BY: Call for application Susidy 3.0

Page 1

Набор у праграму Суседзі 3.0 Польска-ўкраінска-беларуская праграма для актыўных супольнасцяў 09.02 - 18.03.2016 Польшча, Украіна, Беларусь Як вы думаеце, што з'яўляецца ідэальным месцам для жыцця? Бяспечным, натхняльным, поўным самымі добразычлівымі людзьмі, якія могуць цікава і творча правесці час разам? Ці з'яўляецца гэта прастора месцам, дзе вы можаце абмеркаваць важныя тэмы, даведацца пра нешта новае і сустрэцца з людзьмі розных культур і традыцый? Месца, дзе сутыкаюцца розныя тэорыі і лады жыцця, і людзі гатовыя дзяліцца і дзейнічаць разам? Калі ў вас ёсць шмат энергіі і ідэй што рабіць, каб такiх месцаў было больш, але не зусім упэўнены, дзе знайсці такое месца, мы запрашаем Вас да польска-украінскабеларускай праграмы для актыўных суполак Суседзі 3.0. Мы раім, падтрымліваем, натхняем, дапамагаем, даем канкрэтныя інструменты і веды, мы ствараем прастору з рэальнымі актыўнымі людзьмі з Польшчы, Украіны, Беларусі. Суседзі 3.0 - новае вымярэнне грамадства Асноўныя каштоўнасці, на якіх будуецца праграма, гэта салідарнасць, адказнасць, роўнасць, разнастайнасць, дэмакратычнасць, адкрытасць і крытычнае мысленне. Мы падтрымліваем тых, хто на практыцы жадае даведацца пра гэтыя каштоўнасці праз супрацоўнiцтва з іншымі людзьмі і рэалізацыю сваёй ідэі. Мы верым у пабудову добрасуседства, як на мясцовым узроўні, паміж суседзямі на той жа вуліцы, а таксама на міжнародным узроўні, і, такім чынам, паміж суседнімі краінамі. Мы запрашаем Вас на сустрэчу, узаемнае навучанне і абмен досведам паміж моладдзю з Польшчы, Украіны і Беларусі. Наша стратэгія называецца "learning by doing" [навучанне на практыцы] з дапамогай розных семінараў, сумеснай працы і арганізацыі праектаў і ініцыятыў. Хто можа стаць удзельнікам праграмы Суседзі 3.0 Праграма прызначана для людзей ад 18 да 35 гадоў, якія пражываюць у Польшчы, Украіне і Беларусі, якія хочуць пачаць сваё падарожжа з актывацыі мясцовых суполак. Мы запрашаем Вас да супрацоўніцтва з людзьмі з розных пластоў грамадства і з рознымі ўзроўнямі падрыхтоўкі. Мы адкрытыя як для студэнтаў, так і не 1


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.