1021

Page 1

ПЛАНЕТА ДЗЯЦІНСТВА

МРОІ МАЛАДЫХ ВУЧОНЫХ Стар. 2

Стар. 3

•Афіцыйная хроніка

Стар. 4

ПРАФСАЮЗ –

Званне ганаровага прафесара БДПУ прысвоена рэктару Віль нюскага педагагічнага універсі тэта, акадэміку, габілітаванаму доктару гуманітарных навук Альгірдасу ГАЙЖУЦІСУ. «Н» даведка. Альгірдас Гайжуціс нара, дзіўся 17 кастрычніка 1941 года ў Панявеж, скай акрузе Літвы. Закончыў гісторыка, філалагічны факультэт Вільнюскага уні, версітэта (1961), Маскоўскі дзяржаўны універсітэт імя М. В. Ламаносава па спе, цыяльнасці «Філасофія» (1966), аспірантуру МДУ па кафедры эстэтыкі. Кандыдат на, вук (1972), доктар навук (1984). З 1970 па 1985 год – выкладчык, дацэнт, прафесар, за, гадчык кафедры эстэтыкі Вільнюскага інжынерна,будаўнічага інстытута. Праца, ваў у акадэмічным Інстытуце гісторыі, філасофіі, сацыялогіі і права. Намеснік ды, рэктара, дырэктар Інстытута культуры і мастацтва (1985—1992). Член,карэспан, дэнт Акадэміі навук Літоўскай ССР (1990), акадэмік (1998), віцэ,прэзідэнт Акадэміі навук Літвы (2001), саветнік Прэзідэнта Літоўскай рэспублікі па пытаннях асветы, культуры, навукі і рэлігіі (1993). З 2004 го, да ўзначальвае Вільнюскі педагагічны універ, сітэт. Рэктар Вільнюскага педагагічнага уні, версітэта надае вялікую ўвагу развіццю і ўмацаванню культурных сувязей паміж Літоўскай Рэспублікай і Рэспублікай Бе, ларусь. У рамках дагавора аб супрацоўніц, тве паміж нашымі універсітэтамі і па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі ў

СЦЕРАЖЫСЯ АЎТАМАБІЛЯ!!!

ГЭТА ЗНАЧЫЦЬ РАЗАМ! Вераніка МАНДЗІК

БДПУ ажыццяўляецца навучанне студэнтаў па дадатковай спецыяльнасці «Літоўская мова», а ў Вільнюскім універсітэце – па спе, цыяльнасці «Беларуская мова», праводзіцца абмен студэнтамі. Вось ужо другі год у Вільнюсе паспяхова працуе кабінет беларус, кай мовы імя Ф. Скарыны. Спадар Гайжуціс прымаў непасрэдны ўдзел у правядзенні міжнароднай навуковай канферэнцыі, што адбылася напрыканцы красавіка. Альгірдас Гайжуціс – паважаны ў сваёй краіне і за яе межамі чалавек, аўтар 9 ма, награфій і звыш 250 навуковых артыку, лаў, лаўрэат Нацыянальнай прэміі ў галі, не навукі (2001), прэміі Балтыйскай на, вуковай асамблеі (2002). У 2004 годзе ён быў узнагароджаны ордэнам «За заслугі пе, рад Літвой». Мы ўпэўнены, што абранне Альгірдаса Гайжуціса ганаровым прафесарам наша га універсітэта будзе садзейнічаць умаца ванню сяброўства і супрацоўніцтва паміж нашымі універсітэтамі, паміж беларускім і літоўскім народамі.

Якіх толькі прафесійных свят няма ў нашым календары! Шахцёры і мытнікі, меліяратары і архівісты, рацыяналізатары і вынаходнікі раз на год з поўным правам могуць сказаць: «Сёння – МОЙ ДЗЕНЬ!» Але зараз мы пагаворым пра тых, хто, не прэтэн дуючы на асобную дату, сціпла заве сваім прафесійным святам Дзень працы і лічыць сваім ганаровым абавязкам не заставацца ў баку ад нашых праблем, дапамагаць і падтрымліваць. З прыя рытэтнымі накірункамі дзейнасці прафкама супрацоўнікаў БДПУ чытачоў «Н» знаёміць яго старшыня Іван Аляксандравіч ВАБІШЧЭВІЧ. (Заканчэнне на стар. 4)

Прафсаюзны камітэт БДПУ. Фота з архіва.

Viva la patria! Літаральна шквалам апладысментаў завяршылася канцэртная праграма, з якой перад курсантамі Ваеннай Акадэміі Рэспублікі Беларусь выступілі студэнты нашага універсітэта. Вядучыя творчыя калектывы БДПУ «Элемент», «К.У.Б.А.», «Модус», «Рэй» ператварылі звычайнае, на першы погляд, мерапрыемства ў сапраўд/ ную святочную феерыю. Віртуозным было выступленне выкладчыкаў музычна/педагагічнага факультэта У. П. Бубна і Уладзіміра Федарука – усім вядомага саліста папулярнага гурта «Лепрыконсы». «Віват, БДПУ! Віват, Ваенная Акадэмія! Віват, Рэспубліка Беларусь!» – стоячы скандзіравала зала. Са/ праўды, прафесіяналізм артыстаў уразіў нават самых дасведчаных гледачоў – Міністра адукацыі А. Радзь/ кова і Міністра абароны Л. Мальцава. Высокія госці завіталі да курсантаў – удзельнікаў ваеннага парада напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.


МРОІ МАЛАДЫХ ВУЧОНЫХ Некаторыя людзі бачаць рэальнасць такой, якая яна ёсць, і пытаюцца, чаму яна такая. Іншым мроіцца тое, чаго няма і не можа быць, але яны пытанняў не задаюць. Б. Шоў

Алена ЛАХЦУТКА

Кожны дзень большасць з нас праходзіць па жыцці знаёмымі сцежкамі, скардзіцца на дарожныя ўхабіны... і не шукае новых шляхоў. А пераважная меншасць тых, каго не страшаць перамены, тым часам спрабуе па новаму вырашыць звыклыя пытанні і такім чынам непрыкметна падштурхоўвае нашу маленькую планету да лепшага жыцця. Звычайна яны маладыя – не старэйшыя за трыццаць. І за імі – будучыня. Ужо ў трэці раз ва універсітэце адбылася канферэнцыя «Студэнцкая навука як фактар асабістага і прафесійнага развіцця будучага спецыя ліста». Сёння на старонках «Н» мы хочам прадставіць вам аўтараў шасці лепшых прац – надзвычай разнапланавых і надзвычай цікавых. Людміла ЛАМЕКА, факультэт спецыяльнай адукацыі «Асаблівасці засваення марфалагічнай сістэмы мовы малодшымі школьнікамі з парушэннямі зроку» Нягледзячы на тое, што дэфекталогія ў наш час развіваецца хуткімі тэмпамі, навуковых напрацовак па асобных пытаннях па/ранейшаму не стае. Канкрэтны прыклад: у дзетак з парушэннямі зроку кульгае засваенне марфалагічнай сістэмы мовы. Бывае, што малыя не ведаюць значэння асобных слоў, і пытанне кшталту «Хто такі дворнік (прадавец)?» папросту ставіць іх у тупік. Так, калі аднаго хлопчыка папрасілі падабраць да слова «елка» аднакарэннае, ён не здолеў выканаць заданне: бацькі ніколі не вывозілі малое ў лес. Яшчэ на трэцім курсе Людміла зацікавілася тым, як слабавідушчыя школьнікі засвойваюць слова/ ўтварэнне. На працягу ледзь не двух гадоў яна зна/ ёмілася з навуковай літаратурай, потым паставіла эксперымент, прычым выбарку склалі 20 дзетак шклоўскай спецыяльнай школы/інтэрната і столькі ж навучэнцаў сярэдняй школы № 1 г. Шклова. Дзяўчына верыць, што яе напрацоўкі ў будучым дапамогуць настаўнікам папярэдзіць дзіцячыя па/ мылкі і ў вусным маўленні, і на пісьме. Таццяна МАКАРЭВІЧ, магістратура «Сацыяльны інтэлект як фактар узаемаадносін у групе падлеткаў» У айчыннай навуцы заяўленая праблема фактыч/ на не распрацавана – нават сам тэрмін стаў выка/ рыстоўвацца зусім нядаўна. Проста кажучы, сацы/ яльны інтэлект – гэта здольнасць разумець людзей, эфектыўна дзейнічаць у розных сіту/ ацыях, прадбачыць, як складуцца абставіны, і паводзіць сябе ў адпаведнасці з імі. У чым канкрэтна ён праяўляецца? Ці ўплывае на статус у грамадстве і кар’еру? «Зносіны самі па сабе шматгранныя, – сцвярджае маладая даследчыца. – Яны складаюць важную частку нашага жыцця. Спасцігаючы ўсе таямніцы, звязаныя з сацыяльным інтэлектам, чалавек зможа ўсвядоміць законы поспеху і ўзаемапаразумення».

па сучаснай музыцы», арыентаваныя ў першую чаргу на студэнтаў. У хуткім часе пачне работу яшчэ і сайт музпеда, падрыхтаваны творчай магістранткай. Яраслава КАТЫЛЕВА, факультэт рускай філалогіі «Базісныя канцэптуальныя метафары ў рамане Г. Майрынка «Голем» Жыццё і смерць, сон і нядрэмнасць, воля і бязвольнасць перапляліся ў гісторыі пра глінянага Франкенштэйна, зробленага ў XVI ст. вярхоўным рабінам Прагі на карысць чалавецтву. Але бунт Голема, накіраваны на перамогу дабра, прынёс людзям шмат непрыемнасцей. Стары Запавет, кабалістычныя тэксты і нават… сімвалічнае значэнне карт Таро дапамагаюць нам зразумець глыбока сха/ ваныя сэнсы рамана Г. Майрынка – і прыйсці да высновы: «Чалавек – аўтар свайго лёсу. Якія думкі ў чалавека, такі і ён. Чалавек можа кіраваць сваім лёсам з дапамогай думкі». Мікалай ГРЫБ, матэматычны факультэт «Аб інтэрпаляванні рацыянальнымі дробамі» Задачку пра ваўка, казу і капусту «з Перэльмана» не мінула ніводнае дзіця. Калі школьнікі вывучаюць элементарную матэматыку, студэнты нашага матфа/ ка старанна спасцігаюць вышэйшую. Вынікі арыгі/ нальнага даследавання Мікалая пазней могуць быць выкарыстаны ў машынабудаванні і электроніцы. Дар’я ХВАЛЬКО, факультэт прыродазнаўства «Паліфармізм генератыўнай сферы Aesculus hippocastanum L. ва ўмовах Міншчыны» Даследаванне Дар’і мела мэтай вызначыць найбольш каштоўныя формы конскага каштана для дэкаратыўнага садаводства. Улічваліся розныя крытэрыі – тэрмін се/ зоннага развіцця, характар размяшчэння, афарбоўка кветкі… Паездзіць па сталіцы дзяўчыне давялося нямала. Выявілася, што ў межах Мінска дрэвы конскага кашта/ на цвітуць у розны час, прычым розніца складае ажно 10 дзён. Па словах Дар’і, з усіх пунктаў маршрута вылучаецца праспект Ракасоўскага, які здзіўляе разнастайнасцю форм Aesculus hippocastanum L.

Вольга ШАРАБАЙКА, магістратура «Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у вывучэнні сучаснай музыкі» На першы погляд, усё так проста! Кожны з нас мог зацікавіцца адным з гэтых або За адносна нядоўгі час камп’ютэр паспеў стаць неад’емнай часткай нашага жыцця – памочнікам, сябрам, крыніцай інфармацыі. Ці ж можна было абмінуць яго магчымасці іншых пытанняў, знайсці на што абаперціся – і павярнуць зямлю ў бок прагрэсу. пры вывучэнні музычных твораў? Дзякуючы намаганням Вольгі былі створаны «Элек/ І патрабуецца для гэтага зусім няшмат: усяго толькі навучыцца не лічыць усё звык тронная кніга аб рок/музыцы» і электронны «Ілюстрацыйны энцыклапедычны слоўнік лае абсалютным і абавязковым – чаго вам і жадаю!

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» З адрывам ад вытворчасці па спе цыяльнасцях: матэматычны аналіз; дыферэнцыяль/ ныя ўраўненні; матэматычная логіка, алгебра і тэорыя лічбаў; арганічная хімія; айчынная гісторыя; усеагульная гісторыя; сацыяльная філасофія; літа/ ратура народаў краін замежжа; руская мова; агульная педагогіка, гісторыя пе/ дагогікі і адукацыі; тэорыя і методыка навучання і выхавання (па галінах і ўзроўнях адукацыі); карэкцыйная педа/ гогіка; тэорыя і методыка фізічнага вы/ хавання, спартыўнай трэніроўкі, азда/ раўленчай і адаптыўнай фізічнай куль/ туры; тэорыя і методыка дашкольнай адукацыі, тэорыя і методыка прафесій/ най адукацыі; педагагічная псіхалогія;

2

АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР у аспірантуру ў 2007 годзе псіхалогія развіцця, акмеалогія; тэорыя і навуковых даследаванняў. Да ўступных эк/ гісторыя культуры; фізічная геаграфія і бія/ заменаў у аспірантуру прыёмнымі камісіямі геаграфія, геаграфія глебаў і геахімія ланд/ дапускаюцца асобы, якія маюць вопыт прак/ шафтаў; эканамічная, сацыяльная і палі/ тычнай работы не менш за два гады, і вы/ тычная геаграфія. пускнікі ВНУ па рэкамендацыях саветаў Без адрыву ад вытворчасці па спецы ВНУ (факультэтаў) пры ўмове высокага яльнасцях: ўзроўню акадэмічнай падрыхтоўкі. агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і Прыём у аспірантуру па педагагічных спе/ адукацыі; тэорыя і методыка навучання і цыяльнасцях ажыццяўляецца з ліку асоб, выхавання (па галінах і ўзроўнях адука/ якія маюць стаж працы па спецыяльнасці цыі); тэорыя і методыка фізічнага выха/ ў сферы адукацыі не менш за два гады. вання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўлен/ Асобы, якія раней прайшлі поўны курс чай і адаптыўнай фізічнай культуры; тэо/ навучання ў аспірантуры або ў форме суіс/ рыя і методыка прафесійнай адукацыі. кальніцтва, правам паўторнага паступлен/ У аспірантуру прымаюцца асобы, якія ня ў аспірантуру без аплаты за навучанне маюць дыплом аб вышэйшай адукацыі (за не карыстаюцца. Вучоба ў аспірантуры за выключэннем дыплома бакалаўра) і (або) кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту дыплом магістра, а таксама здольнасці да ажыццяўляецца на кантрактнай аснове.

Прыём у аспірантуру БДПУ пра/ ходзіць на ўмовах конкурсу. Звышпла/ навы прыём па ўсіх спецыяльнасцях будзе ажыццяўляцца на ўмовах апла/ ты за навучанне. Прыём дакументаў – з 20 чэрвеня па 10 верасня 2007 года. Пералік неабходных дакументаў, па/ трабаванні да паступаючых, умовы до/ пуску да ўступных экзаменаў і залічэн/ ня ў аспірантуру можна знасці на сай/ це БДПУ http://new.bspu.unibel.by/. Дакументы накіроўваць на адрас: 220050, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, аддзел аспірантуры і дактарантуры (каб. 96, 97). Тэлефон для даведак: (8,017)226,46,64.

28 чэрвеня 2007 г.


•Педагагічны дэбют Так ужо склалася, што менавіта пра летнюю педага гічную практыку ходзіць найбольш легенд, баек і бы лічак. Частка студэнтаў нашага універсітэта, здаўшы экзаменацыйную сесію датэрмінова, ужо паспрабавала сябе ў якасці важатых. У іншых жа высокая місія яшчэ наперадзе, дзесьці напачатку ліпеня. Вось гэтым «шчасліўчыкам» і адрасаваны наступныя парады, на таткі і заўвагі чалавека бывалага, які на летніках, як кажуць, сабаку з’еў. Можаце ўспрымаць гэтую інфар мацыю сур’ёзна або жартам, аднак лепш – крытычна. Нездарма ж кажуць: людзей слухай, а свой розум май.

TERRA INCOGNITA Вераніка МАНДЗІК ХТО ВАЛОДАЕ ІНФАРМАЦЫЯЙ – ТОЙ ВАЛОДАЕ СУСВЕТАМ Калі едзеце ў летнік упершыню – капайце інфармацыю. Як мага болей. Пра бытавыя ўмовы, месцазнаходжанне, адміністрацыю… Дарэчы, ад апошняй працэнтаў на 60 залежыць паспяховасць ва/ шай працы. Пільна прыгледзьцеся да старшага педагога, паспра/ буйце наладзіць з ім кантакт. Загадзя разведайце, на якую коль/ касць дзетак разлічаны атрады. Калі на 30–40 чалавек плануюцца толькі два педагогі – запытайцеся, ці можна разлічваць на дапа/ могу: калі выхавальніца пойдзе на выхадны, і вы застанецеся сам/ насам з чатырма дзесяткамі спінагрызаў – праца мёдам не падасца… І яшчэ. Апошнім часам у летніках часта аздараўліваюцца дзеці з дзіцячых дамоў. Як правіла, яны складаюць асобныя рознаўзрос/ тавыя атрады. Не будзем разважаць пра тое, лепшыя ці горшыя яны за астатніх, але спецыфіка работы тут відавочная. Таму калі вы не ўпэўнены ў сваіх сілах, папярэдзьце пра гэта старшага педагога. Адным словам, будзьце пільнымі. І застрахоўвайце сябе загадзя там, дзе гэта магчыма. Бо калі ваша нага ступіла на запаветную тэрыторыю летніка – назад дарогі няма. УСЁ СВАЁ БЯРУ З САБОЙ Як паказвае практыка, у летніках лішніх рэчаў не бывае. Усяму знойдзецца прымяненне, нават спушчанаму футбольнаму мячыку (калісьці з яго атрымліваўся неблагі галаўны ўбор для эксклюзіў/ най калекцыі мод). Не забудзьце захапіць з сабою некалькі ватма/ наў, кавалкі тканіны, ніткі з іголкамі. Касцюмы вам спатрэбяцца на конкурс казкі, кліпаў ды ці мала яшчэ куды. Акрамя таго, існуе такая рэч, як важацкі канцэрт напрыканцы змены. Раю загадзя падрыхтаваць пару нумароў і ўзяць з сабою фанаграмы. Для дзяцей гэта ледзь не галоўнае відовішча ўсёй змены, таму халтурыць тут ні ў якім выпадку нельга. Не забывайцеся і пра сябе любімых. Вазьміце каву (яна спатрэ/ біцца падчас начных дзяжурстваў), тое/сёе з прысмакаў. Бо пасля таго, як сталоўка з зайздроснай упартасцю кожны дзень будзе пра/ паноўваць вам на абед катлеты з перадазіроўкай цыбулі, захочацца хоць нейкай разнастайнасці. «САБАКА БЫВАЕ КУСАЧЫМ…» Без надзвычайных здарэнняў не абыходзіцца ні адна змена. Зоны рызыкі: возера, дрэвы, высокія парапеты, балконы… А зрэшты, вынаходлівы вучань здольны знайсці прыгоду на галаву сваю і сваіх важатых нават у самым звычайным месцы. Якім чынам размова ў тэлефоннай будцы закончылася пабітым шклом і парэзамі дзіцяці, ніхто так і не растлумачыў. І чаму абсалютна бяскрыўдны сабачка, які забягаў часам з суседняй вёскі, укусіў дзяўчынку, таксама не/ зразумела. А з якой нагоды хлопцам у 6 гадзін раніцы не спалася, і яны вырашылі пайсці паплаваць – і ўвогуле не паддаецца вытлу/ мачэнню. Папярэдзіць такія выпадкі цяжка. Але калі яны здарыліся – трэ/ ба неадкладна рэагаваць (аказаць першую медыцынскую дапамогу, паслаць па ўрача, міліцыянера). P.S. Вядома ж, летнік летніку розніца, і кожны па прыездзе з практыкі будзе расказваць сваю гісторыю – магчыма, зусім непа, добную да гэтай. У любым выпадку жадаю вам як мага хутчэй прыстасавацца да новых умоў працы і атрымаць ад яе як мага больш асалоды. Так што трымайце нос па ветры, шаноўныя, і да, рогу да сталоўкі вы дакладна не згубіце!

28 чэрвеня 2007 г.

ЧАТЫРЫ ТЫДНІ МАЛЕНЬКІХ АДКРЫЦЦЯЎ Па самой прыродзе сваёй педагагічная праца – паўсядзённыя кантакты з дзецьмі – паглыбляе любоў да чалавека, веру ў яго. В. А. Сухамлінскі Вольга НОВІК Незабыўныя дні практыкі ў дапаможнай школе інтэрнаце № 11 застануцца са мной назаўсёды. Спачатку цяжкасці адаптацыі, бяссонныя ночы, непаслухмяныя Саша або Руслан – а потым першыя поспехі, усмешкі, першае добрае слова дзіцяці, усё большая і большая радасць кантакту, сум і боль расстання з такімі роднымі маленькімі чалавечкамі! Нашы дзеці. Якія яны? Ведаеце, яны таксама радуюцца і смуткуюць, крыўдуюць і шчыра любяць, з аднолькавай лёгкасцю ставяць нас у нязручнае становішча і выклікаюць усмешку. І гэтыя моманты належаць ім.

Ваня, 8 гадоў. Вучым яго шкадаваць іншых: – Ванюша, пашкадуй Вольгу Віктараў/ ну, скажы ёй: «Віктараўна добрая». Ваня выконвае. Просім далей: – Ваня, а цяпер пашкадуй Ірыну Уладзі/ міраўну і скажы ёй: «Добрая». Ваня з непадробнай непасрэднасцю па/ варочваецца да выхавальніцы і вымаўляе: – Тое ж самае! На заліковым выхаваўчым мера/ прыемстве праходзім надвор’е. – Дзеці, падыдзіце ўсе да акна. Паглядзіце, якое надвор’е? У адказ – маўчанне. Задаём дапа/ можныя пытанні: – Дзеці, а неба якога колеру? – Шэрае. – Хмары ёсць на небе? – Так. – Сонейка свеціць? – Не. – Дожджык ідзе? – Так. – Дык зна/ чыць, якое на вуліцы надвор’е? Ваня адказвае: – Холад сабачы. Твар метадыста, які прысутнічае на мерапрыемстве, змяняе колер літаральна на вачах. На заліковай самападрыхтоўцы паказваем плюшавага зайчыка. Пытаемся: – Дзеці, хто гэта? Артур, 7 гадоў, адказвае: – Гэта зайчык. – Маладзец, правільна. – Пытаемся ў Вані: – Ванюша, хто гэта? Ваня адказвае: – Ліска! – Ванечка, гэта ж не ліска. Артур, скажы Ваню, хто гэта. Артур: – Гэта ліска. Метадыстка была ў шоку. Яны адчуваюць кожную нотку нашай душы. І калі мы фальшывім, дзеці адказваюць нам нястройным наборам гукаў, раз і назаўсёды закрываючы свой унутраны свет, багаты і разнастайны. Часцяком нам даводзіцца вучыцца ў малых таму, што многім дарослым падаецца непатрэбным і неабавязковым: непас рэднасці, шчырасці, адкрытасці, чысціні пачуццяў, яркасці эмоцый. Калі дзіцятка, што не выносіць ані якіх дотыкаў, абдымае цябе, радасна бяжыць насустрач, гэта дарагога каштуе. А чым вы ўзбагаціліся падчас практыкі? Што падаравалі вам стасункі з дзецьмі? Ці задумваліся вы пра гэта? 3


(Пачатак на стар. 1) – Іван Аляксандравіч, зараз лета, сезон адпачынкаў. Як вырашаецца пытан, не з адпачынкам супрацоўнікаў? – Гэтай праблемай займаецца камісія па аздараўленні і санаторна/курортным ля/ чэнні работнікаў БДПУ, куды ўваходзяць і прадстаўнікі прафсаюзнага камітэта. На 3/і квартал 2007 года, на жаль, ніводнай пуцёўкі мы не атрымалі, але заключылі да/ моўленасць з санаторыем/прафілакторыем БНТУ. Нашы супрацоўнікі будуць адпа/ чываць там у ліпені/жніўні (4 заезды па 12 дзён). Кошт пуцёўкі прымальны – 295 000 (з чатырохразовым харчаваннем і лячэбнымі працэдурамі).

ПРАФСАЮЗ – ГЭТА ЗНАЧЫЦЬ РАЗАМ! З аздараўленнем дзяцей справы значна лепшыя. Падчас першай змены ў летніку «Брыганціна» адпачылі ўсе, хто меў такое жаданне, на другую змену мы змаглі зада/ воліць 20 з 26 заяў. Бацькі аплачваюць толькі 10 % ад кошту пуцёўкі, адзінокім матулям і шматдзетным сем’ям расходы кампенсуюцца цалкам. – Наколькі значная дапамога прафкама ў вырашэнні кватэрнага пытання? – Свайго жылля мы не будуем, але можам хадайнічаць перад Мінгарвыканкамам. Са 150 чалавек, што праходзяць па нашым спісе, за год прыкладна 10–12 вырашаюць жыллёвую праблему. Так, напрыклад, адна з супрацоўніц факультэта беларускай філа/ логіі і культуры, якая стала на ўлік па месцы работы ў 2003 годзе, праз 3 гады ўжо атрымала кватэру. Звычайна чакаць прыходзіцца больш, але гэта рэальная дапамога. – Якім чынам выкарыстоўваюцца сродкі з прафсаюзных узносаў? – Кожны год мы ладзім навагоднія ранішнікі для дзяцей супрацоўнікаў з уручэннем пада/ рункаў. Не менш як тры разы на год арганізоўваюцца агульнауніверсітэцкія і факультэцкія экскурсіі па гісторыка/культурных мясцінах Беларусі. Сёлета нашы супрацоўнікі ўжо наве/ далі Пінск і Браслаў, а днямі ў міні/падарожжа накіруюцца работнікі факультэта спецыяль/ най адукацыі. У час зімовых канікулаў праводзіцца спартакіяда па 6–7 відах спорту з уручэн/ нем прызоў, і па Маскоўскім раёне наша каманда ўваходзіць у тройку лепшых. – Якія яшчэ сацыяльныя гарантыі можа атрымаць супрацоўнік БДПУ ад прафкама? – Раз на год работнік мае права на матэрыяльную дапамогу, якая выплачваецца ў адпаведнасці са спецыяльным палажэннем. Між іншым, наш універсітэт – адзіная ВНУ, што практыкуе размеркаванне фондаў па факультэтах. Такім чынам, факуль/ тэт адносна самастойна вырашае, якая сума пойдзе на матэрыяльную дапамогу, а якая – на культурна/масавыя мерапрыемствы. Пры неабходнасці мы падаём хадайніцтва аб ільготным крэдытаванні жылля, ста/ раемся дапамагчы ў працаўладкаванні тых, хто трапіў пад скарачэнне. Адным словам, па меры магчымасці абараняем сацыяльныя, працоўныя і прафесійныя правы нашых супрацоўнікаў.

СЦЕРАЖЫСЯ АЎТАМАБІЛЯ! Ілона ГРЫДЗІНА Штогод ва ўсім свете 1 200 000 чалавек гіне ў ДТЗ і каля 50 000 000 атрымліваюць траўмы рознай ступені цяжкасці ці становяцца інва лідамі. Для Рэспублікі Беларусь гэтыя паказчыкі роўныя 1700 і 8000 адпаведна. Найбольш часта ахвярамі дарожна транспартных зда рэнняў становяцца дзеці і моладзь ва ўросце да 25 гадоў. Як паказвае вопыт, наша бяспека залежыць ад нас саміх. Праграма мерапрыем/ стваў, праведзеных валанцёрамі ФСПТ, членамі першаснай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа БДПУ ў рамках І Глабальнага тыдня бяспекі дарож/ нага руху ААН, уключала акцыі «Скрыжаванне», «Не трэба як я!!!», сацыялагічнае апытанне сярод моладзі, раздачу інфармацыйных матэрыялаў і прызоў. Супрацоўнік ДАІ, які дапамагаў студэнтам у правядзенні гэтых мерапрыемстваў, тлумачыў асоб/ ныя палажэнні правілаў дарожнага руху. Ужо па адказах і прапановах тых, хто прыняў удзел у апытанні, было відаць, што праблема бяспекі на дарогах нікога не пакідае абыякавым. І мы спадзяёмся, што наша акцыя сапраўды дапаможа знізіць траўматызм на дарогах горада.

Старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Цэнтральнага раёна В. Ліпень праводзіць інструктаж

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР у магістратуру ў 2007 годзе па наступных спецыяльнасцях З адрывам ад вытворчасці (бюджэт ная і платная формы навучання) – тэ/ орыя і методыка дашкольнай адука/ цыі; тэорыя і методыка прафесійнага навучання; тэорыя і методыка фізічна/ га выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры; карэкцыйная педагогіка; агульная педагогіка, гісторыя педа/ гогікі і адукацыі; агульная педагогі/ ка, гісторыя педагогікі і адукацыі (на/ кірунак – сацыяльная педагогіка); літаратуразнаўства; мовазнаўства (рус/ кае); усеагульная гісторыя; айчынная гісторыя; псіхалогія; псіхалогія (на/ кірунак – сацыяльная работа); біяло/ гія; геаграфія; матэматыка; фізіка; хімія; тэорыя і методыка навучання і выхавання (музычнае мастацтва, вы/ яўленчае мастацтва і чарчэнне, сусвет/ ная і айчынная культура, руская мова, руская літаратура, беларуская мова, беларуская літаратура, замежная

мова, пачатковая адукацыя, фізіка, інфарматыка, матэматыка, тэорыя і ме/ тодыка навучання і выхавання навучэн/ цаў і студэнцкай моладзі). Без адрыву ад вытворчасці (бюджэтная і платная формы навучання) – карэкцыйная педагогіка; агульная педагогіка, гісторыя пе/ дагогікі і адукацыі; агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі (накірунак – сацыяльная педагогіка); псіхалогія; тэорыя і методыка навучання і выхавання (музыч/ нае мастацтва, руская мова, інфарматыка, тэорыя і методыка навучання і выхавання навучэнцаў і студэнцкай моладзі). Без адрыву ад вытворчасці (платная форма навучання) – тэорыя і методыка дашкольнай адукацыі; тэорыя і методыка прафесійнага навучання; тэорыя і методы/ ка фізічнага выхавання, спартыўнай трэ/ ніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры; літаратуразнаўства; мовазнаўства (рускае); усеагульная гісто/ рыя; айчынная гісторыя; псіхалогія (на/ кірунак – сацыяльная работа); біялогія;

геаграфія; матэматыка; тэорыя і методы/ ка навучання і выхавання (выяўленчае ма/ стацтва і чарчэнне, сусветная і айчынная культура, руская літаратура, беларуская мова, беларуская літаратура, пачатковая адукацыя, матэматыка). Прыём у магістратуру ажыццяўляецца на конкурснай аснове з ліку асоб, якія ма/ юць закончаную вышэйшую адукацыю першай ступені і праявілі здольнасць да навуковых даследаванняў. Для замежных грамадзян арганізоўваецца магістэрская падрыхтоўка па індывідуальных вучэбных планах з тэрмінам навучання да двух гадоў. Конкурс у магістратуру БДПУ праводзіцца па асобных спецыяльнасцях. Асобы, што паступаюць у магістратуру, здаюць уступны экзамен па спецыяльнасці 6 ліпеня 2007 года. Іспыты праводзяцца па праграмах для паступаючых у магістрату/ ру, складзеных у адпаведнасці з тыповымі праграмамі ВНУ па спецыяльнасцях вы/ шэйшай адукацыі. Звышпланавы прыём будзе ажыццяўляцца на ўмовах аплаты.

Дакументы прымаюцца ў тэрмін з 27 чэрвеня па 5 ліпеня. Замежныя грамадзяне, якія паступаюць у магі/ стратуру на падставе міжнародных дагавораў або па накіраванні аргані/ зацый, падаюць дакументы ў адпавед/ насці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Залічэнне ў магістратуру на бюд/ жэтную форму навучання адбудзецца 10 ліпеня. Рэкамендацыя да залічэн/ ня на платную форму навучання даецца 13 ліпеня, дагаворы афармля/ юцца ў тэрмін з 13 па 16 ліпеня. Залі/ чэнне на платную форму навучання – 17 ліпеня. Пералік неабходных дакументаў, патрабаванні да паступаючых, умо, вы допуску да ўступных экзаменаў і залічэння ў магістратуру можна знайсці на сайце БДПУ http:// new.bspu.unibel.by/ або даведацца па тэлефонах (8,017) 227,82,04, 226, 56,28.

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Заснавальнік – Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск 50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 226 40 19

http://www.bspu.unibel.by/newspaper

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Тыраж 1000. Зак. № 664. Падпісана ў друк 28.06.2007 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.