nastaunik 7(1036)

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

•Навіны БДПУ

Чацвер, 3 красавіка 2008 года

№ 7 (1036)

ВЯСНА ІДЗЕ!

ГРАНІ ІНТЭР$ ПРЭТАЦЫІ

ДЗЯКУЮЧЫ СОНЦУ, ВЕТРУ І АБЛОКАМ

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 4

•Ведай нашых!

Т

ВОРЧЫ праект «Мост дружбы. Мінск—Жодзіна» з удзелам народ ных і вядучых творчых калектываў уні версітэта адбудзецца 4 красавіка ў Пала цы культуры БелАЗа.

М

АДЭЛЯВАННЕ ААН у БДПУ» – так называецца студэнцкі творчы праект, які збірае аматараў міжнароднай сюжэтна ролевай гульні 11—12 красавіка ў аўдыторыі 330 вучэбнага корпуса № 3. «

Іх нельга назваць надзвычайнымі красунямі, але немагчыма не заўважыць гэтых дзяўчат, не захапіцца іх грацыяй, лёгкай хадой, сонечным бляскам вачэй. Прэтэндэнтак на тытул каралевы прыгажосці я пазнавала адразу – нават не ведаючы, бландзінкі яны ці брунеткі і як будуць апрануты... Нягледзячы на сваю занятасць, Таццяна БЯРОЗКА (факультэт беларускай філалогіі і культуры), Кацярына БУРАЯ (гістарычны факультэт) і Таццяна ЗЯНКЕВІЧ (факультэт прыродазнаўства) ласкава пагадзіліся расказаць пра паўфінал «Міс Беларусь», пра свае планы, надзеі і спадзяванні. – Дзяўчаты, прызнавайцеся: як вы адважы$ ліся прыняць удзел у такім сур’ёзным конкурсе?

С

ТУДЭНЦКІ праект «Лайф» 14—19 красавіка бярэ ўдзел у гарадскім туры рэспубліканскага фестывалю конкурсу мастацкай творчасці студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў «АРТ вакацыі».

Таццяна Зянкевіч: На кастынг ішла з перакананнем, што не сустрэну сур’ёзнай канкурэнцыі – як жа, мадэль Нацыянальнай школы прыгажосці, Міс Мінск 2007! – але самаўпэўненасць быццам рукой зняло, калі я пабачыла іншых прэтэндэнтак. Усе яны выключныя прыгажуні!

Ф

ІНАЛ міжнароднага конкурсу прыгажосці «Каралева Вясна» адбудзецца 16 красавіка. БДПУ на ім прадставіць студэнтка ФСА Вікторыя АЛАДКА.

С

ПАБОРНІЦТВЫ Рэспубліканскай універсіяды 2008 па вольнай барацьбе нарэшце выйшлі на фінішную прамую. Балеем за мужчынскую каманду БДПУ 17—19 красавіка!

А

МАТАРАЎ аэробікі запрашаем на ІІІ кубак БДПУ 17 красавіка ў 14.00 (актавая зала).

Кацярына Бурая: Раней я ўдзельнічала ў разнастайных прэзентацыях, супрацоўнічала з мадэльнымі агенцтвамі, але гэта мой першы сапраўдны поспех!

Таццяна Бярозка: Хоць у родным Барысаве я вучылася ў школе мадэлей, але ТАКОГА вопыту ў мяне, зразумела, быць не магло, і дзякуй сяброўцы, якая пераканала паспрабаваць шчасця!

(Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)

• АБІТУРЫЕНТУ 2008 Прыёмная кампанія набірае ход. Нам хочацца, каб і сёлета да нас прыйшлі вучыцца разумныя, творчыя маладыя людзі, схільныя да педагагічнай дзейнасці. Менавіта для іх прыёмная камісія БДПУ арганізуе Дні адчыненых дзвярэй. 5 красавіка абітурыентаў запрашаюць да сябе факультэты прыродазнаўства, спецыяльнай адукацыі, матэматычны, фізічны. 12 красавіка чакаюць гасцей факультэты дашкольнай адукацыі, пачатковай адукацыі, сацыяльна педагагічных тэхналогій, гістарычны.

19 красавіка сустрэчу арганізуюць факультэты народнай культуры, псіхалогіі, беларускай філалогіі і культуры, рускай філалогіі, музычна педагагічны. Дні адчыненых дзвярэй пачынаюцца ў 12.00 у актавай зале універсітэта (вучэбны корпус № 3). Акрамя таго, прыёмная камісія арганізуе пробнае камп’ютэрнае тэсціраванне па дысцыплінах уступных экзаменаў у зручны для абітурыентаў час. Запісацца на яго можна па тэлефонах 200 94 17, 226 44 47. С. ВАСІЛЕЦ, адказны сакратар прыёмнай камісіі

Аддзел кадраў

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарска выкладчыцкага складу з заключэннем кантракту на тэрмін, вызначаны Наймальнікам:

загадчыкаў кафедраў матэматыкі, матэматычнага аналізу, алігафрэнапедагогікі, агульнай і дашкольнай педагогікі (д.н., к.н., 23 разр. АТС), рускай мовы (д.н., 23 разр. АТС); дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) псіхалогіі, агульнай і дашкольнай педагогікі, заалогіі, рускай мовы, алгебры і геаметрыі, рускай і зарубежнай літаратуры (2); старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) методык дашкольнай адукацыі, харавога дырыжыравання, народных інструментаў, музыкі і харэаграфіі (2); выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) інфармацыйных тэхналогій у адукацыі, методык дашкольнай адукацыі, анатоміі, фізіялогіі і валеалогіі, фартэпіяна, харавога дырыжыравання (2), прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, алігафрэнапедагогікі, прыкладной псіхалогіі, методыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226$46$59.


•Афіцыйная хроніка ВЫНІКІ НАВУКОВАЙ ДЗЕЙНАСЦІ БДПУ ЗА 2007 ГОД (з выступлення прарэктара па навуковай рабоце В. В. БУШЧЫКА на Савеце універсітэта) У план навукова даследчых работ БДПУ ў 2007 годзе было ўключана 188 тэм, з іх у галіне прыродазнаўчых навук – 39 (21 % ад агульнай колькасці), гуманітарных – 53 (28 %), псіхолага педагагічных – 96, або 51 % (гл. Дыяграму 1).

Універсітэт браў удзел у выка нанні 12 праграм. Так, у рамках галіновай навукова тэхнічнай праграмы «Адукацыя і здароўе» па двух раздзелах распрацоўва лася 18 навуковых праектаў. Дадаткова 6 НДР выконвалася ў рамках Прэзідэнцкай прагра мы «Дзеці Беларусі». Па выніках конкурсаў, якія праводзіліся Беларускім рэспуб ліканскім фондам фундаменталь ных даследаванняў, вучоныя універсітэта ў 2007 годзе распра цоўвалі 20 праектаў. У Міністэр стве адукацыі Рэспублікі Беларусь прайшлі конкурс 5 асобных пра ектаў, гранты атрымалі два ма ладых вучоных. Усяго ў 2007 годзе выконва ліся 92 фінансуемыя НДР. Агуль ная сума фінансавання навукі ва універсітэце склала 1 304 120 тыс. руб.; з іх 826 000 тыс. руб. (63,3 %) – бюджэтныя асіг наванні Міністэрства адукацыі. У 2007 годзе завершана выканан не 25 навукова даследчых работ. Аб’ём іх фінансавання роўны 363 250 тыс. руб., або 27,9 % ад гадавога аб’ёму фінансавання навукі. На завяршальным этапе выка нання работ па двух праектах «TEMPUS» атрымана матэры яльна тэхнічная дапамога ў па меры 78 685 еўра, якая была накіравана на закуп абсталяван ня, літаратуры, падрыхтоўку вучэбных курсаў і інш. НАВУКОВА ВЫДАВЕЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ За справаздачны перыяд на базе БДПУ праведзена 9 міжна 2

родных, 10 рэспубліканскіх, 11 студэнцкіх канферэнцый. Вялі кая ўвага надавалася развіццю і ўмацаванню навукова педага гічнага патэнцыялу кафедраў. У 2007 г. супрацоўнікамі БДПУ абаронена 9 кандыдацкіх ды сертацый, у дактарантуры ву

чацца 9 чалавек, у аспіранту ры – 174, з іх 121 – з адрывам ад вытворчасці. Аспірантура БДПУ ажыццяўляе падрыхтоў ку спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі па 59 навуковых спецыяльнасцях у 15 адгаліна ваннях навукі. Выдадзена 25 манаграфій, 32 падручнікі і 62 вучэбных да паможнікі для вышэйшай і ся рэдняй школы з грыфам Міністэр ства адукацыі, 253 – без грыфу, апублікавана 1050 навуковых ар тыкулаў і 914 тэзісаў дакладаў. Вынікі многіх навуковых дас ледаванняў укаранёны ў вучэб на выхаваўчы працэс нашага універсітэта, іншых педагагіч ных ВНУ рэспублікі, агульнаа дукацыйных школ і дашколь ных устаноў. НДРС У 2007 г. у БДПУ працавала 55 студэнцкіх праблемных груп, было праведзена 74 навукова метадычных мерапрыемствы для развіцця НДРС, у тым ліку 40 навукова практычных кан ферэнцый, 22 выставы навуко вых работ студэнтаў, 17 аглядаў конкурсаў. Сёлета 95 прадстаўнікоў наша га універсітэта бралі ўдзел у Рэс публіканскім конкурсе сту дэнцкіх навуковых работ; най большая колькасць распрацо вак (46) прысвячалася актуаль ным праблемам педагогікі і ме тодыкі выкладання асобных дысцыплін. Па папярэдніх звес тках, 13 работ атрымалі 1 ю ка тэгорыю; 32 аднесены да 2 й ка тэгорыі і 20 – да 3 й.

Факультэцкія навуковыя канферэнцыі ў 2007 г. право дзіліся на ўсіх факультэ тах універсітэта. Колькасць апублікаваных артыкулаў, аўтарамі (сааўтарамі) якіх з’яўляюцца студэнты, – 306, тэзісаў – 227 (у 2006 годзе — 203 і 304 адпаведна). 31 сту дэнт атрымліваў імянную стыпендыю. МАТЭРЫЯЛЬНА ТЭХНІЧНАЯ БАЗА У 2007 годзе было набыта уні кальнае абсталяванне для фа культэта прыродазнаўства: 1. Сістэма гель электрафарэзу ДНК і бялкоў у камплекце з да датковым абсталяваннем. 2. Трыбометр камбінаваны FT1. Закуп зроблены за кошт мэта вых бюджэтных асігнаванняў Міністэрства адукацыі Рэс публікі Беларусь. З мэтай павышэння эфек тыўнасці навуковай працы выкладчыкаў і спрашчэння до ступу да інфармацыйных рэ сурсаў глабальнай інфарма цыйнай сеткі Інтэрнет право дзіліся работы па мадэрнізацыі лакальнай сеткі універсітэта. Адкрыўся адзін новы камп’ю тэрны клас, абноўлена абста ляванне ў чатырох дзеючых. У рамках праграмы «TEMPUS» створаны дзве лабараторыі, якія ўкамплектаваны сучаснай тэхнікай. УДЗЕЛ У МІЖНАРОДНЫХ ПРАГРАМАХ І ПРАЕКТАХ Аб інтэграцыі нашага уні версітэта ў сусветную адука цыйную прастору сведчыць той факт, што ў 2007 годзе наша alma mater стала паўнапраў ным членам Еўразійскай аса цыяцыі універсітэтаў. Сёння ў рэжыме падпісаных дагавораў і пагадненняў БДПУ працуе з 26 ВНУ Расійскай Федэрацыі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Ук раіны, Аўстрыі, Славакіі, Азер байджана, Італіі, а таксама Кітая. У міжнародных канфе рэнцыях, што праходзілі за мя жой, прымаў удзел 21 работнік БДПУ, у іншых міжнародных мерапрыемствах – 10. У 2007 го дзе ў БДПУ адбыліся дзве міжна родныя канферэнцыі, якія саб ралі 57 удзельнікаў з Расійскай Федэрацыі, Украіны, Літвы, Латвіі і іншых краін.

СВЯТА ВЕДАЎ І ЎМЕННЯЎ Калі вучань засвоіў пэўныя веды, але не ўмее іх выкарыстоўваць, педагогу застаецца толькі прызнаць, што ён не справіўся са сваёй задачай. Знакаміты дэкартаўскі пастулат «Больш думаць, чым завучваць» ва ўсёй паўнаце ўтрымлівае асноўную ідэю актыўнага навучання, прызначанага развіваць мысленне, фарміраваць аналітычныя навыкі, садзейнічаць раскрыццю творчага патэнцыялу асобы. Аксана УЛАНОВІЧ Вось ужо 17 гадоў у красавіку на факультэт сацыяльна педагагічных тэхналогій прыходзіць «Студэнцкая навуковая вясна». Гэты праект арганічна рэалізуе некалькі адукацыйных задач: «Розум апрацоўваецца для мудрасці, мова для красамоўства, рукі для майстэрскага выканання неабходных у жыцці дзеянняў» (Я. А. Каменскі). Сёлета мерапрыемства ладзіцца з асаблівым размахам: у яго рамках адбудуцца ажно чатыры навукова практычныя канферэнцыі. Праблемнае поле студэнцкай НПК «Сучасныя напрамкі сацыяльнай работы» ўключае самыя разнастайныя пытанні. Шляхі маральна прававога выхавання моладзі будуць разглядацца на секцыі «Сацыяльная работа ў кантэксце міграцыйнай палітыкі» (у супрацоўніцтве з кафедрай тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь). Адукацыйны семінар «Студэнты валанцёры за сацыяльны дабрабыт» прысвечаны перспектывам дзейнасці валанцёрскіх арганізацый факультэта. Пытанні сямейнага выхавання, дэвіянтных паводзінаў падлеткаў, папулярызацыі здаровага ладу жыцця, а таксама асаблівасцей дзейнасці сацыяльнага педагога ва ўстановах для дзяцей сірот знойдуць сваё адлюстраванне ў рабоце навукова практычнай канферэнцыі «Актуальныя праблемы сацыяльнай педагогікі». НПК «Актуальныя пытанні сучаснай псіхалогіі ў студэнцкіх даследаваннях» прадугледжвае разгляд праблем дыягностыкі і карэкцыі паводзінаў навучэнцаў, развіцця асобы ў працэсе зносінаў і інш. Як стаць майстрам сваёй справы? Пра гэта ўдзельнікам і гасцям «Студэнцкай навуковай вясны–2008» раскажуць пераможцы конкурсу «Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі» ў намінацыі «Педагог псіхолаг» Людміла Васільеўна Астаповіч і Людміла Яўгенаўна Рупа. Цікавыя напрацоўкі ў галіне сучаснай лінгвістыкі, літаратуразнаўства, гісторыі і культуры замежных краін будуць прадстаўлены ў рабоце секцый канферэнцыі «Праблемы ўзаемадзеяння нацыянальных моў і культур у студэнцкіх навуковых даследаваннях». Праект «Студэнцкая навуковая вясна» даўно стаў візітоўкай ФСПТ. Яго асноўную ідэю вобразна і вельмі дакладна перадае вядомы афарызм: «Студэнт – гэта не пасудзіна, якую трэба запоўніць, а факел, які трэба запаліць». Так, узаемадапаўняльнасць ведаў і ўменняў, тэорыі і практыкі – залог падрыхтоўкі добрага спецыяліста, сапраўднага прафесіянала!

3 красавіка 2008 г.


•Стужка Мёбіуса

ГРАНІ ІНТЭРПРЭТАЦЫІ Амаль ва ўсіх культурах люстэрка надзяляецца сакральнымі ўласцівасцямі. На яго гладкай паверхні не проста адбіваецца выява чалавека або прадмета — «залюстэркавасць» уяўляе сабой іншы свет са сваімі законамі, дзе ўсё выглядае крыху іначай, чым мы чакалі. Нездарма для тлумачэння паняцця верагоднасці нярэдка выкарыстоўваецца метафара люстэрка! Вялікая колькасць дакладаў нядаўняй Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Узаемадзеянне і ўзаемапранікненне моў і культур: стан і перспектывы» так або іначай закранала пытанне адэкватнага ўспрыняцця інфармацыі ў кантэксце міжкультурнага дыялогу. «Што значыць пачуць амаль тое ж самае?» – звярнуліся мы да вучоных філолагаў, якія сутыкаюцца з гэтай праблемай ледзь не кожны дзень. Васіль СТАРЫЧОНАК, Ганна ВАСІЛЬЕВА «Усялякае разуменне адначасова ёсць неразуменне», – сцвярджае закон Гумбальта – Патабні, які на самым пачатку нашай размовы ўзгадаў прафесар Анатоль Антонавіч ГІРУЦКІ, загадчык кафедры тэорыі і гісторыі мовы. Па яго словах, успрыняцце сэнсаў – вельмі складаны працэс, які мае не толькі псіхалагічную, але і фізіялагічную аснову. Так, неразуменне звязана з уключанасцю розных нейронных ансамбляў у адрасанта і адрасата інфармацыі. Свой уплыў аказваюць прыналежнасць удзельнікаў камунікацыі да адной або розных культур і субкультур, асабісты вопыт кожнага з іх, сітуацыя маўленчых зносінаў... увогуле, шмат чаго яшчэ. Немалаважную ролю адыгрывае структура роднай мовы камунікантаў: ёсць падставы гаварыць, што яе фанетычныя і граматычныя асаблівасці пэўным чынам суадносяцца з арганізацыяй псіхікі і свядомасці чалавека. З чым, у такім выпадку, звязаны відавочныя адрозненні менталітэту носьбітаў роднасных моў і культур – напрыклад, беларусаў, рускіх і ўкраінцаў? «Падабенства мовы – гэта многа, але далёка не ўсё», – адказвае Анатоль Антонавіч. Адно і тое ж слова, аналагічныя фразеалагізмы, спосабы выказвання думкі могуць мець рознае сэнсавае напаўненне нават у межах адной культуры. Уласны «свет значэнняў» стварае кожны з нас, але найбольш ярка гэта праяўляецца ў дзейнасці вучоных і пісьменнікаў. Наколькі арганічна спалучаюцца навуковая работа і творчасць? – запыталіся мы ў празаіка і паэта Анатоля Гіруцкага. «Вучоны ў асноўным эксплуатуе левае паўшар’е галаўнога мозгу, – усміхнуўся Анатоль Антонавіч, – а яму таксама трэба час ад часу адпачываць...». Дзеля таго, каб пераканацца ў багацці моўных сродкаў камунікацыі, дастаткова ад’ехаць ад роднага дому кіламетраў на сто. Працэс фарміравання беларускай мовы быў вельмі працяглым і нераўнамерным, таму лексічныя фонды дыялектаў часам адрозніваюцца ў вельмі значнай ступені – тлумачыць гэтую з’яву загадчык кафедры беларускага мовазнаўства Павел Аляксандравіч МІХАЙЛАЎ, адзін са складальнікаў «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» у пяці тамах. Унікальнае выданне, якое ўтрымлівае каля 1900 карт 3 красавіка 2008 г.

і прыкладна 100 000 лексічных адзінак, стваралася на працягу больш чым чвэрці стагоддзя. Сам Павел Аляксандравіч падключыўся да гэтай працы яшчэ студэнтам. Падрыхтоўка такога атласа вельмі складаная: спачатку распра цоўваецца праграма апытання, вызначаецца сетка апорных пунктаў, потым збіраецца матэрыял, які нарэшце класіфікуецца – па каранях, па вары янтах кораня, па словаўтваральных элементах, фанетычных асаблівасцях, значэннях... Спецыяльная сістэма кадзіравання дапамагае графічна перадаць агульнае і адрознае ў будове слоў, што служаць для абазначэння аднаго прадмета ці з’явы. Аналіз заканамернасцей лакалізацыі адна тыпных моўных фактаў нярэдка прыводзіць да цікавых высноў. Так, на Заходнім Палессі карова, якую давалі ў пасаг, завецца «бонда»; гэты відавочны балтызм ускосна пацвярджае гіпотэзу аб даўнім балта славянскім адзінстве. Слова «лягашка», што ўжываецца ў асобных населеных пунктах Віцебшчыны, не мае аніякай сувязі з дзеясловам «лягацца»: так называюць жабу, прычым паходжанне назоўніка... фіна угорскае! Яшчэ адна сфера навуковых інтарэсаў Паўла Аляксандравіча – беларускае тэрміназнаўства. Напэўна, вы заўважалі: «знешняя абалонка» тэрміна поўнасцю залежыць ад таго, які варыянт правапісу падаецца аўтару (або перакладчыку) больш прыдатным. І тым не менш незалежна ад прыхільнасцей трэба ўлічваць шмат фактараў, гаворыць Павел Аляксандравіч. Раман эпоха – так без перабольшвання можна назваць знакаміты твор Маргарэт Мітчэл «Gone with the Wind». Ён прыйшоў да нас у той час, калі пад націскам ветру перамен на вачах разбураўся абжыты свет, – і адразу ж стаў Раманам ужо іншай эпохі. «Мая прадмова да гэтага твора – плён любові; яна напісалася сама сабой», – гаворыць Таццяна Яўгенаўна КАМАРОЎСКАЯ. У юнацтве, як і многія студэнткі Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў, яна не раз перачытвала гісторыю кахання Рэта Батлера і Скарлет О’Хара – і ці не з гэтага пачалося яе захапленне дзёрзкай і глыбокай амерыканскай літаратурай? Доктар філалагічных навук, прафесар, Таццяна Яўгенаўна – вядучы айчынны спецыяліст зарубежнік, яе пяру належаць шматлікія

даследаванні амерыканскага гістарычнага рамана, творчасці У. Фолкнера, Т. Уайдэра, Дж. Стэйнбека, Э. Дыкінсан, прадстаўніц сучаснай жаночай літаратуры. Прастора іншай культуры заўсёды terra incognita. Мы ведаем, што такое «амерыканская мара», бачым карані, з якіх вырастае напорыстасць амерыканцаў, – і адначасова не можам прыняць для сябе іх стыль жыцця. Увогуле: наколькі мы ў стане зразумець праблемы тых, хто жыве за далёкай Атлантыкай? Але там, дзе пачынаецца агульначалавечае, нацыянальныя адрозненні адыходзяць на другі план, упэўнена Таццяна Яўгенаўна, якая ведае Злучаныя Штаты не толькі па кнігах. Уладальніца прэстыжнага Фулбрайтаўскага гранта, яна стажыравалася ў Масачусетскім універсітэце, чытала адкрытыя лекцыі ў

Гарвардзе... «ХХІ стагоддзе прынесла з сабою неабходнасць выхаду ў шырокі свет і праекцыі нацыянальных інтарэсаў на шырокі свет», – за гэтымі словамі мудрага і дасведчанага чалавека стаіць вялікая праўда. У той жа час адкрытасць прадугледжвае гатоўнасць вучыцца добраму; саму Таццяну Яўгенаўну, напрыклад, вельмі ўразіла трапяткое стаўленне амерыканцаў да жывой прыроды: звярыныя сцежкі, пазначаныя таблічкамі «Animal walk», яноты, якія, не баючыся людзей, гуляюцца на пляцоўцы перад катэджамі, і асабліва – просьба на самым пачатку сцяжыны Роберта Фроста, што вядзе ў некрануты першабытны лес: «Leave only footprints, take only memories» («Пакідайце толькі сляды, забірайце толькі памяць»). Ці ж гэта не фундаментальны прынцып стаўлення да прасторы Іншага?

Як стаць вучоным? Многія студэнты выдатнікі рана ці позна аказваюцца перад дылемай: ісці ў навуку ці працаваць на ніве практычнага прымянення набытых ведаў. І першае, і другое рашэнне годныя і адказныя, але, што ні кажы, стаць моцным вучоным складаней, чым вартым настаўнікам. Што ж патрэбна для таго, каб зрабіцца «свяцілам» і праславіць сваімі адкрыццямі калі не краіну, дык хаця б родны універсітэт? Маленькія сакрэты вялікай навукі нам адкрывае загадчык кафедры педагогікі прафесар І. І. ЦЫРКУН. – Іван Іванавіч, як можна ацаніць навуковы патэнцыял студэнтаў БДПУ? – Згодна дадзеным псіхолага Роджэрса, з інавацыйнай накіраванасцю нараджаюц ца толькі 2,5 % людзей. А яшчэ даказа на, што навукай можа займацца толькі чалавек з пэўным тыпам асобы; найбольш прадуктыўнае спалучэнне мысліцельнага і інтуітыўнага тыпаў. Па выніках спецы яльнага даследавання, такімі асабліва сцямі валодаюць 14 % нашых студэнтаў. Гэта высокі паказчык. – Якімі ж асобаснымі характарысты$ камі павінен валодаць чалавек, што збіраецца прысвяціць сябе навуковай працы? – Перш за ўсё – самастойнасць мыслення, смеласць і крэатыўнасць у рашэннях, безумоўна, вера ў свае магчымасці і ў неабходнасць таго, што ты робіш. Сапраўдны вучоны павінен умець стварыць поле выбару праблем і рашэнняў, пераадолець мяжу вядомага і зрабіць крок у невядомае, пры неабходнасці адкінуць эмоцыі (у навуцы яны непрымальныя) і канстатаваць факты. Але першааснова – гэта цярплівасць, настойлівасць, працавітасць, творчая незаспакоенасць. – Часам кажуць, што якасць падрыхтоўкі кваліфікацыйнай працы залежыць ад яе кіраўніка. Наколькі апраўдана такое меркаванне? – На гэты конт існуе показка: «Чаму ў нас дрэнныя дысертацыі? Таму, што кан дыдацкія пішуць дактары, а доктарскія – кандыдаты». Але насамрэч роля кіраўніка іншая – псіхалагічная падтрымка. Калі казаць вобразна і параўнаць напісанне дысер тацыі са стварэннем гмаха, то для адоранага аспіранта навуковы кіраўнік толькі забяспечвае будаўнічыя масткі. Знакаміты фізік Рэзерфорд браў юнакоў да сябе ў лабараторыю на два гады. Калі пасля заканчэння гэтага тэрміну яны пыталіся: «А якую тэму мне абраць?», ім тут жа адмаўлялася ў далейшым навучанні. Адным словам, самастойнасць пры напісанні навуковай працы выключная. – Ці можна, яшчэ будучы студэнтам, нейкім чынам падрыхтаваць сябе да навуко$ вай дзейнасці? – Вядома. Работа ў праблемных групах, наведванне спецкурсаў, самастойная рас працоўка цікавай тэмы – поле шырокае, было б толькі жаданне і зацікаўленасць! – Скажыце, у Вас ёсць свая формула поспеху ў навуцы? – Унутраная матывацыя + належная метадалагічная падрыхтоўка + творчы і інтэлектуальны вопыт. – Дзякуй за размову! Вераніка МАНДЗІК 3


(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.) абяцалі на экзамене ўсё роўна апытваць па ўсёй строгасці – але гэта правільна, вучоба – Вы сталі паўфіналісткамі – і адразу ўсё змянілася?.. павінна быць на першым месцы! Т.Б.: Не ведаю, як астатнія, але асабіста я адчула нешта падобнае. – Мадэлі і ўдзельніцы конкурсаў прыгажосці нярэдка падаюцца нам незямнымі Т.З.: Так! У нас была міні сесія прыгажосці: мы працавалі са стылістамі і дызайнерамі, наведвалі заняткі па харэаграфіі, акцёрскім майстэрстве... Спачатку, істотамі, якія ледзь датыкаюцца нашай грэшнай зямлі. Ці так гэта? Т.З.: Канешне ж, не! Як і кожная дзяўчына, я хаджу па канешне, было цяжкавата – але цяпер асабіста мне ўжо прадукты, мыю посуд, праціраю пыл! няпроста вярнуцца ў рытм будзённага жыцця. ГАЛАСУЙ ЗА НАШЫХ!!! К.Б.: У Мінску я жыву адна, памагатых не маю. Убачыць К.Б.: Графік сапраўды быў вельмі насычаным, некалькі Кацярына Бурая, Магілёўская вобласць: мяне за хатняй работай можна штодня: люблю, калі дома разоў мы нават не паспявалі пад’есці, і нам выдавалі № 47, 12 красавіка, канал АНТ, 21.05. парадак, з вялікім задавальненнем гатую. сухі паёк.. Але на самай справе гэта такія дробязі!.. Таццяна Бярозка, Мінская вобласць: Т.Б.: Не трэба думаць, што мы не ведаем аніякіх бытавых Пасля дзяўчаты наперабой расказвалі, як з № 68, 19 красавіка, канал АНТ, 21.05. праблем. Здымаць кватэру дорага, кожны дзень катаюся на канкурсанткамі працавалі найлепшыя цырульнікі і Таццяна Зянкевіч, горад Мінск: заняткі з Барысава – а вы кажаце: незямная істота! візажысты, як нанова стваралі сцэнічны вобраз, № 84, 26 красавіка, канал АНТ, 21.05. – Безумоўна, перамога на галоўным конкурсе краіны перафарбоўвалі валасы, эксперыментавалі з макіяжам... кардынальна паўплывае на далейшае жыццё новай «Міс Гэта нагадвала фабрыку прыгажосці, дзе з неаграненага Беларусь». А што будзе, калі гэты тытул атрымаеце не вы? алмаза атрымоўваецца каштоўны брыльянт, арыгінальны і непаўторны. Т. Б.: Нават не імкнуся заняць першае месца! Я і так перамагла: пераадолела нясмеласць – А як вашы сябры і знаёмыя адрэагавалі на такія перамены? Т.Б.: Шчыра кажучы, спачатку не прызнавалася, што збіраюся на конкурс – магла ж і і канчаткова пераканалася ў сваёй прывабнасці. Маё жыцце ўжо змянілася – у лепшы бок! Т.З.: У мяне ёсць дэвіз: «Патрабуй немагчымага – атрымаеш максімальнае». не прайсці! А потым сяброўкі з групы так шчыра радаваліся за мяне, было так прыемна... К.Б.: Калі спачатку я прагнула толькі перамогі, цяпер кожны дзень пражываю з Т.З.: Я таксама расказала не ўсім: не кажы гоп, пакуль не пераскочыш. А першай пра маю маленькую перамогу даведалася Наталля Уладзіміраўна Навуменка, дэкан асалодай. Я ўжо дасягнула вельмі шмат! Хто з канкурсантак стане пераможцай? Ці прымерыць карону «Міс Беларусь» адна факультэта: я прасіла вызваліць мяне ад наведвання асобных заняткаў. К.Б.: У такіх выпадках кажуць, што сябар пазнаецца не ў бядзе, а ў радасці. са студэнтак БДПУ? Поспехаў вам, дзяўчаты! Мы будзем за вас балець! Я нават не чакала, што за мяне будуць так перажываць! Праўда, некаторыя выкладчыкі Вольга ПРЫЁМКА

УСЯ ПРАЎДА ПРА ЖАНОЧЫ ВАЛЕЙБОЛ Наш універсітэт па праве карыстаецца рэпутацыяй адной з самых «жаночых» ВНУ Беларусі. Мілых дам у БДПУ столькі, што, саступаючы ім дарогу пасля заканчэння пары, можна паспець калі не састарыцца, то ўжо дакладна адпусціць шыкоўную бараду. І зусім заканамерна ўзнікае думка пра пераход колькасці ў якасць – адсюль і перакананне, што дзяўчаты ў нас найпрыгажэйшыя, што перш чым ехаць па нявесту ў Іванава, варта ўважліва паглядзець на аднакурсніц. Калі ж гаварыць пра спорт, то тут, канешне, праблем увогуле быць не можа: вазьміся фарміраваць каманду – атрымаеш dream team… Аднак галоўны трэнер жаночай зборнай па валейболе БДПУ Юлія Анатольеўна ХАМАЗЮК сарвала з маіх наіўных вачэй «ружовыя акуляры». Асноўны склад каманды ўкамплектаваны спартсменкамі, якія гуляюць у вышэйшай лізе. І гэта не асаблівасць нашага універсітэта: у іншых ВНУ колькасць прафесіяналаў на квадратны метр спартыўнай пляцоўкі нават яшчэ большая. Самі разумееце, шанцаў на ўдалае выступленне пры іншым раскладзе папросту няма. Шэсць «зорак» жаночай зборнай БДПУ па валейболе вучацца на завочным аддзяленні факультэта народнай культуры і паспелі прынесці універсітэту значныя дывідэнды. Каманда з ганаровай «бронзай» прайшла адборачны турнір у Мінску і трапіла ў фінальную частку Рэспубліканскай універсіяды, дзе ў складзе дзесяткі прэтэндэнтаў будзе змагацца за славутае званне «лепшай з лепшых». Аднак пачакайце! Мы ж вядзем размову не пра бабслей, сумо або, выбачайце, керлінг! Калі я чую што небудзь пра

мушкецёраў караля Францыі, мой мозг адразу ж праектуе Міхаіла Баярскага ў блакітным плашчы са шпагай на баку. Гэтаксама словы «жаночы валейбол» выклікаюць наступную асацыяцыю: стрункая дзяўчына з лёгкасцю ўзносіцца за мячыкам ў завоблачную далячынь і пругка апускаецца на зямлю з грацыяй Багіры. Калі я сустрэў Юлію Анатольеўну, стэрэатып «высокіх зграбных» у той жа момант перайшоў у разрад фактаў аб’ектыўнай рэчаіснасці! І нарэшце – два маленькія пажаданні. Хлопцы, не абмінайце матчы з удзелам нашай зборнай – не пашкадуеце! А вы, мілыя дзяўчаты, пачуўшы слова «блок», узгадвайце валейбол або паэзію срэбнага стагоддзя, але ніяк не цыгарэты! Аляксей Н. КАВАЛЕНКА P. S. Калі вярстаўся нумар, стала вядома, што жаночая зборная па валейболе заняла 8$е месца сярод 50 каманд ВНУ Беларусі. Віншуем нашых!

У кастрычніку мінулага года я прыехала ў Мінск з горада Цындао, які знаходзіцца на беразе Жоўтага мора. Тут я вучуся ўжо 5 месяцаў. Восенню і ўзімку неба нярэдка было цёмным, сонца толькі час ад часу нечакана ўсміхалася з за хмараў. Пакрысе я зразумела, што дрэннае надвор’е не залежыць ад дзённага свяціла: хоць зімой яно знаходзіцца нізка над гарызонтам і свеціць не так ярка, як летам, але ласкава клапоціцца пра ўсю зямлю штодня. На самай справе змрочны настрой у людзей ствараюць аблокі.

ДЗЯКУЮЧЫ СОНЦУ, ВЕТРУ І АБЛОКАМ У Кітаі надвор’е і пара года звязаны паміж сабой. Зімой на маёй радзіме дзьмуць паўночныя, а летам – паўднёвыя вятры. Іх кірунак можа змяняцца: у зімовыя месяцы бываюць перыяды, калі пануе паўднёвы вецер, а ўлетку раптам можа падзьмуць халодны, паўночны. Нярэдка вецер расчышчае неба, адносячы аблокі да Ціхага акіяна ці ў бок Сібіры, і над Кітаем усталёўваецца яснае надвор’е, таму людзі рэдка сумуюць па сонцы. Беларускія аблокі шчыльныя, магутныя і «ўпартыя», заўсёды закрываюць неба, прыносяць больш ападкаў, чым кітайскія. У лістападзе і снежні сонца не было зусім. Ударылі маразы – і неба праяснілася, але толькі на некалькі дзён, а потым усталявалася змрочнае надвор’е. Аблокі сталі падобнымі да купала, які накрыў горад. Напэўна, таму ў мяне быў благі настрой і ўвесь час хацелася спаць. У студзені я лётала дамоў, у Кітай. Калі наш самалёт узняўся над аблокамі, я ўбачыла пад яго крылом густы шэры пласт і адразу зразумела, у чым хаваецца прычына кепскага надвор’я. Акрамя таго, што беларускія аблокі «ўпартыя», іх напрамак амаль не змяняецца, яны ўсю зіму ідуць з захаду на ўсход. У лютым пахмурна, але хмары прыносяць не снег, а дождж са снегам, у сакавіку ж воблачнае покрыва не такое ўстойлівае, і пасля дажджу неба праясняецца на некалькі гадзін. Восьмага сакавіка цэлы дзень было сонечна. Мусіць, гэта падарунак да Дня жанчын, толькі я не ведаю, чый – сонца ці аблокаў? Сёння 31 ы дзень вясны, я знаходжуся ў Нацыянальнай бібліятэцы, скрозь шкло гляджу ўдалячынь і бачу: сярод аблокаў, што ідуць на ўсход, – чысты нябесны блакіт. Даўнейшы цёмна зялёны колер елак і хвой становіцца святлейшым, таму што снег і дождж вільгацілі іх цэлую зіму. Лясы і лугі чакаюць сонца – можа, нават больш, чым чалавек. У рэшце рэшт дзякуючы сонцу, ветру і нават аблокам прыйдзе доўгачаканая вясна, а я хачу пажадаць усяму, што расце, вялікага ўраджаю! ЛІ ЦІАНЬХУА, магістрантка Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск 50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 226 40 19 http://www.new.bspu.unibel.by/newspaper

Выходзіць раз у два тыдні Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004. Распаўсюджваецца 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. БАШМАКОВА ў вучэбных карпусах і інтэрнатах Тыраж 1000 экз. Зак. № 328. БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 03.04.2008 г. у 9.00.


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.