1142

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 8 мая 2014 года Х АСПІРАНЦКІЯ

МАСТАЦТВА

ЧЫТАННІ

БЕЗ МЕЖАЎ

Стар. 4

Стар. 2

• Вялікай Перамозе прысвячаецца ПОДЗВІГ НАРОДА НАЗАЎЖДЫ Ў НАШАЙ ПАМЯЦІ Дзень Перамогі – адно з нямногіх дзяржаўных святаў, што яднаюць адразу некалькі пакаленняў беларусаў. Наш народ ведае цану Перамогі: у гады ліхалецця загінуў кожны трэці жыхар рэспублікі, у асобных раёнах Віцебшчыны вайна забрала жыццё ў кожнага другога. Сёлета мы адзначаем 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да юбілею вялікай Перамогі ў нашым універсітэце прымеркаваны цэлы шэраг мерапрыемстваў.

№ 7 (1142) ГАСЦЁЎНЯ

Стар. 4

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Загад ад 2 мая 2014 г. № 94К

Назначыць ЖУКА Аляксандра Іванавіча з 3 мая 2014 г. на пасаду рэктара ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь

С. А. Маскевіч

Так, на факультэце дашкольнай адукацыі запланавана арганізацыя і правядзенне круглага стала «Пераможным набатам гучыць 45-ы» ў інтэрнаце № 2, тэматычных куратарскіх гадзін на 1–3 курсах, конкурсу плакатаў у інтэрнатах № 2 і 7. Факультэт пачатковай адукацыі запрашае студэнтаў на прэм’еру літаратурна-музычнай кампазіцыі «Ніхто не забыты, нішто не забыта». А на гістарычным факультэце напярэдадні знамянальнай даты стартаваў цэлы цыкл мерапрыемстваў пад назвай «У нашых сэрцах памяць пра вайну пранясём праз стагоддзі». Адкрые серыю мерапрыемстваў інтэрнэт-выстаўка «Рэспубліка мужнасці і славы» – першы сумесны праект Нацыянальнага архіва (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)

• Спартыўны навігатар С

ЁННЯ, 8 мая, 100 студэнтаў нашага ўніверсітэта ў складзе зборнай БДПУ прымуць удзел у фінале Усебеларускага лёгкаатлетычнага кросу «Перамога» на прызы газеты «Советская Белоруссия». Мэтай мерапрыемства, якое сёлета праходзіць ужо ў 17-ы раз, з’яўляецца прапаганда здаровага ладу жыцця. АНОЧАЯ зборная БДПУ ўпэўнена перамагла ў спаборніцтвах па барацьбе самба ў рамках Рэспубліканскай Універсіяды. Золата ў скарбонку нашай каманды прынеслі студэнткі факультэта фізічнага выхавання Ніна Мяцеліца, Крысціна Жукавец, Вольга Намазава і Вікторыя Кротава; срэбра – Яўгенія Зайцава і Рэгіна Шатраўская; бронзу – Юлія Іванчык і Кацярына Рапцэвіч. Шчыра віншуем дзяўчат і іх трэнера А. У. Катлоўскага!

Ж

Не засталася без медалёў і мужчынская зборная нашага ўніверсітэта па гэтым відзе спорту. Трэцяе месца на Універсіядзе – выдатны вынік спартсменаў з ФФВ Уладзіміра Горбеля, Паўла Гладкіх, Уладзіслава Саяпіна, Івана Навумава, Дыяра Рустамава. УДОЎНЫЯ навіны днямі прыйшлі з Пінска. У Спартакіядзе студэнцкай моладзі Саюзнай дзяржавы, што адбылася 22– 27 красавіка на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, зборная БДПУ заняла ганаровае трэцяе месца. Сапернікамі нашых студэнтаў па футбольным турніры сталі каманды такіх спартыўных ВНУ, як Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, а таксама ўніверсітэты Масквы, Саратава, Тулы, Гомеля і іншыя.

Ц

Аляксандр Іванавіч Жук нарадзіўся 10 кастрычніка 1956 г. у Мінску. У 1979 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «Матэматыка». Доктар педагагічных навук, прафесар. Валодае англійскай мовай. З 1979 г. – асістэнт кафедры тэорыі функцый БДУ. У 1983 г. паступіў у мэтавую аспірантуру Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, якую паспяхова скончыў у 1986 г., датэрмінова абараніўшы кандыдацкую дысертацыю па методыцы выкладання матэматыкі. Працаваў настаўнікам матэматыкі СШ № 34 і № 170 г. Мінска, сакратаром камітэта камсамола БДУ, выкладчыкам кафедры геаметрыі, тапалогіі і методыкі выкладання матэматыкі, дацэнтам гэтай жа кафедры. Аляксандр Іванавіч стаяў ля вытокаў стварэння ліцэя БДУ, быў яго першым дырэктарам. Свой прафесійны шлях А. І. Жук працягваў на пасадзе рэктара Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. У 1997 г. узначаліў Акадэмію паслядыпломнай адукацыі. У 2000-м быў назначаны першым прарэктарам Беларуска-

га дзяржаўнага ўніверсітэта, а ў 2001-м – першым намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь. З трэцяга мая 2014 г. – рэктар установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пад кіраўніцтвам А. І. Жука ўпершыню ў сусветнай практыцы распрацаваны праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Аляксандр Іванавіч мае 208 публікацый, падрыхтаваў 2 дактароў і 9 кандыдатаў навук, з’яўляецца галоўным рэдактарам навукова-метадычных часопiсаў «Вышэйшая школа» і «Адукацыя i выхаванне». А. І. Жук з’яўляецца намеснікам старшыні савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, членам Савета па адукацыі пры Інтэграцыйным Камітэце ЕўрАзЭС, членам калегій Вышэйшай атэстацыйнай камісіі і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук, ВАК, нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі» і інш.


К Н І ГА Ў П А Д А Р У Н А К ЯК ЗНАК СЯБРОЎСТВА На факультэце беларускай і рускай філалогіі 23 красавіка адбылася ўрачыстая падзея – перадача кніг выдавецтваў Расіі. Мерапрыемства прайшло пры падтрымцы Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва, Дома рускага замежжа імя А. Салжаніцына, выдавецтва «Рускі шлях» і часопіса «Юность». Увазе прысутных быў прадстаўлены фільм пра рускую дыяспару за мяжой і працу з ёй прадстаўнікоў Дома рускага замежжа. За 15 хвілін гледачы даведаліся пра няпростае жыццё эмігрантаў (не толькі пісьменнікаў, але і філосафаў, вучоных) пачынаючы з 1917 г. Студэнты і выкладчыкі ўзгадалі асноўныя вехі жыцця А. Салжаніцына, імя якога з гонарам носіць Дом рускага замежжа. Своеасаблівай «разынкай» мерапрыемства стала выступленне сучаснага расійскага паэта, галоўнага рэдактара папулярнага часопіса «Юность» Валерыя Дударава. Госць цікава і нязмушана пагутарыў з прысутнымі, пазнаёміў з асаблівасцямі сучаснага літаратурнага працэсу ў Расіі, структурай і рубрыкамі часопіса, узгадаў пісьменнікаў, што спрычыніліся да яго выдання. Напрыканцы была праведзена віктарына, удзельнікі якой сталі ўладальнікамі свежых нумароў часопіса. У выніку факультэту беларускай і рускай філалогіі быў зроблены вялікі падарунак – 300 кніг культурнага, філасофскага, багаслоўскага і літаратуразнаўчага зместу, пазнаёміцца з якімі выкладчыкі і студэнты могуць у Інфармацыйным цэнтры па філалагічных навуках (каб. 406 вучэбнага корпуса № 2).

• Вялікай Перамозе прысвячаецца ПОДЗВІГ НАРОДА НАЗАЎЖДЫ Ў НАШАЙ ПАМЯЦІ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

Рэспублікі Беларусь і гістарычнага факультэта нашай alma mater. У экспазіцыйнай віртуальнай прасторы будуць прадстаўлены ўнікальныя дакументы, якія раскажуць пра гераічнае супраціўленне ворагу партызан і падпольшчыкаў. Перш за ўсё гэта архіўныя матэрыялы Беларускага штаба партызанскага руху, якія адлюстроўваюць гісторыю стварэння партызанскіх атрадаў і брыгад, іх баявую дзейнасць і ўзаемадзеянне з часцямі Чырвонай Арміі падчас правядзення аперацыі па вызваленні Беларусі «Баграціён». Склалася традыцыя, паводле якой штогод факультэт сумесна з Інстытутам гісторыі НАН Беларусі і гімназіяй № 174 г. Мінска праводзіць маладзёжную навукова-практычную канферэнцыю «Вялікая Айчынная вайна 1941–1945 гг. у гістарычнай памяці народа». У яе рабоце прымуць актыўны ўдзел вядучыя навукоўцы БДПУ, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, прадстаўнікі вучнёўскай моладзі з усёй рэспублікі, а таксама краін СНД. Для паглыблення, сістэматызацыі ведаў студэнтаў гістарычнага факультэта пра знакавыя падзеі Другой сусветнай вайны, а таксама ў мэтах ваенна-патрыятычнага выхавання студэнцкай моладзі па рэкамендацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з 2014/2015 навучальнага года ў ВНУ ўведзены курс «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа». У рамках гэтай дысцыпліны будучыя педагогі падрыхтавалі даклады і паведамленні па розных аспектах ваеннай гісторыі. Былі праведзены тэматычныя гутаркідыспуты: «Беларусы на франтах Вялікай Айчыннай вайны», «Знішчэнне і вываз

2

гісторыка-культурных каштоўнасцяў і праблемы іх вяртання», «Удзел беларусаў у еўрапейскім антыфашысцкім супраціўленні і баявых дзеяннях армій заходніх саюзнікаў». У рамках святочных мерапрыемстваў праводзіцца інтэрнэт-алімпіяда для школьнікаў па дысцыпліне «Гісторыя». Па стане на 12 красавіка паступіла ўжо больш за 250 заявак на ўдзел з усёй рэспублікі. Інтэрактыўнае спаборніцтва праводзіцца ў два туры, 12 мая журы падвядзе вынікі і абвесціць спіс пераможцаў. Іх чакаюць ганаровыя граматы і падзякі ад кіраўніцтва нашага ўніверсітэта. Напярэдадні 9 мая на гістарычным факультэце запланавана адзіная тэматычная куратарская гадзіна «Мы ў памяці захоўваем простыя імёны». Куратары вучэбных груп і студэнты з дапамогай прэзентацый раскажуць пра сваіх родных і блізкіх, якія абаранялі Бацькаўшчыну ў гады ваеннага ліхалецця. Таксама будуць арганізаваны тэматычныя сустрэчы студэнтаў і выкладчыкаў з вядучымі ваеннымі гісторыкамі, круглыя сталы, акцыі ваеннапатрыятычнага клуба «Памяць»: «Салют Табе, Салдат Перамогі!», «У вайны не жаночае аблічча», «Водгукі вайны», «Падарунак ветэрану». Сумесна з музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны запланаваны экскурсійныя паездкі на культурна-гістарычны комплекс «Лінія Сталіна», у мемарыяльны комплекс «Хатынь», на Курган Славы, у музей Вялікай Айчыннай вайны. Наталля БАРАБАШ, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце гістарычнага факультэта

Ад тэорыі — да практыкі Дзясятыя аспіранцкія чытанні «Актуальныя праблемы педагагічных даследаванняў», прысвечаныя 100-годдзю БДПУ, адбыліся 25 красавіка на кафедры педагогікі. У гэтым навуковым мерапрыемстве прымалі ўдзел не толькі аспіранты і магістранты, але і прафесары і дацэнты. З прывітальным словам да ўдзельні- шай школах, праблемы электроннага каў форуму звярнуўся загадчык кафед- навучання і IT-дыдактыкі, інавацыйны ры педагогікі прафесар І. І. Цыркун. Ён вопыт настаўнікаў як адна з крыніц асобна спыніўся на гісторыі ўзнікнення развіцця педагагічнай дзейнасці. Шыі развіцця педагагічных чытанняў, ад- рока абмяркоўваліся і такія тэмы, як значыў іх ролю ў падрыхтоўцы кадраў асаблівасці прафесійнай падрыхтоўкі вышэйшай кваліфікацыі. На пленар- студэнтаў на першай і другой ступеным пасяджэнні выступілі дацэнты нях вышэйшай адукацыі, якасныя кафедры педагогікі К. М. Арцямёнак, характарыстыкі вучэбнай дзейнасці, А. Р. Барысевіч, В. М. Пунчык. У іх да- праектаванне развіваючага адукацыйкладах былі раскрыты актуальныя пра- нага асяроддзя навучальнай установы. блемы развіцця педагагічнай навукі, Выступленні ўдзельнікаў сектакія як структура пазнавальнага цый суправаджаліся актыўным канструкту ў навуковым даследаванні, абмеркаваннем, падчас якога наэкалагічная адукацыя, педагагічная вукоўцы свабодна абменьваліся дыягностыка і інтэлектыка. думкамі, ідэямі, практычнымі Удзельнікі чытанняў працягнулі пра- напрацоўкамі. У працэсе навуцу ў дзвюх секцыях, дзе разгарнулася ковага дыялогу былі акрэслены навуковая дыскусія па наступных на- арыенціры для далейшага прапрамках: метадалагічныя праблемы вядзення ўласных даследаванняў. педагагічных даследаванняў, асобаснаВольга КАТЛАБАЙ, развіццёвыя адукацыйныя тэхналогіі і загадчык лабараторыі педагогікі сістэмы ў агульнаадукацыйнай і вышэйі педагагічных інавацый Узаемаабмен ведамі, інтэлектуальнае супрацоўніцтва, стварэнне атмасферы пошуку і пазнання – асноўныя прыярытэты традыцыйнага форуму, які ў чарговы раз сабраў самых лепшых маладых даследчыкаў БДПУ. Х студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Студэнцкая навука як фактар асобаснага і прафесійнага развіцця будучага спецыяліста» прайшла ў нашай alma mater 23 красавіка.

ПРЫЯРЫТЭТ – НАВУКА Прарэктар па навуковай рабоце Васіль Васільевіч Бушчык распачаў пленарнае пасяджэнне з падвядзення вынікаў працы маладых даследчыкаў. Пасля ўдзельнікі канферэнцыі праслухалі даклады аспірантаў, выкладчыкаў і намесніка дэкана па навуковай рабоце фізічнага факультэта Сяргея Міхайлавіча Барайшука. Удзельнікі, сярод якіх былі школьнікі, студэнты і магістранты, прадоўжылі працу ў шасці секцыях. Такая рознаўзроставасць спрыяла прафесійнай арыентацыі навучэнцаў. Знаёмства з вынікамі даследчай працы старэйшых таварышаў, безумоўна, будзе стымуляваць іх далейшую актыўную навуковую дзейнасць. Тым больш што ўжо зараз можна гаварыць пра дастаткова высокі ўзровень іх работ. Так, у секцыі «Сучаснае мовазнаўства, літаратуразнаўства і фалькларыстыка» з дакладам «Увасабленне вобраза ракі Віліі ў творчасці сучасных паэтаў Вілейшчыны» выступіла васьмікласніца Ірына Грабоўская. Студэнты-навукоўцы прадстаўлялі работы не толькі па тых спецыяльнасцях, якія з’яўляюцца для іх профільнымі ў навучанні. Напрыклад, прадстаўніца факультэта беларускай і рускай філалогіі Надзея Вайцюк прыняла ўдзел у працы секцыі «Тэарэтычныя і прыкладныя аспекты сучаснай псіхалогіі». Па яе словах, «навукова-практычная канферэнцыя збірае таленавітых студэнтаў разам, стварае ўмовы для іх узаемадзеяння і развіцця. Гэта інтэлектуальная генерацыя маладых даследчыкаў з’яўляецца рухаючай сілай навуковага жыцця ўніверсітэта. Акрамя таго, такое мерапрыемства дае магчымасць паспрабаваць свае сілы ў самых розных галінах навукі». Студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя ў чарговы раз дазволіла ўпэўніцца, што прыярытэт універсітэта – плённая і якасная навуковая праца, падтрымка здольных студэнтаў, спрыянне іх прафесійнаму і асобаснаму ўдасканаленню. Маргарыта ГЕРАСІМЁНАК, студэнтка 3-га курса ФБіРФ 8 мая 2014 г.


У М Е Е М П РА Ц А В А Ц Ь І С В Я Т К А В А Ц Ь! Зусім нядаўна факультэт псіхалогіі адсвяткаваў дваццаты дзень нараджэння. За гэты час ён мяняўся, аднак і сёння захаваў асноўную ідэю сваіх стваральнікаў – Якава Львовіча Каламінскага, доктара псіхалагічных навук, прафесара, які з першых дзён стаў навуковым кіраўніком факультэта, і Анатоля Аляксандравіча Амялькова, кандыдата псіхалагічных навук, дацэнта, прызначанага асноўным арганізатарам працы. А заключаецца гэтая ідэя ў спалучэнні практыкаарыентаванай і фундаментальнай акадэмічнай падрыхтоўкі студэнтаў. Менавіта ў рэчышчы такой канцэпцыі і праходзілі Дні факультэта псіхалогіі ў яго дваццацігоддзе.

На семінары

На працягу ўсяго красавіка ў рамках святкавання на факультэце праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы: конкурс на лепшую курсавую работу, метадалагічны семінар «На Скарыны, 13», штогадовая студэнцкая алімпіяда па псіхалогіі «Пад знакам PSY», інтэлектуальная гульня «Што? Дзе? Калі?», конкурс прафесійнага майстэрства «Студэнт-псіхолаг года». Сваю працу завяршылі Вясновая псіхалагічная школа і XIV студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Тэарэтычныя і прыкладныя праблемы сучаснай псіхалогіі». Адбылося пасяджэнне літаратурнага клуба, а заключным акордам стаў канцэрт, прысвечаны юбілею факультэта. Метадалагічны семінар «На Скарыны, 13» ужо паспеў стаць значнай падзеяй для ўсяго факультэта. Невыпадкова менавіта з яго пачаліся святочныя мерапрыемствы. Пасяджэнне семінара, якое адбылося 7 красавіка, выклікала асаблівую зацікаўленасць, паколькі было прысвечана значнаму аспекту дзейнасці выкладчыка – фарміраванню культуры акадэмічнага навучання студэнтаў. Алімпіяда па псіхалогіі «Пад знакам PSY» ўяўляе сабой спаборніцтва каманд студэнтаў розных курсаў. Мэтай мерапрыемства з’яўляецца выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, арыентаванай на паглыбленне кампетэнтнасці ў галіне псіхалогіі, а таксама прапаганда навуковых ведаў у студэнцкім асяроддзі.

Адна з новых традыцый факультэта – правядзенне Вясновай псіхалагічнай школы. У гэтым годзе студэнты ўпершыню атрымалі магчымасць прыняць удзел у пяці майстар-класах па такіх напрамках практычнай псіхалогіі, як псіхааналіз, экзістэнцыйная тэрапія, кагнітыўная тэрапія паводзін, псіхадрама. У ходзе воркшопаў запрошаныя трэнеры-практыкі і дэкан факультэта акрэслілі сутнасць названых метадаў і прадэманстравалі асобныя тэхнікі працы з кліентамі. Студэнцкая навуковая канферэнцыя на факультэце праходзіць ужо чатырнаццаты год запар. Вось і сёлета 15 красавіка адбыўся традыцыйны форум. На адкрыцці канферэнцыі з прывітаннем удзельнікам выступіў дэкан факультэта Дзмітрый Рыгоравіч Дзьякаў. Пленарнае пасяджэнне распачалося лекцыяй прафесара Якава Львовіча Каламінскага на тэму «Фарміраванне псіхалагічнай культуры як умова і мэта дзейнасці псіхолага», якая выклікала жывую цікавасць у студэнтаў і выкладчыкаў. Пасля даклада магістранта кафедры прыкладной псіхалогіі Юрыя Варановіча «Псіхалагічны змест і механізмы перажывання гвалту сведкамі» разгарнулася актыўная дыскусія ў рамках азначанай праблемы. Магістрантка кафедры клінічнай псіхалогіі Дар’я Гурыновіч у ходзе раскрыцця тэмы «Псіхалагічныя праблемы ранняга навучання дзяцей школьным навыкам» закранула актуальныя пытанні, звязаныя з імклівым ростам колькасці школ ранняга развіцця. Дыпломамі за лепшае выступленне на секцыі былі ўзнагароджаны студэнты Дар’я Крынчык, Валерыя Сасніна, Ганна Звягава, Уладзіслаў Вінаградаў, Інга Ярмак, Кацярына Буйневіч. Усе яны сталі ўдзельнікамі Х універсітэцкай навуковапрактычнай канферэнцыі «Студэнцкая навука як фактар асобаснага і прафесійнага развіцця будучага спецыяліста».

Удзел у конкурсе прафесійнага майстэрства «Студэнт-псіхолаг года» звычайна бяруць прадстаўнікі 2–4 курсаў. Будучыя спецыялісты маюць магчымасць выступіць са сваімі ідэямі перад аўдыторыяй, праявіць сябе ў розных сітуацыях, набліжаных да прафесійных, ацаніць уласныя сілы і атрымаць зваротную сувязь. Сёлета ў спаборніцтве пад назвай «Гульні розуму» ўдзельнікі спачатку выступілі з самапрэзентацыяй і ў вольнай форме распавялі пра сябе як пра будучых прафесійных псіхолагаў. Далейшыя заданні дазволілі прадэманстраваць тэарэтычныя веды студэнтаў па вывучаемых дысцыплінах, а яшчэ – іх здольнасць ацэньваць эмацыйныя станы людзей. Рашэннем журы пераможцай конкурсу была прызнана трэцякурсніца Алеся Якшук.

Падчас конкурсу «Студэнт-псіхолаг года»

Завяршыў святочныя мерапрыемствы канцэрт, на які былі запрошаны студэнты, выпускнікі, выкладчыкі. Кожны мог асабіста выказаць віншаванні роднаму факультэту, яго кіраўніцтву, любімым педагогам. Хочацца яшчэ раз пажадаць факультэту псіхалогіі плённага развіцця, разумных студэнтаў, цікавых праектаў і ідэй. Анастасія КАЛАШНІК, намеснік дэкана факультэта псіхалогіі па навуковай рабоце

Пра здароўе думай з маладосці Сёння праблема аздараўлення студэнцкай моладзі вельмі актуальная і вырашаецца на дзяржаўным узроўні. Здаровая нацыя – залог добрага генафонду. І пра гэта варта памятаць найперш нам, будучым настаўнікам, паколькі наша задача заключаецца не толькі ў тым, каб перадаваць веды, але і ў тым, каб зберагаць здароўе сваіх выхаванцаў. І пачынаць тут трэба з уласнага прыкладу. Таму падчас навучання ва ўніверсітэце мы павінны клапаціцца пра сваё здароўе. А дапаможа ў гэтым студэнцкі санаторый-прафілакторый (далей – ССП), які ўжо шмат гадоў працуе на базе інтэрната № 3 БДПУ. Вы яшчэ ніводнага разу не набывалі пуцёўку ў ССП? Тады гэты артыкул у першую чаргу спецыяльна для вас. Пра асаблівасці работы аздараўленчай установы расказвае галоўны ўрач Казімір Іванавіч ВЯРШЫЛА. – Студэнцкі санаторый-прафілакто- накіраваны на аздараўленне, дактары прызначаюць адпаведнае лячэнне. рый – санаторна-курортная арганізацыя Але часам у гутарцы з урачом высвятляецца, што пацыент мае і іншыя для аказання аздараўленчых паслуг (у тым захворванні, не ўнесеныя ў выпіску з медыцынскіх дакументаў. У такім ліку без адрыву ад вучобы) асобам, якія выпадку пасля кансультацыі доктара вам могуць быць прызначаны данавучаюцца ва ўстановах, што забяспечва- датковыя лячэбныя працэдуры, але ўжо на платнай аснове. Прычым выюць атрыманне вышэйшай адукацыі. Наш конваюцца яны незалежна ад таго, ці ёсць у вас санаторна-курортная пуССП ажыццяўляе наступныя паслугі: цёўка. Тэрміны правядзення дадзеных працэдур узгадняюцца з пацыентам •першасная медыка-санітарная дапамога; індывідуальна. •тэрапія; Адзначу, што за аказанне тых самых паслуг у платнай клініцы вам давядзец•фізіятэрапія; ца пакінуць у разы большую суму грошай. Таму перавага на карысць нашага •лячэбная фізкультура; ССП відавочная. І справа не толькі ў цане. Якасць аказання паслуг забяспеч•масаж. ваецца работай высокакваліфікаваных кадраў. У нас працуюць спецыялісты На працягу чатырох гадоў (з мая 2010 г.) першай і вышэйшай катэгорыі. Абсталяванне для лячэбна-рэабілітацыйных ССП аказвае насельніцтву платныя меды- паслуг – на ўзроўні, вышэйшым за сярэдні. цынскія паслугі: Немалаважным для студэнта з’яўляецца пытанне кошту пуцёўкі ў ССП. 1) фізіятэрапеўтычныя – электра-, свят- Па стане на 1 мая 2014 г. гэта сума ў 1 304 000 руб. Аднак студэнт аплочвае ло-, гідра-, магнітатэрапія, ультрафіяле- толькі 15 % кошту – 195 600 руб. Прычым за гэтыя грошы ён атрымоўвае тавае выпраменьванне, інгалятарная тэра- і медыцынскія паслугі, і медыкаменты, і харчаванне. пія, цеплалячэнне; Нам здаецца, больш выгаднай інвестыцыі ў сваё здароўе проста 2) лячэбны масаж; нельга знайсці! Таму не ўпускайце магчымасці палепшыць стан 3) электрамеханатэрапія (кушэтка масажная тэрматэрапеўтычная); свайго арганізма за вельмі прымальны кошт. 4) кансультацыя ўрача-тэрапеўта. Гутарылі Віялета ВАШЧЫЛІНА, Вікторыя ГАБРУСЕВІЧ, Пры паступленні ў ССП згодна з асноўным дыягназам, па якім студэнт студэнткі ФБіРФ 8 мая 2014 г.

3


М АС ТА Ц Т В А Б Е З М Е Ж А Ў Мерапрыемства, прысвечанае 290-годдзю з дня нараджэння знакамітага туркменскага паэта і філосафа Махтумкулі Фрагі, адбылося нядаўна ў актавай зале БДПУ. Студэнты нашага ўніверсітэта – суайчыннікі класіка ўсходняй літаратуры шануюць памяць пра свайго славутага земляка, імкнуцца падзяліцца яго творчай спадчынай з намі, беларусамі. Дарэчы, Махтумкулі Фрагі быў не толькі пісьменнікам, але і вядомым асветнікам свайго часу. Таму правядзенне святочнага мерапрыемства ў сценах педагагічнага ўніверсітэта вельмі сімвалічнае. З прывітальным словам да ўдзельнікаў і гледачоў звярнуўся Пасол Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь Мурад Язбярдзіеў. Госць падзякаваў рэктарату БДПУ за падтрымку ідэі правядзення такога важнага для яго суайчыннікаў мерапрыемства, прысутным – за шчырую зацікаўленасць культурай туркменскага народа, студэнтам – за тое, што захоўваюць свае традыцыі нават далёка ад родных мясцін. У прамове спадар Пасол адзначыў, што Махтумкулі за сваё жыццё напісаў мноства цудоўных вершаў, прасякнутых любоўю да радзімы і народа. Многія з іх былі перакладзены на замежныя мовы. І вось нядаўна выпушчаны зборнік паэзіі Махтумкулі ў перакладзе на беларускую мову. Тры экзэмпляры гэтага выдання госць падарыў нашаму ўніверсітэту. Прарэктар па выхаваўчай рабоце БДПУ С. І. Копцева, у сваю чаргу, выказала задаволенасць тым, што з кожным годам павышаецца ўзровень культуры, адукаванасці і грамадскай актыўнасці туркменскіх студэнтаў, якія вуЯк шмат сярод нас цікавых, творчых, неардынарных людзей! У чарговы раз студэнты і выкладчыкі БДПУ маглі ўпэўніцца ў гэтым 18 красавіка падчас сустрэчы з паэтэсай, аўтарам эстрадных песень, сцэнарыстам, рэжысёрам анімацыйнага і гульнёвага кіно Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Аленай Віктараўнай ТУРАВАЙ. Размова адбывалася ва ўтульнай камернай абстаноўцы «тэатральнай пяцісоткі». Мы з задавальненнем слухалі і назіралі, натхняліся і суперажывалі....

СУСТРЭЧА, ШТО ПАДАРЫЛА НАТХНЕННЕ

Госця акрэсліла асноўныя вехі сваёй творчай біяграфіі, расказала пра бацьку – вядомага рэжысёра Віктара Турава, прадэманстравала цікавыя працы ў галіне мультыплікацыі і гульнёвага кіно, прачытала вершы. Паэтычныя творы «Кроплі абсэнту», «Папяровы месяц» (дарэчы, гэты верш стаў тэкстам песні ў выкананні Лікі Ялінскай, цяпер вядомай як Анжаліка Агурбаш), балада «Каціна каханне» не маглі пакінуць абыякавымі рознаўзроставую аўдыторыю слухачоў. Прымусіла прысутных задумацца і паразважаць дэбютная работа Алены Туравай – мультыплікацыйны фільм для дарослых «Ілюзіён», адзначаны гран-пры на фестывалі ў Казахстане. Неаднаразовы лаўрэат і прызёр дзіцячых кінафестываляў, член Саюза кінематаграфістаў расказала, як нараджаецца анімацыйнае і гульнёвае кіно, як праходзяць здымкі, наглядна прадэманстравала, якую руплівую і філігранную працу даводзіцца ажыццяўляць стваральнікам камп’ютарнай графікі і анімацыйных эфектаў. Радасныя ноткі дзяцінства падаравалі ўрыўкі з паўнаметражнага гульнёвага фільма «Навагоднія прыгоды ў ліпені», прымусіў пахвалявацца «Кіндарвілейскі прывід», захапіў анонс да працы «Рыжык у Залюстроўі». Прысутнічаць на такіх сустрэчах заўсёды цікава. Гэта натхняе, дае імпульс да творчасці, прыадчыняе заслону таямнічага і неадназначнага свету мастацтва. Вольга ЛАЗАРАВА, выкладчык кафедры беларускага і рускага мовазнаўства

чацца ў нашым універсітэце. Дарэчы, узровень іх творчага майстэрства прысутныя змаглі ацаніць, паглядзеўшы канцэртную праграму, якая пачалася кароткім аповедам пра жыццё і творчасць Махтумкулі Фрагі. Са сцэны прагучаў верш «Пра радзіму» на трох мовах (роднай, беларускай і рускай), а таксама аўтарская музычная праграма на словы знакамітага паэта, напісаныя амаль тры стагоддзі таму, аднак актуальныя і сёння. Тэму сувязі мінулага і сучаснага працягнула дэманстрацыя маладзёжнай калекцыі адзення, якая спалучала чароўнасць нацыянальных строяў і практычнасць паўсядзённых рэчаў. Пасля студэнты паказалі гумарыстычную мініяцюру аб праблемах туркменскага хлопца ў сталіцы Беларусі. Усходнія народы заўжды ганарыліся нацыянальнымі танцамі, таму ім у канцэрце быў прысвечаны асобны блок. Увазе гледачоў быў прадстаўлены і іх «прашчур» – народны танец «Куштдэпды», які адлюстроўвае сцэнкі з жыцця продкаў. Скончыўся канцэрт сучаснымі туркмен-

КРАСАВІК – УСІМ ВЯДОМЫ ЖАРТАЎНІК! Так-так, нездарма ж першы дзень гэтага месяца адзначаецца ў свеце як свята гумару. Настроіўшы нас на вясну і пазітыў, усмешлівы красавік на развітанне падарыў усім аматарам педагагічнага гумару сапраўды феерычную падзею – двухдзённы вялікі фінал лігі КВЗ БДПУ, які прайшоў у 22-і і 24-ы дні мінулага месяца. Адразу восем каманд прэтэндавалі на чэмпіёнскі тытул і запаветную ўзнагароду – «Шкляны кактус». Можна толькі здагадвацца, якая вялікая праца папярэднічала фінальным гульням і як цяжка было нязменным рэдактарам нашай лігі – Аляксандру Камароўскаму і Івану Моргуну. Зрэшты, нялёгка прыйшлося і членам журы: выбіраць лепшых сярод лепшых заўжды складана. А вось гледачы былі, як заўжды, у самым выгадным становішчы: нішто не адцягвала іх увагі ад гумарыстычнага дзейства, не замінала ад душы смяяцца з трапных жартаў і ўдалых сцэнак. Але пра ўсё па парадку. Першы конкурсны дзень распачаўся з традыцыйнага развітання кавэзэшнікаў-выпускнікоў з любімай лігай. Усе іх жаданні спраўдзіліся, а таму неўзабаве перайшлі ад лірыкі непасрэдна да жартаў. У традыцыйным «Трыятлоне» не змаглі павесяліць журы адказамі на іх пытанні дзве каманды – «ФП» (факультэт псіхалогіі) і «Валерый Сюткін» (фізічны факультэт). Астатнія ж працягнулі біятлоннае спаборніцтва: чый гумар акажацца болей трапным? Цэль, вядома, ва ўсіх адна – гамерычны рогат залы і, пажадана, яшчэ і суддзяў. І траплялі ў яе ўсе каманды, толькі хтосьці часцей, а нехта – радзей. Так, «Дранікі» з ФБіРФ заўважылі, што па лайках на старонцы Макса Каржа можна вызначыць прыблізную колькасць абітурыентак у гэтым годзе. Каманда «Sidis» (ФФВ) пажартавала пра дырэктара Байфлая, у якога ўсё жыццё пранеслася перад вачыма, але павольна і падтарможваючы. «Зборная ФСПТ» падзялілася такім назіраннем: паколькі ў Гадзіну Зямлі прынята эканоміць электраэнергію, то жыхары Ляхавічаў, відаць, жывуць у імя Зямлі. Матэматыкі («FM») адзначылі, што на апошнім канцэрце Аляксея Хлястова гучней за ўсё хлопалі… дзверы. У фінальнай конкурснай перастрэлцы сышліся «Качыныя гісторыкі» (гістфак) і адзіная жаночая зборная «Думкі ўслых» (ФДА). Гісторыкі расказалі, што адзін студэнт «праваліў» іспыт па матэматыцы, але так умела гэта адмаўляў, што здаў экзамен па філасофіі. Аднак ні гэты, ні іншыя ўдалыя жарты не вытрымалі канкурэнцыі з дзявочым гумарам, напрыклад, пра тое, што вопытны фізрук зімой мяняе свісток з жалезнага на пластмасавы. Перамагла ў гэтым конкурсе каманда «Думкі ўслых». Візітоўкі, як заўжды, парадавалі разнастайнай тэматыкай гумару, дэманстрацыяй кавэзэшнікамі выдатнай акцёрскай ігры, нечаканымі сюжэтамі і нестандартнымі ідэямі. А вынік першага дня фіналу такі: лепшай актрысай назвалі прадстаўніцу ФДА Марыю Жылінскую, якая выдатна сыграла жонку да і пасля вяселля. Спецыяльны прыз ад прафкама студэнтаў атрымалі аптымістыматэматыкі за мініяцюру «У прыёмнай камісіі БДПУ», якая паказала працэс паступлення ў нашу ВНУ пасля таго, як прафесія педагога стане самай высокааплатнай у краіне. Па балах лідарства засталося за фестывальнымі трыумфатарамі – камандай гісторыкаў. У другі дзень кавэзэшнікаў чакалі два выпрабаванні – конкурс відэакліпаў і нумар з сябрам. І зноў гледа-

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

скімі эстраднымі песнямі ў выкананні студэнтаў БДПУ і БДУ. Нават у поп-мастацтве адчувалася таямнічасць і чароўнасць гэтай краіны. Сустрэча дала цудоўную магчымасць беларусам і туркменам лепш зразумець адзін аднаго, убачыць у новым ракурсе, пазнаёміцца з культурай абедзвюх нацый. Правядзенне святаў у такім фармаце, безумоўна, неабходна для далейшага развіцця добрых стасункаў паміж нашымі народамі. Елісей БАРАНАЎ, студэнт 21-й групы факультэта прыродазнаўства

чы не стамляліся здзіўляцца фантазіі і вынаходніцтву педагогаў-гумарыстаў. Матэматыкі сабралі на мінскіх вуліцах меркаванні пра сваю каманду, дзяўчаты з ФДА паказалі шмат варыянтаў, як можа пачынацца дрэнны дзень, каманда «Sidis» расказала пра тыповыя паводзіны і фразы фізрука. Але самым удалым аказаўся відэаролік фізікаў, які засцерагаў будучых педагогаў ад памылак у прафесійнай дзейнасці. Я, напрыклад, яшчэ ніколі не бачыла такога смешнага метадычнага дапаможніка па практычнай педагогіцы! Нездарма капітан каманды Сяргей Ляўчук, які сыграў у відэа галоўную ролю, атрымаў званне лепшага кавэзэшніка сезону. Конкурс аднаго нумара з сябрам у чарговы раз пацвердзіў, што БДПУ – вялікая дружная сям’я. Хто толькі не прыйшоў на дапамогу кавэзэшнікам – і выкладчыкі, і выпускнікі, і супрацоўнікі ўніверсітэта, і нават адзін з членаў журы – Вадзім Грачоў – сыграў разам з камандай ФСПТ. Матэматыкі, напрыклад, паказалі, як адпачываюць выкладчыкі іх факультэта ў Турцыі, і гэта мініяцюра, між іншым, была прызнана лепшым жартам пра БДПУ. А праспяваўшы ў канцы выступлення жартоўны гімн БДПУ, каманда «FM» забяспечыла сабе яшчэ і прыз за лепшае музычнае афармленне. Рэмейк «Тытаніка» ў беларускім варыянце, паказаны камандай ФБіРФ разам з выпускніцай факультэта Кацярынай Вайцюшонак, проста пакарыў залу. А Кацярыне зусім нечакана ён прынёс званне лепшай кавэзэшніцы сезону. Але сапраўднай бомбай стаў нумар пра супербабулю, ролю якой выконвала Леаніда Станіславаўна Саўчанка (каманда ФФВ). Дзякуючы бліскучай задумцы і выдатнай ігры гэтай жанчыны каманда заслужана атрымала ажно тры прызы: за лепшы нумар, лепшы жарт і самы жывы момант гульні. Фізікам дастаўся спецпрыз ад прафкама студэнтаў, а дзяўчатам з ФДА – прыз рэдактараў. У выніку гумарыстычных баталій бронза – у каманды «Зборная ФСПТ», другое месца занялі матэматыкі, а перамогу святкавалі фізікі. Радуе тое, што маладыя каманды так добра стартуюць у нашай лізе, што ўзаемадапамога і падтрымка існуюць нават у рамках спаборніцтва, што выдатнае пачуццё гумару (чытай – паказчык інтэлекту) уласціва новым пакаленням будучых педагогаў. Дзякуй вам, любімыя гумарысты, за вашу творчасць і наш цудоўны настрой! Вераніка МАНДЗІК

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/117 ад 14.04.2014. 226-40-19 Т. А. БАШМАКОВА Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 216. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 07.05.2014 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.