nastaunik 11(1095)

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 22 верасня 2011 года ВЕДАЙ НАШЫХ!

Стар. 2

• Навіны БДПУ

З

АГАДАМ рэктара БДПУ прафесара П.Д. Кухарчыка за поспехі ў арганізацыі і забеспячэнні вучэбнавыхаваўчага працэсу і ў сувязі з прафесійным святам – Днём настаўніка – штатным работнікам універсітэта будзе выплачана прэмія ў памеры 0,5 тарыфнага акладу.

П

А ПРОСЬБЕ аддзела адукацыі Мядзельскага райвыканкама вядучыя творчыя калектывы БДПУ выступяць перад педагогамі нарачанскага краю са святочным канцэртам, прымеркаваным да Дня настаўніка. Мерапрыемства адбудзецца 29 верасня ў актавай зале НДЦ «Зубраня».

ПРАКТЫКАНТЫ НА ЎСЕ РУКІ Стар. 3

№ 11(1095) ДЗЕНЬ ВЕДАЎ: ЯК ГЭТА БЫЛО

Стар. 4

НАСТАЎНІК — САМАЕ ВАЖКАЕ ДАСЯГНЕННЕ ЎСІХ ЦЫВІЛІЗАЦЫЙ Першы ў гісторыі форум рэктараў педагагічных універсітэтаў Еўропы праходзіў 15–17 верасня ў Нацыянальным педагагічным універсітэце імя М.П. Драгаманава. Для ўдзелу ў нарадзе кіраўнікоў ВНУ ў Кіеў прыехалі 20 рэктараў з 11 краін свету (Германія, Беларусь, Расія, Польшча, Эстонія, Балгарыя, Славакія і г. д.), а таксама больш за 30 рэктараў украінскіх ВНУ. Акцэнт форуму – у самой яго назве: «Праблемы падрыхтоўкі новага настаўніка для аб’яднанай Еўропы ХХІ стагоддзя».

У

АДПАВЕДНАСЦІ з рашэннем Мінгарвыканкама і ў мэтах сацыяльнай падтрымкі з 13 верасня студэнтам дзённай формы атрымання адукацыі ВНУ сталіцы прадастаўлена права бясплатнага праезду на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання, гарадскім электрычным транспарце і ў метрапалітэне. Дадзенае права рэалізуецца на аснове арыгінала студэнцкага білета ўстаноўленага ўзору.

НА ВУЧОБУ ЯК НА СВЯТА! Здавалася б, зусім нядаўна ля ўвахода ў БДПУ іграў святочны аркестр, у холе гучалі віншаванні, пажаданні, апладысменты, раздаваліся падарункі і панаваў добры настрой. Так наша альма матар у першы вераснёўскі дзень сустракала сваіх выхаванцаў і выкладчыкаў. І калі бывалых студэнтаў ужо не здзівіць гасціннасцю ўніверсітэта, то для навабранцаў гэтага года такая ўвага – упершыню. Здзіўленыя, узрушаныя, задаволеныя, яны наперабой дзяліліся новымі ўражаннямі. Але вучоба ў вышэйшай навучальнай установе не заўсёды свята – варта і за канспект брацца. І зараз, у канцы верасня, параўнаем першыя ўражанні навічкоў з іх успрыняццем сённяшняга дня.

(Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)

Паважаныя прафесары з Літвы, Беларусі, Македоніі, Грузіі, Чэшскай Рэспублікі, Украіны шмат гаварылі пра высокую місію настаўніка ў грамадстве, пра яго сённяшні невысокі статус і пра тое, што менавіта педагог нясе адказнасць за ўзровень духоўнасці ў соцыуме. Прадстаўнікі розных краін выказалі ўласныя меркаванні, падзяліліся вопытам працы сваіх ВНУ, унеслі прапановы адносна ўдасканалення падрыхтоўкі настаўніка ў аспектах міжкультурнага і рэгіянальнага супрацоўніцтва, інавацыйных методык і мадэлей. Дзякуючы канструктыўнаму палілогу і плённаму суп рацоўніцтву ўдзельнікаў форуму 16 верасня была створана Асацыяцыя педагагічных універсітэтаў Еўропы і заснаваны навукова-педагагічны часопіс «Еўрапейскія педагагічныя студыі», мэта якога – кансалідаваць вопыт педагогаў розных краін. Плануецца, што выданне бу-

дзе мець таксама электронную версію, а першы нумар адлюструе матэрыялы ўстаноўчага пасяджэння форуму і зацверджаны Статут Асацыяцыі. Прэзідэнтам Асацыяцыі аднагалосна быў абраны

гаспадар форуму – рэктар НПУ імя М.П. Драгаманава Віктар Пятровіч Андрушчанка. Адным з трох віцэпрэзідэнтаў стаў рэктар нашага ўніверсітэта – прафесар Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык. Таксама на пасяджэнні быў прыняты Зварот да міністраў адукацыі, парламентарыяў і ўрадаў еўрапейскай прасторы. У ім, у прыватнасці, га-

ворыцца, што аб’яднаўчыя працэсы патрабуюць выхавання новай асобы, здатнай да ўспрымання іншых культур і ментальнасцей, знаходжання шляхоў супрацоўніцтва паміж народамі. Гэтая і іншыя, не менш важныя, задачы ва ўсе часы ўскладаліся на плечы настаўніка, які павінен падрыхтаваць будучага чалавека на новай каштоўнаснай платформе талерантнасці, салідарнасці, на прынцыпах дэмакратыі, экалогіі і права. Сёння настаўнік з’яўляецца той духоўнай асновай, з якой пачынаецца працэс выхавання асобы ва ўсіх краінах еўрапейскай прасторы. Удзельнікі форуму з энтузіязмам аднесліся да стварэння Асацыяцыі, разумеючы важнасць яе функцый. Па словах выступоўцаў, гістарычная місія настаўніка і рэктара педагагічнага ўніверсітэта – захаваць чалавечае, духоўнае аблічча цывілізацыі. Дзеля гэтага мы павінны аб’яднаць свае намаганні.


• Ведай нашых! Навука – справа сур’ёзная, і нямногія знаходзяць у ёй сваё прызванне. Аднак сярод студэнтаў БДПУ ёсць маладыя навукоўцы, для якіх даследчая дзейнасць – гэта не проста напісанне курсавой ці дыпломнай працы. Гэта бесперапынны працэс пошуку, які суправаджаецца і радасцю адкрыццяў, і пастаянным самаразвіццём. З такім сцвярджэннем згодная пяцікурсніца гістарычнага факультэта (спецыяльнасць «Гісторыя. Сацыяльнапалітычныя дысцыпліны») Крысціна ТАРАНОВІЧ, якая напрыканцы мінулага навучальнага года атрымала традыцыйную прэмію Мінгарвыканкама якраз за поспехі ў навукова-даследчай дзейнасці. Як аказалася, у разумніцы і прыгажуні гэта не адзіная ўзнагарода…

Крысціна Тарановіч:

«МАРА ДАЕ МНЕ СІЛЫ ІСЦІ ДА МЭТЫ» – Першае сур’ёзнае прызнанне маёй даследчай працы адбылося ў 2009 г., калі я стала лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў ВНУ і атрымала дыплом другой катэгорыі. Пасля мяне намінавалі на прэмію Мінгарвыканкама. Хвалявалася, да апошняга не ведала, ці траплю ў лік узнагароджаных. І вось стаю ў Гарадской ратушы, атрымоўваю дыплом і грашовую прэмію з рук старшыні Мінгарвыканкама М. А. Ладуцькі… Прыемна! На сённяшні дзень гэта маё самае важкае дасягненне, аднак упэўнена, што, калі буду працаваць з такім энтузіязмам і далей, дасягну яшчэ больш значных поспехаў. – Якая ж тэма стала для цябе аб’ектам навуковага інтарэсу? – Я даследую асаблівасці аграрнай палітыкі ў Беларусі ў пачатку XX ст. Гэтая тэма спачатку была распрацавана мною на ўзроўні курсавой работы, зараз яна плаўна пераходзіць у дыпломнае даследаванне. На дадзены момант апублікавана дваццаць артыкулаў у зборніках навуковапрактычных канферэнцый. – Калі ты зразумела, што хочаш займацца менавіта навукай? – Даследчай дзейнасцю я зацікавілася яшчэ ў старшых класах, удзельнічала ў школьных канферэнцыях. Пры гэтым я не стаяла ўбаку і ад грамадска-культурнага жыцця школы. Аднак ужо тады зразумела, што свой творчы патэнцыял змагу рэалізаваць менавіта ў навуцы. Ну, а любоў да гісторыі мне прывіў наш школьны настаўнік, які да гэтага часу з’яўляецца для мяне прыкладам ідэальнага педагога. – Напэўна, ён паўплываў і на выбар універсітэта? – Так, і трэба сказаць, што я не расчаравалася ў тым, што паступіла менавіта ў БДПУ. Дысцыпліны, якія выкладаюцца на гістарычным факультэце (філасофскія, псіхалагічныя, педагагічныя), у многім спрыяюць развіццю асобы, дапамагаюць выбраць правільныя паводзіны, каб дасягнуць сваіх мэт і стаць урэшце паспяховым чалавекам. Мне здаецца, што гісторыя ў большай ступені, чым іншыя навукі, развівае кругагляд, дапамагае сфарміраваць пэўныя светапоглядныя арыенціры. 2

– Наколькі я зразумела, педагагічная дзейнасць цябе не вельмі прываблівае? – Не, ну чаму ж, цікавасць да педагагічнай прафесіі ў мяне была заўжды. Проста чым больш я заглыблялася ў даследчую дзейнасць, тым больш яна ў параўнанні з педагогікай выходзіла на першы

план. Я спадзяюся працягнуць паслядыпломную адукацыю, вучыцца ў магістратуры, аспірантуры, заняцца сур’ёзнай навукова-даследчай дзейнасцю… Аднак хутка ў нас пачынаецца пераддыпломная практыка ў школе, якая будзе доўжыцца амаль семестр. І хто ведае, магчыма, за гэты час я кардынальна змяню планы і вырашу аддаваць свае веды і сэрца дзецям! – Крысціна, як ты лічыш, чаму моладзь неахвотна ідзе ў навуку? – Даследчая дзейнасць патрабуе высокіх аналітычных здольнасцей і ўмення бачыць праблему з розных бакоў. У цэлым гэта складаная праца, якая забірае шмат сіл і часу. Мне здаецца, што сучасная моладзь імкнецца атрымаць усё і адразу, прычым без асаблівых намаганняў. Навука ж такой магчымасці не прадастаўляе. – А што ты параіш тым студэнтам, якія хочуць паспрабаваць сябе ў навуцы? – Думаю, трэба перш за ўсё звярнуцца ў студэнцкае навуковае таварыства. Я ўзначальваю гэтую арганізацыю на гістарычным факультэце з першага курса і добра ведаю, што тут можна атрымаць рэальную дапамогу. Прыярытэтным напрамкам дзейнасці таварыства з’яўляец-

ца падрыхтоўка студэнтаў да сур’ёзнай навукова-даследчай дзейнасці. Мы для іх арганізоўваем спачатку факультэцкія канферэнцыі, пасля выходзім на ўзровень універсітэта, далей – на рэспубліканскі і міжнародны. Таксама мы падказваем, як выбраць тэму даследавання, дапамагаем вызначыцца з навуковым кіраўніком, кансультуем па ўсіх пытаннях, якія ўзнікаюць у працэсе навукова-даследчай работы. – Раскажы, калі ласка, пра самую яркую падзею са студэнцкага жыцця. – Напрыканцы чацвёртага курса я ўдзельнічала ў конкурсе «Міс гістарычнага факультэта». Прызнацца, такая падзея адбывалася са мною ўпершыню, і я доўга рыхтавалася, каб выступіць дастойна. Некалькі разоў нумары былі пад пагрозай зрыву, аднак заўсёды знаходзіліся людзі, якія мяне падтрымлівалі. У выніку мой незвычайны ўсходні вобраз пакарыў журы, і я была ўдастоена тытула «Віцэміс». Падчас конкурсу я атрымала шмат яркіх эмоцый, якія надоўга застануцца ў памяці. Увогуле, з нашай папярэдняй размовы можа скласціся ўражанне, што навука не пакідае ў маім жыцці месца іншым заняткам. Між тым я з задавальненнем займаюся плаваннем, даводзілася нават абараняць гонар факультэта ў гэтым відзе спорту. А яшчэ я самастойна вывучаю англійскую мову. – Напэўна, у кожнага чалавека ёсць запаветная мара. Падзяліся, калі ласка, сваёй. – Асабіста я гляджу на мару з філасофскай пазіцыі. Для мяне марыць – значыць раскрываць у сабе запаветныя жаданні, якія выступаюць у зборным вобразе ідэалу. Думаю, што дакладна сфармуляваны змест мары можа прывесці да таго, што чалавек, дасягнуўшы пажаданага, перастае рухацца наперад. А калі задуманае не ажыццяўляецца, то мы перажываем, што не змаглі сябе рэалізаваць. Таму для мяне запаветная мара – тое, што дае сілы ісці да мэты, пераадольваючы перашкоды, тое, што натхняе і дапамагае адчуваць сябе па-сапраўднаму шчаслівай… – Што ж, Крысціна, жадаю табе марыць плённа і натхнёна! Поспехаў! Гутарыла Вераніка МАНДЗІК

• Гасцёўня СТАНОЎЧЫ ПРЫКЛАД – ЛЕПШЫ ПРЫКЛАД! Днямі па запрашэнні кафедры беларускай літаратуры і культуры да студэнтаў-філолагаў завітала ў госці выпускніца нашага ўніверсітэта (2005 г.), член Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Таццяна СІВЕЦ. Нягледзячы на малады ўзрост, яна ўжо выразна заявіла пра сябе ў літаратуры, паспяхова рэалізавалася ў журналістыцы, а таму мела што расказаць будучым калегам: пачынаючым філолагам, журналістам, пісьменнікам. У прысутнасці сваіх былых выкладчыкаў малады рэдактар «маладога» беларускага часопіса сціпла папрасіла называць яе проста Таццянай і пастудэнцку шчыра адказала на ўсе пытанні. Напэўна, кожны прысутны хацеў пачуць ад госці сакрэт поспеху: далёка не ўсім шчасціць за невялікі прамежак часу так удала выявіць свае здольнасці і талент у розных сферах. Шлях да поспеху Таццяны Сівец – школа, факультэт беларускай філалогіі і культуры БДПУ, аспірантура Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, праца на радыё і, нарэшце, пасада рэдактара папулярнага часопіса. «Палову шляху вы ўжо прайшлі, скончыўшы школу і паступіўшы на філфак, – жартавала яна, звяртаючыся да студэнтаў, – засталося нямнога». Але, безумоўна, расказаць пра гэты шлях значна лягчэй, чым прайсці. Любыя дасягненні немагчымыя без цяжкай працы і поўнай самааддачы, што і даказала сваім прыкладам Таццяна.

За гадзіну з вуснаў адной госці прагучалі вершы тонкай паэтэсы, парады прафесійнага журналіста, сакрэты смелага рэдактара і пажаданні шчырага і адкрытага чалавека. Напрыканцы сустрэчы Таццяна Сівец параіла ўсім, хто спрабуе сябе ў літаратурнай творчасці, не баяцца, верыць у сябе і, натуральна, прыносіць свае творы ў «Маладосць». Упэўнена, што, убачыўшы ўвачавідкі маладую, паспяховую і перспектыўную выпускніцу, студэнты стануць смялей будаваць творчыя і прафесійныя планы. Што ж, маладыя і таленавітыя, станоўчы прыклад ёсць – засталося на яго раўняцца! Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ 22 верасня 2011 г.


ПРАКТЫКАНТЫ НА ЎСЕ РУКІ У жыцці кожнага студэнта надыходзіць час, калі аўдыторныя заняткі змяняе сапраўдная практыка: у школе, у летніку, у рэдакцыі, на прыродных аб’ектах… Кожны факультэт можа пахваліцца нечым адметным і цікавым. Сёння сваімі ўражаннямі ад практыкі з чытачамі «Н» дзеляцца студэнты, якія зусім нядаўна паспрабавалі сябе ў ролі дзеючых спецыялістаў у самых розных сферах. *** трыццаць пяць чалавек, і ўсе – са сваім харакАднак якія ж палявыя ўмовы без кастра, кацялка Практыка – гэта цікавы і вельмі адказны этап тарам, сваім поглядам на жыццё… Да кожнага з гарачай ежай і сапраўднай студэнцкай весялосці! атрымання вышэйшай адукацыі. Сёлета студэнты трэба знайсці падыход! Але дзякуючы добраму Наша жыццё на прыродзе не было падобным на ФСА набывалі практычны вопыт у Рэспубліканскім педагагічнаму калектыву мы здолелі перамагчы паўсядзённае. Напрыклад, выкладчыкі мелі сваю цэнтры рэабілітацыі дзяцей дашкольнага ўзросту з свой першапачатковы страх. тэрыторыю, мяжу якой ахоўвала чучала, кожная парушэннямі слыху. За чатыры тыдні мы даведаліся Жыццё ў летніку аб’яднала нас з дзецьмі ў важная падзея на станцыі суправаджалася ўдарам многа новага, а галоўнае – змаглі прымяніць атры- адну каманду, мы вельмі прывыклі да іх. Вядо- у гонг, а кожны вечар – сяброўскімі пасядзелкамі маныя ва ўніверсітэце веды на практыцы. Варта ма, ідэальных людзей няма, і за час ля вогнішча. адзначыць, што сёлета мы мелі ўнікальную магчы- змены была не адна нагода зрабіць Яшчэ адной масць пазнаёміцца з новым метадам рэабілітацыі заўвагу ці павысіць голас. Аднак наяркай старондзяцей, якія не чуюць, – вербатанальным. Ён ват у такія моманты мы разумелі, што кай летняй быў распрацаваны яшчэ ў сярэдзіне дваццатага па-свойму любім гэтых непаслухмяпрактыкі стастагоддзя і з самага лепшага боку зарэкамендаваў ных хлопчыкаў і дзяўчынак, што мы ла экскурсія сябе ў многіх краінах свету. У Беларусі гэты ме- сталі сябрамі. ў Гомель, падтад выкарыстоўваецца пакуль што толькі ў адной Пасля закрыцця змены прайшло час якой мы установе – названым вышэй цэнтры, таму во- ўжо два месяцы, але кантакт са сваімі пакаталіся на пыт знаёмства з ім падчас практыкі быў для нас выхаванцамі мы не страцілі. Дзякуюпароме, навеасабліва карысны. чы мабільнай сувязі і Інтэрнэту мы далі Палац Заняткі, заснаваныя на вербатанальным метадзе, зноў разам, нібы нашай змене няма Румянцавыхзначна адрозніваюцца ад звычайных: дзеці займаюць канца. Спадзяёмся, што тыя васямПаскевічаў, На Гомельшчыне месцы не за партамі, а на дыване вакол настаўніка- наццаць дзён, што мы правялі побач, бліжэй пазнадэфектолага. У рабоце выкарыстоўваюцца і элемен- застануцца ў памяці дзяцей надоўга. Няхай кожны ёміліся з самім горадам. Радасць ад паездкі не ты фанетычнай рытмікі, і музычная стымуляцыя, і іх успамін пра адпачынак выклікае толькі самыя змог азмрочыць нават дзень ад’езду, таму што на аўдыёвізуальны курс. Падчас практыкі мяне ўразілі лепшыя эмоцыі! яго прыйшлося святкаванне Купалля. Разам са маўленчыя магчымасці глухіх дзяцей. У хлопчыкаў Кажуць, што праца ў летніку – гэта своеасаблівая студэнтамі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта і дзяўчынак, якія ў іншых умовах маглі б застац- хвароба, якая лечыцца толькі вяртаннем туды. імя Францыска Скарыны мы правялі і пасвячэнне ца «безгалосымі», І, напэўна, мы таксама не ў біёлагі. з’яўляецца шанц сталі выключэннем. ЗастаПалявая практыка не толькі дапамагла нам у загаварыць. Можецца толькі падзякаваць за прафесійным плане, але і з’яднала нашу групу яшчэ на сказаць, што гэмагчымасць папрацаваць у больш. тая практыка дала ДАЛ «Лясны» і спадзявацНаталля ВАЛОВІК, Алеся ПАУС, мне магчымасць ца, што яшчэ неаднойчы туды факультэт прыродазнаўства зрабіць першыя вернемся. *** крокі да майстэрДыяна ГУШЧЫНСКАЯ, Безумоўна, азначэнне «педагагічны» з’яўляецца ства настаўнікаГанна ХАРЫТОНІК, вырашальным у назве нашай ВНУ, аднак рыхтуе яна дэфектолага. факультэт пачатковай не толькі настаўнікаў, але і выдатных спецыялістаў Творчы падыход адукацыі у іншых галінах. Так, напрыклад, на факультэце да справы, жадан*** беларускай і рускай філалогіі вядзецца сур’ёзная не ажывіць заняткі Усе тыя студэнты, якія на- падрыхтоўка журналістаў. І практыку яны прапрыносіць радасць вучаюцца па спецыяльнасці ходзяць такую, што па насычанасці яна нічым не не толькі выхаванУ рэабілітацыйным цэнтры «Біял огія. Хімія» і якім адрозніваецца ад «выпрабаванняў» у школе. Сёцам, але і педагогу. пашчасціла праходзіць лет- лета я была накіравана на сваю другую па ліку, Прыемна бачыць дзіцячыя вочы, у якіх і радасць, і нюю практыку не ў сталіцы, а ў далёкай Гомель- «вытворчую», практыку ў рэдакцыю газеты «Пездзіўленне, і зацікаўленасць, і ўпэўненасць у сваіх скай вобласці, напэўна памятаюць пра «Дзень раходны ўзрост». Па выданнях нас размяркоўвалі сілах! птушак». Перамога менавіта ў гэтым конкурсе па запытах. Калі ж раптам у каго-небудзь такога Марына КАРПОВІЧ, гарантавала нам паездку на практыку ў пасёлак не аказвалася, выкладчыкі прапаноўвалі некалькі факультэт спецыяльнай адукацыі Чонкі. Натуральна, што, даведаўшыся пра гэта, варыянтаў на выбар. У ліпені–жніўні артыкулы *** усе каманды настроіліся на сур’ёзную барацьбу. нашых студэнтаў можна было знайсці паўсюль: Мы з хваляваннем чакалі сваёй першай практыкі Перамагчы было няпроста, але незабыўная летняя ад «Раніцы» да «На варце». Сустракалі нашых па спецыяльнасці. Гэта вопыт, радасць за першыя практыка была таго вартая. журналістаў па-рознаму: нехта здзіўляўся, што ў самастойныя адкрыцці, натхненне і гонар за выДарога ў Чонкі была вясёлай, і знаёмства з мес- БДПУ ёсць такая спецыяльнасць, але большасць бар прафесіі. Цэлы месяц мы працавалі з дзецьмі цам таксама парадавала: з ужо ведалі пра гэта пасля кахлеарнай імплантацыі. Нават вопытныя аднаго боку быў чароўны і і з радасцю прымасурдапедагогі адчуваюць цяжкасці ў рабоце з та- таямнічы лес, з другога – лі практыкантаў.Як кой катэгорыяй дзетак. Што ж казаць пра нас, знакамітая рака Сож. Але адзначылі ў выданстудэнтаў, якім упершыню давялося ступіць на галоўнае, што побач быў нях, асаблівасць гэты шлях! Натуральна, вельмі дапамаглі веды, згуртаваны калектыў! нашых студэнтаў атрыманыя падчас вучобы на факультэце. Гэты Галоўнай мэтай паездкі у тым, што мы інтэлектуальны багаж папаўняўся на працягу ча- было вывучэнне расліннага маем выдатную тырох тыдняў. Мы не баяліся цяжкасцей, і прак- і ж ы в ё л ь н а г а с в е т у філалагічную падтыка для нас прайшла паспяхова. Ужо праз месяц мясцовасці. За адзін тырыхтоўку і шырокі мы змаглі ўбачыць вынікі сваёй працы, няхай і дзень мы даведаліся шмат кругагляд. Аднак невялікія. Калі ўсведамляеш, што твае намаганні новага пра флору і фаўну часам нам не хане былі марнымі, з’яўляецца яшчэ большае жадан- Гомельшчыны. Многія пае ўпэўненасці не працаваць. І паверце, дзеці гэта ацэняць! віды жывёл і раслін, якія ў сабе і … смеласці. Педатрад «Данка» Ганна БОГДАН, раней мы бачылі толькі ў Здаецца, якасць факультэт спецыяльнай адукацыі падручніках, давялося назіраць у жывой прыродзе. набыўная, але каб канкурыраваць з астатнімі, *** Наўрад ці мы маглі б убачыць у Мінску такую коль- вельмі неабходная. Нарэшце, ніхто не навучыць Першая актыўная практыка на факультэце па- касць вадзяных лілей і гарлачыкаў, жаўтабрухую цябе пісаць, акрамя самога сябе, таму чым больш чатковай адукацыі для нас прайшла ў ДАЛ «Ляс- жарлянку ці хаця б звычайнага вужа. Менавіта ў уласных «журналісцкіх практык» ты будзеш сабе ны» ў складзе педатрада «Данка». Пачынаць лю- Чонках прырода роднага краю пачала адкрывац- ствараць, тым лепей. Як кажуць у нас на факульбую новую справу складана. Вось і мы ў першыя ца для нас з усім сваім хараством. Кожны новы тэце першакурснікам: «Ідзіце і пішыце». дні змены не маглі пазбавіцца хвалявання. Гэта дзень прыносіў свае адкрыцці і цяжкасці, якія мы Ганна БАГУМІНСКАЯ, і не дзіўна: пад нашай адказнасцю знаходзіліся сустракалі з непераможным аптымізмам. факультэт беларускай і рускай філалогіі 22 верасня 2011 г.

3


Для гэтага гатовы аддаваць сябе не толькі вучобе, але і творчасці, каб праз год самому сустракаць навабранцаў у складзе ўніверсітэцкага а к т ы в у ! Уж о ў п е р ш ы я дні я акунуўся ў шчырую творчую атмасферу БДПУ і спадзяюся рэалізаваць сябе ў самых розных праектах. Студэнцкае жыццё не абмяжоўваецца толькі вучобай!

кая шчырасць і ўдзячнасць не можа не радаваць! Хачу, каб мае студэнцкія гады не ўступалі па весялосці і запалу першаму вераснёўскаму дню. Хаця і тыдні працы падаліся мне цікавымі: парадавалі новыя прыемныя знаёмствы і адкрыцці. Яшчэ са школы люблю фізіку, таму і вучоба для мяне не цяжкасць, а занятак цікавай і карыснай справай.

АЛЯКСЕЙ, фізічны факультэт: – Шчыра кажучы, прыём, арганізаваны для нас, стаў нечаканым, але якраз ён і стварыў самую сапраўдную святочную атмасферу! Я збіраўся на заняткі, На сцэне БДПУ – «Паўлінка» а трапіў на свята, і гэта не магло не пана вуліцы пачуўшы гукі радаваць. Напачатку мяне музыкі, здагадаўся, што гэта ўразіла музыка пры ўваходзе БДПУ вітае сваіх студэнтаў. ва ўніверсітэт. Настрой адраСтаршакурснікі вельмі до- зу палепшыўся, тым больш бра падрыхтаваліся! Дзень што ў холе БДПУ чакала ведаў запомніўся мне такой яшчэ нямала сюрпрызаў. нечаканай увагай да перша- Я нават прыклад па матэга курса, апладысментамі, матыцы паспеў рашыць! пажаданнямі добрай вучо- І асабліва прыемна было бы, выдатным настроем! пачуць словы ўдзячнасці за Буду старацца, каб наступ- тое, што мы, першакурснікі, ныя пяць гадоў прайшлі так з шэрагу ВНУ абралі менавіта жа пазітыўна і з карысцю. педагагічны ўніверсітэт. Та-

ТАЦЦЯНА, факультэт беларускай і рускай філалогіі: – Яшчэ некалькі тыдняў таму я думала, што першае верасня ў вышэйшых навучальных установах праходзіць не так заўважна, як гэта прыня-

НА ВУЧОБУ ЯК НА СВЯТА! (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

АНАСТАСІЯ, факультэт прыродазнаўства: – Не чакала такой феерычнай сустрэчы. Думала, першае верасня ва ўніверсітэце праходзіць прыкладна так жа, як і ў школе. Толькі нават без святочнай лінейкі: прыйшлі, павіталіся, селі за парты і пачалі пісаць свае першыя канспекты. На іншыя меркаванні не было часу – апошні вольны дзень прайшоў у клопатах і падрыхтоўцы. Таму такая сустрэча прыемна здзівіла і ўразіла! Мне пажадалі добрага дня і, адпаведна, добрага пачатку студэнцкага жыцця. Яшчэ на ўваходзе я паспрабавала сябе ў ролі настаўніцы і атрымала на памяць кавалачак «граніту навукі». Спадзяюся, ён мне дапаможа! Тым больш, ужо першыя дні вучобы паказалі, чаго варта чакаць у бліжэйшы час. Зразумела, што давядзецца многа працаваць: школьныя веды хоць і трывалыя, але дзе-нідзе па-

трабуюць дапрацоўкі. Таму першы месяц і як мінімум першы год будзе нялёгкім. ЯЎГЕН, матэматычны факультэт: –Якая цёплая сустрэча! Такога прыемнага сюрпрызу я не чакаў! Яшчэ

та ў школе. Разлічвала, што з першага ж дня давядзецца слухаць лекцыі, пісаць канспекты, а ніяк не святкаваць. Але выпадкова стала сведкай

падрыхтоўкі да Дня ведаў, і таму ўрачыстасць была хоць і радаснай, але прадказальнай. Натуральна, прыемна было прайсці ўздоўж калідора пад словы падзякі, апладысменты, выкрыкі «Брава!». Калі меркаваць па першым дні аб усім тэрміне навучання, то можна не хвалявацца: усё атрымаецца! Вялікімі стосамі кніг мяне не напужаеш – чытаць вельмі падабаецца (адсюль і выбар факультэта). А вось з вядзеннем канспектаў пэўныя цяжкасці ўсё ж узніклі: пасля школы складана прызвычаіцца да такога вялікага аб’ёму матэрыялу і хуткага тэмпу чытання выкладчыкаў. Праўда, ужо праз пару тыдняў і гэта праблема паступова пачала вырашацца – студэнт, як вядома, да ўсяго прывыкае. Што ж, будзем спадзявацца, што прыемнае ўражанне ад першых студэнцкіх дзён будзе падбадзёрваць сённяшніх першакурснікаў на працягу ўсяго тэрміну навучання.

СТАНЬ БОЛЬШ ЗАЎВАЖНЫМ! Надышла восень, не за гарамі і зіма. Працягласць дня паступова скарачаецца, а ночы становяцца ўсё больш доўгімі. А гэта значыць, што колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў будзе павялічвацца: згодна са статыстыкай, доля ДТЗ у цёмны час сутак дасягае 65 %. Даказана, што ў святле фараў вадзіцель бачыць толькі частку дарогі, а таму яму бывае цяжка заўважыць пешаходаў, веласіпедыстаў і гужавы транспарт. Нават у прыцемках абрысы прадметаў блякнуць, а пасля заходу сонца ўвогуле становяцца ледзь бачнымі. Калі ж на вуліцы туман ці дождж, то невыразная постаць чалавека практычна зліваецца з цемрай. Сітуацыя ўскладняецца яшчэ і тым, што пешаходы, як правіла, упэўнены, што іх абавязкова заўважаць. Праведзены Дзяржаўтаінспекцыяй следчы эксперымент паказаў, што з салона аўтамабіля пры блізкім святле фараў чалавек у цёмнай вопратцы распазнаецца толькі на адлегласці 25–30 м. Пры хуткасці 60 км/гадз за адну секунду аўтамабіль праязджае прыкладна 17 м. За гэты час вадзіцель паспявае толькі зразумець, ШТО ці ХТО знаходзіцца перад ім. Затармазіць або ўдала зманеўраваць не заўсёды бывае

магчыма. Таму ўзнікае вострая неабходнасць зрабіць удзельнікаў руху больш заўважнымі. І тут не абысціся без флікераў, якія пачынаюць адлюстроўваць бліжняе святло ўжо на адлегласці 130–140 м, а ў рэжыме далёкага асвятлення дыстанцыя павялічваецца да 400 м. Улічваючы вышэйазначанае, раім усім чытачам «Н» знайсці магчымасць для абазначэння сябе на дарозе! Калі вы бачныя ў цемры і прытрымліваецеся Правілаў дарожнага руху, то абараняеце сябе ад небяспекі і непатрэбнай рызыкі! Станіслаў КРАСУЦКІ, начальнік АДАІ Маскоўскага РУУС г. Мінска, маёр міліцыі

P. S. У рамках правядзення Тыдня першакурсніка адб ы л ос я ўз н а г а р о д ж а н н е «навабранцаў», якія паказалі 220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, п. 127.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

*** Студэнт не ведае прадмет у двух выпадках: альбо яшчэ не здаваў, альбо ўжо здаў. *** У студэнта – трэцяя пераздача. Экзаменатар: – А зараз пытанне «на засыпку»: паміж кім і кім была руска-японская вайна? *** На экзамене: — Як даведацца аб’ём звестак, запісаных на дыскету? — Узважыць дыскету да запісу і пасля!

лепшае веданне Правілаў бяспекі дарожнага руху. На здымку: інспектар ДАІ Маскоўскага раёна С. Красуцкі ўручае флікер Вікторыі Джайчыевай, першакурсніцы ФСА.

*** Думкі студэнтаў каля раскладу. І курс: «Колькі прадметаў! Шмат буду ведаць!» ІІ курс: «Колькі прадметаў! Буду моцна стамляцца». ІІІ курс: «Колькі прадметаў! Які б прагуляць?» IV курс: «Колькі прадметаў! На які б схадзіць?» V курс бачыць, што раскладу няма, і пытаецца: «А што, сесія ўжо была?» *** – Куды прымаюць без іспытаў? – У Інстытут Скліфасоўскага. Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Т. А. БАШМАКОВА 226-40-19 Распаўсюджваецца 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. ў вучэбных карпусах Тыраж 1000 экз. Зак. № 598. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 22.09.2011 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.