1020

Page 1

НА ФОНЕ БДПУ Стар. 2

У красавіку адбылося размеркаванне пяцікурснікаў. На розных фа& культэтах яно прайшло па&рознаму: так, фізфак змог задаволіць толькі 93 са 150 планавых заявак, прыкладна такая ж сітуацыя склалася з матэматыкамі і прыродазнаўцамі. Каб заахвоціць да па& ступлення ва універсітэт самых лепшых, дэканы трох факультэтаў, спецыялісты ЦРІТ і прадстаўнікі прыёмнай камісіі накіраваліся ў Карэ& лічы на сустрэчу з выпускнікамі школ раёна.

ЗАЎТРА ПАЧЫНАЕЦЦА СЁННЯ Чаму менавіта ў Карэлічы? Таму што яны даслалі заяўку на сямёра матэматыкаў, чатырох інфарматыкаў і фізікаў, а таксама чатырох выпускнікоў факультэта прыро дазнаўства. Ды накіравалі да іх толькі трох маладых спецыялістаў у галіне хіміі і біялогіі. Падчас сустрэчы, якая адбылася ў дзяржаўнай гімназіі № 1, мы пазнаёмілі адзінаццацікласнікаў з нашым універсітэтам, яго факультэтамі, сёлетнімі правіламі прыёму, правялі пробнае тэсціраванне па фізіцы, матэматыцы, хіміі і біялогіі, пры чым больш за 30 школьнікаў паказалі належны ўзровень ведаў. Кіраўніцтва раёна прапанавала нам праводзіць такія ж сустрэчы і ў будучым: вера годнасць таго, што пасля заканчэння універсітэта маладыя спецыялісты вернуцца на працу ў родную мясцовасць, вельмі высокая. Да таго ж нам абяцалі на спрыяльных умовах прадаставіць базы для студэнцкай палявой практыкі. Мы ж у адказ даслалі юнакам і дзяўчатам, што паспяхова прайшлі тэсціраванне, імянныя запрашальнікі паступаць на нашы факультэты. Зроблены першы крок. У планах – арганізацыя аналагічнай сустрэчы ў Клецкім раёне. Відавочна, ёсць толькі адзін правільны шлях: каб забяспечыць вёску або не вялічкі гарадок настаўнікамі патрэбнага профілю, трэба на месцах шукаць патэнцы яльных абітурыентаў і мэтава накіроўваць іх у педагагічны універсітэт.

НЯМА КАЛІ СУМАВАЦЬ

РАДКІ, ПАДКАЗАНЫЯ МУЗАЙ

Стар. 3

Стар. 4

РАМАНТЫКА, ВЯСНА І ХАРАСТВО Таццяна ТАЛЯРОНАК Вясна прыходзіць да нас у дзявочым абліччы, маладая, абаяльная, крыху наіўная, але ад гэтага яшчэ мілейшая. Лёгка і грацыёзна яна ступае па зямлі, шчодрай рукой дорачы людзям радасць жыцця, і пад яе маленькай ножкай расцвітаюць шыкоўныя кветкі, якіх дагэтуль не бачыў свет. Яна не абмінае ніводны куточак Зямлі – яе надыход свят& куе нават самы «восеньскі» раён беларускай сталіцы, ды як святкуе! Знаёмцеся: «Міс Вясна&2007 Кастрычніцкага раёна», першакурсніца факультэта народнай культуры БДПУ Іна АКСЮЦІК!

УУцэнтры Іна цэнтры–— ІнаАксюцік АКСЮЦІК

І. ТАШЛЫКОЎ, дэкан фізічнага факультэта

«ЗАЛАТОЕ ПЯРО» 2007 На якім бы факультэце Вы ні ву& чыліся, Ваш інфармацыйны голад наталяюць не толькі агульнауні& версітэцкія «Настаўнік» са «Шка& ляром», але і свае, «мясцовыя» вы& данні. Людзі, што іх рыхтуюць, кожную раніцу прыходзяць на за& няткі, пішуць канспекты, здаюць іспыты і залікі – а свой вольны час прысвячаюць Газеце. Ім ёсць што сказаць, і яны ведаюць, як гэта зрабіць! Менавіта лепшых студэн& таў&журналістаў БДПУ днямі віншавалі падчас святочнай цыры& «Залатое пяро» ўручана рэд калегіі газеты «РАКУРС» моніі «Залатое пяро». (Заканчэнне на стар. 3)

– Іна, як ты ўпершыню рашылася па змагацца за карону прыгажосці? – Папросту ніколі раней не ўдзельніча ла ў такіх мерапрыемствах, і мне стала цікава, на што я магу разлічваць. Пер шай перамозе ў «Імгненні ўдачы» не вельмі радавалася: на мой погляд, можна было выступіць і лепш. А вось калі трэба было ўдзельнічаць у конкурсе студгарадка, хвалявалася не на жарт, бо ведала, што Таццяне Раткевіч не прывыкаць да сцэны, і бачыла ў ёй сур’ёзную саперніцу. На рэ петыцыі я была ўпэўнена, што займу трэ цяе месца, і калі даведалася пра вынік, ад нечаканасці не здолела стрымаць слёзы. – А як ты рыхтавалася да раённага конкурсу «Міс Вясна 2007»? – У нас праходзілі рэпетыцыі ў Палацы культуры чыгуначнікаў, вельмі сур’ёзна

мяне падтрымалі адміністрацыя студ гарадка і сяброўкі. Аднак уся асноўная падрыхтоўка, як звычайна, прыпала на апошні дзень. – Цяпер, калі ўсе хваляванні засталіся ў мінулым, час падумаць пра будучыню… – Вельмі хачу заняцца вакалам, у хуткім часе планую пайсці на праслухоў ванне. У мяне ёсць адна мара: праспя ваць «Je t’aime» для свайго хлопца – толькі ў прыгожай белай сукенцы і на вялікай сцэне. Але пакуль што да гэтага я не «дарасла»... – Ты лічыш, што яшчэ не пасталела? – Так, час ад часу мне падабаецца паду рэць з сябрамі. Але там, дзе трэба быць сур’ ёзнай, я настройваюся на адпаведны лад. – Дзякуй за размову. Шчасця і ўдачы табе, Іна!


Напачатку чэрвеня ў Мінскай ратушы мэр сталіцы М. Паўлаў уру& чыць прэміі Мінгарвыканкома студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, якія дабіліся значных поспехаў у навуковай дзейнасці. «Што ж трэба было зрабіць, каб заслужыць прызнанне на такім высокім узроўні?» – зацікавіўся карэспандэнт «Н» – і накіраваўся да Алега КЛЯЦКО з факультэта прыродазнаўства і Юліі МЯЛЕШКІ з ФНК, якія ўжо дакладна ведаюць адказ на гэтае пытанне...

АД ЭТНАГРАФІІ ДА ПЕДАГОГІКІ

ГЕАГРАФІЯ ВЯТРОЎ І ДАРОГ

– Паколькі я вучылася ў педагагічным класе пры БДПУ, то пытанне выбару наву чальнай установы і факультэта перада мной увогуле не стаяла, – расказвае Юлія. – Я цікавілася краіназнаўствам, музеязнаўствам і этнаграфіяй, незадоўга да закан чэння школы стала лаўрэатам гарадскога конкурсу, на якім выступала з працай «Бе ларускі ручнік», але пазней захапілася педагогікай. На змену прыярытэтаў паўплы вала, па першае, педагагічная практыка, а па другое, мая выкладчыца педагагічных тэхналогій Л.М. Варанецкая. Паступова я стала ўдзельнічаць у рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях, пісаць даклады па народнай педагогіцы і па сацыяль ных праблемах выхавання. На сённяшні дзень у зборніках і часопісах змешчана каля 20 маіх артыкулаў. Акрамя таго, з’яўляюся сааўтарам пяці вучэбных дапа можнікаў па педагогіцы, адзін з якіх, «Выхаванне асобы старэйшага школьніка срод камі народнай педагогікі», стаў у 2006 годзе лаўрэатам Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац сярод студэнтаў ВНУ.

Падчас размовы з Алегам падумалася: «Як добра, што мы, у адрозненне ад Дон Кіхота, не змагаемся з ветракамі, а будуем ветраныя станцыі!» Студэнт выпускнога курса факультэта прыродазнаўства распрацоўвае надзвычай актуальную для Бела русі тэму – альтэрнатыўныя крыніцы энергіі. Яго дыпломная праца прысвечана перспектывам развіцця ветраэнергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь, але малады да следчык не абмінае ўвагай магчымасці вады, сонца і... цвёрдых бытавых адходаў. З дакладамі па гэтай тэматыцы Алег не раз выступаў на канферэнцыях, з якіх яму больш за ўсё запомніліся самая першая – у Бабруйскім філіяле БДЭУ і кіеўская — у Нацыянальным універсітэце імя Т. Шаўчэнкі. Яны пакінулі вялікую колькасць яркіх уражанняў і цікавых знаёмстваў. Акрамя ўсяго іншага, Алег займае пасаду навуковага сакратара Міжнароднага форуму «Першы крок у навуку», які право дзіцца ў рамках канферэнцыі «Моладзь у навуцы—2007», арганізаванага НАН Бе ларусі, дзе па яго ініцыятыве была ство рана секцыя «Геаграфія». У будучым ён хацеў бы ўвайсці ў групу навукоўцаў, якія шукаюць прыдатныя месцы для вет раных станцый і робяць неабходныя вы мярэнні. На сённяшні дзень на возеры Нарач ужо дзейнічаюць дзве ветраэнер гетычныя ўстаноўкі, што былі пабуда ваны з дапамогай больш вопытных ня мецкіх калег. Праўда, па словах хлоп ца, галоўныя недахопы ветраэнергетыч ных установак — шум і даволі высокая цана на энергію ў параўнанні з трады цыйнымі крыніцамі. Як сапраўдны географ, Алег не можа не любіць падарожжаў – а як сапраўдны студэнт, ён ездзіць аўтастопам: «Размова з рознымі людзьмі заўжды цікавая». І з гэтым нельга не пагадзіцца!

P. S. Прэмія, якую атрымаюць Алег і Юлія, у грашовым вымярэнні адносна невя лікая, але студэнты адзначаюць, што галоўнае – прызнанне вартасці іх працы. Напрыканцы размовы Алег выказаў асаблівую падзяку тым людзям, якія адкрылі яму шлях у навуку. Гэта яго навуковы кіраўнік — загадчык кафедры эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды прафесар М. Г. Ясавееў, загадчык кафедры эканамічнай тэорыі і эканамічнага выхавання прафесар Л. М. Давыдзенка і выкладчык гэтай жа кафедры Л. С. Кавальчук. А Юлія, у сваю чаргу, папрасіла перадаць праз газету словы любові і пашаны яе маме Алене Мікалаеўне. Не можам гэтага не зрабіць.

НА ФОНЕ БДПУ Вераніка МАНДЗІК

•Алімпійскі марафон Кожны ўдзельнік гэтага гранды ёзнага мерапрыемства мог пра явіць сябе ў той або іншай галіне педагагічнага майстэрства – па спрабаваць сілы ў выкананні тэс таў па дыдактыцы і тэорыі вы хавання, гісторыі адукацыі і пе дагагічнай думкі, напісаць эсэ на педагагічную тэму, «бліснуць» падчас самапрэзентацыі факультэ та. Самыя таленавітыя нават па спелі паўдзельнічаць адразу ў не калькіх конкурсах. Не ведаю, як вам, дарагія калегі алімпійцы, а мне такі вопыт падаецца бясцэн ным. Акрамя таго, незвычайная сяброўская атмасфера, адзіны парыў каманды, вольны палёт фантазіі – усё гэта пакінула глы бокі след у душы кожнага ўдзель ніка алімпіяды. І вось нарэшце гучаць фанфары (а нецярплівыя чытачы, напэўна, ужо ўшчуваюць за доўгі пралог), і я з гонарам хачу прадставіць пераможцаў. Леп

2

•Алімпійскі марафон

шымі ў тэарэтычным конкурсе сталі: В. Таўстая (ФПА, 1 месца), Н. Баранок (гістарычны факультэт, 2 месца), М. Гулевіч (ФДА, 3 месца), Н. Таўгень

(тэставае заданне) заваявалі сту дэнты фізічнага і музычна педа гагічнага факультэтаў П. Праўдзі& каў і К. Хрулёва. Срэбра журы прысудзіла студэнтцы матэма

•Алімпійскі марафон

факультэт, 1 месца), Н. Семянякі (факультэт пачатковай адукацыі, 2 месца), В. Мандзік (факультэт беларускай філалогіі і культуры, 2 месца), А. Ціхановіч (матэма

ІМЯ НАМ — ПЕДАГОГІ ! Яшчэ з даўніх часоў вядзецца: удзельнікі алімпіяд – гэта ўжо пераможцы, самыя паспяховыя і моцныя. Добрая традыцыя спаборніцтваў за званне Леп& шага сярод Лепшых непарушна захоўваецца і ў нашым родным БДПУ. Праў& да, патрабуецца невялічкая папраўка: агульнауніверсітэцкую алімпіяду па пе& дагогіцы лепей было б назваць Святам таленту і розуму. Яна сабрала надзвы& чай яркіх і неардынарных асоб, светлых, адкрытых, кантактных... Дый уво& гуле: ці магло быць іначай, калі нават само дзейства праходзіла пад дэвізам «Педагагічная творчасць»?

(факультэт рускай філалогіі) і Ю. Чэрняк (факультэт псіхалогіі, 3 месца). Золата ў конкурсе «Гісторыя адукацыі і педагагічнай думкі»

тычнага факультэта М. Бець, а бронзу падзялілі Н. Парфёнчык (ФПА) і К. Капранава (ФСПТ). Высока ацанілі суддзі педага гічныя эсэ В. Смірновай (фізічны

ФСА, 2 месца заняла каманда ФДА, 3 месца падзялілі факуль тэты народнай культуры, пачат ковай адукацыі, прыродазнаў ства, сацыяльна педагагічных тэхналогій, беларускай філалогіі і культуры. Па выніках усіх чатырох кон курсаў лепшым стаў факультэт пачатковай адукацыі, другое месца — у фізічнага факультэта і факультэта беларускай філа& логіі і культуры, трэцяе заняў факультэт сацыяльна&педагагіч& ных тэхналогій, чацвёртае – гістарычны.

Вось такія цудоўныя сту дэнты вучацца побач з намі! Азірніцеся: магчыма, хто не будзь дапаможа і вам знайсці тычны факультэт, 3 месца), сваю зорку поспеху ды ад Н. Бернат (факультэт спецыяль пусціць яе ў неба!.. най адукацыі, 3 месца). Поспехаў вам, дарагія сябры! Пераможцам конкурсу «Сама прэзентацыя» стала каманда Вольга НОВІК

7 чэрвеня 2007 г.


НЯМА КАЛІ СУМАВАЦЬ Вольга ПРЫЁМКА

Гавораць, што жанчына і дакладныя навукі – не зусім сумяш& чальныя, а то і супрацьлеглыя паняцці. Аднак прафесар Ірына Аляксандраўна НОВІК мае свой пункт гледжання на гэтае пы& танне: «Ведаеце, зусім не важна, дзе і кім працуе жанчына, га& лоўнае, каб ёй гэта ўдавалася. Памятаеце, як казаў Станіслаўскі: «Няма дробных роляў, ёсць дробныя акцёры». Таксама і ў жыцці: няма нецікавых прафесій, папросту ёсць нецікавыя людзі. Зусім нядаўна адна дама запыталася ў мяне: «А Вы працуеце? Навош& та?» І мне падумалася: «Які няшчасны чалавек! Працаваць – гэта ж так здорава!»... У сумяшчэнні хатніх клопатаў з прафесійнай дзейнасцю Ірына Аляксандраўна не бачыць нічога незвычайнага. «Мне пашанцавала ў тым плане, што першым дысер тацыю абараніў мой муж. Ён ведаў, колькі сіл гэта вымагае, і калі я паступіла ў аспірантуру, дапамагаў чым мог. На сённяшні дзень у нашай сям’і восем кандыдатаў навук і адзін прафесар». Пра сваю працу, такую складаную і важную, Ірына Аляксандраўна гатова гава рыць бясконца. «Я падрыхтавала 6 дактароў і 13 кандыдатаў навук, якія працуюць ва ўсіх абласных гарадах Беларусі, у Вільнюсе, Душанбэ, Познані, нават на Кубе. Не палічыце за нясціпласць, але ў мяне ўжо склалася свая навуковая школа. Мае аспіранты – нібыта мае дзеці: трэба даць ім такую тэму, так наладзіць сумес ную работу, каб распрацоўка праблемы завяршылася абаронай дысертацыі. А наву чыць лавіць рыбу цяжэй, чым падаць яе ў гатаваным выглядзе». А як жа студэнты? «Я іх паважаю. Калі з першай лекцыі ты чымсьці зачапіў аўдыторыю, павёў за сабой – яна твая. Я гавару з маладымі на роўных, і яны гэта цэняць». Многа сіл, энергіі Ірына Аляксандраўна аддае не толькі студэнтам і дысертантам, але і Савету жанчын універсітэта, старшынёй якога з’яўляецца. «Праца ў жансавеце мне вельмі падабаецца. Наогул, я ўсё жыццё займалася грамадскай дзейнасцю: узна чальвала партыйную арганізацыю матэматычнага факультэта, шэсць гадоў працава ла дэпутатам Ленінскага райсавета сталіцы, была старшынёй камісій па справах моладзі і народнай адукацыі... Работа з людзьмі мне імпануе, бо гэта кантакты, гэта цікава. Апошняе мерапрыемства Савета жанчын – гутарка на тэму «Што такое ка ханне» з удзелам старшага выкладчыка кафедры методыкі выкладання фізікі Аляк сандра Альбертавіча Шымбалёва – прайшло проста цудоўна. Былі там і студэнты, яны чыталі вершы, абмяркоўвалі выказванні знакамітасцей пра каханне. Усе даве даліся столькі новага – нават пра таямніцу шлюбу!

На пытанне, ці ёсць жанчына, на якую Ірыне Аляксандраўне хочацца быць падоб най, я атрымала адказ: «Адной – няма, але захапляюся кожнай жанчынай, у якой сумяшчаюцца Розум і Прыгажосць».

P. S. Днямі Ірына Аляксандраўна адзначыла цудоўны юбілей. З гэтай нагоды рэдакцыя «Н» зычыць ёй моцнага здароўя, жыццёвага аптымізму і маладосці духу.

•Алімпійскі марафон •Алімпійскі марафон «ЗАЛАТОЕ ПЯРО» 2007 УСМІХАЙЦЕСЯ НА ЗДАРОЎЕ!

С. ВАРЫВОЦКІ Калі Вам даводзілася выкарыстоўваць методыкі псіхадыягностыкі, напэўна, Вы звярнулі ўвагу на даволі распаўсюджаную фразу: «Шкала «Здароўе» з’яўляецца пробнай і пры апрацоў& цы вынікаў не ўлічваецца»... Палажэнне, дарэчы, надта спрэчнае – сцвярджаюць удзель& нікі нядаўняй алімпіяды па асновах медыцынскіх ведаў. Відавочная зацікаўленасць і дасведча& насць прадстаўнікоў дзевяці «тутэйшых» і трох запрошаных з БДУ каманд нават навяла арганізатараў на думку пра неабходнасць маштабнага міжуніверсітэцкага мерапрыемства. Навуковыя даклады пагражалі стаць надта сур’ёзным выпрабаваннем для выступоўцаў з за неўтаймоўнай дапыт лівасці студэнтак журфака БДУ. Такую б актыўнасць нашым «рахманым» на стаўніцам – цаны б ім не было! Гутарка вялася і пра здароўе нацыі, і пра гісто рыю гемадыялізу, і пра наступствы ка тастрофы на ЧАЭС (выявілася, што старшыня журы прафесар У. Сыты – удзельнік міжведамаснага савета па выяўленні прычыннай сувязі захвор ванняў з аварыяй на ЧАЭС). Закранулі і такія актуальныя тэмы, як аптымаль ны рацыён студэнтаў першакурснікаў і роля фізічнай актыўнасці ў здаровым ладзе жыцця.

7 чэрвеня 2007 г.

Аднак аздаравіў абстаноўку даклад ад факультэта міжнародных адносін універсітэта канкурэнта, прысвечаны смехатэрапіі. Аказваецца, з пяці тыпаў смеху самы карысны – на а (ха ха ха): ён паніжае ўзровень халестэрыну ў крыві, суцішвае болі, дапамагае зма гацца са стрэсам, паляпшае імунітэт. А вось астатнія разнавіднасці (хе хе, хі хі, хо хо) сведчаць пра злараднасць, скрытнасць, залішнюю самаўпэўне насць. Тлумачыцца гэта псіхалагічнай сублімацыяй. Дарэчы, каб лячыцца смехам, не абавязкова валодаць пачуц цём гумару. Немцы і венгры для больш поўнага адчування радасці жыцця на ват наведваюць спецыяльныя клубы,

амерыканцы маюць сваіх дактароў смехатэрапеўтаў. Вядома, смяяцца трэба вельмі ціхусенька і акуратнень ка пры наяўнасці ў Вас грыжы, цяжар насці, глаўкомы, дыярэі і дыхальных інфекцый. Вынік? Трэба навучыцца ўсміхацца – у тым ліку напярэ дадні сесіі! Думаецца, шырокая здаровая ўсмешка студэнта адра зу настроіць любога выкладчыка на адпаведны лад . P. S. Віншуем з заслужаным пры знаннем каманды факультэтаў рускай філалогіі і прыродазнаўства БДПУ, а таксама журфака БДУ – і чакаем заявак на наступны год!

(Пачатак на стар. 1) Відовішча, трэба прызнацца, было на славу! Узнагароджанне пе раможцаў суправаджалася надзвычай арыгінальнымі відэаролікамі і праходзіла ў наступных намінацыях: ✍ «Дэбют – выбух» – лепшае нованароджанае выданне; ✍ «Жартачкі – не жартачкі» – лепшая публікацыя на тэму КВЗ; ✍ «Я – студэнт» – журналіст, які найлепей раскрыў тэму «Бела рускае студэнцтва паміж мінулым і будучым»; ✍ «Ёсць кантакт!» – лепшае інтэрв’ю; ✍ «Журналісцкі эксперымент» – самы нестандартны матэрыял; ✍ «Аўтарскі стыль» – аўтар пастаяннай рубрыкі; і як апафеоз усяго дзейства – ✍ «Лепшае студэнцкае выданне», якім была прызнана газета «Ракурс» факультэта беларускай філалогіі і культуры. У святочнай праграме прымалі ўдзел лепшыя калектывы БДПУ «Мо дус», «К.У.Б.А», «ЛИЦА», «Вишенки», «Диамант», Таццяна Зяновіч і каманда КВЗ ФСПТ, а таксама госці – біт група «L.O.V.E.I.S». Між іншым, завітаў на цырымонію і былы выпускнік гістарычнага фа культэта Алесь Мухін – зорка «Што? Дзе? Калі?» і генеральны ды рэктар філіяла кампаніі «Евросеть», які вылучыў спецыяльную што гадовую намінацыю «Артыкул пра мабільныя сродкі сувязі». Што можна дадаць? Пачынайце пісаць – і перамагайце! Ухапіўшая адно «Залатое пяро» са сваёй Жар птушкі Вольга ПРЫЁМКА 3


ДАБРЫНЁЮ САГРЭЕМ СВЕТ На здымку — удзельнікі дабрачыннай акцыі

Добрым быть совсем совсем непросто: Не зависит доброта от роста, Не зависит доброта от цвета – Доброта не пряник, не конфета. Напэўна, кожны з нас памятае словы гэтай песенькі з дзяцінства. Яе ідэя праз рыста немудрагелістая і адначасова гранічна глыбокая: дабрыня – не падарунак, не міласціна, а ўнутраная патрэба падзяліцца цеплынёй душы. Акцыя «Дабры нёю сагрэем свет» для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якую пры падтрымцы Мінскага гарадскога камітэта ГА «БРСМ» праводзіла дзіцячая газета «Зорька», аб’яднала сапраўды сардэчных, адкрытых і чуйных людзей. Прынялі ў ёй удзел і валанцёрскія клубы БДПУ – «Вясёлка» (музычна педагагічны фа культэт) і «Беражніца» (факультэт беларускай філалогіі і культуры). У кінатэатры «Перамога», дзе праходзіла акцыя, з першых крокаў нас сустрэлі сонечныя дзіцячыя ўсмешкі. Мы апынуліся ў своеасаблівым свеце, дзе гучаць вясё лыя галасы і заўсёды пануе добры настрой. Залу ўпрыгожвала выстава дзіця чых малюнкаў, клоуны і мульцяшныя героі забаўлялі малых, фатаграфавалі ся з імі. Потым усе глядзелі кароткаметражную кінастужку і мультфільмы. І ажно кранулі за сэрца словы хворага хлопчыка: «А я таксама хачу маляваць мульцікі!..» Акцыю завяршыла забаўляльная праграма ў Палацы дзяцей і моладзі. Развіт вацца было цяжка, бо за гэты дзень усе мы, малыя і дарослыя, паспелі стаць сябрамі. І думалася: як жа патрэбны ўсім нам, незалежна ад узросту, такія мерапрыемствы, што даюць магчымасць паглядзець на свет іншымі, прасветле нымі вачыма... К. ШАРГАЕВА, музычна педагагічны факультэт

АД СЕСІІ, ДА СЕСІІ І ПАДЧАС ЯЕ 2042 год, універсітэт. Выкладчык чытае лекцыю, якую сінхронна перакладае робат. В.: – Спадарства, уявіце сабе рашэцістую канструкцыю, узнятую на монацыклічны агрэгат, які рухаецца з цвінцындэнтным паскарэннем... Р.: – Уявіце сабе павозку... – Што такое конская сіла? – Гэта сіла, якую развівае конь ростам у адзін метр і вагой у адзін кілаграм. – Дзе ж Вы бачылі такога каня?! – А яго так проста не пабачыш: ён захоўваецца ў Парыжы, у Палаце мер і вагаў! Залік па грамадзянскай абароне. Студэнт яўна не ведае матэрыялу, блытаецца, і выкладчык нарэшце не вытрымлівае: – Вось табе апошняе пытанне! Адкажаш – пойдзеш на вакацыі, не адкажаш – на пераздачу! Побач з табой ядзерны выбух... Твае дзеянні? – Ператвараюся ў радыеактыўны пыл і заражаю праціўніка! – Як сказаць па нямецку: жаба скача па балоце? – Айн мамэнт! Дэр жаба па балоце дэр шлёп, дэр шлёп, дэр шлёп!

Заснавальнік – Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск&50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 226&40&19

http: //www.bspu.unibel.bu/newspaper

•Радкі, падказаныя Музай Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ МАЛІНЫ Вам быць, на жаль, не суджана маім, І хоць пачуцці — вогненная лава, Я вусны, што падобны да малін, Сваімі называць не маю права. Замест мяне хай іншая ў цішы На смак іх пацалункам паспытае, А мне — рабіны гронку ад душы Ўзамен падорыць восень залатая. Я з памяці, як з верша, ў соты раз Цукровыя выкрэсліваю вусны. Старанна забываюся на Вас, На пах малін, настойліва спакусных. Шапчу: «Вам быць не суджана маім», — І рану засыпаю жменяй солі, Бо вусны, што падобны да малін, Сваімі не змагу назваць ніколі. ДЗЯКУЙ Я скажу табе проста — «дзякуй» І спушчуся з нябёс далоў. Больш не трэба ісці ў атаку, Больш не трэба дзяжурных слоў... Проста дзякуй табе, мой мілы, За растоплены ўмела лёд, Хоць з паперы, але за крылы, Хоць і з дзёгцем, але за мёд. Я не буду знаёмым хлусіць, Што не маю для слёз прычын. Так фартуна рашыла, мусіць, Мы ж з табою тут ні пры чым. Хоць кахання твайго не ўкрасці, Наракаць не хачу на лёс. Табе мала мяне для шчасця, Мне — звыш нормы цябе для слёз.

РАМОНАК Для цябе я рамонкам была Сярод соцень прываблівых кветак І сабою, на жаль, не змагла Упрыгожыць твой дзіўны палетак. Ты пялёсткаў маіх не збярог, Хоць я іх ратавала старанна. Ну навошта ты так? Як ты мог Варажбой мяне знішчыць так рана?! Я зрабілася частачкай сноў, Толькі рэха усё паўтарае: “Не кахае, кахае...» — і зноў Ў соты раз: «Не кахае, кахае...» Як імгненна калісь зацвіла, Так і знікла маланкаю хуткай. Для цябе я рамонкам была, А хацелася быць незабудкай.

•Спартыўны навігатар Канстанцін ЯБЛАЧКІН

ВЕСТКІ З міні ПАЛЁЎ Напэўна, кожны аматар спорту з нецярплівасцю чакаў завяршэн& ня Рэспубліканскай універсіяды, перажываў, хваляваўся за СВАЮ каманду і ўначы прачынаўся з крыкам: «Го&о&л!!!» І вось нарэшце спаборніцтвы завяршыліся. Так, мы не першыя... але гэта не падста& ва сумаваць: «пяцёрачка» ва ўсе часы лічылася высокай адзнакай! Мека беларускага студэнцкага міні футболу ў чарговы раз сабрала шаснаццаць лепшых дружын з усёй рэспублікі, у склад якіх, натуральна, увайшла і каманда БДПУ – пераможца мінулагодніх спаборніцтваў. Наша зборная трапіла ў групу «С» разам з камандамі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага універсітэта, Беларускага дзяр жаўнага медыцынскага універсітэта і Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта харча вання. МДУХ пад націскам «нашых» саступіў з лікам 2:6, у вароты БДМУ мы здолелі забіць на мяч менш – 5:2 і падышлі да апошняга тура са стопрацэнтным паказчыкам у графе «Набраныя балы». Усё б нічога, ды з такім самым вынікам на поле выйшлі і нашыя галоўныя канкурэнты – ГрДАУ, і нічыя ў трэцім матчы з за лепшай розніцы забітых і прапушчаных мячоў была на карысць сапернікам. У вырашальнай схватцы групавога турніру цяжар адказнасці прыгнятаў нашу каманду – і, магчыма, менавіта з за гэтага сапраўднай барацьбы не атрымалася. Фінальны свісток зафіксаваў выні ковыя лічбы на табло не на нашу карысць – 2:5. Такім чынам, каманда БДПУ заняла другое месца ў групе «С» і ў фінале не ўдзельнічала. Аднак яна лёгка ўзнялася на пяты радок выніковага пратакола: перамагла ў пяці гульнях і забіла 29 галоў. І няхай мы не ўтрымалі тытул пераможцы турніру, верыцца, што з такімі паказ чыкамі ў нашай адноўленай каманды (трэнер – С. А. Траско) у наступным годзе ёсць выдатныя шанцы ізноў падняцца на п’едэстал. Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Тыраж 1000 экз. Зак. № 563. Падпісана ў друк 04.06.2007 г. у 10.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.