Шкаляр № 1-2 за 2011 год

Page 1

студзень-люты 2011 № 1-2 (53-54) №1-2 (53-54)

1

студзень-люты 2011

сапраўднае студэнцкае выданне

Газета студэнтаў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

Зорныя вакацыі Канечне, зорныя! А якімі яшчэ могуць быць вакацыі ў сапраўднага студэнта БДПУ? І нават калі ты не патрапіў у легендарны “Зорны паход”, мы ўпэўнены, што ад гэтай зімы

ты ўзяў усё магчымае і, здаўшы сесію на выдатна (ці амаль выдатна), удосталь накоўзаўся з горкі, накатаўся на каньках, нагуляўся ў снежкі, наведаў любімых родзічаў і сяброў і нават пачытаў сёе-тое са спіса “на канікулы”… Калі хоць што-

небудзь з пералічанага ты забыўся ці не паспеў зрабіць, – чытай на старонках “Шкаляра”, як гэта ажыццявілі іншыя. Рады вітаць цябе ў новым го­ дзе! Рэдакцыя газеты “Шкаляр”


2

студзень-люты 2011 №1-2 (53-54)

TUT быў я!

“Зорная” хвароба Вось ужо 46 гадоў традыцыя зорнага паходу па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа існуе ў нашым універсітэце. Шмат чаго змянілася за амаль паўстагоддзя: у першы паход “зорнікі” адпраўляліся на лыжах, цяпер жа вандроўка ажыццяўляецца аўтобусамі; першыя ўдзельнікі мелі толькі карту, на якой вызначаўся маршрут з месцамі прыпынкаў, а кожны крок каманд 46-га “Зорнага паходу” распрацоўваецца і абмяркоўваецца на працягу некалькіх месяцаў. Але на працягу 46 гадоў існавання традыцыі нязменным застаецца адно – магчымасць ушанавання памяці тых, хто змагаўся за наш лёс. Раніцай 25 студзеня ва ўнутраным дворыку БДПУ рэктарам Пятром Дзмітрыевічам Кухарчыкам, міністрам адукацыі Сяргеем Аляксандравічам Маскевічам і шматлікімі іншымі афіцыйнымі асобамі быў дадзены старт 46-аму “Зорнаму паходу”, які ў гэтым годзе праходзіў пад дэвізам “Беларусь – зорная краіна”. Лепшыя студэнты і выкладчыкі нашай alma mater рушылі ў паход па 5 раёнах Мінскай вобласці (Клецкім, Капыльскім, Слуцкім, Барысаўскім і Мядзельскім) і па Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Мой пяты і, на жаль, апошні “Зорны паход” праходзіў на капыльскай зямлі. Прыгожыя мясціны, добрыя, чулыя людзі і, канешне, каманда “Трылогія” – усё гэта 46-ы “Зорны паход” у Капыльскім раёне… А дзявятай гадзіне мы рушылі ад

Вось так, хлебам-соллю сустракалі «зорнікаў» на Капыльшчыне універсітэта насустрач добраму настрою і незабыўным уражанням. У нашым аутобусе, акрамя “Трылогіі”, ехалі студэнты ФЭА і ФСА, і, гледзячы на настрой, які панаваў у салоне, было зразумела, што гэты “Зорны паход” не мог не атрымацца. Пасля развітання з ФЭА і ФСА ў Слуцкім раёне, мы рушылі далей. І вось першая нечаканасць – ля ўезда ў горад нас вітаюць хлебам і соллю. У такія моманты адчуваеш сябе не простым студэнтам, а зоркай сусветнага маштабу. Кароткія звесткі аб горадзе па дарозе да вечнага агню, дзе нас ужо чакалі капыльскія школьнікі, ускладанне кветак да вечнага агню і хвіліна маўчання ў знак павагі да тых, хто бараніў беларускую зямлю ад ворагаў. Пасля гэтых урачыстых мерапрыемстваў нас вязуць на наша месца жыхарства на бліжэйшыя чатыры дні –

у Грозаўскую школу-інтэрнат. Утульныя пакоі, мяккія ложкі, гарачая вада – проста рай!(Але ці гэта галоўнае?) У тры гадзіны – першы канцэрт. Зорны паход – гэта месца, куды едзе таленавітая моладзь, якая не раз ужо даказвала свой талент на сцэне БДПУ, але ўсе адчуваюць лёгкае хваляванне, бо выступаць трэба перад дзецьмі, а іх не ашукаеш. Таму і відаць, з якім натхненнем спявае Ганна Боўбель, як танчаць прыгажуні дзяўчыны-псіхолагі і філолагі, як жартуюць каманды КВЗ. Канцэрт прайшоў “на ўра”. У адказ на “зорны” канцэрт вучні Грозаўскай школы прыгатавалі свой выступ. Асабліва мяне, як, хіба, і ўсіх астатніх, уразіла маленькая дзяўчынка з першага класа з песняй “От улыбки» і хлопчык, які, як потым высветлілася, з’яўляецца ўдзельнікам конкурсу талентаў “Сузор’е надзей”. Пасля кан-


Пра набалелае

студзень-люты 2011 № 1-2 (53-54)

3

Сяброўская спартландыя са школьнікамі цэрта была смачная вячэра, пасля якой “зорныя” хлопцы згулялі ў футбол са зборнай Грозаўскай школы. Вынік 25:5 на карысць школьнікаў… Вось такія маладыя Глебы і Кутузавы падрастаюць у Капыльскім раёне. Што да “зорных” хлопцаў, магу сказаць шчыра: мы змагаліся, але дзеці былі мацнейшыя. Пасля такога напружанага, але вельмі цікавага дня “Трылогія” пайшла спаць. Другі дзень абяцаў быць не менш, а можа, і больш напружаным, чым папярэдні. Экскурсіі па горадзе, у музей, удзел у канферэнцыі “Славутыя людзі, што паходзілі з капыльскай зямлі”, паход у царкву – усё гэта толькі першая палова дня. Але ж як гэта цудоўна, пазнаваць тое, аб чым не ведаў раней. Пасля вельмі смачнага абеду прыйшоў час і нам паказаць сябе, а “зорнікі” гэта ўмеюць, доказам чаго стаў канцэрт у Семежаўскай школе. А пасля зноў прыйшоў час на спорт. Зборная каманда “зорнікаў” змагалася са школьнікамі ў спартландыі ў нічыю, а вось каманда хлопцаўзорнікаў ужо па традыцыі саступіла школьнікам у футболе, на гэты раз 8:5. Што скажаш, спяваць і жартаваць у нас атрымліваецца лепей, чым галы забіваць. Пасля вяртання “на базу” мы адправіліся праводзіць

прафарыентацыю – яшчэ адзін важны этап “Зорнага паходу”. Было бачна, як вучняў зацікавіла інфармацыя пра ўніверсітэт і творчае жыццё студэнцтва. Пасля “зорнікі” адправіліся класціся спаць, назаўтра іх чакала сустрэча з дэканамі. Трэці дзень для ўдзельнікаў быў больш запаволеным. Па ініцыятыве аддзела адукацыі Капыльскага раёна і БДПУ імя Максіма Танка была праведзена сустрэча дэканаў нашай ВНУ са школьнікамі старэйшых класаў, на якой былі закрануты самыя вострыя пытанні. Было бачна, што дэканы рыхтаваліся да сустрэчы, былі паказаны відэапрэзентацыі факультэтаў. Школьнікі мелі магчымасць задаць пытанні кожнаму. Пасля афіцыйнай часткі на сцэне ў якасці падарунка з’явіліся прыгажуні з гурта “By Citу”, і ў зале стала горача. Уласныя песні дзяўчаты чаргавалі з вядомымі хітамі, і ўдзельнікі “Зорнага пахода” не раз з’яўляліся на сцэне, каб патанчыць пад любімыя матывы. Пад канец такога плённага дня вяртаемся “на базу”, але гэта яшчэ не ўсе мерапрыемствы… Пасля вячэры свой майстар-клас “Школа маладога дзі-джэя” правёў студэнт факультэта псіхалогіі Максім Чэркас. Майстарклас перайшоў у дыскатэку, на якой “зорнікі” танчылі, фатаграфаваліся

і гулялі разам з дзецьмі Грозаўскай школы-інтэрната. Раніцай шкада было ад’язджаць. Было нейкае адчуванне суму, што так хутка ўсё скончылася. За гэтыя чатыры дні школа стала для нас домам, а дзеці, якія там жывуць і вучацца, застануцца ў сэрцы кожнага з нас. У размове з адным са старэйшых хлопцаў я пачуў словы, якія мяне моцна ўразілі : “У мяне няма бацькоў, я не ведаю, жывыя яны ці не, але я цвёрда ведаю, што свайму дзіцяці я аддам усю тую любоў і пяшчоту, якую сам не атрымаў калісьці”. Гэтыя словы гучалі ў маёй галаве яшчэ доўга, і наўрад ці я змагу забыцца на іх, таксама як і на цудоўныя дні, праведзенныя ў Грозаўскай школе. Але шлях 46-ага “Зорнага паходу” на гэтым не спыніўся. Пабываць у двух школах за тры гадзіны? Лёгка. Пагуляць з трэцім класам у розныя гульні і правесці трэнінгі ў старэйшых класах? Калі ласка! Шэсць маршрутаў, дзясяткі новых гарадоў і вёсак, сотні цікавых экскурсій, сустрэч з ветэранамі і моладдзю, і незлічоныя эмоцыі – усё гэта “Зорны паход”. Зорны – як хвароба, але такой хваробаю варта хварэць... Дзмітрый Засімовіч


4

студзень-люты 2011 №1-2 (53-54)

Пра набалелае Святлана, 21 год

1. Я цярпець не магу пах цыгарэт, ненавіджу сваю звычку. 2. Аднойчы паспрачалася з братам, што кіну. Пратрымалася толькі два тыдні. Чытала кнігу Алана Кара, але куру дагэтуль. 3. Неяк усё само сабой выйшла. Сябры пачалі курыць, і я за кампанію. 4. 3 гады

Галіна, 19 гадоў

Сапраўдная асалода жыцця Зараз вы можаце атрымліваць асалоду ад жыцця як шчаслівец, што не курыць. Алан Кар

Усе жадаюць паспрабаваць. Спрабуюць. Адзін раз. Другі, трэці… Падабаецца. А потым жадаюць кінуць. Кідаюць. А потым спрабуюць кідаць зноў і зноў. Весела. Лепш жыць, чым не жыць. Ёсць такі выраз. Але сучасная моладзь, мабыць, выпадкова блытае дзеясловы. Лепш курыць, чым не курыць. Яшчэ весялей. Не складана здагадацца, пра што цяпер я буду распавядаць. Папярэджваю, гэта не чарговая порцыя маралі. Гэта развагі. Асабісты погляд на вечную праблему. Калі ты супраць глытка свежага паветра, можаш адправіцца на перакур… Мінздар вялікімі літарамі папярэджвае, бацькі забараняюць, настаўнікі чытаюць сумныя лекцыі аб здаровым ладзе жыцця. І што? А то, што мы любім забароны. Слова «не» для моладзі ўсё роўна што чырвоная ануча для быка. Калі нельга, але вельмі

хочацца, то можна. Я лічу, што можна і трэба… паспрабаваць. Існуе вельмі смешны факт пра заўзятых курцоў. Яны ненавідзяць пах цыгарэт. І сваю звычку лічаць абсалютна дурной. Не прымайце мяне за лішне вясёлага чалавека, але мне смешна, ды і толькі! А зараз, паколькі вы ўжо занудзіліся ад маіх сумных маналогаў, пяройдзем да сацыялагічнага апытання. Пяць чалавек адкрылі сваю душу не толькі цыгарэце, але і мне. Перадаю ім слова. Пытанні гучалі так: 1. Як Вы ставіцеся да курэння? 2. Ці спрабавалі Вы кі­ даць курыць? 3. Чаму пачалі курыць? 4. Колькі гадоў ужо ку­ рыце?

1. Адмоўна. 2. Так, безумоўна. На адзін-два дні. Але разумею, што гэтая звычка мацнейшая за мяне. 3. Спачатку курыла зрэдку, а зараз кожны дзень… 4. 2 гады.

Аляксей, 20 гадоў

1. Гэта проста звычка. 2. Вядома. Неяк не паліў месяц, калі бацька паабяцаў мне купіць за гэта веласіпед. 3. Ужо не памятаю. 4. 4 гады.

Сяргей, 18 гадоў

1. Смешнае пытанне! 2. У будучыні абавязкова паспрабую. 3. Чагосьці новенькага паспрабаваць захацелася. 4. Паўгода.

Даша, 19 гадоў

1. Мама кажа, што гэта дрэнна. 2. Так. Аднойчы паспрачаліся з сяброўкай, хто колькі зможа не курыць. Вытрымалі два тыдні, а потым абедзве пайшлі на курыльню… 3. За кампанію 4. 1 год.

Цікава тое, што адказы падобныя. Дык у чым жа праблема? Клопат пра ўласнае здароўе павінен бы нас спыніць. Наш розум падказвае: «Кінь курыць!», аднак у выніку кінуць становіцца нават цяжэй. Мы курым, да прыкладу, калі нярвуемся, але «скажыце курцам, што курэнне забівае іх, і першае, што яны зробяць, – закураць цыгарэту», - піша ў сваёй кнізе «Лёгкі спосаб кінуць курыць» Алан Кар. Кніга, скажу шчыра, сапраўды вельмі цікавая. Мне, як чалавеку, які ў мінулым курыў часам, яна вельмі спадабалася. Аўтар піша, што людзі, якія бя-

руцца за цыгарэту толькі па святах або за кампанію, ніколі не скажуць: «Так, я куру». Хаця, пагадзіцеся, гэта найчысцейшая праўда! Кніга Кара больш нагадвае псіхалагічны трэнінг для падтрымкі курцоў, што жадаюць кінуць згубную звычку, чым нудныя маралі тыпу «кропля нікаціну забівае каня». Дарэчы, калі ў вас ёсць здольнасці да матэматыкі, можаце вылічыць, колькі ў вас конскіх сіл… Вернемся да нашых герояў. Успомніце добрую дзяўчынку Святлану, якая пратрымалася без цыгарэт два тыдні. «Мне было складана трымацца. Кожны


Пра набалелае

студзень-люты 2011 № 1-2 (53-54)

5

Што будзе з тваім целам, калі ты кінеш паліць ЗАРАЗ: праз 20 хвілін:

Твой крывяны ціск нармалізуецца.

праз 8 гадзін:

Узровень вокісу вугляроду ў тваёй крыві панізіцца напалову, узровень кіслароду стане нармальным.

праз 48 гадзін:

Магчымасць сардэчнага прыступу будзе паступова паніжацца. Увесь нікацін выйдзе з твайго арганізма. Пачуцці смаку і паху вернуцца ў нармальны стан.

праз 72 гадзіны:

Твае бронхі расслабяцца, і агульны ўзровень энергіі ўзрасце.

праз 2 тыдні:

Твой кровазварот стане хутчэйшы і будзе паляпшацца наступныя 10 тыдняў.

праз 3-9 месяцаў:

Знікнуць праблемы з кашлем і хрыпамі. Легкія пачнуць працаваць на 10% лепш.

праз 1 год:

Рызыка сардэчнага прыступу ўдвая.

паменшыцца

праз 5 гадоў:

Рызыка ўдару – такая ж, як і ў некурца.

Паводле інфармацыі сайта healthbolt.net

дзень я пакідала нататкі ў сваім дзённіку. Цяпер чытаю, і смешна, і журботна!» - каецца ў сваіх «грашках» дзяўчына. З дазволу Светы і я прачытала гэтыя таямніцы: «Сёння, калі я ішла дадому, ля майго пад'езда курылі дзве дзяўчыны. Я спынілася, думаю, вось адчую гэты пах і папытаю цыгарэтку… затрымала дыханне і хутка ўбегла ў пад'езд». А вось нататка, у якой апісваюцца фізічныя адчуванні курца: «Я ведаю, што залежнасці ад цыгарэт у мяне яшчэ няма, але з тых часоў, як я не куру, мне стала балець галава, і я ўжо набрала пару лішніх кілаграмаў». Жудасць ней-

кая, а не дзённік юнай лэдзі. У вышэйзгаданай кнізе Кара напісана, што чалавек, які кідае курыць, не набірае вагу. Гэта міф. Адным словам, усё залежыць толькі ад вас, жадаеце вы кінуць або не! Дзіўна, чалавек сам прыдумаў цыгарэты, развозіў іх па ўсім свеце, каб і іншыя жыхары планеты пазналі пах тытуню. А зараз гэты ж чалавек змагаецца супраць курэння, забараняе курыць у грамадскіх месцах… Пагадзіся, сэнсу неяк мала. Ну, а выбар застаецца за табой! Ганна Заплаціна

Віншуем пераможцаў у валейболе - каманду ЦСТіС!

Спартакіяда - 2011

Думаеш, пакуль у цябе былі канікулы, твае выкладчыкі і іншыя супрацоўнікі ўніверсітэта адпачываюць? А вось і не! Кожную зіму яны напружана змагаюцца за званне самых спартыўных і загартаваных. Вынікі спартакіяды супрацоўнікаў БДПУ-2011: Пераможцы па відах спорту: • настольны тэніс - кафедра эканамічнай тэорыі (мужчыны) і матфак (жанчыны); • дартс - факультэт пачатковай адукацыі; • шахматы - фізічны факультэт (мужчыны) і прыродазнаўчы факультэт (жанчыны); • шашкі - прыродазнаўчы факультэт і факультэт пачатковай адукацыі; • плаванне - прыродазнаўчы факультэт; • більярд - цэнтр развіцця інфармацыйных тэхналогій; • валейбол - цэнтр студэнцкай творчасці і спорту. 26 лютага, падчас традыцыйнага «Зімовага свята» на АБС «Зялёнае», адбудуцца фінальныя спаборніцтвы на лыжні.

Міні-конкурс! Памятаеш, што азначае гэты смешны яблык? Будзь першым, хто дашле правільны адказ з назвай праекта і яго слоганам у рэдакцыю «Ш», і атрымай прыз!


6

студзень-люты 2011 №1-2 (53-54)

Ведай нашых!

Двойчы лепшы педатрад краіны

Я – важаты “ВЕТРАЗЯ”!

Ужо другі раз у конкурсе студэнцкіх атрадаў педагагічны атрад БДПУ “Ветразь” быў прызнаны лепшым у Рэспубліцы Беларусь. І ён сапраўды гэтага заслугоўвае, бо важатыя “Ветразя” ведаюць, як зрабіць, каб шчаслівыя ўсмешкі не сыходзілі з твараў дзяцей і іх бацькоў ні пры якіх акалічнасцях. Ну што ж, распачнём летапіс “Ветразя”. І ў гэтым нам дапаможа Дзмітрый Мікалаевіч Шуканаў, начальнік цэнтра студэнцкай творчасці і спорту нашага ўніверсітэта, а таксама стваральнік “Ветразя”: – У 1998 годзе кіраўніцтвам універсітэта было прапанавана ўзнавіць дзейнасць педагагічных атрадаў, і, што самае цікавае, гэта захапіла мяне, маладога хлопца. Поўны энтузіязму, я рабіў першыя крокі да стварэння “Ветразя”, і, дзякуючы пяцігадоваму досведу важатага і педагога-арганізатара,

гэта атрымалася. Афіцыйна сваю дзейнасць атрад пачаў у 2000 годзе. – З якімі праблемамі Вы сутыкнуліся? – Так, былі і праблемы. Асноўная – як зацікавіць студэнтаў, паказаць адрозненне абавязковай летняй практыкі ад самастойнага выбару. Неабходна было стварыць “касцяк”, з якога ўсё і пачыналася. “Ветразь” развіваўся, узрастала колькасць важатых, таму ўзнікла праблема навучання, і на базе нашага ўніверсітэта была створана цэлая сістэма – Школа важацкага майстэрства. – Многія студэнты ма­ раць аб працы ў “Ветразі”. Як ім патрапіць да вас? – Набор важатых пачынаецца ў сакавіку. Першым этапам з’яўляецца сумоўе. Яго праходзяць усе: як

бывалыя важатыя, так і тыя, хто толькі марыць імі стаць. Другі этап – вучоба, якая праходзіць у форме семінараў, майстар-класаў, трэнінгаў пад кіраўніцтвам дасведчаных важатых на базе ўніверсітэта на працягу 3-4 дзён. Трэці – выезд у летнік (заўв. рэд.: увесь час педатрад працуе ў летніку “Спутнік”, што на Мінскім моры), дзе будучыя важатыя могуць прадэманстраваць свае здольнасці і магчымасці, сваю крэатыўнасць і вынаходлівасць. І апошні, заключны, этап – здача заліка і ўручэнне сертыфікатаў аб заканчэнні Школы важацкага майстэрства. – Дзмітрый Мікалаевіч, “Ветразю” ўжо 10 гадоў. Мабыць, за гэты час ужо з’явіліся пэўныя традыцыі?

– Прысвячэнне – ас­ ноўная традыцыя любога атрада. У нас гэта мерапрыемства праводзіцца пад дэвізам: “Праз агонь, ваду і медныя трубы”… Пасля ўсіх «выпрабаванняў» загартаваным важатым уручаюцца майкі і значкі з эмблемай «Ветразя» (аналаг «крапавага берэта»).

Ну што, зацікавіліся? Тады працягваем! З 2010 года пачынаецца другі этап у развіцці педагагічнага атрада “Ветразь”, калі старэйшым педагогам быў прызначаны “самы таленавіты важаты” (па словах Дзмітрыя Мікалаевіча) – Аляксандр Камароўскі, які ўдыхнуў новае жыццё ў дзейнасць педатрада. – Аляксандр, што зна­ чыць быць старэйшым пе­ дагогам?


Ведай нашых!

Аляксандр Камароўскі і Уладзімір Варабей – Калі першы раз у якасці важатага ты едзеш у летнік – чакаеш нечага непаўторнага, цікавага і запамінальнага. І таму такі пераходны перыяд, калі я быў проста важатым, шмат чым адрозніваецца ад цяперашняга, калі ўжо з’яўляюся старэйшым педагогам “Ветразя”. З аднаго боку, узрастае ўзровень адказнасці, у выніку якога змяняецца асабістае светаўспрыманне: разумееш, што ты ўжо сам не дзіця, адказваеш за сваіх падначаленых і за дзяцей, якіх яны выхоўваюць. Аднак, з другога боку, ты атрымліваеш магчымасць развівацца, даваць волю сваім ідэям, рабіць кожны наступны дзень непаўторным, дзякуючы свайму крэатыву. Я ўдзячны Дзмітрыю Мікалаевічу Шуканаву за тое, што ён паверыў у мяне. І ганаруся тым, што з’яўляюся старэйшым педагогам летніка “Спутнік” і менавіта атрада “Ветразь”. – Якім быў шлях – ад ва­ жатага да “старпеда”? – Мой шлях ад важатага да “старпеда” пачынаецца з 2006 года, калі я ўпершыню трапіў у летнік. За тры гады я адпрацаваў важатым 13 змен (згадзіцеся, нямала?!), а з 2010 года – стаў “старпедам”.

–У чым сакрэт поспеху? – У мяне ёсць дэвіз, якім я заўсёды кіруюся: “Усё, што мы робім, мы павінны рабіць канкрэтна, з энергіяй і ад душы”. Але ўсё ж думаю, што галоўнае па жыцці – заставацца чалавекам. І, калі ты валодаеш такімі якасцямі, як мэтанакіраванасць, шчырасць, адкрытасць, – усё атрымаецца. Галоўнае – рабіць усё ад душы, тварыць, каб іншым было добра і цікава, тады да цябе “пацягнуцца” людзі. Яшчэ адна парада – ніколі не хлусіць. Гэта не дапаможа аніяк, толькі прынізіць вас у дзіцячых вачах. – Якія планы на будучы­ ню? – У бліжэйшыя два гады перад “Ветразем” стаіць задача стаць самым лепшым педагагічным атрадам сярод краін СНД. Гэта значыць, прафесіянальна валодаць майстэрствам “важацтва”. Стварыць самую камунікабельную і крэатыўную каманду, якая зможа прымяняць любыя навінкі нанатэхналогій і электронікі ў сваёй педагагічнай практыцы:-). А далей – паглядзім, можа, “Ветразь” стане леп­шым педатрадам у све­це?! Галоўнае ра­зумець, што дзейнасць ат­рада накіравана на фарміраванне інтэлек­ту­аль­

най, здаровай, крэа­тыўнай і вясёлай нацыі.

Як працаваць з дзецьмі? Як зацікавіць іх той ці іншай справай? Як і чым можна дапамагчы гэтым хлопчыкам і дзяўчынкам у цяжкіх сітуацыях? Як адказаць на сотні пытанняў, якія як снег на галаву сыплюцца кожны дзень? Што трэба зрабіць, каб дзеці паверылі табе і пайшлі за табой? На добрую сотню падобных пытанняў павінен мець адказ важаты. Бо менавіта ён – капітан дзіцячага карабля. Адным з такіх важатых з’яўляецца студэнт 4 курса, удзельнік універсітэцкай зборнай КВЗ, а таксама саліст дуэта “Птушкі” Уладзімір Варабей, які па выніках таго самага рэспубліканскага конкурсу атрадаў прызнаны “Лепшым байцом”. – Уладзімір, які ён – твой важаты? – Мой важаты заўсёды побач з дзецьмі, ён – духоўны настаўнік дзяцей, які фарміруе іх светапогляд і характар, ён – і строгі выхавацель, і родныя маці і бацька, ён – і дарослы, і дзіця адначасова. Часам толькі важаты-дзіця здольны знайсці агульную мову з дзецьмі. – Ці падабаецца табе

студзень-люты 2011 № 1-2 (53-54)

7

працаваць з імі? – У летніку я адпрацаваў 9 змен: у якасці важатага, фізрука, намесніка старэйшага педагога. “Ветразь” – гэта месца, дзе трэба цалкам аддавацца дзецям, думаць толькі творча, рабіць усё ад душы! А наогул, зусім не важна, колькі часу ты зможаш працаваць важатым, і не важна, чым ты будзеш займацца ў сваім жыцці надалей, таму што важаты – прафесія, навыкі якой спатрэбяцца ў любы час і пры любым сацыяльным статусе: зносіны са сваімі будучымі дзецьмі, праца ў камандзе, публічныя выступленні і г.д. Гэта прафесія прымушае нас заставацца дзецьмі, жыць з шырока расплюшчанымі вачыма, адкрытым сэрцам і душой, якую ніколі не пакінуць мары. – Што для цябе “ва­ жацтва”? – Важацтва – вялікая школа зносін. Калі цябе прыняло хоць адно дзіця, дык і з астатнімі праблем не будзе. Мы вучым іх любіць усё, што нас акаляе, мы робім усё магчымае, каб кожны, незалежна ад узросту, умеў весяліцца, робім іх жыццё яркім, вясёлым і запамінальным. І ўсё гэта – “Ветразь”! Таму я з гонарам магу сказаць: “Я – важаты “ВЕТРАЗЯ”! “ВЕТРАЗЬ” – ЛЕПШЫ ПЕДАТРАД У БЕЛАРУСІ”! Вось такім эмацыйным і па-дзіцячаму шчырым і непасрэдным атрымаўся летапіс лепшага ў Беларусі педагагічнага атрада. А нам застаецца толькі яшчэ раз павіншаваць усіх яго ўдзельнікаў, і чакаць новых, яшчэ больш яркіх і запамінальных запісаў на яго старонках, некаторыя з якіх ты можаш пачаць рабіць ужо сёння! Юлія Басалай Фота: Мікалай Пучок


8

студзень-люты 2011 №1-2 (53-54)

Маладняк

Серыяламанія або

Шматсезонная апантанасць ў назвах

Сотні хіт-парадаў, рэйтынгаў, статыстык, спісаў. Кожная сфера жыцця ўжо даўно і, мабыць, надоўга раскладзена па асобных паліцах з нумарамі пад далёка не сакрэтным грыфам “масавасць”, а для сваіх стваральнікаў яшчэ і пад знакам “касавасць”. Прадуктам такога кшталту з’яўляюцца Серыялы, серыялы і серыяльчыкі, якія ў імгненне вока ператвараюць гледачоў у апанаваных агульнай ідэяй зачараваных звышнатуральных герояў, што імкнуцца здабыць новы эпізод сваёй любові, падпарадкаваўшы сабе тэорыю вялікага выбуху і не меншага па сваім маштабе падману. Вось дык цікава, якія з іх складаюць канкурэнцыю самаму галоўнаму абавязку студэнта - вучобе, або нават адбіраюць святы час вакацый? Доктар Хаўс Аб чым: серыял сем сезонаў расказвае пра геніяльнага, не зусім і не ва ўсім адэкватнага, доктара-дыягноста, які ра­­зам са сваёй камандай зма­гаецца са складанымі і спецыфічнымі захворван­ нямі. Што падабаецца: востры гумар, адсутнасць стоп-крана ў дзеяннях галоўнага героя, цікавае развіццё сюжэтных ліній, добрая гульня акцёраў. Факт ёсць факт: про­ звішча легендарнага доктара прыдумана такім чынам, каб быць падобным да прозвішча Холмс. Нават імя лепшага сябра Хаўса сугучна з імем сябра Холмса (Джон Уотсан – Джэймс Уілсан). Звышнатуральнае Аб чым: два браты ратуюць свет ад змроку,

пара­лельна вырашаючы свае сямейныя праблемы і працягваючы дынастычную справу – барацьбу з істотамі, у існаванні якіх мы не так ужо і ўпэўнены. А калі вы верыце ў бясконцасць чалавечага жыцця, то гэты серыял для вас, а ўсё таму, што стваральнікі не шкадуючы, забіваюць сваіх герояў, а яны нават з пекла вяртаюцца. Што падабаецца: калі вы не бачылі акцёраў гэтага серыяла, то вам да мяне ў пакой – асаблівая ўвага на сцены, дзе поўна здымкаў. Так, гэта яны! Прыгожанькія, праўда? Астатняе: нядрэнны гумар, цудоўнае музычнае афармленне, апрацоўка і інтэрпрэтацыя міфаў усіх краін свету. Факт ёсць факт: фанаты могуць крыху суняць свае хваляванні наконт таго, што здымаецца


Маладняк

апошні сезон. У сэнсе, сезон апошні, але ж іх чакае іншы падарунак лёсу, падрыхтаваны японскімі аніматарамі. Вы ўсё пра­ вільна зразумелі: Дзін і Сэм у хуткім часе стануць героямі анімэ.

Дзённікі вампіра Аб чым: навошта вы­ на­ходзіць кола нанава? Дык яго і не вынаходзілі стваральнікі серыяла, а пайшлі па самым правераным шляху. Вампіры – вось самыя папулярныя істоты сучаснасці, таму гэта яшчэ адна варыяцыя на тэму, хто яны такія і што яны ядуць. Што падабаецца: прыгожыя акцёры – гэта вя­лікая частка поспеху серыяла. А да таго ж яшчэ і такая звычная драматычна-рамантычная гісторыя кахання вампіра і дзяўчыны, развязка якой з’яўляецца галоўнай інтрыгай, што трымае фанатаў у стане нервовасці. Факт ёсць факт: гісто­ рыя знаёмых герояў на­ пісана Лізай Сміт аж у

дзесяці кнігах розных цыклаў, але ў нас можна знайсці, калі пашанцуе, толькі пяць. Як ні круці, а фэнам ёсць да чаго імкнуцца.

Тэорыя вялікага выбуху Аб чым: сітком (ад англ. situation comedy – сітуацыйная камедыя з пастаяннымі асноўнымі персанажамі і месцам дзеяння) пра двух забатаненых фізікаў-тэарэтыкаў, перад ведамі якіх нават Сусвет бяссільны да таго часу, пакуль справа не пачынае тычыцца жанчын. Што падабаецца: тонкі гумар, часта звязаны з навукай, але зразумелы, гратэскнасць, сентыментальныя моманты, добрыя дыялогі. Факт ёсць факт: у кожнай серыі на рамні Говарда можна заўважыць новую пражку з сімвалам якіхнебудзь вядомых коміксаў і фільмаў. Падмані мяне Аб чым: пра такога ж геніяльнага, як і Хаўс, доктара, у дадзеным выпад-

ку псіхолага, які бачыць чалавека наскрозь праз яго жэсты і міміку. Што падабаецца: сама па сабе ідэя серыяла, тым больш, што ў аснове рэальныя даследаванні. Вось і атрымліваецца, што такі кінасеанс яшчэ і карысны. Факт ёсць факт: прататыпам, а таксама кансультантам галоўнага героя серыяла стаў прафесар псіхалогіі Пол Экман, які прысвяціў сваё жыццё тэорыі падману, і які з’яўляецца галоўным спецыялістам ў свеце ў гэтай галіне.

Як я сустрэў вашу маму Аб чым: галоўны герой расказвае дзецям пра сваю маладосць, пра сітуацыі, у якія трапляў ён і яго сябры, уплятаючы ва ўсё гэта гісторыю знаёмства са сваёй жонкай. Што падабаецца: не­лі­ ней­ная пабудова шмат­ лікіх серый, калі канец эпізода паказваецца ў самым пачатку, і толькі затым сюжэтная лінія, якая вядзе да прадэманстрава-

студзень-люты 2011 № 1-2 (53-54)

9

нага выніку. Факт ёсць факт: у розных сезонах серыяла ў здымках удзельнічалі Бры­т­ні Спірс, Джэніфер Лопэз і Энрыке Іглесіас.

Інтэрны Аб чым: інтэрны – 5 маладых практыкантаў у бальніцы, якія пастаянна трапляюць у смешныя і бязглуздыя сітуацыі. Што падабаецца: жыццёвыя гісторыі, яркія і запамінальныя вобразы герояў, блізкі кожнаму гумар (мабыць, таму што аўтары сцэнарыяў – былыя КВЗшнікі, у тым ліку і Сямён Слепакоў з каманды Пяцігорска). Факт ёсць факт: пасля прэм'ернага паказу першай серыі некаторыя журналісты выказвалі мер­каванне, што серыял шмат у чым нагадвае амерыканскую “Клініку”. Самі ж стваральнікі серыяла не адмаўляюць падабенства, хоць і пазіцыянуюць свой серыял як незалежны твор. Света Мамай


10

студзень-люты 2011 №1-2 (53-54)

Дакладна праверана

Канцэрт “Мумі Троля” ў Мінску: шалёнае варкатанне Іллі Лагуценкі Калі пасля таго ці іншага канцэрта праходзіць пэўны час, самым дзейcным спосабам, каб успомніць усё перажытае, з’яўляецца праслухоўванне знаёмых мелодый з таго самага канцэрта. 24 лістапада 2010 года я была на канцэрце бэнда, які запаў у душу яшчэ ў маім шостым класе (бо так тады было модна) і, як атрымалася, “не адпаў” да гэтага часу. Гэты гурт – “Мумі Троль” з нязменным лідарам Іллёй Лагуценкам. У сярэдзіне 2004 года ў навуковых колах расійскай педагогікі ішлі спрэчкі аб стварэнні падручніка па навейшай гісторыі Расіі. У параграф “Духоўнае жыццё Расіі” патрапіў гурт “Мумі Троль”, які, па словах аўтара, “аказаўся там невыпадкова”. Падручнік потым апынуўся ў школьных бібліятэках, бо быў зацверджаны Міністэрствам адукацыі РФ, камісія якога вельмі доўга не магла

вырашыць, хто сапраўды паўплываў на моладзь у другой палове 90-х: “Мумі Троль” і Земфіра ці Ала Пугачова з усім постсавецкім поп-бамондам разам? Але ж мы з вамі ведаем, што ў тыя 90-я на нас сапраўды паўплываў Ілля Лагуценка і яго гурт “Мумі Троль”. І няхай мы так і не чыталі сапраўднага “Мумій Троля” Т. Янсан, але ж збіралі з першых музычных газет і часопісаў розныя артыкулы, перапісвалі песні, вышуквалі постэры і вешалі іх у сваіх пакоях над ложкам. Я нават памятаю, як купляла на свае першыя кішэнныя грошы аўдыякасеты “Мумі Троля”. Грошы бацькі давалі на абеды ў школьнай

сталоўцы, якія можна было ігнараваць і перабіцца якім-небудзь крэндзелем, але ўжо на наступны дзень я магла набыць касету ў кіёску на прыпынку. А праз пару дзён з’яўляўся і новы часопіс з Лагуценкам на вокладцы. Канцэрт “Мумі Троля”, які ў Мінску адбыўся 24 лістапада ў рамках афіцыйнага турнэ “Рэдкія землі”, з майго пункту гледжання, не меў каласальнага фурору. Здавалася, што Мінск ужо перасыціўся сусветнымі зоркамі, якія пачалі наязджаць у Беларусь усё часцей і часцей. Таму і на Лагуценку з гуртом быў сабраны не весь Палац спорту. Усё ж такі чарга была, былі і апанта-

ныя фанаткі, якіх я, стоячы на ўваходзе, шкадавала. У іх ужо няма той рамантыкі, што была ў нас у шостым класе. Яны не перапісваюць песні, няма болей і аўдыя- і відэакасет у іх. Постэры можна надрукаваць у любым друкавальным цэнтры, а не чакаць штомесяц чарговы музычны часопіс. А новы кліп ці песню можна паглядзець ці паслухаць у Інтэрнэце. Усе гэтыя думкі абуялі мяне перад уваходам у залу, і я яшчэ тады падумала: “А што, калі Лагуценка ўжо не такі, які быў раней: ашалелы сваёй уласнай лірыкай і варкатаннем?” Сумненні адразу адпалі, калі “Мумі Троль” выйшаў на сцэну пад акампане-


Дакладна праверана мент фальклорных спеваў цэнтральнаафрыканскіх туземцаў. Дарэчы, гурт заўсёды карыстаўся той незанятай нішай у сучасным расійскім шоу-бізнесе па шакіраванні публікі. Гэта пасля “Мумі Троля” Земфіра стала такой вольнай, якой яна паўстае зараз, і гэта пасля “Мумі Троля” сучасныя расійскія рок-гурты пачалі весці сябе, як іх заходнія калегі. Увогуле, гэта “Мумі Троль” быў першапраходцам на сучаснай расійскай рок-сцэне. І яшчэ... гэта пасля Іллі Лагуценкі стала модным быць рокзоркай са сталай грамадскай пазіцыяй: ахоўваць наваколле, змагацца са шматлікімі захворваннямі. Ёсць такая версія, што людзей з харызмай публіка ці лашчыць, ці ненавідзіць. Трэцяга ў адносінах да харызматычных людзей няма. Так яно ці не, але ў маім асяроддзі няма людзей, якія б проста ігнаравалі існаванне гурта “Мумі Троль” і Іллі Лагуценкі. Ілля Лагуценка нарадзіўся ў Маскве, але значную частку свайго жыцця – дзяцінства і маладосць – правёў ва Уладзівастоку. Лагуценка ў свой час атрымаў дыплом усходазнаўцы, што, безумоўна, вельмі высока запатрабавана на Далёкім Усходзе. Валодае кітайскай і японскай мовамі, служыў у марскіх войсках Расійскай Федэрацыі. Увесь досвед і веды, накопленыя да пачатку прызнання музычнай дзейнасці “Мумі Троль”, безумоўна адыгралі сваю ролю ў далейшым станаўленні спевака як асобы. У Мінску “Мумі Троль” распачалі свой канцэрт песняй “Вдруг ушли поезда” з апошняга альбома. Песня суправаджала-

ся спачатку незразумелым касмічным уступам, які будзе папярэднічаць амаль кожнай песні, бо спецыяльная ўстаноўка для гуку з вінілавымі дыскамі для дыск-жакеяў 90-х гадоў стаяла побач з Іллёй Лагуценкам і ягонымі 2 мікрафонамі (аднаго, відаць, яму было мала). Дарэчы, касмічныя матывы можна назіраць ва ўсіх песнях апошняга альбома. Гэта такая модная тэндэнцыя, да якой, паверце, у сваіх наступных альбомах звернуцца ўсе знакамітыя і не вельмі зоркі поп-року. Зала была зараджана порцыяй пазітыву ад песні “Контрабанды”, бо з такой манерай, з якой Лагуценка аддаецца слухачам, нельга не падпяваць і не падтанцоўваць, калі яшчэ і словы змяняюцца як заўгодна: “Нам бы взять смешать / Венеру, Марс, ещё Юпитер / И влить на МИНСК и Питер / Такой заманчивый коктейль”. Увогуле, у гэтай песні “Мумі Троль” паведамляе пра намер завезці кантрабадай “Пару контейнеров тепла сердец, / 50 грамм нежности на сдачу, / Моей улыбки вам впридачу / И ярких красок расписать / Такую серую и нудную зиму”. Словы найлепшым чынам акрэслілі задачу перад слухачамі: калі будзе нудна, то слухайце “Мумі Троля”, і менавіта з гэтай песні. Характарызаваць музычныя асаблівасці накірункаў гурта мне вельмі цяжка. Але ж у цэлым музыка і лірыка “Мумі Троля” шчырая, добрая і ненадакучлівая, з паняццямі жыццёвых заганаў. Гэтыя паняцці скрытыя ў адрывістых фразах іх лірыкі. Гэта плыня свядомасці, так характэрная для сучаснага поп-року. Добра працуе прынцып “што бачу, тое і

спяваю”. Але такая лірыка не зусім характэрная для песні “Где такой я?”. Калі спявак выконвае сваю партыю, то складваецца ўражанне, што аўтар месяцамі вышукваў канцэпцыю песні, а потым яшчэ тры тыдні патраціў на тое, каб рыфма адпавядала гітарнай партыі ў песні. “Где такой сон? Не перестать удивляться. / За это, наверное, не стыдно стреляться. / И где такой день, куда не лень возвратиться, / Чтобы выпить его до конца и свалиться?” І сапраўды, за гэтыя словы не сорамна і страляцца. Дарэчы, калі будзеце праслухоўваць гэты твор, звярніце ўвагу на тое, як пабудавана канцэпцыя песні: гітарнае інтра на 103 секунды, лірыка, гітарнае сола, лірыка, гітарнае заключэнне, якое суправаджаецца немудрагелістым паляпваннем барабанных. Песня доўжыцца 6 хвілін 35 секунд. Агоніяй канцэрта была песня “Владивосток-2000”, якая ўжо 10 гадоў таму гучала са ўсіх музычных апаратаў краін СНД. Я памятаю, як была ў Крыме, – і там яна гучала, як была ў дзеда на дачы, – і там яна гучала, як танчылі на дыскатэцы ў шостым класе ўзімку, – і там яна была. Напэўна, тады я цалкам і не разумела, што азначаюць словы гэтай песні, але паўтараць іх бясконца хацелася: “Уходим, уходим, уходим, / Наступят времена почище...” Увогуле, тлумачыць лірыку гэтай песні можна з розных бакоў псіхалагічнага і гістарычнага развіцця грамадства, але зразумела адно: яе словы будуць актуальнымі заўсёды, пакуль адбываюцца канфлікты, як між-, так і ўнутрыасабістыя.

студзень-люты 2011 № 1-2 (53-54)

11

Была, канечне, спроба пасля легендарнага “Владивостока-2000” працягнуць канцэрт, але не ведаю, ці манатоннасць канцэртаў тура, які пачаўся ў ліпені, ці стомленасць гурта, але ж важкая доля сапраўдных хітоў, знаёмых з малалецтва, не была выканана. Лагуценка цягнуў час, імкнуўся размаўляць з публікай, але яна – аднародная апантаная маса – выкрыквала: “Яшчэ! Яшчэ!” Ён нават прапанаваў самым заўзятым выйсці на сцэну і спець “Кораллы”, але ініцыятыва ў тых самых заўзятых спала, і ўсім ужо стала зразумела, што канцэрт падыходзіць да завяршэння. Гурт пакінуў сцэну, і больш у той дзень на ёй не з’явіўся... Праз тры дні я пра­ чытала на расійскім партале навінаў, што Ілля Лагуценка прыбыў у Піцер на чарговы Кангрэс Міжнароднай Кааліцыі па ахове тыграў. Во дзе сапраўдны Perpetuum Mobile! Больш за ўсё ў людзях мяне здзіўляе здольнасць без перадыху і змены тыпу дзейнасці выдаваць якасныя рэзультаты. Вось Іллю Лагуценку ня­ мала ўжо гадоў (цэлых 42), а ён усё спявае і спя­ вае, нібы пагражаючы, што “Всем телепрограм­ мам приходит однажды конец, / Ведь спутникам и их антеннам не всё держать связь. / Они могли бы тоже хотеть и любить отдохнуть. / Такое желание ещё не подкралось ко мне”. Зра­ зумелая справа, што калі ён са сваімі калегамі яшчэ здольны на шматлікае, то гэтае жаданне гадоў дзесяць, як мінімум, яшчэ не падкрадзецца да іх... Yours, Olga Khabibulina


12

студзень-люты 2011 №1-2 (53-54)

Калектывы

З юбілеем, “Ярыца”! Зусім хутка ў сценах нашага ўніверсітэта свой 20-гадовы юбілей будзе святкаваць народны ансамбль беларускай песні і музыкі “Ярыца”.


Калектывы

Фота: Аляксей Веснячок Старажытная аўтэнты­ ка, народныя песні ў выкананні гэтага калектыву кожны раз іграюць прыгожымі фарбамі, гучаць па-новаму – свежа, ярка, звонка. Аб тым, як ствараўся ансамбль, якіх поспехаў дасягнуў, а таксама пра планы на будучае нам распавёў выпускнік БДПУ, мастацкі кіраўнік ансамбля Сяргей Малібожка. – Сяргей, паведайце гісторыю стварэння ка­ лектыву. – Калектыў быў першапачаткова створаны ў 1990 годзе на кафедры народных інструментаў музычна-педагагічнага факультэта (цяперашні факультэт эстэтычнай адукацыі) БДПУ. Ля яго вытокаў стаялі мастацкія кіраўнікі: Віктар Раманцоў і Ірына Сінкевіч, Вадзім і Людміла Матанцавы, Аляксандр Макаўчык. На дадзены момант музычным кіраўніком ансам-

бля з'яўляецца Мікалай Васільевіч Сірата, наш хармайстар – Ларыса Мікалаеўна Красна, а я з 2008 года – мастацкі кіраўнік калектыва. З самага пачатку ўдзельнікамі калектыву заўсёды з’яўляліся студэнты толькі названага факультэта, ніколі не было ні спецыяльна запрошаных людзей, ні студэнтаў іншых факультэтаў. У 2001 годзе «Ярыца» атрымала ганаровае званне “Народны самадзейны калектыў”. – Якіх поспехаў дасяг­ нула “Ярыца” за сваё 20-гадовае існаванне? – Сваёй творчасцю “Ярыца” неаднаразова пераконвала, што беларускія песні і музыка карыстаюцца вялікай любоўю ў народзе. І любоў гэта не мае геаграфічных межаў. Наш калектыў – неаднакратны лаўрэат і дыпламант шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. За 20 гадоў свайго

існавання “Ярыца” выступала на сцэнах розных краін Еўропы. У 2000, 2002 і 2003 гадах ансамбль прымаў удзел у конкурсе студэнцкай творчасці ў горадзе Бельфор (Францыя), а таксама некалькі разоў у Ізраілі (у канцы 90-х гг.), канешне, у Расіі (г. Яраслаўль, г. Казань), у Літве (г. Вільнюс), у Польшчы, Германіі, Украіне. У канцы чэрвеня 2010 года наш калектыў прымаў удзел у Міжнародным конкурсе “Крымскія хвалі” (г. Феадосія, Украіна), дзе разам з бабруйскім калектывам раздзяліў першую прэмію. – Ваша апошняе эстраднае папуры “Пан Амерыкана” ўжо не раз сарвала шквал апладысментаў. Як нарадзілася ідэя яго стварэння? – Задума стварыць нешта цікавае, крыху незвычайнае ў выкананні нашага ансамбля выношвалася доўга. “Ярыца” заўсёды з вялікай цікавасцю і зада-

студзень-люты 2011 № 1-2 (53-54)

13

вальненнем прымае ўдзел у шматлікіх універсітэцкіх праектах, такіх, як “IQ200”. У гэтым годзе мы вырашылі падрыхтаваць такое папуры, якое было б блізкім нашым студэнтам. На адной з рэпетыцый была прапанавана ідэя стварыць нумар “Пан Амерыкана”, у аснову якога былі пакладзены вядомыя ўсяму сучаснаму студэнцтву песні. Усе рухі былі прыдуманы на гэтай жа рэпетыцыі. І, згадзіцеся, у нас атрымалася?! Яшчэ раз “Ярыца” пацвердзіла думку аб тым, што ўсё самае смешнае і цікавае ствараецца хутка, за некалькі гадзін, як “Пан Амерыкана”. Аўтарства гэтага папуры належыць усім удзельнікам калектыву. – Наколькі я ведаю, у канцы лютага ці ў па­ чатку сакавіка “Ярыца” будзе адзначаць свой 20-гадовы юбілей. Як плануеце адзначыць свя­ та? – Так, “Ярыцы” ўжо 20! Што ж да свята, то плануецца правесці грандыёзны канцэрт, на які будуць запрошаны шматлікія госці. – Якія планы на буду­ чыню? – У бліжэйшы час мы плануем развівацца: прымаць удзел у конкурсах, фестывалях… і, канешне, вяртацца з перамогай! Спыняцца на дасягнутым не збіраемся! Мы поўныя творчых сіл і энергіі, у запасе маем шэраг арыгінальных ідэй і жаданне рухацца далей – ажыццяўляць новыя творчыя праекты. Дзякуй, Сяргей. А мы можам толькі яшчэ раз павіншаваць: «З юбілеем, “Ярыца”! Новых ідэй і дасягненняў!» Юлія Басалай


14

студзень-люты 2011 №1-2 (53-54)

Нашы гарады

Едзем у сталіцу… Беларусь – краіна, надзвычай багатая на цікавыя мясціны, але, калі вы яшчэ не былі ў Пінску, лічыце, што вы не ведаеце Беларусі. Нягледзячы на разбуральныя падзеі, якія не раз краналі гэты старажытны горад, ён не толькі здолеў захаваць сваё ўласнае аблічча, створанае ансамблем архітэктурных помнікаў рознай стылёвай і часовай прыналежнасці, але і не страціў асабістай энергетыкі памяркоўнага паляшуцкага жыцця. Падарожжа па Пінску лепш за ўсё пачынаць з вакзала. З аднаго боку, гэта мае практычны сэнс: незалежна ад абранага вамі

транспартнага сродку – аўтобуса, чыгункі альбо маршруткі, менавіта вакзал стане першым пінскім будынкам, які адкрыецца вашаму пагляду, да таго ж тут можна падсілкавацца і знайсці аўтобус, які дапаможа вам трапіць у любую кропку горада. З другога боку, вакзал – гэта твар горада, які павінен мець як мінімум гасцінны выраз, каб не распужаць турыстаў і не пазбавіць гарадскі бюджэт “лёгкіх” турысцкіх грошыкаў. Два гады таму скончылася рэканструкцыя вакзала, пасля якой ён набыў свой сучасны, больш мадэрновы выгляд. Калі параўноўваць кошт дарогі, да Пінска лепш дабірацца на маршрутцы – 20-25 тысяч, 4 гадзіны ў дарозе – і вы на месцы.

Ад вакзала лепш пад’ехаць на аўтобусе № 12 ці 13 да прыпынку “Банкаўскі каледж”. Дарэчы, праезд у пінскім аўтобусе на 100 рублёў таннейшы ў параўнанні з гарадскім транспартам Мінска, а штраф за безбілетны праезд – непараўнальна большы. Так што на праезд зайцам можна забыцца: у кожным аўтобусе адрыўныя квіткі, строгія кантралёры і рашучыя кіроўцы, якія маюць устойлівы імунітэт супраць палкіх гісторый і фантастычных апавяданняў. Але будзем лічыць, што разважлівасць пераважыць вашу сквапнасць, і вы трапіце на патрэбны прыпынак без непатрэбных прыгод. Насупраць прыпынку

знаходзіцца гістарычная каштоўнасць XVII стагоддзя – касцёл Карла Барамея, былы кляштар малавядомага манаскага ордэна камуністаў. Уважлівы падарожнік адзначыць моцныя мураваныя сцены, невялікія акенцы-шчыліны і іншыя тыповыя прыкметы абарончых збудаванняў. І сапраўды, акрамя рэлігійных функцый, касцёл выконваў важную ролю ў абарончай сістэме горада і з’яўляўся фактычна абарончай вежай. Сёння магутныя сцены касцёла змяшчаюць залу камернай музыкі, якая з’яўляецца культурнай мекай для мясцовай інтэлігенцыі. Ад касцёла Карла Барамея лепш за ўсё крочыць у гарадскі парк, які быў закладзены


Нашы гарады

Палесся! ў пасляваенны час у гонар вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У памяць аб гэтых падзеях у парку ўсталяваны мемарыяльны комплекс з вечным полымем і бронекатар, які непасрэдна прымаў удзел у вызваленні. Сярод іншых “цудаў” гарадскога парку варта нагадаць атракцыёны і вальер са страусамі. Ад парку няспешнай хадой прашпацыруйце ўздоўж ракі Піны, якая сваёй ціхай плынню агінае горад з поўдня, паглядзіце на супрацьлеглы бераг, густа парослы зелянінай, удыхніце духмяны водар балотаў, якія хаваюцца за шырокімі плячыма магутных дубоў. Дарэчы, раней балоты ахоплівалі ўсе абшары вакол горада,

вада падступала практычна да чалавечага жытла, чоўны выкарыстоўваліся часцей, чым коні, таму ўвесну горад нагадваў Венецыю, але меліярацыя пазбавіла Пінск воднага палону, і балоты адышлі ў глыб лясістых абшараў. У мясцовай прэсе час ад часу яшчэ з’яўляюцца артыкулы аб злоўленых 8-кілаграмовых рыбінах, а крыптазаолагі лічаць, што ў пінскіх балотах яшчэ могуць сустракацца вялікія яшчаркі, якія нагадваюць кракадзілаў і ўпамінаюцца яшчэ ў старажытных летапісах. Калі патрапіце ў Пінск у суднаходны сезон, не прапусціце шанец здзейсніць падарожжа на цеплаходзе, які прапаноўвае свае паслугі ўсім ахвотным, знайдзіце

спакойнае месца на ніжняй палубе і дайце волю сваім марам – лепшага месца для летуценняў вам не знайсці. Пасля водных прыгод выйдзіце з ролі Джэка Вараб’я, Сіндбада Марахода, Хрыстафора Калумба ці капітана Блада і падыміцеся да гасцініцы на маленькую плошчу Кастрычніка, якая ў час польскага панавання называлася плошчай Панятоўскага, у гонар візіту ў Пінск апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, якога прымаў пінскі стараста, палітык-рэфарматар і дбайны гаспадар Мацей Бутрымовіч. Спецыяльна да візіту караля Бутрымовіч прызначыў закладку сваёй сядзібы, якая была ўзведзена ў канцы XVIII стагоддзя і ўяўляла сабой будынак, у плане падобны на літару “п”, пабудаваны ў стылі позняга барока, багата аздоблены дэкорам, з вялікім садам па-за ім. Сад канчаткова быў знішчаны падчас першай сусветнай вайны, у савецкі час у будынку палаца размясцілі Дом піянераў і паставілі перад фасадам скульптурныя выявы піянераў, будаўніцтва гасцініцы пашкодзіла дрэнажную сістэму, але ў цэлым, нягледзячы на час, палац Бутрымовіча добра захаваўся. Год таму гарадскія ўлады адрамантавалі гэты гістарычны помнік, і цяпер тут знаходзіцца Палац шлюбаў. Наша падарожжа працягваецца вуліцай Леніна, абапал якой размяшчаюцца крамы самага рознага кшталту. Прыгледзьцеся да сцен – вы пабачыце колішнія назвы крамаў часоў польскага панавання, якія былі выяўлены падчас рамонту

студзень-люты 2011 № 1-2 (53-54)

15

і засталіся некранутымі як частка гістарычнага мінулага горада. Дарэчы, паміж крамаў можна знайсці кафэ, дзе можна што-небудзь перахапіць, калі вы не рызыкнулі есці на вакзале. Сэрца Пінска – касцёл Успення Панны Марыі, пабудаваны ў XVII стагоддзі ў стылі барока, які выдзяляецца сярод усіх касцёлаў краіны сваім унутраным аздабленнем, абразамі пісьма знакамітых польскіх мастакоў, самым старым дзейным арганам у Еўропе. Побач з ім знаходзіцца вежа-званіца, пабудаваная пазней, калі ў архітэктуры панаваў ужо стыль класіцызму, і мужчынская духоўная семінарыя, якая рыхтуе святароў не толькі для краін СНД, але і для суседніх еўрапейскіх краін. Ад касцёла Успення Панны Марыі выходзім на плошчу Леніна, дзе размешчаны Езуіцкі калегіум, які раней рыхтаваў святароў, а цяпер даў прытулак краязнаўчаму музею, багатаму цікавымі экспанатамі, асабліва тымі, што тычацца часоў першабытнага грамадства і ранняга сярэднявечча. Знайсці ўваход у музей не цяжка – шукайце трактар часоў калектывізацыі, той самы, які “прыйшоў на змену сялянскаму коніку”, а цяпер стаіць помнікам ля увахода ў музей. Па Пінску можна вандраваць бясконца, і не таму, што ён надзвычай вялікі. Пінск не любіць мітусні, нахабства, паляўнічага гону, у які звычайна трапляюць жыхары сталічных гарадоў. Ён – просты, шчыры і сапраўдны, і гэта адзінае, чаго Пінск патрабуе ад тых, перад кім гасцінна расчыняе свае дзверы. Дзмітрый Нарывончык


16

студзень-люты 2011 №1-2 (53-54)

Інтэрнэт

“Музыка — не спорт, гэта эмоцыі, вібрацыі, імправізацыі і іншыя — цыі…” Хто-небудзь памятае, ў якой папцы тая песня, што я ўчора сто разоў слухала?.. Як жа яна называецца? Забыла… Слухайце, а які апошні альбом выпусцілі Radiohead?.. Фанаты The Dø, дзе вы?! – на гэтыя і мільён іншых пытанняў, звязаных з музычнай індустрыяй, вам адкажа Last.fm. Як і ў шматлікіх падобных сэрвісах, тут усё пачынаецца з рэгістрацыі, абсалютна не складанай. Прайшоўшы рэгістрацыю на last.fm, вы атрымліваеце ўласны «профіль меламана». Менавіта з гэтага моманту вы, кожную секунду слухаючы музыку, удзельнічаеце ў стварэнні глабальнага хіт-парада. Усё, што для гэтага трэба, – спампаваць з сайта last.fm спецыяльную праграмку. З яе дапамогай можна далучыцца да велізарнай колькасці інтэрнэт-радыёстанцый. Прычым выбар станцыі можна ажыццяўляць некалькімі спосабамі: па зададзеных тэгах, якія часцей за ўсё ўяўляюць сабой нішто іншае, як жанр кампазіцыі ў разуменні розных людзей, а таксама па выканаўцу. Такім чынам, вы як бы падарожнічаеце па све-

це музыкі, якая блізкая вам і… ніякіх рэкламных паўзаў і дурных жартаў, розыгрышаў і джынглаў. Застаецца толькі музыка і вашы пачуцці, якія яна выклікае, – гукавая ідылія. Таксама сэ­р­ віс last.fm пра­ паноўвае рас­ па­­ве­сці свету аб тым, што вы слу­хаеце зараз або слухалі не так даўно. Ба­яцца та­­го, што бу­дуць да­с ланыя аса­б істыя да­д зе­н ыя, не варта, па край­няй меры, так за­ пэўніваюць рас­­ пра­цоўнікі. Больш таго, вам не трэба асце­рагацца, што не­легальна ат­ры­маная музыка (у вас жа такой няма, я лічу? ;)), інфармацыя аб якой адпраўляецца ў last.fm, дадасць вам нейкіх непрыемнасцяў. Не турбуйцеся – перасылаюцца толькі загалоўкі і не больш за тое. Падчас прайгравання музыкі адлюстроўваецца падрабязная інфармацыя

аб альбоме, больш чым вычарпальна. Пры праглядзе інфармацыі аб выканаўцу можна азнаёміцца з гіганцкай колькасцю спадарожнай інфармацыі: « агульная ін­ фар­ма­цыя аб му­­ зыках; « дыскаграфія з магчымасцю куплі на Amazon. com; « дзён­нікі на last.fm, дзе ўзгадваецца вы­канаўца; « хіт-парад выдадзеных кампазіцый; « воблака тэ­гаў, якія былі пры­своеныя ка­ ры­с­­­тальнікамі ка­мпазіцыям; « пошук фа­наў музыкі; « пошук падобных выканаўцаў з іх ранжыраваннем па папулярнасці – лепшае зверху; « прагляд ма­люнкаў і фатаграфій і шмат яшчэ чаго цікавага... Скажу вам больш, пералічыць усе магчы­ масці сайта немагчыма… Я, напрыклад, паўдня правяла толькі за вывучэннем і разглядам музычных рэкаменда-

цый, якія аўтаматычна падбіраюцца паводле аналізу вашай музычнай бібліятэкі. Колькі ж выканаўцаў я не ведала!!! Колькі трэкаў, пад якія зараз прачынаюся і засынаю, прайшло міма мяне… Дзе была справядлівасць, калі я слухала пяць з трынаццаці беларускіх радыёстанцый і ведала іх рэпертуар на памяць?) Хоць… што граха таіць, я адшукала ўсе папулярныя трэкі Паліны Гагарынай, знайшла сабе сяброў-аднадумцаў, уступіла ў групу і нават спампавала сабе некалькі бясплатных трэкаў… Спадзяюся, фанаты любой музыкі таксама знойдуць сваю аддушыну на last.fm). Увогуле, зарэгістра­ ва­ў­шыся на last.fm і ўключыўшы скроблер, вы нічога не губляеце, акрамя 5 хвілін часу, а набываеце кучу магчымасцяў пазнаваць актуальную інфармацыю аб музыцы, музыках і музычных густах сяброў, магчымасці мець зносіны, слухаць музыку і даведвацца аб новай музыцы, якая вам абавязкова спадабаецца! masha_kapitan

Выданне студэнтаў БДПУ Выдаецца з 10 лістапада 1994 года ў якасці дадатка да газеты «Настаўнік». Асобна з красавіка 2004 года Адрас рэдакцыі: 220050, г. Мінск, Савецкая, 18, пакой 129, тэл. 227-83-28, 8 (029) 779-28-83. E-mail: simka.bspu@gmail.com

Галоўны рэдактар: Ганна Барадзіна Намеснік гал. рэдактара: Ірына Чарняўская Стыль-рэдактар: Наталля Пятроўна Лобань Вёрстка: Юрый Касцень

Выданне надрукавана ў Вучэбна-выдавецкім цэнтры БДПУ з арыгінал макета-заказчыка. ЛП №02330/0494171 ад 03.04.09 220050, Савецкая, 18. E-mail: izdat@bspu.unibel.by. Якасць друку адпавядае якасці прадстаўленага арыгінал-макета. Падпісана ў друк 15.02.11 Аб'ём 4 друк. аркушы. Заказ № 48. Тыраж 299 экз.


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.