двое прадстаўнікоў БДПУ сталі чэмпіёнамі. Гэта – Элбек ТАЖЫЕЎ у вагавой катэгорыі да 55 кг і Анастасія ГУЧОК у вагавой катэгорыі да 59 кг. У маі цудоўныя навіны прыйшлі да нас з Сегеда (Венгрыя). На спаборніцтвах Кубка свету па кікбоксінгу (раздзел К-1) ажно тры студэнты БДПУ – Аганес САФАРАН, Сяргей БАШУРА (ФФВ) і Аляксандр КАРПІЦКІ (гістфак) – занялі адпаведна 1-е, 2-е і 3-е месцы ў розных вагавых катэгорыях. З 6-га па 17-га ліпеня ў Казані (Татарстан, Расія) праходзіла XXVII Сусветная летняя ўніверсіяда. Паспяхова выступілі на міжнароднай арэне спартсмены-танкаўцы – прадстаўнікі факультэта фізічнага выхавання БДПУ. Так, самбіст Аляксандр КОКША заваяваў сярэбраны медаль у вагавой катэгорыі да 68 кг, а Паліна ПЕХАВА стала бронзавай прызёркай у парным разрадзе жаночага тэніснага турніру. Кідальнік молата Юрый ШАЮНОЎ заняў на Універсіядзе 4-е месца. У кастрычніку студэнтка 2-га курса факультэта дашкольнай адукацыі Алена МІШЧУК стала ўладальніцай залатога медаля на этапе Кубка свету па кікбоксінгу ў раздзеле К-1, што праходзіў у Рызе. Знамянальна тое, што ўсур’ёз займацца гэтым відам спорту яна пачала толькі ў мінулым годзе, калі паступіла ў БДПУ.

сустрэнем юбілей Alma Mater разам! 8 мая 2014 г.

3


ФІЗІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 3; тэл. 200-95-62 E-mail: phys@bspu.unibel.by; вэб-сайт: http://phys.bspu.unibel.by Дэкан – Валерый Раманавіч СОБАЛЬ, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Фізічны факультэт – адзін з найстарэйшых у нашым універсітэце. Першы набор на спецыяльнасць «Фізіка» праводзіўся амаль 70 гадоў таму. Бліскучы прафесарскавыкладчыцкі склад, моцная матэрыяльна-тэхнічная база, наяўнасць сучасных лабараторый, а таксама даўнія і трывалыя традыцыі – вось тыя складнікі, якія дазваляюць нам забяспечваць высокі ўзровень навучання і займаць лідзіруючыя пазіцыі сярод аналагічных факультэтаў педагагічных і профільных ВНУ краіны. Толькі ў нас ёсць адзіны ў Беларусі вучэбны планетарый, дзе праводзяцца заняткі па астраноміі і пазнавальныя экскурсіі па «зорным небе», лабараторыя лекцыйных дэманстрацый па фізіцы, а таксама ўнікальны

ФАКУЛЬТЭТ БЕЛАРУСКАЙ І РУСКАЙ ФІЛАЛОГІІ г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 2; тэл. 327-79-86 E-mail: filfac@bspu.unibel.by Дэкан – Васіль Дзянісавіч СТАРЫЧОНАК, доктар філалагічных навук, прафесар Факультэт беларускай і рускай філалогіі даў пуцёўку ў жыццё тысячам настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ, дзеячаў навукі і культуры. Выпускнікі факультэта працуюць у школах, гімназіях, ліцэях, каледжах, вышэйшых навучальных установах; рэдакцыях газет і часопісаў, на радыё і тэлебачанні; у выдавецкіх цэнтрах; бібліятэках; навукова-даследчых інстытутах; пасольствах і прадстаўніцтвах розных краін; перакладчыцкіх цэнтрах; турыстычных кампаніях. Студэнты нашага факультэта – адны з самых актыўных ва ўніверсітэце. Яны ўдзельнічаюць у шматлікіх праектах,

займаюцца навукова-даследчай працай, праводзяць літаратурныя і тэатральныя вечарыны з удзелам вядомых дзеячаў культуры, ладзяць вандроўкі па Беларусі. Аднак падарожнічаюць філолагі не толькі дзеля асабістага задавальнення: некаторыя віды практык, напрыклад фальклорная, дыялекталагічная, журналісцкая, патрабуюць знаёмства з мовай і культурай нашай краіны ў розных яе куточках. Для студэнтаў, якія абралі спецыяльнасці, звязаныя з вывучэннем замежнай мовы, прадугледжваюцца і больш дальнія паездкі. Так, у філолагаў,

МАТЭМАТЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 2; тэл. 327-79-13, 200-80-62 Е-mail: mathem@bspu.unibel.by Дэкан – Уладзімір Адамавіч ШЫЛІНЕЦ, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Матэматычны факультэт быў створаны ў 1974 г. Сёння на дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі на бюджэтнай і платнай аснове мы рыхтуем выкладчыкаў па спецыяльнасці «Матэматыка і інфарматыка». Студэнты факультэта вывучаюць агульнапрафесійныя і спецыяльныя дысцыпліны (матэматычны аналіз, тэорыя функцый, алгебра, тэорыя лікаў, аналітычная геаметрыя і пераўтварэнні плоскасці, элементарная матэматыка і практыкум па рашэнні задач, тэхналогіі праграмавання і метады алгарытмізацыі, дыскрэтная матэматыка і інш.), а таксама методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі. Будучыя настаўнікі маюць магчымасць вывучаць на выбар дысцыпліны, якія носяць практыкаарыентаваны характар і тэматычна ахопліваюць пытанні сучаснай матэматыкі, найноўшых інфармацыйных тэхналогій, выкарыстання эфектыўных інавацыйных форм і метадаў работы, укаранення новых адукацыйных тэхналогій у навучальны працэс. На факультэце створаны ўсе ўмовы для арганізацыі самастойнай работы і якаснай прафесійнай падрыхтоўкі. Студэнты праходзяць летнюю практыку ў выхаваўча-аздараўленчых установах, а педагагічную – у лепшых установах агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска. На чатырох кафедрах факультэта (матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, алгебры і геаметрыі, матэматычнага аналізу) працуюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі, сярод якіх членкарэспандэнт НАН Рэспублікі Беларусь, 6 дактароў і 19 кандыдатаў навук. Веды, набытыя студэнтамі падчас вучобы, забяспечваюць ім магчымасць пасля заканчэння ўніверсітэта выкладаць матэматыку, інфарматыку ў агульнаадукацыйных школах, гімназіях, ліцэях, каледжах і ВНУ. Многія з выпускнікоў матфака працуюць ва ўпраўленнях адукацыі, навукова-даследчых установах, лабараторыях камп’ютарнага і псіхолага-педагагічнага профілю, 4

маятнік Фуко, які дазваляе эксперыментальна зафіксаваць вярчэнне Зямлі. Дарэчы, маятнік устаноўлены дзякуючы намаганням выпускніка нашага факультэта, дырэктара НВА «Пеленг» Уладзіміра Іванавіча Пакрышкіна. На факультэце працуюць вядомыя педагогі і навукоўцы: 10 дактароў і больш за 20 кандыдатаў навук. Вучэбнымі планамі прадугледжана выкладанне не толькі класічных дысцыплін фізіка-матэматычнага профілю, а і шэрагу курсаў па выбары студэнтаў, што чытаюць спецыяльна запрошаныя спецыялісты айчынных і замежных ВНУ, даследчыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Студэнты-фізікі могуць прымаць удзел у рабоце факультэцкіх навукова-даследчых лабараторый, выступаць з дакладамі на рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях, працягваць навучанне ў магістратуры па спецыяльнасцях «Фізіка», «Тэорыя і методыка навучання і выхавання (фізіка альбо інфарматыка)», а затым – і ў аспірантуры пад навуковым кіраўніцтвам аднаго з выкладчыкаў факультэта. Падвоеная спецыяльнасць «Фізіка і інфарматыка» (тэрмін навучання – чатыры гады) дазваляе набыць глыбокія веды па абедзвюх дысцыплінах. Выпускнікі, што атрымалі такую кваліфікацыю, працуюць як у педагагічнай сферы, так і ў галіне ІТ-тэхналогій – праграмістамі, сістэмнымі адміністратарамі кампаній (Yandex, EPAM, BelHard, IBA, Wargaming), у камп’ютарных выданнях, банках і г.д. На факультэце створаны спрыяльныя ўмовы для творчага развіцця і рэалізацыі студэнтаў. Шчыра запрашаем да нас тых, хто цікавіцца фізікай і электронікай, інфарматыкай і праграмаваннем, мае схільнасць да тэхнічнай творчасці. што вывучаюць кітайскую мову, ёсць магчымасць па праграме ўключанага навучання амаль цэлы год правесці ў Паўночна-Заходнім універсітэце (КНР), з якім БДПУ звязвае дагавор аб супрацоўніцтве. Студэнты-літуаністы, у сваю чаргу, штогод наведваюць Літоўскі эдукалагічны ўніверсітэт. Наогул, факультэт падтрымлівае сувязі з роднаснымі факультэтамі ўніверсітэтаў розных краін, вынікам чаго стала адкрыццё цэнтраў азербайджанскай мовы і культуры, ізраільскай мовы і культуры, літуаністыкі і паланістыкі. Хутка ад чыніць дзверы цэнтр кітайскай мовы і культуры. Аднак брэндам факультэта і ўніверсітэ-та ўсё ж з’яўляецца цэнтр беларускай літаратуры і культуры, які носіць імя народнага паэта Беларусі Максіма Танка.

Дэвізам факультэта ва ўсе часы была якасная адукацыя. Набыць яе дапамагаюць вядомыя ў краіне і за яе межамі лінгвісты і літаратуразнаўцы, па падручніках якіх было падрыхтавана не адно пакаленне прафесійных філолагаў. Мы ўпэўнены, што трывалыя, грунтоўныя веды, здабытыя на ФБіРФ, у будучым забяспечаць нашым выпускнікам паспяховы кар’ерны рост.

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ Сярод знакамітых выпускнікоў факультэта ёсць імёны, вядомыя ўсёй краіне: народныя паэты Пімен Панчанка, Аркадзь Куляшоў, навукоўцы Васіль Жураўлёў, Юзэфа Мацкевіч, Мікалай Мішчанчук, Віктар Каваленка і інш.

кіруюць дзяржаўнымі ўстановамі і прадпрыемствамі. Калі хтосьці марыць пра дызайнерскую ці выдавецкую дзейнасць, ён атрымае неабходныя для гэтага навыкі камп’ютарнай графікі. Валоданне мовамі праграмавання Pascal ABC, С#.NET, Visual С#.NET, JavaScript, PHP дазволіць выпускнікам стаць прафесійнымі праграмістамі. Шматузроўневая сістэма навучання – ваш шанц атрымаць не толькі вышэйшую адукацыю, але і ступень магістра і, магчыма, працягнуць навучанне ў аспірантуры. Студэнцкае жыццё не абмяжоўваецца толькі вучобай. Вольны ад заняткаў час студэнты матэматычнага факультэта праводзяць весела і з густам. Вельмі цікава праходзяць факультэцкія святы. Заўсёды збірае поўную залу прэзентацыя першага курса. Апошняя субота сакавіка – Дзень матэматычнага факультэта, у межах якога праходзяць навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў, алімпіяды па матэматыцы і інфарматыцы, сустрэча з выпускнікамі розных гадоў. Круглагадовая спартакіяда, якая традыцыйна праводзіцца ва ўніверсітэце, дазваляе студэнтам прадэманстраваць свае спартыўныя якасці. Прадстаўнікі факультэта прымаюць актыўны ўдзел у зорных паходах па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. Усе значныя для нас падзеі абавязкова адлюстроўваюцца ў факультэцкай газеце і на сайце. Факультэт ганарыцца знакамітымі выпускнікамі, сярод якіх першы віцэ-прэзідэнт карпарацыі «Галактыка» В. І. Басалыга, дырэктар гімназіі № 50 г. Мінска Э. С. Кітуновіч, дырэктар сталічнай СШ № 24 С. М. Грыцюта і многія іншыя. Сардэчна запрашаем на наш факультэт усіх тых, хто любіць матэматыку і інфарматыку!

8 мая 2014 г.


ФАКУЛЬТЭТ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫI г. Мінск, вул. Кабушкіна, 59а, вучэбны корпус № 11; тэл. 341-39-18 Е-mail: fdo_bgpu@bk.ru; http//fdo.bspu.unibel.by Дэкан – Аляксандр Мікалаевіч КАСПЯРОВІЧ, кандыдат гістарычных навук Дзейнасць педагога дашкольнай установы адказная і пачэсная, бо ён з’яўляецца першым выхавальнікам у жыцці дзіцяці, і вынікі яго працы часта прадвызначаюць далейшае станаўленне і развіццё асобы.

ФАКУЛЬТЭТ ПАЧАТКОВАЙ АДУКАЦЫI г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 15, вучэбны корпус № 7; тэл. 267-91-05 Е-mail: fno@tut.by Дэкан – Наталля Уладзіміраўна ЖДАНОВІЧ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Згодна з народнай мудрасцю, цела чалавека ствараюць бацькі, а душу – педагогі. Гэтыя словы маюць прамое дачыненне да першага настаўніка, таму што вельмі важна, хто павядзе маленькага чалавека ў Краіну ведаў, хто будзе для яго прыкладам у жыцці. І чым меншы ўзрост дзіцяці, тым больш высокія патрабаванні прад’яўляюцца да педагога, які з ім працуе. Вось ужо 56 гадоў факультэт рыхтуе настаўнікаў для пачатковай школы. Час мяняецца, аднак традыцыйнымі застаюцца якасці, якімі павінен ва-

лодаць той, хто збіраецца звязаць свой лёс з навучаннем і выхаваннем малодшых школьнікаў: адукаванасць, шырокі кругагляд, дапытлівасць, знаходлівасць, крэатыўнасць, а яшчэ – дабрыня і любоў да дзяцей. Факультэт пачатковай адукацыі аб’ядноўвае людзей, якім аднолькава блізкія літаратура, мова, матэматыка, прыродазнаўства, прадметы эстэтычнага цыкла і творчая дзейнасць. Прафесійнаму станаўленню будучых педагогаў дапамагаюць выкладчыкі 3 факультэцкіх кафедраў: педагогікі і псі-

ФАКУЛЬТЭТ ПРЫРОДАЗНАЎСТВА г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 3; тэл. 227-84-77 Е-mail: estfac@bspu.unibel.by Дэкан – Наталля Уладзіміраўна НАВУМЕНКА, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт Ты любіш прыроду і жадаеш яе разумець? Цябе вабяць вандроўкі і захапляе пошук рашэння хімічных задач і біялагічных галаваломак? Цябе хвалююць экалагічныя праблемы і цікавяць таямніцы, якія хавае прыродная і культурная спадчына тваёй малой радзімы і вялікага свету? Што ж, тады табе да нас – на факультэт прыродазнаўства! Факультэт мае моцны кадравы патэнцыял – 8 дактароў і 40 кандыдатаў навук. У складзе факультэта 5 кафедраў (агульнай біялогіі і батанікі, заалогіі, хіміі, фізічнай геаграфіі, эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды) і дзве вучэбна-метадычныя лабараторыі (інфармацыйных тэхналогій у прыродазнаўчай адукацыі; біяхіміі і біятэхналогіі). Грунтоўная матэрыяльная база – сучаснае абсталяванне, прыборы, найноўшыя сродкі навучання – дазваляе праводзіць шырокае кола лабараторных практыкумаў па дысцыплінах хімічнага, біялагічнага і геаграфічнага профіляў. На факультэце працуюць студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі па фізіялогіі раслін і па хіміі. Акрамя таго, у нас вы зможаце займацца даследчай дзейнасцю і на базе шматлікіх навуковых устаноў, з якімі супрацоўнічае факультэт. Студэнцкае навуковае таварыства факультэта прыродазнаўства з’яўляецца лепшым у БДПУ!

8 мая 2014 г.

Факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку студэнтаў (а іх у нас больш за 2700) па спецыяльнасцях «Дашкольная адукацыя» (дзённая і завочная формы) на першай ступені вышэйшай адукацыі і «Тэорыя і методыка дашкольнай адукацыі» на другой ступені (магістратура). Выпускнікі працуюць ва ўстановах сістэмы дашкольнай адукацыі на пасадах педагога, намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці, загадчыка ўстановы. У структуры факультэта тры кафедры – агульнай і дашкольнай педагогікі, методык дашкольнай адукацыі, агульнай і дзіцячай псіхалогіі, якія з’яўляюцца цэнтрамі перадавой вучэбна-метадычнай і навуковай думкі ў галіне дашкольнай адукацыі. Працэс навучання забяспечваюць 50 высокакваліфікаваных выкладчыкаў, сярод якіх – 3 прафесары. Адным з найважнейшых кампанентаў прафесійнай падрыхтоўкі будучых педагогаў выступае практычная дзейнасць. З гэтай мэтай на факультэце арганізаваны чатыры віды практык па спецыяльнасці, базы для праходжання якіх размяшчаюцца ў лепшых установах дашкольнай адукацыі ўсіх раёнаў г. Мінска. Студэнты не толькі старанна вучацца, але і займаюцца навуковай дзейнасцю. Вынікі працы маладыя даследчыкі прадстаўляюць на міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях, публікуюць у зборніках артыкулаў. Прадстаўнікі факультэта штогод становяцца лаўрэатамі Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў ВНУ Рэспублікі Беларусь. Факультэт дашкольнай адукацыі цесна супрацоўнічае з аднолькавымі па профілі факультэтамі ВНУ Расіі і Украіны, што дазваляе выкладчыкам і студэнтам стажыравацца за мяжой і прымаць удзел у ажыццяўленні міжнародных навуковых праектаў. Мы ганарымся сваімі выпускнікамі. Сярод іх: В. М. Грыбкоўская – галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Мінгарвыканкама, Т. М. Марданава – намеснік начальніка аддзела дзіцячых дашкольных устаноў РУП «МТЗ», Надзея Цімафеева – тэлевядучая праграмы «Добрай раніцы, Беларусь», Аляксей Скасырскі – трэнер маладзёжнага складу ФК «БАТЭ». Калі ваша прызванне – адкрываць дзецям багацце і разнастайнасць свету, фарміраваць іх навыкі і ўменні, развіваць таленты, – выбірайце факультэт дашкольнай адукацыі!

халогіі пачатковай адукацыі, беларускага і рускага мовазнаўства, прыродазнаўчанавуковых дысцыплін. У нас працуюць 2 дактары і 24 кандыдаты навук, якія кіруюць вучэбнай і навукова-даследчай дзейнасцю студэнтаў. Але ж стаць сапраўдным прафесіяналам можна толькі пасля практык, і ўсе яны – вучэбныя і педагагічныя – спрыяюць якаснай падрыхтоўцы будучых спецыялістаў. Акрамя вучобы, студэнты ахвотна займаюцца грамадска-творчай дзейнасцю. На факультэце працуюць студэнцкі тэатр «Надзея», валанцёрскія групы «Крылы» і «Адкрытае сэрца», педагагічны атрад «Данка», каманда КВЗ «Какосавая стружка», рэдкалегія студэнцкай газеты «Пачатковец», народны аркестр вакальна-інструментальнай

музыкі «Спадчына», вакальная група «Кансананс». У нас шмат цікавых традыцый, дзякуючы якім жыццё на ФПА ніколі не бывае сумным і аднастайным: гэта і дні здароўя, і спартыўныя святы, і знакамітыя зорныя паходы – усё немагчыма нават пералічыць! Дзверы факультэта пачатковай адукацыі заўсёды адчынены для тых, хто сур’ёзна ставіцца да сваёй адукацыі і прафесійнага самавызначэння.

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ Наш факультэт скончылі выдатныя работнікі сістэмы адукацыі рэспублікі: Л. М. Кастэнка – дырэктар ДУА «Пачатковая школа № 39 г. Мінска», Г. А. Астроўская, дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 180 г. Мінска», А. А. Асадчая – начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму Адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска і многія іншыя.

Тэарэтычныя веды замацоўваюцца на практыцы. У прадмесці Мінска на аграбіястанцыі «Зялёнае» праводзяцца вучэбныя біялагічныя (па сістэматыцы раслін, альгалогіі і мікалогіі, фізіялогіі раслін, заалогіі, экалогіі і інш.) і геаграфічныя практыкі (па геалогіі, тапаграфіі, геамарфалогіі, метэаралогіі, гідралогіі, школьным турызме). Практыкі па краязнаўстве і комплексныя геаграфічныя (ландшафтная і па эканамічнай, сацыяльнай і фізічнай геаграфіі) праходзяць штогод у розных кутках Беларусі. Грунтоўныя веды па вучэбных дысцыплінах дазваляюць нашым выпускнікам працаваць настаўнікамі, арганізатарамі пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці навучэнцаў, кіраўнікамі структурных падраздзяленняў Міністэрства адукацыі. Сярод выпускнікоў факультэта: А. А. Каваленя – акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар; Г. М. Казак – начальнік упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама; В. В. Пшыкаў – дырэктар гімназіі № 29 г. Мінска і іншыя. Факультэт мае свае традыцыі, якія падтрымліваюцца і ўзбагачаюцца кожным новым пакаленнем студэнтаў. Штогод цікава праходзяць «Свята ўраджаю», «Адзін дзень на аграбіястанцыі «Зялёнае» для першакурснікаў», «Дзень птушак» і геаграфічны злёт «Арыенцір». Усе гэтыя мерапрыемствы даюць магчымасць студэнтам факультэта праявіць свае таленты і эрудыцыю, фарміруюць уменне жыць і працаваць у калектыве. У 2014 г. будзе ажыццяўляцца набор студэнтаў па спецыяльнасцях «Біялогія і хімія» (дзённая форма атрымання адукацыі – 4 гады навучання) і «Біялогія і геаграфія» (дзённая форма – 4 гады, завочная форма – 5 гадоў). Чакаем вас у аўдыторыях нашага факультэта! 5


ФАКУЛЬТЭТ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АДУКАЦЫI г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 15, вучэбны корпус № 7; тэл. 267-92-57, 267-97-73 Е-mail: fso@open.by Дэкан – Святлана Яўгенаўна ГАЙДУКЕВІЧ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Факультэт спецыяльнай адукацыі — адзіны ў Рэспубліцы Беларусь, які рыхтуе ўнікальных спецыялістаў, здольных забяспечваць псіхолага-педагагічнае суправаджэнне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ад нараджэння да васямнаццаці гадоў. Выпускнікі факультэта заўсёды запатрабаваныя не толькі ў спецыялізаваных школах і дзіцячых садках, але і ва ўстановах адукацыі агульнага тыпу (дашкольныя групы і класы інтэграванага навучання і выхавання, пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі), у паліклініках і медыцынскіх цэнтрах, а таксама ва ўстановах сістэмы сацыяльнага забеспячэння і ў грамадскіх арганізацыях. Нашы студэнты маюць магчымасць атрымаць грунтоўную падрыхтоўку па прадметах медыка-біялагічнага, псіхолага-педагагічнага і метадычнага цыклаў, прайсці вучэбную і вытворчую

практыку ў розных тыпах адукацыйных уcтаноў, прыняць удзел у валанцёрскай рабоце. Абавязковым кваліфікацыйным патрабаваннем да выпускнікоў з’яўляецца валоданне сродкамі падтрымліваючай камунікацыі (жэставай мовай, рэльефнакропкавым шрыфтам Брайля), а таксама сродкамі альтэрнатыўнай камунікацыі (з дапамогай прадметаў, малюнкаў, жэстаў, сімвалаў). Электронная бібліятэка, міжкафедральны рэсурсны цэнтр, вучэбная лабараторыя «Адукацыя без межаў» – усё гэта дапамагае пазнаёміцца з навінкамі сусветнай і айчыннай тэорыі і практыкі ў галіне спецыяльнай адукацыі: праграмамі, падручнікамі, дыдактычнымі сродкамі, спецыяльным абсталяваннем і адукацыйнымі тэхналогіямі. ФСА падтрымлівае цесныя сувязі з аднолькавымі па профілі факультэтамі ВНУ краін СНД і далёкага замежжа. Студэнты рэгулярна прымаюць удзел

ГІСТАРЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 1; тэл. 226-40-25, 226-40-26 Е-mail: hist-fac@bspu.unibel.by Дэкан – Мікалай Міхайлавіч ЗАБАЎСКІ, доктар гістарычных навук, прафесар

Гістарычны факультэт – адзін з найстарэйшых у БДПУ – быў створаны ў 1918 г. Сёння тут вучацца 810 студэнтаў дзённай і завочнай формаў атрымання адукацыі. Падрыхтоўка педагогаў ажыццяўляецца па спецыяльнасці «Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны». Тэрмін навучання – 4 гады. На 5 кафедрах факультэта працуюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі, у ліку якіх – 9 дактароў гістарычных навук, прафесараў і 26 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Асаблівая ўвага надаецца вывучэнню профільных дысцыплін: сусветнай гісторыі, гісторыі Беларусі, гісторыі славянскіх народаў і інш. Студэнтам выкладаецца шэраг прадметаў псіхолага-педагагічнага профілю, а таксама звязаных з грамадска-палітычным жыццём (філасофія, паліталогія і права, эканамічная тэорыя, замежная мова і інш.). Вывучаюцца і дапаможныя гістарычныя дысцыпліны: археалогія, эпіграфіка, генеалогія, геральдыка, нумізматыка, храналогія, крыніцазнаўства і інш. Падчас навучання студэнты праходзяць цікавыя вучэбныя і вытворчыя практыкі: гісторыка-краязнаўчую, музейна-архіўную; пасля трэцяга курса – педагагічную ў летніках Беларусі; на чацвёртым – педагагічную ў школах і гімназіях.

ФАКУЛЬТЭТ САЦЫЯЛЬНАПЕДАГАГІЧНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 8; тэл. 200-15-22 Е-mail: fspt@unibel.by Дэкан – Аляксандр Валер’евіч КАСОВІЧ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт

Кожны чалавек, які жыве на зямлі, унікальны сваімі здольнасцямі, прадвызначэннем, сваёй місіяй. І калі вы гатовыя з адкрытым сэрцам, бязмежнай дабрынёй і міласэрнасцю дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу, – ваш шлях ляжыць на факультэт сацыяльнапедагагічных тэхналогій. Менавіта тут рыхтуюць будучых сацыяльных педагогаў і спецыялістаў па сацыяльнай рабоце.

6

Дапамагаць словам і справай, садзейнічаць таму, каб кожны паверыў у сябе і свае здольнасці – галоўная задача спецыялістаў, якія скончылі факультэт і працуюць ва ўсіх тыпах устаноў адукацыі. Выпускнікі ФСПТ запатрабаваны таксама ва ўстановах Міністэрства працы і сацыяльнай абароны: цэнтрах сацыяльнай абароны насельніцтва, маладзёжных сацыяльных службах, цэнтрах прафесійнай арыентацыі моладзі, а таксама ва ўстановах сістэмы МУС і рэспубліканскіх грамадскіх і дабрачынных аб’яднаннях. Дзверы ў Краіну ведаў адкрыюць для вас высокакваліфікаваныя спецыялісты, сярод якіх вядомыя ў Беларусі дактары і кандыдаты навук. На працягу ўсяго

у міжнародных алімпіядах па карэкцыйнай педагогіцы і спецыяльнай псіхалогіі (Масква, Новасібірск, Екацерынбург, Кіеў). Дзякуючы акадэмічнаму абмену выкладчыкамі студэнты слухаюць лекцыі вядучых прафесараў Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта, Нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. П. Драгаманава (г. Кіеў, Украіна), Шаўляйскага ўніверсітэта (Літва), Стакгольмскага ўніверсітэта (Швецыя) і інш. На факультэце функцыянуюць чатыры навукова-даследчыя лабараторыі, дзейнасць якіх накіравана на вывучэнне і вырашэнне актуальных праблем навучання і выхавання дзяцей з парушэннямі слыху, зроку, мовы, апорна-рухальнага апарата. Штогод лепшыя даследаванні прадстаўляюцца на Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ, на саісканне грантаў БДПУ, Нацыянальнай акадэміі навук і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. ФСА ганарыцца сваімі выпускнікамі, сярод якіх пераможца гарадскога конкурсу «Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі» ў намінацыі «Педагог спецыяльнай адукацыі» І. У. Вераценнікаў,

начальнік аддзела спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь А. М. Змушко, пазаштатны галоўны лагапед Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь А. В. Далдова, кіраўнікі рэгіянальных аддзяленняў Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, дырэктары школ і цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, аўтары падручнікаў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Вы любіце людзей і перакананы, што кожны чалавек – найвялікшая каштоўнасць? Тады паступайце на факультэт спецыяльнай адукацыі!

Выкладчыкі і студэнты факультэта праводзяць навуковыя даследаванні па самых розных тэмах: гісторыя Беларусі перыяду капіталізму, этнакультурныя працэсы ў Еўропе V–VII стст. і фарміраванне беларускай народнасці, рэалізацыя дзейнаснага падыходу ў выкладанні гісторыі і дапаможных гістарычных дысцыплін і інш. Грамадскае і творчае жыццё факультэта таксама цікавае. Студэнты прымаюць актыўны ўдзел у дзейнасці клубных фарміраванняў: ваенна-патрыятычнага клуба «Памяць», гісторыка-краязнаўчага клуба «Дыярыуш», студэнцкага навуковага таварыства «Astrum doctrine», валанцёрскага клуба «Данка». Выхаванцы факультэта штогод падарожнічаюць па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа ў рамках традыцыйных зорных паходаў. А факультэцкая каманда КВЗ «Качыныя гісторыкі» сёлета зноў стала чэмпіёнам БДПУ. ЦІКАВА ВЕДАЦЬ Нашы выпускнікі працуюць па ўсёй краіне — ва Выпускнікамі факульўстановах адукацыі, музеях, тэта з’яўляюцца: І.М. Назарава – настаўнік гісторыі бібліятэках і інш. вышэйшай катэгорыі СШ № 43 Мы чакаем тых, хто г. Мінска, І. А. Дзерман – начальнік неабыякавы да гісторыі аддзела адукацыі Слуцкага райвыканкама, В. В. Даніловіч – дырэктар Бацькаўшчыны і хоча Інстытута гісторыі НАН Беластаць сапраўдным нарусі, іншыя. стаўнікам! перыяду атрымання адукацыі вы навучыцеся быць карыснымі грамадству. Для гэтага ў праграму ўключаны такія профільныя вучэбныя дысцыпліны, як сацыяльная педагогіка, педагагічная дзейнасць ва ўстановах адукацыі, метадалогія і метады навуковага даследавання, канфлікталогія, методыка выхаваўчай работы, сацыяльная работа з сям’ёй, дзецьмі і моладдзю, сацыяльнае кансультаванне і іншыя. Факультэт рыхтуе не толькі спецыялістаў-тэарэтыкаў, але і практыкаў. Гэтаму садзейнічаюць цікавыя віды сацыяльна-педагагічнай практыкі ва ўстановах агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, сацыяльнапедагагічных цэнтрах і інш. Базамі практыкі будучых спецыялістаў па сацыяльнай працы з’яўляюцца: тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзіцячыя аздараўленчыя летнікі, санаторыі, сямейныя і прафілактычныя летнікі, упраўленні па працы і сацыяльнай абароне, грамадскія арганізацыі і г. д. Факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій – гэта сапраўдная самабытная і творчая сям’я студэнтаў і выкладчыкаў, у якой кожны можа

праявіць сябе не толькі ў вучобе і навуковай рабоце, але і ў валанцёрскай і дабрачыннай дзейнасці, грамадскім жыцці і спорце. Важная роля на факультэце адводзіцца і карпаратыўнай культуры, фундаментальныя каштоўнасці якой падтрымоўваюцца праз традыцыйныя акцыі і мерапрыемствы, такія як «Першыя на Першым», «ЗаЛІК», «Студэнцкая навуковая вясна», «Падары ўсмешку дзецям», Дзень факультэта, дабрачынныя канцэрты. Яны арыентуюць і выкладчыкаў, і студэнтаў на агульныя мэты, спрыяюць развіццю ініцыятывы і ўсталяванню прадуктыўных творчых і партнёрскіх стасункаў. Больш чым за 20 гадоў дзейнасці на факультэце было падрыхтавана шмат высокакваліфікаваных спецыялістаў, сярод якіх: Г. В. Калачэўскі – дырэктар ДАУ «САШ № 83 г. Мінска», бакалаўр педагагічных навук; В. Л. Сцяпанава – начальнік упраўлення сацыяльнай абароны Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска; Н. М. Гарнашэвіч – намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльнай абароны насельніцтва Адміністрацыі Мінскага раёна і многія іншыя. Калі вы лічыце, што ваша місія – рабіць дабро і праяўляць міласэрнасць, шчыра запрашаем на ФСПТ!

8 мая 2014 г.


ФАКУЛЬТЭТ ЭСТЭТЫЧНАЙ АДУКАЦЫI г. Мінск, вул. Мяснікова, 5, вучэбны корпус № 4; тэл. 200-56-10; вул. Магілёўская, 37, вучэбны корпус № 5; тэл. 327-38-10 E-mail: aesthet55@rambler.ru Дэкан – Таццяна Сямёнаўна БАГДАНАВА, кандыдат педагагічных навук, дацэнт

Факультэт эстэтычнай адукацыі аб’ядноўвае людзей творчых. Тут вывучаюцца як традыцыйныя дысцыпліны эстэтычнага і педагагічнага цыклаў (гісторыя і тэарэтычныя асновы музыкі, методыка музычнага выхавання і інш.), так і інавацыйныя курсы (музычная інфарматыка, музычна-педагагічнае праектаванне, асновы камп’ютарных тэхналогій, камп’ютарная графіка і г. д.). Гэта дае магчымасць маладым спецыялістам выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці перадавыя методыкі навучання, ажыццяўляць вучэбна-выхаваўчы працэс на высокім прафесійным узроўні. На факультэце вы атрымаеце веды і авалодаеце практычнымі навыкамі па ручным ткацтве, кераміцы, роспісе, вышыўцы, зможаце ўдасканаліць сваё майстэрства музычнага і сцэнічнага выканальніцтва, харэаграфіі, жы-

вапісу. Падчас навучання студэнты факультэта набываюць прафесійны вопыт па абраных спецыяльнасцях на разнастайных практыках. Мастакі маюць магчымасць прадэманстраваць свае ўменні падчас пленэраў, музыканты, харэографы і фалькларысты – у адпаведных творчых калектывах. Падрыхтоўка спецыялістаў падпарадкавана адной мэце: выпускнікі павінны стаць педагогамі з высокім узроўнем прафесіяналізму ў галіне духоўнай і матэрыяльнай культуры. І для гэтага ёсць усе ўмовы: падабраны высокакваліфікаваныя выкладчыкі, сярод якіх народныя майстры, члены Саюза мастакоў, кіраўнікі вядомых музычных калектываў; створана матэрыяльна-тэхнічная база з разнапрофільнымі майстэрнямі і камп’ютарнымі класамі.

ФАКУЛЬТЭТ ПСІХАЛОГІІ г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 15, вучэбны корпус № 7; тэл. 263-78-96 Е-mail: decanat_psy@mail.ru Дэкан – Дзмітрый Рыгоравіч ДЗЬЯКАЎ, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт «Пазнаць. Зразумець. Пераадолець!» – місія факультэта псіхалогіі. І гэта зразумела, бо навучанне на ФП не толькі дазволіць вам стаць прафесіяналамі, але і дапаможа лепш зразумець сябе і сваіх блізкіх. Факультэт вядомы ў краіне як адзін з найбуйнейшых цэнтраў па падрыхтоўцы нацыянальных кадраў у галіне псіхалогіі. На сённяшні дзень ФП – вялікі калектыў, які аб’ядноўвае 95 выкладчыкаў і больш за 2500 студэнтаў. Аднак мы ганарымся не толькі лічбамі і маштабамі. Галоўнае – якасць адукацыі, якую факультэт забяспечвае. Выпускнікі спецыяльнасці «Псіхалогія» атрымліваюць кваліфікацыю псіхолага, а таксама выкладчыка псіхалогіі па спецыялізацыях «Педагагічная псіхалогія», «Псіхалогія сямейных адносін», «Сацыяльная псіхалогія», «Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці». Выпускнікі спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» атрымліваюць кваліфікацыю педагога-псіхолага. Выхаванцы факультэта запатрабаваныя ў розных сферах дзейнасці. Яны аказваюць псіхалагічную дапамогу дзецям, бацькам і педагогам ва ўстановах адукацыі; працуюць менеджарамі па персанале, псіхолагамі ў арганізацыях і сацыяльна-псіхалагічных цэнтрах, іміджмейкерамі; удзельнічаюць у распрацоўцы карпаратыўнай культуры

ФАКУЛЬТЭТ ФІЗІЧНАГА ВЫХАВАННЯ г. Мінск, вул. Магілёўская, 37, вучэбны корпус № 5; тэл. 327-49-74 Е-mail: fisvosp@bspu.unibel.by Дэкан – Міхаіл Міхайлавіч КРУТАЛЕВІЧ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

Факультэт фізічнага выхавання – самы спартыўны факультэт БДПУ. Ён моцны сваімі традыцыямі, закладзенымі неабыякавымі да спорту і фізічнай культуры людзьмі – выкладчыкамі і студэнтамі. Сёння на ФФВ вучацца прызёры і ўдзельнікі Алімпійскіх гульняў, чэмпіёны свету, пераможцы сусветных універсіяд, чэмпіёны і прызёры еўрапейскіх турніраў больш чым па дзесяці відах спорту. Мы ганарымся сваімі студэнтамі і выпускнікамі: Алесяй Бабушкінай – бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў у Пекіне па мастацкай гімнастыцы, Аляксандрам Кокшам – чэмпіёнам свету па дзюдо, Паўлам Санковічам –

8 мая 2014 г.

двухразовым бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы 2011 г., удзельнікам Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Лондане па плаванні, Ганнай Драбеняй – прызёрам этапу Кубка свету, удзельнікам Алімпіяды ў Лондане па лёгкай атлетыцы. Выхаванцамі ФФВ таксама з’яўляюцца прызёры чэмпіянату свету

Нашы выпускнікі працуюць ва ўстановах адукацыі і культуры настаўнікамі музыкі, выяўленчага мастацтва і чарчэння ці кіраўнікамі мастацкіх, харавых, харэаграфічных, фальклорных гурткоў у агульнаадукацыйных школах і школах ма стацтваў, музычнымі кіраўнікамі ў дзіцячых садках, вакалістамі ў музычным тэатры, кіраўнікамі фальклорных і харэаграфічных калектываў ва ўстановах дадатковай адукацыі, мастакамі-ілюстратарамі ў выдавецтвах, вэб-дызайнерамі і г. д. У 2013 г. на факультэце адкрылася новая спецыяльнасць «Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія» (завочная форма атрымання адукацыі, скарочаны тэрмін навучання) з прысваеннем кваліфікацыі «Педагогмузыкант. Выкладчык». Увядзенне гэтай спецыяльнасці прадугледжвае педагагічную падрыхтоўку студэнтаў па некалькіх асноўных напрамках: ігра на музычных інструментах, дырыжыраванне, вакал, харэаграфія. Студэнты факультэта з’яўляюцца ўдзельнікамі шматлікіх творчых калектываў: народнага аркестра народных

інструментаў; народнага ансамбля беларускай музыкі і песні «Ярыца»; народнага ансамбля народнай музыкі, песні і танца «Рэй»; народнага ансамбля цымбалістаў «Вярба»; ансамбля скрыпачоў; хору «Gaudeamus» і г. д. Нашы зорныя выпускнікі: эстрадныя спявачкі Алёна Свірыдава і Ганна Шаркунова; саліст групы «Лепрыконсы» Уладзімір Федарук; дызайнеры, члены Міжнароднай грамадскай асацыяцыі «Саюз дызайнераў» Вольга, Марына і Алена Парфяновіч; мастак, член Беларускага саюза мастакоў Наталля Жыгамонт і іншыя. Асоб творчых, зачараваных мастацтвам мы рады бачыць на факультэце эстэтычнай адукацыі!

кампаній, стварэнні добразычлівых узаемаадносін у калектыве. Выпускнікі знаходзяць прымяненне сваім здольнасцям, ведам і ўменням у сістэме вышэйшай адукацыі і МУС, навукова-даследчых інстытутах і цэнтрах даследавання грамадскай думкі, кадравых, рэкламных і маркетынгавых службах. Іх рады бачыць у дыягностыкарэабілітацыйных, жаночых, крызісных, сексалагічных цэнтрах і іншых арганізацыях. ФП наладжвае і падтрымлівае партнёрскія сувязі з аднолькавымі па профілі факультэтамі ВНУ Беларусі і замежжа – Фларэнтыйскім універсітэтам (Італія), Пскоўскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам, Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам, Маскоўскім псіхолага-педагагічным універсітэтам, факультэтам псіхалогіі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. На факультэце створаны ўсе ўмовы для развіцця навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў. Яны могуць працаваць у навукова-даследчых лабараторыях, праяўляць эрудыцыю на алімпіядах па псіхалогіі, выступаць на ЦІКАВА ВЕДАЦЬ студэнцкіх канферэнцыях. Мы ўпэўнены, што Сярод знакамітых выпускнікоў: бізнес-трэнер грунтоўныя веды, накансалтынгавай групы «Здесь бытыя на факультэце и сейчас» М. У. Барташэвіч; дыпсіхалогіі, дазволяць вам рэктар па рабоце з персаналам ТАА стаць высакакласнымі «Вест-Ост Юнион» Ю. А. Гурыновіч; HR-менеджар ААТ спецыялістамі, пазнаць «Керамін» Д. А. Кірыловіч прыроду чалавека і яго ўчынкаў! па дзюдо Аліна Рыжова і Лэйла Абасава, удзельнікі Алімпіяд Анастасія Пракапенка (сучаснае пяцібор’е, 4-е месца ў Пекіне і 5-е ў Лондане), Мікалай Шубянок і Аляксандр Пархоменка (сучаснае дзесяцібор’е, Пекін), Юлія Хітрая (плаванне, Лондан) і многія іншыя. Факультэт фізічнага выхавання – гэта тэрыторыя, дзе пануюць Закон, Традыцыя і Здаровы лад жыцця. Тут на дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі займаюцца больш за 1500 студэнтаў. У структуры ФФВ тры спецыялізаваныя кафедры – тэорыі і методыкі фізічнай культуры, спартыўна-педагагічных дысцыплін і медыка-біялагічных асноў фізічнага выхавання, а таксама вучэбна-практычная лабараторыя фізічнай культуры. На працягу навучання студэнтам выкладаецца шэраг спецыяльных прадметаў, напрыклад «Тэорыя і методыка фізічнага выхавання», «Спартыўныя і рухомыя гульні з методыкай выкладання», «Гімнастыка з методыкай выкладання», «Лёгкая атлетыка з методыкай выкладання», «Пла-

ванне з методыкай выкладання», а таксама профільных вучэбных дысцыплін адпаведна абранай спецыяльнасці: «Сродкі аздараўленчай фізічнай культуры», «Тэорыя і арганізацыя лячэбнай фізічнай культуры», «Масаж пры захворваннях і траўмах», «Менеджмент турызму», «Маркетынг турызму» і інш. Набытыя тэарэтычныя веды студэнты факультэта замацоўваюць на вучэбных і вытворчых практыках па аздараўленчай фізічнай культуры, турызме, маркетынгу ў турызме, а таксама на педагагічнай і пераддыпломнай – у залежнасці ад абранай спецыялізацыі. Выпускнікі спецыяльнасці «Фізічная культура» паспяхова працуюць не толькі выкладчыкамі ў навучальных установах, але і трэнерамі, менеджарамі. Сфера дзейнасці нашых спецыялістаў – фізкультурнааздараўленчыя цэнтры, спартыўныя школы, турыстычныя агенцтвы і інш. Дзверы нашага факультэта адчынены для тых, хто хоча звязаць свой лёс з фізічнай культурай, спортам і прапагандай здаровага ладу жыцця. 7


ІНСТЫТУТ ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ І ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ Факультэт перападрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі г. Мінск, вул Ф. Скарыны, 15, вучэбны корпус № 7; тэл. 267-14-41 Е-mail: ipk@bspu.unibel.by Дырэктар – Ганна Фёдараўна КЛІМОВІЧ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт

Факультэт павышэння кваліфікацыі спецыялістаў адукацыі г. Мінск, вул. Голубева, 26 / 2, вучэбны корпус № 9; тэл. 271-57 -10 Е-mail: fpkso_ipk@bspu.unibel1.by

Актыўнасць і мабільнасць, кампетэнтнасць і гатоўнасць да самаўдасканалення... Што садзейнічае развіццю гэтых асобасных якасцей ва ўмовах дынамічнага развіцця сучаснага грамадства? Канешне ж, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў. Перавагі ІПКіП БДПУ ацанілі многія настаўнікі нашай краіны. Штогод каля 2000 спецыялістаў у галіне адукацыі павышаюць сваю кваліфікацыю на базе Інстытута, а яшчэ прыкладна 1000 набываюць новую спецыяльнасць. Навучанне ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту пры наяўнасці накіравання ўпраўлення адукацыі. Інстытут павышэння ква ліфікацыі і перападрыхтоўкі ажы ццяўляе прыём слухачоў на перападрыхтоўку з ліку асоб, якія маюць вышэйшую адукацыю, а таксама студэнтаў старэйшых курсаў і ма гіс трантаў вочнай формы навучання ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасцях: «Менеджмент устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі»; «Дашкольная адукацыя»; «Пачатковая адукацыя»; «Матэматыка»; «Інфарматыка»; «Практычная псіхалогія»; «Сацыяльная педагогіка»; «Алігафрэнапедагогіка»; «Інтэграванае навучанне і выхаванне ў школьнай адукацыі»; «Інтэграванае навучанне і выхаванне ў дашкольнай адукацыі»; «Тыфлапедагогіка»; «Сурдапедагогіка»;

«Жэставая мова»; толькі на ўмовах аплаты – «Web-дызайн і камп’ютарная графіка», «Псіхалогія сямейных адносін», «Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці», «Псіхалогія кіравання», «Лагапедыя»; «Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне развіцця дзіцяці дома»; «Музычнае мастацтва», «Выяўленчае мастацтва», «Мастацтва харэаграфічнае», «Фізкультурнааздараўленчая работа ва ўстановах адукацыі». У 2013 г. пачалася пера падрыхтоў ка па спецыяльнасцях «Рэкламная інфармацыя і камунікацыя» з прысваеннем кваліфікацыі «Cпецыяліст па інфармацыі і камунікацыі; «Псіхалогія» з прысваеннем кваліфікацыі «Псіхолаг, выкладчык псіхалогіі». Групы на платнай аснове фарміруюцца на працягу года. Дакументы на спе цыяльнасці перападрыхтоўкі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту прымаюцца з 13.10.2014 па 29.11.2014 г. Залічэнне – па выніках уступных іспытаў (сумоўя, тэсціравання). Даведкі па тэл. 267-14-41, 328-63-07; http://ipk.bspu.unibel.by/.

ФАКУЛЬТЭТ ДАЎНІВЕРСІТЭЦКАЙ ПАДРЫХТОЎКІ г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 1; тэл. 327-82-61 Е-mail: decanat@tut.by Дэкан – Сяргей Уладзіміравіч ЯКАВЕНКА, кандыдат педагагічных навук, дацэнт

Асноўнай задачай факультэта з’яўляецца забеспячэнне якаснай падрыхтоўкі юнакоў і дзяўчат да паступлення ў БДПУ і іншыя вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны. Акрамя гэтага, наша дзейнасць накіравана на сацыяльную падтрымку выпускнікоў сельскіх школ, адаптацыю да навучання ў ВНУ, дапамогу ў прафесійнай арыентацыі моладзі. З гэтай мэтай створаны падрыхтоўчае аддзяленне, педагагічныя класы і падрыхтоўчыя курсы. На падрыхтоўчае аддзяленне прымаюцца асобы, якія маюць сярэднюю адукацыю і паспяхова прайшлі сумоўе па профільных дысцыплінах уступных экзаменаў. Слухачы стацыянара забяспечваюцца інтэрнатам, маюць магчымасць карыстацца бібліятэкай, наведваць спартыўны комплекс, адпачываць у студэнцкім прафілакторыі. Выпускнікі

падрыхтоўчага аддзялення маюць пераважнае права на залічэнне ў БДПУ пры роўнай агульнай колькасці балаў. На базе факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі БДПУ працуюць педагагічныя класы. Для вучняў 10– 11 класаў навучанне ажыццяўляецца па асобных вучэбных планах, у якіх шмат увагі надаецца паглыбленаму вывучэнню дысцыплін уступных іспытаў. На падрыхтоўчых курсах усе жадаючыя могуць якасна падрыхтавацца да паступлення ў ВНУ і ССНУ рэспублікі. На працягу ўсяго года дзейнічаюць вячэрнія і завочныя падрыхтоўчыя курсы, курсы выхаднога дня, праводзяцца заняткі ў малакамплектных групах, а непасрэдна перад цэнтралізаваным тэсціраваннем і ўступнымі іспытамі арганізуюцца двухтыднёвыя курсы.

ФАКУЛЬТЭТ ДАЎНІВЕРСІТЭЦКАЙ ПАДРЫХТОЎКІ БДПУ рыхтуе абітурыентаў да паступлення ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Беларусі ПАДРЫХТОЎЧАЕ АДДЗЯЛЕННЕ Дзённая форма навучання Тэрмін навучання – 8 месяцаў. Прыём заяў – з 20 жніўня. На падрыхтоўчае аддзяленне прымаюцца асобы, якія маюць сярэднюю адукацыю. Тэл.: 327-82-61 ПЕДАГАГІЧНЫЯ КЛАСЫ Для арганізацыі профільнага навучання ў 10–11 класах агульнаадукацыйных устаноў. Тэрмін навучання – 2 гады. Прыём заяў – з 20 чэрвеня. Тэл.: 327-82-61 ПАДРЫХТОЎЧЫЯ КУРСЫ Тэл.: 327-89-30 Дзённыя курсы (заняткі з 16.00) Тэрмін навучання — 8 месяцаў. Прыём заяў з 20 жніўня. Курсы выхаднога дня Тэрмін навучання — 8 месяцаў. Прыём заяў з 20 жніўня. Завочныя курсы Тэрмін навучання — 7 месяцаў. Прыём заяў з 20 жніўня. Вячэрнія курсы Тэрмін навучання — 6 месяцаў. Прыём заяў з 1 кастрычніка. Курсы ў малакамплектных групах Тэрмін навучання — 6 і 4 месяцы. Прыём заяў з 1 кастрычніка і з 3 студзеня. Курсы працягласцю 3,5 месяца Прыём заяў з 3 студзеня. Двухтыднёвыя курсы перад тэсціраваннем і экзаменамі Тэрмін навучання — 2 тыдні. Прыём заяў з 1 красавіка. Заняткі ў маі, чэрвені, ліпені. Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/117 от 14.04.2014. Т. А. БАШМАКОВА 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 1000 экз. Заказ 217. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 06.05.2014 г. у 15.00. www.bspu.unibel.by


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.