Шкаляр №1 (60), студзень -сакавік 2012

Page 1

студзень-сакавік 2012 № 1 (60) 2012 № 1 (60) студзень-сакавік

1

сапраўднае студэнцкае выданне

Газета студэнтаў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

Лунінец – горад на Палессі

Студэнт года БДПУ

Расповяд можа быць самым змястоўным, але тым болей захочацца пасля яго хоць бы адным вокам зірнуць на тое, аб чым ішла гаворка. Стар. 8-9

Конкурс «Студэнт года» БДПУ даўно і сур'ёзна рыхтаваўся да свайго ўвасаблення, і вось у канцы зімы гэтага года выйшаў на старт. Стар. 14

Гукаем вясну ўзнагародамі Мы набліжалі гэту вясну як маглі: сагравалі жыхароў розных беларускіх мястэчак усмешкамі і добрымі справамі ў Зорным паходзе, растоплівалі снег у айс-кросе ў

Зялёным, заваёўвалі ўзнагароды на конкурсе патрыятычнай песні і на зімовай школе журналістыкі – каб не сорамна было паказацца яркаму веснавому сонцу. У гэтым выпуску

разам з “Ш” хвалімся ўзнагародамі, ганарымся “сваімі” і выдумляем планы ажно да лета!

Рэдакцыя газеты “Шкаляр”


2

студзень-сакавік 2012 № 1 (60)

TUT быў я!

Ну мы і змарозілі! У гэтым годзе Зімняя школа студэнцкай журналістыкі, арганізаваная Інстытутам журналістыкі БДУ, у пяты раз сабрала гасцей. У САК “Брыганціна”, што пад Радашковічамі, прыехалі 250 судэнтаў з 37 вну ўсёй краіны. Ад нашай Alma mater з’ездзіць навучыцца журналістыцы за 3 дні выпаў гонар Аляксандру Кабуніну (гістфак, 3 курс) і нам – Вользе Прыгун і Аксане Сівец (ФБіРФ). І марозіць, паверце, часу не было зусім. Распавядзём, як гэта было… З аднаго боку: Аксана Яшчэ да прыезду ўсіх ж у р н а л і с т аў- а м а т а р аў падзялілі на 8 “медыяхолдынгаў”. Кожны з іх на трэці дзень уранку павінен быў прадставіць свой прадукт – газету. Але 3 дні – перыяд, мякка кажучы, невялікі, і таму свежаствораныя рэдакцыі заварушыліся ўжо першым надвячоркам. І заварушыліся актыўна. Газеты газетамі – над імі можна было працаваць на працягу 2 дзён. Але каб каманда запомнілася, трэба было выдумаць і здзейсніць класную PR-акцыю. І тут пачалася сапраўдная здаровая канкурэнцыя! І закіпела жыццё! Стыкеры з назвамі каманд амаль праз 10 сантыметраў на сценах усіх карпусоў – гэта быў толькі пачатак. Не застаўся роўным снег – вытаптвалі на ім ўсё, што можна. Асобныя крэатыўшчыкі вылеплівалі снежкамі на сценах свае лозунгі і вывешвалі сцягі пад дахамі! Як яны залезлі так высока – ніхто не прызнаўся. Уся гэтая прыгажосць добра красавалася да ранняй ночы. Але нараніцу заставалася максімум палова ўсіх старанняў. Прычынай таму – “дыверсанты” з асобных каманд, якія ўначы старанна знішчалі плады фантазіі сваіх канкурэнтаў. І назаўтра рабіліся новыя плакаты, лістоўкі і рэкламкі

Ганна Гардзеева (Радыус-ФМ) і Аксана Сівец

ў аб’ёме разы ў 3 большым. Але былі і такія шэдэўры, якія засталіся на сцежках “Брыганціны” і пасля нашага ад’езду. Надпісы, зробленыя фарбаванай вадой на прытаптаным парай соцень ног снезе, апынуліся самымі даўгавечнымі. Не спалі ў шапку і відэааператары, якія вельмі аператыўненька кляпалі відэаролікі для сваіх каманд. Ды толькі ўвесь PR прыдумваўся паміж май– стар-класамі і сустрэчамі з вядомымі журналістамі. Пагутарыць з намі ў “Брыганціну” прыехалі Каліна Вардомская (АНТ), Ганна Гардзеева (РадыусFM, першы нацыяналь-

ны тэлеканал – раней БТ), Вікторыя Церашонак (газета “Рэс–публіка”), Алег Раманаў (АНТ) і іншыя прадстаўнікі рэспубліканскіх СМІ. Мне з Сашам пашчасціла трапіць на сустрэчу з Калінай Вардомскай і Ганнай Гардзеевай. Менавіта пашчасціла, бо спіс ахвочых апынуца побач з зоркамі тэлебачання і радыёвяшчання перапоўніўся літаральна за некалькі хвілін. У яго трапілі і мы з Сашам. Каліна, нягледзячы на тэмпературу і прастуду распавядала пра горад Гент, што скраў яе сэрца. Пасля сустрэчы мне ўдалося “вырваць” Ганну Гардзееву з рук ахвотнікаў атрымаць аўтографы і па-

гутарыць з ёй персанальна. Радыёвядучая без усялякіх бар’ераў пайшла на кантакт. І акрамя парад, дзе лепш набыць навыкі радыёвядучага, нават распавяла пра асабістае жыццё. Дарэчы, цікавы факт – яна таксама педагог па адукацыі! Не забыўшыся на тое, што “дома” чакаюць, я запісала пажаданні і нашаму Радыё БДПУ. Шкада, вядома, што мы не з’ездзілі ў Зялёнае, але ж са школкі з’ехалі не з пустымі рукамі і галовамі. Даведаўшыся, як вырабляць усялякія PR-штукі і рабіць газету за тры дні, мы вярнуліся, каб працягнуць працу над нумарам “Ш”, які вы трымаеце ў руках.


TUT быў я!

Адзін з прома-плакатаў каманды «Кухня»

Оля вязе дыпломы «Шкаляру»!

З другога боку: Оля Ніколі не падумала б, што калі-небудзь буду вучыцца журналісцкаму майстэрству ў летніку “Брыганціна”, дзе калісьці працаваў Жора Калдун. Безумоўна, справа не ў ім ;) Хачу сціпла падзяліцца сваімі ўражаннямі, як гэта было. Прапаную вашай увазе нататкі з майго зімовага жуналісцкага дзённіка. …Яснай марознай ра– ніцай чакалі аўтобусы студэнтаў ля інтэрната БДУ. Знайшоўшы свой па нумары, усталяваўшыся з усімі рэчамі, адразу адчуваю, што тут сабраліся студэнты з усёй рэспублікі! Жахліва, адчуваю сябе незвычайна… Вось і тая самая “Брыга” (як называюць яе тутэй-

шыя бывалыя). Знаёмства з новымі людзьмі, рассяленне па пакоях. Усяго 8 груп, я апынулася ў першай (ці гэта не сімвалічна?), вітаюся з куратарам, якая з’яўляецца студэнткай БДУ (універсітэта-арганізатара), бачу крыху напалоханыя вочы сваіх новых “аднагрупнікаў”… Мяне выбралі капітанам каманды. Прыемна, бо гэта як своеасаблівая падтрымка, з аднаго боку, з другога – адказнасць, але надае запалу на далейшую працу. Адразу зразумела, што расклад усіх трох дзён вельмі шчыльны: майстаркласы пачаліся адразу пасля абеда. На мой погляд, самым патрэбным і самым

сучасным быў майстар клас па вэб-журналістыцы, які праводзіў Аляксандр Аляксандравіч Градзюшка – выкладчык Інстытута журналістыкі і проста гуру інтэрнэт-прасторы ;). Інтэрактыўная размова з онлайн-прыкладамі, жывое, яскравае маўленне, жарты і сур’ёзная крытыка – усё гэта не магло мяне не ўразіць! Было відавочна, што Сан Саныч – чалавек, які разбіраецца ў сваёй справе і не проста чытае па падручніках сумныя рэчы, а існуе, плавае, як рыба, па віртуальным моры Інтэрнэту! Прыемным падарункам дастаткова складанага дня – бо нам трэба было

студзень-сакавік 2012 № 1 (60)

3

распрацоўваць спецыфіку і тэматыку нашай газеты ўжо ў першы дзень – была дыскатэка. Там ужо мозг не працаваў, за яго аддуваліся ногі ;) Але хутка праляцелі гэтыя гарачыя лютаўскія дзянёчкі і родны БДПУ чакаў нас у Мінску… Акрамя ўспамінаў у маім багажы знайшлося месца і для новых шматлікіх рэчаў. Мы знайшліся ў “Бры­ ганціне”: 1) 18 новых сяброў, якія не толькі дадаліся ў «кантакце», але сталі і калегамі, і адной сям’ёй за гэтыя тры дні (і ночы). 2) Перамога нашай каманды, якая з 8 каманд-удзельніц стала лепшай на Зімовай школе ў “Брыганціне”. Як вынік – дыплом пераможцы рэспубліканскага семінара-практыкума “Зі­ мо­вая школа студэнцкай журналістыкі”. 3) 3 дыпломы ў спад­чыну БДПУ: газета “Шкаляр” – 2-ое месца ў намінацыі “Лепшае інтэрнэт-выданне”, 2-ое месца ў намінацыі “Лепшы дызайн” і газета факультэта беларускай і рускай філалогіі “Универ” – 3 месца ў намінацыі “Лепшая візуалізацыя”. 4) Сертыфікат аб праходжанні семінарапрактыкуму і набыцці прафесійных навыкаў па журналістыцы. Нарэшце, хачу выказаць падзяку аргкамітэту БДУ, які запрасіў нас на такі незвычайны і карысны семінар, а таксама роднаму БДПУ за тое, што даў магчымасць менавіта нам абараняць гонар універсітэта і прадстаўляць яго на Зімовай школе. Аксана Сівец, Вольга Прыгун Фота: Аляксандр Кабунін


4

студзень-сакавік 2012 № 1 (60)

Выпускнікі

Старыя новыя знаёмыя Так атрымалася, што ў нашу рубрыку трапляюць незвычайныя выпускнікі: творчыя, актыўныя і таленавітыя. Сёння ўсё будзе яшчэ сур’ёзней! Пазнаёмімся з тымі, хто зусім нядаўна хадзіў па калідоры з канспектамі ў руках, здаваў іспыты і снедаў у студэнцкім зале сталоўкі, але зараз… Зараз яны з’яўляюцца выкладчыкамі, больш за гэта – маладымі намеснікамі дэканаў сваіх родных факультэтаў.

Аляксандр Канойка Прыемна пазнаёміцца! Мяне завуць Канойка Аляксандр Уладзіміравіч. Скончыў гістарычны факультэт ў 2009 годзе па спецыяльнасці “Гісторыя і сацыяльнапалітычныя дысцыпліны”, потым у 2010 годзе скончыў магістратуру па спецыяльнасці “Айчынная гісторыя”. На сённяшні дзень займаю пасаду намесніка дэкана гістарычнага факультэта па выхаваўчай рабоце. Ці думалі на першым курсе пра будучыню ва ўніверсітэце? Зразумела, што я нават не думаў і на пятым курсе, што здолею паступіць у магістратуру, здолею паступіць у аспірантуру і заняць вось гэтую, здаецца для мяне, высокую пасаду. Чаму? Таму што на першым курсе я быў простым, вясковым, як кажуць, хлопчыкам, які толькі-толькі адкрываў для сябе Мінск, жыццё ў гэтым горадзе. Безумоўна, на першым курсе я заклаў вялікі падмурак для свайго цяперашняга жыцця: шмат часу ўдзяляў свайму навучанню. Я кожны дзень наведваў чытальную залу і бібліятэкі. Так, паступова, час за часам, крок за крокам, я прыйшоў да таго, што ёсць цяпер. Шлях ад студэнта да намесніка дэкана складаны, але з другога боку, калі разглядаць яго як нейкі прамежак часу,

то ён здаўся вельмі хуткім. Скончыў магістратуру і жыў яшчэ ў інтэрнаце, таму асабліва не аддзяляў сябе ад студэнтаў і, увогуле, калі я толькі заняў гэту пасаду, на ўзроўні пачуццяў я атаясамліваў сябе са студэнтамі. Студэнт – намеснік дэкана: у чым розніца? Я не стараюся сябе аддзяліць ад студэнтаў, зрабіць нейкую мураваную сценку ці яшчэ што-небудзь. На самой справе, выступаю за партнёрства, за партнёрства паміж мной і паміж студэнтамі на роўных. І гэта таксама для мяне дае шмат чаго новага: я вучуся ў іх, яны вучацца ў мяне. Пагэтаму хочацца сказаць, што няма тут канкрэтных асаблівасцей. Усе асаблівасці заключаюцца ў нашай галаве, усё залежыць ад таго, як ставіцца да студэнтаў. Гэта не толькі мае падначаленыя, але, у першую чаргу, гэта мае партнёры, раўнапраўныя партнёры. Пераход з “ты” на “вы” або змена займеннікаў. Магу сказаць, што паза межамі ўніверсітэта са сваімі студэнтамі я размаўляю заўсёды на ты, у сацыяльных тых жа сетках і іншае. Такое клішэ дзейнічае менавіта ў сценах універсітэта. Бывала, што заходзілі пяцікурснікі, выпускнікі 2011 года, прыходзілі і казалі: “Саша,

прывітанне! Ой, прабачце, Аляксандр Уладзіміравіч.” Было і такое. Я першапачаткова не звяртаў на гэта ўвагі. Як склаліся зносіны з выкладчыкамі, якія для Вас ужо калегі? Як прыняў калектыў? Калектыў мяне прыняў даволі лёгка, як быццам я працаваў з імі не адзін дзясятак гадоў. Адносіліся абсалютна аднолькава, так, як адносяцца да прафесуры. Не было ніякіх выказванняў, прынялі вельмі добра. Бывалі, безумоўна, крыху спрэчныя моманты: мне было цяжка скіраваць тых жа маіх выкладчыкаў у

інтэрнаты, правяраць жыццё студэнтаў. Але хутка такая мяжа паміж намі сцерлася. І на сённяшні дзень я вельмі добра ўліўся ў наш дружны калектыў. Сакрэты заахвочвання студэнтаў ад намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце, як матываваць студэнтаў? Была на факультэце такая невялікая праблема, што змянілася цэлая плеяда студэнтаў, выпускнікі, пяты курс. І я яшчэ шмат чаго не ведаў. Але мне дапамагаў Уладзіслаў Мікалаевіч Кадзіра, які да гэтага займаў пасаду намесніка дэкана па выхаваўчай працы, але, на


Выпускнікі самой справе, шмат чаму навучыўся сам. Навучыўся ў тых жа пяцікурснікаў, маіх сяброў, якія працавалі ў студсавеце. Яны шмат чаго падказалі, далі. Ну, і, вядома, свой уласны жыццёвы вопыт, свой уласны пункт гледжання на некаторыя справы. Я стараюся студэнтаў не прымушаць, а накіроўваць у той ці іншы бок. Яны самі прыносяць мне свае ідэі. На самой справе, у студэнцкім савеце,

клубных фарміраваннях удзельнічаюць толькі тыя студэнты, якія хочуць займацца якой-небудзь дзейнасцю на факультэце. Жадаю Вам… Пажадаць можна шмат чаго, але я хацеў бы пажадаць толькі аднаго: каб студэнты БДПУ, гістарычнага факультэта заставаліся такімі, якія яны ёсць: вясёлымі, адказнымі, жыццярадаснымі! І гэтага ўжо будзе дастаткова.

Прыемна пазнаёміцца! Завуць мяне Уладзімір Сяргеевіч Самуленкаў, скончыў у 2010 годзе фізічны факультэт, а ў 2011 – магістратуру на кафедры методыкі выкладання фізікі. Зараз сумяшчаю працу выкладчыка і намесніка дэкана па выхаваўчай працы на родным факультэце. Ці думалі на першым курсе пра будучыню ва ўніверсітэце? На першым курсе я нават і не думаў, што так усё атрымаецца. Я прыехаў з іншага невялікага горада ў Мінск і, вядома, падумаць не мог, што праз некалькі гадоў я буду выкладаць ва ўніверсітэце. Вельмі паўплывала на мяне тое, што на другім курсе я апынуўся ў складзе факультэцкай каманды КВЗ і дастаткова доўгі час гуляў у яго, пасля быў нават капітанам каманды. Наступным крокам стала знаёмства са студэнцкім саветам, старшынёй якога я потым быў абраны. І атрымалася так, што я знаходзіўся ва ўніверсітэце літаральна з ранку да вечара, як вынік, з другога курса ўсё закруцілася і пайшло… Далей ужо пачаліся розныя навуковыя канферэнцыі, у якіх мне раілі прымаць удзел, і працягнулася гэта ўсё паступленнем у магістратуру. Скончыўшы магістратуру, пачаў працу на

факультэце ў якасці выкладчыка і “выхавацеля”. Спрабую навучыць студэнтаў таму, чаму мяне навучылі ў свой час, і захаваць традыцыі, якія былі яшчэ да мяне. І, безумоўна, прыдаць нешта новае. Студэнт – намеснік дэкана: у чым розніца? Калі ты студэнт, то разумееш, што ёсць такія людзі, якія за цябе адказваюць. Будучы студэнтам, зрабіўшы што-небудзь, у цябе знойдзецца заўсёды такі фільтр, які будзе падказваць: вось гэта – добра, а вось гэта – не вельмі. Зараз я разумею, што выступаю непасрэдна ў ролі гэтага фільтра. Пераход з “ты” на “вы” або змена займеннікаў. Ніякай розніцы асабліва няма, бо многія з навучэнцаў памятаюць мяне, калі я быў яшчэ на пятым курсе. Натуральна, існуе выразная мяжа і мы дамовіліся, што ва ўніверсітэце яны звяртаюцца да мяне афіцыйна, а ў вольны час гэта могуць быць зносіны камфортныя для нас, для размовы. Якія кур’ёзныя выпадкі здараюцца ў працы маладога кіраўніка? Быў такі выпадак. Перапынак, шмат студэнтаў, сяджу ў дэканаце, і завітвае мой былы аднагрупнік: “О, Ваван, здарова!”. Усе адразу паварочваюцца, не разумеючы, да каго ён звярнуўся. :-)

студзень-сакавік 2012 № 1 (60)

5

Уладзімір Самуленкаў

Як склаліся зносіны з выкладчыкамі, якія для Вас ужо калегі? Як прыняў калектыў? Калектыў вельмі добры, цёплы, як кажуць. Абсалютна ўсе выкладчыкі ставяцца да мяне з вялікім разуменнем, яны добра ўяўляюць тое, што на мне вялікі аб’ём працы і выхаваўчая праца носіць спецыфічны характар, складаны. Шчыры дзякуй ім за ахвотны прыём ў вялікую выкладчыцкую сям’ю. Незалежна ад таго, выкладалі яны ў мяне ці не, усе стараюцца дапамагчы парадай, добрай справай. Падтрымліваем добрую сувязь з куратарамі, бо я таксама ўзначальваю адну з груп першага курса. Як матываваць студэнтаў? Няма пэўнага рэцэпта, каб прыцягнуць студэнтаў. У свой час я шмат працаваў ў дзіцячых летніках і зараз працягваю гэту справу, дык вось, адзін з выхавацеляў вельмі трапна сказаў: “Асабісты прыклад ва ўсім”. Ён яшчэ казаў: “Не мы гэтую планку паднялі і не нам яе апускаць”. Я і працую па гэтым

прынцыпе. Калі даць магчымасць праяўляць ініцыятыву, дапамагчы зразумець: вось гэта студэнцкае жыццё, шматграннае, разнапланавае, яно не абмяжоўваецца толькі заняткамі або толькі канцэртамі, – звычайна студэнты адгукаюцца ўдзельнічаць у тых жа акцыях, мерапрыемствах. Так, здараецца, што матывацыя нізкая, але ёсць актыўныя студэнты, якія з задавальненнем прымаюць удзел ва ўсім, і ім гэта падабаецца. Яны потым скажуць: “Так, студэнцкія гады – лепшыя”. Жадаю Вам… Універсітэту – студэнтаў, добрых, мэтанакіраваных, якасных, каб з іх было можна зрабіць выдатных педагогаў. Факультэту – таксама студэнтаў, адказных, каб фізічны з гонарам нёс свой сцяг. Студэнтам – быць больш ініцыятыўнымі, верыць у свае сілы, здароўя, поспехаў. Таксама памятаць, што прафесія педагога – адна з самых важных і лепшых з тых, якія існавалі і існуюць. Гутарыла Вольга Прыгун


6

студзень-сакавік 2012 № 1 (60)

Інтэрнэт “апаратаў”. Так, усё вельмі добра і да месца, але ж у адрозненне ад вышэйапісанай бібліятэкі, па тэхнічных і арганізацыйных прычынах шэраг магчымасцей даступны толькі зарэгістраваным карыстальнікам. Але такая працэдура на сайце – вольная, з адсутнасцю розных спасылак і смс.

Электронныя чытанкі Пытанне аб канкурэнцыі кнігі і Інтэрнэта вельмі спрэчнае. Многія ўпэўнены, што ў недалёкім будучым камп’ютар цалкам выцісне кнігу. Але я перакананая, што гэтага ніколі не адбудзецца. Зразумела, што адмаўляцца ад суіснавання літаратуры і Інтэрнэта я не буду, бо хутка ледзь не ў кожнага будзе свая электронная бібліятэка. Натуральна, што плюсаў у электроннай кнігі шмат: і хуткае бяскоштавае набыццё твора, і магчымаць знайсці анатацыю, і кампактнасць у выкарыстанні… Таму для аматараў электронных сімвалаў прапаную колькі карысных сайтаў-бібліятэк. 1. http://bookz.ru/ Адразу гэты сайт не асабліва вабіць вока шэрым афармленнем і рэкламай, але, у першую чаргу, нас цікавіць яго напаўненне. Кнігі прадстаўлены двума алфавітнымі парадкамі: па імені аўтара і па назве кнігі. З дапамогай якіх вы хутка знойдзеце тое, што вам патрэбна. Таксама на сайце можна ўбачыць укладкі “навінкі”, “новыя водгукі” і “download ebooks ” (кнігі на замежнай мове). На жаль, твораў беларускай літаратуры тут няма. Дарэчы, сістэма пошуку зроблена так, што калі вы нічога не знайшлі, адміністратары хутка даведаюцца аб гэтым ( у добрым сэнсе :) і прыблізна праз тыдзень паспрабуюць дадаць патрэбнае. Дык вось, калі кніга знайшлася, то вам проста застанецца націснуць на кнопку “спампаваць”, і праз хвіліну шукайце яе на сваім камп’ютары. Карыснай дэталлю дадзенай электроннай крыніцы з’яўляецца наяўнасць рэйтынгаў: топ 100 лепшых аўтараў

і топ 100 лепшых кніг, складзеных па папулярнасці запампоўвання.

2. http://flibusta.net/ Адзін з самых мадэрновых і самых дэмакратычных сайтаў! Як пішуць укладальнікі сайта, флібуста – кніжнае братэрства або незалежны бібліятэчны рэсурс. Галоўнае – тое, што бібліятэка заснавана на ідэі свабоднага доступу да кніг: усе матэрыялы падаюцца бескаштоўна. Што датычыцца дэмакратыі: рэсурс змайстраваны па прынцыпе вікі (ru.wikipedia.org – прывітанне!). Гэта значыць, што кожны карыстальнік можа непасрэдна ўдзельнічаць ў жыцці бібліятэкі, дадаваць і апрацоўваць кнігі. Усё напаўненне і ўпарадкаванне кніжных фондаў – справа цалкам карыстальнікаў. Важным з’яўляецца тое, што гэта электронная крыніца прапануе чытачам спампаваць не толькі версіі кніг у фармаце .txt, але яшчэ ў .mobi – для мабільнай версіі і .epub – для іншых

3. http://www.gumer.info/ Крыху пачытаўшы мастацкай літаратуры, самы час звярнуць увагу на адукацыйныя рэсурсы, бо звычайна сучаснай літаратуры па тых ці іншых прадметах у бібліятэках не хапае. Электронная крыніца Гумер прадстаўлена гуманітарнай літаратурай, але, я лічу, гэта не пашкодзіць хлопцам з фізфака знаходзіць тут матэрыялы да рэфератаў па філасофіі ці педагогіцы. Метад пошуку вельмі просты, таму – заходзьце, калі ласка! Цікава даведацца, што гэтаму парталу ўжо чатыры гады, а пачынаў ён як прыватная бібліятэка звычайнага правінцыяльнага выкладчыка. Зараз жа ператварыўся ў электронны куфэрак ведаў!

4. http://knihi.com/ Нельга не напісаць колькі слоў пра беларускую літаратуру, пра сваё! Кажуць, што чытаць творы беларускіх пісьменнікаў зараз модна. Не ведаю, што там у модзе, проста для тых, хто паважае і чытае нашу літаратурную спадчыну, прапаную гэты партал. Дарэчы, гэты сайт, на мой погляд, найбольш зручны, нягледзячы на яго звычайнасць і просты дызайн. «Беларуская палічка» заснавана ў 1996 годзе, але зараз сайт знаходзіцца ў працэсе перабудовы. Не хвалюйцеся – усё працуе! :) Літаратура, прадстаўленая на сайце, вельмі маштабная: ад прозы і паэзіі да кулінарыі ды іншамоўных твораў і перакладаў. Прыемнай знаходкай для філолагаў будуць падручнікі і праграмы па мове і літаратуры. У сваю чаргу, на сайце таксама існуе рэйтынг – пяцёрка найбольш папулярных мастацкіх твораў. Спадзяюся, што нешта са знойдзеных твораў вы абавязкова “паставіце” на сваю электронную палічку. Але памятайце, што папяровую кнігу ніколі не знішчыць ніякі вірус! Вольга Прыгун


Паралелі

студзень-сакавік 2012 № 1 (60)

7

Дзень роднай мовы, БДПУ і 12 месяцаў 21-га лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Афіцыйна свята адзначалася ў 2012-ым у дванаццаты раз. Акрамя таго, што ў годзе дванаццаць месяцаў і сам гэты год 2012, дык яшчэ і ў нашым універсітэце – роўна тузін факультэтаў. І мне здаецца, што нашы факультэты, як тыя месяцы. Толькі важная асаблівасць: як месяцы па-беларуску.

Ў

Люты, з першага погляду такі жорсткі і нядобры, ледзь не самы багаты на святы месяц. Спачатку ён пацалаваў нас гарачымі закаханымі вуснамі ў Дзень святога Валянціна. Потым абняў і паціснуў руку з усёй мужчынскай сілай на Дзень абаронцаў Айчыны. А студэнтаў нашага ўніверсітэта яшчэ і звазіў у Зялёнае, пакачаў у снезе і накарміў салдацкай кашай. Вось які ён пяшчотны, люты. Яшчэ адно важнае свята запісаў на свой рахунак гэты месяц – Міжнародны дзень роднай мовы. Гісторыя гэтага дня бярэ пачатак з 1952 года. Тады, 21 лютага, за родную мову аддалі жыццё пяць студэнтаў. Яны змагаліся за прызнанне бенгальскай мовы ў якасці дзяржаўнай ва ўсходнім Пакістане. Свята ж заснаванае рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 г. і адзначаецца з 2000-га. Самае мілагучнае свята ў гэтым годзе яшчэ і самае незвычайнае. Мяне абсалютна заваражыла магія лічбаў, і ў выніку нескладаных паралеляў – новая класіфікацыя факультэтаў. Спадзяюся, вы пагодзіцеся са мной. А калі не – хоць нагадаю вам назвы месяцаў пабеларуску!) Факультэт дашкольнай адукацыі – сакавік. Яны пускаюць першы сок ведаў па галінках цікаўных дзетак-дашкалят. Красавік – факультэт эстэтычнай адукацыі. Гэтыя студэнты ведаюць, як уплесці красачку прыгажосці ў наша паўсядзённае жыццё. Факультэт сацыяльнапедагагічных тэхналогій вырашае праблемы цяжкіх сем’яў і сагравае майскім сонейкам сваёй душы яшчэ і выкладчыкаў нашай ВНУ. Пачатак самай чаканай пары года бяруць, вядома, чэрвеньскім настроем студэнты-пачаткоўцы. Іх факультэт не чырванее на сесіях і

ў летніках, бо студэнты ведаюць, з чаго пачаць. Ліпень – месяц фізікаў. Менавіта туды ліпне вялікая колькасць хлопц а ў , якія

для н а шага ўніверсітэта з’яўляю ц ц а дэфіцытнымі. Ж н у ц ь веды сярпом жніўня гісторыкі. Калі да сярпа даяшчэ і молат, атрымаецца

даць т о цэлая эпоха. А каму, як ні гістарычнаму факультэту, лепш вядома пра перыяды

жыцця свету. Павуцінкамі бабінага лета і верасовым водарам ляцяць да нас студэнты-псіхолагі. Каб не яны, то наўрад ці мы змаглі б перажыць стрэс пачатку вучобы і ўліцца ў на-

вучальны працэс у верасні. Кастрычнік – месяц факультэта спецыяльнай адукацыі. Яны дапамагаюць убачыць, пачуць і зразумець прыгажосць прыроды і жыцця тым, у каго самастойна гэтага б не атрымалася. Яны распальваюць агмень надзеі ў душах такіх людзей. Лістапад скідвае лісце і рыхтуе прыроду да сну. Таму лістапад – месяц факультэта п р ы р од а з н аў с т в а . Толькі яго студэнты ведаюць, чаму прырода прасыпае заняткі Новага года і не выконвае дамашняе заданне “снег”. Таму і атрымліваецца, што снежань – гэта ўжо месяц матэматыкаў. Яны з лёгкасцю падлічаць, колькі вы патрацілі сродкаў на адыходзячы год, колькі пар ў мінулым годзе праспалі і колькі атрымалі стыпендыі. На лыжах студзеня да нас пад’язджаюць студэнтыспартсмены з ФФВ. Дачакаўшыся снегу, яны “каньком” ці “класікай” едуць аж да самага лютага, дзе і перадаюць эстафету нам, філолагам. А мы, замарожаныя марозамі хрышчэння, з перапалоху пачынаем размаўляць то па-кітайску, то папольску, то па-руску. Дзякуй спадарам з ЮНЕСКА, якія 21 лютага нагадалі ўсім пра родную мову. Шкада толькі, што месяц ужо прайшоў, а мы так мала гаворым па- беларуску… Але галоўнае, што нешта засталося. І я спадзяюся, што гэта стане толькі пачаткам нашага года.

З любоўю да роднай мовы Яніна Навагродская


8

студзень-сакавік 2012 № 1 (60)

Нашы гарады

Лунінец – горад на Палессі “Лепей раз убачыць…” Пры ўсёй распаўсюджанасці вядомага выслоўя ніхто яшчэ не здолеў аспрэчыць закладзены ў ім глыбокі сэнс. Расповяд можа быць самым змястоўным і вобразным, але пасля яго захочацца хоць бы адным вокам зірнуць на тое, аб чым ішла гаворка. Тым больш, калі расповяд гэты аб такім цікавым і непаўторным палескім краі, як Лунінеччына… З чым найперш можа асацыявацца паняцце “Лунінеччына” ў госця, што завітаў сюды (ды і ў значнай часткі мясцовых насельнікаў)? З клубнічнымі “плантацыямі”, буйным чыгуначным вузлом, “горнымі серпанцінамі” мікашэвіцкага кар’ера, запаведным Белым возерам ці срэбраводнай Прыпяццю? Усё так, і да гэтых, найбольш яркіх асацыяцый можна далучыць яшчэ не адзін дзясятак. Тым больш, калі чалавек усур’ёз зацікавіцца прыродай, гісторыяй, культурай і сучаснасцю краю, у якім жыве ці ў які патрапіў па волі лёсу…

На жаль, паходжанне назвы «Лунінец» дакладна не вядома. Першыя пісьмовыя згадкі пра населеныя пункты на тэрыторыі цяперашняга Лунінецкага раёна адносяцца да XV стагоддзя. А згадкі пра горад датуюцца 1449 годам пад назвай «Малы Лунін». Існуе таксама 3 легенды аб паходжанні Лунінца, з якіх самая набліжаная да праўды легенда сягае ў далёкія часы, калі раздробненая на асобныя княствы Кіеўская Русь падвяргалася бясконцым набегам мангола-татараў. Аднойчы, пасля бітвы з імі, невялікі

атрад выступіў у разведку. Займеўшы неабходныя дадзеныя, воіны вярталіся назад. Упэўненыя ў тым, што вакол няма суперніка, яны вырашылі адпачыць. Аднак вораг іх знайшоў і забіў усіх, хто спаў. Узвышша, дзе гэта адбылося, у народзе назвалі соннай горкай. У жыцці і барацьбе воінаў “Сонная Горка” іграла немалую ролю. Яшчэ здалёк заўважыўшы ворага, вартавыя воіны запальвалі вогнішча. Убачыўшы яго, мясцовыя і жыхары з бліжэйшых сёлаў білі ў званы. Частыя, бесперапынныя ўдары папярэджвалі аб нападзе. Вогнішчы на соннай

горцы, як тады казалі, луналі, таму пагранічнае паселішча назвалі Лункі – ад слова «Месяц». Сучасная назва населенага пункта з'явілася ў 1561 годзе. Лунінец – менавіта так, з націскам на першым складзе, называюць свой горад яго жыхары. А які ён, сучасны Лунінец? Адпраўляемся разам у падарожжа па сучасных вуліцах Палескага райцэнтра. Калі возьмем кропкай адліку Мінск і даехаць вы хочаце больш танна, то смела адпраўляйцеся на чыгуначны вакзал, да кас, і бярыце квіток на электрацягнік


Нашы гарады Герб горада На шчыце блакітнага колеру тры сімвалы срэбнага колеру. Уверсе карона — сімвал манаршай улады часоў ВКЛ. Потым — дзве перакрыжаваныя стралы, якія сімвалізуюць рух. І ўнізе — лілея, таму што на Белым возеры недалёка ад горада ёсць унікальныя водарасці — лабелія дортман, якая на Беларусі сустракаецца толькі ў гэтым возеры ды на возеры Свіцязь. на 13.56 у напрамку на Баранавічы. Абыдзецца вам гэта ў 12 тысяч беларускіх рублёў, але з затратамі на час, таму што ехаць вам прыйдзецца амаль 3 гадзіны да Баранавіч, а на хуткім 2 гадзіны, пасля перасадка на дзізельцягнік у напрамку Баранавічы-Лунінец, які ідзе 2.40 хвілін, і вось, а 8-ай увечары – вы на месцы. Больш зручны спосаб – квіток на цягнік напрамкам ВіцебскБрэст альбо Камунары-Брэст, які ідзе праз Лунінец. Тут у вас ёсць выбар: купэ – 25 тысяч, плацкарт – 20, агульны – 15. Адпраўляюцца гэтыя цягнікі штодня ў 22.51, і прыбываюць у 3.37 ночы. А калі вы збірацеся наведаць горад на выхадныя, то ёсць цягнік Мінск-Пінск, які адпраўляецца з Мінска ў 17.37 і прыбывае ў Лунінец у 21.19. Вядома, ёсць яшчэ і маршрутнае таксі, але за яго вам прыйдзецца выкласці не менш за 60 тысяч. Згадзіцеся, не маленькая сума, так што падтрымліваем беларускую чыгунку. Сустрэнуць вас адноўлены будынак чыгуначнага вакзала і нашы ветлівыя і вечна клапатлівыя дзядзечкі, у якіх проста на лбе намаляваны шашачкі і якія з усмешкай на ўсе 32, у кагосьці на 28, а ў некаторых і з каронкамі ў зубах, возьмуць вашы рэчы,

і, задаволеныя сваім поспехам, рушаць да сваіх жалезных коней. Але яны яшчэ нават не здагадваюцца, што ўсяго праз пяць хвілін яны аддадуць вам вашыя рэчы, і ад усмешкі не застанецца і следу, бо ад вакзала да нашай адноўленай гасцініцы з прасторнымі пакоямі, ветлівым персаналам і добрай кухняй ісці ўсяго толькі хвілін 5. Усталяваліся, адпачылі? Што ж, наперад. Калі вы цікавіцеся гісторыяй нашага краю, то па вуліцы Савецкая,16 размясціўся наш краязнаўчы музей, дзе нашы эксурсаводы с шыкам і бляскам распавядуць аб жыцці Лунінецкага краю ад мінулага да сучаснага. Цікава, танна, пазнавальна. Абавязкова наведайце на­шыя шматлікія цэрквы: Пакрова Прасвятой Багародзіцы, Уздзвіжання Крыжа Божага, царкву Святога Мікалая Цудатворца і іншыя, якія проста зачароўваюць сваёй велічнасцю і прыгажосцю, касцёл Святога Іосіфа і склепзахаванне 1833 г. Феліцыі Дваракоўскай, якія бударажаць сваёй таямнічасцю. Лунінеччына багатая на таленты. Усім вядомы на сёняшні дзень Максім Корж з яго рытмічнымі трэкамі,

загадкавая паэтка Аксана Спрынчан, рамантычны Яўген Апалон, знакамітая сярод рэпераў група LunClan. А лішні раз вам дакажа гэта Дом культуры, які размешчаны адразу ж на цэнтральнай плошчы Леніна. Амаль кожны дзень праводзяцца канцэртныя праграмы, танцавальныя шоу, сольныя канцэрты як маленькіх зорачак, так і вядомых за межамі горада сапраўдных зорак. Так што не палянуйцеся завітаць і сюды, яскравыя эмоцыі гарантуюцца. Рухаючыся па вуліцы Чырвоная, вы ўбачыце шыкоўны, вялікі і вельмі прыгожы стадыён “Палессе”, які ўключае ў сябе хакейную пляцоўку і тэнісны корт. І магчыма, выпадзе шанец пабываць на гульні нашай футбольнай каманды “Граніт”. Працягваючы тэму спорту, нельга не сказаць пра любімцаў лунінецкай публікі – зборную каманду па мотаболе “Юна”. Калі вы сапраўдны прыхільнік рову матораў і футбола адначасова, то абявязкова павінны пабываць на гульні. Паверце, гэта проста нешта, абыякавых пачуццяў у вас дакладна не застанецца. Гонарам Лунінца стала лядовая арэна, якая адчынілася ў 2011 годзе. І калі вы яшчэ не навучыліся стаяць на каньках – вам сюды. Тут вам дапамогуць не толькі добра трымацца на каньках, але і адчуць сябе сапраўднай зоркай усёй лядовай пляцоўкі. Тут жа зможаце пабачыць гульню нашай хакейнай каманды. Аматарам актыўнага адпачынку прапануюцца прагулкі на катамаранах па нашым найцудоўнейшым і жывапісным Белым возеры і срэбразвоннай Пры­ пяці (гэта, вядома, як лёд сойдзе), а таксама зможаце паглядзець наваколле, абраўшы прагулку на ро-

студзень-сакавік 2012 № 1 (60)

9

варах, страціўшы пры гэтым некалькі калорый, але атрымаўшы неймаверны кавалак асалоды. Прагаладаліся? Сэрвіс Лу­нінца дазваляе выбраць вам меню на ваш густ, бо шматлікія рэстараны, рэстаранчыкі, кавярні, шашлычная, піцэрыя, закусачныя вас парадуюць сваёй стылёвай каларытнасцю ў інтэр’еры і каларыйнасцю страў і дагодзяць нават самаму заядламу гурману. Па дарозе ў гасцініцу абявязкова зазірніце ў кінатэатр “Кастрычнік”, дзе зможаце выбраць фільм пад свой настрой альбо проста атрымаць асалоду ад выстаўкі нашых юных мастакоў. Калі ж ваша душа жадае ў скокі альбо цела хоча парухацца пад рытмічную музыку і сон ніяк не ўваходзіць у вашыя планы, то клубы “Юна” і “Акварыум” чакаюць вас. У апошнім вы зможаце згуляць адну-другую партыю ў більярд. Дарэчы, нішто не азмрочыць ваш вечар, бо і цэны ў межах разумнага, і людзі ў нас вельмі ветлівыя і гасцінныя. Распавядаць аб Лунінцы можна шмат, як, зрэшты, і аб любым іншым горадзе нашай красуні Беларусі. «Вялікае бачыцца на адлегласці» – сказаў паэт. Так і родны край з вышыні бегу часу здаецца яшчэ больш чароўным, дзіўна гарманічным і паэтычным. Такі ён, горад на Палессі! P.S. Толькі перад тым як завітаць да нас, абавязкова завучыце, як табліцу множання, што гаварыць трэба Лунінец, з націскам на першы склад. Гэта я аб вас клапачуся, бо папраўляць будуць на кожным кроку. А так, компас у рукі і наперад, і толькі наперад. Поспехаў вам, мае даражэнькія падарожнікі-дылетанты! Наталля Хартановіч


10

студзень-сакавік 2012 № 1 (60)

Ведай нашых!

Наш разгар на “Браме Мар” У гэтым годзе літаратурны конкурс для студэнцкай моладзі “БрамаМар” зацягнуўся як ніколі. Але прычына на тое была прыемная: удзельнікаў і адпаведна твораў было вельмі шмат. Таму журы проста не ставала часу хуценька ўсе іх прачытаць і ацаніць як след. Нагадаю, што ў мінулым годзе наш універсітэт не застаўся без узнагарод – студэнт ФБіРФ Алесь Мойскі перамог у намінацыі “Проза”. А сёлета наша студэнтка Ксенія Бажко (302 гр., таксама ФБіРФ) зноў штурмавала “нашу” намінацыю. І паспяхова. Па заканчэнні першага тура Ксюша ўвайшла ў тройку пераможцаў. Што пра гэта думае сама пісьменніца-пачатковец? Наколькі яна адчувае сябе майстрам пяра?… Прывітанне, Ксюша! Скажы, гэта твой першы досвед удзелу ў “Браме Мар”, альбо ты ўжо не “зялёная ” ў гэтай справе? Прывітанне! Пра такі

конкурс, як “БМ” я раней чула шмат чаго цікавага. Але заўсёды неяк не хапала ці то часу, ці то фантазіі для напісання новых твораў. Чаму нарэшце выра-

шыла паўдзельнічаць у гэтым годзе? Можа, хто ці што-небудзь наштурхнула цябе на гэта? Я зусім спантанна прыняла рашэнне паспрабаваць свае сілы. Даведа-

лася аб тым, што зараз праходзіць конкурс, ад сваёй суседкі па блоку ў інтэрнаце. І амаль што ў апошнія хвіліны вызначанага тэрміну мы з ёй даслалі свае творы. Вось так я, а дакладней маё апавяданне, апынулася ў першым туры “Брамы Мар”. Скажы, ці чакала ты такога выніку? Здзівілася альбо ацэньвала свой талент вышэй? Сказаць па праўдзе, да таго часу, як агучылі вынікі першага тура, я ужо паспяхова забылася на конкурс (смяецца). Таму што раней я шмат куды дасылала свае творы, але нічога з гэтага не атрымлівалася. А тут я нечакана даведваюся пра сваё дасягненне, атрымаўшы ў 12 гадзін ночы паведамленне у кантакце: “Малайчына, віншую! У цябе 3-яе месца на “Браме Мар!” Удача гэта ці не – не ведаю. Той твор, які даслала на “БМ”, я лічу шчаслівым. Таму што ён быў першым з маіх вялікіх і, так сказаць, сур’ёзных апавяданняў. І менавіта з ім я дэбюціравала ў друку – у часопісе “Бярозка”. Тады я нават атрымала свой першы ганарар. Я гэта апавяданне называю казкай для дарослых. Ну, ты ўжо досыць заінтрыгавала сваім расповедам. Скажы, як называецца твор. І ці даўно ён выйшаў з-пад пяра? Напісала я свой “шэдэўр” яшчэ ў 11-ым класе пад ўражаннем прачытанага “Шляхціца Завальні” Яна Баршчэўскага. Адпачатку задумваўся ён як асобнае невялікае апавяданне з таемнай назвай “Вакацыі з ваўкалакам”. Але пасля мая фантазія разбушавалася, і ў хуткім часе свет


Ведай нашых! пабачыла другая частка – “З Новым годам”. У выніку атрымалася апавяданне з 2-х частак, якое прынесла мне 3-яе месца на “БрамеМар”. Як па мне, гэтыя дзве назвы, так сказаць, несумяшчальныя ці рознапланавыя.. Раскажы кораценька, пра што ў іх распавядаецца? Як і творы Яна Баршчэўскага, маё апавяданне фантастычнае. Хоць лічыцца, што ваўкалакаў ў нас няма, гэта яшчэ не факт… (усміхаецца). Я ніколі не была на Палессі (мару туды з'ездзіць), але для мяне ўсе творы пра гэтыя мясціны – нешта кшталту Сяргея Лук’яненкі з яго фантастыкай пра Космас, пра віртуальны свет. І вось у маіх “Вакацыях з ваўкалакам”* дзяўчынка падчас зімовых вакацый ад’язджае да бабулі на Палессе. Там знаёміцца з цікавым хлопцам, які, як высветлілася, апынуўся ваўкалакам… Тут можна сустрэць і шчырае каханне, і нечаканыя расчараванні, і шмат чаго іншага. Мне б, можа, і хацелася “хэпі-энда”на 100% для гэтага твора, але я яго там не ўбачыла. І атрымалася так, што “Вакацыі…” скончыліся “міні-хэпіэндзікам”, а ў частцы “З Новым годам” я была больш бязлітаснай да сваёй гераіні. Зараз у галаве нават зараджаецца ідэя трэцяй часткі, але пакуль што проста няма часу, каб усё запісаць. Я спадзяюся, у хуткім часе я змагу гэта зрабіць! Ксюша, ці паўплывае высокая ацэнка тваёй творчасці на тваю далейшую літаратурную дзейнасць? І якім чынам? Па-першае, скажу, што для мяне 3-яе месца ў про-

зе – гэта вялікі поспех. Бо ў школе я займала і першыя месцы, але з лірыкай. І часцей яна была грамадзянскай, бо я пісала для конкурсаў на канкрэтна дадзеную тэму. А сённяшняя перамога – гэта для мяне вялікі штуршок наперад. І хочацца проста куды-небудзь паехаць, скажам, на год. Проста узяць з сабой ноўтбук, і пісаць.. І напісаць усе тыя рэчы, якія у мяне зараз трымаюцца ў галаве. Пасля таго, як ты канчаткова ўцяміла, што ўвайшла ў тройку лепшых, ці не было думак кшталту “Я дасягнула сваёй вышыні”. Альбо наадварот – з’явілася неадольнае жаданне пісаць яшчэ і яшчэ? Дакладна не было такіх думак, быццам “Усё! Я – Пушкін, Мележ ці Быкаў!”. Было шмат шчасця і іншых прыемных эмоцый. Але так, каб адсякло жаданне пісаць – дакладна не. Пісаць я хачу і буду. Наколькі я ведаю, ты удзельнічала і ў другім туры, раскажы пра яго ўмовы. Як ты ацэньваеш свае сілы? Чаго чакаеш? У другім туры нам вызначылі тэму: “Еўропа больш, чым ты думаеш”. Трэба было напісаць навелу. Калі я даведалася пра заданне, адразу чамусьці ўспомніла навеліста Стэфана Цвэйга. Але нават гэта мне не дапамагло, я не ўяўляла, пра што пісаць. Тым больш што вопыту напісання навел ў мяне не было. Даслаць творы трэба было да першага сакавіка. Спачатку мне думалася: вось зараз сяду і нешта напішу. Але фантазія лянілася працаваць. І я пачала размаўляць з сябрамі на тэму Еўропы ў надзеі вылавіць якую ідэю. Але

студзень-сакавік 2012 № 1 (60)

11

Ксенія Бажко

нічога не атрымлівалася. Потым я проста вырашыла нічога не пісаць і застацца са сваім 3-ім месцам ў першым туры. Але неяк дома на выходных таварыш Муза прыйшла да мяне, як звычайна, апоўначы. У мяне нарэшце з’явілася цікавая ідэя, якая і стала асновай твора. Але па прыездзе у Мінск мне зноў не ставала часу – нічога не пісалася. Толькі ў апошні дзень, літаральна за 6 гадзін да сканчэння тэрміну адсылкі твораў, я адкрыла ноўтбук. Працэс пайшоў. І а палове на 12-ую ночы быў дапісаны апошні сказ. Да апоўначы я адправіла сваю навелу. Усё рабілася, як звычайна, у апошні дзень. Што наконт спадзяванняў – не ведаю, што будзе. Думаю, што ёсць людзі, мацнейшыя за мяне

(у літаратурным аспекце). Але, думаю, можа атрымаецца трапіць у дзясятку лепшых… Ну што ж, дзякуй за цікавую гутарку. Спадзяюся, у наступным нумары мы ўбачым тваю навелу, напісаную за 6 гадзін. І, канешне, творчых поспехаў! Наконт навелы – усё можа быць. Дзякуй. Пакуль. Гутарыла пра літаратур­ныя штучкі Аксана Сівец

*Пачытаць тое самае апавяданне можна ў навагоднім выпуску Шкаляра за мінулы год (№ 10 (52), снежань 2010). Іншыя кароткія нарысы Ксюшы таксама друкаваліся ў “Ш” пад псеўданімам “Насця Верасень”.


12

студзень-сакавік 2012 № 1 (60)

Факультэты

Факультэт дашкольнай адукацыі Аддаюць сэрца дзецям, акунаюцца з галавой у вучобу, дасягаюць сумесных поспехаў і перамог, супрацоўнічаюць са студэнцкім актывам, уносяць новыя творчыя ідэі і парады – менавіта гэтым займаюцца студэнты факультэта дашкольнай адукацыі.


Факультэты

студзень-сакавік 2012 № 1 (60)

13

Агульныя звесткі пра факультэт У 1932 годзе адкрыта дашкольнае аддзяленне пры педагагічным факультэце, якое паклала пачатак выпуску нацыянальных кадраў дашкольных працаўнікоў. Факультэт дашкольнай адукацыі заснаваны ў 1978 годзе. На сённяшні дзень на факультэце атрымліваюць адукацыю 2589 студэнтаў. З іх 829 - студэнты дзённай формы навучання, 1760 - завочнай. Навучанне праводзіцца па наступных спецыяльнасцях: Дашкольная адукацыя. Дашкольная адукацыя. Практычная псіхалогія. Дашкольная адукацыя. Фізічная культура. Дашкольная адукацыя. Выяўленчае мастацтва. Дашкольная адукацыя. Музычнае мастацтва і харэаграфія. Кафедры факультэта: -агульнай і дашкольнай педагогікі; -агульнай і дзіцячай псіхалогіі; -методыкі дашкольнага выхавання. Дэканам факультэта дашкольнай адукацыі з’яўляецца Людміла Мікалаеўна Варанецкая.

Завітаў у госці да «Шкаляра» факультэт дашкольнай адукацыі. На гэтым факультэце не ведаюць, што такое кепскі настрой і адсутнасць усмешкі. Бадзёры і аптымістычны погляд заўсёды можна сустрэць у вачах як студэнтаў, так і выкладчыкаў факультэта. З адной з такіх аптымістак мы зараз і пазнаёмімся. для нашага факультэта стала правядзенне валанцёрскіх акцый, удзел у спартакіядах. Новым для нас стаў праект «Адраджэнне Батлейкі», праект “Interface”(“Карміна Бурана”). Якімі словамі ты можаш апісаць свой факультэт?

Кацярына Ксяндзова. Старшыня студэнцкага савета факультэта дашкольнай адукацыі, студэнтка 3 курса.

Гэту пасаду ты займаеш нядаўна. Скажы, ці спраўляешся ты са сваімі абавязкамі, ці падтрымліваеш былыя традыцыі факультэта? Якім чынам? Гэту пасаду я, сапраўды, займаю не вельмі даўно, але ў працу ўвайшла вельмі хутка з дапамогай адміністрацыі факультэта і падтрымкі з боку нашых таленавітых і працавітых студэнтаў. Усе самыя добрыя традыцыі факультэта я з радасцю і задавальненнем падтрымліваю, імкнуся іх зберагчы і дадаць нешта сваё. Традыцыйным

Пра свой факультэт магу сказаць толькі самае лепшае. Я ўпэўнена, што ніколі не пашкадую аб тым, што атрымліваю адукацыю менавіта на факультэце дашкольнай адукацыі. Свае веды нам перадаюць таленавітыя настаўнікі і педагогі. З намі працуюць прафесіяналы ў сваёй галіне. Студэнты адрозніваюцца актыўнасцю, ініцыятыўнасцю, жаданнем ствараць новае. Вучыцца на дашкольным факультэце – гонар для мяне!

Дапоўні: выхавацель для цябе – гэта… Педагогіка для мяне гэта ў першую чаргу прызванне. Прызванне любіць дзяцей, аддаваць ім толькі самае светлае, добрае, шчырае. Выхавацель – гэта чалавек, які ў сэрцы і думках часткова застаецца дзіцем. Для таго каб раскрыць душу дзіцяці, патрэбна самому думаць, дзейнічаць

як ён. Гэта па сілах толькі чалавеку адкрытаму, адукаванаму, здольнаму цалкам прысвяціць сябе прафесіі. Чым, акрамя вучобы, можна займацца на факультэце студэнтам?

Кожны студэнт нашага факультэта зможа знайсці сабе занятак. Працуюць танцавальны калектыў “Арт-юніці”, напаўняе факультэт жартамі і ўсмешкамі каманда КВЗ. Акрамя таго, можна поўнасцю аддаць сябе валанцёрскай працы ў клубе “Добрае сэрца”. Паспрабаваць свае сілы ў студэнцкім навуковым аб’яднанні. Чаго пажадаеш студэнтам БДПУ імя Максіма Танка?

Студэнту БДПУ імя М. Танка пажадаю заўсёды заставацца асобай. Але асобай удзячнай, добрай, шчырай, актыўнай, ініцыятыўнай. Задзейнічайце сябе ў многіх цікавых мерапрыемствах, ніколі не заставайцеся без працы, і паспяховай вам здачы залікаў і экзаменаў. Заўсёды памятайце, што студэнцкія гады – самыя лепшыя гады нашай маладосці! Марына Шука


14

студзень-сакавік 2012 № 1 (60)

СтудПраект

Студэнт года БДПУ

Конкурс «Студэнт года» БДПУ даўно і сур'ёзна рыхтаваўся да свайго ўвасаблення, і вось, у канцы зімы гэтага года выйшаў на старт. Арганізатарам конкурсу з'яўляецца рэктарат БДПУ пры ўдзеле першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДПУ, ПА ГА БРСМ і Студэнцкага савета БДПУ. пададзеных дакументаў альбо на ўзроўні нейкага творчага шоу. Такім чынам мы вырашылі зрабіць яго больш сур'ёзным ў плане падрыхтоўкі. Было распрацавана 5 намінацый (у БДУ 4) і своеасаблівая сістэма адбору кандыдатаў. Вельмі важным крытэрыем з'яўляецца тое, што ў конкурсе могуць удзельнічаць толькі тыя студэнты, у якіх дзве апошнія сесіі былі здадзеныя на сярэдні бал не менш за восем.

Лепшым студэнтам прадастаўлена магчымасць заявіць аб сабе ў адной з пяці магчымых намінацый: «Навуковадаследчая дзейнасць», «Вучэбна-прафесійная дзейнасць», «Фізкультурна-аздараўленчая дзейнасць», «Мастацкатворчая дзейнасць» і «Сацыяльна-значная дзейнасць. Моладзевае лідарства». Нядаўна прайшлі першыя этапы конкурсу, але вынікі іх будуць вядомы толькі ў сярэдзіне мая, таму аб першых кроках і некаторых арганізацыйных момантах мы вырашылі даведацца ў начальніка Цэнтра студэнцкай творчасці і спорту Дзмітрыя Мікалаевіча Шуканава. Як узнікла ідэя ства-

рэння конкурсу? Якія асаблівасці правядзення яго ў БДПУ? Ідэя правядзення конкурсу «Студэнт года» належыць Рэктарату. Калі мы рыхтавалі палажэнне, то вывучалі вопыт расійскіх калег, дзе падобныя конкурсы праводзяцца практычна ў кожнай буйной вну. У нас такі праект праводзіўся толькі ў БДУ. Мы вывучылі матэрыялы іх працы і вырашылі: а чаму б ячшэ адной вядучай вну Беларусі не правесці такі конкурс? Але мы вырашылі пайсці далей за іншыя ўніверсітэты. Глыбей распрацавалі палажэнне і алгарытм конкурсных іспытаў, таму што, у асноўным, гэты конкурс праходзіць на ўзроўні

Колькі чалавек будзе змагацца за званне «Студэнт года»? Было пададзена 47 заявак у пяці намінацыях. Большасць з іх – на навуковую дзейнасць. Гэта сведчыць аб тым, што навуцы і агульнадаследчай дзейнасці ў нашым ВНУ сапраўды надаецца асаблівая ўвага.

Хто ацэньвае конкурс? Журы зацверджана сваё ў кожнай намінацыі, зараз ужо пачаліся адборачныя туры. У кожнай намінацыі журы працуе аўтаномна. Падключана каля 35 спецыялістаў, выкладчыкаў, загадчыкаў кафедр з боку аргкамітэта. У кожнай намінацыі – розныя конкурсы, якія былі распрацаваны журы ў адпаведнасці з магчымасцямі ўдзельнікаў, з аналізам пададзеных дакументаў, у выніку субяседванняў.

Дзе студэнты БДПУ могуць назіраць за ходам конкурсу? На нашым студэнцкім партале ўжо ёсць асобная старонка, дзе можна сачыць за ходам конкурсаў. Фінал адбудзецца ў пачатку мая, да 30 красавіка будзе вызначаны лепшы ў кожнай намінацыі. Але сакрэт будзе захоўвацца да фінальнага акорда.

Чаго асабіста Вы чакаеце ад конкурсу? Для нашай вну гэта першы такі конкурс, але я не сумняваюся ў яго поспеху па трох прычынах: па-першае, гэта прафесіяналы высокага ўзроўню ў аргкамітэце і журы; па-другое – станоўчы досвед правядзення падобных конкурсаў (Міжнародны конкурс моды “Дзікавата”, Конкурс прыгажосці, грацыі і артыстычнага майстэрства “Лэдзі дасканаласць”, “Містар БДПУ”, “Куратар года” і інш.); патрэцяе, гэта моцнае жаданне даведацца, хто ж стане першым студэнтам года! Наогул, сапраўдны настаўнік павінен сумяшчаць навуку і прафесійную дзейнасць, валодаць якасцямі лідара і быць творчым чалавекам, быць настаўнікам, а не проста прадметнікам. І першыя вынікі конкурсных іспытаў даюць падставу меркаваць, што ўсё гэта сапраўды магчыма гарманічна сумяшчаць. Гутарыла Вольга Прыгун


Эксперымент

студзень-сакавік 2012 № 1 (60)

15

Паўсядзённы мінімалізм без юнацкага максімалізму Колькі грошай, рэчаў, людзей трэба табе для шчасця? Без якіх са сваіх звычак ты можаш лёгка абысціся? Што лепш – вольная ад смецця прастора ці творчы хаос? Сёння ў рубрыцы “Эксперымент” мы паспрабуем разабрацца ў тым, што такое мінімалізм, і як можна жыць мінімалістычна з максімальным задавальненнем. Праверана на асабістым досведзе. Мінімалізм – своеасаблівая філасофія, якая штодзённа набірае папулярнасць. Стомленыя спажывецкімі гонкамі, людзі ў розных кропках свету пачынаюць са скрухай разумець, што яны ўжо даўно забыліся на простыя радасці накшталт размовы ўжывую з блізкім чалавекам, сямейнай вячэры без тэлевізара або сяброўскай вечарыны без мабільнікаў. Нехта з іх заўважае, што насамрэч яму зусім не трэба столькі ежы, вопраткі, асабістых рэчаў, якімі забіты ўсе прасторы ягонага жытла. Найбольш актыўныя з такіх уважлівых людзей вырашылі змяніць свет вакол сябе, пачаўшы са свайго жыцця. Найбольш крэатыўныя з іх – яшчэ і падзяліліся сваім досведам з іншымі. Я зацікавілася мінімалізмам праз сяброў недзе год таму. Пачала чытаць цікавыя артыкулы ў блогах, натхнілася і паціху пачала спрошчваць сваё жыццё. Безумоўна, не ўсё, пра што пішуць мінімалісты, падыйшло мне асабіста, але некаторыя парады і прыклады мне вельмі даспадобы. Не шкадуючы, дзялюся з вамі сваімі адчуваннямі і спадзяюся, што-небудзь будзе карысным. 1. Пазбавіцца ад беспарадку ў доме. Гэта аказалася ледзь не самым простым. Толькі заняло шмат часу… Але адчуван-

Карціна ў стылі мінімалізму. Нома Бар.

не таго, што ў тваім жыцці ўсё ў парадку (зусім, як тыя складзеныя рэчы ў шафе), таго каштавала. У выніку назбіралася 3 каробкі з рэчамі, якія звычайна ляжаць у людзей на антрэсолях і балконах “на ўсялякі выпадак”. Усё знайшло шчаслівых новых гаспадароў на Фры Маркеце ці было проста раздадзена ў добрыя рукі. 2. Перабраць рэчы, пакінуць самае неабходнае. Паслухала я параду аднаго з мінімалістаў, склала адзенне, якое не нашу, у каробкі і запакавала на год. Ад тых, за якімі за гэты час так і не палезла ў каробку, з лёгкім сэрцам пазбавілася. 3. Вольная прастора – гэта прыгожа! Яшчэ і кату няма як нашкодзіць). Дыхаецца ў пустым пакоі лягчэй, адчуваецца размах для творчасці і заўжды багата

месца для сяброў. Асобны плюс – у напаўпустым пакоі не трэба ламаць галаву: “Куды я паклала … ключы/кніжку/тэлефон?”. 4. Звесці свой час у інтэрнэце да мінімуму. Вось гэта сапраўды хвароба! Але ваяваць з ёю я цвёрда вырашыла пасля таго, як аднойчы цэлы тыдзень запісвала, колькі часу праводжу ў інтэрнэце. Сапраўды, стала нядобра і захацелася жыць у рэале! 5. “Яно мне сапраўды трэба?” Пытаюся цяпер у сябе перад амаль кожнай пакупкай. І толькі калі сапраўды не магу ўявіць свайго жыцця без гэтай рэчы, лёгка аддаю грошы. 6. Цудоўнае слова “не”. Сапраўды, мінімалізм – гэта не толькі менш рэчаў, ежы, інфармацыі. Гэта таксама менш непатрэбных дзеянняў. І як наву-

чыла жыццё: чароўнае слова – гэта не “дзякуй”, а – “не”. Навучыўшыся аднойчы адмаўляцца ад непатрэбнай працы, сустрэчы, размовы, ста– новішся сапраўдным мінімалістам… і шчаслівым чалавекам. Натуральна, мінімалізм– гэта не самая лепшая ў свеце філасофія (кожнаму сваё). Але тое, што з яго дапамогай чалавек трошачкі набліжаецца да ўнутранай і знешняй гармоніі – для мяне самая важная выснова, якую я зрабіла падчас гэтага эксперыменту. Спажывайце менш, атрымлівайце больш асалоды! P.S.: Некаторыя карысныя сайты пра мінімалізм: http://mnmlist.ru/, для тых , хто сябруе з англійскай мовай (ці з гугл-транслэйтам): http://mnmlist.com/, http:// zenhabits.net/.


16

студзень-сакавік 2012 № 1 (60)

На сакавіцкай траве

Лежачы на сакавітай сакавіцкай траве, думаецца ясна і звонка. Звонку можа падацца, што мы – проста дурні, што павыгалялі сонцу ўсе магчымыя часткі цела, але гэта не так. Разам з гэтым сонцам мы ўбіраем моц для будучага шчасця. Нясуцца думкі, пераліваецца каляровае шчасце ў паветры. Вецер. Сонца. Закахацца. І ісці.

Нагода

Сёння я апрануся ў самае светлае, самае лёгкае. Я збяру букет палявы і

Творчая старонка

духмяны. Усміхнуся і моўчкі пайду на кахання свайго пахаванне. P.S.: У эпітафіі будзе пазначана: “Давай застанемся сябрамі...” Травень 2010-га.

З прыходам вясны

Зямля – мужчына. Глядзі, як з-пад снегу праклёўваецца шчацінне. Пасыпаўся лядзяш і не можа спыніцца – аж да слёз рассмяяўся, нарабіў капяжу. Рэчка ільду наламала і пагнала далей ад сябе. Мне б да цябе...

Адзінокае дзяцінства

Маё дзяцінства было адзінокім. Як у кіназале апошні глядач. Як хлопец у драпінах у цемным завулку. Як вецер на даху ў ліпеньскі дзень. Як тое дзяўчо, адно на арэлях. Як мячык, які да світанку ляжыць, чакае, пакуль зноў за ім прыйдуць і сакавіта будуць пінаць. Як кніжкі з пяском, што прынесены з рэчкі. Як шэры каменьчык – з дарогі лясной. Як сэнс, упітаны ўжо

з малалецтва. Лепш яго спасцігаць адной.

Працаголіка

Праца, праца, праца. Няма куды ад яе падацца. І ці трэба? Я не грэбую ёю займацца. Бо, калі ёсць праца, няма калі вагацца, і разважаць, і засмучацца. Ёсць толькі я і праца. І добра. Але часам надта ўжо журботна. Праца, працуй лепей, каб мне думалася – меней. Каб не спыняцца. Маё выратаванне – праца. Інга Вяснянка

Выданне студэнтаў БДПУ Выдаецца з 10 лістапада 1994 года ў якасці дадатку да газеты «Настаўнік». Асобна з красавіка 2004 года Адрас рэдакцыі: 220030, г. Мінск, Савецкая, 18, пакой 129, тэл. 327-83-28, 8 (029) 779-28-83. E-mail: simka.bspu@gmail.com

Галоўны рэдактар: Ганна Барадзіна Намеснік гал. рэдактара: Вольга Прыгун Вёрстка: Юрый Касцень, Аляксандр Кабунін Фатограф: Аляксандр Кабунін

Выданне надрукавана ў Вучэбна-выдавецкім цэнтры БДПУ з арыгінал макета-заказчыка. ЛП №02330/0494171 ад 03.04.09 220030, Савецкая, 18. E-mail: izdat@bspu.unibel.by. Якасць друку адпавядае якасці прадстаўленага арыгінал-макета. Падпісана ў друк 00.00.00 Аб'ём 4 друк. аркуш. Заказа . Тыраж 299 экз.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.