1133

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 28 лістапада 2013 года

№ 15 (1133)

З КЛОПАТАМ

У ШКОЛУ

ФЕСТЫВАЛЬ

ПРА

ПА ВОПЫТ

КВЗ

СТУДЭНТА

Стар. 2

•Навіны БДПУ А

ДРАЗУ тры залатыя медалі Універсіяды-2013 падаравала сваёй alma mater у Дзень нараджэння выпускніца ФФВ Юлія ХІТРАЯ. Ёй не было роўных у комплексным плаванні на 200 м, бліскуча адолела Юля і дыстанцыі 50 і 100 м вольным стылем. Дастойна выступілі на Універсіядзе ў Пінску і астатнія члены зборнай каманды БДПУ па плаванні (трэнер – С.У. Малахаў). Так, студэнтка 4-га курса ФФВ Яна ПАРАХОЎСКАЯ заваявала яшчэ тры медалі ў плаванні вольным стылем: сярэбраны – на дыстанцыі 400 м і два бронзавыя – на дыстанцыях 50 і 100 м. Адзначым таксама першакурсніка факультэта псіхалогіі Антона ХАМЕНКУ. Адзін з самых маладых удзельнікаў Універсіяды, ён з трэцім вынікам завяршыў заплыў на спіне на 200 м. Так трымаць! РАБЛЕМЫ здароўя сучаснай моладзі: дапамога дарослым дзе« цям алкаголікаў» – такая тэма міжнароднай навукова-практычнай анлайн-канферэнцыі, адной з пляцовак правядзення якой стаў наш універсітэт (мадэратар – загадчык кафедры сацыяльнай псіхалогіі Г.В. Гатальская). Акрамя выкладчыкаў і студэнтаў факультэта псіхалогіі БДПУ ў мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Фларэнтыйскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Італія), Забайкальскага дзяржаўнага ўніверсітэта (РФ, г. Чыта), Данбаскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта (Украіна). Па выніках работы канферэнцыі была прынята адпаведная рэзалюцыя.

П

• Аддзел кадраў

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) замежных моў № 2, псіхалогіі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59.

•Канферэнц-зала Слова ў кантэксце памяці Навуковая спадчына беларускага лінгвіста, доктара філалагічных навук, прафесара Фёдара Янкоўскага захоўваецца не толькі ў шматлікіх выданнях, але і ва ўдзячнай памяці яго вучняў і паслядоўнікаў. Гэта яшчэ раз пацвердзіла ІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя «Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння (да 95-годдзя прафесара Ф.М. Янкоўскага)», якая прайшла 19 лістапада ў БДПУ. Мерапрыемства падрыхтавала і правяла кафедра беларускага мовазнаўства, на якой больш за трыццаць гадоў шчыраваў Фёдар Міхайлавіч і дзе па сёння шануюць і берагуць ягонае Слова. На пленарным пасяджэнні да ўдзельнікаў канферэнцыі – гасцей з далёкага і блізкага замежжа і з розных куткоў Беларусі, выкладчыкаў і студэнтаў нашага ўніверсітэта – звярнуўся першы прарэктар БДПУ А.І. Андарала, выступленне якога стала пазітыўным лейтматывам для іншых дакладчыкаў. «Жыццём слугуючы Айчыне» – так акрэслівалі шлях Фёдара Янкоўскага даследчыкі мовы і літаратуры Н.В. Гаўрош, В.П. Ра(Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)

Стар. 4

Стар. 4

СВЯТА Ў ПРАДЧУВАННІ ЮБІЛЕЮ Урачыстым, яскравым і ў той жа час па-сямейнаму цёплым стала святкаванне 99-годдзя Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Арганізатары мерапрыемства прыклалі ўсе намаганні, каб дзень 21 лістапада стаў для кожнага запамінальным і багатым на станоўчыя эмоцыі. Урачыстае пасяджэнне Савета ўніверсітэта адкрыў рэктар БДПУ прафесар П.Д. Кухарчык. Пётр Дзмітрыевіч звярнуўся да прысутных са словамі віншаванняў і адзначыў, што Дзень нараджэння ўніверсітэта – свята сапраўды сямейнае, бо яно аб’ядноўвае ўсіх нас – выкладчыкаў, супрацоўнікаў, студэнтаў і сяброў БДПУ. Дзень універсітэта – той самы час, калі вылучаюць і віншуюць лепшых. Граматы, грашовыя прэміі, а таксама асабістыя віншаванні ад кіраўніка нашай ВНУ на святочнай цырымоніі ўзнагароджання атрымалі: Ганаровую грамату БДПУ за шматгадовую плённую працу па падрыхтоўцы педагагічных кадраў і ў сувязі з Днём універсітэта – В.А. Канаш, старшы выкладчык кафедры хіміі, С.М. Фяклістава, загадчык кафедры сурдапедагогікі; Ганаровую грамату БДПУ за шматгадовую плённую працу ў сістэме адукацыі і ў сувязі з Днём універсітэта – С.Д. Зінчук, вядучы інжынер кафедры інфарматыкі і асноў электронікі; Грамату БДПУ за шматгадовую плённую працу па падрыхтоўцы педагагічных кадраў і ў сувязі з Днём універсітэта – С.А. Багдановіч, дацэнт кафедры матэматычнага аналізу, А.С. Васілеўская, дацэнт кафедры беларускага і рускага мовазнаўства, А.В. Ефімовіч, дацэнт кафедры паліталогіі і права, А.П. Жыганава, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце факультэта беларускай і рускай філалогіі, Л.С. Кавальчук, выкладчык кафедры эканомікі, Н.Г. Салаўёва, загадчык кафедры медыка-біялагічных асноў фізічнага выхавання, С.В. Сівуха, дацэнт кафедры сацыяльнай псіхалогіі, І.У. Тышкевіч, старшы выкладчык кафедры методык дашкольнай адукацыі, А.М. Шугаеў, старшы выкладчык кафедры музычна-інструментальных дысцыплін, С.П. Шупляк, дацэнт кафедры гісторыі старажытных цывілізацый і сярэдневякоўя; Грамату БДПУ за шматгадовую плённую працу ў сістэме адукацыі і ў сувязі з Днём універсітэта – М.М. Альфяровіч, аператар кацельнай аграбіястанцыі, Л.А. Банько, ме-

тадыст упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю, Г.В. Будзькова, спецыяліст аддзела кадраў, Г.В. Вінаградава, метадыст вучэбна-метадычнага ўпраўлення, В.І. Кіралюк, загадчык інтэрната № 2, А.А. Палякова, метадыст Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, Р.С. Рубцоў, вядучы інжынер цэнтра студэнцкай творчасці і спорту, Н.К. Скрыганава, бухгалтар упраўлення бухгалтарскага ўліку і фінансаў, Л.М. Храпко, тэхнік службы аховы і бяспекі. Граматы БДПУ і грашовыя прэміі ў памеры дзвюх базавых велічынь за кошт сродкаў фонду матэрыяльнага заахвочвання атрымалі і студэнты – А. Атамановіч (ФФВ), В. Бабік (фізічны факультэт), М. Воўк (факультэт прыродазнаўства), А. Дайлід (ФПА), К. Дзернакова (ФСА), В. Дымкова (ФСПТ), Т. Кучар (гістарычны факультэт), С. Лабазнікава (ФЭА), М. Маліноўская (ФБіРФ), Г. Скрабец (матэматычны факультэт), Г. Чыжык (факультэт псіхалогіі), Г. Тайлыеў (ФБіРФ), М. Шабан (ФДА). (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)


Слова ў кантэксце памяці (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

гойша, В.А. Ляшчынская. У асобе вучонага, які шчыра дапамагаў студэнтам, аспірантам стаць філолагамі і вызначыць сваё месца ў айчыннай лінгвістыцы, яны бачылі ўзор вернасці і адданасці роднаму слову. Навуковую спадчыну педагога з вялікай эрудыцыяй ставілі ў кантэкст сучаснасці, што дазволіла па-новаму асэнсаваць набыткі мінулага. Выступілі і госці – навукоўцы І.Я. Лепешаў з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы,

В.І. Іўчанкаў з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Н.В. Пятаева з Башкірскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Іх даклады закранулі важныя пытанні філалагічнай навукі: некратызмы ў складзе фразем, штамп і аўтарскае «я» журналіста, лексіка-семантычную сістэму мовы ў аспекце сінергетычнай парадыгмы сучаснай лінгвістыкі. Грунтоўнасцю і глыбінёй даследавання вызначаліся даклады на секцыйных пасяджэннях. Выступоўцы дзяліліся навуковымі назіраннямі па праблемах лексікалогіі, лексікаграфіі, анамастыкі, фразеалогіі, парэміялогіі, граматыкі, перакладу і інтэрпрэтацыі тэксту, культуры маўлення, лінгвадыдактыкі. Прычым асэнсаванне пэўнага моўнага факта ўдала падмацоўвалася прыкладамі, зваротам да супастаўляльнага аналізу. Прысутныя актыўна і трапна абмяркоўвалі кожны даклад, і ў выніку нязмушанай дыскусіі нараджалася адметная навуковая энергетыка, якая, несумненна, спрыяла новым ідэям. А значыць – і ўзнікненню новых артыкулаў, манаграфій, вучэбных дапаможнікаў.

На падвядзенні вынікаў форуму прыемна было пачуць удзячныя словы пра ўдалую арганізацыю канферэнцыі ад гасцей з Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы. Было выказана жаданне яшчэ не адзін раз прыехаць у БДПУ – дзеля навуковых знаёмстваў і адчування далучанасці да Слова, якое заўсёды мае працяг. Таццяна СТАРАСЦЕНКА

АДАПТАЦЫЯ СТУДЭНТА — КЛОПАТ АГУЛЬНЫ Семінар для куратараў акадэмічных груп і выхавальнікаў інтэрнатаў, прысвечаны адаптацыі замежных студэнтаў да ўмоў навучання ва ўстановах вышэйшай адукацыі, прайшоў у сценах нашага ўніверсітэта 14 лістапада. Тэма мерапрыемства, безумоўна, надзвычай актуальная для БДПУ: з кожным годам да нас паступае ўсё больш і больш замежных грамадзян. Праца з такімі студэнтамі патрабуе асаблівага падыходу перш за ўсё з боку куратараў. А каб ажыццяўляць яе як мага больш эфектыўна, неабходна абменьвацца вопытам і кансалідаваць намаганні ўсіх удзельнікаў вучэбна-выхаваўчага працэсу. Падчас навучання ў іншай краіне студэнтам з замежжа даводзіцца затрачваць вельмі шмат часу на адаптацыю ў новым асяроддзі. Адначасова перад педагогамі ВНУ, дзе яны вучацца, паўстае складаная, аднак, як паказвае практыка, цалкам пасільная задача: максімальна скараціць і палегчыць гэты працэс. Замежны студэнт павінен стаць часткай вучэбнага калектыву і авалодаць усімі аспектамі абранай прафесіі. У ходзе семінара ўзнімаліся розныя тэмы: і праблема моўнага бар’еру, і аналіз магчымых і найбольш удалых форм узаемадзеяння са студэнтамі, і іншыя. Прычым свае думкі выказвалі не толькі куратары, але і выкладчыкі, псіхолагі, студэнты. Так, начальнік сацыяльна-псіхалагічнага цэнтра БДПУ Т.А. Кузёмкіна раскрыла сацыяльна-псіхалагічныя аспекты адаптацыі замежных студэнтаў да новых умоў навучання і пражывання. «На сённяшні дзень у БДПУ навучаецца 478 замежных грамадзян, і ўсе яны – носьбіты розных традыцый, звычаяў, норм, каштоўнасцей. Гэта, безумоўна, істотна ўплывае на працэс адаптацыі», – так пачала сваё выступленне Таццяна Аляксандраўна. Яна расказала, што супрацоўнікі цэнтра правялі даследаванне сярод 130 беларускіх і замежных студэнтаў з гістфака, ФБіРФ, факультэта прыродазнаўства і атрымалі наступныя дадзеныя. У параўнанні з беларускімі аднагодкамі замежныя студэнты адчуваюць значныя цяжкасці з адаптацыяй да навучання ва ўніверсітэце, перажываюць дастаткова моцныя стрэсы. Найбольш актуальнымі праблемамі для іх з’яўляюцца вялікая загружанасць вучэбнымі заняткамі, цяжкасці пры вусных адказах і падчас успрымання лекцыйнага матэрыялу. У гэты спіс таксама трапляюць высокая плата за навучанне, кепскае веданне рускай мовы, высокі кошт пражывання ў Мінску. Трэць студэнтаў, у тым ліку і нашы суайчыннікі, пакутуе з-за таго, што не можа ездзіць дадому так часта, як хацелася б. Страта і недахоп звыклых сацыяльных сувязяў, цяжкасць у пошуку новых сяброў прыводзяць да зніжэння вынікаў паспяховасці, нервовых расстройстваў і дэпрэсіі. У гэтай сітуацыі замежныя студэнты ў працэсе адаптацыі часцей звяртаюцца па дапамогу да выкладчыкаў,

2

куратараў і прадстаўнікоў адміністрацыі ўніверсітэта, а беларускія – да сяброў і аднакурснікаў. Пераважная большасць замежных студэнтаў задаволены ўзроўнем выкладання вучэбных дысцыплін, арганізацыяй працы дэканата, узаемаадносінамі са студэнтамі і ўмовамі пражывання ў інтэрнаце. «Для больш паспяховага працэсу адаптацыі студэнтаў неабходна, на наш погляд, зладжаная работа выкладчыкаў, адміністрацыі, куратараў студэнцкіх груп, выхавацеляў інтэрнатаў і педагогаў-псіхолагаў. У рамках рэалізацыі комплексу мер, накіраваных на ўдасканаленне работы з замежнымі грамадзянамі, супрацоўнікі СПЦ БДПУ распрацавалі і ажыццяўляюць праграму псіхалагічнага суправаджэння вучэбнавыхаваўчага працэсу на працягу ўсяго перыяду навучання», – рэзюміравала сваё выступленне Т.А. Кузёмкіна. Цікава было выслухаць і меркаванне саміх замежных студэнтаў, якія як ніхто іншы ведаюць пра цяжкасці адаптацыі. Грамадзянін Туркменістана Гуванч Тайлыеў (ФБіРФ), зыходзячы з асабістага вопыту навучання ва ўніверсітэце, выказаў свае прапановы па паляпшэнні якасці падрыхтоўкі замежных студэнтаў. Яны заключаюцца ў наступным. Большасць замежнікаў вучацца спачатку на падрыхтоўчым аддзяленні, дзе авалодваюць рускай мовай. Пасля яны вучацца ў групах разам з беларускімі студэнтамі. Узровень ведання мовы ў іх розны, таму прадстаўнікі Туркменістана, напрыклад, адчуваюць сябе некамфортна, на практычных занятках часта адмоўчваюцца. На думку Гуванча, іх хаця б да трэцяга курса трэба вылучаць у асобныя групы. Гэта дазволіць студэнтам на практычных занятках больш гаварыць, а выкладчыкам дасць магчымасць кантраляваць іх маўленне, карэкціраваць яго. Таксама студэнт прапанаваў пры засяленні ў інтэрнаты ў блоках размяшчаць па двое замежнікаў сумесна з беларусамі – зноў жа дзеля моўнай практыкі. «На жаль, і сярод нашых студэнтаў сустракаюцца такія, хто паказвае сябе не з лепшага боку: моладзь без бацькоўскага кантролю часам адчувае залішнюю свабоду, – адзначыў Гуванч. – Раю пры

парушэнні правілаў паводзін паведамляць пра такія выпадкі бацькам, бо ў адпаведнасці з нашымі звычаямі іх аўтарытэт для нас вельмі вялікі. А яшчэ прапаную стварыць ва ўніверсітэце зямляцтвы замежных студэнтаў, якія працавалі б сумесна са Студэнцкім саветам БДПУ. Гэта дасць магчымасць яго членам больш эфектыўна ўплываць на сваіх суайчыннікаў, якія маюць праблемы ў вучобе і паводзінах», – завяршыў Гуванч. Асабіста я працую куратарам у групах беларускіх студэнтаў ужо тры гады. Зыходзячы са свайго прафесійнага досведу, сёння з упэўненасцю магу сказаць: многія праблемы, якія абмяркоўваліся на семінары, актуальныя і ў працы з нашымі суайчыннікамі. Гаварыць пра спецыфіку можна і неабходна, аднак не варта забывацца, што задачы працы куратара акадэмічнай групы як беларускіх, так і замежных студэнтаў агульныя. Меркаванне пра тое, што куратар – самы неабходны і карысны чалавек ва ўніверсітэце, цалкам апраўдана. Для студэнта-першакурсніка гэта несумненна так. Куратар – гэта і мама, і старэйшы брат, і лепшы сябар, і настаўнік, і пасрэднік у зносінах з адміністрацыяй факультэта. У нашай ВНУ працуе шэраг грамадскіх арганізацый выхаваўчай накіраванасці. Таму сцвярджаць, што куратар «змагаецца» адзін, у корані няправільна. На нашым факультэце, да прыкладу, існуе такая традыцыя: старшакурснікі курыруюць малодшых студэнтаў. Такім чынам, першакурснік знаходзіцца пад апекай куратара-педагога і куратара-студэнта адначасова. На мой погляд, гэта добры вопыт, які варта ўзяць на ўзбраенне іншым факультэтам, асабліва ў працы з замежнымі студэнтамі. Пажаданні, заўвагі, рэкамендацыі, выказаныя ўдзельнікамі семінара, павінны дапамагчы арганізаваць вучэбна-выхаваўчы працэс з замежнымі грамадзянамі так, каб іх адаптацыя да новых умоў праходзіла сапраўды хутка і як мага больш лёгка. Наталля ТАЎГЕНЬ, выкладчык кафедры беларускага і рускага мовазнаўства ФПА , куратар акадэмічнай групы 1-га курса

СВЯТА Ў ПРАДЧУВАННІ ЮБІЛЕЮ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

Граматамі ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі за значны ўклад у рэалізацыю яго праграм узнагароджаны С.М. Пацкевіч, старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі, Н.М. Варанец, выкладчык кафедры замежных моў № 2. Прыемным падарункам да Дня ўніверсітэта стаў святочны канцэрт, у якім прынялі ўдзел як выкладчыкі, так і студэнты нашай alma mater. Новыя творчыя нумары, якія спецыяльна да свята падрыхтавалі танцавальны калектыў «О 2» і каманда КВЗ БДПУ «Лепшыя сябры», парадавалі ўсіх без выключэння. Віншавальная канцэртная праграма была багатай і на творчыя падарункі ад сяброў. Бадзёрасцю танцавальных рухаў залу запаліў Заслужаны аматарскі ансамбль эстраднага танца «Гарэзлівыя агеньчыкі», а звонкія галасы і неверагодны артыстызм выступоўцаў ансамбля «Заранак» Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У.Г. Мулявіна выклікалі бурныя авацыі гледачоў. Не застаўся ў баку ад віншаванняў і БДУКіМ: па-майстэрску сплеценыя ў адно цэлае эстрадныя і класічныя танцы ў выкананні будучых работнікаў культуры ўсім прыйшліся даспадобы. У рамках святочных мерапрыемстваў студэнты-актывісты правялі ў сталічным клубе «НЛО» тэматычную праграму, прысвечаную 99-годдзю БДПУ. Тут панавала атмасфера сапраўднага фэсту з віншаваннямі і падарункамі. Не абышлося і без смачнага торта, паласавацца якім змаглі ўсе прысутныя. Спецыяльная танцавальная вечарына скончылася ранкам, аднак на святочны канцэрт ніхто са студэнтаў не спазніўся. Да Дня ўніверсітэта прымеркаваны яшчэ адзін прыемны падарунак – сумесны праект нашай alma mater і Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы – «Тэатральныя сустрэчы з купалаўцамі ў БДПУ». Штодня з 26 па 29 лістапада ў актавай зале вучэбнага корпуса № 3 студэнты ўсіх факультэтаў змогуць далучыцца да высокага тэатральнага мастацтва падчас прагляду новага спектакля «Самотны захад». Зручна, што паказ будзе ажыццяўляцца на працягу чатырох дзён, таму трапіць на яго зможа кожны жадаючы. Пачатак а 14-й гадзіне, уваход вольны. Дзень нараджэння нашага ўніверсітэта стаў цудоўным святам напярэдадні сапраўды маштабнай падзеі – стагоддзя БДПУ, якую ўсе мы, танкаўцы, чакаем з вялікай нецярплівасцю. Таццяна СЯНЬКО, работнік ЦСТіС, аспірантка кафедры педагогікі

28 лістапада 2013 г.


• Мы любім БДПУ! Выбар будучай прафесіі – сур’ёзны і адказны крок, які шмат у чым вызначае далейшы лёс чалавека, яго магчымасць самарэалізавацца ў жыцці, а таксама стаць паспяховым спецыялістам. І калі да заканчэння сярэдняй школы выпускнікі ў большасці вызначаюцца з прафесійнымі прыярытэтамі, то выбраць адпаведную ВНУ звычайна складаней. Прызнаюся, у такой сітуацыі была і я: у нас ёсць нямала вышэйшых навучальных устаноў, якія прапануюць абітурыентам падрыхтоўку па аднолькавых або сумежных спецыяльнасцях. Таму трэба ўлічваць дадатковыя фактары: магчымасць атрымаць месца ў інтэрнаце (для іншагародніх), зручнае месцазнаходжанне ўніверсітэта, наяўнасць у ім спартыўна-аздараўленчага комплексу… Маё рашэнне было не спантанным, а абдуманым і ўзважаным: я стала студэнткай Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

«Мая Муза жыве ў БДПУ…» Гэтая ВНУ прыцягвала маю ўвагу ў многіх адносінах. Аднак пры любым, нават самым упэўненым выбары застаецца доля сумневу. З пазіцыі сённяшняга дня без усялякіх ваганняў магу сказаць: БДПУ – гэта самае правільнае рашэнне ў маім жыцці! У гэтым я пераканалася яшчэ на першым курсе гістарычнага факультэта. Менавіта тут я атрымала якасныя веды, вучылася ў лепшых выкладчыкаў-прафесіяналаў, раскрыла і рэалізавала даследчыя здольнасці. Гістарычны факультэт з’яўляецца асновай маіх дасягненняў і прадметам гонару. Творчае, навуковае, грамадскае, спартыўнае жыццё ў БДПУ настолькі цікавае і разнастайнае, што не існуе такога чалавека, які б не здолеў пры жаданні развіць тут свае ўменні і таленты. Перспектывы, якія адкрыў для мяне родны ўніверсітэт, гавораць самі за сябе. Так, у перыяд набыцця другой ступені вышэйшай адукацыі я атрымала магчымасць на працягу чатырох месяцаў навучацца ў магістратуры вядучай педагагічнай ВНУ Расійскай Федэрацыі – Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта. Веды, атрыманыя за гэты час, дазволілі мне ўдасканаліць даследчыя навыкі і стыль навуковага мыслення. Пасля заканчэння магістратуры я вырашыла працягнуць навуковую дзейнасць. Для навучання ў аспірантуры я магла выбраць любую ВНУ, у тым ліку і маскоўскі ўніверсітэт. Аднак зноў без ніякіх ваганняў аддала перавагу БДПУ. Сваё рашэнне тлумачу тым, што ўніверсітэт стаў для мяне не толькі другім домам, але і натхненнем у вучобе і навуковай дзейнасці. Старажытная ўсходняя мудрасць сцвярджае: «Не пакідайце той храм, дзе жыве ваша Муза». Мая Муза жыве ў БДПУ, і я ўпэўнена, што кожны студэнт педагагічнага ўніверсітэта зможа знайсці ў гэтым храме крыніцу свайго невычэрпнага натхнення. Крысціна ТАРАНОВІЧ, аспірантка кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі

В Ы Б А Р, ЯКІМ Я ЗАДАВОЛЕНЫ Кожны год студэнцкая кагорта БДПУ папаўняецца навічкамі – учарашнімі абітурыентамі, якія паціху асвойваюцца ў новым для сябе статусе і ахвотна дзеляцца ўражаннямі ад вучобы ў вядучай педагагічнай ВНУ краіны. Аднак часам па волі лёсу да нас прыходзяць тыя, хто ўжо мае пэўны вопыт навучання ў іншай ВНУ. Іх погляд на арганізацыю вучэбна-выхаваўчага працэсу ў нашым універсітэце больш аб’ектыўны, а таму і больш цікавы. Вось якімі думкамі падзяліўся з рэдакцыяй «Н» другакурснік ФСПТ (спецыяльнасць «Сацыяльная педагогіка. Практычная псіхалогія») Андрэй ШАЎЦОЎ: – Я скончыў першы курс сацыяльна-педагагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна па спецыяльнасці «Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)». Вучыцца там мне падабалася, аднак сёлета па сямейных абставінах я апынуўся ў Мінску. Для працягу вучобы абраў факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ – і з першых дзён зразумеў, што гэта было правільнае рашэнне. Пастараюся канкрэтна акрэсліць тыя пазіцыі, якія выгадна вылучаюць БДПУ сярод многіх іншых ВНУ. У першую чаргу, гэта высокі прафесіяналізм выкладчыкаў і строгія, патрабавальныя, але і аб’ектыўныя адносіны да студэнтаў. Цудоўна, што аўдыторыі маюць належнае тэхнічнае абсталяванне, а ўсе лекцыі і семінары суправаджаюцца мультымедыйнымі прэзентацыямі. Грамадскае і творчае жыццё ва ўніверсітэце і на факультэце «кіпіць». Яно цікавае, насычанае і разнастайнае. Кожны студэнт можа знайсці сабе занятак па інтарэсах. Я, напрыклад, з задавальненнем стаў удзельнікам акцый і мерапрыемстваў, што праводзяцца на факультэце, а таксама планую выступаць ва ўніверсітэцкіх турнірах па шахматах і шашках. Хачу таксама адзначыць, што куратар вучэбнай групы вельмі ўважліва ставіцца да сваіх студэнтаў, дапамагае ў самых розных пытаннях. А што найбольш прыемна здзівіла – дык гэта заўсёды адчыненыя дзверы ў кабінеце дэкана і яго намеснікаў: кіраўніцтва факультэта пастаянна гатова кантактаваць з любым з нас, студэнтаў. Дзякуючы БДПУ маё студэнцкае жыццё заіскрылася новымі фарбамі! Здорава, што я зрабіў выбар на карысць якаснай адукацыі і творчага развіцця.

З удзячнасцю да роднага ўніверсітэта Ну, вось я і стала сапраўдным настаўнікам. Цэлых пяць гадоў упарта ішла да гэтай мэты, каб вучыць, выхоўваць і развіваць сённяшніх школьнікаў. Думаю, са мной пагодзяцца многія выпускнікі: як бы ты ні рыхтаваў сябе да таго, што з верасня трэба будзе працаваць (самастойна!) з дзецьмі, адразу губляешся, як першакурснік, адчуваеш сябе не ў сваёй талерцы… Яно і не дзіўна: раней за цябе маглі паручыцца твае выкладчыкі, а зараз усведамляеш, што любы промах – гэта толькі твая памылка. Супакойваешся толькі тады, калі праводзіш свой першы ўрок. У гэты момант перад вачыма праносяцца лекцыі, практычныя заняткі і слушныя парады педагогаў. Як часта мы не звярталі ўвагі на тое, што нам казалі на методыцы выкладання фізікі і інфарматыкі! Тады здавалася, што ўсё і так зразумела. А цяпер я ў каторы раз перачытваю свае канспекты, успамінаю, якія псіхолага-педагагічныя прыёмы дазволяць пазбегнуць траўміравання псіхікі дзіцяці, якому ніяк не даецца фізіка. Я лічу, што ў жыцці мне вельмі пашанцавала: паступіўшы на фізічны факультэт БДПУ, я здабыла сабе другі дом. Прыйшла ва ўніверсітэт няўпэўненым дзіцём, а выйшла са сцен alma mater з багажом грунтоўных ведаў. Дарэчы, мне заўсёды было мала проста вучыцца, тым больш што ў БДПУ столькі магчымасцей для самарэалізацыі! Я была і старастай

28 лістапада 2013 г.

групы, і рэдактарам газеты, і намеснікам старшыні студэнцкага актыву… Калі ж успамінаю Дні фізікі – адразу ўзнімаецца настрой. Столькі сіл мы ўкладвалі ў арганізацыю гэтага мерапрыемства! Аднак мне з самага пачатку хацелася працаваць з дзецьмі. Менавіта таму пачынаючы з чацвёртага курса я выкладаю ў школе. Не стала нават думаць пра іншае месца працы: ведала, што вярнуся ў сваю родную гімназію № 31. І тут для мяне ўсё склалася найлепшым чынам. Дырэктар Г.У. Старавойтава, вельмі разумная і харызматычная жанчына, дазволіла мне, студэнтцы, рэалізаваць сябе, падтрымала маю ініцыятыву ў наладжванні сувязяў гімназіі з БДПУ. Навучэнцы з задавальненнем удзельнічалі ў Днях фізікі, размах якіх проста ашаламляльны. Яны проста закахаліся ў планетарый, а пазней – не хацелі ад’язджаць, пакуль не прагледзелі ўсе фізічныя доследы. Сапраўдным святам для маіх вучняў стаў канцэрт, з якім студэнты фізічнага і матэматычнага факультэтаў выступілі ў нашай гімназіі. Сёння мае дзеці ведаюць: у БДПУ вучацца не проста разумныя студэнты, але і творча адораныя людзі. У хуткім часе танкаўцы сталі частымі гасцямі ў нашай гімназіі. Цяпер ужо настаўнікі і навучэнцы праводзяць для іх экскурсіі: у музей інфармацыйных тэхналогій, інфармацыйны цэнтр і інш. Многія пасля гэтых сустрэч і гутаркі з дырэктарам прызналіся, што, убачыўшы працэс адукацыі «знутры», упэўніліся ў правільнасці выбару прафесіі. Так, адзін з пяцікурснікаў фізфака сёлета прыйшоў да нас на працу.

Я бясконца ўдзячна ЎСІМ выкладчыкам майго любімага фізфака за тое, што кожнага студэнта яны не толькі вучылі, але яшчэ і тлумачылі дзень за днём, якім чалавекам ён павінен стаць, каб не сорамна было за сябе, каб прафесія настаўніка з кожным годам рабілася ўсё больш прэстыжнай. Школу жыцця мы прайшлі з І.В. Дзядзюлем, С.В. Вабішэвіч, А.А. Шымбалёвым. Іх парады дапамагаюць нам, выпускнікам, і зараз, у дарослым прафесійным жыцці. Я ведаю, што ў любы момант магу прыйсці на кафедру – і мне дапамогуць, нават пасадзяць побач і па кроках разбяруць урок. Таму што нашым выкладчыкам не ўсё роўна, таму што мы для іх сталі роднымі і любімымі. Мне падабаецца працаваць у школе: педагагічная прафесія дае магчымасць рэалізоўваць творчы патэнцыял, прымушае трымаць руку на пульсе жыцця. Кожны раз, калі ўваходжу ў клас, бачу разумныя вочы і разумею, што на гэтыя 45 хвілін станаўлюся для сваіх вучняў крыніцай мудрасці, адчуваю сапраўднае шчасце. І яшчэ. Паважаныя калегі! Нашаму любімаму ўніверсітэту споўнілася 99 гадоў. Проста не верыцца! Мы з вамі ведаем, што настаўнік – адна з самых высакародных прафесій у свеце. Гэтую перакананасць падзяляюць і вучні, удзячныя сваім педагогам праз многія-многія гады. Віншую вас са святам, дарагія выкладчыкі! Цікавай вам працы і натхнення! Будзьце здоровыя і шчаслівыя! Надзея ГУСЬКОВА, выпускніца фізічнага факультэта 2013 г., настаўнік фізікі і інфарматыкі гімназіі № 31 г. Мінска

3


• Спецыяліст гартуецца на практыцы Педагагічная практыка – з’ява абсалютна адметная для кожнага студэнта БДПУ. Гэта паглыбленне ў настаўніцкае асяроддзе, праверка сваіх сіл і ўзроўню кампетэнтнасці, урэшце, выпрабаванне на наяўнасць такіх неабходных якасцей, як любоў да дзяцей, уважлівасць, самадысцыпліна, і многіх іншых. Менавіта таму гісторыі пра першы самастойны настаўніцкі вопыт заўжды такія эмацыйныя і кранальныя. *** Сваю педагагічную практыку буду памятаць, напэўна, усё жыццё. Дзякуючы ёй я засвоіла некалькі вельмі карысных урокаў. Напрыклад, навучылася больш граматна адбіраць матэрыял, які неабходна данесці да вучняў, сачыць за сваёй мовай, каб яна была звязнай і паслядоўнай, даступна і зразумела адказваць на пытанні дзяцей. Апошняе асабліва важна: калі школьнікам нешта незразумела, яны могуць страціць цікавасць да прадмета і ўвогуле павагу да настаўніка. Былі, вядома, і няпростыя моманты. Даводзілася сутыкацца з вучнямі, якія прывыклі быць у цэнтры ўвагі і для якіх малады настаўнік – не аўтарытэт. Я старалася знайсці падыход да гэтых дзяцей, размаўляючы з імі пасля ўрокаў. У большасці выпадкаў мне гэта ўдавалася. Практыка пашырыла маё ўяўленне аб педагагічнай дзейнасці. Я ўпэўнілася, што пры рабоце з вучнёўскім калектывам неабходна прымаць да ўвагі ўзроставыя і індывідуальныя асаблівасці дзяцей, абстрагавацца ад асабістых перажыванняў. Таксама на ўласным вопыце зразумела, якую карысць на ўроку прыносяць прэзентацыі і іншыя наглядныя матэрыялы. Сем тыдняў практыкі прымусілі задумацца над пытаннем: «Навошта мне гэта трэба – пісаць канспекты на кожны ўрок, ламаць галаву над новымі практыкаваннямі, шукаць адказы на бясконцыя пытанні дзяцей?..» Дык вось, адказ такі: мне шкада, што практыка скончылася, я сумую па школе і з задавальненнем усведамляю, што мая прафесія – педагог! Алена СІДОРЧЫК, студэнтка матэматычнага факультэта *** Мне ў ліку адзінаццаці студэнтаў матфака пашанцавала праходзіць практыку ў сталічнай гімназіі № 50. Памятаю, як на змену захапленню ад наведвання ўрокаў лепшых настаўнікаў прыйшла боязь: а як жа самому падрыхтаваць і правесці такія заняткі? Трэба ж

і мэты паставіць правільна, і змест адпаведны падабраць, і метады з прыёмамі прадумаць, і прэзентацыю падрыхтаваць… Вось тут і спатрэбіліся канспекты лекцый і практычных заняткаў па методыцы выкладання матэматыкі! Акрамя таго, заўсёды можна было звярнуцца па дапамогу да выкладчыкаў-метадыстаў. Аднак галоўным памочнікам для нас стала С.І. Няжурына – настаўнік вышэйшай катэгорыі, якая сама піша і рэцэнзуе вучэбныя дапаможнікі. Урок за ўрокам мы ўдасканальвалі свае веды і ўменні, спрабавалі зрабіць заняткі разнастайнымі, бо вучні чакалі ад нас чагосьці цікавага, незвычайнага. Старанна рыхтаваліся – і самі атрымоўвалі ад сваіх урокаў задавальненне! У школьным курсе ёсць тэмы, якія нам, студэнтам, без нейкай апоры растлумачыць вучням яшчэ цяжка. Таму мы актыўна выкарыстоўвалі мультымедыйныя праектары: змясціўшы патрэбную інфармацыю на слайдах, правесці ўрок станавілася нашмат лягчэй. Практыка дапамагла многім з нас зрабіць выснову аб правільнасці выбару прафесіі. Цяпер я з упэўненасцю магу сказаць, што абрала правільны шлях, стаўшы студэнткай матфака БДПУ. Маё прызначэнне – быць настаўнікам! А тым, у каго першая практыка яшчэ наперадзе, раю: беражыце канспекты і лавіце кожнае слова выкладчыкаў – яны ведаюць толк у нялёгкай настаўніцкай справе! Таццяна ГРЫНЦЭВІЧ, студэнтка матэматычнага факультэта

КАВЭЗЭШНЫ ФЕСТЫВАЛЬ: СМЕХ І ГУМАР ПРАВЯЦЬ БАЛЬ! Лічбу трынаццаць многія не любяць, верачы нібыта заключанаму ў ёй негатыўнаму зместу. Асабіста я – не прыхільніца такіх забабонаў. Чарговым аргументам на карысць маёй пазіцыі стаў традыцыйны і горача любімы ўсімі аматарамі гумару фестываль лігі КВЗ БДПУ, які прайшоў у сценах нашай alma mater акурат 13 лістапада. Для васьмі з адзінаццаці каманд, якія спаборнічалі ў майстэрстве смяшыць публіку, гэты дзень дакладна стаў шчаслівым: яны атрымалі пуцёўкі ў паўфінальныя гульні. Упершыню за апошнія пяць гадоў падчас фестывалю каманды змагаліся не толькі за права працягваць барацьбу ў нашай лізе, але і за чэмпіёнскі кубак. Распачало фестываль выступленне псіхолагаў, якія, як заўжды, змаглі нестандартна і весела абыграць звычайныя жыццёвыя сітуацыі: сустрэчу праўшы і ляўшы, выпадак у кінатэатры, казус падчас салюту на Дзень горада і інш. Не абышлося і без жартаў пра гендарныя суадносіны ва ўніверсітэце: расставанне з дзяўчынай каля БДПУ лёгка можа абярнуцца новым знаёмствам. А што ж рабіць, калі ты вучышся ў БДАТУ, дзе прадстаўніц чароўнага полу не так многа? Сакрэты заваявання жаночай увагі студэнтамі-аграрыямі раскрыла каманда «Васабі» (факультэт прыродазнаўства): «Бульбу пасадзіў, бульбу сабраў – і дзяўчына мая!» Якасным жаночым гумарам парадавала каманда факультэта пачатковай адукацыі «Какосавая стружка». Абаяльныя і вясёлыя дзяўчаты папракнулі няўдачлівага біятланіста («У цябе ж пяцёра дзяцей, як ты ў адну мішэнь не змог трапіць?»), а таксама пазнаёмілі нас з прыказкамі на новы лад. Вось некалькі прыкладаў: «Любіш катацца – любі і кароткія спадніцы насіць», «Не ўсё тое золата, што на студэнтцы». Матэматыкі абнавілі не толькі склад каманды, але і яе імідж. Яны вырашылі, што сакрэт поспеху – у тым, каб быць падобнымі да свайго дэкана. У выніку на сцэну выйшлі… вусатыя гумарысты! Яны раскрылі сакрэт, чаму ў клоуна заўжды добры настрой, і паказалі, як насамрэч праходзіць пасвячэнне ў першакурснікі. Але сапраўднай «бомбай» стаў нумар «Анлайн-лекцыя па скайпе», які быў прызнаны лепшым за ўсю гульню.

Акрамя таго, матэматыкі атрымалі прыз у намінацыі «Адкрыццё фестывалю». Дзяўчаты з ФСА парадавалі нас касцюміраваным шоу, прадэманстравалі, як можна парваць залу ў прамым сэнсе слова, паказалі, як паводзіць сябе бландзінка на паляванні, і растлумачылі, чаму мадэлі так і не даходзяць да начнога клуба. А мініяцюра пра вахцёршу, якая любіць салодкае, выклікала ў гледачоў працяглы прыступ смеху. Гісторыкі ў гэты вечар былі, што называецца, «ва ўдары». Сцэнка пра тое, як бацькі перадаюць сынустудэнту сумку, прэтэндавала на ўзнагароды ў многіх намінацыях. Праўда, лепшым жартам пра БДПУ быў названы іншы – пра студэнта факультэта прыродазнаўства, якога затрымала ў электрычцы міліцыя. А вось за новыя пытанні для ЦТ гісторыкі атрымалі спецыяльны прыз ад прафкама студэнтаў. А ну-ка адкажыце: Я. Паплаўская, І. Дарафеева, А. Пашкевіч – хто з іх Цётка? Па меркаванні кавэзэшнікаў – усе! Дзяўчаты з ФДА адразу папярэдзілі: у іх зламаўся насос, таму яны не падкачаюць. Так і адбылося: энергічная і бадзёрая каманда здагадалася, як працуюць фотаатэлье, калі меркаваць па здымку ў пашпарце, і расказала нам казкі ў катэгорыі «18+». А ўдалая мініяцюра пра гопніка-кантралёра забяспечыла Марыі Жылінскай званне лепшай актрысы гульні. Каманда «Sidis» (ФФВ) у сваім фірменным спартыўна-танцавальным стылі запаліла публіку, расказаўшы пра новы спосаб знаёмства з хлопцамі (да-

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

*** Вельмі важным момантам для студэнта з’яўляецца тое, каб ён трапіў у школу да такога настаўніка, які сапраўды любіць сваю працу і які гатовы падзяліцца ўласным вопытам. Мне ў гэтым плане пашчасціла: практыкай кіравала мудрая настаўніца з педагагічным стажам у 27 гадоў. Яна давала шмат парад: як лепш арганізаваць дзейнасць вучняў на ўроку, як даступна растлумачыць матэрыял, як зацікавіць школьнікаў сваім прадметам. Падчас практыкі даводзілася не толькі весці ўрокі, але і правяраць пісьмовыя працы, вучыцца іх правільна ацэньваць. Хутка я ўжо магла растлумачыць, чаму стаўлю адзнаку «8», а не «9». А яшчэ я зразумела, што для таго, каб нечага дабіцца, трэба шмат працаваць над сабою, выкарыстоўваць не толькі падручнік, але і шукаць цікавы дадатковы матэрыял. За час самастойнай працы мы многаму навучыліся: знаходзіць агульную мову з вучнямі, улічваць іх узроставыя асаблівасці, даваць граматную ацэнку ўласнай дзейнасці. Практыка для многіх з’яўляецца праверкай на жаданне і здольнасць і надалей працаваць з дзецьмі. Асабіста я лічу, што сапраўды знайшла сябе, у школе мне цікава. А цяжкасці – яны ёсць у любой прафесіі. Паспрабуйце аддаць дзецям хоць невялікую частачку сябе – і зразумееце, што яно таго варта. Таццяна ГАЙДУК, студэнтка гістарычнага факультэта рэчы, ён дзейнічае і пры ўступленні ў БРСМ), а таксама паказаўшы факультэцкія варыянты вядомых тэлеперадач. Так, «Бітва экстрасэнсаў» – гэта экзамен на ФФВ, а шоу «Інтуіцыя» – гэта калі першы раз у суботу прыйшоў на пары, а там адзначаюць! «Дранікі» з ФБіРФ раскрылі тайну: кітаец Ваня можа па сваім пропуску правесці ў інтэрнат да ста чалавек за дзень, прычым абодвух палоў. Аднак сапраўднае прызнанне публікі філолагі атрымалі, растлумачыўшы некаторыя незразумелыя гукі ў вядомых песнях. Так, мы даведаліся, што спявачка Нюша прама на канцэрце скарысталася дэзадарантам, саліст гурта «Бі-2» гуляе ў ролевыя гульні з жонкай і яшчэ шмат чаго цікавага! Журы ацаніла вынаходлівасць каманды і аддала ёй прыз за лепшае музычнае афармленне. Лепшым акцёрам гульні стаў таксама прадстаўнік гэтай каманды Андрэй Сульжыц. Каманда фізфака выканала песню пра родны факультэт на матыў «Фелічыты», ды так удала, што атрымала прыз за лепшы жарт гульні. Праўда, мініяцюра «Ідыёты рабуюць банк» смела магла з ім канкурыраваць. Заслужаная ўзнагарода камандзе – спецыяльны прыз ад рэдактараў нашай лігі. Сапраўды феерычную кропку ў сёлетняй фестывальнай гісторыі паставіла каманда ФСПТ. Паколькі кавэзэшнікі падрыхтавалі шмат мініяцюр, то паказвалі іх вельмі хутка і нават сталі сумяшчаць. Ну, напрыклад, фраза на ЦТ і на прыёме ва ўрача: «Ваш тэст станоўчы!» І гэтак далей. Журы паспела ўлавіць гумар, нягледзячы на хуткасці, і аддала камандзе прыз за самы жывы момант гульні. Што застаецца дадаць? У паўфінал прайшлі каманды ФП, ФДА, ФФВ, матфака, ФБіРФ, ФСПТ і фізічнага факультэта. Чэмпіёны фестывалю – гісторыкі. Радасна, што новае пакаленне кавэзэшнікаў не адстае ад сваіх слынных папярэднікаў і падтрымлівае высокі ўзровень гумару БДПУ. Так што мы ўжо ў прадчуванні паўфіналаў! Вераніка МАНДЗІК

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 226-40-19 Т.А. БАШМАКОВА Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 723. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 27.11.2013 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.