nastaunik 5(1123)

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Ліст у нумар Шаноўныя калегі! Прыезд на сустрэчу з выпускнікамі школ Докшыцкага раёна выкладчыкаў і студэнтаў БДПУ абумоўлены не толькі пярэдаднем прыёмнай кампаніі-2013 у ВНУ, але і тым, што наша зямля ўзрасціла і выхавала шмат знакамітых грамадзян Беларусі. Выпускнікамі Докшыцкай СШ № 1 з’яўляюцца акадэмікі В. С. Буракоў і П. А. Апанасевіч. Ёсць сярод іх і работнікі вядучага ўніверсітэта краіны ў галіне педагагічнай адукацыі – першы прарэктар БДПУ А. І. Андарала і дэкан фізічнага факультэта В. Р. Собаль. Сёння, як шмат гадоў назад, мы ганарымся ўзроўнем ведаў нашых навучэнцаў. Так, выпускнікі ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Докшыцы», дырэктарам якой я з’яўляюся, паступаюць у самыя прэстыжныя ВНУ краіны, у тым ліку і БДПУ. Студэнтамі сталі 72,5 % выпускнікоў 2010 г. і 69,5 % тых, хто скончыў нашу школу ў 2011-м. На сустрэчу са сталічнымі гасцямі ў кінаканцэртную залу «Іскра» разам з адзінаццацікласнікамі прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў В. У. Сівіцкая, намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама А. А. Кучыц, дырэктары ўстаноў адукацыі раёна, бацькі выпускнікоў. Усіх пры-

Чацвер, 11 красавіка 2013 года

№ 5 (1123 )

НОВАЕ Ў НАВУЧАННІ

МОЙ ФАКУЛЬТЭТ

2013 – ГОД БЕРАЖЛІВАСЦІ

Стар. 3

Стар. 4

Стар. 4

ПРЫГАЖОСЦЬ НАБЛІЖАЕ ВЯСНУ сутных непадробна зацікавілі выступленні рэктара БДПУ прафесара П. Д. Кухарчыка і першага прарэктара дацэнта А. І. Андарала, а таксама відэапрэзентацыя ўніверсітэта. Старшакласнікі даведаліся, што студэнты педагагічнай ВНУ могуць не толькі атрымаць прэстыжную адукацыю, але і вучыцца ў лепшых спецыялістаў краіны, жыць у інтэрнаце, займацца ў шматлікіх гуртках і секцыях. Інфармацыя, якую прысутныя атрымалі з «першых рук», была сапраўды бясцэннай. І яна знайшла водгук у сэрцах нашых выхаванцаў. У доказ сваім словам прывяду толькі некаторыя з выказванняў адзінаццацікласнікаў, што пры сутнічалі на сустрэчы з прадстаўнікамі БДПУ: «Прыемна ўразілі магчымасці, якія ўніверсітэт прадастаўляе сваім студэнтам», «Гэта проста здорава, што ўсім першакурснікам гарантавана месца ў інтэрнаце», «Нарэшце я вызначылася, і мой шлях ляжыць менавіта ў БДПУ». Вялікі дзякуй вам за прыезд і дапамогу нашым выхаванцам у іх прафесійным самавызначэнні. Ад імя педкалектыву Наталля ФУРСЕВІЧ, дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Докшыцы»

• Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: дацэнта кафедры (к. н., 20 разр. АТС) агульнай і педагагічнай псіхалогіі; старшага выкладчыка кафедры (19 разр. АТС) сацыяльнай педагогікі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) метадалогіі і метадаў псіхалагічных даследаванняў, асноў спецыяльнай педагогікі і псіхалогіі, дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59.

Рэспубліканскі тур ХХІІ Міжнароднага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева вясна-2013» адбыўся 5 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Наш універсітэт на ім прадстаўляла студэнтка 3-га курса факультэта эстэтычнага выхавання Вераніка Цепля кова. Да гэтага яна ўдзельнічала ў адборачным этапе і ўвайшла ў лік 16 самых грацыёзных і артыстычных студэнтак ВНУ краіны. Асноўная мэта конкурсу, галоўным арганізатарам якога выступіла ГА «БРСМ», – падтрымка творчай моладзі. Таму Вераніка, як і іншыя ўдзельніцы рэспубліканскага тура, прадэманстравала не толькі знешнюю прыгажосць, але і сцэнічнае майстэрства, пачуццё гумару – адным словам, сваю індывідуальнасць. А талентаў будучаму спецыялісту ў галіне сусветнай і айчыннай культуры, рытмікі і харэаграфіі не пазычаць: яна лаўрэат міжнародных конкурсаў і фестываляў, паветраная гімнастка на трапецыі, артыстка балета, мастацкі кіраўнік групы падтрымкі Нацыянальнай зборнай Беларусі па баскетболе… Творчы нумар дзяўчыны – арыгінальная акра батычна-харэаграфічная кампазіцыя – проста пакарыў гледачоў і журы. Мы віншуем Вераніку з годным прадстаўленнем БДПУ на конкурсе і жадаем натхнення і вясновага настрою!

• Ведай нашых! Ім пакараецца Еўропа Барацьба – той від спорту, у якім студэнты факультэта фізічнага выхавання БДПУ стабільна дабіваюцца высокіх вынікаў. Штогод мы чуем усё новыя і новыя імёны танкаўцаў – пераможцаў рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў па розных відах спартыўных адзінаборстваў. Плённым для нас стаў і сёлетні чэмпіянат Еўропы, які прайшоў у Тбілісі (Грузія) 19–24 сакавіка. Адразу двое прадстаўнікоў БДПУ заваявалі чэмпіёнскія тытулы: Элбек ТАЖЫЕЎ – у грэка-рымскай барацьбе (вагавая катэгорыя да 55 кг) і Анастасія ГУЧОК – у вольнай (да 59 кг). Новаспечаныя чэмпіёны, для якіх усё жыццё – барацьба (як у прамым, так і ў пераносным сэнсе), падзяліліся ўражаннямі і расказалі пра свой шлях да перамогі. Заслужаны майстар спорту, член Нацыянальнай зборнай Беларусі па грэка-рымскай барацьбе Элбек Тажыеў у вялікім спорце не першы год і ўжо мае ў сваёй скарбонцы важкія дасягненні. Так, у 2011 г. ён стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету, абараняў гонар нашай краіны на Алімпійскіх гульнях у Лондане. На шляху да чарговага тытулу Элбек перамог спартсменаў з Эстоніі, Балгарыі і Расіі, а ў фінальнай схватцы ўступіў у спаборніцтва з двухразовым чэмпіёнам Еўропы азербайджанцам Элхінам Аліевым. «Да гэтага я двойчы змагаўся супраць яго, але кожны раз

прайграваў, – расказвае Элбек. – Таму перамога ў фінальным паядынку для мяне асабліва значная. Спадзяюся, што паўтару сёлета свой поспех на сусветнай арэне. Увогуле ж спорт даў мне вельмі многае, навучыў не толькі выйграваць, але і дастойна прымаць паражэнні. І гэта тычыцца як спаборніцтваў, так і паўсядзённага жыцця». У гэтым навучальным годзе Элбек стаў студэнтам факультэта фізічнага выхавання БДПУ па спецыяльнасці «Фізічная культура. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)


• Афіцыйная хроніка АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ФІНАНСАВА-ЭКАНАМІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ЎНІВЕРСІТЭТА (З даклада начальніка УБУіФ Л. Л. Закрэўскай на Савеце БДПУ) Як вядома, эфектыўнае функцыянаванне арганізацыі немагчыма без адпаведнага фінансавага забеспячэння, асноўнымі крыніцамі якога ў нашым універсітэце з’яўляюцца рэспубліканскі бюджэт (гэта ў першую чаргу сацыяльна абароненыя артыкулы) і пазабюджэтная дзейнасць. За справаздачны перыяд у параўнанні з папярэднім 2011 г. аб’ём агульнага фінансавання павялічыўся на 92,1 %, дасягнуўшы 180 565,8 млн руб. Як відаць з дыяграмы 1, вядучая роля (60,3 %) застаецца за бюджэтнымі паступленнямі, якія склалі 112 890,9 млн руб. У параўнанні з 2011 г. гэтыя сродкі павялічыліся на 92,9 %. Як і раней, у бюджэтным фінансаванні прасочвалася тэндэнцыя першачарговага забеспячэння сацыяльна абароненых артыкулаў расходаў – зарплата з налічэннямі, стыпендыя, выдаткі на дзяцей-сірот і г. д. Іх удзельная вага ў аб’ёме бюджэтнага фінансавання склала 76,3 %. Для параўнання, расходы, звязаныя з камунальнымі паслугамі, склалі 6,3 %, капітальныя расходы – 13,8 %, іншыя бягучыя – 3,6 %. Пры эканамічнай сітуацыі, калі бюджэтнага фінансавання недастаткова для пакрыцця расходаў, звязаных з арганізацыяй вучэбнага працэсу і задавальненнем гаспадарчых патрэб, важнае значэнне набывае пазабюджэтная дзейнасць. У БДПУ склалася станоўчая тэндэнцыя штогадовага павелічэння ўласных даходаў. Калі ў 2011 г. яны складалі 35 474,1 млн руб., то ў 2012 г. – 67 674,9 млн руб. (рост на 90,8 %). Галоўнай крыніцай прыбытку ўніверсітэта ад пазабюджэтнай дзейнасці стала навучанне на платнай аснове (85 % ). Даходы ад гэтага віду дзейнасці (у тым ліку сродкі, атрыманыя за правядзенне тэсціравання і ліквідацыю акадэмічнай запа зычанасці)

склалі 57 490,9 млн руб. Павелічэнне даходаў ад дадзенага віду дзейнасці звязана ў асноўным з павышэннем аплаты за навучанне. Так, у 2012 г. у агульнай колькасці студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі «платнікі» склалі 64 %, завочнай формы – 74,9 %. Суадносіны колькасці студэнтаў бюджэтнай і платнай форм атрымання адукацыі па стане на 01.01.2013 г. прыведзены ў дыяграме 2. Навучанне за кошт уласных сродкаў ажыццяўляецца таксама ў ма гістратуры і аспірантуры. У мінулым годзе на платнай аснове ў нас навучаліся 233 замежныя студэнты, 3 магістранты, 8 аспірантаў, 61 слухач факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, 2 саіскальнікі і 4 слухачы ІПКіП. У справаздачны перыяд за навучанне замежных студэнтаў на валютны рахунак БДПУ паступіла 315 774 долары ЗША. Існуюць таксама іншыя крыніцы даходаў. У 2012 г. працягвалася работа па размяшчэнні грашовых сродкаў на дэпазіты. Гэта дазволіла атрымаць даход у суме 6975,5 млн руб. (у 2011 г. – 2460,8 млн руб.). Даход ад дзейнасці аддзела выдавецкіх і паліграфічных паслуг у агульным аб’ёме пазабюджэтных сродкаў склаў 1,2 % ці 818,8 млн руб. (у 2011 г. – 517,8 млн руб.). За кошт здачы ў арэнду памяшканняў БДПУ было атрымана 118,7 млн руб., ад правядзення спартыўнамасавых мерапрыемстваў – 255,8 млн руб. Наяўнасць уласных сродкаў дала магчымасць аплачваць многія патрэбы ВНУ, у тым ліку 93,0 % агульных камандзіровачных і 98,4 % транспартных расходаў, 70,5 % кошту паслуг сувязі, 37,6 % камунальных плацяжоў і г.д. Асноўным артыкулам расходаў ва ўніверсітэце з’яўляецца заработная плата з налічэннямі (58,3 % у агульным

Дыяграма 1 Структура аб’ёму фінансавання ўніверсітэта за 2012 г. Навука 2,2 %

Пазабюджэт 37,5 %

Бюджэт 60,3 %

2

Дыяграма 2 Колькасць студэнтаў

На бюджэтнай аснове На пазабюджэтнай аснове

Дзённая форма

Завочная форма

аб’ёме грашовых сродкаў). З уласных сродкаў на аплату працы было накіравана 27 120 901,1 тыс. руб. Увогуле, сярэдняя зарплата па нашай ВНУ ў 2012 г. у параўнанні з папярэднім павялічылася на 81,5 %, у тым ліку ў ППС – на 85,4 %, іншага персаналу – на 78,5 %. Сярэднямесячная зарплата ППС па пасадах выглядае наступным чынам: прафесар – 5862,8 тыс. руб., дацэнт – 4191,9 тыс. руб., старшы выкладчык – 3757,6 тыс. руб., выкладчык – 3320,5 тыс. руб. Сярэдняя заработная плата іншага персаналу ў 2012 г. склала 2462,4 тыс. руб. Значная ўвага ва ўніверсітэце надаецца стымуляванню працы работнікаў. Штомесячна ўсяму працоўнаму калектыву выплачвалася прэмія. Яе сярэдні памер у пераліку на аднаго работніка павялічыўся ў параўнанні з 2011 г. на 82,1 %. Акрамя таго, дадаткова ўсе штатныя работнікі БДПУ атрымалі прэміі на мэты аздараўлення ў перыяд адпачынку ў памеры 0,25 тарыфнага акладу, да Дня БДПУ – 1 тарыфны аклад, да Дня настаўніка – 0,5 акладу па пасадзе. На аказанне матэрыяльнай дапамогі работнікам устаноў адукацыі прадугледжаны сродкі ў памеры 5 % ад планавага фонду заработнай платы. Так, на аднаго чалавека матэрыяльная дапамога ў 2012 г. склала 1662,0 тыс. руб. і павялічылася ў параўнанні з 2011 г. на 48,1 %. Дасягнуць больш высокага ўзроўню заработнай платы стала магчымым і дзякуючы выкарыстанню фондаў эканамічнага стымулявання, якія сфарміраваны за кошт перавышэння даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці над выдаткамі. Рэалізацыя сацыяльных праграм, якія ажыццяўляюцца ў рэспубліцы, прывяла да павелічэння бюджэтных расходаў на выплату стыпендыі навучэнскай моладзі. Так, у 2012 г. на гэтыя мэты было

накіравана 22 205 500,0 тыс. руб. (у 2011 г. – 13 150 511,9 тыс. руб.). Аднак разам з тым трэба азначыць, што ў 2012 г. менш студэнтаў сталі атрымліваюць стыпендыю. Калі ў 2008 г. іх колькасць складала 89 % ад сярэднегадавога кантынгенту студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі, у 2010 г. – 87,0 %, то ў 2012 г. – толькі 78,0 % (пры запланаваным Міністэрствам адукацыі паказчыку 82,0 % ). На камунальныя плацяжы ў 2012 г. было накіравана 10 980,9 млн руб., у тым ліку з уласных сродкаў – 4 128,6 млн руб. За кошт перавышэння даходаў над расходамі былі створаны фонды эканамічнага стымулявання, у тым ліку фонд матэрыяльнага заахвочвання, які фарміруецца ў памеры да 40 % ад атрыманага прыбытку. Асноўнымі напрамкамі выкарыстання фонду матэрыяльнага заахвочвання сталі: павышэнне заработнай платы, прэміраванне і аказанне матэрыяльнай дапамогі супрацоўнікам і студэнтам, устанаўленне надбавак за высокія прафесійныя і творчыя дасягненні, складанасць і напружанасць працы (дыяграма 3). За кошт перавышэння даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці над выдаткамі быў створаны таксама фонд вытворчага і сацыяльнага развіцця. Сродкі

з гэтага фонду накіроўваліся ў асноўным на такія расходы, як набыццё абсталявання і капітальны рамонт. Акрамя таго, за кошт названага фонду былі аплачаны некаторыя тавары і паслугі, у тым ліку набыты навагоднія падарункі, пуцёўкі ў дзіцячыя аздараўленчыя летнікі і г. д. Прыведзеныя прыклады сведчаць пра істотны ўклад дадзеных фондаў у эканоміку ВНУ. Эфектыўнае функцыянаванне арганізацыі ў многім залежыць ад поўнага і своечасовага забеспячэння яе грашовымі сродкамі. Так, агульны аб’ём фінансавання нашага ўніверсітэта ў 2013 г. павінен скласці 220 319,6 млн руб., у тым ліку бюджэтныя сродкі прадугледжаны ў аб’ёме 140 849,9 млн руб. Даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці залежаць ад колькасці прынятых на навучанне студэнтаў і чакаюцца ў аб’ёме 79 469,7 млн руб. Гэта дапаможа нам дадаткова аплачваць паслугі сувязі, транспартныя паслугі, бягучы рамонт памяшканняў. Плануемы расход сродкаў пазабюджэту – 65 783,2 млн руб. У сувязі з тым, што пунктам 3 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.11.2012 г. № 537 2013 год аб’яўлены Годам беражлівасці, нам неабходна паменшыць нормы расходу матэрыяльных рэсурсаў, больш рацыянальна выкарыстоўваць электраэнергію, водныя рэсурсы, перагледзець расходы на набыццё тавараў і паслуг і інш. У 2013 г. на аплату працы работнікаў універсітэта з налічэннямі мяркуецца накіраваць 120 187,5 млн руб. (55,6 % агульнага аб’ёму фінансавання). Такія ключавыя моманты эканамічнага развіцця нашага ўніверсітэта за 2012 г. і асноўныя перспектывы на 2013 г.

Дыяграма 3 Выкарыстанне сродкаў фонду матэрыяльнага заахвочвання ў 2012 г. Заработная плата 46,3 %

Прэмія 9,3 %

Матэрыяльная дапамога 8,9 %

Надбаўкі да зарплаты 35,5 %

11 красавіка 2013 г.


• Ведай нашых!

• Новае ў навучанні

Ім пакараецца Еўропа (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць». Выбіраў універсітэт па парадзе трэнера – ён расказаў, што тут цудоўныя выкладчыкі, а паспяховым спартсменам дазваляецца займацца па індывідуальным плане. Вучоба даецца цяжкавата, аднак у Элбека абавязкова ўсё атрымаецца: ён змагар і ў спорце, і ў жыцці. *** Майстар спорту між народнага класа, член Нацыянальнай зборнай Беларусі па вольнай барацьбе Анастасія Гучок мае не такі багаты, але таксама плённы вопыт удзелу ў спаборніцтвах. Спортам дзяўчына захапілася ў раннім дзяцінстве, да сёмага класа займалася дзюдо і хацела пайсці ў гімнастыку, аднак было ўжо пазнавата. Калі ж трэнер прапанаваў паспрабаваць сябе ў вольнай барацьбе – згадзілася і пасля не пашкадавала. У мінулым годзе Анастасія стала пераможцай чэмпіянату свету сярод моладзі. Гэта быў апошні шанц заваяваць «золата» ў маладзёжным першынстве, таму, як прызнаецца спартсменка, яна вельмі хвалявалася. «Эмацыйны бок дзявочага характару праяўляецца і на арэне, часта бывае цяжка справіцца з хваляваннем. Таму ў псіхалагічным плане гэта была складаная перамога. Што ж тычыцца сёлетняга чэмпіянату Еўропы, то

я хвалявалася значна менш, бо разумела: усё яшчэ наперадзе. І тым больш прыемна было заваяваць з першага разу чэмпіёнскі тытул!» Сёння Анастасія з’яўляецца студэнткай 1-га курса завочнай формы атрымання адукацыі нашага ўніверсітэта і вучыцца па спецыяльнасці «Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура (аздараўленчая)». Зараз яна актыўна трэніруецца, каб годна выступіць на чэмпіянаце свету, які адбудзецца ў верасні. Дзяўчына добра ведае: некалькі прапушчаных трэніровак, адзін няправільны крок, прыём ці нават рух – і запаветны медаль дастанецца саперніцы. Але саступаць свае пазіцыі спартсменка не збіраецца. Тым больш што наперадзе летнія Алімпійскія гульні 2016 г., у якіх Насця, як і Элбек, спадзяецца прыняць удзел.

Вось такія яны, нашы першакурснікі-чэмпіёны – амбіцыйныя, рашучыя, мэтанакіраваныя і ў той жа час сціплыя і добразычлівыя. Яны абараняюць спартыўны гонар дзяржавы і свайго роднага ўніверсітэта. Мы шчыра віншуем Анастасію і Элбека з паспяховымі выступленнямі і жадаем новых, яшчэ больш значных перамог! Вераніка МАНДЗІК

МАЙСТАР-КЛАС ДАЕ НАСТАЎНІК-ПРОФІ У падрыхтоўцы будучых педагогаў выключна важную ролю адыгрывае практычная дзейнасць. Студэнтам нашага ўніверсітэта пашанцавала: яны маюць магчымасць вучыцца ў лепшых настаўнікаў-практыкаў краіны, пераймаць іх перадавы вопыт, браць на ўзбраенне эфектыўныя аўтарскія прыёмы і методыкі.

Напрыканцы сакавіка ў БДПУ завітала пераможца Рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь-2011», член клуба «Крыштальны журавель», настаўніца англійскай мовы гімназіі №1 г. Дзятлава Інэса Уладзіміраўна ЗУБРЫЛІНА. Яна дала майстар-клас для студэнтаў-гісторыкаў і настаўнікаў сталічных гімназій. Прысутныя ўважліва і зацікаўлена слухалі госцю. Інтанацыя, жэсты і міміка педагогалідара проста заварожвалі, дапамагалі данесці да кожнага сутнасць яе выступлення. Інэса Уладзіміраўна прадэманстравала прыёмы, якія яна выкарыстоўвае ў працэсе навучання: «размеркаванне на групы», «запаўненне пропускаў», «супастаўленне», «незакончаны сказ», «стварэнне схем», «лінгвістычныя гульні» і іншыя. Яе расказ суправаджаўся трансляцыяй фрагментаў урокаў. Настаўніца падзялілася вопытам арганізацыі пазаўрочнай працы па прадмеце: пад яе кіраўніцтвам гімназісты ставяць спектаклі на англійскай мове, выступаюць з канцэртамі. Дарэчы, Інэса Уладзіміраўна і сама актыўна ўдзельнічае ў мастацкай самадзейнасці, мае цудоўны голас, выконвае песні на англійскай і французскай мовах. Госця падкрэсліла: яна – трынаццаты педагог у сям’і. Працаваць натхнёна і эфектыўна ёй наканавана лёсам. Настаўніца выкарыстоўвае практычна ўвесь арсенал інфармацыйных тэхналогій, асабліва часта – інтэрактыўную дошку. «Мару ў будучым стварыць цэнтр дыстанцыйнага навучання», – падзялілася яна планамі. І для гэтага ёсць усе перадумовы. Паспяховы педагог

• Свет без межаў Няўлоўна хутка прайшоў Міжнародны фестываль будучых педагогаў-дашкольнікаў «Педагагічны дэбют-2013». Цэлых пяць напоўненых эмоцыямі і энергіяй конкурсных дзён мы, студэнты трох партнёрскіх ВНУ, змагаліся за званне лепшых у прафесіі. Кожны дзяліўся ўласнымі поглядамі на развіццё дашкольнай педагогікі і падмацоўваў свае словы практычнымі ўменнямі падчас адкрытых заняткаў з дзецьмі ва ўстановах дашкольнай адукацыі. Акрамя конкурсных заданняў, арганізатары фестывалю прадугледзелі цікавую культурную праграму: наведванне планетарыя і музея БДПУ, Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і інш. Такім чынам, у студэнтак-удзельніц быў час пазнаёміцца і пасябраваць. Магчыма, таму на конкурсе панавала надзвычай прыязная і цёплая атмасфера. Па выніках выканання конкурсных заданняў пераможцай фестывалю стала пяцікурсніца ІППА МГПУ Валерыя Скрыпнік (спецыяльнасць «Педагогіка і методыка дашкольнай адукацыі»). Дыплом І ступені атрымала аўтар гэтых радкоў – Віталіна

11 красавіка 2013 г.

Шпарло (ФДА, спецыяльнасць «Дашкольная адукацыя. Музычнае мастацтва і харэаграфія»). Таксама званне лаўрэата і дыплом ІІ ступені заслужыла Вольга Кот (ІРД НПУ імя Н. П. Драгаманава, спецыяльнасць «Дашкольная адукацыя, пачатковая адукацыя»). Яшчэ адным лаўрэатам (дыплом ІІІ ступені) стала магістрантка Дар’я Маяцкая (ІРД НПУ імя Н. П. Драгаманава, спецыяльнасць «Дашкольная адукацыя»). Значнасць фестывалю для развіцця асабістых і прафесійных якасцей будучых педагогаў цяжка пераацаніць. Каб прыняць у ім удзел, неабходна было прайсці доўгі

з’яўляецца аўтарам электронных падручнікаў і дапаможнікаў, а яе праграмна-метадычны комплекс для інтэрактыўнай дошкі адзначаны дыпломам I ступені на рэспубліканскім конкурсе «Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт» (2011г.). І. У. Зубрыліну па праву лічаць першапраходцай у сферы міжнародных адукацыйных інтэрнэт-праектаў. І педагог, і яе вучні, члены клуба «Суразмоўца», зарэгістраваны ў міжнароднай асацыяцыі EARN. Гімназісты актыўна ўдзельнічалі ў выкананні праектаў «Мая школа – твая школа», «Казкі народаў свету», «Нацыянальныя музычныя інструменты». У працэсе працы над праектам «Погляд» вучні надрукавалі вершы на англійскай мове, стварылі мюзікл «Слёзы жыцця», за што былі ўзнагароджаны дыпломам міжнароднага ўзору.

Напрыканцы майстар-класа І. У. Зубрыліна адказала на пытанні студэнтаў і настаўнікаў-практыкаў. Развітанне было па-сапраўднаму цёплым. Студэнты шчыра дзякавалі настаўніцы, якая паказала цудоўны прыклад натхнёнай і плённай, а галоўнае, сапраўды творчай працы. Дарэчы, усе жадаючыя могуць пазнаёміцца з сакрэтамі прафесійнай дзейнасці перадавога педагога. Відэазапіс майстар-класа знаходзіцца ў лабараторыі педагогікі і педагагічных інавацый (каб. 142, вучэбны корпус № 1). Лідзія КАЗІНЕЦ, дацэнт кафедры педагогікі

шлях – шлях пошуку ведаў, радасці пазнання і імкнення да адкрыццяў. А яго, як вядома, немагчыма пераадолець без мудрага настаўніка. Таму мы, студэнты ФДА, вельмі ўдзячны нашым выдатным педагогам. Сакрат сказаў: «У кожным чалавеку ёсць сонца. Толькі дайце яму свяціць». Дзякуй за тое, што ўбачылі ў нас патэнцыял і стварылі адпаведныя ўмовы для яго развіцця. Віталіна ШПАРЛО, студэнтка 5-га курса ФДА

3


• Мой факультэт

• 2013 – Год беражлівасці Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 537 ад 29 лістапада 2012 г. 2013-ы год аб’яўлены Годам беражлівасці. Універсітэт прыкладае нямала намаганняў па выкананні пастаўленай дзяржавай задачы. Так, пры правядзенні бягучых рамонтаў устанаўліваюцца шклопакеты з профілю ПВХ і асвятляльнікі з ЭПРА (электроннай пуска-рэгулюючай апаратурай), набываюцца энергазберагальныя лямпачкі, ЖКІ-маніторы, тэхніка і апаратура з класам спажывання электрычнасці А+ або АА+. Аднак не ўсё можна зрабіць, абапіраючыся толькі на адміністрацыйны рэсурс. Таму ў нашай ВНУ распрацаваны План мерапрыемстваў, які накіраваны на выхаванне ў кожнага з членаў калектыву пачуцця гаспадарлівасці, на стымуляванне эканоміі і беражлівых ад носін да дзяржаўнай маёмасці. Сапраўды, сёлета мы павінны навучыцца многаму як у духоўным, так і ў матэрыяльным плане. Напрыклад, стаць гаспадарамі, зрабіць усё магчымае, каб эканоміка краіны стала больш эфектыўнай.

Адна з задач, якія стаяць перад універсітэтам, – скараціць на 4,5 % ужыванне паліўна-энергетычных рэсурсаў. Такі паказчык быў даведзены да БДПУ Міністэрствам адукацыі на 2013 г. Як жа гэтага дасягнуць? Ёсць вельмі просты спосаб: калі выходзіце, гасіце святло, і не запальвайце яго там, дзе можна абысціся. Да слова, эканоміць трэба навучыцца не толькі на працы, але і ў паўсядзённым жыцці. Напрыклад, набываючы новую пральную машыну або халадзільнік з маркіроўкай А+або АА+, вы робіце інвестыцыю ў эканомію энергіі на будучыню. Яшчэ адзін нюанс. Сыравіну і матэрыялы важна не толькі ўмець эканоміць, але і рацыянальна выкарыстоўваць паўторна. Так, ва ўніверсітэце арганізаваны збор макулатуры. Хто яшчэ не ведае, паведамляем: па меры яе назапашвання ў вашым падраздзяленні адказная асоба павінна патэлефанаваць загадчыку гаспадарчай службы Таццяне Уладзіміраўне Хакала (тэл. 200-15-14)

і перадаць макулатуру на склад, адкуль яна ў далейшым будзе адпраўлена на перапрацоўку. У БДПУ таксама наладжаны збор энергазберагальных лямпачак, якія выпрацавалі свой рэсурс. Ні ў якім разе не выкідайце іх разам са смеццем – яны ўтрымліваюць ртуць! Дастаткова набраць нумар 327-88-88 – і электрыкі інжынернай службы забяруць іх у вас. Дарэчы, спецыяльны кантэйнер для старых батарэек устаноўлены ў холе вучэбнага корпуса № 1. Год беражлівасці – спроба далучыць людзей да працэсу рацыянальнага выкарыстання нават тых рэсурсаў, на якія багата наша краіна. Я маю на ўвазе ваду. І калі мы навучымся не толькі шчыльна перакрываць краны, але і паведамляць пра існуючыя непаладкі каменданту корпуса або спецыялісту пэў-нага профілю, то можна лічыць, што Год беражлівасці пражывём не дарэмна. Наталля БРАВАРСКАЯ, інжынер-энергетык

Наўруз завітаў у БДПУ Кожны народ ганарыцца сваёй непаўторнай культурай і гісторыяй, неад’емнай часткай якіх з’яўляюцца нацыянальныя святы. Студэнты з Туркменістана, якія вучацца ў БДПУ, – не выключэнне.

Мы вырашылі арганіза ваць мерапрыемства, прысвечанае аднаму з найстаражытнейшых святаў народаў Сярэдняй Азіі, якое называецца Наўруз байрам. Пры падтрымцы прарэктара па вучэбнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце С. І. Копцевай, начальніка аддзела міжнародных сувязей А. А. Андрэева свята «новага дня» прайшло ў актавай зале БДПУ

26 сакавіка. З гэтай нагоды ў нашу alma mater завітаў консул Пасольства Рэспублікі Туркменістан у Рэспубліцы Беларусь Мухаметнур Авезаў. Наўруз адзначаецца ў дні вясновага раўнадзенства і ўключаны ЮНЕСКА ў Рэпрэзентацыйны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Да гэтага дня студэнты-туркмены падрыхтавалі канцэрт, у якім гучалі вершы народнага паэта Махтумкулі як у арыгінале, так і ў перакладзе на рускую мову. Самадзейныя артысты пазнаёмілі гледачоў са звычаямі туркменскага народа: сыгралі на нацыянальных інструментах «дутар» і «гапуз», выканалі танцы «Лалялер» і «Кушт-

дэпдзі», пачаставалі прысутных традыцыйнымі прысмакамі. Акрамя таго, яны падрыхтавалі выстаўку, на якой былі прадстаўлены нацыянальныя жаночыя ўборы і вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Канцэрт дапамог беларускім студэнтам бліжэй пазнаёміцца з традыцыямі туркменскага народа. Свята Наўруз байрам пакінула след у памяці БДПУ і незабыўныя ўражанні ў нашых сэрцах. Гульнабат ХУДАЙКУЛІЕВА, студэнтка групы факультэта прыродазнаўства; Гуванч ТАЙЛЫЕЎ, студэнт ФБіРФ

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

НАС АБ’ЯДНАЎ МАТФАК Тыдзень матфака прайшоў у БДПУ 25–30 сакавіка. Як заўжды, мерапрыемства было вясёлым, пазнавальным і насычаным цікавымі падзеямі.

Панядзелак. Студсавет – за здаровы лад жыцця! Усе, хто праходзіў па факультэцкіх калідорах у гэты дзень, скакалі праз скакалкі, круцілі абручы, прабіраліся пад гімнастычнымі палкамі, а ў падарунак атрымлівалі яблыкі і зарад бадзёрасці. Аўторак. Сацыяльная акцыя ад БРСМ Адным з самых запамінальных удзельнікаў гэтай акцыі стаў хлопец, які хадзіў з шыльдачкай «Абдыму бясплатна». І абдымаў! На яго прыкладзе ўсе зразумелі, што рабіць дабро людзям так проста… Серада. Акцыя ад клуба «Амега» Яе ўдзельнікі фатаграфаваліся ў акулярах, гальштуках-«бабачках» і з вусамі, зробленымі з кардону. На памяць ім уручаліся карткі з цікавымі выказваннямі пра матэматыку. Чацвер. КВЗ ад «FM» Факультэцкая каманда КВЗ «FM» выконвала па просьбе гледачоў вясёлыя мініяцюры, а на экране адначасова дэманстраваўся відэарад фрагментаў гульняў КВЗ БДПУ. Таксама быў аб’яўлены конкурс на лепшы жарт пра матфак. Пятніца. Дзень сімволікі Каб падтрымаць традыцыю, студэнты апрануліся ў сіняе (колер сімволікі матфака) і пасля 3-й пары зрабілі агульны фотаздымак. Вось так мы любім родны факультэт! Яшчэ ў гэты дзень адбылася выстава вырабаў дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва нашых студэнтаў

і выкладчыкаў. Яе арганізатарам стала Н. Я. Каравосава. Субота. Дзень матфака Ён адзначаецца па традыцыі ў апошнюю суботу сакавіка. На ўрачыстае мерапрыемства сабраліся не толькі студэнты і выкладчыкі, але і выпускнікі факультэта. Аднак галоўнымі дзеючымі асобамі былі ўсё ж першакурснікі: яны прайшлі абрад пасвячэння і сталі сапраўднымі студэнтамі. Адбылося таксама ўзнагароджанне лепшых з лепшых – пераможцаў алімпіяд па матэматыцы і інфарматыцы, аўтараў самых цікавых дакладаў на канферэнцыі «Ад творчага студэнта – да настаўніка-даследчыка». Тыдзень матфака завяршыўся, стаўшы яшчэ адной яркай старонкай у гісторыі факультэта, якую ствараем усе мы разам. Дар’я ХАДЗІМЧУК, студэнтка 403-й групы матэматычнага факультэта

Хараство і натхненне У мітуслівай паўсядзённасці мы так часта прагнем новых эмоцый! Асабліва вясной, калі і сама прырода абнаўляецца і дорыць нам доўгачаканае цяпло. І хоць сёлета сакавік больш нагадваў зімовы месяц, мы вырашылі самі сабе стварыць вясновы настрой, даўшы старт традыцыі правядзення конкурсу «Міс ФСПТ».

На мерапрыемства, што адбылося 27 сакавіка ў актавай зале БДПУ, былі запрошаны і госці з факультэта міліцыі Акадэміі МУС, якія ўпэўніліся: нашы дзяўчаты самыя прыгожыя і таленавітыя! Сюрпрыз чакаў нас у самым пачатку конкурсу: на сцэну ў якасці вядучых выйшлі дэкан ФСПТ А. В. Касовіч і яго намеснік па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Ю. А. Каранеўская. Старшынёй журы стаў доктар псіхалагічных навук, прафесар Я. Л. Каламінскі. Натхненне, драйв, энергія, вытанчанасць, элегантнасць – такімі на першы

погляд неспалучальнымі словамі можна перадаць атмасферу конкурсу. Студэнты адпачывалі, атрымлівалі задавальненне ад дзейства, што адбывалася на сцэне, і не забывалі галасаваць за сваіх фаварытак з дапамогай СМС. За званне самай прыгожай дзяўчыны факультэта змагаліся адзінаццаць студэнтак. У выніку міс ФСПТ стала Наталля Гулякевіч, першай віцэ-міс – Ганна Марозава, другой віцэ-міс – Таццяна Жукава. Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся Сняжане Гудзько. Пераможцы прымерылі кароны і стужкі, атрымалі падарункі ад прафсаюзнай арганізацыі і ПА ГА «БРСМ» БДПУ. Чароўная атмасфера конкурсу натхніла ўсіх прысутных на ўдасканаль ванне сваёй унутранай і знешняй прыгажосці.

Таццяна БОРТНІК, старшыня студсавета ФСПТ, студэнтка 4-га курса

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 226-40-19 Т. А. БАШМАКОВА Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 225. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 11.04.2013 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.