nastaunik 7(1074

Page 1

«Крокі» Напярэдадні памятнай даты Саюз пісьменнікаў Беларусі арганізаваў Міжнародны літаратурны конкурс, прыс­ вечаны 65годдзю Вялікай Перамогі. Актыўны ўдзел у ім прынялі студэнты нашага універсітэта, адразу некалькі з іх сталі лаўрэатамі. Так, у намінацыі «Паэзія» дыплом першай ступені атрымала першакурсніца з факультэта беларускай філалогіі і культуры Вольга Трыгубовіч, дыплом другой ступені — студэнтка трэцяга курса гэтага ж факультэта Наталія Пятроўская. У намінацыі «Проза» другое месца таксама заняла прадстаўніца белфіла Яна Сарока, а трэцяе месца падзялілі

УСЁ БЫЛО НЕ ДАРМнА

Вольга ТРЫГУБОВІЧ

(У скарачэнні)

*** Белы бусел шчасліва клякоча, І вяртаюцца з выраю гусі. Руса коса, блакітныя вочы — Я дачка «маладой Беларусі»,

Для нас тады ўсё толькі пачыналася. Мала­ досць, шчасце… Школьны выпускны і ўсё жыццё напера­дзе. Колькі было планаў, спадзяванняў… Мы сябравалі з самага дзяцінства. Вясёлы, светлавалосы Жэнька, мой сусед. Заўжды такі Што Купала апеў шчырым словам, ўсмешлівы, добры. Ён хацеў стаць настаўнікам. Каб усё жыццё падарыць дзецям. Край азёр і рачулачак сініх, Край палёў і магутных дуброваў… Наташка — першая прыгажуня ў класе. Свет­ Я — дачка самай светлай краіны! лыя локаны, блакітныя вочы. А як яна спявала! І іграла на фартэпіяна. Вядома, яе будучыня — кансерваторыя. І трывожная жальба Хатыні (Ўсім загінуўшым — вечная слава!) Сур’ёзны і такі мудры Антон. Ён марыў Наша памяць і наша святыня… стаць інжынерам. Мы сядзелі за адной пар­ Я — дачка незалежнай дзяржавы! тай. Я заўжды глядзела на яго трошкі збоку і ўсміхалася. Кастусь. Выдатны спартсмен. І мой самы лепшы Белавежы дзівосныя дрэвы, сябар. Сінь Браслаўшчыны, гоманы гаю І я. Доўгавалосая выдатніца Каця. Я, як і І Сафіі адвечныя спевы… Жэнька, хацела вучыць дзяцей, выкладаць ім Я — дачка запаведнага краю! рускую мову і літаратуру. …Горад толькі прачынаўся, калі па вуліцах Там, дзе спелае жыта калосіць, пракаціўся голас, які назаўжды змяніў наша За шчаслівую вечнасць малюся, жыццё. Каб нашчадкам у міры жылося… «Увага! Гаворыць Масква! Гаворыць Масква! Я — дачка «маладой Беларусі»! Грамадзяне і грамадзянкі Савецкага Саюза! Сён­

Мікола ШАБОВІЧ

ПАЭМА ПАМЯЦІ * Узарвалася памяць… Узарвалася памяць…

(Фрагменты) Сніцца? — Бальніца…

Позна. Счарнелая пожня. Праталіны. Ў полі бярозкі Ў сукенках прыталеных — Гэта было да вайны. Замець… Узарвалася памяць… Болей Ні стогну, ні болю — Як выбухам. Голас ахрыплы І холад Пад Выбаргам. Выбары… Гэта каго выбіраюць? Знаёмыя… А на пярэднім краі Зноўку ў наступ Салдаты ідуць… Невядомыя… Дзе гэта? Дома я?

Поле… Таварыш палкоўнік, Навошта вы?.. Вецер Палошча сцягі Панад плошчамі. Поле, Пакінь мяне, поле, Мне горача. Поле? Каторы ўжо год я У горадзе…

Як жа? Як? А навокал так хораша, А навокал так праца спорыцца. Як жа? Як? А навокал, скажыце, Ўсё цвітуць васількі сярод жыта. Толькі песня адна адспявалася: Узарвалася, Узарвалася. * О, вайна, табе мала ўсё, мала ўсё…

Памяць. За памяццю — толькі Бяспамяцтва. * Памяць — памяццю. Ветэран Памірае ад даўніх ран. Зноўку плач і калючасць слёз. Як жа так атрымалася, сталася?.. Узарвалася, Узарвалася…

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

ня, 22 чэрвеня, у 4 гадзіны раніцы без аб’яўлення вайны германскія войскі напалі на нашу краіну, атакавалі нашыя межы, бамбардзіравалі гарады Жытомір, Кіеў, Севастопаль, Каунас і іншыя…» Вайна? Як вайна? Чаму? І што зараз будзе? Вайна. Ніхто з нас тады не ведаў, што такое вайна. Ніхто нават уявіць не мог усяго жаху вайны. Але праз страх, які скаваў і думкі, і цела, кожны з нас вырашыў, што будзе змагацца. Мы ўсе пойдзем ваяваць. Першым пайшоў Антон. Яму тады ўжо было васемнаццаць. Я ніколі не забуду гэты дзень. Яшчэ ўчора Антон трымаў мяне за руку, а сёння ён стаў салдатам. Я ведала, што ён герой, што ісці на фронт — яго абавязак, але ўсё роўна не магла стрымаць слёз. Я працягнула яму свой фотаздымак дрыжачымі рукамі і зноў усхліпнула. – Ну, Кацечка, не плач. Я хутка вярнуся. Ты толькі чакай. – Я дачакаюся, абавязкова дачакаюся. Ён схаваў фотокартку ў нагрудную кішэню, пацалаваў мяне ў лоб і пайшоў. Пайшоў на фронт. …Я загінуў зімою 41ага. Наш полк трымаў нямецкае наступленне да прыбыцця дапамогі. Камандзір — сур’ёзны, мужны капітан — з болем у вачах вёў нас у бой. Ён ведаў, што нас,

* Ён вайну ўсю пяшком прайшоў, Бачыў пекла і бачыў смерць. Паступова губляў сяброў, Не заўважыў, як стаў сівець. І бліндаж, і ваенны шпіталь, Зноў у наступ і зноў на прыступ. На грудзях — чарговы медаль, А на сэрцы — чарговы прыступ. І цяпер вось апошні бой, Бой смяротны з самім сабой… Заключэне ўрача. Боль. Страшны боль не паўторыцца больш, І жыццё не пачаць нанова,

220809, г. Мінск50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 2264019 www.bspu.unibel.by/newspaper

з 65годдзем Вялікай Перамогі! маладых, нявопытных хлопцаў кінулі як «гарматнае мяса», каб пацягнуць час, бо сілы былі няроўныя. Аднак загады не абмяркоўваюцца. Тым больш на фронце. Я цягнуў параненага таварыша, калі аўтаматная чарга разарвала паветра. Толькі паспеў спіхнуць яго ў акоп, як неба стала такім ясным і блізкім… Я памёр на месцы. Але выратаваў таварыша, я ведаю, ён выжыў. Усё было не дармна. Я вырашыла стрымаць сваё абяцанне быць заўжды з Антонам — і паклялася трапіць на фронт. Закончыла медыцынскія курсы і накіравалася на фронт ужо медсястрой. Не верце таму, хто скажа, што на вайне не страшна. Страш­ на. Страшна, калі страляюць, рвуцца гранаты. Страшна, калі паўзеш пад бомбамі да параненых салдат. Страшна, калі на тваіх руках памірае чарговы баец. Страшна не ведаць, калі гэта ўсё закончыцца. Страшна… Першыя некалькі месяцаў я амаль не спала. Баі былі жорсткімі, і нам, медсёстрам, не было часу адпачываць. Я валілася з ног, страчвала прытом­ насць, засынала на хаду. Але ім, салдатам, было куды горш. Часам я плакала. Ціхенька. Каб ніхто не бачыў. Калі больш не магла глядзець у чорныя вочы смерці. Але трэба было трымацца. Я перш за ўсё баец, а ўжо пасля дзяўчына. Гэта было недзе праз паўтара гады майго знахо­ джання на фронте. Да нас у зямлянку прыцягнулі раненага байца. У яго не было рук. Я бачыла такое не раз, але тады не змагла стрымаць слёз. Гэта быў Жэнька. Мой Жэнька… У крыві. Без рук. Я сама бінтавала ўсе яго раны. І напісала ліст яго бацькам. Пра тое, што ён жывы. Я нічога не

І нічым не загоіш ран… * Я не ведаў цябе, ветэран, Быў ты мне не зямляк, не сусед, Ды чамусь здрыгануўся Сусвет І хіснуўся ў маіх вачах, Як агеньчык душы зачах, Твой агеньчык, тваёй душы… Нехта скажа: “Пра шчасце пішы…”

апошні маналог ветэрана (Замест заключнай часткі)

Жыццё як песня, песня як жыццё, Мы век жывём і цэлы век спяваем. Пасля прыходзіць самазабыццё, Калі за часам мы не паспяваем. Жыццё як песня, песня як жыц­ цё… А раптам песня наша адспявана? Нашто тады ўначы сэрцабіццё І пенсія нашто для ветэрана, Калі на целе вышыты узор Нажом хірурга ў энным медсан­ баце Ўсё будзіць сон скрываўленым лязом І медсястрой у беленькім халаце? “Ты мусіў жыць, — мне скажуць,

— мог бы жыць, Спяваць бы мог…” Ды я, канечне, мог бы. Балюча мне, што сэрца не дры­ жыць, А што рабіць, калі інакш не мож­ на. Калі аднойчы раны закрычаць Такім далёкім і нясцерпным бо­ лем, Захочацца, каб нехта зза пляча Адным ударам песню абяздоліў. Я мог бы жыць, ды што я мог рабіць, Калі гады вяла мяне дарога На гэта поле, дзе мой боль ляжыць — Мае сябры яшчэ з сорак другога. Яны мяне так звалі да сябе, Яны ўва мне — я поўз да іх начамі. Я сеяў зерне — што мне ў той сяўбе, Калі вайна глядзела ўслед вачамі. Кідаў сяўню і бег тады я прэч, Прэч ад палёў, у хату, а засевак Мой дасяваў прыгорблены сусед Пад позіркі цікаўныя суседак… Так кожны год, а што я мог рабіць, Калі прашыта памяць рыкашэтам, Калі не знаеш: быць альбо не быць

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Тыраж 1000 экз. Зак. № 371. Падпісана ў друк 06.05.2010 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. Башмакова

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 6 мая 2010 года

Выстаялі...

Абаранілі...

№ 7 (1074)

Перамаглі!

ВЫСТАЯЛІ... АБАРАНІЛІ... ПЕРАМАГЛІ!

Дарагiя ветэраны! Сардэчна вiншую вас з вялiкiм святам — Днём Перамогi! Ад імя выкладчыкаў, супрацоўнікаў, студэнтаў універ­ сітэта і ад сябе асабіста выказваю вам шчырую ўдзячнасць за ваш неўміручы подзвіг, які падараваў мір і свабоду многім пакаленням нашых суайчыннікаў. Свята Перамогі для беларускага народа з’яўляецца сiмвалам памяцi i нацыянальнай годнасці. Выпрабаванні ваеннага лiхалецця назаўжды ўвайшлі ў гераiчны летапiс нашай краiны. У сэрцы кожнага, хто ведае цану мiру, хто вышэй за ўсё ставiць гонар і свабоду, захоўваецца памяць аб падзеях 65гадовай даўніны. Быць нашчадкамi Вялiкай Перамогi не толькi высокi го­ нар, але i адказнасць: за незалежнасць краiны, дабрабыт i будучыню новых пакаленняў беларусаў. Мы будзем рабіць усё, каб памяць аб мінулай вайне не згасала ў сэрцах нашай моладзі, каб студэнты выраслі сапраўднымі грамадзянамі і патрыётамі, вартымі высокага подзвігу сваіх дзядоў і прадзедаў. Нізкі вам паклон, дарагія ветэраны! Прыміце пажаданні моцнага здароўя, даўгалецця, мiру, шчасця i дабрабыту. З павагай, рэктар БДПУ, прафесар

П.Дз. Кухарчык

Вялікая Айчынная вайна стала для беларускага народа самым страшным выпрабаваннем мінулага стагоддзя. Выпрабаваннем на мужнасць, цярплівасць, маральнасць, чалавечнасць. Пра гэта добра ведаюць людзі, якія штодзённа рызыкавалі сваім жыццём — пад нямецкімі кулямі, у варожым тыле, у бяскрайніх партызанскіх лясах… Яны глядзелі ў вочы смерці — і ўсё ж ВЫСТАЯЛІ... АБАРАНІЛІ... ПЕРАМАГЛІ. Вось ужо шэсцьдзесят пяць гадоў над нашай краінай свеціць сонца, над нашымі галовамі — мірнае неба. Але ветэраны — удзельнікі і сведкі тых страшных падзей — помняць кожны дзень, кожны бой. Смыляць, не загойваюцца ваенныя раны, асабліва тыя, што пакінуты на сэрцы. Таму кожнае свята Перамогі яны сустракаюць так, як у песні — са слязамі на вачах. І мы, жыхары мірнай Беларусі, раздзяляем разам з ветэранамі вялікую радасць і вялікі боль. І ўсё ж, нягледзячы на перажытае, ветэраны стараюцца захоўваць бадзёрасць духу, глядзяць на жыццё з аптымізмам. А не­ каторыя нават да сённяшняга дня працуюць у нашым калектыве. Гэта прафесары Ф.І. Івашчанка, М.К. Сцепаненкаў, В.М. Фамін, У.А. Якавенка. Яны аддалі нашаму універсітэту большую частку пасляваеннага жыцця і зараз, як кажуць, «у страі». Самыя шчырыя словы ўдзячнасці і павагі хочацца выказаць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, былым работнікам БДПУ, якія зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Вы не згубілі веру ў чалавечнасць і абралі самую гуманную прафесію на зямлі. Вашы душы не ачарсцвелі, і вы вучылі сваіх выхаванцаў быць добрымі, спагадлівымі, праўдзівымі… Нізкі паклон — і за здабытую Перамогу, і за плённую навуковапедагагічную дзейнасць — Вам, Г.І. Андрашына, І.Ф. Бязгубенка, М.Г. Булахаў, М.С. Вілюга, А.А. Дадаян, З.І. Ермакова, Ф.Р. Кітуновіч, М.Ц. Кавалёва, Г.М. Ка­ ванцава, З.Я. Крэкацень, А.М. Лойка, Г.П. Макеева, А.І. Пятроў, М.І. Петухова, В.І. Пісарэнка, А.Ф. Прохарчык, В.С. Родзін, К.Я. Сяргеева, Л.І. Семяняка, Н.В. Сідарок, П.Р. Чабаненка. Наша краіна рыхтуецца сустрэць 65ю гадавіну Вялікай Перамогі. Як заўжды, ветэраны выйдуць на парад, усхваляваныя, памаладзелыя. У неба будуць узлятаць пераможныя салюты. І

ВЫСТАЯЛІ... АБАРАНІЛІ... ПЕРАМАГЛІ! БЯЗГУБЕНКА Іван Фядотавіч С е р ж а н т 1 4  й інжынернасапёрнай брыгады 2га Украінскага фронту. Баявыя ўзнагароды: ордэны «Айчыннай вайны ІІ ступені», «За служэнне Радзіме ІІІ ступені», медалі «За адвагу», «За баявыя заслугі» і інш. Пенсіянер. Працаваў дырэк­ тарам спартыўнага комплексу БДПУ.

Калі ў 1974 годзе Мінск атрымаў высокае званне «Горадгерой», то ва ўказе Прэзіды­ ума Вярхоўнага Савета СССР пазначалася, што гэта прызнанне мужнасці і гераізму, якія праявілі працоўныя сталіцы Беларусі ў барацьбе супраць гітлераўскіх акупантаў, іх вялікай ролі ў разгортванні ўсенароднага партызанскага руху ў гады Вялікай Айчын­ най вайны. Гэта ўзнагарода — знак ушанавання заслуг соцень вядомых і невядомых падпольшчыкаў і партызан, якія ва ўмовах крывавай акупацыі знайшлі ў сабе сілы і мужнасць весці непрымірымую барацьбу з захопнікамі.

БУЛАХАЎ Міхаіл Гапеевіч Старшы лейтэнант 497га мінамётнага палка. Баявыя ўзнагароды: ордэны «Чырвонай Зоркі», «Айчыннай вайны І ступені», медалі «За Пе­ рамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «Георгій Жукаў» і інш. Пенсіянер. Працаваў прафеса­ рам кафедры агульнага і рускага мовазнаў­ства факультэта рускай ВІЛЮГА Мікалай Сямёнавіч Радыст, радавы гвардыі. Баявыя ўзнагароды: ордэны «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна». Пенсіянер. Працаваў дацэн­ там кафедры агульнага і рускага мовазнаўства факультэта рускай філалогіі. ДАДАЯН Аляксандр Арсенавіч Старшына 13й заставы 2га пагранатрада. Баявыя ўзнагароды: ордэн «Айчыннай вайны ІІ ступені» і інш. Пенсіянер. Працаваў прафе­ сарам кафердры матэматыкі і методыкі выкладання

Сярод іх — Марыя Іосіфаўна Петухова. Маруся нарадзілася 27 верасня 1927 года на станцыі Ждановічы Мінскага раёна ў сям’і пуця­ вога абходчыка Беларускай чыгункі Іосіфа Каладзінскага. Дружна жыла мнагадзетная сям’я чыгуначніка. У 1941 год­ зе Марыя скончыла 7 класаў Маскоўскай сярэдняй школы. А далей яе вучыла вайна. Вучыла нянавісці да фашыстаў, любові да Радзімы, вучыла змагацца з ворагам. У свае 16 гадоў яна стала бай­ цом спецгрупы органаў бяспекі «Мсціўцы». Ёй загадалі забыць сваё імя і стаць Раяй. Праз некалькі дзён малады баец атры­ мала першае хрышчэнне, але не ў баі, а ў якасці сувязной. Яе шлях пралягаў у прыгарад Мінска Масюкоўшчыну. Першыя паходы па акупаваных немцамі вёсках былі пад наглядам больш вопытных разведчыкаў. Праз некаторы час ёй даверылі і са­ мастойнае выкананне заданняў. Акрамя дадзеных, атрыманых ад падпольшчыкаў, прыносіла Маруся ў спецгрупу медыкамен­ ты і іншыя патрэбныя партыза­ нам рэчы. Яе галоўнай задачай была сувязь са спецгрупай, якая сачыла за дзейнасцю здрадніка Канстанціна Рабушко. Аднойчы вяртаючыся з за­

дання, Маруся трапіла на міну, была кантужана. Асколкі трапілі ў твар, паранілі вочы, але дзяўчына знайшла сілы да­ брацца да сувязнога, а потым да базы спецгрупы, дзе давяла да ведама кіраўніцтва неабходную інфармацыю. Яна адмовілася ляцець у Маскву і прайшла курс

лячэння ў шпіталі партызан­ скай брыгады «Штурмавая». Паправіўшыся, прайшла разам са спецгрупай праз баі і блакаду, пакуль не адбылася сустрэча з Чырвонай Ар­міяй. Шаснаццацігадовая дзяўчына за свой подзвіг узнагароджана медалямі «Партызану Вялікай Айчыннай вайны I ступені», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941— 1945 гг.» Пачалося пасляваеннае жыц­

цё. Спачатку былі гады вучобы ў Мінскай школе медыцынскіх лабарантаў і Брэсцкім педагагічным інстытуце імя А.С. Пушкіна, аспірантура пры Навуковадаследчым інстытуце пладаводства, агародніны і буль­ бы. Яна працуе лабарантам у Мінскім медінстытуце, выклад­ чыкам батанікі ў Брэсце, стар­ шым інспектарам Упраўлення ВНУ Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафе­ сійнай адукацыі, старшым вы­ кладчыкам МДПІ імя А. М. Гор­ кага. Побач любімы супруг. Спецгрупа «Мсціўцы» павян­ чала іх. Дзмітрый Сафронавіч Петухоў прайшоў усю вайну, уз­ нагароджаны баявымі ардэнамі. З 1965 года М.І. Петухова праца­ вала на кафедры батанікі і асноў сельскай гаспадаркі нашага уні­ версітэта. Да партызанскіх узна­ гарод дабавіліся знак «Выдатнік народнай адукацыі БССР», гана­ ровыя граматы. Многія яе былыя студэнты ўжо самі з’яўляюцца вядучымі выкладчыкамі ВНУ, узначальваюць інстытуты, лабараторыі, кафедры, вучаць дзяцей. Але мала хто з іх ведае пра тое, што сувязная спецгрупы «Мсціўцы» Рая і іх педагог — гэта адзін і той жа чалавек. Міхаіл ЛЫСКАВЕЦ

ІМГНЕННІ, спыненыя

ІВАШЧАНКА Фёдар Іванавіч Старшы сяржант авіяцыйнага палка дальняга дзеяння. Баявыя ўзнагароды: ордэн «Айчыннай вайны ІІ ступені», медалі «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Берліна», «За ўзяцце Кёнігзберга» і інш. Прафесар кафедры псіхалогіі, сапраўдны член Міжнароднай акадэміі

Уяўленне пра вайну ў нас, маладых людзей XXI стагоддзя, складваецца пераважна з фільмаў, твораў мастацкай літаратуры і школьных падручнікаў. Не многім пашчасціла пачуць аповеды ўдзельнікаў тых страшных падзей. Аднак праўдзівую гісторыю пра часы ваеннага ліхалецця могуць расказаць не толькі людзі, але і дакументы, фотаздымкі ды кінахронікі. Дзякуючы гэтым скупым, але аб’ектыўным сведчанням перад намі ажываюць падзеі 65гадовай даўніны. Вы таксама хацелі б дакрануцца да гісторыі? Тады вам проста неабходна наведаць фотавыставу «Подзвіг народа — веліч душы», урачыстае адкрыццё якой

КАВАЛЁВА Марыя Цімафееўна Сувязная партызанскай брыга­ ды «Жалязняк». Баявыя ўзнагароды: ордэн «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941— 1945 гг.» і інш. Пенсіянерка. Працавала дацэн­ там кафедры беларускага мова­ знаўства факультэта беларускай філалогіі і культуры. 2

У вайны не жаночае

Арганізатарамі выставы сталі кафедра сацы­ яльнай педагогікі на чале з загадчыкам В.В. Мартынавай, а таксама Рэспубліканскі цэнтр тэхнічнай творчасці навучэнцаў. Адкрываючы мерапрыемства, дэкан факультэта А.В. Касовіч адзначыў, што Перамога далася нам надзвычай вялікай цаной, таму вельмі важна захоўваць павагу да подзвігу кожнага байца і кожнага мірнага жыхара. «Мы нізка кланяемся ветэра­ нам, салдатам, што не вярнуліся з крывавых баёў, работнікам тылу… Мы памятаем вашу ахвярнасць і заўжды бу­дзем удзячны за мірнае неба над на­ шай краінай». Акрамя студэнтаў і выкладчыкаў, на мера­

прыемства быў запрошаны ветэран Вялікай Айчыннай вайны, доктар педагагічных на­ вук, прафесар М.К. Сцепаненкаў. Мікалай Капітонавіч успомніў некаторыя моманты сваёй ваеннай біяграфіі — напрыклад, як снайперскі ўзвод у колькасці 35 чалавек, камандзірам якога ён быў, расстраляў амаль цэлы варо­ жы полк. Аднак, як справядліва падкрэсліў былы франтавік, немагчыма пераказаць усё, што перажыў нават адзін чалавек падчас той жудаснай навалы... «Я хачу, каб вы памяталі, што асвятляць падзеі Вялікай Айчыннай трэ­ ба з пункту гледжання яе ўдзельнікаў. Гэта наша з вамі Перамога, перамога гуманізму і 6 мая 2010 г.

ВЫСТАЯЛІ... АБАРАНІЛІ... ПЕРАМАГЛІ!

аблічча Ідэя напісаць пра гэтую цудоўную жанчыну, пра яе незвычайны лёс узнікла нечакана. У музеі гісторыі БДПУ я ўбачыла фотаздымак ваенных гадоў: зусім маладая і вельмі прыго­ жая дзяўчына ў ваеннай форме разам з аднапалчанамі. А вось подпіс пад фота­здымкам: «Каванцава Галіна Міхайлаўна, — камандзір узвода лётнага палка». Шчыра кажучы, я была здзіўлена. Як гэтая зусім юная дзяўчына магла камандаваць узводам? Хутка з’явіліся і іншыя пытанні, якія не давалі спакою. — Галіна Міхайлаўна, раскажыце, калі ласка, пра сваё франтавое жыццё. — Вялікая Айчынная — гэта наш боль. Разам са сваім народам я зазнала гора. У рады Чырвонай Арміі мабілізавалася ў пачатку красавіка 1942 года. Пачала служ­ бу як радавы баец, прыняла пры­ сягу 15 ліпеня ў штабе 3й дывізіі ВаронежскаБарысаглебскага дывізіёна ПВА. Мы адступалі пад бесперапыннымі бамбёжкамі. Гарэў Варонеж. Я выконвала ра­ боту над картамі перадыслакацыі частак з выездам на перадавую. Немагчыма перадаць словамі ўсе страты, беды, цяжкасці, трагедыі палявых умоў. І калі ў мяне пытаюцца пра вайну, я не магу многа гаварыць: у маёй свядомасці суцэльная чарната. Хто не прайшоў фронт, таму гэтага не зразумець. Астатняе — словы. У канцы 1942 года сталі адбіраць дзяўчат для ваеннага вучылішча з мэтай падрыхтаваць камандзіраў і тэхнікаў. Я атры­ мала накіраванне ў Пушкінскае ваеннае вучылішча паветранага выяўлення і сувязі, якое рыхта­ вала афіцэраў па новай радыёла­ кацыйнай тэхніцы. У сакавіку 1944 года пачалася баявая служба ў авіяцыйнам палку, які меў ужо баявыя традыцыі, званне гвардзейска­ га. Полк складалі цудоўныя

лётчыкіафіцэры, камандзіры, інжынеры і тэхнікі, салдаты. Да слова, склад палка і ўзвода быў мужчынскі, ды і дывізіі таксама. Уявіце сабе, я была адзіным афіцэрамдзяўчынай. А гэта, скажу вам, вельмі не проста. — Галіна Міхайлаўна калі Вы сталі камандзірам узвода? — У чэрвені 1944 года. Да мяне ім камандаваў лейтэнант Павел

Дунаеў. Пры разгортванні станцыі ў раёне Полацка ў в.Задзвінне ён быў цяжка паранены. І мне прыйшлося ўзяць камандаванне ўзводам на сябе. Ва ўзводзе паста­ янна знаходзілася 25—27 чалавек — усе мужчыны ва ўзросце 18—40 гадоў. Датэрмінова атрымала званне лейтэнанта. Засталася ў кадрах арміі і пасля вайны. У канцы 1944 года атрымала першую баявую ўзнагароду — ме­ даль «За баявыя заслугі». Не дажылі да перамогі многія

лётчыкі дывізіі. Некаторыя фота­ здымкі і памяць пра іх я захоўваю да гэтага часу з невыносным пачуццём болю, якое нельга вы­ казаць. — Галіна Міхайлаўна, канешне, вайна — не жаночая справа. Аднак як ваенная служба бачыцца жаночымі вачыма? — Скажу коратка: тут галоўнае — цвёрдасць маральных прынцыпаў, ураўнаважанасць і адказнасць. Мой гонар, да таго ж, аберагалі тысячы мужчынскіх вачэй. Я не магла дазволіць сабе нічога лішняга. Усё ваеннае і грамадзянскае жыццё мяне супра­ ваджала слова «мужнасць». Якое я, між іншым, не люблю. — А як склалася Ваша пасляваеннае жыццё? — Зноў пачала вучобу на стацы­ янары ў Мінскім педагагічным інстытуце на гістарычным факультэце. Была пакінута ў аспірантуры па спецыяльнасці «Гісторыя Беларусі», датэрмінова абараніла дысер­ тацыю. Працавала дацэнтам, загадчыкам кафедры на працягу 11 гадоў. — Доўгіх і плённых Вам гадоў, паважаная Галіна Міхайлаўна, шчасця і моцнага здароўя. І нізкі паклон за цудоўнае веснавое свята Перамогі. Рыма КРЫВАБОК

НА ФОТАПЛЁНЦЫ

чалавечнасці. Няхай тая вайна стане апошняй у гісторыі нашай краіны». Пасля выступлення гасцей прысутныя змаглі агледзець экспазіцыю. Кожны фотаздымак нясе ў сабе подых вайны, адлюстроўвае нейкі яе эпізод: вось байцы ідуць у атаку, вось салдат корміць хлопчыка, а вось руіны, што засталіся пасля бамбёжкі… Гэтыя кадры «спыніў» ваен­ ны фатограф Аляк­ сандр Дзітлоў, яко­ га, на жаль, нядаўна не стала сярод нас. Непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы вы­ ставы прынялі сту­ дэнты і выкладчыкі ФСПТ: на двух стэн­ дах размясціліся фота­з дымкі і даку­ менты з іх сямейных архіваў. Акрамя таго, на выставе былі 6 мая 2010 г.

прадстаўлены эсэ, якія перамаглі ў конкурсе «Вайна ў жыцці маёй сям’і». На гэтым мерапрыемства не закончылася: студэнты падрыхтавалі невялічкі канцэрт, які распачала Вольга Драздова са знакамітай песняй «Журавы». Лірычны настрой падхапіў спецыяльна запрошаны госць, артыст тэ­ атра і кіно Яўген Піменаў. Ён прадставіў літаратурнамузычную к ам пазі ц ы ю, я к ая складалася з вершаў аўтараў ваенных гадоў і песень сучас­ ных кампазітараў. А пасля прысутныя змаглі паглядзець

КІТУНОВІЧ Фёдар Рыгоравіч Партызан, сувязны асобнай роты сувязі 1107га стралковага палка 1га Беларускага фронту. Баявыя ўзнагароды: ордэны «Айчын­ най вайны І ступені», «Чырвонай Зоркі», медалі «За баявыя заслугі», «За вызва­ ленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна», «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «Пар­ тызан Беларусі» і інш. Пенсіянер. Працаваў прафесарам кафедры інфарматыкі і асноў МАКЕЕВА Галіна Паўлаўна Лейтэнант медыцынскай служ­ бы, прапагандыст шпіталю № 8959. Баявыя ўзнагароды: ордэн «Ай­ чыннай вайны ІІ ступені», медаль «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941— 1945 гг.» і інш. Пенсіянерка. Працавала дацэн­ там кафедры агульнай і тэарэтыч­ най фізікі. РОДЗІН Васілій Сяргеевіч Лейтэнант 11га асобнага штур­ мавога авіяпалка ў складзе 6й авіяцыйнай арміі. Баявыя ўзнагароды: ордэны «Ай­ чыннай вайны І ступені», «Чырво­ най Зоркі» і інш. Пенсіянер. Працаваў дацэнтам кафедры паліталогіі і права. СЦЕПАНЕНКАЎ Мікалай Капітонавіч Сержант артылерыйскай батарэі 11й арміі 3га Беларускага фронту. Баявыя ўзнагароды: ордэны «Ай­ чыннай вайны І ступені», «Чырво­ най Зоркі», медалі «За адвагу», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За ўзяцце Кёнігзберга» і інш. Прафесар кафедры педагогікі, акадэмік Міжнароднай акадэміі ФАМІН Віталій Міхайлавіч Лейтэнант 86га пагран­ атрада. Баявыя ўзнагароды: медаль «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і інш. Прафесар кафедры славян­ скай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі. Калі вярстаўся нумар, пайшоў з жыцця радавы 1857га артылерыйсказенітнага палка 1га Беларускага фронту СУКАЛА Павел Трафімавіч Ён не дажыў да 65й гадавіны Вя­ лікай Перамогі 7 дзён. Баявыя ўзнагароды: ордэн Ай­ чыннай вайны ІІ ступені, медалі «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і інш. Нашы шчырыя спачуванні сям’і і 3

Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.